Творчасць Андрэя Хадановіча ў кантэксце развіцця сучаснай беларускай паэзіі

Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.11.2013
Размер файла 57,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Курсавая работа

Творчасць Андрэя Хадановіча ў кантэксце развіцця сучаснай беларускай паэзіі

Уводзіны

Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, мастацтва слова. Прадметам яе эстэтычнага даследавання з'яўляецца чалавек, яго свет. Аднак прадмет літаратуры пастаянна пашыраецца і ахоплівае гістарычнае жыццё народа. Беларуская літаратура налічвае больш дзесяці стагоддзяў, пачынаючы ад першых летапісных твораў. На працягу ўсіх культурна-гістарычных эпох яна набывала свой нацыянальны характар і ярка, у поўнай меры выяўляла дух народа, адлюстроўвала лепшыя традыцыі і служыла сродкам яднання беларусаў у нацыю.

Роды і жанры літаратуры склаліся не адразу. Узнікалі яны ў працэсе гістарычнага развіцця літаратуры, у прамой, непасрэднай залежнасці ад духоўных запатрабаванняў чалавека эстэтычна пазнаваць свет і самога сябе, выказваць свае думкі і настроі, пачуцці, свае ўяўленні аб прыгожым і непрыгожым ў жыцці. Перш чым з'явіцца ў літаратуры, роды і жанры складваліся ў вуснай творчасці народа, у фальклоры. Менавіта адтуль, з фальклору, прыйшлі ў літаратуру, набыўшы новыя якасці, апавяданне - з народнай казкі, лірычны верш - з народнай песні.

Лірычныя творы адлюстроўваюць жыццё праз пачуцці аўтара. Калі ў эпасе на першым плане падзея, то ў лірычным творы - эмоцыя, перажыванне. Лірыцы ўласціва вобразнае выяўленне самых разнастайных адчуванняў і думак. Паняцце пра лірыку прыйшло да нас з антычных часоў. Словам «лірыкос» старажытныя грэкі называлі вершы, якія чыталіся пад акампанемент ліры. Сваю музычную прыроду лірыка захавала і сёння, і гэта важна памятаць, гаворачы пра павышаную эмацыянальнасць, інтанацыю, рытмічныя асаблівасці верша.

Лірычная паэзія заўсёды раскрывае перад намі ўнутраны свет чалавека, і чым ён багацейшы, прыгажэйшы, тым больш цікавы і важны для нас, бо ў ім - дабрыня і справядлівасць, любоў і спагада, вера і надзея на лепшае. Лірыка дапамагае глыбей спазнаць свет чалавечых эмоцый, зразумець перажыванні іншых людзей, разабрацца ва ўласнай душы.

Сучасныя беларускія паэты гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага і мінулага жыцця, праблемы жыцця простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства.

Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня? Сусветная мастацкая культура пакінула асабліва значны след на творчых пошуках і знаходках паэтаў розных пакаленняў. Гэта знак часу.

У паэзіі другой паловы 20-га стагоддзя існуюць разнастайныя кірункі мастацкіх пошукаў. Найчасцей перавага аддаецца зладжана гарманічнай мадэлі свету, не пазбаўленай аднак шматфарбнасці і кантрасту каляровай гамы, што асабліва характэрна для пейзажнай лірыкі, паэзіі хрысціянскага зместу і вершаў пра каханне.

Літаратурны працэс фарміруецца не ў адрыве ад фальклорных і літаратурных традыцый. Паэты прымушаюць загаварыць прадметы, хімічныя рэчывы, з'явы прыроды, сутнасць якіх адкрывае неабсяжны філасафічны падтэкст, выяўляе неабмежаваныя магчымасці ўмоўна-асацыятыўных сувязей і вобразна-метафарычных абстракцый. Яны дзеляцца сваімі думкамі, перажываннямі шчодра і шчыра, давяраюць чытачу самае патаемнае, асабістае, што патрабуе асаблівай чуласці і суперажывання.

Паэзія як адзін з асноўных тыпаў арганізацыі мастацкай мовы чула рэагуе на духоўны стан сучасніка. Яе крыніцай з'яўляецца эмацыянальна-асабовая сфера, якая моцна залежыць ад грамадскага клімату. Вось чаму менавіта паэзія першай адгукаецца на змены ў навакольным свеце.

Сучасны этап развіцця беларускай паэзіі працягвае і развівае асноўныя тэндэнцыі ўсёй беларускай літаратуры. Пісьменнікі імкнуцца, абапіраючыся на лепшыя набыткі літаратуры, адлюстраваць свет такім чынам, каб ва ўяўленні чытача ўзнікалі яркія і выразныя малюнкі. Рытм, рыфма, разнастайныя сродкі мастацкай выразнасці дапамагаюць перадаць у невялікім творы невычэрпнае багацце чалавечай душы.

Для сучаснай беларускай паэзіі надышоў момант, калі яна стала больш лірычнай, шчырай, непасрэднай, чалавечнай. Шчырасць - найпершая ўмова ўсякага мастацтва, а лірыкі тым больш, бо ў лірыцы важны не аб'ект наказу, а суб'ект, непаўторныя адносіны чалавека да падзей, стан яго душы. Урэшце тое, як мы перажываем сваё часовае зямное існаванне, і складае аснову нашага жыцця, яго сэнс, разгадку якога людзі шукалі ва ўсе часы. А ў выніку праз нашы перажыванні, настрой, душэўны стан праяўляе сябе, дзе наўпрост, а дзе і ўскосна, аб'ектыўны закон жыцця. Паэт якраз і цікавы сваёй успрыімлівасцю да самых няўлоўных зрухаў і змен у навакольным свеце і ў самім сабе. Сучасная беларуская паэзія - з'ява шматаблічная, рухомая, зменлівая. Яе развіццё пазначана арыгінальнымі мастацкімі набыткамі, жанравай і стылёвай дынамікай, цікавымі творчымі пошукамі. Пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых форм, зроблены смелыя творчыя спробы і прадэманстраваны эксперыменты, звязаныя з наватарствам у стылёвай аргвнізацыі верша.

Андрэй Хадановіч - аўтар кніг «Листи з-під ковдри»» (2002), «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (2005), «From Belarus with Love» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Њwiкta nowego rocku» (2006), «Бэрлібры» (2008), «Несымэтрычныя сны» (2010), «Эвангельле паводле Пілята».Эрык-Эманюэль Шміт. Пераклад (2012) [1].

Тэматыка твораў надзвычай разнастайная. Сярод шэрагу тэм асабліва вылучаецца тэма кахання, перадача якой патрабуе эмацыянальнай усхваляванасці не толькі пісьменніка, але і чытача.

Аналізам твораў паэта займаецца шмат навукоўцаў. Так, напрыклад, С.Мінскевіч[2] у сваім артыкуле піша аб тэорыі антропацэнтрычным адлюстраванні чалавечай рэчаіснасці. Фарміраванне яго творчай асобы, рост паэтычнага майстэрства разглядала ў кантэксце агульнага развіцця паэзіі з улікам біяграфічнага, агульначалавечага вопыту, к сваім артыкуле піша Франціш Богуш [3]. «Постмадэрнасць Хадановіча, - зазначае вядомы сучасны ўкраінскі пісьменнік Ю. Андруховіч [4], - уласна кажучы, ляжыць на паверхні, дакладней - аж крычыць з яе. Найперш як падкрэсленая каляжнасць, цытатнасць, пародыяцэнтрычнасць». Так сама ён піша аб ягоным самадастатковым героі, як аб адным з ключавых персанажаў таго цудоўнага асяроддзя, якое на фоне ўсіх спецыфічна айчынных умоваў таорыць сучасную гарадскую беларускую беларускамоўную культуру. Сапраўды, інтэртэкстуальнасць - адна з вызначальных рыс паэзіі А. Хадановіча. Творы вялікіх папярэднікаў падлягаюць дэканструкцыі, своеасаблівай перабудове і пры дапамозе пастышызацыі набываюць новую інтэрпрэтацыю. Па словах Г.Кісліцынай[5], тэксты А. Хадановіча «паволе ўспрымання на чытацкім узроўні бліжэй за ўсё стаяць да крыжаванак, дзе два-тры неразгаданыя словы не псуюць настрою, а выклікаюць жаданне зазірнуць у слоўнік».Даследчыкі Л. Баршчэўскі, П. Васючэнка, М. Тычына [6] пішуць пра незвычайную моўную гульню, праз якую Хадановіч стварае свой гіпертэкст. А. Брадзіхіна [7] піша пра творы-рымэйкі, узнікненне якіх звязваецца з адным, добра вядомым чытачу, класічным тэкстам. «Калі не Хадановіч - надзея беларускай літаратуры - то хто? Каму наканавана, перажыўшы ўсіх старых пердуноў, пераехаць з Парнаса на Алімп? Толькі не кажыце мне пра Курэйчыка, ён нават ня член саюза пісьменьнікаў… Наш Бог - Андрэй Хадановіч!», пісаў аб Хадановічы П. Свярдлоў [8]. А. Сабуць і Н. Шандроха [9] лічаць Хадановіча адным з лідэраў «найноўшай» беларускай паэзіі, што менавіта ён ўнёс новы досвед рэфлексіі, іроніі і самаіроніі. Тэма нашай курсавой работы з'яўляецца даволі актуальнай, таму што творчасць А. Хадановіча сучасным беларускім літаратуразнаўствам мала даследавана і патрабуе далейшага літаратурна-мастацкага аналізу.

Мэта курсавой работы: вызначыць мастацкія вартасці паэзіі Андрэя Хадановіча.

Для рэалізацыі гэтай мэты вырашаюцца наступныя задачы:

1) даць азначэнне паняццю сучасная беларуская паэзія;

2) прааналізаваць вершы А. Хадановіча ў сувязі з ўласцівасцямі тэхнікі постмадэрновай плыні;

3) вылучыць спецыфічныя жанравыя асаблівасці лімерыкаў у творчасці А. Хадановіча.

Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны ў працэссе выкладання курса «Сучаснай беларускай літаратуры» на факультатыўных і краязнаўчых занятках у школе.

1. Сучасная беларуская паэзія: асноўныя тэндэнцыі развіцця

беларускай паэзія хадановіч літаратура

Сучасная беларуская паэзія, як і літаратура ў цэлым, - новы, прынцыпова адрозны ад папярэдняга, палітычна заангажаванага, перыяду этап развіцця прыгожага пісьменства. Сённяшнюю лірыку найперш характарызуе зварот да адвечных чалавечых каштоўнасцей, што ў час паступовай маральнай дэградацыі грамадства выглядае надзвычай актуальным. Аблічча сучаснай паэзіі вызначаюць такія адметнасці, як узмацненне асобаснага пачатку, эстэтычная арыгінальнасць, інтэлектуалізацыя і філасафічнасць, трагедыйна-драматычнае светаадчуванне, прытчавасць, цяга да мініяцюрных, лаканічных форм, полістылістычнасць і жанравы сінкрэтызм, што сведчыць пра яе арыгінальнасць і патэнцыйную запатрабаванасць грамадствам. Пры гэтым вершаваная мастацкая прадукцыя, да таго ж беларускамоўная, не карыстаецца ў масавага чытача павышаным попытам. Папулярызаваць айчынную літаратуру, і паэзію ў прыватнасці, закліканы сённяшнія студэнты-філолагі - будучыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Беларуская лірыка на мяжы тысячагоддзяў - неаднародная і разнастайная як у ідэйна-тэматычных, так і ў жанрава-стылёвых аспектах сістэма. Рухомасць і адкрытасць літаратурнага працэсу на сучасным этапе прыводзіць да таго, што грунтоўныя працы, прысвечаныя яго асэнсаванню надзвычай хутка становяцца з'явамі мінулага і ўжо не адлюстроўваюць культурнай сітуацыі ў яе цэласнасці [10].

Лірыка (ад грэч. lyra - муз. інструмент або lyricos - той, хто спявае) - род мастацкай літаратуры, у якім рэчаіснасць адлюстроўваецца праз суб'ектыўнае выяўленне пачуццяў чалавека. Прадметам увагі ў лірыцы выступае ўнутраны свет асобы, яе духоўнае жыццё, думкі і ідэі, выкліканыя рознымі падзеямі. Пры гэтым перажыванне ў мастацкім творы не мае статычнага характару, яно выяўляецца працэсуальна. Іншымі словамі, калі ў эпасе галоўнае - сюжэтнасць, развіццё падзей, то ў лірыцы акцэнт робіцца на дынаміцы пачуцця.

Нярэдка знешнія з'явы, што выступаюць штуршком да напісання лірычнага твора, нязначныя, але яны, выклікаючы мноства асацыяцый, становяцца прадметам паэтычнай рэфлексіі. У гэтым сэнсе для спецыяліста-літаратара важным момантам даследавання лірычнага верша выступае вывучэнне гісторыі яго стварэння.

Пачуцці, заключаныя ў лірычным творы (замілаванасць пейзажам, гонар за радзіму, каханне і інш.), датычацца не толькі аднаго паэта, але і характэрныя, тыповыя для шырокага кола асоб. Адсюль вынікае, што побач з суб'ектыўным пачаткам лірыка нясе ў сабе аб'ектыўныя ўяўленні аб свеце.

Слова «лірыка» часам ўжываецца як сінонім тэрміна «паэзія». Сапраўды, часцей за ўсё лірычнае перажыванне перадаецца ў вершаванай форме, аднак можа быць адлюстравана і ў прозе (жанры лірычнага эсэ, імпрэсіі, абразка і інш.). Як бачым, лірычныя вершы з'яўляюцца сферай перасячэння згаданых паняццяў.

Важная прыкмета лірыкі - экспрэсіўнасць. Мова лірычнага твора вызначаецца павышанай эмацыянальнасцю, набліжаецца да жывой, усхваляванай мовы чалавека. Пры гэтым лірычны верш адрозніваецца ўнутраным адзінствам. Перабой розных псіхалагічных станаў у ім недапушчальны. Патрабаванне адной танальнасці, аднаго настрою вымагае лаканізму формы. Як правіла, вялікіх па памеры лірычных твораў не бывае, хаця ў практыцы сусветнага вершапісання сустракаецца жанр лірычнай паэмы: напрыклад, паэма «Яна і я» Я. Купалы, «Патрыятычная песня» П. Панчанкі, «Паэма без героя» Г. Ахматавай і інш.

Лірычная экспрэсія ўплывае і на падбор слоў, і на сінтаксічныя канструкцыі, і на фанетыка-рытмічную пабудову тэксту. Вялікую ролю адыгрывае ў лірычнай паэзіі рытм. Ён надае твору музычнасць і з'яўляецца сам па сабе змястоўным. Найбольшае эмацыянальнае ўздзеянне на чытача аказваюць лірычныя творы, дзе асноўнай ідэі, псіхалагічнаму стану, заключанаму ў вершы, падпарадкоўваецца яго рытмічная арганізацыя. Скажам, элегічны, сумны настрой выразней перадаюць радкі, напісаныя трохскладовым метрам (дактылем, амфібрахіем, анапестам), хуткасць, дынамізм - двухскладовым (харэем, ямбам) у спалучэнні з невялікай колькасцю стоп. Парушэнне гэтага прынцыпу часта адмоўна адбіваецца на адпаведнасці, правільнасці ўспрымання чытачом зместу твора

Часта лагічная ўпарадкаванасць выказванняў адыходзіць на перыферыю, саступае алагічным, хаатычным фразам. У большай ступені такая адметнасць уласціва паэзіі ХХ ст., а падмурак падобнага спосабу выражэння лірычнай думкі быў закладзены сімвалістамі. У беларускай практыцы вершапісання падобныя прыёмы пачалі культывавацца адносна нядаўна і дагэтуль спарадычна, таму яны трывала звязваюцца з авангардным накірункам. У другой палове мінулага стагоддзя М. Танк, арыентуючыся на набыткі заходнееўрапейскага мастацтва слова, пачаў выкарыстоўваць элементы мадэрнісцкага стылю ў сваіх верлібрах. Магчыма, толькі ў беларускай паэзіі Беласточчыны разбурэнне традыцыйнага сінтаксісу, адсутнасць ці нерэгулярнасць рыфмы, асацыятыўная ланцуговасць успрымаюцца звыклымі, што абумоўлена геаграфічным становішчам рэгіёна і асаблівасцямі моўна-культурнай сітуацыі.

Аднак форма лірычнага твора не мае самадастатковага значэння. Сіла эмацыянальнага ўздзеяння верша вызначаецца перш за ўсё яго зместам. Менавіта ў ім спрэсаваны чалавечыя думкі і пачуцці.

Эспрэсіўнасць спрыяе і другой неад'емнай адметнасці лірыкі - сугестыўнасці, пад чым разумеецца максімальная ўнушальнасць, заражальная сіла твора. У эпасе і драме можна прымаць або не прымаць героя і яго погляды, іранізаваць ці спачуваць яму, г.зн. успрыняцце твора адбываецца з пэўнай дыстанцыі. Цалкам жа ўспрыняць лірычны твор - гэта адчуць настрой паэта, пранікнуцца думкамі аўтара, перажыць яго пачуцці як асабістыя. У гэтым і ёсць абаяльнасць лірыкі і адначасова складанасць яе разумення.

Наяўнасць лірычнага героя - адна з адметных рыс лірыкі. Лірычны герой - гэта носьбіт перажывання. Часцей за ўсё яго вобраз вымалёўваецца паступова, раскрываючы асобныя рысы, не з аднаго, а з шэрагу (цыкла) вершаў або нават творчасці ў цэлым. Лірычны герой цесна звязаны са светаадчуваннем, рэфлексіяй паэта над уласным духоўна-біяграфічным вопытам. Даволі часта яго немагчыма адрозніць ад асобы эмпірычнага аўтара. Лірыка, дзе лірычны суб'ект максімальна набліжаны да асобы творцы, атрымала назву аўтапсіхалагічная. Скажам, вершы М. Багдановіча «Я бальны, бескрыдлаты паэт…», «Цемнавокая пані, канец!.» відавочна адлюстроўваюць біяграфічныя рэаліі і перажыванні самога пісьменніка. Першы выяўляе смутак паэта, звязаны з прадчуваннем блізкай смерці, другі, прысвечаны Г. Какуевай, напісаны з нагоды яе замужжа. Аднак лірычнае перажыванне не тоеснае пачуццям паэта як біяграфічнай асобы. Аўтар можа адлюстроўваць сітуацыі, якія ў рэальным жыцці не перажываў, гэта значыць звяртацца да творчай фантазіі, дапускаць мастацкі вымысел. У некаторых выпадках, асабліва ў грамадзянскай або любоўнай лірыцы, пісьменнік, свядома надзяляючы лірычнага героя тымі ці іншымі якасцямі, уплывае на ўспрыняцце ўласнага вобраза, стварае сабе жаданы імідж, бо большасць філалагічна непадрыхтаваных чытачоў схільна праецыраваць думкі і ўчынкі героя на асобу паэта. Таму нельга просталінейна атаясамліваць эмпірычнага аўтара са створаным ім вобразам. Лірычны герой - гэта вобраз, што, як і ўсе літаратурныя вобразы, з'яўляецца абагульненым, тыпізаваным.

Такім чынам, лірычныя перажыванні могуць належаць як самому паэту, так і асобам, зусім да яго не падобным (гэта і адмоўныя героі, персанажы іншага полу, нябожчыкі, рэчы і г.д.) Лірыку, дзе перадаюцца пачуцці асобы, адрознай ад аўтара, называюць ролевай.

Стан чалавечай свядомасці ўвасабляецца ў лірыцы рознымі спосабамі. Верш можа ўяўляць сабой спавядальны маналог, даносіць думкі непасрэдна, прама, а можа перадаваць пачуцці ўскосна, праз адлюстраванне сітуацый, з'яў, рэчаў, якія выклікалі гэтыя перажыванні. Калі ў цэнтры такога твора - дэскрыпцыя знешняй рэальнасці, то ён належыць да апісальнай лірыкі. Даволі часта апісальным спосабам выяўлення сваіх пачуццяў паэты карыстаюцца ў пейзажных вершах, хаця праз дэскрыпцыю могуць перадавацца і перажыванні, звязаныя з каханнем, і маральна-этычныя праблемы. У іншых выпадках верш можа мець зачаткі сюжэта, г.зн. уключаць шырокі паказ з'яў і падзей, што спрычыніліся, стымулявалі ўзнікненне твора. Такая разнавіднасць лірыкі атрымала назву апавядальная. Да прыкладу, «Алеся», «Мая жонка», «Лён», «Выпраўляла маці сына…» Я. Купалы з'яўляюцца тыповымі ўзорамі такога спосабу данясення галоўнай ідэі. Аднак канкрэтнасць, падзейнасць маюць тут другаснае значэнне, а галоўнае адводзіцца «вобразу-перажыванню».

Амаль у кожным лірычным творы ёсць медытатыўны пачатак, псіхалагічна напружаны роздум. У апісальнай лірыцы медытацыя заключана ў падтэксце. Па гэтай прычыне лірычны род не сумяшчаецца з нейтральным тонам выказвання, як, скажам, многія эпічныя творы.

У працэсе светаспасціжэння першачарговая роля належыць складаным і шматгранным стасункам паміж асобай і быццём, якія звычайна разгортваюцца ў трох асноўных напрамках: сацыяльнае жыццё індывіда, сувязь яго з колам прыватных асоб, узаемазалежнасць чалавека і прыроды. Адпаведна гэтаму ў сучасным прыгожым пісьменстве вылучаюцца тры разнавіднасці лірыкі: грамадзянская, інтымная, пейзажная. Умоўнасць такога падзелу, у аснову якога пакладзена найперш прыкмета зместу, і хісткасць межаў паміж асобнымі відамі пацвярджаецца наяўнасцю шматлікай колькасці вершаў змешанага, «камбінаванага» тыпу. Напрыклад, вершы Я. Купалы «Зіма», «Зімовая ноч», «Крым», «Спадчына», дзе праз замілаванасць пейзажам выяўляюцца патрыятычныя пачуцці, аднолькава належаць грамадзянскай і пейзажнай лірыцы.

Многія даследчыкі вылучаюць яшчэ адзін від лірыкі - філасофскую, якая адлюстроўвае рэфлексію асобы ў імкненні спасцігнуць таямніцы светабудовы, дапамагае асэнсаваць феномены часу, вечнасці, смерці, выяўляе напружаны роздум пра прызначэнне чалавека на зямлі. Нягледзячы на тое, што «ледзьве не ў кожным лірычным творы прысутнічае медытатыўны пачатак», не ўласцівая лірыцы дыскурсіўнасць, рацыянальнасць такіх вершаў доўгі час выклікала спрэчкі сярод літаратуразнаўцаў. Неабходна зазначыць, што эскалацыя вершаў уласна філасофскага зместу ў апошнія дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя аформілася ў інтэлектуальна-філасофскі кірунак і ў айчынным мастацтве слова, які рэпрэзентуюць М. Танк, А. Разанаў, Н. Артымовіч, Г. Булыка, Г. Дубянецкая і інш.

Мадэрнізацыя свядомасці ў постсавецкай культурнай прасторы ў многім абумоўліваецца катэгарычным адмаўленнем мастакамі слова ідэалагічнай рыторыкі, псеўдаграмадзянскасці, дагматыкі савецкага часу. На сучасным этапе ў прыгожым пісьменстве магістральная роля належыць сцвярджэнню вечных, агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. «Афіцыйнае» вяртанне ў сферу мастацтва і жыцця паняццяў вера, Бог адбілася ў паэзіі пашырэннем рэлігійных і хрысціянска-філасофскіх матываў, якія займаюць важнае месца ў творчасці Р. Барадуліна, В. Шніпа, С. Законнікава, Г. Тварановіч, В. Аксак, Т. Бондар і інш. Акрамя біблейскіх сюжэтаў і вобразаў, паэты паслядоўна звяртаюцца да антычнай міфалогіі, а таксама выкарыстоўваюць багаты вопыт народнай міфасвядомасці, тым самым далучаючыся да першкрыніц, асноў беларускай духоўнасці. Паказальнай у гэтым сэнсе з'яўляецца творчасць Р. Барадуліна, А. Сыса, А.Мінкіна, М. Скоблы і інш. З імкненнем да захавання нацыянальнай памяці звязана і цікавасць сучасных аўтараў (Н.Гілевіча, А. Разанава, Я.Сіпакова, Л. Рублеўскай, Н. Мацяш, І. Багдановіч і інш.) да гістарычнай тэматыкі. Пры гэтым шматаспектнасць яе ўвасаблення - ад рамантызацыі далёкага мінулага да рэалістычнага паказу падзей і постацей даўніны - сведчыць пра пераасэнсаванне вобразаў нашых славутых продкаў і разбурэнне ранейшых стэрэатыпаў у асвятленні гістарычных калізій.

Пошук нацыянальнай ідэі і адраджэнне самасвядомасці беларусаў характарызуюць патрыятычна-публіцыстычную паэтычную плынь, што набыла асаблівую папулярнасць у 90-я гг. Яе рэпрэзентуюць Н.Гілевіч, Г. Бураўкін, А. Сыс, В. Куртаніч, В. Шніп, Л. Рублеўская, С. Сокалаў-Воюш і інш. Публіцыстычнасць стылю ўласціва і вершам з экалагічнымі матывамі, пашырэнне якіх дэтэрмінавана пагрозлівым дысанансам сучаснага чалавека і прыроды, парушэннем гармоніі паміж бія- і наасферай (Р. Барадулін, Ю. Свірка, А.Пісьмянкоў, А. Сыс, Э. Акулін і інш.), а таксама чарнобыльская тэматыка, з'яўленне якой стала балючым водгукам на трагедыю нацыянальнага маштабу. Радыяцыйная катастрофа пасяліла ў сэрцах паэтаў мінорна-драматычнае светаадчуванне, боль i крык душы. З трывогай гавораць яны пра паслячарнобыльскую з'яву [10]. (М. Мятліцкі, Р. Барадулін, А. Вялюгін, С. Законнікаў, У. Някляеў і інш.). Атрыбутыўнай адзнакай сённяшняй лірыкі выступае адлюстраванне гарадскіх рэалій як натуральнага, а не варожага асяродку чалавечага існавання. Урбаністычная тэматыка стала неад'емнай часткай паэтычнага свету Г. Булыка, Л. Дранько-Майсюка, А. Глобуса, Л. Рублеўскай, І. Багдановіч і інш. Разам з тым традыцыйныя для беларускай традыцыі вершапісання тэмы вёскі і настальгіі па ёй, жывапісання прыроды і ўвасаблення прыгажосці родных краявідаў, жахаў і наступстваў вайны (прычым як Вялікай айчыннай, так і вайны ў Афганістане), кахання і інтымных перажыванняў асобы, якія знаходзяць сваё ўвасабленне ў лірыцы ледзьве не кожнага аўтара, займаюць трывалыя пазіцыі і ў сучаснай паэзіі.

Як бачым, беларуская паэзія сёння - з'ява шматаблічная і неаднародная. У сваёй кнізе даследчыкі вылучаюць шэсць асноўных мастацка-стылёвых плыней ў сучаснай лірыцы - лірыка-апавядальную, рамантычную, публіцыстычную, мастацка-сінкрэтычную, філасофска-аналітычную, універсальна-інтэлектуальную - і адзначае іх кантактнасць, дыфузію, узаемапранікальнасць. Тым не менш у агульным выглядзе можна сфармуляваць дамінанты развіцця беларускай лірыкі на сучасным этапе. Гэта:

1 узмацненне асобаснага пачатку, суб'ектыўна-выяўленчага фактару;

2 дэкананізацыя традыцыйных форм, эстэтычная арыгінальнасць (жанрава-эстэтычны сінкрэтызм, сінтэз паэзіі і прозы, вынаходніцтва новых фармальных адзінак), што значна ўскладняе вызначэнне жанравай прыроды твора;

3 арыентацыя на сусветныя культурныя традыцыі, і ў прыватнасці, еўрапейскі мадэрнізм і постмадэрнізм, што спрыяе актывізацыі класічных еўрапейскіх і ўсходніх форм лірыкі;

4 інтэлектуалізацыя і філасафічнасць; шырокае выкарыстанне форм мастацкай умоўнасці (прытчы, парабалы і інш.)

5 шматтэмнасць, якая часта праяўляецца ў межах аднаго верша;

6 цяга да мініяцюрных, лаканічных форм верша, адсутнасць буйных вершаваных форм (рэдкае выключэнне - раман у вершах Н.Гілевіча «Лодачкі»);

7 трагедыйна-драматычнае светаадчуванне, уласцівае «памежнаму чалавеку»;

8 полістылістычнасць (спалучэнне ў паэзіі канкрэтнага аўтара прыёмаў розных мастацкіх стылей - рэалізму, неарамантызму, імпрэсіянізму, сімвалізму, постмадэрнізму, экзістэнцыялізму і інш.).

Неабходна зазначыць, што даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу ўскладняецца яго зменнасцю, рухомасцю і адкрытасцю для засваення набыткаў сусветнага вербальнага дыскурсу [7].

2. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі

Характэрнай прыкметай стылю Андрэя Хадановіча з'яўляецца інтэртэкстуальнасць, што звязана з яго постмадэрнісцкай арыентацыяй. Паэт любіць гульню з цытатамі, літаратурнымі кодамі, крылатымі словамі. Зазвычай яна мае канцэптуальны характар. Суадносіны са сцверджанымі ў сусветнай культуры ўяўленнямі пра норму дазваляюць раскрыць пэўныя важныя рысы сучаснасці, ажыццявіць пераацэнку каштоўнасцяў. У выніку дэканструкцыі культурнага інтэртэксту аднатыпныя з'явы сучаснай рэчаіснасці, што выклікаюць адмоўную ацэнку аўтара, паўстаюць у зніжана-парадыйным выглядзе.

А. Хадановіч спрабуе разбурыць старэатып. Якім чынам? Ен задзейнічае механізмы паэтыкі ў сучасных актуаліях нацыянальнага жыцця. Смешна? Парадаксальна? Мабыць, так. Але, як нам бачыцца, спроба такая есць. Магчыма, як не ўсведамляе і сам паэт. І гэта ў гісторыі беларускай літаратуры першы і надзвычайны акт версіфікацыйнай прышчэпкі паэзіі да адарвнай ад яе прозы жывога грамадскага арганізма…

У першым выпадку Хадановіч - не «орган паэзіі», як пісаў Горкі пра Ясеніна, а інструмент паэзіі. Ён і піша не для чытання, а для дэкламацыі (слухачоў, дзе ён калабурна выгаворваецца на высокім узроўні свайго інтэлекту і начытанасці). І піша ён не зборнікі і не кнігі, як яму здаецца, а сюжэтна раскладвае ўласныя вершы згодна сцэнарыяў сваіх былых ці яшэ будучых выступленняў (канцэртаў па сутнасці). Нездарма ў інтэрв'ю «Советской Белоруссии» ён паўпрост гаворыць Л. Рублеўскай пра неабходнасць збліження сучаснай літаратуры (маючы на ўвазе паэзію) з масавай культурай.

«Ты» - гэта слухач і чытач, бо сам Хадановіч урубіўся ў гэта як ніхто іншы. Ужо ў прадмове да свайго зборніка паэт дабраахвотна дае паказанні на сябе. Ён прастадушна прызнаецца. Што ў гэтых гульнёва-іранічых рытмізаванных тэкстах яго «галавы і асабліва «душі і сэрца» украдзена столькі, колькі дазволіла маскультурнае грамадскае атачэнне, у якім ён жыве і творыць. Пра гэта ён піша і ў вершы «Чэмпіянат свету па акынскай паэзіі» (дарэчы, а ці не лепш «першынство»?):

І ты, як стары дасведчаны акын,

гатовы спяваць ад радасці,

бо ўсе іншыя нечага шукаюць,

а ты ўжо знайшоў. [10, с. 21]

Пра цэнтоны ўжо абрыдла казаць. Пра начытанасць ды інтэлектуальнасць паэта, выдатнае веданне ім замежнай літаратуры і паэзіі таксама. Малайчына! Але ж-дзе што новае?! Рыфмаваць «кайф-драйв» ужо і самому не з рукі. Значыць, ёсць зразуменне і доля самакрытычнасці. Аднак чытем верш «Сухі закон»:

«Пара па пабах!»-

гучыць немілагучна,

асабліва гэтае «па-па»,

нібы намякае на развітанне,

а вечар яшче толькі пачынаецца.

З табой іранічны іранец,

крыху затурканы турак,

два рассеяныя расейцы,

вугорац,

чарнагорац,

шатландскі горац

і твая сяброўка,

у якой сення сухі закон. [11, с. 30]

Нацягнута, надумана, «халяуна», як рыфма да ўпомненага папярэдняга верша «Драйв», асабліва гэтае банальнае: іранічны іранец, затурканы турак, рассеяныя расейцыДалей аўтар распавядае дзе хто жыў і вянчаўся з вялікіх творцаў… Хадановіч - чалавек начытаны. Будзем спадзявацца, што, дзякуючы яго літаратурнаму «лікбезу», у нашай краіне стане больш дасведчаных людзей.

Верш «Пераключаючы каналы» (дарэчы, чытаючы зборнік, падобнае адчуванне якраз і ўзнікае, нездарма і падназва яго - «гісторыя ў чатырох фільмах») увесь пабудаваны на блізкіх алітэрацыйных і паняційна - досведных асацыяцыях, тыпу:

каналаў у Амстэрдаме

нашмат болей,

чым на тэлебачанні.

І што:

Масты каналаў тут

Разводзяцца значна часцей,

Чым людзі. [11, с. 39]

Нярэдка Хадановіч піша вершы ў дагоду сваім чытачам прыхільнікам, падпарадкоўваючы свой талент моладзевым настроям і паводзінам, альбо дапасоўваючы свой талент маладзевым настроям і паводзінам, альбо дапасоўваючы свае тэксты да часовай палітычнай кан'юктуры ў грамадстве. Даходзіць да таго, што нават яго гадавалая дачка, «праглядваючы» прынесеную распаўсюднікам газету, няхай яшчэ і бязіоўна, але ўжо безумоўна робіцца свядомай:

Хвіліна няўвагі - і рука дацягнулася

да вядомага палітыка!

«Так яму, так!» - радуюцца бацькі.

Дзіця зрабіла свой выбар. [11, с. 75]

А ў вершы «Палтэргейст» паэт ўвогуле «выстаўляе» сябе перад чытачамі (слухачамі) гэткім беларускім сучасным Бадлерам, у якога:

зранку рукі над лэптопам

трасуцца так,

што цыгарэта падае на падлогу

з іншага краю стала.

Адкуль яна тут?

Ты ж не паліш дзесяць гадоў.

Відавочна, палтэргейст.

Хто яшчэ мог за адну ноч

Нанесці сюды столькі пляшак з вінос,

спаражніць іх

і параскідаць у лазенцы? [11, с. 46]

Блізкае меркаванне адносна дэманстратыўнай «тэкстуальнасці» ўжо ў другога паэта - Андрэя Хадановіча - сустракаем у Юрыя Андруховіча [12]: «Постмадэрнасць Хадановіча, уласна кажучы, ляжыць на паверхні, дакладней, аж крычыць з яе…Аднак разуменне постмадэрнага як суцэльнай цытатнасці, калажнасці ды гуллівасці - настолькі павярхоўнае, што называецца, у зубах навязлае і відавочнае, што так і хочацца яго ўшчэнт абвергнуць. Бо нішто занадта відавочнае не можа быць праўдзівым.

Андруховіч робіць спробу вызначыць творчасць Хадановіча праз феномен беларускага бубабізма (мастацкая плынь украінскай літаратуры канца 20 ст.), але адмаўляцца ад гэтай думкі, прызнаючы збег упадабненняў выпадковым. Такімі ж вузкімі здаюцца і «рамкі» любой другой плыні, хаця відавочна, што паэзія Хадановіча сугучна творчасці другіх маладых інтэлектуалаў.

Калі на пачатку 80-х гг. беларускі інтэлектуалізм быў прадстаўлены адным Алесем Разанавым, то на пачатку новага стагоддзя ён асацыіруецца з імёнамі і больш маладых творцаў - таго ж Ігара Бабкова, Міхася Баярына, Макса Шчура, Таццяны Слінка, а дзякуючы паэтычным набыткам Андрэя Хадановіча ён наогул перастаў успрымацца як «літаратура для абраных» і выйшаў на эстраду. Класічныя формы спрыяюць таму, што паэзія гэтага аўтара ўспрымаецца лёгка, выклікаючы ў чытача ўсмешку і радасць пазнавання - яго цэнтонная паэзія трымаецца, пераважна, на знаёмых радках хрэстамантый па беларускай літаратуры.

Падабаецца лёккасць вершаў Хадановіча, задецца, што хоць ён і укладвае ў іх якісьці пэўны і глыбокі сэнс, але прачытаўшы верш ты адразу не разумееш аб чым ён, хутчэй, ты зачыняеш вочы і адчуваеш рэлакс:

Ідзе трамвай на Серабранку.

Гляджу - і сэрца халадзее.

Я буду плакацца ў фіранку

Зь зялёным колерам надзеі.

Я буду плакацца да ранку,

спаць замінаючы суседзям.

Ідзе трамвай на Серабранку…

Давайце разам не паедзем! [18, с. 21]

Імітацыю антычнай прасодыкі ў лістах паміж асобамі, чые імёны асацыіруюцца са словам «таталітарызм», варта згадаць «дэмана класікі» - эстэтычнае паняцце, пад якім разумеюць тое супярэчанне, што ўвасабілася ў класічным ідэале мастацтва як імкненне да формы, да ўзорнага выяўлення прыгажосці, але таксама і як імкненне да ўлады, як падпарадкаванне асаблівага і адзінкавага моцы ўсеагульнай формы. Класіка дэманічная менавіта з-за гэтай яе сутнасці-як пошук улады і формы.

Адносіны да класікі ў А. Хадановіча свабодныя, іранічныя. Класічная форма прымаецца і зноў ставіцца пад пытанне, чары, якія зыходзяць з антычнасці, шматразовы зломлены, пераасэнсаваны - дэман ператвараецца ў гарэзлівае чарцяня. «Выбраныя месцы» - бліскучая ілюстрацыя паняцця «постмадэрнісцкі класіцызм», з чаго вынікае, што беларуская літаратуране толькідаспела да постмадэрнізму, але і мае развітыя формы.

Не горшым узорам постмадэрнісцкага класіцызму з'яўляецца і верш «Наследаванне Гарацыю».

Я помнік ладжу ў кшталце мунускрыпту.

Не знішчыць сцежку да яго дзірван!

Я фін паміж пяскоў зямлі Егіпту,

паміж калмыкаў - горды ўнук славян!

Няхай паўзуць па Беларусі чуткі,

што помнік маю, як і маю мець:

не чэляс, пругкі і зусім не гнуткі

(з ім побач Аляксандраў слуп - малюткі).

не біцэпсы трывалыя, як медзь.

не кудзеры, не вочы і не персі -

штось іншаедае натхненню рух!

Не! Толькі дух мяне трысае ўверсе,

магутны дух, непераможны дух! [13, с. 25]

Пафас першакрыніцы зводзіцца на нішто дзякуючы іранічнаму параўнанню аўтарам александрыйскага слупа з палавым органам, аднак метафара здаецца дастаткова натуральнай у бурлескным творы і цалкам адпавядае нацыянальнай традыцыі бурлеска. Сам жа Хадановіч, відавочна, схілены разглядаць сваё «Наследванне…» ў шэрагу твораў, так ці інакш рэпрэзентуючых «антыімперскія стратэгіі ў распарцоўцы топасу помніка» (больш падрабязна ў эсэ «Заспетыя на Гарацыі. Тры стратэгіі будаўніцтва помнікаў») [14]

Адшукванне ўсіх «крыніцаў» інтэкстуальнай паэзіі Хадановіча - занятак няўдзячны. Па-першае, таму што сама идэя постмадэрнізму абвяргае разуменне інтэртэкстуальнасці як узыходжання да першакрыніц (такі аналіз сведчыў бы якраз пра лінеёнасць твора, у той час як постмадэрніцкі твор прадугледжвае аб'ём). Па-другое, гэты аўтар увесь час мяняе свае творчыя прыярытэты. Так, на пэўным этапе здавалася, што Хадановіч аддае перавагу іншаземнаму матэрыялу.

Сёння ж первага яўна аддаецца хрэстамантыйнаму матэрыялу. Так, верш «Спеў аб маім суіцыдзе» нагадвае аб «Пагоні» М. Багдановіча. Верш «Калі разгуляцца» мае спасылкуна малавядомую сёння «Грэнаду» - «прынада, прынада, прынада…», а ў цэлым з'яўляецца пародыяй на верш Цютчава.

Люблю навальніцу на свята працоўных,

калі разгуляцца ў небе пярун,

а тут на зямлі, і з стыхіяй на роўных,

свой верш прамаўляе паэт-гаварун. [12, с. 39]

Калі вершы Хадановіча канца мінулага стагоддзя патрабавалі «арыстакратычнага чытача», носьбіта ўнутранай «інтэртэкстуальнай энцыклапедыі», то сёння Хадановіч апелюе пераважна да моладзі і калег па пяры. Дарэчы, сатырычны вобраз калегі-паэта сустракаецца ў вершах Хадановіча пастаянна, што не дзіўна, прымаючы да ўвагі выключную значнасць, якую набывае для яго свет літаратуры. Сярод вершаў гэтай тэматыкі вылучаецца «Калыханка для маладога літаратара», дзе аўтар не толькі працытаваў адразу некалькі вядомых радкоў, але і вылучыў збег слоў, якія ў філалагічным асяроддзі лічацца ўзорам няўдалага гукаспалучэння, наводзячы на думку, што дыялагічны па прыродзе сваёй творчасці паэт дбае пра сваіх маладзейшых паслядоўнікаў.

Спі, дзіцятка, птушкі ўжо паснулі,

зоры ў неба па ваду пайшлі.

Кукавадла вусцішнай зязюлі,

Люлі-люлі, прыляцелі кулі…

Стала ціха-ціха

на ўсёй зямлі. [12, с. 9]

У адрозненне ад многіх сваіх равеснікаў, Хадановіч у цэлым станоўча ўспрымае акаляючы свет, а на недарэчнасць асобных момантаў жыцця рэагуе больш стрымана, выкарыстоўваючы такія традыцыйныя мастацкія прыёмы, як іронія, самаіронія, гратэск. Калі пагадзіцца з фармулёўкай, што постмадэрнізм уводзіць забарону на адчуванне жыцця як трагедыі, бо ўсё ўжо «было, было, было», то можна было б гэтым вытлумачыць і нечаканы для сённяшняга часу аптымізм яго твораў. «Што тэатрам было за Шэкспірам // Мыльнай операй стала цяпер!» [15, с. 36] - так акрэслівае сваё ўспрыняцце ўзаемаадносін мінуўшчыны і сённяшняга дня пісьменнік. Ён не блюзнерыць, гуляючы са «святым» нядаўнім паняццямі, проста, зафіксаваныя праз пісьмо, яны ўспрымаюцца як рэаліі тэксту, а не як маральныя каштоўнасці. Так, вядомая песня «С чего начинается родина» ўспрымаецца пісьменнікам ужо як умоўная тэкставая рэальнасць, а не як твор, здольны выклікаць сентыментальна-патрыятычныя пачуцці ў пэўнай часткі насельніцтва. Яго верш «З чаго пачынаецца Жодзіна?» не з'яўляецца толькі прасадыйнай пародыяй на вядомы ўзор, а мае некалькі сэнсавых слаёў.

З чаго пачынаецца Жодзіна?

Дальбог, не з машыны «Белаз»!.

Я сёньня сьвяткую народзіны:

Як што, запрашаю і вас!

Як не, адмаўляйся бяз сораму -

Шмат ежы на Белай Русі!

Пад месяцам, сонцам і зорамі

Ўсяго ўсё адно не з'ясі!

Шчэ больш на зямлі - мама родная! -

Харошых ды розных кабет;

Ды некахае ніводная,

Хоць руш да манахаў ў Тыбет!

Сігаеш за пекнымі паннамі,

Ды марным стаецца твой сніг.

Іўсё ж не памрэм занядбанымі,

Бо Жодзіна дбае пра ўсіх! [12, с. 12]

Іронія Хадановіча - як сродак паказаць неадпаведнасць увасобленай у пратэксце ілюзорнай гармоніі і антыпатычнай рэальнасці - далей пачынае набываць гратэскныя формы, даводзячы ідэю аховы, закладзеную семантычна ў слове «Радзіма», да абсурду.

Сардэчнымі словамі, поўхаю,

Прутом, бізуном, рамянём

Гадуе, кунежыць, выхоўвае.

І большай ні ўночы, ні днём

Нас песьціць ня знойдзем аматаркі.

А як адыходзім да сне,

Вачыма ласкавае мацеркі

Глядзіць у калыску й труну [12, с. 12]

Здавалася б, відавочны сацыяльны падтэкст верша, не паспеўшы як след выявіцца, сыходзіць на нішто, перамежаваны новай гульнёй, якая падалася аўтау цікавай.

З чаго пачынаецца Жодзіна?

З разгалістай літары «ж»,

Як жонка, жыхарства, жыдоўская

Жахліва жывая журба,

Жабрацтва, журы, «Жыгулёўскае»,

«Жызель», «Жэрміналь», жажаба… [12, с. 12]

Гэтая частка, разгортваць якую аўтар, здаецца, мог бы да бясконцасці, дэманструючы зноў і зноў сваю выключную здольнасць ствараць тэкставую утопію, дзе гучанне слова замяняе цялеснасць рэальнасці, падкрэслівае яшчэ раз той факт, што інтертэкстуальнасць - не проста механічны прыем, а натуральны для маладога пакалення спосаб мыслення.

Цытатнасць іншым разам успрымаюць выключна як барацьбу са старэатыпамі, коснасцю моўных структур, здольных быццам бы зняволіць свядомасць. Думаецца, аднак, што для маладых беларускіх аўтараў-постмадэрністаў, а іншых у нас пакуль і няма, ідэя барацьбы са структуралізацыяй моўнай свядомасці не з'яўляецца актуальнай. Па-першае, для іх сацрэалізм, ад якога прынцыпова адштурхоўваліся такія вядомыя постаці рускага постмадэрна, як Ерафееў, Сарокін, Пелевін, Эрскін, не паспеў стаць дагматычным - ён успрымаецца хутчэй як нецікавая, бедная ў мастацкім плане літаратура, якой не хапае повязі з жыццем. І тут постмадэрнізм хутчэй збліжаецца, чым разыходзіцца, з плынню-папярэдніцай - яны не здольныя адлюстроўваюць сапраўдную рэальнасць, праўда, па розных прычынах. Па - другое, крытычны стан, у якім знаходзіцца нацыянальная мова ў нашай краіне, хутчэй адбівае ахвоту весці моўныя гульні, прынамсі, весці з такім жа размахам, як гэта адбываецца ў літаратуры краіны-суседкі. Не трэба пільнага прачытання, каб заўважыць, што кідкасць, можна сказаць, феерычнасць, з якой абыгрываюцца лёгкапазнавальныя коды чужых мастацкіх сістэм, не мае под сабой мэту сапраўды выставіць іх у непрыгожым свеце, прынамсі, паказаць іх састарэласць, неактуальнасць.

Гульні са словам у яго вершах хутчэй даюць уяўленне аб новых мажлівасцях нацыянальнай мовы, чым нагадваюць пра яе лядашчасць.

Безумоўна, патрабуецца поўная падрыхтаванасць (не столькі веды, колькі само жаданне «расчытваць» аўтарскія загадкі), каб атрымліваць задавальненне ад такіх, да прыкладу, радкоў: «манюка // лухту адмыслова вярзе - // паза ёю ни слова, ни гука, // ты Страцим-Сэнс-Санс sans parole, балазе…».Ці ад ужо больш павярхоўнага, алітэрацыйна-метафарычнага: «…цвітуць цвікі радзімы гваздзікі».

Творы Хадановіча арыентаваны не на абстрактнага чытача, а не чытача, здольнага заўважыць і прасачыць выкарыстанныя паэтам культурныя коды. Інтэлектуальны дыскурс прадугледжвае і наяўнасць сфарміраванага крла аднадумцаў, калі не эліты, то хаця б роўных па культурным статусе. Аднак жа іншы раз здаецца, што паэт насамрэч адчувае сябе як яго герой, што вядзе сой радавод ад чужаніцы Камю.

Я насамрэч чужаніца й нішто насамрэчна -

чужынскае мне не чужое,

ненасамрэчна - чужынскае ці насамрэч - нечужынскае

ўжо я,

нібы рыба, забіваю на пляжы і, быццам араба, з сябе

выціскаю па кроплі,

каб, стаючыся напраўду чужынцам ад капелюша

да абцаса

пантолі

з гонарам вымавіць: так насамсправе, я ужо наўсуцэль

чужаніца… [13, с. 49]

Цяжка пазбавіцца ад уражання, што тэкстасвет літаратуры выклікае ў Хадановіча больш эмоцый, чым актуальныя праблемы сённяшняга дня. Такая апантанасць чужой культурай стварае дадатковы камічны эфект у творах, напрыклад у яго лімэрыках. Цыкл мае назву «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», якая нагадвае пра музычныя тэлезастаўкі да праграмы, чыя надакучлівая рэклама стала прадметам шматлікіх жартаў. Камізм сітуацыі ў несуаднесенасці зместу і формы твораў, бо лімэрык - жанр не тое каб вельмі складаны, аднак, безумоўна, незвачайны для беларускай літаратуры, што, дарэчы, и прымусіла аўтара зрабіць даволі грунтоўны каментар да сваіх даволі «легкадумных» твораў.

Ты б мог сягнуць вышэй за піраміды,

але ў кампутары Семіраміды

твой сад завіс яшчэ ў палеаліт.

Гадуючы жыгучку і дзядоўнік,

чакаешь, пакуль з'явіцца садоўнік,

які націсне «ctrl», «alt», «delet». [12, с. 68]

У гэтых радках - вобраз цэлага пакалення, якое «завісла» ў чаканні падзеі - неістотна, з добрам ці дрэнным знакам, - здольнай спыніць зацяглы сон постмадэрнай сітуацыі, падзеі, якая б магла стаць адлікам новага часу. Нехта з іх разбурае рэшткі былых ідэалаў, нехта шукае ўнутраннага сховішча… Адзінкі застаюццааптымістамі і ў праблематычным «сёння» прадаўжаюць верыць, як Хадановіч у вершы «Вольны муляр», у перавагу будаўніцтва над руйнаваннем. Сярод бесцялесных постацей постмадэрновай літаратуры гэты паэт здаецца «ненармальна» жывым, вясёлым і ўлюбёным у свой час.

3. Лімерыкі А. Хадановіча

Асобна трэба вылучыць лімэрыкі А. Хадановіча, таму што, менавіта ён у першыню пачаў выкарыстоўваць іх у беларускай літаратуры.

Лімерык - гэта монастрафічны верш у англійскай паэзіі, заснаваны на прынцыпе абсурду і таму пазбаўлены дыдактычнасці. Гэта напісаная анапестам пяцірадковая страфа з рыфмоўкай aabba, дзе першы, другі і пяты радкі складаюцца з трох стопаў, а трэці і чацвёрты - з дзвюх. У першым радку звычайна называецца герой, яму папярэднічае эпітэт-прыметнік, які выступае яго асноўнай характарыстыкай і з якога далей вынікае нонсэнс, а таксама ўказваецца геаграфічная назва, што становіцца першай рыфмай. Астатнія радкі - лаканічны і смешны аповед пра пэўны выпадак з жыцця героя [7]. Асаблівая сэнсавая нагрузка ў лімерыку ўскладаецца на рыфмы, якія, па-першае, павінны быць нечаканымі, па-другое, - дакладнымі, што для А. Хадановіча з яго схільнасцю да каламбураў, тонкай іроніяй і майстэрскай версіфікацыяй не з'яўляецца цяжкасцю.

Звычайна ў якасці населеных пунктаў фігуравалі ці то англійскія месцы і мястэчкі, ці то далёкія, падкрэслена экзатычныя тапонімы. Аўтару гэтых радкоў падалося цікавым насяліць псеўда-англійскім нонсансам беларускія гарады і вёсачкі, родныя, прыветныя, аддаючы даніну павагі вельмішаноўным землякам. Усе апісаныя ніжэй падзеі, натуральна, выдуманыя, і ўсе магчымыя супадзенні з рэльнымі асобамі, вядома ж, выпадковыя.

У адрозненне ад класічных лімерыкаў Эдварда Ліра («першаадкрывальніка» жанру), дзе прасторавая каардыната (геаграфічная назва) мела ўмоўны характар, а час выступаў усеагульнай катэгорыяй, у мініяцюрах А. Хадановіча часта апісваюцца рэаліі, звязаныя з канкрэтным месцам і канкрэтным момантам гісторыі - сучаснасці або нядаўняй мінуўшчыны, савецкай эпохі. У якасці ілюстрацыі можна назваць наступныя: «Прававерны раскольнік з-пад Веткі…» [16, с. 80], РНЕшнік-суворавец з Кобрына…» [16, с. 18], «У мазгох мысьляра зь Мельнікайтэ…» [16, с. 140] (маецца на ўвазе В. Акудовіч) і інш. Не абмінае ўвагай аўтар і «герояў» новага часу, дасціпна раскрываючы іх псіхалогію (культуртрэгер, гопнікі, найнавейшы расеец, мафіёзныя хлопцы), а таксама «старую гвардыю» (камсамольскі важак, чарнасоценец, партызан, будаўнік камунізму).

Увогуле, кола герояў лімерыкаў даволі шырокае. Найперш А. Хадановіч падае ў гумарыстычных абразках абагульненыя тыпы прадстаўнікоў розных прафесій. У яго кнізе дзейнічаюць мадэльер, выкладчык, участковы, пчаляр, рэстаўратар, гоншчык, дэгустатар і інш. Асобнае месца займаюць літаратары і, адпаведна, тэма мастацтва:

Шанавальнік пісьменства з Асвеі

том пра снежань чытаў і завеі.

Так героям яго

спачуваў, - ого-го! -

Што баяўся - парык пасівее. [16, с. 29]

Сярод скразных тэм і праблем зборніка можна назваць нацыянальна-патрыятычную, рэлігійную, маральна-этычную, грамадска-палітычную, якія часта пераплятаюцца ў межах адной мініяцюры. Каханне таксама падлягае іранізаванню і абсурдызацыі і таму часта падмяняецца «сексуальнай заклапочанасцю»:

Німфаманка-юрлівіца з Зэльвы

стрэла малпу-самца сярод сэльвы.

Ледзь зрабіла аванс,

ён увёў яе у транс

запытаннем: «Ці мадмуазель Вы?» [16, с. 62]

Нязвыклыя, недарэчныя, у адпаведнасці з патрабаваннямі жанру, паводзіны тыповых прадстаўнікоў грамадства часам уражваюць сваёй жыццёвай верагоднасцю ў сённяшніх рэаліях, дзе абсурд набывае значэнне нормы:

Мафіёзныя хлопцы з Дуброўна

канкурэнтам адпомсцілі кроўна:

падагрэтай смалой,

потым бензапілой…

Карацей, пагулялі цудоўна! [16, с. 39]

Апошні з працытаваных тэкстаў належыць, паводле слоў самога аўтара, да так званых «цынічных» лімерыкаў, альбо сучасных страшылак, якія складаюць асобны цыкл. Паводзіны герояў у такіх творах выглядаюць найбольш «экстрэмальна», а катэгорыя смерці таксама асэнсоўваецца праз постмадэрнісцкую іронію [7].

Ніхто з вялікіх не пісаў па-сапраўднаму бессэнсоўных вершаў. Ці не абсурдных, а менавіта бессэнсоўных. Ні ў каго вы не знойдзеце бяссэнсіцы такой чысціні і такой сілы. Разбярыце любы верш Хадановіча па каменьчыках, дабраўшыся да самых глыбокіх пластоў - вам не сустрэць ні найменшага намёку на сатыру і нават наогул на сэнс.

Пасля дастаткова складанага, гістарычна абгрунтаванага вытлумачэння значнасці жанру для сусветнай культуры яшчэ больш смешнымі здаюцца лімэрыкі Хадановіча, якія ні ў якім разе не прэтэндуюць на глыбокую змястоўнасць, хоць ім і не адмовіць у дакладнасці назіранняў.

Патрыёт-пабірах з Смаргоні

ў знак пратэсту жабруе ў вагоне

і свядома бярэ

толькі дробныя «рэ»:

на буйных не малююць «пагоні»! [16, с. 72]

«Беларускія лімэрыкі», не зважаючы на замежнае паходжанне жанру, - найбольш «беларускія» творы паэта. Нягледзячы на ўдаваныя запэўніванні з рэальнымі асобамі, канешне ж, выпадковыя», відавочна, што многія постаці з лёгкасцю будуць пазнаныя сённяшнімі чытачамі, а чытачам будучага можна будзе атрымаць асалоду адбліскучага рыфмавання, якое дастаткова рэдка сустракаецца ў сённяшняй паэзіі.

Абяцанкам палітыка з Горадні

не даюць болей веры ні горад, ні

служаніца, ні дзеці.

Ой, што робіцца ў свеце!

Ой, відаць, пачынаюцца гора дні! [16, с. 59]

Літаратурнае пакаленне, з якім дэбютаваў паэт, часта абвінавачваюць у няўменні працаваць у межах традыцыйнай верысіфікацыі, такім чынам часткова вытлумачваючы нязвыкласць постмадэрнізовага пісьма, якое яўна цураецца такіх, напрыклад, «абмежавальнікаў», як памер і рыфма.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы творчасць Андрэя Хадановіча ў кантэксце развіцця сучаснай беларускай паэзіі, мы прыйшлі да наступных высноў:

1 Сучасная беларуская паэзія, як і літаратура ў цэлым, - новы, прынцыпова адрозны ад папярэдняга, палітычна заангажаванага, перыяду этап развіцця прыгожага пісьменства. Сённяшнюю лірыку найперш характарызуе зварот да адвечных чалавечых каштоўнасцей, што ў час паступовай маральнай дэградацыі грамадства выглядае надзвычай актуальным. Аблічча сучаснай паэзіі вызначаюць такія адметнасці, як узмацненне асобаснага пачатку, эстэтычная арыгінальнасць, інтэлектуалізацыя і філасафічнасць, трагедыйна-драматычнае светаадчуванне, прытчавасць, цяга да мініяцюрных, лаканічных форм, полістылістычнасць і жанравы сінкрэтызм, што сведчыць пра яе арыгінальнасць і патэнцыйную запатрабаванасць грамадствам. Пры гэтым вершаваная мастацкая прадукцыя, да таго ж беларускамоўная, не карыстаецца ў масавага чытача павышаным попытам. Папулярызаваць айчынную літаратуру, і паэзію ў прыватнасці, закліканы сённяшнія студэнты-філолагі - будучыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Як бачым, беларуская паэзія сёння - з'ява шматаблічная і неаднародная. У сваёй кнізе даследчыкі вылучаюць шэсць асноўных мастацка-стылёвых плыней ў сучаснай лірыцы - лірыка-апавядальную, рамантычную, публіцыстычную, мастацка-сінкрэтычную, філасофска-аналітычную, універсальна-інтэлектуальную - і адзначаюць іх кантактнасць, дыфузію, узаемапранікальнасць. Тым не менш у агульным выглядзе можна сфармуляваць дамінанты развіцця беларускай лірыкі на сучасным этапе.

2 Характэрнай прыкметай стылю Андрэя Хадановіча з'яўляецца інтэртэкстуальнасць, што звязана з яго постмадэрнісцкай арыентацыяй. Паэт любіць гульню з цытатамі, літаратурнымі кодамі, крылатымі словамі. Зазвычай яна мае канцэптуальны характар. Суадносіны са сцверджанымі ў сусветнай культуры ўяўленнямі пра норму дазваляюць раскрыць пэўныя важныя рысы сучаснасці, ажыццявіць пераацэнку каштоўнасцяў. У выніку дэканструкцыі культурнага інтэртэксту аднатыпныя з'явы сучаснай рэчаіснасці, што выклікаюць адмоўную ацэнку аўтара, паўстаюць у зніжана-парадыйным выглядзе.

У адрозненне ад многіх сваіх равеснікаў, Хадановіч у цэлым станоўча ўспрымае акаляючы свет, а на недарэчнасць асобных момантаў жыцця рэагуе больш стрымана, выкарыстоўваючы такія традыцыйныя мастацкія прыёмы, як іронія, самаіронія, гратэск.

3 Хадановіч першы ўнёс ў беларускую літаратуру такі жанр, як лімерык. Адметная рыса гэтых вершаў - спалучэнне неўтаймоўнай фантазіі і педантычнага захавання жорсткіх фармальных канонаў. У першым радку звычайна называецца герой верша, яму папярэднічае эпітэт-прыметнік, наступныя радкі твору - лаканічны смешны аповед пра абсурдныя падзеі з удзелам згаданага героя. Хадановічу падалося цікавым насяліць псэўдаанглійскім нонсэнсам беларускія гарады і вёсачкі, родныя, прыветныя, аддаючы даніну павагі вельмі шаноўным землякам.

Андрэй Хадановіч унёс ў беларускую паэзію новы досвед рэфлексіі, іроніі і самаіроніі. Аўтар - жыццялюб, дзе катэгарычны імператыў «жыць не па лжы» акцэнтаваў і сны дух ягонай іранічна-карнавальнай лірыкі. Сапраўды, такі пошукавы і арыгінальны паэт у сваіх інтэртэкстуальных кодах-лабірынтах, пакуль што далёка не раскадзіраваны напоўніцу шаноўнай літаратурнай крытыкай.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Андрэй Хадановіч [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступа. - URL: http://www.wikipedia.org // - Дата доступа: 10.04.2013

2 Кур'ян, Д, Мінскевіч, С. Два эсэі пра Хадановіча [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступа. - URL: http://litara.net/doc/ese-hadan - Дата доступа: 8.04.2013

3 Богуш, Ф. «Госьць з будучага», альбо фэномен Хадановіча [Электронны рэсурс] - Рэжым доступа. - URL: http://litara.net/doc/khadan-future - Дата доступа: 8.04.2013

4 Акудовіч, В. Верашчака з яйкаў клёкатамуса // Вішнёў З. Тамбурны маскіт. - СПб: Невский Простор, 2001. - С. 252 - 254.

5 Кісліцына Г. BLONDE ATTACK / Г. Кісліцына. - Мінск: Другі фронт мастацтваў, 2003. - 143 с.

6 Баршчэўскі, Л. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына. - Мн.: Радыёла-плюс, 2006. - 596 c.


Подобные документы

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.

    реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.