Сістэма вобразаў у зборніку "Казкі жыцця" Я. Коласа

Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2015
Размер файла 43,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Глава 1. Гісторыя стварэння і вывучэння зборніка “ Казкі жыцця”

Глава 2. Праблема жанрава -стылёвага вызначэння

Глава 3. Вобразная сістэма “ Казак жыцця”

Заключэнне

Літаратура

Дадатак 1

Дадатак 2

Уводзіны

Зборнік Я.Коласа “Казкі жыцця” лічыца адным з найбольш цікавых і загадкавых твораў беларускага класіка. Гэты зборнік - вынік пяцідзесяцігадовай эвалюцыі духоўнага свету і літаратурнага майстэртва аўтара. “Казкі жыцця” вызначаюцца складанай змястоўна-тэматычнай праблематыкай, шматзначнай вобразнай сістэмай, адметнай і неардынаранай жанравай структурай.

Агульная тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб'ектыўнага і усебаковага аналізу зборніка “Казкі жыцця” і ў савецкі перыяд, і сучаснымі даследчыкамі вызначае актуальнасць дадзенай тэмы. Неабходнасць новага падыходу да разгляду неардынарных ў жанрава-стылевай адметнасці твораў звязана і з дастаткова доўгім панаваннем меркавання аб невялікай колькасці або адсутнасці ўвогуле ў беларускай літаратуры савецкага часу твораў інтэлектуальнай прозы.

У сувязі з гэтым мэты нашага даследавання звязаны з апісаннем асноўных тэндэнцый і падыходаў у гісторыі вывучэння зборніка Я.Коласа ”Казкі жыцця”, вызначэннем яго жанрава-тэматычнай і вобразнай адметнасці. У працэсе даследавання твораў неабходна было вырашыць наступныя задачы:

Прачытаць і прааналізаваць зборнік “Казкі жыцця” Я.Коласа;

Вывучыць літаратурна-крытычны матэрыял па дадзенай праблематыцы;

Асвятліць асноўныя тэндэнцыі вывучэння зборніка ад пачатку 20 стагоддзя і да сучаснасці;

Выявіць спецыфіку такіх жанравых формаў як апавяданне, народная казка, прытча;

Прааналізаваць асаблівасці жанравай структуры “казак жыцця” ў параўнанні з традыцыйнымі формамі апавядання, казкі, прытчы.

Вызначыць тэматычныя межы апавяданняў з улікам інтэрпрэтацыі рознымі даследчыкамі ;

Апісаць вобразную сістэму зборніка апавяданняў.

Аб'ектам вывучэння сталі апавяданні са зборніка “Казкі жыцця” Якуба Коласа, прадметамі вывучэння з'яўляюцца жанравая структура, тэматыка, вобразная сістэма апавяданняў зборніка.

У ходзе работы выкарыстоўваліся наступныя метады: тэарэтычны, гістарычна-параўнальны, статыстычны.

1. Гісторыя стварэння і вывучэння зборніка “ Казкі жыцця "

Якуб Колас - адзін з найвыдатнейшых пісьменнікаў ХХ стагоддзя, класік беларускай літаратуры. Пісьменнік, які закладваў асновы беларускай літаратуры, вызначаў яе “чалавеказнаўчы” змест. Працуючы ў розных жанрах прозы, паэзіі, публіцыстыкі, ён фарміраваў традыцыі рэалістычнага, сацыяльна-філасофскага, інтэлектуальнага напрамакаў у маладой савецкай літаратуры.

Толькі на працягу 20 - х гадоў быў выдадзены зборнік вершаў “Водгулле”, напісаны цэлы шэраг апавяданняў, асобнай кніжкай выйшлі алегарычныя апавяданні” Казкі жыцця ”, завершаны паэмы “Новая зямля” і “Сымон Музыка”, напісана аповесць “На прасторах жыцця”, надрукавана аповесць “У палескай глушы”. Пазней - “Дрыгва”, “Адшчапенец”, закончана трэцяя частка трылогіі “На ростанях”.

Якуб Колас у сваёй творчасці стаў прадаўжальнікам традыцый чалавеказнаўства, пачатых у сусветнай літаратуры такімі аўтарамі як Анарэ дэ Бальзак, Ч.Дзікенс, Л.Талстой, Ф.Дастаеўскі і інш. Самыя вялікія дасягненні пазнання чалавека звязаны з рэалізмам, ў цэнтры твора якога заўсёды павінен стаяць чалавек, а перадача падзей патрэбна настолькі, паколькі яны дапамагаюць выяўляць характары людзей. Рэалістычны паказ жыцця няўхільна прыводзіў пісьменніка да асэнсавання такіх фактаў, якія немагчыма было зразумець, не прызнаючы адноснага характару ўзаемапераходаў і барацьбы супрацьлегласцей. У сваіх творах Якуб Колас выступае дапытлівым, уважлівым назіральнікам за жыццём, глыбокім знаўцам чалавечай натуры. У адной са сваіх “казак жыцця” “ ён пазначыць: “Трэба памятаць, што бадай кожная рэч мае два бакі: паказныя і праўдзівыя” (“Адзінокае дрэва”). Глыбокі, аб'ёмны паказ рэчаіснасці, разуменне і павага да чалавека любога гатунку, спроба разабрацца ў заканамернасцях і выпадковасцях лёсу сталі вызначальнымі рысамі мастацкай манеры беларускага песняра, адзнакай прафесійнага ўзроўню ўжо ў самых першых апавяданнях. Найвышэйшага ўзроўню мастацкага абагульнення творчасць беларускага песняра дасягнула ў зборніку алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”.

Першая казка “Дудар” датуецца 1906 годам, а ўжо ў 1907 годзе з'явіліся “Жывая вада” і “У балоце”. Гэтыя першыя спробы стварэння “казак жыцця” будуць перарваныя турэмным зняволеннем, якое перашкаджала пісьму, але яно не забараняла пісьменніку думаць і разважаць. Падзеі буржуазнай дэмакратычнай рэвалюцыі 1905 - 1907 гадоў глыбока хвалявалі класіка, выклікалі цікавасць да характару рэвалюцыі, таму яго першыя казкі разглядалі рэвалюцыю як адзіны сродак працоўных у іх барацьбе за карэннае змяненне ўмоў свайго жыцця.

Можа быць, менавіта вызваленне з астрогу паспрыяла стварэнню шэрагу выдатных”казак” - “Адзінокае дрэва”, “Зло - не заўсёды зло”, “ Кажух старога Анісіма” (усе - 1912 г.), “На чужым грунце”, “Камень”, “Хмарка”, “Балотны агонь”, “Чыя праўда ?” ( усе - 1913 г.), “Асінае гняздо” (1914 г.). Ужо ў згаданых творах выявілася адметнасць структуры , надзвычай багатыя змястоўна - выяўленчыя магчымасці “казак ”, як філасофска -алегарычных твораў, здатных ставіць самыя складаныя праблемы маральна - этычнага, грамадска - палітычнага, быційнага характару. Але вырашаюцца яны не сродкамі пісьма, якія ўласцівы сацыяльна - бытавой прозе , а ў адпаведнасці з прыродай алегарычнага жанру, дзе вобраз не звязаны з канкрэтным гістарычным часам, рэгіянальнымі ці нацыянальнымі асаблівасцямі. Ён мае абагульняючае значэнне, нясе ў сабе шматзначны сэнс.

Менавіта ”казкі” 1912 - 1913 гадоў паказалі спецыфічна - непаўторны, казачна - жыццёвы каларыт, адкрыццё новага жанру, устойлівы комплекс выяўленча - стылявых прыёмаў і фарб, характэрных для казак жыцця.

У паслякастрычніцкі час праблематыка “казак” узбуйнілася, паглыбілася. Паступова Я. Колас пачынае ўспрымаць іх не як асобныя творы, часткі цыкла, а як самастойны літаратурны твор, дзе кожная напісаная ў розны час “казка” стала асобнай старонкай філасофскіх роздумаў не над побытавымі з'явамі, а над эпахальнымі праблемамі быційнага характару. Трэба адзначыць, што гэту кнігу аўтар будзе пісаць на працягу амаль паўстагоддзя. Надаючы многа ўвагі агульнай канцэпцыі і ідэі твора, структуры зборніка. Так, рыхтуючы выданне 1956 года Колас выкрэсліў апавяданні “ У балоце”, “ кажух строга Анісіма”, “У чым іх сіла”, якія не зусім адпавядалі жанравай прыродзе “Казак жыцця”, алегарычных твораў глыбокага філасофскага зместу і дапоўніў кнігу “казкай” “Дудар”. Выкрэсленыя апавяданні змешчаны як своеасаблівы дадатак для таго, каб наглядна паказаць, як ішоў працэс выпрацоўкі, ўдасканальвання гэтай адметнай, наватарскай жанрава - стылёвай формы, якая не мае аналагу ў еўрапейскай мастацкай прозе.

Паслякастрычніцкія казкі: “Кучаравае дрэва” (1925 г.), “Залаты прамень”, “Хвароба” (1927 г.), “Над прасторамі зямлі” (1928 г.) яскрава адлюстравалі наспелыя праблемы часу, цяжкасці ў эканамічнай, гаспадарчай сферы, у вырашэнні нацыянальнага пытання, у галіне культуры. Алегарычная форма давала пісьменніку большую свабоду ў выказванні ўласных меркаванняў.

Цікава адзначыць тое, што пры канчатковай выпрацоўцы кампазіцыі “казак жыцця” менавіта як самастойнага твора, аўтару не трэба было істотна перакампаноўваць напісаныя ў розныя гады “казкі”, бо кожная з іх адпавядала пэўнаму этапу светапогляда і духоўна - інтэлектуальнага развіцця пісьменніка паводле свайго зместу і праблематыкі. Мэтай Коласа з'яўлялася захаванне, кампазіцыйнае замацаванне гэтай адпаведнасці. І калі мы суаднясем змест “казак” з часам іх напісання, дык убачым, што яны ўяўляюць своеасаблівую кардыяграму інтэлектуальна - духоўнага жыцця пісьменніка - мастака.

Канцэптуальна зборнік “Казкі жыцця” пачаў складвацца ў паслякастрычніцкі час ў 20 - я гады, у эпоху “другога” Адраджэння ў нацыянальнай гісторыі і культуры, у час вострых і гарачых дыскусій па пытаннях аб шляхах развіцця мастацтва савецкай эпохі. Таму, з'яўленне эксперыментальных, неардынарных твораў у Якуба Коласа, якія пазней атрымаюць назву “ Казкі жыцця ”, можна патлумачыць з аднаго боку і ўсеагульным творчым задорам, разняволеннем літаратуры, актыўным імкненнем да смелага эксперыменту. З другога боку, Я. Колас у гэты перыяд ужо лічыцца “класікам” сярод маладых і апантаных літаратараў, да яго адносяцца як да адным з самых аўтарытэтных майстраў слова, які мае сваю адметную манеру пісьма, свой непаўторны стыль. З гэтага пункта погляду, з'яўленне эксперыментальных, неардынарных у жанравых адносінах твораў ніяк не супярэчыць творчай эвалюцыі беларускага пісьменніка. Зварот пісьменніцкай думкі да алегарычна-сімвалічнага засваення рэчаіснасці не з'яўляецца адыходам ад “традыцыйнага рэчышча”, а наадварот, своеасаблівым паглыбленнем на іншы ўзровень ўспрыняцця і разумення жыцця і творчасці.

Гісторыя алегарычнай прозы бярэ свой пачатак ад біблейскіх тэкстаў, твораў даўняй беларускай літаратуры, народных паданняў і легенд. Непасрэдна пісьмовы вопыт старажытнасці быў перарваны, але падмуркам для станаўлення новай беларускай літаратуры стала глеба вуснай народнай творчасці з яе выдатна распрацавай вобразна-жанравай сістэмай, мастацка-стылёвымі сродкамі, якія былі акумуляваныя міфалагічнай традыцыяй. Такая прамая і апасродкаваная сувязь была ўскладнена “новай літаратурнай традыцыяй, якая ператварылася з дапамогай шматлікіх эстэтычных напластаванняў, якія былі прыхаваныя публіцыстычнай надзённасцю мастацкага вырашэння “агульнанародных жыццёвых праблем” [1, с. 127]. Міфалагічная традыцыя не проста істотна трансфармавалася, відазмянялася, але і набывала абсалютна іншую ўнутраную якасць, іншы функцыянальны напрамак, які скіроўваў у плоскасць псіхалагічнага дзеяння, якое раскрывала бездань чалавечых пакут, гора, няшчасця, трывог і перажыванняў, спрыяла пошуку шляхоў да лепшай будучыні і прыватнага чалавечага шчасця.

Магчыма, з разуменнемі трасфармацыі гістарычнага літаратурнага вопыту, Якуб Колас, выдатны і тонкі знаўца народнай мудрасці, літаратурных здабыткаў беларускай, рускай і іншых літаратур, пачне стварэнне свайго зборніка. З вялікай цікавасцю і хваляваннем пісьменнік чакаў рэакцыі чытачоў, калег-літаратараў, крытыкаў на творы адразу пасля выхаду ў свет першых апавяданняў.

Першыя спробы літаратурна-крытычнай ацэнкі новых твораў беларускага песняра былі зроблены ўжо ў 20-я гг. Трэба заўважыць тое, што рэакцыя на творы бала неадназначная. З аднаго боку, крытыка 20 - 30 гадоў амаль зусім не заўважала твораў “нашаніўца” з - за традыцыйнасці іх зместу, з другога боку, было заяўлена пра з'яўленне і існаванне ў беларускай літаратуры алегарычнай прозы.

Адным з найбольш актуальных і спрэчных момантаў у абмяркоўванні стала пытанне пра магчымыя мастацка - літаратурныя вытокі жанру. У артыкуле “Мастацкая проза Якуба Коласа” Уладзімір Дубоўка зацікавіўся сувяззю “казак жыцця” з фальклорам. Паводле яго ідэі, сувязь зборніка з народнай паэтыкай падтрымліваецца толькі ”адсутнасцю вышуканасцей у мове, багаццем параўнанняў і народных выслоўяў” [ 4, с. 113 ]. Такім чынам, гэты беларускі літаратуразнавец звязаў творы Коласа са знешнімі, а не ўнутрана - жанравымі прыкметамі фальклорных казак.

Пазней, гэтым пытаннем цікавіўся і Юрый Бярозка, але ўслед за папярэднім даследчыкам сцвярджаў: “Коласавы казкі нельга збліжаць з народнаю казкаю. Коласавы казкі не з'яўляюцца далейшым літаратурным развіццём вусна - казачных традыцый і з'яўляюцца прадуктам іншага літаратурна - стылёвага асяроддзя”[ 4, c. 109 - 110 ].

Гэта былі першыя спробы выявіць жанрава - літаратурныя вытокі Коласавых казак жыцця. Тое, што гэтыя творы лічацца самабытнымі і арыгінальнымі і тое, што яны не маюць непасрэдных аналагаў ў гісторыі сусветнай літаратуры, стала ледзь не аксіёмай. Нават да сённяшняга дня ніхто дакладна не выявіў іх літаратурна - мастацкія вытокі. Цікавым з'яўляецца аспект, выразна звязаны з рамантычнай асновай “казак жыцця”. Іх “можна, калі не поўнасцю, то ў значнай ступені аднесці да твораў тыпова рамантычных, ” [ 4, с. 96 ] - пісаў у сярэдзіне 20 - х гадоў Ю. Бярозка. “Рэчы, што складаюць “казкі жыцця”, адметныя ад іншых навел Я. Коласа алегарычным паралелізмам будовы. За першым вонкавым, што непасрэдна ўспрымаецца і разгорнуты ў канкрэтных вобразах, сэнсам ”казак” ёсць другі апасродкавы сэнс, ёсць паняцце, суджэнне, этычны, філасафічны, грамадска - палітычны тэзіс [ 4, с. 97].

“Шукаючы літаратурных прататыпаў “Казак жыцця”, можна зайсці вельмі далёка”, што з ”Казкамі жыцця” магчыма параўноўваць толькі некаторыя рэчы Ядвігіна Ш., нагадваючы, што яго творчая праца і праца Коласа адбывалася, уласна кажучы, адначасна”, што “асноўнымі сваімі адзнакамі алегарычныя навелы Ядвігіна Ш. знаходзяцца на іншых за Коласавы навелы літаратурна - стылёвых шляхах [ 4, с. 113 - 114 ].

Такім чынам, нягледзячы на нязначную колькасць прац у беларускім літаратуразнаўстве да вайны, што вельмі трывожыла Я. Коласа, у гэты час была створана свая сістэма ацэнак эстэтычных вартасцей зборніку, які крытыкамі быў названы “зашыфраваным дзённікам”. апавяданні “Казкі Сапраўды, праблема жанравага вызначэння Коласавых твораў вельмі цікавая і спрэчная. Некаторыя даследчыкі лічаць “ Казкі жыцця” алегарычнымі апавяданнямі, некаторыя - казкай. А сам Колас- канкрэтна называе жанр тэкстаў як “казка жыцця”. На нашу думку гэта пытанне прынцыповае, бо колькасць твораў, аднесеных самім Коласам да гэтай жанравай структуры змянялася на працягу і працы над зборнікам, і увогуле ўсёй творчаці беларускага песняра. Так, напрыклад некаторыя казкі былі выключаны са зборніку ў агульнай рэдакцыі (гэта ўжо пазначалася раней). А выдатнейшая рамантычная паэма “Сымон - музыка”, якая вырасла з аднолькавай мастацкай задумы, спачатку нават мела падзагаловак “Казка жыцця”, т.ч сам аўтар адносіў яе да канкрэтнай групы твораў. Такія ваганні аўтара далі падставы да вызначэння рамантычнага характару ўсяго зборніку. Паколькі паэма ”Сымон-музыка” - рэч рамантычная і ў той жа час, паводле першапачатковага аўтарскага вызначэння, - казка жыцця, можна дапусціць, што і самі “Казкі жыцця” - твор рамантычны, тым больш, што ў іх лёгка заўважыць элементы рамантычнага пісьма. Заўваажыў такую аналогію і беларускі даслетчык Ю.Бярозка. Але на думку іншых крытыкаў даваеннага перыяду, ёсць у меркаванні літаратуразнаўцы і супярэчнасці. Па - першае, сам Якуб Колас ад жанравага вызначэння “Сымона - музыкі” як казкі жыцця ў канчатковым выніку адмовіўся. Мабыць таму, што адчуў, што гэты твор па мастацка - творчай адметнасці прынцыпова нешта не тое, каб аднесці яго да группы казак жыцця. Пакінуў за гэтым творам азначэнне “паэма”.

Цікавасць абагульненняў Ю. Бярозкі пра жанравую асаблівасць Коласавых алегарычных навел у тым, што яны даюць падставы звязваць пошукі ў жанры празаічнай алегорыі з агульнымі пошукамі пісьменніка,

Па - другое, само супярэчанне вынікае з сутнасці алегорыі як эстэтычнай катэгорыі ў яе гістарычным развіцці. Таму Ю. Бярозка і звязваў казкі жыцця з рамантызмам, што і лічыць алегорыю найбольш характэрнай прыкметай рамантычнага абагульнення рэчаіснасці. А на самой справе, алегорыя як форма эстэтычнага жыцця была ўласціва і літаратурнаму антычнаму свету. І на самым апошнім этапе развіцця мастацкага слова, у тым ліку і літаратуры рэалістычнай, як форма эстэтычнага асэнсавання рэчаіснасці яна канчаткова не ўступіла сваіх пазіцый.

У некаторых працах аб творчасці Коласа праводзяцца паралелі паміж “казкамі жыцця” і баснямі Крылова, алегорыямі Салтыкова - Шчадрына, Горкага. Але сам Колас адмаўляе такі пункт гледжання. Крытык Юрый Бярозка расказвае: “ Аднойчы я запытаў ў Канстанціна Міхайлавіча:

- Што з'явілася ўзорам для “казак жыцця”, творы якіх пісьменнікаў?

- Крытыкі больш майго ведаюць, - з усмешкай адказаў Якуб Колас. - Яны звычайна падкрэсліваюць, што я ішоў услед з Крыловым, Салтыковым - Шчадрыным або Горкім. А я ні за кім услед не хадзіў і не іду, а сам як думаў - так і пісаў. І мае казкі зусім не падобныя да казак Шчадрына або Горкага. А калі шукаць узоры, то шукайце іх хутчэй у беларускай народнай творчасці. У народа я вучыўся выказваць свае думкі.

Потым паэт развіваў сваю думку далей:

Вам жа, безумоўна хочыцца ведаць аб літаратурных паралелях, я прызнаюся, што ў маладосці я вельмі цікавіўся літаратурай балканскіх народаў. У адной нейкай пісьменніцы, зараз не памятаю яе прозвішча, нешта падобнае я сустракаў. Але гэта было даўно” [ 3, с.205 ].

Такім чынам можна зазначыць, тое, што прац па дадзенай праблематыцы было створана не так многа і літаратурная крытыка да вайны не змагла належным чынам прааналізаваць ні ідэйна - тэматычны, ні жанравы, ні стылёвы бок “Казак жыцця”.

У пасляваенны час было працягнута вывучэнне зборніку, напрацоўка сістэмы адзнак эстэтычных вартасцей “Казак жыцця”. У гэты час пра казкі жыцця пісалі А.А.Семяновіч, Ю.С. Пшыркоў, Л.І. Фіглоўская, Л.Чабатароў, Н.С.Перкін, І.Я.Навуменка, Дз.І.Гальмакоў, В.А. Каваленка, А.А.Лойка, К.Р.Хромчанка, В.В.Каладзінскі, В.П.Жураўлёў. Некаторыя з іх адвялі каментарыям да казак жыцця старонку - другую ў шырокім даследаванні, нехта раздзел, а іншыя - спецыяльна напісаным артыкулам.

Адным з першых, хто ў беларускай літаратуры засяродзіў увагу на праблеме вывучэння казак жыцця з пункту гледжання станаўлення мастацкага стылю прозы Я. Коласа кніга “Стыль прозы Я. Коласа) быў Дз.І. Гальмакоў.

Не менш цікавую праблему паставіў В.П. Жураўлёў. Гэта было пытанне аб праблеме ўплыву ўмоўнасці казак жыцця на рэалістычную мастацкую традыцыю (арт.”Праблема мастацкай умоўнасці і коласаўская традыцыя”).

Менавіта ў пасляваенны час актуальнасць набыла праблема сацыяльна - філасофскай сутнасці загадкавага жанру. Над гэтым пытаннем працавалі многія раней прыгаданыя даследчыкі. К.Р. Хромчанка праявіў сябе як даследчык ідэйна - мастацкага зместу казак жыцця дакастрычніцкага часу. У час пасля вайны было зроблена нямала новых назіранняў, выяўлены новыя аспекты вывучэння.

Трэба сказаць, што цёмных месцаў у вывучэнні жанру з гадамі не зменшылася, а наадварот, стала больш. Ва ўсякім разе ўсведамленне таго, што такое казка жыцця як літаратурны жанр, адкуль яна ўзялася, якое яе прызначэнне ў сістэме творчых жанраў літаратуры, застаецца ледзь не на тым жа ўзроўні высветленасці, які быў дасягнуты літаратуразнаўствам у 20 - я гады. Сучасныя даследчыкі і не ставяць пытання пра мастацкі феномен алегарычных апавяданняў Коласа, ва ўсякім разе рэдка, што падвяргаюць сумненню, аспрэчваюць.

Яшчэ нядаўна гаворка пра наватарства ў сэнсе мадэрнісцкага падыходу ў творчасці Я. Коласа падалася б недарэчнай і дзівацкай, калі звярнуць увагу на пэўную рацыянальнасць і рэалістычную ўгрунтаванасць спадчыны вялікага эпіка, на беларускі традыцыяналізм. Але з апошняга досведу беларускага літаратуразнаўства, з прац В. Каваленкі, І. Навуменкі, Л.Тарасюк, Е. Лявонавай, І. Багдановіч, Ю. Максімовіча, А. Манкевіча вынікае, што традыцыяналізм у нашым пісьменстве звязаны не толькі з такімі накірункамі, як рэалізм або рамантызм. Геній той, хто можа пераадолець эпоху і той, хто здольны рухацца менавіта ў традыцыйны напрамак. Адкрыццё або ўвасабленне эпохі з'яўляецца прызначэннем талента ў літаратуры. І айчынная літаратура не пазбегла ўплыву мадэрнізму, яна працягвала рухацца і аднаўляцца паводле агульнаеўрапейскай парадыгмы, менавіта элементы новага, нетрадыцыйнага падыходу праявіліся найлепшым чынам у алегарычным зборніку “Казкі жыцця”.

2. Праблема жанрава-тэматычныга вызначэння зборніка “Казкі жыцця” Я.Коласа

класік беларускі літаратура савецкі

Час напісання “Казак жыцця” - гэта перыяд станаўлення мастацкай прозы ў беларускай літаратуры і перш за ўсё жанру апавядання. Сам аўтар з'явіўся адным з найбольш таленавітых пачынальнікаў нацыянальнай прозы. Алегарычна - філасофская навела заняла досыць віднае і прыкметнае месца як па глыбіні ідэйнай напоўненасці, так і па дасканаласці мастацкай формы. Такая форма ўяўляла сабой спалучэнне двух пачаткаў - казачнага і рэальнага. Толькі алегарычная форма змагла б даць пісьменніку большую свабоду ў выказванні сваіх уласных меркаванняў. Алегорыя - надзвычай цяжкі і своеасаблівы сродак мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якім у дасканаласці валодалі і валодаюць толькі самыя выдатныя майстры мастацкага слова. Таму такімі простымі і даступнымі нам з'яўляюцца байкі І. Крылова і К. Крапівы, казкі Салтыкова - Шчадрына і М. Горкага. Перад Я. Коласам як мастаком слова стаяла надзвычай адказная задача: у алегарычных вобразах адлюстраваць складаныя з'явы грамадскага жыцця, выказваць свае погляды на ўзаемаадносіны людзей, паказаць іх філасофскія і маральна - этычныя ўяўленні. Аўтару патрэбна было намаляваць не толькі тую ці іншую карціну, але і дабіцца такой яе выразнасці, каб у чытача само сабой узнікла ўражанне праўдападобнасці, быццам сапраўды героі навел здольны размаўляць паміж сабой і выказваць важныя думкі. Калі б аўтару не ўдалося гэтага дасягнуць, то ўсякая гутарка аб мастацкасці твора была б зусім беспрадметнай. А так, перад намі сапраўды не проста звычайныя алегарычныя апавяданні, а надзвычай самабытныя самацветы беларускай мастацкай прозы.

Пашырэнне апавядальных межаў адбылося за кошт выкарыстання складанай стылістычнай базы, сімбіёзу жанраў. Што тычыцца стылістычнага адзінства, то тут можна заўважыць напаўненне рэалістычнай сюжэтна-структурнай базы элементамі рамантычнай стылістыкі (сімвалы, алегарычны паралелізм), вобразамі фальклорнай паэтыкі, публіцыстычнай скіраванасцю. У жанравых адносінах найбольш выразна можна выявіць спалучэнне народнай казкі і прытчы.

Народная казка стала як бы вонкавай структурай, фармальна-сэнсавай асновай выкладу матэрыялу. Такі знаёмы і зразумелы для чытача выклад матэрыялу, меў вартасную вагу і для самога аўтара, які з надзвычайнай пашанай адносіўся да скарбаў народнай мудрасці. У гэтай кнізе дзейснымі асобамі з'яўляюцца прыродныя стыхіі, праявы, рэчы, звяры, птушкі. Усе вобразы для нас знаёмыя, прыемныя, няма нічога прыдуманага і фантастычнага, нечага нерэальнага. Тут аўтар прадстае перад намі сапраўдным рэалістам, і падкрэслівае нам тое, што чалавек - гэта частка прыроды. Па - першае, прыродныя вобразы не падлягаюць алегарычнаму расчытанню, не ўяўляюцца персаніфікаванымі адбіткамі праяў сацыяльнага жыцця або псіхалогіі чалавека. Па - другое у казках няма кардынальнай лініі паміж станоўчымі і адмоўным героямі, зноў жа гэта разуменне таго, што ўсё ў жыцці складана, усё знаходзіцца ў сваім дыялектычным адзінстве.У сваіх літаратурных алегарычных навелах Якуб Колас выкарыстоўвае многія прыёмы, уласцівыя народным казкам . У прыватнасці, у канцы твора ён часта ўвасабляе мастацкую думку ў форме маральна - этычных вывадаў і падагульненняў, што вынікаюць са зместу твора. Пісьменнік тонка адчувае тое, што літаратурная казка можа ўвабраць у сябе шырокі і мнагастайны спектр сімволіка - алегарычных элементаў і адыграць дзейсную ролю ў пераходе мастацкай думкі ад агульнай і ў нечым прыблізнай інтэрпрэтацыі той або іншай жыццёвай з'явы да больш канкрэтных, аргументаваных, дакладных і строгіх аналітычных рашэнняў. Жанр казкі дапамагае аўтару намеціць новыя сацыяльна - псіхалагічныя і філасофска - эстэтычныя павароты ў асвятленні тэмы. Але ёсць тут і адрозненне: пісьменнік амаль што не выкарыстоўвае ў сваіх творах народныя казкавыя зачыны і ўстойлівыя выразы. У казках вельмі шмат гісторый, выпадкаў, сюжэтаў. Усе казкі - падзейныя, дынамічныя. Апавядальнік карыстаецца праслоенасцю непаспешнымі і летуценна - элегічнымі , часам усмешлівымі развагамі - заўвагамі. Вось ён пачынае апавяданне: “Калі вы скажаце, што гэта не праўда, а байка, дык я запытаюся: а дзе тая мяжа, што аддзяляе праўду ад выдумкі? І ці не бывае так, што выдумка ходзіць , як праўда, а чыстую праўду лічаць за выдумку?” Аўтар вельмі шмат разважае, пранікае ў асаблівасці псіхалагічнага ўспрыняцця з'яў. Як і ў любым апавяданні, Колас - казачнік разгортвае сюжэт, сутыкае герояў ў дзеяннях і спрэчках, насільвае драматычнае дзеянне: яно пружыніцца, як у навеле, і мы ледзь паспяваем за гэтым дзеяннем, за думкамі аўтара, за яго вывадамі і новымі ідэямі. Прычыны канфлікту тут аўтар ўсебакова абгрунтоўвае, а не толькі канстатуе факты, так, як гэта робіцца ў народных казках. Якуб Колас няшмат ужывае ў сваёй працы прыказак і прымавак, але іх ён бярэ найбольш значна абагульненыя. Напрыклад, у аснову казкі “Жывая вада” пакладзена прымаўка “Вада і камень прабівае”. А прыказка “ Вада і агонь - усяму сіла” дапамагае лепш зразумець толькі што прыгаданае апавяданне і такія творы, як “Вадаспад”, “Крыніца”, “Балотны агонь”, “Адзінокае дрэва”.

Для “казкі жыцця” Я. Коласа характэрны высокі ўзровень абагуленасці, усеахопнасці праблематыкі. Зашыфраваная алегарычная форма дазволіла аўтару выказаць свае думкі смела, разгледзець самыя важныя пытанні, закрануць самую актуальную тэматыку.

Сённяшнія даследчыкі,напрыклад Васючэнка, як было сказана раней, набліжаюць творчасць Коласа да творчасці рамантыкаў і бачаць у гэтым сімвалісцкае мысленне. Усе сімвалы ў казках выдзяляюцца сваёй варыянтнасцю, шматзначнасцю, няпэўнасцю, незавершанасцю, напрыклад вобразы Хмаркі і Крынічкі. Пры гэтым цікава тое, што думка стацца размытай і бясплённай, калі не вылучаецца хаця б якая падказка, не даецца “ключ “ да загадкі, з дапамогай якога можна было б расчытаць паэтычны шыфр. У “ Казках жыцця” ў якасці такога кода паўстае вобраз Кнігі жыцця, якая пішацца самой прыродай. Кніга згадваецца Гарой у казцы “Крыніца”: “Эх, Любачка! Ты яшчэ мала жывеш на свеце і шмат чаго не цяміш, блазніца. А я, стоячы тут з незапомных часоў, навучылася бачыць тое, чаго не бачыш ні ты сама, ні гэтыя пышныя і крыху надзіманыя дубы, ні наогул усе большыя і меншыя тутэйшыя жыхары. Толькі людзі, і то не ўсе, а самыя сталыя, самыя разумныя з іх, што пільна і пранікнёна ўглядаюцца ў кнігу жыцця зямлі, могуць трошкі разабрацца ў гэтых справах”. Аўтар хоча, каб чытачы зразумелі, што хаваецца пад гэтай Кнігай, вызначыць, што такое Чалавечы лёс - кніга прыроды, ці гэта боскае стварэнне, ці толькі цуд прыроды, або яго вышэйшае дасягненне. Мы назіраем тыпалагічнае збліжэнне коласаўскай прозы з творамі тых прадстаўнікоў сімвалізму, якія таксама спрабавалі змяніць прадметнае існаванне вобразам тэксту, універсальнай кнігі ( французскія паэты - сімвалістыЮ Леанід Андрэеў, Леся Украінка і інш. ). Тут мы можам зрабіць вывад аб вітальнасці (жыццёвасці ) сімволікі Я. Коласа.” Пры гэтым трэба вылучыць кніжны, культурны чыннік у творчай манеры майстра”[ 5, с. 28 ] . Змест Кнігі закрыты, шмат у чым эзарытычны . Толькі “трошку разабрацца” у ім могуць дасведчаныя людзі, што паказвае на недастатковасць чыста рацыянальнага падыходу да таямніцаў прыроды. Вельмі цяжка вызначыць чаго ў казках больш - мяккага лірызму, летуценнай элегічнасці, казачна - таемнай атмасферы, афарыстычнай элегічнасці ці ўсмешлівых інтанацый, гратэску, іранічнага, шаржавага пачатку, парадыйна - гуллівых характарыстык, рэмарак для дзеяння, дыялогаў і інш. Гэтым сінтэтычнасць казак не вычэрпваецца, бо тут прысутнічае і стэхія іроніі і гумару, шаржу. Наогул, алегарычнасць становіцца месцамі нават калючай, хоць і з твару Коласа - апавядальніка звычайна ніколі не знікае паблажлівая ўсмешка. “Першыя “Казкі жыцця” , як зазвычай, маюць шчаслівы канец, дзе дабро перамагае зло, канфлікт у іх згладжваецца ці пераносіцца ў іншую светасузіральную плоскасць”[ 6, с 63 ] .

Шматўзроўневасць ва ўспрыняцці сэнсу і зместу апавяданняў прадвызначаецца і зваротам да жанравай структуры прытчы. За нескладаным побытавым сюжэтам, як правіла, схавана шмат праблем і пытанняў, якія хвалююць аўтара. У гэтым сэнсе творы Коласа не з'яўляюцца тэкстамі для забавы, як народныя казкі, а створаны мэтанакіравана з разлікам на дасведчанага чытача і на яго высокі ўзровень. Недасведчаны чытач можа зразумець толькі знешні бок падзей, вонкавую праблематыку.

Трэба адзначыць, ято ў савецкім літаратуразнаўстве дастаткова доўгі час многія апавяданні зборніка “Казкі жыцця” лічылі найперш водгукам на рэвалюцыйна-вызваленчыя змены ў дзяржаве, звярталі ўвагу найбольш на сацыяльна-палітычнай праблематыцы. Адной з падстаў такога меркавання стаў новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры, з пачаткам яго супалі і першыя гады творчага шляху Я. Коласа, як вядома, быў выкліканы падзеямі буржуазна - дэмакратычнай рэвалюцыі 1905 - 1907 гадоў. Яны глыбока ўсхвалявалі пісьменніка, выклікалі вялікую зацікаўленасць да характару рэвалюцыі, гэта мы адчуваем як ва ўсёй творчасці класіка, так і ў “Казках жыцця”.

Набалелыя грамадскія праблемы хвалявалі Коласа ў той час, калі ў друку з'явіліся першыя навелы - казкі гэтага цыкла - “У балоце” (1907), “Жывая вада” (1907) і інш. Разважанні пісьменніка аб шляху рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства звязаны з яго разуменнем ролі народных мас у гісторыі. Характэрна, што гэта думка выказваецца ўжо ў адной з першых навел - “У балоце” па свайму характару адносіцца да твораў сатырычнага напрамку. Гэта - сатыра на самадзяржаўныя парадкі ў Расіі ў перыяд сталыпіншчыны. Крытыкі сцвярджалі, што пытанне аб уладзе аўтар вырашае з пазіцыі шырокага дэмакратызму. Толькі згуртаваны народ можа павесці жыццё краіны па шляху абнаўлення і прагрэсу. Аўтар адмаўляе “волю аднаго”, неабмежаваную ўладу, якая прыносіла вялікую шкоду грамадству. Становішча пануючых класаў Колас параўноўвае са становішчам паноў з доляй сарказму, паны па сваёй нерастаропнасці і няведанню дарогі трапілі ў балота, адкуль ніяк не могуць выбрацца, бо разумныя парады мужыкоў, што прыйшлі на дапамогу, не слухаюць, а самі нічога не могуць прыдумаць. Непрымальным аўтар лічыць лад, пры якім адны жывуць, каб панаваць, мець уладу над большасцю і прымушаць іх служыць сабе. Вось і шэршні ( “Асінае гняздо”, 1914) лічылі сябе гаспадарамі над працавітымі пчолкамі і мошкамі, прыціскалі іх і часта забіраліся ў пчаліныя вуллі, каб паласавацца плёнам іх рупнай працы. Канцоўка “казкі” гучыць даволі лагічна: “Згінуць восы і шэршні, спакойней будзе на свеце”.У тым жа плане цікавая таксама казка “Азінокае дрэва” (1914). Асноўная яе думка заключаецца ў тым, што народ можа разлічваць у эпоху рэвалюцыйных пераўтварэнняў толькі на свае ўласныя сілы. Казка папярэджвае працоўных ад веры ў фальшывых прыяцеляў народа з лагера эксплуататарскіх класаў, якія заўсёды ў перыяд рэвалюцыйных бур пакідаюць народ і становяцца ў рады яго адкрытых ворагаў.

Мараль аўтара мае глыбокі сэнс і павучальны характар. Чалавек не павінен цярпець над сабой здзекі і толькі скардзіцца на пакуты і несправядлівасці. Варожай сіле трэба супрацьпаставіць сілу аб'яднанага працоўнага люду. Апошні павінен быць сам гаспадаром уласнага лёсу.

У казцы “Жывая вада” (1907) народная рэвалюцыя разглядаецца савецкімі крытыкамі як адзіны сродак працоўных у барацьбе за карэннае змяненне ўмоў свайго жыцця. Думка класіка, выказаная ў алегарычнай форме, ясная: народная рэвалюцыя разбурае толькі старое, несправядлівае, новым, прагрэсіўным сілам няма чаго баяцца яе. Погляд пісьменніка рэзка супрацьстаяў буржуазна - памешчыцкім канцэпцыям аб тым, што народная рэвалюцыя знішчае ўсялякую культуру. Стары лад скоўваў нармальнае развіццё грамадства, і толькі знішчэнне гэтага ладу вызваляе сілы грамадства. У казках дакастрычніцкага перыяду неаднаразова падкрэсліваецца думка пра тое, што рэвалюцыя - якасна новая з'ява ў жыцці грамадства, калі пасіўны пратэст мас пераходзіць у адкрытую барацьбу супраць старога ладу. Наогул, вопыт рэвалюцыі 1905 - 1907 гадоў, вопыт трох буржуазна - памешчыцкіх дум паказаў шырокім народным масам Расіі, што палепшыць умовы свайго жыцця яны могуць толькі шляхам рэвалюцыйнай барацьбы.

У “Казках жыцця” неаднаразова падкрэсліваецца думка пра тое, што”самае маленькае знаходзіцца ў блізкай сувязі з самым вялікім”[ 7, с. 517 ]. Такая своеасаблівасць заўважаецца ў казках, напісаных у дарэвалюцыйны перыяд, і асабліва ў сімволіка - алегарычных навелах, што з'явіліся ў паслякастрычнцкі час.

Сучасныя ж даследчыкі лічаць, што ўнутраная арыентацыя аўтарскай ідэі скіравана ў сферу злабадзённай сацыяльнай, філасофскай праблематыкі, бягучых і вечных маральна - этычных пытанняў. Чалавек і радзіма, чалавек і прырода, чалавек ва ўзаемаадносінах з прыродай, калектывам, з разуменнем праўды і няпраўды, дабра і зла, справядлівасці і несумленнасці, адкрытасці і крывадушнасці - вось тыя пытанні, якія ставіць і вырашае аўтар у “Казках жыцця”, ён палемізуе з усякімі спробамі адысці ўбок і ўхіліцца ад іх удумлівага асэнсавання і вырашэння.Чалавек і прырода - адзінае цэлае, знітаванае спрадвеку. “І ніхто няхай не забывае, што ён частка вялікай прыроды”, - гаворыць аўтар у казцы “Вадаспад” (1915).

Ужо пасля рэвалюцыі далягляды пісьменніка пашыраюцца і ў сувязі з гэтым становіцца больш разнастайнай тэматыка алегарычных навел. Дваццатыя гады - час вострых і гарачых дыскусій па пытаннях аб шляхах развіцця мастацтва савецкай эпохі. Якуб Колас беспамылкова адчуў змены ў літаратурна творчым жыцці нашай краіны, адчуў небяспеку, якую неслі нацыянальнаму мастацтву прыхільнікі дагматычна ўспрынятай навізны, змагары за ультрарэвалюцыйную літаратуру. Небяспека была ў тым, што носьбіты “шырокіх даляглядаў”, агалошваючы лозунгі - “вечны рух, вечны пераход з аднаго месца на другое”, - адрываліся ад рэальных запатрабаванняў жыцця. Іхнія тэорыі маглі высушыць літаратуру, зрабіць яе мёртвай. Адмаўленне ад класічнай спадчыны, намаганні розных псеўданаватараў “скінуць Пушкіна з карабля сучаснасці” або высакамернае жаданне маладнякоўцаў пайсці “ ў рожкі са старымі” не адлюстроўвалі важнейшых тэндэнцый эпохі, а былі толькі накіпам у бурным літаратурным жыцці паслякастрычніцкага часу. Якуб Колас казаў: “ Шлях песняра да вяршынь мастацтва і ўсеагульнага прызнання - гэта шлях грамадзяніна, які мужна выступіў у абарону свайго народа і роднай краіны, змагаўся за іх свабодуінезалежнасць, дбаў пра іх веліч і славу”.

Казка “Гусі” (1921) - гэта напоўнены аптымізмам заклік не страчваць веры ў высокія ідэалы, заклік гартаваць сілы дзеля іх ажыццяўлення. Аўтар ўслаўляе нястрыманае жаданне “чарады гусей” дабрацца да запаветнага зялёнага вострава на далёкай рэчцы, куды спрадвеку імкнулася іх душа, дзе “былі іх думкі, жаданні”. Востраў увасабляў спрадвечную мару пакрыўджаных - пазбавіцца ад комплексу сіроцтва, адрынутаснасці, мець Бацькаўшчыну, маці - Радзіму.

Пра ролю літаратуры ў жыцці народа разважае аўтар таксама ў навелах “Кучаравае дрэва” (1925), “Над прасторамі зямлі” (1928), прысвечаных Змітраку Бядулю і Цішку Гартнаму. Пасля Кастрычніка пісьменніку асабліва зразумелай стала класавая роля рэлігіі. Рэзка паэт крытыкуе рэлігію ў казцы “Залаты прамень”, напісанай ў 1927 годзе. “Тры казкі напісаў Колас у 1927 годзе, і ўсе яны - аб рэвалюцыі, роздум у яе дзесятую гадавіну ( “Залаты прамень”, “Хвароба”, “На ўсё ёсць прычына”)”. [ 8, с. 155 ].

Высмейваючы кар'ерысцкія тэндэнцыі ў асяроддзі пэўнага кола дзеячаў мастацтва, класік адначасова асуджае тыя нездаровыя з'явы, калі ўзвышэнне і падзенне таго ці іншага чалавека абумоўлена зусім не яго здольнасцю і працай, а густамі і настроямі ўплывовых асоб. Пры такіх абставінах мастацтва не можа паспяхова развівацца, таму што сапраўдным талентам у такіх абставінах заўсёды зачынена дарога. Д. І. Гальмакоў адзначаў : ”Казкі жыцця” з'явіліся вынікам глыбокага роздуму пісьменніка над складанымі пытаннямі гістарычнага развіцця, спробай асэнсаваць і вырашыць шматлікія філасофскія праблемы рэчаіснасці”[ 9, с. 158 ] .

Праз увесь зборнік праходзіць скразная ідэя - ідэя высокай грамадзянскасці. Настойліва і паслядоўна, без надакучлівай дыдактыкі пісьменнік сцвярджае, што найвышэйшае прызнанне чалавека - быць грамадзянінам сваёй Айчыны, верным сынам роднага краю. Характар вырашэння праблемы грамадзянскай і сацыяльнай самасвядомасці дае ўяўленне аб разуменні паэтам ролі чалавека інтэлектуальнай працы ў сацыяльна - гістарычным працэсе грамадства. Высокі грамадзянін для аўтара - гэта чалавек, які мае абавязкі, абавязкі для сям'і, сваёй будучыні, будучыні дзяцей, Радзімы.

Цэлы шэраг маральна-этычных праблем узнімаецца ў зборніку. Гэта і праблема узаемадносін людзей ў грамадстве, стасункі бацькоў і дзяцей, пытанні выхавання, выбар жыццёвага шляху, канфлікту пакаленняў ішмат іншых. Адным з найбольш цікавых прадстаўляецца пытанне аб шчасці ў жыцці.

У чым заключаецца гэта шчасце і што такое “шчасце” наогул? Амаль кожная з казак закранае той або іншы бок гэтага пытання. Праблема шчасця і сэнсу жыцця не новая. У той ці іншай форме яна ўзнімалася кожным сур'ёзным мысліцелем. Але Колас не дае гатовых рэцэптаў, а як бы пазначае тыя складнікі, без якіх жыццёвае шчасце не зможа здзейсніцца. Напрыклад: “Не можа быць большага шчасця, як адчуваць кожны момант, што ты волен, можаш рабіць, што захочаш”, “шчасце гэта мудрасць”, “шчасце залежыць ад хараства”, “каб быць шчаслівым, то трэба каб і жывот пустым не заставаўся”, “шчасце - гэта гармонія таго калектыву, да якога ты належыш”, ”у кожнага чалавека сваё жыццё, свій талент і сваё шчасце”, “хто сам шчаслівы, таму здаецца, што і ўсе шчаслівы…”. За гэтымі развагамі паўстаюць больш глабальныя пытанні: ці для шчасця нараджаецца чалавек, ці павінен ён яго заслужыць, ці трэба змагацца за шчасце і мн. іншыя. Так, у казцы “Што яны страцілі” аўтар падкрэслівае, што персанажы яе страцілі сваё шчасце, бо толькі марылі аб ім, але не змагаліся за яго.

Толькі дасведчаны і дапытлівы чытач здолее ўзняцца да анталагічнай праблематыкі твора. Думаецца, што такому мудраму і цікаўнаму аўтару як Я. Колас, надзвычай важна: ці зразумеюць чытачы тое, што схавана за вонкавай абалонкай сюжэту, ці зразумеюць яны казкі так, як разумее аўтар іх сам, ці разгадаюць самыя ўважлівыя “зашыфраваны код” У якасці першай падказкі да расшыфроўкі зместу і сутнасці “Казак жыцця” прапануецца вершаваны ўступ:

Не ў аднэй толькі нашай душы

Зерне ёсць хараства -

Аб ім казку складае ў цішы

Колас, нівы, трава,

Не ў адным толькі сэрцы людзей

Іскра праўды гарыць -

Аб ёй песню пяе салавей,

Аб ёй рэчка журчыць.

У той песні, шырокай, як свет,

Чутны ветры і гром.

Дык прымі ж ты прывет,

Свет бязмежны, мой дом.

Выяўленне злучанасці быцця і небыцця - у цэнтры казак жыцця. Гэтым вершам запевам да твора, Колас паказаў сваё разуменне гэтай злучанасці, разумнасць, цягу да хараства і праўды не толькі чалавека але і самой прыроды. Пры чытанні твора з'яўляецца ўражанне прысутнасці спагадлівага настаўнік, які з добрай усмешкай, уважліва назірае за ходам чытацкага ўспрыняцця, і як вопытны і мудры педагог разумее, што не кожнаму ў жыцці

“Казкі жыцця” робіць выдатнай з'явай жыцця у нашай літаратуры тое, што ўсе навелы гэтага зборніка вызначаюцца кампазіцыўнай стройнасцю, лагічнай суладнасцю ўсіх частак і кампанентаў, дакладнасцю і выразнасцю мовы, маляўнічасцю моўнага жывапісу. Тут ёсць асаблівая прастата, якая звычайна ўласціва выдатным творам мастацтва. Дух таго часу пісьменніку дапамагло перадаць стыхія народнай мовы, фразеалогіі, першароднасць і своеасаблівасць ужывання лексікі, сінтаксічных канструкцый. Новыя сюжэты ў адзіных Коласавых варыянтах прымушаюць даследчыкаў фальклору шукаць шляхі да вытокаў старажытнага казкавага ядра, бо яно пэўным чынам уплывала на светапогляд першабытных людзей і садзейнічала ім ў першапачатковым пазнанні таямніц навакольнага свету. У гэтым сэнсе творчасць Якуба Коласа заўсёды была невычэрпнай крыніцай для вучоных - даследчыкаў розных напрамкаў. ”Мовазнаўца заўсёды знойдзе ў творах паэта скарбы народнай беларускай мовы, філосаф - нямала сапраўды філасофскіх праблем” [ 2, с.76].

“Казкі жыцця” пашырылі жанравыя межы беларускай мастацкай прозы, што падкрэслівае выключную змястоўнасць “малой” празаічнай формы. Увогуле, у алегарычных апавяданнях адразу заўважаюцца багатыя магчымасці жанравай структуры, дзе дамінуе сімвалічна - алегарычная вобразнасць , элемент казачнасці, мастацкай умоўнасці. Коласавы алегорыі дапамагалі пісьменнікам спасцігаць сакрэты адлюстравання рэчаіснасці ў шырокім, абагульняючы плане, раскрываць думку праз падтэкст.

3. Вобразная сістэма “ Казак жыцця” Я. Коласа

класік беларускі літаратура савецкі

Героямі Коласавых казак з'яўляюцца дрэвы і птушкі, нежывыя прадметы [ гл. Дадатак 2 ], а таму чытача неабходна адпаведным чынам эмацыянальна настроіць, каб яму не здавалася недарэчная размова разнастайных прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету. Кожны герой казак стварае пэўны асацыятыўны вобраз, гэта звязана са шматвяковымі народнымі традыцыямі і ўяўленнямі. Так, дуб сімвалізуе мужнасць, вечнасць жыцця, крумкач - увасабленне чагосьці трагічнага, матыль - легкадумнага, свіння - носьбіт такіх рыс, як абмежаванасць і тупасць. Белая Хмарка, што пакінула свой край і асудзіла тым самым сябе на бадзянне па шырокім свеце, увасабляе людзей “перакаці - поле”, якія страцілі свае карані, згубілі Бацькаўшчыну. Само адухаўленне абумоўлена перш за ўсё творчымі задачамі. Даўняй літаратурнай традыцыяй з'яўляецца алегарычны прыём паэтычнага адлюстравання навакольнага свету.

У плане сказанага мае цікавасць вобраз Хмаркі ( “Хмарка”, 1913 ), які ўвасабляе сабой лёс той часткі інтэлегенцыі, якя ставіла сябе над народам, была глухой да яго патрэб і жаданняў.

Калі нам звярнуцца да больш ёмістага вобразу, дык гэта будзе вобраз ветру. Ён займае адметнае месца ў літаратурных казках жыцця, дзе мы бачым элементы казкі, алегоры і прытчы. У народных казках аб раслінах, стыхіях, гэты вобраз амаль заўсёды выступае як выразнік усемагутнай сілы. Менавіта вобразу ветру надаецца перавага ў казцы “Мароз, сонца і вецер” [ 10, с. 288 ] . Чалавек кланяецца перш за ўсё ветру, бо ён можа абараніць яго ад сонца і марозу.

У алегарычных апавяданнях Коласа вобраз ветру набывае новае мастацкае і сэнсаванне і напаўненне, хаця ён таксама надзелены ўсемагутнай сілай - “цар усяго свету”. Калі гэты “цар” узлуецца, то можа “нарабіць такой шкоды і такога разбурэння, што і за два тыдні не ачухаешся.” А можа і наадварот, - прагнаць хмары, ачысціць неба і паветра ад “смугі, дыму і туманаў” і сказаць сонцу, каб грэла расліны і дрэвы і ўсё жывое назямлі, або нагнаць хмары, “калі зямлі і рознаму стварэнню патрэбен быў дождж” ( “Адзінокае дрэва”, “Цвіркун”).

Колас узяў ідэю ўсемагутнасці ветру як своеасаблівага распарадчыка прыродных з'яў, калі ёсць неабходнасць падкрэсліць і выдзеліць некаторыя станоўчыя і адмоўныя якасці ва ўчынках людзей. Напрыклад, у апавяданні “Цвіркун” вецер выступае не толькі як усемагутны ўладар прыродных змен, але ён яшчэ і “найбольшая і важнейшая асоба сярод мясцоага жыхарства”, якая можа за нішто ўзвысіць, а потым нечакана знізіць, а можа зняважыць таленавітую асобу. Колас падкрэслівае, што ў ветру, як “важнай” асобы, “няма стрыманай сталасці”. І тут жа пісьменнік вельмі дарэчы прыводзіць адразу дзве народныя прымаўкі, якія даволі ўдала характарызуюць такіх асоб: “у яго сем пятніц на тыдні” або “ў галаве яго вецер ходзіць”. А ў апавяданні “Адзінокае дрэва” вецер паказваецца як фальшывы прыяцель дрэва, “хітры і злы шалахун, валацуга, які толькі языком менціць і туды і сюды, але не гаворыць праўды, а замазвае вочы рознымі байкамі”.

Зусім іншая характарыстыка надаецца ветру ў апавяданні “Што лепей ?”. Тут падкрэліваецца яго аптымістычны настрой, яго разважлівасць, якая іншы раз можп быць злоснай кпінай. А вось у апавяданні “Зло - не заўсёды зло” Колас характарызуе яго больш сціпла і памяркоўна, бо тут ён выступае як мудры дарадца, а не толькі як жартаўнік і штукар, які “баламуціць дубовых сынкоў”.

Аўтар надзяляе гэту стыхію прыроды “псіхалагічнымі” уласцівасцямі, характэрнымі для чалавека. Па гэтай прычыне гэты вобраз становіцца шматзначным і значным і ў плане сімвалічным. Вецер часцей за ўсё у алегорыях сімвалізуе і непастаянства ва ўчынках і дзеяннях. Іншы раз пісьменнік пазбаўляе яго права быць галоўным распарадчыкам прыродных з'яў.

Пра агонь у “казках жыцця” гаворыцца як пра рэальную з'яву, але ў кожным новым творы гэты вобраз набывае новае сімвалічнае значэнне. Найбольш пастаянным, нязменным аб'ектам у прыродзе з'яўляецца сонца, якое можа загадаць ветру, каб нагнаў хмары (“На чужым грунце”). Сонца сімвалізуе радасць, пяшчоту, цеплыню і дабрату і разам з тым праўдзівасць і вернасць. Гэтыя ўстойлівыя сімвалічныя значэнні за вобразам сонца былі замацаваны яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Аўтар упэўнены ў тым, што правільны шлях у жыцці яму будуць заўсёды асвятляць сонца і яркія агні агняцвету. Колас сцвярджае гэтым самым непарыўную сувязь сонца і агню. Энергія агню першабытнымі людзьмі асацыіравалася і атаясамлівалася з сонцам.

Калі казаць пра вобраз вады ў апавяданнях, то гэты вобраз таксама набывае шматзначнасць. Пісьменнік у апавяданнях “Вадаспад” і “Крыніца” падкрэслівае думку, што кропелькі расы - гэта тая самая вада, якая бруіцца ў крыніцы, цячэ ў рэках, шуміць і льецца ў вадаспадзе. Вада можа ператварыцца ў тысячы дажджынак і становіцца ракой. Яна, як самае пашыранае рэчыва ў прыродзе, знаходзіцца таксама, як і вецер, у бясконцым руху. Відаць, не выпадкова ў названых творах аўтар акцэнтуе ўвагу на кропельках расы, дажджынак, якія сімвалізуюць вечны рух і абнаўленне ў прыродзе і ў той жа час становяцца як бы сімвалам гаючасці ад душэўных і цялесных ран.

Вобраз расы Колас бярэ з народнай творчасці. Напрыклад, у адной народнай казцы пра Праўду і Крыўду [ 11, с. 443 ] гаворыцца, што Крыўда не давала есці Праўдзе. І кожны раз, калі тая прасіла есці, Крыўда выколвала ёй вочы. Але Праўдзе зноў адчыніўся свет, калі яна абмыла твар кропелькамі расы. Гэтымі дэталямі, узятымі з казак, Колас хоча сказаць нам, што раса “адкрыла вочы” і гары і птушцы - плісачцы. Для іх абедзвюх адкрылася праўда. Надзею на гаючасць расы ўскладвае паранены воін, аб якім спяваецца ў салдацкай песні. Каб выжыць ад крывавых ран, ён бярэ расу і на сэрцайка лье. У апавяданні “Жывая вада” Колас супастаўляе кропелькі расы з людскімі слязамі, якія “перапоўнілі неба і паліліся назад на зямлю”. Слёзы ажыццявілі зямлю, цяжка нават уявіць, колькі патрэбна выліць слёз, каб ажывіць зямлю. Гэты сюжэт нагадвае нам казку пра ўсенародную плынь супраць прыгнятальнікаў.

Вера ў магічную, жыватворную сілу вады не пакідае чалавека ўжо многія мільёны гадоў. І сёння, нягледзячы на значныя дасягненні навукі і тэхнікі, можна іншы раз сустрэць людзей, якія нібыта ўмеюць “чытаць па вадзе” чалавечы лёс. У народнай творчасці вобразу вады надаецца асаблівае значэнне. Вада сімвалізуе ачышчэнне ад усяго закарузлага, замшэлага і нікчэмнага. Але яна сімвалізуе і прасвятленне і ажыўленне ў прыродзе ўсяго таго, што асуджана на пагібель.

Цікавым і нетыповым, больш разнастайным з'яўляецца вобраз дрэва. Гэты вобраз вельмі часта сустракаецца ў Коласа, і кожны раз гэты вобраз выглядае па - рознаму ( Казкі “Адзінокае дрэва”, “Кучаравае дрэва”, “Стары лес”, “Як птушкі дуб ратавалі”, “Чыя праўда?” ), а наогул мы разумеем, што дрэвы - гэта сімвал жыцця, роду. Крона дрэў - гэта нашы дзеці, а карэнне - гэта наш радавод і нашы продкі.

Можна зрабіць вывад , што пісьменнік звяртаўся да народнай паэзіі не як да этнаграфічнага матэрыялу, а як да жывых і актуальных вобразаў, якія валодалі вялікай сілай уздзеяння на чытачоў. Я. Колас чэрпаў з гэтых абсягаў не толькі асобныя элементы, але іншы раз - тэмы і сюжэты. Пісьменнік разглядаў паэтычную творчасць свайго народа як сродак рэальнага пазнання жыцця. дадзена узняцца да вышынь. Усё гэта з'яўляецца своеасаблівым паглыбленнем у традыцыю, узыходжаннем да іншага ўзроўню разумення мастацкай творчасці як адлюстравання быцця чалавека, пошуку шляхоў да духоўнай і маральнай дасканаласці, спробы высвятлення агульначалавечых законаў існавання.

Заключэнне

Зборнік Якуба Коласа “Казкі жыцця” ствараўся на працягу амаль паўстагоддзя. За гэты час аўтар напісаў трыццаць тры казкі, але не усе яны увайшлі у канчатковы варыянт зборніка, які быў выдадзены ў 1956г. Кніга гэтага года была дапоўнена казкай “Дудар”, а апавяданні “У балоце”, “Кажух старога Анісіма” і “У чым іх сіла” - выключаны. У некаторых сучасных выданнях іх змяшчаюць дадаткова, каб наглядна паказаць, як ішоў працэс выпрацоўкі адметнай, наватарскай жанрава- стылёвай формы.

Праблематыка жанру, стылёвага, ідэйна - тэматычнага зместу зборніка пачала вывучацца адразу пасля з'яўлення твораў у друку. З уважлівасцю назіраў за інтэрпрытацыяй сваіх твораў літаратуразнаўцамі сам аўтар, Я.Колас. Але, нягледзячы на дастаткова працяглы час даследавання зборніка, аб'ектыўная і поўная інтэрпрэтацыя зроблена не была. Глыбокаму асэнсаванню апавяданняў у Савецкі перыяд перашкаджала палітычна-ідэалагічная скіраванасць літаратуразнаўчых падыходаў, якія абмяжоўвалі магчымасці аналізу ідэйна-тэматычнай і стылёва жанравай спецыфікі метадамі крытычнага рэалізму.

У апошні час даследчыкі пачалі перагляд зборніка з улікам сучасных тэндэнцый, з пошукам новых шляхоў да інтэрпрэтацыі, вывучэння і разумення неардынарных тэкстаў, адметных сваёй жанрава-стылевай спецыфікай, складанасцю ідэйна-тэматычнага зместу. Гэта дазволіла пашырыць межы вывучэння апавяданняў толькі як рэалістычных тэкстаў і заўважыць элементы рамантычна-сімвалісцкага мыслення аўтара. Прааналізаваць сінтэтычную структуру жанра “казкі жыцця” праз арганічную спалучанасць казачнага і прытчавага пачаткаў, алегарычна-сімвалічнае мысленне аўтара.

У сувязі з вывучаным, жанравая адметнасць твора заключаецца ў пашырэнні межаў апавядання праз спалучэнне элементаў народнай казкі і прытчы, што прадугледжвае шматпланавае і шматзначнае выяўленне змястоўна-тэматычнага зместу “казак жыцця”. Вобразная сістэма зборніка, пабудаваная на народна-паэтычнай глебе, змяшчае вобразы жывой і нежывой прыроды. Але вытлумачэнне і глыбіня змястоўнасці сімвалаў-вобразаў не адпавядае традыцыйнай персаніфікацыі, адназначнай інтэрпрэтацыі ўвасаблення. Вобразная сфера “казак жыця”, вонкава простая і знаёмая, напаўнена алегарычнай шматзначнсцю, якая дазваляе аўтару закранаць самыя глыбокія і складаныя пытанні быцця.

Я.Колас пісаў свае апавяданні не толькі дзеля забавы-чытання, а з выяўным разлікам на чытача ўдумлівага і разумнага, дасціпнага і ўважлівага. Але, на наш погляд, ён разумеў, што не кожнаму дадзена спасцігнуць і разгадаць таямніцы чалавечага існавання. У гэтым сэнсе Я.Колас стаў наватарам і адным з пачынальнікаў традыцыі інтэлектуальнай прозы ў беларускай літаратуры.

Літаратура

1.Каваленка, В. М. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. М. Каваленка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - 227 с.

2. Літаратурная творчасць К.М. Міцкевіча ( Я. Коласа). М., 1926 с. 76

3. Пшыркоў, Ю. С. Незабыўныя сустрэчы. - “Полымя” №6 / Ю. С. Пшыркоў. - Мінск, 1967. - 267 с.


Подобные документы

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Казкі пра жывёл як творы, у якіх асноўнымі суб'ектамі або аб'ектамі дзеяння выступаюць жывёлы і птушкі. Сістэма вобразаў казок про жывёл. Этапы эвалюцыі, вытокі беларускіх казок. Сатырычнае гучанне в ніх сацыяльной няроўнасці, адносін народа да рэлігіі.

    реферат [32,1 K], добавлен 13.01.2010

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").

    реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.