Идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка

Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 03.02.2014
Размер файла 199,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

5

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

  • Уводзіны
  • 1. Эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі Максіма Танка
  • 1.1 Духоўная эвалюцыя
  • 1.2 Маральна-філасофская эвалюцыя
  • 1.3 Гуманістычная эвалюцыя
  • 2. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі Максіма Танка
  • 2.1 Вобраз "сонца”
  • 2.2 Канцэпт "дарога”
  • 2.3 Колеравая палітра вершаў
  • 3. Асаблівасці паэтычнага радка Максіма Танка
  • Заключэнне
  • Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Калі задумваешся над гісторыяй развіцця беларускай нацыянальнай паэзіі XX стагоддзя, яе зместам і формай, міжволі прыходзіш да ўсведамлення асноватворнай місіі ў ёй народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі Максіма Танка (1912-1995). Асноватворнай як у плане духоўна-філасофскага, светапоглядна-метадалагічнага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, так і ў плане мастацка-стылістычнага выяўлення душэўна-псіхалагічнага стану лірычнага героя, тых змен і зрухаў, якія ў ім адбываліся.

Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, аб'ектыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа. Шмат чаго ўмяшчае ў сабе паняцце "танкаўская паэзія”: колькі тут непераўзыдзеных узораў, выкананых на вышэйшым узроўні сучаснай паэтычнай культуры, праблемнага матэрыялу для разгадкі наватарскіх шляхоў, сапраўднага мастацтва і наватарскай сутнасці самога паэта. Тут яго ажыццяўленне важнейшых высноў эстэтычнай канцэпцыі, тут яго філасофія паэтычнай творчасці.

Паэту суджана было з'явіцца і на поўны голас загаварыць у адну з самых буйных нацыянальна-вызваленчых эпох, калі надзвычай востра паўстала пытанне Ї быць ці не быць народу Заходняй Беларусі і ўсяму беларускаму народу з яго самабытнасцю, культурай, мовай, з яго гістарычнай спадчынай. Такое пытанне над зямлёй беларусаў навісала бясконца, праз многія стагоддзі сацыяльных і нацыянальных заняволенняў, асіміляцый.

Максім Танк, побач з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, у найлепшых узорах сваёй творчасці здолеў узняць беларускую паэзію на сусветны ўзровень. Засваенне сусветнай і нацыянальнай культурнай традыцыі Ї еўрапейскага авангардызму, расейскага сімвалізму, антычнай і беларускай міфалогіі, натурфіласофіі народнага побыту Ї у сплаве з індывідуальна-непаўторным дазволіла стварыць цікавую, арыгінальную мастацка-філасофскую мадэль свету. У яе эпіцэнтры Ї лірычны герой з душой селяніна, аратага, хлебароба, вандроўніка, паэта. За плячыма ў Максіма Танка актыўнае, багатае на падзеі і факты, насычанае стваральнай энергіяй жыццё. Невыпадкова ж у вершы "Калі спачыць пара настане. ” паэт упэўнена сцвярджаў, што перахітрыў смерць: "Бо за той час, які адмеран Ї / Няхай хоць сотню раз праверыць! Ї / Я не адно жыццё пражыў” [1, с.45].

"Не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся споўніць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы - працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасным у працягу Ї гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў" [2, с.319], Ї слушна заўважае даследчык творчасці М. Танка М. Арочка. У Максіма Танка ўжо акрэслілася дзівосная якасць таленту няспынна ўзбагачацца за кошт паэтыкі вялікіх умоўна асацыятыўных магчымасцяў. За кошт прагавітага назапашвання ёмістых сродкаў і ўсёй тэхнічнай аснашчанасці, што змяшчалі скарбніцы вопыту тагачасных майстроў слова.

Зямны шлях Яўгена Іванавіча Скурко прайшоў праз 20 стагоддзе (1912 - 1995), літаратурны ж, які пачаўся больш за семдзесят гадоў таму, працягнуўся ў 21 стагоддзе, што засведчана найлепшымі творамі з яго кніг. "На этапах”, "Журавінавы цвет”, "Нарач”, "Пад мачтай”, "Янук Сяліба”, "Праз вогненны небасхіл”, "Каб ведалі”, "На камні, жалезе і золаце”, "У дарозе”, "След бліскавіцы”, "Мой хлеб надзённы”, "Глыток вады”, "Ключ жураўліны”, "Хай будзе святло”, "Дарога, закалыханая жытам”, "Прайсці праз вернасць”, "За маім сталом”, "Збор калосся”, "Мой каўчэг”, "Errata”.

"Біяграфія ў песні маёй і ў мяне - адна: / Пад дзіравай страхой гадаваліся я і яна" [3, с.273]. Сказанае пацвярджаецца ў многіх вершах розных гадоў, дзе засведчаны шматлікія падзеі жыцця. Так, у вершы "Да аўтабіяграфіі" паэт згадваў вядомы біблейскі сюжэт, палемізуючы, з гумарам распавёў пра сваё, далёка не ўрачыстае, зусім будзённае, з'яўленне на свет:

Ніякая віфлемееўская зорка,

Ніякая планіда

Не абвяшчалі

Аб маім прыходзе на свет,

Як не абвяшчалі

Аб з'яўленні

Ніводнага з мужыкоў.

Толькі, Ї апавядала маці, Ї

Пачуўшы мой крык,

Світанак адклікаўся пеўнем

Ды пратрубіла рабая карова,

Якую спазніліся выгнаць на пашу [1, с.349-350].

Максім Танк Ї творца яркага і шматбаковага паэтычнага выяўлення, а яго мастацкі свет па-сапраўднаму разнастайны і ўніверсальны." Слова М. Танка, Ї адзначае даследчык творчасці паэта М. Мікуліч, Ї бывае інтанацыйна-ўзнёслым, прамоўніцкім і сцішаным, даверліва-інтымным, усмешлівым, дасціпна-гуллівым і унутрана засяроджаным, па-грамадзянску сталым. Глыбока прачулы аўтарскі лірызм і філасофскія прытчы, традыцыйна напеўны, "сабраны" верш і парадаксальнасць асацыятыўна-метафарычнага мыслення, раскалыханасць верлібра Ї шырыня мастацка-творчага дыяпазону ўражвае" [3, с.96]. Для гэтага аўтара, як і для яе еўрапейскіх майстроў слова, характэрныя інтэлектуальна-філасофская змястоўнасць твораў, асацыятыўнасць і інтэнсіўнасць мастацкага мыслення, парадаксальнасць думкі.

Паэзія Максіма Танка Ї гэта вышыня і яркасць думкі, свабодны палёт фантазіі, шлях актыўных творчых шуканняў. "Ён пастаянна клапаціўся пра паэтычнае майстэрства, узбагачэнне і абнаўленне мастацтва слова. Максім Танк імкнуўся да арыгінальнай вобразнасці, экспрэсіі выяўленчых сродкаў і асаблівае значэнне надаваў паэтычнай форме" [3, с.96].

На наш погляд, не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся спаўняць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы - працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасным у працягу - гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў. У М. Танка ўжо акрэслілася дзівосная якасць таленту няспынна ўзбагачацца за. кошт паэтыкі вялікіх умоўна-асацыятыўных магчымасцяў. За кошт прагавітага назапашвання ёмістых сродкаў і ўсёй тэхнічнай аснашчанасц, што змяшчалі скарбніцы вопыту тагачасных майстроў слова. Дзённік паэта захоўвае безліч цікавых сведчанняў. Колькі тут імёнаў! Аўтарытэты розных эпох і творчых накірункаў, тэарэтыкі і важакі супярэчлівых модных школ і плыняў. На што яму пашанцавала ў Вільні, дык гэта на кнігі, на бібліятэкі - дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя - у кожную з іх ухітраўся ён мець доступ, каб адкрываць для сябе новыя і новыя кантыненты паэзіі.

На фарміраванне эстэтычнага ідэалу М. Танка паўплывала не толькі класічная і сучасная польская паэзія - ад А. Міцкевўча і Ю. Славацкага да Ю. Тувіма, I. Галчынскага, У. Бранеўскага. Праз польскі пераклад да яго прыходзілі сусветна вядомыя імёны і аўтарытэты - П. Элюар, Г. Апалінэр, К. Гамсун, Ш. Пецёфі, нават У. Маякоўскі ўпершыню з'явіўся да яго праз пераклад Ю. Тувіма. Танку хацелася самому разабрацца ў вартасцях даробку слыннай варшаўскай "З Катапбгу” (Я. Лехонь, А. Слонжскі, К. Вежынскі) і кола паэтаў-футурыстаў (А, Стэрн, А. Ват), і авангарды кракаўскай (Т. Паўкер, Ю. Пшыбось) ці любельскай (Ю. Чаховіч). Іх мастацкія адкрыцці спрычыняліся да новага ўсплеску асацыятыўных думак паэта, давалі імпульс для яго асабістых шуканняў і адкрыццяў. "Становішча ў мяне катастрафічнае, - запісаў паэт. - У Вільні няма за што жыць. Пакінуць Вільню - пакінуць пісаць” [5, с.246]. Вось, аказваецца, чым была для яго Вільня. Пакінуць яе - азначала не толькі выйсці з асяродка вызваленчай брацьбы, але і творча перастаць расці, абарваць новыя сувязі з паэтычнай культурай свету.

У адрозненне ад многіх іншых заходнебеларускіх паэтаў, галоўным чынам прыхільнікаў норм традыцыйна-міметычнай эстэтыкі, малады М. Танк вёў актыўны пошук новых спосабаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, форм і прыёмаў духоўна-эстэтычнага ўздзеяння на чытача, актывізацыі яго свядомасці.

У гэтай сувязі варта згадаць думку вядомага філосафа і культуролага М. Кагана аб тым, што менавіта ў мастацкай творчасці духоўнае і матэрыяльнае не проста злучаюцца, але арганічна зліваюцца і ўзаемна атаясамліваюцца, спараджаючы новую якасна своеасаблівую з'яву - духоўна-матэрыяльную цэласнасць, што называецца "мастацкай вобразнасцю”. "Гэтае досыць характэрнае заключэнне прыгадваецца, калі чытаеш многія вершы М. Танка першай паловы 30-х гадоў, "духоўна-матэрыяльная цэласнасць” якіх звяртае на сябе ўвагу падкрэсленай своеадметнасцю і ёмістасцю зместу” [5, с.271], - адзначае М. Мікуліч. Шмат у чым тыпова-паказальным тут з'яўляецца адзін з самых ранніх твораў паэта, якія дайшлі да нас, - верш "На касагоры”. Нават не толькі паказальным, а характарыстычна-знакавым. Твор гэты напісаны ў 1930 годзе, калі васемнаццацігадовы аўтар яго нават яшчэ не падпісваўся псеўданімам "Максім Танк”.3 вышыні часу даляглядна бачыцца тая акалічнасць, што верш "На касагоры” значыў сабой пачатак працэсу актыўнага станаўлення і развіцця якасна новага напрамку ў гісторыі нацыянальнай паэзіятворчасці - напрамку сцвярджэння глыбіні і натуральнасці духоўна-мастацкага мыслення, шматмернасці філасофска-аналітычнага асэнсавання рэчаіснасці, вобразна-стылістычнай ёмістасці і разнастайнасці, паэтыка-версіфікацыйнай раскаванасці. Без перабольшання, менавіта ў гэтым абсягу паэт выходзіў на быстрак духоўна-мастацкага жыцця эпохі.

танк паэзія сімвалічнае поле

Творчасць М. Танка адносіцца, вядома, да лепшага, самага таленавітага, што дала свету беларуская літаратура. Са старонак яго кніг, пачынаючы з незабыўнага зборніка "На этапах” (1936) і ўключаючы апошнія прыжыццёвыя публікацыі, глядзіць сам час, чуюцца галасы жыцця.3 самага пачатку яго паэзія не толькі здзіўляла сваёй яскравай вобразнасцю, прадметнасцю, рэчыўнасцю слова, якое дазваляла па-новаму зірнуць на свет, адчуць яго свежасць і першароднасць, але і давала з'явам рэчаіснасці выразную ідэйна-маральную ацэнку.

Напісана пра М. Танка даволі шмат, але яго паэзія невычэрпная, і час, няспынна ідучы наперад, дыктуе неабходнасць новых, больш паглыбленых падыходаў да асэнсавання яго спадчыны, новых паваротаў у раскрыцці гэтай неардынарнай духоўнай з'явы, якая спадарожнічае нам у жыцці. У сувязі з гэтым прапануем зірнуць на яго паэзію ў больш шырокім культуралагічным аспекце і яшчэ раз падумаць над своеасаблівасцю яго маральна-філасофскіх арыенціраў і скіраванасцей.

Тэма курсавой работы Ї выявіць идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка.

Тэма прадвызначае вырашэнне наступных задач:

1. ахарактарызаваць творчасць Максіма Танка з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

2. выявіць эвалюцыю лірычнага героя М. Танка;

3. раскрыць праблемна-сімвалічнае поле паэзіі М. Танка;

4. вызначыць асаблівасці паэтычнага радка М. Танка;

5. ацаніць наватарскія здабыткі паэзіі М. Танка.

Аб'ек даследавання - літаратурная спадчына М. Танка.

Прадмет даследавання - ідэйна-мастацкі змест.

1. Эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі Максіма Танка

1.1 Духоўная эвалюцыя

Паняцці "культура” і "цывілізацыя" часта выкарыстоўваюцца як сінонімы. Між тым паміж імі ёсць істотныя адрозненні. Культура - гэта ўсё тое, што створана чалавекам, што ўзвышае яго над прыродай, што вытрымала праверку на працягу тысячагоддзяў. Праз культуру сцвярджаюць сябе гуманізм і чалавечнасць. Цывілізацыйны працэс жывіць культуру, папаўняючы яе скарбонку выпрабаваным вопытам чалавечага існавання на зямлі: матыку, скажам, замяняе саха, саху - плуг, а потым прыходзіць і трактар. Мы нездарма згадалі гэтыя сельскагаспадарчыя прылады, таму што беларуская нацыя, асабліва на пачатку XX стагоддзя, была ў пераважнай большасці нацый сялянскай. Сялянства ў гістарычным разуменні - гэта тое, што яшчэ засталося ад усёй індаеўрапейскай традыцыі. Нават сёння ў сялян можна знайсці рэшткі старажытных ведаў, міфапаэтычных адгалоскаў, настрояў. Бальшавікоў, якія пастанавілі ўсё перайначыць і паставіць з ног на галаву, сялянства - як клас - не задавальняла. Сялянства і прырода - у іх самадастатковасці. Надаўшы гістарычнаму працэсу раптоўнае паскарэнне, бальшавікі рашыліся на маштабны эксперымент з рашучым выклікам традыцыйнай культуры, з наступам на сялянства, з паслядоўным імкненнем паставіць прыроду ў падпарадкавальнае становішча. Гэткім чынам акрэсліваліся абрысы новай, камуністычнай будучыні, паводле якой прырода павінна была ў рэшце рэшт замяніцца тэхналагічнай цывілізацыяй.

Ідэя камунізму - адзін з культурных знакаў чалавецтва. Па гэтай ідэі, камунізм не з'яўляецца злом і ад дабра ён чалавека не адводзіў - адводзіў ад ісціны. Ісціна і дабро - не адно і тое ж. Асабліва далёка разышліся гэтыя паняцці ў расійскай мадэлі камуністычнай цывілізацыі з уласцівым ёй насіллем над арганікай жыцця, скіраванасцю на яго ператварэнне, рэвалюцыйнасць у сусветных маштабах. Сацыялізм - толькі першы этап на шляху да поўнай, камуністычнай цывілізацыі. Сацыялістычная цывілізацыя, пры якой мы яшчэ не так даўно жылі, з'явілася, такім чынам, спробай рэалізацыі гэтай ідэі, яе ўвасаблення ў рэчаіснасць.

Паэт незвычайнага размаху, М. Танк заўсёды імкнуўся да шырокай, усеахопнай канцэпцыі чалавека і свету, да асваення новых ідэй. Рамантычны вобраз Рэвалюцыі, якая бараніла працоўных ад прыгнёту і несправядлівасці, застаўся ў памяці падлетка Жэні Скурко яшчэ з Расіі, з часоў бежанства, і пазней малады Максім Танк апынуўся сярод тых буйных мастакоў, часта трагічнага лёсу, якія прынялі ўдзел у рэалізацыі гэтага надзвычай зманлівага праекта - прымірыць і злучыць дзве супрацьлегласці - жыццё і рэвалюцыю, паэзію і камунізм. Так складваўся лёс, які і сёння шчыра і адкрыта, не просячы спачування, глядзіць нам у вочы са старонак даўніх яго кніг 30-х гадоў:

Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,

На пераломе

Жалеза і песні,

У новых маланках, у новым громе.

Свет стары грудзям быў цесны.

Цесны завулкі і плошчы нашы.

Граззю і снегам

Іх пазанасіла.

Трэба, каб фронтам прайшлі шарэнгі,

Песні, штандары і сіла ("У маршы”, 1935) [4, с.57].

Згодна з установачнымі патрабаваннямі, праходзілі тэхналагічную апрацоўку, гартаваліся, як сталь, і людзі. У 1936 годзе М. Танк уступае ў КПЗБ, адчувае сябе заангажаваным рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбой, камуністычным падполлем. Пра свае творы і творы сяброў М. Танк пісаў у дзённіку 27. VII. 1935 г.: "Паэзія наша - цяжкая, як камень, вырваны з бруку падчас вулічных баёў, немілагучная - як стогн ці крык, чырвоная - як пралітая кроў. Іншай яна сёння і не можа быць. Што да мяне, дык я цікавіўся і цікаўлюся рознымі школамі і напрамкамі, але асцерагаюся, каб не трапіць на пракрустава ложа іх тэорый” [6, с.213].

Як бачым, М. Танк заявіў пра сябе на пачатку 30-х гг. XX ст., яго вершы засведчылі прыход у заходнебеларускую літаратуру надзвычай яркай і самабытнай асобы. У давераснёўскай творчасці паэта пераважаў узвышана-рамантычны характар мастацкага мыслення і абагульнення, яна звяртала на сябе ўвагу ўзрушанасцю светаадчування, прагай жыцця і самасцвярджэння, духоўна-грамадзянскай устурбаванасцю і актыўнасцю. "Першыя кнігі адкрылі ўзнёсла-рамантычную, гераічную прыроду таленту М. Танка" [7, с.106].

У 1936 г. выйшаў першы зборнік вершаў М. Танка "На этапах” (адразу канфіскаваны паліцыяй), які сведчыў, што малады аўтар выхоўваўся на трывалых народных духоўна-сацыяльных каштоўнасцях.

Творчасць паэта гэтага перыяду характарызавалася высокай ступенню нацыянальна-патрыятычнай свядомасці і грамадзянскай адказнасці, а яго лірычны герой зарыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы і нормы жыцця працоўнага асяроддзя, багатыя залежы калектыўнага вопыту і традыцый.

А Танк імкнуўся асэнсоўваць з'явы і працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці ў іх анталагічным змесце, бачыць іх духоўна-сацыяльную прыроду, асноватворную сутнасць і напоўненасць, перспектывы далейшага развіцця. Духоўна-мастацкая свядомасць майстра слова актывізавалася балючай думкай пра зняволены родны край, спакутаваную зямлю, прыгнечаны і занядбаны народ, пра кінутых у змрочныя турэмныя лёхі братоў па змагарнаму руху і падпольніцкай дзейнасці. Глыбокім адчуваннем героікі часу, рамантычнай узвышанасцю драматычнага перажывання, патрыятычнай ахвярнасцю дыхалі многія вершы паэта, напрыклад:

Хто пачуў тваю песню железную,

Хто астрожную скаргу пачуў?

Беларусь, твае далі бязмежныя

Ўскалыхнуць сваёй песняй хачу!

Толькі, можа, апець не прыйдзецца

Тваю радасць, світання зару,

I на польнай на стоптанай сцежцы

Пад эскортам закуты памру.

Зашуміць, можа, вецер кудлаты

3 прыдарожнай расстайнай сасны.

Не забудзь тады меншаму брату

Прынясці паказаць кайданы [4, с.83].

Але ўжо тады, у 30-я гады, адчувалася, што паэту зацесна ў межах прагназуемай камуністамі новай цывілізацыі, перанасычанай агульнымі ідэямі, скіраванымі на нівеліроўку ўсяго індывідуальнага, на адмаўленне традыцыйнай культуры. У цэнтры паэтычнага роздуму М. Танка - лёс Заходняй Беларусі, сялянскага краю, які апынуўся на гістарычным пераломе, на шляху да новай цывілізацыі. Яго абмінуў духоўны крызіс, у якім аказалася творчая інтэлігенцыя Заходняй Беларусі ў сувязі са сталінскім тэрорам і наступам таталітарызму ў СССР, аднак водгукі чалавечых трагедый чутны і ў яго песні. Услухаемся ў "Прадспеў” да паэмы "Нарач”:

Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры,

Не з торбамі песень жабрачных, -

Смыком серабраным на струнах зары

Табе заіграем іначай.

Прысядзем ля прызбы, на новы парог,

3 вясёлым і ясным абліччам,

Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог,

Хоць шмат каго з нас недалічым.

Ты звесіш чупрыну саломенных стрэх

Пад песні, шум цёмнага бору,

I выплывуць зоры на сіні начлег,

На сінія хвалі азёраў.

Закінуць свой невад узорны на дно,

У ціхія Нарачы тоні,

Дзе месяца толькі сталёвы нарог,

Затоплены бураю, звоніць.

I ўбачым тады, як радзімы прастор,

I песню, што просіцца з сэрца,

I струны жывыя пялёсткамі зор

Асыпле кастрычніцкі вецер;

I знікнуць туманы з дарог-каляін,

Зара чырвань-хустку накіне

На грэбень сасновых густых верхавін,

На плечы этапнай краіны [4, с.95].

У гэтых радках ёсць і прадчуванне трагічнага лёсу вёскі, і вобраз "этапнай краіны”. Аўтар "Нарачы” і іншых цудоўных твораў з'яўляўся прызнаным лідэрам заходнебеларускай паэзіі, да таго самага моманту, калі ў верасні 1939-га Заходняя Беларусь уз'ядналася з Усходняй. Прафесар А. Макмілін (Англія) на гэты конт адназначна сцвярджае, "што аб'яднанне дзвюх частак этнічнай Беларусі адмоўна сказалася на таленце аднаго з буйных паэтаў, выхадца з Заходняй Беларусі, Максіма Танка. Нягледзячы на тое, што ён захаваў і жывую фантазію, і бліскучыя здольнасці вершаскладання, роля дзяржаўнага дзеяча, пераўтварэнне ў публіцыста і вымушаны зварот да палітычнай тэматыкі не спрыялі далейшаму развіццю Максіма Танка як мастака" [6, с.214].

На наш погляд гэта так і не так, таму што М. Танк застаўся пры сваім таленце, застаўся паэтам шырокага сацыяльнага ахопу жыцця. Жыццё багацей за ўсялякія тэорыі, а паэзія М. Танка арыентавалася перш за ўсё на яго, на сувязь з рэчаіснасцю.

У аснове яго вершаў часта бачым пэўную падзею, думку, канкрэтнае перажыванне, і ў кожным вершы - адлюстраванне душы паэта, яго ідэйнае і маральнае самаадчуванне ў разнастайнасці ўласцівых кожнаму дню падзей, здарэнняў, успамінаў, перажыванняў. Танк глыбока ўпэўнены, "што на зямлі бацькоў няма бяздумных дрэў, маўклівых валуноў, негаваркіх дарог, нязвонячых крыніц." [4, с.132].

Вобразнасць яго паэзіі спалучана з фарбамі і пахамі родных прастораў:

Уся зямля гарыць у майскай квецені.

Колькі год я па ёй вандраваў!

А сёння спыніўся: як жа ісці

Па вуснах пявучых траў,

Па жывых, раскрытых вачах лотаці?

Дык вось чаму птушкі лётаюць! [4, с.216].

Адзін з паслядоўнікаў Янкі Купалы, М. Танк пераняў у яго захапленне і ўзрушэнне перад сіламі прыроды, перад яе жыццятворчай дзейнасцю. У яго паэзіі пасляваеннай пары сышліся ў пакутлівай супярэчнасці два вектары руху - прыродны і гістарычны. Патлумачым, як гэта мы разумеем. Паэт бачыў развіццё гарадоў, якія разрасталіся за кошт мігрантаў з вескі. "Самае дрэннае ў фазе цывілізацыі, - сцвярджаў Л.М. Гумілёў, - гэта стымуляцыя супрацьпрыродных міграцый, а дакладней - перасяленне цэлых папуляцый з натуральных ландшафтаў у антрапагенныя, г. зн. у гарады” [6, с.216].

Мігранты, лічыў даследчык, уступаюць з абарыгенамі ў адваротную сувязь - яны пачынаюць іх павучаць, гэта значыць займаюць кіраўнічыя пасады. Археолаг Л.М. Гумілёў паказвае гэты працэс на прыкладзе разбурэння старажытнага Вавілона, асабліва эпохі праўлення царыцы Нітокрыс. Гэта можна было б прасачыць на сучаснай гісторыі заняпаду Савецкага Саюза. Сацыялістычная цывілізацыя ў СССР была заснавана на ідэалагеме, якая перавышала чалавечыя магчымасці.

Адзначаныя асаблівасці знайшлі сваё развіццё ў наступных зборніках М. Танка Ї "Журавінавы цвет” (1937) і "Пад мачтай” (1938). Мастацкі стыль паэта характарызаваўся падкрэсленай ёмістасцю і шматграннасцю зместу: лірыка-апавядальны, падзейна-эпічны пачатак спалучаўся ў ім з рэфлексіўна-медытатыўным, філасофскім; выкрывальна-сатырычная плынь дапаўнялася і падсвечвалася прамоўніцка-публіцыстычнай. Многім яго вершам (напрыклад, "Калі няма на свеце маёй мовы.", "У падзямеллі”, "Шэрыя хаты, платы і вароты. ”, "Лісце каштанаў”) была ўласціва значная ступень рэалістычнай канкрэтнасці адлюстравання, прадметнай выразнасці жывапіснага малюнка, непасрэднасці і дакладнасці душэўна-псіхалагічнага перажывання. Яны з'яўляліся носьбітамі засяроджанага філасофскага роздуму аўтара, іранічнага высмейвання, ліра-сатырычнага выкрыцця ім апанентаў і непрыяцеляў, крытычна-з'едлівай іскрамётнасці і палемічнага пафасу.М. Танк распрацоўваў кананічны, сабраны і разняволены верш, верлібр, выкарыстоўваў традыцыйныя, добра апрацаваныя шматлікімі папярэднікамі і наватарскія, індывідуальна-аўтарскія сродкі мастацкай выразнасці. Разам з тым у цэлым вядучай у яго творчасці, несумненна, з'яўлялася ўзнёсла-рамантычная стылявая плынь, якая дазваляла яму глыбока і пераканаўча раскрыць свой духоўна-эстэтычны патэнцыял, выявіць ідэйна-маральны змест заходнебеларускай рэчаіснасці, асаблівасці яе вострых праблем і супярэчнасцей.

Паэт здабываў свае "вясняныя” песні з жыватворных крыніц роднай зямлі, скаваў іх з кужалю міготкіх вясёлак і зарніц, лавіў невадам "з рэк нашага краю”. "Выцягнуў сетку цяжкую і чую, Ї казаў ён у вершы "Зноў загарэліся сосны. ”: Ї Песня жывая трапечацца ў ціне” [4, с.348]. Якраз Бацькаўшчына-Беларусь, Нарачанскі край, мілая і дарагая душы і сэрцу краса і веліч родных абшараў і краявідаў, жыццё згараванага, але не скоранага працоўнага люду былі крыніцай паэтычнай уражлівасці М. Танка, высокага эмацыянальна-пачуццёвага ладу яго вершаў, іх узрушана-пранікнёнага лірычнага пафасу, бадзёра-ўздымнай энергетыкі. Яны ўплывалі на характар светаўспрымання мастака, абумоўлівалі ўзнёсла-рамантычны, ідэалізаваны ракурс выяўлення працэсаў рэчаіснасці, раскрыцця духоўна-эстэтычнага зместу прыроднага свету.

Натуральна, М. Танк звяртаўся да вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару, трывала ўгнездаваных у мастацкай практыцы паэтаў-рамантыкаў. Яго ўмоўна-рамантычныя, сімволіка-алегарычныя вобразы і малюнкі неслі сацыяльную праўду жыцця, насычаліся цяжкімі пластамі заходнебеларускай рэчаіснасці, фактамі падпольніцкай дзейнасці лірычнага героя, грунтаваліся на ідэі непрыняцця прыгнёту і несправядлівасці. Яны падпарадкоўваліся высокаму духоўна-маральнаму ідэалу паэта, асаблівасцям яго вострага асацыятыўна-метафарычнага светабачання, раскаванасці мастацкага мыслення, разняволенасці і нязмушанасці вершаванага радка: "Цягнуцца думы барознамі, // Чорны змываючы пот" ("Палавічнік”) [4, с.57]; "будуць вашы дзеці // Араць бяду з пракляццем на шнурах” [4, с.63]; "Нехта з песняй залатым скрабе нарогам // Грудзі чорныя, ўраджайныя зямлі" [4, с.93]; "Змоўкла песня, // толькі звоняць недзе слёзы // На палетках за скрыпучаю сахой" ("Сказ пра Вяля”) [4, с.37]; "Думы, як пояс сівых журавоў" ("Ноччу”) [4, с.107]; у батрацкага сына багацця: "душа пад кашуляй, // Сілы поўная буйнай” ("Ой, калышацца вецер”) [4, с.81]; "Прынясём саломы // I падпалім неба, // Ї Хай расчэша хмары // Пеўня алы грэбень. ” ("Скіну з плеч шырокіх”) [4, с.92]; "Колас, горам наліваны” ("Каб хутчэй”) [4, с.31]; "І сутарэнняў бяду // Зможам грудзьмі маладымі” [4, с.103]; "Толькі ад песні ў грудзях // Быццам прачнулася сонца" ("На задворках”) [4, с.45]; "Даўно ў шалёным карнавале // Зямля трывожная гучыць. // Хутчэй давайце, скрыпачы, // Чырвоны гром сваім цымбалам! ” ("Такая лютая зіма!. ”) [4, с.69] і інш.

Лірычны герой паэта ўяўляў сабою не звычайнага чалавека, а ўсемагутнага чарадзея, быліннага волата, пад перазвон смеху якога, паводле яго слоў, "Нават цяжка смяяцца, скакаць, // Толькі сыпацца шыбам акон // I слупам ліхтары калыхаць. ” [4, с.79], які вясновым вечарам "чупрынай сем зор залатых // На далоні мазольныя змёў” [4, с.79] ("Думаў: сёння прайду сабе так. ”). "Стазвонная ліра ў мяне, // Пясняр я, баян - чарадзей, Ї прызнаваўся ён у вершы "Вячэрняе люстра вады. ”, Ї Шапнуць бы закляцце струне, // Ї Збудзіць бы мінулага дзень. ”. Лірычны герой М. Танка плыў "Па казачным царстве. // Русалак, праяў, лесуноў”, бачыў, як у "тоні рачной сіняву // Атрос Млечны Шлях светлякоў”, як над вадою "халадок малады // Узмахнуў вераснёвым крылом”. Яму хацелася збудзіць "тады чары балот, // Калі тут агні замігцяць, // Каб, вывеўшы свой карагод, // Не мог вадзянік рагатаць” [4, с.349].

Ідучы ў задуме "сярод ніў неабсяжных, шырокіх”, тонка адчуваючы, як "Лірыкай восені дыхаюць далі", ён абвострана рэагаваў на адлёт птушак у вырай, прысумлена слухаў, як "звініць у блакіце высокім // Сівое птушынае пер'е" ("Выраі”). Зусім зразумела, што яго вабілі вышыня, прастор, воля, нездарма ён захоплена ўсклікаў: "Следам глядзіш Ї столькі ў крылах свабоды! ” [4, с.235].

Лірычны герой М. Танка, вязень "цэлі астрожнай", імкнуўся "Песню падрыхтаваць, // Каб было з чым на барознах // Вырай страчаць” ("Сцены і неба кавалак між кратаў. ”). Ён не меў "сціла і паперы”, дык песні пісаў "на маўклівых мурах”, "на калючых дратах, // На хмарах, што па-над турмой // Прылятаюць” [4, с.58]. Яго песні-сны блудзілі "Між дарог чужых, // Між муроў і крат, // Між дратоў стальных", дзе ім было "Душна, цесна”, благотна-цяжка ("Ці падуць калі. ”) [4, с.154]. Яны рваліся "удаль, // Удельна волю з пут”, "Полымем сваім" палілі ланцугі, будзілі, клікалі "на шляхі" прыгнечаных і абяздоленых [4, с.73]. Адчуваючы сябе сябрам ветра "сонечнага краю”, ветра "ніваў веснавых”, лірычны герой паэта цікавіўся ў яго, пра што ён спявае ля яго "астрожных крат”, "ці хутка ўдарыць // Гром расплаты над зямлёй”, калі яны ўрэшце змогуць сустрэцца і шчасліва абняцца ("Вецер сонечнага краю. ”) [4, с.148].3 падобным пытаннем звяртаўся ён і да лясной зязюлі, якая "на лістах рабой бярозкі Камусьці” лічыла "шэрыя гады”: "Скажы мне, выражбітка баравая, // Мо чула дзе ці, можа, знаеш ты: // Калі да нас свабода завітае, // Калі з астрогаў вернуцца браты? ” [4, с.96].

Духоўна-мастацкі воблік паэзіі М. Танка акрэслівалі экспрэсіўнасць светаадчування, свежасць і вастрыня мыслення, эмацыянальна-пачуццёвая ўсхваляванасць. Яна характарызавалася рамантызаваным выяўленнем суровага рэалізму часу, падзей і фактаў заходнебеларускага жыцця, духоўна-маральнага свету лірычнага героя.М. Танк імкнуўся да стварэння ўмоўна-рамантычных сюжэтных калізій і сітуацый, насычаных карцін і малюнкаў, яркіх фарбаў і адценняў. Напрыклад, у вершы "Гэта было, помню, рана-рана." ён прыгадваў, як аднойчы "зазвінеў неспадзявана” "госць вясновы" "Жаўранак у сіняве палёў”, які быў "За мяжой, абвітаю смугой // За далёкім золакам барвовым. ”. На просьбу паэта расказаць, што ён там убачыў, падзяліцца радасцю, жаўранак "сыпнуў шчодра” ў шапку "Столькі песень, сонца, светлых рос, // Што я ледзь сабраў іх у ахапак // І да хаты бацькаўскай данёс" [4, с.43]. Цікавы і своеадметны малюнак паўставаў у вершы "Зазімак”. Паэт ішоў "каляінай знаёмай, // Вырваўшыся з-за астрожных муроў”, і назіраў, як "Хмары чапляліся за саламяныя стрэхі, за вецер, // Хмары, як згублены вырай”, як "Сінія ночы прыжмурыўшы, вечар // Раскручваў зрэбныя трубкі імглы // Па рыжых праталінах жвіру" [4, с.44].

Пазнанне рэчаіснасці ў М. Танка было прасякнута рамантычнай чысцінёй духу лірычнага героя, даверлівай шчырасцю ўспрыняцця з'яў і прадметаў, глыбокім пранікненнем у іх духоўна-маральны змест. Яно грунтавалася на акце здзіўлення, працэсе адкрыцця і, як вынік, Ї душэўнай узрушанасці. Мастацка-вобразныя структуры паэта вызначаліся такімі асаблівасцямі, як нечаканасць супастаўленняў, суаднясенне розных па свайму характеру і маштабу фактаў і працэсаў, кантрастнасць колераў і адценняў, перапад рытміка-інтанацыйнага гучання: "на вясеннім бруку мокнуць // Ад ліхтароў жывыя плямы" ("Вільня”), "Дзень залаты // Цёплым сонцам заліты”, // матыль "Лётаў, як сон, // Над калоссямі нізка, // Як перазвон, // Над малою калыскай” ("Матыль”), "Згубяць коні ў вадапоі // Раскаваны маладзік” ("Як задрэмлюць”), "Хутка пойдуць дзяўчаты грамадою вясёлай, // Каб з крыніцы сцюдзёнай чэрпаць вёдрамі золак" ("Ой, калышацца вецер”), "Рассыплюць хмары з сініх хустак // Дажджоў сцюдзёную жарству. ”, вецер "У імгле зацягне адысею // 3 крылатым табарам гусей." ("Пад мачтай”), "восень агонь распаліла // 3 асенняга лісця" ("Каля мора”), "Зарой прапяялі асверы. // Вясенняя зораў сяўба // Расой ападае на верас" ("У полі вярба”), "зачапіўшыся // За сасновы грэбень, // Калышацца сіняе неба. ” ("Казка пра Музыку”), "Зара на куросаднях ціха // Збіраецца ўжо начаваць” ("Шкада мне знаёмых аселіц. ”) і інш.

Аналізуючы мастацкія пошукі М. Танка ў артыкуле "На раздарожжы”, заходнебеларускі крытык С. Каліна, несумненна, меў падставы адзначыць: "Асабліва вялікую ўвагу зьвяртае паэт на вобразнасьць і плястычнасьць сваей творчасьці, якія асягівае пры помачы сьмелай і сконкрэтызаванай мэтафорычнасьці паэтыцкага языка. У сувязі з гэтым творы ягоныя прамаўляюць да чытача перадусім сакавітымі й пукатымі абразамі, моцна насычанымі шчырым і глыбокім лірызмам” [9, 147]. Блізкія назіранні знаходзім і ў некаторых іншых крытыкаў, напрыклад Атоса. Унутрана палемізуючы з С. Калінам адносна асаблівасцей развіцця творчай індывідуальнасці М. Танка, у артыкуле пад назвай "На ўласны шлях! ” ён тым не менш падкрэсліваў наступнае: "Характар паэзіі Танка прыпамінае стыль барока. Бо-ж і там Ї такая-ж пышнасьць і багацьце формаў. I там Ї кожная дэталь у будоўлі, разьбе, малюнку створана так, як творацца мэтафары ў радкох Танкавых вершаў. I там Ї у пэўнай меры стыхійнасьць у тварэньні, якая ў вырослым з барока стылю рококо дае папросту оргію формаў і матываў: гэткае тамака мноства іх, гэткія яны віхрыстыя, неспакойныя" [10, с.36].

Гаворачы пра творчасць М. Танка 60-х і пазнейшых гадоў, прафесар А. Макмілін адзначае, "што як бы ні складвалася жыццё Танка, ён працягвае верыць у рэвалюцыйныя і сацыялістычныя ідэалы” [6, с.217].

Пэўна, што працягваў (і тут са знакамітым прафесарам можна часткова згадзіцца), але перш за ўсё ён верыў ў іншае - у чалавека, у яго розум і пачуццё адказнасці.

У зборніках паэта 60-90-х гадоў адчуваецца шырокае дыханне буйнога мастака, сталы талент. Сапраўдны герой лірыкі М. Танка - "працоўны род”. Чалавек у яго - носьбіт сацыяльнай і духоўнай гісторыі свайго народа. Свет паэта цесна звязаны з зямной рэальнасцю, але гэта свет мастака з уласцівай яму фантазіяй, рамантычнымі ўзлётамі, нечаканымі адкрыццямі. Ён умее маштабна думаць, трансфармаваць паэтычны вобраз, разгледзець вялікае і малым, у асобнай дэталі - веліч усёй сапраўднасці. "Вечныя” паэтычныя формы абагачаюцца сучасным светаўспрыманнем. Жаданне знайсці паэтычнае ў сваім жыцці патрабавала новага падыходу да катэгорыі "паэтычнага”. Усё гэта, зразумела, адлюстроўваецца ў стылі М. Танка. У многіх вершах, асабліва ў тых, у якіх паэт імкнецца адлюстраваць галоўнае ў абліччы сучаснага свету, ён прыкметна, няхай і са стратай якіх-небудзь жывапісных вартасцей свайго верша, узмацняе момант прамога і ў многім асабістага тлумачэння з'яў - часцей за ўсё ў бязрыфменнай, свабоднай форме:

Трэба,

Хоць раз у год,

Прайсці басанож баразною за плугам,

Каб аднавіць

Сваю даўнюю сувязь з раднёй -

Зямлёй, камянямі, травой [4, с.132].

Гэты зварот да прыроды ўспрымаўся як абарона вёскі. Як крок паэта ў мастацкім асэнсаванні жыцця, якое з'ядноўвае ў сабе лірычны і эпічны пачатак у адным маштабным светаадчуванні. Дзённікавая форма яго кніг узмацняла ўражанне таго, што яны напісаны як бы ў сааўтарстве з самім жыццём - у штодзённай яго плыні.

Паэт у цэлым, безумоўна, не падзяляў устаноўкі камуністаў на перастварэнне прыроды і чалавека (гіганцкія праекты 60-х гадоў: будаўніцтва плацін, паварот сібірскіх рэк і інш.). Ён заўжды выступаў супраць фанатычных крайнасцей. Яшчэ ў ранняй маладосці, у 30-я гады, ва ўмовах Заходняй Беларусі, ён смяяўся над спробамі лысенкаўскай навукі (у якой у СССР быў, як вядома, магутны спонсар) прышчапіць пшаніцу да пырніку, каб не трэба было яе сеяць, а расла гатовай. Пырнік жа ніхто не сее - сам расце. Крытычнага і гумарыстычнага погляду паэту хапала і тады, і тым больш пазней.

Паэт бачыў, што XX стагоддзе ўчыніла жорсткае выпрабаванне самой чалавечай прыродзе, у нечым парушыла яе. Ён адчувае супярэчлівасць паміж прагай пазнання і маральнасцю. У творчасці паэта з'яўляюцца біблейскія матывы:

За першай сарванай пячаткай

Я ўбачыў трагедый пачатак.

Навошта ж мяне спакусіла

Змяінай цікавасці сіла,

Сарваць па чарзе аж да сёмай,

Нікому яшчэ невядомай?

А зараз стаю нерашуча

Прад будучыняй немінучай [8, с.94].

Пачуццё глыбіні гісторыі ў паэта спалучана з пачуццём прыроды - на мове няспешнага верлібру вядзе ён сваю "перапіску з зямлёй”, спавядаецца перад уласным сумленнем.

Апораю сацыялізму быў чыноўнік, выканаўца, функцыянер, партрэт якога знаходзім у адным з вершаў паэта:

Ледзь пазнаў

Былога знаёмага анёла,

Які, дарваўшыся да ўлады,

Перш за ўсё:

Адрасціў рогі,

На нагах - капыты,

А на руках -

Учэпістыя клюшні рака.

Развіталіся.

А я і сёння адчуваю

іх калючы дотык.

("Ледзь пазнаў. ”) [8, с.154].

М. Танк не стамляўся жыць, не стамляўся шукаць.

Ён далёка рассунуў межы паэзіі, праз зварот да новага жыццёвага матэрыялу, увядзеннем у верш гаваркога народнага слова дзеля збліжэння паэтычнай мовы з паўсядзённай. Паэт прыйшоў да ўсведамлення непазбежнасці супярэчнасцей, скіраваных у розныя бакі чалавечых памкненняў, да разумення неабходнасці сумяшчаць гэтыя супярэчнасці і памкненні.

Апошнім часам Танк даволі часта браў на сябе (прынамсі, часцей, чым да гэтага) ролю маралізатара, імкнучыся, калі казаць па-руску, "образумить” сучасніка. Ен не стамляўся змагацца, каб пераадолець ідэалагічную спадчыну таталітарызму, шукаў першаснага, натуральнага стану рэчаў.

Унутраны стан паэта замацоўваецца ў лірыцы. Супраць ідэалогіі і практыкі таталітарызму скіраваны верш "Якім нарадзіўся”:

Колькі было розных

За мой век дарадцаў,

Іхніх аргументаў,

Довадаў і рацый.

Як рабіць што трэба,

3 якім знацца Богам

I ў каго да праўды

Трэ шукаць дарогу.

Аж, прызнацца, стала

Моташна нарэшце.

I кажу, як горцаў

Гэршт казаў з падзякай,

Перад тым, як стрэцца

3 шыбеючным гакам:

"Якім нарадзіўся, Такім мяне ешце” [8, с.271].

Паэт усё больш парывае з ідэалогіяй і заглыбляецца ў анталогію, у мастацкае даследаванне спосабу і характару самога быцця, спасцігае яго законы. Аўтар славутай "Споведзі” Блажэнны Аўгусцін казаў, звяртаючыся да Бога: "Нет здоровья у тех, кому не нравится что-либо в творении Твоём”. Мне здаецца, што на схіле жыцця да такога пункту погляду набліжаўся і М. Танк, і перад ім адкрываліся новыя светапоглядныя і мастацкія далягляды, прыгажосць і разнастайнасць жыцця.

Разважаючы пра пагрозу бездухоўнасці, пра экалагічную агрэсіўнасць сучасніка, ён хацеў бы навучыць яго, як трэба "хадзіць па зямлі”:

Так, як дні і ночы,

Звяры і птушкі,

Вятры і дажджы [8, с.312].

Зборнік "Мой каўчэг” нясе адчуванне трывожнага стану сучаснага свету, тых вялікіх выпрабаванняў, разломаў жыцця і чалавечай свядомасці, што выпалі на наш лёс. Не відаць ужо таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок, але духоўныя каштоўнасці застаюцца. Вера ў сэнс і разумнасць жыцця застаецца.

Мы разам з паэтам перажылі вялікую эпоху. Сацыялізм аказаўся не здольны на самарух, на ўдасканаленне. Гэта быў, паўтараем, грандыёзны эксперымент, і паэтычныя магчымасці М. Танка аказаліся яму па плячы. Паняцце "сялянскі паэт” непрыкладаемае да М. Танка. Перад намі буйны нацыянальны мастак, і можна з упэўненасцю сказаць, што паэзія М. Танка ніколі не вычэрпвалася рэвалюцыйнай ідэяй з яе пагардлівымі адносінамі да прыроды і да звычайнага чалавека, імкненнем усё перарабіць невядома на які лад. Паэт з павагай ставіўся да гістарычнага культурнага вопыту. Як сапраўдны паэт ён імкнуўся да цэласнага разумення і ўспрыняцця свету, і гэта, трэба сказаць, яму ў многім удавалася.

Творчасць М. Танка заўсёды вызначалася звязанасцю з рэчаіснасцю, шырокай апорай на жыццё, звернутасцю да яго пластыкі, фарбаў і гукаў. На нашу думку, М. Танк больш, чым хто іншы з сучасных беларускіх паэтаў, наблізіўся да разумення раўнавагі паміж прадметна-прыродным і духоўным, паміж культурай і цывілізацыяй. Гэта, думаецца, адна з граняў яго гуманізму, разумення багацця штодзённага, "звычайнага жыцця”.

Гераізм чалавечнасці, маральная чуйнасць і пачуццё прыгажосці складаюць духоўную сутнасць яго паэзіі, адзначанай яснасцю думкі, багаццем і шматстайнасцю карцін ідэй і вобразаў.

Такім чынам, М. Танк стварыў рамантычна-ідэалізаваны вобраз лірычнага героя, цалкам звернутага да высокага духоўна-эстэтычнага ідэалу, скіраванага ў будучыню роднага краю. Гэта вобраз маладога падпольшчыка-рэвалюцыянера, прыгожага сваёй ахвярнасцю змагара за інтарэсы народа, шырокай працоўнай грамады. Ён падвяргаў сумненню маральна-прававую практыку, сацыяльна-эканамічныя асновы заходнебеларускай рэчаіснасці, ставіў на мэце пераўзнавіць іх у адпаведнасці з сацыялістычнымі ідэйнымі прынцыпамі і каштоўнасцямі.

Лірычны герой паэта Ї асоба падкрэслена мэтаімкнёная і пошукавая, справядлівая і прынцыповая, смелая і рашучая і ў той жа час Ї сціплая, чулая, даверлівая, высакародная. Гэта чалавек духоўна багаты, узвышаны, летуценны, які адмаўляў свет прыгнёту і насілля, намагаўся выйсці за межы сістэмы ўсталяваных акалічнасцей, каардынат і крытэрыяў, працаваў на далёкасяжную перспектыву. Ён спалучаў "перадавыя палітычныя погляды і тонкую ўражлівасць, Ї падкрэсліваў У. Калеснік, Ї рэдкасную маральную чысціню і шырокую натуру. Сувязь яго з жыццём шматгранная, а самавыяўленне інтэнсіўнае, змястоўнае і прыгожае” [12, с.134-135]. Маючы дастаткова ўмоўны, абагульнены характар, лірычны герой М. Танка ў той жа час быў цесна звязаны з асаблівасцямі жыцця паэта, шырокім спектрам падзей і фактаў заходнебеларускай рэчаіснасці. Абставіны знешняга свету неслі яму шмат нягод і выпрабаванняў, яго неаднойчы "адрывалі ад сасонак і ціхіх бяроз, ад вазёрных успеняных хваляў, ад сялянскіх дарог і палос”; "Каласы мае град няраз выбіў, і на помач прыйсьці я ня мог.". Аднак, паспяхова пераадольваючы іх, ён няўхільна рухаўся наперад, імкнуўся "аб чорныя скібы" народнага жыцця адвастрыць "новых песьняў нарог" [13, с.6].

1.2 Маральна-філасофская эвалюцыя

Існуе думка, што філасофія, атожылак паэзіі, вытворная ад яе. Калі ўслухацца ў наступныя фрагменты з антычных філасофскіх тэкстаў: "Усім кіруе маланка”; "Людзям не стала б лепш, калі б усе іх жаданні збыліся”; "Час складаецца з асобных "цяпер”; "Ва ўсім ёсць частка ўсяго”, то можна пачуць радкі М. Танка. Паэт вырас з зямлі і ўзняўся да самых высокіх вяршынь духу, не адарваўшыся ад яе. Ён не выбіраў паміж матэрыяльным і духоўным, а як стыхійны дуаліст (ад філасофскага паняцця дуалізм) натуральна і нязмушана сцвярджаў гэтыя два пачаткі ў іх гарманічнай згодзе і спалучанасці. У сваю сталую, познюю пару Танк пісаў, звяртаючыся да старажытнай міфалагізацыі, гуманістычнай і філасофскай па сваёй сутнасці:

Зямля трымаецца на трох сланах,

Сланы - на велізарнай чарапасе,

Чарапаха - на голубе,

Голуб - на хлебным коласе,

Колас - на калысцы,

А калыска - на песні матчынай.

I пакуль песня будзе гучаць,

Калыска будзе калыхацца,

Зерне прарастаць,

Голуб - віць гняздо пад страхой,

Чарапаха - ісці Млечным Шляхам,

Сланы - пераступаць з нагі на нагу, -

Зямля будзе век

Зелянець, зелянець, зелянець. [14, с.216].

У яго вельмі часта сустракаюцца прыёмы містыфікацыі, выкарыстанне дзіцячай непасрэднасці, наіву, казачнай парадаксальнасці, фальклору. Пашыраюцца асацыятыўныя паэтычныя сувязі. Але далёка не адразу ён звярнуўся да гэткага тыпу філасофскага мыслення, які быў ў многім яму ўласцівы ў сталую пару. Такой раскошы ён раней проста не мог сабе дазволіць, бо тагачасная рэчаіснаць 30-х гадоў у Заходняй Беларусі вымагала іншага погляду на свет - больш рацыяналістычнага, канкрэтнага, катэгарычнага, а галоўнае, больш навуковага - такі погляд даваў марксізм.

I. Кант лічыў сутнасцю паэзіі "незацікаўленае сузіранне”.М. Танка, вядома, не задавальняла такое разуменне паэзіі. Своеасаблівасць яго сгеdo была абумоўлена тым, што з самага пачатку ём адчуў надзённую неабходнасць у слове, якое б знаходзіла рэальны водгук у чытача, было патрэбным усім. Такім словам было слова праўды, якое адлюстроўвала сацыяльныя супярэчнасці свайго часу. Ужо ў кнізе "На этапах” паэт сцвярджае повую канцэпцыю чалавека, як намагаецца выйсці за межы свайго грамадскага становішча і свайго характару, як у значнай ступені фарміруецца знешнімі абставінамі. Паэт намагаецца адваяваць свабоду. У лірычным героі М. Танка ў адной асобе спалучыліся рэвалюцыянер і адраджэнец. Яны пазнавалі і прызнавалі адну ісціну, ісціну змагання, якое павінна было зрабіць іх свабодным.М. Танк належаў да актыўнай часткі змагароў за свабоду супроць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, і яго паэзія ў многім мела палітычны характар. Паняцце паэта-філосафа на гэтым этапе да яго аблічча аніяк не стасавалася, гераізм і напружанасць былі адзнакамі і маральна-этычнай нормай паэзіі ранняга М. Танка.

Па часе ў творчасці паэта заўважны прыкметы большай лірыка-філасофскай суб'ектыўнасці, узмацняюцца патрыятычныя матывы. Гэта ўласціва кнігам "Журавінавы цвет”, "Нарач”, "Пад мачтай”, "Праз вогненны небасхіл”. У 1943 годзе, падчас вайны, напісаны верш "Родная мова” - лірычны роздум пра спаконвечныя духоўныя каштоўнасці, што, як і жыццё людзей, і матэрыяльныя каштоўнасці, апынуліся пад пагрозай вогненнага знішчэння. Філасофскае адзінства светаўспрымання паэта - у асацыятыўнай метафарычнасці пералічэнняў: з чаго ж яна складаецца, родная мова, з чаго вынікае і чым з'яўляецца? 3 усіх першавысноў народнага гістарычнага жыцця, з яго святыняў, працы, барваў прыроды:

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло пазаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, -

Ты выткана, дзіўная родная мова. [4, с.59].

Тут сама выяўленчасць, жывапіс, паказ жыцця, рэальныя назіранні з'яўляюцца філасофскім асваеннем свету, дыялогам з ім.

Філасофскую аснову Танкавай паэзіі складае зварот да найбольш важных праблем чалавечага быцця, стварэнне цэласнага ўяўлення аб свеце, калі глыбіня мастацкага абагульнення паэта дасягае глыбінь абагульнення філасофскага.

Адразу пасля вайны, у 1946 годзе, у друку з'явіліся вершы М. Танка "Вырай”, "Камяні”, "Дарога”, "Кропля дажджу” і інш., якія выявілі імкненне паэта да філасофскай заглыбленасці і адначасова адлюстравалі рост творчай культуры.

Сёння гэтыя творы ўспрымаюцца як лепшае з пасляваеннай беларускай паэзіі.

Пералічаныя вершы вызначаліся элегічна-рэфлектыўным характарам, мел форму роздумаў. У адным з іх ("Камяні”) паэт расказвае, як у госці да яго сышліся камяні - "абветраныя валуны крутых маіх дарог" [14, с.67]. Яны ўзнавілі ў памяці паэта пройдзеныя ім жыццёвыя шляхі, нягоды, хмары і халодныя вятры, нагадалі начлежныя вогнішчы, добрае і благое, што было ў жыцці. Паэт пазнаў свах гасцей, усіх, акрамя аднаго:

Хто ён, адкуль, і дарог якіх

Няпрошаны прыбыў?

Адно, па снежнай белізне,

Па тым, як ён дыхнуў

Сцюдзёным змрокам на мяне

I ў сэрца заглянуў, -

Я здагадаўся, што за госць,

I чаркай прывітаў.

Калі прыйшоў ты, ягамосць,

Дык пі! - яму сказаў.. [14, с.78].

М. Танк не любіць выкладаць думку "ў лоб”, рытарычна і дэкларатыўна. Ян у яго вынікае з усёй вобразнай тканіны верша, як думка эмацыянальная, жывая трапяткая. Паслухайце, як заканчвае паэт сваю размову з надмагільным камянём:

Вось толькі нам няма аб чым

3 табою гаварыць.

Я ўжо дамовіўся ўначы

3 хваінамі ў бары,

3 жывой птушынаю сям'ёю,

3 расталаю вадой

I з громам, каб яны вясной

Узялі мяне з сабой. [14, с.97].

Адна з лепшых паэтычных кніг гатага часу - зборнік М. Танка "Каб ведалі”. Пачынаецца ён вершам аднайменнай назвы:

Расце на высокім кургане сасна,

Каб ведалі;

Дол апляла каранямі да дна,

Каб ведалі;

Вяршыняю зоры кранае яна,

Каб ведалі;

3 ветрам звініць, як тугая струна,

Каб ведалі

Маткі,

Дзе спяць дзеці-сокалы сном;

Вятры,

Дзе іграць галасістым смыком;

Зоры,

Дзе ім асыпацца дажджом;

Птушкі ў выраі -

Родны свой дом. [14, с.59].

Пейзаж у гэтым творы хочацца назваць філасофскім, ён мае шырокае прасторава-часавае вымярэнне і густа насычаны міфолага-касмалагічнай вобразнасцю. Такім чынам, з цягам часу бачым, як ускладняецца і становіцца больш праўдзівай і аўтэнтычнай дыялектыка паэтавага светаўспрымання, глыбіня адлюстравання з'яў жыцця, маральнае апірышча паэтычнай творчасці.

Пашырэнне сацыяльна-філасофскага зместу ў лірыцы патрабавала павелічэння мастацкай ёмкасці паэтычнага вобраза, павелічэння вагі самога слова. Да гэтага вядуць розныя шляхі. Што датычыцца М. Танка, то ён, абмінаючы павярхоўную, плоскасную апісальнасць, ідзе якраз шляхам пошукаў новых, свежых паэтычных асацыяцый, глыбінных сувязей паміж рэчамі, фактамі і з'явамі. I пры гэтым, відаць, у паэта не заўсёды была неабходнасць звароту да знешніх аксесуараў верша, такія, як дакладная рыфма, строгі класічны размер, традыцыйная страфа. Аб гэтым сведчыць паэтыка М. Танка, які часцей і часцей у вершах сваіх адмаўляецца ад традыцыйна-фармальных паэтычных прыёмаў, лічачы іх "старым рэквізітам”, які ў многім перашкаджае паэзіі адолець шлях да сэрца чытача.

М. Танк з годнасцю казаў пра сябе: "У мяне кожны радок - метафара” [11, с.89]. Ён не перабольшваў. Гэта, на наш погляд, давала яму магчымасць больш шырока ссоўваць верш убок прозы - прозы, аналітычнай па духу.

Атрымлівалася так, што паэт зноў і зноў спасцігаў адзінства свету і аснаватворныя сілы жыцця:

Нават найменшую праўду

Я здабываў мазалямі,

Сеткай вылоўліваў з тоні,

Плугам выворваў з Глебы. [14, с.143].

У гэтым прызнанні адчуваецца не толькі эстэтычная, але і этычная, маральная пазіцыя, унутраная ўстаноўка на праўдзівасць, развіццё аналітычных магчымасцей. Удумлівы аналіз (ужывём такі выраз у дачыненні да паэзіі) ахоўвае яе ад эклектыкі ў пачуццях і думках, аднаўляе свет паэта і збірае яго ў адзіным фокусе.

Філасофскі кірунак у паэзіі звязаны са здольнасцю мастака абагульняць факты, знаходзіць агульнае ў прыватным, ісці ад знешняга да ўнутранага. Пра паэтаў пісаў некалі англійскі паэт У. Блейк:

В одном мгновеньи - видеть вечность,

Огромный мир - в зерне песка,

В единой горсти - бесконечность.

И небо - в чашечке цветка.

(Пераклад С. Маршака.). [6, с.220].

Уменне ўбачыць у малым вялікае, у асобнай, здавалася б, нязначнай дэталі веліч усёй рэчаіснасці - абавязкова для паэта, бо такі закон мастацкага пазнання, якое грунтуецца на законах дыялектыкі. Імкненне да абагульненняў з'яў і фактаў ў пэўным сэнсе збліжае паэзію і філасофію. Размова, зразумела, не ідзе аб замене філасофіі паэзіяй або наадварот. Замены не можа быць, ёсць узаемаўзбагачэнне, якое дапамагае паэзіі ўвабраць у сябе ўвесь свет, зразумець яго адзінства і цэласнасць.

М. Танку было вядома агульнае поле філасофіі, галоўныя ідэі і вучэнні, і ён звяртаўся да іх, спрабуючы забегчы з боку, убачыць усё сваімі вачыма і сказаць нешта сваё. У яго вершах надзвычай часта знаходзім незвычайныя здагадкі, інтэлектуальныя пабудовы, экстравагантнасці, якія здзіўляюць сваёй нечаканасцю і нетрадыцыйнасцю.

Мы разумеем філасафчнасць у паэзіі, такім чынам, як своеасаблівасць падыходу мастака да рэчаіснасці, як спосаб тыпізацыі жыццёвых з'яў, звязаны з высокім каэфцыентам перадачы жыцця ў мастацкім вобразе. Філасафічнасць паэзіі М. Танка грунтуецца на імкненні разгадаць загадку вялікіх і малых рэчаў, што спадарожнічаюць чалавеку ў жыцці. Гэтыя рэчы могуць здацца на першы погляд вельм звычайным, будзённым. Аднак тое, што з'яўляецца звычайным і прывычным для кожнага з нас, у паэта можа выклікаць асаблівую душэўную рэакцыю: ён здзіўляе нас нечаканасцю мастацкага адкрыцця. Учытаемся ў "Надпіс” зроблены паэтам "на яблыку”:

Добрым і сардэчным словам

Не забудзь ніколі ўспомніць

Свайго друга-садавода,

Што прывіў лясную дзічку,

Жаўрука, які вясною

Разбудзіў яе пупышкі,

Дождж, які гнуў карэнні,

Вецер, што гайдаў галіны,

Пчол, якія апыляў

Цвет ружовы і духмяны,

Рукі смуглыя дзяўчыны,

Што плады збіралі ўвосень,

Кал будзеш гэты яблык

На сваёй трымаць далоні. [14, с.38].

Як бачым, аказваецца, як вялікі чалавечы змест тоіць у сабе простая рэч - звычайны яблык, колькі працы скандэнсавана ў ім. Шмат ад чаго і ад каго залежыць чалавечае шчасце, - хоча сказаць паэт, - не можа быць вынікам намаганняў аднаго індывідуума, а складаецца з саўдзелу калі не ўсіх, то многіх людзей.

I паэзія, і філасофія, на думку М. Танка, закліканы змагацца з абсурднасцю быцця, азараць яго святлом розуму. Гэтым ён і займаўся на працягу ўсяго свайго мастакоўскага шляху. Думку ён нярэдка ставіў вышэй за эмоцыю, вышэй за гармонію, імкнучыся ўласным інтэлектуальным намаганнем на новай, сучаснай аснове спасцігнуць тое, што спрабавалі зразумець многія пакаленні да яго. Пры гэтым амаль заўсёды прапанаваў нейкае арыгінальнае, займальнае, часта забаўнае, а часам і парадаксальнае рашэнне.

На прыкладзе лірыкі М. Танка заўважаем скраванасць паэзіі да рэалістычнай прадметнасці, да паглыблення ідэйна-эмацыянальнай ёмістасці мастацкага вобраза, да глыбокага пазнання гуманістычнай сутнасці простых рэчаў - першапачатковай асновы чалавечага існавання.

Светаадчуванне паэта, яго светапогляд, што грунтуецца на трывалай еднасці з жыццём, абумоўлівае і яго эстэтыку - эстэтыку здаровага і менавіта танкаўскага рэалізму.М. Танк - рамантык і адначасова рэаліст па складзе свайго таленту. Ён глыбока закаханы ў матэрыяльнае, жывое жыццё, якое для яго прывабней за ўсе казкі. Тут усё проста: плуг, хлеб, песня, дружба - для чалавека рэчы першай неабходнасці. У яго паэзіі яны набываюць асаблівую вартасць і слушнасць, бо паэт прыйшоў да такога разумення праз доўгі, вялікі і пераканаўчы жыццёвы вопыт.


Подобные документы

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.