Паэзiя перыяду канца XIX - пачатку XX ст.

Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

Рубрика Литература
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.09.2011
Размер файла 39,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Паэзiя перыяду канца XIX - пачатку XX ст.

літаратурнай рух купала колас

Перыяд канца XIX - пачатку XX ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх - бурны рост ў гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у літаратуры атрымала назву Бе-ларускага Адраджэння, г. зн. аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.

У артыкуле «Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу», надрукаваным у «Нашай Ніве» за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. «Яна лічылася «культурнаю», ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія». Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у XVII ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы XVIII ст., - руская. I ў Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую гадзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жыцця.

Трэба адзначыць, што гэтае «ўваскрасенне» - не простая ісці-на, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове - і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны і г. д.

А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за па-шырэнне духоўнага багацця народа.

Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісаў і альманахаў «Загляне сонца і ў наша аконца», «Палачанін», «Саха» і інш., - усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.

Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага адлюстравання яго ў літаратуры - шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.

Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва ўласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.

I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.

Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці - гэта вынік прыходу ў літаратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў - прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), - якія і вызначылі змест і напрамак раз-віцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае света-адчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго ве-лічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за ўсё энергіяй самога быцця, эмацыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, - людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю.

Этнічнае - гэта радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Яно базіруецца на прынцыпах устойлівых сямейных і грамадскіх зносін, маральных норм і звычаяў, замацаваных традыцыяй і памяццю народа. Па свайму паходжанню і сутнасці яно мае непасрэдны, прадметны характар у адрозненне ад іншых форм грамадскай свядомасці, якія базіруюцца на веры або ідэалагічных пастулатах і прынцыпах. Вызначальны элемент этнічнай свядомасці ёсць асэнсаванне людзей сваёй этнічнай прыналежнасці, родавай супольнасці, пачуцця блізкасці і непасрэднай сувязі з навакольным светам, што таксама замацавана традыцыяй і вопытам родавых адносін.

Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычньші прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літаратурнай традыцыяй.

У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў XIX ст. У далейшым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку XX ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і ўзбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай літаратуры.

Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулымі.

Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтычнаму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.

Проза мела шырэйшую магчымасць паказаць унутранае жыццё чалавека, уцягнутага ў супярэчнасці часу, раскрывала рухаючыя пружыны чалавечых учынкаў і грамадскіх з'яў. Таму галоўная роля ў першапачатковы перыяд станаўлення новай беларускай літаратуры, як было ў свой час і ў іншых літаратурах, невыпадкова належала паэзіі. Глыбока народны, масавы характар паэзіі выявіўся ўжо ў тым, што побач з вядомымі паэтамі, якія вызначалі і будучае аблічча беларускай літаратуры, тут выступаюць невядомыя ці малавядомыя аўтары. Яны часта хаваюць свае сапраўдныя прозвішчы або падпісваюцца псеўданімамі: 3. К., Мікіта Чы-шчавік, Баўтрук, Юзя Шчупак (Сайкоўскі Язэп), I. Зн-ко, П. Б. К., Каршун, Паўлюк Жыбуля, Дзяніс Валынец, Іпья Дзежка, Мірко (Войцік Людвіка А.), Ландыш (Ганчарык Міхась), Дзед Дзяніс (Савасцкж Мікалай), Дзядзька Пранук (Умястоўскі Францішак), Дзядзька Барадаты, Стары Улас (Сівы-Сівіцкі). Яны вельмі эмацыянальныя па сэнсу, бо нібы спецыяльна падкрэсліваюць прыналежнасць аўтараў да простага люду, а не да літаратараў, іх жа-данне - растварыцца ў народнай масе.

Шырокае выкарыстанне традыцыйных форм, пераважна фальклорных (песняў, калыханак, калядак, усялякага роду ўвасабленняў і іншасказанняў), - таксама сведчанне глыбока народнага характару беларускай паэзіі пачатку XX ст. Подых новага часу можна адчуваць і ў глыбока асабовым, лірычным светаўспрыняцці паэтаў, і ў характары самога тыпу мастацкага мыслення, якое наследуе і развівае многія традыцыйныя тэмы, сюжэты і вобразы: долі-нядолі, злога лёсу, беззямельнага селяніна, бадзягі, бабы-ля і г. д.

Непасрэдны, прадметны характар паэтычнага бачання і перажывання - вынік абуджэння нацыянальнай свядомасці на той яе фазе, калі чалавек яшчэ толькі пачынае ўсведамляць сябе як суверэнную асобу, пановаму ўглядацца ў навакольны свет і зноў яго адкрываць, калі чалавек раптоўна пачынае бачыць тое, чаго раней не заўважаў: прыгажосць дрэва, што стаіць ля дарогі, цеплыню роднай хаты, прывабную даль пушчы, неаглядную шырыню поля, яркую зелень нівы, высокае неба і сонца над галавой, - пачынае раздумваць аб убачаным і яшчэ болып уважліва ў яго ўглядацца. Так нараджаюцца насычаныя новым зместам вобразы ветру, нач-нога змроку, месяца, часу сутак і пары года, матывы новага асэнсавання свайго быцця, уласнага лёсу і лёсу краю, цяжкай долі свайго народа.

Прычым гэта характэрна не толькі для непрафесійных аўтараў з самых глыбінь народа, але і для вядомых пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры: Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдано-віча, 3. Бядулі, К. Буйло, Ц. Гартнага, У. Галубка.

Аб непасрэдным, прадметным характары пачатковага этапа развіцця беларускай літаратуры сведчаць і назвы многіх вершаў таго перыяду: «Дуб», «Сасна», «Гай», «Хата беларуса», «Дарога», «Два шляхі», «Мой сад», «Вёска», «Над возерам», «Хмара», «Вецер», «Ноч», «Вясна», «Лета», «Восень», «Зіма», «Чаго я хачу», «Світанак», «Родныя карцінкі», «Родны край» і інш.

Непасрэдная сувязь з навакольным светам, прадметнасць - толькі пачатковы этап паэтычнай творчасці, услед за якім раскрываецца ўнутраны свет паэта, своеасаблівасць яго бачання і перажывання, глыбіня яго пачуццяў і думак. Адбываецца пераход ад саміх прадметаў да вобразаў і мастацкіх уяўленняў аб іх, якія змястоўна напаўняюцца актуальнымі ідэямі свайго часу, вострымі праблемамі сацыяльнага жыцця.

У вершах З.К., Юзі Шчупака, Ц. Гартнага, Я. Журбы, П. Красоўскага і іншых пануюць абуджальныя матывы, заклік ісці ў народ, служыць яму, працаваць у імя яго шчасця і новай долі.

У вершах З.К. (сапраўднае імя невядома) «Кабы мне ды скрыдлы...» (1906) унутраная сіла, якая раптоўна прабудзілася, заяўляе аб сабе як моцны духоўны пачатак, што рвецца з грубага абрыдлага жыцця, каб служыць людзям і свайму краю - гаварыць з імі, славіць іх, пець для іх песні ўсім сваім сэрцам, усёй душой:

Кабы мне ды скрыдлы, людзі!

Каб я голас меў -

Не сядзеў бы ў гразі, ў брудзе -

Ўсе б я песні пеў!

I калі б жаданне паэта ажыццявілася, стала б лягчэй на душы, ён забыўся б пра ўсе гаркоты і крыўды.

Па меры развіцця масавай паэзіі ўшырыню і ўглыбіню, у рэчышчы якога ідзе фарміраванне паэтаў з выразнай творчай індывідуальнасцю (Ц. Гартны, А. Паўловіч, Я. Журба і інш.), на-ціск нарастаючай ўнутранай сілы паэтачнага самапазнання становіцца ўсё больш адчувальным, заяўляючы аб сабе заклікамі да актыўнай дзейнасці, да барацьбы з невуцтвам і цемрай, да змены жыцця да лепшага.

У Юзі Шчупака:

Весела, смела

Мы пойдзем у даль;

За добрае дзела

Мы станем, як сталь!

Не будзем смуціцца, -

Што з смутку чакаць? -

Вось лепш нам пусціцца

Ды шчасця шукаць.

У Ц. Гартнага:

Дружна, з ахвотай,

Гэй, за работу,

Брацця, скарэй;

3 песняю зычнай

У працы прывычнай

Будзе спарней.

Гора з нядоляй

Не знойдуць патолі

Доўга між нас...

Я. Журба таксама заклікае да працы, але да працы з радасцю і адухаўленнем, з песнямі і весялосцю:

Годзі плакаць і стагааці... Н

ам парупіцца патрэбна;

Люд прыспаны, схамяніся:

Час на свет зірнуці смела;

3 песняй дружнай узніміся!

...Новых думак, песняў, смеху

Не шкадуйце, пакажыце!

Лішак унутраных сіл адчуваюць у сабе і лірычныя героі М. Арла і Ц. Гартнага, аднак яны яшчэ не ведаюць, як гэтыя сілы выклікаць і скарыстаць.

У М. Арла:

Томяць сілы мяне, мучаць сілы мяне,

Не магу я ужыцца за імі.

Хочуць працы святой, працы дзіўнай такой,

Як бы тая вясняна святая,

Каб нанова стаць жыць, нова жыццё тварыць,

Толькі працы такой я не знаю...

У Ц. Гартнага:

Многа сіл маладых

У грудзях у маіх,

Як прастору у полі.

Няма рады адно

Адчыніць ім акно

I даць поўную волю!

Абуджэнне свядомасці, парыванне чалавека да дзейнасці, душэўнага абнаўлення знайшло яскравае адлюстраванне ў шматлікіх жывых вобразах, маляўнічых паэтычных малюнках той пары. I самым блізкім, знаёмым, натуральным для перадачы такога настрою стаў вобраз вясны, вясновага абуджэння (часам летняй гарачай пары), калі прасынаецца, прыходзіць у рух усё жывое, прырода абнаўляецца прама на вачах, а разам з ёй іншым становіцца і сам чалавек, яго душа, пачуцці і думкі.

Вясеннія матывы абуджэння прыроды і абнаўлення чалавека - тыповая рыса ў выяўленні этнічнай свядомасці, таму што геаграфічнае асяродцзе і кругавы каляндарны час адыгрываюць тут важную ролю.

Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека характэрны для творчасці, бадай што, усіх паэтаў нашаніўскага перыяду: Я. Купалы, Я. Коласа, К. Буйло, I. Дзежкі, А. Паўловіча, Ф. Чарнышэвіча і інш. Кожны з іх пасвойму выказвае радасць, захапленне, перадае наплыў незвычайных думак і пачуццяў. Яны ўзнікаюць нібы ў адказ на ўсё тое, што дзеецца навакол у прыродзе:

У Я. Купалы:

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,

Болей не мерзне душа ні адна,

Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю

Абдаравала зямельку вясна.

Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя,

Сёння усталі, плывуць і бурляць;

Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,

К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

Далей расказваецца аб зменах у пушчы, у полі, куды выйшла на пашу жывёла, каля жывёлы падпасак з жалейкай у руках. Верш заканчваецца лірычна-мажорным настроем, пачуццём узнёслай радасці, які выліваецца ў спадзяванне на лепшую будучыню:

Грай, грай жалеечка! грай, грай, вясёлая!

Выйграй з вясною і долечку мне;

3 пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі

Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!

А. Паўловіч нібы скарачае гэту адлегласць ад вонкавага ўспрымання да ўнугранага перажывання. Пачынаючы з указання на знешнія з'явы вясны, ён адразу пераходзіць да азначэння іх чала-вечага сэнсу, пераўтварае іх у знакі-сімвалы чалавечых адносін:

Сонца, пагода, - Ласка i згода;

Дзень ясны, мілы, - Здароўе, сілы.

Спеў птушак у полі, - Думкі аб волі;

Ветрык чуць вее, - Міласць, надзеі;

...Праца да поту, - Радасць, ахвота;

Песня і эха, - Шчасце, пацеха... -

Во чары вясны!

Заканчваецца верш рытарычнай фразай з філасофскім пад-тэкстам: «Ці ж доўга яны?»

У вершы «На полі вясною» Я. Колас яшчэ больш набліжае гэты прыродны вобраз да чалавека, пераводзячы яго з вонкава-апісальнага, эпічнага ў лірычны план. Вясна тут служыць адпраўным матывам для ўсхваляванага голасу самога паэта, які, ухваляючы прыгажосць вясновых палёў, па сутнасці ўсхваляе ся-лянскую працу, нібы зараней бачачы не толькі яе пачатак, але і канец.

Люблю я прыволле

Шырокіх палёў,

Зялёнае мора

Ржаных каласоў

I вузкіястужкі

Сялянскіх палос -

Люблю цябе, поле,

Люблю я твой плёс!

Люблю пазіраць я

На поле вясной,

Як ветрык жартліва

Плыве збажыной.

Калышацца жыта,

Радамі бяжыць,

А хваля паветра

Дрыжыць і дрыжыць...

У другім вершы «Песні вясны» паэт, выкарыстоўваючы вясновыя матывы і вобразы, ужо прама звяртаецца да людзей аб'яднаць свае намаганні ў барацьбе за веды і свабоду. Матыў вясны тут так-сама служыць адпраўным элементам для выявы грамадскай думкі:

Мы дарогі ў полі знаем,

Не заблудзіць там вада - Знанне - сіла,

Мы гукаем: - Гэй, за намі, грамада!

Мы імчым, мы гонім воды,

Затапілі мы брады.

Дружнасць - першы крок свабоды,

Згода - сіла грамады.

Часам і вясна не радуе мужыка. У вершы В. Каршуна «Вясна» (1909) паэт пачынае нібы здалёк:

Доўга, доўга з надзеяю смутнай Беларус наш дзён лепшых чакаў I слязою гарачаю, мутнай Загарэлы свой твар паліваў.

I вось прыйшла гэтая пажаданая пара. Снег растаў, шум пайшоў па рэках і лясах, святло вясновага сонца палілося па ўсёй зямлі. Але не радуе мужыка гэтае сонца:

Не весяліць і птушыны клік, -

3 думкай цяжкой на чорным поле

Як глядзеў, паглядае мужык...

Умовы жыцця мужыка з яго спрадвечнымі клопатамі і нястачай тут пераважылі радасны настрой. Больш глыбокія сацыяльныя матывы ўжо выступілі на першы план, а малюнкі вясны толькі падкрэсліваюць кантрастную неадпаведнасць жьіцця чалавека і прыроды.

Такія ж матывы гучаць у вершы Старога Уласа, дзе радасная пара і ўсеагулыш настраёвы трыумф пераходзяць у сумныя развагі аб цяжкасці сялянскага жыцця...

Дднак драматычны паварот у падобнай сітуацыі з'яўляецца тым не менш выключэннем. У прыродаапісальных вершах часта су-стракаецца вобраз зоркі, якая Лье святло на зямлю, прабіваецца праз хмары і туманы. Яна і сімвал шырыні і бязмежнасці сусвету, і знак вечнасці, непераможнасці жыцця, і лірычнае ўвасабленне пачуцця радасці і надзей.

Асабліва моцны імпульс душэўнага перажывання і паглыблен-ня ўнугранага самаадчування выклікаюць паэтычныя малюнкі прыроды ў вершах Я. Купалы («Вясна», «Ідзе вясна», «На полі так», «Запела вясна сваю песню»), Я. Коласа («На полі вясною», «Усход сонца», «Песні вясны»), М. Багдановіча («*"Блішчыць у небе зор пасеў...», «Перад паводкай», «***Панад белым пухам вішняў...», «Прыйдзе вясна»), пад уплывам якіх буйны росквіт атрымала масавая паэзія.

Канстанцыя Буйло лічыла, што абуджэннем свайго паэтычнага даравання яна абавязана газеце «Наша Ніва». У гэтым пры-знаюцца ўсе іншыя беларускія пісьменнікі таго часу.

К. Буйло заявіла аб сабе як тонкі і шчыры лірык. Паэтызацыя прыроды ў яе - вынік суб'ектыўнага ўспрыняцця і перажывання навакольных з'яў, устанаўлення тонкіх, ледзь адчувальных сувязей паміж імі і сабой, як гармонія свету і душы, якая спасцігае і ўслаўляе гэты свет. Яе лірычныя вобразы сагрэты цеплынёй чалавечага сэрца і таму ўтвараюць дзіўную гаму колераў, тонаў і мелодый.

У К. Буйло такія вобразы: адзінокай сасны, што стаіць у полі і чакае буры («Сасна»), ранняй вясенняй пралескі, якая выкінула свае блакітныя пялёсткі проста на снег, насустрач сонцу («Пралеска»), чароды пералётных птушак, што вяртаюцца з далёкіх краёў на лета дадому («3 цёплага краю»).

Любоўна і натхнёна апісвае К. Буйло свой край, дзе нара-дзілася і вырасла, дзе ўсё ёй знаёма і дорага, дзе розныя поры го-ду, ідучы адна за адной, утвараюць непаўторнае чарадзейнае кола яркіх уражанняў і малюнкаў, якія запомніліся на ўсё жыццё («Я люблю...»).

Яе лірычная гераіня, ідучы па лесе, абыходзіць знаёмыя месцы: поле, луг, бераг ракі - і ўсюды, куды ні ступіць яе нага, сустракае нешта дзівоснае і радаснае, блізкае настрою яе душы:

Як я лесам іду, ветрык дрэўцы там гне

I лес шумам вясны зважна песні пяе,

Птушкі дзеткам сваім гнёзды цёплыя ўюць

I пяюць.

А як полем я йду, там над чорнай раллёй

Ў сінім небе павіс шэры жаўранчык мой,

Ў чыстым воздусе ён швыдка крыльцамі б'е

I пяе.

Непасрэднае ўспрыняцце наваколля знаходзіць жывы водгук у чалавечай душы, якая чуе галасы вялікага свету:

Я на рэчку пайду, вада рвёцца, гудзе,

Кліча нас да жыцця, кліча ўсіх, хто жыве,

Бегчы з ёю кудысь, каб дагааць, каб злавіць,

I шуміць.

I нарэшце, усе гэтыя разрозненыя галасы зліваюцца ў агульную хвалю праслаўлення вясны:

Куды толькі пайду, вясну хваляць усе,

I што толькі жыве

Ёй хвалу аддае

I пяе.

Па сваёй тэматыцы, матывах, танальнасці, здольнасці ўжывацца ў самыя розныя з'явы жыцця і адчуваць яго рытмы і галасы паэтычная творчасць К. Буйло вельмі разцастайная. I хоць вясновыя матывы займаюць у ёй важнае месца, не яны вызначаюць характар вобразнасці, яе глыбока асабісты, інтымна паэтычны голас, які адгукаецца на ўсё, што блізка і дорага сэрцу паэтэсы. Многія яе вершы прысвечаны апяванню кахання, памятных сустрэч з блізкімі ёй людзьмі, значнае месца займае роздум аб сэнсе жыцця і сваім прызначэнні. Ёсць і песімістычныя вершы на матывы няўцешнага смутку і немінучай смерці як пазбаўлення ад жыццёвых нягод і згрызотйых душэўных перажыванняў.

Але ў якасці галоўных матываў пануюць любоў да роднага краю, вера ў чалавека, у будучыню свайго народа, заклік да творчасці, любві і свабоды.

Паказальны ў гэтым сэнсе верш «Тварыць і любіць», з якім пераклікаецца лірычная мініяцюра «На крылах песні», дзе паэты-зуецца само лірычнае перажыванне, медытатыўнае пачуццё:

Да працы, да светлай вялікай работы,

3 абломкаў, руінаў тварыць новы дом, - так пачынаецца верш «Тварыць і любіць», у якім праводзіцца думка аб пераўтваральнай ролі працы, дзякуючы якой толькі і можна змяніць, перабудаваць жыццё, абудзіць і абнавіць душу:

Той дух ажыве, і прабудзіцца воля, I моц засвітае знямелай душы, Гэй ўсе да работы!

Праца для К. Буйло - гэта паэтычная творчасць. Таму працягам зместу верша з'яўляюцца матывы творчага палёту фантазіі, медытацый, калі адчуваецца стан унутранага задавальнення, лёгкасці і чакання чагосьці непрадбачанага:

Ляту, нясуся ўвысь, плыву на мяккіх хвалях...

...Ляжыць яна - зямля... Так нізка, так далёка!

А стогаы ўвысь плывуць.

Мяне штось з імі рве, штось цягне страшнай сілай,

Якаясь моц нясе.

Што? - Не згадаць ніж - к жыццю ці да магілы...

Я верыць не хачу... мне добра так, так міла

У высі нямой красе!

...Мчыць душу дзіўны спеў!..

Лірычная паэзія К. Буйло ўяўляе сабой нібы апошнюю, заключную стадыю ў літаратурным адлюстраванні этнічнай свядомасці, калі матывы паэтызацыі «прыроднага» цыкла, найбольш блізкія, душэўна даступныя чалавеку, як бы вычарпаны.

Хваля бурнага ўздыму паэтычнага натхнення, выкліканага апяваннем прыгажосці роднага краю, унуграна была абумоўлена так-сама імкненнем адмежавацца ад знешняга свету, сканцэнтравацца на вузкай прасторы, якая складалася толькі з блізкіх даляглядаў. I гэтае натуральнае ў пэўных умовах духоўнае адмежаванне і засяроджанне на ўласным мела свае вартасці. Яны павялічвалі ёмістасць і значнасць болып складаных катэгорый нацыянальнай самабытнасці і суверэннасці беларускага народа, ідэй яго барацьбы за нацыянальнае вызваленне.

Усё гэта павінна было збліжаць, згуртоўваць людзей, радніць іх думкі і пачуцці, абуджаць самасвядомасць беларусаў, заклікаць да новых жыццёвых мэтаў. Паступова ўзнікаюць і паглыбляюцца матывы і вобразы больш шырокага, праблемнага плана, звязаныя сэнсава з усведамленнем няшчаснай долі беларускага селяніна, яго беднасці, а ў выніку і няпэўнасці існавання ўсяго народа.

Калі ў вершы Янкі Лучыны «Роднай старонцы» (1907) гучыць традыцыйная ў беларускай літаратуры той пары тэма беднасці, вясковага убоства, скарга на спрадвечныя неўраджаі ў роднай старонцы, хоць у лірычнага героя ўсё ж цепліцца надзея, што, Бог дасць, калі-небудзь прыйдзе гэтаму канец і «сонца навукі» пра-гляне над нівамі, то ў вершы-пасланні А. Гаруна «Маці-Беларусі» (1907) выказваецца ўжо і адкрыты пратэст супраць прыгня-тальнікаў.

Горам, матуля, даўно ты замучана, Бьюць і дратуюць сямейку тваю. Аборкай жалезнай, як сеткай, абкручана, Ціха маўчыш ты на долю сваю. Але ўжо бліжыцца сонечко яснае, Сьвету ўсё болей і болей шле нам, Горэ бо горкае, доля няшчасная, Маці, дадзелі тваім ўжо сынам...

Аб цяжкім, несправядлівым лёсе роднага краю загаварылі ўсе паэты, загаварылі на розныя галасы, выказваючы гарачую надзею, што ў хуткім часе наступіць пералом у жыцці, і не толькі на-шчадкі, але і сучаснікі дачакаюцца шчаслівай долі.

Я. Купала, а ўслед за ім і іншыя паэты кідаюць адкрыты выклік нядобразычліўцам і ворагам Беларусі. Узмацняецца публіцыстычны пафас паэзіі. Выдатны ў гэтым сэнсе верш Я. Купалы «Ворагам Беларушчыны», у якім паэт не проста адмаўляе ў плёне ўсім непрыхільнікам і зласліўцам беларускай мовы, непрыяцелям забітага працай і галечай цёмнага мужыка, хто не прымае жалобных матываў народных песняў, але і абвяшчаецца праграма барацьбы за свабоду, за роўнасць і веды, за права беларусаў быць паважанымі сярод іншых славянскіх народаў. Пачынаецца верш з саркастычных пытанняў, на якія даецца паэтам належны паэтычны адказ:

Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус?

Цяпер і вы загаварылі, 3 апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі?

Заканчваецца верш цвёрдым перакананнем, што беларускі народ знойдзе ў сабе сілу пракласці шлях да свабоды, роўнасці і ведаў, а нашчадкі будуць больш шчаслівымі, чым сучаснікі.

К свабодзе, роўнасці і знанню

Мы працярэбім сабе след!

I будзе ўнукаў панаванне

Там, дзе сягоння плача дзед!

3 такой жа сардэчнай спагадай да лёсу беларускага народа, выказваючы імкненне аблегчыць яго цяжкую ношу, выступае М. Багдановіч у вершы «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» Паэт нагадвае пра нярадаснае жыццё беларусаў, якія ў сваіх пес-нях спрадвеку скардзіліся на свае пакуты і непазбыўнае гора:

Краю мой родны!

Як выкляты Богам -

Столькі ты зносіш нядрлі.

Хмары, балоты...

Над збожжам убогім

Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родныя вёскі.

Жалем сціскаюцца грудзі! -

Бедныя хаткі, таполі, бярозкі,

Ўсюды панурыя людзі...

У адрозненне ад Я. Купалы ў М. Багдановіча менш публіцыстычных заклікаў і абвінаваўчых інвектаў. Ахопліваючы сваім поглядам шырокае поле беларускага жыцця, сучаснасць і мінулае, ён імкнецца пранікнуць у сацыяльныя і духоўныя прычыны гаротнага становішча народа і заве да дзеяння:

Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!

Брацця! Ці хваце нам сілы?!

Такая пазіцыя становіцца больш зразумелай, калі разглядаць названы верш у кантэксце ўсёй творчасці М. Багдановіча. Як паэтён, па сутнасці, і пачынае з паэтызацыі роднага краю. Аб гэтым сведчыць цыкл вершаў (1909-1912), якія ўвайшлі пасля ў зборнік «Вянок» («***Чуеш гул? - Гэта сумны, маркотны лясун», «Над во-зерам», «Вадзянік», «Змяіны цар», «Возера», «""Блішчыць у небе зор пасеў», «""""Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог», «***Ціха па мяккай траве», «Самнамбул», «Перад паводкай» і інш.). Свет ва ўспрыняцці паэта ўяўляецца чарадзейным царствам, поўным дзівосных істот, з якімі так ці інакш судакранаецца, жыве, сусед-нічае лірычны герой, глыбока ўспрымаючы і перажываючы гэтую казачную рэчаіснасць.

Паэтызацыя і лірызацыя роднага краю натуральна актывізуюць увагу да яго легендарнай гісторыі (вершы «Летапісец», «Кніга», «Перапісчык»). Сцвярджаецца магутная сіла сваёй зямлі («***Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя»), вера ў тое, што будучыня радзімы будзе шчаслівай. I вера гэтая перакананага чалавека, які ведае жыццё. М. Багдановіч таксама часам звяртаецца да адкрытага публіцыстычнага закліку:

Юнь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш, што глядзіцца сонца У люстэрка - месяц залаты?

Не згасла сонца? Сонца гляне, Усіх падыме ада сна. Ён, гэты дзень, яшчэ настане, - I «ачуняе старана»!

Або:

Рушымся, брацця, хутчэй

У бой з жыццём, пакідаючы жах,

Крыкі пужлівых людзей

Не стрымаюць хай бітвы размах...

Верш Ванды Леў-ой «Майскія ночы» нібы ўвенчвае сабой пройдзены масавай паэзіяй шлях эвалюцыі ад простага пачуцця, узрушанасці любаваннем прыроды роднага краю да адкрытага прызнання любві да ўсёй Айчыны. Пачынаецца верш з апісання чароўнай прыгажосці беларускіх майскіх начэй, калі ноч надышла і

...Сцішна кругом...

Маладзік серабром Увесь свет божы блескам злівае;

Як гуссй караван,

Па даліне туман Белым полагам землю ўсцілае.

А пасля:

Як люблю цябе я,

Беміарусь ты мая, Твае ціхія майскія ночы...

...Постаць ўсю тваю я,

Ты, Айчызна мая, Я люблю, Беларусь, дарагая!..

Прыватнае, інтымнае выявіла тут сваю арганічную сувязь з тым разнастайным светам, які завецца бацькоўскім краем, Беларуссю. I гэты свет, напоўнены глыбокім чалавечым зместам, прадстае як магутная сіла, за якой стаіць увесь беларускі народ з яго самабытным ладам жыцця, шматвяковай гісторыяй і цяжкім лёсам. Адзінкавае, асабовае і агульнанароднае, сацыяльна значнае звязаліся тут неразрыўна і натуральна.

Вершы 3. Бядулі пазначаны глыбокім лірызмам, ім уласціва высокае паэтычнае майстэрства.

Начлежнікі пяюць.

Над вогнішчам туман.

А спеў - вясёлы сум.

А галасы - рачулкі.

...Начлежнікі пяюць.

У словах глуш лясоў,

I дзікай птушкі крык на зыбістым балоце,

I чулы летні шэпт расістых каласоў,

I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.

Начлежнікі пяюць... (1910 г.)

Канчаецца верш заклікам паэта пець мацней, да самазабыцця, каб знайшліся «вогненныя» словы» і песня-радасць пераўтварылася ў «полымя-пажар».

Любоў да роднага кутка, да роднага краю праглядвае тут у кожным слове, у самой інтанацыі і ў ласкавым тоне колераў, якімі намаляваны пейзаж.

Назіраецца шырокае выкарыстанне ў беларускай паэзіі гэтага часу народных матываў: цяжкай сялянскай долі, голаду і холаду, галвчы і крыўды, знясільваючай працы, безнадзейнасці жыцця або спадзяванняў на Бога. Пры гэтым матыў няшчаснага лёсу - нядолі займае цэнтральнае месца ў іерархіі іншых народных матываў. Ён нібы асімілюе ў сабе ўсе адмоўныя характарыстыкі вясковага жыцця, ахоплівае ўсе сферы быцця працоўнага чалавека, пачынаючы ад яго нараджэння і канчаючы смерцю. Ён зводзіць у адзінае цэлае многія іншыя сумежныя матывы: няшчаснай сіроцкай долі, удовінай долі, сумнага лёсу беззямельнага селяніна, блуканняў бяздомнага бадзягі і г. д.

Што да формы твораў, дык яна таксама знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад названай вышэй пазіцыі, якая патрабавала ад паэта быць голасам народа, яго абаронцам і заступнікам, прапагандыстам адукацыі, асветніцтва і культуры. У выніку паэты ахвотна звярталіся да традыцыйных фальклорных паэтычных форм (песня, плач, голас жалейкі). Часта сустракаюцца агітацыйныя, прапагандысцкія вершы, а таксама сатыра на ворагаў беларускага народа і яго мовы.

Лірычны герой Маркотнага ў вершы «Наша доля» жаліцца на цяжкае сялянскае жыццё, на сумны лёс людзей свайго часу. Ён нібы аглядаецца навокал, прьіслухоўваецца да галасоў роднай зямлі, і ўсюды, куды ні кіне позірк, сустракае сляды гора і смугку, і нідзе ён не знаходзіць абвяржэння сваім журботным думкам. I заканчвае верш тым жа, з чаго пачаў:

Наша доля... што за доля...

Цёмна, як магільны сон.

Наша жыццё - гэта болей -

Смерці доўгай страшны стогн.

Ганна Крум (псеўданім Якуба Коласа) ахоплена тужлівымі перажываннямі па прычыне народнага лёсу. Яе верш «Людскія слёзы» - гэта і канстатацыя факту і абагульненне думак аб долі народнай. Наогул непазбыўнае людское гора спарадзіла цэлае мора слёз, якія абмылі ўсю зямлю, акрапілі палі і нівы, змяшаліся з пылам і пяском. Іх сушыць сонца і вецер, аднак іх не меншае.

Бурны працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці, уздым і росквіт нацыянальнай літаратуры патрабавалі кансалідацыі грамадскіх і творчых сіл, выпрацоўкі агульнай мэтадалагічнай асновы мастацкай творчасці, якая абапіралася б на папярэдні сацыяльна-гістарычны і мастацкі вопыт. I такой агульнай асновай стаў сентыменталізм у яго спецыяльным нацыянальным увасабленні. Гэтая спецыфіка выявілася ў тым, што паэзія абапіралася не на тыя ці іншыя філасофскія канцэпцыі і сацыяльныя тэорыі, а на народнае светаадчуванне. У адпаведнасці з духам новага часу сентыменталізм выступаў у спалучэнні з іншымі творчымі метадамі і прынцыпамі. I хоць уплыў яго не быў працяглым (у асноўным ён ахоплівае гады да першай сусветнай вайны), але аказаўся моцным і вельмі прадуктыўным.

Многія паэты пачынаюць з традыцыйнай інтэрпрэтацыі матыву долі-нядолі, толькі развіваючы тыя ці іншыя аспекты яго зместу. У М. Ландыша - гэта панурая фігура аратая, які, схіліўшыся над драўлянай сахой і цягнучы сумную песню аб сваёй няшчаснай долі, ступае за старым канём без усялякага спадзявання на будучыню. У М. Арла - серыя эпізодаў на хаўтурах селяніна, які так і не знайшоў свайго шчаслівага лёсу, а зараз ўжо не ўстане са свайго смяротнага ложка. У Д. Валынца - гэта журба няшчаснага гаротніка, які ў думках аглядае пражытае і прыходзіць да выніку, што такім, як ён, каму выпала цяжкая доля, лепей бы зусім не радзіцца.

У 3. Бядулі («Пастушка»), Герасіма Б-кі («Жняя»), Міркі («Песня сіраты»), В. Станкевічанкі («Гудзіць вецер, завывае...») - гэта сведчанні розных герояў, якія скардзяцца з прычыны цяжкага жаночага лёсу, што да ўсіх бед і няшчасцяў сялянскага жыцця дадае яшчэ і нераўнапраўе, прыніжанае становішча жанчыны ў грамадстве, калі на яе кладзецца і цяжар клопатаў пра нямоглых бацькоў, і безабароннага сіроцтва, і адзінокай удовінай старасці.

Грамадскае значэнне такіх вершаў, што цалкам відавочна, выяўляецца ў тым, каб прыцягнуць увагу людзей да цяжкіх умоў вясковага жыцця, да вечнай галечы і залежнасці селяніна ад непагоды, неўраджаяў, няшчасных выпадкаў, выклікаць у чытачоў спачуванне, прымусіць іх задумацца аб гістарычным лёсе беларускага народа. I хоць змрочныя матывы тут, як правіла, згуІпчаны, гора, бяда, няшчасны лёс селяніна нібы спецыяльна дэманструюць сваю непрыглядную сутнасць, прарываецца і пачуццё духоўнага і сацыяльнага пратэсту, выказванні адкрытага незадавальнення несправядлівасцю жыцця, калі аратай апрацоўвае не сваё, а чужое поле (Паўлюк Жыбуля «За сахой»), жняя, абліваючыся потам з ранку да ночы, разрываецца на чужой ніве (Герасім Б-ка «Жняя»), а няшчасны бядняк шмат працуе і нічога не мае (Дзяніс Валынец «Доля бедака»).

Паколькі ідэйна беларускі сентыменталізм, як мы адзначалі, не засноўваецца на якой-небудзь канкрэтнай сацыяльнай або па-літычнай тэорыі, то і пратэст супраць несправядлівасці жыцця часцей за ўсё выказваецца ва ўмоўнай, сімвалічнай форме. Так, у вершы Марка Хмурнага «Вятрыско» - гэта легенда аб паўстанні сокалаў, якія не змірыліся са сваім рабскім становішчам і высту-пілі з гаеўнымі словамі супраць свайго ворага, заявіўшы, што яны болей не будуць трываць няволі і скінуць з сябе кайданы.

У вершы К. М. «Вейце, ветры на прасторы...» - гэта заклік падняць сацыяльную буру, гэта гімн паўстанню:

...Каб дрыжала поле, горы, Каб хадзіў лес хадуном!..

Бо толькі так, у песнях буры:

Наш слабы акрэпне дух,

Смелым стане ўзглдд пануры,

Чуткім зробіцца наш слух!

Гэты верш па матывах, вобразах і стылістыцы нагадвае многія вершы Цёткі. Такія ж сімвалічныя вобразы і алегорыі выступаюць у закліках шэрагу паэтаў скончыць з цемрай і бяспраўем, дабіцца лепшай, шчаслівай долі: «Не гасіце агнёў» А. Гурло (Наша Ніва. 1913. № 32), «Разгані на небе вецер, цёмны хмары!..» М. Ска-рэўскага (Наша Ніва. 1914. № 23), дзе дэманструецца ўпэўненасць аўтара, што, набываючы волю, ён знойдзе і шчасце, што «Заруновай долі відна на ўсходзе». Такая ж і алегорыя ў вершы В. Явора «Чаканне сонца», дзе выказваецца надзея, што ўзыдзе сонца і ноч развеецца, вечная цемра зменіцца святлом і радасцю.

Недастатковая тэарэтычная абгрунтаванасць беларускага сен-тыменталізму часта кампенсавалася ў масавай паэзіі не толькі алегорыямі і сімволікай, з заклікамі аўтараў да паўстання, буры, свету, адукацыі (Васіль Васілёк «Пявун-гаварун» - Наша Ніва. 1907. № 20), але і праз пасрэдніцтва гіпербалізацыі матыву-вобраза, шляхам умоўных літаратурных прыёмаў. Такая гіпербалізацыя вяла да пераключэння зместу з устойлівага традыцыйнага сэнсу ў новы ідэйна-тэматычны план і, па сутнасці, падрывала шматвяковае тлумачэнне фатальнага характару сялянскага лёсу, бо, гіпербалізуючы вобраз долі-нядолі, больш выразна выкрываў яго ўнутраную супярэчнасць і больш глыбока прасвятляў яго праблематычны змест.

Пацверджаннем такой ролі гіпербалізацыі могуць служыць вершы Зн-кі «Хата беларуса» (1908) і Дзеда Дзяніса «Бабыль» (1911), дзе апісанні беднасці, галечы, безнадзейнасці вясковага існавання даведзены да крайнасці, да такой ступені, што яны ўжо выклікаюць хутчэй не спачуванне, а здзіўленне, нават сумненне: ці магчыма такое наогул, ці праўда гэта?

Так, Дзед Дзяніс, апавядаючы пра ўмовы жыцця адзінокага вяскоўца, бабыля, відавочна будуе думку на супярэчлівасці, не ўзвышае, а зніжае вобраз свайго героя, які не бядуе, а іранізуе, насміхаецца над сабой.

Эх, жыццё - багацце!

Гол, як той сакол:

Сані без палоззяў,

Калёсы без кол.

Без аглобель сошка,

Без кляшчоў хамут,

Без абораў лапці,

К ім каравак жмут...

Хіліцца хаціна,

У зямлю ўрасла;

Была і скаціна -

На даўгі пайшла.

Была жонка, дзеці,

Мілая сям'я;

Бач, і іх не стала...

Эх, бяда мая!

У вершы Зн-кі «Хата беларуса» ўся неўладкаванасць, бязглуздасць, уся наўмысная недарэчнасць апісанага малюнка спецыяльна падкрэсліваецца аўтарам:

Вот якая наша хата!

Ну, скажыце ж, ці багата?

Разгледжаныя ўзоры сведчаць аб тым, што прадстаўнікі масавай паэзіі прыкладалі немалыя намаганні, каб зрушыць традыцыйнае разуменне матыву долі-нядолі, пераадолець яго фатальны, трагічны сэнс і прышчапіць сучаснай свядомасці дзейсны элемент фарміравання новых поглядаў і ўяўленняў. Але слабасць ідэйнай пазіцыі, недастатковая высветленасць сацыяльна-палітычных задач перашкаджалі ажыццяўленню гэтай мэты, і развіццё матыву ішло галоўным чынам шляхам выкарыстоўвання літаратурных сродкаў: узнаўлення алегарычных вобразаў літаратурных герояў, натхнёнага звароту паэтаў да чытачоў, закліку смела рушыць наперад, змагацца за волю, веды, асвету.

У вершах Я. Коласа 1907-1909 гг., большая частка якіх была апублікавана ў газеце «Наша Ніва», матыў долі-нядолі займае цэнтральнае месца. Амаль што ва ўсіх творах гэтага перыяду адчуваецца яго вызначальная роля ў станаўленні ідэйнай пазіцыі паэта і выпрацоўцы ім сродкаў паэтычнай творчасці.

Так, многія вершы тых гадоў («Вёска», «Роднае поле», «Хма-ры», «Мужыцкая ніва», «Месяц», «Вецер» і інш.) паказваюць, што куды б паэт ні кінуў свой позірк - на вёску са збітымі ў адзін бок хатамі, прыціснутымі адна да адной, на сваё поле паміж рэк і лясоў, на месяц у высокім небе, - усюды ён бачыць слёзы і гора, радзімыя плямы няшчаснага сялянскага лёсу.

На гэтай стадыі духоўных пошукаў Я. Колас яшчэ не выходзіць за межы традыцыйнага разумення матыву долі-нядолі, як здаўна прадвызначанага трагічнага лёсу беларуса. Аглядаючы жыццё з розных бакоў, ён толькі канстатуе гэты сумны выпадак у жыцці, сацыяльнага стану і г. д.

А ў вершах «Згнанніку» (1907), «Братам-згнаннікам» (1907), «У астрозе» (1908) змяняюцца і тон апавядання, і тып вобразнасш. Гэта ўжо не погляд на жыццё збоку ці з вышыні птушынага палёту, не роздум аб вартай жалю хаце беларуса, адзінокай, закінутай паласы яго поля, а адкрыта паэтычнае выказванне салідарнасці з барацьбітамі за свабоду, імкненне падтрымаць іх маральна, падбадзёрыць, усяліць у іх упэўненасць, адстаяць правату іх справы:

Брат маркотны, брат мой бедны!

Гоняць нас, на нас плююць;

Гдзе ні пойдзеш - мы чужыя,

Мала нас дзе, брат, паймуць,

- так пачынае паэт свой зварот да выгнанніка, зусім новага і некалькі нечаканага персанажа ў беларускай літаратуры, не абстракгнага, не сімвалічнага, а жывога.

Мужык у вершы «Перад дарогай» ужо не лемантуе з прычыны свайго няшчаснага лёсу, а мае намер кінуць сваю хату і край і шукаць работу ў далечыні ад іх. Кожнае яго слова, кожная прыказка - гэта выклік лёсу, і ў той жа час - вера ў сябе, у свае сілы і здольнасці, зарука таго, што жыццё можна палепшыць.

Узорам была паэзія Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, А. Гаруна. Ужо ў першых купалаўскіх вершах «Мая доля» (1904) і «Мужык» (1905) паэт выступае як непрымірымы крытык існуючай рэчаіснасці, народны трыбун, які выкрывае эксплуататарскую сутнасць сацыяльных адносін, кліча змагацца супраць бяспраўя беларускага селяніна.

Але ў дадзеным выпадку Я. Купала, як і Я. Колас, М. Багдановіч, а раней Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, Цётка, толькі найбольш паслядоўна і поўна ўвасобіў агульную тэндэнцыю развіцця беларускай літаратуры, яе вызначальную ролю ў фарміраванні новага мыслення. Ужо сам факт прыходу ў яе значнай масы непрафесійных пісьменнікаў паказвае, што карэнныя змены ў сферы жыцдя і грамадскай свядомасці прынялі ўсеагульны і незваротны характар. Гэта значыць: аб чым бы ні пісалі гэтыя аўтары, якія б тэмы, сюжэты, матывы ні гучалі ў іх творах, яны ішлі ад змен у жыцці, ад усеагульнага духоўнага ўздыму і прасвятлення і былі накіраваны на тое, каб прывесці ў адпаведнасць традыцыйную сістэму поглядаў і ўяўленняў з новымі ўмовамі гістарычнай рэальнасці.

Літаратурнае значэнне гэтага факта вельмі істотнае: мужык зараз становіцца цэнтральнай фігурай сацыяльнага жыцця. У выніку гэтага змяняецца ўся сістэма мастацкай пабудовы вобразаў, ладу падпарадкавання і сузалежнасці матываў, характараў, рухаючых тэндэнцый. На першы план выходзяць матывы свабоды, волі, чалавечай годнасці, абуджэння сацыяльнай актыўнасці народа.

Гэты рух мастацкай думкі ад традыцыйнага светаразумення да сутнасці, яе духоўнае распрыгоньванне адбываецца ва ўсёй беларускай паэзіі, адно з галоўных дасягненняў якой - матэрыя-лізацыя, адпрадмечванне шматстайных настрояў, пачуццяў, думак, увасабленне іх у жывых паэтычных формах, прадстаўленне іх у выглядзе галерэі самабытных вобразаў, малюнкаў і сцэн, сімвалаў дабра, прыгажосці і справядлівасці.

Створаныя вобразы і карціны - унікальная з'ява не толысі гісторыі беларускай, але і ўсёй усходнеславянскай літаратуры, бо ў сваёй сукупнасці яны прадстаўляюць цэлы свет, асаблівую эстэтычную рэальнасць як адлюсфаванне гістарычнай рэальнасці жыцця беларускага народа на той стадыі яго развіцця, калі пасля доўгіх гадоў маўчання ён раптоўна ўсхамянуўся, заявіў аб сабе як аб суверэнным і самастойным народзе з багатымі традыцыямі мовы, звычаяў і культуры, з высокім патэнцыялам духоўнага развіцця.

За нейкі дзесятак - паўтара дзесятка гадоў масавая паэзія прайшла шлях, роўны цэлай гістарычнай эпосе. Яна аказалася здольнай не толькі адгукнуцца на самыя розныя з'явы жыцця, адказваць на самыя тонкія зрухі душы, на ледзь прыкметныя праявы суб'ектыўных пачуццяў, але і пакінула глыбокі след у свядомасці сваіх сучаснікаў як паэзія сапраўды народная, сялянская, па-трыятычная і разам з тым - глыбока чалавечная, душэўная, якая здолела ўславіць простага чалавека, селяніна, мужыка ў яго штодзённым працоўным жыцці, са сваім арыіінальным пранікнёным поглядам на рэальнасць, на сябе, на ўсё, што адбываецца навокал.

Беларуская паэзія пачатку XX ст. унесла істотны ўклад ,у працэс пераходу ад сістэмы этнічных уяўленняў да сучаснага мыслення, абумоўленага дынамікай жыцця, актыўным умяшаннем працоўных мас у ход гісторыі, і тым самым вызначыла шляхі фарміравання нацыянальнай свядомасці ў беларускай літаратуры, руху яго да вышэйшай фазы - нацыянальнай ідэі.

I хоць у асноўнай масе ў творчасці асобных паэтаў з народа яна яшчэ толькі падыходзіла да гэтага вышэйшага рубяжа, інтуітыўна ў вобразах роднай прыродьі, краю, сялянскага побыту, роздуму аб жыцці - беларуская паэзія заклала трывалыя пачаткі гэтай ідэі, вызначальныя прынцыпы яе фарміравання, якія атрымалі пасля развіццё і канкрэтызацыю ў творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, 3. Бядулі, А. Гаруна, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, А. Навіны, іншых паэтаў у наступных дзесяцігоддзях XX ст.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Купала Я. Поўны зб. тв.: У 9 т. Т. 1. Вершы, пераклады. 1904-1907. Мн., 1995.

2. Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967. С. 326.

3. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

4. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.- Мн., 1987.- Т. 4.

5. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. - г. Гомель, 2002.

6. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гг.- Мн., 1975.

7. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я - першая палова 60-х гадоў.- Мн., 1985.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.

    курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.