Спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы

Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.06.2016
Размер файла 116,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Я мужык-беларус, --

Пан сахі і касы [5, т. 2, с. 254] --

прадстаўляецца ён у загалоўным радку верша [5, т. 1, с. 265], а ў фінале нашага заяўляе ўпэўнена:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! Бо я -- мужык! [5, т. 2, с. 89].

Паэт скрозь падтрымлівае гэтае адчуванне сілы, ухваляе мужыцкую паставу, павучае і заклікае:

Ты ў шапку не спі,

Коску, знай, кляпі

І вастры, вастры! [5, т. 2, с. 312].

Знаць, сіла ў сяўца немалая...

Захоча і свет пераверне! [5, т. 2, с. 96].

Звяртаючыся да мужыцкай масы, “сваякоў па гутарцы”, Купала пераконвае аратых і сейбітаў, малацьбітоў і касцоў:

Вы пе зломкі, вы не зноскі, --

Вы народ магучы:

Ваша панства -- вашы вёскі,

Пап ваш -- труд жывучы; [5, т. 3, с. 137].

У адзінаборстве з варожым светам і сваімі ўласнымі слабасцямі -- забітасцю, забабоннасцю, пакорлівасцю лесу -- вырастае з мужыка «душою вольны чалавек». “Мужык як сацыяльны тып складае рэальную сілу вызваленчага руху на Беларусі, ён нясе ў сабе многія станоўчыя рысы нацыянальнага характару беларуса”, -- слушна заўважае Ул. Калеснік [39, с. 317]. У вершах 1910-х гадоў мужыцкія атрыбуты часта атрымлівае свядомы грамадзянін, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця, прадстаўнік “Маладой Беларусі”. У аднайменным вершы паэт з захапленнем сцвярджае:

У кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос

Наўсягды людзьмі новымі пішацца [5, т. 3, с. 143].

Слова мужык, якому пануючыя класы надалі пагардлівую, нізкую ацэнку (мужык -- хам), у вуснах паэта і ў свядомасці самога адроджаиага селяніна пачынае гучаць горда і ўзнёсла. Але Купала не ўпадае ў апалагетыку, ё настойліва сутыкае станоўчыя і адмоўныя рысы характару беларускага мужыка, пры дапамозе сродкаў рэалістычнай тыпізацыі выяўляе слабасці яго натуры, а сродкамі рамантычнай міфалагізуючай тыпізацыі ўзбуйняе як станоўчае, так і адмоўнае ў ім, выстаўляе напаказ, як неверагодныя парадоксы. На нашу думку, роднячыся з мужыком, паэт часам, як бы незнарок, надзяляе героя ўласнай эмацыянальнай уражлівасцю, павышаным пачуццём асабістай годнасці, мяцежным духам непакоры, а таксама сваімі “праклятымі” сумненнямі, трывогамі за будучыню. Цераз спалучэнне рамантычнай і рэалістычнай тыпізацыі вобраз мужыка становіцца постаццю таямнічай, але змястоўнай, ён прываблівае загадкай свайго векавога трагічнага лёсу як чалавек, які валодае стваральнай сілай, ды сілай заклятай, бо яму не дадзена спажыць тых каштоўнасцей, якія сам ён стварае. Як сімвал класа, мужык -- трагічна неадольны нават тады, калі рэальны чалавек гіне, сутнасць жа яго -- цень -- можа выйсці з магілы, каб агледзець прасцяг свайго роду-племені і ацаніць жыццё зямное, параўноўваючы яго з нябытам.

У 1910-я гады Купала падкрэслівае дынаміку, песпектыўнасць вобраза мужыка, паказвае яго носьбітам не толькі працоўнай маралі, але і ўвасабленнем нацыянальнай гордасці, красы жыцця. ілюстрацыя да сказанага -- верш “Жняя”, адзін з шэдэўраў Купалавай лірыкі, у якім увасоблена багацце духоўных каштоўнасцей. Эстэтычны ключ твора знешне нагадвае фальклорную ідэалізацыю, жніво падаецца іншасказальна, як вайна або рытуальная гульня, у часе якой жнеі лагодна, каб не ўгнявіць нівы, зжынаюць плён. Купала запаўняе агульную схему ідэалізацыі рэалістычнымі дэталямі, індывідуалізуе вобраз. Калі ў жніўнай песні дзейнічаюць “жнеі маладыя” і “сярпы залатыя”, дык у Купалы -- адна жняя, у якой “у руках сярпочак зублены сталёвы”. Цікава, што індывідуалізаваная вылучаная гераіня аказваецца больш тыповай за тых фальклорных, агульнаасабовых, бо гэта вобраз-сімвал жняі-беларускі, эталон нацыянальнай красы.

Жпяя паказана ў руху, яна ідзе, набліжаецца, як у кінакадры, да аб'ектыва. Адзін кадр Ї поясны партрэт, другі -- твар буйным планам, позірк вачэй, які дазваляе ўгадаць душэўны пастрой, урачыстую радасць. Народная песня звычайна пазбягае індывідуалізацыі духоўных станаў героя. Купала выходзіць за межы фальклорнай паэтыкі. Раскаваны рытм харэя дазваляе стварыць уражанне свабодпай радаспай хады, душэўнай узрушанасці, святочнасці:

А яна -- царыца --

Весела, шчасліва

Карануе песняй

Залатое жтва.

Смела йдзе ў сопцы,

Ўся сама -- як сонца,

Гэта жнейка наша

У пашай старонцы [5, т. 3, с. 179].

Постаць жняі ўзвышаецца ў сімвалічным абагульненні да постаці Беларусі і пераклікаецца з галоўным вобразам патрыятычных вершаў Купалы.

Вобраз абуджае не толькі эстэтычную асалоду, а перад усім пачуццё працоўнай і патрыятычнай гордасці, становіцца носьбітам духоўных каштоўнасцей нацыянальна-вызваленчага руху. У гэтым плане паказальная аўтарская папраўка, якую зрабіў Купала, рыхтуючы тэкст да друку, ранейшы эпітэт -- на грудзях панадных заменены на шчаслівых, узровень адухоўленасці вобраза падвысіўся. Вобразна-эмацыянальным цэнтрам верша з'яўляецца неалагізм “карануе” (відаць, запазычанае з польскай мовы).

Паэт сцвердзіў, што жняя -- царыца жніва, царыца над царыцамі, над прыгажунямі прыгажуня, гордасць роднай палявой старонкі. Купалаў стыль у гэтым выпадку можна назваць сінтэзам рэалістычнай тыпалагізуючай і рамантычнай ідэалізуючай тыпізацыі, тая ж маладая жняя стала ўвасабленнем радзімы ў легендзе Маладой Беларусі.

Творы пачатку сусветнай і канца грамадзянскай войнаў выяўляюць агульначалавечую каштоўнасць мірнай сялянскай працы (“Бяспутнасць”, “Вясна 1915-я”, “На прызбе”, “Сявец”, “Рупь”, “На смерць Сцяпана Булата”,“А зязюлька кукавала”).

Сучасныя даследаванні выяўляюць дзве розныя пазіцыі ў ацэнках вобраза мужыка: адна належыць прыхільнікам фальклорнай самабытнасці і заключаецца ў падвышаным успрыманні фальклорных асноў, а значыць і патрыярхальнага пачатку ў натуры селяніна, устойлівасці народнай асновы; другая належыць апалагетам сучаснасці, прыхільнікам перавагі літаратуры над фальклорам, сучаснай маралі над традыцыйнай. Вобраз Купалавага мужыка аб'яўляецца гэтымі даследчыкамі “сінкрэтычным”, не выдзеленым з масы агульнаасабовым характарам, яму не хапае індывідуальных рыс, каб стаць рэалістычным літаратурным тыпам. Пры аналізе любоўнай лірыкі робяцца заўвагі пра збедненасць інтымнага жыцця мужыка, нястачу духоўнасці у каханні. Адпраўною ідэяй становіцца тэзіс, быццам сучасны тып кахання супрацьстаіць патрыярхальнаму тыпу, як і духоўнае бездухоўнаму. А мужык як характар нясе па сабе таўро патрыярхальнасці, значыць, і духоўнасць, уласцівая ідэалу сучаснага кахання, яму недаступна. Праўда, хараство пазтычнага свету Купалы штурхае найбольш чулых крытыкаў на пошукі хоць бы адзінкавых прыкладаў, якія б дазвалялі прыпісаць і Купалавых герояў да сучасных эталонаў духоўнасці ў каханні.

Знешне гэта ўдаецца зрабіць, паколькі паняцце духоўнасці, як і многія гуманітарныя тэрміны, з'яўляецца паняццем арыенціровачным, а не канкрэтна-назыўным: класіцысты, напрыклад, лічылі прыкметай духоўнасці асобы розум, асвечаны навукай і арыстакратычным выхаваннем, розум, здольны панаваць над пачуццямі, а рамантыкі кпілі з такой мадэлі і аб'яўлялі вышэйшым органам духоўнасці чулае, шчырае сэрца, не сапсаванае настаўленнямі халоднага і выкрутнага розуму. Класіцысты ад імя высокага розуму аб'яўлялі мужыка нізкаю істотай, якая не валодае сваімі пачуццямі, жыве нястрымна і груба, а рамантыкі бачылі ў мужыку дзіця прыроды, здольнае на сардэчныя, бескарыслівыя парыванні, і любаваліся ім, нават зайздросцілі яму, дэманстрацыйна жаніліся з сялянкамі. Адзначаны падзел арыентацый сёння паслабляецца, і, напрыклад, сусветнай славы даследчык культуры Леві Строс заяўляе, што агульны духоўны багаж прадстаўніка першабытнага племені не меншы, чым прадстаўніка сучаснай гарадской цывілізацыі, толькі ў таго “дзікуна” пераважаюць маральна-этычныя веды, а ў гараджаніна -- тэхнічныя.

Пры асвятленні праблемы мужыцкага кахання Купала не займаў ні пазіцыі тых дэкадэнтаў, якія прыпісваюць мужыку свой хваравіты біялагізм, каб апраўдаць як нешта прыроднае багемную спустошанасць любоўных адносін у гэтым асяроддзі. Не падзяляў Купала і інтэлігенцкай экзальтацыі перад мужыком, хоць сімпатызаваў рамантыкам, якія, будучы адукаванымі людзьмі, знайшлі ў народзе і народнай песні ідэал шчырага кахання, паставіўшы мужыцкае каханне вышэй за панскае, узважанае, па абавязку.

Абшчына гуртам стварае звычай, абрады, песні, якія рэгулююць адносіны паміж асобай і калектывам. У такім выпадку можа ўзнікаць натуральная гармонія, натуральная мера патрэб, там развіваюцца карысныя здольнасці індывіда, выхоўваецца зададзены калектывам тып характару. Абшчына -- гэта натуральнае грамадства, якое выступае як калектыўная асоба.

Даўняя міфатворчасць і паэзія, што вырастала на яе аснове, напоўнены адной ідэяй -- сцвердзіць еднасць чалавека са светам. У яднанні -- шчасце. Купала тварыў ва ўмовах разбурэння абшчыны і ўласніцкай раз'яднанасці людзей, адчужэння асобы мужыка ад вышэйшых сацыяльных мэт грамадства. Але ў той жа час запаветнай мэтай нацыянальна-вызваленчага руху якраз было звязаць адзінокага чалавека з чалавецтвам, адолець адчужанасць. Гэтай задачы служаць у Купалы адраджальныя матывы народных паданняў і легенд, вобразы гераічнага самаахвяравання, буджэння мужыка, гераізацыя мінулай мужычай славы, услаўленне дружнай сялянскай сям'і, якой памагаюць жыць нават душы продкаў.

Сацыялістычны этап у жыцці беларускага сялянства ўспрымаецца Купалам як здзяйсненне адвечных мар пра шчасце, справядлівасць і чалавечую годнасць. Гістарычны і сацыяльна-псіхалагічны працэс развіцця вобраза мужыка завяршаецца на этапе калектывізацыі вёскі. Слова мужык у паэтычным лексіконе Купалы 30-х гадоў становіцца гістарычным паняццем, якое палежыць пакутліваму мінуламу, сацыялістычны яго адпаведнік -- камунары з паэмы “Над ракою Арэсай”, калгасгнікі з Ляўкоўскага цыкла вершаў, саюзнікі рабочага, савецкія сяляне. Здаровыя абшчынныя рысы іх натуры ўзбагаціліся калектывізмам, савецкім патрыятызмам, пачуццямі дружбы народаў, здольпасцю дзяржаўнага і глабальнага мыслення. Усё гэта адлюстроўвае працэс станаўлення сацыялістычнай беларускай нацыі, яе згуртаванасці і веры ў ідэалы сацыялізма.

“Сацыялагізатарская крытыка ў 30-я гады не змагла правільна ацаніць агульначалавечага пачатку ў вобразе Купалавага мужыка, яна разглядала гэты вобраз вузка, як эквівалент класа, які ў сацыялістычнай рэвалюцыі быў толькі другою скрыпкай, спадарожнікам пралетарыяту”, -- указвае Ул. Калеснік [39, с. 319]. Звузіўшы змест мастацкага вобраза да сацыялагічнай схемы, крытыкі прыніжалі Купалу, навешвалі на яго ярлык паэта сялянскага, што лічыўся тады ніжэй за пралетарскага, да ліку якіх належалі Цішка Гартны, Міхась Чарот, Андрэй Александровіч і, канешне, самі “селекцыянеры”-вульгарызатары.

Сацыялагізатарскія схемы пераадольваліся нашым літаратуразнаўствам у ходзе распрацоўкі тэорыі сацыялістычнага рэалізму як адкрытай эстэтычнай сістэмы. Сучаснае савецкае літаратуразнаўства лічыць Купалавага мужыка паўнакроўным мастацкім вобразам, які поруч з сацыяльна-класавым зместам нясе ў сабе змест нацыянальны, гуманістычны і агульначалавечы. Ключавая роля мужыка ў вобразнай сістэме Купалавай творчасці адпавядала ролі сялянскіх мас у грамадскім жыцці дарэвалюцыйнай Беларусі, краіны аграрнай, запозненай у эканамічным развіцці, але ахопленай вызваленчым рухам. На вобразе мужыка адбілася ўстойлівасць сацыяльных, гістарычных, маральна-этычных і эстэтычных поглядаў Купалы, паслядоўнасць у развіцці яго светапогляду ад ідэалаў рэвалюцыйнай дэмакратыі да ідэй сацыялізма.

Такім чынам, паэзія Купалы -- гэта дом, заселены паказальнымі тыпамі. Пачэснае месца ў гэтай галерэі займае беларускі мужык, постаць з эстэтычнага пункту гледжання трагічная: ён адначасова волат працы, хлебароб, карміцель свету і ахвяра эксплуатацыі, беззямельнік, парабак, “пагарджаны век, сляпы, нямы”, цёмны, не здольны зразумець жахлівасці свайго становішча, апавясціць свет аб сваёй крыўдзе і прыніжэнні. Абуджэнне мужыка ад векавога сну, вызваленне яго было асноўным матывам містэрыі адраджэння беларускага народа.

Перад працоўным мужыком час паставіў задачу: або вызваліцца, або загінуць. Вызваленне працаўніка зямлі ў аграрнай краіне, якой была дарэвалюцыйная Беларусь, азначала вызваленне стрыжня нацыі, практычна гэта было -- нацыянальнае адраджэнне беларусаў, адной са спозненых у сваім развіцці нацменшасцей царскай Расіі.

купалы беларусь міфалогіі паэзіі

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы спецыфіку міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы, мы зрабілі наступныя вывады:

Ужываючы вобразы міфалагічных істот, паэт не прытрымліваўся іх традыцыйнага значэння, вядомага з народнай дэманалогіі, прыбягаў да фантазіі, гэта прыводзіла не толькі да змянення іх асобных рыс (напрыклад, станогасць ліха), але і да стварэння абсалютна новых, індывідуальна-аўтарскіх міфалагізаваных вобразаў. 3-за сваёй універсальнасці і зразумеласці чытачам вобразы міфалагічных персанажаў выкарыстоўваліся паэтам пры стварэнні алегарычных малюнкаў і ў іншых мастацкіх прыёмах, што спрыяла наданню асобным творам містычнасці, узмацненню агульнага адчування трагізму.

Міфалагізацыя Бацькаўшчыны ў паэтычнай творчасці Янкі Купалы -- гэта працэс усвядомленага быцця ў часе і прасторы, гісторыі, у агульначалавечым, касмічным вымярэнні. Патрыятычна-філасофскія матывы ў яго лірыцы раскрываюць думкі паэта пра ўласны гістарычны дом, прасветлена сонечны, цывілізацыйны шлях у духоўным быцці сваіх народаў. Паэт здолеў выявіць драму нацыянальнага светаўладкавання ў неспрыяльных грамадска-палітычных абставінах, паказаць тыя цярністыя выпрабаванні злавеснага часу, які пачынаў скоўваць на беларускай зямлі дух свабоды і адраджэння.

Выразна заўважаецца настраёвая поліфанічнасць першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка”, у якім паэтам не толькі была апета бязмернасць гаспадарнага заняпаду роднага краю і нявольніцтва беларускага народа, але ўбачаны рысы яго адраджэння, што пераменяць у хуткім часе край крыжоў і магіл у яснатварае аблічча Маладой Беларусі. Менавіта спеў Купалавай “Жалейкі” абуджаў і тварыў гэтае аблічча. Матыў бяздольнасці наўзор купалаўскіх вершаў паўтаралі на розныя лады шматлікія паэты “нашаніўскай пары”, да новага ж вобраза роднага краю ішлося няпроста. I менавіта Янка Купала быў выбраны на прарочую місію: убачыць уваскрэслую Беларусь і замацаваць гэты новы пазітыўны вобраз у свядомасці суайчыннікаў праз дар паэтычнага слова.

Паэзія Купалы -- гэта дом, заселены паказальнымі тыпамі. Пачэснае месца ў гэтай галерэі займае беларускі мужык, постаць з эстэтычнага пункту гледжання трагічная: ён адначасова волат працы, хлебароб, карміцель свету і ахвяра эксплуатацыі, беззямельнік, парабак, “пагарджаны век, сляпы, нямы”, цёмны, не здольны зразумець жахлівасці свайго становішча, апавясціць свет аб сваёй крыўдзе і прыніжэнні. Абуджэнне мужыка ад векавога сну, вызваленне яго было асноўным матывам містэрыі адраджэння беларускага народа.

Перад працоўным мужыком час паставіў задачу: або вызваліцца, або загінуць. Вызваленне працаўніка зямлі ў аграрнай краіне, якой была дарэвалюцыйная Беларусь, азначала вызваленне стрыжня нацыі, практычна гэта было -- нацыянальнае адраджэнне беларусаў, адной са спозненых у сваім развіцці нацменшасцей царскай Расіі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т.т. -- Т. 1. -- Мн.: Беларуская навука, 1999. -- 587 с.

2 Гніламёдаў, Ул. Ён адкрыў Беларусь / Ул. Гніламёдаў. // Роднае слова. -- 2002. -- №7. -- С. 3-7.

3 Навуменка, І. Янка Купала. Духоўны воблік героя / І. Навуменка. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1967. -- 217 с.

4 Гніламёдаў, Ул. Янка Купала. Новы погляд / Ул. Гніламёдаў. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1995. -- 253 с.

5 Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Я. Купала. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1995-2003.

6 Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. -- Мн.: Аверсэв, 2005. -- 353с.

7 Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового завета. Канонические. В русском пераводе с параллельными метками и словарём. -- М.: Российское библейское общество, 2000. -- 1312с.

8 Студзенка, Т. Паэтычная спадчына Янкі Купалы ў святле біблейнй традыцыі прафетызму / Т. Студзенка. // Полымя. -- 2008. -- №7. -- С. 139-145.

9 Афанасьев, А.Н. Поэтические воззрения славян на природу: В 3 т / А. Афанасьев. -- М: Совр. писатель, 1995, т. 2. -- 400 с.

10 Эпштейн, М. Н. “Природа, мир, тайник вселенной...”: Система пейзажных образов в русской поэзии / М. Эпштейн. -- М.: Высш. шк., 1990. -- 303 с.

11 Купер, Дж. Энциклопедия символов / Дж. Купер. -- М.: Издательство Ассоциации Духовного Единения “Золотой век”, 1995. -- 402с.

12 Шапарова, Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии / Н. Шапорова. -- М.: ООО “Изд-во АСТ”: ООО “Изд-во Астрель”: ООО “Русск. Словари”, 2001. -- 624 с.

13 Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. 2-е выд., стэр / Я. Крук. -- Мн.: Ураджай, 2001. -- 350 с.

14 Славянские древности: Этнолингвистический словарь: В 5 т. Т. 1 / Под обш. ред. Н. И. Толстого / Н. Толстой. -- М.: Международные отношения, 1995 -- 2004. -- 679с.

15 Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. -- Мн.: Беларусь, 2004. -- 591 с.

16 Треснддер, Дж. Словарь символов / Дж. Треснддер. -- М.: ФАИР-ПРЕСС, 1999. -- 448 с.

17 Бельскі А.I. Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу: Дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. -- Мн.: Нар. асвета, 1998. -- 223 с.

18 Мятліцкая, Г. Міфалагема сусветнага дрэва і сімволіка раслін у паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду / Г. Мятліцкая. // Полымя. -- 2007. -- №7. -- С. 245-254.

19 Каваленка В Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літарагуры / В. Каваленка. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1981. -- 429с.

20 Афанасьев, А.Н. Происхождение мифа: Статьи по фольклору, этнографии и мифологии. М., Беларуская міфалогія: Дапам. / Уклад. У.А. Васілевіч / А. Н. Афанасьев. Ї Мн., 2001. Ї 357с.

21 Голан, А. Миф и символ / А. Голан. Ї М., 1994. Ї 457с.

22 Васючэнка, П. Славянскі сімвалізм: нацыянальна-адметнае і агульнае / П. Васючэнка. / Даклад на XII Міжнародным з'ездзе славістаў. Ї Мінск, 2001. Ї 176с.

23 Персонажи славянской мифологии. -- Киев. 1993. -- 569с.

24 Коваль, У. І. Народныя ўяўленні, павер'і і прыкметы / У. І. Коваль. -- Гомель, 1995. -- 179 с.

25 Мятлицкая, М. Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы / М. Мятліцкая. // Веснік БДУ. -- Серыя 4. -- 2005. -- №3. -- С. 10-16.

26 Багрым, П. Вершы / П. Багрым. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. -- 97с.

27 Конан, У. Прарок у вобразе музыкі / У. Конан. // Роднае слова. -- 2005. -- №7. -- С. 24-27.

28 Лучына, Я. Вершы / Я. Лучына. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. -- 327с.

29 Зайкоўскі, Э. Роля канфесійнага фактару ў нацыянальнай свядомасці беларусаў // Беларусіка. -- Кн. 2. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1993. -- 579с.

30 Юнг, К., Нойманн, Э. Психоанализ и искусство / К. Юнг, Э. Нойманн. -- М.: REFL-bооk; К.: Ваклер, 1996. -- 197 с.

31 Кавалева, Р.М. Тэма мацярынства і бацькоўства ў беларускіх прыказках / Р.М. Кавалёва. // Мова -- літаратура -- культура: матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мінск, 27--28 верас. 2002 г.: у 2 т. -- Т. 1. -- Мн.: БДУ, 2002. -- С. 147-153

32 Гачев, Г. Национальные образы мира / Г. Гачев. -- М.: Сов. писатель, 1988. -- 279 с.

33 Багдановіч, І. “Жалейка” Янкі Купалы як прадвесне маладой Беларусі / І. Багдановіч. // Роднае слова. -- 2005. -- №7. -- с. 3-7

34 Багдановіч, М. Поўны збор твораў: У 3 т. т. -- Т. 2. / М. Багдановіч. Ї Мінск: Навука і тэхніка, 1993. -- 377 с

35 Купала, Я. Жалейка: Факамільнае выданне / Я. Купала. ЇМінск: Мастацкая літаратура, 1982. -- 239 с

36 Багушэвіч, Ф. Творы / Ф. Багушэвіч. Ї Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. -- 251 с.

37 Клейнборт, Л.М. Янка Купала // ЛМЯНК. Ї Фонд У-Воп. Ур-1. Ї Адз.зах. 78. Ї 265 арк.

38 Конан, Ул. Прарок нацыянальнага адраджэння / Ул. Конан. -- Полымя. -- 2001. -- №6. -- с. 229-235

39 Калеснік, Ул. Тварэнне легенды / Ул. Калеснік. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1997. -- 377 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.

    дипломная работа [111,8 K], добавлен 25.09.2013

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Я. Купалы і М. Багдановіча, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гг. У нацыянальнай гісторыі В. Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

    реферат [28,0 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.