Асаблівасці малой прозы пачатку ХХ стагоддзя (на прыкладзе творчасці Я. Коласа, З. Бядулі, Цёткі)

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2013
Размер файла 104,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Перыяд канца XIX -- пачатку XX ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх -- бурны рост у гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у лігаратуры атрымала назву Беларускага Адраджэння, гэта значыць аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.

“У артыкуле «Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу», надрукаваным у «Нашай Ніве» за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы -- Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. «Яна лічылася «культурнаю», ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія». Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у XVII ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы XVIII ст., -- руская. I у Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую гадзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жьшця” [1, с. 12].

Трэба адзначыць, што гэтае «ўваскрасенне» -- не простая ісціна, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове -- і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны.

А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за пашырэнне духоўнага багацця народа.

Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісаў і альманахаў «Загляне сонца і ў наша аконца», «Палачанін», «Саха» і іншыя, -- усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.

Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага аддюстравання яго ў літаратуры -- шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.

Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва ўласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.

I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.

Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці -- гэта вынік прыходу ў літратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў-прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), -- якія і вызначылі змест і напрамак развіцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае светаадчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго велічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за ўсё энергіяй самога быцця, эмацыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, -- людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю. Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычнымі прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літаратурнай традыцыяй.

У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў XIX ст. У далейшым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, М. Гарэцкага і іншых пісьменнікаў пачатку XX ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і ўзбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай літаратуры.

Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулым.

Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтычнаму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.

Творчая спадчына Я. Коласа, З. Бядулі, А. Пашкевіч і сёння застаецца да канца неспазнаным і таямнічым мацерыком. Цікавасць да асобы гэтых мастакоў і іх творчасці мела папераменныя ўздымы і спады. Перадусім, гэта было абумоўлена літаратурнай і грамадска-палітычнай, кан'юнктурай, калі ў пашане былі творы, што адпавядалі нормам і канонам літаратуры сацыялістычнага рэалізму, да якой уласна творчасць гэтых мастакоў слова, асабліва дакастрычніцкай пары, мела даволі прыблізнае дачыненне. Трэба аддаць належнае такім даследчыкам творчасці мастакоў, як Віктар Каваленка, Сцяпан Александровіч, Іван Навуменка і іншыя, якія імкнуліся прытрымлівацца неабходнай ступені аб'ектывізму ў сваіх ацэнках і меркаваннях. Аўтары слушна гавораць пра бясспрочную вартасць творчай спадчыны пісьменнікаў для беларускай літаратуры, імкнуцца разгледзець яе праз прызму тых новых тэндэнцый, што закранулі літаратуру пачатку ХХ стагоддзя і да якіх цесна спрычыніліся мастакі слова. Зварот пісьменнікаў да той ці іншай жанрава-стылёвай формы, мастацкай плыні, наследаванне ім пэўных мастацка-эстэтычных сістэм і прынцыпаў светабачання былі абумоўлены не столькі патрэбамі часу, колькі рэалізацыяй уласна ўнутранай, духоўнай субстанцыі мастака. Менавіта Змітрок Бядуля, Янка Купала і Цётка найбольш дакладна змаглі ўбачыць і выказаць у сваіх творах суровую праўду часу, заглыбіцца ў самыя цёмныя і далёка не бяскрыўдныя лабірынты чалавечай душы. I зрабіў гэта мужна і бескампрамісна. Якія б тэмы, праблемы, матывы ні закраналі вышэй названыя творцы слова ў сваёй разнастайнай па жанрава-стылёвым дыяпазоне мастацкай практыцы, ва ўсім адчувалася жывая зацікаўленасць і саўдзел саміх аўтараў, выразна праступалі іх асабістыя грамадзянская і мастакоўская пазіцыі, адчувалася натуральнасць заклапочанасці.

Сучасная літаратура ў сваіх глыбінных пошуках наследуе традыцыі Я. Коласа, Дзмітрака Бядулі і Цёткі. Сёння мы імкнемся спасцігнуць іх спадчыну глыбей, адчуваем, што яна здольная адарыць нас духоўнымі каштоўнасцямі і энергетыкай адраджэння, дапамагчы ў разгадцы таямніцаў нацыянальнага быцця і характару, павысіць жыццёвы пошук сучасніка.

Адносіны да спадчыны таго ці іншага пісьменніка абумоўлены мноствам фактараў -- аб'ектыўных і суб'ектыўных. Іх нават цяжка адразу асэнсаваць. Здараецца так, што на пэўным этапе даследчыкі аддаюць перавагу той ці іншай жанравай форме -- эпічным або ліра-эпічным творам, паэзіі ці прозе. У выніку пэўны жанр аказваецца меней вывучаны параўнальна з іншымі. Напрыклад, што да Якуба Коласа, дык увага прыхільнікаў яго таленту найчасцей засяроджвалася на буйных творах пісьменніка -- паэмах "Новая зямля", "Сымон-музыка", трылогіі "На ростанях". Іх вывучаюць у школе, у ВНУ. Нават асобныя навуковыя чытанні цалкам прысвячаліся гэтым шэдэўрам нацыянальнай літаратуры. Але вялікі талент застаецца вялікім не толькі ў творах, што склалі эпоху ў развіцці беларускай літаратуры. Сказанае датычыць і апавяданняў народнага пісьменніка, многія з якіх, асабліва дакастрычніцкага перыяду і 20-х гадоў, сталі хрэстаматыйнымі, з'яўляюцца нацыянальнай класікай.

Мэта курсавой работы -- раскрыць асаблівасці малой прозы пачатку ХХ стагоддзя (на прыкладзе творчасці Я. Коласа, З. Бядулі, Цёткі).

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

· асэнсаваць літаратурную спадчыну Я. Коласа, З. Бядулі, Цёткі з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

· па-новаму перачытаць малую прозу гэтых мастакоў слова, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставілі і вырашалі пісьменнікі ў творах малой формы;

· вызначыць жанрава-стылявыя асаблівасці твораў малой прозы;

· раскрыць праблемна-тэматычны аспект твораў малой формы;

· ацаніць наватарскія здабыткі Я, Коласа, З. Бядулі і Цёткі ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці глыбінных праблем новых вольных беларусаў.

Аб'ект даследавання -- творы малой прозы Я. Коласа, З. Бядулі, Цёткі.

Прадмет даследавання -- праблемнае кола, тэматычная разнастайнасць.

1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі)

1.1 Выхаваўчая роля твораў

«Міф, казка -- самыя далёкія, самыя "глухія" галасы мінулых эпох станаўлення чалавечага духу, якія выходзяць да нас і звязваюць кожнае новае пакаленне з пачатковымі вытокамі гісторыі».

Дзіўна: першабытны чалавек набываў свядомасць па меры сваёй дзейнасці. У чымсьці ён падобны да дзціяці, якое з кожным годам усё болей ведае. А напачатку яму дастаткова казкі, і чым будзе казка цікавейшая, чым больш у ёй будзе хвалюючых прыгоднцкіх элементаў, тым з большым захапленнем яна будзе ўспрынятая маленькай істотай.

Чалавек увесь час адкрывае. Ён пастаянна хоча вытлумачыць навакольны свет, але ніколі не дасягае мяжы пазнання. Сучасны чалавек мае патрэбу менавіта ў літаратурных міфах, бо міфалагізацыя -- гэта сродак паэтызацыі.

Як залатымі снамі, шлях чалавецтва ўсеяны міфамі. За міфы змагаюцца, льюць кроў, дзеля іх узнікаюць класавыя і міждзяржаўныя войны.

Так альбо інакш, але літаратурная міфалагізацыя -- гэта сродак асваення рэальных жыццёвых фактаў. Беларускі народ здаўна жыў на сваёй зямлі. На вобраз яго мыслення наклала адбітак скрозь распасцёртая старажытная пушча. Чала век жыў побач з ваўком, мядзведзем, а ў больш аддаленыя часы і з мамантам. Лес і звер успрымаліся як асяродак таемнага, незразумелага, казачнага. Гэтак у кожнага народа.

Рэлігія, як і міфалогія, з'яўляецца пэўнай гістарычна абумоўленай канцэпцыяй разумення чалавекам свету, разуменнем, магчыма таксама ілюзорным і фантастычным.

На наш погляд, "Казкі жыцця" ўражваюць яскравасцю і маляўнічасцю фарбаў, своеасаблівай гармоніяй іх спалучэння, пластыкай і глыбокай філасофскай напоўненасцю малюнка.

Нават можна сказаць, што на "Казках жыцця" Якуб Колас адточваў майстэрства апавядальніка. Такім лагодным, мяккім стылем, сагрэтым чуласцю да ўсяго жывога, не валодаў больш ніводны тагачасны творца. Пісьменнік бязмерна пашыраў колькасць персанажаў. Тут і Ручаёк, і Рыбка, і Жолуд, і Вецер, і Мурашкі, і Конікі і мноства іншых дробных істот, якіх чалавек вакол сябе не заўважае. А гэта -- жыццё. І кожная, нават самая дробная, істота выконвае ў ім сваю ролю.

Алегарычныя апавяданні вызначаюцца выключна простай і стройнай кампазіцыяй, лагічнай суладнасцю частак і кампанентаў, дакладнасцю і выразнасцю мовы. Стыхія народнай мовы, фразеалогіі, першароднасць і своеасаблівасць ужывання лексікі, сінтэтычных канструкцый -- усё гэта дапамагае пісьменніку перадаць дух свайго часу, яго асаблівасці.

Перад Я. Коласам як мастаком стаяла надзвычай цяжкая задача: у алегарычных вобразах разнастайных птушак, казюлек, красак, дрэў і г. д. паказаць грамадскае жыццё, узаемадачыненні людзей, іх маральныя, этычныя і філасофскія погляды. Трэба было, каб простая, зразумелая карціна значыла больш, чым у ёй адлюстравана, цягнула да глыбокіх маральна-этычных і філасофскіх высноў.

Коласава ўспрыманне жыцця нельга назваць інакш, чым пантэістычным. Гэта не парадокс, што пісьменнік XX ст. абапіраўся на духоўны вопыт далёкіх продкаў, вопыт, здавалася б, забыты, сцёрты жыццём, які хіба што захаваўся ў казках, песнях, створаных у сівыя часы. Відаць, ёсць у гэтым нейкі рацыянальны сэнс. Не губляюць эстэтычнай вартасці, скажам, наскальныя малюнкі, а танцы тыпу рок-н-рола фактычна ўзніклі з дзікіх негрыцянскіх скокаў.

Даўніна служыць сучаснасці. Тое, што мы называем мастацкімі літаратурнымі сродкамі, з'яўляецца не чым іншым, як абломкам, часткай міфа.

Навелы, сабраныя пад назвай "Казкі жыцця" пісаліся на працягу паўстагоддзя і адносяцца да твораў, якія сам пісьменнік лічыў найбольш значнымі. Ён лічыў іх як бы адзіным творам.

Гэта мастацкія навелы пра ачалавечаную прыроду, што паўстае, як і ў "Сымоне-музыку", жывой і мудрай настаўніцай чалавека.

Пісьменнік ведаў: у прыродзе, у свеце шмат неспазнанага. Невядома, як стварыўся свет і дзяля чаго ён існуе. Мы бачым, як філасофія, пачынаючы ад Канта, усё больш пранікаецца духа нявер'я, як страчваюцца грамадскія ідэалы. Розныя філасофскія школы, плыні ўтвараюцца, знікаюць, і век некаторых з іх вельмі кароткі. Будзем пакладацца на народную мараль. Дарэчы на грунце этычных запаветаў народнага жыцця з'явілася, напрыклад, магутныя паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" і "Сымон-музыка".

Адметныя "Казкі жыцця" тым, што ў іх няма чалавека ў якасці персанажа. Шырока пададзены расліны, жывёльны свет, а чалавека няма. Даследчык творчасці Якуба Коласа Іван Чыгрын сцвярджае: "Нам здаецца, што казкі жыцця з'яўляюцца прамым наследаваннем і творчым развіццём мастацкіх традыцый народных казак пра расліны і жывёл" [3, с. 54].

"Казкі жыцця" паказваюць не толькі жывёл, птушак (выключна дзікіх), не толькі лес, а бадай кожнае дрэва ў ім, а таксама свет, які, можна сказаць, жыве пад нагамі чалавека і трохі вышэй -- усіх гэтых казюрак, конікаў, аваднёў, камароў, шэршняў, матылькоў.

Сярод дрэў на першым месцы -- дуб. Ён герой многіх казак. Гэта дрэва мудрае, разважлівае, яго выказванні часта супадаюць з аўтарскімі сентэнцыямі.

Думку пра мнагалучны, надзвычай багаті свет пісьменнік, відаць, вынес са свайго дзяцінства, пастушкоўства, калі ён меў магчымасць назіраць не толькі за небам, зоркамі, хмаркамі, а за тым, што было пад нагамі -- рознымі жучкам казюркамі, назвы якіх не кожны ведаў, але ў якіх таксама быў свой свет. I гэтыя стварэнні таксама выконвалі сваю ролю ў жыцці.

Карацей, у "Казкі жыцця" ўваходзіць тое што не даследавалася раней у беларускай літаратурай, ні нават фальклорам. Калі ёсць, скажам, жартаўлівая песня пра камара, якога бура "з дуба здула", то пра многіх іншых падобных істот нават згадкі няма.

Варта адзначыць, што ў "Казках жыцця" Якуб Колас рэдка звяртаўся да сацыяльных, палітычных пытанняў. Адсюль кожная алегарычная навела пачынаецца карцінай шчаслівага, ледзь не райскага жыцця.

Напрыклад, возьмем надрукаваную яшчэ да рэвалюцыі алегорыю "Жывая вада" (1907). Яна пабудавана на ўзор сапраўднай казкі. Змены, зрухі ў ёй таемныя і загадкавыя. "У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Борзда, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець і хутка згінула дзесьці ў зямлі" [4, с. 70]. Калі сітуацыі астатніх навел вызначаюцца хоць умоўным падабенствам да жыццёвых, то гэтая нічога такога не мае. Можа, таму, што прысвечана яна падзеям першай расейскай рэвалюцыі.

Вельмі празрыстая па змесце казка жыцця "Дудар" (1906). Хоць пісьменнік аднёс яе да ліку алегорый. Зашыфравана тут хіба што нацыянальнасць трох братоў-родзічаў, адзін з якіх названы Старшым братам, другі -- Сярэднім, трэці -- Меншым. Пісьменнік сумаваў, што ніхто Меншага брата не ведаў, хоць ён і песні спяваў, і казкі складаў.

“Выходзіў Меншы Брат у вечар на двор, браў сваю дудку, садзіўся на прызбе свае хаты і іграў. Па небе каціліся месячык, плылі белыя хмаркі. Зоркі, як сарамлівыя дзяўчаткі, пазіралі на зямлю праз белыя, тонкія хмаркі і слухалі Меншага Брата, як граў ён на дудцы. I ціха было на сэрцы, як ціха была сама ночка. I думкі, як тыя хмаркі, лёгка радзіліся ў сэрцы і плылі яны невядома куды, далёка-далёка, уміралі ціха-ціха, як паволі раставалі і белыя хмаркі ў небе. Толькі пугач і сава жудасным крыкам сваім будзілі ад шчаслівых думак Меншага Брата. Ён прачынаўся, як ад сну, і думкі другія, думкі нядолі калолі яму сэрца” [4, с. 503].

Калі ўсё ў алегорыі лёгка пазнаецца, то навошта "Казкі жыцця"? На самай справе ўсё далёка не проста. Не адналінейны, не адзіны адказ вынікае з большасці алегорый. Жыццё складанае, мнагалучнае. Чалавек не толькі не ведае, як, дзеля чаго створаны свет, у якім ён жыве, але не ведае законаў ні грамадскага, ні нават асабістага жыцця.

"Казкі жыцця" напісаны, каб узбудзіць думку чытача, каб паказаць тое, што ён ведае і яшчэ ў большай ступені тое, пра што не ведае і нават не здагадваецца.

Многія навелы пачынаюцца пейзажнымі малюнкамі. Вось, напрыклад, казка “Чыя праўда?”.

“Дубы шумелі аголенымі лапамі. Гэтым шумам-гулам спатыкалі яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў ім калі-нікалі і нейкая глухая, затоеная трывога. Толькі ж гэтая трывога не пакідала глыбокага следа на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны, кожны погляд сонца дадавалі столькі дабраты, столькі хараства, што не хацелася і ў думках прымаць гэту няясную трывогу. Патыханне цёплага веснавога ветрыку ў маладзенькіх дубовых лісточках, яго вяселая гутарка з імі рабіла дубы нават шчаслівымі” [4, с. 497].

Відаць, вобраз дуба як самага велічнага дрэва запаў ў душу пісьменніка яшчэ з дзяцінства. Пастушкі, падпаскі перш за ўсё бачылі перад сабой магутныя дубы. Як вырастае з жолуда дуб, дзе схавана сіла, якая гоніць крону дуба пад самыя аблокі, як здарылася, што веліканы ацалелі на працягу стагоддзяў, дапытліваму падлетку не адкажа ніхто. Таму дубы ў прыватнасці, а лес у цэлым ахутаны флёрам таямнічасці.

Беларусы -- лясны народ. Лес уплывае на менталітэт беларуса, на яго характар, лад думання. Нездарма адзін з даследчыкаў "Казак жыцця" І. Чыгрын сцвярджаў: "Творы гэтыя -- квітэсенцыя роздуму беларускага пісьменніка пра свет і зямлю, пра свой час, бацькаўшчыну, народ, пра чалавека". I далей: "Унутраная жанравая блізкасць "Казак жыцця" да народных казак пра жывёл і расліны лёгка падмацоўваецца ўзаемным падабенствам вонкавага выражэння ідэйна-мастацкай сутнасці твораў”[3, с. 56].

У артыкуле "Праблема нацыянальнай інтэлігенцыі ў алегарычных творах пісьменніка" А. Гурыновіч піша: "Такім чынам, зварот класіка да расліннай алегорыі выглядае як з'ява і традыцыйная, і наватарская. Відавочна, што пісьменнік стварае сістэму вобразаў, якія ілюструюць мысленне беларуса (камень, крынічка, адзінокае дрэва, возера, рэчка)” [5, с. 54].

Мусім дадаць, што на такіх прыкладах пабудаванае Коласава “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.

Як бачым, пытанне пра алегарычныя творы Якуба Коласа перарастае ў штосьці большае, што датычыць аблічча роднага краю, як духоўнага, так і матэрыяльнага, ці на сёння экалагічнага.

Некалі Максім Багдановіч заклікаў беларускіх пісьменнікаў тварыць у духу, навеяным навакольнай прыродай. Для Беларусі -- лес, балота, камяні-валуны, азяркі, рэчкі.

Даследчык Коласавых “Казак жыцця” І. Навуменка спрабуе сам даць тлумачэнне асобным з'явам у творы: “Калі ў алегорыі "Чыя праўда?" самы мудры дуб тлумачыць астатнім, што над усімі імі лунае прывід смерці (рака падступае да паласы дубоў, і хутка яны ўсе апынуцца на яе дне) і што "лепш быць няшчасным, але відушчым, чымся шчаслівым ды сляпым", то гэтыя словы варта хутчэй аднесці да людзей, чым да дубоў. Бо што могуць дрэвы? А людзі, тым часам, нешта могуць зрабіць.

У прамым сэнсе падобная сентэнцыя гучыць як недарэчнасць” [6, с. 22].

Якуб Колас любіў лес. Колькі пранікнёных радкоў ён яму прысвяціў! "Другое чытанне для дзяцей беларусаў амаль цалкам складаецца з малюнкаў прыроды, і лес апісаны ў кожную пару года. Таемнае і загадкавае ў жыцці беларусаў таксама звязана з лесам.

Як натура творчая, Якуб Колас з дзяцінства адчуў, што ў лесе ахоплівае нейкае асаблівае пачуццё. 3 думак знікае ўсё мізэрнае, дробязнае, чалавек супакойваецца, быццам настройваецца на высокую, ідэальную хвалю. I лес нібы размаўляе. Лапоча лісцем асіна. Глуха шуміць елка, у сасновым бары пры ветры перагукваюцца між сабой хвоі. І дуб заўсёды ціха шэпча пры любым надвор'і.

Асноўную думку "Казак жыцця" -- "Не ў аднэй толькі нашай душы зерне ёсць хараства..." -- відаць, у найбольшай ступені пацвярджае лес і яго насельнікі. Героі многіх алегарычных навел -- дрэвы і лес ("Адзінокае дрэва", "Зло -- не заўсёды зло", "Стары лес", "Купальскія светлякі", "Ноч, калі папараць цвще", "Кучаравае дрэва", "Залаты прамень", "Як птушкі дуб ратавалі" і інш.).

У казках, паданнях лес заўсёды меў свае таямніцы. Ён розны ў розныя поры года. I адсюль недалёка да думкі: лес жывы. У кожнага дрэва свой нораў, характар, як і ў чалавека.

«Народная казачная творчасць амаль не ведае ўвасаблення раслін і нежывой прыроды, між тым, у "Казках жыцця" якраз расліны і стыхіі з'яўляюцца галоўнымі асобамі <...> Як мы бачым, для казак Коласа з'яўляюцца надзвычай характэрнымі пашыраныя апісанні абагульненага характару, наскрозь прасочаныя аўтарскім лірызмам; часта вялікія кампазіцыйныя часткі Коласавых "казак" будуюцца цалкам на лірычным узрушаным апісанні. Між тым народная казка амаль не ведае апісальнага элементу, ён натуральна выпадае з сказавай формы, якая арганізуецца па дзвюх асноўных лініях: сюжэтнай і арнаментальнай» [4, с. 478].

У першым варыянце паэма "Сымон-музыка" называлася "казкаю жыцця". Можам лёгка пераканацца: філасофія паэмы ("Усё жыве і душу мае") характэрна і для "казак жыцця". Пісьменнік гаварыў пра вялікае адзінства чалавека і прыроды.

"Казкі жыцця", як і ўвогуле Коласава проза, маюць нямала прытоенага гумару. Вецер -- адзін з галоўных герояў алегорый. Вось яго характарыстыка: "Адзін толькі Вецер любіў часта варушыць лісцё гэтага Дрэва, гойдаць яго галтіны і шаптаць яму хітраліслівыя напевы. Толькі Вецер, -- хоць і часта ён дзьме ў пустых галовах, -- умее быць сталым, умее маўчаць" [8, с. 270].

У навеле "Адзінокае дрэва" пісьменнік, хутчэй за ўсё, асуджаў індывідуалізм, адарванасць ад жыцця людзей, у якіх няма пэўных поглядаў і перакананняў. Такіх людзей лёгка збіць з тропу.

Мы лічым, што значэнне "Казак жыцця" не толькі ў іх алегарычнасці, пастаноўцы пытанняў, якія пісьменнік апасродкавана вырашаў прыкладамі з жыцця навакольнай прыроды. Значэнне іх яшчэ і ў тым, што яны закліканы ў жывых, наглядных вобразах паказаць Беларусь, край, у літаратуры слаба асветлены, а калі і асветлены, то часта ў скажоным выглядзе, негатыўна, без адзінай прасветліны дабра і прыгажосці.

Нездарма ў 1907 г. Якуб Колас, калі пачынаў сваю творчасць, напісаў "Другое чытанне для дзяцей беларусаў". Ледзь не ўсё "чытанне" складаецца з пейзажных замалёвак, карцін пораў года, прыроды. Карацей, асаблівасці вясны, лета, восені, зімы як тыповыя абставіны жыцця селяніна пададзены надзвычай яскрава.

Якуб Колас быў першапраходцам у замалёўцы пораў года. Пасля і іншыя пісьменнікі пісалі вершы пра вясну, зіму, восень, але коласаўскія малюнкі першымі ўсплываюць у памяці: "Надышлі марозы, рэчкі закавалі, / Белыя бярозы шэраннем убралі...".

Вядома, Якуб Колас -- пісьменнік выключнага таленту. Вышэй за яго ў апісанні прыроды мала хто падымаўся. Думаецца, "Казкі жыцця" ўзніклі не проста так. За імі стаяць канкрэтныя карціны, што запалі ў памяць будучаму пісьменніку яшчэ ў дзяцінстве.

Ды і ў прадмове да "Казак жыцця" пісьменнік не хаваў свайго пераканання.

Не ў аднэй толькі нашай душы

Зерне ёсць хараства --

Аб ім казку складае ў цішы

Колас нівы, трава.

Не ў адным толькі сэрцы людзей

Іскра праўды гарыць --

Аб ёй песню пяе салавей,

Аб ёй рэчка журчыць [4, с. 469].

Дзіўна: беларускі казачны эпас найбагацейшы ў славянскім свеце, але ў ім вельмі мала твораў пра лес, дрэвы, расліны, дробных насельнікаў неабдымнага царства -- птушак, жучкоў, матылёў, стракоз.

Якуб Колас, як жыхар ляснога краю, нібы запаўняе гэты прагал. Яшчэ акадэмік Яўхім Карскі сцвярджаў, што казак з дзейнымі ў іх аднымі раслінамі мала, героямі іх былі пераважна людзі або жывёлы. Што датычыць Коласавых "казак", то паводле галоўных асоб іх можна падзяліць на такія групы: людзі -- чатыры "казкі"; наогул жывыя істоты -- шэсць; дрэвы, расліны, прыродныя з'явы -- дваццаць дзве. "Казкі жыцця" выразна адрозніваюцца як ад апавяданняў Я. Коласа, напісаных у той час, так і ад апрацаваных ім народных казак. Іх нельга лічыць эскізамі да больш буйных твораў. Яны закончаныя як па ідэі, так і па фармальна-мастацкіх прыкметах.

На наш погляд, што "казкі", напісаныя ў апошні год жыцця пісьменніка ("Як птушкі дуб ратавалі", "Цвіркун", "Адзінокі курган", "Страказа"), вызначаюцца найбольшай мастацкай дасканаласцю. Можа, такое ўражанне ўзнікае з той прычыны, што ідэі, закладзеныя ў названых творах, і сёння надзённыя. "Казкі", створаныя ў дарэвалюцыйны час, закранаюць пераважна сацыяльныя і нацыянальна-вызваленчыя праблемы ("У балоце", "Асінае гняздо", "Проціў вады", "Дудар").

У "казках" выяўляецца жыццёвая мудрасць пісьменніка, пераплятаючыся з народнай мудрасцю, часта з'яўляецца іх сінтэзам.

Стыль "Казак жыцця" істотна адрозніваецца ад стылю народных казак, якія апрацоўваў Якуб Колас ("Воўк-дурань", "Леў і воўк", "Баба і Чорт" і інш.). Прывядзем два прыклады. Вось урывак з "казкі жыцця" "Даль" (1913).

"Зацвіла прыгожая ліпа.

Колькі шуму было тут на гэты час, колькі рознагалосага спеву! Працавітыя пчолкі, усялякія мушкі гулі так, што здавалася, нібы ліпа -- гэта нейкі дзіўны музыкальны інструмент і тут адбываецца ігрышча. Але адцвіла ліпа, пачало спець насенне. Расло адно зернетка на самай высокай галінцы. Можа гэтая высачыня і была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася кінуць тутэйшы грунт і перабрацца туды. I якое павінна быць шчасце жыць там, калі ад аднаго толькі погляду на прыволле гэтай далі рабілася светла і радасна на душы" [4, с. 515].

Цяпер прывядзем урывак з апрацаванай пісьменнікам народнай казкі "Воўк-дурань".

"Стары галодны воўк выйшаў з лесу на поле. На полі хадзілі авечкі. Пастух спаў. Выбраў воўк самага большага барана-рагаля, скраўся, схапіў яго і кажа:

-- Баран, баран! Я цябе з'ем.

-- Што жі -- кажа баран. -- Такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга, ды і табе каб не ламаць зубы аб мае косці, стань у лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на горачку, разганюся і ўскочу табе ў рот цалкам" [8, с. 270].

Лёгка пераканацца, што ў "казцы жыцця" "Даль" стыль у значнай меры індывідуальна псіхалагізаваны. Мы можам зрокава ўявіць прадмет паказу -- ліпу з усімі яе асаблівасцямі ў час цвіцення. Гэта і "дзіўны музыкальны інструмент", бо вакол ліпы гулі "працавітыя пчолкі" і ўсялякія мушкі, нібы "тут адбываецца ігрышча". Карацей, маем дакладны прадметны малюнак.

У апрацаванай казцы "Воўк-дурань" дзеянне пададзена ў агульна-родавым плане без асаблівай індывідуалізацыі, псіхалагізацыі. Важны толькі ход падзей. Воўк стары і галодны, і па тым, як ён дзейнічае, мы здагадваемся, што ён калі не дурны, то дзікаваты. Ва ўсякім выпадку гэты воўк, калі можна так сказаць, вызначаецца незвычайным лібералізмам. Перш чым кінуцца на барана, каня, свінню, гусей, ён папярэджвае пра намер з'есці іх. Аднак казка ёсць казка. Яна можа і такі пасаж утрымліваць у сабе.

Як бачым, "Казакі жыцця" Якуба Коласа -- гэта творы літаратурныя. Яны напісаны ў стылі, характэрным для прозы Якуба Коласа. Стыль вызначаецца нешматслоўнай апавядальнасцю, якая ніколі не бывае нейтральнай, бо амаль у кожным сказе ёсць ацэначнае слова. Яно эмацыйна насычанае. Таму апавядальны тон пісьменніка як бы падсвечаны то мягкім гумарам, то лірызмам, то драматычным узрушэннем.

3 ранняга дзяцінства пісьменнік найбольш упадабаў дубы -- гіганцкія волаты, якія сваёй магутнасцю вылучаюцца сярод астатніх дрэў. Дубы не маўчаць. У любую пару года ў іх разгалістых вершалінах чуецца пошум ветру. Зрэшты, у кожнага чалавека можа з'явіцца думка, што дрэвы размаўляюць. 3 ветрам, які шастае ў іх галінах, з птушкамі, што ўюць на дрэвах гнёзды, з ручайком, які булькоча, падмываючы іх карэнні. Таму мы асабліва не здзіўляемся, чытаючы Коласавы "казкі".

Магчыма, гэта рэшткі першасных, даўно забытых міфаў, прытоеных у сферы падсвядомага і праяўленых як архетыпы [9, с. 125].

Першая навела, што пачынае цыкл (змешчаная ў жніўні 1907 г. у "Нашай ніве") -- "Жывая вада". Змест алегорыі вельмі нескладаны.

Пісьменнік намаляваў ідылічна шчаслівы край, які год ад года пачынаў занепадаць.

"Насталі сухія гады. Апошш выдаўся тат год, што т і разу не падаў дождж за ўсёлета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным, гарачым. Усходзіла сонца, борзда сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. <... > Пакутавалі людзі, сумавала зямля і ўсё, што расло і жыло на ёй" [4, с. 471-472].

Нарэшце "жывая вада" абудзілася і край вярнуўся да ранейшага шчаслівага жыцця.

Тут, як і ў "казцы" "У балоце", алегорыя вельмі празрыстая: пісьменнік асуджаў царска-памешчыцкі лад, які душыў усё жывое, прагрэсіўнае, не лічыўся з інтарэсамі працоўнага народа. Тут пастаўлена і нацыянальнае пытанне: беларус хоча і павінен быць самім сабою.

У "Казках жыцця" Якуб Колас звярнуўся да далёкага міфалагічнага свету, дзе між сабой могуць паразумецца птушкі, дрэвы, рэчка, іншыя прадстаўнікі жывой і нежывой прыроды. Думаецца, гэтаму ёсць адна немалаважная прычына. Я. Коласу мала было маляваць пейзажы, якія служылі б уступамі да жанравых сцэн. У яго мусіла гаварыць сама прырода. Алегарычны змест да гэтага добра прыдаваўся. Мусім заўважыць, што алегорыя Якуба Коласа не вузка сэнсавая. Яна шырокая па ўкладзеным у яе сэнсе і можа быць па-рознаму прачытана.

Яе раннія празаічныя творы Цёткі таксама прысвячаліся дзецям і былі змешчаны ў «Першым чытаненні для дзетак-беларусаў», надрукаваным выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» у 1906 г. у Пецярбурзе. Яны розніліся ў жанрава-стылявых адносінах. Так, невялічкі абразок «3 прыску ды ў агонь» можна лічыць байкай у прозе; «Гутарку асота з крапівою» -- прыпавесцю; казка «Журавель і Чапля» была апрацоўкай з народнага; казачна-алегарычным, з персаніфікаванымі вобразамі 3імы і Вясны, з'яўляецца апавяданне «Сварба». Вылучаецца сярод гэтых твораў апавяданне «Сірата», сюжэт якога звязаны з лёсам дзяўчынкі-сіраты Настулі. Разам з сацыяльна-бытавым фонам у творы прысутнічае элемент фальклорна-фантастычны -- вобраз старой жабрачкі, «сівой, моў галубка», якая ішла памаленечку, апіраючыся на кіёк». З'яўленне гэтай старой (вобраза, у чымсьці роднаснага будучым Старцам і Незнаёмым Я. Купалы) стала пераломным у лёсе Настулі, якая знайшла апеку, выгадавалася і нават вывучылася на настаўніцу. Светлы тон апавядання, устаноўка на пазітыўнае, няхай сабе з элементам казачнага, мелі тонкі выхаваўчы падтэкст: Цётка пісала для дзяцей, улічваючы дзіцячую псіхалогію, схільную ўспрымаць свет у казачна-шчаслівых варунках, без згушчанасці ў ім адмоўнага і жорсткага.

Такім чынам, алегарычная творчасць Якуба Коласа і Цёткі -- яскравае сведчанне таго, што яны ўсё жыццё задумваліся над складанымі маральна-філасофскімі пытаннямі свайго часу. Алегорыі гэтых пісьменнікаў -- тая запаветная скарбонка, якой яны давяралі дарагія ім думкі і, нават сумненні.

1.2 Адраджэнская скіраванасць твораў

На пачатку XX ст. значна актывізавалася грамадска-культурнае жыццё на абшарах Расійскай імперыі, што было абумоўлена працэсамі нацыянальна-духоўнага адраджэння, рухаючай сілай якога зрабілася беларуская інтэлігенцыя.

Неабходна адзначыць, што ўжо існавал сілы, якія ўзялі на ўзбраенне ідэю беларускасці і згодна з гэтым вырашалі адпаведныя задачы. Прычым даволі актыўнае ядро інтэлігенцыі складалі беларусы-католікі. I не выпадкова, бо яны падвяргаліся з боку ўлад не толькі сацыяльнаму ўціску, але, у большай ступені, рэлігійнаму, што стымулявала далучэнне іх да ліку тых, хто вырашыў змагацца за ўласныя правы. Як адзначае Э. Зайкоўскі, "практычна ўсе беларускія пісьменнікі і іншыя дзеячы нацыянальнага руху XIX ст. былі па паходжанні католікамі (кс. Магнушэўскі, К. Каліноўскі, П. Багрым, Ф. Савіч, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і іншыя). Сярод дзеячаў нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагодзя таксама пераважалі католікі (Я. Купала, Цётка, В. Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы, К. Буйло, Ядвігін Ш., К. Каганец, К. Сваяк, Стары ўлас і іншыя)..." [10, с. 269]. Можна сказаць, што на пачатковым этапе інтэлігенты-народнікі імкнуліся да вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем.

Цётка ў прозе адчувала сябе паэткаю, выкарыстоўваючы паэтычныя спосабы і сродкі стварэння мастацкага вобраза. Гэта асабліва заўважна ў яе шырока вядомым творы «Прысяга над крывавымі разорамі», які быў надрукаваны, як і верш «Наш палетак», у першым нумары газеты «Наша доля». У беларускім літаратуразнаўстве агульнапрынятая трактоўка гэтага твора як палітычнага маніфеста Цёткі, у якім яна, скарыстоўваючы прыём мастацкай алегорыі, сцвярджала ідэю еднасці пралетарыя, вясковага парабка і салдата ў рэвалюцыйнай барацьбе супраць самадзяржаўя.

Жанрава-кампазіцыйнай адметнасцю твора з'яўляецца тое, што ў ім Цётка звярнулася да баладнага стылю, які ў сваю чаргу паходзіў ад стылю казачна-легендарнага народнага эпасу. Сюжэтнай асновай казачнага эпасу часта з'яўляўся зачын: было ў бацькі тры сыны... Вядомы паэтычны твор Адама Міцкевіча «Тры Будрысы», які мае падзагаловак «Літоўская балада» і які быў таленавіта перакладзены Я. Купалам, таксама пабудаваны на сюжэце, калі бацька, стары Будрыс, выпраўляе ў дарогу трох сыноў, што вяртаюцца з розных мясцін, але кожны мае з сабой «палячку сынавую». Цётка скарыстоўвае падобны сюжэтна-кампазіцыйны ход, але надае яму іншае адценне ідэйна-мастацкай інтэрпрэтацыі. Сыны старога Мацея сімвалізуюць не накірункі прасторы, дзе казачныя героі шукаюць сваю долю, не геапалітычныя адзнакі гэтай прасторы, як у «Літоўскай баладзе» А. Міцкевіча, а сапраўды актуальныя для свайго гістарычнага часу тры сацыяльна-палітычныя сілы (пралетарыят, сялянскую беднату і жаўнераў), энергія якіх рыхтавала гістарычны катастрафальны выбух пачатку XX стагоддзя. Сыны з'яўляюцца ў сімвалічным сне Мацея і абяцаюць, з'яднаўшыся, сваёй «сілай» і сваім «правам» узнавіць сацыяльную справядлівасць у адказ на супольны стогн грамады: «Вузка! Цесна! Мала!» Такім чынам, у жанрава-стылявых адносінах «Прысягу над крывавымі разорамі» можна вызначыць як сацыяльна-палітычны твор з боку зместу і сімволіка-алегарычны з элементамі баладнага сюжэту і містыкі (сон Мацея) з боку формы. Апрача таго, улічваючы яго грамадска-палітычную скіраванасць, твор можна назваць памфлетам, у якім ідэя выказваецца ў абагульненай форме -- толькі ў сваіх макрарысах, што нагадвае выяўленчую стылістыку плаката.

У апавяданні «Лішняя» Цёткі малюецца вобраз маладой дзяўчыны, якая адчувае сябе выкінутай з жыцця. Сацыяльна-бытавы план у апавяданні амаль не прысутнічае, усе падзеі апісваюцца ва ўмоўна-сімвалічным плане. Найперш гэта кантраст багатага шлюбу і прысутнасці на ім «лішняй» з яе змрочнымі думкамі («Па збледнелым твары хадзілі хмары дум»; «Заснавалі быстра хмары чорна чарней, чорна чарней»). Мы не ведаем, якія абставіны прывялі яе да адчування сябе непатрэбнай гэтаму свету («Ось і свет хвалёны, вялім, прасторны, а мне некуды дзецца на ім... забыцца»). Але ж быў час, калі яна адчувала сябе шчаслівай: «Услужная памяць прыадчыніла дзверы прошламу... Мілыя, бясконца багатыя мінуты смяяліся да яе, ласкаліся вяснянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаны мозг. Перажыты рай ставаў цяперашнім». Пачуццё прадвызначанасці надае твору містычную афарбоўку, збліжаючы яго з ранняй прозай М. Гарэцкага, героі якога задумваліся над загадкай таго, што за нябачныя сілы кіруюць лёсам чалавека, вызначаюць ягоныя учынкі («Роднае карэнне», «Што яно?» і інш.).

Экзістэнцыяльны матыў трагічнай асуджанасці чалавека прысутнічае ў апавяданнях «Зялёнка» і «Міхаська», якія лічацца лепшымі празаічнымі творамі Цёткі. У абодвух апавяданнях хвароба з'яўляецца вызначальным модусам існавання герояў, а зліццё з нябытам у адным выпадку адбываецца праз творчасць, у другім праз любоў дзіцяці да параненай птушкі.

Гераіня першага апавядання Курсістка Зялёнка хварэе на сухоты і «з кожным днём нікне», бо пецярбургскі клімат, шчыры валакіта, дабівае слабагрудых» [11, с. 97]. Кампазіцыйна твор мае тры часткі. Экспазіцыя ў абагульненых рысах знаёміць нас з гераіняй, якая «на свае лекцыі бегае, у школе з дзецьмі гадзіны чатыры працуе, а вечарамі і сама яшчэ вучыцца, чытае» [11, с. 98]. Гэта вонкавая плынь жыцця гераіні. Аднак сэнсава значнай у апавяданні з'яўляецца ўнутраная плынь містычных перажыванняў Зялёнкі, якая адчувае сябе ўжо амаль не прыналежнай да звычайнага рэальнага свету. Менавіта перажыванне становіцца сапраўднай сферай існавання гераіні і яе ўзаемадачыненняў са светам. Аб гэтым гавораць сябры: «Наша Зялёнка быццам не з гэтага ўжо свету» [11, с. 102]. Яны заўважаюць ёй: «Ой, Зялёначка, Зялёначка! ты зусім выйшла з каляіны нашага будняга жыцця. Усё недзе блукаеш за светам» [11, с. 102]. Але яна пераконвае іх, што з ёю усё нармальна: «Ды што з вамі? Працую, як усе вы, ем і шчэ больш ад вас, сплю, смяюся... А што цяпер задумалася, так аж сорамна прызнацца да такой глуздзячыны: глянула праз акно на асенні дзень ды гадаю, ці ўжо ў нашай старонцы лісце з дрэваў асыпалася, ці яшчэ не, бо ў нас восень пазнейшая» [11, с. 103]. Асыпанае лісце, як і ў апавяданні «Асеннія лісты», становіцца тут сімвалам канца жыцця, адзнакаю «таго свету». I гэта прамым чынам стасуецца з лёсам Зялёнкі, «бо, як пыталі доктара, то сказаў дабітне, што, пэўне, восені не ператрывае» [11, с. 103]. Сімвалічная залежнасць лёсу Зялёнкі ад асыпаных лістоў ёсць адзнакаю таго, што не прадметнае быццё, а ўзняцце над ім (трансцэндэнцыя) вызначае сапраўднае існаванне гераіні. Такім чынам, уся экспазіцыя пабудавана на перапляценні рэальнага (гістарычнага) і містычнага (экзістэнцыяльнага) планаў, прычым містычны дамінуе, падпарадкоўвае сабе рэальны.

Цэнтральная частка ўяўляе сабой рэалістычна-бытавое апісанне вечарынкі ў суботу ў пакойчыку («станцыі») хворай Зялёнкі, якую прыйшлі адведаць сябры. Тут Цётка паказала сябе майстрам іскрыстых жывых дыялогаў паміж прысутнымі, у ходзе яих высвятляюцца рэаліі студэнцкага жыцця, сімпатьп і пазіцыі ўдзельнікаў. Так, яны дапамагаюць матэрыяльна, наколькі здольныя, высланым у Якуцк землякам. Высвятляецца таксама, што Зялёнка супольна з сябрам па прозвшчы Сібіра напісала драму, а значыць, сама з'яўлялася натурай незвычайнай, творчай. Урэшце, Цётка скарыстала дыялог і для таго, каб падкрэсліць ідэалагічна важную думку аб адраджэнні паняволеных народаў. Гэтую думку яна ўкладвае ў вусны Шмулькі -- прадстаўніка яўрэйскай культуры, «манія» якога -- «прапаганда музыкай, літаратурай, тэатрам народным паміж яўрэяў» [11, с. 104]. Абмалёуваючы тып прадстаўніка адраджэння іншай культуры, Цётка фактычна фармулявала тыпалапчныя рысы нацыянальнага адраджэння наогул, сярод якіх яна вылучала разуменне народам сваёй ганьбы, «каторая няволіць запірацца ўсяго свайго роднага і падшывацца пад апраткі чужых, сільнейшых культур», а таксама неабходнасць «звярнуць з дарогі асіміляцыі». Не хто іншы, як Шмулька доўга эканоміў грошы, каб купіць білеты на канцэрт і пацешыщь хворую Зялёнку. Апісанне канцэрта ёсць кульмінацыя і фінал апавядання. У гэтай частцы твора рэальны план саступае мпстычнаму, ізноў пачынаюнь дамінаваць катэгорыі не прадметнага, а асабовага: засвету, прадвызначаиасці лёсу, скону. Дасягаецца гэта праз апісанне музыкі, яе ўспрыняцця слухачамі і ў прыватнасці Зялёнкай.

Спачатку музыка ўспрымаецца як лёгкае, амаль летуценнае лунанне надсямным побытам: «Ціхая мелодыя, як першы ўздых дзіцяці, палілася; ідзе, вядзе некуды ў засветныя разлогі чыстага лірызму» [11, с. 103]. Сімвалічнае разуменне музыкі ўрэшце дасягае свайго апагея: змрочныя смяротныя сілы перамагаюць, і «белая шата паволі пакрываецца крывавай расою» [11, с. 103]. Да сімвалічнага ўзроўню даводзіць Цётка вобраз артыста (музыкі-скрыпача), мастацтва якога накіравана, «каб увекавечыць выснены ідэал красы ў скончанай форме» [11, с. 103]. Тут, як і ў паэзіі, мы бачым адзін з важнейшых прынцыпаў эстэтычнай праграмы Цёткі -- яе разуменне сапраўднай творчасщ як стыхіі, што ахоплівае ўсю істоту чалавека, прыходзіць яго ў экстаз: «Божа, якая ты страшная, творчасць! Роўна вогненна мора падыходзщь з усіх старон да апутанага табою чалавека. Бяссмертная слава такому плачу, што не згіне ў тваіх тонах» [11, с. 104]. Так думала і так перажывала музыку Зялёнка, для якой прысутнасць на канцэрце была нечым большым, чым слуханне музыкі. Як і ў музыцы, у канцэртнай зале адбывалася перамога смяротных сіл над жыццём: музыка нібы пераўвасаблялася ў Зялёнку, альбо Зялёнка станавілася музыкай, «жывой лірай». Яна памірае ў той момант, калі скрыпач закончыў сваё гранне. Заключная фраза апавядання: «Разбілася жывая ліра» мае Сімвалічны персаніфікаваны сэнс у дачыненні да Зялёнкі, а ў Цётцы зноў выдае паэта.

Тонкую заўвагу адносна трох апавяданняў Цёткі («Асеннія лісты», «Лішняя», «Зялёнка») зрабіў у свой час М. Піятуховіч, яю пісаў, што яны “па сутнасці з'яўляюцца лірычнымі імпрэсіямі. Дынамічная фабула ў іх адсутнічае; яны насычаны абмалёўкай душэўных настрояў; самая форма іх у некаторых месцах прадстаўляе сабой размерана-рытмічную, музычную прозу, якая так адпавядае выяўленню лірычных эмоцый” [1, с. 118]. Гэтым таксама падкрэслівалася ірацыянальнасць вяршыннай прозы Цёткі, што было як плёнам яе ўласных настрояў, так і абумоўлівалася культурным кантэкстам яе часу. Цётка вучылася на філасофскіх факультэтах двух еўрапейскіх універсітэтаў (Кракаў і Львоў) і была знаёмая, безумоўна, з навейшымі філасофскімі плынямі XIX -- пачатку XX ст.

У меншай ступені ірацыянальным было апавяданне «Міхаська», у цэнтры якога -- лёс хлопчыка-араты. Стыль твора лірычна-эмацыянальны.з падкрэсліваннем і ўзбуйненнем сімвалічных вобразных дэталяў. Так, галоўны персанаж не толькі нябога-сірата, самое сіроцтва якога, здавалася б, павінна выклікаць жаласлівасць і спагаду. Але здараецца якраз наадварот: ён з'яўляецца непажаданай абузай для мачахі. Апрача таго, Цётка падкрэслівае яго абсалютную выкінутасць з жыцця тым, што хлопчык нарадзіўся надзвычай непрыгожым («Ось дзе божая кара! -- ледзь здолела прабалбатаць бабуля, купаючы першы раз дзіця»), і тым, што пазней твар яго пабіла воспа, зрабіўшы зусім брыдкім («Аб Міхася твар хоць хрэн дзяры»). Так гадаваўся Міхась «запхнуты ў запечак», «як тое дзікае зеллечка пад абваліўшымся тынкам». Чулая натура хлопчыка па-сапраўднаму раскрываецца ў жаданні прытуліць параненага жорава, у параўнанні з якім Міхаська адчувае сябе моцным, здольным абараніць слабейшага. Гэтае псіхалагічна тонка абмаляванае Цёткай пачуццё надзвычай узрушае яго, узнімае над самім сабой, адкрывае ўсё лепшае, што драмала ў забытых кутках яго душы. Жораў становіцца верным сябрам Міхасыа, а той у жораве знаходзіць сваю жыццёвую трываласць, бо ён, сам варты жалю і суцяшэння, меў магчымасць шкадаваць і суцяшаць іншага: «Нудна табе, арата ты мой: радня вылецела далёка, пакінула цябе аднаго. Не плач! бо і я таксама адзін, як той калочак у плоце; матулька ў пясочку ляжыць, не прыйдзе сынка хворанькага адведаць... Як выздаравееш, -- узнімемся на скрыллі і паляцім далёка, далёка... аж пад сонейка яснае... Праўда, клыбачка?» [11, с. 153]. Гэтыя парыванні чыстай душы, якая стала на шлях спасціжэння сутнасці свайго існавання, не спраўджваюцца. У момант найвышэйшага ўзрушэння, як і ў «Зялёнцы», хворага Міхаську забірае смерць. Здзіўленыя людзі пазіралі, як за труною Міхася «сумна, важна, як сплаканая маці», першым крочыў жораў. Апавяданне «Міхаська» справядліва лічыцца адным з лепшых узораў беларускай дзіцячай літаратуры, станаўленню якой на пачатку XX ст. шмат спрыяла Цётка, выдаўшы ў 1906 г. «Першае чытанне для дзетак-беларусаў», а ў 1914 г. заснаваўшы выданне часопіса «Лучынка».

Значэнне творчасці Цёткі ў станаўленні беларускай літаратуры пачатку XX ст. заключаецца ў тым, што яна была непасрэдным водгукам на канцэпцыю нацыянальнага адраджэкня5 сфармуляваную Ф. Багушэвічам. Цётка была адной з першых яе пераемніц як у мастацкай творчасці, так і на полі грамадскай дзейнасці, ствараючы і пашыраючы разам з Я. Купалам і Я. Коласам, Ядвігіным Ш. і А. Уласавым, братамі Луцкевічамі і Іваноўскімі, а таксама іншымі рупліўцамі на гэтай ніве ідэалогію і эстэтыку нацыянальнага адраджэння на пачатку XX ст. Гэтым было абумоўлена наватарства яе прозы малой формы. У прозе яна паказала адмстную жанрава-стылявую разнастайнасць, стварыўшы ўзоры садыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага, сатырычнага апавядання, выкарыстоўваючы пры гэтым прыёмы сінтэтычнага пісьма: рэальны сацыяльна-бытавы сюжэт часта меў сімволіка-алегарычны план, а містычная сфера перажыванняў упляталася ў рэалістычную канву вонкавых падзей. У беларускай прозе Цётка стала таксама заснавальніцай экзістэнцыялізму («Зялёнка») -- эстэтычнай плыні, якая моцна пашырылася у Еўропе пасля першан сусветнай вайны.

Выдатную ролю Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у гісторыі беларускай культуры вобразна акрэсліў М. Ермаловіч у знамянальных радках, якія выпалі пры падрыхтоўцы яго тэксту да друку: “Цётка як бы аб'ядноўвала ў сабе двух выдатных жанчын нашай старажытнасці: Рагнеду і Ефрасінню Полацкую. Як першая, яна была барацьбітом за волю радзімы і, як другая -- асветнщай свайго народу” [1, с. 120]. Такой паўлегендарнай і ўзвышанай, адданай цалкам грамадскаму служэнню і творчасці, застаецца Цётка і ва ўспрыняцці сучаснікаў.

У працах многіх даследчыкаў творчай спадчыны Якуба Коласа адзначалася, што яму ўласціва не проста адлюстраванне адзінкавага на фоне агульнага, а паказ пантэістычнага, непарушнага сінтэзу ўсяго з усім, імкненне да раскрыцця гармоніі жыцця, да ўвасаблення ў творах узаемаабумоўленасці і ўзаемазвязанасці ўсіх яго кампанентаў.

Апавяданні канца 20-х гг. -- адна з самых яскравых старонак Коласавай творчасці. I найбольш глыбокім, у пэўным сэнсе нават паказальным творам таго часу можна лічыць апавяданне "Балаховец".

Гэта апавяданне-лёс, нават больш -- апавяданне-раман. Асаблівасць гэтага твора ў яго эпічнасці, якая арганічна спалучылася з уменнем аўтара заўважыць найкаранейшыя імгненні-іскрынкі быцця, паказаць самую элементарную меру часу і прасторы праз душэўнае вымярэнне. Праблема зямлі -- цэнтральная ў творчасці Я. Коласа. У гэтым творы пісьменнік застаецца верным сабе -- хоць апасродкаваным чынам, але трымае праблему зямлі ў полі зроку, раскрываючы адзін з яе найважнейшых аспектаў -- месца і ролю чалавека на зямлі. У лёсе галоўнага героя Івана Бадзейкі -- адбітак эпохі, прычым не механічнае яе адлюстраванне. Час перанёс на гэты лёс усю глыбіню і складанасць як асобных момантаў, так і ўвогуле сумбурнага і алагічнага настрою той пары. Непаслядоўнасць учынкаў, нявытлумачанасць паводзінаў, страх прызнацца нават самому сабе ў тым, што ўчыніў, -- усё гэта не проста рысы характару асобы, нават калі яна схільная да рэфлексіі. Гэта адзнакі часу, эпохі, увасобленыя ў лёсе вясковага хлопца, што трапіў у вір неспакойнага часу, як і многія яго сучаснікі.

Іван Бадзейка -- сялянскі сын, які жыў на зямлі, меў і рамяство -- цяслярыў. Але, як ён сам пра сябе кажа, "калі адна ўлада змяніла другую, ён здуру і з распусты, але па свае'й волі прыстаў да шайкі грабежнікаў [4, с. 365]. З гэтага часу і пачаліся складаныя і цяжкія праблемы на жыццёвым шляху персанажа. Зразумела, не гераічнымі ўчынкамі быў пазначаны гэты шлях -- рабаванні, забойствы, сувязь з агентамі Балаховіча, потым -- цвёрдае рашэнне вярнуцца на сваю зямлю, "аддацца ў рукі савецкай уладзе ", што ён паспяхова і выканаў, за апошняе атрымаўшы дараванне ўсіх ранейшых грахоў. І здавалася б -- быць у апавяданні шчасліваму фіналу, але, нягледзячы на час напісання твора -- 1929 год, Я. Колас застаецца верным праўдзе жыцця, імкнецца з найбольшай глыбінёй адлюстраваць складанасць і супярэчнасць эпохі.

У самым пачатку твора мы бачым Бадзейку пры не зусім зразумелым занятку -- ён хавае зброю. I хоць яшчэ амаль невядома, што гэта за чалавек. 3 якой мэтай і куды ідзе, узнікае нейкая падазронасдь і недавер да яго. "Па траве між гасцінцам і алешнйкам, што зялёным вянком раскінуўся наабапал рачулкі, прабрылі чалавечыя ногі. Няроўная, як бы няўпэўненая дарожка..." [4, с. 359]. Такі фізічны след гэтага чалавека на зямлі. Тое самае, як пакажа далей апавяданне, можна сказаць і пра след маральны, духоўны. Фактычна адлюстраваннем стракатасці лёсу героя з'яўляецца і яго адзенне: “Адзеты ж быў ён так, што трудна было здагадацца, дй якой сацыяльнай катэгорыі аднесці яго. 3 шапкі ён змахваў крыху на даўнейшага чыноўніка акцызнага ведамства. Па гімнасцёрцы яго можна было прыняць за салдата царскай арміі. Паўзверх гімнасцёркі на шырокіх плячах сядзела ўнакідку бравэрка мешчаніна сярэдняй рукі. а падпяразана была гімнасцёрка выцертаю афціэрскай папругаю. Сядзеў ён босы, а збоку стоялі апоркі, мокрыя ад расы” [4, с. 350-360].

Тэндэнцыя да ўсё больш цеснага перапляцення партрэта з працэсамі ўнутранага жыцця герояў' пачала выяўляцца, як заўважыў С. Шаталаў яшчэ ў пісьменнікаў 40 -- 60-х гг. XIX ст. Але найбольш поўнае выяўленне яна знайшла ў раманах Л. Талстога. які імкніўся стварыць цэласны вобраз персанажа ў адзінстве ўнутранага і вонкавага і разам з тым на падставе ўспрымання героя іншымі персанажамі [12, с. 69].

Гэтая тэндэндыя ўласцівая і творам Я. Коласа. Партрэтныя характарыстыкі ў яго творах істотна дапаўняюць уяўленне пра ўнутраны свет асобы, пра яе духоўнае жыццё. I найбольш яркай дэталлю мастацкага ўвасаблення знешнасці чалавека ў апавяданнях Я. Коласа з'яўляецца апісанне выразу вачэй. Празаік нібыта кіруецца народнай мудрасцю, якая сцвярджае, што ў вачах чалавека -- адлюстраванне яго душы.

"Маленькія, хітрыя, шэрыя" вочкі канакрада Петруся Ігнатовіча (апавяданне "Стары канакрад") -- важны элемент раскрыцця псіхалогіі героя.


Подобные документы

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.

    курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.