Жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна

Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.12.2013
Размер файла 31,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЮРЫДЫЧНЫ КАЛЕДЖ БЕЛАРУСКАГА

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА”

Рэферат

Жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна

Выканала: навучэнка

2 курса 392 группы

Галавенчык Марына Генадзьеўна

Мінск 2013

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1. Жыццёвы і творчы шлях паэта

ГЛАВА 2. Асноўныя матывы творчасці

ГЛАВА 3. Рыгор Барадулін - майстар-ювелір слова

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

УВОДЗІНЫ

Нішто так не ўзвышае чалавека, як праца. Чалавечая праца - вечны рухавік жыцця. Ён ні на хвіліну не можа спыніцца. Спыніцца - і перастане існаваць жыццё. А існаваць яно павінна вечна. Таму ў вечным руху, у вечнай працы ўсё жывое. Жывы той чалавек, які працуе. А калі праца ідзе ад сэрца, калі гэта крык душы, калі твой занятак зліваецца з кроўнай першазадачай нацыі, з праблемамі яе Адраджэння яшчэ на адным эпахальным колазвароце веку (усталяванне дзяржаўнай незалежнасці, вяртанне да гістарычнай памяці, да “нерушы” мовы), калі яна набывае магічную сілу ўздзеяння, то такі чалавек па-сапраўднаму шчаслівы. І будзе шчаслівым народ, які мае такога сына-працаўніка.

Больш паўвека, шэсцьдзесят гадоў, служыць свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне, сваёй Ушаччыне Рыгор Барадулін.

Талент Рыгора Барадуліна - адзін з самых значных і самабытных у сучаснай беларускай паэзіі. Рыгор Барадулін - паэт-лірык, ліра-эпік, ліра-сатырык, востры публіцыст, эсэіст, дасведчанны крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. У графе “прафесія” ён звычайна ставіць “літаратар”. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з'явы і рэчы ён - паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага. Лёс Барадуліна, як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.

Мэта работы - прааналізавць жыццёвы і творчы шлях Рыгора Барадуліна, асноўныя матывы яго творчасці, выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго творчасці.

Аб'ект даследавання - паэтычныя творы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Прадмет даследавання - тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці.

барадулін паэзія мастацкі беларусь

ГЛАВА 1. ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ ПАЭТА

Ты прыйшоў з вайны і гора, Ты - з малітвы, Ты з разгневанага бору, Ты смалісты. Сто паэтаў цягнуць хорам, Ты салістам. Ты нібы святло ў лесе Ад каліны, Ты ад самай добрай песні - Ад Куліны.

Пімен Панчанка, “Паходжанне майго друга Рыгора Б.” [5,с. 175]

Нарадзіўся Рыгор Іванавіч Барадулін на хутары Верасоўка ў сям'і рабочага 24 лютага 1935 года на страражытна-слыннай Полаччыне, у лясной Ушаччыне. Верасоўка. Верасовачка... Сапраўды мілагучная назва той мясціны, дзе паэт нарадзіўся, дзе пачуў матчыну песню, матчыну мову, дзе ўпершыню пераступіў парог матчынай хаты. Адсюль, з ушацкага прыстанку, была ўзята пуцёўка на вучобу ў Мінск, на далёкія цалінныя землі, на працу, на жыццё.

Вайна цяжкімі вогненна-трагічнымі зломамі ўвайшла ў лёс Барадуліна. Бацька Іван Рыгоравіч партызаніў у брыгадзе Мельнікава, загінуў у баі. Маці Акуліне Андрэеўне вайна пакінула ўдовіна гора, цяжар нястач, а падлетку Грышку - незагойны боль сіроцтва. Душыла яго малества нішчымніца, бясхлебіца. У сярэдняй школе запаланіла паэзія - памяць схоплівала і трымала ўсё, да чаго ляжала душа. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1954 - 1959) пачынае публікавацца; пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты “Советская Белоруссия”, часопісаў “Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”. З 1972 г. працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам” у 1959 пасля паездкі разам з аднакурснікамі на збор ураджаю ў Кустанайскую вобласць, “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплітуда смеласці” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломніцтва” (1990), “Міласэрнасць плахі” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995), творы сатыры і гумару і інш. Рыгор Барадулін - член Партыі БНФ, член Сойма БНФ (з 1989). У 1995--1997 быў у кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса. Ён дзейны член СБП, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру (1989--1999, прэзідэнт з 1990, віцэ-прэзідэнт з 1999).

ГЛАВА 2. АСНОЎНЫЯ МАТЫВЫ ТВОРЧАСЦІ

Барадулінская паэзія запомнілася адразу многім жывымі імгненнямі, адкрытасцю эмоцый, і да таго ж насцярожыла многіх. Тым больш, што пачынаў ён у канцы 50 - пачатку 60 - х гадоў, калі такі грамадскі рэзананс мела паэзія адкрытага дыскусійна-публіцыстычнага ўхілу, найбольш ярка і выразна прадстаўленая, можа, у вершах Еўтушэнкі. У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці - ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін. Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ у першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Барадулін, калі сказаць словамі Блока, - лірык па светапогляду, па светаадчуванню, па вельмі асабіста-эмацыянальнаму ўспрыняццю рэчаіснасці, што ўласціва далека не кожнаму. Паэтычны вобраз яго - амаль адзіная форма існавання яго думкі і перажывання.

З імем Барадуліна ў беларускай паэзіі звязаны рэдкасны дар асабліва эмацыянальна, пластычна, шматколерна ўспрымаць навакольны свет. Ягоны творчы шлях - пры ўсей неадналінейнасці развіцця - з'яўляецца падцвярджэннем таго, што рост творчых магчымасцей паэта непасрэдна звязаны з росквітам і ўзбагачэннем яго асобы. Добра памятаецца нізка вершаў “Вечар над Таболам” (якая ўвайшла ў першы зборнік) - маладая свежасць пачуццяў, радасць калектыўнай працы, камсамольскі энтузіязм, якія так поўна і непасрэдна выявіліся ў гэтым “цалінным цыкле”.

Перачытваючы яго сёння, бачыш, што ў светаўспрыманні паэта пераважаў калектыўны пачатак, як быццам бы паэтычнае “я” аўтара “раствараецца ў масе”, у калектыве студэнтаў, што працавалі ў цалінным саўгасе. З цягам часу ўсё часцей і часцей на першы план у вершах паэта выступае паўнакроўнае і шматтзначнае “я” ў непаўторнасці індывідуальнага быцця. Некаторым крытыкам падалося, што пасля “Маладзіка над стэпам” малады паэт сцішыў сваю хаду. Не, гэта не так. Сёння добра відаць, што і другі зборнік “Рунець, красаваць, налівацца!” (1961) быў крокам наперад. У гэтым пераконвалі вершы “Трэба дома бываць часцей”, “Палата мінёраў”, той жа “Вятрак” і інш. Развіццё паэта - ад кнігі да кнігі - ішло натуральным чынам. Пабольшвалася матываў роздуму, радок стаў інтанацыйна больш свабодным, гнуткім. Сакавітасць, рэчыўнасць пісьма, якія з'явіліся ў першым зборніку, цягнуцца тонкай ніткай праз ўсю творчасць паэта. Тэма Радзімы гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца ідэйна і душэўна. На грунце свайго, асабістага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні. Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з'явай грамадскай свядомасці. Трэцяя кніга мела характэрна барадулінскае найменне - “Нагбом”. І. Шклярэўскі ў адным з артыкулаў пра Барадуліна тлумачыў: “Нагбом” - гэта калі бярэш у рукі заледзянелае вядро і п'еш з яго, здзьмухваючы звонкія ільдзінкі і леташняе лісце”. Нагбом - метафара ўсёй барадулінскай паэзіі з яе свежасцю і першанароднасцю фарбаў. Паэзія Барадуліна пастаянна ўзбагачаецца новымі сродкамі выразнасці, імкнецца да свежых мастацкіх форм, здольных ярчэй, эмацыянальней выявіць унутраны сэнс падзей, светаадчуванне сучасніка. У кнізе “Нагбом” узмацнілася імкненне да большай маштабнасці ўспрыняцця рэчаіснасці: “Я - сын зямлі, нашчадак хлебаробаў, услед за сонцам доўга мне брысці”.

Барадулінская паэзія паглыбляе разуменне духоўных каштоўнасцей чалавека - узнікае вобраз маці. Яе вобраз упершыню ўзнікае ў цыкле вершаў “Трыпціх”, у якім аўтар расказаў пра родную зямлю і яе працавітых гераічных людзей. “Трыпціх” - гэта асэнсаванне свайго роду, прыналежнасці да роднай зямлі.

Ад бацькі свайго ў радню Я атрымаў з дзяцінства Шырокую даланю - Тапарышча любое сцісну! [2,c.186]

Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей, якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным жыццёвым вопыце вельмі спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі нашага светаадчування. Адна за другой выходзяць кнігі : “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968), “Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне ў першы снег” (1972) і іншыя. Паэт, расказваючы пра сябе і сваё пакаленне, здолеў шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы і роднай прыроды, паказаць вялікую чалавечнасць і гераізм савецкіх людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пафас стваральнай дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна знаходзім вострае адчуванне роднага дома, радзімы, прыроды, мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства надзвычай высокае: багацце мовы, шматстайнасць вобразна-стылёвых сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выяўленню жыцця.

Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб'ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць.

Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць - вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.

Прыйшла сталасць. У яго паэзіі назіраецца не толькі больш адкрытасці, шчырасці (гэтага заўсёды хапала), але і імкненне да паглыблення набытага жыццёвага вопыту. Р. Барадулін прадстае перад чытачом - у кнігах “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег” і іншых - рэальнай, нявыдуманнай асобай свайго героя, які перажыў жах фашысцкіх блакад, бачыў і гнеў, і высакароднасць душы народа, гераізм сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца характэрным матыў вечнага чакання тых, хто не вярнуўся з вайны - бацькоў, мужоў, сясцёр і братоў.

Шырокі рэзананс набывае паэма “Блакада” (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе - ва Ушачах. Удалай аказалася паэма “Вяртанне ў першы снег” (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць. Але гэтай паэме ўжо бракуе той эпічнай грунтоўнасці, што была ўласціва знакамітай “Блакаддзе”…

Р. Барадулін адносіцца да паэтаў надзвычай эмацыянальных. Новыя кнігі вершаў - “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980) - пацвяржае гэту прыродную своеасаблівасць яго таленту, яго паэтычную канцэпцыю. У яго паэзіі па-ранейшаму шмат непасрэднасці жыццёвых “ліўняў”, матэрыяльнасці быцця, жывых аўтабіяграфічных фактаў. І цяпер асабліва цяплее голас паэта, калі ён дакранаецца сваім талентам да блакіту азёр, зелені бароў і лугоў роднай Ушаччыны, калі любуецца і захапляецца добрымі справамі сваіх землякоў. Так, ён не адмаўляецца ад традыцыйнай сваёй паэтыкі - умення прадметна і шматфарбна ўспрымаць навакольны свет. Аднак сёння ўменне гэтае ўсё часцей падпарадкоўваецца задачам пранікнення ў новыя “абсягі” рэчаіснасці і духоўнага свету чалавека, выхаду на больш мастацкі ўзровень мастацкага абагульнення. Сённяшнія творы паэта ў большай ступені пазначаны рысамі ў думлівасці і развагі.

Зборнік “Рум” разам з перакладам выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі “Блакітны звон Гранады” ў 1976 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы. Новыя рысы набывае паэтыка . У кнізе “Абсяг” пейзажы і краявіды будуюцца з адчуваннем унутранай перспектывы, шматпланавасці, з праекцыяй на духоўнае жыццё. Паэтычнае перажыванне набывае новы аб'ём і глыбіню. Якраз у пашырэнні асацыятыўнага кола душэўных адценняў бачыцца ўзбагачэнне рэалізму лірыкі Барадуліна. За прадметамі і праявамі жыцця ён хоча ўлавіць другі і трэці іх план, спасцігнуць іх неадназначнасць і філасофскую сутнасць.

Жыццёвы і дзейны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці” (адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі). Гэта - паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэлі з вышыні сучаснасці.

Паэт ідзе ў гісторыю, яму дапамагае багатае асацыятыўнае мысленне. Здаецца, што яму ўсё падуладна. “Дзён сівое прадзіва ніткаю суроваю на сцяжыну прадзеда памяць выкіроўвае”. Вершы Барадуліна адкрываюць нам нешта надзвычай істотнае, важнае ў маральным абліччы самога паэта і яго пакалення. Духоўныя крытэрыі суровага ваеннага і пасляваеннага часу для яго жывыя і актуальныя і сёння, нездарма ён патрабуе “так адзін аднаго паважаць, як пасля вайны паважалі!”. З гэтым пэўным чынам звязаны паказальны для сённяшняга Барадуліна матыў самааналізу і пераацэнкі каштоўнасцей: “Куды ж так імчаўся на злом галавы, каго я гукаў і шукаў?”. Паэта ўсё больш пачынае займаць тэма ўзросту, часу, чалавечай адказнасці за пражыты век.

Яго паэзія развіваецца ў бок шматмернага, аб'ёмнага паказу жыцця.

Яе рост непарыўна звязаны з ростам асобы, яе духоўным светам, стваральнай памяццю. “Вечалле” - так назваў сваю кнігу Барадулін, зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў: вечалле - веча - вечар - вечнасць… Паэзія, на яго думку, заклікана вярнуць асобе разуменне ўсеабдымнасці яе быцця, паказаць, на якой тоўшчы часу стаіць сённяшні чалавек.

Думка і пластыка - два крылы верша. Барадулін ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур'ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу.

Здзіўляе паэтычнае майстэрства рыфмы, гукапісу. Мастацкая форма мысліцца ім як форма змястоўная, пластычна-аб'ёмная.

Рыфмовыя сугуччы напаўняюцца ў яго разнастайнымі асацыяцыямі: кульмінацыя - кулямі нацыя, няшчадна - нашчадкам і г.д.

Р. Барадулін вядомы як майстар дэталі, у якой матэрыялізуецца думка, якая здольна вырастаць да сімволікі.

Жывапіс і пластыка паэта больш і больш насычаюцца філасофска-інтэлектуальным зместам. Разам з тым паглыбляюцца гістарычныя далягляды.

Сучасныя вершы і паэмы Р. Барадуліна сведчаць, што вяртанне да першаснага мастацкага мыслення, да старадаўніх вытокаў і каранёў - істотная рыса сучаснай беларускай паэзіі. Фальклорная спадчына і сёння ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуаьны вопыт класікаў.

Каб паўней адлюстраваць сучаснасць, ён усё настойлівей і з большай духоўнай патрэбай звяртаецца да фальклору. Барадулін і фальклор - удзячная тэма спецыяльнага даследвання. Гэта сувязь існуе на розных узроўнях. У яго паэзію ўвайшоў народны вобраз лёсу, які наканаваны паэту і які патрабуе вернасці. Пры ўсёй жыватворнасці фальклорнай паэтыкі яна патрабуе індывідуалізацыі і псіхалагізму. Барадулін ставіцца да яе актыўна. Ён пераасэнсоўвае змест фальклорных матываў. Часам паэт вельмі вынаходліва звяртаецца да цытавання народных песень (напрыклад, у вершы “Дробненькі дожджык дый накрапае..”), тактоўна і ўдала спалучаючы асобныя радкі са сваім вершам, стварае прыслоўі і прымаўкі.

Творчасць паэта шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад.

Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя - у зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.

Рыгор Барадулін, з'яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вядомых папярэднікаў, светачаў нашаг Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўвачы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

ГЛАВА 3. РЫГОР БАРАДУЛІН - МАЙСТАР-ЮВЕЛІР СЛОВА

Словатворчасць - асобная тэма ў дачыненні да яго паэзіі. Нават наватворы гучаць у Барадуліна зусім па-народнаму і добра ажыўляюць мову.

Словатворчасць для Р. Барадуліна вельмі характэрна: лацно, погарбы, харашба, галута, парух, прысмеркі, імасць, чалавека-земляня - гэтыя і іншыя словы ўзяты паэтам з дыялектнай мовы або створаны ім самім. А дзеясловы і прыметнікі: славянніца, галініцца, антэніцца, ратоўчы, стахлая…Любіць ён карыстацца прыслоўямі, іх у яго безліч, і ўсе карыстаецца крамяныя, свежыя: калодна, вульна, прадонна, прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна і г.д. Думаецца, што намаганні паэта ў галіне моватворчасці плённыя, яны супадаюць з агульным рэчышчам духоўнай дзейнасці народа як моватворцы.

Рыгор Барадулін - Паэт ад Бога, таму, напэўна, адчувае сябе свабодна і раскавана. Ён - майстар-ювелір слова, які граніць радок, стварае ўражанне віртуознай лёгкасці пісьма. Яму, быццам чараўніку, падуладныя словы, гук фарба. Свет паэзіі Барадуліна асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У чым сакрэт яго паэтычнага майстэрства? Чаму прачытанае ў Барадуліна асядае ў памяці, становіцца, нібы як тваё асабістае?. Уменне трапна і своеасабліва мысліць мастацкімі вобразамі, дакладнасць і згушчанасць метафарызацыі.

Рыгор Барадулін ашчадна, беражліва збірае, пераплаўляе народныя песні, легенды, паданні, павер'і, прыказкі, прымаўкі, загадкі, вобразы міфалогіі. Яго паэзія - своеасаблівая хрэстаматыя, па якой можна вывучаць фальклор. Народная песня ўваходзіць у яго лірыку разам з вобразам Маці. Ён чуў з дзяцінства, як “расой ішла песня босая”. І яна пераканальна увайшла ў яго паэзію, што цяжка адслаіць, паказаць, дзе народная, а дзе яго, паэтава.

Я здыму парчу,

Ножкі абвярчу.

Песню азяблую -

Сагрэць хачу...[1, c.38]

Песні, што ўплятаюцца арганічна ў яго творы, самыя розныя. Так у паэме “Блакада” песня маці не пяецца, а плачацца. Часта плача душа паэта па родных і блізкіх. Крык адчаю, крык роспачы выліваецца ў галашэнне.

Сіла таленту Барадуліна - у незвычайным багацці метафар. Ён непаўторны ў выкарыстанні параўнанняў:

“Інваліды - асколкі вайны”;[1,c.278]

“Вянкі цыбулі, як вянкі санетаў”.[1,c.156]

Яму пад сілу самая нечаканая рыфма: пасека-класіка, растрэсена-экспрэсія, Белавеж - белы верш.

Барадулін улюблёны ў слова па-свойму, па-барадулінскі: “ясны ясень”, “рабая рабіна”, “генцца вяз вязкі”.

Ён улюблёны ў найдрабнейшую часцінку мовы - гук.

Барадулін - маціпаклоннік. Вобраз маці ўзведзены ў ранг святых. Чытаючы вершы пра маму, дзівішся: вось як трэба любіць Маці, Радзіму, Мову.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Мы разгледзелі творчы і жыццёвы шлях вялікага беларускага паэта і прыйшлі да высновы: барадулінская паэзія - гэта перш за ўсё паэзія факта. Ён умее быць і легкадумна-гарэзным, і высокаўсхваляваны, і трагічна ўзрушаным. Адчуваецца вялікая эрудыцыя аўтара, глыбокае разуменне жыцця, страснасць натуры. Барадулін бачыць праз сябе. “Лёс да кожнага прыходзіць босы...”[2,c.143] Ну, а вытокі пашанлівых адносін да слова - ад маці. “Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...” [2,c.12].І яны ж - ад продкаў, ад вёскі, якая потам і расой здабывае хлеб і якая самім жыццём спасцігае вышэйшую філасофію быцця, якую паэт беражліва ўзяў з матчынай хаты ў жыццёвую дарогу.

Творчасць Рыгора Барадуліна - гэта споведзь душы, споведзь шчырая, гарачая, сыноўняя. Яго лірыка - шчырая размова, паэтычны раздум пра родную краіну, пра волю, пра савіх продкаў, генетычных і гістарычных. Мы адчулі, што паэт імкнецца стварыць свой паэтычны свет; адчулі барадулінскую рыфму, гуказапіс, метафарызм, што з? яўляецца апазнавальным пашпартам асобы паэта.

“Па рыфмах,- кажа Барадулін, - можна вызначыць, на якой мове паэт думае”[3, c.601]. На прыкладзе сваёй паэзіі ён паказаў невычэрпныя магчымасці роднай мовы. Творы яго, захоўвачы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Барадулін, Р. Свята пчалы: выбраныя вершы і паэмы / Р. Барадулін. - Мінск: Маст. літ., 1975. - 400с.

2. Барадулин, Р. Слаўлю чысты абрус / Р. Барадулін. Мінск: Беларусь, 1996. -272c.

3. Герцык, А. Паэтычны свет Рыгора Барадуліна/ А. Герцык//Роднае слова.-2012. - №2 - С.68-72

4. Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: У 4 т.4. кн.1 1966-1985/ НАН Беларусi, Аддз-не гуманiтар. навук i мастацтваў, Ін-т літ. Імя Я.Купалы; Навук. Рэд. У.В. Гніламедаў, С.С. Лаўшук.- Мінск.: Бел.навука, 2002. - 928 с.

5. Панчанка, П. Жытневы звон / П. Панчанка. - Мінск: Маст. літ., 2002. - 333с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.

    курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.