Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі
Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 15.05.2012 |
Размер файла | 26,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
16
Інстытут Журналистыкі БДУ
Курсавая праца
Па дысцыпліне: «Тэорыя літаратуры»
На тэму: «Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі»
Выканала: студэнтка 2 курса 10 групы
Спецыяльнасці “Літаратурная работа. Творчасць.”
Рычага Віялета Раманаўна
Навуковы кіраунік:
Кавалеўскі Арцем Мікалаевіч
Мінск 2012
Змест
Уводзіны
1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
2. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў
3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)
Заключэнне
Выкарастаныя літаратурныя крыніцы
Уводзіны
Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.
Але што б там ні было, вечныя тэмы, праходзячы праз гістарычныя бязладзіцы, войны, кардынальныя змены ў літаратуры і мастацтве, існуюць і па сёння.
Людзі любяць і ненавідзяць, паміраюць і нараджаюцца, паважаюць і няславяць прыроду, шануюць і абясцэньваюць час - гэта тое, што не гледзячы на ніякія змены ў чалавецтве, застаецца з ім, як непадзельная і важная частка яго быцця.
Што натуральна, гэтыя метамарфозы заўсёды будуць захаваныя ў мастацтве у тым выглядзе, у якім іх застаў аўтар той эпохі у якіх яны мелі месца. Цікава, адна і тая ж вечная тэма раскрываецца зусім па-рознаму ў розныя часы і ў розных месцах.
Пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзенай курсавой працы - пра асаблівасці раскрыцця вечных тэм менавіта ў найноўшай плыні паэзіі беларускіх аўтараў. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2009 па 2012 гады : творы з'явіліся на свет у гэты часавы адрэзак у Беларусі.
Выбрана 10 аўтараў, якія працавалі ў гэты перыяд, і праз іх творчасць прасочана раскрыццё асноўных вечных тэм.
Вечныя тэмы, якія будуць ахоплены дадзеным даследаваннем: каханне, час, смерць.
Імёны і ўзрост аўтараў будуць наўмысна схаваныя, каб пазбегнуць іх гендэрнага і ўзроставага падзелу: дадзеныя меры прадугледжаны для таго, каб як мага больш поўна зразумець і адчуць цэласнасць асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускіх пісьменнікаў.
1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
У "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" ( 1999 г., 2-е выданне. / І.М. Бінчук, М.Н. Крыўко, З.М. Кудрэйка і інш.) падаюцца лексічныя значэнні слоў, якія намінуюць вечные тэмы у беларускай паэзіі.
Вельмі важна засвоіць сапраўднае дакладнае значэнне гэтых слоў каб аналіз раскрыцця іх сэнсавага ядра быў больш глыбокі і поўны.
Любоў, (ж.) - Пачуцце сардэчнай прыхільнасці, адданаці каму-небудзь, чаму- небудзь. (Любоў да радзімы. мацярынсая любоў.)
Час, (м.) - Працягласць быцця (філас.).Гэта форма быцця, якая вымяраецца хвілінамі,гадзінамі, днямі, гадамі, як мера працягласці усяго,што здзяйсняецца.
Смерць, (ж.) - Спыненне жыцця, гібель і распад арганізма. Згуба, спыненне, знішчэнне (книжн.).
Найвышэйшай праявай духоўнасці асобы, яе своеасаблівага азарэння з'яўляецца стан закаханасці. Здольнасць кахаць сведчыць пра багацце і шчырасць душы. Каханне - дарунак лёсу, знак Боскае волі.
Яно ўключае ў сабе шматлікія аспекты, найперш псіхалагічныя, маральны-этычныя, эстэтычныя, сацыяльныя, эрэтычныя, фізіялагічныя, сэксуальныя.
Духоўнасць кахання, як найвышэйшага дасягнення цывілізацыі стала асноўным зместам псіхалагічнага трактата “Пра каханне” Стэндаля - выдатнага французскага пісьменніка XIX стагоддзя. “Каханне - цуд цывілізацыі, - сцвярджаў ён. - У народаў дзікіхабо занадта варварскіх мы находзім толькі фізічную любоў, і прытым вельмі грубую; а сарамлівасць дапамагае каханню шляхам уяўлення : гэта ўсе роўна, што даць яму жыцце. “
Сусветная літаратура стварыла непераўзыдзеныя вобразы каханых: Беатрычэ (А. Дантэ), Лауры (Ф. Пятрарка), Рамэа і Джульеты (У. Шэкспір), Джэйн Эйр і містэра Рочэстэра (Ш. Брантэ), Наташы Растовай і Ганны Карэнінай (Л. Талстой), Ганны Царнушкі і Васіля Дзятла (І. Мележ) і інш.
А ці маем мы любоў у сучаснай беларускай літаратуры, менавіта ў паэзіі. Так, алеж я відазменена часавымі абставінамі і людзьмі. Сэнс яе ад гэтага не змяніўся.
Праблема асэнсавання часу, перажыванне часу, спроба знайсці магчымасці прымірэння чалавека з няўмольным часам - усё гэта актуальна у пазіі, не гледзячы на эпоху. Матывы, звязаныя з перажываннем часу - традыцыя з шырока распаўсюджанымі вершамі аб мітусні і тленнасці зямнога і існуючага. У беларусскай паэзіі шмат прыкладаў паэтычных тэкстаў розных жанраў, у якіх так ці інакш выяўляюцца матывы часу і вечнасці.
Розныя падыходы да асэнсавання часу можна разгледзець на прыкладзе вершаў, створаных рознымі паэтамі, але прысвечаных адной і той жа тэме, актуальнай для ўсіх літаратурных кірункаў і груп: гэта праблема паэтычнага спасціжэння кароткачасовасці чалавечага жыцця і непазбежнасці смерці. Ці ў гэтым выяўляецца тэма часу у беларускай сучаснай паэзіі?
Смерць - з'ява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне “Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца смерць?” у першую чаргу намагаюцца адказаць усе вераванні і рэлігіі свету. Вучоныя-філосафы жадаюць асэнсаваць праблему смерці ўжо шмат стагоддзяў. Сваё бачанне пытанне прапаноўваюць і шматлікія пісьменнікі і паэты. Яны раскрываюць гэтую праблему як з трагічнага боку, так і з боку, адлюстроўваючы мастацкімі сродкамі смерць на Зямлі, так і з містычнай, паказваючы тагачаснае жыццё ў тым выглядзе, як яны сабе гэта ўяўляюць. Але, як бы то ні было, такая тэма вельмі неадназначная ў разуменні для канкрэтнага чалавека, які звярнуўся да яе. Складанасць дадзенай тэмы - у незвычайным успрыманні гледачом вобраза, створанага аўтарам. Усё, што ведае звычайны чалавек пра смерць, альбо падгледжана з жыцця, альбо ўзята з рэлігійных вераванняў ці твораў разнастайных аўтараў - пісьменнікаў і мастакоў. Сёння вялікі ўплыў на фармаванне вобраза смерці ў свядомасці людзей аказваюць створаныя на гэтую тэму карціны. Моцнае ўздзеянне інфармацыі ў сучасным свеце таксама аказваюць жывапіс, графіка, фатаздымак і, безумоўна, тэатр і кіно. Таму можна сказаць, што сёння ўспрыняцце і ўсведамленне смерці як спадарожніка жыцця ствараецца з большага менавіта мастакамі і людзьмі мастацтва, якія ў сувязі з асаблівасцю сваёй дзейнасці маюць моцны ўплыў на розум людзей.
Як змянілас расрыцце тэмы смерці у сучасных беларускіх паэтаў у параунанні з папарэднімі эпохамі?
На усе пастаўленныя пытанні вы знодзіце адказы у наступных раздзелах курсавой працы.
2. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў
“Мастацтва нараджаецца пры сутыкненні эпох і поглядаў”,- сказаў Васіль Розанаў. І сапраўды, паэзія - гэта рэакцыйны прадукт,лакмусавая паперка зменаў.
Што відавочна, беларуская паэзія развіваецца досыць арганічна і актыўна вось ужо на працягу колькіх эпох.
Паэтычнае слова і думка займае сваімі струменямі тое рэчышча, у якое іх штурхаюць палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя абставіны. Вечныя тэмы паэзіі змяняюць спосабы, вуглы і ўзроўні свайго раскрыцця ў кантэксце эпохі. Пры гэтым тэматычная парадыгма не зрушваецца.
Асноўным зменам падвяргаюцца: стыль, форма, змястоўныя гарызонты, ідэйныя сэнсазместы.
Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.
Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:
1. Паэты старэйшага пакалення:
М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.
2. Паэты сярэдняга пакалення:
С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.
3. Паэты малодшага пакалення:
А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар'ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.
І найноўшая плыня беларускіх паэтаў.
На прыкладзе 1970-х, 1980-х, 1990-х, 2000-х гадоў мы прасочым за тым, як мяняюцца асаблівасці раскрыцця вечных тым у беларускай паэзіі.
На пачатку 1970-х паэтаў як ніколі цягне за сабой хваля цікавасці да нацыянальнага адраджэння, аднаўлення самасвядомасці белаусаў, адметвання беларускага сувереэнітэту і культурнага уздымку, але ж гэта толькі рэшткі былога уздыху нацыянальнай паэзіі.
Тэма кахання, сапраўды вечная, у гэты час не займае месца першынца сярод шэрагу іншых. Любоўная тэматыка пранізана нацыянальнысцю, патрыятызмам больш чым за інтымныя і міжчалавечыя ноткі. Але ж без каання нікуды і у радках тагачасных паэтаў яно з'яўляецца прывідам давера і пакою людзей, якія нібы часткі пазлу згубленыя у кутках сваей жа каробкі :
“Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні,
Чырванець перасталі сырыя муры,
Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні
Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.”
Р. Барадулін
Пачынаючы за канца 1970-х гадоў пасля яшчэ і хвалі эйфарыі ўслаўлення дасягненняў навукова-тэхнічна рэвалюцыі ўсе часцей з'яўляюцца глыбокія сумненні наконт выключнай добраахвотнасці і разумнага выкарыстання іх на патрэбу чалавека. Разам з тым увага скіроўваецца да таямніц чалавечай душы і іх непасрэднай залежнасці ад акаляючага асяроддзя:
“Нам, байцам тэхнічнага прагрэсу,
Не забыцца б на прагрэс душы. “
С. Законнікаў.
У сілу уступае палеміка аб тым, што ў агульную кучу ўсяго безаблічнага, так званага навакольнага асяроддзя, без разбору інтэгруюць не толькі зробленае чалавечымі рукамі, але і ўсё жывое на планеце - тварэнне вышэйшага розуму. Вызначаюцца адрозненні паміж неарганічнымі і арганічнымі працэсамі, праявамі ў прыродзе:
“Асяроддзе ёсць машын і прэсаў,
Пра прыроду ж гэтак…
Не грашы”
З канца 1980-х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Вострая тэма - праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.
У канцы 1980 на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990 гады. І разам з гэтым на парадак дня было пастаўлена пытанне “экалогіі душы” чалавека, яго духоўнай сутнасці.
Вялiкi ўплыў на развiцце беларускага пэтычнага слова 1990-х гадоў аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды.
Урбаністычная тэматыка, звязаная па-перш з любоўю ці наадварот з нелюбоўю - адны з самых папулярных у гэты час, калі ад вясковага жыцця Беларусі засталіся адбіткі, што давяць высокімі тхналогіямі ды цягай да вышэйшага ўзроўня жыцця.
“Мне падабаецца: мікрараён -
Жалезны дух у канструктыўным целе,
Дзіцячы пляц і школьны стадыён...
Мне падабаюцца шурпатыя панелі.
Люблю метро, асветлены вагон
I колы, што на грукат захварэлі.
Люблю, калі састаў бярэ разгон
У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.
Мне да душы падмуркі ў катлаване,
Абмазаныя ў чорную смалу.
Мне да душы ісці па рыштаваннях
На самы найвышэйшы дах. Люблю
Убачыць на дарожным скрыжаванні
Рассыпаную з кузава зямлю.”
А. Глобус
Таксама ў гэты ж перыяд з'яўляецца шэраг твораў, прысвечаных часаваму перыяду, які адмераны людзям. Тэма часу раскрываецца трагічна часцей за усё, бо людзі адзначаюць для сябе пад уплывам СМІ і практычнага ведання, што прамысловае тэхнічнае развіцце і прагрэс электрычнасці над натуральнымі здабыткамі цывілізацый праводзяць чалавецтва у турму экалагічнай небяспекі і знішчэння здаровых умоў існавання.
Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось,напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль».
У 1990-ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвострана- публіцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і аб'ектыўнасці аўтарскай пазіцыі.
“Шлях мой зямны, Айчына...
На схіле
кожнай вярсты
Толькі ты за плячыма,
Наперадзе -
Толькі ты.
Існасць мая, Айчына...
Не дзякую за карэнні...
Дзякую за магчымасць
Сумнення
У несумненным.
Праўда мая, Айчына...
З прыцемкаў сутарэнняў
Бачацца
Далячыні
Светлага разумення.
Вера мая, Айчына...
Дадзена
птушцы і зверу
Блакітна крычаць вачыма:
- Веру!
Веру!
Веру!..
Вера мая... Айчына.”
У. Некляеў
У найноўшай плыні сучанай паэзіі, якую мы будзем разглядаць больш падрабязна ў наступным раздзеле, прасочваецца цяга да разважлівасці, філасоўскасці, мудрасці. Мяняецца скіраванасць і афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае бясхмарнае жыцце ўступае канфліктна-драматычнаму і нават традэгійнаму адлюстраванню рэчаіснасці, сучаснага стана грамадства, заклапочанасці ў паглыбленні яго бездухоўнасці.
Найбольш развітая з'ява у найноўшай беларускай літаратуры - плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.
Відавочна, что постмадэрнізм стаў актуальным для беларускай літаратуры, у першую чаргу як адзін з сродкаў барацьбы з “саўковасцю”, за якой - татальная ўлада, правінцыяльнасць, адсутнасць дэмакратыі, ментальнага выбару. Адсюль выходзіць, штто асноўныя змяненні ў паэзіі найноўшай плыні - гэта засвабоджаннасць рухаў, думак, яркая ўрбаістычнасць, тэхналагічнасць, змястоўнасць. І гэта ўсе звязана з моладзевасцю паэтычнай культуры 21 стагоддзя - аўтары не старэйшыя за 25 год.
3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)
беларуская паэзія каханне смерць верш
У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай плыні беларускай літаратуры.
Для поўнага разумення ідэйнага напаўнення вершаў і іх адметнасцей раскрыцця сэнсавага ядра варта разабрацца ў тэндэнцыях гадоў эпохі іх напісання (2009-2012 г.).
Сучасная эпоха вызначаецца не ў малой ступені такімі працэсамі, як глабалізацыя, ўніфікацыя сусветнай эканомікі, ўзаемапранікненне культур Захаду і Усходу. І все гэта адбіваецца на ўсіх зроўнях культуры - ад гіперіндывідулізацыі аўтарскага стылю да стварэння новых відаў мастацтва. Беларуская літаратура паступова адмаўляецца ад метанаратываў - “вялікіх гісторый”, ўсе болей аддаючы перавагу фрагментаваным гісторыям прыватнага жыцця, ўасяроджываючыся на сямейных хроніках, дзеннікавых нататках, падарожнай эсэістыцы, занімаючыся, па сутнасці “эпіізацыяй” паўсядзеннасці. Гэтая функцыя ў паэзіі прасочваецца дастаткова выразна, што сведчыць а б тым, что людзі, задаволенныя сваім сацыяльна-палітычным жыццем, пачынаюць займацца прыватным і праблематыка заўжды звязана з каханнем, смерцю ці жыццевымі выпрабаваннямі.
Варта бачыць і іншую тэндэнцыю, а менавіта спробы пераадолець сенняшні крызіс ў літаратуры не шляхам “даганяння” сусветных літаратур, а сур'езнай працай ў традыцыйным для беларусаў рэчышчы - рэалізме.
Адпаведна са спецыялізацыяй і профілем ўласных даследванняў навукоўцы называюць розныя, іншым разам даволі легка разнесеныя па часеі характары падзеі, якія сталі штуршком для пардыгмальных змен ў беларускай культуры і, адпаведна, складальнікамі тэматычных імкненняў :
- Сусветны эканамічны крызіс
- Апакаліптычня падзеі і прыродныя з'явы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі
- Палітычныя супярэчнасці ў краіне
- Экалагічныя катастрофы
- Паўсядзеннае выкарыстанне мікраэлектронікі, яе пранікненне ў культуру, залежнасць ад сродкаў масавых камунікацый
- З'яуленне прынцыповых зносін паміж людзьмі “грошы-любоў “
- Змяшчэнне маральнай парадыгмы людзей, і інш.
Ідывідуялізацыя, каставанне людзей - з'ява, якую мы сустракаем даволі часта ў беларускай літраратуры. Выкарыстоўваецца гэты прыем для ментальнага аддзялення ад людей негатўнага рэзанансу, дзеля спачэння нацыяльна “згубленнай”, не вызначыўшайся моладзі. Што і з'яўляецца яркай арыентацыяй найноўшай плыні.
“Мы - пакаленьне «Ы!»,
альбо Посттутэйшыя
Мы - пакаленьне «Ы»!
Мы - мікс усіх легендаў,
у нас агульны гендэр -
мы - пакаленьне «Ы»!”
На сітуацыю палітычных праціваборстваў Беларусі і Еўропы маладыя аўтары рэагўюць падчас даволі іранічна, кранаючы тэматыку патрыятычнай любві з кропкі гледжання гумару.
“Сьвет вялікі - і хочацца й колецца:
але йдзі парадзіху прымусь!..
За здароўе Эўропы моляцца:
«Нарадзі, нарадзі Беларусь!»”
Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.
“Зручней за ўсё спаць як лыжкі,
І носам шыі кранацца.
Тады ты паходзішь крышку
На мяккую цёплую цацку.”
Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў набывае таксама адценні бытавых, зніжаных умоў, такім чынам атрымліваецца кантраст высокапачуццевасці і куртуазнасці з урбаністычнасцю сітуацый.
“Што мне рабіць з табою,
такой прыгожаю?
Калі ты стаіш на кухні
у аднаіх шкарпэтках
і варыш каву. мне.
у маёй кватэры, -
Глядзець на цябе.”
“ісці па асфальце ў ботах
і думаць пра мора
кратаючы вейкамі
ужо цёплую скуру ветра
спыніцца
і доўга выбіраць кветку
пад колер вачэй тваіх
ірыс”
Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :
“доктар майго цела
спіць са мною ў ложку
ён як доктар мусіць заўсёды быць побач
доктар майго цела ўстае па будзільніку
і цягне мяне пад душ
ён як доктар можа бачыць мяне голай
доктар майго цела
прабівае мой квіток у тралейбусе
ён як доктар у транспарце ездзіць бясплатна
на працы доктар садзіць мяне на крэсла
і адразу лічыць пульс
і адразу мерае ціск
і адразу ставіць кропельніцу
і глядзіць на мяне сур'ёзна
праз свае акуляры
вось так
яшчэ адзінаццаць тысяч
тваіх маладых суайчыньнікаў
за цэлы год
не паглядзяць ніводнага фільму
Мілаша Формана.”
Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.
“Частавалі нас кавай
ветліва і ласкава,
налівалі гарэлку...
ці то ангельскі ром?
Ля кавярні "Ла Скала"
лашчыла-мілавала,
абурыўшы суседзяў
справа
каленку яе пад сталом.
Ці паспеем мы усе.”
Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя “усё ужо напісана да нас” складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу. Рытэйк.
“мы будзем прыпальваць проста ад зорак
а нашыя словы падхопіць вецер
і панясе іх urbi et orbi
распавядзе ўнукам і дзецям. “
Згубленнае ў інфармацыйным кіберпрасторы дзяцінства наступных пакаленняў - таксама адметнасць тэмы часу.
“зваротны адлік
тры, два, адзін
дзесьці ўгары
ўдарыць гадзіньнік
забомкае
валяцца зьнічкі ўніз
вярніся ў дзяцінства”
У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:
“Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам,
Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.
Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі
Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.
Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?
Kurwa! Merde! Shit! Говно!»”
Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў - рызома.
Mein kampf - енчыць і шкадаваць
я майстар пахавальных працэсій
час ад часу цябе
прабач прадбач
перацягні мяне папругай да
а не пасля
зрабі з мяне ката
і не пушчай у хату
зрабі з мяне сабаку
і не пушчай на двор
я шляхціч і мужык
давай на недатканым
Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці - англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. “Трэш”
“што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.”
“Смешна - у сэкандзе ўстрэціць сяброўку,
У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.
Смешна- і радасна, і няёмка.
Смешна, калі без прычыны.”
“Напішу, ў аўтобусе як слышу,
Як па ціліфону гавару.
Пусць грамаціка таўпы мне пішчай -
Я затое словам не саўру.
Так крычаць у магазіне цёткі,
Вечарам ругаюцца дзядзькі,
Шчэ с утра паддаўшы добра воткі
І надзеўшы гразные парткі.”
“Усё паводле гульні:
бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй "чысьціні",
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-
чога сьвятога: усё па панятках.”
Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы - тэнэнцыя даволі шырокая.
“Высьпела роспач,
высьпела,
зьзяючай язвай на целе выступіла,
рапсодыяй высыхлай,
срэбраным выстрэлам,
вызнала,
вылезла,
задзірліва чорныя кветкі выставіла,
выскараскалася -
высьпела…”
Кацэпцыя “усе, што ты маеш можна прадаць” - адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.
“Высьпела роспач, вые нямая,
і проста так да яе не падойдзеш,
ды скажыце усім: чалавек, што складае,
мае танную роспач на продаж.”
Іронія над плёнамі культуры:
А калі зазьзяе сонка,
Скінуць футры ўсе ў пару,
Я чароўныя трусёнкі
Фэтышыстам падару.
Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека, “адычнасці” абсалютна не характэрная беларускай літаратуры з'явілася ў найноўшай плыні. Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае, набліжанае да кожнага з нас.
“І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце - Макс Мірны.
Рукі ягоныя - золата, пот яго - ладан і сьмірна.
Прэс ягоны - тымпан, ногі яго - кіпарысы.
Водар навокал - сандал, што з чрэслаў ягоных выпарыўся.
Грудзі ягоныя - узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».
У першых радах манэжу - людзі, якіх ён вылечыў.”
Рэлігійная тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці - тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная, але ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.
Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.
Добра, калі міратворца стварае міра.
Проста з паветра, поўную блакітную каску,
на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.
Бо калі міратворца спраўна стварае міра -
то тады цудатворца спраўна стварае цуды,
і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,
і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.
Заключэнне
Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія з'явы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым. Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць “ў тэме” і прызвычайвацца да таго, што са з'яўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца : рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк і інш.
З тых асаблівасцяў вечных тэм, што мы заўважылі падчас гэтага даследвання можна адзначыць новыя, характарызуючыя эпоху, 21 стагоддзе:
Любоў.
-Матырыяльная
-Побытавая
-Інфармацыйная
-Машынная,механічная
Смерць:
-Жорсткая
-Маральная
- Іранічная
-Урбаністычная
Час:
-Згублены
-Сапсаваны інфармацыйнай прасторай
-Індустрыяльны
Выкарастаныя літаратурныя крыніцы
1. В.Е. Халізеў “Тэорыя літаратуры” - Масква, Вышэйшая школа, 1999 г.
2. В.Ф. Рагойша “Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу” - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2008.
3. Ківель І.У. “Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры” - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2006.
4. “Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору”//
Публікацыя кафедры Белзржуніверсітэту філалагічнага факльтэту -, 2011 г.
5. Slounik.org (Тэрміналагічны апарат працы)
6. Litradio.by (Адна з крыніц даследаваных вершаў)
7. stihi.by (Прыватныя старонкі аўтараў у сетцы)
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.
реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.
дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014