Мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа

Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.12.2013
Размер файла 132,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Ягоны герой перастаў пытацца -- “усе пытанні страцілі значэнне”, хаця

Шчэ ёсць Беларусы, што вераць у Волю,

Іх веру нікому, нічым не забіць...

А Ён памірае -- такая ўжо доля,

Анёл па душу з Беларусі ляціць [3, с. 25].

Анёлы, як антыпод змрочнай хеўры нячысцікаў, даволі часта будуць з'яўляцца ў паэтычным свеце В. Шніпа. Але ў адрозненне ад гераіні балады А. Міцкевіча “Свіцязянка”, якая бачыла ў сіняве заступніка, палёт анёла над сучаснікамі амаль ніхто не заўважыў. Яны з'яўляюцца як бліскавіца, як недасягальная мара, якую нельга практычна ўбачыць, а тым болей затрымаць. Бо ўсё ў канцы стагоддзя мізарнее. У тым ліку і прарокі (аднайменны верш), якія зусім не падобны на купалаўскіх па моцы характару, тэмпераменту, пастаўленай мэце. Адзінае, што іх аб'ядноўвае, гэта абсалютнае раўнадушша тых, да каго яны звяртаюцца.

3 народным светаўспрыняццем В. Шніпа звязвае і выразна анімістычнае ўспрыняцце свету. Мы ўжо згадвалі рабіну, якая плача над героем. Ян Баршчэўскі лічыў, што дрэвы на свята Купалы збіраюцца на веча. Нават валуны тут спяваюць, не толькі сама зямля (“Валуны”). В. Шніп паказвае, што ноччу па горадзе гуляюць дрэвы, але пра гэта ведаюць толькі паэты. Услед за Ст. Пшыбышэўскім беларускі паэт сцвярджае, што “пейзаж -- гэта стан душы”. Паэт інтуітыўна адчувае сувязь паміж душой усей прыроды і сваей уласнан душой, за выпадковасцю з'яў бачыць нейкі таямнічы свет, за межамі часу -- бязмежжа вечнасці, з якой выйшаў ён сам. Мастак малюе свет такім, якім ён не бывае, але такім, якім бачыць яго ў хвіліны роспачы. Таму зразумела, чаму ягоным улюбёным жанрам сталася балада. Віктар Шніп найбольш хваравіта прадчуў і максімальна адэкватна ўвасобіў яўна схаванае прадчуванне неабходнасці кардынальных зменаў структураўтваральных асноў жанра, стан служэння якому даволі значны, а паслужны спіс -- уражлівы. Пачынаў ён выразна пад уплывам Ул. Караткевіча. Згадаем ягоны “Баладны маналог вольнага беларуса” (1990), які складаўся з пяці “балад-прамоў”:

Я на касцях сваіх трымаў хлеў,

Дзе парсюкі капытамі ўладараць.

Наш белы храм амаль увесь счарнеў

I кружыцца над ім варонаў хмара...

Я вольным быў на вольнае зямлі

I гаварыў на роднай мове з Богам.

У белы Храм дарогі ўсё вялі,

У хлеў смярдзючы вашая дарога [19, с. 97].

Адкрытая публіцыстычнасць, парадаксальнасць сітуацыі, кардынальнае супрацьпастаўленне непрымірымых светапоглядных пазіцый сведчаць аб заўважным уплыве філасофскай балады апошняга рамантыка XX стагоддзя. Яе інтанацыя нават прадвызначана танальнасці фінальнай часткі: “I толькі воля выратуе Вас, і толькі варта паміраць за волю”. Неабходна адзначыць, што класічныя традыцыі В. Шніп засвоіў вельмі добра, акадэмічная школа, як сказалі б мастакі, у яго на ўзроўні. Так, у зачыне “Балады вандроўнікаў” вобразы яе галоўных гераінь маюць свае выразныя паралелі не толькі ў славянскай, але і еўрапейскай паэзіі. Так, Дж. Лоўс сцвярджаў, што ведзьмамі станавіліся прыгожыя дзяўчаты, якія пры жыцці не спазналі фізічнага кахання, або зведалі яго з д'ябламі. Беларускі паэт па-майстэрску ўвасабляе добра бачную класічную сітуацыю з дапамогаю кантрастаў, што характэрна для жанра надзвычайных, уласцівых хутчэй паэтыцы казкі, параўнанняў. “Прыўкрасныя” (Ул. Караткевіч) ведзьмы сядзяць як манашкі, страх носіцца галоднай савой, вецер -- жаніх невясёлы і г. д. Бо не існуе іншых жаніхоў ля “прыстойных ведзьмаў жахлівай красы” -- даўно адскрыпелі вазы, якімі адвезлі іх нарачоных на могілкі. Як і няма ніякай надзеі на мінімальную спагаду гэтых пачварных істотаў, што так уласціва звыкламу нам гуманістычнаму ідэалу казкі. Ведзьмы ўжо даўно на службе цёмным сілам, яны забыліся аб сваёй былой прыналежнасці да роду чалавечага, а таму маюць хаўрус толькі з людзьмі з кроўю на руках. Невыпадкова герой, які шукае не каралеўства, не прыўкрасную каралеўну ні жывую і мёртвую ваду, а любоў-сонца да сваёй Айчыны, гіне ў змаганні з імі. Падобная трактоўка найбольш яркіх персаналій нацыянальнай дэманалогіі, як і ўсяго велізарнага этыка-выяўленчага патэнцыялу народнай міфалогіі, дазваляе нейтралізаваць крайнасці публіцыстычнага пачатку, уласцівага творам, што прысвечаны асэнсаванню актуальных праблем рэчаіснасці. Згадаем ягоную “Баладу пра каваля”, дзе рэалізацыя мастацкай задумы падкрэслена прамалінейна -- Цар загадвае кавалю выкаваць меч. Майстар цэлую ноч працуе, а раніцан замест зброі прыносіць плуг і памірае. Прадказальнасць падобных высноў зніжае эстэтычную вартасць задумы.

Ва ўсёй сваёй супярэчлівай з'еднасці неспалучальнага паўстае рэальны і віртуальны свет у “Баладзе храма”. Маналог паэта выразна адценяецца алегарычнымі вобразамі: змяя ў залатой кароне на руінах святыні і трон Хама на пустых бутэльках. Бо ўсё зменліва і непрадказальна там, дзе пануе нячыстая сіла і рушацца законы быцця (“Балада пра сляпога, які ўсё бачыў”), дзе народ не можа адрозніць Бога ад Шатана, ідэнтыфаваць Божы голас, людскі плач, д'ябальскі смех (“Балада растаптанага ценю”), і чалавеку наканавана смерць за праўду, мову, за волю душы. Ды ён ужо і не ўспрымае знакаў і знаменняў, што пасылаюць яму продкі, якія некалі жылі на гэтай зямлі. (“Туманным і даждлівым ранкам”). Бо нешта выключна чалавечае згубілі людзі ў гэтай сваёй двухаблічнасці і ваяўнічай абыякавасці да ўсяго, нават уласнага жыцця. Падобнае светаўспрыманне ўласціва не толькі В. Шніпу. У беларускай баладыстыцы 80-90 гадоў 20 стагодзя нават з'яўляюцца прыступы жахаў перад тым, што “завецца маім жыццём”. Мы падкрэсліваем яшчэ раз, адчуў В. Шніп і па-майстэрску ўвасобіў гэтую “Хваробу” ў творчай практыцы. Як гэта ў свой час і ў сваіх літаратурах зрабілі Ф. Війом, Б. Лесьман, Ул. Высоцкі.

Храналагічнае творчае станаўленне вялікага фрацуза супадае з вынаходніцтвам кнігадрукавання і захопа Канстанцінопаля туркамі. Балада В. Шніпа з'явілася ў часы павальнай кампутарызацыі і пачатковага этапу акупавання турэцкага Стамбула ці, што будзе болей дакладна, яго рэчавых рынкаў новымі беларусамі. Аднак, нягледзечы на амаль пяць стагоддзяў, што падзяляюць адметныя балады Ф. Війона і антыбалады беларускага паэта, яны супаставімы падабенствам свайго светапогляду, маральнымі ацэнкамі канкрэтных з'яў, а таксама тою роллю, якую адыгралі ці адыграюць у эвалюцыі жанра ў нацыянальных літаратурах. Мажліва, яны сведчаць і аб тым, што не так ужо і адрозніваецца натура чалавека 15 і 20 стагоддзяў, тым болей існуючых ці жывучых у больш-менш падобных умовах. Падабенства праблематыкі быцця абумоўлівае падабенства яе рэалізацыі, бо паэты тварылі ў эпоху пераменаў, у драматычныя часы, асвечаныя сполахам трагедыйнасці стагоддзяў, якія непасрэдна ўплывалі на канкрэтную асобу, што пакутуе ў гэтым свеце з-за немажлівасці ўласнай рэалізацыі -- ні фізічнаіі, ні духоўнай. Усе яны адзінокія ў гэтым свеце, якого не разумеюць і баяцца. Французскі і беларускі паэты пазбягаюць іншасказанняў і алегорый. Нават бытавыя падрабязнасці, не толькі зусім не ўласцівыя класічным рамантычным узорам, але нават антаганістычныя высокаму стылю жанру, становяцца падчас вызначальнымі. Згадаем, напрыклад, пратэст, што ўзняўся ў рамантычным асяроддзі, калі П. Каценін у баладзе “Убійца” назваў месяц лысым.

Падзеі ў класічнай баладзе адбываюцца на авансцэне гісторыі, дзе закон прасторы і часу не дзейнічае. Нешта падобнае -- у першую чаргу адсутнасць сувязі з канкрэтнай эпохай -- прадвызначае і паэтыку баладыстык Б. Лесьмяна. Наўрад ці хто можа з пэўнай доляй верагоднасці вызначыць час, калі сутыкнуліся ягоныя Свідрыга і Мідрыга, няўлюдна высечаны звычайнай сякеран Хрыстос сышоў з крыжа да кульгавага жаўнера. а німфа спакусіла няшчаснага калеку. Мажліва -- учора, а можа і вечнасць таму. I дзе гэта адбылося -- у лясах Рэчы Паспалітай, у рэмбаўскім ліване ці ва ў моўна-рамантычным свеце -- нікому невядома. Баладны свет Ф. Війона надзвычай цесна звязаны з французскай рэальнасцю XV ст., нават. цяпер можна рэканструяваць рэальна падзеі, імёны, нягледзечы на тое, што агонь былых жарсцяў ужо выразна прысыпаны попелам забыцця. Яшчэ болей выразны прасторавачасавыя рэаліі В. Шніпа. Гэта не толькі згадкі пра яхту на моры, але і рэальна існуючы іржавы “Мерседес”, кафэ “Глобус”, нават трусікі Марыны, што безнадзейна мараць каралевай, тая самая Варшава, хай і крыху прыдушаная, героі ў рыззі, абодраныя пад'езды, якія, у адрозненне ад благавоняў класікі, пахнуць мачой.

У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока -- спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэскавасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі пераканальна выявілася ў яго любімым жанры -- баладзе, у баладных вобразах старажытных замкаў і гістарычных асоб. “Але галоўнай асаблівасцю і адметнасцю яго паэзіі з'яўляецца яе лірычны герой з яго вельмі сімпатычным імкненнем бачыць свет прыгожым і не прымаць хаосу, якога і ў перабудовачныя гады хапала, ды і сёння не бракуе” [9, с. 45]. Паэт шукае, працуе са словам, шукае слова вобразнага, найбольш ёмістага. Нехта з філосафаў сказаў, што чалавек -- гэта істота, якая ўмее тварыць сімвалы. Асабліва ўласціва яму здольнасць сімвалатварэння -- вобразны свет В. Шніпа наскрозь сімвалічны. Дзеля духоўнага і эстэтычнага ўпарадкавання жыцця ён часта выкарыстоўвае збіральныя універсальна-метафарычныя вобразы -- сімвалы храма, рабіны, ружы, крыжа, неба, зоркі, мора і іншых, якія азначаюць для яго духоўную рэальнасць быцця.

Ён аднолькава добра валодае як свабодным, без косак-кропак, вершам, так і традыцыйным:

Пад тваімі вокнамі рабіна

Сумная, як нашая Айчына,

Сумная, бо хутка ужо зіма.

I глядзіш ты на рабіну ветла,

Ад рабіны ў панадворку светла,

Ды чамусьці радасці няма.

Хутка ўжо сцямнее ў панадворку

I ў нябёсах Бог запаліць зорку,

І глядзець на зорку будзеш ты.

I расце ў душу тваю рабіна,

Сумная, як нашая Айчына,

Светлая, як восенню лісты... [19, с. 85].

Многае паэт часта пакідае ў падтэксце, напаўняючы радок стыхійнаю сілаю жыцця, тым, што патрабуе сама прырода рэчаў. Свядома ці несвядома ён ставіць перад сабой складаныя задачы светапогляднага, быційнага характару і не можа прымірыцца з тым, кажучы словамі У. Б. Йетса, “што не нясе ў сабе радасці”[20, с. 179]. Як бы цяжка ні было, беларускі паэт, як і ірландзец У. Б. Йетс, верыць у жыццё, у будучыню, у чалавечы розум, які змагаецца з працэсамі энтрапіі, з бяспамяцтвам.

Слабасць многіх твораў нашай паэзіі апошніх гадоў у тым, што аўтары іх толькі сузіраюць і апісваюць жыццё, а не ацэньваюць яго на аснове вышэйшых чалавечых каштоўнасцей. Вынік усяго гэтага -- упадак этычнай актыўнасці паэзіі, адсутнасць этычнага моманту як састаўной часткі эстэтычнага перажывання. Паэзія, ігнаруючы патрабаванні формы, працягвае блудзіць у зарасніках знешняй складанасці, цураючыся эстэтычна прадуманай прастаты, упарадкаванасці.

В. Шніп не баіцца прастаты -- той, скажам, якая была ўласцівая яго настаўніку Максіму Багдановічу:

Максім Багдановіч... Максім,

Мы разам з табою ляцім

Да зорак, што светла гараць

У небе, куды не глядзяць

Самотныя людзі з акон,

Счарнелых, як лікі ікон...[19, с. 243].

Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад -- беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з'яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што “яшчэ адзін народ не знікне з твару зямлі, што не змарнатравіцца бясследна велізарная псіхічная праца многіх пакаленняў і беларуская культура -- стварэнне гэтай працы -- устаіць супраць напору іншых сіл і плыняў” [21, . 75]. Як і М. Багдановіч, ён паслядоўна і настойліва змагаецца супраць пачуцця нацыянальнай непаўнацэннасці, комплекс якой сёння замінае многім з нас.

Яго вершы ангажаваныя і дэтэрмінаваныя сваім часам, абрысы якога можна знайсці ледзь не ў кожным творы. Ён разнастайны з тэматычнага боку: грамадзянска-публіцыстычныя матывы мяжуюць з інтымнымі, пейзажная лірыка пераходзіць у філасофскую. Добрага слова заслугоўвае інтымная лірыка В. Шніпа -- цыкл санетаў “Гісторыя аднаго кахання”, а таксама паасобныя вершы: “...Гэты дзень праляцеў, як страла...”, “...Вось і ўсё... Цябе са мной няма...”, “...Гады прайшлі, нібы прайшлі дажджы...”, “...Яшчэ будуць высокія мяккія травы...” і іншыя, у якіх унутранае жыццё чалавека паўстае як універсальнае і ў той жа час глыбока індывідуальнае, непаўторнае. Паэту ўласцівы мяккі лірызм, далікатнасць пачуццяў, дакладны псіхалагізм, сур'ёзнасць і мілы наіў:

Яшчэ ўсё можна нам з табой змяніць

І словы несказаныя сказаць,

І можаш ты мяне шчэ палюбіць,

Калі ўжо немагчыма пакахаць...[19, с. 95].

У лірыцы В. Шніпа выяўляюцца яго душэўны лад, сумленнасць і непакой, здольнасць да душэўнага судакранання з навакольным светам, з радзімай, яе лёсам.

Творчасць В. Шніпа няблага ўпісваецца ў тое крыло сучаснага постмадэрнізму, якое смела выкарыстоўвае нацыянальныя традыцыі, абнауляе іх і развівае далей. Гаворка ідзе пра біблейныя матывы і вобразы, пра наследаванне ўжо згаданаму М. Багдановічу, пра сувязі з Янкам Купалам, К. Сваяком і іншымі.

У яго ёсць і лепшыя, і горшыя вершы, а ёсць проста выдатныя. 21 стагоддзе паэт сустрэў цудоўным вершам “Беларускае мора”:

Залатымі манетамі зорак

Зноўку свеціцца неба над намі.

Неба ў нас -- беларускае мора

3 белакрылымі ў ім караблямі.

Адабраць у нас мора хацелі,

Наша мора адзінае ў свеце,

Каб на мора мы больш не глядзелі

I жылі па лясах, як мядзведзі.

Мы ў вяках збераглі свае мора,

І нас мора ад бед зберагае,

Залатымі манетамі зорак

Уначы яно нас абсыпае.

3 мора нашага нехта смяецца,

Але мора ў нас ёсць, як і ўчора.

Мае цела зямлі застанецца,

А душа -- пераселіцца ў мора [19, с. 132].

У гэтым вершы, які даў назву зборніку, увесь Віктар Шніп з яго ідэальнасцю, мройнасцю, паэтычнай сімволікай, сумам па гарманічным уладкаванні свету.

Паэт пастаянна працуе над абнаўленнем светаадчування, над вобразнасцю і формай верша, над мовай, намагаючыся вызваліць яе ад звыклага і банальнага, ад так званай абыдзённай свядомасці. Не зніжаючы этычнай актыўнасці, ён усё больш пранікаецца думкай, што каштоўнасць паэзіі не толькі ў тым, што яна адлюстроўвае супярэчнасці рэчаіснасці і паглыбляе ў чалавеку незадаволенасць жыццём, але і ў тым, што яна, так бы сказаць, пераадольвае гэтыя супярэчнасці і дапамагае духоўнаму ўпарадкаванню жыцця, выхоўвае надзею і аптымізм. “Апошнім часам у паэзіі В. Шніпа ўсё больш праяўляе сябе універсальны гуманізм, які ўключае ў сваю канцэпцыю клопат пра ўсё жывое на зямлі” [13, с. 8]. Паэт адпаведна адчувае сябе чалавекам, які жыве адразу ва ўсе часы. Новае светаадчуванне знаходзіць адбітак у новых вершах:

У высокіх бяздонных нябёсах,

Дзе святло,

як у маміных слезах,

Наша вечнасць

і наша імгненне.

Нашы зоры і нашы цені.

I глядзім мы ў нябёсы

і знаем,

Што ў нябёсы,

як сон,адлятаем,

Але й тут застаемся,

як слёзы.

Як лісцё беларускай бярозы

Ля дарогі з Масквы

да Варшавы,

Дзе шумяць

пажаўцелыя травы

I губляюцца ў пыле і дыме,

І ты думаеш не аб Радзіме

Ды і не аб бяздонных нябёсах,

Дзе святло, як у маміных слезах...

Ты ідзеш да царквы, каб маліцца,

Каб душою з нябёсамі зліцца

За самотныя маміны слёзы,

Што бяздонныя,

нібы нябёсы... [19, с. 147].

Асабіста я адношу сябе да тых, хто вышэйшай ступенню мастацкасці лічыць паэзію. Не ў сэнсе пэўнага літаратурнага жанру (вершы, паэмы і іншыя), а ў сэнсе самой фенаменальнай сутнасці мастацтва як творчасці, як акта таямнічага судакранання чалавека з непазнанымі глыбінямі быцця і свядомасці. Гэтае судакрананне знаходзім і ў творчасці В. Шніпа, чыя паэзія з'явілася своеасаблівым адказам на выклік часу, а таксама доказам таго, што паэзія -- вечная, што яна звязана з фундаментальнымі родавымі ўласцівасцямі чалавека, яго асобы і характеру. Як бачым, у лепшых творах паэта яна захоўвае высокі мастацкі ўзровень і настроенасць на пошук.

Не было і “гітарнага” прачытання падобных тэкстаў. На наш погляд, В. Шніп не імкнуўся да таго, каб ягоныя балады сталі песнямі. Беларускі паэт надзвычай тонка адчувае музыку, ён добра ведае спецыфіку песні, невыпадкова на ягоныя словы напісана каля сарака апошніх, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю.) У яго іншая творчая задача -- адмаўляючы, сцвярджаць. Бо кожная літаратурная школа вычэрпвае сябе, а ўсялякі наватарскі прыём у мастацтве ператвараецца ў штамп. Адмаўляючыся ад звыклых шаблонаў і звыклых шляхоў развіцця, В. Шніп сваімі пошукамі падкрэслівае. што класічная балада будзе існаваць заўсёды.

Сведчанне таму -- яго далейшыя балады, выкананыя ў класічным стылі. Класічная балада жыве нязменна апошнія тры стагоддзі, нягледзячы на выразныя спробы яе мадэрнізацыі, бо яе свет -- наіўны, дзіцячы, а таму такі незвычайны і паэтычны -- вельмі дарагі кожнаму сэрцу сваёй старажытнасцю, заглыбленасцю ў ахутаныя смугой стагоддзі, сваім цячэннем часу, успрыманнем і разуменнем жыцця і ўсяго, што ў ім адбываецца. Падобная схільнасць уласціва ўсім літаратурам, што “шукаюць там спрадвечныя, непераходныя выяўленні чалавечай сутнасці, бо ў кожным імгненні жыве вечнасць” [22, с. 86], Ї слушна заўважае В. Каваленка. Найбольш яскрава праяўляецца ў паэзіі беларускай, што тлумачыцца як адметнасцю светапогляду беларусаў, выразнасцю міфалагічнага мыслення, верай у магчымасць пераўвасабленняў, адэкватнасць з'яў арганічнай і неарганічнай структур. Перліна сусветнай паэзіі -- класічная балада -- гэта чароўная краіна са сваімі ўласнымі законамі. Для яе характэрна сваё цячэнне часу, сваё разумение свету і ўсяго, што ў ім адбываецца, бо баладны сусвет -- захапляльнае месца. Ён усюды і нідзе, бо часцей за ўсё знаходзіцца ў чалавечых сэрцах.

Мы згадваем чароўныя замкі, што ўзвышаюцца над скаламі і пагоркамі, бурлівыя рэчкі, маленькія азёры, цёмныя лясы і ўспененыя марскія хвалі. У гэтых гушчарах жывуць лясныя карачі і іх звыродлівыя дочкі-красуні, лесуны і эльфы, тролі і начніцы; у заклятых замках блукаюць здані і прывіды; у азёрах і морах плёскаюцца русалкі, чакаюць сваіх ахвяраў марскія царэўны, крадзе прыгожых дзяўчат вадзянік; па сваю каханую прыходзіць мёртвы жаніх; без руля і ветразяў плыве ў блакіце лятучы карабель; над усім звіняць таямнічыя гукі эолавай арфы.

Атрыбутыку класічнага рамантычнага антуража ў паэзіі В. Шніпа добра падкрэсліваюць нават загалоўкі твораў -- “Балада Куліка”, “Балада здрадніка”, “Балада пустэльніка”, “Балада Крэўскага замка”, “Балада дваіх”, “Балада вампіра”, “Пірацкая балада”. Тут мы сустрэнем руіны замкаў, над якімі плачуць князёўны і каралеўны (“Князёўна галасіла на сцяне”), аскетаў, што кінулі гэты свет з-за кахання да распуснай Панны, блазна, што закахаўся ў сваю князёўну, якую павінен быў весяліць, здрадніка, што марна шукае і кліча смерць, экіпаж судна, які, як лятучы галандзец і п'яны карабель А. Рэмбо, бязладна лётае па марскіх прасторах, бо даўно згубіў мэту вандравання, тым болей, што ні маракоў, ні капітана даўно няма. Разам з тым В. Шніп не злоўжывае класічнымі баладнымі схемамі, што можа прывесці да ператварэння твораў жанру ў адарванае ад жыцця літаратурнае ўпрыгожанне. Ён ведае выключныя жанравыя мажлівасці балады. Яна -- адзін з самых эмацыянальных жанраў. Аўтар як бы робіць дослед, у якім скрупулёзна, з дапамогай уласнага вопыту чытача, даасэнсоўвае, дастварае накінутую пункцірам карціну, што выклікае самыя разнастайныя асацыяцыі, пачуцці і ўяўленні. I ў той жа час балада -- летапіс гісторыі. Прычым летапіс выключна своеасаблівы. У ім не будуць шырока паказаны батальныя сцэны, сцэны развітання, смерці, а праз жыццё асобнага чалавека, зрэдку некалькіх, заблішчыць, як у маленькіх расінках, лес народа, нацыі. Баладнай паэтыцы не ўласціва апісальнасць, таму яна выпрацоўвала адметнае уменне адной дэталлю, тропам апеляваць да пачуццяў, асацыяцыі чытача, выклікаць яго на сааўтарства. Адзін выраз канцэнтруе безліч жыццёвых назіранняў, раскрывае ўзаемаадносіны людзей адпаведнай эпохі. Лёс канкрэтнага чалавека паядноўваецца, атаясамліваецца з лёсам народа, што надае баладзе сапраўднае эпічнае гучанне. Садзейнічае апошняму і глыбокі аб'ектывізм твора: нягледзячы на тое, што ўсе падзеі і эмоцыі, выкліканыя імі, прапушчаны праз сэрцы герояў, тут не сустрэнеш культу свайго “я”. Хаця ў традыцыйнай баладзе ўсё сканцэнтравана каля асобы ці суб'екта, на першы план выходзіць думка народа. Менавіта так прачытваецца шэраг баладаў Віктара Шніпа, прысвечаных выдатным постацям нацыянальнай гісторыі розных стагоддзяў. Прычым постаццю становяцца не толькі канкрэтныя асобы, але і замкі (Мірскі, Крэўскі), рэчкі, карчма, царква, сімвалізуючы адзіную, непадзельную культурную прастору. Падобныя творы будуць раскіданы практычна па ўсіх зборніках В. Шніпа, але ў кнізе “Беларускае мора” яны складаюць асобны раздзел. Беларускае мора паэт знайшоў у нябёсах, але яно прыкавана да зямлі вежамі Полаччыны (“Полацкая балада”). зялёным морам травы з пенай кветак (“Балада Крэўскага замка”), разбуранымі мурамі (“Балада Мірскага замка”), спрадвечным Словам (“Балада кнігі”), славутай мелодыяй (“Балада паланеза Агінскага”), а найперш светлымі імёнамі Янкі Купалы. Якуба Коласа, Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Уладзіміра Караткевіча і іншых. 3 жыцця сваіх вялікіх папярэднікаў В. Шніп выбірае адну падзею, якая сталася вызначальнай у ягонай долі і прадвызначыла долю нацыі, народа.

Адметнае месца займаюць “Балада Яўгеніі Янішчьш” і “Балада Васіля Сахарчука”. Пастаўленыя поруч, яны як бы сімвалізуюць перарваны палёт палескай ластаўкі і трагічны фінал яе земляка (“цябе няма, як нас няма ў тым свеце”[19, с. 89]), што самі выбралі сваю долю, такую трагічную і страшную. Шніп не асуджае іх суіцыд, не шукае прычыну і не спрабуе нешта растлумачыць, апраўдаць -- мёртвым паэтам гэта непатрэбна. Галоўнае -- засвоіць урок жыцця.

Новае слова ў нацыянальнай баладыстыцы -- цыкл В. Шніпа “Балады году”. У чарговы раз паэт паказаў сябе разбуральнікам традыцый, да стварэння і ўмацавання якіх прыклаў нямала намаганняў. У цыкле, зразумела, усяго 12 баладаў. Аб'ём іх ментальны -- ад 10 да 18 радкоў. (усяго, калі быць дакладным Ї 182 радкі) [8, с. 339]. Раней у беларускай паэзіі самай кароткай была балада Пімена Панчанкі “Герой” (нібы санет, 14 радкоў). Сумарны аб'ём цыклу Ї сярэдняя балада пачатку 19 стагоддзя. Калі ж згадваць, напрыклад, творы заснаватьніка жанру. Яна Чачота, то гэта прыкладны аб'ём ягонай інтрадукцыі, бо прыкладна столькі патрэбна было месца славутаму Ментару, каб пасля ўступных заўваг і гаворак перайсці да раскрыцця галоўнай тэмы.

Другая адметнасць -- гэта зварот да рамантычных традыцый і, па сутнасці, чарговая палеміка, на гэты раз са згаданым Війонам. Калі ў папярэдніх баладах Віктар Шніп практычна адмаўляўся ад выкарыстання апісанняў прыроды, то цяпер апошняя становіцца не толькі фонам, як у творах 19 -- пачатку 20 стагоддзяў, а галоўнай дзеючай асобай. Хаця і тут будзе пэўная недакладнасць, бо па сутнасці, у цыкле балад няма дзеяння. Гэта яшчэ адзін парадокс, бо асновай балады як жанру якраз і з'яўляецца дзеянне, рух. Статычных балад не бывае, яны не могуць існаваць. Віктар Шніп гэта адчувае вельмі тонка, менавіта таму і аб'яднаў рознастылёвыя рэфлексіі з нагоды вандраванняў зямлі ў сузор'ях задыяка ў адзін цыкл, у якім кожная з састаўных частак загучала баладна, а разам стварыла адзіную баладу быцця чалавечага.

Класічная балада ў аснове сваёй трагічная, гэта трагедыя (няхай маленькая) паэзіі. У цыкле В. Шніпа на першы план выходзіць не рэальная трагедыя канкрэтнага чалавека (воіна, партызана, хлопчыка, маці), а абагуленая трагедыя чалавека ўвогуле, які ўслед за Саламонам пачынае разумець і ўсведамляць марнасць сваіх намаганняў і спрабуе ў сілу сваіх здольнасцей і мажлівасцен вызначыць сутнасць і вартасць быцця ўвогуле.

Цыкл пачынаецца з “Балады студзеня” (у адпаведнасці з сучасным календаром) і завяршаецца “Баладай снежня” (канцом года). Замыкаецца чарговы круг, чарговае кола, па якім людзі лічаць свае гады, адпушчаныя ім, у цэнтры якога знаходзяцца Каляды (сімвал нараджэння) і Дзяды (сімвал сыходу):

Сёння Каляды.

Ідзём да царквы.

Хто памаліцца, а хто -- памаўчаць,

Хто нарадзіцца, а хто -- паміраць [19, с. 151].

Увогуле, атмасфера цыкла надзвычай сумная і змрочная. Бадай што толькі ў “Баладзе чэрвеня” святлее ад залатой пчалы, што заляцела на густое цяпло летніх кветак. Аднак і гэты настрой хутка праходзіць, бо хутка і сам месяц, як дзень, праміне; адспявае, нібы памрэ, салавей у гаі; нібы спелая вішня, адплыве за небакрай сонца, і будзеш ты свой свет спакойна абжываць. Змрочна ў гэтым свеце, тужліва. няміла. Погляд у паэта прыкмячае толькі тыя з'явы прыроды, што ўзмацняюць гэтую тугу, або нагадваюць пра немінучы закон прыроды: “Задумлівыя зоркі ў нябёсах не могуць ад марозу размаўляць паміж сабой” [19, с. 151]; “выюць вятры -- маладыя ваўкі”; “лета адыходзіць назаўсёды, як жоўтая лістота” [19, с. 153]; “нясе пагібель усяму жывому паводка” [19, с. 153]. Цяжка ў гэтым свеце ўсяму жывому, але асабліва чалавеку, у якога ўжо няма дома, засталася толькі ў памяці сцежка да бацькоўскага парога, дзе цябе ўжо ніхто не чакае: няма з кім шукаць папараць-кветку маладзенькай дзяўчыне. Ізноў усё замятае завіруха, у выцці якой чуецца лёт анёлаў і д'яблаў. Жыццё яшчэ і яшчэ раз абуджаецца, каб ізноў трапіць пад снег пад нястомным поглядам некага рагатага, што з зямлі не адводзіць задымленых воч. Рух думкі, нястомны і пакутлівы, і надае неабходнае дзеянне цыклу.

Некаторыя публіцысты ў апошні час, спрабуючы растлумачыць пэўныя недахопы беларускага менталітэту, у тым ліку і славутую талерантнасць, называюць у ліку прычын і адсутнасць мора. Няма фосфару ў неабходнай колькасці, няма марской рамантыкі, адсюль рабская псіхалогія. Вось чаму так настойліва шукалася мора Герадота, Палескае мора. Нарач называлася морам. Свой уклад у гэтыя падсвядомыя пошукі ўносіць В. Шніп, які цэлы зборнік назваў “Беларускае мора”. Раней, у “Шляхам ветру” ён сцвярджаў, што “Беларусь стаіць на Курганах”. Айчына вельмі і шмат страціла ў сваёй гісторыі, таму паказаць яе пакутны шлях можна толькі па кнігах, чытаных агнём. Прысыпаныя мёртвым пылам пліты не дазваляюць знайсці магілы славутых беларусаў, таленты якіх часцей за ўсё служылі суседзям. У нас адметная азбука Брайля, мы сваю гісторыю пішам курганамі. Вось чаму наша Беларусь стаіць на курганах, як Рым.

Знамянальна, што ў паэзіі В. Шніпа з'яўляецца ўпэўненасць у сябе, зямлі, радзіме. Ранейшы вобраз Хама на троне ў храме ўжо практычна не згадваецца. Толькі з'явіцца “Балада пра царкву і ваўка”. І то царква хутчэй за ўсё віртуальная, бо пасля пэўных цудаў (вяртанне зроку сляпым) і злачынства (велізарнага ваўка -- ваўчынага старэйшага брат застрэльвае сусед) сплывае царква назад да Бога па рацэ, што пралілася з-пад аблокаў. Будуць у В. Шніпа яшчэ вершы змрочныя, як “Зноў за вокнамі ноч, як бяздонне”, дзе глыбіня забытай ракі, у якой патанулі мы і будзем вылаўленыя чорнай сеткай, нагадвае жах балады паляка К. Бачыньскага “Lowy”, невады ў якой цягнуць з дна рачнога смерць. Але ўсё ў гэтым свеце, прыкрытым нябёсамі як лёдам, зведае самыя незвычайныя метамарфозы і адродзіцца да жыцця. Песімізм сусветны, планетарны саступае. Трэба жыць. I ў гэтым дапаможа музыка і каханне.

Адказваючы на пытанні пра вартасць эксперымента ў літаратуры, В. Шніп сцвярджаў, што “эксперыментатарства са словам узнікла адначасова з зараджэннем апошняга” [22, с. 8]. Там жа ён згадваў, як са сваімі маладымі калегамі Ул. Сцяпанам, М. Клімковічам, У. Сіўчыкавым, М. Шайбаком, збіраючыся на кватэры ў Глобуса, дзе адначасова чыталі традыцыйныя творы і імкнуліся асвойваць новыя, незвычайныя для нашай літаратуры паэтычныя формы. Гаворка ішла ў першую чаргу пра хоку, зборнік якіх “Круглы год” яны і падрыхтавалі. У згаданай падборцы ён надрукаваў 10 узораў жанру, якія ўспрымаюцца з цікавасцю перш за ўсё раскаванасцю асацыяцый. Аднак, хаця тут і адчувавецца пэўны “японскі” каларыт -- белая вішня, жоўты ліст на зялёнай вадзе, палёт матылька і голуба, усё ж такі беларускі дух перамагае:

Свецяцца зоры.

Кароткая дарога

да роднай хаты.

Жанчыны рвуць лён.

Шэры жаўрук у небе

гаворыць з хмарай.

У хмаркі белай

просіць піць перапёлка.

Расце збажына [23, с. 85].

Падчас можа закрасціся сумненне ў не вельмі высокай арганічнасці звароту беларускага паэта да рафінаванай формы, бо тут хутчэй дамінуе традыцыйнае для версіфікатара жаданне сцвердзіць сябе, даказаць усім і перш за ўсё сабе самому, што я здольны рэалізаваць свой велізарны патэнцыял у якіх заўгодна формах. Як бы там ні было, В. Шніп адстойвае сваё права на эксперымент як у галіне формы, так і зместу. Разам з тым ён лічыць, што паэт павінен нечага спачатку дасягнуць у традыцыйных жанрах і заявіць класічнымі (гэта значыць выкананымі ў звыклых для адпаведнай паэзіі формах) права на эксперымент.

Зварот да хоку ў паэзіі В. Шніпа цікавы яшчэ і тым, што ён пралівае святло на больш важны і важкі абсяг ягонай паэзіі. Так, паэт адзначае: “За апошнія чатыры гады я напісаў каля 70-ці твораў, якія нечым падобныя да разанаўскіх вершаказаў, але гэта не вершаказы. Адзін мой знаёмы іх назваў “шніпаўкамі” [22, с. 7]. Украінская даследчыца Н. Шэфтэлевіч [24] лічыла, што хоку, напісаныя пэндзалем Басё, -- гэта не лірыка прыроды у еўрапейскім разуменні гэтага тэрміна, а “лірыка самой прыроды”, якая пакідае паэту толькі ролю медыума, і інфармацыю яму пастаўляюць не духі, а цалкам рэальныя прадметы і з'явы прыроды. Гэтым, на наш погляд, і тлумачыцца лёгкасць пераходу В. Шніпа ад усходняй паэтычнай формы да нацыянальнай, у якой ён пачынае глядзець на свет у чарговы раз новымі вачыма (паэт можа яшчэ мяняцца, здзіўляцца, значыць, жывы ягоны талент, бо можа эвалюцыянаваць). Па сутнасці. В. Шніп уяўляецца першым чалавекам у гэтым сусвеце, ён Адам, што тлумачыць сутнасць усяго таго, што акаляе чалавека. Не настаўнік, як Л. Талстой у “Народных рассказах” ці К. Каганец або Якуб Колас у чытанках для дзетак беларусаў, якія апавядаюць пра нашых птушак, чаму вецер вее, пра падарожжа кроплі валы і г. д., а пасланнік, які адкрывае сусвет і з радасцю дзеліцца гэтым адкрыццём. Прычым пасланнік мае зямное паходжанне, беларускі менталітэт, які лічыць, што ўсё створана іменна ў адпаведнасці з апошнім. У гэтым свеце супрацьпастаўлена неба, што палохае сваёй глыбінёй, бо там жыве Бог, бо і само неба Бог, таму да яго імкнецца ўсё і ўсе, забыўшыся пра тых, хто даў ім жыццё, і зямля са сваён глінай, вадой, ценем, калодзежам, валуном, травой, а паміж імі -- дрэва і чалавек са сваім порогам, ліхтаром, яблыкам, чоўнам, сякерай. I нешта больш магутнае і таямнічае, чым шкло, падзяляе супрацьлеглыя і ўзаемадапаўняльныя пачаткі. В. Шніп сягае ў далёкія часы, калі сусвет дзяліўся на жывое і нежывое, што ясна адлюстравалася нават у славянскай прамове. Так, усё жывое падзялялася на мужчынскі і жаночы род, супрацьлеглае адносілася да ніякага роду. Аднак куды аднесці тое ж неба, раку, што бяжыць, сякеру, якая робіцца страшэннай у руках чалавека, падкову, што ўплывае на лес чалавека, касу -- усмешку Смерці. В. Шніп пакідае свет у ягоным разбэрсаным выглядзе, хай сам збірае сябе ў адпаведнасці з уласнай наканаванасцю. Ці не таму з гэтага часу ён стаў пісаць, паводле ўласных слоў, без знакаў прыпынку. Некалі ён ухвальна абазваўся аб эксперыменце, што ставіў у прозе таленавіты Барыс Пятровіч, і нават папракаў літаратуразнаўцаў, што не могуць ацаніць ягоных пошукаў. У нечым паэтычны цыкл В. Шніпа пераклікаецца з цыіслам ягонага сябра “Непатрэбныя рэчы”, дзе гаворка ідзецца пра пэўныя прадметы, што адыгрываюць значную ролю ў жыцці чалавека, а падчас і вызначальную, бо пачынаюць кіраваць у адпаведнасці з уласнымі запатрабаваннямі.

Зразумела, эстэтычная і ідэйная значнасць цыклаў выключна адрозная, але нас цікавіць вектар эвалюцыі эксперымента, які можа супадаць. Яшчэ раз падкрэслім, што ў В. Шніпа эксперымент не звязаны з постмадэрнізмам ці мадэрнам на горшы выпадак. Яму ў гэтым перашкаджае добра ўсвядомленае паходжанне і выхаванне на народных традыцыях (“Я не сучасны, бо -- мараліст, // Думаць прывык, а што скажа радня” [19, с. 79]. А радня -- гэта і бабуля, і бацькі, і суседзі, і дзеці.)

У шэрагу пошукаў ці чарговых дэманстрацый версіфікатарскіх здольнасцяў паэта варта згадаць і ягоныя спробы знайсці на кожную літару алфавіта адпаведны асацыятыўны малюнак. Згадаем:

Шэпча пра шлях

Яно шапаціць у шыпшыне

Шукаючы шчасця

Яно шалапутнае

Але яно шануе шчырых

Яно заўсёды там дзе шаша

Ш шыпучае як шампанскае

Якое п'е шляхта [19, с. 152].

Такая своеасаблівая азбука для дарослых, што толькі ўваходзяць у сусвет паэтычных асацыяцый, або сталых чытачоў, што, як Пруст, згадваюць страчаны час.

Чарговы эксперымент Віктара Шніпа ў форме ўлюбёнага жанру -- шэсць балад, аб'яднаных у адзіны цыкл “Балады радаводу”. Паэт паспрабаваў узнавіць некаторыя найбольш яркія старонкі гісторыі ўласнага роду, узнавіць постаці, да якіх яшчэ сягае ягоная памяць і стварыць яскравыя абліччы -- згадкі пра сваіх продкаў, якія пачынаюцца з “Балады Германа Шніпа” (1760-1830), рьшара з Прусіі, што застаецца назаўсёды на чужой зямлі, якая з моманту нараджэння сына (“Балада Язэпа Шніпа” (1800-1875) становища для ўсіх Шніпоў роднай, бо хто ўжо нарадзіўся тут, будзе тутэйшым. Яны жывунь звычайным жыццём (“Балада Кандрата Шніпа” (1820-1916), у незвычайных умовах (“Балада Яські Шніпа” (1866-1914); “Балада Язэпа Шніпа” (1911-1982), праліваючы сваю кроў за новую і родную Айчыну. Спыняецца летапіс на “Баладзе Анатоля Шніпа” (1931), бацькі паэта, але верыцца, што род Шніпоў дасць яшчэ слаўных прадстаўнікоў у шэраг беларусаў. В. Шніп надзвычай узмацняе лірычны пачатак твораў, спалучаючы асабістае з агульнай доляй народа. Падобная інтымізацыя выключна аб'ектыўнага жанру, што ў цэлым пярэчыць канонам, дапамагае значна паглыбіць рэалізацыю цікавай мастацкай задачы. Сведчаннем таму і новая кніга -- салідны, дыхтоўны фаліянт “Балада камянёў”; Паэзія і проза” [26]. Як сведчыць сам загаловак, Віктар Шніп у чарговы раз звярнуўся да ўлюбёнага жанра, зразумела на новым якасным эвалюцыйным вітку творчай спіралі. Беларуская балада нараджалася ў выглядзе паэтычных апрацовак нацыянальнай фантастыкі, міфалогіі, легендаў і паданняў (творы Яна Чачота, якіх дайшло да нас толькі восем) і ўвасаблення рэальна-легендарных постацей нашай гераічнай мінуўшчыны (ягоныя ж “Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 года”). У апошнім цыкле Ян з-пад Мышы закрануў далёкія гістарычныя падзеі да смерці Уладзіслава Ягайлы, згадваючы ўсім, што Літва мае выключна слаўныя традыцыі, якія належаць сусветнай гісторыі, а велічная слава продкаў не знікла ў канцы мінуўшчыны. Чачот лічыў, што ўсё добрае, што было ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага, можа з поўным правам ўвайсці састаўной часткай у агульнаеўрапейскі набытак. Вось чаму ён з гонарам праспяваў пра славу славутых князёў Міндоўга, Вітаўта, Альгерда, Кейстута, Гедыміна і Ягайлу з іхнімі роднымі, блізкімі і ворагамі, згадаў і заснаванне Вільні, з'яўленне Радзівілаў, барацьбу з крыжакамі, жахлівы падзел здабычы, барацьбу хрысціянства з паганствам. Не заўсёды факты, пра якія згадвае паэт, адпавядаюць рэчаіснасці. Але ж мы маем справу не з гісторыкам, а менавіта з паэтам. Для Яна Чачота самае галоўнае не сам факт, а той маральны урок, што з яго вынікае.

У цыкле “Балады Вялікага княства” В. Шніп згадае Міндоўта, Гедыміна, Альгерда, князёўну Альдону (некалі Ян Чачот хацеў уславіць подзвігі ліцвінак), Вітаўта, Грундвальда, Ягайлу (якраз годам смерці апошняга Ян Чачот закончыў свой цыкл, але ж на гэтым гісторыя ВКЛ не закончылася). Згадаем трагічна-падазроную гібель Барбары Радзвівіл і ўцёкі яе злоснай, гатовай на ўсё свекрыві каралевы Боны Сфорца, подзвіг друкара Сымона Буднага, аўтара “Статута ВКЛ” Льва Сапегі, песняра ВКЛ Міхаіла Агінскага. Гісторыка-рамантычная балада як бы прайшла кола з двух стагоддзяў і вярнулася назад на новым ідэйна-эстэтычным этапе. Па дарозе ён згадае балады Турава, Белай вежы, сонца, патопу, скрыпачкі, сцен, лесу, вятроў, караляў, усходу сонца, нават абыякавасці -- а ў цэлым адну агульную “Баладу Айчыны”, над якой уздымаецца пыл мінулых стагоддзяў. што пранесліся над ёй, пачынаючы ад легендарнага Ноя. Як помнікі -- вектары развіцця стаяць балады закаханага мастака, апошняга князя, беларускіх герояў, смерці паэта, Храма, нават невядомасці, шчасця і вампіра.

Пантэон славы духу беларускага, нібы фамільныя партрэты замкаў і палацаў, ствараюць балады паэтаў-класікаў (Ул. Сыракомлі. Ф. Багушэвіча, Я. Купалы. Т. Шаўчэнкі, Ул. Дубоўкі. П. Труса), тых пісьменнікаў, што зусім нядаўна адышлі ў лепшы свет (I. Шамякін, М. Стральцоў. М. Купрэеў, А. Пісьмянкоў, А. Асташонак, А. Сыс), мастака М. Селешчука. ксяндза У. Чарняўскага, Папы Рымскага Яна Паўла II, песняра Ул. Мулявіна. Прафесійны мастак, сапраўдная асоба можа класічныя партрэты падаваць у розных манерах, тое самае мы можам назіраць і ў трактоўцы В. Шніпа. Аднак партрэты паэта зусім не падобныя на жывапісныя, яны складаюцца з алюзій, асацыяцый, пераствораных цытат, злавесных і не вельмі сімвалаў і прадказанняў, артэфактаў часу і прасторы, архетыпаў. I ўсё, як і патрэбна для гістарычных твораў, у якіх апісваецца мінулае (не так істотна, далёкае ці не вельмі), усё ахутана смугою часу, настальгіяй, шкадаваннем. Ад выключнага песімізму ратуе не толькі шкадоба, што сышлі вялікія, а ўдзячнасць ім за тое, што былі. Усё гэта ўзмацняе афарыстычнасць радка, надае, здавалася б, звычайным падзеям адчуванне пазачасовасці, вечнасці, а традыцыйна-класічныя вобразы набываюць анталагічную сутнасць (“новыя дарогі, пракладзеныя ў тумане, што ахутаў Радзіму, пралеглі праз магілы і вядуць цяпер не за небасхілы, а ў карчму і астрогі” [26, с. 73]; “вочы бачаць, як наш новы дзень ідзе, нібы дзіця, па залатой вадзе” [26, с. 75]; “глядзяць на Ноя, як кароль на торбу, у якога слугі адабралі трон” [26, с. 81]; “у дамавінах няма святла, і ў галавешках няма свету” [26, с. 93]; “воі вырастаюць, каб зноў стаць травою” [26, с. 103]; “ёсць адказ на пытанне: “Хто мы?”, // Аче яго яшчэ не чуе Бог...” [26, с. 105]).

Да цыклу “Балады аднаго года” В. Шніп дадае сем “Баладаў аднаго тыдня” і нават стварае “Баладу вясновага дня”, дзе героем становіцца Світанне. Раніца. Поўдзень, Шэрая гадзіна і Вечар. Ды і балады года згадваюцца, калі знаёмішся з цыклам. Асацыятыўная інкрустацыя “Вандроўка ў часе”, дзе 12 акравершаў складваюць месяцасловы. Павандраваўшы па сусвеце, пабываўшы ў каўчэгу, на Полі Грунвальда, у нябесных сферах, Віктар Шніп вяртаецца да вытокаў, крыніц, з якіх пачалася бруіцца ягоная паэзія. Сапраўдную прыгажосць знаходзіць ён у выключна зямных рэчах (хата з падмуркам, сценамі, вокнамі, страхой, печчу і парогам, якія могуць натхняць паэта не менш за экзатычныя рэаліі, ці той жа дым, варона, комін, кош, нара і страла).

Паэтычны сусвет В. Шніпа паступова траціць сваю вясёлкавасць. Святло (белае і ягоны падзел на сем колераў праз паэтычную прызму бачання) знікае паступова (невыпадкова адзін з раздзелаў апошняй кнігі называецца “У дзень сонечнага зацьмення”), пакідаючы на палітры мастака ў асноўным толькі дзве галоўныя фарбы. “Белае і чорнае” -- так называецца заключная частка кнігі, у якой, як сведчыць анатацыя, паэт “глядзіць на свет вачыма філосафа”. Гэтым жа абумоўлена і выразна прыкметная тэндэнцыя да празаізацыі лірыкі, што найбольш яскрава ўвасоблена ў раздзеле “Дарога да храма”, які складаецца з лірыка-філасофскіх мініяцюр і вершаў, дзе ёсць і слёзы, і любоў, і самота, і смех, цнота і грэх. Упершыню, бадай, у паэтычным зборніку (невыпадкова мы яго называлі кнігай), з'яўляецца “аповесць у празаічных мініяцюрах і вершах”, дзе вылучана васемнаццаць асноўных, з пункту гледжання аўтара, артэфактаў, сутнасць і значнасць якіх для ўласнага жыцця, народа, нацыі В. Шніп вызначае з дапамогай празаічных успамінаў, дзённікавых запісаў, згадак і вершаў, што стварае неабходную панарамнасць, надае новае бачанне звыклым рэчам, стварае атмасферу рэальнага жыцця ў арганічным спачучэнні мінулага і ягоных рэцыдываў у сучаснасці. У такім напрамку эвалюцыянуе сучасная паэзія.

На нашу думку, трэба прывесці выказванне І. Штэйнера, які папярэджваў, што галоўнае (і гэта тычыцца не толькі і нават хутчэй не В. Шніпа, а ў значнай ступені ўсёй беларускай паэзіі) не дайсці да выслоўяў Іўліна Во: “Раньше экспериментировали в искусстве. Теперь экспериментом стало искусство” [8, с. 247]. А то і да таго, пра што бурчэў О. Хакслі: “Реклама -- самая интересная и самая трудная разновидность современной литературы. Легче сочинить десять правильных сонетов, чем хорошее рекламное обьявление” [8, с. 247]. Куды далей пойдзе беларуская паэзія -- пабачым. Адно ясна: не да Гамера, Чачота, што і пацвярджае эвалюцыя балады.

Заключэнне

Таким чынам, прааналізаваўшы мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа, мы прыйшлі да наступных высноў:

Тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на паэтычнай ніве В. Шніпа. Поруч з творамі Ул. Караткевіча, В. Іпатавай, У. Арлова, Л. Дайнекі яго вершы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае у творах далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. В. Шніп імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачыма яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

В. Шніп напісаў творы гістарычнай тэматыкі добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам. Менавіта адштурхоўваючыся ад іх, можна гаварыць пра В. Шніпа як пра арыгінальнага паэта.

Паэт здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванияў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах “сваё” каханне і “свой” вялікі чалавечы боль. Перад намі Ї усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця.

І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна Ї салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.

Свае асацыяцыі ў В. Шніпа з сутачным і тыднёвым кругабегам часу (раніца, дзень, ноч...), з такімі адвечнымі паняццямі, як шчасце і воля, сяброўства і каханне, жыццё і смерць... Пра ўвагу да гэтых філасофскіх азначэнняў існасці чалавечага быцця сведчаць ужо самі назвы баладных твораў: “Балада волі”, “Балада шчасця”, “Балада невядомасці”, “Балада жыцця і смерці”, іншыя. Гэтыя вершы вызначаюцца праніклівым лірызмам і паглыбленай медытатыўнасцю.

В. Шніп адлюстроўвае свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання -- ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар.

У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока -- спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэскавасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі пераканальна выявілася ў яго любімым жанры -- баладзе, у баладных вобразах старажытных замкаў і гістарычных асоб.

Але галоўнай асаблівасцю і адметнасцю яго паэзіі з'яўляецца яе лірычны герой з яго вельмі сімпатычным імкненнем бачыць свет прыгожым і не прымаць хаосу, якога і ў перабудовачныя гады хапала, ды і сёння не бракуе.

Паэт шукае, працуе са словам, шукае слова вобразнага, найбольш ёмістага. Асабліва ўласціва яму здольнасць сімвалатварэння -- вобразны свет В. Шніпа наскрозь сімвалічны. Дзеля духоўнага і эстэтычнага ўпарадкавання жыцця ён часта выкарыстоўвае збіральныя універсальна-метафарычныя вобразы -- сімвалы храма, рабіны, ружы, крыжа, неба, зоркі, мора і іншых, якія азначаюць для яго духоўную рэальнасць быцця.

Балады В. Шніпа -- тэматычна шматгранныя і разнапланавыя ў жанрава-стылёвых адносінах, у іх паэтычна адлюстраваны асобы і падзеі, канфлікты мінулага і жыццёвыя драмы, рух часу і прырода... Яго баладныя творы -- гістарычныя рэтраспекцыі, страсныя маналогі, “пейзажы душы”, лірычныя споведзі, дзе сканцэнтраваны ўнутраны досвед і маральныя перакананні нашага сучасніка, які надзвычай глыбока і трывала спалучаны з Радзімай, яе гісторыяй і прыродным улоннем. Нават сціслы агляд баладнай творчасці В. Шніпа пераконвае, што яго лірычны герой бачыць агульназначны сэнс быцця ў тым, каб памятаць, што “ёсць бацькі, сям'я, сябры, ёсць родны Край”, каб “ісці да Храма”, вяртацца на “сцежкі і дарожкі да сваей Айчыны”.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мн.: Аверсэв, 2005. -- 353с.

2 Гніламёдаў, У. У пошуку новага светаадчування [Тэкст] / У.Гніламёдаў. // Полымя. Ї 2005. Ї №4. Ї С.206-210.

3 Шніп, В. Гронкі святла [Тэкст] / В. Шніп. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. Ї 275с.

4 Шніп, В. Пошук радасці [Тэкст] / В. Шніп. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. Ї 379с.

5 Марціновіч, А. Адмаўленне былога [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. Ї 1991. Ї №1. Ї С. 241-245.

6 Марціновіч, А. Над пыльнай вечнасцю дарог [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. Ї 2007. Ї №1. Ї С. 184-187.

7 Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура 20 стагоддзя [Тэкст] / М. Мішчанчук [і іншыя]. -- Мн.: Вышэйшая школа, 2001. -- 495с.

8 Штэйнер, І. “У белы храм дарогі ўсе вялі” [Тэкст] / І. Штэйнер. // Штэйнер, І. Ф. Expromtu. Expropositi [Тэкст] / І. Ф. Штэйнер. -- Гомель: Сож, 2008. -- С. 324-347.

9 Бельскі, А. І. Балады Віктара Шніпа [Тэкст] / А. Бельскі. // Беларуская мова і літаратура. Ї 2008. Ї №1. Ї С. 43-48.

10 Бадак, А. “Шляхам ветру” В. Шніпа [Тэкст] / А. Бадак. // Літаратура і мастацтва. Ї 1990. Ї 10 жніўня. Ї С. 56-59.

11 Суслова, Н. В. Новейший литературоведческий словарь справочник для ученика и учителя [Текст] / Н.В. Суслова, Т.Н.Усольцева. - Мозырь: ООО “Белый Ветер”, 2003. Ї152 с.

12 Шніп, В. Ветрам шляху [Тэкст] / В. Шніп. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. Ї 187с.

13 Гніламёдаў, Ул. Калі ты паэт [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. // В. Шніп Залатое пяро. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. -- С. 5-9.

14 Шніп, В. Залатое пяро [Тэкст] / В. Шніп. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. -- 273 с.

15 Тычына, М. Метафізіка кахання. Аповесць Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” [Тэкст] / М. Тычына // Роднае слова. - 2004. -- №11.Ї С. 21-29.

16 Вярцінскі, А. Святло зямное: Выбраныя вершы і паэмы [Тэкст] / А. Вярцінскі. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1981.-- 431с.

17 Шаўлякова, І. Шніп і яго творчасць [Тэкст] / І. Шаўлякова. // Роднае слова. -- 2001.-- № 7. -- С. 7-10.

18 Вийон, Ф. Избранные произведения [Тэкст] / Ф. Вийон. Ї М.: Художественная литература, 1997. Ї 359с.

19 Шніп, В. Беларускае мора [Тэкст] / В. Шніп. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. -- 117 с.

20 Йетс, У. Избранные произведения [Тэкст] / У. Йетс. Ї М.: Художественная литература, 1995. Ї 417с.

21 Багдановіч, М. Поўны збор твораў: У 3-х т. Т.2 [Тэкст] / М. Багдановіч. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. Ї 497с.

22 Шніп, В. Балады піша само жыццё: [Інтэрв'ю] / Зап. П. Шаўцоў. // Маладосць. - 1996. -№1. - С. 6-9.

23 Тургенев, И. Избранные произведения [Текст] / И. Тургенев. Ї М.: Художественная литература, 1987. Ї 359с.

24 Шэфтэлевич, Н. Особенности украинской литературы [Текст] / Н. Шэфтэлевич. Ї Киев, 2001. Ї 433с.

25 Шніп, В. Балады радаводу [Тэкст] / В. Шніп. // Літаратура і мастацтва. -- 2006. -- №3. -- С. 13.

26 Шніп, В. Балада камянёў. Паэзія і проза [Тэкст] / В. Шніп. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. -- 367с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.