В. Быкав - публіцыст, крытык і аўтар мемуараў

Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.07.2016
Размер файла 46,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УВОДЗІНЫ

У другой палове ХХ стагоддзя іх самаахвярную працу на карысць Бацькаўшчыны, іх мастакоўскія традыцыі, бадай, з найбольшым поспехам працягваў і развіваў, рашуча ўздымаючы на новую вышыню, В. Быкаў [1924--2003], які здабыў ці не самае шырокае ў параўнанні з іншымі нашымі пісьменнікамі гэтай пары прызнанне ў свеце, стаў класікам не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры.

3 яго імем звязваецца ўяўленне аб пісьменніку, які некалькі тысячагоддзяў адкрываў свету праўду пра тое, што такое сучасная вайна ў яе сапраўдным абліччы. Разам з калегамі па пяру, якіх назвалі “шасцідзесятнікамі”, пісьменнік выкрываў таталітарызм у яго шматколерных варыяцыях і абуджаў у грамадстве думку пра неабходнасць радыкальных змен у жыцці. Беларуская “ваенная”, (а дакладней, антываенная), проза была выведзена ім на еўрапейскую арэну, аб чым заўсёды марылі яго славутыя літаратурныя папярэднікі, ад Я. Купалы і Я. Коласа да М. Гарэцкага і К. Чорнага. У тым, што мы жывем у час, калі надзвычай пашырыўся “сектар свабоды”, павялічылася сама інфармацыйная прастора, што мы адчуваем сябе не толькі беларусамі, але і жыхарамі планеты Зямля, ёсць вялікая заслуга менавіта гэтага выдатнага мастака слова, якога можна з поўным правам назваць адным з прадвеснікаў новага духоўнага Адраджэння, адным з яго галоўных ідэолагаў і актыўных рушэнцаў.

Пісьменнік прайшоў праз суровыя франтавыя выпрабаванні і меў баявыя ўзнагароды, у тым ліку ордэн Чырвонай Зоркі. Яго літаратурны талент атрымаў высокую ацэнку: В. Быкаў -- Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, расійскай прэміі “Трыўмф” і іншых. Творчасць пісьменніка была добра вядома ў былым Савецкім Саюзе, займела асабліва прыкметны розгалас у еўрапейскіх краінах. Яго кнігі і творы перакладзены больш чым на 50 моў свету. “Па творах Быкава ведалі і меркавалі пра Беларусь ва ўсім свеце... Але да сваёй славы, шматлікіх заслужаных узнагарод ён ставіўся спакойна...” [1, с. 20] -- гаворыцца ў некралогу, падпісаным вядомымі беларускімі пісьменнікамі Я. Брылём, Р. Барадуліным, Н. Гілевічам, I. Навуменкам, I. Шамякіным і іншымі.

В. Быкаў не хварэў на славалюбства і снабізм, быў вельмі дэмакратычны, інтэлігентны і тактоўны чалавек. Ён да апошніх дзён свайго зямнога веку жыў творчасцю, і таму працягваў літаратурную працу, выношваў новыя задумы. Акадэмік Барыс Кіт, славуты беларус свету, піша: “3 аддаленасці асоба Васіля Быкава не здрабнее, а набудзе іншае, больш ёмістае вымярэнне. Такія людзі прыходзяць у літаратуру, да народа нячаста. I з ласкі божай. I застаюцца на вякі” [ 1, с.21]. Імя В. Быкава ў нацыянальнай літаратуры і для ўсёй Беларусі -- знакавае. Гэта імя па-сапраўднаму вялікага пісьменніка, якога пры жыцці называлі класікам і духоўным прарокам нацыі. Ён быў для Беларусі літаратурным геніем, які стварыў выдатныя творы, глыбокую філасофію гуманізму.

Васіль Быкаў прыйшоў у літаратуру, адчуваючы сябе абавязаным расказаць пра тое, “як нялёгка давалася яна нам -- наша перамога”, якія гераічныя намаганні мільёнаў людзей спатрэбіліся для таго, каб здабыць яе ў агні зацятых бітваў. I само гэтае адчуванне, якое вызначае ўнутраны пафас ваенных твораў пісьменніка, і яго гуманістычная страснасць, маральна-этычны максімалізм, бескампрамісная праўдзівасць у паказе вайны маюць глыбінную сувязь з тым, што В. Быкаў сапраўды пісаў ад імя пакалення сваіх равеснікаў і ўвогуле франтавікоў, не толькі тых, што засталіся жывымі, але і тых, што аддалі сваё жыццё дзеля перамогі над фашызмам. Ён вельмі арганічна, усёй сваёй чалавечай сутнасцю адчуваў кроўную з'яднанасць, салдацкую роднасць з тымі, хто загінуў на палях былых бітваў, і іх подзвігам, іх сумленнем мераў і самога сябе, і нашы справы, усё наша жыццё.

Васіль Быкаў паслядоўна абараняў думку пра множнасць народнага гераізму. Ён бачыў яго не толькі ў яркіх подзвігах славутых герояў, а і ў паўсядзённым жыцці звычайных людзей, якія не скарыліся прыхадням, не прынялі іх маральна, духоўна. “Тры гады беларускі народ правёў на яе (Айчыннай вайне) пярэднім краі ў літаральным сэнсе гэтага слова, ні дня не ведаючы хоць бы адноснай бяспекі. Фронт барацьбы з гітлераўцамі праходзіў па кожнай ваколіцы, па кожным падворку, па сэрцах і душах людзей... Незалежна ад узросту, полу, нягледзячы на тое, меў ён зброю і страляў у акупантаў або толькі сеяў збожжа і гадаваў дзяцей, -- кожны быў воінам. Таму што і зброя, і збожжа, і падросшыя дзеці, ды і само існаванне кожнага беларуса ў выніку былі накіраваны супраць акупантаў” [2, с. 663 ], -- пісаў В. Быкаў у публіцыстычных нататках “Званы Хатыні”.

Пісьменнік свята захоўваў вернасць франтавому братэрству воінаў Вялікай Айчыннай, змацаванаму агульнымі пакутамі, пралітай крывёю і здабытай перамогай. Якая клікала мастака зноў і зноў напамінаць сабе і другім: паказаць праўду вайны “без падфарбоўвання, без пустога выхваляння, без лакіроўкі -- такой, якая яна ёсць”. “Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказваць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш грамадзянскі і пісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывымі” [ 3, с.57]. Мастак слова прыгледзеўся з усёй пільнасцю да тых, на чые плечы лёг найбольшы цяжар вялікай і шматпакутнай вайны.

В. Быкаў у літаратуры быў адданы “чорнаму хлебу праўды”. Ён не аглядваўся на ідэалагічныя табу, кан'юнктуру часу, не ішоў на кампраміс з сумленнем, не баяўся падымаць вострыя агульназначныя праблемы, якія датычыліся савецкага мінулага, існавання ў сучасным свеце. Яго непакоілі негатыўныя зрухі ў грамадскай псіхалогіі, працэс расчалавечвання, разбурэння людскіх узаемаадносінаў. Ён, адзін з найглыбейшых распрацоўшчыкаў экстрэмальнага сюжэта, выкрывае прыкрае і нікчэмнае, згубныя і чорныя інстынкты -- усё тое, што пазбаўляе права чалавекам звацца. Пісьменнік імкнуўся засцерагчы і папярэдзіць сучаснікаў пра магчымыя наступствы хлусні, гвалту, бяздумнай жорсткасці і абсурду быцця.

Пахаваны пісьменнік на ўсходніх могілках у Мінску, і да гэтага апошняга прыстанку яго праводзіла шматлюднае жалобнае шэсце. Рыгор Барадулін нёс на магілу зямліцу з быкаўскай роднай вёскі Бычкі, што на Ушаччыне. Ён, даўні сябар і аднадумца пісьменніка, са скрухай сказаў, што пасля смерці маці гэта яго самая вялікая страта: “Лёс мой асвячала тройца -- Бог, мама, Васіль. Цяпер я застаўся з Богам” [ 2, с. 643 ]. Менавіта па гэтай прычыне, трэба таксама адзначыць, што лёс герояў В. Быкава таксама асвячала тройца, і многія з іх засталіся з Богам.

Вобразы народных герояў, створаных В. Быкавым застануцца ў сэрцах многіх чытачоў, як застаўся і сам пісьменнік у сэрцы Рыгора Барадуліна: Будуць часам ідэалы раструшчаны.

Свет разумны

Стоміцца ад крыкаў.

Васільком у жыце Беларушчыны

Назаўсёды застанецца Быкаў [ 4, с. 275 ].

Даследаваннем творчасці В. Быкава займаліся многія крытыкі і літаратуразнаўцы: Дз. Бугаёў, А. Адамовіч, І. Афанасьеў, В. Локун і іншыя. На яго творы напісана шмат водгукаў і артыкулаў. Выяўлены асаблівасці яго мастацкай творчасці, ацэнены яго творы ў кантэксце сусветнай літаратуры. Але, на жаль, нам мала вядомы В. Быкаў як публіцыст, крытык, аўтар мемуараў.

Мэта курсавой работы - раскрыць В. Быкава як публіцыста, крытыка і аўтара мемуараў.

Мэта прадвызначае вырашэнне наступных задач:

1 Асэнсаваць публіцыстычную спадчану В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

2 Раскрыць асноўныя праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках;

3 Паказаць на прыкладзе асобных артыкулаў постаці выдатных беларускіх пісьменнікаў, якія прыцягнулі ўвагу В. Быкава;

4 Вызначыць асаблівасці разумення вайны В. Быкавым;

5 Ацаніць наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці і ацэнцы глыбінных праблем міра і літаратуры.

Аб'ектам даследавання -- публіцыстычная спадчына В. Быкава.

Прадмет даследавання: праблемна-тэматычнае кола.

1. ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХХ СТАГОДДЗЯ

публіцыстычный спадчына быкав вайна

В. Быкаў звяртаў шмат увагі асаблівасцям развіцця беларускай літаратуры таго часу, калі жыў і тварыў. Ён выступаў на канферэнцыях, дзе яскрава раскрываў яе асноўныя праблемы. У сувязі з гэтым, трэба адзначыць, што ён указваў, што не па віне аўтараў былі створаны такія творы: “Напісаць добры твор нялёгка ва ўсіх адносінах, але яшчэ цяжэй яго надрукаваць, Гэта ж факт, што ў нас лёгка друкуюцца толькі пасрэдныя творы, тыя, у якіх нічога няма, якія падобны на сотні папярэдніх, ужо выпрабаваных выдаўцамі і крытыкай. А тое, што не адпавядае афіцыйным устаноўкам, сустракаецца з недаверам і пераадольвае магутнае супраціўленне ва ўсіх сферах. Практычна аўтар апынаецца перад дылемай: або прыняць патрабаванні выдавецтва і спаскудзіць твор, або той ніколі не пабачыць свету. Нярэдка ў выдадзеным творы дужа няшмат застаецца ад аўтара і ягонай канцэпцыі. Дзіўны і незразумелы гэты ўзаконены недавер да таленту, недавер, які абразлівы сам па сабе для кожнага літаратара і прыніжае літаратуру.

I тым не менш мы мусім пісаць. Мы стаім на парозе вялікіх падзей нашай гісторыі. У нас ёсць пра што пісаць і ніколі не было недахопу талентаў. Літаратура пачалася не ўчора і скончыцца не заўтра. Беларуская літаратура -- не толькі тое, што выдадзена ў ведамстве Захара Пятровіча. Дзённікі і нататы Даўжэнка, Нікалаевай, Кузьмы Чорнага, шматпакутныя творы Гарэцкага, рукапісныя творы ўсіх часоў і народаў -- не менш літаратура, чым шматтомныя шэрагі ў ледэрынавых вокладках. I мне здаецца, што трэба пісаць не толькі пра жыццё народа, але і пра жыццё літаратуры. Варта памятаць, што Лукаш Бэндэ ўвайшоў у нашу культуру гэтак жа назаўжды, як і тыя пакутнікім, якіх ён загубіў. Трэба часцей напамінаць пра той горкі вопыт нашай культуры. Асабліва для тых, хто ўсё яшчэ не страціў ахвоту ў падкутых ботах пагойсаць на яе здратаваным агародзе” [5, с. 371].

Сваёй першачарговай задачай В. Быкаў імкнуўся пераканаць у тым, што літаратурная крытыка не ёсць паслухмяны праваднік ідэалагічных установак ці выканаўца патрабаванняў афіцыёзу, а паўнапраўная частка літаратуры. І роля крытычнага слова ў літаратурным працэсе надзвычай вялікая, а функцыі -- разнастайныя: “Безумоўна, каб пісаць праўду, апроч таленту, патрэбна і немалая мужнасць. Але не меней мужнасці патрэбна і для таго, каб успрыняць праўду ва ўсёй яе паўнаце і складанасці. I ў гэтым сэнсе варта выказаць жаль, што некаторыя нашы кіраўнікі, тыя, каму больш за іншых павінна быць уласціва гэтая якасць, апынаюцца, мякка кажучы, не на вышыні. На словах прызнаючы крытыку за рухаючую сілу грамадства, яны тым не менш імкнуцца надаць гэтай крытыцы толькі адзін кірунак -- зверху ўніз. Але для літаратуры не існуе ні верху, ні нізу. З'яўляючыся чалавеказнаўствам, яна з аднолькавым правам даследуе і даярку, і міністра, радавога члена партыі і сакратара ЦК” [5, с. 368].

У той час, відаць, беларуская літаратура перажывала крызіс. І толькі глыбокае спасціжэнне духоўных асноў народнага жыцця, адчуванне пісьменнікам гора і радасці, турбот і клопатаў працоўнага чалавека як сваіх асабістых можа вярнуць літаратуры належны грамадскі аўтарытэт і поспех у шырокім чытацкім асяроддзі. Галоўная цяжкасць для мастака заключаецца ў тым, што законы мастацтва нярэдка не супадаюць з дзеючымі. Больш таго, яны амаль заўсёды ў супроцьстаянні. У жыцці ідэальнае грамадства тое, дзе як мага меней канфліктаў, а ў мастацтве наадварот. Для жыцця найлепей характары роўныя і празрыстыя, а для мастацтва -- складаныя і супярэчлівыя. Мастак у творы або раздвойваецца паміж гэтымі рознаскіраванымі мэтамі, або схіляецца ў нейкі адзін бок. Вось чаму нават для самага вопытнага празаіка пісаць кожную новую кнігу -- значыць пачынаць усё спачатку. Увесь яго ранейшы вопыт траціць сваё значэнне, ён заўжды бездапаможны, калі новы жыццёвы матэрыял увасабляецца ў пэўныя мастацкія формы. Прытым, немагчыма падпарадкаваць законы мастацтва законам жыцця, таксама як і наадварот. Патрэбна гармонія, мера, тое, што прынята называць мастацтвам і што вызначаецца толькі талентам мастака. Ажыццяўляць дыктат у гэтай справе абсалютна немагчыма без таго, каб не задушыць мастацтва.

На наш погляд, вялікі рэзананс у літаратурна-творчым і навуковым асяроддзі атрымалі даследаванні В. Быкава, прысвечаныя пытанням якой быць літаратуры. Яго выступленні прадэманстравалі рашучае непрыманне аджылай метадалогіі, вульгарна-сацыялагічных падыходаў да мастацтва. Былі глыбока вытлумачаны прычыны недаравальнага адстайвання літаратуры ад жывой плыні жыцця. Вось што на гэты конт сказаў В. Быкаў: “Пустаслоўе, апісальнасць наіўна-рамантычная ўзнёсласць там, дзе ў жыцці адбывалася драматычнае і трагічнае, баязлівая нерашучасць у адлюстраванні адмоўнага, вядома, не маглі запаліць сэрцы чытачоў” [5, с. 395]. Праз вобразную сістэму пісьменнік павінен данесці чытачу ўсю праўду народнага жыцця, паказаць чалавека ў яго складанасці, раскрыць багаты духоўны свет асобы. I таму -- перавага скальпелю аналітыка. Удумлівага, самаахвярнага, мужнага і бязмежна праўдзівага. Напачатку, можа, не так ужо і важна форма, у якой, на жаль, маладыя бачаць звычайна заруку поспеху. Стыль для такіх -- усё. Але ён не ўсё і нават не палавіна. Стыль толькі сродак. Аднак ён [3, с. 68] -- нішто без мэты. «Калі пісьменнік празмерна непакоіцца аб стылі, урэшце ў яго не застаецца нічога, апроч стылю»,-- сведчыць такі выдатны майстар літаратуры, як Уільям Фолкнер. Праўда, гэта не трэба разумець як вызваленне пісьменніка ад патрабаванняў і законаў мовы. Бліскучы стыль -- гэта здорава. У ім віртуознасць пісьменніка. Але найвышэйшае майстэрства ўсё ж заключаецца ў тым, каб у творы яно не адчувалася.

В. Быкаў часта напамінаў аб вядомай у літаратуры ісціне, што галоўным крытэрыем вартасці любой кнігі з'яўляецца ступень абавязковасці яе паяўлення ў дадзены час. Адштурхоўваючы ўсе фармалістычныя штукарствы, хоць і не адмаўляючы значэння літаратурнага эксперыменту ў цэлым, ён рашуча станавіўся на абарону інтарэсаў чытача. У гэтым сэнсе ён высока цаніў такія далёка не традыцыйныя па форме, але поўныя сацыяльнага значэння творы заходняй літаратуры, як «Чума» А. Камю, «Насарог» Э. Ганеску, «Па кім звоніць звон» Э. Хемінгуэя, фільм «Евангелле ад Мацвея» Пазаліні. Разважаючы на тэму злітнасці формы і зместу, ён гаварыў, што безадказнасць, бесклапотнасць адносна формы вельмі часта цягне за сабой абыякавасць чытача да зместу твора, таксама як і бесклапотнасць адносна зместу здольна абярнуцца абыякавасцю чытача да самай вытанчанай формы.

“-- Мастацтва помстлівае,-- гаварыў В. Быкаў.-- Яно жорстка распраўляецца з тымі мастакамі, якія свядома ці несвядома здраджваюць яго асноўным законам -- законам праўды і чалавечнасці” [5, с. 384-385].

Такім чынам, пісьменнік не толькі ўказваў на асноўныя праблемы развіцця літаратуры таго часу, а, як выдатны настаўнік, паказваў шляхі і сродкі праз якія літаратура можа выйсці з крызісу. Пэўна вядома -- звароту да старога не будзе. Колішнія эталоны, што ў якасці такіх не дажылі нават да сённяшняга дня, наўрад ці дамогуцца таго, каб пачаць новае жыццё ў будучым. Зноў жа, ці варта спадзявацца на тое, што ў хуткім часе з'явіцца нейкі літаратурны месія, які адрыне традыцыі і павядзе літаратуру па зусім новым, адметным ад папярэдняга шляху. Значыць, застаецца сучасны метад і ўзровень, дасягнуты дагэтуль, плюс папраўка на канкрэтныя ўмовы развіцця. У гэтым -- той вектар, які вызначыць лёс нашай літаратуры на нейкі час у будучыні.

2. ПОСТАЦІ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў СВЯТЛЕ КРЫТЫКІ В. БЫКАВА

Літаратура другой паловы ХХ стагоддзя адкрывала перад крытыкамі і літаратуразнаўцамі новыя магчымасці, тэарэтычна ўзброіла іх і накрэсліла далейшы кірунак вывучэння нацыянальнага прыгожага пісьменства.

В. Быкаў у гэты час быў ужо не толькі добры мастак слова, але і разглядаў пад “крытычным” мікраскопам многія творы выдатных постацей беларускай літаратуры звернем нашу ўвагу на каго ж было звернута пільнае вока яго і якую адзнаку даў гэты крытык.

Празаік у асноўным скіроўваў свой зрок на творы і аўтараў твораў, якія былі прысвечаны тэме вайны і нашаму гістарычнаму мінуламу. У сувязі з гэтым, у яго з'явіліся артыкулы, где былі разгледжаны творы А. Твардоўскага. Як вядома, у той час, калі жыў і тварыў В. Быкаў А. Твардоўскі ўжо быў вядомы як глыбока нацыянальны і ў той жа час надзвычай агульначалавечы аўтар і ягоны герой паўстае са старонак шматлікіх кніг, прысвечаных, як правіла, самым кардынальным момантам пяцідзесяцігадовай савецкай рэчаіснасці -- ад карэннай перабудовы сельскай гаспадаркі ў гады калектывізацыі, праз фінскую і Вялікую Айчынную войны, пасляваенны аднаўленчы перыяд, гады заваёвы космасу. Ягоныя паэмы «Краіна Муравія», «Васіль Цёркін», «Дом ля дарогі», «За даллю -- даль», «Цёркін на тым свеце» даўно ўжо сталі класікай савецкай паэзіі. Ацэньваючы гэтыя творы, В. Быкаў яшчэ раз указваў: ”Кожная з гэтых паэм была ў свой час з'яваю, за кожнай з іх -- складаная гісторыя яе стварэння, крытычныя баталіі ці адзінадушнае прызнанне пры іх першым жа паяўленні ў друку. Сапраўды зайздросны лёс!” [5, с. 381-382].

Крытык Алесь Марціновіч пісаў: «Есць кнігі, якім адразу наканавана доўгае жыццё, права хваляваць душу і сэрца не толькі сучаснікаў, але і нашчадкаў». Адна з іх -- апошняя кніга Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Усё жыццё аўтар імкнуўся данесці чытачам праўду гісторыі. Калі асноўнай тэматыкай творчасці Васіля Быкава была Вялікая Айчынная вайна, то ў апошняй кнізе ён не толькі спыніўся на ваенным часе, але і прасачыў увесь перыяд існавання Савецкага Саюза. Яшчэ ў прадмове пісьменнік папярэдзіў, «што гэтая кніга -- твор вельмі інтымны, суб'ектыўны, аднабаковы, якім, зрэшты, ці не заўжды з'яўляецца мемуар, успамін, сведчанне. Думаецца, у тым ягоная сіла, але адначасна і слабасць, падстава для прэтэнзіі і нязгоды. У сваё апраўданне магу толькі сказаць, што не меў жаднага намеру каго-небудзь абразіць, што-колечы скрывіць ці знарок падаць у неадэкватным святле» [6, с. 79].

У кнізе час і эпоха пададзеныя праз прызму ўспрымання аўтара. Ен паказаў нам складанасць часу і «звераватасць» эпохі на ўласным лёсе або лёсе блізкіх яму людзей. Гэтую праблему В. Быкаў раскрывае паслядоўна.

I першай прыкметай савецкай краіны было тое, што людзі станавіліся атэістамі, пераставалі верыць у Бога: «Так рэлігійна-хрысціянскія традыцыі марнелі, цэрквы, касцёлы зачыняліся, святароў саджалі» [6, с. 20]. Людзі расцягвалі царкоўнае майно, дралі старажытныя фаліянты, здымалі з купалоў крыжы, з рукапісных пергаментаў «рабілі папяровых змеяў». Але, нягледзячы на ўсё гэта, заставаліся старажытныя традыцыі. Так, моладзь працягвала святкаваць Купалле, хоць гэта і забаранялася.

Знаходзіць у кнізе адлюстраванне і яшчэ адна прыкмета станаўлення савецкай рэчаіснасці -- калектывізацыя, а «па сутнасці гвалтоўная ліквідацыя сялянства як класа» [6, с. 26]. Стварэнне калгасаў, а таксама абагуленне жывёлы і збожжа вялі да трагедыі. Напрыклад, Васіль Быкаў успамінае, як плакала яго маці, калі забралі насенне і не стала чым карміць сям'ю.

А разам з калгасамі пачалося раскулачванне: «Раскулачылі селяніна, у якога была карова з цялушкай. Ва ўсіх па адной карове, а ў гэтага -- з цялушкай. Другога раскулачылі за тое, што ўлетку пляменніца памагала жаць жыта. Значыць -- наёмная сіла, і трэцяга -- як сабатажніка. Не хацеў уступаць у калгас, упіраўся» [6, с. 27]. Але калі ўважліва прыгледзецца, дык якія ж гэта кулакі?!

Рэпрэсіі ў краіне працягвалася амаль увесь час. Пад іх траплялі ні ў чым не вінаватыя людзі: «Ніхто з рэпрэсаваных не вярнуўся, хоць і ўсе рэабілітаваныя» [6, с. 33]. Рэпрэсіі не абміналі нікога -- ні простых людзей, ні тых, што праводзілі гэтыя рэпрэсіі на месцах. Гэтае злачынства працягвалася як да вайны, так і падчас яе. Здаецца, калі над роднай краінай навісла небяспека, трэба ўсім згуртавацца, каб адолець гэтую бяду. Дык не. Людзі не давяралі адзін аднаму, баяліся сказаць нешта не падумаўшы. Бо, можа, побач з табою стаіць «сэксот» або смершавец, які абавязкова паведаміць пра твой учынак. Хоць і сярод смершаўцаў былі выключэнні. Так, напрыклад, капітан упаўнаважаны контрразведкі «Смерш» не данёс пра ўчынак В. Быкава. Зрэшты, гэта было зусім не злачынства. Проста Быкаў разам з гэтым капітанам апынуліся ў складаных абставінах. Наступаюць нямецкія танкі, усе бягуць. I Васіль вылаяўся, наракаючы: «I дзе нашы слаўныя палітработнікі, якія натхняюць байцоў на перамогу над злейшым ворагам? Няўжо таксама разбрыліся па цікавых месцах?» [6, с. 128]. Чаму ж капітан не данёс? Можа, таму што добра разумеў чалавека, які трапіў ў такія абставіны. А можа, таму што сам думаў так. Але, на жаль, такіх людзей было няшмат.

Працягваліся арышты і пасля вайны. Падчас службы Васіля Быкава на Далёкім Усходзе за антысавецкія размовы быў арыштаваны капітан Авяр'янаў: «Аказеаецца, капітан аднойчы праспаў развод на заняткі (не пазваніў будзільнік). I ён, мацюгнуўшыся, памянуў злым словам «стаханаўскае праізводства» » [6, с. 169]. Вядома, гэта быў не адзінкавы выпадак.

Арышты і ганенні датычыліся не толькі вайскоўцаў, але і пісьменнікаў. Быў час, калі і В. Быкаву давялося «хавацца» ў Маскве: «Паляванне на пэўных пісьменнікаў прадаўжалася, і я з'ехаў у Маскву. Там нейкі час туліўся на гасціннай кватэры Грышы Куранёва. Цэкоўцы і кадэбісты шукалі мяне ў Горадні і Менску, у Маскве мяне было не знайсці. А некаторыя масквічы ў той час з'язджалі ў іншыя гарады» [6, с. 338]. Была заведзена справа і на сяброў пісьменніка Аляксея Карпюка і Барыса Клейна.

Даносы ў той складаны час былі не толькі сярод дарослых, але і сярод дзяцей: «На ленінскім уроку ў 4 класе, калі гаворка ішла пра Ілыча, мой сын сам сабе буркнуў у рыфму: Ілыч -- стары хрыч. Тое ўчула яго пільная суседка і тут жа падняла руку, каб абвясціць тое настаўніцы» [6, с. 297-298].

Яшчэ адной характэрнай рысай савецкай палітыкі і прапаганды была «з'ява падмены, калі ахвяры і героі памяняліся месцамі -- ахвяраў зрабілі героямі, а герояў ператварылі ў ахвяры. Першых ганаравалі зоркамі, а другіх звозілі на Калыму, Варкуту, Курапаты. То была палітыка і логіка бальшавізму, зразуметая, аднак, праз шмат гадоў пасля» [6, с. 338].

Час мяняўся нязграбна і непаваротліва. Ганенні спыніліся ці набылі больш «таемны» характар. Але што можна сказаць, як апраўдаць уладу, якая імкнулася замаўчаць чарнобыльскую бяду. Бо кіраўніцтва «дбала пра адно: каб як мага далей ад народу схаваць небяспеку» [6, с. 471].

Не змянілася і стаўленне да беларускай мовы. На паперы значылася вялікая колькасць беларускамоўных школ, а на самай справе не было ніводнай. Зразумела, што з гэтай прычыны балела сэрца ў шчырых беларусаў. I беларуская інтэлігенцыя напісала ліст у Маскву да Міхаіла Гарбачова, каб ён разабраўся з гэтай праблемай: «Ні на што не спадзеючыся, чакалі, аднак, адказу» [6, с. 449]. Адказу не было, але прыехала камісія разбірацца з праблемай мовы ў Беларусі: «Гутарка скіроўвала такім чынам, што падпісанты не разабраліся, прыватныя факты («факцікі») выдавалі за тыповыя і ў выніку напісалі няпраўду... Мова беларусаў нармалёва функцыянуе, паспяхова развіваецца... 80 працэнтаў усіх школаў у Беларусі беларускамоўныя» [6, с. 451]. В. Быкаў не пагадзіўся з такім «тлумачэннем».

Вось так паслядоўна раскрываецца праблематыка часу ў творы. Мінаюць эпохі, адны палітычныя дзеячы змяняюць іншых і адкрываюць новую старонку ў гісторыі: за таталітарным рэжымам ідзе эпоха адлігі, потым -- застой, а пасля і перабудова. I вось Савецкі Саюз увогуле перастаў існаваць. На змену яму прыйшоў новы час -- час суверэннай Беларусі. А мы дзякуючы пісьменніку можам прасачыць за гэтай зменай эпох і ўбачыць, як кожная з іх паўплывала на жыццё аўтара.

Разглядаючы творчасць Р. Бакланава, В. Быкаў не толькі выяўвіў станоўчыя і адмоўныя бакі яго мастацкіх тканін, але і паказаў уплыў гэтых твораў на самаго сябе. Першая ваенная кніга Р. Бакланава ўзбудзіла яго, як не ўражвалі іншыя прачытаныя да яе кнігі пра вайну. Гэта было ў канцы пяцідзесятых гадоў, яшчэ да з'яўлення яго «Пядзі зямлі», якая зрабіла яго імя шырока вядомым у нашай літаратуры. Назва той яго, дарэчы, не самай папулярнай кнігі -- «На поўдзень ад галоўнага ўдару», і разглядаецца ў ёй аб некалькіх днях цяжкіх баёў ля возера Балатон у Венгрыі. Гэта таленавіта напісаная аповесць -- канцэнтрат суровай праўды аб вайне, якой яна навек адбілася ў свядомасці перажыўшых яе франтавікоў, варты помнік тым многім тысячам нашых аднагодкаў, што навек засталіся ля меліярацыйных каналаў і вінаграднікаў венгерскай зямлі. Потым з'явіліся іншыя яго аповесці -- славутая «Пядзя зямлі», яркая, як успышка ракеты, «Мёртвыя ганьбы не імуць», ёмісты і мудры «Ліпень 41 года», у якіх мінулая вайна паўстала ў новых, не менш праўдзівых і хвалюючых вобразах. “Але гэтая першая ваенная аповесць Р. Бакланава з'явілася для мяне надзвычай наглядным прыкладам таго, як непадмаляваная ваенная рэчаіснасць пад пяром сапраўднага майстра ўвачавідку ператвараецца ў высокае мастацтва, поўнае хараства і праўды. Ва ўсякім выпадку, з хваляваннем прачытаўшы гэты невялікі твор, я зразумеў, як трэба пісаць пра вайну, і думаю, што не памыльнуўся”, [5, с. 385-386] -- слушна адзначае В. Быкаў.

Значная колькасць артыкулаў В. Быкава была напісана з нагоды юбілееў. Менавіта па гэтай прычыне ён звярнуўся да творчасці С. Залыгіна. У святле 60-ці гадовага юбілею была ацэнена творчая спадчына гэтага пісьменніка: “Пісьменнік пастаянна ў рабоце. Вялікая грамадская і літаратурна-выкладчыцкая дзейнасць не з'яўляецца перашкодай для яго галоўнай справы -- літаратуры, якой ён аддаецца нястомна, без перадыху. Ён ведае, што за яго ніхто не можа напісаць таго, што дадзена напісаць толькі яму аднаму. Следам за пісьменнікам мы можам паўтарыць яго ж словы, сказаныя ім з іншай нагоды, але яны ў аднолькавай ступені адносяцца і да таго, хто сказаў іх,-- аб тым што літаратура для яго зусім не мэта, а толькі сродак выяўлення ісціны, якая куды больш высокая і значная, чым яго мастацтва і ён сам” [5, с. 393].

В. Быкаў не толькі адзначыў “здольнасці” прозы С. Залыгіна, але і указаў вытокі яго творчасці. Як нам вядома, перш чым стаць пісьменнікам, С. Залыгін займаўся навукай, працаваў у Сібіры, меў справу з гаспадарчымі і навуковымі праблемамі, якія пэўным чынам адбіліся на яго літаратурнай творчасці. Напісаная ім кніга аб літаратуры -- «Літаратурныя клопаты» -- плён сур'ёзнага роздуму аб ёй чалавека, не толькі спакушанага жыццём, але і рознабакова адукаванага, настойлівая і даволі паспяховая спроба асэнсаваць творчасць з пункту погляду мастака, узброенага эстэтычнымі і тэхнічнымі ведамі нашага веку.

Літаратуразнаўчыя развагі пісьменніка мацней за ўсё ўражваюць паглыбленасцю, здольнасцю пранікаць у галіну інтэлектуальную, у ўласна мастацтва, чалавека і літаратуразнаўства. Сяргей Залыгін паказаў сябе тут не толькі вучоным-даследчыкам з ярка выражаным дарам аналітыка, але і паэтам. Яго ўсхваляванае эсэ аб любімым ім Чэхаве не менш хвалюе таксама чытача. Зрэшты, гэта і зразумела. Як ужо неаднойчы здаралася ў літаратуры, перасячэнне ў адной кропцы поглядаў сапраўдных мастакоў, якія належаць да розных эпох, дае цікавы сплаў адносін, думак, пачуццяў. На наш погляд, колькі б мы ні ведалі аб мастаку мінулага, мы нязменна зачароўваемся тым, што ў ім з новай сілай адкрываецца праз талент, што жыве ў іншую эпоху, асабліва калі ён яшчэ і наш шаноўны сучаснік.

Значная колькасць артыкулаў і выступленняў прысвечана паплечніку В. Быкава У. Караткевічу. Гэтага крытыка закранала тое, што Уладзімір Караткевіч нямала стварыў за чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, за 50 год жыцця. Ёсць усе падставы меркаваць, што лепшыя з яго твораў надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры, бо на ягоныя тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а магчыма, і лепш, але так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто. Мастакі з такім выразна адметным талентам, з такім своеасаблівым бачаннем свету нараджаюцца не часта.

Між тым талент Караткевіча -- гістарычнага празаіка -- развіваўся і набываў новую сілу. На працягу двух дзесяцігоддзяў у друку рэгулярна з'яўляліся яго новыя празаічныя творы, навеяныя драматычнымі перыпетыямі нашай гісторыі.

Асаблівая ўвага была скірована на будову твораў У. Караткевіча, іх мастацкія адметнасці. Было адзначана В. Быкавым, што кампазіцыя аповесці нагадвае бязлітасны разрэз -- агаленне ўсёй сістэмы фашызму. Нямнога знойдзецца ў нашай літаратуры твораў, дзе б на такой адносна невялікай плошчы з такой яркасцю і глыбінёй была прэпарыравана ўся гэта д'ябальская сацыяльная з'ява, пабудаваная на страху, бяздумным падначаленні і авантурызме. Кнігу пачынае і заканчвае выпісаны знутры вобраз Шыкльгрубера-Гітлера з яго рэфлексіямі-маналогамі, поўнымі непамернага славалюбства і выхвалення, якія прытым выкрываюць нікчэмнасць абывацеля, што капрызнаю воляй выпадку ўзвысіўся над адной са старажытнейшых дзяржаў Еўропы. Многія з ягоных трызненняў проста цяжка спасцігнуць, калі адлучыцца ад думкі, што ў свой час яны рухалі мільёнамі і вызначалі лёсы народаў. Менавіта гэты ва ўсіх адносінах заўрадны авантурыст, які ўбачыў у сабе ўвасабленне «провидения» і месца германцаў, стаў непасрэдным віноўнікам пагібелі больш як 40 мільёнаў чалавек у Еўропе. Аднак і гэтага яму было мала, ён марыў аб уладзе над светам, якая б здзяйснялася з вышынь Гімалаяў. Гісторыя, аднак, распарадзілася інакш, і незадачлівы ніцшэанскі выпладак на вачах усяго чалавецтва сам пераўтварыўся ў недачалавека, галазадую малпу на дрэве.

Цяжка было пісаць В. Быкаву, як і кожнаму беларусу, аб страце сваіх сяброў, паплечнікаў. Менавіта па гэтаму мы неаднаразова чулі і бачылі такія словы. Напрыклад, што новая кніга С. Смірнова ніколі ўжо не паявіцца на кніжных паліцах нашых бібліятэк, і, мабыць, назаўсёды застануцца невядомымі некія новыя подзвігі яго гереў, якіх з такім пастаянствам умеў ён адкрываць наш дарагі пісьменнік. Без яго заўжды нечаканых адкрыццяў наша літаратура напэўна стане бяднейшай, бо, як бы актыўна ні працавалі іншыя на ўлюбёнай ім ніве, замяніць яго не можа ніхто. У літаратуры, заўсёды багатай талентамі, наўрад ці хто іншы ў поўнай меры валодае тымі рэдкімі якасцямі, якімі быў надзелены ён. “Не баючыся перабольшвання, можна сцвярджаць, што яго дакументальная проза -- бадай, самае значнае дасягненне гэтага папулярнага жанру. Пазбаўленая прыдумак, усялякай літаратурнай красамоўнасці, выдуманых і заўжды фальшывых дыялогаў, яна стрымана-грунтоўна і дакладна апавядае аб тым, што ў працэсе карпатлівых пошукаў удалося высветліць аўтару. Гэта тая проза, якая, будучы створанай на аснове паказанняў сведкаў, на матэрыяле старанна вывучаных фактаў і вельмі нешматлікіх дакументаў, сама становіцца дакументам, дакладным і бясспрэчным, як ісціна. Нездарма многія яе старонкі з'явіліся падставай для рэабілітацыі яе герояў, наступных публікацый іншых аўтараў, для ўрадавых узнагарод і іншага. Што можа быць вышэй і больш дзейсна, чым такая літаратура аб нашых сучасніках?” [5, с. 399].

В. Быкаў, звяртаючыся да творчай спадчыны выдатных постацей беларускай літаратуры, выяўляў іх наватарства. Напрыклад, указаў: “Панчанка, як паэтычны характар, надзвычай гарманічны і цэласны, ён не дужа імкнецца да навізны тэм, здаецца, не надта займаюць яго фармальныя паэтычныя пошукі, -- здаўна і надоўга яго цікавяць «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці»” [5, с. 497].

Самаадданая ў пачуццях сяброўства натура П. Панчанкі ўмее надзвычай прыгожа радавацца чужым удачам, таксама як і глыбока засмучацца чалавечымі бедамі, няўдачамі мастакоў на іх творчым шляху. Агульнавядома, з якой шчырай зацікаўленасцю ён сочыць за поспехамі маладзейшых і як радуецца, калі іх новыя творы спраўджваюць яго надзеі. Так, ён вельмі высока цэніць творчасць Р. Барадуліна, у асобе якога беларуская паэзія знайшла свайго самага галасістага салоўку; яго радуе «шчыры, прынцыповы, па-грамадзянску мужны» талент Г. Бураўкіна, ён захапляецца таленавітай паэзіяй М. Аўрамчыка, Я. Сіпакова, В. Вярбы. «Я глыбока перакананы, што паэзія без страснасці, без грамадзянскага гучання -- непаўнацэнная паэзія» [5, с. 498],-- сцвярджае прызнаны майстра празаічнага слова.

Прааналізаваўшы творчасць Р. Барадуліна, В. Быкаў сцвярждаў, што апошні -- дзіця народнай стыхіі, ён увасабляе яе без знарочыстасці і натугі -- проста, натуральна і лёгка, бо тая яго народнасць -- сапраўды ад народа, з якога ён выйшаў і якім жыве. Увесь барадулінскі розум -- ад глыбіннага сялянскага рацыё, ажыўленага і аздобленага шчырым, трапяткім, чыста барадулінскім эмоцыям. У ягонай народнасці -- спрадвечна сялянскае, амаль язычніцкае адчуванне прыроды, уласнага кутка і жытла, мілай несамавітай Ушаччыны, сардэчныя гімны якой, не перастаючы, гучаць у ягонай паэзіі.

Для каго паэзія -- гэта космас і гмахі, веліч і гучнасць, для Р. Барадуліна ж гэта найперш першазданная існасць: лес, поле, залева, прыпар, золак, дасвецце. Але таксама і драма жыцця і смерці, вайна, чалавек, каханне. Ягоныя вершы поўняцца пошумам дрэў, травянымі пахамі, сельскімі радасцямі. Часам аздоблены сялянскім досціпам, а то і папулярным вясковым слоўцам, у якім не столькі ад злосці, колькі ад мілай бяскрыўднасці. Барадулін -- чараўнік народнага слова.

Такім чынам, па выказванням і ацэнцы твораў вядомых беларускіх і рускіх пісьменнікаў В. Быкавым трэба вызначыць, што беларуская проза другой паловы ХХ стагоддзя набыла даволі салідны ідэйна-мастацкі капітал, збольшага асэнсавала яго. Праходзячы ў яго суровую па сваёй патрабавальнасці школу літаратуры, пісьменнікі спасцігалі вышыню яе ідэалаў, пазбаўляліся рэштак правінцыяльнага верхаглядства, вучыліся не баяцца несправядлівае жорсткасці крытычных прыгавораў.

3. АСЭНСАВАННЕ МІНУЛАЙ ВАЙНЫ І ЯКОЙ ПАВІННА БЫЦЬ ЛІТАРАТУРА ПРА ВАЙНУ

Тэма “вайна і літаратура” роднасная тэме “літаратура і жыццё”. Вайна і літаратура знітанаваныя між сабою шчыльна, але надзвычай супярэчліва. Справа не ў тым, што існуе мноства твораў пра мінулае ліхалецце; справа ў тым, што менавіта сярод іх знаходзім творы вызначальныя для чалавечай культуры. “Іліяда”: у многіх адносінах -- кропка адліку сусветнай культуры, “першае слова” і слова было пра вайну. “Слова пра паход Ігаравы”: свята са слязьмі на вачах, пачатак дыялектычных адносін да вайны. “Вайна і мір” -- раман раманаў, кампліменты якому папросту недарэчныя…

Складаецца ўражанне, што калі б не было вайны -- не было б і літаратуры. Аднак саюз “вайна і літаратура” абмежаваны ў пэўным ракурсе, і ашукаць яго -- няпростая задача.

Калі народ вёў справядлівую вайну, тое яшчэ не падстава для таго, каб лічыць літаратуру, дзе адлюстраваная вайна, выдатнай. Бываюць і свяшчэнныя войны. Але ж, строга кажучы, і гэта -- не аргумент для літаратуры. Важная ступень таленавітасці, мастацкасці. Перадумовай паўстае тое, што метафарычна вызначаецца як глыбіня зместу. Іначай: наяўнасць у творы, дзе эстэтычныя параметры прыярытэтныя, духоўнай праграмы і абумоўлівае згаданую глыбіню. Маштаб творчай асобы, такім чынам, вызначае мастацкасць.

Даўно адгрымелі апошнія залпы вайны, але ў памяці народнай назаўжды застануцца гераізм, мужнасць, адвага воінаў і працаўнікоў тылу, якія адваявалі незалежнасць нашай Радзімы. Вогненныя гады ваеннага ліхалецця назаўжды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Як сімвалы вечнай славы воінам і партызанам узвышаюцца велічныя помнікі і абеліскі ва ўсіх кутках Беларусі.

Толькі згуртаваны, моцны духам народ мог перамагчы ў самай жорсткай у гісторыі чалавецтва вайне, вынесці нягоды і цяжар пасляваеннай разрухі, падняць з руін фабрыкі і заводы, гарады і вёскі.

У бібліяграфічным даведніку “Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх пісьменнікаў” укладальнік М. А. Каваленка дае даволі дакладную характарыстыку гэтаму перыяду: “Гэта быў перыяд, калі радасць перамогі, усенароднага свята, пачуццё шчасця, адваёванага дарагой цаной міру, былі настолькі моцнымі, што ў літаратуры на доўгі час усталявалася тэндэнцыя адлюстравання гераічнага, аптымістычнага ў вайне, а пра выпрабаванні, трагічныя перажыванні гаварылася мала” [6, с. 26].

“Супраціўленне беларускага народа фашызму па сваіх маштабах і сіле не мае аналагаў у свеце. <…> Амаль 700 тысяч партызанаў і падпольшчыкаў пры падтрымцы ўсяго беларускага народа прымусілі зямлю гарэць пад нагамі ў фашыстаў” [6, с. 24], -- пастаянна сцвярджаецца на юбілейных урачыстасцях нашай краіны. Мы ганарымся гэтым і разважаем. Вядомы беларускі філосаф былы ўдзельнік партызанскага руху Мікалай Крукоўскі лічыць, што, сапраўды, “на Беларусі тады ў перыяд Другой сусветнай вайны разгарнулася нечуванае па сваіх масштабах супраціўленне, перад якім меркне слава нават французскага Resistanse” [6, с. 25]. Даследчык упэўнены, што “менавіта за стойкае партызанскае супраціўленне фашысцкім акупантам і была Беларусь, прынята ў якасці правадзейнага сябра ў склад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый”. Але вайна -- гэта хаос, неразбярыха. І асабліва стыхійнай з'явай на вайне быў партызанскі рух, у якой назіралася не толькі гераічная барацьба з чужаземнымі захопнікамі, але і здзек, рабаўніцтва, тэрор у дачыненні да бязвінных мірных жыхароў, сваіх суайчыннікаў.

Класікі беларускай літаратуры ў сваіх творах даволі аб'ёмна адлюстравалі гэтыя жудасныя гады ваеннага ліхалецця. Не застаўся абыякавым да гэтай людской бяды і В. Быкаў, які бачыў гэтую навалу сваімі вачыма.

Менавіта таму мы пачулі словы В. Быкава, які апавядаў, што падвяло яго пісаць аб гэтых страшэнных гадзінах ваеннага ліхалецця: “Усю вайну і яшчэ дзесяць год пасля яе быў далёка ад Беларусі, але светлы вобраз роднага краю мацярынскай пяшчотай жыў у маім сэрцы. Радзіма клікала ў снах, трывожыла ў марах, напамінала аб сабе паўзабытай матчынай мовай. Першыя апавяданні напісаў у 1951 годзе, знаходзячыся на афіцэрскай службе ў радах Савецкай Арміі. Здарылася тое, мусіць, з прычыны незадаволенасці шмат якімі з кніг аб вайне, пабудаванымі па шырока распаўсюджаных у той час літаратурных схемах. Але тая першая спроба пяра не хутка ўбачыла свет, і не толькі таму, што час быў мала для яе прыдатны, але і па прычыне вечнае неадпаведнасці «должного и сущего», калі ісціна знаходзілася ў занадта высокім бастыёне, каб з першага наскоку ўдалося яе дасягнуць. Пасля напісаў болей, узяўся за аповесці” [5, с. 364].

На думку В. Быкава, як нялёгка далася яна нам гэта наша перамога, аб тым яшчэ не сказалі ўсяго ні гісторыя, ні мастацтва. Відаць, яшчэ не прыйшоў мастак, які здолеў бы ўзняць з глыбіні мінулага ўсю агромністасць людскіх выпрабаванняў. Часам я думаю, што і чалавецтва яшчэ не да канца ўсвядоміла, чаго яно пазбылася ў мінулай вайне, што набыло і колькі каштавалі тыя яго набыткі. Што датычыць мяне, дык “даводзілася і наступаць і абараняцца, акружаць і выходзіць з акружэнняў. Быў два разы паранены, ляжаў у шпіталях, ваяваў у артылерыі і пяхоце, якую ніколі не перастану лічыць вялікай пакутніцай і гераіняй вайны адначасна. Аднаго толькі ўласна перажытага хапіла б на многія кнігі. Вайна выдалася неверагодна цяжкай і крывавай. Зрэшты, гэта элементарна і не патрабуе ніякіх доказаў. Сталінград для краіны быў аднойчы ў вайну, а для салдата на пярэднім краі ён здараўся куды як часта. I ўсё ж трэба было намагчыся, каб выжыць і -- галоўнае -- перамагчы, бо пагібель часам была як здрада жывым. Салдат з усяе сілы павінен быў біцца за сябе і таварышаў, тым самым ён змагаўся за Радзіму, бо сам быў часткай Радзімы і народа, у імя жыцця і свабоды якіх і вялася тая вайна. Затое нічога ў нашым жыцці не магло параўнацца з той радасцю, якую давялося перажыць у самую сонечную вясну Перамогі. Гэта была найвышэйшая ўзнагарода за ўсе пакуты вайны, за пралітую кроў і за слёзы таксама” [5, с. 364], -- зазначае В. Быкаў.

Найбольш дзеяздольнае, на наш погляд, у сучасны момант -- сярэдняе пакаленне літаратараў. Яно стварыла, мабыць, самае значнае ў нашай прозе. Яно даволі пераканаўча засведчыла сваёй творчасцю тую выказаную Стэндалем ісціну, што мастацтва патрабуе моцных страсцей. Вайна і ўсе звязаныя з ёй катаклізмы далі яму ў гэтым сэнсе выдатны жыццёвы матэрыял. Моцныя пачуцці рухаюць учынкамі герояў А. Адамовіча, А. Асіпенкі, Я. Брыля, А. Карпюка, А. Кулакоўскага, І. Навуменкі, І. Шамякіна. Пэўныя хібы майстэрства, што мелі месца ў творах названых аўтараў, даволі шчасліва кампенсаваліся аўтарскай страснасцю, сапраўднай любоўю і непадробнай нянавісцю.

Усведамляючы штохвілінную небяспеку, якая пагражала фашыстам з лясоў і вёсак лясной стараны, яны ў сваім страху дайшлі да ашалеласці і гатовы былі забіваць кожнага. I калі яны не забілі ўсіх, дык толькі таму, што не ў стане былі зрабіць гэта фізічна. Перш за ўсё трэба было іх перамагчы. А гэта аказалася звыш магчымасцей гітлераўцаў, і яны забівалі, помсцячы за свае няўдачы на фронце і ў баях з партызанамі, стралялі ў тых, хто дапамагаў партызанам. Тры гады няспынна гінулі людзі, і гэта была цяжкая плата народа за сваю незалежнасць, якая абышлася Беларусі ў два мільёны дзвесце трыццаць тысяч чалавечых жыццяў.

«I найцяжэйшая за ўсё на свеце -- Праўда». Так сказаў на схіле свайго жыцця М. Танк. Зрэшты, ісціна гэта не новая. Яна старая як свет. Але сумленным людзям даводзіцца адкрываць яе кожны раз нанава і не проста спасцігаць, а выпакутаваць на ўласным, як правіла, горкім і балючым вопыце.

Вось і вялікі пакутнік за чалавека Ф. Дастаеўскі засведчыў: «Праўда вышэй за Някрасава, вышэй за Пушкіна, вышэй за народ, вышэй за Расію, вышэй за ўсё, а таму трэба жадаць адной праўды і шукаць яе, нягледзячы на ўсе выгоды, якія мы можам страціць з-за яе, і нават нягледзячы на ўсе тыя праследаванні і ганенні, якія мы можам атрымаць з-за яе» [6, с. 26].

Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на "сцяжыну вайны", чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. В. Быкаў заўсёды памятаў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гумніста не маглі пагадзіцца з наканаванай асуджанасцю роду чалавечага. На самым ускрайку прорвы, у якую па інерцыі гісторыі спаўзаў свет, ён шукаў словы, здольныя абудзіць людзей да актыўнага дзеяння, да ўпартага супраціўлення лёсу.

Аб вайне напісана шмат ва ўсіх жанрах літаратуры, на ўсіх 77 мовах народаў СССР краіны, зразумела, з рознай ступенню майстэрства, умельства, таленавітасці. Што да мяне, як чытача (ды, я думаю, і да большасці чытачоў, якія ваявалі і не ваявалі), то, можа быць, для нас даражэй за ўсё ў гэтых кнігах не так майстэрства выкладання, не так маляўнічасць стылю, як -- праўда. За тысячагоддзі зямной гісторыі аб вайне на ўсіх мовах свету напісана шмат няпраўды, прыгожых казак і проста хлусні. Гэта і зразумела, таму што вайна, як вядома, заўсёды была працягам палітыкі ваеннымі сродкамі і служыла інтарэсам уладатрымальнікаў. Другая сусветная вайна, на палях якой вырашаўся лёс планеты, мела іншы характар і мэты. Гаварыць няпраўду аб ёй не толькі амаральна, але і злачынна як у адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталося ім гэта збавенне.

Людзі па праву хочуць ведаць аб вайне паўней, больш, асабліва ў тым, што ляжыць за межамі іх жыццёвага або ваеннага вопыту. Але калі мы чытаю доўгія раздзелы, якія апісваюць падрабязныя жэсты, выразы, усё тыя ж размовы генералаў, маршалаў, гістарычных асоб, роздумы сам-насам аб ваенных праліках былога наркома абароны, я са здзіўленнем звяртаюся да імя аўтара на вокладцы і пытаюся: адкуль усё гэта? 3 якіх дакументаў, паводле чыіх сведчанняў? Ах, гэта аўтарскі домысел, уяўленне, але тады, прабачце, мне гэта нецікава. I мне робіцца шкада многіх тысяч чытачоў, якія праяўляюць зразумелую, амаль трапяткую цікавасць маленькіх людзей да жыцця і клопатаў вялікіх і ўспрымаюць усё гэта за чыстую фактаграфію, гістарычную рэчаіснасць.

Вайна з фашызмам закранула самыя асновы чалавечага быцця на зямлі, і вынікі гатага ўзрушання выяўляліся ўсё больш відавочна з кожным новым дзесяцігоддзем. Імкненне да замацавання ў народнай памяці вялізарнага гістарычнага вопыту, да запісвання, збірання, калекціянавання ўсяго, што мае каштоўнасць для нашчадкаў, было моцным у гэты час у розных сферах гуманітарных ведаў. Менавіта тады ўзнікла задума стварыць 12-томную Энцыклапедыю Беларусі, шматтомны фальклорны збор, Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, серыял «Памяць».

Трывожная памяць В. Быкава нясе адбітак вострых асабістых уражанняў, даносіць да нас пачуццё ўнутранага пратэсту супраць вайны, якая прынесла столькі гора і бяды. Многія пісьменнікі і паэты паведамілі сваімі творамі пра спаленыя беларускія вёскі. Напрыклад, «Хатынская аповесць» (1970) А. Адамовіча. з'явілася творам, у якім пісьменнік выкрыў злачынную, антыгуманную сутнасць вайны, паказаў трагедыю нашага народа ва ўсёй яе жахлівасці. Гэта была суровая праўда пра тое, чым стала мінулае ліхалецце для мірнага насельніцтва. Пісьменнік не звужае тэму да асобнага чалавечага лёсу, нягледзячы на тое, што твор пабудаваны ў выглядзе ўнутранага маналога Флёры Гайшуна, праз думкі якога пазнаецца асоба і пазіцыя самога аўтара. Дзеянне разгортваецца вакол паездкі галоўнага героя разам з баявымі сябрамі і таварышамі ў Хатынь. Разам з тым у аповесці спалучаны пласты мінулага і сучаснага жыцця Фларыяна Пятровіча, а ідэі твора скіраваны і ў будучыню. Сюжэт аповесці канцэнтруецца вакол успамінаў галоўнага героя пра ваенныя падзеі, яго філасофскай палемікі з прадстаўніком наступнага пакалення -- аспірантам Бокіем. Вобраз сляпога ветэрана вайны, які падлеткам ваяваў у партызанскім атрадзе, у многім аўтабіяграфічны.

І таму мы не раз звяртаемся да слоў В. Быкава:...Сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай Руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля вянка памяці, пакладзенага на месца пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых -- чорныя словы на мармуры: «Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да усіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!»” [5, с. 379].

Мноства малюнкаў засталося перад вачамі В. Быкава. Вось адзін з іх: “У мяне дагэтуль жыва стаіць перад вачмі той жахлівы малюнак, які красамоўна сведчыў аб трагічным фінале нядаўняга паядынку жменькі байцоў з нямецкімі танкамі. Уся падталая зямля вакол агнявой пазіцыі была разварочана шырокімі слядамі танкавых гусеніц, земляны бруствер сцёрты дарэшты, гармата разбіта двума ці нават трыма выбухамі цяжкіх 88-міліметровых снарадаў, ствол яе перабіты і звернуты набок, накатнік сарваны; адна станіна тырчала сашніком угару, другая, наадварот, была ўціснута глыбока ў зямлю. Паміж станінамі ніцма ляжалі два раздушаныя целы нашых байцоў у скрываўленых і ўжо засохлых шынялях, а побач на брустверы, звесіўшы ў напаўзасыпаны акопчык ноп, распластаўся мой сябра лейтэнант Беражны. Кішэні ягонай расшпіленай гімнасцёркі былі вывернуты, пісталет з дзягі зрэзаны разам са скураным кабурам, ордэн Чырвонага Сцяга звінчаны з гімнасцёркі, а шэрыя, назаўжды застылыя вочы яго недаўменна пазіралі ў па-веснавому высокае венгерскае неба” [5, с. 396].

Такім чынам, В. Быкаў яшчэ раз напамінаў усім ўдзельнікам вайны, каб яны ў дні, калі так радасна і ўсенародна адзначаецца дзень нашай перамогі, яны, былыя франтавікі, ні на хвіліну не мелі права забыцца пра тых, хто цяпер мог быць з намі, але каго даўно ўжо няма на зямлі. Болей за трыццаць гадоў, на той час было, калі выказвалася гэта думка, яны ў апошні раз упалі на траву і засталіся ляжаць там, жывучы толькі ў нашай салдацкай памяці.

Асэнсоўваючы падзеі і вынікі фашысцкага генацыду, паэт робіць агульназначны вывад пра бесчалавечную сутнасць вайны, якую вялі на беларускай тэрыторыі гітлераўскія захопнікі і іх паслугачы. У Хатынях не проста забівалі, як і ў тых дзевяці тысячах вёсак, што фашысты спалілі ў Беларусі. Яшчэ і "эксперыментавалі". I пісалі справаздачы "наверх", каб там маглі "абагульніць вопыт", як спакойней і зручней расстрэльваць вёскі, як паводзяць сябе ахвяры ў тых альбо іншых зададзеных умовах. Галоўную задачу пісьменнік бачыў у тым, каб не дапусціць знікнення народнай памяці пра лёс беларускіх «вогненных вёсак», каб захаваць «невыносную тэмпературу чалавечага болю». Беларускія Хатыні ён параўноўвае з Хірасімай па ступені выкіду ў атмасферу пакут простых, звычайных людзей.

В. Быкаў выказаў нам адметныя рысы мінулай вайны. Адной з іх была яе ўсенароднасць, калі за агульную справу -- на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле змагаліся ўсе, ад малых да старых. Няхай не ўсе ваявалі ў аднолькавай меры, але ўсе аддавалі сябе, свае майстэрства, вопыт і сілу дзеля вялікай перамогі, якая абыйшлася для нас такой дарагой цаной.

Мёртвыя, вядома, не напомняць, але ж мы, жывыя, разумеем, што нам патрэбна ведаць пра іх па магчымасці больш. У кожнага з іх была малая іх радзіма, бацькі, былі іх хай малазначныя для нас сёння справы на заводзе, у калгасе, звязаныя з імі малыя і вялікія клопаты. Успомніць пра іх -- абавязак жывых сяброў, аднапалчан, землякоў. На фронце нярэдка здаралася, што ў трагічных абставінах акружэння, цяжкіх баёў, прарыву былі здзейснены подзвігі, але ні тых, што здзейснілі іх, ні іншых сведкаў не засталося ў жывых, і мы нічога не ведаем і, можа, ніколі не даведаемся аб невядомых героях. Але калі ўжо хтосьці застаўся жыць, прайшоўшы цераз выпрабаванні палонам, пакуты шпіталяў, можа, болей не вярнуўшыся не толькі ў сваю часць, але і ў дзеючую армію, было б недаравальна, калі б ён не паведаміў людзям аб подзвігу, сведкам якога апынуўся. Няважна, што памяць не захавала імя героя або той быў зусім незнаёмы -- пасля вайны захаваліся архівы, падшыўкі газет, дакументы, не мёншае энергіі ў маладых следапытаў, якія гатовы разблытаць самыя заблытаныя клубкі мінулага.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, прааналізаваўшы В. Быкава як публіцыста, крытыка, аўтара мемуараў, мы прыйшлі да наступных высноў:

1 Не толькі ў сваіх літаратурных творах, але і ў публіцыстычных артыкулах адной з асноўных тэм была мінулае ваеннае ліхалецце. Ён указаў, што творы пра вайну -- гэта своеасаблівы адказ на сумненні асобных тэарэтыкаў сучаснай літаратуры, якія сцвярджалі, што "мастацкая літаратура немагчыма пасля Асвенцімаў" (вядомае выказванне філосафа Тодара Адорна). Беларускі публіцыст і крытык, здаецца, свядома ўступаў у адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, дэманстраваў здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыйны напал падзеяў часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі сваю пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.


Подобные документы

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.

    курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.