Спецыфіку паэтычнай творчасці А. Разанава
Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.07.2016 |
Размер файла | 64,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Заўважана, што кожны новы зборнік А. Разанава дэбютуе новай формай, адпаведна “Шлях-360” (1981) Ї версэтамі і квантэмамі, “Вастрыё стралы” (1988) Ї пункцірамі, “У городзе валадарыць Рагвалод” (1992) Ї вершаказамі, “Паляванне ў райскай даліне” (1995) Ї зномамі, а зборнік “Вершасловы”, што выйшаў у Германіі, самой назвай агучыў з'яўленне новага жанру Ї вершасловаў. Адметную структуру мае, напрыклад, кніга “Паляванне ў райскай даліне”: версэты ўводзяць нас у свет паэтычнага майстэрства, цікавасць да якога асабліва ўзрастае ў зусім неардынарных паэмах. Пункціры і вершаказы -- кульмінацыя разанаўскага адчування і прадчування гукавай прыроды слова, рэчыўнай канкрэтыкі навакольнага бязмежжа. I, нарэшце, развязка -- зномы, -- у якіх аўтар, “вучань чараўніка”, спазнае таямніцы быцця чалавека ў касмічнай прасторы, імкнецца адкрыць сэнс і патлумачыць усё, што нас акаляе. Зборнік “Лясная дарога” (2005) цалкам склалі версэты.
2.1 Асацыятыўны падтэкст твораў
Адным з самых улюбёных для А. Разанава, напэўна, з'яўляецца жанр пункціраў. У яго паэтычных зборніках у пераважнай большасці змяшчаюцца творы менавіта гэтай жанравай прыналежнасці. Можна сказаць, што аўтар працуе над пункцірамі з зайздросным пастаянствам. У зборніку “Назаўжды” (1974), апрача класічных вершаў і паэмы з аднайменнай назвай, аўтар вынес на суд чытачоў 90 пункціраў. Яны, нібы пацеркі, рассыпаны па ўсім творчым шляху паэта. З'явілася нават цэлая кніга твораў гэтага паэтычнага жанру, якая выйшла ў Германіі, -- “Гановерскія пункціры” (2002). Жанр пункціраў стаў тым самабытным зернем, з якога вырасла моцнае, “разгалістае” дрэва разанаўскай паэзіі, -- версэты, паэмы, вершаказы, зномы, вершасловы. Яны акрэслілі прастору для мастацкіх пошукаў, у першую чаргу ў галіне формы.
Пункціры могуць паслужыць выдатным прыкладам таго, як адбываецца жанравая эвалюцыя. У зборніку “Назаўжды” большая палова твораў гэтага жанру (52 з 90) утрымлівае і рыфму ў яе класічным варыянце, і рытм. Яны яшчэ даволі вялікія па аб'ёме, складацца могуць нават з дзевяці радкоў. Аднак вартасць пункціраў, напісаных у той час, бездакорная: аўтарам зроблена заява на пошук новых, якасных формаў у беларускай паэзіі.
Жанр ужо па сваей назве абсалютна наватарскі, а чыннікі яго зместу і формы, лічым, маюць глыбокія карані. Учытаемся ў наступныя радкі і параўнаем іх:
Сакуры зацвілі -- і ночы
мінулі ў наўколлі [22, с. 94].
I гэтак штогод!
Ападаючы з сакуры, цвет
корміць карэнне [18, с. 97].
Выпаў на досвітку снег: бязмоўна
спявае наўколле [18, с. 98].
Гронкі рабіны
зачырванелі:
угару
горнецца позірк [19, с. 126].
Першыя два творы перакладзены на беларускую мову, адносяцца да жанру хоку, аўтарам іх з'яўляецца японскі паэт XVII ст. Мацуа Басё, два апошнія -- напісаны ў жанры пункціраў А. Разанавым. Першае, што звяртае нашу ўвагу, -- агульнае ў характары пазнання свету, філасофска-інтэлектуальная заглыбленасць і скандэнсаванасць думкі. Па-другое, фармальная блізкасць -- адсутнасць рыфмы, невялікі памер, монастрафічнасць, некалькі рытмічных груп, няроўных па колькасці складоў, “прычынна-выніковы” сінтаксіс. Улічваючы гэта, паміж хоку і пункцірамі можна было б паставіць знак роўнасці. Аднак, звярнуўшыся да гісторыі развіцця жанраў, нам цяжка адшукаць абсалютна аднолькавыя, іх проста не існуе. У нашым выпадку мы проста схіляемся да пошуку магчымых крыніц разанаўскіх наватвораў і ні ў якім разе не ставім за мэту даказаць чыстае перайманне ці нейкае творчае запазычванне. Мы лічым, што пункціры -- адзін з прыкладаў дыялагічнасці разанаўскай паэзіі з сусветным мастацкім вопытам. Дыялог вядзецца на мове вечных катэгорый, адзінакаштоўных як для японца, так і для беларуса.
Зварот А. Разанава да згаданай формы можа быць прадыктаваны і тым, што паэт сам працаваў з хоку -- перакладаў, ці, больш дакладна, -- пераствараў на беларускую мову. У вогуле ж да гэтага віду японскай паэзіі беларускія аўтары звярнуліся яшчэ на пачатку XX стагоддзя, праўда, з мэтай перакладу, каб пазнаёміць нашага чытача з усходняй паэзіяй. Першыя творы ў форме танка ў беларускай паэзіі з'явіліся ў 1915 годзе дзякуючы М. Багдановічу. Паэт дакладна ўзнаўляў мастацкія асаблівасці гэтай монастрафы. Напрыканцы XX стагоддзя выйшла кніга “Круглы год” (1996), якую склалі “экзатычныя” тэксты ў форме хоку беларускіх паэтаў. А. Разанаў сваімі пункцірамі прадэманстраваў майстэрства ў жанры, блізкім да хоку.
Структура гэтага паэтычнага жанру ўяўляе сабой невялікі па памеры монастрафічны верш. Страфа можа ўключаць ад трох да дзевяці радкоў.
Звяртае на сябе ўвагу “пункцірны” сінтаксіс. Амаль у кожнай мініяцюры ёсць працяжнік альбо двукроп'е. Яны арганізуюць прычынна-выніковыя адносіны паміж часткамі сказа, змест якога -- узаемазалежнасць усіх рэчаў, з'яў, працэсаў і рухаў на нашай зямлі.
Пункцір можа складацца з аднаго, двух, радзей -- з трох сказаў. Часта ў аднасказавых творах у радок вылучаецца асобнае слова. Можна меркаваць, што рэч ці з'ява, названыя гэтым словам, прымусілі аўтара засяродзіць на сабе ўвагу і адрэагаваць на сваё існаванне ў гэтым свеце:
Стаяць на балоце
стагі
з аснежанымі вярхамі --
тутэйшыя горы [13, с. 58].
Селяцца ў коміне хаты вароны --
зрабіцца
чарнейшымі захацелі? [13, с. 66].
Каштан
у набраклых пупышках:
прыгожы
будучай прыгажосцю [20, с. 131].
Марафон:
людзі бягуць навыперадкі
са сваім целам [21, с. 147].
3 боку паэтычнага зместу гэты жанр бачыцца нам складаным, бо адкрыць запаветнае, пры гэтым выказацца адной-дзвюма фразамі, -- падуладна далека не кожнаму. А. Разанаў умее ўхапіцца за няўлоўнае, за тое, што, здавалася б, так лёгка пакінуць па-за ўвагай. Справа ў тым, што мы часта не заўважаем таго, што на паверхні зямлі, вады, агню, паветра, бо нават не задумваемся пра наяўнасць “новай паверхні: дна” [26, с. 247]. Сэнсавая глыбіня пункціраў, такім чынам, прыхавана і знаходзіцца не столькі ў самім канкрэтным творы, колькі ў патэнцыяле яго ўспрымання намі, чытачамі. Спасцігнуць яго, увогуле ўсё існае на гэтай зямлі: жыццё і смерць, дзяцінства і сталасць, радасць і самоту, -- можна праз штодзённыя, звычайныя падзеі жыцця.
Як сапраўдны мастак, А. Разанаў давярае інтуітыўнаму спасціжэнню рэчы, ён не дыктуе сваю волю матэрыялу, а толькі выяўляе закладзеную ў ім прыродай прыгажосць. Як ні дзіўна, але можна ўслухоўвацца ў недагаворанае, захапляцца нябачным:
Сярод залатых дзьмухаўцоў
адзін серабрысты:
у німбе?!. [22, с. 124].
Канчаецца дзень --
у дрэў
выраслі цені [22, с. 116].
У той жа час разанаўскія пункціры схіляюць да грунтоўнага, складанага спасціжэння жыцця і рэчаіснасці:
Нікога,
хто ў гэты свет прыходзіць,
не абыходзіць доля:
атрымліваюць усе без вынятку
два найвялікшыя падарункі --
жыццё і смерць [22, с. 78].
Які агромністы дом!..
Тут што ні дня
то свята,
а то жалоба [22, с. 93].
У творах А. Разанава свет чалавека зліваецца са светам прыроды і вечнасці. Ён у адной з філасафем піша: “...А пакуль беларускай філасофіі больш у беларускім мастацтве, у літаратуры, чым у самой філасофіі, і па-ранейшаму яе нерэалізаваны патэнцыял захоўваецца... ва ўсёй тутэйшай прыродзе” [13, с. 179]. Пункціры -- форма, у якой рэалізуецца глыбокі філасофскі змест. У ім паяднаны і беларуская, і ўсходняя філасофія. А. Разанаў звяртаецца да вучэння дзэн “япон., ад санскр. дх'яна -- медытацыя, засяроджанне, сузіранне” [23, с. 388], якому каля паўтары тысячы гадоў. Шляхам сузірання, канцэнтрацыі паэт успрымае беларускую рэчаіснасць:
Зона.
I як вы зайшлі, бярозы,
туды -- за калючы дрот?!. [13, с. 67]
Ускрай маладога жыта
сінія васількі --
сінія буквіцы
ў кнізе лета [13, с. 70].
Увогуле, вобразная сістэма пункціраў характарызуецца разнастайнасцю: не толькі прырода, але самыя розныя жыццёвыя праявы, у якія ўглядаецца, над якімі думае-разважае паэт. Часам змест ствараецца на сутыкненні высокапаэтычных рэчаў і штодзённага побыту чалавека. Так, у адным пункціры сумяшчаюцца шматпавярховыя дамы і барвовы акраец сонца, машыны і матылькі... Або наогул аўтар ужывае “непаэтычную” лексіку: лесвіца, пад'езд, аўтобус, законы аэрадынамікі, запалкі, кніжная паліца, марафон, дворнік, тратуар, асфальт, чарга, тэлефон-аўтамат, зона, бальніца і інш. Такія пункціры звычайна афарбаваны ў “мінорны” колер.
Мы пераканаліся, па-першае, што на светаўспрыманні А. Разанава, зместавай напоўненасці яго пункціраў адбілася веданне ўсходняй філасофіі. Адсюль вынікаюць неабмежаваныя магчымасці вобразнай сістэмы: чыста “хокаўская” эстэтызацыя прыроднага побач са штодзённымі рэаліямі жыцця; па-другое, пункціры -- лаканічныя творы, насычаныя асацыятыўным падтэкстам. Звычайна яны будуюцца на нейкай дамінуючай дэталі, аднак у іх заўсёды ўтрымліваецца магчымасць больш поўнага развіцця закладзенай думкі. Па-трэцяе, пункціры сваёй фармальнай арганізацыяй пацвярджаюць вядучую тэндэнцыю, якой прытрымліваецца А.Разанаў у сваёй творчасці, -- укласці ў мінімальную форму максімальны змест.
2.2 Змясоўная паралель “лагічнасць і нелагічнасць” вершаў
Жанр квантэмы і яго вызначэнне з'яўляюцца аўтэнтычнымі, выключна аўтарскімі. Даведнікі, энцыклапедыі, слоўнікі не змяшчаюць вызначэння паняцця квантэмы. Тэрмін уведзены самім паэтам. Паспрабуем вызначыць магчымы варыянт яго паходжання. Квантэмы актыўна ўвайшлі ў творчасць А. Разанава са зборнікамі “Шлях--360” і “Вастрыё стралы”. Першы ўтрымлівае 33 адзінкі гэтага жанру, другі -- 18. У зборніках наступных гадоў квантэмы не прадстаўлены. Іх адсутнасць, напэўна, можна вытлумачыць новымі аўтарскімі арыенцірамі і запатрабаваннямі ў галіне формы.
На пытанне, што такое квантэма, адказ у пэўнай ступені знаходзім у прыродазнаўчай навуцы. “Квант -- гэта фатон святла” [23, с. 563]. Фатон, як вядома, валодае энергіяй і імпульсам. Калі ў фізіцы імпульс -- гэта мера механічнага руху, то ў квантэмах -- мера аўтарскай думкі. Менавіта наяўнасць імпульсу і з'яўляецца агульнай прыкметай, што аб'ядноўвае квант і квантэму.
У квантэме ўсе кампаненты вобразнага рада пакідаюць за сабой функцыю поўнай самастойнасці, не ўступаючы ні ў якія падпарадкавальныя сувязі, проста далучаюцца адзін да аднаго альбо «нанізваюцца»: цень, цела, страла; хлеб, зброя, рунь; руіны, рунь, неба. Перад намі кумуляцыйны прынцып сувязі, які быў характэрны для першабытнага сінкрэтызму слоўнай творчасці. Кумуляцыя ўяўляе сабой спецыфічна арганізаваны космас, прынцыпамі пабудовы якога з'яўляюцца: “1) простае нанізванне асобных і самастойных слоў-вобразаў; 2) адсутнасць іншай выражанай сувязі, акрамя злучальнага далучэння, радаразмяшчэння; 3) семантычная тоеснасць пры знешнім адрозненні формаў” [24, с. 50]. На падставе першага і другога прынцыпаў можна меркаваць, што квантэмы -- далёкае рэха аднаго з ранніх тыпаў мастацкага мыслення -- вобразнай кумуляцыі. Да таго ж сінкрэтызм мастацкай літаратуры, як гэта ўжо неаднаразова сцвярджалася, не толькі яе гістарычнае ўлонне, “але і нейкая архетыповая ўласцівасць, якая кожны раз па-новаму рэалізуецца” [24, с. 25]. Хутчэй за ўсё, у квантэмах яна праявілася не толькі як мастацкі прыём (прынцып “нанізвання”), а выступіла ўскладненай, сінтэтычнай формай мыслення паэта.
Такім чынам, прапануем вызначэнне жанру: квантэма -- гэта монастрафічны паэтычны твор, які складаецца з чатырох, радзей -- з трох, пяці, шасці радкоў. Колькасць слоў -- мінімальная, але пры гэтым самадастатковая і абумоўліваецца спецыфікай жанру. Кожны радок -- носьбіт пэўнага сэнсавага значэння, якое няроўнае суме значэнняў яго кампанентаў. Напрыклад, празрысты цень -- “празрысты, які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло” [25, с. 493], “цень, месца, заслоненае чым-небудзь ад сонца” [25, с. 729]. Пры такіх значэннях словы несумяшчальныя, у нейкім сэнсе антанімічныя. Аднак прызначэнне паэзіі і ёсць у тым, каб сумяшчаць падобнае і непадобнае. “Празрысты цень” -- аксюмаран, які творчай воляй А. Разанава набліжаецца да метафары (празрысты цень можа быць у душы, яна самая светлая, нябачная, таму і цень ад яе празрысты). Словы ў межах вершарада могуць быць арганізаваны формай сказа (руіны запарушваюцца; лес разважае; страла спявае; уцёкі доўжацца), словазлучэння (нічыйны меч; старая дзічка; цень цішыні; праз цела нацянькі) ці асобна ўзятага слова (замкнёна; вагам; дасца; аднойчы). Прычым камбінацыя іх спалучэння ў межах адной квантэмы розная. Няма ніводнай квантэмы, змест якой утвараў бы паслядоўны ланцужок сказаў: апошні заўсёды перарываецца ці словазлучэннем, ці асобным словам, што дае падставы для вылучэння яшчэ адной спецыфічнай рысы квантэм -- знятай апавядальнасці: квантэма -- бясфабульны твор.
Вышэй пералічаныя асаблівасці тычацца знешняй будовы квантэм. Структурный кампаненты (словы, словазлучэнні, сказы), змест якіх не падлягае лагічнаму прачытванню, збліжаюцца дзякуючы наяўнасці графічных сродкаў (гукавыя паўторы і перазовы, сімволіка гуку). У сувязі з гэтым знікаюць і паслядоўныя вобразныя пасылы (а ўвогуле, ці маглі яны з'явіцца ў межах гэтага жанру?). Іх адсутнасць тлумачыцца яшчэ і тым, што Разанаў не стварае традыцыйныя тропы: няма параўнанняў, метафар, метанімій. Другая прычына прыхавана ў самой пабудове квантэм -- адсутнасці аднаго з асноўных графічных сродкаў -- сінтаксічных знакаў прыпынку. Гэтая акалічнасць пабуджае аўтара шукаць дадатковы паэтычны інструментарый з мэтай кампенсаваць вонкавы хаос у структуры квантэм. Як вынік, за гукам замацоўваецца вядучая роля: узрастае гушчыня семантычных сувязяў, і квантэма як двухбаковая сістэма заходзіць у стан узаемнай раўнавагі. Разанаў імкнецца вызваліцца ад гнасеалагічнай несвабоды. Ён не адмаўляе ўсталяваныя ў працэсе развіцця літаратурныя формы, але і -- разам з тым -- стварае свае, канцэптуальна новыя. Паміж вершарадамі ні граматычнай, ні яўнай семантычнай сувязі няма. Першае праступае праз адсутнасць знакаў прыпынку, а наконт другога можна сказаць, што квантэмы валодаюць такой асаблівасцю зместу, калі нараджаюцца, назавём так, поліфанічныя сэнсы. Таму чытачу, арыентаванаму на пошук адназначнага сэнсу, і толькі яго, гэтыя тэксты часцей за ўсё будуць уяўляцца неспасцігальнай загадкай.
У кнізе “Вастрыё стралы” поруч з квантэмамі і пункцірамі змешчаны версэты. Тэрмін версэ ў розных крыніцах разумеецца па-рознаму. А. Разанаў аддае перавагу транслітараванаму варыянту -- версэт, які адносіцца да ліку “памежных” формаў, што ўзнікаюць у выніку ўзаемадзеяння вершаванай паэзіі і прозы. Што ёсць вынікам такога працэсу? Якая прырода гэтай мастацкай формы? Самі даследчыкі часам неадназначныя ў адказах на такія пытанні. Выказваецца меркаванне, што “з'яўленне версэ ўвогуле звязана з мініяцюрызацыяй прозы, і ўсе, хто спрабуе яе “зменшыць”, так ці інакш звяртаюцца да версэ”, “версэ ствараецца ў выніку не сціскання празаічнай страфы, а наадварот, бязмернага расцягвання радка вершаванага” [26, с. 206]. Верагодна, гэта яшчэ раз даказвае, што версэ ўзнікае ў выніку сустрэчнага руху: проза набліжаецца да паэзіі, апошняя -- да прозы. Мастацкі твор ёсць не толькі форма, але і змест; адсюль асаблівасць жанру версэ менавіта ў яго непадзельнасці, зрошчанасці.
Жанр версэ, які налічвае больш чым стогадовую гісторыю, прыцягвае да сябе ўсё новых аўтараў не толькі сусветнай, але і беларускай паэзіі. Для А. Разанава ён стаў адным з асноўных відаў творчасці. Паэт стварыў каля сотні версэтаў і змясціў іх у зборніках “Вастрыё стралы”, “Паляванне ў райскай даліне”, “Танец з вужакамі”.
Версэты невялікія па аб'ёме, аднак у большасці сваёй, у адрозненне, напрыклад, ад квантэм, гэта далека не бясфабульныя творы, бо ў іх можна вылучыць экспазіцыю, завязку, кульмінацыю, развязку:
Заваёўнікі
(экспазіцыя) Яны ідуць па чужой зямлі.
(завязка) Кожны іх крок -- парушэнне невідавочнай мяжы, якая ўтрымліваеіх саміх у іхніх абліччах, у іхніх імёнах, у іхніх жыццях...
(кульмінацыя) Яны выходзяць з сябе: скура старых забаронаў выварочваецца на левы бок.
На іх наведзена пільная лінза нябёсаў.
Сярэдзіна свету перамяшчаецца разам з імі.
(развязка) За імі гарыць зямля.
Яны не змогуць вярнуцца [25, с. 46].
Версэты вылучаюцца адноснай прастатой, ураўнаважанасцю формы, лагічнай яснасцю думкі і завершанасцю тэксту. Але ў той жа час у версэтах вельмі глыбокі пазатэкст, шматзначнасць і сімвалічнасць сэнсу. У версэтах вельмі моцны суб'ектыўны пачатак. Нямала твораў гэтай вершаванай формы выглядаюць як лірычныя замалёўкі: герой вельмі тонка адчувае рух прыроды, быццам зліваецца з ёю. “Хмара” -- аўтар пільна сочыць, як успрымаюць надыход дажджу жывыя істоты, як, нарэшце, пачувае сябе сама хмара. “Чырвоны змрок” -- на змярканні сонца “сцякае крывёю”. Такая метафара здзіўляе: нават сонца пакутуе, каб даць жыццё новаму дню, каб выбрацца з “непазбежнага падарожжа”. “Навальніца” -- “змрок перамешваецца з // бліскатнай светлынёю, і вогненныя // пісьмёны крэсляцца ўсцяж...” [19, с. 361]. Змрок і светлыня... светлыня бліскатная, абрысы маланкі нагадваюць лірычнаму герою пісьмёны, што пакідае вогненная бліскавіца. У гэтай замалёўцы аўтар перадаў імгненне ў прыродзе, што было і ўжо няма: спачатку асляпляльная бліскавіца, і тут жа вогненны адбітак, быццам хтосьці накрэсліў руды подпіс на нябёсах. А вось у версэце “Шэрань” выяўляецца інтуітыўнае ўспрыманне прыроды, няўлоўнае становіцца відавочным:
Але цяпер зіма.
I словы, і людзі, і ўсё наваколле захутаны ў шэрань.
I сухадрэвіны не адрозніваюцца ад дрэў [21, с. 88].
Аповед у версэтах звычайна ідзе ад першай асобы, між тым “я” ў версэтах “нельга атаясамліваць з “я” лірычнага героя, так званага “я”-“эга”, якое мы сустракаем, скажам, у паэмах самога А. Разанава. Рэалізуючы свае права гаварыць ад першай асобы, аўтар набывае магчымасць мадэліраваць паэтычную сітуацыю такім чынам, што рэальнасць і выдумка становяцца непадзельнымі” [27, с. 116].
Асноўным структурным элементам версэта з'яўляецца страфа. Менавіта яе пабудова сігналізуе, што гэта не проза, не верш, а версэ. Па канонах версэ страфа павінна мець наступны графічны выгляд:
Напружваецца цеціва: паўкружнасць лука ўраўнаважваецца паўкружнасцю цецівы [21, с. 61].
Сказ, яго часткі трапляюць у розныя строфы-радкі, кожная з якіх заканчваецца, як толькі заканчваецца сам сказ. Пачынаецца новая страфа, з прабелам ці без яго, з водступам управа. Як правіла, страфа не перарываецца паўзамі, адпаведна не разрываецца, а доўжыцца да канца. I ўсё ж разанаўскі версэт толькі набліжаецца да эталоннага узору: па-першае, аб'ём страфы розны, па-другое, сказы часам даволі вялікія. Як вынік, аўтар графічна вылучае часткі складанага сказа, пачынаючы кожны раз новы радок з водступам управа ці без яго. Даўжыня страфы ў друкаваным тэксце вагаецца ад аднаго да васьмі, дзевяці радкоў. У адных творах гэта адна-, двух-, трохрадковыя строфы, у іншых -- васьмірадковыя. Колькасць радкоў у страфе можа мяняцца ў межах аднаго версэта, таму гаварыць аб строгай урэгуляванасці разанаўскай страфы не даводзіцца.
У версэтах беларускага паэта надзвычай багаты паэтычны сінтаксіс. Найперш прысутнічаюць элементы пералічэння і супрацьпастаўлення, што стварае пэўную меру паўтору па вертыкалі, напрыклад:
Кажа зямля: гэта -- мой слых.
Кажа вада: гэта -- мой зрок.
Кажуць дрэвы: гэта -- наша дыханіе [21, с. 84];
Боязь засцерагае: у будучыні -- смерць!..
Адвага натхняе: у будучыні -- неўміручасць!.. [21, с. 19].
Супрацьпастаўленне заснавана на антанімічных парах: смерць -- неўміручасць. Або:
Ці ведае чалавек урэшце, што яму лепш, а што горш,
што -- страта, а што -- набытак,
што -- немач, а што -- здароўе,
што -- мала, а што -- шмат? [21, с. 25].
Лепш -- горш, страта -- набытак, немач -- здароўе, мала -- шмат -- у кожным з гэтых антонімаў заключаны пэўны сэнс, за імі -- мудрая філасофія.
Версэты могуць пачынацца страфой, што складае адзін паэтычны (друкаваны) радок. На іх прыпадае чвэрць усіх версэтаў. Такія строфы па іх функцыі можна падзяліць на наступныя групы:
а) строфы -- рытарычныя пытанні:
Дзічка-дзічка, чаму ты не груша? [25, с. 25],
Дакуль мне яшчэ трываць? [25, с. 30];
б) строфы-недасказы:
Парог урос у зямлю, струхлеў... [25, с. 52];
Настае дзень, калі я бяру меч і бяру шчыт... [25, с. 105];
Нібыта надумала нешта бура... [23, с. 361];
в) строфы- “зачыны”:
Госці прыйшлі ў мой дом [25, с. 56];
Раскопваюць гарадзішча [25, с. 58];
Нехта стукае ў дзверы [23, с. 344].
Калі ж параўнаць версэты ў кнігах “Вастрыё стралы” і “Паляванне ў райскай даліне”, то ў апошнім заўважаецца большая ўраўнаважанасць, “правільнасць”. Паэт дамагаецца большага суладдзя ў будове: амаль заўсёды вытрымліваецца прабел паміж строфамі, назіраецца тэндэнцыя да уніфікаванасці страфічнай арганізацыі. Зборнік “Паляванне ў райскай даліне» выйшаў праз сем гадоў пасля кнігі “Вастрыё стралы”. Іх аб'ядноўвае не толькі жанравая прыналежнасць, але і тэматычная напоўненасць. Аўтар глыбока пранікае ў сутнасць з'яў, спазнае і адкрывае нам тое, на што звычайна не звяртаецца ўвага, пра што мы проста не задумваемся. Паэт даводзіць значнасць абсалютна ўсяго існага -- ад павуцінкі да зорак. “Рэчыўная” паэзія А. Разанава анімістычная. “Рэчы -- апошняе цела людзей, якое // жыве найдаўжэй” [21, с. 58]. Рэчы -- носьбіт нашай гістарычнай памяці, што застаецца ў нашай душы назаўсёды, бо “без іх нічога не значу сам” [21, с. 58]. Версэт “Рэчы-ІІ” -- лагічны працяг “Рэчаў”. Спыніўшыся на торжышчы (месцы гандлю), аўтар працягвае разважаць: а навошта яны тут, “мо для сустрэчы, а можа, для развітання” [13, с. 31]. Яны тут, “з імі // нас звязвае тайнае падабенства, бы некалі, // напачатку, // калі Бог стварыў свет, мы былі // гэтаксама рэчамі і будзем некалі зноў” [13, с. 31]. Так, аўтар версэта па-філасофску вырашае тэму кругавароту жыцця: мы не знікаем, а знікаючы, ажываем у рэчах.
3 кожнага версэта можна вынесці практычную мудрасць:
Жыццё ідзе кругам, вяртаючыся да пачатку, смерць -- нацянькі.
Хіба трэба кожнаму быць адразу і гэтым, і тым, і тым, і вось тым, і вось гэтым?!. [21, с. 92]
Такім чынам, А. Разанаў -- паэт-інтэлектуал, яго паэзія -- жыццёвая філасофія. Усё разгледжаныя жанры служаць доказам неардынарнасці і наватарства паэзіі А. Разанава. Як сапраўдны мастак, ён спасцігае рэчы і рэчаіснасць праз інтуіцыю. Аднак у сваім светапазнанні паэт апелюе і да рацыянальнага пачатку. У гэтым феномен А. Разанава: спалучэнне інтуітыўнага і разумовага спараджае творчасць, якая, з аднаго боку, пабудавана на асацыяцыях, а з другога боку, грунтуецца на аналітыцы і філасафічнасці думкі.
Заключэнне
Прааналізаваўшы паэтычную творчасць А. Разанава праз прызму мастацкіх прынцыпаў сюррэалізму, мы прыйшлі да наступных высноў:
Надзвычайнае месца ў беларускай філасофскай паэзіі XX ст. па праву належыць А. Разанаву. Ен прыкметна ўзняў інтэлектуальны і асацыятыўны ўзровень паэтычнага мыслення. “Героі” шматлікіх яго твораў -- вобразы-рэчы, прадметы, пейзажныя вобразы, прыродныя з'явы і стыхіі, жывыя істоты: трава і рунь, вада і лёд, лес і бор, калодзеж і гліна, святло і сонца, дарога і агонь, туман і зоркі, горад і камень, воўк і змеі,.ізічка і ланцуг... Прадметам яго паэтычнага асэнсавання становяцца абстрактныя вобразы і паняцці, пэўны фізічны ці псіхічны стан чалавека. У яго філасофіі прыродных вобразаў, з'яў і рэчаў (творы “Атава”, “Дуб”, “Рунь”, “Адліга”, “Завея”, “Маланка”, “Камень”, “Дрэвы” і інш.) удумліваму чытачу адкрыецца сэнсавая глыбіня, шматмернасць думкі, амест кнігі вечнасці. Пра што б ні пісаў А. Разанаў -- пра траву ці сонца, (завею ці лёд, камень ці дарогу, туман ці лес, -- ён найперш выяўляе філасофію чалавечага духу.
Шматлікія рэчы, прадметы, вобразы прыроды ўспрымаюцца як элементы-часцінкі нацыянальнай карціны свету, сімвалы народнай свядомасці. Мастацкі свет А. Разанава універсальны, ён змяшчае сэнсава значныя архетыпы, топасы, міфалагемы. Паэт імкнецца выявіць шматстайнасць і мудрую ўладкаванасць беларускага космасу, дзе ўсё паяднана таемнымі ніцямі вечнасці.
Разанава цікавіць ўся глыбіня навакольнага асяроддзя. Тут месца развагам пра жыццё і смерць, неўміручасць і тлен, дабро і зло, будучае і мінулае, чалавека і Бога, свет Сусвет. Асабліва значнымі, змястоўнымі з'яўляюцца ў этым сэнсе спецыфічныя разанаўскія верлібры Ї версэты. У іх многа асабістага, адчуваецца ўласная пазіцыя мастака, яго светапогляд, ідэі, імкненні. Ён часта гаворыць пра сябе, але яго споведзь ператвараецца ў вычарпальны расказ пра чалавека ўвогуле, у якім б'ецца сэрца сусвету.
Шлях, дарога, гасцінец, сцяжына Ї сімвалы-лейтматывы творчасці А. Разанава; у дачыненні да іх можна выкарыстаць паняцце “дамінантнай рыфмы”, вынайдзенае паэтам у яго вершаказах. Канцэпт дарогі ўяўляе з сябе парадыгму жыцця чалавека і чалавецтва і мае надзвычай складаную і разгалінаваную структуру, асобныя чыннікі якой маюць характар пераважна амбівалентны, дыфузійны, узаемаперацякальны; яны не так супрацьстаяць адно аднаму, як сінтэзуюцца ў сэнсавым полі вобраза-дамінанты. У вялікай ступені дзякуючы гэтаму сабраныя ў кнізе версэты ўспрымаюцца як адзінае цэлае, з мазаікі вырастаюць у своеасаблівы філасофска-мастацкі эпас.
А. Разанава, можна аднесці да сінкрэтычнай стылявой плыні. Яго творчасць Ї цудоўны прыклад мастацкага і філасофскага ўніверсалізму. Паэт кожным новым зборнікам сведчыць пра пастаяннае самаўдасканаленне. Здавалася б, развівацца далей няма патрэбы, творы Ї ужо ўзоры, неацэнныя па сваей філасофскай і эстэтычнай якасці.
Гранічнае выкарыстанне магчымасцей гукапісу Ї адметная якасць паэзіі Разанава. Яго вершы разлічаны ў значнай ступені не толькі на зрокавае, але і на слыхавое ўспрыняцце. Творчасць яго дэманструе сінтэз мастацтваў: асвечаныя філасофскай думкай, тут зліваюцца ў адно паэзія і музыка, жывапіс і пластыка.
У паэзіі А. Разанава назіраецца павышаная ўвага да мастацкай формы. Паэт стварыў арыгінальную жанравую сістэму. Паэт пастаянна імкнецца да стварэння новай фармальнай рэчаіснасці.
А. Разанаў -- паэт-інтэлектуал, яго паэзія -- жыццёвая філасофія. Усё разгледжаныя жанры служаць доказам неардынарнасці і наватарства паэзіі А. Разанава. Як сапраўдны мастак, ён спасцігае рэчы і рэчаіснасць праз інтуіцыю. Аднак у сваім светапазнанні паэт апелюе і да рацыянальнага пачатку. У гэтым феномен А. Разанава: спалучэнне інтуітыўнага і разумовага спараджае творчасць, якая, з аднаго боку, пабудавана на асацыяцыях, а з другога боку, грунтуецца на аналітыцы і філасафічнасці думкі.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Багамолава, А. Кожны радок крылаты: Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй Алеся Разанава [Тэкст] / А. Багамолава. // Роднае слова. Ї 2007. Ї №1. Ї С. 21-24.
2 Ламека, Л. Сучасная беларуская літаратура. аналіз твораў, матэрыялы да экзамену [Тэкст] / Л. Ламека [і іншыя]. Ї Мн.: Кніжны дом, 2003. Ї 377с.
3 Разанаў, А. Назаўжды [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Маст. літ., 1974. Ї 351с.
4 Скобла, М. Гутарка з А. Разанавым [Тэкст] / М. Скобла. // Роднае слова. Ї 2006. Ї №4. Ї С. 57-59.
5 Кісліцына, Г. М. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. М. Кісліцына. -- Мн.: Беларус. навука, 1997. -- 579с.
6 Гніламёдаў, У. Традыцыі і наватарства [Тэкст] / У. Гніламёдаў. -- Мн: Маст. літ., 1972. -- 535с.
7 Верына, У. Ю. Эвалюцыя паэтычнай сістэмы А. Разанава [Тэкст] / А. Разанава. // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. -- 2000. -- № 2. -- С. 32--35.
8 Лявонава, Е. А. Беларуская літаратура XX стагоддзя і еўрапейскі літаратурны вопыт: дапам. для студ. філал. фак. [Тэкст] / Е. А. Лявонава. -- Мінск: БДУ, 2002. -- 493с.
9 Лявонава, Е. “Слова кліча -- сэнс адгукаецца...” (ням. кн. вершасловаў А. Разанава) [Тэкст] / Е. Лявонава. // Літаратура і мастацтва. -- 2004. -- 9 крас. -- С.13.
10 Лявонава, Е. А. Агульнае і адметнае: творы беларус. пісьменнікаў XX ст. у кантэксце сусветнай літ [Тэкст] / Е. А. Лявонава. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. -- 295с.
11 Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў [Тэкст] / М. А. Лазарук [і іншыя]. -- Мн.: Народная асвета, 2003. -- 241с.
12 Багдановіч, М. Вянок [Тэкст] / М. Багдановіч. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. -- 97с.
13 Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. -- 321с.
14 Мішчанчук, М.І., ШпакоўскіІ, С. Беларускаялітаратура XXст [Тэкст] / М. І. Мішчанчук [і іншыя]. Ї Мн.: Вышэйшая школа, 2001. Ї 591с.
15 Разанаў, А. Лясная дарога: Версэты [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: I. П. Логвінаў, 2005. -- 297с.
16 Паэзія: “уводзіны ў невымоўнае”: Гутарка з Алесем Разанавым [Тэкст]. // Дзеяслоў. -- 2005. -- № 19 (6). -- С. 175-181.
17 Шкловский, В. Б. О теории прозы [Текст] / В. Б. Шкловский. -- М.: Советский писатель, 1983.
18 Туркоў, Г. Дасягнуць прасвятлення і вярнуцца ў свет [Тэкст] / Г. Туркоў. // Крыніца. -- 1997. -- № 6 (32). -- С. 94--100.
19 Разанаў, А. Танец з вужакамі: Выбранае [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1999. -- 275с.
20 Разанаў, А. У горадзе валадарыць Рагвалод [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1992. -- 273с.
21 Разанаў, А. Вастрыё стралы [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1988. -- 271с.
22 Разанаў, А. Танец з вужакамі: Выбранае [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1999. -- 275с.
23 Советский энциклопедический словарь / гл. ред. А. М. Прохорова [Текст] / А. М. Прохоров. -- 4-е изд. -- М.: Советская энциклопедия, 1986. -- 321с.
24 Бройтпман, Н. С. Историческая поэтика [Текст] / Н. С. Бройпман. -- М.: Российский государственный гуманитарный университет, 2001. -- 459с.
25 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко [Тэкст] / М. Р. Суднік [і іншыя]. -- 2-е выд. -- Мн: БелЭн, 1999. -- 987с.
26 Орлицкий, Ю. Б. Стих и проза в русской литературе [Текст] / Ю. Б. Орлицкий. -- М.: Российский государственный гуманитарный университет, 2002. -- 459с.
27 Кісліцына, Г. М. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. М. Кісліцына. -- Мн: Беларуская навука, 1997. -- 399с.
разанава сюррэалізм паэт вершаў
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Багамолава, А. Кожны радок крылаты: Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй Алеся Разанава [Тэкст] / А. Багамолава. // Роднае слова. Ї 2007. Ї №1. Ї С. 21-24.
2 Разанаў А. Назаўжды [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Маст. літ., 1974. Ї 351с.
3 Скобла, М. Гутарка з А. Разанавым [Тэкст] / М. Скобла. // Роднае слова. Ї 2006. Ї №4. Ї С. 57-59.
4 Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў [Тэкст] / М. А. Лазарук [і іншыя]. -- Мн.: Народная асвета, 2003. -- 241с.
5 Кісліцына, Г. М. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. М. Кісліцына. -- Мн.: Беларус. навука, 1997. -- 579с.
6 Гніламёдаў, У. Традыцыі і наватарства [Тэкст] / У. Гніламёдаў. -- Мн: Маст. літ., 1972. -- 535с.
7 Верына, У. Ю. Эвалюцыя паэтычнай сістэмы А. Разанава [Тэкст] / А. Разанава. // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. -- 2000. -- № 2. -- С. 32--35.
8 Лявонава, Е. А. Беларуская літаратура XX стагоддзя і еўрапейскі літаратурны вопыт: дапам. для студ. філал. фак. [Тэкст] / Е. А. Лявонава. -- Мінск: БДУ, 2002. -- 493с.
9 Лявонава, Е. “Слова кліча -- сэнс адгукаецца...” (ням. кн. вершасловаў А. Разанава) [Тэкст] / Е. А. Лявонава. // Літаратура і мастацтва. -- 2004. -- 9 крас. -- С.13.
10 Лявонава, Е. А. Агульнае і адметнае: творы беларус. пісьменнікаў XX ст. у кантэксце сусветнай літ [Тэкст] / Е. А. Лявонава. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. -- 295с.
11 Лихачев, Д. Концептосфера русского языка [Текст] / Д. Лихачев. // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. -- 1993. -- Т. 52. -- №1. -- С. 6-9.
12 Ницше, Ф. Человеческое, слишком человеческое [Текст] / Ф. Ницше. // Ницше Ф. Сочинения. В 2 т. Т. 1. -- Москва: Мысль, 1990. -- С. 341-353.
13 Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового завета. Канонические. В русском пераводе с параллельными метками и словарём [Текст]. -- М.: Российское библейское общество, 2000. -- 1312с.
14 Васілеўская, А. Загалоўкі - культурныя сімвалы [Тэкст] / А. Васілеўская. // Национально-культурный компонент в тексте и языке: Материалы III Международ, науч. конф., 7-9 апреля 2005 г., Минск. В 3 ч. Ч. 1. - Мінск: МГЛУ, 2005.
15 Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. -- 321с.
16 “Я -- той, хто шлях і хто па ім ідзе”: Гутарка з Алесем Разанавым [Тэкст]. // Літаратура і мастацтва. -- 13 кастрычніка. -- 1995. -- С. 7.
17 Паэзія: “уводзіны ў невымоўнае”: Гутарка з Алесем Разанавым [Тэкст]. // Дзеяслоў. -- 2005. -- № 19 (6). -- С. 175-181.
18 Разанаў, А. Лясная дарога: Версэты [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: I. П. Логвінаў, 2005. -- 297с.
19 Шамякіна, Т. Беларуская класічная літаратура і міфалогія [Тэкст] / Т. Шамякіна. -- Мн: БДУ, 2001. -- 451с.
20 Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. -- 297с.
21 Шкловский, В. Б. О теории прозы [Текст] / В. Б. Шкловский. -- М.: Советский писатель, 1983.
22 Туркоў, Г. Дасягнуць прасвятлення і вярнуцца ў свет [Тэкст] / Г. Туркоў. // Крыніца. -- 1997. -- № 6 (32). -- С. 94--100.
23 Разанаў, А. Танец з вужакамі: Выбранае [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1999. -- 275с.
24 Разанаў, А. У горадзе валадарыць Рагвалод [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1992. -- 273с.
25 Разанаў, А. Вастрыё стралы [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1988. -- 271с.
26 Артпымовіч, Н. Дзверы: тэкст і кантэкст [Тэкст] / Н. Артымовіч, [и другие]. -- Беласток, 1994. -- 357с.
27 Советский энциклопедический словарь / гл. ред. А. М. Прохорова [Текст] / А. М. Прохоров. -- 4-е изд. -- М.: Советская энциклопедия, 1986. -- 321с.
28 Бройтпман, Н. С. Историческая поэтика [Текст] / Н. С. Бройпман. -- М.: Российский государственный гуманитарный университет, 2001. -- 459с.
29 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко [Тэкст] / М. Р. Суднік [і іншыя]. -- 2-е выд. -- Мн: БелЭн, 1999. -- 987с.
30 Орлицкий, Ю. Б. Стих и проза в русской литературе [Текст] / Ю. Б. Орлицкий. -- М.: Российский государственный гуманитарный университет, 2002. -- 459с.
31 Кісліцына, Г. М. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. М. Кісліцына. -- Мн: Беларуская навука, 1997. -- 399с.
32 Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: дапаможнік [Тэкст] / В. Рагойша. -- Мн: БелЭн, 2001. -- 353с.
33 Разанаў, А. У горадзе валадарыць Рагвалод [Тэкст] / А. Разанаў. -- Мн: Мастацкая літаратура, 1992. -- 297с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.
дипломная работа [108,2 K], добавлен 24.12.2014Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013