Спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы
Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 13.06.2016 |
Размер файла | 116,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
1. Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы
2. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь
3. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь
3.1 Праграмнасць стварэння міфа пра Беларусь
3.2 Абнаўленне нацыянальнага характару новага вольнага беларуса
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Перыяд канца 19-пачатку 20 ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх -- бурны рост У гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у лігаратуры атрымала назву Беларускага Адраджэння, гэта значыць аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.
“У артыкуле “Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу”, надрукаваным у “Нашай Ніве” за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы -- Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. “Яна лічылася “культурнаю”, ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія”. Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у 17 ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы 18 ст., -- руская. I у Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую гадзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жьшця” [1, с. 12].
Трэба адзначыць, што гэтае “ўваскрасенне” -- не простая ісціна, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове -- і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны.
А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за пашырэнне духоўнага багацця народа.
Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет “Наша доля” і “Наша Ніва”, часопісаў і альманахаў “Загляне сонца і ў наша аконца”, “Палачанін”, “Саха” і іншыя, -- усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.
Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага аддюстравання яго ў літаратуры -- шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.
Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва уласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.
I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка убачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.
Бурны усплеск этнічнай свядомасці -- гэта вынік прыходу ў літратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), -- якія і вызначылі змест і напрамак развіцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае светаадчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго велічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за усё энергіяй самога быцця, эмацыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, -- людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю. Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычнымі прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літаратурнай традыцыяй.
У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася у творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў 19 ст. У далейшым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку 20 ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і узбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай лггаратуры.
Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулым.
Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтычнаму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.
У сусветнай літаратуры 20 стагодзя Янка Купала - постаць давольна вядомая і прадстоўная. Яго творы ўвайшлі ў агульначалавечую культурную спадчыну, сталі набыткам усіх народаў свету.
Янка Купала… які неабдымна шырокі і разнастайный сэнс мае гэтае імя! Колькі ў ім светлага, узнеслага, уздымна-святочнага, прывабнага і колькі балючага, трывожнага і трагічнага!
Даследчык яго творчасці Ул. Гніламедаў сцвярджае: “у нацыянальнай свядомасці беларусаў Янка Купала займае такое самае месца, як А. Пушкін у расейцаў, тарас Шаўчэнка Ї ва ўкраінцаў, А. Міцкевіч Ї у палякаў, Павел Ї у славакаў, Хрыста Боцеў Ї у балгараў [2, с. 3]. Мы лічым, што з гэтай думкай нельга не згадзіцца, бо праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, падзеі, звычаі, гісторыю, прыроду, раскрыў свій характар, светапогляд і нравы, прад'явіў, інакш кажучы, сведчанне свайго існавання на Зямлі.
Беларускі паэт яшчэ пры жыцці абяссмерціў свае імя як выразнік дум і пачуццяў беларускага народа, як яго слаўны пясняр, вылікі грамадзянін, шчыры чалавек. Цяпер імя народнага паэта Беларусі вядома не толькі кожнаму беларусу, але і далёка за межамі нашай краіны, бо яно адносіцца да ліку тых слаўных імён паэтаў-наватараў, “якія працуючы для сучаснасці падрыхтоўваюць будучыню і ўжо таму не могуць наляжаць толькі мінуламу” [3, с. 13].
Янка Купала пражыў светлае, але нялегкае жыццё: і да рэвалюцыі, і ў савецкі час яно было напоўнена драматычнымі, а часам і трагічнымі калізіямі. З путаў на свабоду, з цемры да святла… гэты шлях разам з беларускім народам прайшоў і сам паэт. Сын беззямельнага арандатара, затым сам дробны арандатар, чорнарабочы бровара, бібліятэкар, супрацоўнік, а пасля і рэдактар адной з першых легальных беларускіх газет “Наша ніва” (1906-1915), народны паэт Янка Купала ўсюды і заўсёды быў з родным народам - і ў горы, і ў радасці. На нашу думку, менавіта гэта дазволіла яму “сэрца мільёнаў паслухаць біцця”, стаць яскравым летапісцам жыцця беларускага народа амаль ва ўсе важнейшыя гістарычныя моманты першай паловы ХХ стагоддзя,: у пераломны час рэвалюцыйных падзей у Расіі 1905-1907 і 1917 гадоў, у векапомны перыяд аднаўлення дзяржаўнасці ў Беларусі, ў 1918-1920 г.г., у драматычныя 30-я гады, у радасныя дні ўз'яднання беларускага народа ў адзінай дзяржаве (1939), у самы змрочны першы год фашысцкай акупацыі Беларусі ( чэрвень 1941 - чэрвень 1942).
Але беларускі пясняр быў не толькі мастацкім летапісцам народа. У розны час, у залежнасці ад абставін, тонкі і шчыры лірык станавіўся паэтам - грамадзянінам, то прарокеам, то філосафам, а то і ваякам “за долю, волю і народ”. Ягоная творчасць не толькі выяўляла рост сацыяльна-палітычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў, але і актыўна садзейнічала гэтаму росту, фарміравала грамадскі ідэал, нацыянальную самасвядомасць, абуджала гістарычную памяць - стала сцягам духоўнага адраджэння народа. “Тое, што абсалютная большасць насельніцтва былога “Северо - Западного края России” з так званых “палякаў”, “рускіх”, ці проста “тутэйшых”, паступова сталабеларусамі, усвядоміла сябе як народ, такі ж самы, як астатнія славяне, тое, што народ захацеў заняць / і ўрэшце заняў! / свой пачэсны пасад між народамі” - атрымаў дзяржаўнасць, а ў канцы ХХ стагоддзя і дзяржаўную незалежнасць, Ї ва ўсім гэтым агромністая заслуга Янкі Купалы”, Ї даказвае Ул. Гніламедаў [4, с. 44].
З кожным годам усё большы прамежак аддзяляе нас ад таго гістарычнага перыяду, кали жыў і тварыў геніяльны Янка Купала. За марывам гадоў падчас цяжка ўбачыць вострую актуальнасць, надзённасць, тую ці іншую падзейную абумоўленасць асобных яго твораў. Аднак часавая адлегласць разам з тым дазваляе разглядзець многае з таго, што зблізку не так і заўважыць. Мы лічым, што сёння шмат выразней, чым калісьці, бачыцца агульначалавечая сутнасць паэзіі Янкі Купалы. Надзвычай глыбока зазірнуўшы ў душу спачатку прыгнечанага, а затым сацыяльна і нацыянальна разняволенага селяніна-беларуса, ён тым больш стварыў аптымістычную кардыяграму “ачалавечання” чалавека працаўніка. Такая кардыяграма набывае асаблівае значэнне ў кантэксце, якая вядзецца ў многіх месцах нашай краіны.
Янка Купала паўстае перад намі і як арыгінальны паэт-філосаф са сваёй паэзіяй жыцця, месца і ролі чалавека ў ім. Мы, у прыватнасці, захапляемся канкрэтнымі перыпетыямі, апісанымі ў яго шматлікіх вершах, паэмах, драматычных творах, убіраем у сябе думкі, назіранні, эмоцыі, увасобленыя ў гэтых творах. І мы, безумоўна, не можам прайсці міма праблем, якія па-свойму стварыў і вырашаў народны пясняр: дабра і зла, сацыяльнай справядлівасці, маральнай адказнасці, жыцця і смерці, задавальнення і помсты.
“Творчасць Янкі Купалы -- нібыта шырока расчыненае акно ў свет усёй беларускай паэзіі першай паловы 20 стагоддзя”, -- слушна заўважае Уладзімір Гніламёдаў [4, с. 47]. Працягваючы яго думку, мы можам толькі дадаць, што адсюль, з акна Купалавай паэзіі, лепш бачацца не толькі тыя магісіральныя шляхі па якіх ішла беларуская літаратура, а нават узбочныя сцежкі і дарожкі. Відаць выразна і тое, ўто гэтыя шляхі тварыў ніхто іншы, як Янка Купала разам з другім магістрам беларускага слова -- Якубам Коласам. І як бы ў свій час не ставіліся “ў рожкі са старымі” некаторыя з маладых беларускіх літаратараў -- сучаснікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, сёння іх творы свецяцца прывабным святлом паэтычнасці ў вялікай ступені дзякуючы суседству з выдатнымі творамі класікаў. Гэтак пачынае свяціцца люмінісцэнтная лямпа, калі побач з'яўляецца магутная крыніца электроннага выпраменьвання…
Купала -- паэт з магутным талентам, магутнай творчай фантазіяй. Ён прыйшоў у літаратуру з высокімі патрабаваннямі да жыцця, з ідэалам чалавека вялікага, гарманічнага прыгожага ва ўсіх праявах сваёй жыццядзейнасці:
Пад упадай сваёй будзе меці
Як ёсць усё чыста на свеце,
Ён будзе ўсіх чыста дужэй,
Ён будзе ўсіх чыста мудрэй
Так будзе ён узорам прыроды,
Сам найдасканальшая роду,
І будзе цар гэты навек
Названне насіць -- чалавек [5, т. 3, с. 154].
Вось гэты ўзвышаны, па сутнасці сваёй рамантычны ідэал сутыкнуўся з марай непрыгляднай, змрочнай, “нізкай”, якая з ідэалам паэта не мела нічога агульнага. Разрыў паміж марай і жыццём быў амаль поўны.
Такім чынам, на падставе вышэй сказанага, мы маем ўсе падставы, каб сцвярджаць, што ў творчасці Янкі Купалы шмат прарочага, яна прасякнута неспакоем, у ёй спалучыліся вера і сумленні, рэальнасць і ілюзіі, надзея і адчай, погляды ў мінуўшчыну і будучыню.
Пра паэта напісана шмат фундаментальных прац, а таксама водгукаў і выказванняў. Выключна высока ставіў яго талент Антон Навіна: “Глыбока абцяты народны дух, -- адзначыў ён, -- здольнасць схопліваць самае істотнае ў рэчах і з'явішчах, утоены гумар -- усё гэта злучылася ў Купалы ад самага пачатку з лёгкасцяй мовы, пачуццём рытму, сілай экспрэсіі і музыкальнасцяй. Усё нашае нацыянальнае сілай творчага таленту свайго Янка Купала падымае на вышыню агульналюдскага разумення, знаходзячы ў ім і адбіраючы цэннасці агульналюдскае вагі. Гэта перад усім -- вялікая краса і дух волі, гэта -- магутны парыў да вызвалення і цела і духу народа, гэта імкненне да чалавечнасці” [2, с. 7]. Нельга не згадзіцца з гэтай думкай, бо Янка Купала, абапіраючыся на багатыя традыцыі мінулага ў лірычных вершах, паэмах, драматургічных творах, публіцыстыцы шырока і разнастайна адлюстраваў новы ўздым адраджэння нацыянальнай культуры і свядомасці ў беларускім народзе. Яго паэзія прывіла беларусу любоў да жыцця, падтрымлівала веру ў яго каштоўнасці, лячыла ад пасіўнасці, абуджала творчую актыўнасць. Назіраючы над сацыяльна-ролевым становішчам чалавека, паэт выявіў глыбокую цікавасць да яго самога, яго ўнутранага свету і духоўных магчымасцяў, паказаў шматаблічны і шматгалосы свет беларускай прыроды, яе непарыўную сувязь з чалавекам. У хцівых, гвалтоўных адносінах да прыроды, у імкненні эгаістычнага прысвоіць сабе яе багацці і прыгажосць караніцца, на думку паэта, злачынства, за якое чалавеку давядзецца адказваць. У пошуках новай, праўдзівай канцэпцыі свету і месца чалавека ў ім Янка Купала асвойваў сучасныя яму ўніверсальна-ўсехопныя ідэі, ішоў шляхамі сусветнай культуры. Кіруючыся да сонца, думка паэта не адрывалася ад зямлі. Як прарок ён ведаў, прадчуваў, што наперадзе ўсіх чакаюць новыя вялікія выпрабаванні і рыхтаваў да іх беларускі народ.
Сучасная літаратура ў сваіх глыбінных пошуках наследуе традыцыі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сёння мы імкнемся спасцігнуць іх спадчыну глыбей, адчуваем, што яна здольная адарыць нас духоўнымі каштоўнасцямі і энергетыкай адраджэння, дапамагчы ў разгадцы таямніцаў нацыянальнага быцця і характару, павысіць жыццёвы пошук сучасніка.
Мэта курсавой работы -- раскрыць спецыфіку міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы.
Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:
Ї асэнсаваць літаратурную спадчыну Янкі Купалы з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
Ї па-новаму перачытаць лірыку Янкі Купалы, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;
Ї раскрыць сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа;
Ї выявіць асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь;
Ї ацаніць наватарскія здабыткі Янкі Купалы ў мастацкім увасабленні задумы, у міфа пра Беларусь.
Аб'ект даследавання -- лірыка Янкі Купалы.
Прадмет даследавання -- спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы.
1. Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы
Праблема міфалагізацыі Ї адна з самых важных і актуальных у сучасным літаратуразнаўстве. Літаратурная міфатворчасць Ї гэта сродак мастацкага засваення рэчаіснасці, сутнасць якога, на думку В. Каваленкі, заключаецца ва ўменні мастака бачыць паэзію ў простым і будзённым, ствараць са звычайнага нешта таямнічае і загадкавае, адухаўляць рэчаіснасць. Іншымі словамі, спецыфічнай асаблівасцю фальклорна-міфалагічнага асэнсавання свету ў літаратуры з'яўляецца яго паэтызацыя, моцнае ўнутранае выяўленне пачуццёвага перажывання. Па прычыне таго, што міф Ї “максімальна абагулены вопыт” чалавецтва, то ва ўсе часы ён застаецца крыніцай, якая жывіць творчую фантазію. Старажытны светапогляд уплываў на ідэйна-тэматычны змест, вобразную сістэму, паэтычныя сродкі фальклорных твораў. На язычніцкіх рэлігіях вырастала хрысціянства, якое ўбірала ў сябе распрацаваныя імі ідэі, але прыстасоўвала іх да запатрабаванняў свайго часу. Біблія Ї таксама збор міфаў, у якіх разуменне светабудовы асэнсоўваецца на больш высокім узроўні абагульнення.
Міфалогія з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў літаратараў сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны на старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19-га стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім (“Шляхціц Завальня”). Сустракаем гэтыя ж вобразы ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка.
Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогія Ї гэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру.
Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя асаблівасці:
1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды;
2) міфы ў канкрэтна-вобразнай форме вытлумачвалі з'явы жыцця;
3) міф - з'ява сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні. Міф - сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва;
4) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз канкрэтнасць;
5) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не з'яўляюцца чыстай фантазіяй.
Вобразы міфа - гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне.
Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён сам, што прырода таксама мае душу. Характэрна дзейснае ўспрыняцце наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей.
Паганства - гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было вузкалакальнай з'явай. Асновай яго з'яўляецца паняцце закона гармоніі грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных рэлігійна-філасофскіх сістэмах. Многія паганскія традыцыі захаваліся пасля прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове абодвух. Паганства Ї чалавек і прырода. Хрысціянства Ї чалавек і грамадства. Паганства Ї цела, хрысціянства Ї душа.
Міф Ї адна з асноў літаратурнай творчасці. 3 большым або меншым поспехам да фальклорна-міфалагічных вытокаў звярталіся амаль усе прадстаўнікі беларускай літаратуры. Так, адметнай асаблівасцю аўтарскага светабачання ў “Слове аб палку Ігаравым” ёсць анімістычнае ўспрыманне прыроды. Багаты змест Бібліі дае матэрыял для роздумаў Ф. Скарыне. У XIX ст. з'яўляецца своеасаблівы стылёвы накірунак: “фальклорна-міфалагічны”, або “рамантычна-этнаграфічны”. Яго закладвалі сваёй творчасцю В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі і інш. I калі для іх фальклор і міфалогія часта яшчэ толькі плод засваення, то ў творчасці пісьменнікаў пачатку XX ст. (Я. Купалы, М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Гарэцкага) гэта “ўжо цалкам мастацкае адкрыццё на народным”. Найбольш грунтоўным і цэласным даследаваннем сувязей міфалогіі і беларускай мастацкай творчасці з'яўляецца манаграфія В. Каваленкі “Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры”. Даследчыкамі заўважана, што зараз найбольш папулярная ў свеце творчасць пісьменнікаў, для якіх уласціва стварэнне ўласных міфапаэтычных сімвалаў (Т. Ман, Г. Маркес, А. Маравія і інш.).
“Важнейшая тэндэнцыя ў развіцці беларускай паэзіі апошніх пятнаццаці гадоў 20 ст. -- міфалагізацыя”, Ї указвае А. Бельскі [6, с. 195]. Міфалагізм сучаснага паэтычнага мыслення звязаны з вяртаннем да класічнай літаратурнай традыцыі міфатворчасці. Зварот да фальклорна-міфалагічных вытокаў стаўся невыпадковым. Яшчэ ва ўмовах занядбання нацыянальнага пачуцця, культывавання інтэрнацыянальных поглядаў палітызаваных ідэйна-творчых арыентацый у паэтаў нарадзілася цяга да першакрыніц беларускай духоўнасці і культуры, да стварэння мастацкіх структур з выкарыстаннем багатага вопыту народнай міфасвядомасці.
Міфалогія для Янкі Купалы, як і некалі для многіх беларускіх паэтаў 19 -- пачатку 20 ст., зрабілася крыніцай духоўна значнасці вобразатворчасці, асновай для выяўлення народнага менталітэту, роздуму пра лёс чалавека, праблемы дабра і зла, жыцця і смерці, іншыя адвечныя пытанні і хвалюючыя праблемы сучаснасці.
Адметнасці нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы, якая робіць яе вобразную сістэму яркай і непаўторнай, з'яўляецца яе творчае выкарыстанне (наяўнасць) шматлікіх міфалагічных персанажаў, створаных як фантазіяй народа, так і фантазіяй самога паэта. Вера ў духаў прыроды, культ Прыроды ў цэлым, уласцівыя светапогляду продкаў, адлюстраваліся ў творчай спадчыне класіка, сталі асновай купалаўскага міфалагізму. Выкарыстанне Янкам Купалам народнай міфалогіі было абумоўлена як унутранымі прычынамі (уплывам народнай беларускай міфатворчасці, а таксама характарам таленту класіка як неарамантыка), так і знешнімі (панаваннем у тагачаснай еўрапейскай літаратуры сімвалізму як адной з выяў мадэрнізму). Цікавасць даследчыкаў да купалаўскіх вобразаў міфалагічных істот, прыўнесеных паэтам з народных уяўленняў і вераванняў, іх семантыкі і літаратурнасці паходжання праяўляецца ў многіх навуковых працах (М. Грынчык, А. Лойка, I. Навуменка. В. Каваленка, П. Васючэнка, В. Максімовіч і інш.). I разам з тым даследаванне гэтых персанажаў па-ранейшаму застаецца неабходным і актуальным, паколькі дае магчымасць усебакова разгледзець архетыпы нацыянальнай міфалогіі.
На думку В. Каваленкі, усе значныя творы ў беларускай літаратуры на пачатку 20 ст. увязваліся ў падтэксце з ідэяй барацьбы духоўнага і бездухоўнага, і адпаведна памкненні аўтараў былі спалучаны з жаданнем абудзіць духоўнае ў чытачах. Зварот да міфалогіі і выкарыстанне ў якасці дзейных асоб міфалагічных персанажаў засведчыў “перш за ўсё аб узмацненні рамантычнай тэндэнцыі ў беларускай літаратуры” [19, с. 136]. Прычым заўважаецца, што “міфалагізацыя творчасці наймацней выявілася ў самых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў, чыя творчасць найцясней была звязана з сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым рухам (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, 3. Бядуля, М. Гарэцкі)” [19, с. 136], а абранне Купалам міфалагічнай вобразнасці ў якасці дамінантнзй, гэтаксама як і цікавасць Купалы да міфалогіі. В. Каваленка тлумачыць тым, што паралелі з міфалогіі былі найбольш блізкімі і даступнымі беларусу: “Іменна міфалагічныя вобразы становяцца на нейкі час самымі неабходнымі і самымі народнымі сродкамі мастацкай паэтызацыі ў беларускай літаратуры, бо ў іх чалавек захоўвае сваю цэльнасць, якой не было ўжо ў мастацкіх творах пісьменнікаў, якія ставілі праблемы духоўнага жыцця ў іх самакаштоўным і таму ізаляваным развіцці. Янка Купала “вяртаў” у беларускую літаратуру цэльны і таму асабліва пераканальны для селяніна вобраз чалавека, які ўнутрана быў цесна звязаны з даўнім светаадчуваннем народа” [19, с. 187]. Выкарыстанне міфалагічных персанажаў дазваляла “распазнаць агромністыя сілы зла, што паўстаюць на стваральных шляхах чалавека і чалавецтва. Адчуць і перадаць рэальную небяспеку зла, убачыць яго канкрэтны і разам з тым абагульнены твар у існуючай рэчаіснасці, у душах людзей азначала для Янкі Купалы садзейнічаць абуджэнню і ўмайаванню добрых пачаткаў жыцця, служыць справе народа” [19, с. 176].
Прыведзенае меркаванне В. Каваленкі наконт унутрылітаратурных працэсаў, што адбываліся ў беларускай літаратуры на пачатку 20 ст., тлумачэнне навукоўцам прычын і асаблівасцей купалаўскага міфалагізму, на нашу думку, з'яўляюцца слушнымі і актуальными з-за чаго і выкарыстоўваем згаданыя назіранні ў якасці зыходнай тэорыі пры даследаванні купалаўскай сістэмы міфалагічных персанажаў. Уяўляецца вельмі важным вылучыць і прааналізаваць найбольш значныя вобразы міфалагічных персанажаў, выкарыстаных і адлюстраваных у нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы, даказаць, што гэтыя вобразы ужываюцца Купалам як сродак сімвалізацыі (найперш Ї для стварэння “другой”, нябачнай рэальнасці), што іх семантыка сугучная славянскай міфалагічнай традыцыі. Наша задача Ї разгледзець асноўныя купалаўскія вобразы міфічных істот (Чарнабог, змей, чорт і інш.), выявіць адметнае і агульнае ў іх семантыцы са славянскай міфалогіяй, а ў некаторых выпадках і з сусветнай. Навізна даследавання ў тым, што тут упершыню разглядаецца падрабязна спецыфіка выкарыстання ў нашаніўскай паэзіі Я. Купалы асобных, маладаследаваных раней вобразаў міфічных істот.
У вершах “У вечным боры...”, “3 песень беларускага мужыка”, “Русалка”, “Хохлік”, “Дзе ні вылеці з няволі...”, “Забытая карчма”, “Люлі, люлі, мужычок!”, “Ноч за ночкай”, паэме “Сон на кургане” Купала стварае малюнкі міфалагічнай рэальнасці, у якой дзейнічаюць і пануюць “цемнатворы”. Звычайна іх актыўнасць успрымаецца як гулянні. баляванні, на якія збіраюцца самыя розныя істоты: ведзьмы, чэрці, знахары-вужы, ветры, віхры, сабакі, ваўкалакі, а разам з імі Ї пан, чыноўнік і мужыцкае гора (верш “Дзе ні вылеці з няволі...”); чэрці, ведзьмы, ваўкалакі, чорт, рабін (верш “Забытая карчма”), у вершы “Люлі, люлі, мужычок!” называюцца таксама скарпіякі, якія не сустракаюцца ў беларускім фальклоры. Купала свядома нагрувашчвае адмоўныя вобразы спараджэнняў начной цемры для мастацкай перадачы гулянняў нечысці, а менавіта для ўзмацнення ўражання жахлівасці такіх малюнкаў. Начное жыццё, вобразы “цемнатвораў” дапамагаюць паэту алегарычна адлюстроўваць тое, што адбывалася ў жыцці, у час, калі просты народ “спіць”, Ї такое значэнне вобразаў гулянняў нечысці знаходзім ва ўсіх згаданых творах, пры гэтым змешваецца рэальнае і ірэальнае, міфалагічнае і фантастычнае. Купала не прытрымліваецца паслядоўнасці ў згадванні міфалагічных істот, яны ўсе ўспрымаюцца як персанажы з аднаго семантычнага рада, варожыя і небяспечныя для чалавека, а іх панаванне, перамога над соннай рэчаіснасцю, над сонным народам скандэнсавана перадаецца паэтам праз вобраз ночы, начной цемры:
Атуманіла ночанька цёмная
Нашы нівы і нашы сялібы
I ўсім песню пяе непрытомную,
запацеўшыя звонячы шыбы [5, т. 4, с. 231].
Ноч адухаўляецца-набывае якасці жывой істоты: ноч шалее Ї чытаем у вершы “Роднае слова”, “цемра з нетрай скача скокі” (верш “У купальскую ноч”). На думку паэта, менавіта цемра-мачаха скаціла народ “у багну бядноцця” (верш “Беларус”). Навакольнае жыццё успрымаецца паэтам і як “хаос быцця” (верш “Чаму?”). Бязладдзе, стомленасць ад пакутніцкага жыцця Ї змест і назвы верша “Знямога”, у якім персаніфікуецца вобраз Хаосу.
Дзейнасць “цемнатвораў”, акрамя іх вясёлых і бесклапотных гулянак, перадаецца Купалам праз вобраз дзіва-жніва, якое яны
Жнуць, збіраюць...
У сонным полі, у горкай долі [5, т. 4, с. 348].
Сумесна з Чорным Богам яны
Твораць, мораць яснагляды;
Веюць, сеюць плесні ў песні
На палаці ў кволай хаце [5, т. 4, с. 379].
Малюнак дзіва-жніва, на якое Чорны пасылае відмаў, і яго вынікі больш падрабязна адлюстраваны ў паэме “Сон на кургане”. Учынкі “цемнатвораў” у цэлым накіраваны на спараджэнне і ўмацаванне бязладцзя, хаосу ў жыцці. У Купалы, апрача “цемнатвораў”, сустракаем “цемратворцаў” Ї так ён называе ворагаў свайго народа (верш “Блізкім і далёкім”).
Вобраз Чарнабога ў яго супрацьстаянні Белабогу знаходзім у раздзеле “Сяўба” паэмы “Яна і я”, дзе ёсць зварот да зярнятаў:
Маліцеся да бела бога чуйна
I чорнага не гнеўце бога [5, т. 4, с. 246].
Купалаўскі селянін, падобна да гэтых зярнятаў, жыве з думкамі пра двух багоў. спрыяльнага і злога, залежыць ад іх волі, вымушаны падпарадкоўвацца ёй. Ёсць і асобны верш “Чорны Бог”, з якога можна лепш зразумець уяўленне Купалам гэтага міфалагічнага персанажа.
Наяўнасць супрацьстаяння Чарнабога і Белабога Ї як увасаблення дуалізму святла і цемры, светлых, добрых сіл і цёмных, нячыстых - выяўляецца ў геаграфічных назвах мясцовасцей, прыклады якіх прыводзіць, у прыватнасці, А. Афанасьеў. Як лічыць даследчык, “паміж боствамі святла і цемры, цяпла і холаду адбываецца вечная, бясконцая барацьба, таму што абагатвораныя ў іх прыродныя з'явы несумяшчальныя і ўзаемна выключаюць адна другую” [20, с. 272].
Паводле А. Галана, Чарнабог супадае з Трыглавам, а значыць Ї ён бог зямлі. Да таго ж ён ведае лёсы людзей. “У архаічных уяўленнях “чорнае” асацыіравалася не са злом, а з цемрай падзем'я (дзе жыў Чарнабог)” [21, с. 189]. “Прадстаўляць зямлю Ї далека не адзіная функцыя Чарнабога. Ён, акрамя таго, прадстаўляў уяўны падземны свет, г. зн. апраметную, воды “нізу” Сусвету (рэкі, моры, акіян), лічыўся бацькам Сусвету, быў уладаром агню, апекуном земляробства і рамёстваў, у выглядзе вогненнага змея (г. зн. маланкі) ствараў навальніцу, быў гаспадаром іншасвету” [21, с. 189]. Найбольш традыцыйныя характарыстыкі Чарнабога адносяцца да яго антрапаморфнага вобразу Ї “велікан” і “стары”. Веліканам ён лічыцца таму, што яму прыпісваюцца звышнатуральная моц, сіла, а старым Ї бо яго ўспрымалі першапродкам. “Чарнабог, мяркуючы па сярэдневяковых пісьмовых звестках, лічыўся вытокам зла” [21, с. 189].
У вершы Янкі Купалы Чорны Бог вылазіць “з дзікіх багнаў, перавалаў”, зіяе цемрай, выклікае “цемнатвораў”. Паэт стварае малюнак агню, якім гарыць Чорны Бог. У канцы верша ўсё ж выказваецца ўпэўненасць у перамозе дабра над злом:
Папанейся, развугляйся,
Змейны Чорны Бог,
Ты йшчэ з Белым не зраўняўся,
Ты яго не змог..” [5, т. 4, с. 251].
Як адзначае В. Каваленка, Чорны ў паэме “Сон на кургане” аднатыпны з Чорным Богам з аднайменнага верша. Чорны вартуе скарб на замчышчы, ён не бачны для Сама, калі каменціруе яго словы. На замчышчы Сам змагаецца з Чорным за закляты скарб, і Чорны неаднаразова выбівае сякеру з рук Сама. Узяўшы ад лёкая саганок з золатам, Чорны плаціць відмам золатам, а “таварышы”, якіх прывялі відмы, кідаюць у саганок колькі медзякоў. Паводле меркавання П. Васючэнкі, купалаўскі Чорны выступае спробай персаніфікацыі сусветнага разладу, “крыніца якога нейкая недасяжная субстанция, схаваная ў глыбінях Сусвету, варожая, агрэсіўная або абыякавая да чалавечых турботаў” [22, с. 12].
Пры аналізе вершаў і паэм Янкі Купалы выяўляецца, што іншыя “цемнатворы” таксама апрацаваны аўтарскай фантазіяй, і толькі некаторыя іх рысы супадаюць з міфалагічнымі ўяўленнямі. Адным вобразам Купала прысвяціў асобныя вершы (напрыклад, “Хохлік”, “Русалка”, “Ваўкалак”), а некаторыя міфалагічныя персанажы сустракаюцца ў творах толькі як мастацкія дэталі, выкарыстаныя ў асноўным для адлюстравання адмоўнага, варожасці міфалагічнай рэальнасці ў адносінах да чалавека.
3 Чарнабогам ідэнтыфікуюцца змей і дракон. У творах Купалы пераказваецца павер'е, згодна з якім змей прыносіць грошы, што з'яўляецца адной з характерных рыс міфічнага змея: “Ён можа зрабіць багатым таго, хто яму спадабаецца... Паданні пра змея, які можа ашчаслівіць, адарыць, вядомы ў многіх народаў... У міфалагічных уяўленнях змей лічыўся валадаром і ахоўнікам скарбаў; адсюль і павер'е пра тое, што ён можа адарыць імі” [21, с. 189], Ї адзначае А. Галан. Такі міфалагічны вобраз змея сустракаем у вершах “Люлі, люлі, мужычок”, “3 песень беларускага мужыка”.
Змяя Ї у вышэйшай ступені складаны і універсальны міфалагічны сімвал. “Сімвалічнае значэнне змяі полівалентнае. Яна можа быць і мужчынскага полу, і жаночага, а таксама можа нараджаць самую сябе. Як істота, якая забівае, яна азначае смерць і знішчэнне; як істота, якая перыядычна мяняе скуру, Ї жыццё І ўваскрэсенне... Гэта сімвал сонечны, хтанічны, сексуальны, пахавальны, ён увасабляе праяўленне сілы на любым узроўні, крыніцу ўсяго патэнцыяльнага як у матэрыяльнай сферы, так: ў духоўнай, цесна звязаны з канцэпцыяй і жыцця, і смерці” [11, с. 47]. У творах Купалы змеі, гадзіны, вужы, п'яўкі выкарыстоўваюцца ў якасці адмоўных вобразаў. У людзей могуць быць сэрцы гадзінаў (верш “К зорам”), “нутро вужоў” (верш “Слугам алтарным”). Часта вобразы гадаў ужываюцца ў пераносным сэнсе Ї пад імі падразумяваюцца ворагі, якія высмоктваюць з чалавека сілы (напрыклад, вужы, п'яўкі ў паэме “Зімою”). Паэт прыкмеціў, што паны называлі сялян словам “гад”, і ў некаторых творах адлюстраваў гэта:
Штось украдзеш, штось заробіш,
Вось І сыт я, гад, мужык [5, т. 3, с. 243],
тое ж і ў паэме “Адвечная песня”. Калі вобраз вужай можа ўжывацца ў нейтральным кантэксце і нават выклікаць спачуванне чытачоў
Як вужака, калісь
І я віўся ў жальбе [5, т. 3, с. 357] Ї
перажывае, што кепска жывецца, герой верша “За чаркай”; у такім жа значэнні ўжываецца выраз “віцца, як вужака” ў вершы “У купальскую ноч”), то вобраз гадзін Ї заўсёды адмоўны і часта сімвалізуе ворагаў:
А хтось гікне, дзіка рыкне
На бліск сонцавы жывы, Ї
Гэта стогны гадзін чорных,
На сеітанні крык савы [5, т. 3, с. 328].
У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы асаблівае месца адведзена вобразу чорта, які таксама з'яўляецца ўвасабленнем адмоўнага. Чорту ўласціва здольнасць запанаваць над душой чалавека (вершы “Любімось, мае суседзі!”, “Далей і болей...”). Чорт называецца праклятым (верш “Дзе б і праўда жыла...”), нагадваецца, што ён мучыць душу чалавека ў пекле (верш “Мая доля”). Злачынства пана Лаўчынскага Купала паказвае праз удзел у ім чорта (паэма “Адплата кахання”).
Знаходзім у творах і здольнасць чорта да пярэваратніцтва. Паводле міфалогіі, чэрці могуць прымаць выгляд чорнага ката, чорнай сабакі, чалавека, дзіцяці, часта ператвараюцца ў свінню, змяю, шчулака, ваўка або сароку і ніколі не ператвараюцца ў карову і пеўня. У вершы “3 кірмашу” чорт ператвараецца ў паніча, а потым Ї у зайца. У вершы “Дзе б і праўда жыла...” з чортам суадносіцца пан:
Чорт ляціць, і крычыць, і быдляча ўсё, ўсіх [5, т. 3, с. 257].
Як слушна заўважыў В.А. Каваленка, “фігура чорта не страчвае сваей традыцыйнай міфалагічнай сутнасці ні ў фальклоры, ні ў літаратуры. Гэта па-ранейшаму ўвасабленне ўсяго нізкага, разліковага, практычнага і здрадлівага ў жыцці [19, с. 86]. Пры гзтым “слова чорт нярэдка ўжываецца як абагульненае абазначэнне нячыстай сілы наогул” [15, с. 135]. Значэнне вобраза чорта ў нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы ў цэлым адпавядае народным уяўленням. Чорт удзельнічае ў стварэнні хаосу, разладу ў жыцці (верш “Разлад”).
Ліха, паводле міфалогіі ўсходніх славян, Ї “персаніфікаванае увасабленне злой долі, гора. У казках Ліха паўстае ў вобліку худой жанчыны без аднаго вока, часам Ї веліканшы, якая пажырае людзей, сустрэча з ім можа прывесці да страты рукі або пагібелі чалавека” [15, с. 244]. “Жыве Ліха на старым млыне, спіць на ложку з чалавечых касцей. Ідзе Ліха Ї дрэвы звальвае, горы разбурае, рэкі-азёры засыпае. Ні шкадавання, ні спагады: жывое сустрэне Ї ці звера, ці чалавека Ї затопча, разарве і з'есць. Нязграбнае, крыважэрнае, лютае Ї само увасабленне зла. Імя Ліха стала хадзячай назвай і займае месца у сінанімічным радзе побач са словамі “бяда” “гора”, “няшчасце”” [23, с. 111]. Злыдні, згодна з уяўленнямі славянскіх народаў, звычайна жывуць разам з Ліхам Аднавокім на млыне і прыслугоўваюць яму. Аднакзрэдчас яны могуць сяліцца ў якім-небудзь падворку. Чалавек, у якога ў хаце пасяліліся злыдні, ніколі не выберацца з галечы [23, с. 72]. Вобраз Ліха ў Купалы не аднавокі, ён мае іншую характэрную рысу Ї станогасць:
Станогае Ліха-Нядоля
Валочыииа з поля на поле;
А вочы ў яго Ї што ў начніцы,
А рукі ў яго Ї чараўніцы [5, т. 4, с. 354].
Яго крокі па зямлі суправаджаюцца крывёй і крыўдай, на яго шляху знішчэнне і смерці. У цэлым купалаўскі персанаж Ліха адпавядае міфалагічнай традыцыі, а яго “станогасць” надае яму большую маштабнасць, большы размах яго дзеянням. Вобразы ж злыдняў у творах Купалы, як правіла, маюць пераноснае значэнне: злыдні абазначаюць ворагаў (вершы “Да сваіх думак”, “Аратаму” і інш.). Злыдні плот ставяць бедамі (верш “Шлях мой...”), ганяюць беззямельнага “з куга ў куток” (верш “3 песень беззямельнага”). Увогуле для абазначэння ворагаў паэт часта выкарыстоўвае вобразы нечысці Ї злыдняў, злых духаў, упыроў, крывапіўцаў (вершы “Перад вісельняй”, “У шынку”, паэма “Бандароўна” і інш.).
Ваўкалак у славянскай міфалогіі Ї чалавек-пярэварацень, які валодае звышнатуральнай здольнасцю “ператварацца ў ваўка, а потым Ї зноў станавіцца чалавекам” [24, с. 30]. Ваўкалакі бываюць прыроджаныя і зачараваныя. Матыў ператварэння ў ваўка быў шырока распаўсюджаны ў міфалогіі Старажытнай Грэцыі. 3 ваўкалакам Купала параўноўвае Машэку (паэма “Магіла льва”). У вершы “Ваўкалак” раскрываецца купалаўскае разуменне гэтага вобраза:
Не кеміць ні крыўды, ні жалю,
Ні наспаў магільных, ні пліт [5, т. 4, с. 247].
Сэнс верша Ї выкрыццё забабонаў, якія жывуць у свядомасці людзей шмат гадоў: вера ў ваўкалакаў
Малітвы на губы наводзе,
Як лістам, трасе цемнатой [5, т. 3, с. 107].
Гэтаксама і ў іншых творах паказваецца жывучасць народных павер'яў (вершы “Запушчаны палац”, “Крыжы”, паэма “"Сон на кургане” і інш.).
У беларускай міфалогіі вядома сінанімічная назва дамавіка Ї хоплік [15, с. 231]. Аднак у Купалы ёсць вобраз хохліка, магчыма, цалкам прыдуманы паэтам. У вершы “Даўгажданая”, прысвечаным тэме кахання, “хохлік бегаў ля варот”. Пры гэтым купалаўскі хохлік звязаны з лесам (верш “Хохлік”), у лесе ён на нечым іграе, пад яго музыку “аджываюць смех і слёзы”, прычым успрымаюць музыку хохліка толькі міфалагічныя істоты: чары, лясун, ваўкалак, ведзьма. Кветка ў час гэтай музыкі чахне, ліст на дрэве Ї трасецца. Амбівалентную сутнасць музыкі хохліка, яе суадносіны са святлом і иемрай добра адлюстроўваюць наступныя радкі:
Хохлік грае, ведзьма скача,
Ноч смяецца, сонца плача [5, т. 3, с. 215].
Вобраз дзеянняў хохліка, які
царскаю каронай
Карануе у сусееты
Сухалесы, пустацветы [5, т. 3, с. 217],
мае таемны міфалагічны падтэкст, і яго поўны сэнс застаецца загадкай для купалазнаўцаў
Такім чынам, праз прааналізаваныя вобразы міфалагічных персанажаў у нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы рэалізуюцца другія кампаненты бінарных апазіцый дабро Ї зло, жыццё Ї смерць. Ноч (цемра), хаос, Чорны Бог, змей (гады), чорт, Ліха, злыдні, ваўкалак, хохлік і іншыя вобразы прадстаўнікоў міфалагічнай рэальнасці, якія жылі ў свядомасці сялян у выглядзе міфалагем, станавіліся для паэта галоўнымі вобразамі адлюстравання бед і цяжкасцей рэчаіснасці пачатку 20 ст. Ужываючы вобразы міфалагічных істот, паэт не прытрымліваўся іх традыцыйнага значэння, вядомага з народнай дэманалогіі, прыбягаў да фантазіі, гэта прыводзіла не толькі да змянення іх асобных рыс (напрыклад, станогасць ліха), але і да стварэння абсалютна новых, індывідуальна-аўтарскіх міфалагізаваных вобразаў. 3-за сваёй універсальнасці і зразумеласці чытачам вобразы міфалагічных персанажаў выкарыстоўваліся паэтам пры стварэнні алегарычных малюнкаў і ў іншых мастацкіх прыёмах, што спрыяла наданню асобным творам містычнасці, узмацненню агульнага адчування трагізму.
2. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь
Так, як пачаў пісаць Янка Купала, да яго не пісаў ніхто. “Гэта быў нібыта сінтэз ўсіх папярэдніх здабыткаў новай беларускай літаратуры. З прыходам у літаратуру Янкі Купалы ў ёй паяўляецца цэласная канцэпцыя радзімы як гістарычна сацыяльнага асяродка дзейнасці народа, а таксама канцэпцыя чалавека, асобы ў яе дачыненнях да гісторыі і будучыні грамадства”, -- слушна заўважае І. Навуменка [3, с. 122].
На наш погляд, творчасць Янкі Купалы нібы па волі гістарычнага лёсу і была выклікана да жыцця, каб развеяць такі, па сутнасці здзеклівы, погляд на беларускі народ, на “матку-зямлю Беларусь”.
“Край беларускі мірны, сумны” (верш “Брату ў чужыне”), “няшчасны край” (верш “Памяці С. Палуяна”), “маладая старонка” (верш “Маладая Беларусь”), “спакойны край” (верш “Я ад вас далёка...”), верш “Гэй, капайце, далакопы...”), “матка-зямля” (верш “Гэта крык, што жыве Беларусь”), “карміцелька” (верш “3 дарогі”) -- такімі словамі называе Беларусь у розных творах Янка Купала. Як прыкметы радзімы згадваюцца Нёман, Дзвіна, Буг, Белавежа, Налібокі (вершы “Я нясу вам дар...”, “Ужо днее”). Беларусь у разуменні паэта “гартавана слязамі і крывёю народа” (верш “Маладая Беларусь”), “няпамяці пылам пакрытая” (верш “Беларушчына”), зямля прадзедаў (верш “Для зямлі прадзедаў маіх...”). Ворагі лічаць яе збунтаванай зямлёй (верш “Ісцінна чорнае трыо”), а Купала называе яе загнанай (верш “Родныя песні”), сваёй забранай стараной, скаванай мучальніцай-княжной (паэма “На Куццю”).
Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,
Не патраплю нічога жалець на свеце...
Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці
I карону сплесці з сонца, зор залатых [5, т. 3, с. 80]
Звяртаецца лірычны герой верша “Для зямлі прадзедаў маіх...”. 3 гэтых радкоў відаць не толькі яго бязмежная любоў да радзімы, але і жаданне працаваць дзеля яе будучыні. Вобраз роднай зямлі для паэта велічны, святы, ён яднае з продкамі -- гэта скарбніца перш за ўсё духоўных каштоўнасцей.
Шчырая адданасць сваёй бацькаўшчыне, замілаваныя адносіны да ўсяго роднага адкрыта выяўляюцца і ў вершах “Я люблю”, “Гэта крык, што жыве Беларусь”. Кожная дэталь сціплага, простага пейзажу і вясковага побыту з'яўляецца прывабнай і патрэбнай. Прадметамі паэтызацыі становяцца хатка, гумно, сад, бярозка, ручай... Беларусь не ідэалізуецца Янкам Купалам, ён бачыць і разумее рэальнасць, перажывае за свой народ, які пакутуе ад цяжкага жыцця. Паэт непакоіцца і за лёс свайго краю, і за лёс беларусаў.
Любоў да зямлі абудзілася ў Купалы яшчэ ў маленстве. У вершах, напісаных на польскай мове, паэт прызнаецца, што любіць зямлю ўсёй душою, прагне яе “абкружыць несмяротнай славаю”. У яго снах яна “ў зеляніне, уся ў святле”, ззяе “смела жыццём”. Але гэта не супадае з рэчаіснасцю: “Замест вясны і сонца -- злавесная цемра, // На тваіх квяцістых нівах -- каменне і куколь...” [5, т. 1, с. 415].
Любоў лірычнага героя да роднай зямлі, імкненне служыць ёй і гатоўнасць памерці за яе выяўляюцца ў многіх вершах. Гарачыя словы малітвы за родны край, людзей, усё роднае знаходзім у двух аднайменных вершах “Мая малітва”. Паэт прызнаецца радзіме: “Я пра цябе не забудуся, -- засумую, заплачу // Эх, нават пасля смерці -- у тваім лоне, у магіле” [4, 1, с. 411], ён гатовы загінуць за свой край у барацьбе і просіць радзіму не гнаць яго ад свайго парога (верш “Для зямлі прадзедаў маіх...”). Крэўная сувязь з радзімай, перажыванні за яе лёс пераліваюцца ў сны лірычнага героя:
Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць
Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:
Што роднай нівы я мільённая часціна,
Што зоркі роднай у сэрцы мне іскрынка тліць [5, т. 4, с. 20].
Ідэал Радзімы-маці -- гэта “яўная алегорыя маці... Архетыпам тут з'яўляецца містычная далучанасць прымітыўнага чалавека да зямлі, на якой ён жыве і ў якой спачываюць духі яго продкаў” [30, с. 27], -- такая думка з'яўляецца слушнай. Далучанасць чалавека да роднай зямлі, якая падсвядома суадносіцца з маці, у беларускіх прыказках адзначае Р. М. Кавалёва: “Беларусы бачылі безумоўную каштоўнасць “прыроднага” мацярынства ў тым, што праз маці, якая нарадзіла дзяцей, праз факт іх нараджэння ў пэўным месцы дзеці далучаюцца да вышэйшай каштоўнасці кожнага чалавека -- Радзімы: “Дзе маці нарадзіла, там і радзіма”. Локусы малой радзімы афарбоўваліся святлом мацярынства: “Дарагая (мілая) тая хатка, дзе радзіла мяне матка”; “Мілы той куток (дамок), айдзе рэзан пупок”, “Дарагі той куток, дзе завязалі пупок” [31, с. 151]. У паняцці “радзіма” сышлося духоўнае і матэрыяльнае, радзіма як ідэал успрымаецца глыбока і інтымна [32, с. 20]. На думку паэта, памяць пра чалавека непагасная, калі ў яго любоў да радзімы такая ж моцная, як любоў сына да сваёй маці (верш “Памяці Вінцука Марцінкевіча”).
Жыццё беларускага краю з'яўляецца галоўным творчым імпульсам. Паэту балюча ўспрымаць “сірочае кананне” [5, т. 3, с. 85] народа і краю (верш “Цару неба й зямлі”), тое, што ў жыцці людзей нічога не змяняецца (вершы “Памяці С. Палуяна”, “Па межах родных і разорах...” і інш.). Жыццё беларусаў паэтам успрымаецца як сон (вершы “Над сваёй айчызнай”, “Мой край”, “Па межах родных і разорах”) і параўноўваецца з малпай (вершы “Мой край”, “Пад крыжам”, “3 песень аб сваёй старонцы”). Глыбокім болем і смуткам напоўнены многія радкі вершаў, напрыклад:
То не рэчак паводкі бурлівыя
Затапляюць зямельку вадой, --
Гэта, у бойцы мручы, нешчаслівыя
Залілі свет нявіннай крывёй.
Дый над гэтай крывёю магільныя
Расплываюцца енкі сірот,
Плачуць цяжанька людзі бяссільныя,
Плача змучаны ўвесь мой народ [5, т. 1, с. 148].
У вершы “Забраны край” паэт разважае пра жыццё краіны, “спавітай у вечны туман” [5, т. 3, с. 106], -- праца людзей на чужых палетках, баль нечысці, разлад паміж бацькамі і дзецьмі, пакора чужынцам. Продкі не вытрымліваюць такога жыцця і паўстаюць з магіл, каб народ абудзіўся.
У некаторых вершах адчуванне прыгажосці, багацця, святла ў родным краі і пачуццё любові да яго спалучаюцца з болем і трагізмам (вершы “Пад крыжам”, “3 песень аб сваёй старонцы”, “Гэта крык, што жыве Беларусь”).
3 беларускім народам лірычны герой адчувае еднасць: “Я з імі мучуся ўраўне, // У адных закут з імі кайданах...” [5, т. 1, с. 136]; ён жыве болем за народ і любоўю да яго, імкнецца сцвердзіць, што беларусы таксама адносяцца да сям'і славян (верш “Ворагам беларушчыны”), марыць пра грамаду моцную і смелую (верш “А хто там ідзе?”), пра адраджэнне краіны. Ад гэтага і вызначэнне асабістага шчасця паэта -- бачыць долю ў родным народзе (верш “Я не паэта”).
Хвалюе і непакоіць Купалу лёс роднай мовы. Ён ведае, што роднае слова -- магутнае, несмяротнае, “крыўды, няпраўды змагло” [5, т. 2, с. 35], называе яго свабодным і загнаным. Хоча, каб пачуў і зразумеў кожны беларус, што “родная мова... мілей найбагатшай чужой!” [5, т. 2, с. 35].
“Бацькаўскае слоўца” адпавядае душы чалавека, яно зжылося з беларусамі, прайшло з імі праз стагоддзі. Ворагі “брэшуць мярзотна” [5, т. 1, с. 410], але яны не могуць адабраць роднае слова ад чалавека, нават калі разлучаюць дзяцей і бацькоў. А смяецца з мовы той,
хто не знаў ніколі
Чалавечых думак, чалавечай долі, --
Хто ў грудзях гадуе злосна, непрытворна
Замест сэрца -- камень, мест душы -- дым чорны” [5, т. 2, с. 137].
Як корань звязаны з дрэвам, а сонца -- з небам, так і слова непарыўна звязана з чалавекам. Адсюль і мара паэта “падняць скібіну слова... // На запусцелым дзірване // Сваёй старонкі Беларусі” [5, т. 1, с. 135]. Купала верыць, што мова беларусаў будзе “вечна жыці” [5, т. 2, с. 138].
Вобразы Беларусі ў вобліку жанчыны і народа як яе дзяцей сустракаюцца ў некаторых творах, напрыклад, у вершах “За праўду”, “Беларушчына”, “Выйдзі...”. Апісанне яе знешняга выгляду таксама сведчыць пра персаніфікацыю гэтага вобраза. На яе галаве -- карона з пралесак, “уся сама -- ясната лебядзіная” [5, т. 3, с. 98] (верш “Маладая Беларусь”), яна ў зеляніне, уся ў святле, “ззяе смела жыццём” (верш “Зямля”) або -- яе “рукі і ногі ў ранах, // А раны на сэрцы -- каму ж іх паняць?!” [5, т. 2, с. 29] (верш “Ужо днее”), на ёй лахманы, “што доўгія века //...валачыла з кастры, з палыну...” [5, т. 3, с. 75], і карона, сплеценая з церняў (верш “Выйдзі...”). У вершы “Усюды лета...” Беларусь успрымаецца лірычным героем як прыгожая дзяўчына-каралеўна, якую ён заклікае выйсці, паказацца свету. А ў заключных радках паэмы “Яна і я” вобраз каханай зліваецца з вобразам радзімы:
Я песняй мілую сваю праслаўлю
Паміж народамі сваіх, чужых зямель,
Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, --
Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель.
А воля мне жалезная патрэбна
За крыўды маёй мілай помстай заплаціць,
Што гаравала так яна бясхлебна,
Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць [5, т. 6, с. 119].
У некаторых творах Янкі Купалы Беларусь і яе народ паказваюцца сіротамі. Як скрушліва заўважае паэт (верш “Адгукніся, душа!..”), беларусы -- гэта вечныя сіроты, якіх ніхто не шкадуе: ні свой брат, ні Бог, або “народ асірацелы” (верш “Новы год”). Успрыняцце Беларусі ў вобразе сіраты выклікае на падставе аналізу алегарычных твораў “Ужо днее” (яго гераіня называе сябе сіратой), “На Дзяды” і некаторых іншых. У паэме “На Дзяды” створаны выразны алегарычны малюнак: сіратой засталася маці, яе змусілі бадзяцца княжаняты-дзеці. Магчыма, раскрываючы гэты вобраз, Купала імкнуўся паказаць гаротную долю радзімы-маці, загубленай дзецьмі. 3 яе трох сыноў толькі старэйшы працуе (хутчэй за ўсё -- гэта селянін), у другога -- ахвота да ляжання, ён жыве за кошт чужой працы (пан), а малодшы -- любіць падганяць, здзекавацца (умоўна можна назваць яго катам). Пасля таго як дзеці выраслі, сярэдні і малодшы паехалі ў свет. Спачатку вярнуўся сярэдні: запрог у плуг старэйшага брата, а маці выгнаў бадзяцца. Потым прыехаў дахаты і малодшы -- яшчэ больш стаў здзекавацца са старэйшага брата, не пашкадаваў і маці. “Суд судзіў, што я -- не я ўжо, // I распяў на крыжы” [5, т. 6, с. 77], -- гаворыць пра яго жанчына. Які лёс чакае гэтых дзяцей -- пытанне застаецца без адказу:
Ці апомняцца сыночкі
У сваёй правіне?
Ці загінуць сярод ночкі,
Што і след загіне?.. [5, т. 6, с. 78].
У вершы “Суды” сустракаем падобны вобраз пакутнай жанчыны, якую апранулі ў жабрачы ўбор, “на бадзянне пусцілі, на здзек”. Яе лёс цяжкі, але яна застаецца няскоранай. “Не здалеюць суды цемнатворныя // Ёй спаганіць і вырваць душу” [5, т. 3, с. 110], -- падкрэслівае паэт яе жыццёвую моц.
Любасць да роднай зямлі надзвычай востра адчуваецца на чужыне. Лірычнаму герою цяжка ў чужой старане, наплываюць розныя ўспаміны (верш “У чужой старане”). Там ён заўсёды думае пра Беларусь, разумее, што толькі на радзіме чалавек можа быць шчаслівым:
Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я --
Дома толькі думка днюе і начуе;
Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман,
Знаю толькі рэчку -- з плытнікамі Нёман...
Я ад вас далёка... Жыву між чужымі,
Чую ж вашы песні, -- водклік шлю сваімі... [5, т. 2, с. 125].
Суадносіны радзімы і чужыны ў нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы прыблізна адпавядаюць народнаму разуменню суадносін маці і мачахі. Сад і хорам на чужой зямлі для лірычнага героя не заменяць хату і бярозкі радзімы (верш “Я ад вас далёка...”). Паэт папярэджвае, што на чужыне больш слёз, нуды, няма блізкіх людзей, адзінота, “там любіць свой край прысягнеш // Лепей, як жыццё” [5, т. 1, с. 193], называе яе “край халодны, чужы” [5, т. 3, с. 66]. Вывад, да якога прыходзіць Купала і яга выказвае чытачам як параду ў вершы “Не шукай...”, -- немагчыма знайсці шчасце, долю, сяброў і радзіму на чужыне, усё гэта ёсць блізка, там, дзе цябе нарадзіла маці. “Толькі ўмей шукаці блізка!” -- двойчы паўтараецца ў гэтым творы. Верш “Брату ў чужыне” напісаны ў форме звароту да чалавека, які жыве на чужыне: ці помніць ён сваю радзіму? У ім называюцца элементы сакральнай прасторы: калыханка маці, родная хата, сяло, гасцінец, поле, мова і г. д. А ў вершы “Шчасце” (“Ты гаворыш, суседзе, што на свеце ўсё едзе...”) выказваецца думка, што сваё, роднае “толькі камня не ўзруша” [5, т. 2, с. 210].
Подобные документы
Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.
реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.
дипломная работа [111,8 K], добавлен 25.09.2013Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.
реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Я. Купалы і М. Багдановіча, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гг. У нацыянальнай гісторыі В. Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
реферат [28,0 K], добавлен 25.02.2011