Раман В. Казько "Хроніка дзетдомаўскага саду"

Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.07.2016
Размер файла 40,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

УВОДЗІНЫ

Вопыт ваеннага дзяіннства стаўся асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, з якой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яго твораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацьй абумовілі адметнасць празаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў так званага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».

“Адметны і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазщыйную і канцэптуальную форму маральнага суда” [1, с. 734]. Як правіла, аўтар пазбягае паспешлівых і катэгарычных адказаў, галасы ўдзельнікаў «суда» гучаць згодна з прынцыпам поліфаніі, што робіць творы В. Казько аб'ектам ажыўленых дыскусій і спрэчак у бягучай крытыцы.

Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцый, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970-80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» -- гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся у творах В. Казько з ускладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).

Многія творы В. Казько раскрываюць тэму -- праблему ўзаемадачыненняў чалавека і акаляючага асяроддзя. Напрыклад, у аповесці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» спачатку набліжаюцца, а затым і зліваюцца старажытны і цяперашні жыццёвы час. Жыхары чатырох вёсак з экзатычнымі праславянскімі назвамі Белая Лужа, Залужжа, Казялужжа і Лужа з'яўляюцца калгаснікамі «Вернага шляху». Механізатарская праца складае толькі вонкавы пласт жыцця палешукоў: «Жылі не ў калгасе, не з калгасам, не той нудотай, што нарачона была працай, а лесам, ракой, якая ў іх, слава Богу, захавалася. Толькі дзякуючы таму ж лесу, жылі ім мо і не ўсведамляючы. Але гэта было апошняе, што ў іх засталося запаветнае. Лес шмат ад чаго іх ратаваў, а больш за ўсё ад саміх сябе» [2, с. 25]. Ці была калі-небудзь гармонія паміж чалавекам і акаляючым яго светам жывога? Героі аповесці Віктара Казько не памятаюць такога часу. Са скрухай гучыць гэта яго думка ў казцы, што распавядае бабуля ўнуку: «Здарылсся гэта ў той старажытны час, калі Бог толькі сатварыў зямлю. I чалавека на ёй яшчэ не было. -- А дзе ж ён быў тады, бабо? У космасе? -- Не было, дзіцятка маё, яго ў космасе, таму што і космата таго яшчэ не мелася. -- А зямля ўжо была? --- А зямля ўжо была. -- I без чалавека? -- Без чалавека... Мо і не трэ было таго чалавека. Няма і не трэба...» [2, с. 13]. Дзеянне ў аповесці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» адбываецца ў сённяшні час, калі ідзе ўпартае супрацьстаянне прыроды агрэсіўнаму наступу з боку чалавека, калі, па словах аўтара, «налеглі з усіх бакоў: сам калгас -- зямлі яму мала; меліяратары -- краіне не хапае хлеба; леспрамгасы -- рэспубліцы патрэбны будматэрыялы, дзяржаве Ї валюта» [2, с. 26].

Пісьменнік-псіхолаг не даследуе прычыны, чаму героі яго дайшлі да такога жыцця. Яго як бы не цікавіць паступовы рух чалавечай псіхікі ад прыроднай гармоніі -- прыгажосці да таго, што вёскі «не вёскі, а братнія магілы... хаты праз адну крыж-накрыж забітыя дошкамі. Па ўсіх трох гэтых вёсках, падобна зданям, ледзь перасоўваюць ногі яшчэ жывыя людзі, нягеглыя дзяды, бабулі, што ўжо самі не ведаюць, на якім яны свеце, ці божы гэта свет, ці замагільнае царства» [2, с. 27]. Ці ёсць адказы, глыбінныя і па-філасофску асэнсаваныя, на тое, чаму наша беларуская вёска спілася, што людзі ў ёй жывуць па прынцыпу «абы дзень да вечара», жаданні і мэты зводзяцца да табакі і алкаголю? Так, В. Казько мае рацыю, калі піша пра сваіх герояў, што яны «інстынктыўна-тагасветна спрабуюць адказаць на іх. Адказы тыя ці апраўдальна жаласлівыя, ці іх зусім няма. Таму што на ўсім, чым яны займаюцца, пячатка, адзнака незадаволенасці, недаробленасці і элементарнай нуды. Дваютасці жаданняў і справы, разладу высокай душы і тленнасці плоці. Смута і раздрай» [2, с. 27].

Нам добра вядомы і без пісьменніка вынікі экалагічнага бедства (тыя ж спрамленыя рэчкі-каналы; асушаныя балоты, што пераўтварыліся ў пустыні; вырубленыя лясы). Адчуваем ён, што адбыліся змены ў горшы бок і ў прыродзе самога чалавека, галоўным чынам у яго душэўным жыцці. У творах В. Казько, перш за ўсё, можна знайсці адказы на такія хвалюючыя пытанні: дзе і ў чым прычыны -- вытокі душэўных змен сучасніка.

Віктар Казько ў аповесці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» уражвае жывапіснай вобразнасцю, варыянтнасцю вынікаў, да якіх прыйшло ўзаемадзеянне чалавека і прыроды, а не аналізам душэўных зрухаў характараў. Пісьменнік страсна даводзіць асуджанасць чалавечай прыроды дзяржаўнай машынай на знішчэнне. Страшна чуць праўду, сказаную В. Казько на поўную моц: «Жыццё пазбавілася ўсякага сэнсу і інтарэсу, дзеля жывата толькі. Не асвечана зверху, не замацавана ўнізе... ім здавалася, што сам Бог забыўся на іх, закінуў на гэтую зямлю і пакінуў, пайшоў вяршыць свае боскія справы. А ён згадваў пра іх, успомніла пра іх дзяржава: недзе ёсць такія людзі, беларусамі завуцца, і не перадохлі яшчэ, варушацца. Дзяржава, праўда, успомніла не толькі іх, што дзяржаве да народа, народа ў дзяржавы незлічона, мо варта было б трохі і прарэдзіць яго. Дзяржава ўспомніла аб лесе, дуброве каля Белай Лужы, куды паўзла цяпер вось гэтая дзяржаўна-памяшчальная машына. Рашыла запатрабаваць сабе і засцерагчы для сябе тую дуброву. Засцерагчы зноў жа ад іх, ад людзей, што тут, на краі зямлі, яшчэ варушыліся, мучыліся. I зрабілася таму змучанаму люду балюча і прыкра: памерці без крыўды і хлусні і то не даюць. Атрымлівалася, што няма ў іх дзяржавы. I няма іх для дзяржавы. Адно спрэс непаразуменне, яны парахня, пянькі лысыя, гнілыя. Дрэва -- дуб, клён, ясень -- ёсць, і дзяржава помніць пра іх. А народ -- цьфу, пустое месца» [3, с. 412].

Псіхолаг В. Казько эпідэнтрам твора робіць захаванне дубровы. Менавіта да яе абароны зводзяцца адгалінаванні чалавечых характараў, іх лёсаў. Адсутнасць такога эпіцэнтра пацягнула б за сабой бясконцасць сюжэтных ліній жыццяпісу людзей, што разбавіла б канцэнтрацыю ўнутранай кампазіцыі твора. Пазбег празаік і нанізвання фактаў «гвалтавання» прыроды. Кампазіцыйна вывераны пісьменніцкай логікай, твор прасякнуты пафасам трагедыі сённяшняй і не меншай трагедыйнасці на будучае. Не ўдалося ўратаваць дуброву ад знішчэння, гіне пад зрэзаным клёнам галоўны герой Янка Каганец (ён жа Лазар Кагановіч). «3 напаўразнятага кулака Лазара сыпаўся на зямлю чорны радыёактыўны пясок і змешваўся, набрыньваў крывёю» [4, с. 47] -- такая безвыходна-песімістычная канцоўка аповесці з біблейскім «амінь». Развязка твора больш падобна на самагубства Янкі -- Лазара Кагановіча, бо бессэнсоўна жыць далей у свеце, які пазбаўлены жыццёвага сэнсу і логікі. Невыпадкова ж Лазар Кагановіч перад свядомым абраннем смерці ўспамінае сапраўднае імя сваё, беларускае па гучанні і беларускае па змесце, улічваючы такі безабаронны, поўны непраціўленнем злу насіллем акт яго смерці. Янка Каганец «прасачыў і адзначыў, куды ляжа клён. Тут патрэбны былі строгасць і акуратнасць. Прафесіяналы не жартуюць і не маюць права памыляцца. Зыходзячы з гэтага, строга і акуратна размясціу ён на купінах і дзяцей з Дзевай Марыяй (сваёй незапісанай жонкай), загадаў ім сядзець і не кратацца. Пасля гэтага падышоў яшчэ раз да вальшчыка, адарваў яго ад клёна, паказаў пальцам на каску, што ляжала каля крынічкі: надзень, маўляў. Той паслухмяна падняў яе і пачапіў на галаву. Лазар прымусіў яго паглядзець на неба, на гняздо чорнага бусла. Вальшчык, не сцішаючы раззлаванай пілы, задзёр галаву і адразу ж апусціў яе, махнуў рукой. Тады Лазар пайшоў на прызначанае ім самім і для сябе месца і сеў... Клён здрыгануўся. Неба схінула гняздо бусла, клён пайшоў на яго. Лазар падняўся яму насустрач і увайшоў у дрэва» [5, с. 5].

Алесь Станюта, пішучы нататкі да праблемы «літаратура і экалогія», слушна заўважыў: «Першае, пра што думаеш, калі чытаеш раман Віктара Казько «Неруш»: вось яшчэ адзін прыклад пісьменніка з моцна развітым пачуццём свайго месца на роднай зямлі -- не толькі месца нараджэння і першых гадоў дзяцінства, але месца прыцягнення ўсіх сваіх сённяшніх галоўных інтарэсаў. Гэтае ўсвядомленае пачуццё кроўнай еднасці з Палессем, родным чалавечым акружэннем не проста жывіць мастацкую тканіну рамана. Яно ў пэўным сэнсе слова генерыруе яго асноўную думку, ідэю. I гэтая ідэя прысутнічае тут, не абапіраючыся толькі на ўласную логіку і правільнасць, як, на жаль, нярэдка бывае ў сучаснай прозе, -- але выступае жывой, «во плоти», менавіта прарастаючы з усёй жыватворнай гушчыні палескага краю. 3 яго фарбаў, гукаў і пахаў, з яго балотнай вільгаці і шчодрых зялёных багаццяў, з яго паданняў, баек, легенд, з усёй яго «міфалогіі» і нават з самой мовы палешукоў» [6, с. 7]. На наш погляд, аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» бачыцца як новы вынік спасціжэння нацыянальнага. Яна ўвабрала ў сябе тыя праблемы-тэмы, што ставіліся пісьменнікам у папярэдніх творах, такіх, як «Высакосны год», «Суд у слабадзе», «Цвіце на Палессі груша», «Неруш», «Хроніка дзетдомаўскага саду», «Но Пасаран». «Экалагічная» тэма -- адна з асноўных нацыянальных праблем, што гучыць на поўную моц ва ўсіх творах беларускага пісьменніка.

Яскрава яна раскрываецца ў рамане В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду”.

Мэта курсавой работы - раскрыць чалавека і прыроду ў рамане В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду”.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

-- асэнсаваць літаратурную спадчану В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

-- па-новаму перачытаць раман В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду”, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы;

-- раскрыць канцэпцыю чалавека ў рамане В. Казько;

-- вызначыць ўзаемаадносіны чалавека і сусвету.

Аб'ект даследавання -- раман В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду”.

Прадмет даследавання -- чалавек і прырода.

1. ЧАЛАВЕК І ПРЫРОДА Ў РАМАНЕ В. КАЗЬКО “ХРОНІКА ДЗІЦЯЧАГА САДУ”

Раман В. Казько «Хроніка дзетдомаўскага саду» ствараўся ў першай палавіне 80-х гадоў, у час, калі ў краіне выспявала неабходнасць пераацэнкі гістарычнага мінулага, сучаснага стану грамадства, прамалінейных сацыяльных уяўленняў аб асобе чалавека, калі ўсё глыбей пачынала ўсведамляцца самацэннасць кожнай асобы. Час патрабаваў ад мастакоў неадкладнага водгуку на праблемы сённяшняга дня. «Сучаснае стала галоўным. Але выявілася, калі яно не высветлена агульнай думкай, гэтага недастакова» [8, с. 68], -- сцвярджае літаратуразнаўца Г. Белая.

У літаратуру ўваходзіла новая канцэпцыя свету, новая канцэпцыя асобы. Новы змест патрабаваў новай мастацкай формы, якая найбольш адэкватна адлюстравала б наш дзень. Адбылося колькаснае і якаснае пашырэнне прыроднай праблематыкі. Звернем нашу ўвагу на стварэнне “новага” чалавека ў рамане Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду”.

1.1 Канцэпцыя чалавека

Канцэпцыя чалавека -- цэнтр, у якім сыходзяцца ўсе кампаненты твора. Чалавек з'яўляецца галоўным героем «Хронікі», а лёс чалавецтва -- асноўнай тэмай. У «Хроніцы» зышліся вякі, гістарычныя эпохі, розныя тыпы чалавечых адносін. Яе героі могуць быць бессмяротнымі і паміраюць на нашых вачах, пачуцці глыбока інтымнымі і тыповымі для ўсіх часоў і народаў, рэаліі маюць сімвалічнае і побытавае значэнне. Каб аб'яднаць прасторавую і часавую шматслойнасць зместу, аўтар звярнуўся да фрагментарна-асацыятыўнага прынцыпу кампазіцыі, якая ўжо трывала ўкаранілася ў сусветнай літаратуры. Для адлюстравання шматмернасці чалавечага быцця ў дыялектычнай узаемаабумоўленасці Казько мадэліруе сваю эстэтычную, лагічна-паслядоўную структуру свету, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек:

Вечнае -- быццё чалавецтва -- гістарычнае мінулае -- лёс асобнага чалавека -- сучасная рэальнасць -- праекцыя будучыні.

Усе патокі ў ёй перадаюць нешта істотнае, зліваюцца ва ўніверсальную панараму быцця, адкрываюць магчымасць даследавання гісторыі ад самых вытокаў да нашых дзён.

Падзеі, якія адбываюцца ў палескай вёсцы, што на беразе ракі Пятлянкі, набываюць сэнс «маленькай паштовай маркі зямлі» [9, с. 107]. Эканамічна, духоўна дэградуе вёска і яе жыхары. Людзі дажываюць свой век у прадчуванні апакаліпсіса: «... хутка знікнуць пчолы, потым рыба, а потым і чалавек. Гэта, пэўна, з Бібліі, не ведаю. Але як бы яно ні было, старэйшыя людзі бачаць і разумеюць сэнс і прадвесце гэтага. I прадвесце, знак гэты, па іх меркаванні, спраўджваецца» [4, с. 241].

Каб адказаць на шукшынскае пытанне «Што з намі адбывецца?», Казько звяртаецца да міфалогіі, шукае там пачатак сучаснай трагедыі, «спрадвечныя, непераходныя выяўленні чалавечай сутнасці, бо ў кожным імгненні жыве вечнасць» [10, с. 6]. У далёкай мінуўшчыне існавала агульнапрыродная і агульначалавечая супольнасць, калі і звер радаваўся «за чалавека, з якім у яго было адно імя» [4, с. 17] -- Сноўдала-яцвяг. Але ў працэсе эвалюцыі чалавек зрабіўся ворагам для самаго сябе -- ужо не ўваскрэсне род яцвягаў. Чалавек стаў страшнай пагрозай нават для магутнага ляснога звера -- зубра. I усё ж «у дарогу, праз мінулае ў будучыню, а праз будучыню ў мінулае» [4, с. 92] да людзей адпраўляецца зубр Сноўдала. Яго з'яўленне пастаянна, напружана чакаюць самыя мудрыя з людзей -- Дзедка, Мар'ян, Пісьменнік -- тыя, хто надзелены пачуццём дачынення да ўсіх гістарычных эпох, хто разумее магчымую імгненнасць існавання роду чалавечага на зямлі. Вяртанне Сноўдалы для іх -- знак адраджэння свету, устанаўлення парушанай «вселенской» гармоніі, адзін са шляхоў уваскрашэння духоўнасці ў чалавеку, які ў гэтым цывілізаваным грамадстве паспеў пераўтварыцца ў нешта аморфнае, у чалавека-звера, імя якому -- Янот. Але няма зубру месца побач з чалавекам на зямлі, пакуль яе сатрасаюць гістарычныя катаклізмы. У пару гістарычных ліхалеццяў некаторыя з людзей робяцца страшней за звера, а самы люты звер -- галодны воўк -- здатны пашкадаваць чалавека, як пашкадавала, пакінула жывым воўчая зграя Сідара Місцюка.

Гісторыя і чалавек. Казько спрабуе па-новаму падысці да праблемы ўзаемадзеяння гісторыі і чалавека. «... Не было, здаецца, у пісьменніка запаветнай мэты, як адчуць, зразумець, чым былі яго героі для гісторыі, што значылі і маглі, і як яна да іх адносілася» [11, с. 256]. У экстрэмальных гістарычных сітуацыях з гранічнай выразнасцю раскрываюцца характары герояў «Хронікі», тыя якасці, што абумоўлены патрабаваннямі часу, эпохі, і тыя, што закладзены ў чалавеку самой прыродай, векавым вопытам продкаў.

Жыхары палескай вёскі прайшлі праз усе выпрабаванні, што выпалі на долю савецкага народа. Надзею, веру ў светлую будучыню прынесла беларусам Савецкая ўлада. 3 энтузіязмам узяліся яны садзіць свой Сад. I нават ахвяры, на якія прыйшлося часам ісці, прымаліся як належнае. Ключавы эпізод -- перасяленне з абжытага месца сям'і Знаўцоў. Сімвалічна, што першым прапанову Трубецкага пакінуць хутар падтрымаў Дзедка, у вобразе якога аўтар увасобўу народную мудрасць, такія рысы нацыянальнага характару, як вынослівасць, бескарыснасць, гатоўнасць да рашучых перамен у жыцці. Фактычна ў паводзінах Дзедкі спраецыраваны далейшы лёс яго нашчадкаў -- Івана, Міхаіла, Мар'яны: яны пакажуць высокія прыклады служэння грамадскаму ідэалу.

Але ў гістарычны пераплёт трапілі і другія прадстаўнікі знаўцоўскага роду, якія даўно адасобіліся ад Знаўцоў і атрымалі вулічную мянушку Місцюкі. Час, абставіны сфарміравалі ў Місцюкоў іншы характар. Гэта тып людзей, якія псіхалагічна не падрыхтаваны да сацыяльнай буры. Тут дарэчы будзе правесці паралель з Бібліяй: калі Знаўцы бяруць свой пачатак ад бунтара, мучаніка ідэі Каіна, то Місцюкі -- нашчадкі пакорнага, баязлівага Авеля. Векавая залежнасць ад прыроды, пагроза смерці выпрацавалі ў «маленькім чалавеку» як станоўчыя якасці -- здаровы погляд на жыццё, звычку спадзявацца на сябе, беражлівасць, так і адмоўныя рысы -- прыстасаванасць, прагматызм, карыслівасць. У крытычныя моманты Місцюкоў ратуе першае і вядзе да маральнага канфармізму апошняе.

Сапраўдным выпрабаваннем для Знаўцоў і Місцюкоў стала Вялікая Айчынная вайна. У адных і тых жа абставінах па-рознаму адкрыліся іх характары. Адразу ж пайшоў на фронт Мар'ян Знавец. Схавацца ад вайны паспрабаваў Сідар Місцюк. Ён узяўся за сялянскую працу: араў, сеяў, сябе карміў, дапамагаў партызанам, не адмаўляў у пачастунку і акупантам. Знаходзячыся паміж двух агнёў, ён спадзяваўся не страціць чалавечай годнасці. Не ўлічыў Сідар, што мае справу з добра адрэгуляванай нямецкай машынай, з якой нельга весці гульню і нашым і вашым. Нават яго выгаднае становішча (зяць старасты) не ўратавала ад амаральнага ўчынку: як ні апраўдваецца Сідар, ёсць яго віна ў смерці Івана і Міхаіла Знаўцоў. Ад суда дзяцей, знявагі землякоў пазбавіў яго толькі ўдзел у вызваленчых баях Савецкай Арміі. Увесь вопыт цывілізацыі пацвярджае, што ў гісторыі дзяржавы бываюць моманты, калі недастаткова выканаць свой агульначалавечы абавязак, калі ад кожнага патрабуецца высокае пачуццё патрыятызму.

Казько, пісьменнік 80-х гадоў XX ст., пашырае дыяпазон гістарычна-канкрэтнага стварэння вобраза: яго героі пражываюць некалькі гістарычных эпох, змяняюцца ў залежнасці ад часу. У вобразах «Хронік» арганічна спалучаюцца асабістае, прыроднае, генетычнае, сацыяльна-псіхалагічнае, надгістарычнае, агульначалавечае. Аўтара цікавіць характар як індывідуальнасць, сацыяльны тып, вечны вобраз.

Эпахальны герой Мар'ян Знавец траціць арэол гераізму пры ўсебаковым адлюстраванні. Адзінокім, стомленым прадстае ён у апошнія гады жыцця: «... ён як анямеў, перастаў гаварыць на людзях... ён цураўся людзей, абыходзіў іх бокам» [4, с. 355]. Няпроста растлумачыць прычыны трагедыі Мар'яна. Усё жыццё ён падпарадкаваў выкананню грамадзянскага абавязку. I ў вынику ён ніколі не адчуў сябе свабодным чалавекам, перад ім ніколі не стаяла праблема выбару. Застаўся нерэалізаваным яго прыродны патэнцыял. I трагедыя Мар'яна падкрэсліваецца параўнаннем з яго пастаянным апанентам Сідарам Місцюком. Сідар абраў другую тактыку жыцця: у любых абставінах ён імкнуўся застацца незалежным чалавекам, больш клапаціўся пра сябе, сваю сям'ю (праўда, было, што і проста гроб пад самога сябе). Ен задаволены сабою, жыве ў згодзе з жонкай, не разбрыліся па свету дзеці -- працуюць, будуюцца побач з бацькам. Перспектыўнасць Місцюкоў прызнаў нават Мар'ян. «I Мар'ян упершыню пазайздросціў Місцюку, таму што за ім сапраўды была будучыня» [4, с. 224].

Нялёгка зразумець характар Сідара Місцюка. I гэта відавочна пацвердзіла крытыка. У трактоўцы адных крытыкаў ён спрошчана-адмоўны персанаж: «... калі трэба Ванья, калі трэба Манья» [12, с. 7]. Другія крытыкі падмецілі дыялектычнасць вобраза: «Толькі ці так ужо і трэба і наракаць за прагматызм Місцюкоў? Можа, без гэтай хітраватасці і прагматызму... не змаглі б яны перачакаць «кукурузны бум» і іншыя мерапрыемствы» [13, с. 7]. Вобраз Сідара Місцюка можна ўспрымаць як самы ўдалы раманны вобраз твора. Есць у ім жыццёвая непасрэднасць зместу, ён узяты з самой плыні жыцця і таму не ўмяшчаецца ні ў адну літаратурную схему. Ен развіваецца па законах раманнай вобразатворчасці. Аднак ёсць у вобразе Сідара і эстэтычная заблытанасць, якая можа тлумачыцца першапачатковым стэрэатыпным падыходам аўтара да падобнага тыпу герояў. I пры стварэнні вобразаў «Хронікі» выявіліся новыя тэндэнцьн, якія спантанна набіралі сілу ў літаратуры. Дзве мастацкія канцэпцыі асобы дыялектычна сышліся ў рамане. Канцэпцыя, тыповая для літаратуры 30--50-х гадоў ХХ ст., калі толькі ў ідэальным ракурсе прадставалі героі, падобныя Мар'яну, і толькі адмоўную ацэнку атрымлівалі Сідары Місцюкі, і канцэпцыя 80-х гадоў, дзе пачала адраджацца самацэннасць кожнай асобы. Казько пераадолеў традыцыйную сацыяльную ацэнку такіх герояў як непрымірымых ідэйных антаганістаў. У лёсах Мар'яна Знаўца і Сідара Місцюка шмат агульнага, у іх характарах існуе генетычная родавая блізкасць. У сваёй эвалюцыі яны прыйшлі да адзінай субстанцыі: Мар'ян ад гераічнага чалавека -- да чалавека, Сідар ад «маленькага чалавека» -- да чалавека. Сідар і Мар'ян -- ў два вечныя тыпы роду чалавечага, два варыянты нацыянальнага характару, носьбіты двух полюсаў быцця -- матэрыяльнага і духоўнага. Яны неабходны адзін другому як тэза і антытэза, у сінтэзе іх жыццёвых філасофіі нараджаецца ісціна.

Не ідэалізуючы свайго любімага героя Мар'яна Знаўца, аўтар не толькі паказаў яго памылкі, але і прыйшоў да іх філасофскага асэнсавання. Сіратою пры жывым бацьку вырасла дачка Мар'яна. Загінуў на фронце Сёма Шверкін -- вельмі жорсткім аказалася для неабстралянага дзетдомаўца спагнанне дырэктара. Дачасна абарваўся лёс некаторых выхаванцаў Мар'яна Знаўца: Мыса Пожня «згарэў ад гарэлкі, на Лёню Лешка «наехаў трактар, калі ён спаў у капе саломы» [4, с. 227]. І тут разумеем, чаго не хапіла самому Мар'яну, яго выхаванцам: павагі да самога сябе, пачуцця чалавечай годнасці, простага чалавечага шчасця, першаасновай якога з'яўляецца сям'я, дом, праца. А гэта ўжо філасофія Сідара Місцюка, I без яе нельга дасягнуць выключных вышынь чалавечага духу. Бо жыццё рухаецца наперад не толькі дзякуючы, энтузіязму, максімалізму Мар'яна Зиаўца, але і дзякуючы карпатлівай будзённай працы патомнага селяніна Сідара Місцюка.

Сімвалічны сэнс мае з'яўленне ў канцы рамана новага героя -- сына Місцюка, які застаецца гаспадаром у вёсцы. Нашчадку Місцюка перадаліся не толькі бацькоўскія якасці -- працавітасць, адданасць зямлі, але прывіліся знаўцоўская бескарыснасць, гуманныя адносіны да чалавека. I нават Пісьменнік, прадузята настроены да дзяцей Місцюка, змяніў свой погляд: «I буксіраваў мяне сын Мюцюка. Таго самага Місцюка, які ссёк маю яблыню, піў бярозавік з маёй бярозы... I я павінен быў ненавідзець яго... Але дзіўная справа, я не знаходзіў ў сабе ні варожасці да яго, нянавісці. Больш таго, я спрабаваў апраўдаць яго» [4, с. 397].

Жыццё не застыла на месцы. Яго плынь падобна рэчышчу Пятлянкі. Праз сацыяльныя водмелі і выратавальныя ўзлёты духу яно рухаецца ўперад, і кожны чалавек -- важная часцінка яго. 3 перакрыжавання лёсаў самых звычайных людзей складаецца агульная карціна развіцця свету, чалавецтва. Пагэтаму такое важнае значэнне ў рамане мае кожны персанаж, арганічны ў сістэме вобразаў, падняты да ўзроўню сацыяльнага, філасофскага абагульнення.

Лёс сучаснай сельскай дзяўчыны адлюстраваны ў вобразе Светкі Знавец. У драме Светкі скандэнсаваны далёкія ад яе падзеі вайна, сямейныя нягоды Знаўцоў і цяперашняе становішча вёскі, дзе ў жаніхах ходзяць усё больш Іванчыкі-дызерціры ды Вовічкі-алкаголікі. Намякнуў аўтар на тое, што Светка сустракаецца з сынам Місцюка, ды і спыніўся на гэтым -- надта літаратурны атрымліваўся сюжэт.

Філасофская думка аб роднаснай блізкасці чалавека і прыроды ўвасоблена ў вобразах Лукаша-странніка, Уладзіка Салілы. Так ужо склалася ў сучаснай прозе, што прыродны чалавек паказваецца дзіваком, амаль юродзівым. Дзіваком застаецца ў памяці чытача Лукаш-страннік. Яго вобраз даецца эскізна: герой заўсёды нечакана з'яўляецца, таямніча знікае. Але ўжо тое, што сказана аўтарам аб ім (калі гэта ідзе ад жывой рэчаіснасці), выяўляе вострую сацыяльную калію, робіць заяўку на мастацкае адкрыццё. «Плакаў Лукаш... прэсвітэр бапцістаў, у той час яшчэ няверуючы, былы партызан, упаўнаважаны па нечым ад раёна, ён заўсёды быў пры нагане і ездзіў па сяле на матацыкле. Прыйшоў да бога, прызнаў яго, калі пачалі высякаць гай...» [4, с. 250].

Сапраўдным прыродным чалавекам задуманы Уладзік Саліла. Цяжка яму знайсці месца ў сучасным жыцці: толькі ў дубраве, на рацэ ён адчувае сябе шчаслівым. Аднак вобраз Уладзіка атрымаўся больш літаратурным, чым жыццёвым. Не адбылося поўнае зліццё ўмоўнага і аналітычнага стыляў у адным вобразе. Гэта адчуў пісьменнік пры «рэальнай» сустрэчы са сваім героем: «I ўжо адчуваю -- штосьці не тое. Не тое, не той твар, які бачыўся мне раней, не тыя вочы, ды без вусоў ён у мяне... I сам твар патрэбны мне зусім іншы... Усё іншае ад вопраткі да вусоў, вачэй, носа» [4, с. 273].

Асаблівае значэнне ў «Хроніцы» мае вобраз Пісьменніка. Безумоўна, перад намі аўтапсіхалагічны герой, які найбольш блізкі па духоўнаму складу самому аўтару. Гэта і аб'ектываваны герой -- ён дзейнічае ў рамане як эпічны герой, і суб'ектывіраваны персанаж, бо ў ім не пасрэдна прысутнічае сам аўтар. 3 аднаго боку, Пісьменнік -- звычайны чалавек, які, як і іншыя, перажыў сіроцкае ваеннае дзяцінства, быў шахцёрам, журналістам, вярнуўся дадому, каб напісаць сваю кнігу. 3 другога боку, па духоўнаму ўзроўню, па прызванню ён -- Пісьменнік. Чалавек, надзелены дарам акумуляцыі духоўнага вопыту чалавецтва, выключных дасягненняў чалавечага духу. У яго ўяўленні змаглі ажыць вобразы памяці народнай, яму, псіхолагу, дазволена заглянуць у глыбіні падсвядомасці, дзе раўнапраўны ява і фантазія.

У міфалагічнай структуры рамана зусім невыпадковай дэталлю з'яўляецца рамонт дарогі. Па думцы рускага філосафа М. Ф. Фёдарава, ідэал «агульнай справы» прапануе, па сутнасці, выйсце з любога анталагічнага варыянта...» [14, с. 5]. Аднак і тут не паграшыў Казько супраць праўды жыцця: не стала агульная справа панацэяй ад той хваробы, што з'ядае наша грамадства. Яго трэба лячыць усебакова, усім светам рашаючы сацыяльныя, эканамічныя, экалагічныя, маральныя праблемы.

Такім чынам, у складанай сістэме вобразаў, у пошуках ідэі аб чалавеку В. Казько ў заблытаным на першы погляд рамане прыводзіць чытача да эстэтычна завершанай, жыццёва дакладнай філасофскай канцэпцыі свету і чалавека.

1.2 Чалавек і сусвет

Складаную форму ўвасаблення творчага намеру абраў В. Казько ў «Хроніцы дзетдомаўскага саду». У часопісным варыянце твор быў надрукаваны пад назвай «Сад, або Заблытаны след рамана». Наўрад ці такім удакладненнем аўтар меркаваў асудзіць чытача на вечную расшыфроўку твора, як гэта зрабіў Джэймс Джойс у «рамане веку» «Уліс». Заблытанай здаецца кніга пры беглым знаёмстве. Аналітычнае ж пранікненне ў тэкст прыводзіць да разумення эстэтычнай і філасофскай цэласнасці рамана, якая ствараецца аўтарскай канцэпцыяй чалавека і сусвету.

Сад... Не проста зямны служка, а спадарожнік душы. Нават у сваім звычайным існаванні ты ўжо факт духоўнага быцця. Паводле акадэміка Д. С. Ліхачова, «першааснова і ўзор усіх садоў, адпаведна хрысціянскім уяўленням, -- рай, сад, насаджаны богам, бязгрэшны, святы, багаты ўсім, што неабходна чалавеку, з усімі відамі дрэў, раслін, і населены звярамі, што мірна жывуць адзін з адным. Гэты першапачатковы рай абнесены агароджай, за якую бог выгнаў Адама і Еву пасля іх першароднага граху» [15, с. 192].

I вось грэшныя, бо колісь панскім бізуном значаныя, пачулі мужыкі: «Рэвалюцыя!», узрадаваліся слову «свабода», зруйнавалі агароджу, векавой крыўдай збудаваную, і пака -- на яблыню, «на якой лепей было вісець», а сад, самы сапраўдны, не райскі, -- пад сякеру: «Даўно і добра ўжо намазоліў ён мужыкам вочы: адзіны сад на ўсю вёску... Не раз хадзілі яны добрай лупцоўкі яшчэ ў маленстве за гэтыя яблыкі і грушы, таму злосць на панскі сад, можна сказаць, была святою. I падалі яблыні, падалі грушы пад самакованымі мужыцкімі сякерамі, толькі трэскі ляцелі. Вішняк касілі, што тую траву. Выдзіралі панснае семя з коранем...

...Усё да апошняй крыўды зберагалася да пары да часу ў мужыцкай памяці. I вось цяпер гэтыя крыўды зламалі века і вырваліся на волю. Узлятала і падала сякера...» Учынілі расправу-- «і як здранцвелі, засаромеліся, моўчкі папаўзлі кожны ў сваю нару, пахмяляцца расолам і жончынымі кухталямі» [4, с. 215].

Пазбаўленыя мільтанавых страсцей, безыменныя палешукі з рамана В. Казько не вярталі сабе раю і не вярталіся ў яго, бо нават страчанага раю ў іх не было. Не было ўжо і саду. I вось тут, ля рачулкі Пятлянкі, на польскай граніцы, камандзір заставы, «смаленскі мужык Трахім Трубецкі, а па-мясцоваму проста Бецкі: чалавек савецкі, свой, а не нямецкі», сказаў: «Будзем зноў садзіць яго... Пралетарскі, агульнасялянскі наш сад садзіць...» [4, с. 32]. I ў адказ на закавыку аднаго з мужыкоў («Выў тут у нас адзін садавод, самога падвесілі на яблыні, як яблыка. I ты запанеў ужо... Высеклі сад») -- проста і цвёрда запэўніў: «Дурныя былі. Вось ты высякаў, а сыны твае садзіць будуць» [4, с. 35].

3, таго і пачалася хроніка дзетдомаўскага саду ў рамане В. Казько, навеяная сустрэчай аўтара з роднымі мясцінамі, успамінамі пра сваё дзяцінства. Хроніка саду -- хроніка аднаго жыцця.

Так ужо заведзена: адным высякаць сады, другім -- садзіць. Што б там ні казалася, што б ні абвяшчалася, а ўсё ў жыцці зводзіцца да гэтай нескладанай, немудрагелістай формулы. I ў вялікім свеце, і ў палескай вёсцы над ракою Пятлянкай: Сідар Місцюк высякаў, Мар'ян Знавец садзіў. Сапраўды, няхітрая рэч. Ды і наогул прыхільнікам вострых сюжэтаў раман В. Казько наўрад ці будзе даспадобы. Аматарам маляўнічых жыццеапісанняў таксама. Які ён герой, Мар'ян Знавец, у 24-м -- хлопчык, сын Івана Знаўца, таго, што заданне за кардонам выконваў (звычайная рэч!), маленькі верны таварыш Трахіма Трубецкага, потым -- студэнт настаўніцкага інстытута (праўда, сын «ворага народа», ды і гэта не ў навіну), франтавік, цяжна паранены, але жывы («мо сама смерць палічыла, што аднаго Знаўца трэба пакінуць хоць на развод» [4, с. 64], бо бацька загінуў, як беларускі Сусанін: не да партызан, а да смерці паказаў ворагу шлях; загінуў і дзядзька). Пасля фронту--дырэктар дзіцячага дома, нейкі час -- афіцэр, нампаліт пагранічнай заставы, потым -- калгасны старшыня ў роднай вёсцы, што немаведама ад якой тугі піў тры свае старшынскія гады, і ўрэшце -- вясковы настаўнік, якому давялося дачакацца апошняга школьнага выпуску і стылай маўклівасці закрытай у «бесперспектыўнай» вёсцы школы. Вось і ўсе «вехі» біяграфіі. А з боку літаратурнага -- дык «...нейкі незразумелы, непрапісаны Мар'ян, ён жа і не дзейнічае нават, і ніякіх учынкаў за ім -- спрэс адно рэзанёрства, апісальнасць, ні аблічча, ні характару» [4, с. 132]. I не хто-небудзь -- сам аўтар атэстуе такім чынам абранага героя.

Ды не, не атэстуе. I нават не падтруньвае з якога чытача ці крытыка, а спачувае тым, для каго так і застанецца невытлумачальнай цяга пісьменніка да гэтага альбо зусім іншага, але такога ж звычайнага чалавека, наўзбоч якога валіць стракаты натоўп, не заўважаючы галоўнага, здольнага ўзрушваць і гадаваць душу, і абмінаючы яго жыццё, бо яно ж такое звыклае, такое будзённае для нячулага да сціслай зямной красы вока. Хоць бы той жа сад...

Ссечаны гвалтаўніком па загаду немцаў, адрадзіўся пасля вайны пагранічны сад Мар'янавым клопатам і стаў садам дзетдомаўскім. Кожны выхаванец пасадзіў сваё дрэва. Не памыляўся Трахім Трубецкі, разважаючы ў свой час пра будучы сад: «Чалавек жыве, пакуль пра яго не забыліся, яму можа здрадзіць сябра, яго можа забыць жонка, могуць вырачыся яго дзеці, але зерне, якое ён кінуў у зямлю, калі-небудзь ды ўсё роўна ўзыдзе, прарасце. ...Пасаджанае табою дрэва -- гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках. ... Людзі яго не забудуцца, сад будзе расці» [4, с. 297].

Усе сцяжынкі ў рамане вядуць у гэты сад. Ужо і не Мар'янаў толькі. Вядома, іх трэба яшчэ адшукаць, знайсці, як шукае сваю зубрыную сцежку волат беларускіх пушчаў, цар звяроў. Сноўдала, забіты стагоддзі назад Барталамеусам Шпаковічам і адроджаны «з шарсцінкі маці, подыху ветру, з гуку» [4, с. 314], нібы сышоўшы са знаёмых радкоў, каб дапамагчы навек аднавіцца зубрынаму роду; як чакае сустрэчы са Сноўдалам дзед Мар'яна, бо калі адбудзецца яна, то і сцяжынка будзе знойдзена, і шлях недарма пройдзены... Меў рацыю дзедка, меў. Прызнаваўся Мар'яну перад смерцю, бы наказваў: «Аднымі дарогамі ўсе хадзілі. I думалі, вечна так будзе. Але разышліся, разышліся дарогі... Толькі я веру, сыдуцца зноў. Павінны сысціся. Так на свеце не бы-вае, каб раз і назаўсёды. Ён Сноўдала, я Сноўдала --сыдземся. Бяжы, гуляй пакуль. I чакай, чакай» [4, с. 324].

Чакаў дзедка -- не дачакаўся. Не дачакаўшыся, памёр і Мар'ян. Дык хіба не марнатраўства гэтае чаканне? Ідзі сабе зведанымі шляхамі і не сумуй, не аддавайся прывіднай дзіцячай тузе і бязглуздзіцам непісьменнага дзедкі... Доўгі час так і жылі, так і крочылі, пасмейваліся з ягоных «прароцтваў» («Няпраўда, што звера можна забіць, знішчыць. Чалавека -- можна, звера не. Ён назаўсёды. Ён памятлівы. Свае дарогі ведае, родзічаў не забывае. Ён прыйдзе, прыйдзе...» [4, с. 341]). «Хлусіш, дзедка! -- куражыліся.-- Можна забіць звераі Глядзі!» -- і забівалі. «Брэшаш, дзедка, пра дарогі, -- жартавалі агідна. -- Мы свае пратопчамі» -- і пратоптвалі, бадай, са шчырай верай у тое, што пакідаем след на зямлі.

Але ці можна пакінуць след на тым, што сам жа і знішчаеш? Напісаць можна толькі на той, якую ахоўваеш у душы дзіцячай казкай. Можна ў герояў В. Казько Мар'яна Знаўца і Уладзіміра Салілы, хлопца па мянушцы «начальнік ракі», хворага на падучку, вартаўніка бабрынага спакою («множыць бабрыны род ... значыцца -- і род чалавечы» [4, с. 195]). Яму адкрылася краса зямлі, і стварыла з ягонага сэрца пяшчотную зямную малітву ў яе гонар, і дапусціла да святая святых свайго жыцця, дзе ёсць месца цуду. Там кожную ноч з'яўляецца і гіне ад кулі бандыта Трахім Трубецкі, каб назаўтра адрадзіцца зноў, і доўжыцца, доўжыцца яго апошні дзень, бясконцы, як сама вечнасць. Сад парадніў з ёю Трахіма, бо з зерня, парастка якраз і пачынаецца свет. I Сноўдалу чакаў дзедка, каб упэўніцца ў гэтай трываласці і надзейнасці сусвету і з лёгкім сэрцам адпусціць душу са старэнькага цела на вечны спакой. На спатканне са сваім дзяцінствам -- са сваёй казкай -- імкнецца сам аўтар, раўнапраўны герой ім жа напісанага твора. Імкнецца вярнуцца ў дзяцінства, дзе была яго вечнасць, дзе быў Мар'янаў сад. I дзе быў ён сам, зярнятка і адначасова сведчанне жыцця, убачанае ў дзіўным сне: «Гэта быў вельмі добры свет, і ўсё ў ім было ў згодзе. Мяне, чалавека, яшчэ не існавала, я быў сярод рыб, гаварыў з імі, спрачаўся і пагаджаўся... Я ж яшчэ не нарадзіўся, мне было толькі наканавана нарадзіцца, з'явіцца на гэты такі цудоўны і прыгожы белы свет... Я вітаў усё, што пазнаваў, і пазнаны мною свет вітаў мяне. Мы давяралі і даверыліся ўжо адзін аднаму» [4, с. 231].

Пантэістычная аб'яднанасць з прыродай і разам з тым -- надзвычайная яснасць, існасць, адпаведная прыродзе і на імгненне вернутая памяццю. 3 такога даверу і нараджаецца жыццё, як нараджалася і множылася ў Мар'янавым садзе з кожным новым дрэвам. У такім даверы набывае яно сапраўдны сэнс, бо «наша жыццё адбудзецца ўсё роўна, знайшлі ці не знайшлі, сказалі ці не сказалі мы што-небудзь сваё» [4, с. 296]. Не пасадзіўшы, не выкажаш таго, што некалі адбіткам чагосьці глыбока сапраўднага лягло на дзіцячую душу.

Мар'ян пасадзіў іх, дзетдомаўцаў (« -- А дзе ж у яблынькі твар?..-- А вось зараз пасаджу ў ямку, зразумееш...» [4, с. 297]). Яны пасадзілі сад, вярнуўшы сабе непаўторнае адчуванне самага першага кроку.

«Ці не трацім часам мы ўсяго сябе яшчэ ў дзяцінстве на гэткія вось першыя крокі, -- разважае пісьменнік, -- таму што сапраўды, калі параўноўваць, што мы робім у жыцці далей, што мы ў ім адкрываем, ці так ужо складана пражыць жыццё, як усе, ісці па жыццёвай сваёй зямной гарызанталі дарогаю, што набіта папярэднікамі. Туп ды туп да апошняга свайго парога, разумны на ражон не палезе» [4, с. 299].

Духоўнае сталенне звязана ў аўтара з садам. «Мы самі раслі ў тым садзе, -- прызнаецца ён. -- ...Яны падобныя на нас, дрэвы. I ніякімі сякерамі нікому не ўзяць нас» [4, с. 312]. Матыў саду і зерня, якое павінна вырасці, даваць плады і ў чым жыццё паўторыць само сябе, каб быць працягам і пачаткам, -- скразны і вельмі важны ў рамане. Менавіта сад будзе асноўным вузельчыкам у доўгай нітачцы памяці, якую раскручвае аўтар, і адначасова -- полем выразнага супрацьстаяння Мар'яна Знаўца і Сідара Місцюка. Трэба сказаць, у рамане адбываецца шмат падзей, часцей сапраўды хранікальна-бытавога характару, «мясцовага» значэння, але істотных для канцэпцыі твора. Аднак гэтае «шмат» (шмат падзей, розныя твары) прыводзіць аўтара і да залішняй «шчодрасці», калі не ўсе цікавыя знаходкі выкарыстоўваюцца ім на поўную моц. Возьмем вобраз Сідара Місцюка, галоўнага апанента Мар'яна Знаўца. Сідар і Мар'ян ла розных полюсах жыцця. Але гэтая сулрацьлегласць у герояў не павінна была ператварацца ў іх адасобленасць у ідэйна-мастацкай структуры твора, а яна відавочная ў рамане (Мар'ян і Сідар у большасці выпадкаў падаюцца ізалявана адзін ад аднаго). А якраз іхняе сутыкненне, актыўнае ўзаемадзеянне былі непазбежныя.

Мар'ян -- вера, Сідар -- бязвер'е, і бязвер'е агрэсіўнае. Місцюк і іншых хоча выкрыць у гэтым бязвер'і: маўляў, адбудую хату ў дзетдомаўскім садзе на вашых вачах і пакажу, хто вы ёсць сапраўды. Нават адно непасрэднае сутыкненне Мар'яна і Сідара (так званае «запрашэнне» Знаўца ў госці да Місцюкоў) ужо дужа паглыбляе псіхалагічныя магчымасці апавядання. А наколькі выйграў бы раман, калі б гэтая лінія была выяўлена больш паслядоўна і яскрава, бо сама логіка твора, супрацьлеглыя жыццёвыя пазіцыі герояў вымагаюць такога падыходу! Без гэтага складаней адказаць на галоўнае пытанне «Хронікі...»: «Чаму верыць? Дзеля чаго жыць?» Аднаўляючы след Трубецкага, Мар'ян пакінуў свой, хоць увесь час пражыў у чаканні гэтага «свайго», не заўважаючы ў апантанасці працаю, што ўжо дачакаўся, зрабіў, бо пасадзіў не толькі сад. Жыве такім імкненнем аўтар, пераасэнсоўваючы творчыя набыткі -- ці вартае зробленае ім: «...адзінасці, непапраўнасці дамагаюся... я» [4, с. 342]. Не халодны розум, а трапяткое чалавечае пачуццё, з болем і роспаччу, уладарыць на старонках рамана -- своеасаблівага «рамана-светаадчування». Ён і ствараецца на нашых вачах, не паводле традыцыйнай, прадбачанай схемы («Памяць, як сабака, усё рве і рве ланцуг, рыскае, кідаецца ў бакі» [4, с. 374]), што надае твору рухавасць і пластычнасць формы, размываючы мяжу паміж умоўнасцю, фантастыкай і рэальнасцю.

Аўтар «Хронікі...» прапануе чытачу стаць саўдзельнікам творчасці, запрашае да пісьменніцкага стала. Аднак гэтае, своеасаблівае «агаленне прыёму» стварае для чытача і пэўныя цяжкасці. Яны, на нашу думку, часам куды большыя за тое натуральнае, уласцівае кожнаму сур'ёзнаму твору супраціўленне матэрыялу, якое вымагае працы чытацкай душы і адрознівае сапраўднае мастацтва ад спажывецкай літаратуршчыны.

Вядома, дарэмна патрабаваць ад аўтара нейкай кампазіцыйнай сіметрыі ў рамане.

Сам аўтар не намячае загадзя шляхоў, якімі ісці, аднак ён знаходзіцца ў сваёй памяці, сваіх успамінах і, не ведаючы, што наперадзе, усё ж адкрывае некалі ўжо ім адкрытае, спазнанае -- тое, што было, здаралася. Чытач жа ступае ў незнаёмае, якое стане для яго зразумелым (і сваім, блізкім) пазней, пасля першапачатковай разгубленасці і падарожжа навобмацак, дзе невядомасць і ў мінулым, і ў будучым. Але калі недахоп -- працяг вартасці, дык якраз тое, што ўскладняе дыялог з творам (зменлівае адзінства явы і сну, казкі і былі), вызначае і яго непаўторны каларыт. Сталоўка, пабудаваная не з жывога, а ў плытагонаў здабытага лесу, «маленькая хатка пад інвентарным нумарам 301», -- сардэчнае памкненне («прыемна, радасна ўсведамляць, што... пабудавалі не з таго рэліктавага гаю»), якім набліжаецца здзяйсненне чысцюткай дзіцячай мары. I няпраўда, быццам чароўны Залаты ключык бывае толькі ў казках. Лепік, дзетдомаўскі сябар расказчыка, перакананы: ключык гэты зусім блізка, пэўна ж, у той халупцы, і тры таварышы смела рушаць у начны паход па яго...

Замест казачнага цуду знайшлі яны ў хатцы пад інвентарным нумарам 301 цукеркі (зрэшты, «Золотой ключик»). Але не расчараванне ўспамінаецца сёння аўтару: «...я меў, валодаў Залатым ключыкам. Не можа таго быць, каб не валодаў. I не толькі адзін я, яго мелі ўсе, у каго было дзяцінства, хто памятае яго, хто не здрадзіў яму» [4, с. 367].

Дзе ён цяпер, чароўны Залаты ключык? I што ён? Мабыць, сам сад?

Усе сцяжынкі вядуць у сад... Аднак не ў той, адкуль дзедка выганяе Сноўдалу. Ідэал, гармонію саду адчуеш, зразумееш і будзеш прагнуць, калі пойдзеш насустрач грэшнай зямлі, яе гукам, якія даносяць адвечную супярэчлівасць быцця... Калі адродзішся, дык на гэтым шляху. I Мар'ян Знавец бяжыць ад уладкаванасці, ад бестурботнай наканаванасці наперад знанага кроку. Ад бестурботнасці -- да невядомага, да новых турбот. Спачатку -- ад, потым -- да... Да сябе. У чым сэнс гэтага вяртання? У расчараванні? Вяртанне -- значыць, страта і пошук? Перш за ўсё -- сцвярджэнне праз адмаўленне чагосьці: у жыцці і ў сабе. Адмаўленне і ачышчэнне, выяўленне «дзіцячых», першаадкрывальніцкіх запасаў душы, якое і дае чалавеку цудоўны Залаты ключык. У рускай літатуры гэтая ідэя выдатна ўвасоблена ў «Осударевой дороге» М. Прышвіна. «...Вось яно перад вачыма, сведчанне: гэты смелы, свабодны хлопчык, якім быў калісьці кожны з нас...» [15, с. 193]-- пісаў М. Прышвін. Пісаў пра тое, што кожны ўспамінае «ў сабе такога ж хлопчыка: быў ён ці не быў у сапраўднасці, але кожнаму здавалася, нібы ён таксама быў якраз такім жа ў сваім дзяцінстве, таксама так ясна ўсё разумеў, а потым ясны просты шлях згубіўся і да праўды стала неабходна дакопвацца неяк розумам, Хітраваць і мудраваць» [15, с. 194].

Не хітраваў Мар'ян, калі па-дзіцячы «гучна, усхліпваючы і скаланаючыся», плакаў на вачах дзетдомаўцаў, падаў на калені перад прыезджай камісіяй, прасіў не губіць ласіны востраў, зубрыную затоку, не кранаць таго, па-новаму -- рэліктавага (дзіцячая фантазія насяліла яго нават малюсенькімі птушкамі калібры). Бог пераставаў быць богам і быў толькі слязлівым чалавекам з набіўнымі ватнымі плячамі афіцэрскага кіцеля. Але наперак жаданню пачалі плакаць і яны, дзетдомаўцы, не так, як іхні дырэктар, а мужна, ціхенька. Злаваліся на сябе, таму што выломваліся з «тыповых паводзін» у тыповых дзетдомаўскіх абставінах, але плакалі і, не ведаючы таго, таксама вярталіся да сябе (бо дзеці ж, дзеці!).

Не, не хрэстаматыйны ружовы герой, гэты Мар'ян Знавец. I нахабнаму, шпанаватаму Сёму Шверкіну параіў на фронт пайсці -- чалавекам стаць, каб потым, пасля скупога паведамлення «Паў смерцю храбрых», адчуць сваю віну і ў той жа час -- ...першую педагайчную ўдачу, бо іменна тым вечарам ён стаў сапраўдным дырэктарам і зразумеў, што дзецям патрэбны не толькі дырэктар, але і свае куміры, героі. Хіба для каго сакрэт: «...іншым разам людзям, для таго, каб жыць, каб кіраваць жывымі, патрэбна смерць, патрэбны нябожчын. Усё, канечне, заканамерна, чужая смерць не свая...» [4, с. 341]. Герою рамана В. Казько прыйшлося сутыкнуцца з гэтай бязлітаснай рэальнасцю. Тады -- асабліва бязлітаснай. Але...

Ёсць у В. Астаф'ева праніклівая думка-напамінак, думка-папярэджанне: «Дзеці могуць намі засланіцца, мы імі -- ніколі». Мар'ян не засланяўся Сёмам Шверкіным. Шмат было ў дзетдомаўскім садзе яблынь, але калі Сідар Місцюк зваліў мужыцкім самапалам (тым, што калісь ссек пагранічны сад) помнік правадыру, закапаў яго Мар'ян пад сваёю.

Свой грэх -- сабе? Наш грэх -- сабе. Не дзіцячай слязінкай вымольваць адпушчэнне, аплакваць свой грэх, свой лёс, з чым і з кім прайшлі і вайну, і многае іншае, і хто прыкладам сваім настаўляў: «...каб кіраваць жывымі, патрэбна...» [15, с. 194]. Не сысці было з таго крука, «на якім вісела, мусіць, ва ўсе часы паўчалавецтва», не ўцячы, і пайшоў Мар'ян, бо здолее, не здрадзіць; бо менавіта Знаўцовым клопатам трымаецца белы свет («Са скону Мар'яна пачалося ўсё і тут...» [4, с. 341]).

Гай не збераглі. Лавілі ў небе жураўля, а сініцы скручвалі галаву, хоць: «...спачатку знікнуць пчолы, потым рыбіны, а потым і чалавек» [4, с. 342]. А ў адказ --звычайная цікаўнасць: «Колькі ж красці і расцягваць можна гэтую зямлю...» [4, с. 343], бо адкуль яшчэ павялося: «Жыць па старым запавеце: «Не ўкрадзеш у пушчы -- грэх не адпушчан» -- лічылі ў народзе за гонар» [16, с. 23].

Узнялося над распуцінскай Ангарой, шуганула на Палессі полымя -- а ў адказ: «...гарыць, і ліха яго бяры, мая ж хата яшчэ не занялася...» [4, с. 345]

Засмярдзела ў свеце, адпалалі лясныя пажары ў Еўропе, прыпякло і Амерыцы -- а ў адказ: «Свет вялікі, хай ён сам аб сабе паклапоціцца...» [4, с. 350]. У такіх фантасмагарычных карцінах пажару настойліва гучыць самая жыццёвая і неабходная для нашага штодзённага існавання думка: ніхто нас не засцеражэ, акрамя нас саміх. Гэтая сцэна вельмі арганічная ў творы. У ёй дасягаюць кульмінацыі «усяленскія... сум і абыякавасць» аднавяскоўцаў Мар'яна («Цяпер толькі б жыць, але чамусьці не хочуць. ...Кінуўся будзіць, але ніхто прачынацца не хацеў...» [4, с. 341]), змыкаючыся з міфалагічнай плынню рамана, вызначанай яшчэ напачатку ў «зубрынай» тэме «Хронікі...» (гісторыя пра адноўлены статак зуброў). Мастацкая мэтазгоднасць па-яднала тут рэальнае і назачнае. Аднак такой мэтазгоднасцю пазначаны не ўсе эпізоды вясковага жыцця у рамане. На жаль, хранікальнасць нярэдка ператвараецца ў неабавязковую падрабязнасць замалёвак. Наогул, найбольш уражваюць тыя старонкі твора, што прысвечаны самому Мар'яну, Сноўдалу і, безумоўна, аўтарскія, спавядальныя. Іншыя ж неяк здрабняюць агульную ідэю. Невыпадкова, што і Сноўдала, тэма якога моцна заяўлена ў пачатку і нясе ў сабе вялікі філасофскі сэнс, пасля грунтоўнага пачатку, можа, у нечым нават зацягнутага (сустрэча Сноўдалы з людзьмі на шашы), знікае на добрай частцы рамана. I адсутнасць яго даволі адчувальная, бо з ім губляецца найважнейшы выток ідэйна-вобразнай плыні твора. I хоць у згаданай сімвалічнай сцэне пажару «зубрыная» тэма атрымлівае новы зарад, каб выбухнуць у трагічным фінале, шчыра кажучы, пачуццё не да канца распрацаванага матыву застаецца...

3 «зубрынай» тэмай звязана абуджэнне ў чалавеку геннай гістарычнай памяці (рэмінісцэнцыі з прашчурамі-яцвягамі) праз сумленнае стаўленне да роднай зямлі, роднага кута. Шукшынскае «што з намі адбываецца?» і абрамаўскае «што з вамі (даруйце--з намі) землякі?» у В. Казько не прыгожае слова, а запытанне аб адказнай прысутнасці чалавека на зямлі. Нават сад, што на сіроцкіх слязах вырас, без нашага клопату можна зноў пад сякеру, нагамі -- па душы. Але ён адродзіцца (і адраджаецца ў рамане!), бо ёсць яшчэ на зямлі Знаўцова племя, ёсць Мар'янаў працяг: «Калі дрэва пасаджана, яно павінна цвісці і пладаносіць». Падабраўся агонь да вёскі --прытушылі яго дзеці, не скарыліся там, дзе дарослыя, усё разлічыўшы, змірыліся: «...хат не адстаім» [4, с. 356]. Пагасілі, як колісь жменькамі пяску з маленькіх далоняў ратавалі хату дзетдомаўцы Мар'яна; як спынялі сваёй безабароннасцю і бездапаможнасцю зубраняты смяротную бойку магутных волатаў.

Дарэчы, дарогі ў рамане сышліся, і Сноўдалы дачакаліся. Дачакаўся Уладзімір Саліла. Разам абаранілі яны баброў ад брананьерскай кулі і ляглі разам: звер за чалавека, чалавек -- за звера. Сустрэча адбылася. Няўжо зноў дзеля ростані?..

Барані, Залаты ключык, родную хату...

Спраўдзілася чаканне, і спатканне аўтара з дзяцінствам адбылося: «Я вярнуўся ў дзяцінства і не пазнаў яго» [4, с. 356]. Невясёлае спатканне. А тады і ці вярнуўся наогул? Ці было тое, што было? Колькі дзіцячых казак, неверагодных баек знікла, як дым, і следу не засталося! Многае знікла, быццам і не было. Многае, але не ўсё. Нешта абавязкова павінна застацца. Назаўсёды. I ў кожнага. Аўтар назваў раман сваёй самай суб'ектыўнай кнігай, таму што гэта кніга пра родную хату. Мажліва.

Ну што ж, як казаў некалі Трахім Трубецкі, «...парад скончыўся, будзем садзіць сад...» [4, с. 379].

Выкарыстоўваючы традыцыі і матывы народнай творчасці, усё багацце вобразна-выяўленчых сродкаў, паэт імкнецца глянуць на свет вачыма свайго далёкага продка, як бы ўзнаўляе сваю кроўную повязь з зямлёй-маці, вяртаецца да сваіх вытокаў, першакрыніц. А гэтыя вытокі -- у нацыянальнай цэласнасці, якую складаюць прырода, этнас, мова, гісторыя, побыт. Што з іх больш стабільнае? Усё схільнае да зменаў. Галоўнае, чым пастаянна жывіцца і ўзнаўляцца нацыянальная еднасць,-- гэта тая адметная прырода, дзе вяршыцца гісторыя народа.

Даследчык Г. Гачаў лічыць, што “ў стасунках са своеасаблівай прыродай у пэўнага народа складваецца свой адметны нацыянальны вобраз свету” [17, с. 78]. Гэта яскрава паказаў нам В. Казько у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”.

Такім чынам, узаемадзеянне чалавека і сусвету -- адна з важнейшых тэм гэтага рамана, у эстэтычным асваенні якой выразна праяўляецца гуманістычная сутнасць яго дару і павага да класічных традыцый роднай літаратуры і да творчасці, напрыклад, І. Прышвіна, якім захапляліся многія беларускія празаікі. Аднак кожны прачытае твор як расказ пра сваю хату. Так, яна непаўторная, на ўсё жыццё -- адзіная, як матуля і Радзіма, але той першы, сапраўдны і самы патрэбны пісьменніку радок, у пакутлівым пошуку якога, нібы камертона творчага і чалавечага сумлення, на працягу ўсяго рамана шукае аўтар, гартаючы старонкі дзяцінства, будзе шукаць кожны чытач. I не дзіва, бо гэтая патрэба -- найважнейшая для нашых душ.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Сад ў В. Казько атаясамліваецца з хатай, якая мае не проста чатыры куты. Уключыўшы яе ў пейзаж і расказаўшы пра яе рэальную гісторыю, абжыўшы ў празаічным сэнсе, паэт пашырае часавыя і прасторавыя межы хаты. Гэта выявілася ў імкненні асэнсаваць гістарычны лёс свайго народа, спасцігнуць вытокі беларускага нацыянальнага характару, асаблівасці яго праяўлення ў розных сферах чалавечай жыццядзейнасці.

Сімвал “хата” ў В. Казько цесна звязаны з вобразам дрэва, якое трэба садзіць у канцы жыцця. Дрэва -- неад'емная частка не толькі пейзажу саду, але і матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Сад з незабыўных часоў лічыўся пасрэднікам паміж небам і зямлёй. У лясах і гаях язычнікі хавалі мёртвых, таму што гэтыя месцы нагадвалі ім пра «блажэнныя» райскія сады, куды павінны ўзнесціся пасля смерці душы памерлых.

Для Казько хата і дрэва -- дзве ўзаемадапаўняльныя рэаліі нацыянальнага космасу. Яны -- як вечнасныя маякі ў шматпакутных чалавечых блуканнях.

У катэгорыі прасторы хата -- дрэва -- дарога сумяшчаюцца ў адной плоскасці, г. зн. маюць агульныя кропкі судакранання, дзякуючы якім можна весці размову з небам, космасам.

Дрэва, якре пасадзіць чалавек ц канцы жыцця, выступае ў рамане як сімвал вечнага імкнення да ідэалу -- высокага, нябачнага, эфірнага; выява дрэва заўсёды ачышчае і ўзвышае душу.

Эмацыянальнае спасціжэнне і мастацка-вобразнае адлюстраванне быційнага жывіцца ў рамане праз паглыбленне народнай стыхіі, праз невынішчальную апантанасць "хатняй" настальгіяй. Данінай сыноўняй удзячнасці першародна-зямным спадчынным вытокам служаць прыведзеныя вышэй выбалелыя радкі.


Подобные документы

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.