Мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа

Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.12.2013
Размер файла 132,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Дваццатае стагоддзе прынесла беларускай паэзіі незвычайнае эстэтычнае багацце фарбаў і колераў, зрабіла яе той яркай галактыкай, святло якой адметна і прыцягальна зіхаціць у літаратурным сусвеце. Наша паэтычнае слова ўзнялося да свайго касмічна-зорнага лёсу праз церні, пошукі і страты, але найперш -- праз годнае і шматграннае эстэтычнае мастацкае самасцвярджэнне.

Сучасная беларуская паэзія -- з'ява шматаблічная, рухомая, зменлівая. Яе развіццё пазначана арыгінальнымі мастацкімі набыткамі, жанравай і стылёвай дынамікай, цікавымі творчымі пошукамі. “У беларускай паэзіі другой паловы 70-х -- 80-х гг. адбыліся прыкметныя зрухі: пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых формаў, зроблены смелыя творчыя спробы і прадэманстраваны экспераменты, звязаныя з наватарствам у версіфікацыі, архітэктоніцы, моўна-стылёвай арганізацыі верша” [1, с. 189], Ї слушна заўважае А. Бельскі. Паэзія пачала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага -- створаны неардынарныя мастацкія тэксты.

У гэты час у нас з'явілася новая паэтычная змена: Галіна Булыка, Людміла Рублеўская, Леанід Галубовіч, Уладзімір Марук, Адам Глобус, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Емяльянаў, Ала Канапелька, Уладзімір Мазго, Алесь Пісарык, Уладзімір Сцяпан, Анатоль Сыс, Яўген Хвален і шмат іншых. “Я наўмысна ўжываю гэтае няпэўнае слова “змена”, таму што асобнай генерацыяй у параўнанні, скажам, з “шасцідзесятнікамі” іх назваць цяжка: многім не ставала жыццёвага вопыту, згуртаванасці, унутранай мэтанакірава-насці” [2, с. 207], Ї прызнаецца чытачам У. Гніламёдаў. А таксама агульнасці лесу. Аднак кожны паасобку быў безумоўна тале-навіты, і не апошнім значылася імя: Віктар Шніп. Першы свой верш “Семнаццаць мне...” ён надрукаваў у “Чырвонай змене” 17 жніўня 1977 года, а першы зборнік “Гронка святла” ўбачыў свет у 1983 годзе. Рэцэнзенты адзначалі сувязь паэта з роднай зямлёй, прыродай, а таксама неабыякавасць да грамадскіх і агульначалавечых праблем. Раннія яго творы і кнігі сапраўды выглядалі, калі можна так сказаць, даволі прыстойна і сведчылі пра відавочныя паэтычныя здольнасці аўтара. “Адметнай рысай лірыкі В. Шніпа з'яўлялася і з'яўляецца тое, што ён умее вельмі тонка спалучыць чыста апісальныя моманты (пейзажы, успаміны пра падзеі, здарэнні і г.д.) з раскрыццём унутранага свету чалавека, яго пачуццямі і перажываннямі, радасцямі і няўдачамі” [2, с. 207], Ї слушна заўважае У. Гніламёдаў. Ён не інфармаваў, а выяўляў свае пачуцці, адчуванне сваёй экзістэнцыі, імкнучыся надаць ім трывалую меру паэтычнай асэнсаванасці.

3 гэтага часу ягоныя падборкі і пачалі з'яўляцца ў тагачаснай абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. Хаця ў паэзіі, як і наогул мастацтве, лічбам не даецца веры, у дадзеным выпадку прыйдзецца надаць ім пэўнае значэнне, бо Віктар Шніп -- адзін з тых нешматлікіх паэтаў, што надзвычай актыўна працавалі на пераломе стагоддзяў. Якраз у апошнія дзесяцігоддзі замоўкла ліра вядучых беларускіх паэтаў, многія значна знізілі свой творчы патэнцыял або замаўчалі зусім, а В. Шніп праявіў выключную актыўнасць, выдаўшы ў даволі складаны час значную колькасць паэтычных зборнікаў. Менавіта ў гэты перыяд у грамадстве адбыліся кардынальныя, анталагічныя змены, у свядомасці насельніцтва, у самім мастацтве ўключна з літаратурай, у ідэйна-эстэтычных арыентацыях як грамадзян, так і саміх мастакоў слова, жыве ён у зусім іншай краіне, а не там, дзе пачынаў сваю творчасць. Ужо толькі з гэтага пункту гледжання ягоная творчасць выклікае адпаведную цікавасць, бо адлюстроўвае (павінна адлюстроўваць?) выключныя змены ў першай. А калі дапоўніць, што за гэты час аўтар сам прайшоў складаную эвалюцыю ад традыцыйнай вясковай лірыкі, у нечым падобнай на звыклую беларускую паэзію ўсяго мінулага стагоддзя, да паэзіі філасофскага складу, паэзіі слова публіцыстычнага, трыбуннага, песеннага, стаў са звычайнага наіўнага рэфлексуючага па звычайных прадказальных падзеях юнака назіральным вопытным мужчынам, якому да ўсяго справа ў жыцці ці літаратуры, дзе хочацца сказаць сваё важкае слова. За гэты час убачылі свет зборнікі паэзіі “Гронка святла”, “Пошук радасці”, “Горад-утопія”, “Шляхам ветру”, “Чырвоны ліхтар”, “Беларускае мора”, “Воўчы вецер”. Хаця зборнікамі ў класічным разуменні можна назваць толькі першыя, юнацкія выданні паэта. Бо наступныя ўяўляюцца толькі кнігамі, кожная з якіх пабудавана ў поўнай адпаведнасці з аўтарскай задумай, падпарадкавана агульнай аўтарскай канцэпцыі, бо кожны наступны раздзел дапаўняе папярэдні, працуючы разам на адзіную ідэю.

Першыя зборнікі В. Шніпа надзвычай традыцыйныя для беларускай паэзіі. Падчас нават празмерна традыцыйныя як для 80-х гадоў канца мінулага стагоддзя, бо якраз “вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, пра надзённы клопат сучасніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта” [3, с. 7]. Хаця трэба адзначыць неблагое паэтычнае майстэрства маладога аўтара, які, услед за сваімі шматлікімі папярэднікамі, хоча здзівіць чытача цікавымі асацыяцыямі і метафарызацыяй свету -- “рунёвае сонца”, “вясёлых думак ласяня”, “маланак светлыя галіны”, “і сонца на рагах // Падыме лось з кустоў”, “пасадзіў ля гаю куст агню”, “якуцкія вавёркі коцяць сонца ў Беларусь”.

Калі ў згаданых зборніках вершы друкаваліся ў адвольным парадку, то кожны з наступных вылучаецца прадуманасцю і арганізацыяй канкрэтных раздзелаў, што раскрываюць адпаведны аспект адзінай канцэпцыі. Так, зборнік “Шляхам ветру” (1990) складаецца з чатырох раздзелаў. якія не толькі ўражваюць метафарычнасцю сваіх загалоўкаў (“Сівы вецер”, “Вецер ісціны”, “Вецер камяніц”, “Задумны вецер”), але тым самым пазначаюць сутнасць таго няўлоўнага паняцця, што называе сабой не пэўную атмасферную з'яву, а нешта невымерна большае -- “И возвращается ветер на круги своя” [4, с. 95]. Менавіта таму як працяг агульнай задумы і пошукаў сэнсу быцця будзе ўспрымацца “Воўчы вецер”. Вецер мае дзесяткі, сотні самых незвычайных эпітэтаў у беларускай паэзіі. Аднак падобнага ўспрыняцця яшчэ не было. Менавіта гэты скразны вобраз нечага існага, адчувальнага, але няўлоўнага, неспазнальнага і дапамагае аўтару па-свойму ўбачыць вельмі многія звыклыя рэчы і перадаць адчуванне ўспрыняцця гэтага вечнага але зменнага свету і жыцця.

Яшчэ больш згарманізаванай уяўляецца будова кнігі “На рэштках храма”, раздзелы якой (“Да Бога мая адлятала душа...”, “Пакуль гарыць свечка”, “Белы свет, дзе нам канаць”, “Па дарозе бясконцай, як вечнасць зямная”) дасканала адлюстроўваюць светабачанне, светаўспрыманне і светаадлюстраванне паэта.

Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым можна было пагадзіцца. Шчырасць заўседы кранае, і не забуду, як мяне расчуліў вось гэты вельмі асабісты верш (без назвы), прысвечаны жонцы Людміле і дачушцы Веранічцы:

Стаю пад вокнамі радзільнага дома

яшчэ не ведаю што нарадзілася

Вераніка

але мне здаецца пра гэта ведаюць

птушкі і аблокі травы і дрэвы

і яны мне гавораць пра гэта

ды я не разумею

я забыўся іхнюю мову

але ж з такімі шчасліўцамі як сам

задзіраю нос пад вокнамі

і пакуль углядаюся услухоўваюся

запіска з добрай весткай ад жонкі

як белы голуб вылятае з акна

і цэлую вечнасць

ляціць да мяне

Хораша -- ці не праўда? [3, с. 76].

Нягледзячы нават на тое, што ў вершы няма аніякіх знакаў прыпынку, аўтар адчуў (шчырасць таксама не выключае і майстэрства), што яны толькі б заміналі шчасліваму бацьку, і інтанацыйна дакладна перадаў яго эмацыянальны стан.

В. Шніп адлюстроўвае свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання -- ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар. 3 ім пачалі лічыцца як з вядомым паэтам, здольным на сваё, незаёмнае слова.

Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў, назіраецца асабліва актыўнае светапогляднае абнаўленне нашага паэтычнага мастацтва. Пад уплывам дэмакратызацыі жыцця, галоснасці і іншых змен, выкліканых перабудовай грамадства, у паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне ці вострае гучанне многія тэмы. Паэзія абнаўлялася духам свабоды і адраджэння. Пасля дзесяцігоддзяў ідэалагічнай закамплексаванасці, псеўдаграмадзянскасці, дагматызму пачала інтэнсіўна мадэрнізавацца паэтычная свядомасць: за вельмі кароткі час адбылася відавочная актуалізацыя нацыянальнага пачатку патрыятычна-адраджэнскага ідэалу, духоўнага субстрату як першаснага для самавыяўлення чалавечай асобы. Дамінанта сучаснага паэтычнага мыслення -- гуманістычная скіраванасць у сцвярджэнні вечных нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў. У паэзіі савецкага часу нярэдка сустракаліся казённая ідэалагічная рыторыка, агульшчына, схематызм, гладкапіс, прамаўленне ад безаблічнага калектыўнага “мы”. 90-я гады прынеслі разняволенасць у мастацкай творчасці, а гэта паспрыяла паглыбленню асабовасці паэтычнага выказвання, раскрыццю непаўторнага індывідуальнага “я”. Як бачым, паэзія другой паловы 80-х -- 90-х гг. -- гэта паэзія эпохі нацыянальна-культурнага адраджэння, якое стала магчымым у суверэннай, незалежнай дзяржаве. Сама новая беларуская ява ўзняла паэтычную думку на новы ўзровень, актывізавала яе і прадвызначыла духоўна-творчыя імператывы часу.

Узмацняліся сацыяльны крытыцызм, публіцыстычнасць, грамадзянскі пафас паэзіі. Красавік 1986 г. спарадзіў жудасную бяду -- выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, і гэтая катастрофа зрабіла жыццё нашага народа і лёс Беларусі трагедыйна зломным, расколатым на розныя перыяды: да і пасля Чарнобыля. Паступова Чарнобыль кардынальна памяняў погляды і ўяўленні беларускіх паэтаў, паўплываў на іх светабачанне і светаадлюстраванне -- прадвызначыў трагічны пафас, сумныя і змрочныя фарбы. Чарнобыльская трагедыя стала вярэдлівай і балючай тэмай сучаснай паэзіі.

I пазітыўныя, і крызісныя моманты беларускай рэчаіснасці істотна ўплывалі на паэтычнае светаадлюстраванне. Сучасная нацыянальная паэзія ўзначнай ступені па-новаму паяднала палітыку і гуманізм, сацыяльнае і маральнае, асабістае і грамадскае, у ёй пашырыліся сацыяльна-тэматычныя і выяўленчыя абсягі думкі. Свой адбітак на сучасную паэзію наклала сама гісторыя XX стагоддзя. Чалавек і грамадства зведалі ахвярнасць вялікай крыві, страх і нянавісць, іх напаткалі шматлікія трагедыі і беды, сярод якіх самыя жахлівыя -- дзве сусветныя вайны, сталінскі генацыд, Чарнобыль.

У паэзіі другой паловы 80-х -- 90-х гг. відавочная рамантызацыя і гераізацыя далёкага мінулага. Разам з тым пэўныя падзеі і вобразы беларускай гісторыі паўстаюць у рэальнай сацыяльна-гістарычнай канкрэтыцы, раскрыты праз прызму драматычнага і трагічнага светаадлюстравання. Творчай дамінантай для многіх паэтаў у сучаснай культурнай сітуацыі зрабілася патрэба спазнання свайго “я” ў кантэксце мінулага -- і гэта стымулюе далейшы працэс мадэрнізацыі і развіцця нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

У пачатку 90-х гадоў напісаліся радкі:

Зямля ў смецці дамы ў смецці

і магілы шаноўных грамадзян

таксама засыпаны смеццем

і я таксама ў смецці...[4, с. 67]

Магчыма, ім не ставала належнай канкрэтыкі, але ўсё ж такі не цяжка было здагадацца, пра што ідзе гаворка, і не падзяліць агульны пафас. Аднак гэтая паэзія большай часткай звернута да ідэальнага, прасякнута сумам па гарманічным, што знаходзіць увасабленне ў асацыятыўным вобразе Храма. Адна з яго кніг, якая ўбачыла свет 1994-м, так і называлася -- “На рэштках Храма”. У ёй шмат мінору і рэфлексіі, нават трагізму ва ўспрыняцці тых бедаў, што абрынуліся на сучаснікаў, на народ. Крызіс духоўнасці бачыцца яму ў здрабненні чалавека, у паглынанні яго натоўпам, у сціранні індывідуальных і нацыянальных граняў, у нігілістычных адносінах да мінулага і ўнутраным разладзе. Паэт з прыкрасцю адзначае, што Беларусь знаходзіцца ў апазіцыі да самой сябе, што згублена дарога да Храма, гэта значыць, да мэты і нацыянальнай ідэі, якая для некаторых уяўляе чамусьці нават немалую небяспеку.

І сцежкі ля Храма травой зарастаюць,

Маўчыць без'языкі патрэсканы звон.

Над Храмам забытым анёлы лятаюць,

3 абпаленых скрыдлаў страсаючы сон [4, с. 94].

шніп паэзія лірыка жанравый

Калі весці гаворку пра В. Шніпа -- ён без выкліку і падкрэсліванняў сваіх этычных і эстэтычных арыенціраў -- ідзе сваім абраным шляхам. Тым шляхам, які мае на ўвазе разумна-добразычлівую будову сусвету, непахіснасць адвечных чалавечых каштоўнасцяў, стагоддзямі пацверджаны мысленны звычай. Крызіс свядомасці -- светапоглядны ракурс не для Віктара Шніпа. Ён не заплюшчвае вочы на катастрофы, катаклізмы, трагедыі. Проста Ї пэўна ведае Ї жыццё жывіцца ўсё ж верай і надзеяй. I менавіта здаровае, сапраўднае, зведанае ці спасцігнутае асабіста, не абстрагаванае, а канкрэтнае, аднак з прыгадваннем паэтычнага сэнсу, працы душы Ї павінна стацца стрыжнем творчасці, пунктам адліку.

На нашу думку, правільным будзе і сцвярджэнне, што В. Шніп Ї адзін з нямногіх, хто з першых творчых крокаў аказаўся цесна прывязаны да роднай яму зямлі, а яшчэ адразу намацаў тую сцяжыну, што вядзе ў мінуўшчыну роднага краю, кранаецца вытокаў, ужо з гэтых агледзін даўніны паспяхова перайшоў і да больш глыбокага асэнсавання паняцця Радзімы, Бацькаўшчыны, Беларусі.

Паэзія В. Шніпа не можа не выклікаць захаплення. Калі хто і паставіцца абыякава да створанага ім, дык толькі той, хто ў прыгожым пісьменстве нічога не разумее.

Ягоная паэзія вабіць нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю.

У творчасці Віктара Шніпа шмат прарочага, яна прасякнута неспакоем, у ёй спалучыліся вера і сумленні, рэальнасць і ілюзіі, надзея і адчай, погляды ў мінуўшчыну і будучыню.

На жаль, творчасці паэта ў беларускім літаратуразнаўстве не прысвечаны фундаментальныя працы, а толькі асобныя згадкі і літаратуразнаўчыя артыкулы, таму, на нашу думку, абраная тэма з'яўляецца надзвычай актуальнай.

Творчасць В. Шніпа ў сваіх артыкулах і манаграфіях, прысвечаных літаратурнаму працэсу дваццатага стагодзя, падрабязна разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як А.Бельскі [1, 9], У. Гніламёдаў [2], А.Марціновіч [6, 7], І. Штэйнер [8], А. Бадак [19] і інш.

Усе яны звярталі ўвагу найперш на вобразна-тэматычныя асаблівасці лірыкі паэта, яго ўклад ў развіццё беларускай паэзіі, індывідуальнасць творчай манеры пісьма, прысутнасць цеснай сувязі вершаў з фальклорнымі традыцыямі, уплыў на станаўленне аўтара класічнай рускай літаратуры, мастакцкую дасканаласць і глыбіню, філасофскі пачатак у творах.

Мэта дыпломнай работы: выявіць мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа.

Задачамі дыпломнай работы з'яўляюцца: асэнсаваць літаратурную спадчыну В. Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі; выявіць тэматычную напоўненасць лірыкі; прааналізаваць жанравыя асаблівасці твораў; выявіць мастацкія асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара.

Матэрыял дыпломнай работы можа быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

1. ТЭМАТЫЧНАЕ НАПАЎНЕННЕ ПАЭЗІІ ВІКТАРА ШНІПА

1.1 Нацыянальныя матывы ў лірыцы

У літаратурным творы пад тэмай звычайна разумеюць “…кола жыццёвых з'яў, на якія звяртае ўвагу аўтар ў мастацкім тэксце, малючы іх у залежнасці ад сваёй светапогляднай пазіцыяй” [10, c.112], тэматычнае напаўненне канкрэтнага мастакага твора амаль немагчыма без звароту да канкрэтных мастацкіх вобразаў. Нікога не здзівіш сёння, што надта шмат знаходзіцца ахвочых рэзка, ледзь не на сто восемдзесят градусаў, змяніць ранейшую пазіцыю. Падобныя флюгеры вельмі хутка прыстасоўваюцца да новых абставін. Аднак да кагорты прыстасаванцаў і ў думках нельга аднесці тых, хто з цягам часу свядома пераасэнсоўвае колішнія погляды, больш патрабавальна пачынае ставіцца і да часу, і да людзей. Асабліва гэта тычыцца маладых паэтаў. Выхаваныя пад апладысменты ўсеагульных ура-патрыятычных захапленняў, яны на ўсё, як і трэба было чакаць, глядзелі праз ружовыя акуляры; арэол рамантычнасці, узнёсласці даволі часта засланяў ад іх штодзённае жыццё з усімі яго трывогамі, драматычнымі калізіямі. Цяпер высветлілася, што многае выглядае зусім не так, як меркавалася. Пасталенне ўзроставае супала з пасталеннем сацыяльным, грамадзянскім. У творчасці набылі гучанне нацыянальныя матывы, узмацнілася і само пачуццё нацыянальнай свядомасці. Падобная пераацэнка маральных каштоўнасцей бачна на прыкладзе паэзіі Віктара Шніпа. Для параўнання дзве цытаты. Чатырохрадкоўе з яго першага паэтычнага зборніка “Гронка святла”:

Абуджаць умею гоні,

Знаю, дзе зімуюць ракі...

Дзённік мой -- мае далоні,

Мазалі -- мае адзнакі [4, с. 85].

I ўрывак адного з вершаў чарговай, трэцяй па ліку кнігі “Шляхам ветру”:

Адмаўляю сябе былога,

Пасылаю сябе на крыж.

Людзі выгналі з храма бога,

Я з душы выганяю мыш [4, с. 89].

Паміж творамі прамежак гадоў сем, а можа, і болей. “Гронка святла” датуецца 1983 годам. Рознасць паэтавай пазіцыі відавочная. Але, паўтараю, прычына азарэння -- не толькі ўзроставае пасталенне. Сам час дазволіў В. Шніпу гаварыць і тое, што, на жаль, яшчэ нядаўна калі і клалася на паперу, дык толькі для сябе, бо не знаходзілася рэдактараў, ахвочых яго друкаваць. I не трэба маладых вінаваціць у нясмеласці ці грамадзянскай інфантыльнасці. Усё інакш, і куды прасцей. Бясспрэчная ісціна: у свабодным грамадстве -- болей разняволеных творцаў.

Такое “разняволенне” прынесла ў паэзію В. Шніпа замест ранейшага захаплення радасцю штодзённасці (зборнікі “Гронка святла” і “Пошук радасці”) жаданне глыбей зазірнуць у мінулае, убачыць тых, хто на ростанях гісторыі годна нёс сцяг Бацькаўшчыны. Так напісаліся вершы “Паўлюк Багрым”, “Воля Кастуся Каліноўскага”, “Цішка Гартны”, “Плач князёўны” і іншыя.

Лірычны герой паэта прызнаецца: “Гісторыю пісалі курганамі, пазнаю Беларусь па курганах” [6, с. 185]. Усведамляючы гэта, ён не адмаўляе ўласнай віны за тое, што многае з даўніны забылася. Яшчэ нядаўна ў яго была віна перад пакінутай вёскай. Вядома, гэта і цяпер адгукаецца ў душы, шчымліва вярэдзіць сэрца. Але прыходзяць і разуменні-пытанні:

Чаму маўчаў, калі глумілі мову,

А сёння ў гурце смела я крычу?

Няўжо таму я зараз не маўчу,

Што ў гурце ў гул зліваюцца ўсе словы? [4, с. 79].

На нашу думку, ступень віны ўзмацняецца. Пытанні да сябе ўскладняюцца, бо каб асуджаць іншых, неабходна разабрацца ва ўласных пачуццях, у сваей веры і сваім нявер'і. Толькі тады можна прад'яўляць рахункі іншым, калі сам падабрэеш:

Чаму маўчаў, калі бурылі храмы?

Чаму маўчаў, нібыта ідыёт,

Калі народ ішоў да віннай крамы,

I сам ішоў туды -- куды народ? [4, с. 95].

Балюча так выварочваць душу, пакутліва, але трэба, каб больш не заставацца ў багне заспакоенасці, каб не сягаць у яе ізноў: “Чаму маўчаў, як нішчылі курганні? Чаго баяўся? Смерці ці турмы?”

Можна прадбачыць, што многія са знаўцаў ці аматараў паэзіі гатовы запярэчыць: “Але ж матывы гэтыя ў многім блізкія “Паэме сораму і гневу” П. Панчанкі”. Што на гэта адказаць? На наш погляд, найперш, верш В. Шніпа напісаўся яшчэ да паэмы. А па-другое... Пабольш бы падобных супадзенняў у думках, перажываннях, болей бы такой трывогі і адказнасці за ўсё, што дзеецца наўкола. Тады і нацыя пачувала б сябе смялей і больш упэўнена, не знайшлося б ахвочых разбураць храмы, раўняць курганы, адмаўляць роднай мове ў праве на жыццё. Праўда, хапае пакуль што іншай ваяўнічасці -- ва ўсім вінаваціць каго хочаш, толькі не сябе.

Віктар Шніп “мысліць кнігамі” [7, с. 247]. Перад намі, па сутнасці, чатыры паэтычныя зборнікі пад агульнай вокладкай. Калі першыя два -- “Сівы вецер” і “Вецер ісціны” -- яшчэ можна аб'яднаць адной назвай, падзел тут у многім умоўны, таму што абуджэнне гістарычнай памяці, свядомасці -- гэта і пошук ісціны, дык два наступныя -- “Вецер камяніц” і “Задумны вецер” -- стаяць ужо зусім адасоблена. Зразумела, і ў іх матывы агульныя. Тыя ж пошукі лірычнага героя, сябе ў часе, але ад раздзела да раздзела яны ўзмацняюцца, набываюць больш акрэсленую, выразную афарбоўку. Над матывамі скразнымі дамінуюць больш канкрэтызаваныя.

У “Ветры камяніц” -- спроба, а яна аўтару ўдалася, разабрацца ў паводзінах учарашняга вяскоўца, які нядаўна прапісаўся ў кварталах-камяніцах. Дзе “асфальтам сціснулі зямлю і ўжо не выпусцяць на волю”, яму крыху не па сабе, як быццам чагосьці не хапае. Неспакойна, бо “сядзіш у пакоі, што ў клетцы”, “горад злы, і злыя людзі. Ні пра што не запытаць -- так у вуліцах заблудзяць,-- долю станеш праклінаць” [4, с. 108].

Адказ жа, калі падумаць, не такі і складаны. Адчуванне, зразумелае кожнаму, хто яшчэ сэрцам не прырос да новага жытла, каго не адпускае ад сябе веска. В. Шніп, калі разабрацца, не вельмі новае тут гаворыць. Але імпануе жаданне паэта разабрацца ў душы такога непрыкаянага гараджаніна, а значыць, і ў сваей уласнай душы.

Перадаць адпаведны стан. Ен жа пакуль вельмі зменлівы, нейкі непастаянны. На яго ў многім уплывае сам настрой. Шмат роспачы, адзіноты, але раптоўна, нечакана, быццам сонца ў пахмурны асенні дзень, можа наступіць і прасвятленне. Як у вершы “Дрэвы”, напісаным свабодна, раскавана, у якім аўтар адмовіўся ад традыцыйнай манеры:

…ноччу па горадзе блукаюць дрэвы

пра гэта ведаюць толькі паэты

дрэвы ходзяць па праспекце

заглядаюць у вітрыны магазінаў

палохаюцца манекенаў

за дрэвамі бягуць бяздомныя

галодныя сабакі і каты

ноччу аднаму страшна хадзіць

па вуліцах калі ведаеш

што па горадзе блукаюць дрэвы

праўда пра гэта ведаюць толькі паэты [4, с. 164].

Прачытаўшы гэтыя радкі, у нас пацяплела на сэрцы пасля гэтых радкоў, хваля душэўнасці ахінула нас. Разумеем, наколькі ўражлівая душа ў паэта, як умее ён па-свойму выказаць набалелае. “Лірычны герой не толькі раскрываецца лепшымі духоўнымі задаткамі. Ен узвышаецца над шэрай штодзённасцю, калі прыгадвае тое, што лучыць з самой зямлёй, напамінае пра вёску” [5, с. 243]. Дрэвы ж адтуль... I яны таксама “блукаюць”, бо ў горадзе ім не так, як дзе-небудзь за ваколіцай ці ў лесе.

На творы В. Шніпа напісана шмат артыкулаў. Напрыклад, у рэцензіі на кніжку “Шляхам ветру” Алесь Бадак указаў, што здолеўшы адчуць у творчасці калегі найбольш істотнае, не абмінуў і аўтарскіх пралікаў. Падрабязна сказаў А. Бадак і пра раздзел “Вецер камяніц”. Аднак, гаворку павёў у нечаканым кірунку: “I не трэба папракаць аўтара, што ён не хоча заўважаць хараство ні гарадскіх архітэктурных збудаванняў, ні скульптурных помнікаў, ні паркаў, ні яшчэ шмат чаго, ля якога іншы не прайшоў бы раўнадушна. Не трэба яго хапаць за рукаў і навязваць свае густы. Падобная дапамога не толькі небяспечная, але падчас і шкодная”[11, с. 57].

В. Шніп не абышоў, напрыклад, бамаўскай праблематыкі і добра зрабіў, бо верш “Ен ехаў не за туманам...” ніяк не аднясеш да шэрагу “камсамольскіх” твораў. Ен жыццёвы ў сваей аснове, таму і праўдзівы. Расказваючы пра таго, хто на БАМ ехаў не па туман, а па грошы, паэт паказвае звычайнага прыстасаванца. Канечне, гэтаму будаўніку не адмовіць у працавітасці, але ўся бяда, што яго імпэт быў падначалены толькі жаданню выслужыцца, утрымацца на паверхні. Калі яшчэ ўчора бамавец казаў: “Мы будуем БАМ, а БАМ будуе нас”, “даваў інтэрв'ю газетам, смяяўся перад тэлекамерай, трымаючы пілу “Дружба”, дык сёння з трыбун заяўляе, успамінаючы пачатак кар'еры: “Я так і думаў, што ўсё гэта так і скончыцца”. Не абмінуў В. Шніп і тэму Аўганістану. Сапраўды, за яе бяруцца многія, але ўся справа ў тым, што далека не многія могуць ад агульных разважанняў перайсці да разумення былых афганцаў, здатныя па-чалавечы глянуць на хлопцаў, якія за афганскім перавалам пакінулі самыя светлыя свае ідэалы. В. Шніп можа так пісаць, умее ўбачыць “афганца” не па-кніжнаму, у чым пераконвае, верш “Брат”:

I доўга мы пілі гаркавы чай.

Парушыў бацька нам маўчання цяжар:

Ты пра Афганістан яго спытай,

Мо хоць табе што-небудзь ён раскажа.

— А вершы пшуцца? -- я запытаў.

— Я ім даўно сказаў “да пабачэння”...

I я пытацца болей -- перастаў.

Усе пытанні страцілі значэнне [14, с. 67].

Такім чынам, тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на паэтычнай ніве В. Шніпа.

Поруч з творамі Ул. Караткевіча, В. Іпатавай, У. Арлова, Л. Дайнекі яго вершы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае у творах далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. В. Шніп імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачыма яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

В. Шніп напісаў творы гістарычнай тэматыкі добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам. Менавіта адштурхоўваючыся ад іх, можна гаварыць пра В. Шніпа як пра арыгінальнага паэта.

1.2 Інтымная лірыка

Дасюль, ужо некалькі тысячагоддзяў, існуюць спрэчкі пра тое, што такое паэзія, даюцца ёй вызначэнні. Ул. Гніламёдаў сцвярджае, што “феномен паэтычнага -- гэта не толькі тэарэтычная праблема, колькі з'ява духоўна-практычнага кшталту, сок з дрэва жыцця, сама сутнасць зменлівай рэчаіснасці, адлюстраванай у моўна-вобразным адбітку радка” [13, с. 5]:

Мы не пыл, мы не дым, мы не сок,

Мы -- святло з пачарнелых вакон,

Мы -- трава на магілах дзядоў.

Мы -- вада ад расталых снягоў [14, с. 13].

Гэта радкі Віктара Шніпа з яго кнігі “Балада камянёў”. Радкі -- жывыя, крыху прыўзнятыя, але праўдзівыя, сэнсоўныя, як цяпер кажуць, у якіх гучыць шчыры голас аўтара. Верш павінен мець сэнс, а сэнс павінен мець адносіны да ісціны, дабрыні і прыгажосці -- да гэтага якраз імкнецца Віктар Шніп, натхнёны даць духоўную падтрымку сваім сучаснікам.

Каханне ў В. Шніпа, асабліва ў “Баладах нашага двара”, зусім не баладнае ў традыцыйным разуменні слова, а жабрацкае -- ніхто нікому не дае проста так. Хаця і тут поруч з Каханнем ходзіць Смерць, але зусім не ў горкаўскім разуменні антытэзы, а ў лесьмянаўска-шніпаўскім: хацеў купіць ласкі дзяўчыны, але не адважыўся. Купіў на ўсе грошы “чарніла” і загінуў (“Балада нясмелага”). Ды і не магло быць па-іншаму ў гэтым свеце, дзе

Цёмныя людзі на вуліцах цёмных,

Быццам нашчадкі сабакаў бяздомных,

Ноччу блукаюць, шукаюць святло,

Быццам калісці святло тут было [14, с. 96].

Арбіты старога і новага свету балады цяпер ужо мала дзе перасякаюцца, прычым не знешняй сферай, што тычыцца спецыфікі сімволікі, фантастыкі, міфалагічнай вобразнасці, а менавіта ўнутранай сутнасцю, якая мае самыя непасрэдныя адносіны да галоўнага -- канцэпцыі чалавека.

У перыяд, калі разбураюцца традыцыйныя прынцыпы і аснова грамадства і мастацтва, калі практычна заўсёды перамагае грубая сіла, у свядомасці пераважае нігілізм, расчараванне ў сутнасці чалавека, жаданне схавацца ў сваім “я”, з'яўляецца патрэба растлумачыць усё грамадскае зло біялагічнымі, псіхалагічнымі прычынамі, знайсці вытокі ўсяго бруднага не ў грамадскім ладзе, а ў самім чалавеку. У В. Шніпа -- “стукнула бутэлькаю па галаве, магла забіць, але не забіла” [14, с. 98].

Класічнае баладнае каханне надзвычай падобнае сучаснаму, як адлюстраванне адзінай дзяўчыны, што лашчыць сама сябе, у люстэрку. Яна ператвараецца ў залюстраную русалачку, бо “сцерла ў пыл аб смерць абодва целы, нібыта пэрл аб пэрл у лёце палкім!” Быццё ў В. Шніпа больш прыземленае, празаічнае, але не менш жахлівае, нягледзечы на тое, што фантастычны пачатак з яго баладыстыкі практычна знікае. Тым болей, што ягонага героя пачварныя ведзьмы адпусцілі жывым, у адрозненне ад рэальных жанчын. Можа таму, што усё адбывалася не ў класічнай карчме, а ў кавярні:

— Ты будзеш маім. Табе хочацца смерці?..

... Гляджу, а ў кавярні -- не людзі, а чэрці.

Успомніць малітву -- не ўмею маліцца.

I ўспомніў: нячысцік жа крыжа баіцца.

Ды ціха і сумна жанчына гаворыць:

— Ты ў Бога не верыш -- тваё гэта гора.

— Шкада мне дурнога цябе, маладога.

— Ідзі ты з кавярні, не помні нічога...

І выйшаў на вуліцу я ап'янелы,

I ў неба начное кавярня ўзляцела [14, с. 97].

Страх героя твораў В. Шніпа абумоўлены не рамантызацыяй невядомага, жах быцця сыходзіць з рэаляў, якія падчас болей жахлівыя, чым казачныя. Бо калі ў канцы казкі звычайна ідзе разрадка, зніжэнне, апрошчванне страхаў, то фінал балады выключна трагічны. Ніякай надзеі, ні адзінага пробліску свету не пакідае беларускі паэт сваім героям. Якія тут ілюзіі, калі дзяўчынка-падлетак вымушана прадаваць сябе старому (у яе ўяўленні гэта нават і 40-гадовы -- “Балада семнаццацігадовай”), калі жывой гніе ў камеры, на чорных нарах, пад вашывай куфайкай ужо былая дзеўчына, якая і сама забылася пра тое, якой яна была некалі (“Балада падсуднай”), калі ты

Як ліхтар чырвоны, каля гатэля

У чырвонай міні, сумная, стаіш [14, с. 47]

і ніхто ў свеце не ведае тваёй мары, ды і каму яна патрэбная. I наўрад ці цябе сустрэне хутка казачны прынц. Няма ўжо не толькі гадаў і прынцаў, няма і самога кахання. А таму сплыў час брусаўскіх “Эротических баллад”, у якіх царыца падобная на гетэру, а гетэра -- царыца ў каханні, што ў рэшце рэшт знаходзіць свае ўвасабленне ў венцаноснай гетэры. Герой ліра-эпікі В. Шніпа таксама не можа ўявіць сябе без жанчыны, як і без віна ці табака з наркотыкамі, але калі апошнія маюць статус пастаянства, то першая павінна як мага хутчэй знікнуць, як толькі сыходзіць жаданне, жарсць, юрлівасць, патрэбнасць -- падчапіць як насмарк маладзічку. I паехаць з ёю на прыроду. Падалей ад смерці і народу” (“Балада лесу”). Жарсць не вечная. Тым болей, што цябе ўсё роўна павесяць праз дзесяць гадоў. Падобная асацыяцыя, вельмі нечаканая для маральнага і законапаслухмянага беларускага грамадзяніна, якім і з'яўляецца паэт В. Шніп, непасрэдна вядзе да Війона, які стаяў у свой час, як вядома, на эшафоце. Аднак не толькі гэта нагадвае алюзія, бо менавіта вялікі француз і пачаў першым у еўрапейскай баладыстыцы высмейваць узвышанае рамантычнае каханне, якое прыдумалі трубадуры.

У свеце смяротных памірае і жарсць. Цяперашнія мужыкі, а менавіта ў іх ператварыліся ўзнёслыя рыцары і проста героі, лічыць В. Шніп, нягледзячы на знешнюю свабоду, унутрана большыя нявольнікі, чым раб В. Брусава і ўсе эфіопы венцаноснай гетэры. Ніводзін з іх ужо ніколі не кінецца не толькі да самадзівы, самавілы, свіцязянкі, німфы, ундзіны, ласкатаркі, яны нават мімалётна не глядзяць на прастытутку, бо баяцца -- жонку, СНІДу, самога жадання і, перш за ўсё, самога сябе. У В. Шніпа няма той гульнёвасці стылю, адпаведнай стылізацыі, лёгкасці нарэшце, так уласцівай французскаму паэту, як і адметнага, французскага, погляду на свет. Беларускі паэт заўважае ў прастытутцы перш за ўсё яе сацыяльны статус (хаця ён і шукае свой ідэал сярод начных матылькоў), а Ф. Війон -- жанчыну. Разам з тым ён ніколі не зможа праклясці дзяўчыну, якой так і не здолеў авалодаць:

Хай дзяўчына, якой авалодаць не здолеў,

Ляжа ў холад магільны той змрочнай юдолі!

Непрытомная, слабкая, змружыўшы вочы.

Хай заходзіцца юрам адна сярод ночы!

Хай ня плача, ня спіць і не верыць нікому

Хай ляжыць для мяне -- хай ляжыць нерухома! [18, с. 27]

Лесьмяняўска-війонаўскія жарсці не для сучаснага беларуса. Як мележаўскі Васіль па Ганне, будзе ён толькі настальгаваць, заліваючы ў поўнай адпаведнасці са славянскай традыцыяй душэўныя пакуты (“Ну а я ізноў аддаўся п'янцы”), і згадваць мінулае шчасце, што дасталося цяпер арабу:

Мы вашы ножкі часта ўспамінаем,

Яны былі, як райскія вароты.

Шкада, араб ваш скарыстаўся раем,

Які хавалі белыя калготы [14, с. 43].

Або арапу:

3 кучаравым сытым афрыканцам

Ты жывеш у цесным інтэрнаце [14, с. 47],

што прынцыпова зусім не істотна. Трагізм сітуацыі, што мае ўсе падставы завяршыцца істэрыкай, выразна нейтралізуецца класічнай іроніяй, што дазваляе пазбегнуць як празмернай экзальтацыі, так і сентыменталізацыі дзеяння, дзеля чаго выкарыстоўваюцца некаторыя падчас надзвычай экзальтаваныя параўнанні: “стройная, як пляшка віскі”, “як бы кот марцовы”, “як за бычком карова”.

Можна стварыць цэлую баладную анталогію захаплення жаночымі вачамі, доўгімі бялявымі косамі, гнуткім станам, чырвонымі вуснамі. У цяперашнім баладным свеце ганарацца і захапляюцца іншымі часткамі цудоўнага жаночага цела:

Хто Азію любіць, хто любіць Еўропу,

А ён палюбіў вашу царскую попу [19, с. 47].

Прычым і тут градацыя не менш ампліфікацыйная, чым каляровая гама кос ці вачэй каханай:

I на ножкі твае паглядае шпана.

Як стары алкаголік на пляшку віна.

I на твой фанабэрліва кругленькі зад

Ён таксама па-воўчы кідаў свой пагляд [19, с. 89].

Надзвычай смелая асацыятыўнасць: узбуджаны пагляд мужчыны бегае ад “ног, што ў цесных джынсах готыкі” і вышэй, развіваючы вобраз, натхнёны віном -- “пад шампанскае эротыка мроіцца вяснова ў галаве”, да таго, што ўжо вышэй сабора -- да раю (антыхрам), але ўжо зусім не нябеснага, а рэальнага, увасобленага, як бы гэта далікатней сказаць, у згаданым вышэй месцы, сарамліва і з выклікам ледзь прыкрытым туманнаспадобнай сукенкай (“...Сумная, нібы грэх, паненка”), Але, як і ва ўсе стагоддзі, прадстаўнік магутнай паловы чалавецтва іграе з лесам у рулетку. Ён не можа супрацьстаяць непераадольнаму націску цела, ператварае яго ў дабаўку болей страшэнных і магутных сілаў, і ўжо не так істотна, у што яны ўвасобіліся -- у пярэваратня (ва ўсёй ягонай пачварнай прыгажосці) або рэальную, нават не заўсёды чыста памытую паненку, маркітанку, маладзенькую прастытутку. Бо нават невядома, хто з іх больш жорсткі і не мае спагады. Злая фантастычная пачвара ці канкрэтная евіна дачка?

Калі першая пасля чарадзейнай сустрэчы з дурнаваценька-наіўным хлопцам практычна заўсёды забірала яго з сабою (пра душу не згадвалася, гэта падразумявалася), то апошняя можа прынесці не менш доўгія пакуты душы і целу:

Мы ж ляжалі месяц у адной бальніцы

I клялі мулатку на чым свет стаіць [19, с. 245].

Экзотыка шакаладнай любові, разлітай па зялёнай беларускай траве пад кустамі ўжо завялага бэзу, сваім рэзкім араматам нагадвае смак непаспрабавана-недасягальнага віна, прымроенага ў юнацкіх снах.

Аднак нават такое каханне абумоўлена спагадай чалавечай, бо выклікана яно хутчэй за ўсё страхам адзіноты. Як у вершы ў прозе I. Тургенева “Сабака”, дзе чалавек, адчуваючы страх смерці, зусім па-іншаму глядзіць у вочы істоты, бо бачыць у іх прадчуванне той самай непазбежнай трагедыі і, спалохаўшыся адначасова, “одна и та же жизнь жмётся пугливо к другой” [23, с. 32].

А ўсе героі, і перш за ўсё гераіні, В. Шніпа выключна адзінокія, прычым настолькі, што міжволі пачынаеш думаць аб злавеснай прысутнасці фатума. I не толькі ў лепшым свеце (зусім у лесьмянаўскім стылі) -- “а сягоння ты ў магіле, маладая, анікому непатрэбная ляжыш. Толькі вецер над табою завывае і сабакі зрэдку бегаюць пад крыж” (“Балада Кацярыны”), не толькі ў камеры (“Балада падсуднай”), але і ў гэтым быццам велічным свеце (“Балада Машы”, “Балада адной”), дзе першая прыгажуня заўсёды стаіць перад дылемай -- пайсці ў прастытуткі, сесці на іголку ці проста кінуцца на чорны асфальт, нібы бутэлька віна (“Балада прыгажуні”). Менавіта таму яны вельмі часта прымаюць за каханне такое звычайнае натуральнае жаданне цеплыні, што можа сагрэць у гэтай юдолі смутку:

Калі рукі твае цалаваў весняй ноччу,

Што я ведаў? Нічога Ї о, сон мой прыцьмены!

А кахаў твае пальцы, і голас, і вочы,

I свет цэлы Їі вусны Ї і зноўку свет цэлы! [19, с. 47].

Бо ўсё роўна наперадзе -- смерць, небыццё. У “Баладзе аб дамах мінулых часоў” Ф. Війон згадвае імёны самых прыўкрасных жанчын Еўропы, боскія абліччы якіх, розум, пяшчотныя галасы прымушачі філосафаў і каралёў губляць розум і дзейнічаць так. што іх пазбаўля.лі сана і кідалі, як злодзеяў, у Сену.

Где теперь они, О Дева Горнего Собора, Ї рытарычна ўсклікае аўтар. Невыпадкова ў традыцыйным фінале ён не менш рытарычна пытае:

О Принц, с бегущим веком ссора

Напрасна, жалок человек:

И пусть вам не туманит взора:

“Но где же прошлогодний снег?” [18, с. 27].

Толькі з гэтай з'явай прыроды можна супаставіць-параўнаць быццё чалавечае. Вось чаму баладыстыка Війона Ї гэта лямантацыя па бренности усяго зямнога, трагізму і безвыходнасці экзістэнцыі. Нявечнае і каханне, ды і зусім яно не такое ўжо чыстае, як лічылі трубадуры, а часцей за ўсё прадажнае і бруднае, як і сам чалавек, і грамадства, і нават акаляючая рэчаіснасць. I вельмі часта яно ператвараецца ў свой антыпод, як і некалі дасканалае дзявочае цела становіцца пачварным (“Скаргі прыгожай збройніцы”), Падобныя погляды славутага француза ў значнай ступені тлумачацца ягонай прыналежнасцю да жабрацкай парыжскай багемы. У той жа час В. Шніп, прадстаўнік беларускай мастацкай эліты. прыходзіць нарэшие да тых самых вывадаў. Але ж Ф. Війон. як мы ужо згадвалі вышэй, зведаў здраду, голад, приглашение на казнь. таму вельмі нескладана падвесці адпаведны базіс пад ягоныя песімізм і расчара-ванні ў боскім прадвызначэнні чалавека. Ужо у “Баладзе добрых парад тым, хто жыве пагана” ён сцвярджае, што ад смерці не ўцячэ ніхто, а ягоныя сентэнцыі аб чарапах, якія у былым жыцці належалі невядома каму, значна апярэджвае сла-вуты гамлетаўскі маналог пра беднага Иорыка. Па-філасофску вырашае ён і дылему Саламона Ї жывы сабака лепшы, чым здохлы леў. Лірычны герой В. Шпіпа не менш пранікнёна і абвострана ўсведамляе, што ў кожнага з жывых наперадзе прадвызначаны менавіта яму дзень, у якім цябе ўжо як бы і няма, які скончыцца, як вада ў калодзежы, патухне, як свечка перад іконамі, знікне, як сцежка дадому, дзе цябе ніхто ўжо не чакае (“Самагубства”), і наўрад ці яго суцешыць сентэнцыя Б. Лесьмяна: “Не журыся -- свет не знікне, калі ты сплывеш у вечнасць...” Ф. Ві-Гюн не верыць у загадзя прадвызначаную вялікую мэту чалавечага жыцця, у той жа час ён Баіцца падобнай наканаванасці і В. Шніп не вельмі баіцца і пасмяротнага пакарання за рэальныя зямныя грахі, у тым ліку і плоцевыя, яго болей палохае непазбежнасць, жах і бессэнсоўнасць небыцця. Невыпадкова ягоная “Балада лесу” завяршаецца зусім у стылі Ф. Війона: “і нічога не змяніць нікому, як не легчы ў труну жывому”. I далей: “Мы памерлі, і тут не былі”; “Мы як вароны ў гэтым сусвеце, шукаем нечага, крычым, і ўсё, як снег, і ўсё, як дым” [19, с. 57]. Падобныя героі так легка ўваходзяць у своеасаблівы пантэон прыніжаных і пакрыўджа-ных, як і няскладнавысечаны сякерай драўляны Хрыстос спускаецца з крыжа да калекі-жаўнера (“Жаўнер” Б. Лесьмяна). Бо ўсё ў гэтым свеце дрыготкае і нядоўгае, а рэальны бачаны свет можа рухнуць проста на вачах. А створаны ён, як і сад пана Блішчынскага, з небыцця. Лесьмянаўскі герой “вывеў сад летуценны, адарваны ад прыман, і расквеціў змрок пустэчы адмысловы”, у якім “змрок знікае ў марачынах дуба, замігцеў нябыт ў клёне, разліліся ў месяц Ї смерць і павуціны”. Пагэтаму і знікае ўсё бясследна, як грудкі з рэальнымі ружовымі смочкамі прыдуманай і ўвасобленай ў марах дзяўчыны. Падобная крохкасць у значнай ступені карэлюе пункт гледжання беларускага паэта:

Нічога ў свеце вечнага няма...

I нават Храм, ня тое, што турма,

Аднойчы раптам мусіць разваліцца [19, с. 85].

Сусвет, рэальна-выдуманы ў В. Шніпа, рассыпаецца, рушыцца і нават пазбаўляецца-ачышчаецца ад рэалій-руін. Бруд -- спадарожнік кожнага развалу, неадольна запаўняе ўвесь сусвет, пазбегнуць яго можна толькі ў выпадку дэманстратыўнага адыходу ад усяго акаляючага, бо часы вежаў са слановай косці сплылі назаўсёды. Па сутнасці, замкнулася кола эвалюцыі балады. Яна пачыналася з матываў змагання з Богам -- Ленора Бюргера: кідала выклік Найвышэйшым сілам, бо не згаджалася з іх боскім прадвызначэннем. Новая гераіня новай паэзіі аддае перавагу не паслухмянаму згодніцтву з лесам, доляй, фатумам, а барацьбе за свае каханне і шчасце. Цяпер жа беларускі паэт прадвызначае далейшы лес славянскай і еўрапейскай балады ў цэлым -- вяртае яе да пошукаў страчанага сэнсу быцця, бо праслаўленне сілы духу чалавечага не прывяло да дабра.

Дзеля гэтага В. Шніп ідзе на своеасаблівы творчы эксперымент. Ён, беларускі паэт, дзіця вёскі, як і патомны гараджанін, карэнны парыжанін Ф. Війон, практычна пабягае апісанняў прыроды. А ўся ж баладная еўрапейская традыцыя, асабліва пачынаючы з рамантычных тэндэнцый, заснавана на шчодрым выкарыстанні сімволіка-алегарычных мажлівасцей пейзажа, які становіцца не толькі месцам дзеяння маленькіх трагедый, іх фонам, але і падчас поўнапраўнай дзеючай асобай. Апісанне стану прыроды заўсёды станавілася своеасаблівым камертонам мелодыкі разгортваемых падзей. Так, усе ведаюць украінскую народную песню “Реве та стогне Дніпр шйрокій”, якая з'яўляецца інтрадукцыяй да славутай балады Т. Шаўчэнкі “Причинна”. Наўрад хто-небудзь са слухачоў, акрамя філолагаў, памятае далейшы змест твора, аднак кожны пасля падобнага уступу зможа прад-казаць танальнасць будучай трагедыі. Нават класічная “Шыпшына” Гётэ успрымаецца не як гісторыя гібелі кветкі. а трагедыя рэаіьнай дзяўчыны. што страціла сваю кветачку, гэта значыць дзявоцкасць. У беларускай баладнай традыцыі, у выніку адпаведных тэндэнцый развіцця паэзіі ў цэлым, значнасць падобных апісанняў узрастае шматкроць. Аднак В. Шніп смела адмаўляе традыцыю, а таму своеасаблівым камертонам, фонам і ўдзельнікам усіх яго маленькіх трагедый становіцца шэры горад з ягонымі барамі, гатэлямі, турмамі, адкуль ужо ніколі не вырвацца на прастору. Каменныя джунглі замяняюць рэальныя кіплінгаўскія або лесьмянаўскія: “Жыццё кожную хвіліну ў нябыт знікае, як бруд, як лісце жоўтае ў вадзе”. I цяпер ужо не адзінокая сама, разрытая магіла або птушка-воран узмацняе пачуцці адзіноты, пакінутасці, адвергнутасці, а рэальны шматгаловы натоўп, вакзалы, шэрыя аднастайныя гарадскія будынкі.

У “Баладзе-спрэчцы з Франкам Лацье” Війон сцвярджае, што лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым. “Упершыню ў баладную структуру пачынаюць пранікаць элементы буфанады, блазенскага цынізму, што надзвычан згладжвае агульны тон расчаравання і бязвер'я, якія маглі б парушаць звыклыя законы жанру. Якраз з гэтага часу адбываецца гратэскнае спалучэнне неспалучальнага, вясёлага і жахлівага, высокага і нізкага, што ў рэальнасці набывае характар гульні зніжаных падрабязнасцей” [7, с. 330]. Невыпадкова ягоная ж “Балада ісцін навыварат”, пералічыўшы ўсе неверагодныя сітуацыі, завяршаецца арыгінальным “Пасланнем”:

Вот истины наоборот Ї

Лишь подлый слабых бережет,

Один насильник судит право.

И только шут себя блюдет,

Осел достойней всех поет,

И лишь влюбленный мыслит здраво [19, с. 25].

Атрымаўшы далейшае развіццё ў “Баладзе спаборніцтваў у Блуа” (и только враг меня влечет; в тюрьме мне хорошо, на воле худо; я всеми принят, изгнан отовсюду), падобная тэндэнцыя стата вызначальнан ва ўспрыняцці гэтага вар'яцкага жыцця. Як ні дзіўна на першы погляд. падобнае светаўспрыняцце сталася над-звычай блізкім беларускаму менталітэту. Так. Ф. Багушэвіч. аўтар арыгінальных рамантычных балад, у цыкле сваіх “Песняў” са зборніка “Смык беларускі” падкрэслівае алагічнасць быцця: “як не стане ў свірне жыта Ї мельнік мукі падвязе!”; “пан заплаце за работу, а накорме ласа жыд”: “а пасее вецер сам”; “баба люльку кура ў хаце, а мужык пярэ кашулі”). Найбольш яскрава ў наш час гэта праявілася ў цыісле “адварызмаў” Р. Барадуліна “Нябожчык вяртаўся дадому”; “Чырвоным робіцпа бычок рабы”; “Пры пасадах сабакі свінелі”; “На сабе ланцуг кавалі рабы. Старайся, каб вееялен звінелі”. У гэтым шэрагу зусім заканамерным прадстаў-ляецца з'яўленне глыбока адметных Сабак і Гражданоў. вобразы, якія сталіся надзвычай сваімі ў гэтай еўрапейскай традыцыі ўспрыняцця перакуленага свету. Бо іх нараджэнне не абумоўлена боскім мёдам натхнення, не музай, а рэальнай, нават саромнай болькай Ї “ты памрэш са сваім гемароем за пісьмовым, як нары, сталом”.

Війонаўская балада шматкроць спрабавала адрадзіццца ў розных нацыянальных умовах, перш за ўсё як стылізацыя, што аказалася вельмі складанай і не заўсёды ўдзячнай задачам. У 20 ст. надзвычай паспяхова спрабаваў спалучыць нацыянальныя традыцыі нямецкай вулічнай балады і дасягненні літаратурных форм Війона слынны аўтар зонгаў Бертольд Брэхт. Крыху пазней падобны эксперымент паспяхова ажыццявіў Уладзімір Высоцкі, які спалучыў війонаўскую баладу з зонгамі заснавальніка элічнага тэатра і рускай блатной песняй, што і стала асновай выіслючнага поспеху і папулярнасці баладападобнай песні славутага барда.

В. Шніп трапіў у больш складаную сітуацыю -- у беларускай лірыцы практычна не існавала так званых жорсткіх або мяшчанскіх рамансаў, асабліва папулярных у Расіі на пачатку мінулага стагоддзя, або цэлага пласта блатной песні з яе выпрацаванай вобразнасцю, паэтыкай і светаўспрыманнем. Яму, па сутнасці, прыйшлося самому ствараць падобныя творы або рабіць выгляд, што ён развівае вядомыя матывы, што не магло не прывесці да пэўнай эклектыкі, не заўсёды апраўданаму эстэтычна (а падчас і маральна) сінкрэтызму. Згадаем, што некаторыя даследчыкі наогул называлі баладу трылерам. “Блатной” рамантыкай абумоўлена структура балады “Малады і прыгожы, нібы даляры”, “Падарыў табе ён завушніцы” і, асабліва, у “Матроскай баладзе”, у якой адвечныя сентэнцыі аб мурках-здрадніцах, якія здалі сваіх кавалераў-уркаганаў і цяпер радуюцца жыццю ва ўсіх яго праявах, саступаюць інтэнсіўнай дынаміцы аповяда аб гісторыі светлага кахання, што знішчана жорсткаю рукою. Атрыбутыку песняў добра падкрэсліваюць і традыцыйна-шчодрыя апісанні чорнай сталі, кінжала, новенькага нагана, Сашкі-хулігана, уласныя антураж і вобразнасць і, найперш, стылістыка: дынаміка, энергетыка дзеяння, лаканізм у выкладанні падзей прыкметна кантрастуе з лірызмам мяшчанскіх рамансаў. Нават лексіка і будова фразы, не гаворачы пра вобразнасць, не супастаўляльныя. Гераіня В. Шніпа не атруціцца, не ўтопіцца, не заб'е яе недалёкі валацуга, і на беразе рэчкі застанецца не яе цела, а толькі ўжо згаданыя трусікі “гераіні” (“Балада Марыны”),

На наш погляд, найбольшую падтрымку чалавеку дае светлае, чыстае каханне. Але пра каханне ўжо сказана шмат. Гэтая з'ява разгледжана з усіх бакоў.

Пачуццё кахання як універсальная з'ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Лонг (“Дафніс і Хлоя”), Уільям Шэкспір (“Рамэо і Джульета”), Ёган Вольфганг Гётэ (“Пакуты маладога Вертэра”), Аляксандр Пушкін (“Яўген Анегін”), Фёдар Дастаеўскі (“Белыя ночы”), Іван Тургенеў (“Першае каханне”), Іван Бунін (”Міцева каханне”), Янка Купала (“Яна і я”), Якуб Колас (“На ростанях”), Максім Гарэцкі (“У чым яго крыўда?”), Іван Мележ (“Людзі на балоце”) і іншыя. Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Вобразную і дакладную характарыстыку ўспрымання свету закаханымі даў паэт Гайнрых Гайнэ: гэта “страшэнны землятрус душы”, у выніку якога чалавек па-новаму бачыць сябе і навакольны свет. Літаратура мінулага стагоддзя шмат увагі аддала і думцы пра тое, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя з'явы, як жорсткасць, зласлівасць, зайздрасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання. Усё гэта выразна засведчыла востры дэфіцыт любоўнага пачуцця ў жыцці.

Мастацкая літаратура, поруч з рэлігяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучастку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым. Каханню паэты прысвячалі свае вершы, празаікі Ї раманы, мастакі - карціны, а кампазітары пісалі рамансы. У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў. Тэма кахання Ї адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця В. Шніп прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах.

Каханне - гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.

Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часм радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў Віктара Шніпа паўстаюць:

Даўным-даўно на вуліцах Масквы

З табой сустрэўся я, як нарадзіўся,

Як праз асфальт прабіўся шум травы

І цэлы свет травою асвяціўся [19, с. 55].

У лірычных творах пануе паэтычная стыхія, натуральная ў мастацкім аповедзе пра першае каханне. Гэтае ўражанне падмацоўваецца цёплым аўтарскім гумарам і незласлівай іроніяй мудрага чалавека, які выдатна разумее сваіх юных і наіўных герояў, бачыць іх нявопытнасць, любуецца іх мілай непасрэднасцю, з разуменнем ставіцца да юнацкай нецярплівасці, просталінейнасці і максімалісцкіх патрабаванняў да сябе і да іншых:

Мы сабе прыдумваем праблемы,

Быццам іх не хапае і так [14, с. 203].

У вершах надзвычай шмат глыбокіх і дакладных псіхалагічных назіранняў за паводзінамі закаханых, арыгінальных філасофскіх разваг над жыццём увогуле. Лірык заўсёды побач са сваімі героямі, разам з імі ў радасці, і ў горы. Прыкладаў такіх зацікаўленых адносінаў аўтара і герояў у творах надзвычай шмат. Вось адзін з іх:

І ўзнялі па-над тым, што ёсць Край,

І пачуў я з высокіх нябес, Як жанчына крычала: “Бывай!” --

Не хаваючы суму і слёз [14, с. 206].

Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей, што спрабуюць паказаць “аслепленым” страсцю героям недахопы, фізічныя ці маральныя, прадмета захаплення, але і частыя непаразуменні паміж сабой, што тлумачацца рознасцю характараў, адсутнасцю жыццёвага вопыту, рэўнасцю, недаверам:

Вось і ўсё…Цябе са мной няма,

Нібы сонца ў небе патанула

І прыйшла, нібыта смерць, зіма

І халодна ў вочы мне зірнула.

..Вось і ўсё.. Каму і што казаць?

Мне пара ў чужыну ад'язджаць,

Дзе, магчыма, без цябе памру.. [19, с. 63].

Героі перажываюць гаму пачуццяў Ї каханне, рэўнасць, смутак, радасць:

Спачатку музыка была.

Яна з'явілася з святла,

Якое знікла назаўжды, як зніклі райскія сады [19, с. 101].

Адстойваючы сваё каханне, яны вераць у лепшае, жадаючы ўсё пачаць спачатку:

Яшчэ ўсё можна нам з табой змяніць

І словы не сказаныя сказаць,

І можаш ты мне шчэ палюбіць,

Калі ўжо немагчыма пакахаць [19, с. 61].

Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадобныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць Ї духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаслівыя:


Подобные документы

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.