Вобразна-паэтычны свет твораў Адама Міцкевіча

Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.07.2016
Размер файла 41,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

Размещено на http://allbest.ru

Уводзіны

Вядома, што і ў XVIII, і ў XIX ст. самая адукаваная, культурная, інтэлігентная частка насельніцтва, што пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, лічыла сябе ці то палякамі, ці то рускімі, і творы нашых таленавітых землякоў часта станавіліся здабыткам польскай культуры. Згадаем лёс геніяльнага паэта Адама Міцкевіча, аднаго з класікаў сусветнай літаратуры. Яго лічаць польскім паэтам, бо ён пісаў свае творы па-польску.

“Адам Міцкевіч -- сын сваёй зямлі, якую ён любіў і якой шчыра і аддана служыў, хоць і пісаў па-польску, як большасць тых, хто выйшаў з беларускай спаланізаванай ўляхты,” -- слушна заўважае В. Ляшук [1, с. 7].

Адам Міцкевіч яшчэ пры жыцці быў адным з самых любімых паэтаў у былой Рэчы Паспалітай у шляхецкіх засценках, у панскіх сядзібах, у палатах магнатаў. Аўтару “Пана Тадэвуша” хацелася, аднак, каб яго ведаў народ -- сяляне:

О, мне дажыць бы да гэтай уцехі,

Каб мае трапілі кнігі пад стрэхі…

Каб і мае ўзялі кнігі сялянскі,

Простыя кнігі, як іх калыханкі [2, с. 8].

Навагрудчына -- радзіма Адама Міцкевіча, якую ён любіў як верны сын і апаэтызаваў у многіх сваіх творах. Заснавальнік новага кірунку -- рамантызму -- у польскай літаратуры, А. Міцкевіч імкнуўся зазірнуць у народнае сэрца, адлюстраваць жывы дух народнага светаразумення. Натуральнасць сялянскага побыту, вера ў таямнічыя сілы і прыкметы фармавалі ў народзе высокі маральны патэнцыял, рабілі патрыярхальна-кансерватыўную традыцыю эталонам паводзінаў. Такі аспект больш за ўсё цікавіў вялікага паэта. Вобраз русалкі -- адзін з самых загадкавых у народнай дэманалогіі. Ужо сама па сабе сувязь русалкі з вадой, лесам і полем, прыналежнасць, з аднаго боку, да свету памерлых, а з другога -- да духаў прыроды, няпэўнасць у адносінах да дабра і ліха ўтвараюць вакол гэтай істоты своеасаблівую аўру звышнатуральнасці, якая не магла не прывабіць таленавітага літаратара.

Ёсць у кожнага народа такія выдатныя постаці, што яны не могуць прыцягваць да сябе ўвагі, не хваляваць, не выклікаць жадання выказваць свае адносіны да гэтага чалавека, асабліва калі ім з'яўляецца творца. Да такіх пісьменнікаў, якіх узгадалі наша зямля, наша гісторыя і культура, належыць Адам Міцкевіч.

У пісьменнікаў ёсць добрая традыцыя: адрасаваць свае творы выдатным папярэднікам і сваім сучаснікам, уганараваць іх паэтычным словам, аддаць належнае іх таленту, раскрыць чытачам тое дарагое, запаветнае, што ўвайшло ў духоўны свет, стала асабістым набыткам аўтара прысвячэння праз асобу і творчасць літаратурнага пабраціма.

Адаму Міцкевічу прысвяцілі свае вершы класікі беларускай літаратуры, пісьменнікі розных пакаленняў, прадстаўнікі мужчынскай і жаночай паэзіі, землякі Адама Міцкевіча: Максім Танк і Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў і Алег Лойка, Рыгор Барадулін і Вольга Іпатава, Ніна Загорская і Эдуард Акулін і многія іншыя. На наш погляд, найбольш характарызуе постаць Адама Міцкевіча верш Ніла Гілевіча “Санет Адаму Міцкевічу”:

І ўсё-такі лёс аддзячыў нам, няйначай:

Так, волатам ты ўзрос на ніве нашай,

Каб славе Польшчы паслужыць пяром,

Але, вялікі і ў любові і ў скрусе,

Ты стаў і вечнай славай Беларусі --

Яе красы чароўным песняром [3, с. 79].

Даследаваннем творчасці Адама Міцкевіча займаліся многія крытыкі і літаратуразнаўцы. Я. Несцяровіч раскрыў Беларусь у паэме “Пан Тадэвуш”. Т. Івахненка і Т. Балдышэўская разглядалі вобраз русалкі ў творах Адама Міцкевіча. Як бачым, пра гэтага пісьменніка напісана мала фундаментальных прац, а таксама водгукаў і выказванняў. І, на жаль, амаль не асвечаны вобразная рознакаляровасць ў творах Адама Міцкевіча.

Мэта курсавой работы - раскрыць вобразна-паэтычны свет твораў Адама Міцкевіча.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

-- асэнсаваць літаратурную спадчану Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

-- па-новаму перачытаць творы Адама Міцкевіча, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у баладах і паэмах;

-- выявіць вобразную разнастайнаць у літаратурнай спадчыне Адама Міцкевіча;

-- ацаніць наватарскія здабыткі Адама Міцкевіча ў мастацкім увасабленні задумы.

Аб'ект даследавання -- творы Адама Міцкевіча.

Прадмет даследавання -- вобразна-паэтычны свет твораў.

1. Вобразна-паэтычны свет твораў Адама Міцкевіча

1.1 Маральна-этычны свет вобраза русалкі ў баладах Адама Міцкевіча

Творчая спадчына беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча вылучаецца сваёй арганічнай знітаванасцю з вусна-паэтычнымі дасягненнямі беларускага народа. Народныя паданні, вераванні з'яўляліся той першакрыніцай, што надавала творам Адама Міцкевіча жыватворную сілу. На думку польскага паэта Станіслава Дабравольскага, калі "ён шукаў крыніц натхнення для сваіх народных песень, для сваёй цудоўнай паэзіі, ён заўсёды шукаў гэтыя крыніцы якраз у беларускай народнай песні... і кожнаму, безумоўна, ясна, што без беларускай народнай песні, без народнай паэзіі беларусаў не было б многіх балад А.Міцкевіча, а калі б яны і з'явіліся, то мелі б іншы характар" [4, с. 122]. Такой думкі прытрымліваецца і беларускі літаратуразнаўца, паэт Алег Лойка, адзначаючы, што "сувязь Адама Міцкевіча з вуснай паэтычнай творчасцю народа была адным з рашаючых фактараў, якія вызначылі моц Міцкевіча -- мысліцеля і арыгінальнага мастака слова" [5, с. 34].

Большасць баладаў А. Міцкевіча з'яўляецца вынікам творчага пераасэнсавання беларускіх фальклорных матэрыялаў, паэтычнай апрацоўкай народных вераванняў, уяўленняў, паданняў Наваградчыны, тых мясцінаў, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэта. Аднак у якой ступені адбылося гэтае пераасэнсаванне фальклорнага здабытку народа ў дачыненні да вобраза русалкі? Поўнасцю ці часткова супадаюць вобразы Свіцязянкі і Рыбы з уяўленнямі пра русалак, характэрнымі для жыхароў Наваградчыны і ўвогуле для беларусаў? 3 якой мэтай Адам Міцкевіч назваў сваіх гераіняў Свіцязянкай і Рыбкай замест традыцыйна-народнага слова "русалка"?:

Есць чуткі, што на берагах

Свіцязі з'яўляюцца ўндзіны,

або вадзяныя німфы,

якіх народ называе свіцязянкамі [6, с. 132].

Так пачынаецца "Свіцязянка" -- адна з трох баладаў знакамітага беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча, прысвечаных аўтарам возеру Свіцязь, што на Наваградчыне.

Ундзіны, вадзяныя німфы, свіцязянкі... Колькі розных, нават неславянскіх назваў (ундзіны, німфы) выкарыстоўваў паэт, каб весці размову фактычна пра русалку -- вобраз, вядомы ва ўсходніх славянаў з часоў язычніцтва. Адным з вобразаў народнай міфалогіі, які цікавіў паэта сваёй таямнічасцю і загадкавасцю, з'яўляецца русалка -- галоўны персанаж балад "Свіцязь", "Свіцязянка", "Рыбка". Важна адзначыць, што ў гэтых творах вобраз русалкі праходзіць пэўны шлях ад жанчыны, якая загінула пры абароне свайго роднага горада ("Свіцязь"), да асобы, якая сама помсціць за здраду ("Свіцязянка" і "Рыбка"). Таму прасочым ідэнтыфікацыю вобраза беларускай русалкі ў балабах Адама Міцкевіча. Важным аспектам дадзеных балад з'яўляецца, на нашу думку, маральна-этычны сэнс вобраза міфалагічнай істоты -- русалкі, якая Адамам Міцкевічам названа Свіцязянкай. Яе вобраз звязаны з фальклорнымі ўяўленнямі беларускага народа аб русалках, але аўтар робіць сваю інтэрпрэтацыю гэтых вераванняў. А.Міцкевіч не імкнуўся перадаць усяго, што вядома аб русалцы ў народзе. За аснову ён бярэ вераванне, што русалкі "ходзяць па палях і лясах і калі каго ўбачаць, то клічуць да сябе, даганяюць непаслухмянага і казычуць яго да таго часу, пакуль ён не памрэ ад сутаргавага смеху" [7, с. 198], або топяць, асабліва гэта тычылася маладых хлопцаў, з-за якіх русалка -- маладая дзяўчына, пакінутая каханым, канчала сваё жыццё з жалю самагубствам.

Як і ў большасці народных павер'яў, русалка-свіцязянка ("Свіцязь") адлюстроўваецца ў вобразе прыгожай, прываблівай дзяўчыны:

Шаўковыя косы, бялявая з твару,

А вусны яе, як маліна...

А словы красуні тае сінявокай

Прыемна, пяшчотна гучэлі [6, с. 89].

У свой час праблемай ідэнтыфікацыі вобраза беларускай русалкі ў баладах "Свіцязянка" і "Рыбка" займаўся беларускі літаратуразнаўца, паэт Алег Лойка, які першы звярнуў увагу на тое, што “Свіцязянка Міцкевіча з аднайменнай балады -- родная сястра русалкі, як яна ўяўлялася беларускаму селяніну” [5, с. 49].

Дзеля пацвярджэння сваіх слоў ён прывёў фальклорныя запісы з Наваградскага павета, змешчаныя ў фундаментальнай працы П. Шэйна "Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края", а таксама дадзеныя з "Белорусского сборника" Е. Раманава. А. Лойка разглядае балады з ідэйна-тэматычнага і матыўна-вобразнага бакоў, улічваючы пры гэтым аўтарскую інтэрпрэтацыю народных вераванняў пра русалку. Аднак, выкарыстоўваючы названыя працы ў якасці першакрыніцаў, ён не звярнуў увагі на тэрытарыяльныя адрозненні ў вобразе. Так, у працы П. Шэйна зафіксаваны матэрыялы ў асноўным з Наваградчыны, у той час як Е. Раманаў прыводзіў дадзеныя з Рагачоўскага павета [8, с. 139-140] (сёння гэта тэрыторыя Гомельшчыны). Выкарыстоўваючы IV выпуск зборніка Е. Раманава, А. Лойка не ўказвае на VIII выпуск таго ж зборніка, у якім зафіксаваны падрабязныя апісанні "гранога" тыдня і роля русалкі ў абрадзе "Провадаў". Між тым, калі ва ўяўленні жыхароў Наваградчыны русалка выступала як адмоўная і небяспечная істота, то на Гомельшчыне гэтая рыса адсоўвалася на другі план сакральнай роляй русалкі ў абрадзе.

На нашу думку, вылучаныя акалічнасці даволі значныя і неабходныя як для разумення вобраза русалкі, так і для тлумачэння яго інтэрпрэтацыі Адамам Міцкевічам. Разгляд праблемы ідэнтыфікацыі літаратурных вобразаў Свіцязянкі і Рыбкі адносна вобраза русалкі немагчымы без уліку ўсіх вядомых матэрыялаў, супастаўленне ( аналіз якіх дазваляе больш паслядоўна і дакладна выявіць адпаведнасць вобразаў, а таксама асаблівасці аўтарскага пераасэнсавання.

У "Материалах..." П. Шэйна змешчаны пашпартызаваныя (г. зн. з спасылкай на паведамляльніка) запісы з Наваградскага павета пра русалак, а таксама пра "граны" тыдзень -- час асаблівага "піку" іх розыгрышаў. Цікава, што з усіх тагачасных працаў фалькларыстаў толькі ў П. Шэйна сустракаюцца ўказанні на збор дадзенага матэрыялу на Наваградчыне. Тым не менш існаванне такіх спасылак дазваляе меркаваць, што А. Міцкевіч яшчэ ў дзяцінстве мог пачуць пра існаванне русалак разам з тымі легендамі і паданнямі пра Свіцязь, на якія такая багатая Наваградская зямля. Менавіта на гэтым фоне вераванні пра русалак, у якіх ператвараюцца душы памерлых да хрышчэння немаўлятаў, а таксама дзяўчатаў-тапельніцаў, знайшлі сваю літаратурную несмяротнасць у выглядзе Свіцязянкі і Рыбкі. Гэта заканамерна: названыя вобразы як бы ўпісаны ў агульны кантэкст тэматыкі твораў А. Міцкевіча, звязаных з возерам Свіцязь. Адсюль і спецыяльныя назвы: Свіцязянка (жыхарка Свіцязі) і Рыбка (дзяўчына-тапельніца, якая ператвараецца ў рыбку і далучаецца да свіцязянак) -- фактычна таксама жыхарка Свіцязі, хоць, паводле тэксту балады, гераіня кідаецца ў рэчку. Такое перанясенне месцазнаходжання Рыбкі, замена возера на раку, было неабходна для вылучэння асноўнага матыву балады -- пакарання праз акамяненне і, адпаведна, знікнення ракі. Возера ж не можа знікнуць. Яго моц і сіла іншыя: закруціць у вірах, зацягнуць у глыбіню. Яно самадастатковае, каб здзейсніць пакаранне.

Назва "свіцязянка" -- індывідуальна-аўтарская. Яна не мае нічога агульнага з народнымі ўяўленнямі, нягледзячы на тое, што ў эпіграфе да балады сцвярджаецца адваротнае. Гэта -- спецыяльны прыём, дзякуючы якому аўтар стварае вакол сваёй гераіні арэол таямнічасці і сапраўднасці ўжо самім фактам своеасаблівай спасылкі на народныя ўяўленні. Акрамя таго, аўтар адразу пасвячае чытачоў у сутнасць вобраза Свіцязянкі, праводзячы паралель з ундзінамі і вадзянымі німфамі. Між тым названыя вобразы характарызуюць заходнееўрапейскую міфалагічную традыцыю. Так, ундзіны ў міфалогіі заходніх народаў лічыліся духамі вады. Яны ўяўляліся ў выглядзе прыгожых дзяўчат з хвастамі рыбінаў. Ноччу выходзілі з вады, расчэсвалі валасы, жалобнымі спевамі зачароўвалі падарожных, зацягвалі іх у ваду і рабілі сваімі каханкамі ці забівалі. Паняцце ж німфаў характэрнае для грэцкай міфалогіі, у якой яны выступалі як духі крыніцаў і ручаёў, уладарніцы вады. Уяўляліся як прыгожыя дзяўчаты з доўгімі светлымі валасамі [9, с. 154].

Як бачым, атрымліваецца замкнёнае кола, у якім аб'яднаны вобразы, блізкія семантычна і функцыянальна: ундзіны, німфы, свіцязянкі-русалкі. Адам Міцкевіч пашырыў межы ўласна беларускіх вераванняў, увёўшы свіцязянак-русалак у кантэкст сусветнай фальклорна-міфалагічнай спадчыны. Без спасылак на існаванне ўндзінаў і німфаў, на нашу думку, немагчыма адэкватнае разуменне вобраза галоўнай гераіні. Эпіграф адразу дае тлумачэнне, хто такія свіцязянкі, і чытач успрымае баладу ў дадзеным кантэксце.

Якімі ж уяўляліся русалкі беларускаму народу?

На Наваградчыне, як мы ўжо адзначалі, русалак лічылі вельмі небяспечнымі істотамі. Яны ўвесь час жывуць у вадзе і толькі недзе каля Тройцы выходзяць на сушу, бегаюць па жыце, гушкаюцца на арэлях ці вісяць на галінках бярозаў, зачапіўшыся за іх валасамі. 3 выгляду яны -- прыгожыя дзяўчаты здоўгіМі валасамі і вялікімі грудзьмі, амаль заўжды неапранутыя. Русалкі прывабліваюць да сябе падарожных, зацягваюць іх у раку, могуць заказытаць да смерці. Асабліва небяспечныя яны для мужчын, а жанчынам любяць рабіць розныя непрыемнасці: топчуць грады, крадуць адзенне, палохаюць жывёлу і г. д. [7, с. 196-197].

На Гомельшчыне ўяўленні пра русалку былі звязаны з абрадам "Провады русалкі", у якім яна выступала галоўнай дзейнай асобай. Русалка сімвалізавала сувязь з продкамі (русальныя дзяды), увасабляла росквіт прыроды (звычай абазначаў пераход ад веснавой абраднасці да летняй), спрыяла добраму ўраджаю [10, с. 125]. Аднак, нягледзячы на такую сакральнасць вобраза, русалка ўсё ж лічылася нячысцікам. Як і на радзіме Адама Міцкевіча, на Гомельшчыне таксама сустракаюцца ўяўленні, паводле якіх русалкі могуць напалохаць, заказытаць да смерці, зрабіць благое, бо ў іх перасяліліся душы "закладзеных" (г. зн. памерлых не сваёй смерцю) нябожчыкаў, пераважна дзяўчатаў-тапельніцаў. Такіх нябожчыкаў зямля не прымала, таму іх хавалі па-за могілкамі: каля балотаў, у равах, на краі поля. Усё гэта выклікала ў людзей жах. Між іншым у песнях яскрава прасочваецца жаданне русалак ачалавечыцца: апрануцца, есці людскія стравы і г. д. Напрыклад, у радках "дзевачкі-сястрыцы, падайце вадзіцы", "маладзіцы-цёткі, дайце нам намёткі", "хпопчыкі-брацця, вы спляціце лапці"[11, с. 215] адлюстраваная вера русалак у ачышчальную моц рэчаў і вады, узятых з чалавечых рук, але нячыснікавае паходжанне не дае ім магчымасці вярнуцца да людзей.

Як бачым, уяўленні пра русалак на Наваградчыне і Гомельшчыне адрозніваюцца, прычым вызначальнай рысай з'яўляецца сувязь вобраза з абрадам "Провады русалкі" і, адпаведна, з русальнымі песнямі.

Што ж агульнае паміж вобразамі Свіцязянкі і Рыбкі і вобразам русалкі? Пры іх параўнальнай характарыстыцы заўважна, што вобразы літаратурных гераіняў больш стасуюцца з уяўленнямі наваградскіх сялянаў пра русалак. Можна вылучыць наступныя адпаведнасці: па-першае, знешні выгляд; па-другое, месцазнаходжанне; па-трэцяе, функцыя. Так, і Свіцязянка, і Рыбка, і русалка -- маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгімі валасамі. Вось як апісвае аўтар Свіцязянку, якая змяняе свой выгляд для выпрабавання каханага:

Твар яе -- белая ружа нібыта,

Што акрапш расою.

Лёгкай тканінаю постаць абвіта,

Быццам празрыстай смугою...

I лебядзіныя бліснулі грудзі... [12, с. 53].

Дзявочае аблічча Рыбкі схавана ў рыбінай скуры:

Адкіне луску -- тужліва

Гляне вачыма дзяўчыны,

I выплывуць косы гулліва,

Адкрыюць стан лебядзіны.

Твар з ружай зраўняецца хіба.

Як райскія яблычкі, грудзі.

Раптоўна дзяўчына-рыба

Знікае ў надрэчным хлудзе... [12, с. 60].

Свіцязянка блукае па багнах, ручаях, знікае ў лесе (час дзеяння ў баладзе -- ад вясны да восені). Рыбка ж назаўсёды звязана з вадой (рыбіна скура -- дэталь, якая ўказвае ў першую чаргу на прыналежнасць да воднай стыхіі). Свіцязянка пасля здрады каханага незаўважна заманьвае яго ў возера, дзе яны гінуць. Рыбка знікае разам з рэчкай пасля здзяйснення праклёну, хоць сам момант пакарання аўтарам не апісваецца. Русалкам жа ўвогуле ўласціва заманьваць мужчын, зацягваць іх у ваду. Зразумела, што баладныя гераіні губяць каханкаў і сябе з прычыны маральнага кшталту: па-першае, здрада павінна быць пакаранай; па-другое, асабістае жыццё пасля гэтага не мае сэнсу (так выяўляюцца максімалізм і цэльнасць характараў).

У баладзе "Свіцязь" стрыжнёвая тэма -- патрыятызм і самаадданасць людзей. Вуснамі дзяўчыны-русалкі апавядаецца легенда пра затоплены горад на Свіцязі. Паводле аповеду прыгажуні, калі на Свіцязь напалі ворагі, жанчыны гераічна абараняліся, але не змаглі супрацьстаяць захопнікам. Каб не трапіць у няволю, дачка князя Тугана маліла бога:

Калі ўжо скарыцца нам ворагу трэба,

Калі бярэ верх яго сіла, --

Няхай нас ударыць гром з яснага неба,

Хай прыме жывых нас магіла [6, с. 43].

І горад быў затоплены па волі патрыётак, якія яго абаранялі. Для людзей самае галоўнае -- свабода, воля. Яны выбіраюць адзіны магчымы шлях да вызвалення -- сваю смерць. Але, загінуўшы фізічна, змагары перамагаюць ворага ў маральных адносінах: людзі не скарыліся перад захопнікамі, бо ў той момант, як горад апынуўся пад вадой, усе жыхары яго ператварылюя ў белыя кветкі, празваныя ў народзе "царамі", якія валодалі цудадзейнай Сілай, -- яны былі недасягальнымі для варожых рук.

Як бачым, пераапрацаваўшы шматлікія павер'і і паданні, Міцкевіч стварыў глыбока патрыятычны твор, у якім раскрываецца любоў да свайго роднага краю, самаадданая барацьба супраць ворага, бессмяротнасць подзвігу ў імя жыцця сваёй Бацькаўшчыны. Пісьменнік паказаў, што сіла народа неўміручая, ворагу няма месца на захопленай зямлі. Адзінае, што яго можа чакаць -- пакаранне:

Ды толькі хто браў кветкі гэтыя ў рукі, --

Была ў іх жахлівая Сіла, --

Той падаў і енчыў, і корчыўся ў муках,

Таго смерць адразу касіла [6, с. 45].

Вобраз русалкі ў баладзе "Свіцязь" ужыты як дапаможны сродак: паэт, творча выкарыстоўваючы фальклорны матыў аб затапленні горада, у вусны Свіцязянкі ўкладвае цэлую легенду аб узнікненні возера, акцэнтуючы ўвагу на адлюстраванні высоках маральных якасцей народа: мужнасці, непераможнасці, гераізму, адданасці роднай зямлі.

Балада "Свіцязянка" закранае не менш важную праблему ў жыцці чалавека -- вернасць. Той, хто адданы свайму каханню, адданы і сваёй радзіме. Менавіта на матыве віны і пакарання пабудаваны дадзены твор А. Міцкевіча.

Вераломная здрада стральца "дзяўчыне з-пад лесу" караецца звышнатуральным чынам. Воблік Свіцязянкі тут бліжэй да народных уяўленняў аб русалках, чым у баладзе "Свіцязь". У фальклорных матэрыялах, зафіксаваных П. Шэйнам на Наваградчыне, русалкі выступалі як небяспечныя істоты. Паводле народнага, "яны ўвесь час жывуць у вадзе, але вясною, каля Вялікага чацвярга, паяўляюцца з вады і жывуць на зямлі да позняй восень Русалкі купаюцца, смяюцца, гойдаюцца на дрэвах, прывабліваюць да сябе падарожных, зацягваюць іх у раку, могуць заказытаць да смерці" [7, с. 198].

Але калі ў народных павер'ях русалка магла без прычыны загубіць юнака, то ў баладзе Міцкевіча яна губіць стральца за ашуканства, за здраджанае каханне. А. Лойка зазначае, што "здрада, адступніцтва павінны быць пакараны -- такую агульначалавечую думку праводзіць паэт праз вобразную тканіну балады "Свіцязянка", абапіраючыся на беларускія фальклорныя матывы і вобразы" [5, с. 50].

У творы А. Міцкевіча зноў прагучалі матывы народнай помсты і трагізму кахання. Суровыя словы асуджэння ўкладвае паэт у вусны гераіні балады:

Клятву забыў ты, забыў і параду,

Помніш, казала я -- мілы,

Тут пакаранне чакае за здраду

I там, дзе холад магілы [6, с. 179].

Цікавым у баладзе з'яўляецца прыём раздвоенасці аднаго і таго ж жаночага вобраза на два супрацьлеглыя: простай дзяўчыны і русалкі -- спакушальніцы юнака. Трэба адзначыць, што А.Міцкевіч у творы з цеплынёй і павагай адносіцца да дзяўчыны з лесу, якая вырашыла выпрабаваць каханне хлопца, паколькі памятае наказ бацькі, што "словы мужчыны не заслугоўваюць веры", I больш за ўсё баіцца "злога падману", "здрады каварнай". У той жа час у творы "Свіцязянка" гучыць асуджэнне ўчынку русалкі, якая завабіць да сябе юнака. Па сутнасці, у нашым бурлівым жыцці даволі часта сустракаюцца такія "русалкі", якія імкнуцца любымі сродкамі стварыць сваё шчасце на няшчасці сям'і "юнакоў-паляўнічых", якія не могуць прайсці выпрабаванне на вернасць, здраджваюць свайму каханню.

Такім чынам, маральны бок балады заключае ў сабе важнейшьы аспекты жыцця кожнага з нас: каханне павінна быць чыстым, высокім і прыгожым, несці радасць і душэўнае супакаенне любому чалавеку; здрада не можа быць асновай жыцця, яна неадкладна павінна быць пакаранай.

Удала апрацаваны і выкарыстаны А.Міцкевічам фальклорныя вераванні, што ў русалку замяніў народ душу маладой дзяўчыны, якая, пакінутая сваім каханым, пакончыла жыццё самагубствам. А.Міцкевіч, расказваючы пра лёс прыгоннай сялянкі, зачараванай і кінутай панам, якая гіне і становіцца рыбкай, а пасля -- русалкай ("Рыбка"), выступае супраць прыгонніцтва і знявагі простага люду:

Што для здраджанай каханкі

Ёсць яшчэ на гэтым свеце?

Я іду к вам, Свіцязянкі...

Сын сіроткай застаецца [6, с. 137].

Як бачым, безвыходнасць (беднасць, здраджанае каханне) падштурхнулі дзяўчыну да трагічнага кроку. Але, безумоўна, трэба акцэнтаваць увагу і на тым факце, што маладая жанчына пакідае сваё дзіця з неўладкаваным лёсам. Што чакае яе сына? Ці будзе ён шчаслівы, калі самы блізкі, дарагі чалавек адышоў па сваёй волі ў нябыт?

На нашу думку, праз вобраз рыбы-русалкі гучыць матыў асэнсавання такога ўчынку: ці мае маральнае права жанчына пакінуць сіратой сваё дзіця і не клапаціцца пра яго? У чым вінавата дзіця, што з першых жыццёвых крокаў вымушана жыць без матчынай ласкі? На гэтыя і многія іншыя пытанні шукае адказ кожны чытач, удумліва аналізуючы жыццёвыя сітуацыі, адлюстраваныя праз вобраз дзяўчыны-русалкі. У той жа час А.Міцкевіч у баладзе "Рыбка" дае своеасаблівы адказ на закранутыя пытанні: загінуўшы і стаўшы Рыбкай, дзяўчына хвалюецца і перажывае за свайго сына, у выглядзе русалкі з'яўляецца на бераг ракі, куды слуга прыносіць ёй пакарміць хлапчука.

Фантастычны сюжэт не закрывае рэальных трагічных перажыванняў гераіні. Горыч крыўды закіпае, калі яна чуе вясёлы шум вяселля, якое спраўляе пан з багатай княжною. У душы зняважанай сялянкі ўзнікае жаданне адпомсціць спакушальніку. Гэта пачуццё ўзмацняецца пры думцы аб асірацелым сыне.

Жанчына пакарала пана і яго жонку, ператварыўшы іх у камень, а сама Рыбка знікае разам з рэчкай:

Там, дзе рэчка працякала,

Толькі жвір ды роў глыбокі...

У затоцы ж пад вярбою

Вырас нейкі камень белы --

Ён падобны быў сабою

На паноў акамянелых [6, с. 207].

У баладзе "Рыбка" яскрава выступае прынцып проціпастаўлення чысціні маральнага вобліку жанчыны з простага народа заганам "жорсткай пані" і ганарлівага шляхціца.

Як бачым, у параўнанні з народнымі ўяўленнямі пра русалку, якой увогуле ўласціва заманьваць мужчын, зацягваць іх у ваду, баладныя гераіні губяць каханкаў і сябе з прычыны маральных прынцыпаў: з аднаго боку, здрада павінна быць пакарана, з другога -- іх жыццё становіцца немэтазгодным. Гераіні А.Міцкевіча моцныя духам, цэльныя натуры, якія прытрымліваліся сваіх прынцыпаў і не адыходзілі ад іх ні перад якімі выпрабаваннямі.

Даследчык Б. Стахееў адзначыў, што ў фантастычным свеце балад А. Міцкевіча праведзена канкрэтная мяжа паміж дабром і ліхам, знаходзяць пакаранне здрада, нявернасць, душэўная чэрствасць, за пакрыўджанага заступаюцца звышнатуральныя сілы.

Яшчэ адным сведчаннем таго, што Адам Міцкевіч выкарыстоўваў фальклорныя матэрыялы, звязаныя з русалкамі, з'яўляецца ўпамінанне пра гэтых істотаў у пазнейшых паэмах "Гражына" і "Пан Тадэвуш", прычым аўтар так і называе сваіх гераіняў -- русалкі:

Ёсць каля Коўна такая даліна --

Сцелюць русалкі там дзіўнае квецце

Летняй парою і весняй гадзінай.... [6, с. 297].

У названых творах яны -- загадкавыя дзевы-прыгажунні, і менавіта з іх з'яўленнем аповед становіцца каларытным і самадастатковым. Багацце і прыгажосць роднага краю па-мастацку акрэслены з дапамогай некалькіх радкоў пра русалак, што стварае завертаную карціну народнага светаўспрымання. Для баладаў паэту (паводле эстэтыкі рамантызму) былі патрэбныя цэльныя натуры, якія б прыўносілі драматызм у дынаміку дзеяння і не адмаўляліся ад сваіх прынцыпаў нават перад пагрозай смерці.

Выкарыстанне А. Міцкевічам фальклорных матэрыялаў для напісання баладаў "Свіцязянка" і "Рыбка" засноўвалася на перапрацоўцы. Для паэта нават народная фантастыка (Свіцязянка змяняе выгляд, каб выпрабаваць каханага; Рыбка скідвае скуру і корміць дзіця; паніч і яго жонка ператвараюцца ў камяні) не з'яўлялася самамэтай. Як слушна зазначае даследчык Б. Стахееў, у фантастычным свеце баладаў А. Міцкевіча "праведзена канкрэтная мяжа паміж дабром і ліхам, знаходзяць пакаранне здрада, нявернасць, душэўная чэрствасць, за пакрыўджанага заступаюцца звышнатуральных сіл” [13, с. 221]. Свет ''Свіцязянкі" і "Рыбкі" -- гэта свет строгіх маральных правілаў, вартаўніком якіх і выступае "цудоўнае"; свет, які рамантычна проціпастаўлены рэчаіснасці.

Такім чынам, трэба зазначыць, што пры параўнанні вобразаў баладных гераіняў А. Міцкевіча Свіцязянкі і Рыбкі з русалкамі з народных уяўленняў Наваградчыны назіраецца ўзаемная ідэнтыфікацыя па ўжо названых прыкметах: вонкавы выгляд, месцазнаходжанне, функцыя. Уяўленні пра русалак як пра душы дзяўчатаў-тапельніцаў у большай ступені характэрныя для вобраза Рыбкі, на які накладваецца сацыяльны падтэкст: самагубства па віне "панскай ласкі". Аднак адпаведнасць месцазнаходжання русалкі найбольш выяўлена ў баладзе "Свіцязянка" (ручай, поле, лес).

Менавіта Адам Міцкевіч увёў ў польскую і беларускую літаратуры тэму пакрыўджаных дзяўчат. Паводле эстэтыкі рамантызму баладныя гераіні валодаюць выключнымі характарамі, а іх каханне непарыўна звязана з непахіснымі маральнымі прынцыпамі. Такім чынам, фалькларызм паэта ахоплівае сферу больш шырокую, чым пошукі сюжэтна-вобразнай свежасці. Проціпастаўленне агіднай шкарлупіны і ўнутранага агню, таго, што на паверхні, і таго, што ўпотайкі чакае свайго часу, выяўлена ў сімвалах, параўнаннях, вобразах усіх твораў Адама Міцкевіча, заснаваных на фальклорных крыніцах. Гэта -- спосаб арганізацыі матэрыялу, які зрабіў кожны твор паэта геніяльным.

1.2 Беларусь у паэме Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”

На думку В. Ляшук, “ многія творы Адама Міцкевіча” дадуць мажлівасць чытачам адчуць гарачую любоў паэта да Навагрудчыны, пераканаюць іх у тым, што ў сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі фальклор, апяваў жыццё народа і роднага краю, уздымаў на гэтым матэрыяле агульначалавечыя праблемы” [14, с. 7].

Яшчэ Гётэ гаварыў: калі хочаш пазнаць паэта, ідзі на яго радзіму. Адам Міцкевіч асабліва захапляўся славутым Нёманам і возерам Свіцязь. Яны жывілі паэтава натхненне. Мастак слова быў зачараваны Свіцяззю, яе чыстымі плёсамі, роўняддзю паверхні ў ціхія дні і бурлівымі ўсплёскамі хваляў у непагадзь. З усіх бакоў возера атуляе Плужанскі лес. У баладзе “Свіцязь” Адам Міцкевіч нібы запрашае падарожных палюбавацца красой гэтага цудоўнага, дасканалага тварэння прыроды:

Калі наваградскія ўбачыш прасторы, --

Ракітнік разгалісты, нізкі, --

Каня супыні між Плужынскага бору,

Каб зглянуць на возера зблізку.

Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,

Жывіцы настоем смалістым.

Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду,

Ляжыць паміж дрэваў цяністых [6, с. 57].

Але ці адбыўся б паэт, калі б не маляўнічыя наваградскія ўзгоркі, прыгажосць прынёманскага краю, возера Свіцязь, што пошумам сваіх хваляў наганяла спакой і самоту? Ці стаў бы ён паэтам без песняў, легендай казак, якія чуў з маленства? У першых радках паэмы "Пан Тадэвуш" (1834) паэт з гонарам гаварыў пра сваю радзіму:

Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:

Не цэніш, маючы, а страцім залатое --

Шкада, як і красы твае, мойродны краю.

Тугою па табе тут вобраз твой ствараю [6, с. 10].

“Пан Тадэвуш” Ї гэта паэтычны гімн роднаму краю. Пісьменнік першымі радкамі дае нам зразумець, што гэта за край, які ён паэтызуе. З другога боку, на Захадзе, дзе на той час сабралася шмат эмігрантаў, удзельнікаў выступленняў за вызваленне радзімы ад паняволення з былой Рэчы Паспалітай, усіх іх успрымалі як палякаў, хоць былі яны прадстаўнікі іншых народаў былой шматнацыянальнай дзяржавы. Адам Міцкевіч хацеў сказаць чытачам, што ён -- ліцвін, а не паляк. Яму гэта было важна. Невыпадкова нават у час, калі было асабліва складана ў матэрыяльным плане, паэт не хацеў выракацца сваіх каранёў, не хацеў быць неліцвінам. У лісце да брата Францішка ён пісаў з Парыжа: “Можа, удасца атрымаць званне прафесара без натуральнасці, бо мне неяк шкада перастаць быць ліцвінам, ды і не па душы ператварыцца ў француза” [15, с. 45].

Напісаная ў час эміграцыі, паэма стала ўспамінам пра дзіцячыя і юнацкія гады, пра родны край, пра яго людзей, іх побых, традыцыі. Можна з упэўненасцю сказаць, што паэма А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш" -- энцыклапедыя жыцця шляхты пачатку XIX ст., эпапея польскага вызваленчага руху. На грандыёзным палатне паэт адлюстраваў той пераломны момант, які надышоў пасля паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і апошняга падзелу Польшчы.

Паэт думкамі, пачуццямі, уяўленнямі вяртаецца ў час маленства і аднаўляе дарагія яму карціны прыроды. Яны праходзяць перад ім, як жывыя, вабяць мілай красой: ручай, крынічка, ставок, асобныя дрэвы -- бяроза, дуб, ліпа, вяз, а часам лес і яго нетры. З асаблівай любоўю паэт ставіцца да “помнікаў прыроды”, і яго сэрца баліць, што “год за годам купец вас рукою шкоднай бязлітасна сячэ сякерай царскай, вострай”. Часам паэту прымроіцца шляхецкі панадворак, а на ім -- шмат свойскага птаства, убачыцца статак кароў на пашы. Багатая фаўна Наднямоння знаходзіць сваё месца на старонках паэмы: ад звычайнага зайца-паркана да аграмадзіны-мядзведзя. Усё гэта разам узятае для пісьменніка і ёсць радзіма.

Для А. Міцкевіча Беларусь -- гэта Літва, гэта яе прырода: лясы і цёмныя пушчы -- равеснікі дынастыі літоўскіх князёў. Сваёй красой і непаўторнасцю яны прываражылі вялікага Міндоўга. Не мог не зачаравацца князь Гедымін прыгажосцю наваколля, і калі

Яму прысніўся воўк жалезны апаўночы.

Князь зразумеў тады, што сон быў знак

прарочы,

I горад заснаваў, паклаўшы першы недзе

Свой камень закладны [6, с. 97].

I лягла Вільня ў нетрах пушчаў і паміж мядзведзяў, зуброў, вепрукоў і, як рымская ваўчыца, выгадавала і Кейстута, і Альгерда. Ды і лёс Айчыны быў вызначаны: аховай Літвы сталі жалеза і лясы. Жалеза -- гэта шаблі і мячы, але гэта і ваяры, якія стаялі на варце волі Айчыны. Адам Міцкевіч ненавідзеў прыгнёт сваёй Радзімы, што зрабіўся асабліва адчувальны пасля трэцяга падзелу Польшчы. Яго ідэаламі былі змагары за незалежнасць бацькаўшчыны -- Тадэвуш Касцюшка, Яраслаў Дамброўскі, Якуб Ясінскі.

Думка пра незалежную і дэмакратычную Польшчу -- адна з цэнтральных у паэме. Сярод дзяржаў, што актыўна садзейшчалі яе распаду, была Расея. Вось чаму героі паэмы ненавідзяць царскіх слуг. 3 гэтай прычыны ідзе падрыхтоўка паўстання супраць маскалёў, героямі кіруе жаданне далучыцца да войска Напалеона, які абяцаў аднавіць Польшчу. Ды і ліцвіны да прыходу французскіх войскаў "пацвердзілі сваім змаганнем з агульным ворагам гатоўнасць аб'яднання з заходняю сястрой адзінакроўнай" [6, с. 173].

Паводле паэмы мы нічога не можам сказаць пра настроі простага люду, сялян-ліцвінаў, бо галоўныя героі паэмы -- шляхціцы, палякі па нацыянальнасці. Адам Міцкевіч горача славіў іх патрыятызм, імкненне да незалежнасці:

Паляк, хоць ён вядом народам-пабрацімам

Як палкі патрыёт, гатовы за радзіму

Ахвяраваць жыццём. Калі пытанне стане:

"Так трэба!" -- пусціцца на край зямлі

ў выгнанне

І будзе там гібець у горы, голы, босы,

Змагацца і з людзьмі, і з неспрыяльным лёсам,

Як дуж, з апошняй сілы, хвілі не спачыне,

Бо разумее: я і тут служу айчыне [6, с. 264].

Як вядома, поўная назва паэмы -- "Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве". Наезд Графа на Сапліцова сапраўды быў апошнім. У барацьбе з ворагамі-маскалямі заміраюць карыслівыя памкненні, сціхае варожасць, людзі аб'ядноўваюцца ў парыве любові да роднай зямлі. Эпапея завяршаецца шляхецкім балем з нагоды ўступлення ў Літву легіёнаў Я. Дамброўскага і вяселля Тадэвуша і Зосі. Маладыя даюць волю сялянам.

Адам Міцкевіч даводзіць сваёй паэмай, што ў Літве ёсць многа людзей, якія могуць вярнуць славу роднай зямлі. А вернецца слава -- вернецца і дзяржава.

У паэме з вялікай мастацкай сілай выявілася сувязь творчасці А. Міцкевіча з вуснай беларускай народнай творчасцю. Паэт выкарыстаў песні, паданні, фальклорньы вобразы. Адаму Міцкевічу было дорага і люба ўсё, што звязана з родным краем. Амаль кожны раздзел пачынаецца з пейзажнай замалёўкі. Паэт праспяваў гімн Беларусі -- краю лясоў, азёр і пушчаў, іх векавечнасці, іх прыгажосці.

0 пушчы! У гушчарніках ялін і клёнаў

Ці раз на ловах быў апошні з Ягелонаў,

Апошні, хто насіў Вітольдаву карону,

Як вы -- на кронах свой вянец вечназялёны.

Праз сэрца корань ваш прайшоў, дубы Айчыны! [6, с. 98].

У час выгнання А. Міцкевіч сумаваў па беларускім лесе, лічыў найвялікшым шчасцем вярнуцца пад шаты дуба Баўбліса, паглядзець на гай Міндоўга.

Беларускія лясы, пушчы-- часам непраходныя, непралазныя, і ні адзін паляўнічы не пераадолеў" цалкам іх нетры, самую гушчыню.

У мядзведжай глыбіні ніводзін паляўнічы

Не здабываў звяроў і ні адзін ляснічы,

Блукаючы па ўсіх кварталах баравіны,

Не пранікаў у глыб таемнай сарцавіны

Спрадвечнай некранутасці, які б адважны

Сабе ні быў -- яна нікому недасяжна! [6, с. 113].

А калі б каму-небудзь і ўдалося трапіць у самыя нетры пушчы, то там яго сустрэла б страшэнная небяспека:

Прыстаншчы звяр'я -- равы, хмызы ажыны

І багна з вокнамі крыніц і праварыны

Бяздонных азярын між купін крохкай сніткі.

(Там, мабыць, чэрці скарб свой і свае пажыткі

Схавалі недзе ў прорвах, бо вада аж крута

Скрываўлена іржой -- сапраўдная атрута!) [6, с. 114].

А якіх толькі звяроў не сустрэнеш у беларускай пушчы! Тут гаспадараць ваўкі, дзікі, мядзведзі, а ў самым гушчары -- туры і зубры.

Міністрамі пры іх вялікасцях заўсёды

Дзве крыважэрыны кашэчае пароды --

Рысь з расамахаю; абедзве ненажэры

Наскокам валяць з ног і дагрызаюць звера [6, с. 114].

Лад і парадкі ў звяроў нагадваюць людское грамадства, але звярынае грамадства, на думку Адама Міцкевіча, -- ідэальнае, таму што звяры не сапсаваныя, як людзі, цывілізацыяй:

Не знаюць ні судоў, ні гербавай пячаткі;

Як прашчуры жылі ў раі, так іх нашчадкі --

І дзікія і свойскія -- жывуць у згодзе,

Інстынктам раўнавагу цэнячы ў прыродзе [6, с. 115].

На працягу ўсёй паэмы Адам Міцкевіч праводзіць думку: каб чалавек лічыў сябе шчаслівым, трэба жыць у суладдзі з прыродай.

Пейзаж у Адама Міцкевіча не нейтральны: ён цесна звязаны з падзеямі паэмы, служыць сродкам характарыстыкі герояў, часам мае сімвалічны сэнс, прадказвае будучыню. Напярэдадні наезду на Сапліцова ў прыродзе было прадчуванне бяды, якое А. Міцкевіч даў праз апісанне нейкіх цёмных сіл: клубілася глыбай з-за далягляду цёмна-сіняя хмара, небасхіл прарэзвалі маланкі, з паддашка ці з адрыны закігікаў сыч, на бляск акон шугнулі кажаны, нудна азваліся сажалкі кваканнем жаб.

У лазе раз-пораз вочы воўчыя, як свечкі,

То бліскаюць, то гаснуць -- шныпараць, бадзякі.

Па вёсках -- брэх: пужаюць смерць сваю сабакі [6, с. 208].

Ды і па размяшчэнні планет на небе ліцвіны маглі прадбачыць будучыя падзеі. А прадказанні былі змрочныя:

Мясцовы астраном, нябёс дазорца,

Разважліва прарочыў -- будзе блага!

Чароды гругання якаясь прага

Прыгнала ў край, счарніла ў поле ніву --

Знай: прадчуваюць трупы на спажыву.

Другі гатоў быў клясціся, што бачыў

Вялізны вір ваўчыны ці сабачы --

Здалёку не разгледзеў, -- чуў, што вылі

І лапішчамі дзёрн заўзята рылі,

Як быццам чуючы жуду памору [6, с. 208].

Каля могілак стражнікі сустрэлі Дзеву Марыю, якая, паводле народных павер'яў, засцерагала ад вайны або чумы. Прадвесніцай бяды лічылася камета. Яна якраз з'явілася вясной 1812 г. Адчувалі бяду і прырода, і чалавек, і жывёла. Калі згаладалую за зіму жывёлу выганялі на першы выпас, валы і каровы не краналіся з месца, "і на ўсіх падвор'ях ровам роў згаладалы і схуднелы статак".

Вайна, вайна!

Па ўсёй Літве ці заставаўся

Такі спакойны кут, дзе шчэ не разлягаўся

Твой гул? [6, с. 280].

Затое як ператварылася прырода напярэдадні свята Прачыстай! У гэты ж дзень чакалі прыходу польскага корпуса генерала Дамброўскага, часткі напалеонаўскай арміі. Нават з амбонаў чуваць быў лозунг: "3 Напалеонам Бог, і нам -- з Напалеонам!"

У прыродзе адчувалася ўрачыстасць. У небе -- бяздонная сінь з іскрынкамі зорак, белая хмарка -- нібы архангел, плыла да Бога. Калі ўзышло сонца, то яно асвяціла ўсё наваколле ў сем колераў:

...Была і яханту пунсовасць,

Тапазу прозалаць, сапфіру бірузовасць;

Карона ззяла бляскам -- іскрамі берылаў,

Зямля -- алмазамі расы [6, с. 293].

Настаў урачысты час імшы. I самае галоўнае, што пачулі людзі з амбона:

...Банапарт спярша адной Кароне,

А зараз ёй з Літвой адным ударам з ходу

Вярнуў мячом даўно чаканую свабоду [6, с. 295].

Жаданую свабоду Польшча ад Напалеона так і не атрымала. Самога Адама Міцкевіча спасцігнуў лёс эмігранта, выгнанніка. Усё жыццё ён змагаўся за свабоду Радзімы, але памёр далёка ад яе. Ён быў сынам свайго часу, сынам Польшчы і роднага беларускага краю. Убачанае, перажытае, захаванае ў сэрцы і памяці паэт вярнуў сваёй Радзіме -- Літве -- Беларусі.

Такім чынам, у паэме “Пан Тадэвуш” аўтар паказаў сваю любоў і яго герояў да роднай ім Навагрудчыны, да Літвы як да гістарычнай Радзімы, да Рэчы Паспалітай -- апошняй дзяржавы, грамадзянамі якой былі вобразы-персанажы твора, раскрыць іх гатоўнасць ахвяраваць маёмасцю і жыццём дзеля незалежнасці Айчыны.

Заключэнне

Такім чынам, на падставе вышэй прыведзенага, мы прыйшлі да наступных вывадаў:

1 Родная Навагрудчына, Літва паўставала перад вачамі, як жывая, на крыжовых дарогах Адама Міцкевіча ў эміграцыі, заманьвала хараством, клікала да сябе, узмацняла тугу і жаданне вярнуцца ў родныя мясціны. Любыя сэрцу паэтычныя карціны тут не проста створаны, а паказаны ў багацці і разнастайнасці фарбаў. Родныя краявіды адбіліся ў свядомасці паэта яшчэ ў дзяцінстве, у эміграцыі яны проста ажылі і з натхненнем клаліся на паперу, каб пазней нас, чытачоў, чараваць сваім хараством. Дзякуючы таленту мастака слова нам добра ўяўляецца блакіт Нёмана, зелянковасць збажыны, золата пшаніцы і бурштын свірэпы.

2 Прырода для Адама Міцкевіча Ї гэта частка любай яго сэрцу Літвы. Праз захапленне роднымі краявідамі ён выяўляе свае патрыятычныя пачуцці. Пісьменнік паэтызуе беларускія лясы, іх багацце, разнастайнасць і своеасаблівую красу. Ён на дзіва добра ведае розныя грыбы, у тым ліку і паганкі, і дае ім мясцовыя назвы. Не менш дакладна апісаны ў творы і ягады беларускіх лясоў, а таксама рознае звяр'ё: зайцы, вавёркі, лісіцы, касулі, алені, рысі, ваўкі, мядзведзі і іншыя. Не менш багата прадстаўлены ў паэме “Пан Тадэвуш” і дрэвы беларускіх лясоў. Паэт згадвае арабіну і ляшчэўнік, чарамшыну і клён, бярозу і граб, бук і дуб і іншыя. Вяртаючыся ў мінулае сваёй Бацькаўшчыны, Міцкевіч вызначае ролю лясоў у лёсе радзімы і прыходзіць да высновы, што “жалеза і лясы, Літва, -- твая ахова”.

3 Адам Міцкевіч, як і Мікола Гусоўскі, адкрыў свету сваю радзіму Ї дарагую для яго і для нас Літву-Беларусь. Гэты мастак слова паэтызаваў свій край, захапляўся яго прыродай і народам. У яго балела сэрца за нявырашаныя яго праблемы. Але ў адрозненне ад Міколы Гусоўскага, які непакоіўся, што бясконцыя войны канчаткова губяць яго былую моц і сілу, ад чаго церпіць народ, Адам Міцкевіч прагнуў вяртання дзяржаўнасці, магчымасці зноў жыць у любай Літве на роднай Навагрудчыне.

4 Праз усю паэму праходзіць думка пра неабходнасць надзвычай беражліва захоўваць свае традыцыі, тое адметнае, што адрознівае ліцвінаў ад іншых народаў, шанаваць свае звычаі, у любых сітуацыях заставацца самім сабой, даражыць тым, што атрымана ў спадчыну ад продкаў.

5 У эпілогу паяднаны і збліжаны ў адзінае цэлае агульнай назвай -- Польшча -- малая радзіма паэта, гістарычная Літва і Рэч Паспалітая. Эпітэт “Маці” з асаблівай глыбінёй і паўнатой перадае адносіны паэта да сваёй радзімы ў шырокім значэнні гэтага слова. Тут аўтарская паэтычная думка засяроджана не толькі на трагічным сённяшнім дні калі аднавіць дзяржаўнасць радзімы не ўдалося, але сягае ў будучыню. Паэт прагне новага этапу вызвольнага руху за дзяржаўнасць краіны, за яе незалежнасць. Адам Міцкевіч спадзяецца, што яго зямля народзіць аракула, які натхніць народ на новае змаганне. І тады спраўдзяцца надзеі паэта на вяртанне ў край маленства, на дарагую Навагрудчыну, у Літву хоць госцем. У эпілогу выразна выяўлены розныя ўзроўні патрыятычнага пачуцця, і ў той самы час яны з'яднаны ў адзінае цэлае і з'яўляюцца важнымі для аўтара паэмы “Пан Тадэвуш”.

6 Адам Міцкевіч як сапраўдны майстар свядома ўзмацняе маральна-этычны аспект міфалагічнага вобраза русалкі, сцвярджае сілу і непадкупнасць гераінь балад, раскрывае іх мэтанакіраванае служэнне маральным прынцыпам, без якіх няма і не можа быць сапраўднага ўзаемаразумення ў грамадстве.

Спіс выкарыстаных крыніц

міцкевіч паэма вобразны літаратурны

1 Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе [Тэкст] / В. Ляшук. -- Мн.: Аверсэв, 2003. -- 113с

2 Міцкевіч, А. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Пераклад Я. Семяжона [Тэкст] / А. Міцкевіч. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. -- 197с

3 Гілевіч, Н. Выбраныя творы [Тэкст] / Н. Гілевіч. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. -- 297с

4 Балдышэўская, Т. Маральна-этычны змест вобраза русалкі ў баладах Адама Міцкевіча [Тэкст] / Т. Балдышэўская. // Беларуская мова і літаратура. -- 2000. -- №4. -- С. 122-127

5 Лойка, А. Адам Міцкевіч і беларуская літаратура [Тэкст] / А. Лойка. -- Мн.: Выд. белдзяржуніверсітэта, 1959. -- 353с

6 Міцкевіч, А. Выбраныя творы [Тэкст] / А. Міцкевіч. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1997. -- 359с

7 Шейн, П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-западного края [Текст] / П. В. Шейн. // Сборник отделения русского языка и словесности АН. -- Спб. 1887. -- Т.1. -- №3. -- 397с

8 Романов, Е. Белорусский сборник [Текст] / Е. Романов. -- Витебск, 1981. -- С. 139-140

9 Івахненка, Т. Семантыка вобраза русалкі [Тэкст] / Т. Івахненка. // Роднае слова. -- 1997. -- №5. -- С. 149-157

10 Івахненка, Т. “Ах, мая русалачка, летні ты цвяточак…” [Тэкст] / Т. Івахненка. // Роднае слова. -- 1995. -- №5. -- С. 124-126

11 Веснавыя песні [Тэкст]. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1979. -- 485с

12 Міцкевіч, А. “Зямля Навагрудская, краю мой родны..” [Тэкст] / А. Міцкевіч. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1969. -- 347с

13 Стахеев, Б. Адам Мицкевич [Текст] / Б. Стахеев. // История польской литературы: В 2-х т. Т.1. -- М., 1968. -- 431с

14 Івахненка, Т. “Твар яе -- белая ружа…”. Ідэнтыфікацыя вобраза беларускай русалкі ў баладах Адама Міцкевіча “Свіцязянка” і “Рыбка” [Тэкст] / Т. Івахненка. // Роднае слова. -- 1998. -- №12. -- С. 15-21

15 Мірачыцкі, Л. Светлым ценем Адама Міцкевіча [Тэкст] / Л. Мірачынскі. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1994. -- 279с

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.

    конспект урока [16,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.

    реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.