Идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка

Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 03.02.2014
Размер файла 199,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Верш "…Парог, вычасаны з успамінаў" моцна знітованы паўторамі самай рознай якасці. Тут і паўтор пэўнай граматычнай формы - назоўніка (парог, дзверы, вокны, хата), і аднастайная сінтаксічная пабудова сказаў, і рагулярнае паўтарэнне аднаго радка амаль праз увесь твор. Праўда; ёсць у ім і апорны націск (на першым складзе - у нячотных радках, на трэцім і шостым - у чотных), які таксіма некалькі "звязвае" вершаваныя радкі. Але ён усё ж тут не іграе галоўнай ролі; больш таго, сам ён - толькі вынік гэтых паўтораў.

Верш Максіма Танка пакідае прыемнае ўражанне цэласнасці, арганізаванасці. У ім нельга ўбачыць ні вобразнай какафоніі, ні інтанацыйнай адвольнасці, ні кампазіцыйнага сваволля. Замест какафоніі - гармонія. замест адвольнасці - агранізаванасць, замест сваволля - дысцыпліна. Менавіта гэта з'яўляецца асноўным якасным паказчыкам дасканаласці свабоднага верша Максіма Танка, як, зрэшты, і яго традыцыйнага верша.

Такім чынам, свабодны верш жыве ў паэзіі Максіма Танка побач з сілаба-танічным. Прычым "жыллёвая плюшча” яго ўвесь час, ад кнігі да кнігі, прыкметна пашыраецца. Аднак гэта такі жыхар, для якога часамі не існуе нават сценных перагародак, і ён як ні ў чым не бывала размяшчаецца тады на чужой палавіне. Праўда, да гэтага часу такое здарылася, бадай, аднойчы. I калі на ім варта крыху спыніцца, то толькі таму, што сумеснае жыццё аказалася карысным і даволі перспектыўным.

Свабодны верш М. Танка - гэта не нагрушчванне вобразаў, не кампазіцыйная адвольнасць. Яго вонкавая прастата не мае нічога агульнага са спрошчанасцю, страфічная свабода - з хаосам.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы ідэйна-мастацкі змест паэзіі М. Танка, мы прыйшлі да наступных высноў:

1 Лірыка М. Танка вучыць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, вучыць адчуванню красы ў свеце. Мудрай перасцярогай уражвае паралель, што стала ўжо афарыстычным выслоўем: "Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змены года. Чалавек - калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём”. Духоўнасць лірычнай асобы Танка нельга ўявіць без устрывожанасці за першароднасць красы роднай зямлі, за свет прыроды: ёй жа так трэба грамадзянскае заступніцтва. Паэт спрабуе ўздзейнічаць сродкамі ўвасаблення самой красы.М. Танк, які ў давераснёўскі час сам спазнаваў асновы меліярацыйнай навукі, стаў дужа згневаны на сучасных бяздушных гора-пераўтваральнікаў прыроды, разбуральнікаў жыццядайнай красы. Але ў многіх вершах свой прысуд ім выносіць не публіцыстычная форма выкрыцця, а сама паэзія першароднага хараства. Захопленае жыватворнай маляўнічасцю, дарэшты яшчэ не скалечанай, слова мастака паэтызуе, чаруе і гоіць, ратуючы красой ("Летні дождж”). Пазнанне красы і далучэнне да яе ідзе на грані ўнутранага судакранання.

2 Майстэрства паэзіі Танка - прыроджаная самабытнасць і шырокая дасведчанасць кніжніка, школа высокай культуры і эксперымент, нацыянальна-класічная вывучка і развіццё народнага складу верша. Майстэрства - гэта выключная чуйнасць паэтычнай задумы, радка, слова ў радку, гата, урэшце, інтэлект лірычнага "я”, якое ў танкаўскай паэзіі перажыло і прайшло разам з аўтарам усе тэктанічныя зрухі ў грамадстве, усе ўздымы і спады, то мужна прамаўляла, то прыглушалася ў безасабовасці. Трохі схематызуючы, можна намеціць тры асноўныя тыпы: лірычнае "я”, ідэнтычнае паэту ("я" - гэта я), лірычны герой не скрозь раўназначны асобе паэта ("я" - гэта і я і не я) і нарэшце, пераўвасабленне паэта ў аб'ектывізаванае "я" сваіх герояў ("я" - гэта не я). Вядома, ва ўсіх формах лірычнай тыпізацыі асоба паэта ўсё роўна праглядваецца, калі не проста і непасрэдна, то апасродкавана, выяўляючы свой пункт гледжання, стыль і манеру мыслення, пазіцыю, ідэалы, светабачанне.

3 У форме падкрэсленага асабістага сцвярджэння М. Танк уражвае дзейнасцю, бунтоўнай напорыстасцю.3 гадамі, этапамі да ранейшай эмацыянальнасці дадалося нямала рацыянальна-аналітычнага, філасофскага, прычым філасофія светабачання набывае ўсё часцей умоўна-шматмерныя формы. Дыяпазон роздуму і эстэтычных шуканняў шырэе, ускладняецца, як само жыццё. У "Трактаце аб паэзіі” акцэнтуецца як выбар, узаемавыключэнне антыномаў: пуцяводныя зоры і зоры згаслыя, кавалак хлеба і кавалак цэглы астрожнай, глыток жывой вады і атрутнай.

4 Найбольш каштоўнае для паэта - першароднасць рэчаў, іх жыццядайнасць, як "глыток вады”, што сімвалізуе спаталенне духоўнай смагі. У ім, асвяжальным глытку, як і ў кавалку хлеба надзённага, тоіцца высокае прызначэнне паэзіі, якое Танк шматзначна сцвярджае нават назвамі сваіх кніг. Ён - выключны майстар менавіта паэтычнага пераасэнсаваня, узвядзення рэчаў у шматзначны план, у фінал.

5 Майстэрства Танка - тонкае адчуванне паэтычнай задумы. У яго ніколі не складзецца твор без такога адчування, дзе можна, як у святле маланкі, убачыць глыбінны сэнс.

6 I усё ж стыхія паэта - вобразна-асацыятыўнае мысленне. Вядома, танкаўскую металогію і аўталогію многія творы яднаюць адны рэчышчы. Ды ёсць дэтэрмінаванасць: сацыяльныя антаганізмы шукаюць ускладнёныя формы для іх канфліктнага прарастання праз паэтычнае светаўспрыняцце. "Век супярэчнасцей грозных" спараджае бітву антытэзаў. Паэзія датуль і жыве паўнакроўна, пакуль усімі капілярамі адчування трымае ў зроку сутыкненне супярэчнасцяў. Сам прынцып вобразнай кантрастнасці - адна з галоўных асаблівасцяў светаўспрымання паэта. Яго антытэза выяўляе характар асацыятыўнага мыслення: з'явы і паняцці "сцягваюцца” асацыятыўным вобразе як два з супрацьлеглымі зарадамі кантакты - яны даюць імгненную ўспышку, азараючы дадатковыя грані думкі, зместу, - тых, што ў падтэксце. Унутранай канфліктнасцю насычаны ўсе вобразныя структуры сучаснай танкаўскай паэзіі - не толькі стылістычныя фігуры антытэз, антонімаў, але і формы іншасказанняў, тропаў, метафар, гіпербал. Усё гэта становіцца ёмістай сферай асацыятыўнай фарматворчасці і мыслення паэта ("Ты мне часцей напамінай. ”, "На карыдзе”, "Францішак Багушэвіч”). Вышэйшая культура асацыятыўнага мыслення дасягаецца пераважна ў верлібрах ("Дзе яны?", "Конаўка”, "Ц. Норвід”, "Божа паэзіі. ”, "У музеі - маска паэта”, "Перапіска з зямлёй”), сярод якіх на ўзроўні шэдэўра - "Шыба старой камяніцы”. Верш - адна складаная разгорнутая метафара, кожная дэталь - асобая вобразная міжраструктура.

7 Рытмічная арганізацыя верша - чуйная сфера праяўлення дару паэта. Яго паэзія вызначаецца вялікім інтанацыйным багаццем, многагалоссем, поліфаніяй. У ёй засвоены і абноўлены, бадай, усе традыцыйна-класічныя рытмы, памеры, метры ад антычнага гекзаметра і пентаметра да інтанацыйна-раскаваных рытмаў верлібра. Сучасны танкаўскі свабодны верш - унікальная з'ява беларускай версіфікацыі, паэтыкі. Аўтар несупынна эксперыментуе, ідзе на шмат якія выдаткі шуканняў, ведае радасць удачаў і скруху недастатковай выніковасці. Верлібр паэта трымаецца ў аснове больш ці менш устойлівай стапы, часцей трохскладовіка, які дае прастор для манеўравання апорнымі націскамі. Перабоі ў радку (звужэнне ці расцяжэнне стапы) часта нясуць эстэтычную функцыю: падкрэсліваюць новы рух думкі, акцэнтуюць сэнсава важкае слова. Твор нярэдка структурна разгортваецца - ад "тэзы” праз "антытэзу” да падсумавання ("Таму”). Вялікую ролю іграюць гукапіс, анафарычныя паўторы, алітэрацыйнае счапленне радкоў, інтанацыйныя перыяды ("Перапіска з зямлёй”, "Хоць раз у год”). Танкаўскі верлібр звычайна нешматслоўны, спрасаваны ў страфічных перыядах, што ўтвараюць асобныя звенні думкі ("Пра філосафаў”). У арганічнай зрошчанасці з народнай філасофіяй тоіцца поспех тварэння ўласнай танкаўскай філасофіі жыцця. У лепшых верлібрах паэт дасягае дзівоснага сплаву рацыянальнага і інтуітыўнага пачаткаў развагі і глыбіні перажывання, якое ўмацняецца нярэдка цэлым каскадам прачулых анафар у пераклічцы з эпіфарамі ("Мой хлеб надзёйны”).

8 Багацце ўмоўна-асацыятыўных сродкаў уваходзіць у верлібр, спаўняючы ролю як бы кампенсацыі тых страт, што непазбежныя пры адступленні ад добра абжытай класічнай архітэктонікі. Аднак многія выдаткі ў сучаснай працы танкаўскага верлібра сведчаць, што ніякія сродкі эўфаніі, інтанацыйныя перыяды, цыклічная структура строфікі не вядуць да істотнай эстэтычнай значнасіц, калі няма ў творы кампенсацыі галоўнай - за кошт важкай думкі, філасафічнага роздуму. Танк перакананы, што "Усе сферы чалавечых пачуццяў” падуладны верлібру, у тым ліку, напрыклад, і лірыка жывапісання быту і прыроды ("Узыход сонца”, "Летні дождж”, "Кубля”). Але тэмы апісання ўсё ж паддаюцца верлібру цяжэй. Там, дзе не стае важка філасофскай задумы, унутрана рухомай ідэі, ён ідзе спатыкаючыся, як падарожны на незнаёмай дарозе. Недагружана і лёгкаважна адчувае сябе гэты тып верша ў многіх прыродаапісальных творах ("Канюшына”, "Сонца расплавіла пясок пляжу”), гуллівых вершах-фліртах ("Гульня ў хованкі”, "Разбіла жбан. ”). Верлібр, кінуўшы выклік літаратурным канонам, штучнасці, сёння і сам не засцерагаецца ад штучнасці, умоўная вобразнасць часам пераходзіць у мудрагельства, уяўную філасафічнасць на пустым месцы, а то і ў арыгінальнічанне.

9 Устойлівая якасць Танка-паэта - вечная несупакоенасць пошукаў, прадчуванне "тэктанічных зрухаў у слове, як бы пры спешванне творчай эвалюцыі. Паэт быццам ніколі і не выходзіць з працэсу творчай перабудовы. Можа, на справе не заўсёды атрымліваецца так, але сама нацэленасць на якасна новы стан з'яўляецца стылем жыцця і творчасці, стылем танкаўскага жыцця ў паэзіі, рухаючай сілай яе мастацкага абнаўлення.

10 Паэзія М. Танка ўспрымаецца як па-грамадзянску ўсхваляваны і мудры маналог, як цэласны мастацкі арганізм, што жывым "кровазваротам" лучыцца з роднай зямлёй, з трывогамі свету. Яна знутры паяднана адзінствам мастацкага светаадчування, канцэптуальнасцю творчага жыцця, духоўнасцю і мэтаімкнёнасцю асобы. Перад намі - тварэнне агромністага свету паэзіі, якая палоніць нас унутраным свячэннем неўтаймаванай вялікаснай постаці. На магістральным кірунку грамадзянскага і гуманістычнага служэння танкаўская паэзія сёння несупынна і нястомна ашчаджвае і захоплена паэтызуе, узвышае кожны парастак духоўнай красы ў чалавеку.

11 Ад прыватнага, асабістага паэзія Максіма Танка ўздымалася да нацыянальнай і агульначалавечай праблематыкі. Яе эстэтычна-філасофская канцэпцыя, прасякнутая стваральнай ідэяй, гуманасцю, любоўю да роднай зямлі, сведчыць пра надзеннасць і сучаснасць танкаўскай творчасці ў яе найлепшых узорах, яе далучанасць да сусветных культурных традыцый. Вершы, паэмы, пераклады Максіма Танка сталіся важным укладам у скарбонку беларускай паэзіі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Танк, М. Лірыка. [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 395с.

2. Арочка, М. Максім Танк. [Тэкст] / М. Арочка. // Гісторыя беларускай літаратуры 20-га стагоддзя: У 4-хт. т. - Т.3. - Мн.: Беларуская навука, 2002. - С.312 - 348.

3. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе. [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 351с.

4. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.1 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. - 357с.

5. Мікуліч, М. Будзённасць і космас душы [Тэкст] / М. Мікуліч. // Полымя. - 2001. - №9. - С.261-272.

6. Гніламёдаў, Ул. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. // Полымя. - 2006. - №1. - С.210-221.

7. Гніламёдаў Ул. Класікі і сучаснікі: Артыкулы, нарысы. старонкі ўспамінаў [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. - Мн., 1987. - 297с.

8. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.2 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 395с.

9. Каліна, С. На раздарожжы Кн.3 [Тэкст] / С. Каліна. // Калосьсе, 1938. - 359с.

10. Атос. На ўласны шлях! [Тэкст] / Атос. // Беларускі летапіс. - 1938. - №2. - С.36-38.

11. Лойка, А. Слова пра Максіма Танка [Тэкст] / А. Лойка. // Полымя. - 1981. - №7. - С.241-246.

12. Калеснік, Ул. Пра таварышаў па пяру [Тэкст] / Ул. Калеснік. Мн.: Мастацкая літаратура, 1976 - 467с.

13. Танк, М. Журавінавы цьвет [Тэкст] / М. Танк. - Вільня, 1937. - 357с.

14. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.3 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 415с.

15. Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва.: Выбр. лірыка [Тэкст] / М. Танк уклад В. Рагойша. - Мн.: Беларусь, 2003. - 495с

16. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.6 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 479с.

17. Колас, Я. Новая зямля. Сымон-музыка [Тэкст] / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. - 519 с.

18. Буйло, К. Вершы [Тэкст] / К. Буйло. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. - 379 с.

19. Таўлай, В. Творы [Тэкст] / В. Таўлай. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1961. - 471с.

20. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.4 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 521с.

21. Арочка, М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі [Тэкст] /М. Танк. - Мн.: Навука і тэхніка, 1984. - 351с.

22. Бельскі, А. Вобраз-сімвал сонца ў паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / А. Бельскі. // Бельскі, А. Галасы і вобразы. - Мн.: Литература и искусство, 2008. - С.68-72.

23. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. - Т.3 [Тэкст] / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. - 459с.

24. Багдановіч, М. Вянок [Тэкст] / М. Багдановіч. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 97с.

25. Бядуля, З. Выбраныя творы [Тэкст] / З. Бядуля. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. - 357с.

26. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.5 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 521с.

27. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры [Тэкст] / Я. Крук. - Мінск: Беларусь, 2003. - 351с.

28. Танк, М. Выбранае: Вершы [Тэкст] / М. Танк. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. - 357с.

29. Танк, М. Мой каўчэг: Вершы. 1989 - 1992 [Тэкст] / М. Танк. Ї Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. - 463с.

30. Танк М. Збор твораў: У 4 т. Т.1 [Тэкст] / М. Танк. - Мінск: Беларусь, 1966. - 391с.

31. Рагойша, В. "Вершы мае - часовыя прыстанішчы…” Максім Танк - майстар вершаванага слова [Тэкст] / В. Рагойша. // Роднае слова. - 2009. - №1. - С. 20-23.

32. Танк, М. Лісткі календара [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Беларусь, 1970. - 377с.

33. Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва.: Выбр. лірыка [Тэкст] / М. Танк уклад В. Рагойша. - Мн.: Беларусь, 2003. - 495с

34. Рагойша, В. Паэтыка Максіма Танка [Тэкст] / В. Рагойша. - Мн.: Выд. БДУ імя У.І. Леніна, 1968. - 375с.

35. Скарына, Ф. Творы [Тэкст] / Ф. Скарына. - Мн: Вышэйшая школа, 1973. - 597с.

36. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн.: Аверсев, 2005. - 351с.

37. Калеснік, Ул. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. [Тэкст] / Ул. Калеснік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 273с

38. Бароўская, І. Пад зоркаю песні. [Тэкст] / І. Бароўская. - Роднае слова. - 2002. - №10. - С.28-31.

39. Арочка, М. Стыль пісьменніка [Тэкст] / М. Арочка. - Мн: Вышэйшая школа, 1974. - 275с.

40. Бугаёў, Дз. Паэзія Максіма Танка [Тэкст] / Дз. Бугаёў. - Мн: Беларуская навука, 2003. - 311с.

41. Верабей, А.А. Максім Танк і польская літаратура [Тэкст] / А. Верабей. - Мн: Навука і тэхніка, 1984. - 121с.

42. Паэзія як хлеб надзённы [Тэкст] / М.А. Каваленка [і іншыя]. - Мн, 1987. - 47с.

43. Мікуліч, М. Паэзія рэчаіснасці. У свеце паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / М. Мікуліч. - Мн: Мастацкая літаратура, 2001. - 127с.

44. Глебка, П. Мастацкая літаратура Заходняй Беларусі [Тэкст] / П. Глебка. // Збор твораў: У 4-х т. т. Т.4. - Мн: Мастацкая літаратура, 1986. - 451с.

45. Арочка, М. Максім Танк. Жыццё ў паэзіі [Тэкст] / М. Арочка. - Мн: Навука і тэхніка, 1984. - 327с.

46. Мікуліч, М. Максім Танк і сучасная беларуская лірыка [Тэкст] / М. Мікуліч. - Мн: Мастацкая літаратура, 1994. - 127с.

47. Міцкевіч, У. Максім Танк у школе: Дапаможнік для выкладчыкаў беларускай літаратуры [Тэкст] / У. Міцкевіч. - Мн: Вышэйшая школа, 1976. - 237с.

48. Рагойша, В. Максім Танк у школе [Тэкст] / В. Рагойша. // Роднае слова. - 2004. - №3. - С.50-57.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.