Творчасць Янкі Купалы

Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.01.2014
Размер файла 53,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Створаны аўтарскай фантазіяй тып рэгіянальнага патрыёта, які ў сваёй любові да Айчыны і ўласнага народа гатовы ісці на самыя крайнія ўчынкі, аказаўся надзіва жывучым. Пра гэта сведчыць як гісторыя, так і літаратурныя факты. Ужо назвы літаратуразнаўчых даследаванняў міцкевічаўскага твора гавораць самі за сябе. Напрыклад, праца С. Цывіньскага “Сто год барацьбы з Конрадам Валенродам” (1928) альбо адна з апошніх па часе кніг М. Яніон “Пасмяротнае жыццё Конрада Валенрода” (1990). Цікава, што, аналізуючы шматлікія рэальныя біяграфіі і лёсы людзей, якія альбо самі бралі сабе імя Валенродаў, альбо так іх называлі сучаснікі, М. Яніон падтрымлівае распаўсюджаную ў польскім літаратуразнаўстве думку, што зародак валенрадызму існаваў і праяўляўся яшчэ ў філамацкім асяроддзі [14, с. 73]. Напрыканцы свайго надзвычай арыгінальнага даследавання яна ўвогуле прыходзіць да высновы, што “валенрадызм з'яўляўся там альбо падазравалі, што ён з'явіцца там, дзе чалавек апынаўся ў драматычнай сітуацыі на памежжы двух светаў ці двух народаў, дзвюх культур, дзвюх рэлігій ці дзвюх спрэчных ідэй” [14, с. 415].

Такім чынам, бадай усе даследчыкі міцкевічаўскага твора, нават пры дыяметральнай адрознасці сваіх падыходаў, згаджаюцца з адным: Конрад Валенрод мог нарадзіцца толькі там, дзе нарадзіўся, - на Беларусі, з беларускай рэчаіснасці, якая толькі адна магла даць падставы для падобных трагічна неадназначных форм барацьбы.

Актуальнасць для Беларусі праблем, закранутых у паэме А.Міцкевіча, прадвызначыла і шлях гэтага твора па беларускай зямлі. Доўгі час,, амаль да рэвалюцыі 1905 г., ён адносіўся да забароненых цэнзураю. Прыкладна ў сярэдзіне XIX стагоддзя быў зроблены і першы пераклад “Конрада Валенрода” на беларускую мову. Працу гэтую выканаў блізкі сябра В. Дуніна-Марцінкевіча, вядомы тагачасны беларуска-польскі пісьменнік Арцём Вярыга-Дарэўскі. На жаль, пераклад твора да нашага часу не захаваўся.

Паэма А. Міцкевіча зрабіла на Янку Купалу вялікае ўражанне. Пра гэта сведчыць найперш той факт, што ў 1908 г., прыступіўшы да перакладу гэтага твора на беларускую мову, паэт пачынае падпісваць некаторыя свае вершы псеўданімам Вайдэлота - словам непасрэдна запазычаным з міцкевічаўскага твора.

Рамантычна-гістарычная паэтыка міцкевічаўскай спадчыны апасродкавана паўплывала і на два няскончаныя купалаўскія творы 1910-1911 гг.: “Урывак з драматычнай паэмы” і “Урывак з паэмы”. I ў першым, і ў другім - асноўнай тэмай выступае спроба гістарычна-філасофскага асэнсавання ролі хрысціянства ў жыцці народа, а праз яе імкненне прамовіць да нацыянальнай самасвядомасці сучаснікаў.

Цікава, што абодва гэтыя ўрыўкі, напісаныя ў дакастрычніцкі час, былі ўпершыню апублікаваны Купалам толькі ў 1930 г. у часопісе “Полымя” (№ 5-6), і калі “Урывак з драматычнай паэмы” ўваходзіў у пазнейшыя пасмяротныя купалаўскія выданні, то “Урывак з паэмы” больш не друкаваўся ўключна да 1999 г., калі ён быў уключаны ў Поўны збор твораў. Адсутнічаюць згадкі пра яго і ў энцыклапедычным даведніку “Янка Купала” 1986 г. выдання.

Такое замоўчванне не было выпадковым. Гэты няскончаны твор выразна пераклікаецца з іншым (таксама доўгі час не друкаваным у пасмяротных купалаўскіх выданнях) - паэмай “На куццю”. Патрыятычны пафас, які вызначае гэтыя творы, сімвалічныя ганцы (у першым творы іх дванаццаць, у другім - тры), што выконваюць наказ вышэйшых сіл абуджаць народную свядомасць, падтрымліваць дух супраціўлення чужацкай навале - безумоўна, адпавядалі не толькі беларускай рэальнасці пачатку XX ста¬годдзя, але заставаліся актуальнымі і ў савецкі час. Страхам перад жывым народным словам, у якім канцэнтруецца змагарны дух, і тлумачыцца фактычная забарона гэтых твораў у савецкі перыяд.

Даследчыкі ўжо падкрэслівалі повязь купалаўскіх твораў з традыцыямі рамантычнай літаратуры і найперш з творчасцю А. Міцкевіча. Але асабліва выразна гэты ўплыў адлюстраваўся ва “Урыўку з паэмы”. Заключаецца ён не ў механічным наследаванні мастацкіх прыёмаў ці паасобных вобразаў вялікага польскага паэта, а ў тым, што наш сучаснік вядомы польскі пісьменнік Ю. Озга-Міхальскі, параўноўваючы творчасць Купалы і Міцкевіча, назваў “генетычнымі повязямі” двух геніяў. Адзначаючы арыгінальнасць куналаўскай паэзіі, ён падкрэсліў, што “ўплыў Міцкевіча як аднаго з найбольш знакамітых паэтаў славянства і народнага прарока можна адчуць у пазіцыі вялікага беларускага паэта, а таксама ў працэсе кшталтавання духа яго паэзіі” [15].

Агульнай ідэяй, якая яднала двух геніяў, была, як вядома, ідэя незалежнасці роднага краю. У сваім “Урыўку з паэмы” Янка Купала творча пераасэнсоўвае вобраз міцкевічаўскага песняра-прарока Конрада (паэма “Дзяды”), які, узнёсшыся ў касмічныя высі, здольны бачыць і асэнсоўваць мінулыя і будучыя шляхі агульнанароднага лёсу:

Дзе хмары чэзлі, то зноў віслі,

3-пад зор, з-пад блудных светачоў

Hi вокам людскім, ані мысляй

Нязгадны цень ка мне зыйшоў.

I за руку маю узяўшы,

На высь узвёўшы хат вышэй,

Сказаў: - Глядзі - во ўсё тут наша, -

Глядзі, цярпі і разумей! [3, с. 59]!

Карціна агульнанароднага паганскага веча, якая паўстае перад вачыма паэта, мае на мэце пазначыць магчымыя і найболыи прыдатныя шляхі для дасягнення агульнай мэты - звяржэння чужацкага прыгнёту, які запанаваў над “роднай стараной”. Песня-малітва паганскага святара акцэнтуе чытацкую ўвагу на знішчальнай, разбуральнай місіі чужынцаў у заняволеным краі:

Цярэбіць стальною сякерай

Прыблуднік нашыя лясы,

Ў свае цянёты вабіць звера,

Святыя топча верасы [3, с. 61].

У якасці супрацьстаяння чужацкай навале Купала вуснамі свайго героя прапануе шлях актыўнай збройнай барацьбы. У свой час А. Міцкевіч у “Конрадзе Валенродзе” вуснамі песняра-вайдэлоты Гальбана вызначыў мэты і задачы паэзіі ў агульнародным змаганні:

О народная песня! Ты каўчэг запавету

Паміж старажытнымі і новымі часамі.

У табе народ хавае зброю свайго рыцара,

Сваіх думак прадзіва і кветкі сваіх пачуццяў [11, с. 40].

У адрозненне ад А. Міцкевіча наиважнейшую кансалідуючую ролю ў няроўнай барацьбе з ворагам-чужынцам Купала надае не столькі паэзіі, колькі роднаму слову, роднай мове, якая толькі адна здольна захаваць нацыянальнае адзінства і ўратаваць асуджаны на выміранне народ:

Дакуль свайго не здрадзіць слова

Свая народная рука,

Датуль з галін святой дубровы

Чужняк не сцягне і лістка [3, с. 62].

Уражвае час публікацыі гэтага купалаўскага твора - май-чэрвень 1930 г., - калі скончыўся перыяд так званай беларусізацыі і над родным словам, як і над любой праявай беларускасці, навісла смяротная пагроза..

А цяпер пераключым увагу на творчасць Купалы ў савецкі час. У 1930 г., як вядома, распачынаюцца масавыя арышты беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі, дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху. Пагроза турэмнага зняволення непасрэдна навісае і над Янкам Купалам.

Творчы даробак паэта за гэты год больш чым сціплы - усяго тры вершы, два з якіх: “Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву” і “Працай дружнай, калектыўнай” - толькі ўмоўна можна назваць паэтычнымі творамі. 3 15 лістапада гэтага ж года пачынаюцца рэгулярныя выклікі паэта ў ДПУ, якія вымусяць Купалу зрабіць замах на ўласнае жыццё.

Міне яшчэ некалькі тыдняў, і ў рэспубліканскім друку з'явіцца знакаміты пакаяльны ліст паэта, напісаны 10.XII і надрукаваны 14.XII, дзе ён як быццам адракаецца ад сваіх былых нацыяналістычных памылак і запэўнівае савец-кую ўладу ў сваім пралетарска-камуністычным перавыхаванні. Псторыя гэтага сумна вядомага ліста, як. і іншых падобных да яго тагачасных “пісем” беларускай інтэлігенцыі, пераканаўча і грунтоўна асветлена ў кнізе Г. Коласа “Карані міфаў. Жыццё і творчасць Янкі Купалы” [16].

3 уласцівым тагачасным партыйным кіраўнікам цыніз-мам і прафесійнай недасведчанасцю Затонскі піша пра творчасць Купалы тых гадоў: “Попадаются произведения и с более явными политическими намёками. Стихотворение крупнейшего “народного поэта” Янки Купалы безсменного члена ЦИКа Белоруссии многих созывов: "Есть еще во мне сила, обида не дается - бороться. Над спящих предков могилами свободно молнией мигать, нашлось бы у меня еще песен, полных надежд и жизни, кабы не был им свет тесен... Есть у меня еще вера в свободный мой народ, который в случае необходимости выйдет с топором за волей в поход” [16, с. 167]. Тут М. Затонскі прымітыўна пераказвае шырокавядомы купалаўскі твор “Ёсць жа яшчэ...” (1926). Абвостраная балынавіцкая інтуіцыя дапамагла яму правільна вызначыць асноўны пафас і ідэйную скіраванасць купалаўскага верша, як і ўсёй тагачаснай творчасці паэта. У купалаўскай адцанасці савецкай уладзе Затонскага, у адрозненне ад пазнейшых літаратуразнаўцаў, не пераканалі ні “Безназоўнае”, ні “Піянерскае”, ні “Летапіснае”, ні “Дыктатура працы”.

Дарэчы, пра згаданае “Безназоўнае” цікавыя і ў нейкай меры слушныя меркаванні выказаў напярэдадні публікацыі купалаўскага “Урыўку з паэмы” тагачасны сацыялагічны крытык І. Плашчынскі, які ў часопісе “Узвышша” № 4-5 за 1930 г. сцвярджаў пра Купалу наступнае: “Ён і прыняў рэвалюцыю, калі яна перайшла ў далейшыя формы развіцця, перш за ўсё толькі таму, што яна дала нацыянальнае вызваленне і вызваленне сіл ад паншчынных бядот. Але гэтага моманту нельга пераўвялічваць, тварыць з Купалы песьняра рэвалюцыі пралетарскай, што ён паказаў яе шырокі размах, як гэта робяць услужлівыя людзі. Трэба быць вельмі наіўным, каб усьлед за імі гаварыць, што ў “Безназоўным” “выразна выступаюць мотывы пралетарскай паэзіі”, што “мастацкі пэндзаль яго з захапленнем рысуе шырокі размах пралетарскай рэвалюцыі”... Трэба проста не разумець ні “мотываў” пралетарскай паэзіі, ні характару самой пралетарскай рэвалюцыі, каб дайсці да такога “откровения”. Няма ў “Безназоўным” ні таго, ні другога” [16, с. 169-170].

Што праўда, то праўда - няма ў “Безназоўным”, ані ў іншых нават самых адыёзных купалаўскіх палітычных “дрындушках” тых часоў аніякага захаплення “пралетарскай рэвалюцыяй”, аніякага шчырага яе ўсхвалення. Ёсць іншае. Ёсць спроба нават у невыносных умовах маральнага, духоўнага і фізічнага дэспатызму, кашмару сталінскага генацыду заставацца самім сабой, знешне як быццам прыняўшы норавы і звычаі новых уладатрымальнікаў. Такім чынам, жыццёвыя, а найперш палітычныя варункі ставяць Янку Купалу ў сітуацыю Конрада Валенрода, змушаючы да пошукаў нетрадыцыйных формаў духоўнай барацьбы з таталітарным рэжымам.

У кантэксце падзей таго часу як адну з праяў маральнага, духоўнага змагання трэба расцэньваць і публікацыю ўжо згаданага “Урыўка з паэмы” ў самы разгар вынішчэння ўсялякіх пробліскаў нацыянальнай самасвядомасці. Твор гэты яшчэ раз падкрэсліваў нязломнасць і неўміручасць народнага духу, велізарную сілу роднага слова, якое, выказанае ў мастацкай форме, здольнае перажыць усіх цемра-шалаў-чужынцаў і ўрэшце вывесці народ да светлае і незалежнае будучыні.

“Заняволены народ можа супрацьставіць няволі моц сваей душы, бо толькі на яе тэрыторыі адбываецца працэс занявольвання людзей. Таму акупант, нават звёўшы заняволены народ да ўзроўню парыяў, зрабіўшы з яго непаўнацэнную касту, змушаную жыць на самым дне грамадскага жыцця, адчуваё, што яшчэ не валодае ўсім, - што ў знішчанай дзяржаве, у заняволеным народзе, у скалечаным, даведзеным да стану ідыятызму грамадстве, у закаваным гурце нявольнікаў ёсць нешта, яму непадуладнае. Ёсць свабодная сіла, таямнічая і загадкавая моц, што трывае ў душах і якая з'яўляецца ўсведамленнем этнічнай адрознасці, усведамленнем уласнай цывілізацыі, адчуваннем несправядлівасці і гвалту і абавязковай надзеяй скінуць ярмо” [17, с. 314].

Цяжка дакладна вызначыць, быў знаёмы Купала ці не з гэтым выказваннем вядомага польскага пісьменніка і мастака Станіслава Віткевіча (Віткацы), занатаваным у яго запісных кніжках і апублікаваным упершыню акурат у 1928 г. Але, калі меркаваць паводле мастацкіх і публіцыстычных твораў Янкі Купалы, гэтую выснову ён падзяляў цалкам.

Зрэшты, адзін з вядучых лідэраў “Маладой Польшчы”, славуты мадэрніст Віткацы зусім не выпадкова закрануў праблему нацыянальнага заняволення. 3 гэтай праблемай, як і з праблемай валенрадызму быў непасрэдна звязаны яго асабісты лёс, лёс яго знакамітага ў гісторыі Польшчы і Беларусі роду. Род Віткевічаў не толькі паходзіў з этнічна-беларускіх зямель, але і праславіўся ў змаганні за іх незалежнасць. Родным дзядзькам Віткацы даводзіўся апісаны ў III частцы міцкевічаўскіх "Дзядоў" маладзенькі юнак Ян Віткевіч, якога жандарскія кібіткі вывозяць з роднай Літвы ў далёкую і халодную Сібір пасля заканчэння працэсу над філаматамі. Аднак сілком адарваны ад роднага краю малады чалавек не згінуў на чужыне, а пражыў вартаснае, незвычайна таямнічае і загадкавае жыццё, якое ён цалкам прысвяціў змаганню за незалежнасць роднага краю. Якраз неардынарны лес Яна Віткевіча і даў падставы М. Яніон сцвярджаць, што менавіта ён “быў сапраўдным і паслядоўным прадаўжальнікам пасмяротнага жыцця міцкевічаўскага героя - ужо не раз у згаданага намі Конрада Валенрода” [14, с. 625].

Ствараючы свайго “Конрада Валенрода”, А. Міцкевіч усведамляў сілу і каварства дэспатычнай сістэмы расійскага царызму, з якім ён і ўступаў у няроўную барацьбу. Вялікі паэт у пэўнай ступені сам асабіста не толькі падзяляў, але і наследаваў некаторыя формы змагання свайго славутага героя. Аднак у адрозненне ад Валенрода, міцкевічаўскае супраціўленне царызму ў перыяд яго знаходжання на тэрыторыі Расійскай імперыі ішло найперш на ўзроўні душы. Шаноўны госць пецярбургскіх арыстакратычных салонаў прапаноўваў расійскай грамадскасці ў выглядзе сентыментальнай рамантычнай гісторыі даўніх часоў з жыцця крыжацкага магістра Конрада Валенрода і яго каханай Альдоны бомбу запаволенага дзеяння. Уся гэтая гісторыя была створана дзеля таго, каб выявіць нязломнасць нацыянальнага духу паняволенага роднага народа, нагадаць яму пра найсвяцейшы абавязак кожнага грамадзяніна: Айчына перш за ўсё. Чалавек не можа быць шчаслівы ў захопленым чужынцамі краі, і ён павінен ахвяраваць усім, вызначыць сам для сябе магчымыя формы супрацьдзеяння дэспатызму, так як праз усё жыццё шукаў іх для сябе сам А. Міцкевіч - то ў паэтычным слове, то ў публіцыстычных артыкулах, то ў арганізацыі збройнай барацьбы.

Аднак ні сам А. Міцкевіч, ні яго шматлікія паслядоўнікі не маглі нават уявіць тыя жахлівыя формы заняволення роднага краю, якія наступяць у XX стагоддзі. Сталінскі генацыд у дачыненні да беларускай нацыі, масавыя ссылкі і расстрэлы ні ў чым непавінных людзей, атмасфера віжавання і даносаў рабілі немажлівым не толькі падрыхтоўку збройнага супраціўлення таталітарнаму рэжыму, але і ўсялякія публічныя праявы супраціўлення духоўнага. Тым не менш гэтае духоўнае супраціўленне існавала. I менавіта яна, тая загадкавая і таямнічая сіла, той незнішчальны народны дух, які існаваў як усведамленне сваёй нацыянальнай адметнасці, як вера, што наступіць калі-небудзь час вызвалення, інтуітыўна адчуваўся ўсімі арганізатарамі і выканаўцамі ленінска-сталінскай палітыкі. Гэтае адчуванне сва¬ёй няпоўнай улады над душой зведзенага да рабскага стану народа, і асабліва над душамі тых, хто выяўляў яго запаветныя думы і спадзяванні, над душамі творцаў і нацыянальных прарокаў, прыводзіла іх у шаленства і змушала да вынаходніцтва самых пачварных форм гвалту над асобай.

Такім чынам, мастацкае слова ў іншасказальнай форме як сродак барацьбы ў часы савецкай улады праіснавала нядоўга. Кожная палітычная алегорыя, кожная спроба праявы свабоднага духу аплачваліся цаной не толькі ўласнага жыцця, але і жыцця блізкіх. Пра тое, як уважліва і пранікліва чытаўся кожны радок, напісаны Янкам Купалам, сведчыць між іншым і прыведзеная вышэй цытата з даклада Затонскага.

Аднак літаратура, маючы справу са словам, валодае шматлікімі і разнастайнымі сродкамі выяўлення нязломнасці духу сваіх творцаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.

У разгледжаных варыянтах перакладу санета “Беларус” Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу Ї тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Не трэба забывацца і пра асобу самога мастака, пра яго духоўны склад, схільнасці, сімпатыі і антыпатыі. Як бачым, перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.

У рускай і беларускай мовах працэнт безэквівалентнай лексікі даволі малы, і, адпаведна, у іх прысутнічаюць нязначныя разыходжанні паняццевых тэзаўрусаў, таму вольны пераклад з гэтых моў недапушчальны. Каб выканаць якасны пераклад, трэба добра ведаць не толькі мову твора-арыгінала, але і культуру народа, прыхільнасці аўтара твора.

Мастацкае слова ў іншасказальнай форме як сродак барацьбы ў часы савецкай улады праіснавала нядоўга. Кожная палітычная алегорыя, кожная спроба праявы свабоднага духу аплачваліся цаной не толькі ўласнага жыцця, але і жыцця блізкіх. Пра тое, як уважліва і пранікліва чытаўся кожны радок, напісаны Янкам Купалам, сведчыць між іншым і прыведзеная вышэй цытата з даклада Затонскага.

Аднак літаратура, маючы справу са словам, валодае шматлікімі і разнастайнымі сродкамі выяўлення нязломнасці духу сваіх творцаў.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Кавленка В. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць [Тэкст] / В. Каваленка. Ї М.: Навука і тэхніка, 1975. Ї 357 с.

2. Яскевіч А. Выхад за круг: Літаратурна-крытычныя артыкулы [Тэкст] / А. Яскевіч. Ї М.: Навука і тэхніка, 1985. Ї 451 с.

3. Купала Я. Поўны збор твораў: у 9 т. Т. 1. [Тэкст] / Я. Купала. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. Ї 479 с.

4. Гарадніцкі Я. Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў беларускім літаратурным кантэксце [Тэкст] / Я. Гарадніцкі. // Роднае слова. Ї 2007. Ї №3. Ї С. 8-10.

5. Латышев Л.К. Перевод: теория, практика и методика преподпвания [Текст] / Л. Латышев. Ї М.: Асаdema, 2003. Ї 191 с.

6. Купала Я. Санеты [Тэкст] / Я. Купала. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 2002. Ї 272 с.

7. Навуменка І. Янка Купала. Духоўны воблік героя. [Тэкст] / І. Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1967. - 217 с.

8. Брунель П. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства? [Тэкст] / П. Брунель. Ї Мн.: ЭўроФорум, 1996. Ї 236 с.

9. Гніламёдаў Ул. Янка Купала. Новы погляд. [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1995. - 253 с.

10. Wientraub Wiktor. Poeta i prorok. Rzecz о profetyzmie Mickie-wicza. - Warszawa: PAN, 1982.

11. Mickiewicz A. Konrad Wallenrod - Powiesc historyczna z dziejow litewskich i pruskich. Poslowie Z. Libiery. - Warszawa: Wiedza powszechna, 1974. - 114 s.

12. Klejnier J. Mickiewicz. T 1-2. - Lublin, 1934-1948. - T. 2 - Cz - 1. - 1948.

13. Кавапенка В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры [Тэкст] / В. Каваленка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. Ї 359 с.

14. Janion М. zycie posmiertne Konrada Wallenroda. - Warszawa: Panstwowy instytut wydawniczy, 1990.

15. Ozga-Michalski J. Nie dla slawy i wawrzynu // Tygodnik ilustrowany. - 1982.- 11 lipca. - 5-6.

16. Колас Г. Карані міфаў. Жыццё і творчасць Янкі Купалы [Тэкст] / Г. Колас. - Мн.: БГАКЦ, 1998. - 321 с.

17. Kosinski К Stanislaw Witkiewicz. Czlowiek i patriota.-Warszawa: Igris, 1928.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.