Антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа
Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.01.2016 |
Размер файла | 103,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- Уводзіны
- 1. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне якуба Коласа
- 2. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія
- Заключэнне
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Антычная літаратура, літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, - першая з еўрапейскіх літаратур. Яна стваралася на старажытна-грэчаскай і лацінскай мовах і аб'ядноўвала мастацтва слова старажытных грэкаў і рымлян, грамадскае быццё і грамадская свядомасць якіх былі аднатыпныя і ўтваралі асобную ступень у гісторыі чалавецтва. Дадзеныя асаблівасці Карл Маркс ахарактарызаваў паняццямі "антычная форма ўласнасці" [1, с.37] і "антычны спосаб вытворчасці" [1, с.39]. У антычнай літаратуры вылучаюць 3 перыяды. Дакласічны, або архаічны, пачынаецца ў абшчынна-родавым грамадстве грэкаў і заканчваецца на працягу 1 трэці 1 тысячагоддзя да н.э., ахоплівае многія стагоддзі вуснай народнай творчасці. Класічны, або атычны ў перыяд (7 - 4 ст. да н.э.) - эпоха станаўлення і росквіту грэчаскага рабаўладальніцтва, адметны развіццём розных родаў, відаў і жанраў літаратуры. У апошні, эліністычны, або паслякласічны перыяд (3 ст. да н.э. - 5 ст. н.э.), які храналагічна адпавядае панаванню буйнога рабаўладальніцтва, літаратура страціла галоўныя рысы класічнасці і набыла новыя адметнасці; да гэтага перыяду адносіцца і рымская літаратура. Мяжа паміж антычнай літаратурай і літаратурай сярэднявечча - 5 - 6 ст. у адрозненне ад пазнейшых літаратур, якія фарміраваліся ў кантэксце сусветнай літаратуры, старажытна-грэчаская літаратура вырасла на аснове міфалогіі. Міфалогія Ї узнікла на пэўным узроўні развіцця мыслення, калі ў свядомасці абшчынна-родавыя адносіны пераносіліся на прыроду і ўвесь свет. Як ідэалогія абшчынна-родавай фармацыі, яна зведала гістарычныя змяненні, што выяўляецца ў яе перыядызацыі (даалімпійская, аснова міфалогіі, звязаная з матрыярхатам; лійская, або алімпійская, звязаная з патрыярхатам, цэнтралізацыяй міфалогіі вакол гары Алімп і пераходам да гераізму, што пазней набыў вытанчаныя формы ў Гамера). У далейшым міфалогія страціла сваё значэнне як самастойная творчасць і выконвала ролю мастацкай формы для выражэння поліснай рабаўладальніцкай ідэалогіі. Таму міфалагічная тэматыка антычнай літаратуры - адна з яе найважнейшых асаблівасцей. На стадыі рабаўладальніцкага ладу поруч з міфалогіяй адбывалася філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці, таму традыцыйнасць вобразаў і сітуацый, уласцівая Антычнаму перыяду, не стрымлівала літаратурнае развіццё, а, наадварот, давала магчымасць аўтарам вырашаць задачы ідэйнага і мастацкага паглыблення зместу ў адпаведнасці з патрабаваннямі свайго часу. У антычнасці на ўзровень мастацкага адлюстравання ўзняты з'явы і працэсы рэальнага жыцця, а асноўным аб'ектам паказу становіцца чалавек, мастацкае мысленне адасобілася ад універсальнай, сінкрэтычнай свядомасці, а творчая дзейнасць вылучылася ў асобную жыццёвую сферу. Творцам антычнага мастацтва выступала сацыяльная праслойка, якая вызвалілася ад працы па вытворчасці сродкаў існавання дзякуючы эксплуатацыі рабоў. У цэлым антычная літаратура абслугоўвала інтарэсы свабодных грамадзян і рабаўладальнікаў і мела прыкметы як гістарычнай неабходнасці, так і гістарычнай абмежаванасці першага класавага грамадства.
Гісторыя антычнай літаратуры налічвае каля 1500 гадоў. З-за недасканаласці пісчага матэрыялу (папірус, пергамент), стыхійных бедстваў і іншых прычын не ўсе помнікі антычнай літаратуры дайшлі да нашага часу, а многія зберагліся толькі ў фрагментах. У антычнай літаратуры раскрыліся заканамернасці, характар і эвалюцыя мастацкага светаўспрымання чалавека. Усе роды (эпас, лірыка, драма) і амаль усе віды, жанры літаратуры новага часу зарадзіліся і аформіліся ў антычнасці (раман, паэма, ода, гімн, элегія, трагедыя, камедыя, сатыра, эпіграма, пародыя, ідылія, пасланне, эпітафія, такія віды лірыкі, канакрэантычная паэзія, букалічная паэзія).
Антычная літаратура малявала матэрыяльны і цялесны свет у максімальна прыгожым і ўладкаваным выглядзе, надзвычай пластычна. Яна стварыла свой ідэал чалавека, які спалучае фізічную, інтэлектуальную і маральную дасканаласць. Яснасць, гарманічнасць і строгасць вобразаў Антычная літаратура робіць найвялікшае ўражанне. "Духоўныя заваёвы, мастацкая практыка, тэарэтычныя высновы старажытных грэкаў і рымлян ляглі ў фундамент усяго еўрапейскага мастацтва, дзейсна ўплывала на яго на працягу шматлікіх стагоддзяў, усведамляліся і ўсведамляюцца як гістарычныя вытокі новай культуры, хоць асобныя яе этапы былі па духу проціпастаўлены антычнасці” [2, с.133].
Зварот да антычных поглядаў на чалавека, да антычных помнікаў мастацтва - адна з самых прыкметных рыс эпохі Адраджэння (гэты зварот даў назву самой эпосе). Інтэнсіўна адкрываліся, публікаваліся творы антычных аўтараў, яны служылі магутнай зброяй у барацьбе за новае светасузіранне - гуманізм. Тады ж узнікла і найстарэйшая гуманітарная навука - класічная філалогія, вучэнне пра антычнасць.
Новая хваля вялікай скіраванасці да антычнасці назіралася ў эпоху Асветніцтва, калі абсалютызм у перадавых краінах Еўропы шукаў ідэйнага і эстэтэтычнага абгрунтавання ў спадчыне старажытнасці. Склаўся мастацкі кірунак класіцызм, які кананізаваў творчыя прынцыпы і жанравыя формы антычнага мастацтва, аднак звужаў і пераасэнсоўваў яго змест (таму гэты перыяд часта называюць псеўдакласікай).
Рамантызм бачыў у мінулым не толькі светлую і чалавечную класічнасць, але і змрочную, крывавую архаіку і спалучаў разумна-гераічны ідэал антычнасці з бяскрайнім імкненнем буржуазнага індывідуалізму. Буржуазная рэчаіснасць па сваёй прыродзе абыякавая і бязлітасная да духоўнага багацця папярэдніх эпох, у тым ліку антычнасці. Аднак выдатныя здабыткі старажытнасці працягваюць заставацца ў ідэйна-мастацкіх абсягах прагрэсіўных дзеячаў капіталістычных краін. Сапраўдным хавальнікам і творчым інтэрпрэтатарам класікі выступае грамадства сацыялістычных краін.
Антычныя аўтары зрабілі значны ўплыў на станаўленне і развіццё літаратуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі на Беларусі. Зварот да антычнай літаратуры садзейнічаў узмацненню свецкага кірунку ў айчынным літаратурным працэсе, рабіў больш усебаковым разуменне сутнасці чалавека, з'яўляўся школай мастацкай творчасці, філасофска-эстэтычнай адукацыі. На тэрыторыі Старажытнай Русі былі распаўсюджаны зборнікі афарызмаў, сентэнцый ("Пчала”, "Ізмарагд”), гістарычныя творы ("Тудзейская вайна" Іосіфа Флавія, хроніка Іаана Малалы), якія змяшчалі ўрыўкі з твораў антычных пісьменнікаў, звесткі па антычнай міфалогіі, філасофіі і інш. У Старажытнай Русі, а потым на Беларусі ў 15 - 17 ст. былі шырока вядомы гістарычны раман "Александрыя" і т. зв. траянскі цыкл твораў ("Прытча аб кралех”, "Троя” і іншыя). У эпоху Адраджэння творы антычных аўтараў выдавалі пераважна ў перакладах на польскую мову: Цыцэрона ("Пра абавязкі”, "Аб старасці”, "Аб дружбе”), Геліядора ("Эфіопікі”), Іосіфа Флавія ("Іўдзейская вайна”) і іншыя. Зборнікі апавяданняў па Плутарху "Апафегмы” Б. Буднага ўключалі жыццяпісы і філасофска-этычныя сентэнцыі антычных пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў. Да антычнай літаратуры звяртаўся Францыск Скарына. Элементы антычнай паэтыкі ёсць у творах Міколы Гусоўскага, асабліва ў яго паэме "Песня пра зубра”. Замацоўваючы рэнесансавы рэалізм, Гусоўскі першы ў беларускай літаратуры крытычна падышоў да мастацкай спадчыны антычнасці, міфалогіі. У творы "Аб свецкай уладзе” С. Будны неаднаразова звяртаўся да "Іліяды” і "Адысеі” Гамера, да камедый Тэрэнцыя, твораў Сенекі, Цыцэрона, Лівія, "Паэтыкі" Арыстоцеля. Традыцыі платонаўскага дыялога працягваў А. Волан у творы "Аб шчаслівым жыцці ці найвышэйшай карысці чалавека”. Да антычнай літаратуры звярталіся і ў эпоху позняга Адраджэння і барока. Антычная паэзія зрабіла значны ўплыў на творчасць беларускіх шляхецкіх паэтаў 16 - 17 ст. (А. Рымша, Я. Казаковіч, Я. Даманеўскі, Д. Набароўскі і інш.), якія пісалі на беларускай, польскай і лацінскай мовах. Аб гэтым сведчыць паэма Рымшы "Дэкэтэрос Акроама, або Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў. Крыштофа Радзівіла.". У 2 палове 16-17 ст. быў пашыраны жанр эпіграмы. "Фрынас” М. Сматрыцкага, "Лямант на смерць Лявона Карповіча" невядомага аўтара ўзыходзяць да антычных форм. Антычную міфалогію інтэрпрэтаваў М. Сарбоўскі ў творы "Багі язычнікаў”, у аснову якога пакладзены лекцыі, прачытаныя ў Полацкім езуіцкім калегіўме (1627 г.). Да антычнай літаратуры звяртаўся Сімяон Полацкі ("Вертаград мнагацветны”, "Рыфмалагіён”, "Абед душэўны”, "Вячэра душэўная” і інш.) У эпоху станаўлення новай беларускай літаратуры класіцысцкі паэтэт у адносінах да мастацкай культуры антычнасці змяніўся арыентацыяй на фальклор. Антычныя сюжэты з'яўляліся аб'ектамі пародый, з якіх пачалося фарміраванне метаду крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, сінтэз літаратуры і фальклорных традыцый ("Энеіда навыварат”, "Тарас на Парнасе”). Добрым знаўцам антычнасці быў Я. Баршчэўскі, які напісаў паэмы "Псіхея” і "Пояс Венеры”. У пачатку 20 ст.М. Багдановіч, які імкнуўся вывесці беларускую паэзію на ўзровень сусветных узораў, звярнуўся да сусветнай літаратуры, у тым ліку да Антычнай літаратуры. Ён пераклаў "Помнік” Гарацыя, урывак з "Метамарфоз” Авідзія, напісаў шэраг вершаў, у якіх адлюстравана прыгажосць антычнай паэзіі, міфалогіі ("Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя”). Багдановіч першы ўвёў у беларускую літаратуру гекзаметр і пентаметр (вершы "Непагодаю маёвай”, "Пентаметры”). Працуючы над формай верша, ён добра разумеў значэнне сусветных класічных і дасягненняў паэтычнай культуры антычнасці.
Антычныя сюжэты, матывы і вобразы прасочваюцца ў творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Я. Сіпакова і іншых. У творах гэтых пісьменнікаў даследчыкі выяўлялі асобныя рысы антычнай літаратуры. Напрыклад, на пачатку 20 гг.20 ст., калі з'явілася "Новая зямля”, крытыка адразу заўважыла неардынарнасць гэтай з'явы ў нацыянальнай літаратуры і яе сувязь з сусветнай эпічнай традыцыяй. Яшчэ да выхаду асобным выданнем Коласава паэма была пастаўлена Максімам Гарэцкім побач з "Яўгенам Анегіным” Аляксандра Пушкіна і "Панам Тадэвушам" Адама Міцкевіча. Мікола Байкоў бачыў ў ёй манументальны твор эпічнага мастацтва на шляху да нацыянальнага рамана, таксама падобны да "Яўгена Анегіна" і "Пана Тадэвуша”. Прафесар Іван Замоцін знаходзіў водгукі традыцый "Калевалы” і "Песні аб Гаяваце" Генры Лангфела. Даследчык І. Навуменка, як і прафесар Міхаіл Піятуховіч, называў "Новую зямлю" "Адысеяй" [3, с.47] беларускай літаратуры.
Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя асобным творам Якуба Коласа, пераважна скіроўваюць нашу ўвагу на канкрэтна-гістарычны аналіз твораў. А між тым змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі і маралі, навукі і мастацтва, філасофіі і палітыкі абумоўліваюць новыя падыходы да ўспрымання і ацэнкі мастацкіх твораў. Таму ўзнікае неабходнасць ва ўдакладненні, а часам і пераглядзе чытацкай канцэпцыі мастацкага твора, гэтак званым новым прачытанні.
Мэта курсавой работы - выявіць антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа ("Новая зямля”, "Сымон-музыка”).
Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:
1 Асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
2 Вылучыць гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне беларускага аўтара;
3Раскрыць пытанне прызначэння чалавека на зямлі ў творах Я. Коласа і паэмах "Георгікі” і "Буколікі” Вергілія;
4 Вызначыць арфічныя матывы ў ліра-эпасе беларускага творцы;
5 Ацаніць уплыў антычных твораў на мастацкую спадчыну Я. Коласа.
Зыходзячы з вышэйадзначанага мы карысталіся натупнымі метадамі даследаваня: апісальны, структурна-аналітычны.
1. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне якуба Коласа
Час не абясцэньвае вялікіх твораў літаратуры і мастацтва. Яны жывуць вечным жыццём, валодаюць цудоўнай здольнасцю амалоджвацца, у кожную новую эпоху раскрываюць усё новыя і новыя грані свайго зместу і ніколі не бываюць "прачытанымі да канца”.
Да такіх твораў у беларускай літаратуры належыць "Новая зямля" Якуба Коласа - найвялікшы помнік нацыянальнага ліра-эпасу, твор, які валодае багатай эстэтычнай памяццю, увасабляе мастацкія каштоўнасці нацыянальнага і агульначалавечага значэння.
Ужо ў 20 гг.20 ст. "Новая зямля" разглядалася крытыкай неадназначна: на фоне або эпапейнай, або раманічнай традыцыі. Пазней, у 60 - 70 гг., вакол паэмы пачалася цэлая дыскусія, у літаратуразнаўстве вызначыліся дзве процілеглыя канцэпцыі "прачытання” твора. Адны даследчыкі (Алесь Адамовіч) заўважалі ў ёй каштоўнасці раманічнага значэння, другія (Міхась Лазарук) - класічнай эпапеі.
""Новая зямля" - гэта наша "Іліяда" і "Турботы і дні" адначасова, - пісаў Юльян Пшыркоў. - У ёй Якуб Колас звярнуўся да традыцый мінулага не эпігонам, а смелым і пранікнёным наватарам. Старую форму эпапеі ён напоўніў новым зместам, удыхнуў у яе бурлівае жыццё сучаснасці з яе вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі і ўзвышанымі палітычнымі ідэаламі. ” [4, с.68]. Даследчык, жадаючы паказаць эпічную веліч вобраза Антося, параўноўваў майстэрства гэтага коласаўскага героя з майстэрствам Гефеста ў "Іліядзе" Гамера, што выкаваў славуты шчыт Ахіла. Аднак гэтая аналогія чыста вонкавая. Яна не мае пад сабой рэальнай падставы, бо параўноўваецца непараўнальнае. Славуты шчыт Ахіла - тварэнне боскае, а не чалавечае. На ім - малюнкі не толькі сялянскай працы, але і ўсяго Сусвету: зямлі, неба, сонца, месяца, зорак, мора. На шчыце ў мініяцюры ўвасоблена ўсё тое, што паказана ў гамераўскім эпасе. Тут адбілася філасофія адлюстраванага ў ім жыцця, тых устанаўленняў, законаў, паводле якіх жывуць людзі, героі і багі Гамера.
Мікола Арочка лічыць "Новую зямлю" паэмай-эпапеяй новай якасці, якая "вырасла з новага светаадчування чалавека, з усведамлення духоўнай самакаштоўнасці асобы <. >. Калі яна ў сэнсе маштабнай абагульненасці і набліжаецца да ўзораў класічнага эпасу, то хутчэй за ўсё не да "Іліяды", а да эпасу народнага, да "Калевалы"” [5, с.59], - зазначае ён.
Ці дастаткова абгрунтаваныя "раманічныя” і "эпапейныя" канцэпцыі "прачытання” Коласавай паэмы? Што ёсць у "Новай зямлі" ад старажытнага эпасу? Што дае права параўноўваць яе з раманам? Якім крытэрыем кіруюцца даследчыкі, адкрываючы ў паэме Я. Коласа то раманічнае, то эпапейнае мысленне? Дзе знаходзіцца духоўны, эстэтычны, творчы радавод "Новай зямлі”?
На наш погляд, перш чым адказаць на гэтыя пытанні, звернемся да жанравай "памяці” эпапеі. Чым характарызуецца эпапейнае мысленне? Якія яго асаблівасці ў параўнанні з раманам? Эпічны свет, па словах Міхаіла Бахціна, - гэта заўсёды нацыянальнае гераічнае мінулае. Раман увесь у сучасным, эпапея, наадварот, аддалена ад сучаснасці абсалютнай эпічнай дыстанцыяй. Яе крыніцай з'яўляецца паданне або гісторыя, якая стала паданнем, а не асабісты вопыт, не свабодны вымысел. Эпапея жыве традыцыяй, тым, што стала свяшчэнным, што неабходна захаваць для нашчадкаў; яе стыхія - памяць пра мінулае.
Аднак жанравая традыцыя - не нейкая нязменная, застылая ў сваёй нерухомасці сутнасць, а жывая дынамічная сіла, яе ўстойлівасць грунтуецца на зменлівасці, працягласць жыцця гарантуецца вечным абнаўленнем. Кожны вялікі твор мастацтва заўсёды адкрывае новую меру сваёй жанравай сутнасці і гэтым узбагачае агульную эстэтычную прыроду жанру. "Новая зямля" - не выключэнне. Яна паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру.
Цяжка перабольшыць значэнне класічнага эпасу як першага ўзору эпічнай творчасці, традыцыі якога шматразова ў пераасэнсаваным выглядзе адбіліся ў сусветнай літаратуры. I гэты рух, гэтая жывая дынаміка развіцця палягае ў самой прыродзе жанру. Эпапейная традыцыя ў Коласавай паэме шматразова апасродкавана гістарычнымі, нацыянальнымі, светапогляднымі, эстэтычнымі, індывідуальна-творчымі асаблівасцямі, спецыфікай мастацкага вобразнага мыслення, успрымання і разумення свету.
"Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць "Новай зямлі" ў адрозненне ад старажытнага эпасу, - гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця. Пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму” [6, с.7], - да такой высновы прыйшоў даследчык В. Івашын.
Жадаючы наблізіць жанр "Новай зямлі" да жанру старажытнай эпапеі, некаторыя аўтары знаходзяць агульнае не толькі ў структуры, але і ў катэгорыі часу гэтых твораў. Паводле іх меркавання, час у Коласавай паэме такі ж абагульнены, як і ў "Іліядзе" Гамера. Ён злучае ў сабе мінулае, сучаснае і будучыню.
Сапраўды, сучаснасць займае вялікае месца ў паэме "Новая зямля”. Эпічнае апавяданне вядзецца пераважна ў цяперашнім часе. Дзеянне абмежавана, разгортваецца павольна, стрымана, перапыняецца лірычнымі адступленнямі, замалёўкамі прыроды. Сям'я Міхала жыве паводле сялянскага каляндара. Увесь уклад яе жыцця звязаны са зменамі пораў года, з гадавым цыклам сельскагаспадарчых работ, рытмамі сялянскай працы.
Аднак - і гэта прынцыпова важнае адрозненне - у гамераўскім эпасе і "Новай зямлі" розныя часавыя вымярэнні. У "Іліядзе" час абсалютна завершаны, не мае рэальнага працягу, не пераходзіць у будучыню. "Вышэйшая мудрасць антычнага чалавека, - падкрэслівае рускі даследчык С. Аверынцаў, - заключаецца ў тым, каб давяраць не часу, а прасторы, не будучыні, а сучаснаму, і алімпійцы не могуць лепш суцешыць свайго ўлюбёнца, як падарыць яму сённяшні дзень у абмен на заўтрашні" [7, с.66].
Старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. "Новая зямля”, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.
Эпапея - гэта памяць аб продках, аб іх добрых справах, іх слаўных подзвігах, і таму яна не дапускае фамільярных адносінаў да герояў. Эпічнасць класічнай паэмы-эпапеі рэтраспектыўная, тады як "Новая зямля" - гэта слова сучасніка пра сучасніка. Героі Я. Коласа - блізкія яму людзі, яго землякі, яго знаёмыя. Паэт эмацыйна, духоўна родніцца з імі, спачувае ім, імкнецца зразумець іх пункт погляду, дае ім такую характарыстыку, якая несумяшчальная з прынцыпамі эпапейнага мыслення:
Мае знаёмыя няўзрачны,
Нічым не слаўны і не значны,
Ўсё людзі простыя, малыя,
Хоць па-сваёму і ўдалыя. [8, с.48].
Сучаснасць у "Новай зямлі" адкрытая, накіраваная да будучыні. Героі паэмы суб'ектыўна-псіхалагічна перажываюць свой час, ацэньваюць сваё ўласнае жыццё з пункту погляду будучыні:
І пан, калі нам пашанцуе,
Пад нашу дудку затанцуе:
Няпраўда - згіне племя злое
Калі ж та будзе свята тое? [8, с.81].
Цяперашні час, перарастаючы ў будучы, нярэдка перадаецца формай загаднага ладу, выяўляе сілу пратэсту, абурэння, незадавальнення, імкнення вызваліцца, парваць путы:
А ты, як Каін, валачыся,
У будане па тыднях гніся. [8, с.189].
ці
Цярпі! чаму? дакуль цярпенне?
Калі канец яму, рушэнне? [8, с.98].
З пункту погляду філасофска-гуманістычнай ідэі паэмы, эстэтычнага ідэалу паэта будучы час набывае канцэптуальнае значэнне ў "Новай зямлі”.
Ён убірае ў сябе імкненне да свабоды, сумяшчаецца з надзеяй на вызваленне, выступае як мэта людскіх жаданняў, як гістарычная перспектыва, чаго няма і не можа быць у старажытнай эпапеі.
Міхал жыве турботамі сучаснасці, якая не задавальняе яго, і марай аб будучыні.
I хоць будучыня пакуль што яшчэ толькі мара, яна дае яму магчымасць адчуць сябе паўнапраўным, свабодным чалавекам; з ёй і звязана яго філасофія зямлі-свабоды, зямлі-радзімы:
Зямля не зменіць і не здрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей маіх не кіне,
Зямля - аснова ўсёй айчыне. [8, с.48].
Праз усю паэму праходзіць як лейтматыў ідэя народнай памяці, памяці маленства, роднага кута, прыроды. "Новая зямля" і пачынаецца лірычным зваротам да радзімы, прасякнутым жаданнем прайсці яшчэ раз дарогу свайго жыцця, вярнуцца да сваёй вясны і адчуваннем унікальнасці, непаўторнасці, незваротнасці часу:
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае [8, с.48].
Трагічная танальнасць раздзела "Смерць Міхала” звязана з тэмай развітання, канца. Тут асабліва моцна выяўлена асабіста-псіхалагічнае ўспрыманне часу героем. Хворы Міхал адчувае яго хуткаплыннасць. Думкі аб кароткачасовасці зямнога існавання, трагічнасці свайго лёсу не пакідаюць яго ні на хвіліну. Няўмольная хвароба прымушае задумацца над вечнымі пытаннямі жыцця і смерці, быцця і небыцця.". О, вечнасць, вечнасць! Як зразумець цябе і змерыць? ” [8, с.280] - пытаецца Міхал і шукае адказу, хоча дазнацца, "што ёсць там за заслонам?".
Няўжо пустэлі мрок разліты,
Канец астатні, ноч нябыту? [8, с.281].
Міхал памірае. Вялікая жыццёвая мэта, што вяла яго праз усё жыццё, не была дасягнута. I ўсё ж гістарычная перспектыва не губляецца. Сваёй мэтанакіраванасцю апошні раздзел паэмы звернуты да будучыні. Ідэя новай зямлі перадаецца, як эстафета, брату Антосю. Трагедыя лёсу Міхала перамагаецца ў вялікай гістарычнай перспектыве. Імкненне да свабоды, да вызвалення застаецца ідэйна-эмацыйным імператывам твора, выступае як жаданае ажыццяўленне людскіх мараў аб адзіным прасторным чалавечым шляху, які злучыць усе людскія дарогі. На гэтай гуманістычнай, агульначалавечай ноце і заканчваецца паэма:
Прасторны шлях! Калі ж, калі
Ты закрасуеш на зямлі
І злучыш нашы ўсе дарогі? [8, с.288].
Як "Іліяда”, так і "Калевала” не можа быць архетыпам "Новай зямлі”. Вопыт народнай мудрасці, народнага розуму і сэрца, народнай памяці гэтыя творы ўвабралі вельмі своеасабліва, на розных узроўнях гісторыі, мастацкага і народнага мыслення, і таму прырода эпічнасці тут неадназначная, неаднамерная.
"Калевала” з'явілася на пачатку 19 ст. як даніна рамантызму. Яна выйшла з фальклору. Эліяс Лёнрат арыентаваўся на гамераўскую традыцыю і верыў, што ўзнаўляе першапачатковы старажытны эпас, паэму з міфалагічным зместам. У эпапеі аб'яднаныя карэла-фінскія руны з розным сюжэтнымі дапаўненнямі, у якіх рэальнае, будзённае, побытавае мяжуецца з фантастычным, услаўляюцца прыгоды і подзвігі казачных герояў.
У "Новай зямлі" раскрыта панарамная карціна сялянскага жыцця, але яна не фальклорна-рамантычнага, як у "Калевале”, а аб'ектыўна-рэалістычнага зместу. Тут рэчаіснасць узнаўляецца ў сваім канкрэтным гістарычным вымярэнні, у рэалістычных нацыянальных формах. Гэта ўжо па сваёй сутнасці адноўленая, пераўтвораная форма эпічнага. І лірычная плынь тут своеасаблівая, біяграфічная, і аўтар-апавядальнік з не выдуманай, а рэальнай біяграфіяй, максімальна набліжаны да таго жыцця, якое апісаў у паэме.
Эпічнасць напаўняецца ў "Новай зямлі" знутры паэзіяй, гумарам, іроніяй, сатырай, лірыка-драматычнымі эмоцыямі. Пластыка паэмы ўбірае ў сябе побач з эпічнай апавядальнасцю, паэтычнымі апісаннямі прыроды, побыту лірыка-філасофскі роздум паэта, тое, што ідзе з глыбіні яго душы. Паэтычнае жыве ў творы, пульсуе, пранікае ўглыб, выходзіць на паверхню як самастойная стыхія.
Паступова, ад раздзела да раздзела, побач з разгортваннем эпічнага сюжэта, які ахоплівае жыццё сям'і Міхала, раскрываюцца ўсё новыя і новыя грані ўнутранай, духоўнай біяграфіі самога паэта, яго асабістыя і грамадзянскія перажыванні, філасофскі роздум, успаміны, памяць маленства. У апошнім раздзеле ў эпічны лад паэмы арганічна ўпісваецца такая своеасаблівая форма лірычнага перажывання паэта, якая нагадвае яго асабісты дзённік. Тут гучыць яго ўсхваляванае, прачулае слова пра сваю паэму, гісторыю яе напісання, пра тое, у якіх цяжкіх умовах яна стваралася і які шлях прайшла разам з аўтарам па крутых дарогах гісторыі. Паэт дае нам адчуць любоў, захапленне сваім творам, якім ён жыў, насіў яго ў душы, "як носіць маці няясны воблік той дзіцяці" [9, с.68].
"Новая зямля" - новы тып ліра-эпічнай паэмы, жанравыя вытокі якой звернуты не да класічнай эпапеі і гераічнага эпасу, а да новых ліра-эпічных традыцый эпохі рэалізму, калі ўсё большае і большае значэнне разам з раманам набывала і раманізацыя літаратуры.
Па словах даследчыка сусветнай культуры М. Бахціна, "у прысутнасці рамана жанры пачалі інакш гучаць” [10, с.142]. Раманізацыя азначала не падпарадкаванне жанраў іншым канонам, а іх абнаўленне, вызваленне ад усяго ўмоўнага, амярцвелага, што тармазіла развіццё, імкненне да свабоднай формы, збліжэнне паэзіі з рэальным жыццём сучаснасці.
Працэс раманізацыі моцна закрануў і жанр паэмы. На яго аснове адбываліся ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне лірычнага і эпічнага пачаткаў. Паэма набывала рысы вершаванага рамана.
У беларускай літаратуры гэтыя новыя жанравыя адзнакі выразна выявіліся ў "Новай зямлі”. Паэма на нацыянальнай глебе ўвабрала ў сябе адметнасць гэтага працэсу, сінтэзавала шырокія пласты "паэтычнага” і "рамантычнага” на аснове рэалістычнага мыслення. У ёй, як і ў рамане, адлюстраваны ва ўсёй паўнаце і цэласнасці шырокі, шматаблічны свет народнага жыцця, і ў асяродку гэтага жыццёвага працэсу раскрыта гісторыя індывідуальнага лёсу чалавека праз асобу Міхала - героя з развітым пачуццём чалавечай годнасці, захопленага ідэяй свабоды і незалежнасці.
На думку А. Адамовіча, "Новая зямля”, "застаючыся творам да канца паэтычным, разам з тым стала этапам у развіцці беларускага рамана, надоўга вызначыла асноўны напрамак яго развіцця” [11, с.22]. Думаецца, больш дакладна было б сказаць: яна пазначыла пачатковы этап станаўлення нацыянальнага рамана, сваім з'яўленнем стварыла перадумовы для яго развіцця і сама брала на сябе ролю гэтага жанру.
У адрозненне ад А. Адамовіча, Алег Лойка першаснае значэнне ў "Новай зямлі" надае паэтычнаму пачатку, лічыць яе ліра-эпічнай паэмай, якая "увабрала ў сябе жанравыя прыкметы рамана ў вершах” [12, с.104].
Да такой жа высновы прыйшоў і ўладзімір Казбярук, разглядаючы "Новую зямлю" у тыпалагічных суадносінах з "Яўгенам Анегіным” Аляксандра Пушкіна і "Панам Тадэвушам" Адама Міцкевіча. "Называючы "Новую зямлю" паэмай, мы не можам адмаўляць і таго, што яна ў многіх адносінах нагадвае раман" [13, с.70], - падкрэслівае даследчык.
Паэмная і раманічная канцэпцыі "Новай зямлі" не пярэчаць адна адной. Кожная мае рэальную падставу, абапіраецца на тую ці іншую грань мастацкага зместу твора, яго сэнсавага значэння. Сама тыпалогія рамана ў вершах, як і паэмы, выяўляе асаблівасці ліра-эпічнага жанру. Эпічная аб'ектыўнасць апавядання спалучаецца тут з лірычна-суб'ектыўным пачаткам, абагульненасць характараў - з лірычным вобразам аўтара-апавядальніка. Усе гэтыя ўнутраныя жанравыя адзнакі рамана ў вершах у сваёй індывідуальнай і нацыянальнай эстэтычнай меры адбіліся ў "Новай зямлі" Якуба Коласа.
Паэма "Новая зямля" Я. Коласа мае агульнае з гамераўскімі творамі, не толькі ў жанравых адносінах, але і ў напісанні. Як і ў Гамера, мы знаёмімся з разнастайнымі міфамі. Міфалагізаваны архетып рабінзанады, своеасабліва трансфармаваны, назіраем у коласаўскім творы. Але сутнасць моманту адметная: дзякуючы таму, што Колас гранічна "зазямліў”, аб'ектывізаваў распаўсюджаную ў міфалогіі сітуацыю (сюжэты пра Праметэя, Фаўста, Дон Жуана і г. д.), паставіўшы ў цэнтр аповеду асобу нічым асабліва непрыкметную, досыць звычайную сярод такіх жа лёгка распазнавальных прадметна-побытавых рэалій і сітуацый, паэма набыла мадыфікаваную версію рабінзанады 20 стагоддзя, узмоцненую сацыяльна-псіхалагічным эквівалентам.
Па меры развіцця сюжэта і паглыблення маральна-псіхалагічных супярэчнасцяў пастаральная коласаўская рабінзанада трансфармуецца ў антыўтопію. Знакі яе раскіданы па ўсёй паэме, уключаючы яе сюжэтныя і пазасюжэтныя карціны, лініі, вузлы. Дзеля падкрэслівання, вылучэння трагічнай дамінанты Якуб Колас і завяршае паэму смерцю галоўнага героя. "Смерць Міхала, - заўважае А. Лойка, - трагічная па сваіх прычынах, суровая ў сваёй няўмольнасці, але "прыгожая” смерць”, падкрэсліваючы, што "мары Міхала прыгожыя сапраўды толькі ў сваім нездзяйсненні" [12, с.46]. Архетыповая антытэза фінала "жыццё-смерць” у Коласа падкрэслівае прынцыповую немагчымасць рэальнага здзяйснення пастаральнага свету, абцяжаранага трагічным сацыяльным і індывідуальным вопытам
У Коласа важная роля адводзіцца катэгорыі памяці, "функцыянальная з'арыентаванасць якой можа ствараць кантэкст надзеі на выжыванне і адраджэнне, а таксама адцяняць негатыўныя працэсы ў індывідуальнай і калектыўнай свядомасці” [15, с.281]. Прыкладам, згадку пра няпамяцтва як адзін з самых разбуральных выдаткаў грамадства сустракаем у адным з аўтарскіх маналогаў:
I бацьку скора сын забудзе -
Каротка памятка аб людзе,
Аб простым людзе і такая
Ўсім бедным доля выпадае:
Прайсці свой круг, прамарнавацца
I невядомымі астацца
Ды быць забытымі тут усімі -
I сваякамі і чужымі [8, с.259].
Мы лічым, няпамяцтва з'яўляецца ў адначассе і вынікам спусташэння свету-культуры, і самім спусташэннем. У Коласавай эстэтычнай сістэме яно набывае выявы здрады, таму што закранае самыя асновы існавання нацыі. Яно страшней удвая тады, калі мае адносіны да непасрэдных, жывых носьбітаў нацыянальнай аўры, для якіх няпамяцтва набывае пагрозлівы характар спусташэння дзеля спусташэння, аддаляючы тым самым іх ад спаконвечных асноў жыцця, ад саміх сябе. Няпамяцтва, урэшце, абарочваецца для іх суцэльнай экзістэнцыйнай трагедыяй, дарэшты перайначвае сакральны сэнс жыцця, спараджае непераборлівасць і слепату, вядзе да страты духоўнага імунітэту. Яно раз'ядае ў чалавеку код спадчыннасці, нараджае адчужанасць і непаразуменне, прытупляе пачуццё ўласнай чалавечай годнасці, аддаляе ад набыткаў культуры.
Жыццё ў пастаянным фізічным і духоўным сціску, хранічныя нястачы, прыніжэнні няўтомна вярэдзяць адвечную крыўду душы, памнажаюць пакуты, схіляюць да неўсвядомленых стыхійных дзеянняў і ўчынкаў. Усе гэтыя чалавечыя выдаткі добра паказаны паэтам у стаўленні "макалайцаў” да Міхала і ягонай добрасумленнай службы.Я. Колас далёкі ад таго, каб прычыну ўсяму бачыць адно ў сацыяльнай няроўнасці, якая, зрэшты, для герояў паэмы не выглядае такім ужо страшным жупелам ці непазбыўным цяжарам.
Прычына ў адпрыроднай натуры самога чалавека, у спрадаўна заведзеным ладзе жыцця, які не дае магчымасці вырвацца з цяжкіх вярыгаў адвечнай запрыгоненасці - фізічнай і духоўнай. Думаецца, менавіта гэтую акалічнасць меў на ўвазе аўтар паэмы, спрабуючы разгадаць прыроду чалавечага бяспамяцтва:
Ды што зрабіць? Я сам быў рады
Не ведаць крыўды той і здрады,
Што просты люд нясе вякамі
Сваімі ўласнымі гарбамі
Ды горкай праўды не схаваеш,
Яе ніяк не ашукаеш.
Ды і навошта? Крый нас, божа!
А праўда мне ўсяго дарожай [8, с.262].
"Рэцыдывы” няпамяцтва маюць здольнасць да зайздроснай часавай паўтаральнасці і ўзнаўляльнасці. З імі даводзіцца сутыкнуцца і героям паэмы. Варта прыгадаць сцэну пярэбараў на новае месца - у Парэчча, якое па першым часе дужа засмуціла ўсю сям'ю Міхала, выклікала абурэнне і гнеў з прычыны дзікага, страшэннага запусцення і закінутасці ранейшымі гаспадарамі свайго ўласнага дзядзінца. Жыццё "да часу” [8, с.252], вечны страх новага выгнання - страх паязджанства - спараджалі абыякавасць людзей да ўласнага жытла, прымушалі лёгка звыкнуцца са становішчам часовых гасцей, пустадомкаў.
У сям'і Міхала, лад жыцця якой грунтуецца на шчырасці, даверлівасці і ўзаемапавазе, пануюць надзвычай абагаўлёныя адносіны да зямлі, высока цэніцца праца хлебароба. Пазбаўленыя магчымасці сталай аседласці на зямлі, героі Коласа ўсё ж валодаюць зайздроснай унутранай свабодай, глыбока развітым адчуваннем уласнай годнасці, пачуваюць сябе сапраўднымі пераўтваральнікамі. Гэта не проста сузіральнікі, але найперш будаўнікі жыцця. Яны сімвалізуюць сабой новую генерацыю людзей - вестуноў вызвалення з жыццёвых путаў і, больш за тое, самі становяцца піянерамі гэтага вызвалення. Перадпачатным знакам апошняга служыць іх неспатольная прага першаадкрывальніцтва, непадробная блізкасць да прыроды, жаданне разгадаць адвечную яе таямніцу, уменне даверыць ёй свае думкі, жаданні, мары, здольнасць адчуць крэўную заручанасць свайго лёсу з запаветным лёсам зямлі. Іншымі словамі, свет прыроды выступае тым аракулам-вестуном, які дазваляе найглыбей адчуць сваю самасць, бязмежнасць духу, што, у сваю чаргу, міжволі прытупляе (а то і цалкам заглушае) адчуванне закабалёнасці і ўзмацняе пачуццё лучнасці з сусветам, з космасам.
Я. Колас нібы ўзнаўляе ў паэме міфалагему стварэння свету, яго асвойвання, адухаўлення. Касмаганічнымі сімваламі пранізаны, за малым выняткам, усе раздзелы твора. Сапраўдным тварцом-стваральнікам паўстае Міхал, сутнасць якога выяўляецца праз акт сузірання адпачатнай касмічнай пускі, "касмічнага сінкрэтызму”:
Было маркотна і няміла
У тым пустым, здзічэлым полі [8, с.213]
і далейшага свядоматворчага пераўтварэння-упарадкавання касмічнага хаосу:
Але стаў цвёрдымі нагамі
Міхал на гэты грунт няплодны [8, с.219].
Даследчыкі ва ўнісон даводзяць, што "родны кут”, апаэтызаваны ў творы, - гэта сімвал Беларусі. Але не лішне будзе задаць пытанне: ці быў гэты кут роўны Беларусі для таго ж Міхала? Думаецца, што не. Жыццё Міхала - гэта жыццё ў космасе ў мініяцюры. Думкі героя пра набыццё сваёй уласнай зямлі ніколькі не маюць на мэце зямлю пэўнага геаграфічнага рэгіёна. Тое, што гэтым рэгіёнам ёсць Беларусь, толкі рэцэптыўна падразумяваецца самім чытачом, добра абазнаным у пытанні гістарычнай радзімы герояў твора. Для іх жа саміх у пытанні набыцця зямлі важна ўспрыманне-усведамленне гэтай зямлі не столькі як часткі канкрэтна-гістарычнага рэгіёна, колкі як часткі нейкай універсальнай касмічнай субстанцыі, часткі зямнога мацерыка ўвогуле. Нацыянальная падаплёка існуе як факт бясспрэчны: яна не вылучаецца і не падкрэсліваецца асобна - яна застаецца аб'ектыўна існуючай рэальнасцю, натуральна ўваходзіць у рэестр каштоўнасцяў непарушных і неабвержных. Вось чаму, аб'ектыўна, Колас паказвае свайго героя "не толькі як беларуса, шукальніка "новай зямлі”, але і злучанага - праз мікракосмас роднай прыроды - "з макракосмам - Сусветам” [15, с.280]. Мае вялікі сэнс думка, што Міхал найперш - "чалавек Сусвету, Божы сын, як і ўсе іншыя" [8, с.253], таму і яго "мары і пачуцці падобныя на адвечныя памкненні іншых людзей, незалежна ад месца і часу іх жыцця" [8, с.259].
"Новая зямля" мае ўсе адзнакі касмагоніі 20 стагоддзя. Ідэя стварэння свету - свету новага, свету высокай духоўнай арганізацыі - у паэме адпачатная. Канцэптуальна істотнай розніцай у акце стварэння Зямлі паміж старажытнымі, біблійннымі паданнямі і коласаўскім творам з'яўляецца тое, што калі ў кананізаваных крыніцах акцэнт робіцца на працэс нараджэння свету з першароднай бездані, то ў Коласа гэты момант істотна падмацаваны духоўнай аўрай, сакральна асвечаны, а таму натуральна скіроўвае ў быційную плоскасць. Вось чаму Коласава новая зямля творыцца са старой, ужо існуючай, рэальнай. I ў гэтым заключаны вялікі сэнс.
Такім чынам, усе структурна-жанравыя асаблівасці "Новай зямлі" - логіка падзей, глыбокі ўнутраны лірызм, напоўнены драматызмам, маральна-эстэтычная пазіцыя аўтара - азначаюць далейшы шлях развіцця і абнаўлення ліра-эпасу, характэрны для новай гістарычнай эпохі, для яе сацыяльна-грамадскіх адносінаў, светаразумення народа і яго ролі ў жыцці Радзімы.
Разгляд "Новай зямлі" ў кантэксце эпапейных і ліра-эпічных традыцый дае магчымасць больш глыбока асэнсаваць яе багаты вобразны змест і вызначыць яе мастацка-эстэтычныя своеасаблівасці як ліра-эпічнай сацыяльна-філасофскай паэмы.
"Новая зямля" не магла з'явіцца ў 19 ст.: да гэтага не была тады падрыхтавана беларуская літаратура - яе паэзія і эпас. I ўсё ж глеба для з'яўлення паступова падрыхтоўвалася нацыянальнай традыцыяй, вялікім эпічным багаццем народа, увасобленым у фальклоры, і творчасцю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны і іншых беларускіх пісьменнікаў - папярэднікаў Якуба Коласа.
"Новая зямля" - вялікі этапны твор энцыклапедычнага значэння. Яна паяднала беларускую літаратуру з мастацкімі здабыткамі сусветнай класікі і разам з тым адкрыла новыя магчымасці для далейшага развіцця не толькі нацыянальнага паэтычнага эпасу, але і прозы.
2. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія
Паэма Я. Коласа "Новая зямля" - бессмяротнае тварэнне мастацкага генія паэта, твор магутнай, здзіўляючай мастацкай ёмістасці і змястоўнасці, незвычайнай ідэйна-сэнсавай насычанасці, узор арганічнага спалучэння аналітычнасці і сінтэзу, мастацкага асэнсавання балючых праблем нацыянальнага жыцця. Апошнія даследаванні па коласазнаўству ўсё больш сыходзяцца на тым, што "Новую зямлю”, не зусім правамерна "прачытваць” толькі ў ракурсе "энцыклапедыі сялянскага жыцця”, так як "гэтая, на першы погляд грунтоўная і высокая ацэнка не раўназначная філасофскім, літаратурным, гуманістычным і эстэтычным вартасцям паэмы”. Больш таго: "такое вызначэнне "Новай зямлі" ўскосна сведчыць, што яе бачаць не эпічным творам, не з'явай сусветнай літаратуры, а зборам паэтычных апавяданняў пра жыццё і побыт сялянскай сям'і" [15, с.275], - слушна заўважае В. Максімовіч. У гэтай сувязі адважымся выказаць здагадку наконт таго, што праз нацыянальнае Якуб Колас, па сутнасці, праводзіць ідэю ўніверсальную, інтэрнацыянальную, а адзначаны коласаўскі твор, як твор нацыянальна-класічны, выходзіць за межы вузка рэгіянальнага, маючы звышапераджальны, футуралагічны характар. Ідэя "новай зямлі" - гэта не толькі ідэя новага нацыянальнага Дома, а перадусім Дома супольна-зямнога, супольна-касмічнага, - такога, дзе кожны, як герой з купалаўскага "Раскіданага гнязда”, мог бы ўпэўнена заявіць: "Цэлы свет - хата мая, усе людзі - радня мая, уся зямелька - поле маё роднае” [15, с.275].
Але падобнае самапачуванне да герояў "Новай зямлі" прыводзіць не адразу. І першай прыступкай да авалодання ім гэтай суперапераджальнай, "абсалютнай” ісцінай уяўляецца фактар вылучэння ў чалавечым светапоглядзе пачуцця нацыянальнага, якое выступае абавязковай умовай набліжэння і ўваходжання ў новую, дасюль небывалую лучнасць, з'яднанасць з касмічнай прасторай чалавечага існавання. Паказальны той факт, што ў паэме нацыянальнае існуе як неад'емная, унутрана ўласцівая прыродзе кожнага з герояў дадзенасць, якая асобна не вылучаецца і не падкрэсліваецца, на што звяртае ўвагу А. Лойка: "Усведамленне сваёй нацыянальнасці ў героях "Новай зямлі" жыве як нешта само сабой дадзенае, само сабой зразумелае” і "нацыянальнай несправядлівасці, што панавала ва ўмовах былой царскай імперыі, героі паэмы абвострана па сутнасці не ўспрымаюць” [12, с.113].
Само існаванне герояў мысліцца як існаванне ў межах пэўнай дэмаркацыйнай прасторы і носіць на сабе прыкмету пэўнага этнічнага ізаляцызму, адпачкаванасці, падкрэсленай асобаснасці, адзінкавасці, і нават нейкай абранасці, выключнасці. Невыпадкова, як заўважае М. Мушынскі, "апавяданне ў паэме" [16, с.58] пра цяжкі лёс селяніна разгортваецца (як гэта можна было чакаць ад энцыклапедыі сялянскага жыцця) не ў тыповых абставінах, г. зн. не ў вёсцы, а па-за вёскай, у "лесніковай пасадзе" [16, с.58]. Такая тэма гучала і ў творах антычных аўтараў. Тэма "Буколікаў" Вергілія адказвала асабістым здольнасцям аўтара і разам з тым была актуальнай; пытанне аб узвядзенні італійскага мелкага землеўладання і аб надзяленні зямельнымі кавалкамі вядомай часткі гарадскіх паразітычных мас з мэтай нейтралізацыі ўжо не раз уставаў у Рыме, а пасля грамадзянскіх войнаў яшчэ больш абвастрыўся. Новая ўлада аказалася ў гэтым пытанні бязмоцнай, як і папярэдняя, але прадмет абмяркоўваўся і хваляваў розум. Дыдактычная задача Вергілія складалася не столькі ў выкладанні агранамічнай дысцыпліны, колькі ў пропаведзі маральнай каштоўнасці зямельнай працы, у паказе яго радасці, у ўслаўленні сельскагаспадарчай працы як спецыфічнай формы жыцця.
У эклогах вясковае жыццё раскрывалася з пункту бачання вольнага часу; у "Георгіках" адлюстроўваецца яе працоўны бок. "Всё побеждает упорный труд” Ї гучыць замест папярэдняга: "Всё побеждает любовь”:
Отец пожелал сам,
Чтоб земледельческий путь нелёгок, он первый искусно
Землю встревожил, надеждой сердца вобуждая у смертных,
Не потерпев, чтоб его коснило в сонливости царство [14, с.284].
Указанне на ролю працы збліжае Вергілія з Гесіёдам. Але ў той час, як аўтар "Работ і дзён” даваў рэалістычны малюнак суровага быта і цяжкага сацыяльнага становішча сялянства, Вергілій акутвае сялянскае жыццё дымкай ідэалістычнай утопіі, малюючы яе як рэшткі "залатога стагоддзя”. Паэт рымскай імперыі значна ўступае старажытнагрэчаскаму рапсоду ў умельстве глядзець на свет сацыяльных зносін. Ён адзначае, што моц Рыма вырасла на падставе вольнага сялянства, але з яго поля бачання выпадаюць абеззямелле, рабская праца.
Я. Колас паказвае сялянскае жыццё наводшыбе, наўскрайку ніколькі не перашкаджае яе насельнікам жыць паўнакроўным жыццём, падсвядома адчуваць сваю нацыянальную прыналежнасць. Хутчэй, такая своеасаблівая духоўная і фізічная аўтаномнасць становіцца ўмовай захавання аўтэнтычнасці, самасці, дазваляе на поўную моц раскрыць усё багацце душы, даастатку рэалізаваць сябе, адчуць подых сапраўднай волі і незалежнасці. Што да жыцця ў супольным вясковым асяродку, то вёска, як падкрэслівае М. Мушынскі, "магчымасці для незалежнага жыцця не давала і даць не магла, бо там панавала ідэя ўраўняльнасці, патрыярхальна-кансерватыўныя ўяўленні., дзе асоба нівелявалася, абясцэньвалася” [16, с.97]. Такім чынам, тым самым Я. Колас адстойвае ў паэме ідэю духоўнага суверэнітэту, самасці душы як неабходных і дастатковых умоў захавання этычнага, светапогляднага і нацыянальнага парытэту, роўнавялікасці - важных і складнікаў суладнага функцыянавання ўсяго соцыўмакасмічнага арганізма.
Выглядае досыць сімптаматычным тое, што зямля, паводле мастацкай задумы твора, застаецца галоўным і найпершым духоўнымй ды й матэрыяльным існаваннем беларуса нават без яе фармальнага набыцця, без права прыватнай уласнасці на яе. I ў гэтым - суперапераджальнасць касмапалагічнага (касмічнага) мыслення Я. Коласа, звязанага з ідэяй зямлі для ўсіх, хто яе насяляе. Але пры гэтым маецца істотная аб'ектыўная акалічнасць: прызнанне роўных правоў на гэтую зямлю немагчыма без новай "зямной” свядомасці, без істотнага, карэннага перагляду жыццёвага, маральна-этычнага, эстэтычнага, сацыяльнага, гістарычнага кодэкса, без прызнання роўнасці ўсіх перад усімі. Зразумела, што і Міхала, галоўнага выразніка аўтарскай канцэпцыі жыцця, наяўны стан рэчаў не можа задаволіць, таму што тагачасны пануючы лад жыцця ўяўляўся ім, як антычалавечны, антымаральны, заснаваны на законах эксплуатацыі, гвалту, прымусу, двурушніцтва, здрады. Аснова жыцця - зямля - у сэнсе яе матэрыяльнага прысваення - для яго ўласнасць намінальная, фіктыўная (уласнасць de facto), не падмацаваная - dе jurе - сацыяльна-прававымі гарантамі, не прызнаная заканадаўча. А гэта, у сваю чаргу, нараджае трывожнае адчуванне нетрываласці, хісткасці існавання, ненадзейнасці грунту, няўпэўненасць у заўтрашнім дні. Вось чаму героям даводзіцца глыбока шкадаваць, што зямля - "усё ж не бацькаўшчына гэта”, бо дадзена ў часовае карыстанне. I хоць гэтая акалічнасць, што важна, не нараджае пачуцця адчужанасці, варожасці да зямлі, а наадварот, дзякуючы высокай культуры земляробчых адносінаў, узмацняе крэўную прыхільнасць, прымушае ставіцца да яе як да бясцэннага божага дару, вялікай сакральнай каштоўнасці, - усё ж кардынальным чынам справы не мяняе. Недзе ў глыбіні душы, можа і насуперак волі, у насельнікаў яе моцна жыло адчуванне прымусовай адчужанасці ад зямлі, часовасці карыстання яе багаццямі, марнасці затрачаных сіл на яе добраўпарадкаванне, прывядзенне ў належны стан.
Аўтарскім роздумам, як і роздумам герояў, у гэтай сувязі адведзена належнае месца, што дае падставу, з улікам іншых момантаў, вылучыць у паэме два структурна-кампазіцыйныя планы: першы - падзейны, канкрэтна-эмпірычны, звязаны з сацыяльна-побытавым эквівалентам, і другі - унутраны, латэнтны, псіхалагічна-матываваны. Пры гэтым "сацыяльна-прадметны, матэрыяльны свет і свет маральна-духоўны ўзаемаўплывовыя і ўзаемазалежныя і ствараюць у паэме "Новая зямля" своеасаблівую "анталагічную сферу быцця" [15, с.280]. Варта ўлічыць і тое, што паэма мае рэтраспектыўны характар і ўспрымаецца перадусім як плён уласна перажытых аўтарскіх рэфлексій, як успамін-згадка мінулага, у якім скрыты намёк на сучаснасць. Сучаснасць, у сваю чаргу, набывае своеасаблівую адзнаку перманентнасці, пэўнай гістарычнай цыклічнасці, паўтаральнасці. Яна пазбаўлена статыкі, таму што цалкам пераведзена ў план анталагічна-філасофскі, уяўляе сабою ўзор своеасаблівага маральнага кодэкса з заключанай у ім праграмай будучага светаўладкавання чалавецтва. Усё гэта па-новаму прасвечвае аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне самога паэта.
На нашу думку, у творы даволі моцна выяўлена плынь суб'ектыўна-аўтарская, лірыка-філасофская, якая сама па сабе валодае значным энергетычным запасам, акумулюе ў сабе магчымасць панадтэкставага прачытання, г. зн. глыбокага філасофска-анталагічнага спасціжэння "паэмнага” мастацка-эстэтычнага кода-архетыпа. Аўтарскія ліра-філасофскія эсенцыі ў выніку набываюць адзнакі самастойных лірыка-паэтычных мініяцюр з закончанай думкай, якія пераканаўча сведчаць пра тое, што арганізуючым пачаткам у паэме выступае найперш сам паэт. Адзначаная акалічнасць уяўляецца істотнай падставай і для прызнання наяўнасці ў паэме двух фармальна самастойных сюжэтаў - "знешняга”, звязанага з эмпірычнай калізійнасцю (пошукамі зямлі), і "унутранага” (уласна лірычная споведзь аўтара), што выступае адным з эфектыўных сродкаў апасродкаванай характарыстыкі персанажаў. На вялікую ўдзельную вагу лірычнага ў паэме звярнуў увагу і В.У. Івашын, падкрэсліўшы, што "логіка падзей, глыбокі ўнутраны лірызм, напоўнены драматызмам, маральна-эстэтычная пазіцыя аўтара-апавядальніка адзначаюць далейшы шлях развіцця і абнаўлення ліра-эпасу, характэрны для новай гістарычнай эпохі." [6, с.10].
У Коласа астраўная ізаляцыя людзей ("леснікова пасада”) спрыяе захаванню маральных нормаў і арыенціраў, усталяванню маральна-псіхалагічнай стабільнасці ўнутры мікракалектыву. I, наадварот, спрычыненасць - прамая ці ўскосная - да грамадскіх інстытутаў, да цывілізацыі разбуральна дзейнічае на сацыяльна-псіхалагічны мікраклімат. Насельнікі "астраўной дзяржавы” жывуць па правілах і прадпісаннях не кадыфікаваных, не рэгламентаваных, - увесь лад іх жыцця трымаецца на спрадвечным - няпісаным - кодэксе сумнення і справядлівасці, на арганічным засваенні народнай маралі, не сапсаванай фальшывым сленгам цывілізацыі. Гэта жыццё да часу здзяйснення першароднага граху, да часу спакушэння змея ў райскім садзе. Насуперак усяму, героі Коласа імкнуцца захаваць у сабе духоўную цноту; іх не крануў яшчэ згубны смерч пастаральнага "грэхападзення”. Адчуванне імі першароднасці свету і першароднасці сваёй зямлі - самае жывое і натуральнае.
Міхалу выдзелілі леснічоўку з гаспадарчымі забудовамі і вакол яе запусцелую зямлю. Яе было нямала - цэлая валока (прыблізна 21 гектар). Міхалу за гэта трэба было не толькі ахоўваць лес, выконваць свае непасрэдныя абавязкі, але і шмат іншых ужо непасрэдна для ляснічага:
Міхал яму рабочых ставіў,
I сенакосы яго правіў,
I догляд меў за панскім статкам [8, с. 196].
Таму сам ляснік не мог абрабляць зямлю, каб з яе карміць сям'ю. На падмогу Міхалу прыйшоў з Мікалаеўчыны брат Антось. Ён і ўзваліў на свае плечы ўсе клопаты па гаспадарцы. Працавалі дружна. У хуткім часе абробленая зямля пачала даваць добрыя ўраджаі, і сям'я была матэрыяльна забяспечана:
Гумно палнела з кожным годам;
I багацеў хлявец прыплодам,
I грош стаў лішні завадзіцца,
Было што есці, чым акрыцца [8, с. 199].
Праца хлебароба ў Коласа паказана таксама кшталтам Боскага промыслу, напоўнена глыбокім гуманістычным, нават касмічным сэнсам; яна паўстае інтэгральнай часткай прызначэння місіі чалавека, наканаванай Усявышнім, умовай спраўджання ім свайго творчага патэнцыялу:
I ажывіліся амшары,
Запахла свежаю раллёю,
Як бы сам бог тут над зямлёю
Прайшоў і глянуў міласіцва.
Усё зацвіло, загаманіла,
Бы жыватворчая тут сіла
Ад сну прыроду абудзіла [8, с. 193].
Якуб Колас, як і Гесіёд у "Работах і днях” казаў толькі праўду. Паэма Гесіёда прадстаўляе сабой спробу сістэматычнага асэнсавання света і жыцця з пункту гледжання вольнага селяніна, які апрацоўвае свой невялікі кавалак і прыгнятаецца царамі.
У паэме Якуба Коласа шмат не толькі ад біблійных, але і ад язычніцкіх, дахрысціянскіх вераванняў беларуса. Як і ў язычніцкіх міфах, нараджэнне новага ў паэме адбываецца праз уласнае творчае волевыяўленне, праз самаадмаўленне і светаадмаўленне - навідавоку фактар духатварэння. Вось чаму такім вялікім стваральным модусам валодае Слова (Дух), прысутнасць якога заўважаецца ў жыватворнай стыхіі прыроды, у яе вечназменлівай метамарфознасці. Знакі "божага свету" ўкарункаваны па ўсёй тканіне твора, яны - "у цішы балот у час змяркання" [8, с. 201] у сонцавым агняпісе, у сівых фальбонах хмар, у абрысе яснага неба, у святасці моманту, калі "усё вакол павесялее" [8, с.235], "сцішыцца, замлее” [8, с.245], калі "на ўсё адбітак ляжа згоды" [8, с.244]. Словы парадак, лад ("I быў парадак, лад у хаце” [8, с.247]), згода ("На ўсё адбітак ляжа згоды" [8, с.251]) у кантэксце коласаўскай ідэі стваральнай працы на зямлі набываюць значную змястоўнасць, сімволіка-абагульненае значэнне.
Разам з тым, героі паэмы - людзі не першароднага паднебнага свету, а часу грандыёзных тактанічных змен і зрухаў, неймаверных кантрастаў. I гэты час пераканаўча засведчыў тое, што выбіцца з жыццёвых бядот, з цэйтнота суцэльнай беспрасветнасці і безвыходнасці можна толькі агульнымі намаганнямі. Але для гэтага трэба перадусім ліквідаваць пешапрычыну разбуральных калатнечаў і мітрэнгаў, утаймаваць стыхію свайго духу, прывесці яго ў пэўную адпаведнасць з касмічнай мэтазгоднасцю.
Перад Коласам стаялі дзве архіважныя задачы, адну з якіх можна ўмоўна назваць экстравертнай (задачай-для-іншых), другую - інтравертнай (задачай-для-сябе). Першая задача заключалася ў тым, каб пераканаць грамадскасць у факце гістарычнага існавання, хай пакуль і намітатыўнага, Беларусі і беларуса, пры адначасным пазбяганні наўмыснага тарпедавання саміх тэрмінаў, спецыяльна не прыпыняючыся на моманце нацыянальным, але імпліцытна трымаючы яго "ў памяці”. Для паэта важна было перадусім заявіць пра сябе, "падаць голас”, абазвацца, скіраваць на сябе ўвагу з тым, каб у наступным стала зафіксавацца ў іншанацыянальнай свядомасці (ды і ў свядомасці ўласна-самаіснай) фактарам паўнаважкім, насамрэчным. Пры гэтым новаяўленая карціна-містэрыя не павінна была нараджаць адчуванне падману, містыфікацыі, у многім застаючыся апошняй наяве. I гэта псіхалагічна апраўдана: выклікаць да сябе цікавасць і жывы інтарэс можна было толькі шляхам стварэння культурнага фону, культурнай аўры, якая б дазволіла замацавацца на першасным рубяжы. Мэта была адна: у несамавітым, знешненаносным прымусіць убачыць першароднае, сапраўднае, акружыць яго арэолам святасці і чысціні.
Подобные документы
Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.
курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.
презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011