Спецыфіку паэтычнай творчасці А. Разанава

Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.07.2016
Размер файла 64,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

У сучаснай беларускай паэзіі асобнае месца належыць Алесю Разанаву. Гэта вельмі незвычайны, нетрадыцыйны мастак, чые дасягненні сведчаць пра магутны талент не толькі паэта-філосафа, але і словатворцы. Прычым, нягледзячы на пэўныя тэндэнцыі ў літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, слова і сэнс у яго не толькі не губляюць сувязі, але і ўсё мацней сплятаюцца адно з адным. Паэт імкнецца спазнаць спрадвечны, першапачатковы сэнс пэўных моўных адзінак, адшукаць самыя патаемныя іх загадкі, убачыць іх шматгранна, ва ўсёй выразнасці.

Пачынаў беларускі паэт у егіпецкім стылі, спрабуючы і ствараючы свой будучы шэдэўр у традыцыйнай не толькі для пачаткоўцаў, але і для большасці добрых паэтаў класічнай манеры, імкнучыся ўпісаць уласны будынак у шэраг ужо існых. Апошняе калі і вылучалася на агульным фоне, мабыць, яшчэ толькі вонкава, дэкорам, бо не закранала анталагічных асноў існавання (першыя складанкі паэта). Аднак надзвычай хутка ён адчуў творчую незадаволенасць дадзеным працэсам і яго вынікамі, і менавіта па гэтай прычыне ў паэта этап простага тварэння замяняецца якасна новым этапам разбурэння-будаўніцтва.

Алесь Разанаў належыць да той пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру ў 70-я гады XX стагоддзя. Пасля выхаду з друку першай кнігі паэта “Адраджэнне” (1970) пабачыла свет яшчэ больш дзесяці. Кожная з іх па-свойму адметная. Знакавай падзеяй 80-х стаў вершаваны зборнік “Шлях-360” (1981), прадмову да якога напісаў паэт Пімен Панчанка, а пасляслоўе -- крытык Варлен Бечык. Алесь Разанаў сваёй творчасцю пазначаў наватарскі шлях у паэзіі, а новае, як вядома, выклікае спрэчкі, а то і непрыманне, таму надзвычай важнай была падтрымка калег і разуменне з боку літаратурнай крытыкі. У першую чаргу, зразумела, паэт меў творчую смеласць, уласную эстэтычную праграму, скіраваную на абнаўленне вершаванага мастацтва, таму сцвярджаў права на эксперымент як у галіне зместу, так і ў галіне формы. Наватарства А. Разанава належным чынам ацэнена. У 1990 годзе за кнігу “Вастрыё стралы” яму прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы. “Творчасць паэта стала своеасаблівай і арыгінальнай з'явай у сучаснай літаратуры, як адметнай і неардынарнай у сваім часе была паэзія Максіма Багдановіча, аўтара наватарскай кнігі “Вянок””, Ї слушна заўважае даследчыца А. Багамолава [1, с. 22].

Творы А. Разанава перакладзены ў дваццаці краінах свету. Яго паэтычныя зборнікі выйшлі ў Германіі, Балгарыі, Грузіі, Польшчы. Некаторыя з іх уяўляюць сабой кнігі-білінгвы. Рэцэнзіі на яго творы змяшчаліся ў замежным друку, напрыклад, у выданнях Германіі, Польшчы, Літвы, Швейцарыі, Аўстрыі і інш. А. Разанаў пачаў пісаць па-нямецку. Талент і творчасць паэта, як бачым, уключаны ў сусветную культурную прастору. У 2003 г. А. Разанаў уганараваны прэстыжнай еўрапейскай літаратурнай прэміяй імя Ёгана Готфрыда Гердэра.

Разанава часта абвінавачваюць у “небеларускасці”, але гэта больш чым беспадстаўна. Ён выйшаў за прасторы звыклага беларускага мастацкага космасу і падняўся да вышынь не толькі еўрапейскіх, але і сусветных. Разам з гэтым ён, як гэта ні парадаксальна гучыць, мабыць, адзін з самых “беларускіх” паэтаў у нашай літаратуры. “Цікавасць да роднага слова, міфалагічныя, фальклорныя матывы, зварот да слаўнага мінулага, пошукі сувязей, момантаў судакранання ўласна беларускага з агульнаславянскім і, шырэй, еўрапейскім яскрава сведчаць пра гэта. На беларускім матэрыяле ён стварае творы універсальнага гучання”, Ї удакладняе Н. Ламека [2, с. 35].

Самая значная якасць паэзіі Разанава Ї інтэлектуалізм. Яго творчасць Ї свята думкі, дзе ўсё падсвечана глыбінёй мыслення. Ён парываецца акрэсліць “каардынаты быцця”, месца чалавека ў сусвеце, знайсці адказы на самыя важныя філасофскія пытанні.

Творца знаходзіцца ў пастаянным пошуку, прагне абнаўлення... Менавіта ў гэтым сутнасць паэзіі, сутнасць яе адвечнай залежнасці ад часу. А. Разанаў па-свойму вырашыў праблему адзінства формы і паэтычнага зместу, але галоўнае, відаць, у тым, што яго асабісты жыццёвы досвед заўсёды адпавядаў і сёння адпавядае высокаму і строгаму вопыту часу, яго патрабаванням да мастацтва. А. Разанаў -- паэт, які пошук, адкрыццё зрабіў сваёй творчай мэтай. Ён быццам майстар за ганчарным кругам, які шукае новай формы для сваіх вырабаў. Бесперастанку апрацоўвае, месіць-перамінае важкую неаднародную гліну, пакуль яна не станецца падатлівай і не набудзе жаданы выгляд. Ва умелых руках майстра нараджаецца цуд. Нас здзіўляюць незвычайныя вершаваныя рэчы: квантэмы, пункціры, версэты... Кожны яго радок, слова, думка, вобраз заглыбленыя, бо ўвесь час аўтар у роздуме, у працэсе пазнання, чымсьці па-сапраўднаму ўсхваляваны, занепакоены, спрабуе знайсці выйсце з нейкай складанай сітуацыі (часам нават незразумела -- якой іменна). Паэзія А. Разанава няпростая для ўспрымання, яна вымагае неаднаразовага, асэнсаванага прачытання. Творы паэта патрабуюць разважлівасці і самааналізу. Але той, хто цярпліва, удумліва ўчытаецца ў яе, духоўна пабагацее, бо адна з несумненных вартасцей разанаўскай паэзіі -- з'яўленне ў ёй новага героя, чалавека, які імкнецца знайсці шляхі адраджэння адзінай для ўсіх каштоўнасці -- душы. Больш таго, паэзія А. Разанава скіроўвае да спасціжэння рэчаіснасці, сутнасці быцця, у ёй ёсць прастор для думкі, пошукаў і адкрыццяў.

Творы А. Разанава ўражваюць нечаканасцю развіцця думкі, адкрытай эмацыйнасцю, арыгінальнасцю вобразаў і спецыфікай жанраў. Шмат напісана пра неардынарнасць таленту гэтага паэта, пра яго наватарства ў беларускай літаратуры. Сапраўды, версэты і вершаказы, квантэмы і пункціры ёсць тыя ідэальныя формы твораў, якія дэманструюць еднасць рэальнага і фантастычнага ў жыцці і творчасці, узаемасувязь свядомага з падсвядомым... Алесь Разанаў раскрывае нам адзін з сакрэтаў свайго таленту. Паэт перакананы (дзякуючы ці то свайму ўменню абстрагавацца ад рэчаіснасці і зірнуць на яе збоку, ці то, наадварот, свайму ўменню пранікнуць у яе, нібы растварыцца ў ёй), што чалавек не павінен быць адзінокім ні сярод людзей, ні сярод рэчаў, ні, тым больш, сам-насам... “Чалавек павінен слухацца натхнення, што толькі самаахвярны клопат блаславёны і што з натхненнем трэба не толькі пісаць, але і жыць!” [3, с. 79]. На наш погляд, гэтыя радкі сведчаць пра невычэрпна багаты вопыт паэтавай душы. Паэт сцвярджае, што з жыцця можна стварыць песню, можа, часам і не зусім вясёлую, але прыгожую, а можна... проста змарнаваць аднойчы дадзены табе Богам звыш падарунак, гэты нявечны скарб Ї жыццё...

Як ні дзіўна, літаратура даўняя дагэтуль найменей прачытаная. І хоць апошнім часам усё часцей з'яўляюцца пераклады старажытных твораў на сучасную беларускую мову, скарбніца кніжнай мудрасці захоўвае шмат таямніц, пакуль недаступных не толькі аматарам прыгожага пісьменства, але і нават даследчыкам-“старажытнікам”. Таму спроба сучаснага паэта падступіцца да гэтых скарбаў, адамкнуць іх паэтычным ключом на першы погляд падаецца незразумелай. Але толькі на першы. Зварот да тэкстаў, узрост якіх вызначаецца стагоддзямі, і іх перастварэнне арганічныя менавіта для таленту А. Разанава, пісьменніка, славутага вынаходніцтвам арыгінальных жанраў -- версэтаў, пункціраў, вершаказаў, зномаў. Узнік новы разанаўскі жанр Ї узнаўленне, дзе, паводле аўтара, пры максімальнай дакладнасці перакладу словы і тэксты маюць максімальную свабоду. Такім чынам, калі казаць словамі Буднага -- Разанава, “па прычыне, што многа жніва, а рупліўцаў мала”, з'явілася “Кніга ўзнаўленняў” Ї своеасаблівы паэтычны збор кніжнага эпасу.

Пра сваю цікавасць да старажытнай літаратуры А. Разанаў вычарпальна расказаў у гутарцы з Міхасём Скоблам: “Першым быў Францішак Скарына, яго прадмовы і пасляслоўі. Я чытаў і перачытваў, і нешта мяне не адпускала ад яго тэкстаў. I я думаў: у чым справа? Там нешта захоўвалася нявыказанае, невымоўнае, не ўкладзенае да канца ў словы. Знайшоў ключ -- павярнуў яго, і прадмовы і пасляслоўі Скарыны загаварылі як паэтычныя тэксты. Я іх не выдумаў і вершы не наклаў на Скарынавы тэксты. Я проста здабыў іх адтуль, дзе яны знаходзіліся. Здабыў як самы сутны і існы голас” [4, с. 57].

Яму ёсць чым з намі падзяліцца. Вобразы, створаныя паэтам Ї убачаныя і пачутыя чытачом, незабыўныя; яны ідуць з кожным, хто іх адкрыў, праз жыццё... І яно ўжо не абрастае патрэбнымі і непатрэбнымі рэчамі, а напаўняецца імі, як нейкімі знакамі, сэнсамі...

Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанаў заснаваў і ўвёў у паэзію свае, новыя жанры і, нягледзячы на не надта спрыяльныя ўмовы творчасці, здолеў сказаць непаўторнае слова пра час і пра сябе. Яго паэзія ўвабрала ў сябе нацыянальную культурную памяць і арганічна самавыяўляецца ў кантэксце сусветнай культуры і літаратуры. Застаючыся асобай непаўторнай, беларускі паэт сцвярджае сябе сваімі тварэннямі як чалавек-“сусвет”, чалавек-“космас”.

Кожная з'ява па-сапраўднаму вартасная толькі тады, калі яна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі і асэнсавання. А. Разанаў амаль сорак гадоў займаецца літаратурнай справай, аднак пра яго напісана параўнальна не так і шмат, хоць апошнім часам пішацца і гаворыцца нямала. Выйшла манаграфія Г. Кісліцынай “Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці” (1997), з'явіліся артыкулы і рэцэнзіі, змешчаныя ў часопісах і газетах. Сярод аўтараў найбольш значных публікацый Т. Чабан, У. Калеснік, Я. Гарадніцкі, У. Гніламёдаў, У. Конан, Е. Лявонава і інш. Першае, што звяртае на сябе ўвагу ў гэтых матэрыялах, -- статус паэта-наватара, нададзены Разанаву. Так ужо атрымалася, што ўсім -- і аматарам паэтычнай творчасці, і даследчыкам літаратуры, і проста чытачам -- разанаўская паэзія здаецца з'явай іншага парадку, нязвыклай для беларускай літаратуры. Эпітэты, якія характарызуюць яго творчасць, -- “эксперыментальны”, “наватарскі”, “новы”, “самабытны”, “арыгінальны”. Хоць у свой час некаторыя крытыкі, на жаль, выказвалі на адрас паэта словы, якія ўтрымлівалі далека не станоўчы сэнс.

Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя асобным творам А. Разанава, пераважна скіроўваюць нашу ўвагу на канкрэтны аналіз вершаў. А між тым змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі і маралі, навукі і мастацтва, філасофіі і палітыкі абумоўліваюць новыя падыходы да ўспрымання і ацэнкі мастацкіх твораў. Таму ўзнікае неабходнасць ва ўдакладненні, а часам і пераглядзе чытацкай канцэпцыі мастацкага твора, гэтак званым новым прачытанні.

Мэта курсавой работы: раскрыць спецыфіку паэтычнай творчасці А. Разанава праз прызму мастацкіх прынцыпаў сюррэалізму.

Задачамі курсавой работы з'яўляюцца: асэнсаваць літаратурную спадчыну А.Разанава з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі; раскрыць прынцыпы “аўтаматычнага пісьма” ў вершах А. Разанава; выявіць “гульню са словамі” ў творах А. Разанава; вызначыць мастацкія вартасці лірыкі А. Разанава.

Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

1. Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму

Паэзія Алеся Разанава ў не меншай ступені і традыцыйная. Пра гэта сведчыць аргументацыя Г. Кісліцынай, якая ў сваёй манаграфіі дала досыць выразную назву аднаму з раздзелаў: “Класічная літаратурная традыцыя і ідэйна-творчыя пошукі Алеся Разанава” [5, с. 18]. Яна паказвае спалучанасць паэта з класічнай мастацкай спадчынай, праводзіць паралелі з творчасцю Я.Купалы, М.Багдановіча. Разам з тым яна адзначае, што “ўслед за Багдановічам Разанаў ставіць перад сабой задачу -- спрыяць стварэнню літаратуры, якая б па сваіх ідэйна-эстэтычных якасцях адпавядала лепшым узорам сусветнага мастацтва” [5, с. 37]. Блізкія ці падобныя назіранні знаходзім і ў іншых крытыкаў і даследчыкаў. Напрыклад, У. Гніламёдаў піша, што “свой стыль А. Разанаў фарміруе, азіраючыся не на каго-небудзь, а на Гамера: “Напоўніўся весткаю позірк, а слых цішынёю”, -- гаворыцца ў адной з паэм. Успамінаецца вяртанне Адысея (з гамераўскага эпасу), ён вярнуўся ў сваю Ітаку, “пространством і временем полный”. Гэта можна адобрыць. Паэт хоча ўзняць сучасніка на больш высокі абсяг быцця” [6, с. 236].

У шэрагу артыкулаў прасочваецца эвалюцыя паэзіі А. Разанава ад зборніка да зборніка, паказваецца ўзыходжанне паэта па творчай лесвіцы. Вылучаюцца асноўныя этапы ў творчасці паэта, кожны з якіх, як правіла, звязваецца з выхадам пэўнага зборніка. Пры гэтым выказваецца шмат ёмістых назіранняў і высноў, напрыклад, адносна разняволення паэтычнага радка, тэндэнцыі да празаізацыі верша, абумоўленай тым, што “паэт не размяжоўвае факты прозы і верша” [7, с. 34].

Даследчыкі дакладна вызначылі дамінантныя рысы паэзіі А. Разанава, яе ідэйна-філасофскія абсягі. Паэт асэнсоўвае праблемы чалавечага быцця: “чалавек і прырода, чалавек і грамадства, чалавек і мараль” [6, с. 232]. Е. Лявонава вылучае такую надзвычай істотную жанрава-стылёвую рысу, як традыцыя ў еўрапейскай паэзіі “верша на “прадмет”, аб прадмеце, рэчы, нават верша-рэчы” [8, с. 110]. Даследчыца суадносіць “прадметныя”, “рэчыўныя” вершы беларускага аўтара з паэтычнай канцэпцыяй Р.-М. Рыльке і робіць выснову, што, “паводле і Рыльке і Разанава, рэч гарантуе чалавеку яго пасмяротны працяг; нават калі застаецца “нізкай”, побытавай, яна забяспечвае існаванне “высокага”, быційнага, становіцца метафарай у пэўным сэнсе свету ў яго цэласнасці...” [8, с. 116]. Гаворачы пра змест паэзіі А. Разанава, крытыкі і даследчыкі адзначаюць інтэлектуальны характар і філасофскую напоўненасць яго паэзіі.

Адзін з цікавых аспектаў “разанавазнаўства” -- разгляд твораў паэта з фармальнага боку. Даследчыкі раскрылі тыя ці іншыя асаблівасці структуры вершаваных тэкстаў А.Разанава, паказалі іх рытмічную арганізацыю, жанравае аблічча. Аднак працэс узбагачэння і ўдасканалення жанравай сістэмы паэта працягваецца, з'яўляюцца новыя вершаваныя формы. Так, Е. Лявонава ў артыкуле “Слова кліча -- сэнс адгукаецца...” аб'ектам свайго аналізу абрала вершасловы. Яна лічыць, што “перадусім варта звярнуць увагу на іх вонкавае аблічча” [9, с. 6]. I сама прапануе аналіз гэтай паэтычнай формы. Гэтая даследчыца раскрыла фармальна-змястоўную глыбіню многіх твораў А. Разанава ў сваёй кнізе “Агульнае і адметнае” [10, с. 152-174].

Творчасць А. Разанава ў нейкай ступені адносіцца да сюррэалісцкай плыні. Сюррэалізм (ад франц. surrealismе -- літаральна: звышрэалізм) авангардысцкая плынь, якая ўзнікла ў 10-20-я гг. дваццатага стагоддзя. Нарадзіўшыся ў літаратуры, сюррэалізм праяўляўся і ў іншых відах мастацтва (жывапіс, скульптура, тэатр, кіно). Акрамя Францыі, сюррэалізм наклаў свой адбітак на мастацтва Бельгіі, Чэхаславакіі, ЗША, Мексікі, Японіі. У літаратуры найбольш яркімі прадстаўнікамі гэтай плыні былі Л. Арагон, П. Элюар, А. Брэтон. Сюррэалізм быў свайго роду “мяцяжом” супраць руціны ў грамадскім жыцці і мастацтве, супраць павярхоўнай рэалістычнасці. Сюррэалізм паставіў задачу “раскаваць натхненне”, але дасягнуць гэтага меўся цаной выгнання з творчага працэсу розуму, шляхам звароту да сферы падсвядомага. інтуітыўнага. Пісьменнікі-сюррэалісты звяртаюцца да свету сноў, трызнення, галюцынацый. “Парушэнне ўсялякай логікі, спалучэнне неспалучаемых у рэальным жыцці з'яў (напрыклад, трупа, парасона і швейнай машынкі), выкарыстанне “аўтаматычнага пісьма” (запіс першых слоў, якія прыходзяць у галаву, абрыўкаў гаворкі) -- характэрныя рысы паэтыкі сюррэалізму” [11, с. 194-195]. Сюррэалісты арыентаваліся на выяўленне падсвядомасці, паталагічных адхіленняў псіхікі, кашмарных сноў, назойлівых прывідаў, выпадковых і фантастычных асацыяцый, спалучэнне трагічнага з агідным, нізкім і смешным. У літаратурыры для сюррэалізму характерна “аўтаматычнае пісьмо” (запіс слоў, вобразаў і фрагментаў маўлення, якія ўзніклі ў выніку спантанных асацыяцый), адказ ад фабулы, лагічнага сюжэту, традыцыйных выяўленчых сродкаў, рыфмы, рытмікі і метра; у кінематографе і тэатральным мастацтве -- выяўленне абсурднасці быцця ў гратэскавых формах, падкрэсленая рэчавасць асобных сцэн і кадраў, матэрыялізацыя метафар і гіпербал, татальнае абсмейванне грамадскага жыцця; у выяўленчым мастацтве -- арыентацыя на калаж, імітацыя першабытнай творчасці, наўмыснае злучэнне метафарычнасці з элементамі натуралізму, спалучэнне рэальных, але лагічна несумяшчальных з'яў і аб'ектаў прыроды і грамадскага жыцця. Заснавальнікі сюррэалізму прэтэндавалі на ажыццяўленне духоўнай рэвалюцыі ў грамадстве, адмаўлялі буржуазную цывілізацыю і нават спрабавалі далучыцца да рэвэвалюцыйнага руху, аднак за рэдкім выключэннем абмежаваліся індывідуальным анархісцкім бунтарствам і радыкальнымі дэкларацыямі, адмовай ад патрыятызму і іншых традыцыйных нацыянальных каштоўнасцей, спалучэннем марксізма з ідэалізмам і містыцызмам, прапагандай ідэй пацыфізму.

Смелыя заклікі сюррэалістаў да звяржэння буржуазнай культуры і стварэння новай, прагрэсіўнай аказаліся неажыццявімымі. У канцы 20-х -- у 30-я гг. сюррэалізм адмірае, яго пакінулі найбольш яркія мастакі (Л. Арагон, П. Элюар). У пасляваенныя гады А. Брэтон яшчэ спрабуе рэаніміраваць гэту плынь у ЗША, але беспаспяхова. Аднак асобныя элементы мастацкага вопыту сюррэалізма ўвайшлі ў літаратуру. Французскай літаратуры 20-х гг. ён дапамог пераадолець абстрактную руціну, пазбавіцца стэрэатыпных вобразаў. Распрацаваная сюррэалістычная тэхніка асацыятыўнага мантажу ўвайшла ў заходнееўрапейскую прозу, жывапіс, кіно.

Скіруем нашу ўвагу на прынцыпы сюррэалізму, якія раскрыты ў творчасці А. Разанава.

1.1 Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы А. Разанава

Як ужо было ўказана раней, сюррэалізм Ї гэта літаратурна-мастацкая плынь у мадэрнізме, якая грунтуецца на ірацыяналістычным светапоглядзе, адмове ад рацыянальна-лагічнага спасціжэння рэальнасці, на яе дэфармацыі ў гратэскавых вобразах. Скіруем непасрэдна нашу ўвагу на асобных вобразах у творах паэта.

“Героі” шматлікіх яго твораў -- вобразы-рэчы, прадметы, пейзажныя вобразы, прыродныя з'явы і стыхіі, жывыя істоты: трава і рунь, вада і лёд, лес і бор, калодзеж і гліна, святло і сонца, дарога і агонь, туман і зоркі, горад і камень, воўк і змеі, ізічка і ланцуг... Прадметам яго паэтычнага асэнсавання становяцца абстрактныя вобразы і паняцці, пэўны фізічны ці псіхічны стан чалавека. У яго філасофіі прыродных вобразаў, з'яў і рэчаў (творы “Атава”, “Дуб”, “Рунь”, “Адліга”, “Завея”, “Маланка”, “Камень”, “Дрэвы” і інш.) удумліваму чытачу адкрыецца сэнсавая глыбіня, шматмернасць думкі, амест кнігі вечнасці. Пра што б ні пісаў А. Разанаў -- пра траву ці сонца, (завею ці лёд, камень ці дарогу, туман ці лес, -- ён найперш выяўляе філасофію чалавечага духу. Даследчык Е. Лявонава слушна разглядае “рэчыўна-прадметныя” вершы А. Разанава ў кантэксце такой філасофска-літаратурнай традыцыі ў еўрапейскай і сусветнай паэзіі, як традыцыя “верша на прадмет”, аб прадмеце, верша-рэчы. Вершы А. Разанава, прысвечаныя жывой і нежывой прыродзе, перагукаюцца з вершамі пра рэчы вядомага аўстрыйскага паэта Р.-М. Рыльке, у якога прадметна-рэчыўная канкрэтыка стала аб'ектам мастацкага адлюстравання ў зборніках “Кніга вобразаў”, “Новыя вершы”, “Новых вершаў другая частка” (вершы “Рымскія фантаны”, “Вазазружамі” і інш.). Параўноўваючы стаўленне да рэчаў беларускага паэта і аўстрыйскага майстра слова, Е. Лявонава адзначае: “У абодвух -- у Р.-М. Рыльке і ў А. Разанава -- рэчы набываюць больш глыбокі, экзістэнцыяльны сэнс, у абодвух праз паэтычнае ўвасабленне рэчы спасцігаецца логіка быцця, бо рэч -- яго надзейнае сховішча, частка матэрыяльна рэалізаванай духоўнасці. Рэч належыць розначасовым пластам; яна самадастатковая і заўсёды застаецца сама сабой, аднак не ізалюецца ад свету, засвойвае ўсё, з чым сутыкаецца, і адкрывае гэта новае чалавеку” [8, с. 87]. Творы А. Разанава пра рэчы і з'явы -- гэта імкненне ў алегарычнай форме гаварыць пра чалавечае, па-філасофску значнае для нашага светаразумення. Праз матэрыяльнае паэт раскрывае праблемы чалавечага існавання, высвечвае важную думку ці ідэю, стварае пры гэтым асацыятыўна яркія паралелі і аналогіі. Вялікую ролю А. Разанаў надае філасофскаму падтэксту. Для паэта, па яго словах, “у рэчах назапашваецца рэха чалавечых думак, зарокаў і адрачэнняў” (“Рэчы”), і якраз гэтае «рэха» паэт узнаўляе ўражальна, адкрывае і вытлумачвае, здавалася б, тое, што нельгаўлавіць і вытлумачыць. Вершы і паэмы пра рэчы, рэчывы і з'явы (а назвы твораў так і гучаць -- “Гліна”, “Сякера”, “Стол”, “Барана”, “Кош”, “Цвік” і інш.) найперш раскрываюць адчуванні і філасофскія асацыяцыі, выкліканыя гэтымі рэчамі. Метафара ў А. Разанава нясе ў сабе філасафізм, зашыфраванасць сэнсу. Вобразатворчасць паэта часам складаная, яна вымагае ад чытача эрудыцыі, інтэлектуальнай напружанасці думкі.

Адна з асноўных культурных міфалагем Ї міфалагема дарогі. Яна сімвалізуе шлях чалавека ў жыцці, непарыўна звязана з яго сутнасцю, бо мы, як пісаў Максім Багдановіч, “толькі падарожныя, Ї папутнікі сярод нябёс” [12, с. 35]. Таксама можна ўзгадаць славутую “Адысею” Гамера і яе шматлікія інтэрпрэтацыі ў пазнейшым мастацтве. Адзін з самых загадкавых шэдэўраў XX стагоддзя Ї “Уліс” Джэймса Джойса Ї прыклад сучаснай “адысеі”. Твор яшчэ раз пераконвае нас, што жыццё Ї гэта няспынная дарога індывіда, нацыі, чалавецтва ў пошуках сваей Ітакі. У Разанава ж гэта выглядае так:

Адзінага, каго яна не можа пакінуць, Ї гэта чалавека: калі рухаецца ён Ї рухаецца і яна, калі спыняецца ён Ї спыняецца і яна. Ён Ї яе другое “я”, яе спадарожнік і павадыр, які дырыгуе, як ей ісці Ї таропка ці паволі, ціха ці гучна.

Але калі адрасы дарогі вядомыя Ї яны акрэслены на картах і схемах, то адрас чалавека невядомы; разам яны ідуць да небакраю, датуль, дзе неба злучаецца з зямлёю, далей у памяці дарогі чалавека няма, далей чалавек ідзе сам: одной сваей прыродай у дол, другой Ї угору.

Дарога Ї палімпсест, тора чалавечай гісторыі: што на ёй выдрукоўваюць адны, сціраюць, выдрукоўваючы свае, другія.

Але так пішацца жыццяпіс чалавецтва, і нават калі дарога зарастае драсёнам, дрыжнікам ці падарожнікам Ї першым сведчаннем пра чалавецтва ўсё роўна застаецца яна, дарога, Ї самы вялікі супольны чалавечы твор [3, с. 76].

Пра тое, што вобразы дарогі, шляху належаць да вобразаў асноватворных, яскрава сведчыць сусветная літаратурная і, шырэй, культурна-мастацкая традыцыя. Інакш і быць не можа: усякая дарога, усякі шлях у літаральным і метафізічным сэнсах прадугледжвае дзеянне, рух, у семантычным полі якога знаходзіцца выключна ўсё -- прарастанне зерня і нараджэнне дзіцяці, усход і захад свяцілаў, фізічнае і духоўнае развіццё, само жыццё чалавека і прыроды. Варта нечаму або некаму паявіцца, як гэтыя нешта або нехта трапляюць у плынь, мусяць набыць рухомасць, апынуцца на шляху, ды і само паяўленне ёсць той ці іншай формай здзяйснення руху, а значыць -- дарогі і шляху. Бясспрэчна, меў рацыю Фрыдрых Ніцшэ, сцвярджаючы: “Калі ўзяць яшчэ пад увагу, што... кожнае дзеянне чалавека якімсьці чынам становіцца нагадай для іншых дзеянняў, рашэнняў, думак, і ўсё, што адбываецца, непарыўна сплятаецца з тым, што павінна адбыцца, то можна спазнаць сапраўдную, рэальна існую несмяротнасць -- несмяротнасць руху: што некалі прыводзіла ў рух, тое ўключана і ўвекавечана ў агульным саюзе ўсяго існага, як насякомае ў бурштыне” [12, с. 346].

“Устань, прайдзі па зямлі гэтай удаўжыню і ўшырыню яе: бо Я табе дам яе”, -- сказана ў Старым Запавеце [13, с. 17], і выслоўе гэтае месціць у сабе разуменне руху не толькі як перамяшчэння з аднаго пункта ў іншы, не толькі як з'явы фізічнай, але і як духоўна-маральнай, як здабыванне мудрасці, спасціжэнне сябе ў свеце і свету ў сабе. Надалей матыў руху-шляху яшчэ шматкроць прагучыць у Бібліі, і славутае старазапаветнае “Устань і ідзі” знойдзе своеасаблівы працяг у новазапаветным “Ідзі і глядзі”. Характэрна, што ў адказ на роспачныя словы Тамаша “Госпадзе! Ня ведаем, куды ідзеш; і як можам ведаць шлях?” Ісус Хрыстос прамаўляе: “Я -- і шлях, і праўда, і жыццё...” [13, с. 5-6].

Цягам усяго свайго існавання сусветная літаратура, з беларускай уключна, увасабляла гэты пакутна-трагічны і, адначасна, светла-радасны шлях чалавека і чалавецтва. Што да айчыннага прыгожага пісьменства, то, па высновах літаратуразнаўцаў -- вобразы дарогі, шляху належаць да самых распаўсюджаных. Больш за тое, росшукі даследчыкаў пераконваюць, што, напрыклад, у беларускай прозе “найбольш часта ў назвах мастацкіх тэкстаў ужываецца слова дорога [14, с. 42]. Заслугоўвае, на мой погляд, увагі факт неаднаразовага выкарыстання некаторымі айчыннымі пісьменнікамі для сваіх твораў назваў цалкам або амаль ідэнтычных -- з нязменнай прысутнасцю ў іх вобраза дарогі (так, Васіль Быкаў адно са сваіх апавяданняў назваў “Дарога дадому”, а апошнюю прыжыццёвую кнігу -- “Доўгая дарога дадому”).

Калі б узяць за мэту падзяліць (няхай і вельмі ўмоўна) беларускіх мастакоў слова на пісьменнікаў дарогі, шляху і пісьменнікаў месца, дому, то сярод першых апынуўся б, без сумневу, і Алесь Разанаў. Няспынны рух, бясконцы пошук Ї гэта, па сутнасці, яго творчае крэда, якое ён адмыслова сфармуляваў у адной са сваіх паэм: “Я Ї той, хто шлях і хто па ім ідзе”. У кнізе “Паляванне ў райскай даліне” ён, дарэчы, заўважыў: “Дарога і вёска Ї асноўныя вобразы беларускай літаратуры. Але калі раней дарога ўпадала ў вёску, то цяпер, хутчэй, наадварот: вёска ўпадае ў дарогу” [15, с. 219].

Шлях, дарога, гасцінец, сцяжына Ї сімвалы-лейтматывы творчасці А. Разанава; у дачыненні да іх можна выкарыстаць паняцце “дамінантнай рыфмы”, вынайдзенае паэтам у яго вершаказах, -- “гэта тое імя, тая назва, якія маюць рэч, прадмет, з'ява” [16, с. 7], “ключавое слова”, якога “слухаецца”, якому “падпарадкоўваецца” ўвесь твор. 3 той, аднак, істотнай розніцай, што вобразам-матывам шляху, дарогі падпарадкоўваецца не адзін твор, нават не шэраг твораў, а ўся творчасць А. Разанава. Статыка прынцыпова чужая яго мастацкай свядомасці, яго света- і жыццеразуменню.

Заўважаецца тут і міфалагема звароту: чалавек “гіне ў гліну”, вяртаецца целам ў зямлю, з якой выйшаў, а духам Ї да Стваральніка. Міфалагічнасць свядомасці Ї адметная рыса разанаўскага светаўспрымання. Можна засведчыць паралелі са славянскай, агульнаеўрапейскай міфалогіяй, убачыць пэўныя знаёмыя фальклорныя вобразы, матывы. Ірацыяналізм таксама прысутнічае ў Разанава, яго творы не падобныя на сухія дагматы; “rаtіо”, вядома, вядучы пачатак, але не самамэта. Думка паэта імкнецца да трансцэндэнтных вяршынь, што, як вядома, не могуць быць спазнаны да канца. Іх можна толькі адчуваць, верыць у іх, такое веданне даецца чалавеку апрыёрна, давопытна.

Разанава цікавіць ўся глыбіня навакольнага асяроддзя. Тут месца развагам пра жыццё і смерць, неўміручасць і тлен, дабро і зло, будучае і мінулае, чалавека і Бога, свет Сусвет. Асабліва значнымі, змястоўнымі з'яўляюцца ў этым сэнсе спецыфічныя разанаўскія верлібры Ї версэты. У іх многа асабістага, адчуваецца ўласная пазіцыя мастака, яго светапогляд, ідэі, імкненні. Ён часта гаворыць пра сябе, але яго споведзь ператвараецца ў вычарпальны расказ пра чалавека ўвогуле, у якім б'ецца сэрца сусвету.

Жывы на Зямлі, нашу ў сабе сваю смерць

і сваю неўміручасць,

і адкрываю жыццём зямлю,

і адкрываю смерцю нябёсы,

а неўміручасцю Ї што найвышэй за ўсё,

а неўміручасцю Ї што найбліжэй за ўсё,

а неўміручасцю Ї зоркі [13, с. 95].

Разанаў піша не проста пра жыццё. Яго цікавіць наша існаванне ў прынцыпе Ї да жыцця, у жыцці і пасля яго, суаднесенасць у чалавеку матэрыі і духу. Ен разумее, што “не хапае жыцця, каб жыць, і, каб не жыць, не хапае смерці...” I ад проста чалавека ён прыходзіць да асэнсавання феномену чалавецтва, распавядае чытачу, хто такія “мы, людзі”.

На даляглядзе, у самым канцы пакручастай доўгай

дарогі, Ї сонца,

а на дарозе, ва ўсю яе даўжыню, Ї мы, людзі...

Калі мы лічым адно аднаго па пальцах Ї нас шмат,

калі мы лічым адно аднаго па душах Ї нас мала:

нам яшчэ трэба ўбачыць у іншых сябе, у сабе Ї

нябёсы, у нябёсах Ї сонца, а ў сонцы Ї сонцалюдзей.

Спыніўшыся на дарозе, адны з нас будуюць на ёй жытло. Мы ўжо знайшлі, Ї яны кажуць, Ї месца свае пад сонцам.

Другія, збаяўшыся, што іх у канцы не стане, падаюцца назад, ва ўсё большы цень.

Трэція, аддаўшы дарозе, што іх затрымлівала і цямніла, уваходзяць у браму новага свету, у сонца, і самі становяцца сонцам, і ў людзях зямлі прадбачаць сонцалюдзей [13, с. 95].

Е. Лявонава суадносіць творчасць паэта з еўрапейскай філасофска-літаратурнай традыцыяй “рэчаўнасці”, адзначае, што “структура рэчы ў Разанава надзвычай складаная, а ўсе вобразы, і найперш вобраз-дамінанта, падаюцца паэтам як злучанасці рознавялікіх сэнсаў <...> у большасці сваей гэтыя вобразы маюць архетыпічную прыроду і ў такой іпастасі могуць дазволіць нам толькі наблізіцца да сваіх сутнасцяў” [10, с. 297]. Рэчы становяцца сапраўднымі героямі ў Разанава, яны “ажываюць” і набываюць непаўторны воблік дзякуючы сваёй шматграннасці, ўбачанай і таленавіта раскрытай мастаком. Свет створаны менавіта з асобных рэчаў; каб спасцігнуць цэлае, трэба разгадаць сэнс яго складнікаў, частак.

У розных жанравых формах філасофія дарогі, шляху па-рознаму і выяўляецца Ї “як працэс і як вынік працэсу” [16, с. 6], нараджаецца з рознага матэрыялу, адбываецца ў розных дыяпазонах, з удзелам розных частот і хваляў, рытмаў і інтанацый. Асабліва цікавыя ў святле абранай мною тэмы версэты Ї перадусім з-за іх універсальнасці, сінтэтычнасці, вельмі своеасаблівай мастацкасці: тут канцавыя рыфмы традыцыйнага верша не адменены, але разведзены, паводле аўтара, «па сцежках радкоў», а «самыя розныя гукі могуць суадгукацца паміж сабою, калі яны ўведзеныя ў адпаведнае сэнсавае поле, -- сэнса-рыфмавацца “У самім гэтым жанры, які «ўзяў здабыткі іншых жанраў», які вяртае да духоўных вытокаў Ї міфалогіі і фальклору, ёсць нешта архетыпавае, «нешта ёсць ад Іігмовы (першамовы)” [17, с. 179], нездарма, паводле сведчання паэта, слухачы версэтаў, шведы і немцы, не ведаючы беларускай мовы, запэўнівалі, што, як ім здаецца, разумеюць пачутае.

У філасофска-эстэтычным сэнсе дарога, шлях, сцяжына Ї усё тыя самыя рэчы, як іх разумелі Райнэр Марыя Рыльке і, пазней, Марцін Хайдэгер. У гэтых вобразах-рэчах закадавана мноства зместаў, якія ў сваім непарыўным адзінстве і ў натуральнай сукупнасці са зместамі іншых рэчаў утвараюць універсальную рэчаіснасць; аднак усё бязмежнае мноства значэнняў асвечана дзейснай прысутнасцю чалавека. “Нехта прыходзіць і адыходзіць і мае шмат постацяў і найменняў...” [18, с. 158] Ї чытаему версэце “Нехта”. Рэчыўныя, рэчавыя складнікі дарогі паглынаюцца метафізікай шляху, растаюць-раствараюцца ў плыні думкі, абяртаюцца дзеямі-здзяйсненнямі.

Літаратуразнаўца Т. Шамякіна, маючы на ўвазе паэму “Сымон-музыка” Якуба Коласа, піша, што “гарызантальны рух, дарога Ї шлях да ведаў, пазнанне: спачатку прыроды, потым псіхалагічных стасункаў з людзьмі, далей сацыяльньгх адносін” [19, с. 87]. I ў версэтах А. Разанава значэнне дарогі як спазнання, бясспрэчна, закладзена; спазнанне Ї гэта і ёсць бясконцы рух па бясконцым шляху, але ўсё, што на ім асвойваецца, пераўтвараецца ў “паверхню”, а нязнанае і нязведанае Ї “неспасціжная глыбіня” [18, с. 30] Ї вабіць, абяцае, кліча. Праўда, на наш погляд, у згаданым выпадку разглядаць дарогу як гарызанталь найчасцей не выпадае: тут рух адбываецца адразу ў прасторы і часе, дакладней Ї у прасторачасе, менавіта ў “каардынатах быцця”, калі тая самая прастора з'яўляецца універсумам Ї з памяццю, свядомасцю, фантазіяй, снабачаннямі ўключна. А значыць, дарога ўжо ёсць не толькі гарызанталлю, але і вертыкаллю, якія адна адной не супярэчаць, здзяйсненнем руху і ўглыб, і ўверх, і ў сябе, і да сябе Ї блізка да разумення яго Усходам. Варта, дарэчы, параўнаць мастацкія выявы канцэпту дарога ў версэтах (ды і ўвогуле ў творчасці) А. Разанава з яго ж тэарэтычным успрыманнем усходніх філасофска-этычных вучэнняў Ї свядомая суадноснасць, думаецца, відавочная: “...на Усходзе пошук, калі ён на самой справе пошук, куды больш самаадданы і мэтанакіраваны, чым на Захадзе. Чалавек мусіць адасобіцца ад сябе-абалонкі і дайсці да сябе-сутнасці. Кручы і прорвы, што яго чакаюць на гэтым шляху, сапраўдныя. Але і вынік сапраўдны” [3, 180].

Няспынным пошукам абяртаецца дарога і ў творах А. Разанава: “... У мяне пытаюцца: хто ты? Ї і хочуць спыніць. / Я не адказваю і не спыняюся. / Засяроджанаю душою я намацваю дрогкую лінію сэнсу, па якой мушу ісці дарэшты” [17, с. 3]. Дарога заўсёды Ї “крок за небакрай”, за якім адкрываюцца новыя неспазнанасці, новыя небакраі: “Палову жыцця падаюся ў свет, палову Ї варочаюся са свету, палову жыцця пішу на дарозе свае імёны, палову -- закрэсліваю напісанае, палову жыцця расту ад зямлі, полову расту з зямлёю, і ўсё менш ува мне мяне, і ўсё больш бязмежжа” [18, с. 14]. Можна, перафразаваўшы старажытнае выслоўе, сцвярджаць: пакуль чалавек ідзе Ї ён жыве, і пакуль жыве Ї ідзе. “Не скончаны дзень тварэння” [18, с. 91], тварэння асабістага і асобаснага, тварэння як пошуку і росту, а значыць Ї не скончаны шлях.

У кожнага свая дарога, наканаваная лесам, і калі нейкая ўпадзіна на ёй зведана незлічоным мноствам людзей, для кожнага яна ўсё роўна будзе новай, адзінай і адзіна для яго ўгатаванай, і кожны ўзгорак будзе яго ўзгоркам, і для кожнага чарговым усходам сонца будзе распачаты яго і толькі яго дзень. Бо, паводле лірычнага героя А. Разанава, “гэта мая дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду”. Ідучы па гэтай сваёй дарозе, чалавек бярэ і аддае, губляе і знаходзіць, раскідае і збірае, разбурае і адбудоўвае, мяняецца, але і застаецца самім сабою; блукае па знаёмых да апошняга дрэва вясновых гарадскіх завулках, але і -- па неспазнаных шляхах Госпада, сустракае жывых і памерлых, сваіх і чужынцаў, існуе адначасна ў мінуўшчыне і ў будучыні; і нешта прымушае яго “незаўважна пераходзіць з гадзіны ў гадзіну, з дня ў дзень, з году ў год і не дазваляе спыніцца. Рэчка цячэ Ї і знаходзіць дарогу да мора, дрэва расце, урастаючы ў час і простору, і адкрывае ў сабе, жывучы, чалавек неабсяжнасць, дзе свеціць новае сонца і новы сэнс...” [18, с. 58].

Дарога, паводле А. Разанава, Ї гэта і пераадоленне “ідалаў”, вонкавых і ў самім сабе ўцялесненых, самых небяспечных і драпежных, і мерацца гэтая дарога можа найдзіўнейшым чынам; на пытанне вандроўцы, ці далека да сталіцы, старая жыхарка сербскай вёскі, што яшчэ ўчора гуляла вяселле, а цяпер ляжыць у рэзруху, адкажа: “дваццаць чатыры д `яблы” [18, с. 126].

Як пошук, як спазнанне і самаспазнанне, дарога адбываецца цягам усяго чалавечага веку, і зямля на ёй “перакідваецца то ў багну то ў пясчаную пустэльню”, то ў боль, то ў захапленне, але гэта і ёсць жыццё: “Я па-ранейшаму ўсё сустракаю першы, і па-ранейшаму свет размаўляе са мною на мове здарэнняў” [18, с. 12], мове падзей, да якіх духоўна спрычыніўся чалавек.

Рух, дарога-шлях прытоены ў А. Разанава ў самых, здавалася б, устойлівых рэчах і паняццях. Нават сама «апора» страчвае ўласцівасць апірышчнасці, бо нічога ў свеце не дадзена раз і назаўсёды: “Крышталі пэўнасці, на якія мы ўскладалі такія спадзяванні, нечакана пераўтвараюцца ў ластавак і шпакоў і імкліва адлятаюць ад нас. / У вырай...”. А ў свеце, дзе «адзіная адвечна ўстойлівая апора Ї гэта страчванне яе” [18, с. 5], адзінай пастаяннай і нязменнай формай існавання, быцця застаецца менавіта дарога, “вырай”.

Экзістэнцыйная па сваёй сутнасці праблематыка версэтаў А. Разанава нярэдка нясе на сабе водсвет экзістэнцыялісцкага светабачання: чалавек імкнецца “ўрэчаісніцца”, “прадоўжыцца” ў вечнасці праз дрэва, дзіця, твор мастацтва, але сам ён смяротны, і гэта ёсць адзінай неаспрэчнай рэальнасцю, з усведамленнем якой ён мусіць жыць. Драма чалавечага існавання Ї вось рэчышча, у якім палягае вызначальны, умоўна кажучы, сюжэт версэтаў. Зноў і зноў мы вяртаемся да праблемы жыцця і смерці, невырашальнай і прыцягальнай ва ўсе часы. “Зитиз п е 8 і т и 8” [18, с. 105] Ї называе А. Разанаў адзін са сваіх версэтаў: “Мы ёсць, каб не быць”. Неаднойчы сустрэнецца ў версэтах вобраз птаха, з якім лірычны герой прасякае пространь часу, ляціць з цемры і скрухі да вызвалення, да жыцця, але і Ї непазбежна і неадменна Ї ад жыцця, спяшаецца на тое самае “свята”, на якое “апошнім прыходзіць жаніх і смерць бярэ за нявесту” [18, с. 189]. Чалавек спраўджвае тое, на што здатны, спяшаецца наперад, а апынаецца на ўласных слядах, і “доўжыцца праз стагоддзі наш нерухамы палёт” [18, с. 37]. “Далечыня -- мой страчаны рай... Я разаслаў у далечыню па розных кірунках стрэлы, а стрэлы вяртаюцца, цэлячыся ў мяне” [18, с. 40]. “Я ў хаты ўваходзіў і з хат выходзіў, уваходзіў у гарады і выходзіў з іх Ї і ўсё адно апынаўся то ў паўакружнасці дня, то ў паўакружнасці ночы, самім сваім існаваннем дзелячы свет надвое і з'ядноўваючы ў адно. Пакуль я жыву, я абкружаны небакраем, пакуль я жыву, не магу дасягнуць небакраю: ён -- там, дзе спынюся, ён -- там, дзе ўпаду. Жыццё ідзе кругам, вяртаючыся да пачатку, смерць Ї нацянькі” [18, с.76]. Адвечнай самотай чалавека па вечнасці прасякнута творчасць паэта.

Ідзе чалавек па дарозе, праходзіць яе, і тое, чым яна для яго сталася, што ён перажыў на ёй і ўведаў, пакідае нейкае істотнае сведчанне Ї не толькі ў самім чалавеку, але і ў дарозе; так дарога перарастае сябе і трансфармуецца ў шлях. Дарога мае канец і пачатак, шлях Ї бясконцы, бо ўтвараецца з многіх дарог, жывіцца дарогамі; кажучы словамі самога А. Разанава, шлях гэтыя дарогі “сшывае”, “шлюбуе”, доўжыць у бясконцасць. “Ісці проста Ї ісці, узгадняючы свой шлях з тапаграфіяй каменных мастоў, з хранаграфіяй календароў із безабароннай, заўсёды цяперашняй, прыгажосцю кветкі. Гэта “самы доўгі шлях”, бо ў яго няма канчатковай мэты. Яна Ї у сэрцы того, хто ідзе, і тому, што яна ў сэрцы, яна становіцца марай. Дзеля того, каб атрымаць адно, шлях да мэты адмаўляецца ад усяго астатняга, шлях да мары -- усё прымае. Гэта ўжо нават і не шлях, а ўся актывізаваная рэчаіснасць, рэчаіснасць, у якой ёсць тое” [18, с. 49]. Для шляху чалавек мусіць “саспець”, каб дом, месца вызвалілі яго ад сваёй аховы Ї такой патрэбнай чалавеку, але і набрынялай замкнёнасцю, каб адпусцілі і, адначасна, суправаджалі яго на быццёвым шляху-здзяйсненні.

Такім чынам, шматлікія рэчы, прадметы, вобразы прыроды ўспрымаюцца як элементы-часцінкі нацыянальнай карціны свету, сімвалы народнай свядомасці. Мастацкі свет А. Разанава універсальны, ён змяшчае сэнсава значныя архетыпы, топасы, міфалагемы. Паэт імкнецца выявіць шматстайнасць і мудрую ўладкаванасць беларускага космасу, дзе ўсё паяднана таемнымі ніцямі вечнасці.

Канцэпт дарогі ўяўляе з сябе парадыгму жыцця чалавека і чалавецтва і мае надзвычай складаную і разгалінаваную структуру, асобныя чыннікі якой маюць характар пераважна амбівалентны, дыфузійны, узаемаперацякальны; яны не так супрацьстаяць адно аднаму, як сінтэзуюцца ў сэнсавым полі вобраза-дамінанты. У вялікай ступені дзякуючы гэтаму сабраныя ў кнізе версэты ўспрымаюцца як адзінае цэлае, з мазаікі вырастаюць у своеасаблівы філасофска-мастацкі эпас.

1.2 “Гульня са словамі” ў творах А. Разанава

Схільнасць да наватарства адчувальна ўжо ў ранняй паэзіі Разанава. Вядома, яна яшчэ моцна была звязана з традыцыяй. Першы зборнік насіў назву “Адраджэнне” (1970) Ї тэма для беларускай літаратуры скразная, знакавая. 3 гадамі толькі паглыбляўся эксперымент у галіне паэтыкі і ўсё больш выяўляўся універсалізм светабачання мастака. Яго пошукі арганічна блізкія мастацкім пошукам цэлай эпохі. Акрамя рыс барока, рамантызму, вядомых з ранейшых часоў, у яго паэзіі можна праводзіць паралелі з найбольш значнымі мадэрнісцкімі кірункамі XX стагоддзя. Пільную ўвагу да падсвядомых структур мовы мелі сюррэалісты з “аўтаматычным пісьмом”; школа “плыні свядомасці” пакінула ўзоры дасканалейшай словатворчасці; дадаісты ўвогуле гулялі са словамі, якія часам у іх творах нагадвалі толькі раскіданыя пацеркі, дзе поўнасцю губляўся сэнс. Цікава ўспомніць у гэтай сувязі аднаго з найбольш значных дадаістаў Ханса Арпа. У яго выпадку адбываецца “эвалюцыя наадварот”: калі ў маладосці ён адвольна карыстаўся словамі, часам толькі дражніў чытача, то яго познія творы сведчаць пра зварот мастака да глыбіннай філасофіі. Ён таксама зацікаўлены сэнсам быцця, у сваіх вершах сягае за межы гэтага свету, у нейкае дзіўнае, апаленае “задуменным полымем” царства мары на “месяцавым пяску”, дзе жывуць Бог і анёлы.

Ці ведае яшчэ нехта

дзе вышыня і дзе бездань?

Ці ведае яшчэ нехта

што цемень і што святло?

Усё менш на зямлі летуценных.

Больш рэдка ўсё дзень і ноч.

Прылашчы фіялкавы полаг

пад балдахінам аблокаў.

Кіруйся за ўнутранай зоркай

святых начэй першазернем

і спевам бязгучным іх маары [14, с. 295].

“Нягледзячы на сувязь з многімі кірункамі, паэзію Разанава немагчыма аднесці да якога-небудзь аднаго літаратурнага напрамку”, Ї удакладняе Л. Ламека [2, с. 36]. Сёння часта атаясамліваюць аўтара з постмадэрнізмам. Вядома, гарызонты філасофскага мыслення паэта надзвычай шырокія, не дзіўна, што ў яго легка можна знайсці кропкі судакранання з самым “модным” на сённяшні дзень мастацкім феноменам. Нават не тое што “модным”, постмадэрн Ї арганічны стан сучаснай культуры. Але сказаць, што А. Разанаў Ї постмадэрніст, было б зусім няправільна. Апошнія дэкларавалі “смерць аўтара”, чаго ніяк нельга знайсці ў Разанава. Яго творы сведчаць пра моцны індывідуальны пачатак, ён Ї менавіта аўтар, а не летапісец ці інтэрпрэтатар. Зварот жа пісьменніка да мінулага, спадчыны, шматлікія алюзіі на вядомыя культуралагічныя рэаліі Ї не з прычыны таго, што “ўсё ўжо створана і напісана”. Постмадэрністы займаюцца вынаходствам на аснове знаёмага матэрыялу. Разанаў жа робіць адкрыцці, для яго сусвет яшчэ далека не вычарпаны, тоіць яшчэ безліч неспазнанага, што трэба заўважыць, асэнсаваць, перажыць, чым трэба падзяліцца з чытачом.

Разанаў вядомы як наватар у галіне вершаскладання. Ён заснаваў і ўвёў у паэзію новыя формы Ї квантэмы, пункціры, версэты, вершаказы, зномы. Яго адкрыцці былі ўспрыняты сучаснікамі і выклікалі нават хвалю пераймання эстэтычнага вопыту пісьменніка. Часам гэта прыводзіла толькі да эпігонства. Сам жа Разанаў не проста “гуляе” са словамі, за яго эксперыментам Ї пэўная філасофія і метафізічны падтэкст. Менавіта таму яго паэзія не ператвараецца ў практыкаванні па механічнаму складанню моўнай мазаікі. Нават яго квантэмы, творы для непадрыхтаванага чытача досыць “цёмныя”, маюць сэнс. Тут перш за ўсё трэба адчуваць слова, на ўзроўні сімвалу, падтэксту, алегорыі ўмець убачыць за ім цэлы свет, паспрабаваць знайсці яго ўзаемасувязі з іншымі вербальнымі адзінкамі.

Разанаў паказвае слова шматгранна, шукае ўсе сэнсы таго паняцця, што за ім скрываецца. У квантэмах гэта яшчэ толькі акрэслена. Але ўжо відаць непаўторная філасофія слова, якая ўзмацняецца магутнай алітэрацыяй. I. Шпакоўскі заўважае, што ў разанаўскіх квантэмах “выразы і вобразы ўспыхваюць і асвятляюць неўсвядомленыя моманты духоўнага жыцця; народжаныя пераважна ў падсвядомасці, яны і разлічаны перш за ўсё на падсвядомасць. I той, хто лянуецца думаць, хто прызвычаены да стэрэатыпаў мыслення, іх не “разгадае”. Дакладней, разгадваць іх не трэба, а трэба даверліва адцацца іх уплыву, разбудзіць у сабе інтуіцыю, гульню падсвядомых сіл, якімі яны народжаны” [14, с. 298].

руіны запарушваюцца

рунь

уваскрашае руны

неба блізка [3, с. 43].

У гэтых своеасаблівых паэтычных мініяцюрах мастак уводзіць беларускае ў сусветны кантэкст. Рунь Ї сімвал чагосьці роднага Ї апынаецца побач з рунамі Ї часткай скандынаўскай культуры. 3 ёй збліжае квантэмы і алітэрацыя, якая шырока выкарыстоўвалася ў старажытнагерманскім вершаскладанні Ї напрыклад, у англасаксонскай “Песні пра Беавульфа” і ісландскай “Старэйшай Эддзе”. Былі там і цікавыя метафары Ї кенінгі Ї прызначаныя для замены якога-небудзь паняцця некалькімі словамі. Нешта падобнае назіралася ў эпоху барока, калі Луіс Гонгара, Джон Дон і іншыя мастакі ўжывалі метафары-канцэпты, складаныя па сэнсе.

Гранічнае выкарыстанне магчымасцей гукапісу Ї адметная якасць паэзіі Разанава. Яго вершы разлічаны ў значнай ступені не толькі на зрокавае, але і на слыхавое ўспрыняцце. Творчасць яго дэманструе сінтэз мастацтваў: асвечаныя філасофскай думкай, тут зліваюцца ў адно паэзія і музыка, жывапіс і пластыка. Цікавасць да гуку ў сусветнай літаратурнай традыцыі назіраецца ўжо даўно. Гукавому афармленню верша, яго фанетычнай “вопратцы” надавалі ўвагу Гіём Апалінэр, Велімір Хлебнікаў, Уладзімір Маякоўскі, Трыстан Тцара і іншыя. У беларускай паэзіі гэта вельмі адчувальна ў творах Рыгора Барадуліна. Бліскучы ўзор анаматапеі (музыкальнасці на аснове гукапераймання) ў сусветнай паэзіі Ї “Званы” Эдгара По, якія сімвалізуюць шлях чалавека ў жыцці. Напрыклад, так выглядае чацвёртая, заключная частка верша:

Чуеш Ї там жалезны звон Ї

Цяжкі звон!

Пахавальны, развітальны, сумны-сумны ён!

У нямым паветры ночы

Болем у сэрцы ён грукоча,

Быццам гукі ўсе зліліся ў слёзны тон!

Горка, хмурна і дрыготка

Стогне ён іржавай глоткай Ї

Хворы стогн.

I знявераныя людзі,

Што глядзяць ў адчайным спудзе,

Бачаць Ї ён,

Той, што гулкі звон кранае Ї

Цёмны, цяжкі, нудны звон

Сэрца ў камень апранае,

Насылае змрочны сон Ї

То не людзі пазіраюць Ї

Вурдалакі вылятаюць

I рагочуць; Ї

I званы ізноў ракочуць,

Цар іх злосны цёмнай ноччу

Пахавальны спеў складае,

3 дзікай радасцю чакае

Гімн сабе з-за небакраю

I з насмешкай зазывае

На вядзьмарскі свой разгул;

Звон ужо ў працяжны гул

3 роспаччу перарастае,

Разрывае

Пераліў самотных струн,

Згучны жальбе даўніх рун;

Грукат і няспынны гул Ї

Змрочны гул, гул, гул Ї

Роспачны, пякучы гул Ї

Хрып і скрыпы рваных струн, Ї

Рэзкі гул, гул, гул Ї

Згодна плачу даўніх рун, Ї

Стомлены, адчайны гул Ї

Доўгі гул, гул, гул Ї

Зацяжны магільны гул Ї

Страшны гул, гул, гул, гул,

Гул Ї гул Ї гул Ї

Адпявальны, пахавальны, чорны гул [3, с. 29].

Музыкальнасць разанаўскага верша не проста даніна традыцыі. Пісьменнік мае абсалютны прыродны слых, здольны пачуць не толькі тое, што можа пачуць кожны. Як таленавіты мастак адрознівае сотні адценняў звыклых нам сямі колераў, так Разанаў чуе “ўнутраную музыку” рэчаў і з'яў.

Сапраўднымі шэдэўрамі, гімнам беларускай мове сталі разанаўскія вершаказы. Аўтар бярэ якое-небудзь паняцце, скрытае за слоўнай абалонкай, і раскрывае яго самыя глыбінныя таямніцы. Да таго ж гэта творы глыбока філасафічныя. Так, напрыклад, у вершаказе “Свечка” Разанаў праводзіць паралелі паміж свечкай і чалавечым жыццём.

Свечка асвятляе чалавечы твар і сведчыць пра чалавека; гледзячы на яе, чалавек пазнае ў ёй сябе: ён таксама, як і яна, запалены, ён таксама, як і яна, нявечны, ён таксама, як і яна, аднойчы згарыць альбо знячэўку пагасне, Ї і няма ў яго іншага выйсця, апроч таго выйсця, якое паказвае свечка: ператвараць воск плоці ў агонь духу.

Адна свечка Ї адзін чалавек, шмат свечак Ї веча, і ўсе тыя людзі, якіх засланіла ад свету века трупы, уцелясняюцца ў свечках, запаленых у імя іхняй памяці, і нанава пражываюць скарочаны курс жыцця.

Свечка лепіцца з “часу” Ї з пчалінага воску ці авечага лою, але асвячаецца вечнасцю.

Натура свечкі Ї самаахвярпасць: яна “нявечыцца” дзеля бліжніх, нічога не пакідаючы сабе, і таму ёй, як чароўнаю кветкай, вянчаецца рэчаіснасць, і тому на вячэры, якую наймяноўваюць тайной вячэрай, між іншых апосталаў прысутнічала і яна Ї нераспазнаны, тайны апостол, прысвечаны ў таямніцу святла [3, с. 19].

У вершаказах паэт нярэдка паказвае беларускае слова ў “іншаземным” акружэнні. У аснове Ї гукавое падабенства і, вядома, тоеснасць сэнсу. Напрыклад, у вершаказе “Вецер” побач з беларускім ветрам “дзьмуць” рускі “ветер”, польскі “wіаtr”, палабскі “vоtr”, ніжнялужыцкі “wjetљ”, славенскі “vеtеr”, славацкі “vіеtоr”, чэшскі “vitr”, македонскі “ветар”, стараславянскі “вђтр”, нямецкі “Wind” і латышскі “vеjљ”. Але яшчэ больш цікавыя транслінгвістычныя паралелі, дзе разглядаецца не адно паняцце, а ўнутраная роднаснасць якіх-небудзь рэчаў. Так беларускі, славянскі хлеб атаясамліваецца з нямецкім Leben, бо “ў ім Ї жыццё”.

Такім чынам, А. Разанава, можна аднесці да сінкрэтычнай стылявой плыні. Яго творчасць Ї цудоўны прыклад мастацкага і філасофскага ўніверсалізму. Паэт кожным новым зборнікам сведчыць пра пастаяннае самаўдасканаленне. Здавалася б, развівацца далей няма патрэбы, творы Ї ужо ўзоры, неацэнныя па сваей філасофскай і эстэтычнай якасці. Але ў мастака свая задача, лаканічна акрэсленая ў адным з яго пункціраў:

Як бы ні імкнулася дрэва у неба,

яно ўсё роўна не дасягае неба...

Але, магчыма,

ніякага іншага неба няма,

апроч самога імкнення [15, с. 73].

2. Мастацкія вартасці твораў А. Разанава

У паэзіі А. Разанава назіраецца павышаная ўвага да мастацкай формы. Паэт стварыў арыгінальную жанравую сістэму. Як вядома, вонкавы, фармальны бок мастацкага твора (рытм, метр, жанр) нясе пэўную семантычную нагрузку. I створаныя А. Разанавым паэтычныя жанры не складаюць выключэння. Зрэшты, сам А. Разанаў лічыць: “Верш закручваецца як стужка Мёбіўса: што ў ім унутранае, а што вонкавае, што форма, а што змест? Усякае размежаванне спрашчае, усякі падзел разбурае жывую вібрацыю сэнсу...” [16, с. 198]. Існуюць розныя погляды на характар сувязі паміж зместам і формай мастацкага твора. Так, фармальнае літаратуразнаўства вядучую ролю пакідае за формай. Такой пазіцыі, да прыкладу, прытрымліваўся ранні В. Шклоўскі: “Новая форма з'яўляецца не для таго, каб выразіць новы змест, а для таго, каб замяніць старую форму, якая ўжо страціла сваю мастацкасць” [17, с. 32]. Сваім выказваннем ён даводзіць, што паэт павінен пастаянна быць актыўным у пошуку формы. Мастацкая практыка пацвярджае гэтую ісціну пастаянна. Сапраўды, змест больш эвалюцыйны, ён не схільны да відавочных якасных відазмяненняў, так як гэта адбываецца з формай. Зместу можна надаць новае гучанне, актуалізаваць яго дзякуючы магчымасцям новага, «свежага» жанру. А. Разанаў сваімі наватарскімі паэтычнымі структурамі прадэманстраваў, што якасць зместу павышаецца, калі форма твора, будучы адносна свабоднай, пэўным чынам змяняецца альбо трансфармуецца і замяняецца новай.

А. Разанаў пастаянна імкнецца да стварэння новай фармальнай рэчаіснасці. Паэтычныя жанры беларускага паэта можна падзяліць на дзве групы:

1) аўтарскія жанры (жанры-наватворы, аказіянальныя жанры);

2) жанры, перанесеныя на беларускую глебу з іншых літаратур шляхам іх трансфармацыі і прыстасавання да нацыянальнай эстэтычнай традыцыі.

Да першай групы варта аднесці квантэмы, вершаказы, зномы. Да другой -- пункціры і версэты, вершы і паэмы.

З'яўленне менавіта такой жанравай сістэмы прадыктавана пэўнымі прычынамі. Паэт доўгі час займаўся перакладам з англійскай, літоўскай, сербскай, грузінскай, польскай і іншых моў. Ён прычыніўся да сусветнага літаратурнага кантэксту і атрымаў магчымасць “прапусціць” праз сябе разнастайныя творчыя манеры замежных пісьменнікаў. Па сутнасці, гэта па-свойму складаная эксперыментатарская праца, мастацкі дослед, вельмі своеасаблівы, завочны пошук свайго “я”, у выніку якога і вымалёўваецца нечаканы, уласны паэтычны стыль, жанравая сістэма творчасці.


Подобные документы

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

    дипломная работа [108,2 K], добавлен 24.12.2014

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.