Идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка

Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 03.02.2014
Размер файла 199,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Адзнака дэмакратычнасці светапогляду, набытага ў нястомнай працы, у багатым жыццёвым вопыце, ляжыць на ўсёй вобразнай сістэме паэзіі Танка, як выключна проста адчуваў сваю прыналежнасць да працоўнага люду:

Я пісаў зямлі многа лістоў

Пяром, якім пішуць лірычныя песні,

Гімны розныя,

маніфесты;

Пісаў я смыкам усіх скрыпак,

Якія смяюцца і плачуць;

Пісаў спіцамі дрогкіх калёс,

Якарамі і мачтамі караблёў,

Штыком і

сапёрнай лапатай:

Пісаў кубкам, з якіх п'юць, -

За здароўе і вечную памяць, -

Але пакуль што

Адказ атрымаў я,

Напісаны плугам.

Вось ён,

Парэжце на скібы яго.

Частуйцеся,

Ешце.. [15, с.251].

У сваю сталую пару М. Танк трымаўся той думкі, што". верш - споведзь перад акружаючым нас светам, крок да разгадкі таямніцы жыцця”. Таму філасофская думка ў яго заўсёды з'яўляецца думкай жывою, пачуццёвай, пазбаўлена халоднага рацыяналізму, як мог бы загубіць паэзію. Паэт пераканаўся, што няма патрэбы ўпрыгожваць думку розным цацкам і пацеркам, бо з груза ўяўнай паэтычнасці вершу не пад сілу будзе адолець трасу да сэрца. Гэта было бачна на прыкладзе "Надпісу на яблыку”. Аб гэтым сведчаць і такя вершы пэта, як "Проза”, "Стары дуб”, "Дачнікі”, "Шыбы старой камяніцы”, "Нічога”, "Карабок запалак" і г. д. Паэт паглыбляецца ў звычайнае, прывычнае і праз гэта, праз быт, канстатуе сувязь малога з вялікім, прасочвае завязь вялікага ў малым, бачыць сутнасць грамадства. Бытавы малюнак пранізваецца гуманістычным пафасам мастака. Людзі абмінаюць пусты карабок запалак, а між тым ён расказаў бы не менш за нейкую энцыклапедыю, бо "кожная ўспышка запал кавалак жыцця азарала." [15, с.15].

Таксама і шыбы старой камяніцы многае могуць расказаць, бо бачылі больш чым дрэвы і помнікі, чым вочы людзей, якія заўжды пасля стрэлаў згасалі:

Асцярожна выцірайце шыбы,

Каб з ценям дыму

Пажараў вайны

Не сцерці і ценяў

Вам блізкіх людзей,

Якія апошні раз

Некалі ў гэтыя шыбы глядзелі. [15, с.141].

На гуманістычны роздум мастака наклал свой адбітак трагедыя суровага веку: у вершы няма прозвішчаў, дат, месца дзеяння. І мы не адчуваем у гэтым патрэбы. Перажыванне паэта - пры сваёй усёабдымнасці і маштабнасці становіцца канкрэтна адчувальным, пластычным, балючым на дотык. I паэтычнасць, як бачым, дасягаецца ў паэзіі М. Танка не рыфмай, нават не паўтараемасцю рытму, а найперш самой унутранай змястоўнасцю, ідэйнай і эмацыянальнай насычанасцю верша і яго выразнаю сінтаксічнаю будовай.М. Танк - паэт з ярка адчувальнымі інтэлектуальнымі эмоцыямі. Гэта бачна, як ён асэнсоўвае новы эстэтычны матэрыял, як апошні спалучаецца з яго паэтычным вопытам і светаразуменнем.

Шмат пра М. Танка як паэта "філасафічнага" напрамку, пра кірункі яго мастацкіх пошукаў гаворыць верш "Сонечны гадзіннік”. Вобраз сонечнага гадзінніка (калі чалавек, каб вызначыць гадзіну дня, вымярае ступнёю яго цень на зямлі) - для паэта сімвал чалавечага жыцця, сімвал самой зямлі. Гэта не звычайны гадзіннік:

Сярэбраны ці залаты -

Не можа зраўняцца

3 гадзіннікам гэтым,

Бо ён адзначае і час нараджэння,

I час развітання з зямлёю,

Калі цень мой знікне

На вечназялёным

Яго цыферблаце. [15, с.275].

На нашу думку, адна з істотных асаблівасцей "рэчаўнай” паэзіі М. Танка заключаецца ў тым што гэтая паэзія, скіраваная на глыбіннае разуменне прадмета, аказваецца эмацыянальна ў вышэйшай ступені дзейснай і напружанай - што, відаць, і стварае ўмову натуральнага збліжэння рэчаў і з'яў на першы погляд далёкіх і несумяшчальных (скажам, "сонечны гадзіннік" і Зямля). Эмацыянальнае ўспрыняцце настолькі актыўнае, што яму ўдаецца адкрыць у гэтых розных рэчах агульныя рысы, якія іх аб'ядноўваюць.

Некалі, яшчэ ў 30-я гады, Янка Купала ў размове пра творчасць М. Танка з П. Глебакам зазначыў: "А шырыня ў вершах цудоўная”. Гэту адзначаную Купалам шырыню знаходзм і ў апошніх зборніках паэта - "Мой каўчэг” і інш. У іх бачым тую ж здаўна ўласцівую аўтару смеласць мастацкага мыслення, нязмушанасць паэтычнай думкі, што вынікае часцей за ўсё з аб'ектыўнай хады самога жыцця. Паэт і час. У кнігах М. Танка яны адно без другога не існуюць, паэт пільна ўглядаўся ў лёс народа на шляхах вечнасці.3 другога боку, яго не менш пільна цікавіў цяперашні момант і варункі нашага гістарычнага быцця. Праўда, у апошні час ужо не было таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок. Стражэйшым, больш абачлівымі, стал вобразна-асацыятыўныя параметры яго паэтычнага мыслення.

Такім чынам, вялікае месца ў паэзіі М. Танка належала такім ёмістым сацыяльна-маральным катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, звон кайданаў, чорныя скібы, паднебныя шляхі, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталёвы сонечны паход і інш. Яны ўвасаблялі адметныя рысы грамадскага жыцця і прыродна-геаграфічнага ландшафту Заходняй Беларусі, ладу мыслення і філасофіі, духоўна-сацыяльнай свядомасці яе народа, раскрывалі характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу. Гэта былі своеасаблівыя каардынаты прыгнечанага і занядбанага роднага краю паэта, у кантэксце якіх і разгортвалася жыццядзейнасць яго лірычнага героя.

Вастрыня грамадска-сацыяльнага светаадчування, вышыня духоўна-эстэтычнага ідэалу абумоўлівалі развіццё характэрных асаблівасцей паэзіі М. Танка, вялі да скандэнсаванасці мастацкага мыслення, інтэнсіўнасці маральнага перажывання, актыўных пошукаў у галіне паэтыкі. Яго вершам была ўпасціва заангажаванасць у самыя вострыя праблемы і супярэчнасці заходнебеларускай рэчаіснасці, падкрэсленая драматычная напружанасць зместу, эмацыянальна-пачуццёвая насычанасць, прамоўніцка-публіцыстычны пафас, унутраная палемічнасць. Асабістае, уласна перажытае М. Танк удала спалучаў з грамадска значным, з яркай і пераканаўчай сацыяльнай фактурай, мінулае і сучаснае ў яго суадносіліся з будучым, мара паядноўвалася з рэальнасцю, дынамічная, экспрэсіўная думка Ї з выразнай, пластычнай эмоцыяй. Несумненна, якраз гэтыя якасці забяспечвалі вядомасць і папулярнасць вершаў паэта ў шырокім грамадскім асяроддзі.

у асобе М. Танка мы маем паэта-мысліцеля, "думанніка" (тэрмін Пятроўскага), прычым, як бачым, вельм арыгінальнага і непаўторнага. Яго паэзія - прыклад філасофскага засваення свету. Яна ўвасабляе ў сабе беларускі народны характар, уласцівыя гэтаму характару разважлівасць, высокую маральнасць, дабрыню, бясконцую трываласць і міласэрнасць. Добра сказаў пра паэта Уладзімір Калеснік: "Як здаровая вынослівая сасна, гоніць паэзія Максіма Танка ўсё новыя і новыя ярусы галін. Аднак ніжнія вянкі не падсыхаюць, яны становяцца ўсё больш разгалістымі, ахопліваюць з кожным годам новы абсяг, новы круг чытачоў і прыхільнікаў”. [12, с.141].

1.3 Гуманістычная эвалюцыя

Прачуласць грамадзянскага лірызму вызначыла змястоўнасць такіх зборнікаў "Журавінавы цвет”, "Пад мачтай”. Тут ішло далейшае разгалінаванне суровай пачуццёвасці і лірычнага суперажывання, іх паглыблення ў выявах асацыяцый, у мяккіх танах метафорыкі кандэнсаваўся вялікі сэнс. Паэт сам адчуваў, у чым удача яго зборніка "Пад мачтай”: "Але не верыцца, што гэты вярблюд прайшоў праз ігольнае вуха цэнзуры. Праўда, у ім няма адкрытых заклікаў да бунту, але трэба быць сляпым, каб не бачыць, што выбуховы зарад паэзіі ў гэтым зборніку лепш спрасаваны і значна мацнейшы, чым у "На этапах”" [16, с. 203-204]. "Песня кулікоў" і "Журавінавы цвет” - творы, якія ўпершыню засведчылі магутнасць і красу эпічнага складу мыслення паэта, важка ўздымалі цяжкія пласты сялянскага побыту, асвечанага ідэяй змагання. У радкі каларытна, у класічнай шчодрасці жывапісання, свежых вобразаў, дэталяў нязмушана ўваходзіць беларуская прырода ("Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай.", [4, 116]). Акцэнтуюцца не толькі актуальныя патрэбы сацыяльнага і нацыянальнага жыцця, а элементарныя чалавечыя ўмовы, правы на чалавечнасць, людскія адносіны да годнасці мазольнага працаўніка, яго душы, мовы.

Закрынічыў той гуманістычны струмень, якому суджана было шырыць абсягі вялікай прыцягальнасці танкаўскай паэзіі: У. Калеснік лічыць, што менавіта яму, Танку, выпала ўмацаваць новы погляд на чалавека, сцвердзіць новы тып гуманізму. Паэт разглядзеў у таварышу па барацьбе і ў самім сабе поруч з ідэйнай перакананасцю яшчэ і ўражлівую, высокамаральную натуру, чуйную да ўсяго прыгожага ў прыродзе і ў чалавеку, здольную на шчодры эмацыянальны водгук, хоць гармонію радасці жыцця абрывала суровая рэчаіснасць. Духоўнасць была ўскладненай. У вершы "Паслухайце, вясна ідзе. ” на турэмным двары блакітнай квеценню ўспыхнуў бэз. Як раніць гэта полымя суквеццяў на калючках дроту, увасабленне антыподаў, двух палярных светаў, красы і зла. Нават апорныя рыфмы, паўтораныя двойчы, супрацьстаяць, як гэтыя два светы:

Я ціха разбудзіў другіх.

Ад слёз сінелі вочы бэзам.

I недзе хруснула ў худых

Руках іржавае жалеза [4, с.247].

Сцвярджэнне гуманістычных ідэалаў вядзецца па законах высокай творчай культуры ўсім ладам верша. У тым ліку і псіхалагізацыяй мастацкага вобраза, вытанчанай прачуласцю сэнсавай дэталі: "Пралескі снежныя на шыбах цвітуць I пальцы мае раняць” [4, с.32]. Вобраз лірычнага перажывання становіцца балючым на дотык: пралескі раняць пальцы! Ніякія тлумачэнні-згадкі не вычарпаюць гэтую вобразную асацыяцыю. Па ей можна "чытаць” паэта - ад рэальнай суровасці ўмоў жыцця да таго падтэксту, што схоплівае галоўны канфлікт эпохі.

Драматызм успрымання красы абвостраны да гранічнасці, да выбуховасці таксама ў выдатных вершах "Павязлі цягнікі”, "На перроне”, "Плывуць стругі”, самотна мінорных і бунтоўных, выкрывальных. Тут мастацкае асуджэнне грабежніцтва - на многія часы ("Гляджу і гляджу з-пад рукі, як наша юнацтва вывозяць” [4, с.273]; або: "Гэй, воды, быстрая рака, назад лепш павярні! ” [4, с.286]. Паэта раніць думка, што нават на карцінах, дыванах увасобленае хараство становіцца прадметам гандлю, бяздумнай камерцыі ("Я гляджу на дываны”).

Шырокая вядомасць М. Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў ("Нарач”, 1935-1937). "Нарач" пачала ўсведамляцца як сімвалічнае ўвасабленне Беларусі. Азёрны кут з яго шматстройным быццём узняты быў на вышыню ўсебеларускай значнасці, як і коласаўскі Нёман з "Новай зямлі”. З'явіўся вартасна эпічны працяг Коласа. У нарачанскім рыбаку быў узбагачана адкрыты менавіта тып беларуса (Таццяна, Сымон, Прахор, Грышка). Ці думаў паэт, вырваўшыся напярэдадні 1935 г. з Лукішак, па дарозе дамоў, ідучы напрасткі па ледзяным абсягу, што Нарач неўзабаве разбушавана ўскалыхнецца і стане яго вялікім творчым лёсам. На сцяне адной з рыбацкіх хат, як прыгадвае Танк, убачыў ён загад аб забароне лавіць у Нарачы і іншых азёрах рыбу. Пра бунт нарачанскіх рыбакоў пачаў спачатку зараджацца верш, ды ён нястрымна разрастаўся пад пяром у буйны твор - пра змаганне "за сваё права на гэтую зямлю, на якой жыл і злажылі свае косці іх дзяды і прадзеды. ”. I далей у прызнанні паэта, магчыма, найгалоўнае: "Глыбока пад шэрымі сцягамі і потнымі кашулямі схавана душа народа, а ў сасновых нетрах - непаўторнае хараство нашых азёр” [16, с.255]. Менавіта тут - першазадача, што наддала яго эпічнай задуме ўсебеларускую значнасць: прыадкрыць таямніцы глыбока схаванай душы народа і хараство роднай зямлі. Яшчэ ніколі з такой любасцю і ўзнёсласцю М. Танк не аддаваўся тварэнню малюнкаў роднай прыроды - з усплёскам крутых беласнежных хваль, з журботным задуменнем навіслых зялёных шатаў, з залацістым роем зор у тонях. Жывапіс нярэдка - на ўзроўні пэндзля Коласа. Ёсць агульнасць зыходнага моманту лірызацыі: за астрожныя муры да іх, Танка і Коласа, гэтак жа роздумна-балюча прыходзілі родныя краявіды, спараджаючы іх псіхалагічную, глыбока матываваную дасведчанасць. Тонкасць лірычных успрыняццяў акаляючага хараства цесна пераплятаецца з суровасцю падзей, становіцца як бы іх прыродным рэзанатарам.

Эпас - гэта заўсёды свет народнага жыцця. Гераічны эпас схоплівае жыццё у вышэйшых праявах і момантах гістарычнага дзеяння. Прыгадаем толью адзін з такіх момантаў, што ўздымае падзёі да кульмінацыі: гэта супольны выхад жыхароў навакольных вёсак на лоўлю рыбы, дакладней - напружанае чаканне такога выхаду, калі адзін нарачанскі "бераг" да болю ў вачах углядаецца ў "бераг" супрацьлеглы - ці выйдуць сумесна? Вілы, пешні, далоні каля вачэй замерлі і, нарэшце, як "радасна бліснулі вочы”! Але тут важна яшчэ надаць уздымна-трапяткую адухоўленасць шырокай карціне. У тым і сакрэт эпічнай паэтызацыі, што тут, знутры, усхвалявана прамаўляе сама асоба паэта. На стыку двух пачаткаў - эпічнага і лірычнага - нараджаюцца строфы, што дасягаюць лепшых узораў класіка. Як захапленне відовішчам супольнага выступлення землякоў, як парыў і яго, паэтавай радасці, на ўсе грудзі выдыхнуты лірычны напеў-маналог:

Люблю твае, Нарач, затокі і тоні,

Як вецер густыя туманы развесіць!

Ці снежная пена на хвалях зазвоніць.

Цалуючы зоры, калышучы месяц [4, с. 194].

Нам гэтыя чыстыя, адухоўленыя радкі прыходзяць на вусны так, як і радкі Коласа "Мой родны кут, як ты мне мілы!." [17, с.3] або К. Буйлы - "Люблю мой край, старонку гэту. ” [18, с.45]. Беларуская паэзія не многа знае радкоў такой высокай адухоўленасці і любові.

Істотным было адкрыццё мастацкай ролі вобраза Прахора ў абвастрэнні канфлікту - гэта ён склікае на бурлівы сход, вецер на вуліцы рве на яго грудзях рызманы, трагічна прадвяшчаючы далейшы шпаркі бег падзей у бок развязкі: арышт кіраўніка нарачанскага выступлення рыбакоў Грышкі і Прахора, смяротна параненага падчас уцёкаў, затым псіхалагічна-узрушальная карціна гібелі Прахора ў хвалях Нарачы - усё гэта выпісана не проста падзейна, а сімвалічна, з роздумам аб прыцягальна-пагрознай сіле азёрнай стыхіі, што, паглынаючы героя, філасафічна ўвасабляе трывожны кругаварот жыцця і нябыту, зямлю продкаў, характар народа.

У жанравым сэнсе "Нарач" уяўляе досыць унікальны мастацкі арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах тры розныя родавыя пачаткі літаратуры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. Уражвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматычных сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў - усё гэта жыве сваім паўнакроўным жыццём, у буянстве інтанацый, рытмаў, гукаў, метрыкі, яднаецца ў адзіны арганізм адным светаадчуваннем творчай асобы, яго лірычнай прысутнасцю ў кожным эпізодзе, тымі пульсаваннямі пачуццяў, што паўтара гады трымалі паэта ў высокім творчым гарэнні.

Эпічны талент М. Танка працягваў сваё шматграннае раскрыццё і ў паэмах "Сказ пра Вяля” (1937) і "Каліноўскі” (1938). Эпас народнага змагання тут высвечваўся ў новых праекцыях, ужо былінна-гістарычных. У задуму твора пра непамернага волата Вяля, які павёў мужыцкія раці супроць крыўдзіцеляў, уваходзіла сутыкненне не толькі з імі, але і з хітрай "стратэгіяй” подкупу, абяцанак, карацей - выпрабаванне на "прадмет" здрады, бадай, самага каварнага з выпрабаванняў, што здаўна вяло да расчаплення адзінства народа і страты згуртаванасці. Праблема, заўважым, надзвычай актуальна-балючая ў заходнебеларускім руху. Барадатыя паслы ад князя прыйшлі да Вяля са шчодрымі дарамі. Вяль адразу ж ацаніў усю небяспеку таках "данайскіх" дароў. Іх адпрэчвае "крыўда ў курганах”, што прарастае ў сённяшні дзень, у наступнасць "будуць вашы дзеці араць бяду з пракляццем на шкурах!" [4, с.150]. Спакуса зрабіла сваё, ваяцкі дух апаў. Былінны волат, высачаны ворагам, загінуў пад навалай падпілаваных сосен. Аўтара твора, думаецца, хвалявала не столькі праблема "важака і массы”, колькі павучальнасць урокаў сучаснага змагання.

Паэма "Каліноўскі” канкрэтызавала і развівала далей тыя ідэі, якімі ў балючым роздуме жыў паэт. Постаць Каліноўскага прыйшла з блізкіх па духу нацыянальна-вызваленчых этапаў гісторыі і стала легендай ахвярнага змагання. Тое, што выбар постаці быў падказаны ідэалагічнымі патрэбамі падполля (адзін з кіраўнікоў, прысланы з БССР функцыянер М. Дворнікаў, ставіу задачу: пацікавіцца Каліноўскім бліжэй і "адбіць” яго ў хадэкаў, якія рабілі яго "святым”) гаварыла і сапраўды аб патрэбе разабрацца і сродкамі мастацкага асэнсавання адказаць: чый ён, Каліноўскі, у імя чаго была яго вялікая справа? Творчая сумленнасць паэта не дазваляла перакосаў. Логіка вобразаў даводзіла: гэта герой усебеларускі і "адбіваць” яго ў шчырых заступнікаў беларускасці не мела сэнсу. Аднак для Танка, як і для Таўлая, Машары, якія прайшлі праз тую ж змрочную цытадэль Лукішак, што і Каліноўскі, постаць гэтага героя мела асаблівую прыцягальнасць. Не дзіва, што яны таксама краналіся яго асэнсавання.3-за лукішскіх кратаў ні раз углядаліся яны ў той пляц з вісельняй (яе няцяжка было ўявіць), на якой царскія сатрапы ўчынілі жахлівую экзекуцыю, учынілі не толькі яму, але і яго народу. Як чынілі новыя акупацыйныя ўлады расправу над прадаўжальнікамі яго справы. У М. Танка драматычна выпісаны той лукішскі плац, дзе Каліноўскі, яшчэ не выдадзены, не арыштаваны, нематліва стаіўся ў натоўпе мяшчан і сышчыкаў і назірае, як вядуць на вісельню таварыша па вучобе ў Пецярбурзе, па сумесным паўстанні ("Бачу, брат, слаўна ідзеш! ”). Скразная ідэя: няздраднасць вызваленчай справе. Адзін са схопленых у бітве паўстанцаў на допыце ў палкоўніка Лосева адхіляе прапанаваныя спакусныя ўмовы здрады. Дамінуючы матыў завяршаецца ў заключнай частцы ў форме фальклорнай паэтызацыі. На спробу царскага подкупу Каліноўскі адказвае:

I дароў мне тваіх, цар, не трэба:

Маю шапку я - сіняе неба.

І нямала чырвонцаў, багацця:

На папялішчах панскіх, магнацкіх палацаў,

Як дыхне толькі вецер - жар, як той самацвет. [4, с.339].

Эпічны талент М. Танка раскрываўся шматгранна ў заходнебеларускі перыяд. Выявіўся тады, бадай, найбольш яскрава, спела, з немалой культурай маштабнага ўвасаблення эпохі.3 шырокім ахопам часу і прасторы была задумана паэма "Сілаш”, на жаль, так і не закончаная.

Была набыта, такім чынам, немалая паэтычная культура ў лірыцы і эпасе, якая і паспрыяла вырашэнню тых дзвюх мастацкіх задач, што свядома ставіў перад сабой паэт. Найпершая і галоўная: паслужыць свайму народу эстэтычна, з найбольшай аддачай і дзейнасцю. I другая: выхад паўнагучнага грамадзянскага слова ў шырокі свет. Ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага змагання і антыфашысцкага руху надзвычай важна было прабіцца на шырокі свет ("на свет цэлы”!) з высокамастацкім паказам жахлівых слядоў ад калючых дратоў, ад крывавай Картуз-Бярозы. Калі зірнуць на паэзію Танка ў гэтым ракурсе, то многія лепшыя давераснёўскія творы - "Да дня”, "Спатканне”, "Вянок”, "Ткала я, ткала палотны”, "Плывуць стругі”, "Песня кулікоў”, "Журавінавы цвет”, "Нарач”, "Каліноўскі” - успрымаюцца як своеасаблівая мастацкая "інтэрпеляцыя” заходнебеларускага народа да сумлення ўсяго чалавецтва. У паэзіі М. Танка мужна і паўнагучна загаварылі духоўныя, нязломныя сілы нашага народа.

Пра гэту гістарычную місію паэта добра сказаў яго бліжэйшы таварыш па барацьбе В. Таўлай:". У літаратуру ўвайшоў найбольшы паэт Заходняй Беларусі Максім Танк, у бліскучым таленце якога народ Заходняй Беларусі сказаў сваё вялікае творчае слова." [19, с.263].

Калі б Танку і не суджаны быў далейшы працяг творчасці, усё роўна значнасць давераснёўскага набытку моцна ўгрунтавала яго імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

У душы паэта выспяваў цэлы свет "антычасцінак”, пякучых зарадаў грамадзянскага непакою, устрывожанасці, якія неўзабаве, у сярэдзіне 50-х гадоў ХХ ст., калі з'явіліся першыя спрыяльныя прасветы ў атмасферы грамадскага і літаратурнага жыцця, успыхнулі грымотнымі бліскавіцамі ("След бліскавіцы”, 1957). Паспрыяла прарастанне свежых парасткаў дэмакратыі, вядучых прынцыпаў, што пабуджалі да духоўна-творчага абнаўлення грамадства. У новы творчы перыяд М. Танк уваходзіў як паэт "другога дыхання" (як і А. Куляшоў, П. Панчанка, Э. Межэлайціс, К. Куліеў). Прыходзіла новая, вышэйшая ступень сталасці таленту. Тэндэнцыя праўдашукальніцтва не без нотак бунтоўнасці (верш "Абвяржэнне”, 1956), што была сцісла абазначана як найпершы пункт праграмы: "Мне ж трэба праўда, і болей не трэба нічога”, [14, с.87], грунтоўна замацавалася і развівалася плённа, з дозай смеху і крытыцызму ў новых кнігах "Мой хлеб надзённы” (1962), "Глыток вады” (1964) і "Перапіска з зямлёй” (1967). Апошняя, праўда, не выходзіла асобна, а была ўключана ў Збор твораў М. Танка (1966-1967). Кнігі гэтыя становяцца вызначальнымі вехамі не толькі ў творчасці іх аўтара, але і ўсёй беларускай паэзіі тых бурных 60-х гадоў. Лепшыя вершы ўтвараюць эстэтычную цэласнасць, кандэнсуюць рысы новага светаадчування, у цэнтры якога - страсная прага грамадскага і творчага абнаўлення жыцця, патрэба прынцыповай выверкі і ўдасканалення эстэтычных крытэрыяў з істотнай папраўкай на час, бескампраміснасці ацэнкі і пераацэнкі грамадска-ідэалагічных і асабіста здабытых каштоўнасцяў. У светаўспрыманні паэта ўзніклі два досыць устойлівыя вымярэнні, па сутнасці, два тыпы эстэтычнага падыходу да асэнсавання рэчаіснасці. Яны абазначаны ў радках:

Так супала, што вера мая ў багоў,

А багоў - у мяне, адначасна збанкрутавалі.

Толькі, як у чалавека, які доўга трымаўся

За плуг і сяўню,

засталася надзея ў жывучасць,

у калашэнне і ў казку. [20, с.180].

Няцяжка заўважыць, з якім смехам вымаўлена першае двухрадкоўе пра "багоў" што, нарэшце, "збанкрутавалі”. Хоць у смеху і горычы "збанкрутавалі" і ўслаўляльныя "оды”, якім таксама сваю даніну аддаў паэт. Затое ў наступных радках - які пафас пяшчоты да роднай зямлі, вера ў яе невынішчальную жывучасць і, вядома, захапленне здаровай самасвядомасцю народнага жыцця. У Танка гэта сувязь была заўсёды трывалай, хавала ў сэрцы народны пункт погляду на складанасць часу.

Ідучы першым шляхам, паэт не перастае здзекліва насміхацца з памылак, якія належаць не толькі лірычнаму "я”, а ў гэтай форме выступаюць тыпізавана як няпростая з'ява грамадскага парадку ("Перш непакоіўся.", "Даўно я перастаў баяцца.", "Пра аглоблю”, "Божа паэзіі. ”). Паэзіі ў любыя часы, а ў бурныя, лёсавырашальныя - асабліва "нельга глухой быць і марнай і супроць зла не пратэстуючай” [14, с.73]. Аўтар як бы знарок у кантэкст верша ўводзіць "непаслухмянае" слова "не пратэстуючай”, акцэнтуючы на ім увагу. Бунт, пратэст супроць зла ці адступлення ад праўды, яе замоўчвання - гэта ж аснова эстэтычнай прыроды паэзіі.М. Танк стварае сапраўдныя ўзоры выяўлення грамадзянскіх пачуццяў, тэмперамент гарачага прамаўлення часам дасягае вышэйшага пункту ("3 хронікі”):

О Пугачоў,

Балотнікаў

і Каліноўскі,

Вы ўсе, што рвалі ланцугі няволі, -

Дзе хоць адна пылінка праху вашага?

Сваёй крывёй яе я напаіў бы

I ажывіў бы вас,

каб вы змаглі яшчэ раз

Паслаць у венцаносны чэрап кулю [14, с.83].

Дзякуючы гэтай пафаснай танальнасці, замяшанай на смеху, мужнасці прамаўлення, М. Танк, відаць, найбольш уражвае і запамінаецца ў грамадзянскім абліччы страсна заклапочанага чалавека, устрывожанага праўдалюба і выкрывальніка, вачам якога адкрываюцца ўсё новыя супярэчнасці веку.

Сферу грамадзянскага і патрыятычнага самавыяўлення паэта пачалі істотна пашыраць яго "замежныя” вершы, што прыйшлі ў яго творчае жыццё з розных дарог і прастораў чалавечай культуры, гісторыі, нялёгкіх каардынатаў быцця ("Гібралтар”, "У Луўры”). Аднак і ў гэты, здавалася б, шырока расчынены для смелых творчых задумаў бурны перыяд 60-х гадоў, рэшткі культаўскай псіхалогіі не пакідалі аўтара, не сталіся атавізмам, сумным для ўспаміну, а знаходзілі прыстанішча ў гучна-услаўляльным вершапісу, як бы дзеля "падстрахоўкі” і пацвярджэння сваёй непарушнай прыналежнасці да палітычных "курсаў” і сцяганосных ідэй ("Наша партыя”, "Шчаслівыя гады”, "Залаты век”). I ўсё ж вызначальнай лініяй становіцца сумленнасць творчасці, ачышчэнне і мужнасць. Лепшыя вершы ўжо дазваляюць гаварыць аб устойлівасці грамадзянскага таленту паэта. Самім сабой яму памагае заставацца крытычна-ацэначны, аналітычны, праніклівы і мудры позірк у рэчаіснасць, жыццялюбны, іранічны, раскацісты ці балюча-прыцішаны смех.

Воблік паэта не менш істотна пачала акрэсліваць і вызначаць другая танальнасць, што закрынічыла яшчэ ў давераснёўскія часы, - яна палоніць глыбока лірычным, шчырым перажываннем адчувальна-рэчыўным, інтэлектуальна-тонкім судакрананнем душы паэта з родным краем, светам роднага жыцця. Менавіта ў гэтай сферы роздумаў і пачуццяў выспела адна з вядучых і перспектыўных тэндэнцый, што стала ўласцівай не толькі для ўласна танкаўскай паэзіі, але і ўсёй сучаснай беларускай паэзіі і яе жыццёва важных паваротаў да зямных турбот і спраў, да спасціжэння сутнаснай красы жыцця родных людзей і прыроды. Каштоўнасць гэтай, утрываленай паэтам тэндэнцыі невымерная. Крылатымі сталі шматзначныя радкі танкаўскага верша, які даў назву этапнай кнізе паэта "Мой хлеб надзённы”:

Непакой за цябе, зямля мая,

За твой ураджай, спакойны сон,

За дрэва кожнае ў гаях,

За весніх песень перазвон,

Непакой за цябе, зямля мая, -

Мой хлеб надзённы [14, с.144].

У вобразе хлеба - гісторыя роднай зямлі, лёс паэта. Зямля ў яе глабальным маштабе стала неадлучнай ад зямлі, што ўзгадавала паэта, запаўняе кожны міг яго жыцця пахам свежай баразны і блакітам цёплых верасоў, жывучасцю роднай мовы і калашэннем маладога засеву. Ды яшчэ новымі трывогамі за ўсё гэта, бо яно стала ўжо неадлучным ад лёсу ўсяго чалавецтва. Гэта цяпер у паэзію М. Танка прыходзіць захопленая паэтызацыя і каларытная дэталізацыя родных мясцін, прадметны жыццяпіс ("Стол”, "Печ”, "Смаленне кабана”, "Аўсяны кісель”, "Мой родны кут”, "Зямное прыцягненне”). Рэльефна ўзнаўляюцца запамінальныя народныя тыпы людзей: дзеда Каліны, бабкі Улляны, музыканта-самародка Кузьмы, які адчуваў асалоду ў падтрыманні народнай этыкі і ў яе тонкасцях быў дасканала выхаваны "умеў гаварыць далікатна: "Дай божа, каб гожа было. ”" [10, с.144]. Словы пашаны знаходзіліся для працавітага чалавека, улюбёнага ў зямлю, якую цяжка ўздымаў і засяваў. Любоў да зямлі належыць да моцных пачуццяў, якія баяцца абыякавасці, няўвагі, знарочыстай кляцьбы ў вернасці ("Ніхто не кляўся ў і вернасці да зямлі, але шанавалі яе як маці. ” [18, с.186]). Забыццё роднага, перарыў першасных сувязяў, што злучаюць з зямлёй бацькоў, вядзе да разрастання мяшчанска-спажывецкай псіхалогіі ў дачыненні да працоўнага плёну, хараства нашых ніў, лясоў. Родная зямля - скарбніца духоўнага жыцця, яна жывіць і знаўляе сілы самай тонкай тэорыі - чалавечай душы.

У кантэксце гэтай праблемнай размовы паэта - паўната адчування роднай прыроды, з якой умее ён зліцца душой, як бы растварыцца ў ёй; стаць яе чуйнай мембранай ("Дарогай з сенажаці”, "Прылёгшы пад ядлоўцам”, "Летні дождж”). Задуменныя, з уздыхам вымаўленыя словы "Можа, мы - апошнія паэты, што вось так цікавяцца зямлёй? ” [10, с.355], вярэдзяць болем, вельмі ж актуальныя. Вялікі зялёны непакой - гэта той пастаянна аголены нерв, які нясцерпна баліць у лірыцы М. Танка, робіць гэту лірыку сапраўды грамадзянскай.

Ёсць у канцэпцыі свету М. Танка яшчэ адно не менш важнае вымярэнне, па сутнасці, мера мер, якой урэшце вымяраюцца ўсе высокія ісціны і эстэтычныя каштоўнасці, - гэта глыбокая чалавечнасць, гуманістычная канкрэтнасць творчасці. Свежы струмень чалавечнасці, закрынічыўшы яшчэ ў давераснёўскай паэзіі Танка, стаў шырокай плынню яго творчасці, часам са слядамі трагічнай панявечнасці людзей працы, але заўсёды са спагадным, чуйным разуменнем першаснай самацэльнасці іх духоўнай красы. Вось спрацаваныя, зацалаваныя "пясчанымі вуснамі" зямлі, у чорных шрамах і маршчынах, святыя рукі маці ("Рукі маці”). Гэтыя рукі - і абвінавачванне. Яны жывыя сведкі празмернага выдаткавання чалавека, непасільнай цягавітасці, цярплівасці. Такім жа гуманістычным роздумам азораны, нібы выстаўлены ўсяму свету напаказ і дакор, рукі бабкі Улляны ("Жыццё бабкі Улляны”). Пра тое ж сведчыць і бацькава "бібліятэка”, у якой "кнігі" (саха з вышчарбленым нарогам, барана, звенні калёсаў) у форме прадметна-рэчыўнай паэтызацыі нясуць не толькі першасныя элементы нялёгкай вучобы, усепаглынальных высілкаў, але і журботную танальнасць ("Бібліятэка”). Праўда, гэта танальнасць прарываецца часцей за ўсё з успаміну, як у цудоўным вершы "Мой родны кут”, быццам сучаснасць была ўжо дарэшты пазбаўлена такога мазольнага выдатавання. Аднак у прынцыпе важна і рэтраспектыўнае гледжанне, у якім тоіцца бясспрэчная асучасненасць пазіцыі. Новае "прачытанне” вайны (у адрозненне ад услаўляльна-пасляваеннага) асэнсоўвае ўжо ў іншым аспекце вогненную памяць, што нясцерпна, як рана, што адкрылася, засмылела, закрываточыла, узмацняючы менавіта гуманістычную змястоўнасць твораў ("Стары мост”, "Дзе яны? ”, "Конаўка”).

Шэдэўр танкаўскай гуманістычнай лірыкі - славутая "Аvе Маriа!" (1957), дзе непрыняцце любых формаў духоўнага марнатраўства і аскетызму прыгожа, незвычайна пластычна ўвасоблена праз напружанае жывапісанне вобраза манашкі, гэтых "семнаццаці маяўкоў”, што абкладзены чорнай вопраткай, ружанцам. Усчынаецца цэлая бітва антытэз: тых, што аблыталі красу, і вобразаў лірычнага перажывання самога паэта. Развярэджанасць пачуццяў нарастае - ад захаплення, спачування да актыўнай лірычнай размовы з гераіняй, да страснай мальбы ("О, як кармілі б грудзі такія, - Аvе Маriа!" [14, с.130]. Эстэтычная пропаведзь высокіх чалавечых ідэалаў - гэта страсная малітва, якая, на нашу думку, для паэта набыла значэнне цяжкай, неадступнай бітвы за чалавека.

Такім чынам, паэзія М. Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, непасрэднасцю ўспрыняцця свету, гуманістычна-чалавечай чуйнасцю, але ў той жа час і ўнутранай адмабілізаванасцю, грамадзянскай страснасцю, своеасаблівым драматычна-аптымістычным характерам мастацкага абагульнення. Гэта была паэзія чорных скіб, як падкрэсліваў М. Арочка, "шурпатых далоняў, незагойных ран, стогнаў у катоўнях” [21, с.63], гневу і бунту, смелага выкліку, якая грунтавалася на тонкай назіральнасці і ўражлівасці, эмацыянальна-псіхалагічнай пранікнёнасці лірычнага героя, услаўленні высокіх праяў святла і красы ў прыродным свеце, грамадскім асяроддзі і душы чалавека. Характэрная летуценнасць, умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучаліся ў ёй з наступальнай бескампраміснасцю, рэвалюцыйным гартам, ахвярнай мужнасцю.3 асаблівай выразнасцю гэта раскрылася ў вершах "Чорныя скібы”, "Начная цішыня”, "Спатканне”, "Над Прыпяццю”, "Песня кулікоў”, "Паспухайце, вясна ідзе. ” і іншыя.

2. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі Максіма Танка

Творчасць Максіма Танка змяшчае ў сабе багацце і разнастайнасць канкрэтыкі нацыянальнага свету. Ён выявіў хараство і незвычайную прывабнасць роднай прыроды, у суладдзі з якой найбольш поўна раскрылася паэтычная душа нашага народа, здолеў па-мастацку ўвасобіць універсальна-шырокае кола пейзажных вобразаў і матываў (возера Нарач, дарога, нарачанскія сосны, поле, луг, сенажаць і інш.), і таму як тут не прыгадаць словы А. Лойкі: "У Максіма Танка ёсць усё" [11, с.243]. Гэтая сістэма вобразаў адлюстроўвае нацыянальны космас беларусаў.

2.1 Вобраз "сонца”

Зазначым адразу: цэнтрам прыродна-зямнога ўладкавання і паэтычнага свету, у прыватнасці, у М. Танка з'яўляецца вобраз сонца. Якое семантычнае напаўненне гэтага вобраза, якія асацыяцыі з ім звязаны, праілюструем на прыкладзе танкаўскай паэзіі заходнебеларускага перыяду. Акурат тады паэт абраў выразныя эстэтычныя арыенціры, сфармуляваў канцэптуальную праграму творчасці.

У першым томе "Збор твораў” (2006), а яго складаюць творы 1930-1939 гг., слова сонца - адно з самых прыкметных, найбольш ужывальных. Яно, вобразна кажучы, праменіць амаль з кожнага верша. "Частотны падлік сведчыць, што ў ідэйна-вобразным кантэксце твораў паэт скарыстоўвае слова "сонца" і вытворныя ад яго прыметнікі (сонечны, сонечная, сонечных) амаль 40 разоў, а калі яшчэ мець на ўвазе вобразы світальнай зары, усходу, то можна пераканацца, што ад самага пачатку сваёй творчасці М. Танк - паэт святла і сонца”, - слушна заўважае даследчык [22, с.69].

Культ сонца ў танкаўскай паэзіі мае архаічныя рысы. Сузіраючы, як разгараецца зара, нябесны агонь, паэт, як і нашы продкі ў мінулым, чакае жыватворнага цуду, чароўнага святла, якое пераўвасобіць свет, зямное існаванне. Ён жыве па сонцу, па ім вывярае жыццё, рух да будучыні. Сонца для яго - пачатак усяго юнага, крыніца абнаўлення, магутная і незвычайная сіла. Можна сказаць, што лірычны герой паэзіі М. Танка ўвесь у чаканні сонца, у прадчуванні новага прасветленага быцця. "Чакаем сонца" - такую красамоўную назву мае адзін з яго вершаў.

Аднак сустрэча ўсходу сонца ў М. Танка - гэта больш чым вітанне добрага і спагаднага нябеснага свяціла. Сонца ў яго ўспрыманні паўстае як высокі рамантычны ідэал, вызначальны паэтычны сімвал. Яно - высокая мара, мэта і сэнс жыцця, дзеля чаго трэба прайсці праз цяжкасці, пакуты, выпрабаванні:

І аб казачнай старонцы

Голас гаварыў,

I пра волю, і пра сонца

Над прасторам ніў "Вецер птушкай біўся ў вокны. ” [8, с.64].

Гэткі ж сімволіка-рамантычны характар увасаблення вобраза сонца выявіўся ў паэзіі нашаніўскага часу.Я. Купала, апелюючы да сонца, па-адраджэнску клікаў аднавіць былую славу "забранага краю”, узняць "сумны народ" да новага жыцця:

Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх

Да крывіцкіх туманных нізін.

Казкай векаў блізкіх і далёкіх

Клічам, сонца, цябе як адзін!"Песня сонцу" [23, с.51].

Шукаючы выйсце з сацыяльнага тупіка і нацыянальнага заняволення, М. Багдановіч прамаўляў ва ўнісон Купалу, выказваў сваю глыбокую веру ў сонца як крыніцу духоўнага адраджэння:

Не згасла сонца? Сонца гляне,

Усіх падыме ада сна.

Ён, гэты дзень, яшчэ настане, -

І "ачуняе старана”!"Кінь вечны плач свой аб старонцыі." [24, 35].

На сонечны прасцяг клікаў беларуса 3. Бядуля, каб здзейсніць свае сацыяльныя і нацыянальныя імкненні, выбраць свой вольны шлях:

Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!

Сцежкай сваёю

Да Сонца ідзі! ("Тры сцежкі”) [25, с.54].

Нягледзячы на стогны і ныццё ветру, шум мяцеліцы, у сэрцы героя М. Танка таксама жыве духатворная ідэя сонца, і гэтая мара "у глыбокім падзямеллі. аб светлым ранні" - сведчанне вялікай веры і мэтаімкнёнасці чалавека-змагара за лепшую долю паднявольнага краю. Беспрасветным і бесперспектыўным быў лёс беларусаў пры санацыйным рэжыме ў Польшчы, і таму многія з іх абралі шлях духоўнага супраціву, барацьбы за свае сацыяльныя і нацыянальныя правы. Невыпадкова вобраз сонца быў ўзняты паэтамі, і найперш М. Танкам, да ўзроўню высокага ідэалу.

З самых першых вершаў паэт вітае і заклікае сонца:

Цяпер, песня, я буду

Ісці аж да сонца

Тваім сцяганосцам "Колькі часу шукаў я." [4, с.84];

I я малюся, сын нядолі,

Загледзеўшыся на ўсход:

Нас асвяці ты сонцам волі,

Каб знішчыў путы мой народ!"Усход у зарыве чырвоным. ” [4, с.132].

У гэтых і іншых радках падкрэсліваецца асаблівы статус вобраза сонца як станоўчага ідэалу, яскрава выяўлена духоўна-эстэтычная арыентацыя паэта на салярны пачатак як стваральны, выратавальны, гарманізуючы. Святланосная энергія запальвае ўнутранае сонца-ідэал, з якім ідзе па жыцці і ступае на шлях змагання лірычны герой М. Танка. Маючы веру ў сонца як цэнтр новага і справядлівага ўладкавання свету, ён выгуквае палымяны вокліч:

Не адступай, брат, у змаганні,

Ідзі далей, як ты ішоў!

У новых бітвах сонца ўстане. ("Не забывай”) [4, с.297].

У сваіх памкненнях і парываннях паэт імкне ў будучыню, таму вызначальным у яго паэзіі становіцца матыў руху. Гэты рух усведамляецца М. Танкам як агульнанародны, агульназначны для нацыянальнага лёсу, бо толькі ў супольнай вызваленчай барацьбе можна дасягнуць "новай славы, новых сонц” ("Ты чуеш, брат. ”). Рамантычныя вобразы агню і сонца робяцца ўвасабленнем пяснярскай місіі. Каб спраўдзіць яе, неабходна "зрабіць жыццём агонь”. У вершах "Час нам выходзіць усім грамадою. ”, "Кантата”, "Сілы шмат маем у руках мазольных." і іншых вар'іруецца матыў руху грамады да сонечнай будучыні. Паэт глыбока разумее, што надышоў адказны час выбару свайго нацыянальнага шляху, усвядомленага дзеяння, таму з упэўненасцю сцвярджае, што "мы да сонца ўдаль пайдзём." [4, с.82-83].

Трэба крочыць туды, дзе

зырка гарыць над зямлёю

Неба світальнай зарой [4, с.83].

Сонца паўстае як антыпод цемры, няволі, зімовай сцюдзёнасці, здранцвення сацыяльных і духоўных сіл народа. Ён перакананы, што з'яднанасць людскіх сэрцаў, згуртаванасць грамады павінны адбыцца дзеля перамогі святла над змрокам. Раскрываючы драматызм і трагізм барацьбы ў Заходняй Беларусі, паэт, нягледзячы на чалавечыя страты, услаўляе "бунтарныя дні, сагрэтыя сонцам і майскім цяплом” ("Вянок”). Гераізуе ён вобраз змагароў, што спачылі "у курганах пясчаных, спакойных”, называе іх сокаламі. Сокал - птушка вышыні і сонца, міфалагічнае яе ўспрыманне адлюстроўвае чалавечую мару пра сувязь зямнога і нябеснага. Курган і сонца - узаемазвязаныя вобразы, у ідэйна-сэнсавым кантэксце верша М. Танка яны ўвасабляюць глыбінны сэнс. Курган сімвалізуе завяршэнне зямнога кола жыцця, сонца над ім паўстае як найвышэйшая ўзнагарода, сама бессмяротная слава і вечная крыніца святла:

Шчаслівымі лепшымі днямі

Век будзеце вы курганамі

Глядзець у ненагляднае сонца "Над курганамі" [4, с.295].

Па сутнасці паэт гаворыць пра палеглых у курганах як рыцараў сонца, а гэта значыць, абаронцаў свабоды і будучыні роднай зямлі. Магутнай і непераможнай бачыцца яму сіла гераічная, сіла народная:

Сонца прымусілі б ноччу чорнай

пажарам новых дзён гарэць

"Сілы шмат маем у руках мазольных." [4, с.174].

Ідэя сонца як свабоды выяўляе сацыяльны, духоўны і гістарычны аптымізм паэта.

Асабліва жаданым і чаканым сонца было для паэта за астрожнымі кратамі. У віленскай турме "Лукішкі”, у якую ён трапіў за рэвалюцыйную дзейнасць, яму, як і іншым вязням, мроілася "сонца волі і вясны" ("Жаць ідзе батрачка рана. ”).М. Танк у "Лістках календара" пісаў, што яго не пакідала адчуванне красы і паэзіі ў турэмнай адзіночцы, дзе былі толькі голыя сцены. "Пішу скупым промнем сонца, што прабіўся праз краты”, - прызнаваўся паэт у адным з вершаў ("Аловак адабралі. ”). Нават адзін сонечны прамень, які прабег па твары, ці тужлівая думка ў астрожнай цеснаце і цемры пра світальную зару абуджае веру і надзею. Сонца паўстае як вышэйшы суддзя і збаўца, яно не дае вязню заняпасці духам, дапамагае пераадолець зняволенне-ізаляцыю, робіць чалавечую асобу больш трывалай, унутрана непахіснай:

Але я веру, што сонца ўстане

I заіграе сярпом на шыбах,

На змрочных сценах майго падвала,

На недакончанай маёй песні.

("Серп сонца”) [8, с.96].

Усёй сваёй свабодалюбнай сутнасцю паэт сцвярджае магчымасць дачакацца немінучых перамен, дасягнуць жаданага ў жыцці і змаганні, бо дзе свеціць, пануе сонца - там воля і шчасце. Гуканне і чаканне гэтага нябеснага свяціла, аднак, не ператвараецца ў самамэту, маўляў, вось яно ўзыдзе - і ўсё імгненна перайначыцца. Сонца - тая крэатыўная сіла, якая пабуджае да актыўнага дзеяння:

Знай: хутка ты ўбачыш свой край у світанні,

У ззянні чырвоным усходніх зарніц.

Ты мусіш змагацца, а ў гэтым змаганні

I песні,і сонца, і волю здабыць! [8, с.184].

Канцэпцыя сонца ў алегарычнай форме ўвасабляе сабой патрыятычна-вызваленчую ідэю. Узвышанае стаўленне да сонца як ідэалу раскрывае ўяўленні паэта пра свабоду, справядлівасць, праўду, радасць быцця. Гэты вобраз сімвалізуе ў творах М. Танка мару пра шчаслівы народны лёс, ідэальнае грамадства будучага. Сонца бачыцца паэту неад'емнай сутнасцю нацыянальнага быцця:

Раны і межы краіна залечыць,

Плечы расправіць шырока магутныя,

Прыйдзе народ на вялікае веча.

Сонцам зазвоняць палеткі ўзараныя.

("Тры песні”)

Час ужо зямлю апаясаць зарой,

Рассеяць густа зоры па старонцы,

Каб зазвінелі нашы нівы чорнаю раллёй

Пад залатым нарогам сонца.

"З паднятай галавой" [8, с.134].

Сонца, святла і цеплыні не хапае роднаму краю паэта, без іх, здаецца, пакутуе ўсё жывое:

Ды ніколі не можна

Было ўдоваль напіцца

Таго сонца сіротам малым

3 беспрацоўных кварталаў,

Сівым камяніцам,

Сутарэнням глыбокім,

Сырым [7, с.129].

Сонца робіцца сведкаю і саўдзельнікам падзей:

Позна.

Абозы бежанцаў

сонца схавала з дарожным скрыпучым болем "На акопах” [8, с.254].

Сацыяльная завостранасць у трактоўцы вобраза сонца досыць выразная. Пры гэтым выяўляецца грамадзянская пазіцыя паэта, яго патрыятычны светапогляд. Ён выступае як носьбіт сацыяльнага і духоўнага дзеяння. "А мы гімн сонцу пішам на граніце”, - з упэўненасцю сцвярджае паэт ("Чакаем сонца”).

Сонца супрацьпастаўляецца з рэаліямі заходнебеларускай рэчаіснасці, і гэтая антыномія выяўляе глыбокую супярэчнасць у грамадскіх адносінах, сацыяльна-гістарычным быцці народа, які пазбаўлены паўнавартаснага духоўнага існавання і будучыні.

Як мы пераконваемся, выключнасць вобраза сонца абумоўлена яго сэнсавай значнасцю у сацыяльнай канцэпцыі рэчаіснасці, з ім звязана выяўленне нацыянальнай ідэі. Беларусь уяўляецца паэту як краіна сонца.

Сонца - пастаянны спадарожнік паэта на этапах, у яго вандраваннях і шуканнях лепшай долі для роднага краю:

Ізноў дарога! <. > Удалі сінее ціха бор,

і плюшчыць вочы

даль ад сонца ("Дарога”) [8, с.243].

Яму найчасцей пачуваецца няўтульна, дарога стамляе, бо сэрца прыгнятае сум, вярэдзяць неспакойныя думкі. Але ён упэўнены, што "трэба няспынна ісці да зары” ("Ціха, так ціха - ні ветру, ні шуму. ”).

Нярэдка сацыяльнае саступае месца эстэтычнаму пачуццю, і тады паэт, аглядаючы краявіды, адкрывае незвычайнае ў звычайным, апявае хараство родных вобразаў:

Сонца высака на небе,

Не дастанеш качаргой;

Залатога бору грэбень

Пахне шышкамі, смалой.

("Ад дажджоў стары гасцінец. ”) [8, с.98]

Сонца ў вершах М. Танка метафарызуецца як дзівосная і непаўторная з'ява, можна сказаць, што яно - крыніца цуду і самой паэзіі:

Сонца ў калоссі згарэць не магло, "Покуль ноч не арасла аселіцы" ("Сонца ў калоссі згарэць не магло. ”) [8, с.232]; "Хмары, а сонца ў іх гразкім балоце // плямамі месіць дарог каляіны”; "Сонца дарогай пайшло за ўзгоркі" ("Над вазёрамі”) [14, с.64];". смяецца возера, // У сонцы расцвітаючы, як чырвоны мак." ("Дзед і шчупак”) [14, с.95];". Дзе ля вадапою // ловяць сонца рыбакі” ("Казка пра Музыку”) [14, с.47]; "стыне сонца віно залатое" ("Асыпаюцца дні. ”) [14, с. 195] і іншыя.М. Танк успрымае сонца і яго рух эмацыянальна, вобразна, паэтычна. Нябеснае свяціла, адухоўленае праз прыём паралелізму, часта прыпадабняецца да жывой істоты. Паэт захоплены чароўным ззяннем, прыгажосцю, касмаганічным дзействам сонца. Яно выклікае ўнутраны ўздым, адчуванне высокага і прыгожага ў зямным быцці.

Такім чынам, вобраз сонца раскрывае рамантычны характар светабачання і светаразумення М. Танка, жыццесцвярджальную сілу яго паэзіі. У танкаўскай творчасці заходнебеларускага перыяду яскрава ўвасобілася фантазійная мадэль "сонечнага быцця”. Сонца выступае як пачатак і цэнтр гарманічнага ўладкавання свету. Гэты вобраз незвычайна ўзбуйняецца за кошт аўтарскай праекцыі на жыццёвыя з'явы, рэчаіснасць, абставіны, карэнныя праблемы часу, пры гэтым ён набывае сэнсавую значнасць, па сутнасці, статус грамадскага ідэалу.

Думка паэта была пастаянна накіравана ў будучыню, туды, "дзе ў сонцы жыццё зелянее”. У сваіх творах ваенных і пасляваенных гадоў М. Танк заклікаў, а затым і вітаў "сонца зварот. на барозны" [14, с.236]. У яго паэтычным свеце заўсёды было сонечна. Салярныя матывы зрабіліся скразнымі ў творчасці М. Танка, яны, як здаецца, утвараюць няспынны коларух. I ад гэтых "песень, сонца, светлых рос" з'яўляецца адчуванне духоўнай прыгажосці і несмяротнасці яго Паэзіі.

2.2 Канцэпт "дарога”

На пачатку творчасці Максім Танк "абраў у павівальныя бабкі свайму слову жыццё" [2 6, с.315]. Кожны радок паэта быў скіраваны на раскрыццё сутнасці светаўсведамлення беларускага народа. Даследчык сімволікі беларускай народнай культуры Янка Крук зазначае, што беларуская мадэль свету пабудаваная з двух сіметрычных шляхоў: вертыкальнага, што злучае свет жывых і мёртвых, зямлю і неба (яго ўвасабленне - Млечны Шлях) і гарызантальнага, які адлюстроўвае жыццё чалавека і яго адносіны з іншымі людзьмі і прыродным асяроддзем [27, 330]. Пра значнасць слова-вобраза шлях у культуры беларусаў сведчаць замацаваныя ў слоўніку перыфразы і эўфемістычныя выразы: жыццёвы шлях, праводзіць у апошнюю дарогу, пошук свайго шляху, ісці правільным шляхам. Прыказка "Жыццё пражыць - не поле перайсці” выяўляе этыка-нарматыўныя аспекты слова-вобраза.

Праз аналіз тропаў Максіма Танка, кампаненты якіх уваходзяць у семантычнае поле з суперсемай шлях, выявім семантыку слова-вобраза шлях у творчасці паэта. Паколькі семантыка слова-вобраза сімволіка-алегарычная, то прааналізуем толькі лексемы, ужытыя ў пераносна-вобразным значэнні. У адзначанае семантычнае поле ўваходзяць лексемы шлях, дарога, сцежка (сцяжына), гасцінец, раздарожжа, бездарожжа, лабірынт, прахожыя, ісці, прыходзіць, адыходзіць. Сума ўсіх частковых тлумачэнняў гэтых лексем і будзе дастаткова поўным семантычным апісаннем-тлумачэннем слова-вобраза.

Семантыка Танкавага слова-вобраза шлях грунтуецца на семантыцы аналагічнага нацыянальнага слова-вобраза, пра што сведчыць ужыванне ў вершаваных радках паэта традыцыйных народных перыфрастычных і эўфемістычных выразаў (праводзіць у апошнюю дарогу, жыццёвы шлях, сцежкі жыцця): Амаль кожнага / У апошнюю дарогу / Праводзяць / Няўцешныя сваякі, / Зажураныя сябры, / Спачувальныя суседзі [28, с.323]; Ты знаеш край, зачараваны край, / Дзе ў салаўіных песнях - кожны гай. / Дзе зоры над курганамі мігцяць, / Дзе ўдалячынь вядуць шляхі жыцця [28, с.251]; Хтось ёй грамніцу ў рукі даў, / Каб яшчэ раз на сцежкі глянуць / Жыцця мінулага свайго [29, с.187].

У прыведзеных прыкладах шлях - "важнейшыя падзеі жыцця, адлюстраваныя ў памяці”. Пры гэтым ужыванне лексем семантычнага поля "Шлях” выяўляе заканамернасць: жыццё канкрэтнага чалавека намінуюць назоўнікі сцежкі, сцяжыны, што падкрэслівае, з аднаго боку, адзінкавасць, непаўторнасць, а з другога - непрадказальнасць, зменлівасць жыццёвых абставінаў індывіда; назоўнікі дарога, шлях маюць глабальна-філасофскае адценне значэння і ўжываюцца, калі паэт разважае над агульначалавечымі праблемамі ці лёсам цэлага народа, краіны. У гэтым кантэксце зразумелае выкарыстанне Максімам Танкам спалучэння сцежка-дарога для намінавання жыцця духоўнага правадыра беларускай літаратуры - Янкі Купалы. Лексема сцежка ў гэтым спалучэнні абазначае непаўторнасць лёсу выдатнага чалавека, а прыдатак дарога падкрэслівае значны ўплыў жыцця і творчасці паэта на гісторыю краіны: Яго сцежка-дарога перавалаў не знала, / А нястомна ўздымалася ўгору і ўгору [20, с.532].

Паэт карыстаецца ў тропах і сімвалічнымі вобразамі народнай культуры. Рытуальны ручнік на Беларусі спрадвечна з'яўляўся сімвалічным адлюстраваннем мадэлі свету, дзе адзін канец - свет жывых, а другі (перавернуты, як у люстэрку) - "той" свет, свет продкаў. Белае поле паміж імі - шлях з гэтага свету ў іншы (увасабленне пераходнага моманту). Танкаўскія метафара ручнік дарогі і выражаны дзеепрыметным зваротам аказіянальны эпітэт да назоўніка дарога - расшытая крыжыкамі трыпутніку ці канюшыны праз сімвалічныя вобразы народнай культуры раскрываюць адно са значэнняў слова-вобраза шлях - `пераходны момант, звязаны з асэсаваннем набытага жыццёвага вопыту': Зрэбны дарогі ручнік / Сцелецца ў даль пад гару, / Толькі гарачага поту / 3 твару ты ім не сатрэш. / Варта памалу ідзе. / Гэта не першы ей. раз. / Заўтра другіх павядзе, / Калі не абудзішся, брат! [4, с. 202]; Ўзору я не знаю прыгажэйшага, / Як расшытая крыжыкамі / Трыпутніку ці канюшыны, / Бацькоўскіх ці маіх босых ног - / Палявая дарога [29, с.10].

Слова-вобраз шлях мае ў сваей семантыцы і этыка-нарматыўны аспект: чалавек павінен пражыць свой век у згодзе з іншымі людзьмі і ў гармоніі са светам прыроды. Маральна-этычная афарбаванасць слова-вобраза шлях выразна акрэсленая і ў творчасці Максіма Танка: мэта жыцця паэта - не проста гарманічнае існаванне ў свеце, а садзейнічанне ўсталяванню справядлівасці, шчасця на зямлі. Адсюль яшчэ адно тлумачэнне слова-вобраза шлях - `пошук справядлівасці, праўды': Колькі часу шукаў я / Сцяжыны-дарогі / Да бунтарных напеваў / Вясны-перамогі [4, с. 20]; Колькі было розных / За мой век дарадцаў. / Як рабіць што трэба, / 3 якім знацца Богам / І ў каго да праўды / Трэ шукаць дарогу [29, с.23]; Калісьці, / Легка-думна заглыбіўшыся / У лабірынце сваіх / Пошукаў Праўды, / Узяць забыўся Нітку Арыядны [29, с.87]; А ў нас - толькі адна / Самагонка - валюта, / Ад якой, ачмурэўшы, адрозніць не можам: / Дзе дарога да праўды, / А дзе - бездарожжа [29, с. 194]; Ты [Купала] вечна будзеш сярод нас, / I непаўторнай тваё імя / Легендай стане у вяках, / Паходняй, што сваім праменнем / Паможа ў будучыню шлях / Прабіць наступным пакаленням [30, с.423].

Словы пошук, шукаць, прабіць, ужытыя разам з лексемамі семантычнага поля "Шлях”, надаюць аўтарскаму слову-вобразу актыўны, дынамічны пачатак: выбар шляху і адказнасць за гэты выбар ляжыць на чалавеку. Пра тое, што выбар будзе складаным, а пошук - нялёгкім, сведчаць лексемы лабірынт, бездарожжа, якія ўваходзяць у семантычнае поле слова-вобраза са значэннем `альтэрнатыва шляху'. Аўтарскі дынамізм у яго трактоўцы супрацьстаіць традыцыйнай народнай пазіцыі пасіўнасці ў адносінах да жыцця, бо яно, згодна з народнымі ўяўленнямі, прадвызначанае Богам, лёсам і амаль не залежыць ад самога чалавека. Гэтае разыходжанне ў нацыянальнай семантыцы і аўтарскай тлумачыцца суб'ектыўна - актыўнай жыццёвай пазіцыяй паэта і аб'ектыўна - зменай грамадскага ладу. У той жа час Максіму Танку, безумоўна, былі вядомыя народныя ўяўленні пра вызначанасць жыццёвага шляху, што адлюстравана ва ўжыванні лексемы дарога цалкам у рэчышчы гэтай традыцыйнай семантыкі: Не знаю, хто - ці чорт, ці Бог Ї / Судзіў мне на раду / І выбраў з безлічы дарог / Адну, якой іду [3, 18].

Актыўная жыццёвая пазіцыя Максіма Танка акрэсліваецца і ў індывідуальна-аўтарскай фраземе шчасце пераходзячы жыве, звязанай са словам-вобразам шлях праз лексему пераходзячы, ужытую ў значэнні `які пастаянна знаходзіцца на шляху': Можа быў бы асцярожны, / Дзверы ў хату зачыняў, / Засланіўся б агарожай, / Сіл сваіх не марнаваў, / І ўсе злыбеды, напасці / Абыходзіў бы я век - / Каб не знаў, што наша шчасце / Пераходзячы жыве [20, с.22].

Фразеалагізм актуалізуе адно са значэнняў слова-вобраза шлях - `тое, што дае магчымасць знайсці шчасце, долю'. У гэтым самым значэнні функцыянуе лексема дарога ў наступных радках: Дарога была маёй песняй любімай, / Надзеяй на неспадзяванае шчасце [20, с.507]; Даўно - яшчэ ў юнацтве - / Дамовіліся з доляй / Сустрэцца на дарозе, / Што пралягае ў полі [5; 4, 646].

Паэт "падключае" да семантыкі слова-вобраза перыфразы, якія абазначаюць моманты нараджэння і смерці: нараджацца - прыходзіць на свет, новае пакаленне - тыя, што прыйдуць, мёртвыя - тыя, што адышлі: Па-рознаму людзі прыходзяць на свет [14, с.356]; Сучаснасць!. / Хто яе можа знаць лепш, / Як мы? / Тыя, што адышлі, - / Памыляліся, / Тыя, што прыйдуць, - / Ужо не застануць яе [20, с.28].

Перыфразы закончыць свой шлях, адысці ў апошнюю дарогу (`памерці') даюць негатыўную ці станоўчую ацэнку жыццю чалавека праз семантыку дзеяслоўных кампанентаў. Дзеяслоў закончыць - `давесці да канца' - акрэслівае семантыку перыфразы закончыць свой шлях як `не пакінуць памяці пра сябе пасля смерці': Тут закончыў свой шлях, дзякуй Богу, / Пад плітою магільнай ляжыць, / Графаман, пры жыцці якога / Было можна толькі хваліць [14, с.328]. Семантыка дзеяелова адысці - `аддаліцца ад чаго-небудзь' - надае выразу адысці ў апошні шлях значэнне `перайсці з жыцця на новы ўзровень - у неўміручасць': I хоць, ведаю, многа мінула гадоў, / Калі ён у апошні свой шлях адышоў, - / Я гляджу ўдалячынь, быццам стрэць песняра / Спадзяюся ля нашых начлежных агнёў [14, с.13].


Подобные документы

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.