Жанр навелы ў творчасці Я. Коласа
Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.01.2013 |
Размер файла | 103,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
колас творчасць навела
Пры разглядзе пытання аб жанравым вызначэнні беларускай навелы літаратуразнаўцы звяртаюцца да малой прозы пачатку XX ст. як перыяду станаўлення і росквіту жанру. Гэты час характарызуецца ўздымам рэвалюцыйнага руху, актывізацыяй сацыяльных і духоўных пераўтварэнняў, ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, фарміраваннем новых грамадскіх ідэалаў. Аб'ектам мастацкай творчасці становіцца чалавек і звязаныя з ім умовы існавання, супярэчнасці грамадскага жыцця, сацыяльны зносіны, традыцыі, звычкі. У літаратуры назіраецца інтэнсіўны працэс развіцця розных напрамкаў, стыляў, жанраў. У прозе развіваюцца малыя празаічныя формы, якія найбольш аператыўна рэагуюць на змены і падзеі ў жыцці чалавека і грамадства. Сярод іх вылучаюцца апавяданне і навела. І калі апавяданне можна характарызаваць пераасэнсаваннем інфармацыі і падачай яе ў больш пашыранай, заглыбленай форме, то навела імгненна рэагавала на найбольш яркія праяўленні складанага часу. Вострыя супярэчнасці жыцця людзей таго перыяду атрымалі выразнае адлюстраванне ў творах Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, М. Гарэцкага, К. Чорнага і інш.
Шматграннасць таленту беларускага класіка Якуба Коласа раскрывалася ва ўсіх родах літаратуры: эпасе, лірыцы, драме. Разнастайнасць жанраў і жанравых форм, якія выкарыстоўваў пісьменнік, уражвае: вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, жанравыя сцэнкі, бытавыя замалёўкі, вершаваныя апавяданні і жарты, аповесці ў вершах для дзяцей і шмат іншага. У шэрагу малых эпічных форм у Коласа-празаіка вылучаюць і навелы. Папулярнасць невялікіх празаічных твораў была выклікана патрэбамі нацыянальнай літаратуры, якая знаходзілася на шляху станаўлення ўласнай мастацкай прозы. Да таго ж, увага аўтара да малых твораў была выклікана і практычнымі прычынамі: іх было прасцей надрукаваць ў газетах і часопісах, чым аб'ёмную аповесць ці раман. Выкарыстаўшы ў якасці асновы жыццёвы матэрыял, народныя жарты і анекдоты, аздобіўшы іх аўтарскім гумарам, Якуб Колас стаў адным са стваральнікаў беларускай як гумарыстычнай, так і псіхалагічнай навелы.
Даследчыкі адзначаюць, што пры наяўнасці значнай колькасці літаратуры па пытаннях тэорыі і гісторыі жанру навелы, да гэтага часу няма адзінага і дакладнага азначэння тэрміна. Пытанне аб жанравай самастойнасці навелы на сучасным этапе яшчэ канчаткова не вырашана. У рускім літаратуразнаўстве тэарэтычнаму аналізу гэтай малой празаічнай формы прысвечана шэраг даследаванняў: І. Вінаградава («О теории новеллы»), М. Пятроўскага («Морфология новеллы»), Е. Мелецінскага («Историческая поэтика новеллы»), працы В. Цюпы, В. Шклоўскага і інш. Шмат увагі надаецца і літаратуразнаўчаму аналізу навелаў таго ці іншага аўтара: А. Гільдзіна «Новеллистика Джеймса Джойса: контекст, текст, интертекстуальность», М. Эрштэйн «Пограничная» новелла У. Г. Симмсса»
В. Каленічэнка «Судьба малых жанров русской литературы канца XIX - нач. XX вв.» і інш. Асобныя раздзелы, прысвечаныя аналізу месца навелы ў літаратурным кантэксце, ёсць і ў працах беларускіх даследчыкаў: Г. Адамовіч «Малые жанры в современной болгарской прозе и художественный опыт Й. Радичкова», І. Штэйнер «Сусвет, убачаны здалёк: Творчасць Г. Марчука», М. Макарэвіч «Праблемы жанравых мадыфікацый ў беларускай прозе XIX - пач. XX ст.», І. Шпакоўскі «Сюжэтна-кампазіцыйная структура сучаснага апавядання (на матэрыяле беларускай і рускай прозы)» і інш. Аналіз навел беларускіх аўтараў праводзіцца, як правіла, і ў артыкулах, напрыклад А. Шарапа «Навелістычныя традыцыі ў малой прозе М. Гарэцкага», М. Страхі «Жанр навелы ў беларускай і амерыканскай літаратурах другой паловы ХХ ст.» Як бачна з агляду літаратуры, пытанне тэорыі навелы як жанру дастаткова актуальнае. Пры гэтым, для навукоўцаў існуе шмат перспектыўных накірункаў даследавання гэтай разнавіднасці малой прозы аўтарства беларускіх пісьменнікаў. Многія крытыкі ўжо звяртаюцца да разгляду менавіта навел пэўных аўтараў, як асобнага, перспектыўнага і запатрабаванага жанру. Калі казаць пра цікаўнасць даследчыкаў да навел Якуба Коласа, то тут значных напрацовак амаль што няма. Гэтай тэме прысвечана некалькі артыкулаў маладой даследчыцы А. Шарапа: «Навелістычныя традыцыі ў прозе Якуба Коласа», «Сучасная беларуская навела: да праблемы жанравай ідэнтыфікацыі» і «Навелы Якуба Коласа: спецыфіка мастацкай сітуацыі». У гэтых працах аналізуюцца не толькі асноўныя прычыны неадназначнай трактоўкі тэрміна «навела», але і разглядаюцца розныя падыходы да стварэння адзінай дэфініцыі гэтага паняцця; аналізуюцца шляхі трансфармацыі жанру ад класічнай формы да сучаснай; вызначаюцца спецыфічныя асаблівасці беларускіх навел. Найбольшую ж цікавасць для нас прадстаўляе разгляд і аналіз А. Шарапа твораў гэта жанру Якуба Коласа, хаця з-за абмежаванасці формай артыкула матэрыялу там змешчана не багата. Таму больш падрабязны разбор навел беларускага класіка з вызначэннем ролі гэтага жанру ў творчасці пісьменніка будзе для сучаснага літаратуразнаўства актуальны.
З прац навукоўцаў вынікае, што навела, як малая празаічная форма, мае свае спецыфічныя, жанраўтваральныя рысы:
- невялікі аб'ем, лаканічнасць і строгая кампазіцыя: экспазіцыя (увядзенне ў сітуацыю), завязка (выпрабаванне персанажа абставінамі), кульмінацыя (выбар шляхоў вырашэння супярэчнасцей), развязка (выснова);
- у аснове сюжэта адзін незвычайны выпадак, сітуацыя, факт, падзея;
- напружанае, дынамічнае развіццё падзей, завостранасць канфлікту, пабудова сюжэту на антытэзах і метамарфозах;
- нечаканая, непрадказальная развязка;
- мэта аўтара - не паказаць ход, прычыны падзей, а сутыкнуць чытача з падзеямі, сiтуацыяй.
Гэта толькі асноўныя прыкметы жанру. Сыходзячы з іх, у творчасці Якуб Коласа можна вылучыць жанр навелы, прыкладамі якіх з'яўляюцца такія творы, як «У балоце», «Кантракт», «Дзядзькаў сведка», «Трывога», «Выбар старшыні», «Чорт», «Адгукнуўся», «Злавіў!» (гумарыстычныя навелы), «Адзін», «Малады дубок», «Нёманаў дар» (псіхалагічныя, драматычныя), «Адзінокае дрэва», «Крыніца», «Стары лес», «Што лепей», «Чыя праўда?» (алегарычныя) і інш.
Аб'ектам даследавання курсавой работы выступаюць навелы Якуба Коласа. Прадметам даследавання з'яўляецца вызначэнне спецыфічных асаблівасцей навел у творчасці пісьменніка праз аналіз іх мастацкіх і жанравых асаблівасцей.
Мэта курсавой работы - прааналізаваць спецыфічныя адметнасці навел Якуба Коласа, акрэсліць іх жанравыя і стылёвыя асаблівасці як малых празаічных форм, вызначыць іх ролю ў развіцці і станаўленні творчасці пісьменніка. Увага ў курсавой рабоце скіравана на вырашэнне наступных задач:
- прасачыць гісторыю ўзнікнення і фарміравання жанру навел, вызначыць іх жанрава-стылёвыя асаблівасці;
-размежаваць паняцці «навела» і «апавяданне», акрэсліць розныя навуковыя падыходы да гэтага пытання;
- выявіць нацыянальныя адметнасці развіцця і станаўлення беларускай навелы як жанру;
-прааналізаваць з пункту гледжання мастацкіх асаблівасцей і адпаведнасці жанру навелы Якуба Коласа;
-даследаваць ролю дадзенай літаратурнай формы ў творчасці пісьменніка.
Навела як жанр літаратуры. Гісторыя і тэорыя навелы
Навела як літаратурная форма з яе апавядальнымі законамі ўзнікла ў эпоху Італьянскага Адраджэння, у XIV стагоддзі. Тады ў гэтым жанры высмейваліся жорсткія феадалы, духавенства. Пазней персанажамі сталі і прадстаўнікі простанароддзя. Адным з першых майстроў жанру быў Дж. Бакачча, які, узяўшы за аснову вусныя народныя апавяданні, анекдоты, легенды, прытчы, стварыў новую літаратурную форму, яе і прынята лічыць класічным варыянтам навелы. Як твор лёгкі для успрымання, навела хутка атрымала распаўсюджанне. Даследчыкі адзначаюць пэўную эвалюцыю жанру навелы з канца XVI стагоддзя, у выніку якой:
-творы сталі большыя па аб'ёме;
-назіраецца адыход ад мэтавай скіраванасці навелы на дасягненне кульмінацыі і хутчэйшай развязкі;
-павялічваецца працягласць часу дзеяння і колькасць наратыўных эпізодаў;
-мяняюцца прыёмы стварэння характараў герояў.
Усе гэтыя рысы можна аднесці і да сучаснай навелы. З развіццём псіхалагічнай навелы, да прыкмет гэтага жанру дадалася і спроба паглыбіцца ў прыватныя ўчынкі чалавека, у перажыванні людзей, іх інтымныя адносіны.
Цікавасць да навелы адрадзілася ў XIX стагоддзі, яна стала больш дасканалай па форме, больш насычанай псіхалагізмам. Акрамя названых вышэй аўтараў, выдатнымі навелістамі лічацца А. дэ Бальзак, О'Генры, А. Маруа, С, Цвейг. У рускай літаратуры - І. Бунін, А. Грын, М. Зошчанка, Ю. Нагібін. Сярод беларускіх пісьменнікаў - У. Караткевіч, М. Стральцоў, Я. Брыль, Я. Скрыган, У. Сцяпан і інш.
У рускім і беларускім літаратуразнаўстве пра навелу пачалі гаварыць пры аналізе літаратуры канца XIX стагоддзя і асабліва 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У айчыннай літаратуры сучасныя даследчыкі вызначаюць як навелы творы Цёткі («Прысяга над крывавымі разорамі», «Асеннія лісты»), М. Багдановіча («Колька»), Я. Коласа («Малады дубок», «Сяргей Карага», «Бунт»), Ядвігіна Ш. («Зарабіў», «Гаротная»), М. Гарэцкага («Літоўскі хутарок»), К. Чорнага («Пяць лыжак заціркі», «Малітва маладога Габрусіка»), М. Зарэцкага («Двое Жвіроўскіх») і інш.
Нягледзячы на шматлікасць і разнастайнасць прац па аналізе навелістычнай прозы, да гэтага часу канчаткова не вырашана пытанне аб самастойнасці навелы як жанру і не дадзена дакладнае, поўнае і адназначнае вызначэнне паняцця. Само слова «навела» часта ўжываецца ў якасці сіноніма апавядання. У шматлікіх тэарэтычных вызначэннях гэтага ўзору прозы найчасцей сустракаюцца такія жанраўтваральныя прыкметы, як сцісласць, канцэнтраванасць, сімвалічнасць. «Літаратурны энцыклапедычны слоўнік» дае, у прыватнасці, наступную дыфініцыю: «Навела -- малы празаічны жанр, супаставімы па аб'ёме з апавяданнем. У адрозненне ад апавядання абавязкова мае кампазіцыйную строгасць, валодае вострым цэнтраімклівым сюжэтам, нярэдка парадаксальным, пазбаўленым апісальнасці. Паэтызуючы выпадак, навела гранічна агаляе ядро сюжэта -- цэнтральную перыпетыю, зводзіць жыццёвы матэрыял у фокус адной падзеі» [9, с. 130]. Літаратуразнавец М. Кенька у артыкуле «Асаблівасці прозы малой жанравай формы» вызначае навелу як апавяданне з больш завостраным канфліктам, у якім падзеі развіваюцца больш напружана, дынамічна. Па яго меркаванню, у навеле адбываюцца раптоўныя павароты ў развіцці падзей, змяншаецца роля дыялогаў і апісанняў, павялічваецца ўвага да мастацкіх дэталей. Для навелы характэрна нечаканая канцоўка. Апавяданне больш грунтоўнае, навела -- лаканічная. Таму і дзеянне ў ёй больш напружанае. У навелах гаворка часцей за ўсё ідзе пра падзеі незвычайныя, а часам яна грунтуецца на камізме сітуацыі. Як бачна толькі з двух прыведзеных азначэнняў, пытанне дакладнага азначэння тэрміну «навела» застаецца адкрытым для сучаснага літаратуразнаўства.
У Італіі слова «навела» першапачаткова ўжывалася для абазначэння розных па жанру празаічных твораў і іх пераказаў - рыцарскіх раманаў, антычных гераічных міфаў,гістарычных паданняў, басняў і інш., а разам з тым і бытавых анекдатычных апавяданняў. Але пазней, са з'яўленнем «Дэкамерона» Бакачча, навеламі сталі пераважна называцца апавяданні анекдатычнага бытавога зместу. У Францыі гэта назва (la nouvelle) выкарыстоўваецца у гэтым жа сэнсе, але таксама і для вызначэння ўсіх адносна кароткіх празаічных твораў (апавяданняў, аповесцей), у адрозненні ад вялікіх апавядальных твораў - раманаў (la roman). У Англіі навеламі (novels) называюць рэалістычныя бытавыя раманы, у адрозненне ад раманаў прыгодніцкіх, рамантычных, якія выяўляюць незвычайнае і называюцца romances; больш кароткія творы - аповесці, апавяданні, казкі - называюцца tales. У Расіі слова «новелла» ( у «бакаччаўскім» сэнсе) асвоілася вельмі позна, у канцы XIX стагоддзя, і ўвайшло ва ўжытак толькі ў канцы XX. Таму, напрыклад, у часы Пушкіна яго выдатныя навелы («Выстрел», «Метель» і інш) сучаснікі і сам аўтар называлі аповесцямі [21, с. 181]. Сучасныя слоўнікі падаюць навелу як разнавіднасць апавядання, часта як яго сінонім альбо від (як, напрыклад, дапаможнік В. Рагойшы «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах»). Некаторыя навукоўцы (У. Скобелеў, Б. Тамашэўскі і інш.) прызнаюць паняцці «апавяданне» і «навела» ўзаемазамяняльнымі, аргументуючы такое меркаванне адсутнасцю значных жанраўтваральных адрозненняў. Іншыя даследчыкі выказваюць меркаванне аб неабходнасці тэарэтычнага размежавання гэтых тэрмінаў. Так, М. Гуляеў адзначае: «У сувязі з адметнасцямі зместу, заснаванага на тым, што эмацыянальна ўзрушаны герой выкарыстоўвае ўсе магчымыя спосабы дасягнення сваёй мэты, навела валодае надзвычай дынамічнай інтрыгай. У аснове навелы ляжыць нярэдка якая-небудзь незвычайная падзея з жыцця асобнага чалавека ці анекдатычны выпадак з вострай нечаканай развязкай. Гэтымі рысамі навела адрозніваецца ад апавядання, у цэнтры якога знаходзяцца самыя звычайныя, знешне непрывабныя падзеі рэчаіснасці. Навеліст пазбягае падрабязных бытавых, гісторыка-этнаграфічных замалёвак. Герой падаецца аўтарам перш за ўсё не ў агульнапалітычным плане, а з боку яго маральнай сутнасці» [3, с. 44-45]. Такія разыходжанні ў поглядах на навелу даследчык Г. Паспелаў тлумачыць тым, што назвы жанраў ствараліся стыхійна, а не сістэматычна, і у розных краінах, на розных мовах гэтым тэрмінам часта называлі розны жанравыя формы. У пацверджанне меркавання пра неабходнасць размежавання паняццяў «апавяданне» і «навела» можна прывесці пэўныя жанравызначальныя рысы гэтых літаратурных форм:
- Так, кампазіцыя апавядання, па меркаванню навукоўца Т. Вараб'ёвай, вызначаецца адзінствам часу (пэўны адрэзак жыцця героя), адзінствам месца (падзеі абмяжоўваюцца прасторавымі альбо геаграфічнымі рамкамі), асобай героя. Завязка і развязка апавядання з'яўляюцца крайнімі кропкамі сюжэту і звязаны між сабой паступовасцю падзей. У навеле кампазіцыя вызначаецца цэнтральнай сюжэтнай ідэяй, завязка мае строга вызначанае месца, сюжэтныя этапы раскрываюцца ці асэнсоўваюцца праз развязку. Канец навелы часта варочае да яе пачатку.
- Сюжэт апавядання з павольным апісаннем падзей, для яго характэрна прамалінейнасць. У навеле сюжэт пабудаваны на вострых антытэзах і метамарфозах, часта адсутнічае апісальнасць, характэрна колавая пабудова.
- Пры параўнанні катэгорыі часу трэба адзначыць, што у апавяданні аўтар свабодна аперыруе жыццёвым матэрыялам, таму праблема эканоміі сюжэтнага часу для яго не існуе. Навела часта будуецца на адным эпізодзе (важны, незвычайны момант, пералом у гісторыі характару), у якім адлюстроўваецца вялікі перыяд жыцця герояў; доўгі адрэзак часу перадаецца ўсяго некалькімі эпізодамі.
- Адрозніваюцца апавяданне і навела і па мэтах, якія ставіць аўтар. У апавяданні - паслядоўна выкласці факты, якія звычайна ўжо вядомыя аўтару папярэдне; пазнаёміць чытача з рэчаіснасцю. У навеле ж задача аўтара - сутыкнуць чытача з жыццёвымі фактамі, якія не прадвызначаюць папярэдне наступныя падзеі. Да таго ж, навеле ўвогуле характэрна сцісласць і лаканічнасць, часам абсалютны акцэнт на сутнасную падзейнасць [4, с. 80].
Па меркаванню І. Волкава, ад звычайнага апавядання навела адрозніваецца тым, што сутнасць характару альбо сітуацыі раскрываецца тут не праз яе знешнюю праяву, а раптоўна, нечакана, у выглядзе рэзкага супрацьпастаўлення сутнасці з'яве, сапраўднага зместу характару персанажа яго звычайнаму стану і паводзінам. Такім чынам, прыведзеныя катэгарыяльныя паказчыкі паэтыкі навелы даюць падставу прытрымлівацца думкі аб існаванні двух незалежных жанраў у сусветным літаратуразнаўстве - навелы і апавядання.
Асобна трэба адзначыць, што даследчыкі, якія прызнаюць самастойнасць жанру навелы, вылучаюць у гэтай малой празаічнай формы свае тыпы і мадыфікацыі. Так, літаратуразнаўцы называюць псіхалагічную навелу (Г. Мапасан, Т. Ман), дэтэктыўную (Э. По, А. Конан-Дойль). Рускі даследчык І. Вінаградаў (хаця і лічыць навелу разнавіднасцю апавядання) як сінонім псіхалагічнай навелы ўводзіць паняцце «лірычная навела» (Г. Барт, Дж. Лондан), у рускіх празаікаў вылучае пралетарскую (М. Горкі), гераічную (І. Бабель), камічную (М. Зошчанка). Да таго ж, навукоўцы называюць яшчэ такія тыпы навел, як бытавая, ліра-эпічная, анекдатычная, навела-парадокс, навела-стылізацыя, гратэскна-фантастычная навела і інш. Такая разнастайнасць мадыфікацый абумоўлена двума фактарам. Па першае, як ужо адзначалася, у тэорыі навелы няма адзінага дакладнага вызначэння жанру, а адпаведна і вызначэння яго тыпаў. Па-другое, вышэйназваны разнавіднасці гэтай празаічнай формы вылучаюцца толькі ў творчасці пэўных пісьменнікаў, а не ў літаратуры наогул і, адпаведна, не маюць пад сабой значнай тэарэтычнай базы. Так што пытанне жанравых тыпаў і мадыфікацый навелы, як і вызначэнне самастойнасці і канкрэтнай дэфініцыі гэтай малой празаічнай формы, да гэтага часу застаецца адкрытым як у беларускім, так і ў агульным літаратуразнаўстве.
Асаблівасці беларускай навелы
Калі разважаць пра асаблівасці беларускай навелы пачатку XX стагоддзя, то можна вызначыць пэўныя рысы і асаблівасці. Пры параўнанні сучаснай навелы выяўляецца значны адыход ад узораў жанру часоў Бакачча. У працэсе адаптацыі гэтай літаратурнай формы у розных краінах выявілася нацыянальная спецыфіка жанру. Па вызначэнню А. Шарапа, у беларускім прыгожым пісьменстве навела эвалюцыяніравала ў бок большай эпізацыі і псіхалагізацыі, але арыентацыя на незвычайную падзею, адметны выпадак, напружанае дзеянне засталіся адной з жанравых прыкмет. Імкненне да глыбіні адлюстравання чалавечага быцця накладвае свой адбітак і на форму твора. Навела, як мастацтва сюжэта ў найбольш чыстай форме, часам ўскладняецца апісальнасцю, увагай да дэталі, рэтраспекцыяй, на першы план выносіцца сузіральны, а не дзейны бок чалавечага быцця. У выніку гэтага ускладняецца размежаванне твораў на навелы і апавяданні.
Увогуле, даследчыкамі выяўлена, што ў сучаснай беларускай літаратуры гэты жанр развіваецца ў двух накірунках:
- зварот да першакрыніц, да вызначальных элементаў класічнай паэтыкі;
- узаемадзеянне з жанрам апавядання, што прывяло да мадыфікацыйных утварэнняў: навелістычнага апавядання, апавядальнай гісторыі з навелістычнай асновай, навелы-апавядання.
Беларускай навеле таксама характэрна хранікальнае выкладанне падзей. Твор аднападзейны, мастацкі час і прастора сканцэнтраваны вакол аднаго факта. Навелы пазбаўлены маралізатарства і не ўтрымліваюць павучання, бо па класічнай традыцыі яны павінны «забаўляць» чытача. Але для аўтараў характэрна жаданне нават праз гумар паказаць гісторыю «маленькага чалавека», яго годнасць як асобы. Большасць беларускіх навел мае строгую структуру: экспазіцыя (увядзенне ў сітуацыю), завязка (выпрабаванне персанажа абставінамі), кульмінацыя (выбар шляхоў вырашэння супярэчнасцей), развязка (выснова) [18, с. 85]. Беларускія навелы як правіла не вялікія па аб'ёму, з простай фабулай, дакладнай кампазіцыяй, дынамічным сюжэтам, арыентаваным на цвёрдую канцоўку, нечаканым фіналам, у цэнтры ўвагі адна сітуацыя. Канфлікт большасці твораў выразны, на мяжы выключнасці, такі эфект дасягаецца за кошт узмацнення ролі выпадку, незвычайнасці абставін, вобраза героя, даведзенага да адчаю, сутыкнення камічнага і трагічнага. У цэнтры увагі беларускіх навелістаў як правіла знаходзяцца яркія, пераважна трагічныя моманты жыцця селяніна. «Драматызм навел нярэдка ўзмацняецца ўвядзеннем дзіцячых вобразаў, апісаннем іх пакут і смерці. У праблемна-тэматычным плане навелы вызначаюцца адлюстраваннем беднасці, беспрытульнай старасці, п'янства, хваробаў. Героі паказаны на зломе, часта на мяжы жыцця і смерці, у безвыходных крызісных сітуацыях, якія выяўляюць душэўныя зрухі персанажаў» [13, с. 86]. Акрамя гэтага, у сучаснай беларускай навеле зніжана роля займальнасці, «навізны», «навіны», якія ў класічным варыянце былі жанравызначальнымі паказчыкамі. Цяпер большая ўвага надаецца не падзеі, а філасофска-лірычным разважанням вакол яе ці наогул без яе.
Відавочна, што навела ў пачатку XX стагоддзя падлягала структурным зменам, што прывяло да перакрыжавання ў ёй розных формава-стылёвых прыкмет. І. Шпакоўскі працэс эвалюцыі беларускай навелы бачыць у руху ад класічнай формы з матэматычна выверанай сюжэтнай канструкцыяй да навелы «ўнутранай прыгоды», якая захоўвае вастрыню фабульнай асновы, але з пэўнай увагай да псіхалогіі характару, а ад яе - да навелы, структурна звязанай з поўным перамяшчэннем акцэнту з падзейнасці на перажыванні.
Адна з прыкмет беларускай літаратуры ХХ ст. - прысутнасць сімвалаў-знакаў у мастацкім творы. Асабліва яна характэрна для малых празаічных формаў: абразок, навела, імпрэсія, эцюд, мініяцюра і інш. Гэтыя сімвалы-знакі кампенсуюць адсутнасць разгорнутых літаратурных тлумачэнняў і ілюстрацый, утрымліваюць у сабе скандэнсаваны сэнс. Прысутнасцю такіх сімвалаў пазначана і навела пачатку ХХ ст. Такія знакі-сімвалы прысутнічаюць, на прыклад, у навеле Ядвігіна Ш. «Гаротная» (пытанне «за што?»), Цёткі «Асеннія лісты» ( сімвал - знак крыжа).
Сярод навел пачатку ХХ ст. ёсць прыклад навелы-гутаркі (вышэйназваныя «Асеннія лісты» Цёткі) - кароткага апавядання, якое фіксуе як адзін эпізод з жыцця літаратурных герояў іх разважанні адносна вылучанай імі жыццёвай праблемы (вызначэнне М .Макарэвіч). Ад дзеяння тут прысутнічаюць толькі разважанні як мысленча-маўленчы працэс літаратурных герояў ды рэтраспектыўнага характару пацвярджэнні і ілюстрацыі гэтым разважанням.
Пры аднясенні празаічных твораў да жанру навелы важна пазбегнуць фармалізму: можа атрымацца штучнае «ўцісканне» твора ў акрэсленыя рамкі (малы аб'ём, апісанне незвычайнай падзеі, эпізоду, выпадку, дынамічны сюжэт, кампазіцыйная дасканаласць, драматызм дзеяння, нечаканы фінал, цвёрдая канцоўка і г.д.). Праблема ўскладняецца і тым, што трывалыя пазіцыі апавядання ў беларускай літаратуры прывялі да размытасці строгай навелістычнай структуры. У выніку навела можа мець не ўсе акрэсленыя тэорыяй жанру характарыстыкі. У сувязі з гэтым паўстае неабходнасць пры аналізе твора і вызначэнні яго жанравай прыналежнасці разглядаць у сукупнасці такія важныя паказчыкі, як форма, змест, спецыфіка сюжэтабудовы, тэматыка і праблематыка, творчая індывідуальнасць пісьменніка. Такі падыход дапаможа ў праблеме жанравага размежавання навелы і апавядання і дазволіць пазбегнуць адвольнага, фармальнага надання творам статусу навелы. Варта адзначыць, што ў сучаснай літаратуры дастаткова прыкладаў выдатных навел з усімі адзнакамі жанру: з вострым, часта парадаксальным сюжэтам, адсутнасцю празмернай апісальнасці, кампазіцыйнай адточанасцю, напружаным, драматычным дзеяннем, нечаканай развязкай. Найбольш адпавядаюць акрэсленым адметнасцям навелы «Пяць лыжак заціркі», «Злодзей», «Сон Анупрэя» З. Бядулі, «Злавіў», «Адгукнуўся», «Кантракт» Я. Коласа, «Хадзяка» М .Гарэцкага, «Колька» М. Багдановіча. У гэтых творах сюжэт зведзены да адной жыццёвай падзеі, якая з'яўляецца не проста навіной (навела - ад італ. novella - навіна), а з нечаканай, незвычайнай развязкай навіной ва ўмовах паўсядзённага жыцця як для ўтваральніка асноўнага дзеяння, так і для яго (дзеяння) назіральніка ці саўдзельніка.
Пры выбары жанравызначальных паказчыкаў для адрознення навелы ад апавядання Алена Шарапа прапануе вылучаць спецыфіку мастацкай сітуацыі. У падтрымку гэтага меркавання даследчыца прыводзіць тэорыю Гегеля, з якой вынікае наступнае:
1. аўтар у творы павінен стварыць канкрэтную, вызначаную сітуацыю, г. зн. сітуацыю з пэўнымі супярэчнасцямі;
2. неабходна сутыкненне героя з сітуацыяй, яго рэакцыя, дзеянне, накіраванае на вырашэнне супярэчнасцей;
- 3. у эпасе дзеянне прымае форму падзеі (дзеяння, якое ўжо адбылося);
4. у сістэме гегелеўскіх паняццяў на першым месцы стаіць «сітуацыя», а пасля «герой», «дзеянне», «падзея», пачатковы момант - сутыкненне героя з сітуацыяй.
Дзеля разумення спецыфіка раскрыцця характару ў мастацкім творы навуковец умоўна размяжоўвае мастацкія сітуацыі на групы і тыпы:
- з пункту погляду ахопу часу і прасторы - на кароткачасовыя і працяглыя, лакальныя і маштабныя;
- па спосабу адлюстравання - на праўдзівыя і ўмоўныя;
- па ўздзеянню на персанажаў - «правяраючыя» і характараўтваральныя;
- па сэнсе - тыповыя і нетыповыя, трагічныя і камічныя, звычайныя і незвычайныя, альтэрнатыўныя і завяршальныя, спакойныя і небяспечныя і г.д.
Такім чынам, тыповай і вызначальнай рысай навелістычнага сюжэта, згодна з прыведзенай тэорыяй, з'яўляецца напружанае сутыкненне супярэчнасцей, вычарпанне вострага канфлікту, даведзенага да кульмінацыі (вырашэнне мастацкай сітуацыі). Па меркаванню даследчыцы, сітуацыя - гэта «пачатковая расстаноўка сіл», тыя ўзаемаадносіны характараў і абставін, якія па-мастацку асэнсоўваюцца ў творы, перш за ўсё праз пэўную сюжэтную будову.
Навелы ў творчасці якуба коласа. Гумарыстычныя навелы
Сярод навукоўцаў і даследчыкаў лічыцца, што жанр навелы вымагае ад пісьменніка значнай большага майстэрства, чым вялікія празаічныя формы - раман і аповесць. Як ужо адзначалася, мнагагранны талент Якуба Коласа праявіўся і ў дадзеным накірунку. Выкарыстоўваючы фальклорныя здабыткі, жыццёвы матэрыял, народныя анекдоты і жанры, пісьменнік стварыў цікавыя ўзоры беларускай гумарыстычнай навелы. Творы «Кантракт, «У балоце», «Дзядзькаў сведка», «Чорт», «Трывога», «Выбар старшыні», «Злавіў», «Адгукнуўся» і інш. уяўляюць сабой пацешныя замалёўкі з вясковага жыцця, па-мастацку пераасэнсаваныя анекдатычныя сітуацыі, характэрныя выпадкі і эпізоды. Навелы пазбаўлены маралізатарства і не ўтрымліваюць павучання, яны закліканы «пазабавіць» чытача. Аднак за вонкавай прастатой праступае імкненне аўтара звярнуць увагу на, здавалася б, несамавітых герояў, падкрэсліць, што праз дасціпнасць і гумар «маленькі чалавек» сцвярджае сваю чалавечую годнасць.
Менавіта спроба абароны ўласнай чалавечай годнасці і праява хітрага вясковага гумару паказваюцца ў навеле «Дзядзькаў сведка». Як і характэрна для жанру, у аснову твора лёг незвычайны выпадак - аб'ездчык Барбутовіч падаў у суд скаргу на дзядзьку Марціна за парубку лесу. Развіццё сюжэта вынікае з сутыкнення героя з сітуацыяй, яго рэакцыі, дзеяння, накіраванага на вырашэнне супярэчнасцей. Дзядзька Марцін, ухадзіўшыся з асноўнай працай, вырашае нарыхтаваць дроў на зіму (экспазіцыя навелы, увядзенне ў сітуацыю). Аб'ездчык Барбутовіч, не атрымаўшы ад галоўнага героя абяцанай фундацыі, прыдраўся да парубкі лесу і абвінаваціў дзядзьку Марціна ў тым, што ён незаконна спілаваў дубок дзеля падпоркі дроў (завязка, выпрабаванне героя абставінамі). Атрымаўшы павестку ў суд, персанаж навелы сутыкаецца з праблемай: ён дубок не пілаваў, падпорку проста знайшоў і яму трэба знайсці шлях абараніць сябе ў судзе. Дзядзька вырашае паказаць суддзі дубок-падпорку, які і будзе яго галоўным сведкам (кульмінацыя, выбар шляхоў вырашэння супярэчнасцей).
Вынікам доўгіх падрыхтовак «сведкі», сушкі і аховы дубка, доўгага шляху да мястэчка, чакання у прыёмнай становіцца нечаканая і хуткая развязка: земскі начальнік не стаў нічога слухаць і, нават не зірнуўшы на «сведку», прызначыў галоўнаму герою акрамя штрафу за парубку лесу яшчэ і штраф «за паяўленне ў судзе не ў належным відзе». Выдатны прыклад класічнай, строгай структуры навелы, калі кожны яе этап выдатна раскрыты і праілюстраваны. Пры гэтым, найбольшую частку тэксту займаюць апісанні таго, як дзядзька бярог дубок, клапаціўся, якія надзеі ўскладаў на яго і як сам рыхтаваўся да суда, абдумваючы сваю трыумфальную перамогу. Як адзначалася у тэарэтычнай частцы курсавой работы, для класічнай навелы не характэрны разгорнутыя апісанні. Але ў дадзеным выпадку гэта прыклад перадачы значнага кавалка жыцця персанажа праз невялікі эпізод. Тое, што Якуб Колас засяродзіўся на апісанні менавіта гэтага этапу разгортвання сітуацыі (дзядзькава падрыхтоўка да суда) сведчыць не пра парушэнне жанравызначальных асаблівасцей навелы, а пра жаданне паглыбіць псіхалагізм твора. Гэта той выпадак, калі падобная эпізадычная перадача пэўнага адрэзку жыцця служыць адразу двум мэтам. Па-першае, узмацняе элемент камічнасці ў навеле. Дзядзька Марцін сапраўды верыць, што дубовая падпорка дапаможа яму перамагчы аб'ездчыка ў судзе, аўтар апісвае з якой пяшчотай персанаж ставіцца да свайго «сведкі», размаўляе з ім і ўсім расказвае пра сваю прыдумку. Тым кантрасней выглядае нечакана хуткая, непрадказальная канцоўка. З другога боку, у апісанні стаўлення героя да падпоркі Якуб Колас імкнуўся скрыта паказаць не толькі кемлівасць, знаходлівасць і смеласць селяніна, яго нежаданне здавацца, але і акрэсліць складаны стан сялянства наогул, яго пэўную безабароннасць перад несправядлівасцю. Выдатны прыклад паглыблення псіхалагізму за кошт нязначнага павелічэння апісання, якое не парушыла жанравую цэласнасць навелы, а толькі падкрэсліла яе асаблівасці.
Вясковы анекдатычны выпадак з жыцця пінчукоў з'яўляецца фабульнай асновай навелы «Кантракт». У дадзеным творы няма напружаных падзей, які з'яўляюцца адной з характэрных рыс жанру. Знешняя бесканфліктнасць сітуацыі з напісаннем кантракта сялянамі кампенсуецца элементам пэўнай інтрыгі. Стараста Раман Корань прызначае Міхалку Варэйку, адзінага чалавека, які ўмее распісвацца, пісаць кантракт аб арэндзе рэчкі і тоні. Камічнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што ніхто не ведае, як складаць такі дакумент. Пры гэтым і пісар і стараста імкнуцца паказаць сябе перад аднасяльчанамі адукаванымі, дасведчанымі людзьмі. Міхалка старанна, але марудна і з памылкамі запісвае пачатак кантракта, які надыктоўвае Раман. Але стараста памятае толькі першую фразу, якую некалі выпадкова чуў. І вось тут кульмінацыя ствараецца за кошт інтрыгі, а не дзеяння. Кананічнае развіццё сюжэта навелы ад экспазіцыі да кульмінацыі ў творы строга ўпарадкаванае. І тут праяўляецца талент і майстэрства Якуб Коласа як навеліста. Аўтар стварае кульмінацыю за кошт інтрыгі: як выкруціцца стараста, што прыдумае? На яго пазіраюць аднавяскоўцы, ён павінен пацвердзіць свой статус. Чакае вырашэння сутыкнення героя з сітуацыяй і чытач. Якуб Колас выдатна вырашае гэтую задачу, захаваўшы структуру і жанраўтваральныя асаблівасці навелы. Кульмінацыя і развязка дзеяння - нечаканы, непрадказальны канец -- ідуць так блізка адна да адной, што амаль зліваюцца. У тэксце яны перададзены фактычна некалькімі сказамі: «Старасту асвяціла ўрэшце добрая думка.
-- Ну, і пісар жа з цябе! -- накінуўся ён на Міхалку. -- Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака… Бадай ты згарэў! Ідзіце, хлопцы, дахаты. Прыедзе пісар, дык і напіша…» [7 с. 53]. Вось і кульмінацыя з фіналам. Герой па класічнай схеме навелы сутыкнуўшыся з канфліктнай, вострай для яго сітуацыя прымае рашэння аб дзеянні і тут жа выконвае яго. Пісьменніку па-майстэрску ўдалося бесканфліктнасць, нават у нейкім сэнсе беспадзейнасць дадзенага твора ператварыць з недахопу, адступлення ад формы навелы ў яе відавочны плюс. Сітуацыя ў фінале змяняецца кардынальна, непрадказальна: усю віну за ненапісаны кантракт галоўны герой перакладае на пісара. Якубу Коласу у дадзеным творы ўдалося прадэманстраваць свой талент стваральніка навел з увядзеннем новых элементаў у жанр, з незвычайным спосабам вырашэння мастацкіх задач, пры гэтым захаваўшы рысы класічнай, строгай сюжэтнай і кампазіцыйнай формы з элементамі схаванага павучэння.
Як адзначалася вышэй у тэарэтычнай частцы, для сучаснай навелы, у тым ліку і беларускай, характэрна паглыбленне псіхалагізму. Выдатным прыкладам спалучэння ў адной навеле ў роўных долях псіхалагізму і камізму з'яўляецца «Трывога» Якуба Коласа. Тут больш чым звычайна элементаў апісання, экспазіцыя насычана дэталямі, якія самі па сабе і з'яўляюцца ўвядзеннем ў дзеянне. Усё гэта не характэрна для класічнай мадэлі навелы, але ўкладваецца ў мадэфіцыраваную, сучасную форму жанру. Пачынаецца аповед з пералічэння дэталей - невытлумачаных падзей і знакаў, якія ўзбударажылі вёску і трымаюць яе ў трывозе. І чытач спачатку неўсвядомлена пранікаецца гэтай трывогай. Далей ідзе класічная для навелы завязка - выпрабаванне персанажа дзеяннем. Пісьменнік паступова, з нарастаннем эмацыйнасці знаёміць чытача з тымі страхамі, які прыводзяць галоўнага героя Міколу Гляка ў стан крайняга сполаху. Камічнасць ствараецца за кошт таго, што персанаж пужаецца сваіх уласных шолахаў і гукаў, сам сябе запалохвае. І тут, калі канфлікт героя з сітуацыяй дасягае вышэйшай кропкі, калі Мікола ўжо не можа трываць свайго страху, ён крычыць і, у запале схапіўшы жончыну спадніцу і заткала з коміну, выбягае з хаты. Тут варта адразу адзначыць асаблівасць кульмінацыі. У адрозненні ад папярэдне разгледжаных навел, у гэтым творы кульмінацыя не імгненная, кароткатэрміновая, а вельмі насычаная дзеянне і цягнецца параўнальна доўга.
Так, дзеянне галоўнага героя, якое павінна было б па традыцыйнай схеме развіцця сюжэта навелы стаць спосабам вырашэння канфліктнай сітуацыя, зусім кульмінацыі не спрашчае, а выступае правакатарам. Апантанага Міколу сустракае варта і на яго крык выходзіць у сені з лучынай суседка (дзеянне); убачыўшы водбліск у акне, варта крычыць «пажар» і звоніць у звон (дзеянне); на звон уздымаецца ўся вёска і бачыць у прыцемках Міколу з жончынай спадніцай на плячах і заткалам у руках, яго прымаюць за чорта і узнімаецца вэрхал (дзеянне). Такім чынам, як нарастала ўяўная трывога ад пералічэння аўтарам у экспазіцыі прычын непакою людзей, як усё павялічваўся і павялічваўся страх Міколы ад уласных размоў і шолахаў, так паступова нарастае і нарастае з дзеяння ў дзеянне кульмінацыя. І толькі традыцыйна рэзкая і нечаканая канцоўка пакідае чытача ў задуменнасці : « А назаўтра яшчэ большая трывога павісла над сялом».
Такі фінал навелы трэба прааналізаваць асобна. З аднаго боку, трэба патлумачыць, у чым жа нечаканасць такой канцоўкі, непрадказальнасць. Аўтар па-майстэрску падводзіць чытача да думкі, што раніцай усё людзі будуць альбо кпіць з пужлівасці Міколы, альбо лаяцца з ім за падняты ўначы перапалох. Сам Мікола просіць сына нікому нічога не расказваць, прадчуваючы такі паварот падзей (цалкам лагічны). І тут жа, пасля гэтай просьбы аўтар паведамляе, што вёска яшчэ больш упалы ў стан трывогі. І вось тут на роўных сутыкаюцца камізм і псіхалагізм. З аднаго боку, смешна, што ўсё сяло не зразумела нават, што адбылося ноччу і хто быў прычынай вэрхалу. Падкрэслівае гэты эфект кантраснасць апісання трывогі сяла і «самапужання» Міколы. Але з другога боку, калі зазірнуць крыху глыбей, апусціць камічнасць сітуацыі, то становіцца крыху шкада гэтых цёмных вясковых людзей, якія пужаюцца зусім выдуманых «знакаў», які у простай выпадковасці бачаць прадвесце бяды, няшчасця і па-сапраўднаму ў гэта вераць. Толькі па-сапраўднаму таленавіты пісьменнік, якім з'яўляецца Якуб Колас, зможа так нечакана, і ў то жа час арганічна, спалучыць псіхалагічныя і камічныя элементы ў навеле, захаваўшы практычна ўсе яе жанравызначальныя рысы.
Прыкладам выключна гумарыстычнага твора з'яўляецца навела «Злавіў!» . Як і належыць класічнай форме гэтага жанру, у аснове сюжэту ляжыць адзін анекдатычны выпадак, кароткі займальны аповед, асноўная мэта якога - пазабавіць чытача, без псіхалагізму і павучэння. Галоўны герой - пісар Павал Дурундовіч - заканчвае цяжкі працоўны дзень і з адчуваннем споўненага грамадзянскага абавязку і ў добрым настроі дома кладзецца спаць. «І сон, салодкі сон, з мінуты на мінуту гатоў быў замкнуць яму вочы» [7, с. 110]. І тут адбываецца завязка дзеяння: «Але чуць толькі стаў ён драмаць, як па спіне борздзенька прасунулася маленькая, чорная, жвавая жывёлка…» [7, с. 111]. Сутыкненне з дыскамфортам вымагае ад героя дзеяння. Далей аўтар апісвае як з нарастаючым імпэтам пісар рознымі спосабамі спрабуе злавіць скочку, якая перашкаджае яго заслужанаму сну. Усю малую па аб'ёме навелу дзеянне развіваецца і напружанне нарастае, падводзячы да кульмінацыі, якая, адпаведна для жанру, заканчваецца рэзкім і нечаканым фіналам. Прыціснуўшы рукой на ўласным целе мяркуемую скочку, пісар будзіць жонку і просіць яе запаліць свечку і паглядзець на злоўленага «злодзея». Развязка атрымліваецца нечаканая, непрадказальная і камічная. Лоўля скочкі заняла шмат часу і сіл, а вынікам такога актыўнага і інтрыгуючага дзеяння стала паведамленне жонкі: «Цьфу, дурань, гэта ж бародаўка!» Такім чынам атрымліваецца, што у дадзенай навеле з класічна пабудаванай кампазіцыяй крыху зацягнутая кульмінацыя («злавіўшы» скочку, герой будзіць жонку і тлумачыць ёй, што адбываецца) кампенсуецца і ўраўнаважваецца за кошт выключна хуткай і лаканічнай развязкі. Адным сказам аўтар выдатна заканчвае анекдатычны аповед. Камічнасць сітуацыі Якуб Колас падкрэслівае дастаткова падрабязным апісаннем «ловаў» пісара, з адпаведнымі каментарамі героя: «Бадай вас агонь высмаліў, як вы смаліце!», «А, гад! А пашпарт у цябе ёсць?» і інш. [7, с. 111] Тым больш яркай выступае на кантрасце з падрабязна апісаным дзеянне і зацягненай кульмінацыяй такі яскрава нечаканы і кароткі фінал. Адна фраза выдатна выконвае падвойную ролю - імклівай навелістычнай развязкі і яскравага камічнага элемента, што сведчыць пра значную таленавітасць аўтара і яго майстэрства як празаіка-навеліста.
Вельмі падобнай да папярэдняй па ужытым мастацкім прыёмам і жанравым асаблівасцям з'яўляецца навела «Адгукнуўся». Яна таксама цалкам гумарыстычная, маленькая па аб'ёме, з традыцыйнай навелістычнай кампазіцыяй і нечаканай камічнай канцоўкай, якая заключана ў адным апошнім сказе. Пачынаецца аповед з экспазіцыі-апісання перадсвяточнай ночы. Якуб Колас выдатна перадае атмасферу чакання свята ў сяле, падрыхтоўкі да яго: мужчыны ціха і дружна спяваюць велікодныя песні, усё вакол сведчыць пра трапяткое чаканне свята людзьмі. А селянін Лукаш, стаміўшыся, прыснуў у царкве. І снілася яму, «што плыт ягоны крута заламала ў бераг». І ў кульмінацыйны момант, калі ўсе ў храме хрыстосуюцца, сусед Янка заўважае, што Лукаш спіць, і будзіць яго: «Прачніся, адгукніся! Хрыстос уваскрос! - Лукаш, не прыйшоўшы ў памяць, лыпнуў вачыма і, думаючы, што ён яшчэ на плыце, гукнуў на ўсю царкву: - Піліп! Кідай шырыгу!..» [7, с. 120]. Відавочна, што ў гэтых дзвюх навел шмат паралелей: вельмі невялікі аб'ём, амаль аднолькавая кампазіцыя, лаканічная фраза - развязка, камічнасць падкрэсліваецца кантраснасць апісанняў і сітуацый, у загалоўку абедзвюх навел адно слова (дзеяслоў). Але безумоўна маюць гэтыя творы і важныя адрозненні, індывідуальныя асаблівасці. Так, апошняя навела не мае зацягнутай кульмінацыі, як папярэдні аповед «Злавіў!». Пры адназначнай гумарыстычнасці і забаўляльнасці абодвух твораў, навела «Адгукнуўся» мае рысы псіхалагічнасці. Аўтар вельмі тонка ўплятае ў канву аповеда гісторыю жыцця Лукаша: расказвае пра успаміны і асацыяцыі, якія звязаны ў героя з вясковай царквой, у якой адбываецца дзеянне.
Выкарыстоўваючы характэрны і важны для навелы прыём - паказ у невялікім эпізодзе значнага адрэзку часу - Якуб Колас расказвае нам важнейшыя этапы жыцця героя: смерць бацькоў, шлюб, асацыяцыі з чымсьці добрым і далёкім (магчыма, дзяцінствам) і, канешне ж, праца. Гэты апавядальны эпізод не толькі выдатна лагічна праводзіць чытача ад апісання царквы і свята да тлумачэння, чаму герою снілася праца - плыты. Але і расказвае нам пра жыццё Лукаша, а разам з ім і пра жыццё селяніна наогул, пра ўспрыняцце і працы, і жыцця, і свята. Тут можна нават гаварыць пра некаторы намёк на трагізм, бо ў гумарыстычным аповедзе гэты эпізод на кантрасце ў пэўнай ступені ўспрымаецца менавіта так. Як адзначалася ў тэарэтычнай частцы, схільнасць да паказу трагічных момантаў з жыцця сялян характэрна для беларускай навелы пачатку ХХ стагоддзя. І ў гэтай навеле пісьменнік вельмі ўдала ўводзіць элемент прыхаванага псіхалагізму, нават трагізму ў твор, які ўвогуле вызначаецца як гумарыстычны.
Разгледжаныя вышэй навелы з'яўляюцца ўдалымі прыкладамі для ілюстравання класічных жанраўтваральных рыс гэтай малой празаічнай формы. Так, усе гэтыя творы маюць строгую паслядоўную кампазіцыю «экспазіцыя - завязка - кульмінацыя - развязка», дынамічны сюжэт (часам з нарастаючым эмацыйным альбо дзейсным напружаннем), нечаканую і непрадказальную развязку, усе гэтыя навелы гумарыстычныя, як правіла, з элементамі псіхалагізму. Але, як ўжо адзначалася раней, эвалюцыя жанру навелы ў спалучэнні з элементамі нацыянальнай спецыфікі прывялі да таго, што ўзніклі пэўныя мадыфікацыі гэтай празаічнай формы і, як вынік, размытасць меж строгай навелістычнай структуры, калі твор можа не мець усіх жанравызначальных прыкмет, альбо не адпавядаць ім у поўнай ступені. Ёсць, канешне ж, такія навелы і ў творчасці Якуба Коласа.
Прыкладамі гумарыстычных навел мадыфікаванай формы з відавочнымі рысамі апавядання можна назваць творы «Выбар старшыні» і «Чорт». Абедзве навелы маюць значныя адхіленні ад строгай класічнай кампазіцыі. Пры наяўнасці гумару і камічных элементаў яны не маюць ярка выражанай кульмінацыі і цвёрдай, нечаканай канцоўкі - двух вельмі важных прыкмет жанру. Абодва творы насычаныя апісаннямі і значнымі апавядальнымі элементамі. Навела «Чорт» вызначаецца пэўнай разгорнутасцю аповеду, больш характэрнай для апавядання, наяўнасцю апісанняў і адносна доўгіх дыялогаў. «Выбар старшыні» практычна складаецца з дыялогаў, у творы амаль няма дзеяння. Але калі ў вышэй разгледжанай навеле «Кантракт» аўтар кампенсаваў «бяздзейнасць» інтрыгай і ператварыў першасны недахоп у наватарскі элемент, то у «Выбары старшыні» гэты недахоп так і застаўся не выпраўленым. А ў сукупнасці з элементамі апісання і псіхалагізму, слабымі кульмінацыяй і канцоўкай значна наблізіў твор да формы апавядання. Аб тым, што гэта ўсё ж навела з элементамі апавядання, а не наадварот сведчыць выбар сюжэту аўтарам і яго падача. Прааналізуем гэты твор па прыведзеных у тэарэтычнай частцы пунктах размежавання гэтых жанраў (старонкі 9-10):
- твор мае кальцавую пабудову кампазіцыі, калі развязка вяртае да пачатку твора (завязкі) і такім спосабам тлумачацца сюжэтныя этапы, завязка мае вызначанае месца - усё гэта характэрна для кампазіцыі навелы;
- сюжэт складае адзін выпадак з гісторыі выбараў старшыні, у якім перадаецца пэўны перыяд жыцця герояў, ён (сюжэт) пабудаваны на супрацьпастаўленнях і метамарфозах;
- мэта аўтара не паказаць развіццё падзей, а сутыкнуць чытача з падзеяй, якая не з'яўляецца характэрнай альбо прадвызначальнай.
Усе вышэй названыя рысы сведчаць аб тым, што гэты твор - навела, хаця і насычаная элементамі апавядання. Тыя ж высновы атрымліваюцца і пры аналізе навелы «Чорт». Разгорнутасць апісанняў і дыялогаў, адсутнасць вострай канфліктнасці сітуацыі ўсё ж не перавешваюць прыкмет навелы ў творы: эпізадычнасці сюжэту, абумоўленасці кампазіцыі цэнтральнай сюжэтнай ідэяй, агульнай лаканічнасці твора, незвычайнасці абранага для сюжэту выпадку.
Прыведзеныя прыклады гумарыстычных навел Якуба Коласа сведчаць аб тым, што пры наяўнасці некаторых не зусім удалых спроб пісьменніка выкарыстаць гэтую малую форму прозы, яму ўдалося стварыць выдатныя творы, якія цалкам адпавядаюць усім жанравым асаблівасцям. Да таго ж, пісьменнік часта смела і ўдала спалучаў элементы навелы і апавядання, уводзіў трагічныя і псіхалагічныя эпізоды, заўсёды захоўваючы пры гэтым гумарыстычнасць і камічна
Псіхалагічныя і алегарычныя навелы
Побач з коласаўскім гумарам варта адзначыць і майстэрства псіхалагічнага аналізу пісьменніка, уменне раскрыць драматызм душэўных пошукаў персанажа. Паказальнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца навелы «Адзін», «Малады дубок», «Нёманаў дар». У творах ставяцца важныя пытання грамадскага жыцця, у канфліктных сітуацыях выяўляюцца характары людзей і кожнаму факту даецца належная эстэтычная ацэнка. Знешне сюжэты твораў не складаныя. Так, начальнік міліцыі Сушко («Адзін») вырашае у адзіночку захапіць банду Дубіны, якую міліцыя ловіць ужо працяглы час. І прымае такое рашэнне герой не дзеля ўласнай славы, а толькі таму, што такі спосаб будзе хоць і вельмі небяспечны, але пры дадзеных абставінах найбольш эфектыўны. Міліцыянер смела і адважна, але без бравады і пазёрства, праводзіць адзін складаную аперацыю захопу, затрымаўшы частку банды, адпраўляе у штаб тэлеграму: «Задзержана частка банды. Дубіна забіты. Сушко.» Тэлеграма гэтая была перададзена так: «Задзержана частка брыгады Дубіны. Забіты Сушко» [8, с. 396]. Стварэнне інтрыгі на элеменце недарэчнасці, блытаніны - таксама характэрна для навелы. Такая сітуацыя ўжо робіць эпізод, пакладзены ў аснову сюжэту, незвычайным, не традыцыйным, а значыць - выдатным для гэтага жанру. Даволі просты сюжэт выкарыстоўваецца пісьменнікам для псіхалагічнага раскрыцця героя, яго адданасці справе, смеласці, кемлівасці і мэтанакіраванасці. Гэта прыклад, як праз мастацкую сітуацыю, сутыкненне героя з пэўнымі праблемамі раскрываюцца яго важныя, значымыя рысы, у нейкай ступені ствараецца яго псіхалагічны партрэт. У гэтым творы акцэнт аўтарам рабіўся менавіта на гэта - заблытанасць сітуацыі і раскрыццё ў ёй героя, таму развязка ў навеле дастаткова прадказальная, а кульмінацыя не вельмі напружаная.
Можна выказаць меркаванне, што гэты тлумачыцца мэтанакіраванасцю аўтара пра напісанні твора. Калі галоўнай мэтай гумарыстычных навел было забаўленне чытача, а элементы псіхалагізму ішлі на другім плане і, адпаведна з гэтым, ужывалася больш элементаў стварэння інтрыгі, павелічэння цікавасці чытача. То мэтай псіхалагічнай навелы ў першую чаргу з'яўляецца паказ у пэўнай ступені псіхалагічнага партрэту героя (як у прыведзенай вышэй навеле), альбо драматызму сітуацыі, душэўных пошукаў ці перажыванняў персанажаў і інш.
Дзве навелы «Малады дубок» і «Нёманаў дар», да разгляду якіх мы звернемся далей, часам вызначаюцца навукоўцамі яшчэ як драматычныя. Гэта абумоўлена іх спецыфічнымі рысамі ў сукупнасці з адсутнасцю адзінай сістэмы класіфікацыі відаў навелы (што адзначалася раней). У творы «Малады дубок» галоўны герой селянін Андрэй Плех украў з панскага лесу малады дубок, чым пазбавіў куска хлеба лесніка Максіма Зарубу. Адчуванне віны прыводзіць да нечаканай развязкі сітуацыі: Андрэй выкідвае ў Нёман дубок, прызнаецца Максіму і ў лясніцтве ў сваім злачынстве. На жаль, гэта не вярнула лесніку працу. Просты, але драматычны сюжэт разгортваецца ў значна большым аб'ёме, чым у гумарыстычных навелах. У пэўнай ступені гэта абумоўлена разгорнутасцю апісанняў, больш шырокім паказам душэўных перажыванняў, пакут і думак герояў. Усё гэта неабходна дзеля перадачы трагізму сітуацыі.
Андрэя моцна дапякае сумленне. Спачатку ён перажывае за спілаваны дубок, за парушэнне закону. «А што, калі хто ўдасць яго? Прыедзе ўраднік, стражнікі з аб'ездчыкам і леснікамі, зробяць вобыск і, напэўна, знойдуць у яго дубок» [7, с. 154]. Як бачым, спачатку Андрэя турбаваў больш страх за ўласны лёс, боязь адказнасці перад законам. Паралельна аўтар паказвае нам перажыванні і турботы лесніка. Максім таксама баіцца пакарання за недагледжаны лес, не ўпільнаваны дубок. «Увесь гэты дзень, цэлы вечар і ноч не меў Максім супакою. Нават есці не хацелася яму. Нейкі страх і трывога душылі яго» [7, с. 151]. Такім чынам бачна, што аўтар стварае такую канфліктную сітуацыю, якая вымагае перажыванняў і дзеянняў ад абодвух герояў. І Колас выдатна перадае гэтае становішча персанажаў. Драматызм сітуацыі ў тым, што ўчынак аднаго патрабуе вырашэння праблемы ад абодвух, толькі напрамкі гэтага вырашэння у персанажаў розныя: Максіму як лесніку трэба вырашыць, схаваць прыкметы злачынства ці павініцца і «падставіць» уласную галаву. А Андрэю трэба вызначыцца ў сваіх адчуваннях, ён разрываецца паміж сумленнем, страхам перад пакараннем і першаснай радасцю, што завалодаў такім выдатным дубком, з якога выйдуць добрыя колы. Пісьменнік у канфліктнай, праблемнай сітуацыі прымушае герояў раскрыцца, праявіць свае чалавечыя, характэрныя якасці. У псіхалагічных навелах традыцыйная кампазіцыя жанру рэалізуецца крыху па іншаму. У дадзеным творы няма экспазіцыі, чытач адразу даведваецца пра дзеянне, якое і паслужыла завязкай - гэта словы Максіма: «Ну, украў, ну ссек, хай цябе ліха сячэ; ды не рабі ж ты на здзек чалавеку, не рабі так, каб кожнаму кідалася ў вочы тваё злачынства, гіцлю!» [7, с. 150] Адметна, што экспазіцыя, увядзенне ў дзеянне, у гэтай навеле ідзе пасля. Аўтар даволі падрабязна расказвае, як і чаму было здзейснена гэтае злачынства. І тут важна два моманты. Першае - гэта удаласць такой пабудовы, яна спрыяе лепшаму разуменню, чаму такая звычайная (для вясковага жыцця) сітуацыя вырубкі аднаго дрэва выклікала такія складаныя пачуцці і перажыванні ў герояў. І вось тут трэба адзначыць другую асаблівасць падачы інфармацыі. Такі парадак падачы інфармацыі - спачатку паведамленне аб дзеянні, і толькі пасля аповед пра прадгісторыю дзеяння - выдатна акцэнтуюць увагу чытача на першаснай праблеме, тлумачаць драматызм сітуацыі. Справа ў тым, што завязкай паслужыў не проста выпадак з жыцця селяніна і ляснічага, а злачынства. Аўтар свядома падкрэслівае менавіта такую трактоўку падзеі праз перастаноўку месцамі элементаў кампазіцыі. І Андрэй, і Максім успрымаюць тое, што адбылося, як злачынства. І менавіта адсюль, з гэтага вызначэння і вынікаюць іх перажыванні і пакуты. Адзін здзейсніў злачынства і баіцца пакарання, другі павінен яго схаваць, каб пазбегнуць пакарання.
Пісьменнік выдатна паказвае псіхалогію герояў, іх страхаў. У выніку перажыванняў і пакут сумлення Андрэй выкідвае дубок, тым самым спрабуючы зменшыць сваю віну ўжо не за само злачынства, а за тое, што праз яго страціў працу ляснік. Максім, у сваю чаргу, не змогшы схаваць злачынства, ідзе на канфлікт з аб'ездчыкам і страчвае працу. Кульмінацыяй навелы з'яўляецца прызнанне Андрэя. Сустрэўшыся з былым лесніком, убачыўшы яго прыязнасць да сябе, селянін не вытрымлівае пакут сумлення і ва ўсім прызнаецца і, стрымаўшы сваё слова, ва ўсім прызнаецца ў лясніцтве. Для псіхалагічнай навелы характэрна эмацыйна напружаная кульмінацыя, але не такая хуткая і кароткая, як у гумарыстычных навелах, што, аднак, у дадзеным жанры не з'яўляецца недахопам. Традыцыйнай для навелы з'яўляецца нечаканая развязка, яка выдатна падкрэслівае драматызм твора. Прызнанне Андрэя, якое так пакутліва нараджалася, такі не дапамагло вярнуць працу Максіму. Пасля нечаканага фіналу навелы ў чытача застаецца адчуванне расчаравання, безвыходнасці. У творы актуалізавана праблема маральных правоў і абавязкаў чалавека ў грамадстве. Пры гэтым паняцце дабра і зла страчваюць сваю абсалютную непарушнасць. Схільнасць героя да самааналізу і імкненне разабрацца ў матывах уласных учынкаў праз выпрабаванне асяроддзем і абставінамі - гэты факт падставы да аднясення вобраза Андрэя Плеха ў разрад псіхалагічна індывідуалізаваных. Сам твор з'яўляецца своеасаблівым прыкладам стылёва адметнага коласаўскага псіхалагізму, звязанага перш за ўсё са шматмернасцю характараў герояў.
Подобные документы
Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.
курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012