Спосабы мастацкай рэалізацыі філасофскіх ідэй у паэзіі Я. Лучыны

Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 27.06.2016
Размер файла 48,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Нядоўгім, але творча насычаным было жыццё Янкі Лучыны. Пісаць ён пачаў рана, яшчэ ў дзевяцігадовым узросце, у час навучання ў прыватным пансіёне. Першы верш, "Не дзеля славы ...", напісаны па-руску, носіць дэкларатыўны характар. Аўтар гаворыць, што ўсё жыццё ён будзе служыць "стране глухой, забітой, где мрак невежества царіт, в лачуге где, соломой крытой, мужік печально дні влачіт" [4, с. 55].Аб паэтычных і эстэтычных прыярытэтах Я. Лучыны можна меркаваць па яго перакладах з польскай мовы, у прыватнасці, па перакладзе верша У. Сыракомлі "Не я пяю -- народ божы...". Пісьменнік адкрыта заяўляе, што сваёй творчасцю ён выказвае спрадвечныя мары і спадзяванні народа, што яго творчасць -- гэта голас цёмнага і прыгнечанага народа:

З ім я зліўся з добрай волі,

Чы то ў долі, чы ў нядолі,

Чы гдзе гора абзавецца,

Як асіна, грудзь трасецца[5, с. 32].

Творчасць Я. Лучыны на трох мовах выконвала ролю своеасаблівай пасярэдніцы ў польска-рускім літаратурным дыялогу, адлюстроўвала розныя аспекты беларускай рэчаіснасці канца 19-га ст. Калі ў польска- і рускамоўных вершах паэт застаецца традыцыяналістам, то ў сваёй беларускамоўнай творчасці ён з'ўляецца наватарам.

Адметнасць беларускіх вершаў Я. Лучыны ў тым, што яны ўяўляюць сабою вынік удалага перапляцення рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў. і гэта невыпадкова, бо напрыканцы 19-га ст. у рускай літаратуры была моцнай рэалістычная, а ў польскай -- рамантычная плыні. У беларускай жа літаратуры Я. Лучына заслужана лічыцца пачынальнікам філасофскай лірыкі. Беларускія вершы Я. Лучыны выйшлі асобным зборнікам ("Вязанка", 1903) ужо пасля яго смерці. Тэматыка творчасці пісьменніка не вызначаецца асаблівай шырынёй: гэта пераважна жыццё беларускай вёскі. Галоўным героем звычайна з'яўляецца просты селянін -- найбольш варты, на думку аўтара, прадстаўнік роднай зямлі і носьбіт высокіх маральных якасцей. З асаблівай любоўю і лірызмам піша пра яго паэт у вершы "Што думае Янка, везучы дровы ў горад".

Аўтар па-мастацку тонка і выверана перадае трывожны ўнутраны стан героя, яго перажыванні за свой лёс і крыўду на жыццё, у якім "усюды песні і гулянкі", адзін толькі ён вымушаны ехаць прадаваць дровы ў горад, каб купіць трохі жыта. Рамантызм Я. Лучыны, спалучаны з рэалістычным адлюстраваннем жыцця, надае значную адметнасць, у параўнанні з польскамоўнай спадчынай, такім яго беларускім вершам, як "Сівер","Вясна" і "Роднай старонцы". Жыццё сялян параўноўваецца ў гэтых творах з лютай зімой, якая ніяк не хоча саступаць месца вясне. Так, звяртаючыся да сіверу, галоўны герой верша ўсклікае:

Хоць бы раз без цябе зарунець бы палям,

Хоць бы раз у свой час адышла бы зіма!

Ўстрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзі,

Дый забылі бы мы мора смутку дый слёз...

Такім чынам, перамены да лепшага звязваюцца з надыходам вясны, -- якая асацыіруецца са светлай зарой, пасля ўзыходу якое селяніна спаткае шчаслівая доля. Паэт непахісна верыць у надыход такога часу. Аб гэтым сведчыць і яго прасякнуты аптымізмам верш "Роднай старонцы": і будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй -- доляй шчасліваю. Я. Лучына не прызнаваў капіталістычных адносін у грамадстве, але верыў, тым не менш, у тэхнічны прагрэс, народжаны капіталізмам. Не прымаў паэт таксама і спажывецкіх настрояў у адносінах да прыроды. Таму цалкам заканамерным было з'яўленне польскамоўнай паэмы Я. Лучыны "Паляўнічыя замалёўкі". Галоўны герой паэмы, Грышка, "дзіця прыроды вольнага Палесся" жыве ў гармоніі з прыродай і людзьмі, таму ён балюча ўспрымае ідэю аб пракладцы чыгункі праз запаветныя лясы.

Паэма, у якой паказаны жыццё і побыт лесніковай сям'і, з'явілася своеасаблівым прадвесцем "Новай зямлі" Я. Коласа. Я. Лучына не толькі паэт, але і аўтар двух нарысаў, драматычнага абразка і шматлікіх перакладаў твораў Ул. Сыракомлі, М. Някрасава, Г. Гейне, Гамера. Яго творчасць адыграла значную ролю ў паглыбленні лірызму нацыянальнай паэзіі, яе гуманістычнага пафасу і аптымістычнага погляду ў будучыню.

Мэта даследавання: выявіць спосабы мастацкай рэалізацыі філасофскіх ідэй у паэзіі Я.Лучыны.

Задачы:

ь правесці аналіз уплыву пазітывізму на паэтычную творчасць Я.Лучыны і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу;

ь ахарактарызаваць пошукі сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта

ь ахарактарызаваць адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў паэзіі Я.Лучыны.

Аб'ект даследавання: паэзія Я.Лучыны.

Прадмет даследавання: асаблівасці выяўлення філасофскіх ідэй у паэзіі Я.Лучыны.

Мэта даследавання: выявіць спосабы мастацкай рэалізацыі філасофскіх ідэй у паэзіі Я.Лучыны

Метады даследавання: дэскрыптыўна-аналітычны,культура-гістарычны

Актуальнасць дзенай тэмы заключаецца ў той велізарнай ролі, якую адыграў пісьменнік і яго творчасць у гісторыі беларускай літаратуры; аднак, і па сей дзень многія з яго твораў і даследаванняў застаюцца недаацэненымі крытыкамі і даследчыкамі, шматлікія застаюцца незнаёмымі шырокаму чытачу.

Навуковая навізна характарызуецца спробай выявіць ролю уплыву пазітывізму на паэтычную творчасць Я.Лучыны.

Практычная значнасць даследвання ў тым, што асноўныя вынікі дазволяць атрымаць больш глыбокае і поўнае ўяўленне аб спосабах мастацкай рэалізацыі філасофскіх ідэй у паэзіі Я.Лучыны.

лучына паэзія шчасце лірыка

1. Уплыў пазітывізму на паэтычную творчасць Я. Лучыны і вырашэнне праблемы тэнічнага і сацыяльнага прагрэсу

Янка Лучына, Ян Неслухоўскі, Іван Неслухоўскі. Тры імёны аднаго аўтара. Кожнае з сваім прызначэннем, як неад'емны спадарожнік творчасці на трох мовах - беларускай, польскай, расейскай. Псеўданім Янка Лучына павінен быў сімвалізаваць крыніцу святла, натуральную і звычную для старой сялянскай хаты беларуса, і разам з тым аднаўляць, аберагаць гістарычную памяць.

Нарадзіўся Янка Лучына ў Менску 24 чэрвеня, а як па новым стылі, то 6 ліпеня 1851 года. Імя Іван (і яго варыянты Ясь, Ян, Янка) атрымаў будучы паэт у сувязі з тым, што з'явіўся на свет падчас Купалля. Радавод яго старадаўні. Адзін з далёкіх продкаў Івана Неслухоўскага - Пшэбыслаў Дамброва яшчэ ў сярэдзіне XIII стагоддзя вызначыўся ў бітвах з татара-манголамі і атрымаў ад князя Конрада Мазавецкага Цеханавецкае графства ў Драгічынскай зямлі, дзе быў маёнтак Неслухі. Адсюль, відаць, і пайшло прозвішча Неслухоўскія, а яго носьбіты свой родавы герб назвалі Дамброва.

У XVII стагоддзі Неслухоўскія мелі ўладанні ў Пінскім павеце - спачатку маёнткі Моладава, Косава, Сакаловая Воля, а затым Марочнае і Завідчыцы, што належалі раней продкам Ф.М.Дастаеўскага (зараз гэта ў межах Іванаўскага і Івацэвіцкага раёнаў). Вайсковую службу яны адбывалі ў Вялікім Княстве Літоўскім, хто ротмістрам, хто харунжым, а хто стражнікам Берасцейскага ваяводства. Прадзед паэта, Іван Неслухоўскі, быў ротмістрам Наваградскага ваяводства, а дзед, Юры Іванавіч, -- межавым суддзёю Слуцкага павета. Гэта, здавалася б, павінна было спрыяць паскарэнню афіцыйнага прызнання шляхетнасці Неслухоўскіх. Аднак справа чамусьці зацягвалася, бо, хоць прадзед паэта яшчэ ў 1802 годзе быў прызнаны менскай дэпутацкай зборняй шляхты «ў старажытнай шляхецкай годнасці», да гэтага пытання вярталіся паўторна (у 1832 і ў 1837 гадах), і толькі ў 1838 годзе пастанова зборні была зацверджана сенатам.

Бацька паэта, Люцыян Неслухоўскі, які пачынаў службовую кар'еру канцылярыстам у Менскім губеранскім праўленні, быў падчас нараджэння першынца Івана столаначальнікам у Менскай палаце цывільнага суда. Пазней, узняўшыся да чына калежскага асэсара, ён займаў пасаду сакратара гэтай палаты. У 1871-1880 гадах Люцыян Юр'евіч прадстаўляў Слуцкі павет у Менскай шляхецкай дэпутацыі і быў павераным князёў Радзівілаў у атрыманні выкупных пазык за маёнткі.

Маці, Антаніна з Лукашэвічаў, вяла хатнія справы, выхоўвала дзяцей. Пасля Івана нарадзіліся яшчэ Антон, Антаніна-Аліна, Юліян, Генрых, Вікторыя. Усіх трэба было паставіць на ногі, даць адукацыю. Юліян быў павераным сваёй маці па арэндзе фальварка Мархачоўшчына (а яго арандавалі Неслухоўскія з 1863 года).

Сям'я Неслухоўскіх жыла ў Менску ва ўласным доме, які стаяў на вуліцы Юр'еўскай пад нумарам 23. У кнізе Зоф'і Кавалеўскай «Менскія абразкі» адзначалася, дарэчы, што належаў ён «да вельмі вядомых, неадлучных ад горада» дамоў. Тут збіралася інтэлігэнцыя, абмяркоўваліся мясцовыя грамадскія і культурныя падзеі.

Маленства Івана прыпала на час, калі ўсе жылі ў прадчуванні значных палітычных падзей, у чаканні скасавання прыгону і ўвогуле нейкіх грамадскіх зрухаў і перамен. Атмасфера сям'і Неслухоўскіх, дзе госці і гаспадары бесперашкодна выказвалі свае думкі і нават патаемныя надзеі, спрыяла абуджэнню грамадзянскай свядомасці хлопчыка, сутыкала яго з пакутлівым пошукам адказу на пытанні, якія хвалявалі дарослых.

Важнае значэнне для фарміравання светапогляду Я. Лучыны мела і паўстанне 1863 г. Дванаццацігадовы падлетак на ўсе жыццё запомніў крывавыя расправы царскіх сатрапаў з удзельнікамі паўстання. Яго пяру на-лежыць абразок «3 крывавых дзён», у якім расказваецца аб падзеях 1863 г. у Мінску 1 Мнскай губерні. У адным з лістоў да рэдактара польскага часопіса «Zусiе» («Жыццё) Зянона Пшасмыцкага Я. Лучына пісаў: «Напісаў я абразок аб падзеях 1863 г. І так задаў перцу і імбіру, што, напэўна, адбыў бы падарожжа на ўрадавы кошт, калі б мая пісаніна трапіла у належныя рук!... Аднак я не меў бы нічога супраць, каб гэтых некалькіх на ўрадавы кошт, калі б мая пісаніна трапіла у належныя рук!... Аднак я не меў бы нічога супраць, каб гэтых некалькіх слоў прыязні да нашых дабрадзеяў пусціць над вялікім сакрэтам у ход за кардонам. Шчырая праўда з'яўляецца фонам апавядання»2. У хуткім часе абразок гэты і выйшаў з друку за кардонам (у Кракаве) асобным выданнем на польскай мове, прычым ананімна3. Ён яшчэ раз сведчыць пра тое, што Я. Лучына адмоўна ставіўся да грамадскіх парадкаў, заснаваных на падауленні чалавечай асобы, яе сацыяльных і нацыянальных правоў.

Дасягнуўшы чатырнаццацігадовага ўзросту, Ясь (так называлі Івана дома) паступіў у Менскую класічную гімназію, адразу ў трэці клас. Вучыўся ён добра і на пачатку наступнага навучальнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом. Скончыў гімназію ў 1870 годзе ў ліку лепшых вучняў.

Працягваць адукацыю Іван Неслухоўскі наважыўся ў Пецярбургу, ва ўніверсітэце. Паспяхова здаўшы ўступныя экзамены на матэматычны факультэт, ён хадзіў на ўніверсітэцкія лекцыі да траўня 1871 года. Адмаўленне ад здачы экзаменаў за першы курс было, відаць, вынікам працяглага роздуму. Канчатковы выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, і яна не магла не імпанаваць юнаку, сумленне якога не мірылася з сацыяльнай несправядлівасцю.

Гады навучання у Пецярбургу дабратворна уплывалі на фарміраванне светапогляду і сацыяльна-грамадскіх ідэалаў Я. Лучыны. У час вучобы паэта ў тэхналагічным інстытуце рэвалюцыйныя выступленні ў сталіцы Расійскай імперыі былі звычайнай з'явай і не маглі бясследна прайсці для маладога студэнта.

Восенню 1871 года Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. На канікулы заўсёды прыязджаў да бацькоў - у Менск ці Мархачоўшчыну (пад Стоўбцы), тую самую, якую раней, яшчэ ў трыццатыя гады, арандаваў Аляксандр Кандратовіч, бацька славутага вясковага лірніка Ўладзіслава Сыракомлі, вельмі шанаванага ў сям'і Неслухоўскіх.

10 верасня 1877 года вучэбны камітэт Тэхналагічнага інстытута прысвоіў Івану Неслухоўскаму ступень інжынера-тэхнолага. У канцы верасня -- пачатку кастрычніка ён, найбольш верагодна, быў ужо ў Тыфлісе. Там Іван Неслухоўскі пачаў служыць на чыгуначных складах. Падчас апошняга прыезду ў родны Менск (было гэта ў 1879-м ці 1880 годзе) Івана Люцыянавіча спасцігла няшчасце: на выхадзе з канцэрта яго нечакана разбіў параліч. Бяда, аднак, не пахіснула жыццялюбства Неслухоўскага, не адняла ў яго прагі дзейнасці. Ён уладкаваўся на службу ў менскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі, дзе прыдалася яго інжынерная адукацыя, і нават не адступіўся ад свайго маладога захаплення - рыбалкі і палявання.

Першым друкаваным творам Я. Лучыны быў руска-моўны верш «Не ради славы иль расчета...», які прысвячаўся выхаду у свет газеты «Минский листок» (1886), у першым нумары якой ён і быу змешчаны. Верш уяўляў сабой дэкларацыю рэдакцыі «Минского листка» і адначасова ідэйна-эстэтычную праграму самога пісьменніка, у якой ён вызначыў мэты і задачы сваей літаратурнай дзейнасці:

Служить стране, глухой, забитой,

Где мрак невежества царит,

В лачуге где, соломой крытой,

Мужик печально дни влачит.[ ]

Паэт-дэмакрат, такім чынам, ужо ў першым сваім творы адкрыта заявіў, што яго хвалюе лёс абяздоленага сялянства, што яго муза будзе служыць інтарэсам народа, радзімы.

У тым жа 1886 г. упершыню быу змешчаны ў польскім друку (у часопісе «Клосы») польскамоўны верш Я. Лучыны «Раскоша натхнення». У ім таксама паэт вызначае сваю эстэтычную праграму. Ён называе сваю музу «простай песняй», «дзіцём роднай вёскі, песня гэтая сагравае яго душу і ў радасці і ў самоце, надае яго думкам імклівасць, спадзяванне на тое, што ніяк! «сівер чужы» не зможа іх замарозіць. Кажучы пра чужы сівер, паэт меу на увазе тыя варожыя сілы Усходу і Захаду, якія імкнуліся не даць беларусам магчымасці ўсвядоміць сябе як нацыю, адраджаць і развіваць сваю родную мову, літаратуру, мастацтва, заняць, гаворачы словам! Я. Купалы, «свой пачэсны пасад між народамі». Далей аўтар, падкрэсліваючы сваю «агністую любоў» да ўсяго людскога, імкненне «да ідэалу», «пекнасці», з вялікай любасцю гаворыць пра родны беларускі край, яго засмучаны люд, пра свайго брата-беларуса, думкі і «невясёлыя мары» якога надзвычай дарагія паэту:

Люблю цябе, край мой, радзіма,

Лясныя пагоркі і луг зялёны,

Хвалі, што Неман у гневе уздыме,

Зоркі у небе распрамянёным.

Люблю вас, ціхія сосны пагосту,

Крыж пры дарозе стары, пахілы,

Дары у ахвярнях з аздобай простай.

Люблю цябе, люд мой, убогі браце,

I думкі твае, невясёлыя мары,

Мне дорагі хмурныя вашы пастаці

3 глыбокай барознай трывог на твары...[ ]

Верш гэты па сваей танальнасці, па выказаных патрыятычных пачуццях і думках блізкіх беларускамоўнаму вершу «Роднай старонцы», напісанаму паэтам некалькі пазней і апублікаванаму у «Северо-Западном календаре» на 1892 г.

На фарміраванне Я. Лучыны як паэта і грамадзяніна, безумоўна, аказвала дабратворны ўплыў творчасць польскіх паэтаў-дэмакратаў У. Сыракомлі, М. Канапнікай, а таксама рускіх народнікаў, дэмакратаў, у першую чаргу паэзія I. Нікіціна і М. Някрасава. Творчасць гэтых выдатных мастакоў слова была добра вядома беларускаму пісьменніку; яна захапляла яго глыбокім рэалізмам, дэмакратызмам і народнасцю, гуманістычным пафасам, гарачай любоўю да чалавека працы, да радзімы.

Высвятляючы эстэтычныя погляды і ідэалы Я. Лучыны, нельга не звярнуць увагі на той факт, што ён пераклаў на беларускую мову верш У. Сыракомлі «Не я пяю - народ божы» і зрабіў яго па сутнасці сваім праграмным творам. Як і польскі паэт-дэмакрат, Я. Лучына называе сваю паэзію голасам народа:

Не я пяю - народ божы

Даў мне ў песні лад прыгожы,

Бо на сэрцы маю путы

I з народам імі скуты.

3 ім я зліўся з добрай волі.

Чы то ў долі, чы ў нядолі.[ ]

Народ, яго жыццё, думы і імкненні - вось крыніца паэтычнага натхнення Я. Лучыны. Горача любячы свой «сярмяжны» люд, паэт усім сэрцам жадаў бачыць яго вольным і шчаслівым, гаспадаром свайго лесу. Але ідэалам пісьменніка супрацьстаяла грубая рэчаіснасць, у якой панавалі сацыяльны і нацыянальны прыгнет, і ён просіць сваю музу - «песню-вяснянку», каб яна абудзіла у яго душы хваляванне, «раздзьмухала» ў «адбалелых грудзях» агеньчык надзеі на лепшую долю:

Прыляці з вандравання,

Хай твой голас абудзіць

У душы хваляванне,

Адбалелыя грудзі

I дыханнем гарачым

Над жыццёваю скрухай

1скры мары раздзьмухвай,

Ажывіўшыся плачам![ ]

Аднак, звяртаючыся да сваей светлай песш-фантазп, паэт з вялікім шкадаваннем гаворыць,. што ей будзе цесна у яго спакутаванай душы, у змрочных сутарэннях людскога жыцця, бо не знойдзе яна там «ні! надзеі, ні веры ».

У вершы «Дзе ты, мая песня?» (напісаны на польскай мове) адчуваецца глыбокі чалавечы смутак паэта з прычыны немагчымасці здзейсніць свае ідэалы. Верш створаны у хвіліны цяжкіх роздумаў аўтара над сацыяльнымі пытаннямі, што хвалявалі яго, над трагічным лесам свайго народа.

Услед за Ф. Багушэвхчам Я. Лучына сцвярджае, што задача песняра, «лірніка вясковага», граць «словам айчынным» «да скону на ліры», 1 песня яго павінна быць звернута да простага люду, «віцца птахай над вёскай». Паэт смуткуе, што родная мова занядбана, а яна ж, як казаў Ф. Багушэвіч, «такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо іншая якая». Запытальны зварот да сваей песні ў вершы «Лірнік вясковы» гучыць як сцвярджэнне таго, што беларуская мова не бяднейшая за іншыя еурапейскія мовы, што яе «сілы глыбінныя» хаваюць у сабе безліч разнастайных фарбау, адценняў:

Ліра, песня мая ты! Што ж твой спеў як закляты

Забываецца у свеце?

Ці ж у мове айчыннай мала сілы глыбіннай

Сэрца ласкаю злеціць?

Ці спеў простай грамаді!, прытчы, чуткі і згадкі

Зніклі ўжо назаўсёды?

Ці з іх павычэрпалі ўсе струмені, ўсе хвалі,

Фарбы і асалоды?

Ці не мараць дзяўчаты? Ці забыліся святы,

Ці ўжо ў закуце нашым

Няма шумнай гасподы, ці глухой загароды,

Дзе мы песню не страшым?[ ]

Роздум Я. Лучыны над сутнасцю і прызначэннем мастацтва яскрава выявіуся і у такіх яго польскамоўных вершах, як «Лірнік вясковы», «Голас натоўпу», «Да паэта» і інш. Шсьменшк з душэ^ным болем зазначае, што у яго век паэзія не ў пашане («Свет песенькі гоніць з усмешкай пагарды, а лічыць прыбыткі і плены»), 1 ён заклікае мастака слова «паяднаць» сваю творчасць «з грамадскім жыццём», «на новыя выйсці прасторы». Сапраўднае прызначэнне паэзіі Я. Лучына бачыць у тым, каб яна узбуджала жывую чалавечую думку, «суцішала грамадскія болі», «выклікала спагаду да брата» і каб словы яе «білі перунамі»:

У сэрцы ў няспынку

Кінь думкі і скрынку,

Раздзьмухай не ў злосці

Жар вечнай мілосці!

Хай нервы, як струны

Дрыжаць над палям!,

А словы фартуны

Хай б'юць перунамі.[ ]

У народзе Я. Лучына бачыў вялікую творчую сілу. Як інжынер ён добра разумеў велізарную ролю навукі і тэхнікі для прагрэсу чалавецтва. Дзякуючы навукова-тэхнічнаму прагрэсу, меркаваў пісьменнік, абновіцца і яго родная Беларусь:

Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,

Шумець там жыту, дзе балоты век былі.

Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах

За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,

Нарэшце скажуць: «Шчасце і да нас прыйшло!»

Паверма шчыра!.. Шапенгаўэру на зло!..[ ]

(«Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»)

У развіцці навукі, у пашырэнні асветы Я. Лучына бачыў адзін з асноўных сродкаў паляпшэння становішча працоўных мас. Аднак, ускладаючы вялікія надзеі на навукова-тэхнічны прагрэс, паэт адначасова смуткаваў з тае прычыны, што прагрэс гэты прынясе з сабою і негатыўныя з'явы: вынішчацца лясы, знікнуць шмат якія віды звяроў і птушак, абмялеюць рэкі; апрача таго - што вельмі сумна - пачнуць знішчаць стары ўклад жыцця, звычаі продкау, якія выпрацоўваліся стагоддзямі і з'яуляюцца адным з асноўных атрыбутаў нацыянальнай адметнасці беларусаў.

Аб'ектыуна творчасць Я. Лучыны служыла задачам надыходзячай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцп. «Я. Луч^лна ставщь на першым плане пытант сацыяль-нага станов1шча народа, - зусгм правильна шсау у 1911 г. А. Пагодзш. - Яго зборшк, што выйшау у 1903 годзе, з'яуляецца прадвесцем таго агульнага руху, як! у 1905 годзе выбухнуу грознай бурай над усей Рас1яй»4.

Творчасць Я. Лучыны прасякнута гарачай любоўю да роднай старонкі. Знаходзячыся далека ад радзімы, у Закаўказзі, паэт усім сэрцам імкнецца ў наднёманскую вёску, да «хаціны замшэлай і пахилай». Велічныя малюнкі Каўказа ўваскрашаюць у яго памяці прыгожыя краявіды роднай зямлі, і душа яго рвецца туды, дзе «вее вецер Немановы, што калыша дрэў галовы і даносіць пах жывіцы» («Пышны малюнак»), дзе льюцца чароўныя бе-ларускія песні.

Вобраз беднай, занядбанай, але мілай сэрцу роднай «маці-зямліцы» яскрава намаляваны ў адным з лепшых беларускамоўных вершаў паэта -- «Роднай старонцы», у якім найбольш ярка выявіліся характэрныя асаблівасці лірыкі Я. Лучыны: глыбокая эмацыянальнасць, напеўнасць, задуменная мінорнасць:

Ты параскінулась лесам, балотам!,

Выдмай пясчанаю, неураджайнаю,

Маці-зямліца, і умалотамі

Хлеба нам мерку не даш звычайную.

Усё ў табе бедна. Часта заплача

Мужык араты дзеля злой долі,

Цяжка працуючы. Ён жа, аднача,

3 табой расстацца не жджэ ніколі.[ ]

Верш гэты быў у свой час перакладзены на рускую мову і змешчаны ў пецярбургскім «Альманахе-календаре для всех» (1910).

На думку Я. Лучыны, кожны шчыры патрыёт, адарваўшыся ад сваіх родных каранёў, адчувае сябе на чужыне няпрошаным госцем, «прыхаднем», не можа знайсці там сваю долю, стаць па-сапрауднаму шчаслівым чалавекам. Ніякія матэрыяльныя даброты не змогуць замяніць яму, «сыну нёманскіх водаў і беднага поля», непаўторны водар роднай зямліцы-мащ, прыгажосць яе «густых лясоў» 1 «квяцістых лугоў-дываноў», блакітных рэчак і азёр, «увесь гэты убор нашай беднай краіны»:

Спытайце у таго, хто у далёкіх краінах

Спазнўся з вандроўным лесам,

Ці ён адшукаў сярод плыняў слынных

Блакітней, чым Немана плёсы?

Над крутым Іртышом, над Тыбрам ці Рэйнам,

Над Сенай ці сінім Дунаем -

Кожны там прыхаднем чуўся, карэнне

Ад свайго адарваўшы краю.

Ды ён не змяняе на вуліц тлумнасць,

На бляск і шык пазалоты

Волю сваю, клапатлівую ўдумнасць,

На твары барозны турботы.[ ]

(«На перавозе», пер. М. Арочт)

Патрыятычная тэма выразна гучыць таксама і ў вершы «Горсць пшанщы», які з'яуляецца вольным наследаваннем У. Сыракомлі. Тут Я. Лучына, з аднаго боку, асуджае адшчапенцаў, тых, хто пагарджае родным і схіляе галаву перад чужаземным, з другога - вітае шчырых сыноў бацькаўшчыны, тых, хто верна служыць айчыне, народу, клапоціцца аб яго дабрабыце. Меншы Пілпаў сын, Грыгор, якога бацька паслаў на Украіну, не здрадзіў, як старэйшыя Андрэй і Янка, роднаму краю, не ахаяў нацыянальныя пачуцці, звычаі свайго народа. Хоць і багатая і прыгожая Украіна, аднак туга «па роднай зямліцы» неадольна цягнула яго дамоў. Вяртаючыся ў сваю вёску, ён захапіў з сабою цэлы мех цудоўнай украінскай пшаніцы і раздаў яе па жменьцы гаспадарам, каб і на беларускай зямлі людзі збіралі такія ж багатыя ураджаі, «як на гэтай Украіне”

Творчасць Я. Лучыны разам з творчасцю Ф. Багушэвіча і іншых паэтаў, яго сучаснікаў, абуджала грамадзянскую, нацыянальную самасвядомасць беларускага народа, прымушала яго задумацца над сваім лесам, над бяспраўным становішчам і шукаць рэальных шляхоў вызвалення ад сацыяльнага і нацыянальнага ўціску. 3 літаратурна-мастацкай дзейнасцю Я. Лучыны, як і з дзейнасцю іншых пісьменнікаў другой паловы XIX ст. (Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага), звязана станаўленне і развіццё крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

2. Пошукі сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта

Верш «Горсць пшаніцы» прасякнуты таксама ідэяй адзінства славян. Я. Лучына з глыбокай сімпатыяй ставіўся да славянскіх народаў, радаваўся іх поспехам, іх культурным здабыткам. Вялікая павага да братняга украінскага народа і яго мастацтва выказана ім у вершах «Усей трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манъко», напісаных у 1887 г. пад уражаннем гастрольных выступленняў славутых украінскіх артыстаў у Мінску. Паэт у захапленні ад украінскіх народных песень, танцаў, ён выказвае шчыры дзякуй артыстам трупы М. Старыцкага за высокае мастацтва, якое праудзіва адлюстроўвае жыццё і быт украінскага народа:

Дзякую Вам, брацікі, сястрыцы родныя!

За Вашы хвацкія песні народныя,

За тую гутарку Вашу вясковую,

За праўду светлую, за праўду новую!

Янка Лучына ўпэўнены, што украінскіх артыстаў, іх родную «песню святую, пісану боллю», беларусы «усюды сустрэнуць з хлебам і соллю», бо гэта песня ідзе ад шчырага сэрца братняга народа, лес якога такі ж, як і лес беларускага люду. Паэт радуецца, што яшчэ «не забыта роднага слова святая сіла», якой наканавана адрадзіць грамадзянскую і нацыянальную свядомасць украінцаў і беларусаў:

Яе ж паслышыць наша старонка!

Спявайце ж, Братцы, смела і звонка:

Не згіне песня і Украіна!

Будзьце здаровы!

Трэба думаць, што сустрэча з украінскімі артыстамі дала беларускаму паэту штуршок для напісання вершаў на беларускай мове. Дагэтуль ён пісаў свае творы галоўным чынам на польскай мове, што можна тлумачыць і больш шырокімі магчымасцямі іх публікацыі, чаго нельга сказаць пра беларускамоўныя творы, якія ў той час былі забаронены для друку. Нельга не пагадзіцца з думкай літаратуразнаўцы У. Мархеля, які ва ўступе да збору твораў Янкі Лучыны, разглядаючы верш «Усей трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова», пісау: «Паставіушы ў вершаваны радок і зарыфмаваўшы подпіс-псеўданім Янка Лучына, паэт нібы засведчыў, што з гэтага часу яго новае імя назаўсёды з той паэзіяй, якая лучыць яго з сваім народам»5. Зазначым, што першым друкаваным беларускамоўным творам Я. Лучыны з'явіўся верш «Вясновай парой», змешчаны у газеце «Минский листок» за 1889 г.

3 вялікай сімпатыяй ставііўся паэт і да суседняга польскага народа, цікавіўся яго культурай, захапляўся творчасцю прагрэсіўных пісьменнікаў, сам пісау вершы на польскай мове. Творы некаторых польскіх паэтаў-дэмакратаў (вершы У. Сыракомлі) ён перакладаў на беларускую мову і такім чынам знаёміў беларускага чытача з лепшымі здабыткамі польскай літаратуры.

У цэнтры увагі Я. Лучыны, як і Ф. Багушэвіча, - беларуская веска, селянін. Уся яго паэзія прасякнута шчырым спачуваннем і любоўю да селяніна. Паэт з пагардай гаворыць аб прыгнятальтках, якія прывыклі«па спадчыне у дастатку жыць без змусу, без аглядку» з поту і крыві працоўнага люду. Я. Лучына сцвярджае, што толькі чалавек працы -- адзіны стваральнік матэрыяльнага дабрабыту, што толькі ён «наш век здабыў плугамі, працай выараў крывавай», хоць і сам не ведае пра гэта («На затапельцаў»).

Паказваючы паднявольнае жыццё народа, яго беднасць, цемнату, бяспраўнасць, пісьменнік тым самым асуджаў сучасныя яму сацыяльна-палітычныя парадкі. Ён разумеў, што існуючы грамадскі і дзяржаўны лад трымаецца на уладнай сіле капіталу, на падаўленні свабоды і праўды. У польскамоуным вершы «3 гісторыі жыцця і песні» паэт гаворыць пра свае ранейшыя ідэалы і мары і тут жа - пра немагчымасць іх здзяйснення, бо «жыццё жалеза кладзе без жалю на нашы мары і ідэалы»:

Я думаў: праўды ў мройлівых зданях

Няма, а толькі ў поце пакут

Куе дабрабыт свой без наракання

Сам на кавадле прагрэсу люд.

Зямля адорыць

Багаццем скрытным

I старца у горы.

Свет дабрабытам

Закаласіцца

I ў шчасці будзе

Жыцця крыніца

Смяяцца людзям.

«Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Галоўны герой твораў Я. Лучыны - беларускі селянін. Гэта чалавек, які разумее свае прыгнечанае становішча, несправядлівасць існуючых парадкаў, пачынае абурацца, асуджаць іх. Во-браз такога героя, селяніна-лесніка, паляўнічага Грышкі даволі ярка і праудзіва намаляваны паэтам у польска-моунай паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Паэма стваралася у 80-х гг. Яна складаецца з уступу і дзевяці раздзелаў. Асобныя раздзелы друкаваліся ў часопісе «Zусiе» (1887, 1888), а таксама у альманаху «Zусiе ilustrowane» (1887). Цалкам паэма ўпершыню была змешчана ў зборшніку польскіх твораў Івана Неслухоўскага (Янкі Лучыны) «Роеzje» (Варшава, 1898). На беларускую мову перакладзена ў наш час Генадзем Тумашам і надрукавана у зборніку твора Я. Лучыны (Мн., 1988). Раздзел паэмы «Стары паляунічы» быў перароблены Я. Лучынам на беларускую мову і пад загалоўкам «Стары ляснік» упершыню надрукаваны у «Северо-Западном календаре на 1893 год» (Мн., 1892).

Селянін-ляснік Грышка (Рыгор) ужо ва уступе да паэмы ў абмалёўцы аўтара паўстае як патрыярх беларускага Палесся, беларускай зямлі, як «дзіця прыроды»:

Аблічча, постаць, світкі крой казалі ўсім,

Што з предкамі Палесся ён лучба жывая

I, як дзіця прыроды, з ім не парывае,

Выхоўвалі яго імшарыны, чарот,

Разліваў далі, душагубкі, што з калод.[ ]

Пры гэтым ён даволі смела і незалежна, з усведамленнем сваей чалавечай годнасщ трымае сябе з пашчом, часта павучае маладога пана паляутчай і жыццёвай мудрасці, нават адкрыта пакеплівае з яго худзізны, з таго, што паніч прыбыў з горада «з прысохлай скурай да пашчэнкаў» і нагадвае «хворага на сухоты» камара. У размове з пашчом Грышка абураецца тым, што ў яго родныя мясціны хутка панаедзе шмат рознага «зброду», «прыблудаў», каб будаваць чыгунку і, карыстаючыся шчырасцю, гасціннасцю беларусаў, рабаваць іх:

Ушчэнт павысякаюць Чорныя Ляды,

Збярэцца купай набрыдзь, з'едуцца жыды,

Як ганчакі, абнюхаюць усе зняцерпла

Да Князя-возера ад Машукоў і Цепры,

Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсе на звод,

I у Муты схоча лшкі на прыбыткі зброд,

Пакуль не выссуць сокаў, бы кляшчы, з зямелькі,

I шчырасць нашу высмее прыблуда нейкі,

Да ніткі абскубуць...[ ]

3 такімі парадкамі, з такім грамадскім ладам Грышка мірыцца не можа і адкрыта выказвае свае адмоуныя адносшы да іх:

3 вышыні хай трэснуць перуны, хай высмаляць агні

Хвалёны гэты лад і новыя парадкі

Пад «новымі парадкамі» стары ляснік, мабыць, разумее перш за ўсе адмену прыгоннага права у 1861 г. і правядзенне некаторых эканамічных і сацыяльных рэформаў у мэтах садзейнічання развіццю капіталізму у Расійскай імперыі. Гэтыя рэформы, як вядома, хоць і паскаралі навукова-тэхнічны прагрэс краіны, аднак яны амаль не паляпшалі дабрабыт працоўных мае. I хоць Грышка не разумеў сутнасці законаў эканомікі, грамадскага развіцця, аднак, маючы вялікі жыццёвы вопыт, ён інтуітыўна адчуваў, што яны не здолеюць палепшыць матэрыяльнае становішча чалавека працы, селяніна, а шмат у чым пагоршаць яго жыццё, нанясуць вялікую шкоду навакольнай прыродзе (ці, як прынята зараз казаць, экалогіі), з якой селянін з веку ў век жыў у поунай згодзе, адчуваў яе як жывую істоту, а сам сябе - як яе арганічную часцічку. Злітнасць старога лесніка з прыродай адчуваецца на працягу зсей паэмы. Умудроны вопытам многіх пакаленняў палешукоў, Грышка ўмеу чытаць Кнігу Прыроды, дасканала ведау звычкі звярынага і птушынага насельніцтва палескай пушчы, па ледзь-ледзь заўважных сцяжынках і слядах мог беспамылкова вызначыць, які звер і куды пайшоў, валодаў дарам імітаваць галасы розных птушак, ласёу, ваўкоў.

У раздзеле «Аблава на ваўкоў» даволі падрабязна апісваецца, як Грышка арганізуе паляванне на гэтых драпежнікаў, як ён расстаўляе на пэўных месцах загоншчыкаў, як потым акружаюць воўчую зграю і знішчаюць яе. Вясёлыя і задаволеныя, паляўнічыя вяртаюцца дамоў, а сам Грышка ў драбінах “трыумфатарам разлёгся на ваўках. Усе гэтыя Лучынавы апісанні аблавы на ваўкоў нагадваюць чытачу апісанні палявання на зуброў у знакамітай лацінамоўнай паэме XVI ст. Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».

На працягу усей паэмы Лучына любуецца сваім героем, як і іншымі «адважнымі сынамі Палесся», дастойнымі «пэндзля Рэмбранта». Вось яны ў час нерасту рыбы ноччу ловяць яе восцямі, і постаці іх нагадваюць паэту ўладара марской стыхіі Нептуна:

3 лучынай яснаю на чоуне калыуным,

Нібы Нептун з трызубам, з восценем даўгім

Плыве адважны сын Палесся, вёскі ўбогай,

Не увекавечыў пэндзаль Рэмбранта такога,

У мроку пры святле лучыны век-вяком

Здаецца духам чалавек, вадзяніком.[ ]

Асабліва выразна, падкрэслена псіхалагічна пададзены вобраз Грышкі ў раздзеле «Стары паляўнічы», які пазней быў перароблены аўтарам у беларускамоўны верш «Стары ляснік». Верш гэты пабудаваны па дыялагічным прынцыпе; дыялог адбываецца паміж Грышкам і панам. Стары ляснік, вопытны паляўнічы, просіць у пана пораху, каб расправіцца з мядзведзем, што задраў яго жара-бятка. Пан не хоча даваць пораху, баючыся, што Грышка, ўжо састарэлы чалавек, «чуць жывы», не зможа адолець мядзведзя; ён усяляк яго адгаворвае ад такой небяспечнай задумы, нават абяцае яму жарабятка ад сваей кабылы. Але Грышка стаіць на сваім, і пан урэшце згаджаецца, дае яму пораху. Цэлую ноч стары ляснік пільнаваў у лесе мядзведзя. На золаку касалапы прыйшоу, і тут Грышка не прамахнуўся: забіў мядзведзя напавал. Раніцай ён ужо сядзеў на панскім ганку са сваей старой стрэльбай у руках. Калі пан праз акно ўбачыу Грышку, той вельмі лаканічна, але з пачуццём уласнай годнасці і паляўнічага гонару сказаў: «Па мядзведзя да лесу пашлі, пан, хурманку».

Дыялагічны верш «Стары ляснік» -- сведчанне ўжо сталага мастацкага майстэрства Я. Лучыны, яго ўмення больш глыбока пранікаць ва ўнутраны свет свайго героя, адцяняць яго псіхалагічныя рысы. іменна псіхалагізм, душэўны стан чалавека больш за усе цікавілі паэта. Гэта выразна відаць у паэме «Паляунічыя акварэлькі з Палесся”,асабліва пры абмалёўцы вобраза Грышкі,які ўвасабляе абагульнены тып беларускага селяніна, моцнага сваім характарам, працавітага, настойлівага у дасягнені пастаўленай мэты. Не будзе перабольшаннем сцверджанне, што па сіле мастацкага абагульнення, па выразнасці характару, па псіхалагічнай распрацоўцы падобнага вобраза ў беларускай літ аратуры XIX ст. да Я. Лучыны не было. Значна пазней ў нашай паэзіі з'явіцца велічная эпічная постаць беларускага селяніна-лесніка ў асобе Міхала з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

Значнае месца займаюць у Лучынавай паэме апісанні багатай палескай прыроды, а таксама бытавыя замалёукі з жыцця палешукоў. Вось, напрыклад, апісанне немуд-рагелістага абсталявання, «мэбліроўкі» хаты лесніка Грышкі, яе ўнутранага выгляду, якое нагадвае некато-рыя мясціны з «Новай зямлі», дзе Я. Колас апісвае хату лесніка Міхала:

Гаспода вось. На градцы посуд. Чыста ў хаце.

Абраз з выявай Божай Вастрабрамскай Маці

На покуці ў вянку. Таустуха печ. Вакол

Абеглі лавы проста змайстраваны стол.

На ім выглядваў хлеб з-пад чыстай палатніны,

Нож побач, соль на сподку. Ток чысцюткі з гліны,

Пры печы вілы, качарга і чапяла.[ ]

Паэму «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», якая вызначаецца рэалхістычна-рамантычнымі замалёукамі жыцця і побыту беларускага народа ў пэуны гістарычны адрэзак часу, паглыбленым пранікненнем аўтара ў сутнасць нацыянальнага характару беларуса, замілаваннем родным краем, філасофскімі роздумамі паэта над яго лёсам, верай у лепшую будучыню сваіх нашчадкаў, з поўным правам можна параўноўваць з «Песняй пра зубра» М. Гусоўскага, «Панам Тадэушам» А. Мщкевіча, «Новай зямлёй» Я. Коласа.

Такая адметная рыса творчасці Я. Лучыны, як зацікаўленасць унутраным светам чалавека, яго псіхалагічным станам, характэрна не толькі для «Паляўн ічых акварэлек», але і для многіх яго вершаў. Пераканаўчым прыкладам можа служыць беларускамоўны верш «Што думае Янка, везучы дровы ў горад». У ім праудзіва перадаюцца разважанні селяніна аб сваім гаротным жыцці, аб сялянскіх бядотах, цяжкай працы. Галодны, кепска апрануты, у люты калядны мароз Янка вымушаны ехаць у горад на лядашчай кабылцы, каб, прадаўшы дровы, купіць які пуд жыта для сваей згаладалай сям'і:

Ну!кабыла,чаго стала?!

Чаго стала?! скажаш -- цяжка,

Ды й не надта ж ты і сыта,

А мне ж легка?., глядзь, сярмяжка

Стара... рвана... ветрам шыта...

Дроў у месце многа трэба,

I цана ж на іх сярдзіта,

Прадам дровы -- куплю жыта.

От і лезу з цяжкім возам,

Як бяда у карк нагнала

Такім ліхам ды й марозам!..

Адлюстроўваючы сучасную яму рэчаіснасць, Я. Лучына часта звяртаецца да мастацкай алегорьі. Так, у вобразе сіверу (верш «Сівер») паэт увасабляе сацыяльна- палітычны лад свайго часу. Як марозны вецер-сівер скоўвае зямлю, не дае магчымасці «зарунець палям», так і заснаваны на прыгнёце лад скоўвае творчыя сілы народа, пазбаўляе яго элементарных чалавечых умоў існавання, радасці і шчасця свабоды:

Эй ты, сівер, -- не дзьмі!.. Не патрэбен ты нам,

Ад палудня цяплу з табой ходу няма!

Хоць бы раз без цябе зарунець бы палям,

Хоць бы раз у свой час адышла бы зіма!

Устрапянуўся бы дух у чалавечай грудзі,

Ды й забылі бы мы мора смутку ды й слёз,

Сціхні, сівер, хоць раз, па лясах не гудзі,

На далёк акіян убяжы ты, мароз!..

Алегарычна-сімвалічны сэнс маюць і такія вершы Я. Лучыны, як «Вясна», «Мароз», аб'яднаныя адной агульнай думкай-марай паэта аб светлай долі народа. Вобраз вясны-долі, якая дзесьці затрымалася ў дарозе і якую з вялікай надзеяй чакае і сам пісьменнік і яго героі - абяздоленыя людзі, з'яўляецца сімвалам жаданай волі, народнага шчасця.

Абзавіся! -- Гдзе ты? -- за табой я пайду

На край света шукаць! - на якой ты мяжы?..

Адзавісь, зашчабеч салавейкай у саду! -

Яснай зоркай узгляні! - Гдзе ты, доля, - скажы!..

(«Вясна»)

Сапрауды. Псіхалагізм і лірызм - гэта тое, чаго ў значнай ступені неставала беларускай паэзіі XIX ст. Я. Лучына узбагаціў яе гэтымі вельмі важнымі якасцямі, у чым вялікая заслуга паэта-дэмакрата. У далейшым, у пачатку XX ст., апіраючыся на лірычныя традыцыі Я. Лучыны, а таксама лепшых паэтаў-лірыкаў рускай, польскай, украінскай літаратуры XIX ст., Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч далі свету выдатныя узоры лірычнай паэзіі.

3. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў паэзіі Я.Лучыны

У літаратурнай спадчыне Янкі Лучыны (Івана Неслухоўскага), нечым падобнага па сваёй жыццёвай драме да біблейскага Іова (параліч на трыццатым годзе жыцця і цяжкая інваліднасць), выявіліся нацыянальна самабытныя матывы, характэрныя для нашай літаратурнай класікі. Яны дазваляюць аналізаваць яго творчасць не толькі як этап станаўлення нацыянальнай літаратуры, але ў кантэксце універсальных архетыпаў агульнаеўрапейскай хрысціянскай цывілізацыі.

Думаецца, што Янка Лучына выспяваў як беларускі паэт на творчасці У. Сыракомлі, яго сябра і паслядоўніка В. Дуніна-Марцінкевіча, наогул на традыцыі беларускай літаратуры, якая склалася да Ф. Багушэвіча. У ёй ёсць усведамленне самабытнасці беларускага народа, яго мовы і культуры. Але яшчэ не хапае беларускай перспектывы - нацыянальнай ідэі як светапогляднай дамінанты, лаканічна-вобразнай і дакладна абвешчанай Багушэвічам у прадмове да сваёй праграмнай кнігі «Дудка беларуская». Зусім верагодна, што на светапогляд Янкі Лучыны паўплывалі ідэалы паўстанцаў 1863-1864 гадоў і асветная праграма беларускіх народнікаў. Гэтае меркаванне пацвярджаецца перакладзеным з польскай на беларускую мову нарысам «З крывавых дзён: эпізод з паўстання 1863 года на Міншчыне», упершыню апублікаванага асобнай брашурай у Кракаве (1889) і падпісаным крыптанімам «S». Даследчыкі (А. Мальдзіс, У. Мархель) лічаць, што гэты твор пра гераізм і ахвярнасць паўстанцаў, іх змаганне супраць «ненавіснага, прыніжальнага ярма» Расійскай імперыі напісаў Я. Лучына.

У ХIХ ст. беларуская народная культура і нацыянальная літаратура выявілі біблейска-хрысціянскія матывы Лазара Беднага і яго багатага брата, Раю і Пекла - універсальныя архетыпы еўрапейскай мастацкай культуры. Паводле Евангелля ад Лукі, прыпавесць пра багацце і беднасць распавёў Езус Хрыстус сваім вучням. Вось яе пачатак: «Нейкі чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон (дарагія шаўковыя тканіны - У.Б.) і кожны дзень банкетаваў раскошна. Быў таксама нейкі жабрак на імя Лазар, які ляжаў каля варотаў і еў тое, што падала са стала багацця...» [9, с.52].

Пасля заканчэння зямнога быцця Лазар быў узяты ў Рай, а багаты грэшнік трапіў у Пекла. У пякельных пакутах багаты грэшнік просіць праайца Абрагама паслаць да яго Лазара: «каб умачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым». На гэта медыятар (пасрэднік) паміж Небам і Зямлёю патрыярх Абрагам адказаў: «Дзіця! Згадай, што ты атрымаў ужо добраснае тваё ў жыцці тваім, а Лазар ліхое; і цяпер ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш. І звыш таго, паміж намі і вамі пакладзена вялізная прорва, так што тыя, хто хочуць перайсці адсюль да вас, не могуць, гэтаксама і адтуль да нас не прыходзяць».

Унікальны ў агульнаеўрапейскай культуры беларускі феномен: арфічныя матывы Чароўнага Музыкі, архетыпы Раю і Пекла, Лазара Беднага і яго брата не толькі арыгінальна выявіліся ў нашым фальклоры і народнай культуры; яны часта аб'ядноўваюцца паміж сабою ў матывы Чароўнага Музыкі і Лазара Беднага, спалучаюцца ў вобразе вандроўнага жабрака - дудара, гусляра, выканаўцаў калісьці папулярных у народзе лазаравых песняў. Часткова непасрэдна праз Новы Запавет, а найбольш апасродкавана праз народную культуру гэтыя архетыпы перайшлі ў літаратуру ХІХ - пачатку ХХ ст. У літаратурным кантэксце прыпавесць пра Лазара Беднага набыла значэнне універсальных сімвалаў багацця і беднасці, праўды і крыўды, трансфармавалася ў сацыяльна-этычную і палітычную праблему. У сваю чаргу арфічныя матывы чароўнай музыкі і песні ў рамантычнай беларускай літаратуры ўвасобілі ідэю выратавальнай місіі мастацтва ў грамадстве, дзе пануюць сацыяльны прыгнёт і нацыянальная няроўнасць. Архетып чарадзейнага песняра трансфармаваўся ў вобраз песняра-паэта, прарока Новай гісторыі[10, с.18].

Гэтае спалучэнне матываў Лазара Беднага і Чароўнага Музыкі ёсць у пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і зафіксавана ў загалоўках твораў і кніг: «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» П.Багрыма, «Лірнік вясковы» («Ліра мая ты спеўная! З чароўнага дрэва...») У. Сыракомлі, «Дудар беларускі» («Dudarz Bieіaruski»; 1857) В. Дуніна-Марцінкевіча, «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча. У пачатку ХХ ст. былі «Скрыпачка беларуская» Цёткі, «Жалейка» і «Гусляр» Янкі Купалы, «Песні-жальбы» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа. Пазней былі «Песні працы і змагання» Цішкі Гартнага, «Мая ліра» Казіміра Сваяка[10, с.39].

Янка Лучына, мусіць, ведаў гэтую фальклорную і літаратурную традыцыю. Зусім верагодна, што яна абудзіла яго да беларускай паэзіі. Яго папярэднікамі і настаўнікамі былі тут У. Сыракомля і В.Дунін-Марцінкевіч. Пра вучобу ў Сыракомлі сведчаць пераклады на беларускую мову вершаў літаратурнага настаўніка і прысвечаны памяці Сыракомлі верш «Лірнік вясковы» - паэтычны дыялог з аднайменнай Сыракомлевай ідыліяй, дзе кожная частка пачынаецца з рэфрэна: «Ліра мая ты спеўная! З чароўнага дрэва...». Успомнім цыкл беларускіх чарадзейных казак пад агульнаю назвай «Чароўная дудка», успомнім і славутую оперу В.А. Моцарта «Чароўная флейта» (1791) і пераканаемся ва універсальнасці арфічнага архетыпу Чароўнага Музыкі. Дарэчы, у заключнай частцы лірычны герой паэмы У.Сыракомлі абяцае «памерці, пеючы на ліры», стаць легендай у народзе. Поўная аналогія з лёсам антычнага Арфея!

Як і ў паэме У.Сыракомлі, у гэтым творы Я. Лучыны адбылася сустрэча архетыпаў Чароўнага Музыкі і евангельскага Лазара Беднага:

Ліра, песня мая ты -

не табою заняты

свет, ён з лірай не ў згодзе,

Людзі дбаюць паволі

і пра гімн у касцёле,

І пра песню ў гасподзе.

Душы век паразгневаў -

ні малітваў, ні спеваў,

Век рэальнасць шануе.

Мазалямі здабыты

даўні спосаб забыты.

Капітал скрозь пануе.

Кожны бленны, стамлёны,

а хлеб чэрствы, штодзённы

З палыну ды з мякіны,

І зацягваюць хмары моўчкі

неба абшары,

Быццам змрок дамавіны...

Пераклаў з польскай

Р. Барадулін [2, с.52]

У другой частцы твора ліра паэта параўноўваецца з міфалагічным правобразам славянскага песняра і музыкі:

Абудзіся ў аблудзе, песняй

выйдзі на людзі,

Ліра - продкаў пашана!

У струны вешчыя грымні,

цуды выкажы ў гімне,

Ліра - слава Баяна.

Лірнік, веснікам згоды

да братоў на заводы

Кроч адданы і шчыры!

Гэй, пясняр, сілы Боскай,

птахам віся над вёскай,

Грай да скону на ліры!... [1, с. 34]

У мінорных інтанацыях вобраз Радзімы як Лазара Беднага паэт намаляваў у вершы «Роднай старонцы» (1891).

Ты параскінулась лесам, балотамі,

Выдмай пясчанай, неураджайнаю,

Маці-зямліца, і умалотамі

Хлеба нам мерку не даш звычайную.

А сын твой беднаю адзет сярмягаю.

З лыка пляцёныя лапці абуўшы,

Едзе драбінамі ці калымагаю,

Конем, што цягне, як бы заснуўшы... [4, с.30]

Партрэт бяздольнага селяніна дамаляваны ў вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад». На кантрастным фоне калядных гульняў і банкетаў «багатых братоў» у горадзе ён з калымагаю і надарванаю кабылкай сапраўды нагадвае Лазара Беднага[11, с.18].

Але мужык-беларус у позняй лірыцы Янкі Лучыны усвядоміў сябе гаспадаром краіны і не хоча пакінуць яе, бедную, неўраджайную. Міжволі згадваецца верш «Мая хата» Ф. Багушэвіча, дзе лірычны герой таксама ўсведамляе сваю беднасць, але мае гонар сказаць: «Ды мне даражэйшы вугал гэты гнілы, / Камень пры дарозе, пясок ля магілы, / Як чужое поле, Як дом мураваны, / Не аддам за сурдут каптан свой падраны» [9, с.52]. У вершы Я. Лучыны «Роднай старонцы» гучыць той жа матыў нацыянальнай годнасці: «І непраглядную хату з пажыткамі, / І поле скупое, выган без пашы / Мы, апрануўшыся старымі світкамі, / Любім і цэнім - бо яны нашы». Лірычны герой паэта спакваля перамагае комплекс Лазара Беднага, спадзяецца на прагрэс, навуку[12, с.75].

У вершы «Роднай старонцы» паэт ужо спрачаецца з сваім рускамоўным вершам «Не ради славы иль расчета» (1886), апублікаваным у дэмакратычнай газеце «Минский листок». У гэтым рускамоўным вершы падавалася праграма інтэлігента-народніка, які абяцае: «Служить стране, глухой забитой, / Где мрак невежества царит, / В лачуге, где, соломой крытой, / Мужик печально дни влачит...» Там вобраз евангельскага Лазара пераносіцца на ўсю сялянскую Беларусь, занадта згушчаны цёмныя фарбы. У «Роднай старонцы» лірычны герой упэўнены, што яго народ будзе жыць «добраю доляй - доляй шчасліваю!» Ён ужо паверыў у рэальнасць райскай гармоніі на гэтым, блізкім свеце, а не толькі ў свеце далёкім, нябесным, куды паводле евангельскай прыпавесці, узняўся яго архетып Лазар Бедны. У селяніне прабудзілася ўсведамленне сваёй унікальнасці і непаўторнасці.

Арфічную тэму лірніка вясковага паэт абазначыў, пераклаўшы верш-споведзь У. Сыракомлі. «Не я пяю - народ Божы...», якім пачынаецца пасмяротнае выданне вершаў творцы ў зборнічку «Вязанка» (1908). Сапраўды, арганічная злітаванасць песняра з краінай і народам - прыкмета паслядоўнікаў антычнага Арфея:

Не я пяю - народ Божы

Даў мне ў песні лад прыгожы,

Бо на сэрцы маю путы

І з народам імі скуты.

З ім я зліўся з добрай волі,

Чы то ў долі, чы ў нядолі,

Чы гдзе гора абзавецца,

Як асіна грудзь трасецца.

Чы пра радасць чую весці,

Усё у грудзь хаваю гдзесьці... [4, с.31]

Гэты матыў паўтараецца ў арыгінальным вершы Янкі Лучыны «Пагудка», што, мусіць, рыхтаваўся як уводны да няздзейсненнага прыжыццёвага выдання беларускіх вершаў. Пра сваю паэзію творца сказаў сціпла: «Назбіралась вязаначка на дар маёй браці / Сярод нашых палей, лясоў, сярэдзь сенажаці. / Не для зыску збіралася і не дзеля хвалы, / Так - папросту, як збіраеш зелле ў дзень Купалы...» [3, с.50].

Элегічныя медытацыі «З гісторыі жыцця і песні» на польскай мове - гэта споведзь паэта, народжаная творчасцю Дантэ. Як у далёкага італьянскага папярэдніка, у нашага паэта рамантычныя ідэалы і рыцарскае каханне разбіліся хвалямі будзённай прозы. І ўсё ж толькі ідэалы ратуюць ад пякельнага жаху. «Багіня зноў, мая Беатрычэ, / Прыйшла і кажа змагацца, жыць». Ад зямных пакутаў лірычны герой паднімаецца да райскай зоркі - цэнтральнага сімвалу трэцяй часткі Дантавай «Боскай камедыі», прысвечанай Раю. Следам і наш паэт уводзіць матыў Беатрычэ і Раю: «Глянь! - кажа пані, - / У душу не горка, / У прорве, у твані / Бліскоча зорка, / Яна лагодна / Табе заззяла, / Была паходняй / І ідэалам» [4, с.77].

Рамантычны верш Янкі Лучыны «Голас натоўпу» - пра несумяшчальнасць спеву лірніка (сімвал паэзіі, роднай песні, мастацкай творчасці) з прозай гэтага свету, які шануе толькі «прыбыткі». Тут паэт спалучае біблейскія і антычныя матывы:

Не цягнешся голасам

быць у пустыні,

Няварта з памкненнем зацятым

Хадзіць ля ўтравелай

парнаскай святыні,

Натхнення няма і жыцця там[15, с.30].

Голасам, які гукае ў пустыні, назваў сябе Хрыстовы прарок і Папярэднік Ян Хрысціцель. Парнаская святыня - горны масіў у Грэцыі, каля падножжа яе быў храм Апалона - бацькі Арфея. А на Парнасе жылі музы-апякункі мастацтваў.

Янка Лучына карыстаўся беларускай народнай міфалогіяй пераважна ў эстэтычных мэтах, дзеля метафарычнасці стылю і адэкватнага выяўлення народнага жыцця ў фальклоры, абрадах. Ягоныя песні-жальбы, пафас суперажывання роднай старонцы і беларускаму селяніну (евангельскі архетып Лазара Беднага) ідуць поруч з надзеяй на выратавальную місію чароўнай музыкі, гэтага сімвала сугестыўнасці мастацтва (арфічныя матывы) сведчаць пра першы, базісны, сацыяльна-псіхалагічны этап беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі пісьменніка.

Ян Неслухоўскі быў інжынерам, чалавекам дакладных ведаў, служыў ва ўправах цуду ХІХ стагоддзя - паравоза і чыгункі. Паводле поглядаў - народнік і дэмакрат. Сваю паэзію ацэньваў занадта сціпла, у лісце да М.Ф. Доўнар-Запольскага называў свае вершы «белорусскими стихоплётными начинаниями». Аддаваў перавагу сваім перакладам твораў У. Сыракомлі. Празмерная памяркоўнасць, але найперш ранняя смерць і адсутнасць беларускага друку перашкодзілі яму цалкам выявіцца ў паэзіі. Ён добра ведаў народную культуру, быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста П. Шэйна, дасылаў яму запісы народнага лялечнага тэатра (батлейкі). У сваёй творчасці развіваў найперш традыцыі У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, паасобныя матывы паэзіі М. Някрасава. Філасоўскія матывы ў яго творчасці - сімволіка і мастацкая экспрэсія, але таксама - прывязка да універсальных архетыпаў культуры. Пазней лірнік вясковы У. Сыракомлі і Янкі Лучыны трансфармуецца ў дудара, гусляра, прарока Янкі Купалы, у Сымона-музыку Якуба Коласа, а пакутнік Лазар Бедны ў Купалавай драме «Раскіданае гняздо» пачне склікаць свой народ на Вялікі Сход[16, с.52].

Такім чынам,філасоўскія матывы творчасці - сімволіка і мастацкая экспрэсія, але таксама - прывязка да універсальных архетыпаў культуры. Пазней лірнік вясковы У. Сыракомлі і Янкі Лучыны трансфармуецца ў дудара, гусляра, прарока Янкі Купалы, у Сымона-музыку Якуба Коласа, а пакутнік Лазар Бедны ў Купалавай драме «Раскіданае гняздо» пачне склікаць свой народ на Вялікі Сход.

Я. Лучына фактычна стварыў сацыяльна-філязофскі і антрапалягічна абумоўлены тып беларуса XIX стагодзьдзя з яго тонкім складам душы і псыхалягічнай адметнасьцю асобы (лясьнік Грышка ў паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесься»). Паводле разуменьня аўтара, супярэчлівасьць сьвятаполгяду беларуса (вера ў сваю сілу і вера ў прадвызначанасьць свайго лёсу) характарызуе яго вялікія духоўныя магчымасьці і інтэлектуальныя здольнасьці, яго разуменьне суб'ектыўнасьці і адноснасьці чалавечай свабоды. Усеагульны недахоп духоўнасьці паэт зьвязваў зь людзкой нядоляю, з вынішчэньнем старога ўкладу і нечакана агрэсіўным поступам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Тым ня менш, аўтар не пагаджаўся з пэсымізмам і абстрактным гуманізмам Шапэнгаўэра, праяўляючы цікаўнасьць да асьветніцкага і дэмакратычнага бакоў пазытывізму.

Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў Янкі Лучыны, напісаных па-беларуску, - гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Менавіта праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абумоўліваўся дэмакратычнай настроенасцю паэта, выяўлялася зліццё яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай постаці беларускага мужыка.


Подобные документы

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.