Спосабы мастацкай рэалізацыі філасофскіх ідэй у паэзіі Я. Лучыны

Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 27.06.2016
Размер файла 48,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Заключэнне

Філасоўскія матывы творчасці - сімволіка і мастацкая экспрэсія, але таксама - прывязка да універсальных архетыпаў культуры. Пазней лірнік вясковы У. Сыракомлі і Янкі Лучыны трансфармуецца ў дудара, гусляра, прарока Янкі Купалы, у Сымона-музыку Якуба Коласа, а пакутнік Лазар Бедны ў Купалавай драме «Раскіданае гняздо» пачне склікаць свой народ на Вялікі Сход.

Я. Лучына фактычна стварыў сацыяльна-філязофскі і антрапалягічна абумоўлены тып беларуса XIX стагодзьдзя з яго тонкім складам душы і псыхалягічнай адметнасьцю асобы (лясьнік Грышка ў паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесься»). Паводле разуменьня аўтара, супярэчлівасьць сьвятаполгяду беларуса (вера ў сваю сілу і вера ў прадвызначанасьць свайго лёсу) характарызуе яго вялікія духоўныя магчымасьці і інтэлектуальныя здольнасьці, яго разуменьне суб'ектыўнасьці і адноснасьці чалавечай свабоды. Усеагульны недахоп духоўнасьці паэт зьвязваў зь людзкой нядоляю, з вынішчэньнем старога ўкладу і нечакана агрэсіўным поступам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Тым ня менш, аўтар не пагаджаўся з пэсымізмам і абстрактным гуманізмам Шапэнгаўэра, праяўляючы цікаўнасьць да асьветніцкага і дэмакратычнага бакоў пазытывізму.

Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў Янкі Лучыны, напісаных па-беларуску, - гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Менавіта праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абумоўліваўся дэмакратычнай настроенасцю паэта, выяўлялася зліццё яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай постаці беларускага мужыка.

Янка Лучына карыстаўся беларускай народнай міфалогіяй пераважна ў эстэтычных мэтах, дзеля метафарычнасці стылю і адэкватнага выяўлення народнага жыцця ў фальклоры, абрадах. Ягоныя песні-жальбы, пафас суперажывання роднай старонцы і беларускаму селяніну (евангельскі архетып Лазара Беднага) ідуць поруч з надзеяй на выратавальную місію чароўнай музыкі, гэтага сімвала сугестыўнасці мастацтва (арфічныя матывы) сведчаць пра першы, базісны, сацыяльна-псіхалагічны этап беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі пісьменніка.

Унікальны ў агульнаеўрапейскай культуры беларускі феномен: арфічныя матывы Чароўнага Музыкі, архетыпы Раю і Пекла, Лазара Беднага і яго брата не толькі арыгінальна выявіліся ў нашым фальклоры і народнай культуры; яны часта аб'ядноўваюцца паміж сабою ў матывы Чароўнага Музыкі і Лазара Беднага, спалучаюцца ў вобразе вандроўнага жабрака - дудара, гусляра, выканаўцаў калісьці папулярных у народзе лазаравых песняў.

Часткова непасрэдна праз Новы Запавет, а найбольш апасродкавана праз народную культуру гэтыя архетыпы перайшлі ў літаратуру ХІХ - пачатку ХХ ст. У літаратурным кантэксце прыпавесць пра Лазара Беднага набыла значэнне універсальных сімвалаў багацця і беднасці, праўды і крыўды, трансфармавалася ў сацыяльна-этычную і палітычную праблему. У сваю чаргу арфічныя матывы чароўнай музыкі і песні ў рамантычнай беларускай літаратуры ўвасобілі ідэю выратавальнай місіі мастацтва ў грамадстве, дзе пануюць сацыяльны прыгнёт і нацыянальная няроўнасць. Архетып чарадзейнага песняра трансфармаваўся ў вобраз песняра-паэта, прарока Новай гісторыі.

Літаратура

1) Бас І. Янка Лучына на Каўказе // Літаратура і Мастацтва. -- 1977. -- В. 2848. -- № 9. -- С. 13.

2) Садоўскі Я. Яго ведаў Максім Горкі // Вячэрні Мінск. -- 1971. -- В. 1157. -- № 192. -- С.3.

3) Рублевская Л. Не ради славы иль расчета… // Советская Белоруссия. -- 30.08.2006.

4) Зямкевіч Р. Ян Неслухоўскі (Янка Лучына) і яго невядомыя творы // Нёман. -- 1932. -- № 2. -- С. 59.

5) М.В. Доўнар-Запольскага

6) Арлоў У. Імёны Свабоды: Янка Лучына // Радыё Свабода. -- 31.01.2007.

7) Бузук У. Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны. Да 150-годдзя з дня нараджэння // Наша вера. -- 2001 -- № 2 (16).

8) Содаль У. Рыбак і паляўнічы // Наша Ніва. -- № 28 (237) -- 2001.

9) Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б.І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. -- Мн.: БелЭн, 1995. -- С. 479--480. -- 671 с.

10) Мархель У.І. Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні / Рэд. А. І. Мальдзіс. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1983. -- С. 161--162. -- 192 с.

11) Рагойша В. «Папярэджваў развіццё беларускай версіфікацыі…» Янка Лучына -- вершаскладальнік // Роднае слова. -- 2001. -- № 8. -- С. 24--27.

12) Лучына Янка. Творы. -- С. 198

13) Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды: Янка Лучына (6.7.1851, Менск -- 16.7.1897, Менск. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках) // Радыё Свабода, 31 студзеня 2007

14) Лена Глагоўская. Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка // Ніва № 50 (2379), 16 сьнежня 2001 г.

15) Уладзімір Мархель. Лучынава адкрыццё (Янка Лучына) // Беларуская Палічка

16) Лучына Янка // Беларускі пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У. 6 т. Лазарук -- Перкін / Ін-т літ. імя Я. Купалы Ан Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А.В. Мальдзіса.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.