Мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа

Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.12.2013
Размер файла 132,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

..А шэры горад змыецца вадой,

Якая сыйдзе з неба маладога.

І праз патоп мы паплывём з табой,

Нібы дамоў, шчаслівыя, да Бога [19, с. 64].

Паняцце “шчасце” Ї катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе Лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складнікі гэтага паняцця: прызнанне, здароўе, узаемапаразуменне, сям'я, вернасць, каханне:

Шчаслівыя людзі… І я з імі шчаслівы --

Гляджуся ў нябёсы і бачу ў начы

Не зоркі над намі, а спелыя нівы… [19, с. 43].

Героі твораў В. Шніпа перажываюць гаму пачуццяў -- каханне, рэўнасць, смутак, радасць. Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадробныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць -- духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаславыя. Але часта з'яўляецца нехта трэці, які ўсё гэта рушыць:

Ноч нараджаецца, дзень памірае,

Я паміж імі, як смерці дыханне,

Я паміж імі нібы развітанне [14, с. 209].

Як бачым, В. Шніп стварае ў сваіх творах пра каханне любоўныя трохкутнікі. Немалаважную ролю ў якіх адыгрываюць абставіны кахання.

Тэма многіх вершаў В. Шніпа Ї асабістае шчасце чалавека, якое заснавана ў першую чаргу на патаемным, інтымным пачуцці -- каханні, што мае ў сабе безліч адценняў, перажыванняў чалавечай душы. На жаль, не заўсёды каханне лірычных герояў В. Шніпа заканчваецца шлюбам. Але і праз гады яны памятаюць гэта светлае пачуццё:

І смяюцца над намі вятры,

І ўначы ўслед крадуцца звяры,

Але мы хоць няспешна з табой

Пад нябёсамі, як пад вадой,

Без дарогі да мэты ідзём.

І асветліцца восень агнём,

І раструшчыцца восеньскі лёд [19, с. 36].

Галоўная ж праблема гэтых вершаў, што паказвае і імкнецца раскрыць пісьменнік, -- як быць шчаслівым...

В. Шніп, на нашу думку, амаль з першых звярнуў увагу на адзіноцтва мужчыны. Да гэтага часу ў вершах раскрывалася адзіноцтва жанчыны:

А ён сядзіць, смакуе каву.

Як вусны прыгажунь начных.

І марыць, як заўжды пра славу,

І праклінае свет услых.

Дакурыць ціха цыгарэту

І цяжка, стомлена ўздыхне:

-- Ізноў адзін дамоў паеду…

І д'ябла ўбачыць у акне [19, с. 97].

Ненавязліва і разам з тым нечакана зазірае ён у чалавечую душу і ў вершы “Непрызнаны мастак”, у якім паказаны адзін з тых, хто талентам не абдзелены, але абдзелены ўвагай. Каб пражыць, ён вымушаны “у душным падвале з маленькім акном” маляваць рэкламу:

Няспешна мастак дамалюе рэкламу,

Закурыць і скажа: “Абрыдла ўсё мне”,

Ды з раніцы заутра ён прыйдзе

таксама,

І фарбы дастане, і працу пачне [19, с. 89].

Праблемы мастакоўскай некамунікабельнасці, праблемы адзіноты... Яшчэ добра, калі “ў горадзе сустрэліся чужым дзве сумныя і блізкія душы”. Тады адыходзіць, адплывае няўпэўненасць, харашэе наваколле: “I хутка стаўся горад не чужым. Душа душы прамовіла: “Люблю”. I растуліўся па-над імі дым, і дождж праліўся ў цвёрдую зямлю”. А калі адзінота не адпускае, учэпіста трымае ля сябе, цясней бярэ ў свае ціскі? Есць у В. Шніпа верш і пра гэта -- настраёвы, прыглушана-сцішаны, самотна-тужлівы. Адначасова роздумны, хоць адказу ў ім і няма. Але і навошта той адказ, калі пракручваецца спіраль чалавечага жыцця. Якім бы ні было яно неўсталяваным, але гэта жыццё. Хочаш прымай, а хочаш -- асуджай:

Стыне недапітая гарбата

3 пахамі пратухлата віна.

Шорах на душы ад лістападу --

Гаспадар стаіць каля акна.

Дыхае на шыбу, выцірае,

Стомлена кляне бясконцы дзень.

Фортку, уздыхнуўшы, адчыняе,

Да суседкі маладой ідзе.

Вечарам ён вернецца дадому

I гарбату стылую дап'е.

“Дурань!” -- скажа ён сабе самому

I ад суму песню запяе [19, с. 56].

Кажучы словамі самога В. Шніпа, праўда, з іншага верша, і з іншай нагоды, “і доўга будуецца Радасці храм”. Толькі не трэба забываць, што ў пабудове яго ў многім дапамагае і сама паэзія, несумненна, калі аўтар не забывае пра сваё высокае прызначэнне, адмаўляецца ад гладкапісу, пазбаўляецца другаснасці і павярхоўнасці. I, наадварот, няўдалае слова, хай сабе і выпадковае, няўклюдны выраз адштурхоўваюць. Не кажучы ўжо пра творы прахадныя, думка ў якіх не ўзважана, а проста занатавана першае, што напрасілася на пяро.

У сваіх кнігах В. Шніп стварае запамінальныя вобразы-тыпы нашых маладых сучаснікаў, выдатна раскрывае духоўныя, інтымныя бакі іхняга жыцця. Многія з персанажаў пісьменніка ўчора былі аптымістамі, жыццялюбамі, верылі ў самае лепшае, светлае, сёння ж перажываюць душэўную няўтульнасць, прыгнечанасць, залічваюць сябе да падманутага пакалення, як герой наступнага верша:

Ты далёка, як тое, што будзе праз год,

І таму я самотны, нібы параход,

Што на беразе ціхім, як прывід стаіць.

Я гляджу на ваду -- і не бачу вады,

Бачу белыя хвалі, што ў кветках сады,

У якія не заўтра з табой нам хадзіць [19, с. 53].

З гэтых вуснаў выліваюцца любоўныя перажыванні. Музыка пяшчоты, пакуты і туга чуюцца тут. В. Шніп з тонкім псіхалагізмам разгортвае ўнутраны свет мужчыны, якая зведаў шчасце кахання, хоць яно было нядоўгім.

Не шмат паэзіі і ў вершы пра паэта, якога “паілі тручаным віном, жанчын-распусніц падсылалі”. А гэта паўтор ужо сказанага самім В. Шніпам, толькі раней: “...у горадзе дымна, што ў пекле, і цесна, начамі пакутна ад тлуму заснуць. Хто дурня валяе,-- для тых гэта смешна, хто ў поце працуе,-- салгаць не дадуць”. Наўрад ці “сваё” і такое настальгічна-“бывалае”:

Не хадзіць па вуліцы начамі,

Яблыкаў не красці па садах.

Адшумелі вуліцы з садамі,

Пыл спакою колецца ў вачах [19, с. 97].

Праўда, і на прыкладзе пэўных недаглядаў В. Шніпа прасочваецца думка: адмаўляць сябе былога не так проста. I не толькі ў сэнсе змены падыходу да жыццёвых з'яў, акрэслівання пазіцыі. Існуе і небяспека падацца як мага больш сучасным, не задумваючыся, усё перакрэсліць, пераглядзець, перайначыць. Талент, аб чым сведчаць лепшыя вершы кнігі, такую пагрозу адчувае, абмінае рыфы, вялікія і малыя.

“Шляхам ветру” -- гэта і шляхам абнаўлення, але такога абнаўлення, якое не церпіць паспешлівасці. В. Шніп узяў гэтае права ва ўзбраенне як своеасаблівую творчую праграму. Кніга “Шляхам ветру” найлепшым чынам пераконвае, што паэту ёсць што сказаць. I рабіць гэта ён умее па-свойму, пераканаўча і значна. Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага “самы галоўны экзамен -- гэта вернасць”. Героі вершаў В. Шніпа вытрымліваюць гэты экзамен выдатна:

Не глядзі на мяне, як чужога.

Я не быў і не стану чужым,

Бо адна ў нас з табою дарога

Праз агонь, праз ваду і праз дым,

У якім не пазнаць нас з табою,

Але я застаюся сабой,

Быццам крыж над забытай царквою,

Быццам неба над роднай зямлёй [19, с. 208].

Па-рознаму пісьменнікі вырашаюць праблему кахання: адны --шлюбам з прадаўжэннем роду, іншыя -- растаннем. Напрыклад, у многіх замежных літаратурных творах падобная сітуацыя, як зазвычай, вырашаецца інакш: трагічна, драматычна, без канчатковага выніку -- шлюбу; урэшце не рамантычна, а часам і жорстка, бесчалавечна.

Каханне галоўных герояў В. Шніпа, на шчасце, узаемнае:

Гэты дзень праляцеў, як страла…

Гэты дзень як царква без святла..

І мне ўслед нашы дзеці глядзяць [19, с. 62].

Звычайна паэты ў сваіх творах апісваюць самае інтымнае ў каханні: прыязнасць, фізічную цягу адно да аднаго, пацалункі, збліжэнне -- працяг роду... Прыходзяць на памяць радкі Анатоля Вярцінскага:

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Каханне.

Сэрцабіцце. Забыццё. Жыццё [16, с. 147].

В. Шніп у гэтым невялікім па памеры вершы не малюе гэтых з'яў, але мы добра ведаем, што без гэтага не можа быць працягу роду і шчаслівага шлюбу.

Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але пісьменніку ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта -- адметна.

В. Шніп здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванияў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах “сваё” каханне і “свой” вялікі чалавечы боль. Перад намі Ї усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна Ї салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.

2. ЖАНРАВЫЯ АДМЕТНАСЦІ ПАЭЗІІ ВІКТАРА ШНІПА

Балада -- даўні і адметны жанр літаратурнай творчасці, які мае надзвычай багатыя традыцыі ў нацыянальнай паэзіі. Актыўна гэты жанр развіваўся на працягу XX стагоддзя, пачынаючы ад часу нараджэння яго класічных узораў і заканчваючы выдатнымі творамі нашых сучаснікаў. Майстрамі беларускай балады лічацда Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк... Яркай эстэтычнай з'явай сталі балады Уладзіміра Караткевіча (“Балада пра Невядомага, Першага”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Балада аб трыццаць першым сярэбраніку” і інш.). Пабачылі свет унікальныя кнігі “Веча славянскіх балад” Янкі Сіпакова і “Балады вайны і міру” Алега Лойкі. I вось у пералік найбольш прыкметных набыткаў сучаснай беларускай баладыстыкі несумненна варта ўключыць паэтычны зборнік Віктара Шніпа “Балада камянёў”, які цудоўна засведчыў слушнасць меркаванняў, прагнозаў I. Штэйнера: “Баладная гісторыя Радзімы -- самая ўзнёслая і паэтычная, якая не зможа нікога пакінуць абыякавым. Ці не таму гэтая жанравая разнавіднасць мае выразныя перспектывы” [7, с. 123]. Перспектывы баладнага жанру акурат і завабілі В. Шніпа. Адзін з першых рэцэнзентаў кнігі “Балада камянёу” крытык I. Шаўлякова мяркуе, што хтосьці сёння можа падзівіцца “самому факту існавання балады як жанру найноўшай літаратуры”, і залічвае В. Шніпа да аўтараў, якія “не ўмеюць не пісаць балады” [19, с. 7]. Такі вялікі корпус баладных тэкстаў у яго творчасці педзаконвае, што баладная форма паэтычнага мыслення, нягледзячы на яе традыцыйнасць, не вычарпала сябе, праяўляецца ў разнастайных сюжэтах і вобразах, да таго ж плённа абнаўляецца, набываючы сучаснае прывабнае аблічча.

Віктар Шніп пачаў ствараць балады параўнальна даўно. “Балада пра каваля” ўвайшла ў яго кніжку “Пошук радасці” (1987), балады ўключаліся паэтам у зборнікі “Шляхам ветру” (1990) і “На рэштках Храма” (1994). Адчуванне магчымасцей жанру ўзмацнялася. Баладная творчасць захапіла паэта настолькі, што ён пачаў працаваць у гэтым кірунку мэтанакіравана і актыўна.

Напачатку паэт арыентаваўся на народную баладу, творча засвойваў яе вопыт. У аснове яго “Балады пра каваля” ляжыць легендарны сюжэт, які нагадвае казку. Тут у ідэйным плане супрацьпастаўляюцца два пачаткі -- ваяўнічы і мірны, увасобленыя праз антытэзу “меч -- плуг”. Князь прагне ўзвышэння і славы, таму загадвае кавалю выкаваць цудадзейны меч, з якім ён будзе непераможны. Каваль, герой балады, трапіў у надзвычай драматычную сітуацыю, і яму трэба зрабіць выбар. У гэтай сувязі згадваецца гусляр з паэмы Янкі Купалы “Курган”, які не скарыўся грубай сіле і дэспатызму князя. Гусляр Купалы смела і сумленна сказаў праўду -- і загінуў, каваль у баладзе В. Шніпа таксама здзяйсняе мужны ўчынак:

I згадзіўся каваль:

-- Я зраблю...

Яго ў кузню на ноч завялі.

Звон аж зоры

страсаў на зямлю

I вуголле каціў па зямлі.

А як сонца ўзышло,

звон заціх.

-- Меч нясіце мне! --

князь загадаў.

...Ды каваль выкаваў плуг

I наранак сканаў [19, с. 48].

Паэт падкрэслена рамантызуе асобу каваля, які не падпарадкаваўся загаду князя, вырабіў плуг і пайшоў на самаахвярную смерць, сцвярджаючы тым самым мір і працу як галоўныя зямныя каштоўнасці. Паступова В. Шніп пашыраў тэматыку і сюжэты сваіх балад. Ён найперш імкнуўся раскрыць стан чалавека ў складаных ці выключных абставінах, асэнсоўваў важныя маральна-этычныя праблемы. У “Баладзе пра беларуса на чужыне” паэт апавядае пра долю старога чалавека, які калісьці апынуўся за межамі радзімы, але да апошняга імгнення жыў думкай пра беларускі край:

Нібы збавення, ён шукаў дарогу

I ўсё часцей у снах ён бачыў родны кут.

Чужынцы славілі сябе, раўнялі -- з Богам,

I толькі Беларусь сваю ён славіў тут [19, с. 12].

Беларуса не разумелі і дакаралі, што славіць сваю радзіму, урэшце яго напаткала смерць. Міжволі аўтар твора падводзіць да думкі пра лес чалавека на “зямлі чужой”.

Такім жа дзіваком выглядае і герой “Балады пра нешляхетнага пана”. Яго, заможнага пана, адракліся сябры -- гэткія ж багатыя, маёмасныя людзі. У бялюткім палацы ён пачуваў сябе, нібы ў турме. А ўсё таму, што тыя не разумелі яго прыхільнага, спагадлівага стаўлення да простых людзей. Ён “не мог... халопскае мовы цурацца”, “кніжкі чытаў”, “пісаў у газеты пра лес мужыкоў”, раздаваў свае багацце, быў перакананы, што люд на гэтай зямлі заслугоўвае свабоды і лепшай долі. Такія яго паводзіны не прымаліся ў панскім асяродку, аднак з вуснаў халопаў чуліся словы пахвальбы, валадар палаца пачаў успрымацца імі як “пан нешляхетны”. Балада грунтуецца на рэальнай гістарычнай аснове. Як вядома, прадстаўнікі шляхты мелі сімпатыі да простата люду, баранілі яго правы, пісалі на роднай мове свайго народа.

“Балада здрадніка” нагадвае пра тое, як цяжка насіць чалавеку свой грэх, мець вялікія душэўныя пакуты. Здаецца, сама смерць адварочваецца ад здрадніка, асуджае яго на блуканне, непрыкаянасць. Ён не знаходзіць сабе месца, спакою, збавення:

Я сябе хацеў аддаць вадзе,

Уцякла вада далека ў спраты.

Нат атруты не знайшоў нідзе, --

Пагарэла, як гарэлі хаты.

...I блукае здраднік па палях,

Смерць, нібы ратунак свой, шукае [14, с. 10].

Прачытаўшы баладу В. Шніпа, можна зрабіць выснову: лепш мужная і годная смерць, чым “жыць вечна здраднікам”.

Эстэтычны пошук паэта ў баладным жанры не прыпыняўся, наадварот, на пачатку XXI ст. набыў дынаміку. У кнізе В. Шніпа “Беларускае мора” (2004) з'явіўся цэлы раздзел, які ўключае больш за дваццаць балад. Зборнік “Балада камянёў” (2006) стаў кнігай-падзеяй, у ёй змешчана амаль 100 арыгінальных твораў згаданага жанру.

Асабліва прыкметна ўзбагаціўся ў творчасці В. Шніпа тэматычны пласт балад, звязаны з адлюстраваннем беларускай мінуўшчыны. Гэта тлумачыцца тым, што паэта цікавяць часы далёкай даўніны. Гісторыя зрабілася асновай паэтычнага мыслення сучаснага аўтара таму, што на яе матэрыяле ён завастрае і асэнсоўвае значныя маральна-філасофскія пытанні, выяўляе экзістэнцыяльнае светаадчуванне асобы. Зрэшты, баладны свет -- гэта і ёсць найперш гістарычны адбітак часу. “Мы гаворым “балада” -- і ажывае сівая, авеяная паданнямі даўніна, і непаўторным, сурова-гераічным голасам гаворыць з намі гісторыя”, -- такой убачылася беларуская балада В. Бечыку, які далей пісаў пра яе генезіс: “Яна і пачыналася ад народных вытокаў, ад народных гістарычных і гераічных песень. Не выпадкова балада стала ўлюбёным жанрам у паэзіі рамантыкаў. Звяртаючыся да балады, паэты-рамантыкі выяўлялі праз яе дух свайго народа, яго творчыя магчымасці, яго годнасць і права на сваю самастойнасць і свой адметны голас у свеце” [13, с. 162-163]. Сучасны паэт В. Шніп у паказе мінулага арыентуецца на рамантычную традыцыю У. Караткевіча. Ён піша з глыбокім лірызмам, усхвалявана і ў той жа час імкнецца да эпічнай ураўнаважанасці пачуцця, філасофскай засяроджанасці і разважлівасці. Паэт выяўляе дух далёкіх эпох, гераізуе падзеі, раскрывае ўнутраныя памкненні выдатных дзеячаў нашай гісторыі. Пры гэтым у яго творах шмат драматызму, душэўнага смутку.

Усе гістарычныя балады В. Шніпа, узятыя разам, стварагаць вялікае, цэласнае ліра-эпічнае палатно, да таго ж маштабнае і грандыёзнае, якое змяшчае багацце па-мастацку ўвасобленых вобразаў. Кожны верш -- нібы кавалак мазаічнага шкла, які арганічна ўпісваецца ў агульны кантэкст гэтай аб'ёмнай, панарамнай карціны.

Шэраг твораў паэт прысвяціў славутым гістарычным мясцінам. Іх назвы гавораць самі за сябе: “Полацкая балада”, “Балада Мірскага замка”, “Балада Крэўскага замка”, “Балада Турава”, “Балада Белай вежы”, “Балада замка ў Лоску” і інш. Паэт стварае нацыянальную карціну свету праз зварот да архітэктурных помнікаў і гістарычна значных тапонімаў. Ён паказвае, што значаць для нас і нашай свядомасці старажытныя гарады, замкі, храмы, такія культурный каштоўнасці, як кніга, ікона, меч, каса... В. Шніп не столькі захапляецца аб'ектамі гісторыі і культуры, колькі найперш імкнецца скіраваць нас у сферу духоўнага, чалавечага. Паэт нагадвае і гаворыць, як важна нам, сучаснікам, вяртацца да мінулага, адчуваць сваю прыналежнасць да Радзімы-Беларусі і мець духоўную трываласць на зямлі продкаў:

Нам вяртацца ў святло старажытнай зямлі,

Каб пра нас не сказалі, што мы аджылі,

Адспявалі, адплакалі долі сваю

I згубілі, як вечнасць, як волю, зямлю.

Над якой нашы вежы, як свечкі, стаяць,

На якую з нябёсаў анёлы глядзяць --

I ўсё бачаць: куды і адкуль мы ідзём

I хто з хлебам і соллю, хто з чорным агнём...

Праз туман, што кудзеліцца над Палатой,

Час ляціць...

Мы, як вежы, стаім на бацькоўскай зямлі... [19, с. 7].

Паэт усведамляе, наколькі цяжка “з нябыту вяртацца”, адшукаць “дарогу і сонца над ёй” (“Балада Крэўскага замка”) [13, с. 10]. Гэтая дарога пасля гадоў бяспамяцтва, занядбання нацыянальнай свядомасці выводзіць нас да святыняў, здаўна вядомых цэнтраў гісторыі і асяродкаў культуры. Вобразы беларускіх гарадоў і замкаў В. Шніп увасабляе ў адметным метафарычным праламленні. Надзвычай экспрэсіўнай атрымалася выява старажытнага Турава:

Турыны рог у Тураве гучаў,

I праз туман, як праз стагоддзі, з траў

Зноў усплывала сонца, як шалом... [19, с. 79];

...Бо рог турыны ў Тураве гучыць

I жывіць беларускую душу,

I мы, нібы трава пасля дажджу,

Да сонца цягнемся, што як шалом... [19, с. 17].

Адмысловая вобразнасць у баладзе дасягаецца пры дапамозе архаічнага слова “шалом”, якое ляжыць у аснове паэтычнага параўнання. Праз рытм, гукапісны лад верша аўтар стварае “гукавы” малюнак спрадвечнага краю. Паэт, здаецца, здолеў расхінуць смуту стагоддзяў -- і мы чуем жывы, бессмяротны голас даўніны.

В. Шніп паказвае значнасць, веліч гістарычных помнікаў, якія паўстаюць як знакі і сімвалы мінулых эпох:

...вежа стаіць на зямлі,

Як стражнік, як помнік людзям, што жылі

I ў гэту зямлю адышлі, як святло,

Якое не знікла, з зямлі прарасло.

Як Белая вежа, як сонца над ею,

Як слова “люблю” над душою маёю,

Каб мы не згубіліся ў пыле дарог,

Каб зналі, што ёсць Беларусь і ёсць Бог,

Як гэтая Белая вежа, як мы,

Як сэрцаў цяплынь у завейнасць зімы,

Як крык журавоў што не хочуць ляцець

Ад нас на чужыну, як восені медзь... [19, с. 18].

Паэт падкрэслівае выключную духатворную ролю помнікаў мінуўшчыны для сучасных пакаленняў і будучыні Беларусі. Яны паўстаюць як адвечныя, незаменныя каштоўнасці, надзвычай важныя гістарычныя канстанты нацыянальнага быцця.

В. Шніп дапамагае адчуць прысутнасць гісторыі ў жыцці і лёсе кожнага з нас, бо мы ёсць сувязныя паміж сучасным і мінулым, мінулым і будучыняй. Ён, чуйна прылучаны да яе гістарычных вытокаў, сцвярджае, што “Беларусь... будзе, як святлынь у Храме, жыць...” [19, с. 17]. Мінулае ўмацоўвае веру ў будучыню.

Паэт успрымае Беларусь як найвялікшую святыню -- Храм.

...Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы,

Нібыта Храм, бялюткі прад сабой... [19, с. 11]

-- такое запаветнае жаданне аўтар выказвае ў “Баладзе Грунвальдскай бітвы”. Згадайма: улюбёна, з піетэтам глядзеў на “зямлю пад белымі крыламі” У. Караткевіч, абагаўляў яе да самазабыцця:

...Гэты край --Твой дом і сабор [14, с. 14].

Шлях лірычнага героя паэзіі В. Шніпа да Храма -- гэта шлях да спасціжэння Беларусі, яе Гісторыі. I таму паэт цудоўна разумее, як важна быць грамадзянінам і патрыётам сваей Айчыны, мець маральны грунт, духоўна ўзвышацца. Ён перакананы, што ў гэтым нам і дапаможа жыццёвы прыклад выдатных людзей нашага краю. У сваей баладнай творчасці ён нездарма так шмат месца прысвяціў увасабленню вобразаў канкрэтных гістарычных асоб. В. Шніп стварыў партрэтную галерэю знакамітых людзей мінулага. У вершаваным цыкле “Балады Вялікага княства” адлюстраваны лёсы Міндоўга, Гедзіміна, Альгерда, Вітаўта, Ягайлы, Барбары Радзівіл, Льва Сапегі і іншых.

“Балада Уладзіслава Сыракомлі”, “Балада Францішка Багушэвіча” -- партрэты людзей эпохі 19 стагоддзя. Паэт сам патлумачыў, чаму натхніўся на паэтычнае асэнсаванне гістарычных постацяў і што ён хацеў гэтым сказаць чытачам: “...Беларусі лёсам наканавана мець сваіх слынных сыноў, якія сталі гонарам і яе, і не толькі. Яны ва ўсе часы былі на нашай зямлі і не толькі думалі пра тую Беларусь, у якой жылі, а ўсімі сваімі памкненнямі і працай стваралі... краіну еўрапейскую, са сваім гераічным мінулым і слаўным сёння”. В. Шніп вылучае сутнаснае ў лёсе той ці іншай асобы, а гэта найперш -- любоў да радзімы, драматызм існавання, самаахвяраванне дзеля ідэі. Вось слова паэта пра Сымона Буднага:

...I ён у Варшаве, і ён у Парыжы

Мог замкаў, маёнткаў сабе накупляць,

Але ён друкарню будуе ў Нясвіжы,

Каб кніжкі на мове сваей друкаваць.

I нехта смяецца і злосна пытае:

“Навошта ён грошы на школы дае?”

I восень ідзе, як Арда, залатая,

Што ў дыме стагоддзяў, як дым, растае...

...Бо ён зімаваць застаецца ў Айчыне,

Дзе вецер, дзе хмары, дзе будуць снягі,

Дзе ў кнізе, нібы на маленькай ільдзіне,

Нам плыць і праз святасць і плыць праз грахі... [19, с. 14].

Патрыятычным пафасам прасякнуты многія балады паэта пра мінулае. Ён праводзіць думку, што без пачуцця роднай зямлі, Бацькаўшчыны немагчыма прайсці праз лёсавызначальныя і трагічныя выпрабаванні: “I сніцца, як воля, айчына // Князёўне...”; “I будзе нядоўгай дарога. // Ды будзе, як сонца, Айчына...” [19, с. 8]; “За спіной крыжакі, прад табою твой день, // Прад табой Беларусь, прад табой усе мы, // Нібы кволая рунь пасля доўгай зімы” [19, с. 10]; “Радзіма вечная, як неба, // 3 якога, нібы дождж, сыходзіць Бог...” [19, с.16]. Сучасны паэт гэтак, як і У. Караткевіч, зацвярджае ідэю Беларусі як галоўнай духоўнай каштоўнасці, абранай Богам зямлі -- прыгожай і вечнай, як сама вясна, сонца, нябёсы.

В. Шніп паказвае не толькі тое, што дзеялася ў мінулым, але перадусім тое, што адбывалася ў душы той ці іншай асобы. У “Баладзе Уладзіслава Сыракомлі” выяўляецца спалучанасць думак героя з лесам роднага краю:

Там, дзе кветкі цвілі, сёння -- пырнік,

Сёння пырнік, а заўтра -- крыжы.

I тутэйшай зямлі сумны лірнік

Думу думае -- як тут жыць? --

I слязу, нібы верш, не хавае,

Ну а верш, як на вейцы сляза... [19, с. 19].

В. Шніп умее па-мастацку заглыбіцца ў сутнасць гістарычнай з'явы, сэнс канкрэтнага чалавечага лесу. Ён, быццам акцёр, уваходзіць у свет свайго героя, пераўвасабляе яго з мерай уласнага суб'ектыўнага вопыту. Паэт адчувае ўзнёсласць парыванняў чалавечай душы, а таксама хваляванні і пакуты ў хвіліны, калі “сэрца, як стралою, болем навылет працята...” [19, с. 22]. Гістарычнае мінулае паэт асэнсоўвае праз вызначальныя духоўныя, філасофскія катэгорыі: жыццё, воля, каханне, любоў, радасць, боль, мужнасць, адвага, слава, смерць, вечнасць... Усё гэта -- універсальнае, агульназначнае. Паэт імкнецца максімальна надаць зместу балад праблемнасць, эмацыянальную і сэнсавую глыбіню. Ён нязмушана заклікае сучаснікаў не быць абыякавымі да сваіх гістарычных каранёў, нацыянальнага, высокадухоўнага -- усяго таго, што робіць чалавека паўнавартаснаю асобай.

У цэнтры баладнай творчасці В. Шніпа -- чалавек, яго жыццё, памкненні, трывогі, надзеі. Паэт хоча зразу мець многіх людзей, у кожным канкрэтным выпадку выявіць сутнасць асобы. Асабліва яго цікавіць мастакоўскі і чалавечы лес творцаў. “Персонацэнтрызм” В. Шніпа яскрава выявіўся ў кнізе “Балада камянёў”. Ён стварыў цэлае багацце вобразаў-партрэтаў пісьменнікаў, мастакоў 20 стагоддзя і нашых сучаснікаў. Гэтае кола імёнаў у яго баладных прысвячэннях надзвычай шырокае: Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Дубоўка, Паўлюк Трус, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Міхась Стральцоў, Максім Лужанін, Васіль Быкаў, Іван Шамякін. Яўгенія Янішчыц, Рыгор Семашкевіч, Мікола Селяшчук, Уладзімір Мулявін, Мікола Купрэеў, Алесь Пісьмянкоў, Анатоль Сыс, Алесь Асташонак... Што ні мастак -- непаўторнае аблічча, адметны жыццёвы шлях, свой унутраны свет. Няцяжка заўважыць, што В. Шніп у асноўным звяртаецца да асэнсавання лёсаў тых, хто ўжо адышоў у вечнасць. Пра кожнага з іх у паэта склаліся свае ўяўленні і меркаванні.

Значэнне Янкі Купалы ў нашай гісторыі выключнае, у свядомасці сучаснага аўтара ён спалучаны з такімі паняццямі, як “свет”, “дом”, “адвечны... партрэт”. Купала для нас больш чым паэт, ён -- сімвал Беларусі, яе абярэг, апірышча нацыянальнага свету:

...Мы толькі з ім і родны дом

Не будзе знішчаны агнём,

Ні часам, ні якой бядой,

I сум размыецца вадой,

Што з неба весняга пральецца,

І ўжо ніхто не пасмяецца

Над намі і над нашым краем,

Які ў нас быў, які мы маем

I будзем мець, як меў Купала.

Купала ёсць, і нам нямала... [19, с. 21].

В. Шніп з рамантычнай узвышанасцю ўспрымае асобу Максіма Багдановіча, паэзія якога выклікае асацыяцыю са святлом:

Але не прапала святло, Якое ты нам запаліў

На гэтай прыгожай зямлі,

Дзе мы спаконвеку былі

I будзем, як гэты прастор.

Як гэта імкненне да зор...

Максім Багдановіч... Максім... [19, с. 11].

У сваіх баладах паэт з псіхалагічнай паглыбленасцю раскрывав светаадчуванне творцаў, паказвае ўвесь драматызм, а то і трагізм іх жыцця. Творчыя людзі, героі балад, паўстаюць у розныя душэўныя моманты і хвіліны, у складаных абставінах. Здаралася, час фізічна і духоўна выпрабоўваў чалавека, рабіў яго лёс зломным. Так адбылося з Уладзімірам Дубоўкам, які, як вядома, зведаў вялікія пакуты ў зняволенні і сталінскай высылцы:

Дваццаць сем гадоў, як груганоў,

Чорна прашумелі праз душу [19, с. 23].

“Балада Уладзіміра Дубоўкі” -- паэтычная мінібіяграфія, якая дапамагае ўгледзецца ў душу творцы, адчуць яго трагедыю.

Балады-прысвячэнні В. Шніпа -- усхваляваны рух душы і памяці. Са скрухай і гаркотай паэт выдыхае словы пра тых, хто пакінуў гэты зямны свет. Адзін з іх -- таленавіты паэт Алесь Пісьмянкоў, зямляк Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна. В. Шніпу па-шчасціла з ім сябраваць, працаваць побач у га-зеце “ЛіМ”, надаралася быць разам у паезд-ках, выступаць на літаратурных вечарынах і інш. Паэт пераводзіць дыханне і робіць паўзу, каб перадаць сваё ўсведамленне вялікай душэўнай страты, і мы адчуваем, як раптоўна схаладнеў свет:

...і ўжо цябе няма, Толькі дождж і кветкі на дварэ,

Холад, бы вярнулася зіма [19, с. 33].

Думаючы пра А. Пісьмянкова, яму здаецца, што той

...да Аляксея Пысіна

У яго дывізію пайшоў... [19, с. 33].

Заўчасна адляцела ў вырай і душа Васіля Гадулькі -- малавядомага, але адметнага сваёй лірычнай творчасцю паэта. Ён, паводле вобразнага выказвання В. Шніпа,

вершаванымі плакаў слязамі

Адзінокі, як неба, паэт,

У якога ёсць вецер і ціша,

У якога агонь і трава,

I сцяжына, якую калыша

Беларускае жыта... [19, с. 37].

В. Шніп, паказваючы жыццёвыя драмы паэтаў, разумее асаблівасць гэтых людзей, наканаванай ім долі, а таксама гаворыць пра іх адзіноту, самотнасць, а часам і няўтульнасць пачування ў свеце. Адыход паэтаў у вечнасць будзіць філасофскі роздум пра хуткаплыннасць часу і жыцця, сувязь чалавека з вечнасцю. Суперажыванне, сум і шкадаванне ў вершаваных радках выяўляюць глыбокую душэўную далучанасць аўтара да канкрэтных лёсаў, уменне раскрыць боль і пакуты іншага чалавека як свае ўласныя. А гэта сведчыць пра гуманістычную сутнасць паэзіі В. Шніпа.

“Героі” яго балад -- не толькі канкрэтныя людзі, а і сама прырода, яе стыхіі і з'явы, поры года, розныя часіны сутак, дні тыдня. Прырода прываблівае паэта як увасабленне цудоўнага і вечнага, носьбіт мудрага зместу быцця, яна -- “каталізатар” яго эмацыянальных рэакцый і адчуванняў. Галоўнае для В. Шніпа -- з'яднаць так прыроднае і чалавечае, каб перадаць складанасць існавання на зямлі, раскрыць сэнс чагосьці вельмі важнага, істотнага, сапраўднага (“Балада сонца”, “Балада вераснёвай ночы”, “Балада восеньскага туману”, “Балада дажджлівых дзён”, “Балада вятроў” і інш.).

Баладныя творы, прысвечаныя розным часавым перыядам, паэт аб'ядноўвае ў вершаваныя нізкі -- “Балада вясновага дня”, “Балада аднаго тыдня”, “Балада аднаго года”. Гэтыя жанрава-тэматычныя комплексы цэласныя і завершаныя па сваёй структурнай будове, размяшчэнні паэтычных тэкстаў. У сезонна-каляндарным цыкле вершаў “Балада аднаго года” В. Шніп стварае запамінальна-адметныя выявы кожнага месяца, прычым увасабляе тое, што адбываецца навокал у прыродзе, суадносна з унутраным станам: спакойным ці ўсхваляваным, прыўзнята радасным ці сумным. Настраёвы модус змяняецца ў залежнасці ад пары года. 3 прыродай спалучаны рух думак і пачуццяў, яна, здаецца, дапасоўвае роздумы і рэфлексіі лірычнага героя ў пэўнай жыццёвай сітуацыі:

Паспелы яблык падае на дол,

Нібыта кропля сонечнага лета.

Святла на кроплю менее наўкол.

Як спелы яблык, як сляза паэта,

У бездань часу, дзе няма святла,

У бездань часу, дзе не будзе ночы,

Ляціць святло, а ноч ужо была...

I неба сумнае, як нашы вочы, Бо лета адыходзіць назаўжды,

Як жоўтая лістота, адлятае

Праз туманы, праз вецер, праз дажджы,

Праз поле, дзе салома залатая... [19, с. 96].

В. Шніп па-майстэрску валодае пластычным жывапісам словам, магчымасцямі мастацкай тропікі. У яго паэтычных карцінах і малюнках заўважаецца багацце параўнанняў і вобразаў-дэталяў:

...Будзеш спакойна ісці да царквы,

Быццам бы снег, што нядаўна ляцеў

Лісцем бялюткім з анёлавых дрэў

У цішыню пажаўцелай травы... [19, с. 75];

...Бо трэснуў лёд, як вечнасць, пад нагамі

I хлынула жыццё, нібы вада... [19, с. 95];

...Трава, што агнём прарастае праз тло,

Каб тло зноў згубілася ў новай траве

I кветкамі, нібы агнём, зацвіло... [19, с. 103];

I ў твой сад залятае пчала залатая

I збірае густое на кветках цяпло.

I глядзіш ты на кветкі і ўжо адчуваеш,

Што ўжо хутка і чэрвень, як дзень, праміне... [19, с. 93-94] і іншыя.

На прыкладзе прыродаапісанняў можка пераканацца, што В. Шніп адыходзіць ад сюжэтнага баладнага верша, асноўную нагрузку ён надае псіхалагізму як сродку выяўлення складанага, напружанага унутранага жыцця асобы. Балады на пейзажныя тэмы даюць магчымасць зазірнуць у экзістэнцыяльны свет лірычнага героя паэта, які мае чулую і ранімую душу.

Свае асацыяцыі ў В. Шніпа з сутачным і тыднёвым кругабегам часу (раніца, дзень, ноч...), з такімі адвечнымі паняццямі, як шчасце і воля, сяброўства і каханне, жыццё і смерць... Пра ўвагу да гэтых філасофскіх азначэнняў існасці чалавечага быцця сведчаць ужо самі назвы баладных твораў: “Балада волі”, “Балада шчасця”, “Балада невядомасці”, “Балада жыцця і смерці”, іншыя. Гэтыя вершы вызначаюцца праніклівым лірызмам і паглыбленай медытатыўнасцю:

...I слёзы выспяваюць у сляпых вачах,

I вочы бачаць, як наш новы дзень ідзе,

Нібы дзіця, па залатой вадзе... [14, с. 57];

...і нам

Ісці дамоў, нібы вяртацца ў Храм

Праз змрок і вецер, праз жыццё і смерць,

Каб спаленае сонца ажыло... [14, с. 80].

Паэт знаходзіцца ў працэсе актыўнага пазнання сябе і свету, нябесных і зямных з'яў, ён імкнецца адчуць імгненнае, а то і ледзь улоўнае.

Пальцаў на руках не хопіць, каб пералічыць толькі найбольш выдатныя вершы беларускіх паэтаў, у якіх гучыць матыў еднасці чалавека з зямлёй маленства, з тым, што звычайна называюць “малой радзімай”, -- называюць, не надта ўдумваючыся ў сэнс гэтых слоў, не разумеючы, што тым самым як бы прымяншаюць значэненне кутка Бацькаўшчыны, адкуль ты родам, бо ў сапраўднасці ен ніякая і не “малая радзіма”, а Радзіма, якая ніколі не забывае сваіх адданых сыноў і дачок. Нездарма ёсць выслоўе: “Дзе нарадзіўся -- там і прыгадзіўся”. Выдатных вершаў шмат, але мне сёння стае толькі аднаго твора, каб лішні раз упэўніцца: як бы ні вабілі далёкія землі, колькі б ні абяцалі табе грошай за вялікімі марамі, за высокімі гарамі -- сапраўднае шчасце на гэтай зямлі, якая Беларуссю называецца.

Слова “балада” гучыць і ў назве ягонай новай кнігі -- “Балада камянёў”, што, у адрозненне ад папярэдніх, увабрала ў сабе не толькі паэзію, а і прозу. У ёй прадстаўлены шмат якія творы -- ад вершаў традыцыйных -- да белых і верлібраў, ад кароткіх дзённікавых запісаў -- да такіх занатовак, што нагадваюць сабой невялікія навелы, якія, пры жаданні, можна разгарнуць і ў апавяданні. Але з паэтычных пераважаюць, прынамсі, нясуць асноўную нагрузку балады. Дарэчы, гэта, як заўважаецца па ягоных ранейшых публікацых, любімы жанр В. Шніпа.

Цікавасць В. Шніпа да падобных твораў бадай невыпадковая. Прычыну найперш трэба шукаць ў самой сутнасці згаданага жанру, які мае распаўсюджанне, пачынаючы з вусна-паэтычнай творчасці, у розных галінах мастакоўскай дзейнасці. У літаратуры -- гэта ліра-эпічны жанр, у аснове якога ляжаць легендарна-гістарычныя ці казачна-фантастычныя сюжэты.

Першыя беларускія балады, як вядома, з'явіліся ў XIX стагодзі і былі напісаны па матывах народнай паэзіі. Найперш гэта -- “Нячысцік” Аляксандра Рыпінскага, “Травіца брат-сястрыца” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, “Хцівец і скарб на святога Яна” Францішка Багушэвіча. Пазней свае сілы ў гэтым жанры спрабавалі Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Якуб Колас. У гады ж Вялікай Айчыннай вайны балада набыла папулярнасць з-за магчымасці ўславіць подзвіг савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і асудзіць тых, хто пераступіў агульначалавечыя нормы маралі, -- класічны прыклад “Балада аб чатырох заложніках” Аркадзя Куляшова. У пасляваенны ж час да жанру балады звярталіся многія паэты, а Янка Сіпакоў дык увогуле напісаў цэлую кнігу -- “Веча славянскіх балад”. Дарэчы, наколькі пленным было “ўваходжанне” беларускіх паэтаў у баладу, можна ўпэўніцца, пазнаёміўшыся са свайго роду анталогіяй, што пабачыла свет у 1978 годзе. Аднак В. Шніп да жанру балады не мог не звярнуцца, як нам здаецца, не толькі таму, што ці не кожны паэт хоча паспрабаваць свае мастакоўскія мажлівасці ў асваенні як мага большай колькасці жанраў. Не менш важна і тое, што ягоная творчасць, пры ўсім іншым, нясе ў сабе моцныя гістарычныя аспекты, што тычацца як адлюстравання пэўных падзей мінуўшчыны, так і асэнсавання таго, што было зроблена ў розны час знакамітымі людзьмі. Апроч таго для яго, як і для пераважнай большасці ўсіх нас, важны сам шлях да Храма-- як крок да маральнага ачышчэння і духоўнага ўзбагачэння (невыпадкова адна з яго кніг называлася “На рэштках Храма”, тым самым аўтар засяроджваў увагу на тым, што за доўгія дзесяцігоддзі былі падарваны асновы сапраўднай духоўнасці, паслаблі спаконвечныя карані). Шлях жа да Храма вымагае менавіта ліра-эпічнага падыходу ў асэнсаванні маральнага і духоўнага ачышчэння чалавека. Пачаўшы пісаць балады, зместам сваім звязаныя з даўнімі падзеямі, ён паступова перайшоў і да нядаўніх, тых, сведкамі якіх ужо былі нашы сучаснікі.

Балады, прадстаўленыя ў ягонай новай кнізе, спалучаюць у сабе розныя часавыя паясы. Прычым у лепшых з іх паэт дасягае аднолькава высокага майстэрства, незалежна ад таго, пра што піша, -- дзень колішні ці сённяшні, звяртаецца да воблікаў тых, хто жыў у іншых стагоддзях альбо гаворыць пра людзей, якія яшчэ нядаўна былі з намі поруч. Ва ўсякім разе менавіта яны дазваляюць меркаваць аб яго творчых магчымасцях у жанры балады, аб ягоным уменні багаты фактычны матэрыял уціснунь у абмежаваныя рамкі, пры гэтым не згубіўшы галоўнага і вызначальнага.

Пасля “Балады Сымона Буднага”, несумненна, нельга не згадаць “Баладу Турава”, да якой эпіграфам аўтарам узяты добра вядомы радок Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве”. Малюнак, пададзены В. Шніпам, атрымаўся настолькі зрокава асязальным, што быццам наяву знаходзішся ў старажытным Тураве. Больш таго: кожнай сваёй клеткай, нервам кожным успрымаеш тое, што некалі адбывалася. А за ўсім гэтым -- дыханне самой эпохі, загадкавай для нас і вабнай адначасова. Дыханне, што перадаецца праз сам голас яе:

Турыны рог у Тураве гучаў,

I праз туман, як праз стагоддзі, з траў

Зноў усплывала сонца, як шалом,

Што, як крывёй, напоўнены святлом [19, с. 165].

Пададзены як неад'емны атрыбут свайго часу, сваей эпохі, турыны рог становіцца і ўвасабленнем самой Беларусі, што пачыналася ў тых даўніх стагоддзях:

...рог турыны ў Тураве гучыць

I жывіць беларускую душу,

I мы, нібы трава пасля дажджу,

Да сонца цягнемся, што як шалом,

Які напоўнены святым віном,

Якое піць, нібы сябе паліць

За гэты свет, дзе нам турыны рог

Гучыць над пыльнай вечнасцю дарог...[19, с. 95].

Так і з'яўляецца ў кнізе аб'ёмны вобраз, што спалучае ў сабе ўсю гэтую “пыльную вечнасць дарог”. I няхай ён прама не прысутнічае ў астатніх баладах, тым не менш гэты матьгў адчувальны шмат у якіх з іх. I ў “Баладзе Івана Шамякіна”, калі чалавек хоць яшчэ і жывы, але ўжо ў небе анёлы, жураўлі яго “клічуць за сабой і горка плачуць”; і ў “Баладзе Алеся Пісьмянкова”, у якой

на пытанне, што гучыць прыцішана:

“Дзе паэт? Дзе Саша Пісьмянкоў?”

Чуецца з нябёс узвышана:

“Ён да Аляксея Пысіна

У яго дывізію пайшоў...”, і ў “Баладзе Васіля Гадулькі” [19, с. 95].

Апошні са згаданых твораў вызначальны там, што ў ім асабліва востра перадаецца непрыкаянасць, а ў нейкай ступені і як бы непатрэбнасць таленавітага чалавека ў жорсткі час, калі іншы раз знікаюць за даляглядам традыцыйныя арыенціры маральнасці, духоўнасці, а баль пачынае правіць усёдазволенасць, беспрынцыпнасць:

Нібы воран ляцеў над палямі,

Нібы воўк тут шукаў воўчы след,

Вершаванымі плакаў слязамі

Адзінокі, як неба, паэт,

У якога ёсць вецер і ціша,

У якога агонь, і трава, I сцяжына, якую калыша

Беларускае жыта...[14, с. 213].

Такім чынам, балады В. Шніпа -- тэматычна шматгранныя і разнапланавыя ў жанрава-стылёвых адносінах, у іх паэтычна адлюстраваны асобы і падзеі, канфлікты мінулага і жыццёвыя драмы, рух часу і прырода... Яго баладныя творы -- гістарычныя рэтраспекцыі, страсныя маналогі, “пейзажы душы”, лірычныя споведзі, дзе сканцэнтраваны ўнутраны досвед і маральныя перакананні нашага сучасніка, які надзвычай глыбока і трывала спалучаны з Радзімай, яе гісторыяй і прыродным улоннем. Нават сціслы агляд баладнай творчасці В. Шніпа пераконвае, што яго лірычны герой бачыць агульназначны сэнс быцця ў тым, каб памятаць, што “ёсць бацькі, сям'я, сябры, ёсць родны Край”, каб “ісці да Храма”, вяртацца на “сцежкі і дарожкі да сваей Айчыны”.

3. МАСТАЦКІЯ ВАРТАСЦІ АЎТАРСКІХ ТВОРАЎ

Фальклорны пачатак у паэзіі Віктара Шніпа, як і ў творчасці практычна ўсіх беларускіх паэтаў канца 19 стагоддзя, выразна адчувальны на працягу ўсёй творчасці, праўда, зведаў даволі сур'ёзную эвалюцыю. У першых зборніках паэта ён не вельмі кідкі, яскравы, а болей прыхаваны. апасродкаваны, праяўляецца перш за ўсё ў паэтыцы, структуры паэтычнага радка, з-за сваёй арганічнасці не вельмі лёгка паддаецца класіфікацыі і вывучэнню. У наступных гэта ўжо становіцца выразна заўважным, а арыентацыя на адпаведныя пласты нацыянальнага менталітэту, нацыянальнай свядомасці становіцца вызначальнай адметнасцю многіх твораў.

Перш за ўсё гэта тычыцца народнай міфалогіі і фантастыкі. Бадай ніхто з сучасных паэтаў так арганічна не ўспрыняў, засвоіў і ўвасобіў гэты складанейшы, анталагічны пласт светаразумення і светаўспрымання нацыі. У нечым Віктар Шніп як бы працягвае мастацкі эксперымент, пачатак якому быў пакладзены слынным Янам Баршчэўскім ў 19 ст., а затым значна ўзмоцнены творчымі пошукамі Янкі Купалы і Максіма Багдановіча пачатку 20 стагоддзя.

Свядомую арыентацыю на найбольш старажытныя і архаічныя пласты фальклору падкрэслівае і з'яўленне аўтарскіх жанравых вызначэнняў -- казка, паданне, ці персанажаў народнан міфалогіі і дэманалогіі -- цмок, ваўкалак, д'ябал, начніцы. Іх колькасць і мастацкая значнасць настолькі вялікая, што, па сутнасці, міфалагічныя персанажы ствараюць адпаведны антураж, чым выклікаюцца адпаведная настраёвасць і атмасфера не толькі паасобных твораў, але і зборнікаў у цэлым.

Нешта падобнае было ў “Згуках Бацькаўшчыны” Максіма Кніжніка, які ў далечыні ад Радзімы стварае ідэальны вобраз краіны-браначкі, дзе пануюць у сваіх адпаведных сферах лесавікі, вадзянікі і русалкі, шнуруюць ваўкалакі, валадарыць Змяіны Цар. Веліччу і захапленнем гэтай магутнасцю вее ад падобнага ўспрыняцця роднага краю, што нарадзіла такую паэтычную і магутную сілу, якая, нягледзячы на сваю даволі рэдкую жорсткасць і помслівасць, у цэлым застаецца пазітыўна светлай.

Міфалагічныя постаці ў паэтычным свеце Віктара Шніпа выконваюць зусім іншую ролю, бо і сам свет паэта выразна адметны -- ён выключна старажытны, змрочны, пачварны. Ён кантрастуе з космасам Максіма Багдановіча, і становіцца значна бліжэйшым да свету Купаты -- і зусім не на аснове падабенства вобразаў, але паводле выконваемай функцыі. Атмасфера большасці апошніх зборнікаў Віктара Шніпа жорсткая, змрочная. Невыпадкова адзін з раздзелаў зборніка “На рэштках храма” так і называецца -- “Белы свет, дзе нам канаць”. Нячысцікі ў самай рознай іпастасі авалодалі ўсім. Чэрці сядзяць за сталом у хаце, нячысты -- на покуці, яго гоняць чапялон, а ён імкнецца сесці на карак.

Менавіта тут адбываецца спальванне ведзьмака, тут у чарговы раз шукаюць Нячыстага, што сурочыў край, нават сарокі скачуць як чэрці (“Ціхае мястэчка”). Нават вецер праклінае свой бяздомны лес, бо вылазяць з-пад пнёў вужакі, злятаюцца і ведзьмы, і вароны, “буяе жуда сакавітай, маўклівай, як вечнасць, травой”.

Пад рогат д'яблаў

У атрутным тумане курганне,

Чорны прывід на чорным кані

Скача гулка насустрач світанню.

Скача ў смерці сляпыя агні [4, с. 27].

У свой час Я. Баршчэўскі, імкнучыся стварыць адпаведны настрой, паказваў д'яблаў, што прымалі самыя разнастайныя абліччы (“волаты ў дзіўных і старажытных абліччах”, жахлівыя монстры, крылатыя гадзюкі і цмокі, цэлае д'яблавае кубло, страшыдлы з сабачымі галавамі і казлінымі нагамі, якія прымушаюць чалавека траціць чалавечае ў сваёй душы і тым самым забываюць дарогу да Храма. “Там, на пагорку, сярод бярэзін, стаяў мураваны касцёлік, -- а цяпер ад дрэў тых толькі пянькі тырчаць з зямлі, касцёл у руінах, без дзвярэй і даху”. У творчасці Я. Баршчэўскага Плачка рыдае “на парозе забытае вамі святыні”. У Віктара Шніпа на руінах разбуранага замка з'яўляецца загадкавая постаць:

Начамі на замчышчы плача князёўна,

I слёзы князёўны тугой напаўняюць прастор.

Ды плачу не чуе ніхто ўсё роўна...[4, с. 57]

Вобраз замка набывае статус мадэлі свету, адлюстроўваючы універсальныя кардынальныя асновапалажэнні і адначасова асабістае сакральнае ўспрыняцце.

Здаўна лічыцца, што адметнасцю беларускага менталітэту з'яўляецца арганічнае спалучэнне, узаемаўплыў і ўзаемадапаўненне язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў, пра што вельмі маляўніча і доказна, аргументавана сведчыць і В. Шніп. Так, у “вянок бабулі Ганне “Два вершы” ён сцвярджае: “Я помню бабуліны казкі”, якая навучыла яго, маленькага, размаўляць з вадой, дрэвамі, птушкамі, верыць у добры агонь, не баяцца ні жыцця, ні смерці, паміж якімі няма непераадольнай мяжы (так сцэна пахавання роднага чалавека напоўнена выразным індуісцкім успрыманнем -- “і не страшна памерці і не страшна жыць глядзім на той свет у які адплывае бабуля а мы стаім на беразе”.

Разам з тым казкі, узноўленыя і пераствораныя паэтам Віктарам Шніпам, выразна адрозныя ад тых, што, як мы можам здагадвацца, чуў маленькі Віця. Так. у “Казцы пра волата” ён у пэўнай адпаведнасці з традыцыяй сцвярджае, што гэтая зямля не святая, бо на ёй цмокі страшныя жывуць. У поўнай адпаведнасці з законамі жанру намаляваны герой, зразумела, багатыр, які збіраецца знішчыць пачвараў, што п'юць людскую кроў. Аднак далейшае развіццё сюжэта набывае адметную інтэрпрэтацыю -- намаганні волата не прынеслі плёну -- ворагі не знішчаны, не здабыў ён ні дзяржавы, ні прынцэсы, ні кароны, адно толькі боты растаптаў. Але разам з тым, калі вярнуўся жывым дадому, ён ізноў выпраўляецца на пошукі слядоў страшэнных пачвар. Зло -- невынішчальнае, а барацьба з ім -- перманентная, якая і будзе пастаянна патрабаваць новых герояў, для якіх сэнсам жыцця застаецца не перамога з адпаведным трыумфам і здабычай, а сам працэс змагання.

Па-свойму інтэрпрэтуе аўтар “Казку пра іголку”, якая вырастае па аналогіі з народнымі ўяўленнямі пра торбу, што коціцца з вялікага горба (ёсць у яго і адпайменны верш “Торба”, што развівае гэты матыў) ці цяжар, што ляжыць у чалавека на душы. У выніку ўтвараецца сінкрэтычны вобраз каменя, што падае з вялікай гары ў бездань. Падзенне каменя, суправаджаемае пылам да аблачын, жудасным выццём звяроў, як і ягоны нечаканы ўзлёт да зораў, а затым палёт з Богам на хмары ў нязведаны свет, нарэшце, факты мінулага (“камень жа гэты не просты зусім, з ведзьмай на ім цалаваўся вядзьмак”), сведчыць пра тое, што звыклы бег рэчаў можа парушыць толькі ўнікальная асоба, якая ўсведамляе і прымае сваю выключнасць і наканаванасць. У дадзеным выпадку гэта асілак-смяльчак, што даў пачатак шматстайнага і шматвобразнага руху каменя, калі спіхнуў яго з гары, разбурыў ягоную першапачатковую сутнасць (слуга, рэч нячыстай сілы) і прымусіў тым самым змяніць і сутнасць навакольных рэчаў, бо раптам становіцца весела адзінокім, якія раней зведалі жудасць у палоне самоты.

У народнай міфалогіі, у спадчыне Я. Баршчэўскага і М. Багдановіча існуе ўзнёсла-паэтычны вобраз змея, вужа, які ўспрымаецца магутнай, неўтаймавальнай сілай, што выклікае адначасова і захапленне, і жах перад неспазнаным, непераадольным стыхійным пачаткам прыроды, што куды мацней за ўяўную дужасць чалавека. Вуж, якому пакланяліся ў XIX ст., заўсёды паэтызуецца ў беларусаў, асабліва Вужыны Цар. Згадаем героя прозы Я. Баршчэўскага, які сустрэў дзіўны караван: “Яны, сыкаючы, саступалі з ягонае дарогі... Страчае Сямён такога велізарнага вужа, якога ніколі не бачыў. Той смела паўзе, а на ягонай галаве зіхаціць золата. Сямён раскінуў белую хустку перад ім і ўкленчыў. Вуж упусціў з галавы карону. 3 радасцю разглядаў Сямён залаты скарб, падобны на два бліскучыя лісцікі, што канцамі зрасліся між сабою”.

Паэт канца XX ст. Віктар Шніп выразна палемізуе з класікамі і нават адмаўляе традыцыйнае ўспрыняцце спрадвечнага беларуса, кардынальна мяняючы рэалізацыю міфа. Так, у вершы “Залатая карона змяі” галоўны атрыбут царскан улады ужо не на галаве велічнай і страшэннай істоты, а

…як сонца ў мёртвых пустынь

Прамяніць з чорнае канавы [14, с. 7],

дзе цячэ кроў-вада. Вецер коціць карону залатую па белым свеце, яна нясецца па краі нібы гром. Але гэтага ніхто не чуе, ніхто не здзіўлены збегам абставін -- мы

…засядаем,

Змяю, галодныя, жаром [19, с. 67].

Падобнага развіцця падзей, прачытання класічнага міфа, эвалюцыі сюжэта было цяжкавата чакаць нават ад аўтара з такім парадаксальным мысленнем, якім і ўяўляецца В. Шніп. Так, ягоным антыподам велічнаму вобразу становіцца “воран з залатой каронай, якой не меў ніводзін цар”. Супрацьпастаўленне яўнае і апасродкаванае птушкі і паўзуна зусім невыпадковае. Сімпатыі чалавека да першай, як і адкрытая агіда да другога, знаходзяцца на ўзроўні інстынктыўнага, падсвядомага ўспрыняцця. У паэзіі, мастацтве ўсё наадварот. В. Шніп паказвае, як і ў фальклорным успрыманні, свайго ворана яскравым прадстаўніком смерці, змрочнага, рэакцыйнага, пачварнага. Таму ён траціць атрыбуты птушынага класу, атраду, бо ўжо зусім не лятае, а толькі гучней за ўсіх гарланіць “Кар”. Вобраз значна ўзмацняе і адцяняе, як сапраўднага караля світа, фон -- лес, які таксама ўспрымаецца мёртвым, як і ў іншай замалёўцы-эскізе:

Лес памёр. Неўзабаве за ім перасохне

Крыніца.

I царыца Вужака ўцячэ ад бядоты ліхой.

Спее ў хмары чарнюткай над Лесам сухім бліскавіца,

А ў Айчыне няма Чалавека з жывою вадой [19, с. 47].

Толькі сваркі птушачак за крошкі падкрэсліваюць мізэрнасць жыццёвых памкненняў і страсцей, калі адбываецца анталагічная трагедыя быцця.

Выразна па-свойму інтэрпрэтуе Віктар Шніп і вобраз сабакі (аднайменны верш), які здыхае (так у творы), але не паўзе да Хаты, дзе ягоныя сытыя браты абжыраюцца на святы крывёю. I хаця ён яшчэ раз-пораз згадвае поўнае карыта, але цалкам разумее, што быў у мінулым жыцці рабом, сабакам, сытасць якога абумоўлена ланцугом. А адзінае багацце ў свеце -- гэта воля, нават смяротная. У гэтым плане Сабака (а менавіта так яго пачынаеш успрымаць), насуперак звыклай традыцыі (згадаем хоць бы Альгерда Абуховіча), вышэй за Ваўкалаку (аднайменны верш), які хоць і з'яўляецца нашчадкам спрадвечнага героя беларускіх фантастычных уяўленняў, але губляе сваю асноваўтваральную якасць уласнан сутнасці -- волю, бо аддае яе за ўяўную любоў да прыгожай, аж страшна, Панны. У працэсе гэтай пагоні ён траціць усе сілы, і ўжо не можа ні плакаць, ні выць, ні скавытаць. Вось чаму сапраўдным героем успрымаецца ўжо рэальны вольны воўк айчынных лясоў (“Воўк”), які, прадчуваючы гібель, вые як шалены. Ён не баіцца смерці, бо апошняя любіць яго:

I вось апошні міг жыцця,

Апошні ўздых. як развітанне...

Яшчэ сабакі ўслед ляцяць.

Яшчэ нясецца паляванне [19, с. 215].

Увогуле, воўк -- адзін з улюбёных персанажаў шніпаўскай фантастыкі. Звер прыходзіць да цела замеценага снегам маладога і наіўнага інсургента (“...Песні слухаю, і піва п'ю”); з няшчаснай дуэлі адзінокі паэт вяртаецца “нібы воўк, што ўцякаў ад ваўкоў” (“...У зіме адзінокія мы”); сябрам-аднадумцам успрымаецца ён герою, што аказаўся вінаватым у гібелі друга:

Воўк ля агню пасівелы сядзіць.

Быццам бы ідал, на поле глядзіць.

Воўк адзінокі сем дзён не засне,

Будзе маўчаць у чаканні мяне.

Толькі сп'янелы сусед

Пойдзе праз поле адзін да ваўка.

Не задрыжыць у суседа рука...

Воўк перад смерцю, як д'ябач, завые,

Успыхнуць у прыску вуглі залатыя...[4, с. 27].

Наогул, арыгіначьны паэт Віктар Шніп будзе зусім па-свойму інтэрпрэтаваць многія звыклыя фальклорныя сюжэты. Так, зачараваная царэўна не ведае, нават не здагадваецца, пра сваю карону, бо няма на свеце каралевіча, які выстраліць з лука. А адзін мажлівы мужчына паціху співаецца (“Жаба”). Нерэалізаванасць аднаго састаўнога элемента класічнага сюжэта міфа прыводзіць да распаду ўсяго фантастычнага ўяўлення.

3 13-й кватэры выганяюць маладога сучаснага дамавіка (“Дом”), які піў каву, слухаў жалезны рок будаўнікоў метро, чытаў беларускія кніжкі і спяваў песні продкаў. Відаць, якраз гэтае непадабенства да класічнага першаўзору і прыво-шдзіць да падобнае нязвыклае рэалізацыі. На пачатку мінулага стагоддзя Я. Купала, адштурхоўваючыся ад міфа аб заклятым вясельным поездзе, які не можа дастацца дадому, стварыў абагулены вобраз народа, які вымушаны вандраваць па свеце, не маючы мажлівасці ўзбіцца на цвёрды шлях. Віктар Шніп сцвярджае, што і ў канцы стагоддзя дарога дадому надзвычай цяжкая, бо на роднай сцежцы --

рэчкі віравалі -- зрывалі дрэвы, камяні.

Мачанкі падалі на хвалі

І патухалі ўглыбіні [4, с. 75].

Па чорнай дарозе праз чорную ноч, з самотай замест ранейшай радасці вяртаецца дахаты лірычны герой паэта, але на Радзіме яго ўжо ніхто не чакае, бо ў хаце даўно жывуць чужынцы. Толькі рабіна, што некалі ён пасадзіў, ласкава ўсміхнулася роднаму чалавеку. Ян Баршчэўскі згадваў пра волатаў, што ўставалі з магілаў, каб адпомсціць неразумным нашчадкам. 3-пад зямлі выходзілі героі Янкі Купалы, Якуба Коласа, якія часцей за ўсё вярталіся назад, бо не маглі змірыцца з сучаснымі норавамі. Пасля страшнага ўдару перуна (верш “Калгаснага каня скрадзе цыган”) у курган з апошняга выходзіць князь, што кліча сваіх вояў. Але ніхто болей не выйдзе з-пад зямлі, як і не пусцяць князя ў былую царкву, дзе цяпер размешчаны склад. Трагедыя нацыі, гнеўна ўвасобленая класікамі-прарокамі, ва ўспрыняцці паэта-сучасніка значна зніжае свой болевы парог, чаму спрыяе добра распрацаваная, але схаваная, іронія -- звыклая схованка беларускага інтэлегента.


Подобные документы

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.