Жанр навелы ў творчасці Я. Коласа

Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 02.01.2013
Размер файла 103,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Пытанне аб чалавечай годнасці ўзнята і ў навеле «Нёманаў дар». На фоне выступлення сялян супраць каморніка паказана сутыкненне Васіля

Падбярознага і лесніка. У герояў рознае ўяўленне аб сваіх правах і абавязках: Васіль выступае на баку народных інтарэсаў, ляснік ідзе супраць аднавяскоўцаў. У гэтым творы ідзе традыцыйная паслядоўнасць элементаў кампазіцыі. Пасля знаёмства з прадгісторыяй падзей адбываецца завязка дзеяння - сяляне выкопваюць межавыя слупкі, а ляснік схаваўшыся ўсё гэта назірае, упэўнены ў сваёй сіле і праваце. Кульмінацыя дзеяння ў схватцы Васіля з лесніком на беразе Нёмана. Сутыкненне антаганістычных маральных прынцыпаў падахвочваецца ў персанажаў пачуццём саперніцтва: абодва закаханы ў адну дзяўчыну, толькі ўзаемнасці дабіваюцца рознымі шляхамі. Такім чынам, нечаканая і несправядлівая развязка - смерць Васіля ў віры і выратаванне лесніка - удвайне трагічная. З аднаго боку, Васіль абараняў інтарэсы сялян, у дадзеным канкрэтным выпадку выступаў іх абаронцам і змагаром. Яго смерць носіць пэўны трагічны сэнс, перадае у нейкай ступені безвыходнасць і безнадзейнасць барацьбы сялян за свае правы. З другога боку - такая несправядлівая развязка паглыбляе трагізм сітуацыі ўзаемаадносін дзяўчыны з хлопцам. Мала таго, што на баку нялюбага лесніка закон і дзяржава, ён яшчэ і выратоўваецца з віру, а гіне каханы хлопец.

Тут яшчэ варта адзначыць наяўнасць характэрных дляпсіхалагічный навелы разгорнутых апісанняў, дыялогаў, у якіх раскрываюцца героі. Але пры гэтым ў творы класічна непрацяглая, эмацыйна вострая кульмінацыя, а вырашэннем канфлікту становіцца нечаканая лаканічная развязка, якая сфармулявана адзіным апошнім сказам: «Васіль быў мёртвы, а лесніка ўдалося адкачаць» [7, с. 85]. Такі фінал, пасля нарастання напружанасці дзеяння, пасля лірычных апісанняў прыроды, спеваў дзяўчат і ўзаемаадносін герояў нібы аглушае чытача, агаломшвае сваёй хуткасцю, адназначнасцю, безнадзейнасцю і трагічнасцю. Выдатны прыклад выкарыстання кантрасных элементаў.

Абедзве навелы маюць напружаны, дынамічны сюжэт, пабудаваны на завастрэнні супярэчнасцей, што прыводзіць да нечаканай, трагічнай развязкі. «Нёманаў дар» - твор з дынамічным развіццём падзей, у навеле «Малады дубок» перавага аддаецца апісанню маральных пакут персанажа, складанага шляху ад усведамлення ўласнай віну да няпростага прызнання. Празаік не дае прамых ацэнак дзеянням персанажаў, яго героі сцвярджаюць сваю чалавечую годнасць і адмаўляюць усялякі здзек з сябе. Яднае творы тое, што на фоне сацыяльна-грамадскіх і маральна-этычных супярэчнасцей Якуб Колас раскрывае дыялектыку чалавечай душы, стварае жывыя партрэты людзей.

Майстэрства Коласа-апавядальніка ў іншым русле выявілася ў цыкле алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця». «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» спасылаецца на гэтыя творы пры характарыстыцы паняцця казкі (празаічнае апавяданне фантастычнага або сацыяльна-бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем вымыслу [9, с.70]); прытчы (невялікі павучальнага характару твор, у якім мысліцельны, інтэлектуальны элемент пераважае над вобразным [9, C. 129]); байкі (невялікі твор сатырычнага зместу з алегарычны сюжэтам і вывадам у канцы [9, с.29]) ці наогул вызначае іх як «цыкл арыгінальных апавяданняў» [9, с. 70]. Такая шматстайнасць тлумачэнняў матывуецца складаным сімвалічным сэнсам твораў і разнастайнасцю мастацкіх сродкаў, выкарыстаных пісьменнікам. Зварот жа Коласа да алегарычнасці быў выкліканы немагчымасцю адкрытай палемікі па многіх пытаннях грамадскага жыцця.

Пры сканцэнтраванасці на структуры твораў і спецыфіцы адлюстраваных у іх сітуацый можна сярод «Казак жыцця» вызначыць і алегарычныя навелы. Большасць з іх мае строгую структуру, характэрную для класічных навел: экспазіцыя, завязка, кульмінацыя, развязка. Адпавядае такой схеме навела «Адзінокае дрэва». У аснове сюжэта ляжыць сутыкненне персанажа з праўдай і няпраўдай. Адзінокае Дрэва былі палюбілі Вецер і Ручаёк, і таму не было між імі згоды. Вецер часта абдымаў дрэва, нашэптваў пяшчотныя словы, разносіў насенне, з якога «вырас цэлы лес, дзе і спачываў, калі было горача, гэты хітры і злы Вецер» [8, с. 479]. А Ручаёк спрабаваў расказаць Дрэву, што яго падманваюць, але яму не верылі і, пакрыўджаны няўвагай, ён пацёк далей. Кульмінацыя дзеяння наступае пад час буры, калі Вецер выявіўся буянам і забіякам. Развязкай стала адзінота Дрэва, сябры пакінулі яго і ў героя ўзнікла пытанне: што рабіць? «Пусціць глыбей карэнні ў зямлю, -- сказаў крумкач, мудрая галава, летучы на раздабыткі» [8, с. 481]. Такім чынам, для алегарычнай навелы Коласа, як і для гумарыстычнай, часта характэрна значная сэнсавая нагрузка на апошнюю фразу, сказ.

Толькі калі ў гумарыстычных навелах гэта была камічная нечаканая развязка, то ў алегарычных творах гэта ў пэўнай ступені элемент маралізатарства, павучэння, які з'яўляецца ключавым для разумення ўсяго падтэксту твора.

Алегарычныя навелы часам утрымліваюць яшчэ і рысы псіхалагізму, нават трагізму. Так, у навеле «Чыя праўда?» стары мудры дуб адабраў радасць ў маладых дрэў, раскрыўшы ім вочы на іх нешчаслівую долю. «Гэта была праўда. І змоўклі вясёлыя дубы, і вялікі смутак агарнуў іх. Змоўклі радасныя іх спевы, шэпты, жаласна зашумелі верхавіны» [8, с 499]. Развязка навелы відавочна трагічная і характэрная для алегарычных твораў мараль напрыканцы не змяншае гэтага адчування: «Лепш быць няшчасным, але відушчым, чым шчаслівым ды сляпым, -- адказаў дуб»[8, с. 499].

Вельмі падобная праблема ўздымаецца і ў навеле «Балотны агонь». Вопытны вяз раскрывае вочы маладой бярэзінцы, што далёкі агонь, якім яна так захаплялася, -- гэта толькі гнілякі на балоце свецяцца. Поўныя скрухі і адчаю словы бярэзінкі: «Дык гэта быў зман! А я думала, што гэта - сапраўдны агонь, і ў гэтым была мая радасць і ўцеха, у гэтым забывала я аб сваёй нядолі» [8, с. 496]. І тут ужо пісьменнік не дае такога адназначнага адказу чытачу, правільна гэта ці не. Замест маралі пасля развязкі аўтар пакідае пытанне: «Ці добра зрабіў вяз, развеяўшы гэты туман, гэты прыгожы туман зменнага шчасця беднай бярэзінкі? І да гэтага часу вядуць спрэчку дрэвы» [8, с. 498]. Чаму няма пэўнага адказу? Таму, што па меркаванню аўтара, няма адказу і ў жыцці. Калі пытанне аб тым, што праўда заўсёды лепш за няпраўду, -- мае адназначны адказ.

То на запыт, ці мае права адзін адбіраць праз праўду надзею ў другога, кожны павінен знайсці сам адказ. Такога ж тыпу пытаннем заканчваецца і алегарычная навела «Што лепей?». Замест канкрэтнага адказу аўтар на змадэліраванай праз алегарычныя вобразы сітуацыі ўздымае пытанне: «што лепей: пражыць свой век ціха, спакойна, не пазнаўшы, як міла жыццё, ці пазнаць яго хараство і вартасць цаной вялікага няшчасця?» [8, с. 521]. І зноў пісьменнік не дае адказу, бо гэтае пытанне адносіцца не да агульначалавечых, а да індывідуальных, кожны сам вырашае свой лёс. Такім чынам, вынік алегарычных навелаў Коласа не заўсёды сугучны з паэтыкай казкі і не зусім адпавядае традыцыйным развязкам навел.

Заключэнне

У курсавой рабоце была разгледжана гісторыя узнікнення і станаўлення жанру навелы як у сусветнай, так і ў айчыннай літаратуры. Асноўваючыся на тэарэтычных распрацоўках такіх навукоўцаў, як І. Вінаградаў, В. Скобелеў, А. Шарапа, А. Андрэеў, Т. Вараб'ёва і інш. былі вызначаны жанраўтваральныя рысы навелы. У выніку разбору розных тэорый і падыходаў да размежавання паняццяў «навела» і «апавядання» за аснову было ўзята меркаванне аб іх жанравай самастойнасці.

Пры аналізе развіцця беларускай навелы былі вылучаны два накірункі эвалюцыі жанру:

- зварот да першакрыніц, да вызначальных элементаў класічнай паэтыкі;

- узаемадзеянне з жанрам апавядання, што прывяло да мадыфікацыйных утварэнняў: навелістычнага апавядання, апавядальнай гісторыі з навелістычнай асновай, навелы-апавядання.

Адпаведна з накірункамі былі разгледжаны мадыфікацыі беларускай навелы, ступень яе ўзаемадзеяння з апавяданнем і іншымі малымі празаічнымі формамі; вызначаны асаблівасці жанру на сучасным этапе.

З прыведзенага ў практычнай частцы аналізу навел Якуба Коласа вынікае, што аўтар значна пашырыў жанравыя межы малой прозы, ствараючы і развіваючы жанр гумарыстычнай, псіхалагічнай і алегарычнай навелы. Адштурхоўваючыся ад факта, пісьменнік удасканальвае мастацкую форму праз выкарыстанне трапных і лаканічных характарыстык і самахарактарыстык герояў, аўтарскую заглыбленасць у псіхалогію герояў і ў сферу ўспрыняцця імі жыццёвых абставін.

Характэрнай асаблівасцю коласаўскай навелы з'яўляецца хранікальнае выкладанне падзей у творы. Навелы Коласа аднападзейныя, мастацкі час і прастора сканцэнтраваны вакол аднаго факта, незвычайнага здарэння, за актуалізаванымі завостранымі супярэчнасцямі прасочваецца тыповая карціна быцця селяніна пачатку мінулага стагоддзя.

Праз навелістычную форму выявіўся наватарскі падыход Коласа да паказу чалавека ў экстрэмальнай сітуацыі (як у «Маладым дубку»). Гэта дае падставу лічыць празаіка адным з пачынальнікаў дадзенага жанру ў беларускай літаратуры.

Спецыфіка мастацкай сітуацыі ў навелах Якуба Коласа праяўляецца наступным чынам:

- у аснове навелы ляжыць адна сітуацыя, факт, выпадак, які выводзіць на больш шырокую праблематыку, выступае як змястоўная аснова;

- у навелах выкарыстаны прынцып іспыту героя абставінамі, канфлікт будуецца на сутыкненні супрацьлеглых сіл, барацьба чалавека з абставінамі, вострай сітуацыі, якая вымагае актыўных дзеянняў персанажу (вырашэнне канфлікту - змяненне сітуацыі);

- навелістычны сюжэт утрымлівае тры абавязковыя этапы развіцця сюжэту (як правіла дапоўненыя чацвёртым -- экспазіцыяй): завязку, кульмінацыю і развязку з акцэнтам на апошняй, якая заклікана стаць нечаканым вынікам развіцця падзей, падсумаваннем задумы аўтара, што адлюстроўваецца ў цэнтраімклівасці сюжэтнай будовы;

- мастацкая сітуацыя - адбітак рэальнасці, таму навелам Коласа ўласціва вострая праблематыка. Цэнтральнай тэмай для твораў становіцца барацьба антаганістычных поглядаў і сіл, чалавека і абставін, чалавека і несправядлівасці, абсурднасці свету.

Асобна трэба адзначыць, што многімі навукоўцамі малыя празаічныя формы, і навела ў прыватнасці, прызнаюцца аднымі з найбольш складаных, які вымагаюць ад аўтара значнага майстэрства і таленту. Той факт, што у творчасці Якуб Коласа гэты жанр прадстаўлены выдатнымі прыкладамі класічнай формы з наяўнасцю многіх цікавых і выдатных арыгінальных элементаў, сведчыць пра бясспрэчнае майстэрства пісьменніка. Дзякуючы навелам, аўтар раскрыў яшчэ адзін аспект свайго таленту як празаіка, прадэманстраваў выдатнае веданне жыцця, тонкі псіхалагізм, уменне стварыць напружаны драматычны твор з тонкім аналізам сітуацыі і індывідуалізмам герояў. І, канешне ж, трэба адзначыць аўтарскі гумар, які выдатна раскрыўся на выкарыстаных у творах анекдатычных жыццёвых сітуацыях.

Спіс выкарыстаных крынiц

1. Андреев, А. Н. Методология литературоведения: учебное пособие для вузов / А. Н. Андреев. -- Минск: Дизайн ПРО, 2000. -- 192с.

2. Виноградов, И. А. О теории новеллы / И. А. Виноградов // Борьба за стиль. -- Ленинград: Худож. Лит., 1937. -- С. 240 - 315.

3. Воінава-Страхава, М. М. Жанравыя мадыфікацыі навелы на сучасным этапе / М.М. Воінава-Страхава // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук, 2008. -- № 2 (10). -- С. 43-49.

4. Воробьева, Т. А. Споры о новелле: жанр и действительность / Т. А. Воробьева // Весці БДПУ, серыя 1, 2009 - № 3. -- С. 79 - 82.

5. Кенька, М. Асаблівасці прозы малой жанравай формы / М. Кенька // Полымя. -- 2008. -- № 2. -- С. 85 - 87.

6. Кожинов, В. Новелла / В. Кожинов //Словарь литературоведческих терминов / Ред. - сот.: Л. И. Тимофеев и С. В. Тураев. -- Москва, 1974. -- С. 239 - 240.

7. Колас, Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах / Я. Колас; Рэдкал.: В. Барысенка, П .Броўка і інш. -- Т. 4: Апавяданні 1906-1917 гг. / Рэд. В. Барысенка. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. -- 352 с.

8. Колас, Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах / Я. Колас; Рэдкал.: В. Барысенка, П .Броўка і інш. -- Т. 5: Апавяданні 1918-1956 гг. і «Казкі жыцця» / Рэд. М. Лынькоў і Ю. Пшыркоў. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. -- 640 с.

9. Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Cлоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўнікаў. -- Мінск: Народная асвета, 1983.

10. Максімовіч, В. Паўтарэнне няпройдзенага / В. Максімовіч // Полымя. -- 1999. -- № 9. -- С.185 - 199.

11. Максімовіч, В. Па шляху абнаўлення / В. Максімовіч // Полымя. -- 2003. -- №4. -- С. 194 - 197.

12. Макарэвіч, М. М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX - пачатку XX ст.: манаграфія / А. М. Макарэвіч. -- Магілёў: Выдав-ва Магілёўскага дзярж. Ун-та, 1999.

13. Поспелов, Г. Н. Теория литературы: Учебник для ун-тов / Г. Н. Поспелов. -- Москва: Высшая школа, 1978. -- 351 с.

14. Петровский, М. А. Морфология новеллы / М. А. Петровский. -- Москва: Гос. Акад. Худ. Наук. -- 1927. -- 100 с.

15. Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: дапаможнік / В.П. Рагойша. -- Мінск: БелЭн, 2001. -- 384 с.

16. Скобелев, В. П. Что такое рассказ? / В.П. Скобелев // Слово далекое и близкое: Народ. Герой. Жанр.: Очерки по поэтике и истории литературы. -- Самара, 1991. -- С. 165 - 179.

17. Страха, М.М. Жанр навелы ў беларускай і амерыканскай літаратурах другой паловы ХХ ст. / М.М. Cтраха // Американистика как предмет научного познания: Материалы II Междунар. Науч. Конф., Минск, 12-14 мая 2004 г. -- Минск: БГПУ, 2006. -- С. 92 - 96.

18. Шарапа, А. В. Беларуская навела: станаўленне жанру / А. В. Шарапа // Шостыя Танкаўскія чытанні. Да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуб Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка: зборнік навук. артыкулаў / Рэдкал.: Г. Я. Адамовіч [і інш]; адк. рэд. А. І. Лугоўскі. -- Мінск: БДПУ, 2008. -- С. 85 - 86.

19. Шарапа, А. В. Навелістычныя традыцыі ў прозе Якуба Коласа / А. В. Шарапа // Янка Купала і Якуб колас у сітсэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя Матэрыялы Міжнароднай наукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 26-27 верасня 2007 г.). Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. -- Мінск: Права і эканоміка, 2007. -- 400 с.

20. Шарапа, А. В. Навелістычныя традыцыя ў малой прозе М. Гарэцкага / А. В. Шарапа // Максім і Гаўрыла Гарэцкія і іх грамадска-культурнае і навукова-творчае асяроддзе: матэрыялы ХV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 7 чэрвеня, 2007 г. -- Мінск, 2008. -- С. 110 - 113.

21. Шарапа, А. В. Сучасная беларуская навела: да праблемы жанравай ідэнтыфікацыі / А. В. Шарапа // Вестник МГЛУ, Серия 1, Филология, № 5 (30). - 2007. -- С. 197 - 202.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.