Антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа

Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.01.2016
Размер файла 103,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Інтравертны модус (задача-для-сябе) выцякаў з раскрыцця ўнутраных, уласна-нацыянальных міфалагем, максімалісцка-субектыўнага коду нацыі, праявы якога выступалі ў формах скрайняга "лібералізму" і скрайняга "радыкалізму”. З аднаго боку - цярпенне, маўчанне, пакора перад гаспадарамі жыцця ("Цярпі, маўчы, знасі пакорна" [8, с.214]), з другога - агідная знявага, лаянка, здзек у міжасобасных дачыненнях ("I свой жа брат цябе кусае" [8, с.259]). Як бачым, аўтар пазбягае паказу адкрытага класавага канфлікту - канфлікту паноў і мужыкоў, пераводзячы дзеянне ў рэчышча этычнага імператыву, звяртаючы больш увагу на "канфліктнасць герояў і абставін, герояў і ладу-парадку” [8, с.243]. I гэты факт досыць паказальны. У гэтым жыццезвароце не назіраецца варожага супрацьстаяння, фігуральна кажучы, паміж "новазямельцамі” і "мацерыкоўцамі”, хоць увогуле людскія землятрусы бываюць досыць адчувальнымі:

Народ жадзён, бо жыве ў сціску,

Гатоў у вочы сыпнуць прыску,

Зрабіць зумыслу дзеля здзеку,

Не, не ўнаровіш чалавеку!. [8, с.241].

Так паступова паэма сэнсава ўзбагачаецца, набывае новыя якасці і новае гучанне, што спалучана з вырашэннем аўтарскай звышзадачы - паказаць свету Беларусь і беларусаў, глыбей раскрыць адметнасць беларускага менталітэту як дастаткова складаную, мнагамерную духоўную арганізацыю, і разам з гэтым звярнуць увагу на агульную падобнасць-тоеснасць многіх псіхалаігічных дэтэрмінантаў. У сувязі з гэтым паэт закрануў адну з самых тонкіх "матэрый" - нацыянальную годнасць, яскрава прадэманстраваў тое, што менталітэт - не адно фетышызацыя сусальна-лубачнага ў народным характары. Менталітэт паводле коласаўскай мастацкай карціны свету - гэта суровая праўда пра сябе і свой народ на суровых скрыжалях гісторыі, бескампрамісны паказ працэсу гістарычнага і асобаснага самасцвярджэння, пакутлівага пазбаўлення ад усяго штучнага, нароснага, каразійнага. Разважаючы над тым, што вынікае адчужанасць людзей паміж сабой, нараджае абыякавасць да роднага кута, бацькаўшчыны і нават уласнага лёсу, сучасныя даследчыкі падкрэсліваюць, што глыбокая гістарычная дасведчанасць Коласа заканамерна прыводзіла да высновы, што нежаданне сялян жыць па закону дзяржавы, абумоўленае шматвекавой несправядлівасцю, крыўдамі і прымусам з боку ўлад, ствараюць парадаксальна-трагічную, тупіковую сітуацыю існавання, абумоўліваюць прававы нігілізм народа ў пытаннях зямлі і волі, Радзімы і свабоды. Аб'ектыўна гэта так. Але пры падобнай пастаноўцы пытання не ўлічваецца мера асабістай адказнасці чалавека за прычыненае ім зло, за наўмысныя дзеянні, учынкі, паводзіны: усё спісваецца на аб'ектыўную абумоўленасць. У выніку праблема адказнасці самога чалавека адпадае сама сабою. I ўсё ж маральна-этычнае, нароўні з гераічным, заставалася адным з істотных складнікаў твора, яго мабілізуючым звяном. Варта нагадаць, што і першапачатковая задума аўтара не сягала далей мастацкага аўтабіяграфізму, прыватнага факту, пра што сведчаць першыя публікацыі раздзелаў паэмы на старонках "Нашай нівы” з падзагалоўкамі "Адрывак з расказа "Новая зямля" ("Леснікова пасада”)", "Пачатак расказа "Новая зямля" ("Раніца ў нядзельку”)".

В. Жураўлёў вылучаючы агульны для эстэтычных сістэм Купалы і Коласа прынцып - праўдзівае і аб'ектыўнае выяўленне ў іх творчасці сацыяльнага ракурсу, заўважае: "Звонку меней прыкметным у такіх, нярэдка завостраных і густа афарбаваных у змрочныя фарбы малюнках сялянскай пакуты (беззямелля, галадухі, бяспраўя) з'яўляецца іншы ключавы аспект аўтарскіх задум - уплыў дэтэрмінантнай сілы гэтых абставін на станаўленне духоўнасці чалавека, яго свядомасці, на паглыбленне яго імкненняў да волі і свабоды" [17, с.142].

Многае ў жыцці і Міхала, як і ў герояў Гесіёда, залежала ад ляснічага і вышэйшых чыноў. Той, хто наймаў Міхала на службу, быў, па вызначэнні яго падначаленых, чалавекам справядлівым, праўдзівым, не квапіся на дарэмшчыну, больш-менш аб'ектыўна ацэньваў працу леснікоў, хоць часам і злоўжываў, скажам, стараннасцю, адказным стаўленнем Міхала да любых даручэнняў зверху, але пры ім можна было жыць.

Што ў жыцці Міхала і яго сям'і змянілася, калі ляснічым стаў Ракоўскі? У адрозненне ад папярэдняга ляснічага новы быў чалавекам уладалюбівым пыхлівым, пагардліва ставіўся да падначаленых, бэсціў іх і нават дазваляў пусціць у ход кулакі. Таму пры Ракоўскім рэзка змянілася становішча не толькі Міхала, але і ўсей сям'і. Ракоўскі на кожным кроку прыніжаў Міхала, зневажаў яго чалавечую і працоўную годнасць, замучваў даручэннямі, не звязанымі са службовымі абавязкамі, не толькі яго, але і ўсю сям'ю. Міхал асабліва востра пачаў адчуваць няпэўнасць свайго становішча на панскай зямлі. Паступова гэта пачынаюць усведамляць Ганна і Антось. Разам узятае пазбаўляла ўсіх аптымізму, прымушала думаць пра свой заўтрашні дзень, пра будучыню дзяцей.

Галоўны герой разумеў, што толькі поўная залежнасць ад Ракоўскага дае апошняму права прыніжаць лесніка, "ганяць, як скаціну тую нему” [8, с.231], аддаваць загады брату і дзецям. Міхал ведаў сабе цану, але добра ўсведамляў, што любы яго пратэст можа пакінуць сям'ю без кавалка хлеба. На папрокі жонкі, што нельга дазваляць Ракоўскаму так паводзіць сябе, што нельга пакорліва зносіць абразы, дапускаць упрагаць усю сям'ю на працу ў лясніцве, адказаў:

Хіба цябе ён тут трымае?

Служыць гвалтоўна прымушае?

Не хочаш службы, ну, палайся,

Бяры манаткі, выбірайся.

Але куды? Дзе твой прытулак?

Нагатавалі табе булак?

Каму ты міл, скажы, ў бядзе? Эх, не прыхілішся нідзе! Паскачаш дроздзіка, бы скочка, Калі няма свайго куточка.

А як прачуюць гэта людзі, Ад іх адбою тут не будзе. [8, с.274].

Міхал узначальваў сям'ю. На ім ляжала галоўная адказнасць за яе. Таму менавіта Міхалу патрэбна было знайсці нейкі паратунак, нейкі годны выхад з таго становішча, у якім апынуліся, не чакаць бяздзейна, калі цярпець не стане ніякіх сіл і Ракоўскі выганіць са службы. Тады сям'я апынецца за парогам жыцця, на яго задворках. Міхал прыходзіць да высновы, што трэба стаць незалежным, працаваць толькі на сябе і сваю сям'ю, рэалізаваць уласнае ўяўленне пра жыццё, годнае чалавека, селяніну можна толькі адным шляхам: "купіць зямлю, прыдбаць свой кут" [8, с.279]. Гэта дасць герою магчымасць стаць незалежным. Менавіта ўласная зямля давала не толькі надзейны кавалак хлеба, але выступала гарантам годнасці, незалежнасці чалавека ад уладаў, адкрывала рэальную мажлівасць пастаяць за сябе.

Чужая зямля, якую атрымліваў Міхал у часовае карыстанне, пазбаўляла яго гаспадарскай ініцыятывы, не дазваляла рэалізаваць свае ідэалы. Міхал марыў, каб можна было разгарнуцца, а на чужым ажыццявіць гэта было нельга, бо павінен рабіць так і тое, што табе загадвае гаспадар, тое, чаго ён хоча. Пасля пажару ў Парэччы ўзводзілі новую леснічоўку на месцы згарэлай, але пабудавалі традыцыйную. Хоць хата была вялжая і светлая, Міхалава мара была іншай:

А гэта хата вось якая:

Перш-наперш выгляд добры мае;

Стаіць пры рэчцы ці крыніцы, На ёй дзве дымніцы-блізніцы

З чырвонай цэглы і фарысты.

У хаце ёсць пакойчык чысты, I вокны светлы і панадны, I броўны ў сценах вельмі ладны:

Шырокі, роўны, без прыточак.

I жоўценькі, як той пясочак, Хлявок, гуменца - усё там кова, I ўсё дакладная будова! Пры доме сад, хоць невялічкі, Ды добры сад, ніводнай дзічкі. [8, с.284].

Як бачым, Міхал не належаў да тых людзей, для якіх

увесь гэты свет

Ёсць аднае цялежкі след,

Пытантні толькі дабрабыту,

Дзе ўсё прыводзіцца к карыту [8, с.285].

Для галоўнага героя былі надзвычай важнымі такія маральныя якасці, як гонар, годнасць, самапавага, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў, патрэба ў харастве, імкненне ісці ў нагу з часам, духоўная незалежнасць.

Працуючы лесніком, ён нёс найбольшыя маральныя пакуты, адчуваў найбольшы духоўны прыгнёт. На асцярожныя заўвагі жонкі і брата не спяшацца кідаць службу, пацярпець яшчэ, Міхал з болем і горыччу адказаў ім:

Але б вы самі спрабавалі,

Калі б у вочы вам плявалі I вас агіднаю знявагай

Па сэрцы білі б, як той шлягай! А ты маўчы, свяці вачыма Перад паўпанкамі, панамі I перад панскім розным збродам, Цярпеннем скованы, як лёдам! [8, с.285].

Міхал працаваў панскім лесніком, ахоўваў лес ад такога ж селяніна, як ён сам, каб утрымацца на сваёй пасадзе, трэба было высочваць парубшчыкаў, не дапускаць, каб без аплаты ў панскім лесе жанчыны і дзеці збіралі ягады, грыбы, каб вясковыя пастухі пускалі статак у панскі лес. Украсці ў лесе, дзе працаваў лесніком Міхал, было цяжка, калі не сказаць, што немагчыма. I за такую службовую стараннасць Міхала не любілі землякі. Гэта таксама клалася цяжарам на яго душу. Даймалі героя падседжванне, зайздрасць, радасць, калі некаму ад ляснічага перападала больш за яго самога ў час сесіі ў асяроддзі свайго брата-лесніка. Міхалу думалася, што свая зямля вызваліла б яго ад гэтых згрызот, зняла б варожасць і непаразуменні, што ўзнікалі паміж ім і вяскоўдамі. Зямля ў Міхалавым уяўленні - то наймацнейшая аснова І жыцця першая ўмова.

Зямля не зменіць і не здрадзіць, Зямля паможа і дарадзіць, Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля - аснова ўсёй Айчыны [8, с.274].

Зямля - слова мнагазначнае. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае наступныя яго значэнні:

1) Трэццяя ад сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй асі.

2) Месца жыцця і дзейнасці чалавека пры супастаўленні з небам як уяўным светам багоў.

3) Суша ў адрозненне ад воднай прасторы.

4) Верхні слой кары нашай планеты, глеба, грунт.

5) Паверхня, плоскасць, на якой стаім.

6) Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь выкарыстанні; глеба, якая апрацоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах.

7) Краіна, дзяржава [18, с.297].

Такім чынам, мае рацыю В.П. Жураўлёў, які падкрэслівае: "У роздумах і ўяўленнях Міхала зямля паўстае ў шматаблічным, прыгожым і прывабным вобразе маці-карміцелькі, вернай заступніцай ад усіх напасцяў, з'яўляцца той надзейнай асновай-гарантыяй, якая можа забяспечыць такія жаданыя і такія доўгачаканыя для працаўніка-селяніна і для ўсёй Айчыны волю, свабоду і незалежнасць” [17, с.179].

Далей варта перайсці да другога аспекту праблемы паэмы Якуба Коласа - селянін у яго адносінах да зямлі, узаемныя стасункі паміж імі. Якія ж павіны, быць, на думку пісьменніка, гэтыя стасункі? Чалавек не можа дапускаць запусцення зямлі, пакідаць яе на бясплоднасць, каб на ёй раслі "сівец ды пырнік густа" [8, с. 209], каб там "саха зямлі не бараздзіла” [8, с.243]. Гэта не толькі амаральна, гэта бессэнсоўна, нават з'яўляецца своеасаблівым злачынствам, бо зямля - адзіная карміцелька людзей, а на свеце вельмі шмат тых, хто рады кавалку хлеба. Пісьменнік і яго любімыя героі асуджаюць папярэднікаў Міхала і на першым месцы, і ў Парэччы, якія запусцілі і абясплодзілі зямлю. Сімпатыі аўтара на баку сям'і Міхала, якая любіць зямлю, старанна яе абрабляе, даглядае, і тая аддзячвае чалавеку добрым ураджаем. Свае негатыўныя адносіны адчулі Міхась з Антосем да Хадыкі, у якога наважыліся купіць хутар, калі ўбачылі, што зямля і сядзіба ў запусценні. Пра гэта браты гавораць гаспадару Заблоння не толькі, каб збіць цану, але і каб раскрыць сваю пазіцыю, свае адносіны да зямлі і працы на ёй.

Яшчэ той брат ненарадзіўся, Каб на ўзві-вецер жыць багата I ў дні будныя спраўляць свята.

Але дзе поле адзічэла, То там, васпане, смаку мала - Зрабі зямлю з такой аблогі! Праз год не станеш тут на ногі [8, с.257].

Такія словы ўклаў пісьменнік у вусны Міхала.

Як сям'я лесніка ставіцца да зямлі, выступае важкім аргументам у карысць таго, што яна і павінна належаць такім сялянам, як Міхал з Антосем. Яны любяць зямлю, умеюць на ёй гаспадарыць, адчуваюць перад ёй, карміцелькай, свае абавязкі.

Стасункі паміж селянінам і зямлёй, на думку пісьменніка, павінны быць сваяцкія, як паміж маці і яе дзецьмі. Якія ж абавязкі зямлі ў адносінах да такіх сумленных хлебаробаў, якімі з'яўляюцца галоўныя героі паэмы? Маці-зямелька павінна абараняць сваіх гаспадарлівых дзетак ад такіх нягоднікаў, як Ракоўскі. Пакідаючы першую гаспадарку з уробленай, дагледжанай зямлёй, Міхал звяртаецца дамоў, у Парэчча, якую яшчэ трэба зрабіць такой, каб праца тых, хто яе любіць, не была дарэмнай:

Дзень добры, новая мясціна!

Спаткай ты нас, як маці сына Да часе доўгае разлукі, І разгарні прыветна рукі

Да тых, хто змушаны ў няволі Жывіцца хлебам твайго поля:

Зірні ты светлым вокам ласкі, Авей крылом прыгожай казкі, Каб гэта жыцце-пуцявіна

Была нам светлая часіна.

Узброй надзеямі нам грудзі,

Бо мы, твае, зямелька, людзі! [8, с.259].

Мае рацыю Ж.С. Шаладонава, якая адзначае, што героі паэмы ўсталёўваліся "цвёрдымі нагамі” [19, с.57] на любым няплодным грунце і кожны куток, куды б ні закінуў іх, ператваралі ў маляўнічую мясціну. Прыгожыя, велічныя, роўныя богам яны нават у штодзённых клопатах,

Усё зацвіло, загаманіла,

Бы жыватворная тут сіла

Ад сну прыроду абудзіла [8, с.260].

Якуб Колас у паэме раскрывае яшчэ адзін аспект праблемы зямлі, - як бацькаўшчыны, як Радзімы і чалавека як яе сына.

Што разумеюць галоўныя героі пад бацькаўшчынай? Калі паўстала пытанне пра набыццё ўласнай зямлі і грошай на гэтую пакупку, то Міхал прапанаваў прадаць спадчынны надзел, які застаўся ў Мікалаеўшчыне. Ганна рашуча запярэчыла, бо гэта для яе мясцінка на свеце, куды можна заўсёды вярнуцца і тут паставіць хату ў выпадку безвыходнага становішча. Тут можна было спадзявацца на падтрымку сваякоў. Для Ганны важна і тое, што лапік зямлі ў Мікалаеўшчыне Ї гэта тое, што пакінута ў спадчыну бацькамі. Прадаць гэтую зямлю - гэта ў нейкай меры прыпыніць сувязь пакаленняў. Яе падтрымаў дзядзька Антось: "Вядома, бацькаўшчыны шкода”. Практычна, для герояў паэмы бацькаўшчына і родны кут - паняцці тоесныя. У іх выразнае ўсведамленне і паняццяў сваё - чужое. Сваё уключае і зямлю, якую яны абрабляюць, іх побыт, іх звычаі, вераванні. Таму мае рацыю Міхась Лазарук, які лічыць, што "тэма пошукаў сваёй зямлі ў коласаўскай паэме ўспрымаецца, прынамсі, у падтэксце, як тэма здабыцця радзімы, бацькаўшчыны. Іменна тут хаваецца крыніца паэтычнага, якая жывіць пафас твора, яго высокае гучанне" [20, с.84].

З часам у герояў Якуба Коласа знікае замілаванне да тых мясцін, дзе яны жывуць і працуюць. Галоўная прычына заключаецца ў тым, што родны кут да іх паварочваецца негатыўным бокам. У іх няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Героі пераконваюцца:

I ўсё ж не бацькаўшчына гэта:

Жывеш да часу, з лета ў лета,

А ліха вынікне якое -

Падумаць жудасна пра тое. [8, с.143].

У гэтым ліху чалавек не мае абаронцаў. Ён сам-насам застаецца са сваёй бядою.

Клопаты, звязаныя з купляй зямлі, пашыраюць уяўленні герояў пра бацькаўшчыну і падводзяць іх да разумення пад ёю Беларусі. Сям'я лясніка надумалася купіць зямлю на Случчыне. Гэты рэгіён нашай краіны славіўся ўрадлівымі глебамі, і случакі на той час у параўнанні з мікалаеўцамі жылі заможна, што не магло не радаваць братоў.

колас вергілій гамераўскай матыў

Яны ехалі нагледзець новы кут для сябе, новую бацькаўшчыну для сваіх дзяцей:

Эх, брат, зямля: уміраць не трэба,

Не пашкадуе табе хлеба! [8, с.275].

Цешыла на Случчыне і тое, што Міхал з Антосем сустрэлі прыветлівых людзей, якія як быццам адчувалі да патэнцыяльных землякоў сваяцкія пачуцці. Паездка дзядзькі Антося ў Вільню ўзмацніла ў ім адчуванне еднасці з тымі, хто жыве на вялікіх абшарах ад Стоўбцаў і Баранавіч да былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага.Ж.С. Шаладонава адзначае, што пры ўспрыманні беларускіх краявідаў, у Антося праз асэнсаванне гэтай паяднанасці праз глыбокае суперажыванне цяжкаму лёсу суайчыннікаў нараджаецца трывога і заклапочанасць пра лёс усёй Беларусі:

Ото разгон шыр якая! -

З сабою дзядька разважае:

Зірнеш - не згледзіш канца-краю.

Якія дворы, божа мілы!

А ўсюды бедны люд пахілы

Кішыць, гаротны, як мурашкі, -

I ўздых задушаны ды цяжкі

Гатоў з грудзей яго прарвацца,

На гоман думак адазвацца.

Эх, дзецца людзям бедным недзе! [8, с.273].

Падспудна прысутнічае думка ў Коласавай мастацкай - "новазямельскай” - карціне свету, паводле якой выйсце з жыццёвага тупіку залежыць ад той трэцяй сілы, што павінна нарадзіцца ў працэсе пакутлівага, ахвярна-жыццядайнага змагання-сужыцця.

Канкрэтную праяву гэтага прынцыпа на практыцы мы можам назіраць у раздзеле "Падгляд пчол” - ідэйна-светапогляднай кульмінацыя паэмы, цэментуючага яе ядра, дзе бы мадулюецца, прадказваецца будучыня, раскрываюцца сутнасныя прынцыпы жыццеўладкавання, будуецца іерархія каштоўнасцяў, адным словам, - замацоўваецца новы кодэкс светажыцця.

Глыбокі, шматзначны сэнс набываюць у гэтым раздзеле словы Міхала, вымаўленыя міжволі падчас любавання сваім багатым зямным набыткам: "У нас сяголета - свяціся!" [8, с.251]. А ўслед за тым - балючы дысананс слоў Антося: "I ўсё ж не бацькаўшчына гэта” [8, с.279] - як горкі напамін аб пад'ярэмным, залежным становішчы, як смутак аб нязбытнай долі бесхацінцаў.

Канцэптуальна-светапоглядная адметнасць паэмы праявілася ў тым, што тут нібы наклаліся дзве эпохі - дарэвалюцыйная і паслярэвалюцыйная. З гэтай прычыны ідэйна-тэматычны абсяг паэмы паступова набывае двайны модус - з аднаго боку, знешне-фабульная канва звязана з рэчаіснасцю неіснуючай, анахранічнай, з другога, яна ў многім актуалізавалася рэчаіснасцю пострэвалюцыйнай. У гэтай сувязі заўважым, што поруч з вылучэннем у раздзелах, напісаных у пачатку 20 гг.20 ст., сацыяльнай лініі, на авансцэну пачынае выходзіць ідэя ўслаўлення чалавека працы, якая раскрывалася не толькі шляхам кантраснага супрацьпастаўлення двух сацыяльных светаў, але і больш адкрыта. Прыкметна, што ў тых дзевятнаццаці раздзелах, якія былі напісаны на працягу 1921-1923 гг., такіх, як "Падгляд пчол”, "Таемныя гукі”, "Вечарамі”, "Каляды”, "Вялікдзень”, "Летнім часам" і інш., пейзажныя замалёўкі не роўныя сабе, не самадастатковыя, а вылучаюцца прынцыпова новай якасцю, цесна спалучаны са звышідэяй твора. Прырода як сімвал гармоніі, суладнасці не столькі дапамагала выявіць востры канфлікт героя і прадстаўнікоў эксплуататарскага ладу, колькі падкрэслівала думку пра прынцыповую несумяшчальнасць адухоўлена-высокага і меркантыльна-спажывецкага, ідэальнага і матэрыяльнага, раскрывала гістарычную бесперспектыўнасць, нежыццёвасць ідэй "назад ход часаў павярнуць" [8, с.245]. Апошняя думка, відавочна, магла ўзнікнуць і ўзнікла менавіта ў працэсе канкрэтна-сітуацыйнай актуалізацыі гістарычнага досведу, з паступовым "расчытаннем" наноў напісаных скрыжаляў, што, у выніку, набывала сапраўды палемічнае завастрэнне:

Пакуль што досыць аб панох:

Яны прыеліся, дальбог!

Яны без сэрца і сляпыя,

І ўсе заходы іх пустыя.

І пусты іх усе імкненні

Назад ход часаў павярнуць

І дзіркі палкамі заткнуць,

І перарваць жывыя звенні,

Якіх вякі не перарвалі

У гістарычным перавале. [8, с.295].

Сімптаматычна, што прыведзеныя радкі - плён пакутлівых разваг самога паэта, які ў думках нязменна вяртаецца да свайго ўлюбёнага куточка-лапіка зямлі. I Парэчча, куды герой твора і марыць вярнуцца, як найшырэй рэалістычна выяўленая, канкрэтна ўвасобленая прастора, становіцца правобразам, мініяцюрай, маленькім аскалёпкам містычна-няўлоўнага, легендарнага мацерыка-атлантыды - Новай Зямлі.

Такім чынам, у пахвале павольнага, працоўнага і апалітычнага вясковага жыцця, у ідэалізацыі прымітыўных звычаяў і абрадаў італійскага сялянства мары эпікурэйца замыкаюцца з палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі імперыі, і эпікурэец адступае перад ідэолагам кансерватыўна-рэлігійнай рэстаўрацыі. У паказе Вергілія селянін дасягае таго жыццёвага ідэалу, які эпікурэйскі мудрэц знаходзіць на вяршынях ведаў.

Клічучы наперад, Колас клікаў да вяртання ў прыроду і гармонію космасу, дзе голас чалавека і голас прыроды былі злучаныя ў агульным рытме сэрцабіцця сусвету. Ідэя "адзінства свету, спрадвечна і бясконца няспыннага жыцця, роднасці ўсяго і ўся" [17, с.132] сугучная народна-эстэтычным, міфа-фальклорным уяўленням аб прыродзе. Анімістычны погляд на жыццё, пантэістычнае ўспрыманне свету, паўсюдная эстэтызацыя з'яў навакольнай прыроды ішло ад народнага, "дагістарычнага” сузірання, але і ў не меншай ступені - ад самой гістарычнай эпохі, якая па-новаму пераасэнсоўвала, трансфармавала народны міфапаэтычны субстрат. Актыўны зварот Коласа да міфапаэтычных сродкаў выразнасці ніколькі не сведчыў пра фактар ідэйна-эстэтычнага кружляння мастака на месцы. Міфапаэтычны арэол быў прыўзняты на новы светапоглядны ўзровень, на ўзровень спараджэння новай мастацкай рэальнасці. Адухаўленне прыроды, уласцівае народнаму светагляду, становіцца спалучаным з ідэйна-канцэптуальным эквівалентам.

Ад старонкі да старонкі паэмы аб'ядноўваюцца ў адзінае цэлае такія паняцці, як зямля, родная мясціна, родны кут, мой край, бацькаўшчына, краіна, Беларусь, дзяржава. Сюжэт твора рухаецца такім чынам, што, здаецца, мара любімых герояў паэмы рэалазуецца. Чаму ж не здзейснілася высненая Міхалам мара "купіць зямлю, прыдбаць свой кут" [8, с.231]? Хоць на Случчыне ў Хадыкі браты знайшлі такую зямлю, пра якую марылі, дамовіліся пра пакупку, далі задатак. Засталося ўзяць у банку крэдыт і аформіць купчую. Гэтага, аднак, не здарылася. Дзядзька Антось у Вільні, паблукаўшы па чыноўніцкіх кабінетах, пераканаўся, што ніхто ў дзяржаўных установах не зацікаўлены, каб уладжваць лёс чалавека. Службоўцы дбаюць толькі пра хабар. Гэта надламала Міхала, такога "тытана духу” [9, с.45], які дасюль не спыняўся ні перад якімі цяжкасцямі, каб дасягнуць вызначанай мэты. Герой памірае, але з упэўненасцю, што абраны ім шлях да свабоды і незалежнасці селяніна валодаць уласнай зямлёю - адзіна правільны. Міхал апошнія свае надзеі ўскладае на Антося і верыць, што той здольны ажыццявіць запавет:

Вядзі ж ты рэй, вядзі. адзін.

Як лепшы брат, як родны сын.

Бог не судзіў мне бачыць волі I кідаць зерні ў свае ролі.

Зямля. зямля. туды, туды, брат,

Будуй яе. ты дай ёй выгляд.

На новы лад, каб жыць нанова. [8, с.297].

З гэтага запавету вынікае, што рэалізацыя мар і спадзяванняў Міхала і тысяч такіх Міхалаў можна ажыццявіць, калі народ збудуе сваю дзяржаўнасць, для якой галоўным будзе клопат пра сваіх грамадзян.

Становіцца больш зразумелым тое, што Коласава асэнсаванне свету ўбірае ў сабе два значэнні. З аднаго боку, гэта ўклад, спосаб жыцця і, з другога, дзяржаўная сістэма, прычым між імі няма непераходнай мяжы: абодва заснаваны на суцэльным прыніжэнні і знявазе чалавечай годнасці. Для паэта няма прынцыповай розніцы ў тым, у якую форму ўсё гэта выліваецца - у форму ўладнага ці дабраахвотнага здзеку. Абедзьве формы папіраюць правы чалавека, трымаюцца на прынцыпах антымаральнасці. Мэта іх адна: вывесці чалавека з зоны дзеяння кантролю свядомасці і сумлення, нейтралізаваць, загнаць у "цёмны кут" пачуццё ўласнага гонару і годнасці, любым чынам заразіць чалавека "вірусам" вінаватасці, непаўнацэннасці, падначаліць яго сваёй волі, утрымліваць у палоне жывёльнага страху. Падобныя "штукарствы” па-заліхвацку дэманструе перад сваімі васаламі "пан Ракоўскі з-пад Татарні" [8, с.243].

Усё сказанае дае падставу прызнаць, што сама ідэя твора не мона-, а поліфанічная. Паэма Якуба Коласа цесна звязана з такімі тэкстамі Вергілія "Георгікі”, "Буколікі”. З прызнаннем гэтага адкрываецца магчымасць гаворкі пра суквецце "новазямельскіх” ідэй, пра іх перманентную архіжывучасць. Суперактуальнасць, геніяльнасць Коласавых ідэй у творы праявілася якраз у іх палітычнай і эстэтычнай апераджальнасці, у іх пазачасавасці ці, дакладней, надчасавасці: мастакоўская думка, узброеная гістарычнымі ўласна жыццёвым вопытам, сягала ў неабсяжную, такую далёкую і непрадказапьную будучыню.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа, мы прыйшлі да наступных высноў:

Па-першае, паэма-эпапея "Новая зямля" Я. Коласа паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру. Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць "Новай зямлі" ў адрозненне ад старажытнага эпасу, - гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця, пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму.

Па-другое, старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. "Новая зямля”, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.

Па-трэцяе, паэма "Новая зямля" Я. Коласа мае агульнае з гамераўскімі творамі, не толькі ў жанравых адносінах, але і ў напісанні. Як і ў Гамера, мы знаёмімся з разнастайнымі міфамі. Міфалагізаваны архетып рабінзанады, своеасабліва трансфармаваны, назіраем у коласаўскім творы. Але сутнасць моманту адметная: дзякуючы таму, што Колас гранічна "зазямліў”, аб'ектывізаваў распаўсюджаную ў міфалогіі сітуацыю (сюжэты пра Праметэя, Фаўста, Дон Жуана і г. д.), паставіўшы ў цэнтр аповеду асобу нічым асабліва непрыкметную, досыць звычайную сярод такіх жа лёгка распазнавальных прадметна-побытавых рэалій і сітуацый, паэма набыла мадыфікаваную версію рабінзанады 20 стагоддзя, узмоцненую сацыяльна-псіхалагічным эквівалентам.

Па-чацвёртае, у эклогах вясковае жыццё раскрывалася з пункту бачання вольнага часу; у "Георгіках" адлюстроўваецца яе працоўны бок. Праца хлебароба ў Коласа паказана кшталтам Боскага промыслу, напоўнена глыбокім гуманістычным, нават касмічным сэнсам; яна паўстае "інтэгральнай часткай прызначэння місіі чалавека, наканаванай Усявышнім, умовай спраўджання ім свайго творчага патэнцыялу”. Падспудна прысутнічае думка ў Коласавай мастацкай - "новазямельскай” - карціне свету, паводле якой выйсце з жыццёвага тупіку залежыць ад той трэцяй сілы, што павінна нарадзіцца ў працэсе пакутлівага, ахвярна-жыццядайнага змагання-сужыцця.

У пахвале павольнага, працоўнага і апалітычнага вясковага жыцця, у ідэалізацыі прымітыўных звычаяў і абрадаў італійскага сялянства мары эпікурэйца замыкаюцца з палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі імперыі, і эпікурэец адступае перад ідэолагам кансерватыўна-рэлігійнай рэстаўрацыі. У паказе Вергілія селянін дасягае таго жыццёвага ідэалу, які эпікурэйскі мудрэц знаходзіць на вяршынях ведаў.

Клічучы наперад, Колас клікаў да вяртання ў прыроду і гармонію космасу, дзе голас чалавека і голас прыроды былі злучаныя ў агульным рытме сэрцабіцця сусвету. Ідэя "адзінства свету, спрадвечна і бясконца няспыннага жыцця, роднасці ўсяго і ўся" сугучная народна-эстэтычным, міфа-фальклорным уяўленням аб прыродзе.

Усё вышэйадзначанае сведчыць аб пэўным уплыве антычных традыцый на творчасць Якуба Коласа. Але ў рэцэпцыі старажытных літаратурных тэкстаў беларускі пісьменнік выступае не як бяздумны транслятар даўно сфарміраваўшыхся канонаў, а як крэатыўны паслядоўнік, здольны да паэтычнага эксперыменту.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Маркс, К., Энгельс, Ф. О литературе / К. Маркс, Ф. Энгельс. - Мн.: Наука и техника, 1958. - 563 с.

2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва: у 5 т. Т.1. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. - 879 с.

3. Навуменка, І. З глыбінь жыцця / І. Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1960. - 357с.

4. Пшыркоў, Ю. Эпас рэвалюцыі / Ю. Пшыркоў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1975. - 431 с.

5. Арочка, М. Беларуская савецкая паэма / М. Арочка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1979. - 357 с.

6. Івашын, В. Упоравень з сусветнай класікай. Асаблівасці паэмы Я. Коласа "Новая зямля" ў кантэксце жанравых традыцый / В. Івашын // Роднае слова. - 1999. - №7. - С.5-19.

7. Аверинцев, С. Греческая "литература” и ближневосточная "словесность" / С. Аверинцев // Вопросы литературы. - 1971. - №8. - С.64-72.

8. Колас, Я. Новая зямля. Сымон-музыка / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. - 519 с.

9. Навуменка, І. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 187с.

10. Бахтин, М. Проблемы поэтики Достоевского / М. Бахтин. - М.: Наука и тэхника, 1972. - 239с.

11. Адамовіч, А. Беларускі раман / А. Адамовіч. - Мн.: Навука і тэхніка, 1961. - 521 с.

12. Лойка, А. "Новая зямля" Я. Коласа / А. Лойка. - Мн.: Вышэйшая школа, 1961. - 279 с.

13. Казбярук, У. Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" / У. Казбярук. - Мн.: Навука і тэхніка, 1979. - 197 с.

14. Вергилий, П. Буколики. Георгики. Энеида: Т.6/П. Вергилий. - М.: Наука и техника, 1971. - 379с.

15. Максімовіч, В. Касмічны лад "Новай зямлі" / В. Максімовіч // Полымя. - 2002. - №2. - С.274-283.

16. Мушынскі, М. Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. - М.: Навука і тэхніка, 1982. - 279 с.

17. Жураўлёў, В.П. Якуб Колас и паэтыка беларускага рамана / В.П. Жураўлёў. - Мн.: Беларуская навука, 2004. - 207 с.

18. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. М.Р. Судніка / М.Р. Суднік. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2005. - 785с.

19. Шаладонава, Ж. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" / Ж. Шаладонава. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 105 с.

20. Лазарук, М. Беларуская паэма ў другой палове 19 - пачатку 20 стагоддзя / М. Лазарук. - Мн.: Навука і тэхніка, 1970. - 387с.

21. Кун, Н.А. Легенды и мифы Древней Греции / Н.А. Кун. - М.: Наука и техника, 1957. - 667с.

22. Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового завета. Канонические. В русском пераводе с параллельными метками и словарём [Текст]. - М.: Российское библейское общество, 2000. - 1312с.

23. Слово про поход Игорев. - М.: Художественная литература, 1978. - 178с.

24. Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. - 495 с.

25. Платон. Полное собрание сочинений: В 13 т. т. Т 5/Платон. - М.: Наука и техника, 1964. - 359с.

26. Шамякіна, Т. Вобраз музыкі ў беларускай літаратуры / Т. Шамякіна // Роднае слова. - 1999. - №7. - С.39-47

27. Конан, У. Беларускі музыка-арфей / У. Конан // Полымя. - 1992. - №11. - С.149-157

28. Няфагіна, Г. Славянская міфалогія і беларуская літаратура / Г. Няфагіна. // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1989. - №1. - С.52-54

29. Шамякіна, Т. Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія / Т. Шамякіна. - Мн.: Выд. БДУ, 2001. - 351с.

30. Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: у 4 т. Т.1. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 679с.

31. Сыров, В. Функционально-семантическая классификация заглавий и их роль в организации текста / В. Сыров // Филологические наўки. 2002. - № 2. - С.66-69.

32. Флоренский, П. Имена / П. Флоренский. // Опыты: литературно-философский ежегодник. - М. Наука и техника, 1990. - С.361-369

33. Тронский, И.М. История античной литературы / И.М. Тронский. - М.: Высшая школа, 1983. - 465 с.

34. Шаладонава, Ж. Эстэтыка мроі ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" і ў аповесці Міхайлы Кацюбінскага "Fata morgana" / Ж. Шаладонава // Роднае слова. - 2000. - №12. - С.22-27.

35. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. - Мн. Навука і тэхніка, 1964. - 417с.

36. Ківель, І.У. Канцэпцыя асобы селяніна ў манаграфіі І. Навуменкі "Якуб Колас: духоўны вобраз героя" / І.У. Ківель // Творчая асоба Івана Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі. - Мн.: РІВШ, 2006. - С. 204-206.

37. Лебядзевіч, Д.М. Антычная спадчына і беларуская літаратура: на матэрыяле старажытнагрэчаскай трагедыі, 9 клас / Д.М. Лебядзевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2008. - №11. - С.14-19.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.

    курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.

    презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.