Творчасць Янкі Купалы

Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.01.2014
Размер файла 53,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

РЭФЕРАТ

Ключавыя словы: польскамоўная творчасць, нацыянальны кантэкст, пераклад, спосабы перакладу, безэквівалентная лексіка.

Аб'ект даследавання: творчасць Я. Купалы.

Прадмет даследавання: польскамоўная творчасць.

Метады даследавання: структурна-аналітычны, апісальны.

Мэта курсавой работы: раскрыць польскамоўную творчасць Янкі Купалы.

Задачамі курсавой работы з'яўляюцца:

1. раскрыць польскамоўную творчасць Я. Купалы ў нацыянальным кантэксце;

2. выявіць асаблівасці перакладаў твораў Я. Купалы на беларускую мову;

3. раскрыць тэму паэта-прарока ў творчасці Я. Купалы і яе повязь з рэгіянальнай польскамоўнай традыцыяй.

Вынікі: Паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.

У разгледжаных варыянтах перакладу санета “Беларус” Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу Ї тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.

Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні лексікі.

Паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.

У разгледжаных варыянтах перакладу санета “Беларус” Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу Ї тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Не трэба забывацца і пра асобу самога мастака, пра яго духоўны склад, схільнасці, сімпатыі і антыпатыі. Як бачым, перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.

У рускай і беларускай мовах працэнт безэквівалентнай лексікі даволі малы, і, адпаведна, у іх прысутнічаюць нязначныя разыходжанні паняццевых тэзаўрусаў, таму вольны пераклад з гэтых моў недапушчальны. Каб выканаць якасны пераклад, трэба добра ведаць не толькі мову твора-арыгінала, але і культуру народа, прыхільнасці аўтара твора.

Мастацкае слова ў іншасказальнай форме як сродак барацьбы ў часы савецкай улады праіснавала нядоўга. Кожная палітычная алегорыя, кожная спроба праявы свабоднага духу аплачваліся цаной не толькі ўласнага жыцця, але і жыцця блізкіх. Пра тое, як уважліва і пранікліва чытаўся кожны радок, напісаны Янкам Купалам, сведчыць між іншым і прыведзеная вышэй цытата з даклада Затонскага.

Аднак літаратура, маючы справу са словам, валодае шматлікімі і разнастайнымі сродкамі выяўлення нязломнасці духу сваіх творцаў.

УВОДЗІНЫ

Адной з характэрных рысаў развіцця беларускай літаратуры з'яўляецца тое, што многія яе стваральнікі пісалі і пішуць не толькі на беларускай, але і на іншых мовах. Так склалася гістарычна, што беларуская культура фарміравалася ў шматнацыянальным і шматмоўным кантэксце, на скрыжаванні розных мастацкіх традыцый. Гэта абумоўлена не ў апошнюю чаргу геаграфічным становішчам Беларусі, яе знаходжаннем на шляхах перасячэння розных культур свету.

На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры пачатку XX ст. вялікі ўгшыў аказалі перш за ўсё суседнія славянскія літаратуры Ї руская, польская, украінская. Маючы на той час больш грунтоўныя вынікі ў мастацкім асваенні рэчаіснасці, творчым выяўленні нацыянальнага мастацкага генія, яны падавалі прыклад маладой беларускай літаратуры, адкрывалі перад ёй магчымасці далучэння да агульнаеўрапейскіх эстэтычных здабыткаў.

Значэнне дабратворнага ўздзеяння вышэйназваных літаратур на працэс паскоранага развіцця беларускай літаратуры даследавана айчынным літаратуразнаўствам грунтоўна і ўсебакова. Варта згадаць фундаментальную манаграфію В. А. Каваленкі “Вытокі. Уплывы. Паскоранасць” [1]. У меншай ступені вывучана праблема ўзаемадзеяння ў літаратурным полі беларускай культуры розных моў як фактару, які ўгшываў і ўплывае на характар паэтыкі і мастацкага светабачання творцаў.

Янка Купала ўнёс выключны уклад у развіццё беларускай мовы, яе паэтычнага стылю. Ён валодаў незвычайным дарам моўнага чуцця, здольнасцю глыбокага пранікнення ў самую сутнасць моватворчага працэсу. Пад яго пяром беларуская мова выявіла ўсю разнастайнасць сэнсавых адценняў, напоўніцу праявіла сваю рытміка-меладыйную і інтанацыйную гнуткасць і выразнасць. Стыхія беларускай мовы настолькі арганічна зліваецца з эмацыянальна-лірычнай энергіяй, сканцэнтраванай у вершах Я. Купалы, што ў выніку падобная змястоўна-фармальная цэласнасць уяўляецца адзіна магчымай, унікальнай, у самай найвышэйшай ступені адпаведнай аўтарскай задуме.

Паэтычнае самавыражэнне Я. Купалы ў нацыянальным моўным матэрыяле дасягае такой мастацкай дасканаласці і самадастатковасці, што, здавалася б, і не можа ўзнікнуць меркаванняў наконт магчымасці поўнага выяўлення яго таленту з дапамогай іншай мовы. Блізкасць моў у многіх выпадках перашкаджае адчуць сапраўдную глыбіню падтэксту, шматзначнасць вобразаў першакрыніцы. На думку А. Яскевіча, які звярнуў увагу на цяжкаперакладальнасць купалаўскага верша на рускую мову, пры перакладах з блізкароднасных моў, асабліва калі перакладчыкі прытрымліваюцца літаралісцкага падыходу, “гіпноз максімальнага падабенства амаль што скрадвае адрозненні, не прымушае думаць пра іх” [2, с. 5].

Польскамоўнай творчасці Я. Купалы, як бачым, пакуль што не надаецца дастатковай увагі з боку сучаснага беларускага літаратуразнаўства і мовазнаўства. Яна яшчэ не стала прадметам усебаковага даследавання як эстэтычны феномен, а не толькі як факт у творчай біяграфіі класіка нацыянальнай паэзіі. Варта адзначыць зробленае ў гэтым кірунку У. Мархелем, які ўзнавіў польскамоўныя вершы Купалы на беларускай мове.

Разгляд творчасці Я. Купалы не толькі ў яе часавым развіцці, але і з улікам таго, што на першапачатковым этапе творчасці паэтам ствараліся вершы на дзвюх мовах, можа адкрыць новы ракурс бачання адметнасці купалаўскага стылю, пашырыць кантэкст міжнацыянальнага творчага ўзаемадзеяння.

Склалася ўстойлівае меркаванне, што польскамоўныя вершы Я. Купалы папярэднічалі яго асноўнай беларускамоўнай творчасці. Няма дастаткова важкіх падстаў сумнявацца ў слушнасці такога сцвярджэння. Сапраўды, вершы на польскай мове напісаны паэтам на самым пачатку творчага шляху, як адзначаецца тэкстолагамі, якія рыхтавалі апошні Поўны збор твораў класіка, раней 1906 г., хоць і пазначаны аўтарам менавіта гэтым годам. Сам паэт вызначыў у лісце да Л. М. Клейнбарта ад 21 верасня 1928 г. пэўную часавую вяху, з якой яго творчасць набыла аднамоўны характар: “3 гэтага часу я пачынаю пісаць толькі па-беларуску...” [3, с. 402].

Мэта курсавой работы Ї раскрыць польскамоўную творчасць Янкі Купалы.

Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:

1. раскрыць польскамоўную творчасць Я. Купалы ў нацыянальным кантэксце;

2. выявіць асаблівасці перакладаў твораў Я. Купалы на беларускую мову;

3. раскрыць тэму паэта-прарока ў творчасці Я. Купалы і яе повязь з рэгіянальнай польскамоўнай традыцыяй.

А'бект даследавання: творчасць Я. Купалы.

Прадмет даследавання: польскамоўная творчасць.

1. ПОЛЬСКАМОЎНАЯ ТВОРЧАСЦЬ ЯНКІ КУПАЛЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАНТЭКСЦЕ

Янка Купала прызнаваўся аб тым, што працэс стварэння вершаў на беларускай і польскай мовах бьгў цалкам размежаваны ў часе. Відавочна, не. Асабліва калі браць у разлік тое, што праца над літаратурным творам, пастутювае выспяванне задумы і яе рэалізацыя могуць займаць даволі працяглы час і звычайна не супадаюць з часавымі рамкамі датавання або публікацыі. Таму можна меркаваць, што нейкі час паэтычнае мысленне Купалы існавала ў вербалізаванай форме, засноўваючыся на творчых магчымасцях дзвюх хоць і блізкіх, але ў рознай ступені звязаных з бягучым культурным працэсам моўных парадыгмаў.

Красамоўным у дадзеным выладку з'яўляецца такі факт: польскамоўны верш “КоЬіесіе” (“Кабеце”) і беларускамоўны “Мая доля” былі змешчаны аўтарам на адным аркушы паперы на яго розных баках. У пэўным сэнсе такое літаральнае судакрананне дзвюх моўных стыхій можна лічыць сімвалічным. Апрача таго, звяртае на сябе ўвагу датаванне гэтых твораў. Першы з іх пазначаны 14 ліпеня 1904 г., другі Ї 15 ліпеня таго ж года.

Такое блізкае “суседства” дае падставы для супастаўляльнага аналізу паэтычных сістэм, якія рэпрэзентуюцца дадзенымі творамі. Трэба адразу заўважыць, што вершы ў значнай ступені адрозніваюцца між сабой не толькі формай моўнага ўвасаблення, але і тэматычнай скіраванасцю, вобразным ладам. Калі беларускамоўны верш заглыблены ў сферу сацыяльнага, з'яўляецца выяўленнем перажыванняў чалавека з народнага асяроддзя, звязаных з асэнсаваннем свайго незайздроснага становішча, то верш на польскай мове закранае сферу інтымнага. I, адпаведна, у другім выпадку герой у большай ступені набліжаны да ўласна аўтарскай пазіцыі. Ён надзелены, у адрозненне ад абагульненатыпізаванага вобраза селяніна, што скардзіцца на сваю долю, некаторымі рысамі індывідуалізаванага характару (“Za swych mlodych lat czytalem...”) [3, с. 289] (За свае маладыя гады чытаў...) [3, с. 402]. У вершы “Kobiecie” аўтар імкнуўся вырашыць праблему ў гумарыстычным ключы, выяўляючы праз лёгкую іронію даволі сур'ёзнае стаўленне да прадмета разваг. Нягледзячы на драматычную пафаснасць верша “Мая доля”, у ім таксама пэўным чынам выяўляецца, праглядвае за выражэннем крыўд селяніна трохі прыхаваная, адначасова і саркастычная, і жыццесцвярджальна-насмешлівая нота. Хоць і праклінае герой сваю недарэчную долю, і гатовы на самыя рашучыя крокі, каб пазбавіцца ад яе, уключна да самагубства, усё ж такі ў самім тоне гаворкі, у тым, з якімі словамі ён звяртаецца да долі, адчуваецца яго жаданне праз іронію ўзняцца над жыццёвымі абставінамі, псіхалагічна іх пераадолець. Доля паўстае ў вершы ў персаніфікаваным выглядзе, як жывая істота, з якой можна нават здзекавацца Ї тое ж, што яна чыніць з чалавекам. “Мая доля, дык вось доля, / Каб ты лопнула была!” [3, с. 49], Ї з такой інвектывы пачынаецца твор Я. Купалы. Доля ўсёмагутная і няўхільная сваей усюдыіснасцю, але вобраз яе знарок зніжаецца, прыпадабняецца да нечага мізэрнага (“Дык калі не аглянуся, / Мая доля тут бяжыць”) [ 3, с. 49].

Абодва вершы Я. Купалы Ї беларускамоўны і польскамоўны Ї збліжае, як нам уяўляецца, своеасаблівая містэрыяльнасць, калі на першы план выступае не жыццёвая штодзёншчына, а свет, здатны да трансфармавання, набыцця новага вобліку і якасцей. Вялікая праўда жыцця перадаецца не праз зафіксаваную ў статычным стане карціну-адбітак, а з дапамогай прайгравання пэўнай экзістэнцыйнай сітуацыі, якая набывае універсальнае, анталагічнае значэнне.

Верш “Kobiecie” ўяўляе сабой своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду, у якім істотную ролю адыгрывае сімвалічнае ўвасабленне псіхалагічнага стану чалавека, асэнсаванне ім найважнейшых экзістэнцыйна-быццёвых катэгорый. Таямніца жанчыны, як і сэнсавая глыбіня і шматзначнасць існавання наогул, не можа быць разгаданай, зведзенай на ўзровень лагічнага разумения, паколькі гэта само жыццё, якое дзеецца тут і цяпер, разыгрываецца як трагедыя або духоўнае ўзвышэнне. Аўтар не імкнецца выступаць у якасці рэзанёра, апавяшчальніка канчатковых ісцін. Мабыць, таму ўводзіцца ім у твор вобраз мудрага і практычнага яўрэя Янкеля, спасылкі на жыццёвы вопыт якога дапамагаюць пэўным чынам дыстанцыравацца ад празмерна наўпроставай сугестыі. Аўтар пераконвае сваіх чытачоў:

To sie nigdy wy nie rwiecie

Bo zagadki tej zbadania

Gdyz napewno sie zmylicie

Bo to nie do rozwiqzania [3, c. 290].

To ніколі вы вы не рвіцеся

Даследаваць гэтую загадку,

Бо напэўна памыліцеся,

Бо гэта не да вырашэння [3, с. 403].

У польскамоўнай творчасці Я. Купалы абазначаецца тэндэнцыя, якая ў далейшым стане адной з вядучых у яго паэзіі, а менавіта: імкненне да мастацкай самарэфлексіі, асэнсавання месца і ролі мастацтва ў жыцці грамадства. Характэрны ў гэтых адносінах верш “Lec, piosenko...” (“Ляці, песенька...”), у якім выкарыстоўваецца прыём персаніфікацыі, рэпрэзентацыі творчага пачатку ў адасобленым ад яго суб'екта выглядзе. Вобраз песні як канцэптуальнага ўвасаблення слоўнага мастацтва шырока распаўсюджаны ў беларускай паэзіі. Гэта жанравае абазначэнне адной з лірычных разнавіднасцей з даўняга часу атаясамлівалася ў беларускай мастацкай свядомасці з усім лірычным родам літаратуры, з самой магчымасцю паэтычнага самавыражэння творцы. Выкарыстоўваецца яно і ў сучаснай паэзіі. Гэта традыцыя караніцца ў фальклорнай паэтыцы.

Разам з тым варта падкрэсліць, што ў паэтычным светапоглядзе Я. Купалы канцэпт песні-творчасці звязаны не толькі з фальклорнай традыцыяй, але і з творчым вопытам папярэднікаў Ї беларускіх і беларуска-польскіх паэтаў XIX ст.

“Паэзія Я. Купалы з'явілася працягам і класічным увасабленнем у дасканалай мастацкай форме многіх эстэтычных і гуманістычных ідэй, якія ў свой час зарадзіліся ў асяроддзі беларуска-польскіх пісьменнікаў папярэдняга стагоддзя, на сумежжы дзвюх славянскіх культур. Аднак у некаторых аспектах мастацкага светабачання класік новай беларускай літаратуры ўносіў пэўныя карэктывы пры вызначэнні агульнай мастацкай стратэгіі”, Ї указвае Я. Гарадніцкі [4, с. 9].

У вершы “Lec, piosenko...” паэт, як і яго папярэднікі, нібыта звяртаецца сваёй творчасцю да ўсіх сацыяльных станаў. Ён скіроўвае сваю крылатую песню і да магнацкіх палацаў, і “do chatek nedzarzy” (“да хатак убогіх”). Але ў дадзеным выпадку ідылічная сітуацыя, якая абмалёўваецца ў вершы (калі “mozni, biedni, kalecy / rece sobie podadza”) [3, c. 290] (“заможныя, бедныя, калекі / пададуць адзін аднаму рукі”) [3, с. 403], насамрэч з'яўляецца аб'ектам аўтарскай іроніі над марай пра “залатую эру” ў грамадстве, пабудаваным на сацыяльным уціску і прыніжэнні бяздольных.

У польскамоўных вершах Я. Купалы традыцыйныя матывы і вобразы папярэднікаў спалучаюцца з уласна аўтарскімі стылістычнымі сродкамі мастацкага ўвасаблення. У гэтых творах, у якіх яшчэ захоўваецца ў сваёй аснове агульная мастацкая сістэма, характэрная для рэгіянальнага літаратурнага развіцця, між тым выразна выяўляюцца ўжо прыкметы аўтарскай стылістыкі і паэтыкі. Паўтаральнасць лексічных і сінтаксічных элементаў, жывая непасрэднасць і маўленчая раскаванасць паэтычнага маналогу, рытміка-інтанацыйная выразнасць лірычнага выказвання Ї гэта ўсё тое, што стане ў далейшым вызначальнай характэрнасцю купалаўскага стылю, Ї у пэўнай ступені прысутнічае і ў яго польскамоўных вершах. У вершы “W noc majowa” (“У маёвую ноч”) прыкметы аўтарскай стылістыкі накладваюцца на традыцыйную для рамантыкаў XIX ст. вобразнасць:

Jakaz cudna majowa ta noc bez chmur ciemnych i mgly

Ksiezyc patrzy wesolo na pole i box;

W czarodziejskie zaswiaty mknie туй, dziwne rojq sie sny,

Hymnow szczescia na duszy ozywa sie chor [3, c. 291].

Якая ж цудоўная гэтая маёвая ноч без цёмных хмараў і імглы.

Месяц весела глядзіць на поле і бор;

У чарадзейскія шшасветы думка імкнецца, дзіўныя рояцца сны,

На душы адклікаецца хор гімнаў шчасця [3, с. 404].

У прыведзенай вышэй страфе малюнак рамантычна ўспрынятага свету з традыцыйнай вобразнай сімволікай сведчыць пакуль што пра агульныя мастацкія вытокі, аднак і тут ужо можна адчуць дынаміку купалаўскай памкнёнасці да ідэалу, напружанасць яго асабовага жыцця. Сяганне думкі ў духоўныя вышыні, у “чарадзейскія іншасветы” становіцца пазней адной з самых характэрных асаблівасцей купалаўскага паэтычнага светапогляду. Пры далейшым жа разгортванні тэксту разгледжанага намі верша яшчэ ў большай ступені павялічваецца яго напоўненасць прыкметамі індывідуальнага стылю:

Zapomnijmy na wszystko, na zycie, na ludzi, na swiat;

Ha, coz dali nam ludzie i swiat ten i byt? [3, c. 291];

Забудзьма пра ўсё, пра жыццё, пра людзей, пра свет.

Ха, што ж далі нам людзі і гэты свет і быццё? [3, с. 404] Ї

вельмі знаёмыя па асноўных беларускамоўных творах паэта інтымнай тэматыкі матывы і інтанацыі, праз якія выяўляюцца дачыненні купалаўскага героя са светам, яго экзістэнцыйная туга! Адметнасць менавіта купалаўскай творчай манеры можна вызначыць і па шэрагу характэрных сінтаксічных фігур дадзенага верша, зваротках, нагнятанні аднародных членаў сказа. Пад польскамоўнай абалонкай хаваецца ўвогуле беларускі лад мыслення, што часта выражаецца ў непасрэдным выкарыстанні моўных адэкватаў: “nocka szepсе” Ї “ночка шэпча”. У вершы “Mihrj ci, ziemio...” (“Люблю цябе, зямля...”) ключавое слова люблю ў якасці анафары, якой пачынаецца кожная страфа, сваю рытмавызначальную функцыю распаўсюджвае на адметнасць выяўлення аўтарскай канцэпцыі жыцця. Такая спалучанасць паэтыкі і канцэптуальнасці з'яўляецца наогул вельмі паказальнай для Купалы.

Такім чынам, паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.

купала творчасць польскамоўная традыцыя

2. АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДАЎ ТВОРАЎ Я. КУПАЛЫ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Сёння ўзрастае неабходнасць пашырэння сферы міжнацыянальнай камунікацыі, асаблівая роля ў гэтым належыць перакладу Ї самаму дасканаламу віду моўнага пасрэдніцтва, які збліжае мовы і культуры [5, с. 13]. Людзі, абмежаваныя ў зносінах лінгваэтнічным бар'ерам, маюць адзіную магчымасць пазнаёміцца з культурай іншага народа Ї праз пераклад. Такім чынам, перакладчык становіцца пасрэднікам паміж аўтарам і яго новымі чытачамі. У пэўных абставінах па эфектыўнасці пераклад можа быць параўнаны са звыклай аднамоўнай камунікацыяй [5, с. 7]. Тэкст павінен успрымацца чытачом, нібы той валодае адпаведнаю моваю, каб не адчувалася іншамоўнае паходжанне твора і захоўваліся нацыянальна-культурныя адметнасці. Нягледзячы на тое, што перакладзены тэкст павінен быць “транспартаваны ў культуру адрасата” (як вядома, пераклад Ї гэта замена не толькі мовы, але ў пэўным сэнсе і элементаў культуры), адначасова не павінен скажацца і яго этнакультурны кампанент [5, с. 11]. На думку сучасных тэарэтыкаў перакладу, трэба, каб прысутнасць асобы перакладчыка ўвогуле не заўважалася [5, с. 9].

Вячаслаў Рагойша, адзін з укладальнікаў санетарыю Янкі Купалы і аўтар пасляслоўя да яго [6], не памыліўся: для прыхільнікаў творчасці песняра выхад у свет зборніка “Санеты” стаў значнай падзеяй. Па-першае, мы адкрылі для сябе новыя старонкі творчасці Я. Купалы, па-другое, за радкамі санетаў убачылі хваляванне маладога паэта за лёс краіны і яе народа. Менавіта ў ранніх санетах закладзены падмуркі цэласнай купалаўскай канцэпцыі чалавека, асобы ў яе дачыненнях з грамадствам, у кантэксце гісторыі і будучыні краю.

3 дваццаці двух санетаў Янкі Купалы першыя сем напісаны на польскай мове, яны датаваныя 1906 г., хоць, верагодна, створаныя раней. “Вытрыманыя ў духу польскіх санетапісцаў (А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, А. Асныка, М. Канапніцкай, Я. Каспровіча і інш.) купалаўскія санеты, аднак, вызначаліся сваёй сацыяльнай і нацыянальнай беларускай канкрэтыкай” [6, с. 253]. Літаратуразнаўцам кніга санетаў Я. Купалы дае багаты матэрыял для вывучэння тэматыкі і мастацкіх асаблівасцей гэтых твораў. Нам жа падаецца цікавым параўнаць пераклады польскамоўных санетаў на славянскія мовы (санетарый складаюць вершы, напісаныя на польскай і беларускай мовах і перакладзеныя на беларускую / польскую, англійскую, іспанскую, нямецкую, рускую, украінскую і французскую мовы) з пункту гледжання захавання ў іх культурна-нацыянальнай спецыфікі.

“Беларус” Ї адзін з ранніх польскамоўных санетаў Купалы, які можна разглядаць як першую спробу стварыць абагульнены вобраз прадстаўніка народа [6, с. 137]. Вось перад намі

“toczy sie jakis сіеп zmarnialy”

“ідзе паволі, ледзьве ногі перастаўляе, якісь цень анямелы” (пераклад А. Шахнюк).

Паступова абрысы набываюць канкрэтнасць Ї гэта сівы згорблены чалавек, “w strzepach kozucha tonie giowa siwa” на худых плячах бедная світка, крывыя ногі абуты ў лапці, а ад кажуха засталіся адны латкі. Але паэт пазбягае слова лапці, хоць у польскай мове ёсць ажно дзве лексемы з такім значэннем lapiec i chodak, а ўжывае апісальны выраз “krzywe nogi wlekq z lip sandaiy” (“крывыя ногі ледзьве пераступаюць у сандалях”). Як нам падаецца, аўтар мэтанакіравана абірае слова сандалі, каб літаратурны герой больш нагадваў пакутніка, святога, і малюе яго ў нейкім рамантычным святле. Паводле бібліёграфаў, творы, напісаныя ў 1903-1904 гг., “маюць неакрэслены сентыментальна-ра-мантычны характар” [7, с. 7]. Твар старога чалавека

“w zmarszczkach, jak ta w bruzdach niwa”

“зморшчаны, як ніва ў бароздах”,

на ім цень прыгнечанасці, а ў вачах няма жыцця. I толькі ў першым тэрцэце Я. Купала прадстаўляе нам яго Ї гэта беларус. У творы мы знаходзім пакуль што толькі абрысы псіхалагічна складанага мастацкага вобраза, які ў наступных творах атрымае жыццёвую сілу і праўду, і менавіта гэты беларус, непрыкметны сёння, загаворыць сам пра сябе, на поўны голас.

Сярод адметных рыс прадстаўніка народа паэт вылучае цярпенне і любоў. Спалучэнне гэтых якасцей надае вобразу адценне святасці і адначасова ахвярнасці. Беднасць беларусаў аўтар успрымае як вынік неадукаванасці. Калі народ паўстае перад намі пакутнікам, то толькі таму, што сацыяльныя абставіны мацнейшыя за яго і ён не можа іх адолець [7, с. 39]. Цемру Я. Купала называе мачахаю. Гэтая метафара наводзіць на думку, што для беларуса такое становішча чужое, нехарактэрнае. Адзінае багацце беларуса Ї пахшая хата, сродак існавання Ї siekiera i socha (сякера i саха). Паэт прыйшоў да высновы, што толькі карчма або магіла пакладуць канец пакутам. 3 болем ён гаворыць у апошнім радку верша, на які прыпадае асаблівая сэнсавая нагрузка твора і які “па вобразнасці і лаканічнай афарыстычнасці павінен быць самым моцным у санеце” [6, с. 252], што “a kresem cierpien Ї karczma”. Звернемся да перакладаў. У перастварэнні на беларускую мову Уладзіміра Мархеля вобраз беларуса паўстае перад чытачом цалкам пазбаўленым сентыментальнасці Ї перакладчык называе ўсё сваімі імёнамі: “Бачу: змарнелы цень ідзе нейкі” [6, с. 17]. На нагах героя старэнькія лапці, а ад кажуха ўжо нічога не засталося:

І галава над лахманнем сівая,

I Ногі крывыя ў лапцях старэнькіх [6, с. 19].

У выцвілых вачах ужо няма слёз, павекі апухлі. Любоў падмененая верай: “Вось белорус што гаруе і верыць”. А цемра акрэсленая як хімера (паводле тлумачальнага слоўніка, “шматгаловая пачвара”). Пахілую хату перакладчык назваў домікам пахілым (лепш было б выкарыстаць слова хатка, але беларус Янкі Купалы жыў хоць і ў пахілай, але хаце, а не хатцы, тым больш не ў доміку). Сродак існавання Ї coxa і сякера Ї перакладчык чамусьці перамяніў на мэту жыцця: “Мэта ў жыцці Ї саха і сякера”.

I да рускамоўнага чытача вобраз беларуса таксама дайшоў у змененым выглядзе. Перакладчык Валянцін Тарас піша: “Давно отрепьем стал его тулуп” [6, с. 197]. Гэтага радка яму падаецца недастаткова, каб рускі чытач дакладна, яскрава ўявіў сабе беларусаў. Парушаючы памер санета, В. Тарас выкарыстоўвае сінанімічны рад: отрепье, рванье, лохмотья. У арыгінале былі сандалі, у беларускім варыянце старэнькія лапці, а да рускага чытача беларус прыйшоў у дзіравых лапцях Ї відаць, вельмі далёкім быў шлях. Каб яшчэ больш уразщь, перакладчык малюе твар беларуса, перасечаны бароздамі старасці, цярпення і цяжкай працы, Ї “сплошной засохший струп, / I Лицо большой беды, обличье неулыбы”. Як бачым, беларус у польскамоўным арыгінале здольны любіць, цярпець і плакаць, а ў руска-моўным варыянце паўстае чалавекам, пазбаўленым умення нават радавацца. Але ўсё ж такі перакладчык сцвярджае, што беларус “любит целый свет, а сам себе не люб... любит целый свет... он знает, счастья нет”. Ці можна любіць увесь свет і не быць шчаслівым? Ці можа такая любоў прыносіць пакуту, а не шчасце? Магчыма, В. Тарас спрабуе данесці вобраз беларуса ў знаёмых для рускамоўнага чытача ўяўленнях пра беднасць і цярпенне, паказвае яго ў святле хрысціянскай маралі Ї любові да бліжняга? Але ў гэтым выладку прысутнасць перакладчыка надта заўважальная, больш за тое, ён выступае ў ролі сааўтара твора Ї не толькі перакладае тэкст, але ў пэўнай ступені пералрацоўвае яго, скарачаючы змест або, наадварот, пашыраючы за кошт уласных трактовак. Не толькі знешні выгляд беларуса змяніўся ў перакладах, але і адзінае яго багацце Ї хата. У рускамоўным варыянце гэта ўжо і не домік (на ўкраінскай мове Ї хатиночка похила), а хата изо мха, прасцей кажучы, зямлянка. Цяпер чытач уяўляе сабе чалавека, а дакладней Ї нейкую істоту, пазбаўленую людскай вопраткі, у лахманах, нават без добрых лапцяў, у зямлянцы. Зрэшты, у перакладзе на ўкраінскую мову Дзмітро Паўлычка так і падаў украінскаму чытачу беларуса Ї як “постаць виморену й недолугу” і ўвогуле “до людських не подібну сотворінь” (абмежаваўся такім акрэсленнем) [6, с. 167].

Калі ў польскім, беларускім і ўкраінскім варыянтах пазбавіць ад гора і цярпення маглі толькі карчма і магіла (чалавек мог выбраць карчму або не адыходзіць ад рэчаіснасці і да канца дзён пакутаваць), то рускамоўны чытач уяўляе сабе беларуса як горкага п'яніцу: “его конец Ї корчма, потом могила” Ї карчма стала прыступкай на шляху да магілы.

Такім чынам, у разгледжаных варыянтах перакладу санета “Беларус” Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу Ї тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Не трэба забывацца і пра асобу самога мастака, пра яго духоўны склад, схільнасці, сімпатыі і антыпатыі. Такі тэкст нельга цалкам прыпісваць аўтару арыгінала і цытаваць як “яго словы на іншай мове” [5, с. 14]. Узуальная неадпаведнасць перакладу не толькі ў значнай ступені ўскладняе сэнсавае ўспрыманне, парушае адэкватнасць эмацыянальнага і эстэтычнага эфекту, але і стварае скажонае, памылковае ўяўленне пра асобу аўтара [5, с. 113]. Як бачым, перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.

Нельга не пагадзіцца з думкай перакладчыка У Смірнова, што “читатель, берущий переведенную книгу, наполовину обворован. <... > Перевод необходим на татарском, немецком и т. д., но мы то должны читать друг друга в подлиннике. Наверное, в будущем в наших школах будут изучать белорусский. Это необходимо еще и потому, что нельзя хорошо знать русский без знания белорусского. Вернее, знать то можно, а любить Ї едва ли” [8, с. 3].

У рускай і беларускай мовах працэнт безэквівалентнай лексікі даволі малы, і, адпаведна, у іх прысутнічаюць нязначныя разыходжанні паняццевых тэзаўрусаў, таму вольны пераклад з гэтых моў недапушчальны. Каб выканаць якасны пераклад, трэба добра ведаць не толькі мову твора-арыгінала, але і культуру народа, прыхільнасці аўтара твора.

3. ТЭМА ПАЭТА-ПРАРОКА Ў ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯЕ ПОВЯЗЬ З РЭГІЯНАЛЬНАЙ ПОЛЬСКАМОЎНАЙ ТРАДЫЦЫЯЙ

Значэнне паэзіі і роля паэта ў сучасным яму грамадскім жыцці - гэтыя пытанні хвалявалі Янку Купалу літаральна з першых яго крокаў у літаратуры. У хрэстаматыйна вядомым сёння вершы “Чаго б я хацеў”, датаваным 1905 г., паэт упершыню адкрыта выказвае сваю адданасць той місіянісцка-прарочай ролі паэзіі ў народным лёсе, якую актыўна вызнавалі вялікія рамантыкі XIX стагоддзя, а пазней У. Сыракомля і на пачатку XX века неарамантыкі, прадстаўнікі “Маладой Польшчы”:

Дык жа зиайце, чаго б я хацеў,

Аб чым думачкі толькі мае:

Каб мой люд маю песню запеў

і пазнаў, аб чьш песня пяе! [3, с. 55]

Пазней гэтая ж тэма мастака і яго прарочай місіі будзе паўтарацца ў творчасці Купалы вельмі часта, у розных інтэрпрэтацыях і варыянтах: ад уласна-лірычнага паэтычнага маналога (“Паэтам”, “Вы кажаце...”, “Спроба актавы”, “Я не паэта”, “Я не сокал” (1905-1907) і інш.) да абагулена-абстрагаваных разваг пра ролю мастака ўвогуле (паэма-балада “Курган” (1910), вершы “Прарок” (1912), “Паўстань...” (1919) і інш.).

Характарызуючы зборнік “Гусляр” (1910), У. Гніламёдаў слушна заўважае, што ўжо тут Купала “лічыць паэта не толькі дзіцём свайго часу і асяроддзя, але і сынам вечнасці, “сынам міру”, адзначаным пячаткай прагістарычных і касмалагічных сувязяў. Сваю самастойнасць, - піша даследчык, - Купала ўсведамляў і перажываў як абранасць. Паэт - гусляр - сын міру - абраннік” [9, с. 18].

Варта, аднак, зрабіць тут адно ўдакладненне. Паводле нашага меркавання, гаворка павінна ісці, мабыць, не столькі пра ўсведамленне “самастойнасці”, колькі пра адчуванне моцы і велічыні таленту, які да часу выхаду другога купалаўскага зборніка праявіўся на поўную сілу, быў заўважаны і надежным чынам ацэнены грамадскасцю.

Вытокі купалаўскіх прароча-місіянісцкіх поглядаў мелі пад сабой трывалы і важкі грунт. Яны засноўваліся на добра распрацаванай і творча засвоенай маладым паэтам рамантычнай традыцыі польскай рэгіянальнай літаратуры. У свой час тэорыя “абранасці” паэта, так званы рамантычны тытанізм нарадзіўся на стыку рамантычнага рэлігійнага голаду і рамантычнага бунту супраць рэчаіснасці. Хрысціянскай веры ў справядлівасць Божага светаўладкавання, у непазбежнасць Божага пакарання зла тытанізм супрацьпаставіў людскае права на асуджэнне недасканалага свету, уключна з Богам, які дапускае ў гэтым свеце панаванне сілаў цемры. Асноўным прынцыпам тытанізму, як адзначае вядомы польскі даследчык творчасці А. Міцкевіча В. Вейнтраўб, выказаным ці прынятым моўчкі, з'яўляецца вядучая роля паэта. Менавіта ён выступае як выразнік людскіх мае, з'яўляючыся адначасова прыладай і асвя-чальнікам гэтай вышэйшай абранасці [13, с. 223]. Паводле ўспрымання рамантыкаў, паэт ва ўмовах цывілізацыі XIX стагоддзя выконваў ролю біблейскага прарока. І гарантыяй гэтай ягонай прарочай місіі была не яго вера, але паэтычнае натхненне, талент.

Праметэеўскія матывы богабарацьбіцтва паклаў у аснову сваей знакамітай драмы “Дзяды” А. Міцкевіч. Ствараючы вобраз Конрада, паэта, што валодае прарочым дарам, Міцкевіч надзяліў яго ў многім аўтабіяграфічнымі рысамі. Канцэпцыя гэтага літаратурнага героя вырасла ў паэта з задуманай раней, але так і не напісанай трагедыі пра хрысціянскага Праметэя. Праблема, з якой сутыкнуўся і якую не змог пераадолець Міцкевіч, імкнучыся ажыццявіць сваю задуму, быў той момант, што Праметэй з'яўляецца бунтаром, які ставіць сябе нароўні з багамі і кідае ім выклік. Аднак ва іўдзейска-хрысціянскай традыцыі месца для збунтаванага прарока няма. 3 гэтым звязана і адмаўленне Міцкевіча ад першапачатковай задумы, і той надзвычай складаны шлях духоўнага сталення, што перажы-вае вялікі грэшнік Густаў-Конрад, у якога пачуццё прарочай адоранасці і сваёй вышэйшасці перарадзілася ў пыху і бунт супраць Бога.

Погляд Адама Міцкевіча, які засноўваўся на тым, што пасля крытычнай эпохі ў жыцці грамадства з'явіцца прарок - апостал, які выведзе народ на новы шлях, знаходзіць свае заканамернае развіццё ў творчасці неарамантыкаў, у прыватнасці, аднаго з найбольш знакамітых прадстаўнікоў “Маладой Польшчы” - Станіслава Выспянскага. Бадай, усе рамантыкі асабістыя праблемы звязвалі з праблемай народнай. Паводле гэтага прынцыпу створаны не толькі “Дзяды” А. Міцкевіча, “Ангелі” і “Кардыян” Ю. Славацкага, “Не Боская камедыя” З. Красіньскага, але і драма С. Выспянскага “Казімір Вялікі”.

Нягледзячы на крытычнае стаўленне неарамантыкаў і найперш самога Выспянскага да гістарычнай спадчыны рамантызму, ён сам, як і А.Міцкевіч, асноўнай канцэпцыяй свайго паэтычнага шляху вызначае накірунак Праметэя-Збаўцы. Ён таксама, як і рамантыкі, бачыць у мастацтве адну з формаў подзвігу, які павінен абудзіць народны дух, узнесці па-над любоўю да свайго мастацтва любоў да сваёй Айчыны, па-над сваім жыццём мастака - жыццё чалавека-дзеяння.

Эстэтычныя погляды Янкі Купалы фармаваліся ў эпоху пострамантызму пад значным уплывам ідэй і прынцыпаў не толькі вялікіх рамантычных папярэднікаў, але і сучаснікаў-сімвалістаў. І ў першым, і ў другім выпадку адбывалася амаль поўнае супадзенне ў разуменні выключнай, абранніцкай місіі паэта ў народным жыцці. Але Купала як сапраўдны арыгінальны творца ніколі не наследаваў гатовых формаў і эстэтычных канцэпцый. Паводле іх асновы ён ствараў сваё, новае бачанне свету і ў тым ліку - ролі мастака ў ім. У дачыненні да прарочай місіі паэта - народнага збаўцы і правадыра - гэта заўважна на тым, што паэт цалкам ігнаруе надзвычай істотны як для рамантыкаў, так і для іх неарамантычных паслядоўнікаў прынцып менавіта Боскай (хрысціянска-рэлігійнай) абранасці паэта, і як вынік таго - яго непасрэднай адказнасці за сваю місію перад вышэйшым Творцам, хрысціянскі страх за сваё імкненне зраўняцца з Богам, уступіць у палеміку з ім.

Месца Бога ў купалаўскім светапоглядзе займаюць абстрактный вышэйшыя сілы космасу - нешта блізкае да паганскага абагаўлення свету - неба, сонца, родныя палеткі, - хоць паэт і не надае ім характэрных для паганскай міфалогіі імёнаў. Яскрава гэтыя асаблівасці купа-лаўскага светапогляду выявіліся ў яго раннім вершы “Мая малітва” (1906), дзе лірычны герой звяртаецца з малітваю-просьбай аб лепшай долі для сваёй Бацькаўшчыны да стыхійных сілаў прыроды. 3 гадамі пазіцыя Купалы ў гэтым пытанні не змяняецца. Тыя ж самыя матывы гучаць і ў пазнейшым (1912 г.) творы з такой самай назвай. У 1918 г. паэт піша верш “Мая вера”, дзе, адмаўляючы веру як ў паганскія ідалы, так ў традыцыйныя хрысціянскія сімвалы, сцвярджае адназначна і пераканана: “У народ і край свой толькі веру // I веру ў самаго сябе” [3, с. 54].

Такая дыяметральная разбежнасць з рамантычнай традыцыяй і яе неарамантычнымі паслядоўнікамі ў поглядах на асновы сусвету і месца чалавека ў ім, тым не менш, не перашкаджае Купалу актыўна выкарыстоўваць іхнія месіяністычныя ідэі і хрысціянскую сімволіку, у прыватнасці, тэзу хрысціянскай ахвярнасці, смерці ў імя вызвалення. Гэтая думка пранізвае купалаўскі санет “Сярод магіл”:

Сярод магіл, на плечы ўзняўшы крыж свой, стану,

Як пасланец з магіл ад спячых там прарокаў,

I ў даль сягну, дзе толькі можа сягнуць вока,

I скрозь туды, дзе вольнай думкаю дастану.

I кліч ггушчу скрозь ад кургану да кургану,

Як віхраў лёт па ўсёй бязмежнасці шырокай,

Кліч заклінанне векавечнага зароку,

Што ў гуслях толькі дрэмле, ў песню ўчараваны.

Прадсмертнаю кляцьбой канаючага раба,

Малітвай грэшніка, зарэзаўшага матку,

Звярнуся к сонцу, сонцу без канца й пачатку.

Хай спаліць мне душу, як ствол разбіты граба,

Хай вочы высмаліць, як кветку ў лільі слабай,

Але і крыж мой спапяліць хай папарадку! [3, с. 17]

Купалаўскае ўсведамленне багацця свайго ўласнага ўнутранага жыцця дазваляе яго лірычнаму герою лічыць сябе “пасланцом з магіл ад спячых там прарокаў”, здольным узваліць на свае плечы крыж усеагульнай нядолі і ахвяраваць сваім жыццём у імя вялікіх перамен да лепшага ў народным жыцці. Згадка пра прарокаў невыпадковая ў гэтым творы. Часавы і літаратурны кантэкст падказвае, што гаворка ідзе не пра міфічных біблейскіх прарокаў, а пра канкрэтных людзей, папярэднікаў Купалы ў змаганні за свабоду. Найперш пра А.Міцкевіча, які таксама ўслаўляў смерць у дарозе да агульнанароднай мэты:

I te szesliwy, kto padl wsrod zawodu

I той шчаслівы, хто загінуў у бітве, - пісаў ён, разумеючы гібель героя ў імя агульнанародных ідэалаў як прыклад для іншых. Другі, сучасны Купалу прарок, С. Выспянскі таксама жадаў “smierc - wlasna smiercia przerazic” (смерць - уласнай смерцю ўразіць). Нешта падобнае гучыць і ў заключных (трэцяй і чацвёртай) строфах згаданага купалаўскага санета. Заканамерна, што, наследуючы традыцыі мінулага, Янка Купала вызначае для сябе ролю беларускага Праметэя, які дзеля свабоды сваей Айчыны гатовы ахвяраваць не толькі сваім шчасцем, але і жыццём.

За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе

3 крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога,

Ад чужынца і ад сына свайго сляпога [3, с. 80], -

сцвярджае ён у вершы “Для зямлі прадзедаў маіх”.

Усведамленне сваей прарочай - праметэеўскай місіі ішло ў Купалы паступова, але няўхільна. Ад сціплых, але выразна акрэсленых дэкларацый сваей нацыянальнай прыналежнасці да пагарджанага народа і жадання падтрымаць яго заняпалы дух сваімі песнямі, выказаных у вершах 1905-1907 гг. (“Я не паэта”, “Я не сокал” і іншых творах тае пары), да разумення высокага духоўнага патэнцыялу ўласнага народа (“А хто там ідзе” (1905-1907), бессмяротнасці і моцы занядбанага роднага слова (“Роднае слова” (1908). Духоўная еднасць з уласным народам была для Купалы не толькі паэтычнай метафарай, але і праграмай усяго жыцця. I таму кожны светапоглядны зрух, звязаны з нацыянальнай ідэяй, арганічна ўплываў на кшталтаванне канцэпцыі ўласнага мастакоўскага прызначэння. Гераічнаму і праслаўленаму ў гістарычных дзеях народу, які валодае магутным бессмяротным словам, мала адпавядае ў ролі правадыра-прарока “сціплы верабейка, узрошчаны над Гайнай”, як акрэсліваў ролю сваёй песні паэт у ранні перыяд творчасці [3, с. 179]. Ужо да 1911 г. з'яўляецца ў творах Купалы вобраз песняра, які сваім духоўным воблікам адпавядае гэтаму новаму ўспрыманню свайго народа. У вершы “Блізкім і далёкім”, звяртаючыся да “цемратворцаў”, тых, хто не жадае ўспрыняць новую палітычную рэальнасць і права беларусаў на сваё нацыянальнае самавызначэнне, паэт падкрэслівае сваю асабістую духоўную моц, сваю абранасць, якую ахоўваюць вышэйшыя, непадуладныя простым смяротным сілы:

Жыў і без вас я, жыў і між вамі,

Толькі, як воблак, быў я свабодны,

Спутаць не даў я дум ланцугамі,

Не ашгуціў іх свіст ваш нязводны.

Дух мой свабодна з вашых цянётаў

Выйсці здалее к яснасці божай,

Не апаганен выйдзе з балота,

Далей, к высотам, шлях свой праложа [3, с. 39].

Падставай для такой перакананай упэўненасці ў сваёй духоўнай моцы ёсць усведамленне велічыні свайго таленту і той ролі, якую адыгрывае ён у жыцці народа і ў гісторыі Бацькаўшчыны:

Славу маю не вам, падваротні,

3 граззю мяшаці хлысцьбай падлыжнай,

- Сам я суддзёю!

Й прышлых лет сотні

Выдадуць суд свой правы, не кніжны [3, с. 39].

Наколькі важнай была для Купалы тэма высокага прызначэння мастацтва і выключнай, вядучай ролі мастака ў народным жыцці, сведчыць агромністая колькасць твораў, прысвечаных ёй. Больш як два дзесяткі вершаў у сваім загалоўку маюць слова “песня”, і адпаведна тэматыкай іх выступае роля і значэнне мастацтва ў грамадскім жыцці. Тэматычна пераклікаюцца з імі і творы, у назвах якіх гучаць словы “думы” ці “думкі”. Гусляр, званар, лірнік, дудар, пясняр, прарок - улюбёны персанаж купалаўскіх твораў. У самых розных іпастасях, але абавязкова з прадвызначанай роляю правадыра і выразніка свабодалюбівых памкненняў народных мае, паўстае такі герой перад чытачом не толькі ў паасобных вершах “Песня званара” (1909), “Гусляр” (1906-1910), “Забытая скрыпка” (1909), “Прарок” (1912), “Званы” (1918), “Паўстань” (1919) і інш., але і ў вершаванай гутарцы “За што?” (1908), паэме-баладзе “Курган” (1910), “Урыўку з паэмы” (1910), драматычнай паэме “Сон на кургане” (1911), паэмах “На куццю” (1911), “Тарасова доля” (1939).

Прарочая, праметэеўская місія мастака спрадвеку была пазначана ў гісторыі не толькі лаўрамі ўсеагульнага прызнання і славы, абцяжарана не толькі вялікай адказнасцю за сваю “абранасць” перад народам і Богам (у купалаўскім выпадку, найперш перад гісторыяй і нашчадкамі), але і пакутамі непаразумення паміж забітай і цёмнай народнай масай і пасланнікам неба - прарокам. Апасродкавана гэтую праблему Купала закрануў у драматычнай паэме “Сон на кургане”, пра што ўжо ішла гаворка ў раздзеле, прысвечаным аналізу гэтага твора. Яшчэ больш выразна ўся складанасць і неадназначнасць узаемадачыненняў прарока і натоўпу прагучала ў вершы 1912 г. “Прарок”. Літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі сімвалічнага вобраза прарока, што клікаў з рабства паняволены народ, які на яго палымяныя заклікі азваўся поўнай здэградаванасцю духу (“Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, // Калі мы пойдзем за табой?” [3, с. 85]), - пры ўсёй сваёй разбежнасці зводзяцца да аднаго: трагедыя прарока - ёсць адбітака трагедыі паняволенага народа, які ў выніку шматвяковага рабства траціць духоўныя арыенціры, натуральны інстынкт самазахавання.

Шляхі, якімі можа захаваць сваю нацыянальную тоеснасць адносна невялікі і слабы ў эканамічным і палітычным плане народ перад пагрозай чужацкай навалы, формы змагання за сваю нацыянальную вольнасць, якія ў ста¬не накрэсліць і вызначыць для свайго народа прарок, пясняр, былі ў свой час тэмай глыбокага роздуму для А. Міцкевіча і яго паслядоўнікаў. Заставалася актуальнай гэтая праблема для беларускага і польскага народаў і на пачатку XX стагоддзя, хоць і з рознай ступенню значнасці. Калі для палякаў гаворка ішла толькі пра вяртанне страчанай дзяржаўнай незалежнасці, дык для беларусаў - пра захаванне асновы асноў - нацыянальнай тоеснасці, і ўжо толькі потым праз яе шлях ішоў да здабыцця самастойнай дзяржаўнасці і суверэнітэту.

Неабыякавасць Купалы да гэтай праблемы пазначылася ўжо ў 1910 г., калі ён прыступіў да перакладу славутай міцкевічаўскай паэмы “Конрад Валенрод”, надрукаванай у 1828 г. у Пецярбургу. Адам Міцкевіч суправаджае свой твор эпіграфам з выказванняў вядомага сярэднявечнага італьянскага палітыка Н. Макіявелі (1469-1527): “Вы павінны ведаць, што ёсць два спосабы барацьбы...трэба быць лісою і львом”. Сенатар Навасільцаў, які паводле службовага абавязку адным з першых прачытаў гэты твор, па-свойму слушна, хоць і надта спрошчана ахарактарызаваў яго Вялікаму князю Канстанціну: “Палітычная мэта твора - распаліць згасаючы патрыятызм, падтрымліваць нязгоду і рыхтаваць будучае паўстанне, а таксама навучаць сучаснае пакаленне, як быць зараз лісою, каб потым перамяніцца ў ільва” [11, с. 97].

Як вядома, Міцкевіч сам быў удзельнікам нацыянальна-вызваленчага руху і за свае палітычныя погляды з 1824 г. знаходзіўся ў ссылцы ў Расіі. Аднак яго пакаранне нельга лічыць занадта суровым, асабліва ў параўнанні з тым, што напаткала яго сяброў і паплечнікаў - філаматаў (Я.Чачота, Т. Зана і інш.). Жорсткі прысуд царскіх улад, што выпаў на долю яго сяброў, а яшчэ больш - смяротная кара, прызначаная некоторым удзельнікам паўстання дзекабрыстаў 1825 г., да глыбіні душы ўразілі А. Міцкевіча. Гэтыя падзеі і сталі падставай для глыбокага роздуму пісьменніка над складанай праблемай узаеамаадносін палітыкі і маралі, маралі і патрыятызму. Якія шляхі барацьбы з тыраніяй могуць быць выніковымі і ці існуюць такія шляхі ўвогуле? Якім чынам павінен змагацца колькасна невялікі этнас за сваё выжыданне з ворагамі? Ці існуе нейкая мяжа маральнасці для патрыёта такога народа, якую ён не мае права пераступіць нават у імя вышэйшых мэт уратавання сваёй Айчыны? Акурат на гэтыя, актуальныя для сваёй Бацькаўшчыны пытанні і паспрабаваў адказаць Міцкевіч у сваім творы.

Паводле рамантычнай традыцыі ён звярнуўся да далё-кай мінуўшчыны гістарычнай Літвы, выкарыстаўшы некаторыя сюжэты з хронікі М.Стрыйкоўскага і іншых гістарычных крыніц. Гэта перш за ўсё аповесць пра рыцара Вальтэра фон Стадыона, які выкраў дзевятнаццацігадовую дачку Вялікага князя Кейстута, а таксама гісторыя мала-дога ліцвіна Альфа, узятага крыжакамі ў палон і выхаванага пры крыжацкім двары і, канешне, таямнічае пара-жэнне пад Вільняй сапраўднага крыжацкага магістра Конрада Валенрода, якое гісторыкі не могуць лагічна растлумачыць да сённяшняга дня. У “Прадмове” і асабліва ў “Тлумачэннях” да паэмы аўтар падкрэсліваў гістарычную аснову свайго твора. Аднак гістарычныя факты паэт выкарыстаў своеасабліва, ён звязаў у адно цэлае згаданыя рэальныя эпізоды, дапоўніў іх сваей аўтарскай фантазіяй і стварыў на іх аснове драматычную, псіхалагічна-напружаную гісторыю лёсу таямнічага крыжацкага магістра Конрада Валенрода, яго кахання да прыгажуні-князёўны Альдоны і яго любові да роднага краю.

Паэма А. Міцкевіча пачынаецца з таго, што ў Марыен-бургу - сталіцы крыжацкага ордэна - выбіраюць Вялікага Магістра, правадыра крыжакоў:

Дзень і другі дзень нарада сплывае

- Шмат мужоў першым быць робіць заходу:

А кожны з іх роўна высокага роду,

Кожны заслугі высокія мае;

Толькі адна ўсё ж між браццяю ўгода:

За ўсіх стаўляе вышэй Валенрода.

Хоць сам не з прусаў, хоць ён чужаніца, -

Сдавай напоўніў сваей заграніцу:

Ці вёў па горах за маўрам ганітву,

Ці біўся з туркай на водным прасторы, -

Першы на сушы і морах у бітвах,

Першы ў крэпасці ломіць запоры [3, с. 190].

Аднак ніхто з прысутных, за выключэннем вернага спадарожніка Валенрода, песняра-вайдэлоты Гальбана, не здагадваецца, што выбраным аказаўся не слаўны рыцар Конрад фон Валенрод, які загінуў у бітве, а закляты вораг крыжацкага ордэна ліцвін Вальтэр Альф, які самазванна прысвоіў сабе чужое імя. Калісьці крыжацкія рыцары, загубіўшы сям'ю і разбурыўшы дом Вальтэра Альфа, прывезлі яго дзіцянём у палон і выхавалі на сваім двары як крыжацкага рыцара. Але горды ліцвін не забыўся пра сваё паходжанне і пры першай нагодзе пераходзіць на бок свайго народа. Уцёкшы ў Літву, Вальтэр Альф жэніцца з дачкой Вялікага князя Кейстута Альдонай і мае быць спадчыннікам літоўскага трона. Але набегі крыжакоў пра-цягваюцца: гараць літоўскія вёскі і гарады, гінуць людзі. Вальтэр Альф разумее, што сілай Літва перамагчы крыжакоў не зможа. I ён вырашыў адмовіцца ад ціхага сямейнага шчасця, выракчыся свайго імя і вярнуцца ў варожы стан, каб, заваяваўшы там найвялікшы давер, разбурыць магутнасць ордэна знутры.

Верная Альдона, якую пакінуў муж у імя вышэйшых патрыятычных мэтаў, пад выглядам пустэльніцы таксама прыходзіць у Марыенбург і паводле досыць распаўсюджа-най тагачаснай традыцыі загадвае замураваць сябе ў кляштарнай вежы. Конрад Валенрод ажыццявіў сваю мэту, знішчыў магутнасць крыжацкага ордэна ў бітве пад Вільняй, якую свядома прайграў. I вось ён прыходзіць да вежы, каб вызваліць сваю каханую і вярнуцца разам з ёй у родны край. Ён перакананы, што зараз ужо мае права і на асабістае шчасце. Але Альдона адмаўляецца пакінуць вежу, бо з той прыгажуні-князёўны, якую некалі кахаў Вальтэр Альф, яна ператварылася ў брыдкую старую кабету, і вяртанне да мінулага немагчымае. Таемны трыбунал крыжацкага ордэна, здагадаўшыся пра здраду Валенрода, выносіць яму смяротны прысуд. Аднак герой не жадае паміраць ад рукі ворага, ён заканчвае сваё жыццё самагубствам.

Маральная драма Конрада Валенрода не тблькі ў тым, што ён павінен выбіраць паміж каханнем, сямейным шчасцем і служэннем Айчыне, што ён павінен ахвяраць сабой у імя вышэйшых мэт. Яна яшчэ і ў тым, што яго не пакідаюць балючыя пакуты сумлення:

I чуць хай толькі слаўцо не такое

- Хоць для другіх і не значыць нічога

- Яму, знаць, многа хадзіла аб тое:

Памяць к айчызнс.Кахана дзяўчынка,

Путы, вайна, аб Літве ўспамінка,

I ўжо Канрад паглядае іначай:

Перастае быць вясёлым, забаўным,

Зноў, як нічога не чуе, не бача

I аддаецца сваім думам тайным.

Мусіць, як стан свой законны успомніць,

Сам сабе ўцехі земскай бароніць [3, с. 191].

Але пакутуе ён не толькі ад таго, што вымушаны жыць падвойным жыццём, удалечыні ад роднага краю, разлучаны з каханай Альдонай, смяяцца і цешыцца ў той час, як суродзічы пакутуюць і гінуць ад крыжацкай навалы. Жывучы сярод ворагаў, злучаны з імі цеснымі повязямі рыцарскага братэрства, ён разумее, што і крыжакі таксама людзі, якім нішто чалавечае не бывае чужым. Метад змагання, які выбраў Конрад, вымушае яго заваяваць давер гэтых людзей, каб потым у самы адказны момант здрадзіць ім і загубіць іх. Вось таму і той абавязак перад сваёй Айчынай, які выканаў Конрад, цаной чужога, варожага жыцця, не прыносіць яму палёгкі і радасці.

Нягледзячы на вялікую папулярнасць міцкевічаўскай паэмы, яе лес быў і застаецца надзвычай складаным і неадназначным. Не толькі сенатар Навасільцаў, але і шырокія колы літаратурнай грамадскасці (у тым ліку і польскай) вельмі крытычна паставіліся да твора і асудзілі А.Міцкевіча за апафеоз здрады, які нібыта ляжыць у аснове гэтага твора. Характэрна, што болынасць польскіх крытыкаў падкрэслівала “няпольскасць” Валенрода, немагчымасць з'яўлення такога героя ў этнічна польскага аўтара. Так, славуты даследчык творчасці А. Міцкевіча Ю. Клейнер мяркуе, што паэт “не асмеліўся б, можа, на такое крайняе выяўленне канфлікту паміж заваяваным народам і ягоным бязлітасным прыгнятальнікам, калі б ведаў Варшаву і Кангрэснае Каралеўства, што валодала атрыбутамі польскай дзяржаўнасці, уласным войскам. Але ж ён ведаў толькі Літву, губернію, якой кіраваў чужы ўрад, і ўсялякія дзяржаўныя атрыбуты ён ведаў, як толькі прыналежныя ворагу” [12, с. 80].

Сучасныя беларускія даследчыкі, у прыватнасці В. Каваленка, таксама падкрэсліваючы, што “ідэя “валенрадзізма” была параджэннем краёвай свядомасці”, прыйшлі да надзвычай арыгінальнай і, на нашу думку, слушнай высновы, а менавіта, што яна “вырастала на адчуваннях сардэчнай прывязанасці да той зямлі, якая адна толькі і магла даць паэту выток, аснову і страсць для гэтай ідэі. Гэта было, па сутнасці, самым глыбокім у сусветнай літаратуры маральным абгрунтаваннем прынцыпаў партызанскай і падпольнай барацьбы, і ўзнікла яно на эмацыянальнай ноце, якая спараджалася з пачуцця любві да беларускага краю” [13, с. 98-99].


Подобные документы

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.