Асаблівасці малой прозы пачатку ХХ стагоддзя (на прыкладзе творчасці Я. Коласа, З. Бядулі, Цёткі)

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2013
Размер файла 104,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Не менш удала падабраны эпітэты і для абмалёўкі вачэй Макара Гудзілкі ў апавяданні «На "святой" зямлі». У "маленькіх, цёмных, неспакойных" вочках "нізенькага чалавечка сярэдніх гадоў " выразна бачыцца імкненне да амаральных учынкаў, нежаданне прытрымлівацца законаў і прынцыпаў чалавечага суіснавання.

Іван Бадзейка -- не выключэнне. Менавіта праз апісанне выразу вачэй Я. Колас вельмі тонка і дакладна здолеў перадаць амаль усе асноўныя моманты яго душэўнага стану. Маленькія рыжаваценькія вочкі, якія мы бачым пры першым знаёмстве з Іванам у час размовы з чырвонаармейцам "...забегалі неспакойна, як спалоханыя павучкі" [4, с. 363], "борздзенька па тварах слухачоў слізгануліся" [4, с. 364]. Пры сустрэчы з Махровым "...Бадзейка падняў свае маленькія хітрыя вочкі" [4, с. 371]. За ўсімі гэтымі характарыстыкамі, якімі б пэўнымі яны б ні былі, зноў і зноў адчуваецца тая няпэўнасць, якую пісьменнік падкрэсліў у пачатку твора ёмістай мастацкай дэталлю -- няўпэўненай дарожкай на ранішняй расе. І вось гэты няпэўнага выгляду чалавек вельмі ж пэўна, па-гаспадарску акуратна хавае зброю: "...павярнуў пружыну і падаставаў патроны. Яшчэ раз агледзеў наган, а потым, выняўшы з торбачкі сала, стаў мазаць, заядла і не шкадуючы, рульку, барабан. І ўсе металічныя часці. Вымазаўшы зверху і з сярэдзіны, загарнуў яго спачатку ў газету, а потым паверх газеты закруціў анучкаю і перавязаў аборачкаю" [4, с. 360]. Апошняя ў гэтай сцэне рэпліка героя "можа згодзціца калі" таксама дае падставу думаць, што гэта чалавек, у якога яшчэ не выпрацавалася стабільная жыццёвая пазіцыя.

Таму паступова, па меры больш поўнага знаёмства з героем твора, чытач пачынае разумець, што не толькі абставіны і час вінаватыя ў тым, што здарылася з чалавекам, але і сам чалавек адыгрывае ў гэтым не менш значную ролю. Відаць, да месца будуць тут словы Л. Лявонава: "Маральны і прасторавы свет, перасякаючыся ў нябачным пункце, утвараюць нейкае духоўнае распяцце, і толькі цаною пакутлівага пераходу праз яго закладваюцца асновы сапраўднай чалавечай асобы" [13, с. 6].

У апавяданні "Балаховец" Якуб Колас з усёй глыбінёй свайго мастацкага светаадчування імкнецца ўсвядоміць і асэнсаваць працэс якраз такога пераходу героя праз "духоўнае распяцце" маральнага і прасторавага светаў. I празаіку, трэба адзначыць, удалося даволі тонка перадаць усю складанасць узаемадачыненняў героя з кожным з гэтых светаў, немагчымасць, а часам і звычайнае нежаданне спасцігнуць іх глыбіні, прапусціць іx праблемныя пласты праз уласную душу, што і прывяло гэтага чалавека да трагедыйных вынікаў.

Іван Бадзейка, перайшоўшы мяжу: "цвёрда" вырашае, паўторым, парваць з мінулым -- ісці ў рукі да ўлады і шчыра прызнацца ва ўсіх сваіх грахах. Але эпізод з наганам -- першы штрышок, які сведчыць, што такое рашэнне героя -- павярхоўнае, неглыбокае. I перш за ўсё таму, што ў падсвядомасці хлопца галоўнае жаданне -- апраўдаць сябе перад людзьмі. Да самааналізу Іван Бадзейка прыйдзе значна пазней.

Я. Колас, даволі падрабязна перадаючы расповед Бадзейкі, пазначае, што штуршком да прыняцця рашэння аддаць сябе ў рукі савецкай улады быў факт эксплуатацыі землякоў за мяжой. Аднак глыбока ў падтэксце жыве прадчуванне, што гэта толькі высокія словы. Бо перш чым распавесці пра тое, што "калі пабачыў панскія маёнткі, дзе паны распараджаюцца нашым братам як хочуць, яму стала так агідна, што ён цвёрда пастанавіў вярнуцца, аддацца ў рукі савецкай улады, якую лічыў лепшай на свеце" [4, с. 365]. Я. Колас паведамляе, што Бадзейка "...у Польшчы быў тыдняў шэсць. Там ён прыкінуўся заклятым ворагам камуністаў. Яго выпрабоўвалі рознымі спосабамі, прыстаўлялі да яго сваіх агентаў, сачылі за ім, але падлавіць не маглі, бо ён ведаў іх хітрыкі" [4, с. 365]. I міжволі закрадваецца сумненне, ці сапраўдны пераход мяжы выкліканы ідэалагічным перакананнем у найвышэйшай справядлівасці ўлады ў гэтай краіне, ці не прыкідваецца Іван зноў, як у Польшчы, бо выйсце прыкінуцца аднадумцам бачыцца адзіна магчымым, каб трапіць на Радзіму, пабачыць родных, сваю зямлю.

Паступова, дзякуючы дэталёваму паказу падзей і душэўных зрухаў, мы пачынаем ўсё больш і больш пераконвацца, што Іван Бадзейка ўсё ж шчыра хоча развітацца са сваім мінулым. Перадаючы ўнутраны стан героя, Я. Колас выявіў здольнасці тонкага псіхолага, які ўмее не проста канстатаваць, але і глыбока аналізаваць псіхалагічныя праявы асобы. "Калі Бадзейку пасля допыту павялі ў падвал, дык першае, што ён адчуў тады, было пачуццё нейкай лёгкасці і заспакаення, як бы з яго плеч зваліўся прыкры цяжар. Ды гэта быў адзін толькі момант, момант пераходу новага рубяжа, адкуль пачыналася шмат чаго невядомага і няпэўнага" [4, с. 366]. I пазней, калі ў камеры ўсе прыціхлі -- насоўвалася ноч, -- "…на сэрцы было пагана. У душу заглядала чорная і помстлівая ноч і на кожным кроку расстаўляючы свйгх вартаўнікоў. 3 некаторага часу ён пачаў баяцца ночы, бо яна з нетраў свайго зацятага змроку выводзіла страшныя прывіды, ад якіх не мог ён нідзе схавацца або адагнаць іх" [4, с. 367].

Як бачым, дасягненне пастаўленай мэты не прыносіць спакою ў душу героя, не дае нават маральнага задавальнення. Чаму? Магчыма, таму, што свабода і спакойнае жыццё купляюцца зноў цаною чалавечых жыццяў? Але Бадзейка гэтага не ўсведамляе. Ён нават не задумваецца, што пад удар будуць пастаўлены яго таварыш, гаспадыня явачнай кватэры, а можа, і яшчэ нехта. звязаны з імі. Яго больш хвалюе, што Махроў можа не прыйсці ці "пранюхаць што-небудзь", ці "проста засыпацца".

Усё пайшло, як планавалася, і Бадзейка быў апраўданы ўладаю.

Заўважым, што ў апавяданні наогул не паказаны працэс апраўдання. Пасля сцэны арышту ў кватэры незнаёмай жанчыны адразу чытаем пра Бадзейку -- вольнага чалавека. I таю "пераскок" бачыцца нібыта не зусім лагічным. Аднак тут ёсць свая логіка: апраўданне не мела вялікага значэння для Івана. Яго прыняла ўлада, але не прыняла радзіма, суседзі, зямля. I справа нават не ў тым, што не ўсё адважыўся іван расказаць, не хапіла сілы волі: "Былаяшчэ справа на млыне, ды аб ёй; ніхто не ведае і ведаць не будзе. Чаму аб ёй не сказаў ? Ды проста ўспамінаць жудасна. Гэта ён павёў туды шайку. Хацелі толькі аграбіць, а прыйшлося пяць душ загубіць. I Бадзейка чуе, што гэгпага цяжару не здыме ніхто" [4, с. 373]. Гэты факт ведае толькі сам герой. І ўся складанасць сітуацыі ў тым, што яна фактычна безвыходная. Самому справіцца з такім грузам Івану не пад сілу, і падзяліцца з некім, расказаць -- значыць выкапаць сабе яму сваімі рукамі. Гэты момант -- даволі важны ў кампазіцыйнай структуры твора. Менавіта тут першы раз чьтач усведамляе, што герой твора трашу ў экстрэмальную сітуацыю і які б выбар ён ні зрабіў, нічога не прынясе яму палёгкі. Усвядоміўшы, што трэба змяніць абставіны, Іван Бадзейка не можа ўсвядоміць, што трэба змяніцца і самому. Ягоная ганарыстасць, перакананне ва ўласнай бязгрэшнасці шмат у чым перашкаджаюць, а пазней і фатальна ўплываюць на Яго лёс. Я. Колас адразу акцэнтуе на гэтым увагу: "Бадзвйка вышэй падняў галаву: няхай не думаюць там, дома, пабачыўшы яго пасля доўгай адлучкі, што ён бяспутны свістун. Не, брат: мала яшчэ елі кашы, каб стаць з нім поплеч! Іван пазіраў цяпер на сваё жыицё з другога боку і падвышаў цану сабе, параўноўваючы сябе з тымі сялянскімі хлопцамі, з якімі сустрэнецца там, дома" [4, с. 373]. I хоць на падыходзе да вёскі ён міжволі пачынае ўсё ўяўляць у іншым святле, гэта не бачыцца момантам змены погляду на жыццё хоць бы таму, што не адважваецца Іван вяртацца ў родную хату без зброі -- не абмінае вілаватай бярозкі, у дупле якой схаваў наган. Само сабой у памяці ўсплывае біблейскае -- "хто з мечам прыйдзе, той ад меча і загіне". I таму недавер да героя паступова перарастае ў перакананне, што мала добрага і спакойнага чакае Бадзейку на радзіме, бо сам ён для гэтага дабра і спакою нічога не зрабіў. Узаемаадносіны чалавека з асяроддзем не абмяжоўваюцца сценамі роднай хаты. Ён вымушаны наладжваць кантакты з тымі, хто побач з ім жыве, працуе. Немалую ролю тут адыгрывае здольнасць лічыцца з патрабаваннямі іншых, часам нават адступаючыся ад нечага свайго. У Івана Бадзейкі, як ужо адзначалася, такога ўмення не хапае. У яго ёсць толькі мара: "...да чаго-небудзь прыстаць, так ці іначай зліцца з грамадою, каб не адчуваць свае адзіноты і закінутасці сярод людзей" [4, с. 376]. Але як гэта зрабіць, Іван не ведае. Усё часцей разважаючы над сваім мінулым, ён нарэшце ставіць сабе пытанне: "Ці няма і на ім катавага знака, па якім людзі пазнавалі забойцу і абыходзілі яго? " [4, с. 376]. Але адразу супакойвае сябе: "Не, тут, відаць, справа не ў гэтым". Герой, як бачым, здольны да самааналізу, але без самакрытыкі і самаацэнкі. Парадаксальнае несупадзенне здольнасці звярнуцца да мінулага з абсалютнай бездапаможнасцю ў вызначэнні яго ролі даволі адназначна падводзіць рысу пад няпростым лёсам героя -- ён не вучыцца на ўласных памылках, таму адна з чарговых памылак можа стаць фатальнай, не застанецца нават магчымасці яе выправіць. Так, па сутнасці, і адбылося з Іванам. Калі яго ганарыстасць і самаўпэўненасць проста перашкаджалі наладзіць кантакты з суседзямі і сваякамі, то ў такой сферы, як каханне, яны наогул былі недапушчальныя. Бо каханне ўзнікае перш за ўсё на ўзаемнасці, на ўменні не толькі прадэманстраваць свае станоўчыя якасці, але і ўбачыць іх у іншага. Гэты матыў ужо не раз сустракаўся ў апавяданнях Я. Коласа. Успомнім лесніка з каморы ("Нёманаў дар"), што, як і Іван Бадзейка, лічыў, нібыта дзяўчына, на якую ён звярнуў увагу, проста абавязана адказаць узаемнасцю. Такія людзі звычайна не разумеюць, што ў дзяўчат можа не быць сімпатыі да іх. Я. Колас так піша: "Аге Іван такімі пытаннямі не займаўся і адказу на іх не шукаў" [4, с. 3765]. Ён не мае ў гэтым патрэбы. Падкрэсліваючы вонкавую самаўпэўненасць героя, Я. Колас заўважае разам з тым і яго ўнутраны дыскамфорт, бо чорныя бровы Аўдолькі і яе прыгожыя вочы вельмі нагадваюць Івану невядомую жанчыну, якую ён бачыў адзін раз і якую выдаў разам з Махровым на явачнай кватэры: "Дзе б ні быў Іван, што б ён ні рабіў, з галавы яго не сыходіла Аўдолька Шаронь, а поруч з ёю і вобраз невядомай жанчыны", адзначае пісьменнік [4, с. 376].

Магчыма, імкненне паразумецца з Аўдолькай асацыявалася з падсвядомым жаланнем атрымаць прабачэнне ад нявінна загубленай жанчыны, а магчыма, гэта была толькі банальная мэта "не пакрыўдзіць сваю хлапцоўскасць". I таму, калі ў шчырай размове з Іванам дзяўчына адкрыта кажа, што баіцца яго, і называе яго няшчасным чалавекам, у адказ чуе: "Пляваць я хачу на вас усіх! А спогадзь твая патрэбна мне, як дзірка ў мосце. -- Вочы яго бліснулі дзікай злосцю, губы задрыжалі. -- Рэзаў я вас, але мала!" [4, с. 379].

Вінаватыя ўсе, акрамя яго. Бадзейка не хоча ўсведамляць, што без узаемнага кахання не будзе шчасця ў сям'і, нават калі Аўдолька і дасць згоду стаць яго жонкай. Пакрыўджана яго самалюбства, якое канчаткова асляпіла хлопца. I нават у горадзе, куды сышоў на працу, не пакідаюць яго думкі пра вясковую прыгажуню. Глыбока ў душы Іван верыць, што даб'ецца свайго. Ён жа ніколі раней не саступаў, заўсёды саступалі яму.

Трэба адзначыць, што Я. Колас невыпадкова выпраўляе свайго героя з вёскі. Тут, у вёсцы, на зямлі, ён чужы. Вельмі цяжка Івану знайсці сябе там, дзе аднойчы страціў. Пісьменнік нібы знарок пакідае яго сам-насам з думкамі, падкрэсліваючы неабходнасць асэнсавання такога становішча ў жыцці.

Самы страшны час для Івана -- ноч, якая яшчэ не так даўно была сяброўкаю, бо прыкрывала яго чорныя справы. Цяпер у цёмны час да Бадзейкі вяртаюцца адгалоскі тых спраў: "Іван дрыжыць, на яго штось навальваецца, душыць, гняце. I горш за ўсё, што яно не мае ні вобраза, ні формы. Іван прахопліваецца, да болю жмурыць вочы, таўчэ ў паветры кулакамі. Тое, што не мела ні вобраза, ні формы, цяпер вырысоўваецца ясна, і няма для яго ні дарог, ні часу, ні дзвярэй: усюды пройдзе і пралезе гэтая слабенькая, кволенькая дзціячая постаць. Яго апякаюць гэтыя поўныя смяртэльнага страху дзіцячыя вочы і кучаравая цёмная галоўка'' [4, с. 383]. І хоць хлопец ведае і разумее, што гэта толькі здань, "прадукт яго ўласнага хворага ўяўлення разбітай самім уласнай псіхікі", усё ж не пакідае яго думка: "забіць чалавека -- гэта значыць забіць самога сябе...". "Развага казала адно, а пачуццё стаяла на сваім, і чым далей, тым больш пераконваецца Іван, што ён хоць і жыве яшчэ, але час яго ўжо сышоў" [4, с. 383].

Такі ракурс часавай структуры жыцця бачыцца ў апавяданні "Балаховец" элементам нетрадыцыйнага ўсведамлення Я. Коласам праблемы часовага і вечнага. Ён, па сутнасці, новы для пісьменніка -- звычайны чалавек сам усведамляе закончанасць часу, адведзенага яму ў гэтым свеце. Больш за тое, ён разумее, што ўласнымі ўчынкамі скараціў гэты час да мінімуму, бо рабіў тое, на што не меў маральнага права: адбіраў ў іншых святое святых -- жыццё. Гэты момант непаўторны па сваёй глыбіні і эмацыйнасці: чалавек сам сабе выносіць прысуд. Яго хаўруснікам прысуд вынеслі іншыя, пасадзіўшы ў турму або забіўшы. А Іван Бадзейка, нягледзячы на тое, што іншыя яго апраўдалі, застаецца сам-насам са сваім сумненнем, і гэта найцяжэйшы момант у яго жыцці.

Гэты ж момант стаў кульмінацыйным і ў раскрыцці псіхалогіі героя. Іван так і не зразумеў, што ўсе яго планы, памкненні і мары грунтаваліся толькі на задавальненні эгаістычных патрэбаў, і тое, што ён аддаў сябе пад кантроль улады, якой наважыўся падпарадкавацца, абсалютна нічога не змяніла ў яго жыцці. Бо законы жыцця сярод людзей вечныя, заснаваныя на дабрыні, узаемадапамозе і ўзаемаразуменні. А агрэсіўнасць выклікае ў адказ толькі агрэсіўнасць. Іван з усёй вастрынёй адчувае сваю адзіноту ў свеце, сваю непатрэбнасць, але яго трагедыя ў тым, што ён не можа да канца "уцяміць" прычыну такой непатрэбнасці, звязваючы яе то з мінулым, то з іншымі людзьмі. Ні разу, аднак, не ўсвядоміўшы ўсур'ёз, што яна ў ім самім.

На думку пісьменніка, чалавек, які страціў аснову асноў -- глыбінную сувязь з зямлёй, дзе нарадзіўся, адмовіўся прытрымлівацца яе законаў і парадкаў, паступова траціць сувязь і з усім светам: "і толькі паравоз дзесь на вакзале гучна і зухавата разрывае зацятую цішыню і напамінае Івану аб прасторах дарог. Але ўсё гэта праходзіць міма яго. Ён чуе сваю адарванасць ад свету, ад людзей, ад жыцця і поўную сваю адзіноту, як бы нехта паабрываў ўсе яго ніці, што злучалі яго з гэтым светам, людзьмі і жыццём, і выкінуў яго аднаго за іх межы. I пуста ў яго сэрцы і ў я мыслях" [4, с. 384].

Іван Бадзейка не здолеў асіліць пераход перакрыжаванне маральнага і прасторавага светаў, праз тое "духоўнае распяцце", якое закладае асновы сапраўднай чалавечай асобы. Да яго гэтыя светы існавалі нібы паралельна, адарваныя адзін ад аднаго. Відаць, таму ўнутраны свет гэтай асобы выглядае трагічна, не адпавядае высокім крытэрыям чалавечнасці. Асобныя станоўчыя рысы -- працавітасць, акуратнасць у працы, якія Я. Колас, застаючыся аб'ектыўным, падкрэслівае, не змяняюць нічога ў жыцці героя, бо страчана сувязь з "сусветам" агульначалавечых законаў, знішчана гармонія, пэўнымі рысамі якой надзяляецца кожны чалавек пр нараджэнні і якую ён павінен паглыбіць і ўмацаваць шляхам уласных намаганняў. Іван Бадзейка сам парушыў гэтую гармонію, а калі з'вілася жаданне ўсё наладзіць, не хапіла ўнутраных якасцяў і сіл.

Як выявілася, упарадкаваць прасторавы свет было для Бадзейкі значна прасцей, чым знайсці ўнутраны спакой, пазбавіцца ад хаосу ў душы. Адпаведна і наладзіць гармонію паміж унутраным і знешнім светам немагчыма, калі ў адным з іх няма арганічнай суладнасці.

Думка, што "...забіць чалавека -- гэта значыць забіць самога сябе", -- толькі часовы пробліск Іванавай свядомасці, які так і не стаў крокам да ачышчэння душы, не перайшоў у тое, што называецца катарсісам.

Парог, які ў фінале апавядання раздзяляе трупы Аўдолькі і Івана "з адкінутымі ў розныя бакі галовамі", бачыцца сімвалам падзелу паміж маральным і прасторавым светамі ў жыцці Івана, тою мяжой, якой не здолеў ён сцерці, пераадолець, каб аб'яднаць іх у адзін гарманічны свет чалавечага жыцця. Больш за тое, смерцю Аўдолькі ён нібы парушыў спакой і гармонію знешняга свету, вырваўшы сілком з жыцця чалавека, поўнага сіл і юначага росквіту.

Такім чынам, трагедыя Івана Бадзейкі ў тым, што, перажыўшы страшны час, калі загінулі многія, ён усё роўна не знаходзіць месца на зямлі і душэўнага спакою. I яго сітуацыя -- найбольш цяжкая, бо склалася яна не толькі на побытавым, але і на быццёвым узроўні, у сферы маральна-духоўных законаў існавання чалавека.

Усё гэта дае падставы сцвярджаць, што Якубу Коласу ў апавяданні "Балаховец" удалося паказаць чалавека "у далонях Сусвету'' з усёй глыбінёй пранікнення як ва ўнутраны свет героя, так і ў законы існасці свету.

1.3 Філасофскія матывы ў творах

Непаўторнасць вялікага мастака можа выявіцца, рэалізавацца толькі ў тым выпадку, калі адбываецца зліццё яго творчай асобы з тымі жыццёвымі з'явамі, з якімі ён кроўна звязаны і якія знаходзяць у ягонай душы жывы, зацікаўлены водгук. Асоба мастака не можа скласціся раней, чым узнікнуць, наспеюць такія неабходныя для мастацкай сталасці пісьменніка ўмовы, як пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, пачуццё радзімы, народнай годнасці, не выспеюць філасофскія роздумы. Звернем нашу ўвагу на філасофскія разважанні.

Апавядальнае майстэрства Цёткі, яе жыццёвая назіральнасць, віртуознае валоданне словам выявіліся ў апавяданні з анекдатычным сюжэтам «Разумныя, ды не на дурня напалі», у сацыяльна-бытавым абразку «Навагодні ліст». У апавяданнях «Асеншя Лісты», «Лішняя» адчувальная метафарычнасць стылю. Аўтарка пераводзіць гаворку з сацыяльна-бытавога плана ў план умоўна-сімвалічны, пашыраючы асацыятыўнасць твораў. Так, двух старых, Сымона і Сцяпана («Асеннія лісты»), якія у поўнай меры спазналі нядолю, адзіноцтва, калецтва, яна параўноўвае з асеннімі лістамі, якімі вецер (алегорыя жыцця) трасе, як хоча. «Жыццё трасе чалавекам... так трасе, так трасе, як вецер лісцём на дзераве! А мы з табою, Сцяпане, праўду сказаць, асеннія лісты, патрасе шчэ крыху намі, патрасе, і адпадзем!» [11, с. 109] -- гаворыць схільны да філасофскіх разваг Сымон. На сваю нядолю, нямогласць і безвыходнасць старыя толькі і могуць паскардзіцца адзін аднаму, пазіраючы пры гэтым у нябёсы: «Мусіць, там было так напісана». Аўтарская спагада і спачуванне выяўляюцца праз ласкавыя формы слоў. Цётка называе старых «пажоўклымі лісточкамі», скрушліва, з элегічнай нотаю гаворыць, што асенняе неба не адкажа на іхняе маўклівае запытанне. Гэты твор, напісаны ў 1910--1912 гг., адкрываў цыкл экзістэнцыяльных апавяданняў Цёткі, у якіх у сімволіка-алегарычным плане гучала тэма канца жыцця, прадвызначанасці лёсу чалавека, што хвалявала Цётку ў 1910-- 1914 гг., калі яна, сама невылечна хворая, шукала ў мастацкім слове эквівалентаў перадачы свайго душэўнага стану.

Па складзе таленту Бядуля належыць да кагорты пісьменнікаў рамантычнага светаўспрымання -- з вострай, нават балючай цягай да ідэалу, з неадольнай прагай спасціжэння вечнай таямніцы жыцця. I досыці сімптаматычна, што на пачатку свайго творчага шляху ён свядома звярнуўся да нязвыклай, амаль нязнанай для тагачаснай беларускай літаратуры мастацкай формы, выдаўшы зборнік лірычных мініяцюр пад назвай "Абразкі" (1913). Лірычныя імпрэсіі-мініяцюры З. Бядулі ў жанравых адносінах набліжаюцца да вершаў ў прозе (з'ява досыць рэдкая ў беларускай літаратуры пачатку XX ст.). Зварот да гэтай формы быў абумоўлены, на наш погляд, суб'ектыўнай тэндэнцыяй, калі літаратура ад героя сумарнага, безаблічнага спакваля хіснулася ў бок псіхалагізацыі і духоўнага пачаткаў. Да таго ж абразкі З. Бядулі засведчылі філасофскую і эстэтычную арыентацыю яго на пантэізм -- паўсюднае абагаўленне прыроды, растварэнне боскага пачатку ў навакольным свеце. Пісьменніку ўласціва пачуццё містычнага зліцця і ўзаемапранікнення чалевечага і прыроднага светаў, калі чалавек усведамляе сябе часткай вялікага безыменнага пачатку, нейкага стваральнага, разлітага ў Сусвеце, духу: "Здаецца, лётаў бы вышэй гаю зялёнага, далей рэчкі блакітнай, туды, дзе сонейка ўзыходзіць, дзе фарбай пурпурнай яно хмаркі фарбуе. Здаецца, ахапіў бы весь свет божы і зліўся ў адно з ветрам лёгкім, каб нешта цікавае, патрэбнае казаць убогім вёскім..." ("У досвітку") [19, с. 69]. Уся дакастрычніцкая творчасць пісьменніка, пра што слушна гавораць некаторыя даследчыкі (І. Навуменка, В. Каваленка), -- гэта несупынны працэс міфалагізацыі з'яў рэчаіснасці. Сапраўды: лес, пушча, поле, дождж, снег, вясна, зіма, лета -- не толькі аб'екты літаратурных замалёвак. Гэта перадусім паэтыка-міфалагічныя персанажы, створаныя на аснове мастацкага пераасэнсавання народнай міфалогіі. Будуюцца яны па законах і прынцыпах эстэтычнай персаналізацыі. "Ачалавечанасць" прыроды блізкая да фальклорна-біблейскага ўспрымання свету, калі пад уплывам песні начлежнікаў душа лунае "да светлага неба" ("Пяюць начлежнікі"), калі "у часе змяркання" "устаюць, аджываюць успаміны... быццам анёлы белыя..." ("У часе змяркання"), а "у цёмным хмызе русалкі з доўгімі валасамі пяюць... песні заходу" ("Прытуліся ка мне"), ды "кожную кветачку анёл фарбуе і салоўка песціць" ("А можа, і праўда?..").

Своеасаблівай пабудовай, жанрава-стылёвым сінкрэтызмам вылучаецца Бядулеў абразок "Акорды мора". Адметнасць яго праяўляецца ў арганічным паяднанні літаратурнай, фальклорна-міфалагічнай і біблейскай асноў, г. зн. у пэўнай камбінаторнай спалучанасці розных мастацка-эстэтычных сістэм і спосабаў светабачання. На аснове такога паяднання ствараецца адметная манера апавядальнасці, што нагадвае стылізаваную біблейска - іншасказальную форму. Гэта арнаментальная проза, функцыянальна блізкая паэтычнай мове старажытнаславянскай літаратуры. Характэрнымі адзнакамі такой прозы з'яўляюцца экспрэсія, эмацыянальнасць, узмоцненая метафарычная вобразнасць, імкненне да абстрагавання, наяўнасць скразных тэм і лейтматываў, набліжанасць да вершаванага рытму і г.д. На думку даследчыкаў, усе "прыёмы арнаментальнай прозы разлічаны на разнастайныя прырашчэнні сэнсу" і стварэнне нейкага "звышсэнсу" (Дз. Ліхачоў). Але гэты "звышсэнс" не супярэчыць сэнсу, а хутчэй, паглыбляе яго, надае новыя адценні. Па сутнасці, арнаментальная проза -- гэта проза сімвалічнага асэнсавання жыцця, проза высокай мастацкай абагульненасці.

Варта ў сувязі з гэтым заўважыць, што тэндэнцыя ствараць творы малой формы, у якіх філасофская эмоцыя пададзена ў выглядзе згустка, эсенцыі, была ўласцівая на пераломе стагоддзяў творчасці не аднаго Бядулі. Да прыкладу, функцыю, падобную да той, якую мелі ў творчасці Бядулі экспрэсіўныя мініяцюры, у творчасці І. Буніна выконвалі яго лірыка-імпрэсіянісцкія філасофскія эцюды, падобныя да вершаў ў прозе ("Перавал", "Туман", "Сосны", "Цішыня" і інш.). I гэта заканамерна. Творчасць Бядулі развівалася ў новых гістарычных і літаратурных варунках, таму "стыль эпохі" не мог не накласці на яе свой адбітак. I калі параўноўваць ці знаходзціь штосьці агульнае паміж Бядулем і сярэдневяковай схаластычнай літаратурай, то, відавочна, гэтае падабенства хутчэй за ўсё трэба шукаць у праламленнях сімвалісцкіх рысаў творчасці ў неарамантыкаў канца XIX -- пачатку XX стагоддзя, якія рабілі асноўны акцэнт на светабачанне суб'ектатворчасці, паказвалі не прадмет сам па сабе (няхай сабе і ў яго сімвалічнай сутнасці), але ўжо ўсвядомлены ў душы героя ці аўтара. Падобная лірыка-сімвалічная плынь пануе і ў "Акордах мора". Фальклорная традыцыя тут цесна спалучана з хрысціянскай, што ў выніку сінтэзавалася ў біблейска-сказавай форме. Апошняй уласціва падкрэсленая экспрэсіўнасць, якую ствараюць і нацыянальны эпітэт ("буйная радасць", "пеністыя хвалі", "хвалі ўзбунтаваныя і раз'юшаныя", "сіла вялікая і невядомая", "чорная страшная бяздоннасць", "пекла шалёнае", "песня грымотная, пабедная"), і напружаны, стылізаваны пад біблейскі склад рытм апавядальнасці, інверсійныя сінтаксічныя канструкцыі, што нагнятаюць драматызм. Умоўна-метафарызаваны стыль (вобраз страшыдлаў марскіх) спалучаецца з дэталізаванымі рэалістычнымі (нават натуралістычнымі) выявамі. Усё прасякнута нервовай, напружанай суб'ектыўнасцю, атмасферай эмацыянальнага аўтарскага суперажывання: "Ой, хутка запеніцца мора і пачне ў гульні непрытомнай скокі свае ладзіць!.. Хвалі, як раз'юшаныя, велізарныя, казачныя коні, на дыбкі да самых воблакаў падскочуць!.. Закіпіць, загарыць чорная страшная бяздоннасць, нібы пекла шалёнае!.. Страшыдлы, дзеці глыбокага дна марскога, павылазяць уверх з самай нізіны і навостраць клыкі, ахвяр чакаючы!.. Запяе мора песню сваю грымотную, пабедную і заглушыць увесь свет! Хмары алавяныя ўніз апусцяцца, горы вадзяныя ўверх падымуцца, і ўсяму канец..." Перад намі малюнак з рэдуцыраванымі элементамі падання пра патоп. Да таго ж, у ім відавочна праламляюцца сярэдневяковыя ўяўленні пра пекла як пра марскую "пачвару" -- звера Левіафана, -- уяўленні, якія знайшлі яркае праламленне, па сведчанні Дзм. Ліхачова, не толькі ў літаратуры, але і ў жывапісе. Прыкладам з літаратуры можа служыць "Слова на пасху" Кірылы Тураўскага. Сімвал мора як увасаблення пекла прысутнічае і ў вусным запавеце Трыфана Пячэгскага ў яго жыціі XVII стагоддзя: "Не любите мира и яже в мире; сами бо весте, колик окаянен мир сей -- яко море неверен, мятежен... ветрами волнуется губительно, лжами горек, наветы диявольские трясется и пенится, грехами веяния свирепствует и смущается, о погружении миролюбцев тщится; всюду плачи, пагубы свое простирае, а наконец вся смертию осуждает" [20, с. 197].

Ідэйна-канцэптуальнай сутнасцю, трагедыйнасцю гучання, у аснове якіх -- праблема адчужэння, твор Бядулі блізкі да аповесці Л.Талстога "Смерць Івана Ільіча" і да аповесці Л. Андрэева "Губернатар". Цікава адзначыць нават тэкстуальнае падабенства ў творах Бядулі і Талстога. У пакутлівых перадсмяротных роздумах Іван Ільіч, які ўсумніўся ў боскай справядлівасці, звяртаецца да вышэйшай сілы з пратэстуючым пытаннем: "Навошта Ты ўсё гэта зрабіў? Навошта прывёў мяне сюды? За што, за што так жахліва мучаеш мяне?" У Бядулі назіраем вельмі падобную сітуацыю: "Тым часам у абшары заплакаў нехта плачам вялікім: "Ой, баліць мне, баліць! Ажно выгаварыць няма як! Ніколі гэткага болю не было на свеце, ніколі... Хто гэта акрывавіў увесь свет? Чаму паднябесная ўся стогнамі напоўнена? Чаму?" Але калі адчайны "запыт" талстоўскага героя ўспрымаецца ў сваім першасным значэнні, не абцяжараным умоўнасцю і абагульненасцю маральна-філасофскіх высноў, то ў Бядулі герой паўстае як суб'ект этычнага выбару, як эсенцыя біблейскай "прамудрасці" -- адсюль запытальныя канструкцыі ў творы ўспрымаюцца з вялікай ступенню ўмоўнасці, нават сімвалічнасці. Па сваёй форме яны набліжаюцца да галашэнняў з іх песенна-рэчытатыўнай скіраванасцю, эмацыянальнай напружанасцю фразы, наяўнасцю пытальна-клічнага імператыву, запытальнымі эпіфарамі, павышана-экспрэсіўным тонам -- нарэшце, высокім трагедыйным напалам пачуцця. Адрознасць і ў тым, што гэтыя рэчытатывы-запытанні высвечваюць нелакальныя, індывідуальныя праблемы -- змест іх нашмат шырэйшы: "Чаму цяжару не здымаюць з кволых грудзей чалавека? Чаму не зрываюць плеўку слепаты з вачэй яго? Чаму дзікі звер руйнавання ў сэрцы яго раз'юшыўся? Чаму помста бязжаласная яго сцягам зрабілася? Чаму не разрываюць крывавых кайданоў на руках яго? Чаму кіпіць у душы яго вялікі гнеў?"

Герой Бядулі, нс вытрымаўшы няроўнага супрацьстаяння са страшнай навалай жыцця, гіне. Гераічны матыў -- матыў індывідуалісцкага змагання, барацьбы -- цесна спалучаны з фаталістычным. Гэта стала вынікам дуалізму пісьменнцікага светаразумення, яго ўяўлення аб дзвюх субстанцыях існага -- субстанцыі аб'ектыўнага сусветнага быцця і адчужанай ад яе субстанцыі самога чалавека, які пастаянна находзіцца ў антаганізме з першай.

Так тэма адзінокага ў шматлюдным свеце чалавека паядноўваецца з тэмай яго марнага змагання са злым лёсам, з тэмай асуджанасці і разам з тым з тэмай індывідуалісцкага бунту супраць Бога. Прычым, калі ў Талстога матыў асуджанасці звязаны напрамую з матывам абурэння супраць Бога, то ў Бядулі адсутнічае прамы аб'ект абвінавачвання. Пытанні звернуты да трансцэндэнтнага Кагосьці (у некалькіх іпастасях), мінаючы самую боскую інстанцыю. Той факт, што Бядуля не звяртаецца да прамых абвінавачванняў і не ўказвае на вынік усіх бед чалавечых, дае падставу дапусціць, што першапрычыну ўсяму пісьменнік бачыў ў самім чалавеку, у яго агрэсіўных інстынктах. Адсюль ідэя самаўдасканалення чалавека. Зрэшты, пісьменнік насцярожана ставіцца да індывідуалісцкай ідэі, якая ігнаруе грамадскія рэаліі. Але пры гэтым ён пазбягае катэгарычных і аднамерных сцвярджэнняў. Праблемны ракурс "асоба -- асяроддзе" вырашаецца на ўзроўні эмацыянальных прадчуванняў. На ўзроўні ж ідэйна-канцэптуальным ён ператвараецца ў канфлікт "чыстых" сутнасцяў, дзе антаганізм асобнага чалавека са светам паўстае як першапачатковы, адвечны.

Многія апавяданні Змітрака Бядулі сталі хрэстаматыйнымі «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Вялікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Апавяданні гэтыя -- дыяменты, залатыя зярняты, з якіх уздымалася ніва новай беларускай літаратуры. Яны могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру. За Бядулем стаяла вялікая культура.

Змггрок Бядуля у апавяданнях паказвае забітую, цёмную, размешчаную як бы на краі свету вёску. Адналінейную пазіцыю пісьменніка першым заўважыў Максім Багдановіч: “Са змрочным гумарам малюе ён невясёлае беларускае жыццё і імкнецца адысці ад яго ў фантастычны, казачны свет” [1, с. 244].

Як бачым, важнае месца ў творчай спадчыне пісьменніка займаюць яго сацыяльна-побытавыя апавяданні. "Рэалістычны" пласт апавяданняў у Бядулі даволі значны. Амаль усе яны, як правіла, "падзейныя": звычайны чалавек, яго псіхалогія раскрываюцца празаікам праз факт, выпадак паўсядзённага жыцця. Менавіта апавяданні задаюць тон трагедыйнай творчасці пісьменніка. Да таго ж яны ствараюць полюс "міласэрнасці". Дзякуючы яму філасофскія "адвольнасці", характэрныя для першага этапу творчасці, "зазямляюцца", "замыкаюцца" на жыцці беларускай вёскі пачатку стагоддзя. У творах побытавага плану ставяцца не абстрактна-метафізічныя пытанні, але тыя праблемы быцця, якія былі актуальныя, злабадзённыя для чалавека пачатку XX стагоддзя. "Адкрыты" лірызм у сацыяльна-побытавых апавяданнях знікае, ідзе ў "падтэкст" (т.зв. "філасофскія сентэнцыі"), стрымлівае сябе: на першае месца выходзіць аб'ект выяўлення -- асоба персанажа, характар, лёс. Менавіта ў гэты перыяд у творчасці Бядулі пераважае спецыфічны жанр -- апавяданне-партрэт, апавяданне-твар.

Назіраецца тэндэнцыя да пашырэння эпічнага пачатку. Структура апавядання пачынае ўтрымліваць у сабе прыкметы аповесці і нават рамана -- праз імгненні жыцця прасачыць пачаткі і канцы, гісторыю асобы ў цэлым, яе лёс.

Увагу Бядулі ў першую чаргу прыцягваюць драматычныя і трагічныя праявы сялянскага жыцця, змрочныя бакі побыту сяляніна, звязаныя з беднасцю, цемрай, галечай, непрабудным п'янствам, хваробамі, адзінокай і беспрытульнай старасцю, сямейнымі звадкам) і калатнёй. Героі Бядулі -- гэта звычайныя людзі, хворыя фізічна або духоўна, горкія п'яніцы, удовы, сіроты, лайдакі, зладзеі, старыя, якіх зжываюць са свету свае ж хатнія, дзеці, якія змалку вымушаны зарабляць "на хату", на бацьку-п'яніцу, на меншых братоў і сясцёр.

Пісьменнік паказвае сваіх герояў на зломе, на крутых паваротах, часам на мяжы жыцця і смерці, ставіць іх у драматычныя, крызісныя сітуацыі, каб глыбока зазірнуць у іхнія душы.

Канцэпцыя чалавека ў апавяданнях Бядулі ў асноўным рэалістычная, бо характар героя бярэцца не апрыёрна, а выводзіцца з абставінаў, з умоў жыцця. 3 другога боку, сам чалавек паказваецца ўнутрана складаным, супярэчлівым.

Трагедыйнасць жыццёвых сітуацый мяжуецца ў Бядулі з трагізмам штодзённага побыту -- трагедыяй у самых простых побытавых праявах сялянскага жыцця. У мастацкім свеце Бядулі адбываецца няўмольны крах традыцыйных маральна-этычных каштоўнасцяў -- веры, любові, спачування, узаемаразумення -- і проста ўмення жыць па-людску.

Трагічнае нярэдка выступае ў Бядулі ў іпастасі камічнага, камічнае паўстае як бы «смех праз слёзы». Гэта справядліва ў дачыненні апавяданняў «Пяць лыжак заціркі», «Велікодныя яйкі». Але вось апавяданне «Летапісцы». Можа, самае бліскучае з усіх бядулеўскіх навел, створаных у дарэвалюцыйны час. Твор рэалістычны, можна сказаць, нават бытавы, напоўнены паэзіяй, рознагалоссем жыцця. Сюжэт яго нескладаны. Стары селянін Мірон, сын якога паехаў на заработкі ў Амерыку, хоча напісаць яму пісьмо, бо церпіць ад нявесткі, якая не тое што за гаспадара, за чалавека яго не мае. Мірон непісьменны, таму заклікае на дапамогу васьмігадовага ўнука Андрэя, які, відаць, толькі пайшоў у школу.

Ноч. Сям'я спіць у пуні на сене. Стары Мірон падымае ўнука і вядзе ў хату: напісаць ліст сыну можна толькі ноччу, патаемна ад нявесткі, бо днём яна нізавошта не дасць гэтага зрабіць.

Менавіта тут у рэалістычную, нават прыземлена-бытавую тканіну апавядання урываецца гумарыстычная нота. Справа ў тым, што «Алдрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча». Смех і грэх. Стары Мірон хоча выкласці перад сынам усе крыўды, якія чыніць над ім нявестка, а малому Андрэйку сваё ў галаве: ён прагне свістаць, пры тым як мага гучней, «каб аж рэхі пакаціліся з усіх старон, каб аж ліха на веніку прыляцела» [19, с. 112].

На перапляценні гэтых двух матываў будуецца апавяданне. Пісьменнік добра валодае гумарам.

«За дубовым сталом пішу залатым пяром міласціваму гасудару з нізкім паклонам, жалая ўспеху ў дзялах вашых...

Андрэйка выпучыў вочы высунуў язык, засоп носам і пачаў старанна выводзіць літары. Ен іх маляваць хацеў надзіва, але яны выходзілі ў яго вельмі нязграбныя. Рука, умазаная у сажу, пакідала сляды на паперы: сцяжынкі і ручаінкі.

Рухалася пяро па паперы, як цяжкі воз па старой грэблі...

-- Нос! Нос! -- закрычаў дзед так устрывожаны, як бы хата загарэлася. -- Сапсуеш паперуі» [19, с. 113].

На наш погляд, літаратуру, у якой нараджаюцца такія апавяданні, ужо нельга назваць пачатковай, правінцыйнай. Дый паказ жыцця як суцэльнага пакутніцтва, прыбітасці, прыніжанасці селяніна-беларуса апавяданнямі, падобнымі да «Летапісцаў», як бы здымаецца.

Доўга пісьменнік шоў да апавядання накшталт “Летапісцаў”. Нарадзіўся ён з душой надзвычай чулай да хараства. Толькі малавата было красы ў навакольным жыцці. I усё-такі дзівоснага хапае: «Вось вецер прачынаецца і вандруе па лесе. Свеціць сонца, ноччу ўзыходзіць месяц. Бруіцца рэчка. Спяваюць птушкі. Таямніча ўздыхае лес. Неба пакрываюць цяжкія хмары. Усчыняецца дождж. За вясной прыходзщь лета, яго змяняе восень, затым наступае зіма» [19, с. 116].

Шмат выдатных карцін, навакольнай прыроды, зменлівасці пары года, ночы і дня намаляваў Бядуля у сваёй малой прозе. Багацце, размаітасць беларускай прыроды, з якой ён звязаны быў душой і сэрцам, не далі яму загінуць як пісьменніку. “Усё злілося у адно -- і стагі, і дрэвы, і прастор” [19, с. 120]. Гэта імпрэсіяністычны жывапіс.

У творах Бядулі мала будзённасці, тут хутчэй прысутнічае нейкая звышбудзённасць -- катастрафічная, трагедыйная (у лірычных мініяцюрах -- узвышана-трагедыйная), што падкрэсліваецца рознымі шляхамі -- узмацненнем ролі выпадку ("Пяць лыжак заціркі"), незвычайнасцю сюжэту ("Шалёны", "Злодзей", "Вялікі пост", "Ашчаслівіла", "На каляды к сыну", "Велікодныя яйкі"), вобразам самога героя, даведзенага да адчаю ("Сцёпка", "Злосць").

Ключавыя праблемы творчасці Бядулі -- сацыяльныя і філасофскія праблемы адчужэння, адзіноты, абязлічання чалавека, яго дэтэрмінацыі і свабоды.

Адзіноцтва "асобнага чалавека" сярод мноства людзей -- тое, што пасля ў мастацкай свядомасці XX стагоддзя на Захадзе стане адным з неадлучных яго кашмараў, найперш у літаратуры экспрэсіяністаў і экзістэнцыялістаў, у творах Кафкі, Сартра, Камю, Сімоны дэ Бавуар, -- узрушыла Бядулю яшчэ ў пачатку стагоддзя.

Варта адзначыць, што ў творах беларускага пісьменніка, дзе ставяцца праблемы адчаю асобы ў невыносных (падчас абсурдных) умовах жыцця, амаль адсутнічае і сюжэтнае дзеянне, і раскрыццё характару героя. Тут усё сфакусавана на адным, -- што паўтараецца з года ў год і з дня ў дзень, -- невыносна адчайным жыцці героя, які пакорна нясе цяжкое ярмо бязмэтнага існавання над бяздоннем жыцця. Герой знаходзіцца ў "цэйтноце" суцэльнай залежнасці, перашкод, якія загналі яго ў кут, абяззброілі, падпарадкавалі нейкай чужой волі. Але прычына таму -- не толькі ва ўмовах існавання, у сацыяльнай няроўнасці, але і ў біялагічнай схільнасці да п'янства. Такі герой апавядання "Сцёпка". Аўтар указвае на прычыну гаротнага становішча яго праз ускосную самахарактарыстыку: "Сціснулася сэрца Сцёпкі ад нейкага болю яшчэ горш, таму што сам вінен, што дажыўся да гэткіх парадкаў. Паўвалокі зямлі, здаецца, можна было жыць прыпяваючы, а ў яго ніколі не то што хлеба -- нават бульбы нямашака..." Герой сам усведамляе прычыну сваёй нікудышнасці: "Каб я гэта мог талкоўна жыць, але, відаць, пад гэткай планетай на свет радзіўся -- цягам цягне мяне сівуха ў яму глыбокую... Адрывае мяне ад працы і гвалтам адбірае апошнюю рэзгіню сена з пуні, апошні кубел дабра з хаты", але вырвацца з гэтага зачараванага кола не мае моцы.

У апавяданнях Бядулі назіраецца, па-першае, тэндэнцыя да абязлічвання героя, імкненне да максімальна большай ступені абагульненасці ў выяўленні чалавечых лёсаў. Аўтар ідзе ад сітуацыі, ад завершанага, сталага да выніковага, паказвае шлях "рэгрэсацыі рэгрэсу". Па-другое, "псіхалогія" героя -- псіхалогія, узятая ў гранічна нацятым, напружаным стане -- у крыку, на мяжы раз'юшанасці, непрытомнасці, істэрыкі, вар'яцтва. Па-трэцяе, гэта ўключэнне ў аповед нервовых, рэзка экспрэсіўных сродкаў выразнасці -- найперш напружанага дыялогу (маналогу), адчайна-натуралістычных сцэн галечы, цемры, безвыходнасці. Бядулю важна не столькі праўдападобнасць і псіхалагічных дэталяў, колыкі згушчальна-эмацыянальная атмасфсра, якая ідзе ад героя, ад яго стану крайняй неўраўнаважанасці, "шоку" і якая нагнятаецца, захоплівае, падпарадкоўвае сабе і аўтара, і чытача.

На працягу ўсёй творчасці Бядулю хвалявалі пытанні жыцця і смерці. Асоба пісьменніка не магла змірыцца з думкай аб вечным небыцці, аб усемагутнасці кону. I чым больш разважаў ён над "праклятымі" пытаннямі быцця, тым больш здзіўляла, уражвала яго здольнасць простага чалавека з народа сустрэць смерць абсалютна спакойна, памерці з пачуццём выкананага абавязку. I што гэта такое -- абыякавасць да жыцця або сіла?

Апавяданне "Вялікі пост" -- аб тым, як рыхтуецца да смерці і памірае жабрак Лявон. Жабраком ён зрабіўся не з прычыны нейкіх унутраных схільнасцяў, ляноты, сквапнасці, як Сцяпан, яго суправажаты, які "быў чалавекам вельмі прагавітым, ніякага стыда не меў, кланяючыся пад вокнамі ды ў дзвярах", і які часам "лаяўся, і гэткім тонам, быццам даўгі спаганяў". Жыццё прымусіла Лявона "набыць" такі сацыяльны статус пасля таго, як сына забілі на вайне, а самога адолела старэчая нямога -- "зусім аслабеў". Гэта быў адмысловы, не падобны да іншых жабрак: "Па хатах Лявон жабраваць не хадзіў і торбамі нават не абзапасіўся, не ляніўся ён, але скарэй памёр бы з голаду, чым пад чужымі вокнамі хлеба прасіць..." Усёй ягонай істотай завалодала адна думка: "жадаў ён знайсці спосаб, каб зусім не трэба было есці...", каб абыходзіцца без людской помачы.

У кароткім навелістычным апавяданні з глыбокай пранікнёнасцю ў нацыянальны характар аўтар раскрыў тое духоўнае ўзвышэнне, узыходжанне, прасвятленне, якое адбывалася і адбылося ў яго героі. Гэта ўжо чалавек, які адмовіўся ад сябе ў імя іншых, які "з ахвотай за ўсіх богу маліўся" і ў бліскучых вачах якога "пылаў таемны агонь здаволення і асалоды ад заўсёдашніх адкрыццяў і ад цікавасці яшчэ больш адкрыць...". Пісьменнік паказаў не зусім звычайны -- цяжкі, нават тытанічны, самаахвярны шлях дзеля пераасэнсавання самога сябе, сваёй самасці і галоўных прынцыпаў ўласнага жыццеўладкавання. Пацвярджэнне таму знаходзім у наступнай рэпліцы: "Малітвы яго цяпер зусім іншыя, як тыя, што людзі маліліся заўсёды і як ён сам дагэтуль маліўся". Пра тое ж гаворыць нам і роздум героя "пра сябе": "Што ж, -- думаў ён, -- тое, што ў сэрцы маім, мне трэба казаць богу, а не тое незразумелае, як мяне людзі навучылі..." Людзі маліліся па завядзёнцы, па звычцы жыццёвай, па неабходнасці, у той час як Лявон адчуў у гэтым унутраную патрэбу, усвядоміў гэта коштам асабістага жыцця, пакут сваіх. Апошнія дні жыцця героя -- сапраўдны духоўны подзвіг -- той непаўторны і адзіны, які павінен нарэшце здзейсніць кожны. Яму адкрыўся новы свет, новая ісціна, таму і "малітвы яго цяпер былі зусім іншыя". Сцэна апошніх дзён героя, сцэна "ціхага канання" "без людской помачы" поўная ўнутранага аўтарскага лірызму, захаплення высокай душой беларускага мужыка. Не абцяжарваць сабой, сваім болем і смерцю блізкіх людзей, пайсці з жыцця, Нічым яго не азмрочваючы, -- такія апошнія думкі героя, выразнае завяршэнне яго лёсу. Так, праз адносіны да смерці ў апавяданні раскрываецца не раўнадушша, а вялікая чалавечнасць, высакародная сіла душы героя, маральная вышыня яго асобы. Адной меркай -- усвядомленай гатоўнасцю прыняць вечны закон жыцця, прымірыцца з непазбежнасцю, спакойна сустрэць смерць -- аўтар ацэньвае чалавечую асобу.

Такім чынам, найперш настаўнікі Бядулі -- сучасныя яму беларускія і рускія пісьменніі -- Колас, Чэхаў і многія іншыя. I немагчыма каго-небудзь асабліва выдзеліць, бо ўсе яны так ці інакш пачалі пісаць у новай імпрэсіяністычнай манеры. Славуты Сезан пісаў: “Манэ -- гэта толькі вока, але, божа мой, якое гэта вока!” [21, с. 10].

Уражаны незвычайнасцю бядулеўскіх пейзажаў, Янка Скрыган успамінаў: “... упершыню прачытаў Вашу імпрэсію “Пяюць начлежнікі”, ад якой і да гэтага часу чую і тую ноч, і начлежныя галасы, і звон цугляў, і хрумстанне коньмі ахаладзелай роснай травы...” [22, с. 81]. I далей: “У іх многа было казачнага таксама таямнічага, і ад чаго хацелася чытаць іх больш і больш -- яны нечым палохалі і некуды заварожліва звалі...” [22, с. 81].

Пра свае празаічныя творы 3. Бядуля пісаў: “Што датычыць фабульных крыніц, то ніводнае апавяданне ў мяне не прыдумана, у аснову паложаны сапраўдныя факты» [23, с. 43-44]. Амаль усе беларускія празаікі ішлі прыкладна гэтым шляхам. I далей: “Калі я жыў у вёсцы, то назіраў быт сялян: беднасць, цемната, п'янства. Вось гэтыя людз|, самыя забітыя, карысталюя маёй ампатыяй” [23, с. 44].

У шэрагу апавяданняў 3. Бэдулі сялянскае, вясковае жыццё -- цяжкое, невыноснае, без ніякай надзеі на прасветліну ў будучыні. Да ліку такіх апавяданняў адносяцца ўжо названыя «Малыя дрывасекі», «Пяць лыжак заціркі», «На каляды к сыну», а таксама «Гора ўдавы Сымоніхі», «Злодзей», «Ашчаслівіла», «Лявоніха і Сымоніха» і шэраг іншых.

У ранніх апавяданнях Бядулі няма героя, з якім можна было б звязаць хоць невялікую надзею на палепшанне жыцця. Штосьці падобнае маем у ранняга Максіма Гарэцкага, асобныя творы якога цяжка, невыносна чытаць («Антон», «Ціхая плынь»). У іх такі велізарны напал адмоўнай энергіі, што сам працэс чытання робіцца пакутлівым. Штосьці падобнае бачым і ў лірыцы Купалы.

Ранняя творчасць Змітрака Бядулі стала яскравым сведчаннем сталення беларускай літаратуры. Яна паспяхова ўзбагачала і пашырала яе праблемна-тэматычны і жанрава-стылёвы дыяпазон, пераканаўча дэманстравала ўзмацненне яе інтэлектуальнага, аналітычнага зместу, скіроўвала на шлях творчых навацый, ішла ў фарпосце магістральных кірункаў і асноўных тэндэнцый яе развіцця.

Такім чынам, Бядулевай малой прозе ўласціва пільная ўвага да колераў, адценняў, гукаў, якія нібы складаюць фон чалавечага жыцця. Ён ніколі не праміне настрою вакольнай прыроды, якая ў яго нібы жывая істота. Пантэізмам проста прасякнуга мастацкая палітра пісьменніка. Дождж, снег, мароз, зорнае неба, лес, рэчка, вецер -- без малюнкаў параўнанняў, эпітэтаў, якія характарызуюць знешні свет, нельга ўявіць не толькі раннюю, але і пазнейшую прозу пісьменніка.

колас бядулі проза філасофскі

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы прозу малой формы Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі мы прыйшлі да наступных высноў:

1 Беларуская літаратура пачатку XX ст. стала ўжо прафесіянальнай літаратурай. Яна мела ўсс жанры. I калі мець на ўвазе беларускую прозу, паказ у ёй асноўнага населініка краю селяніна-мужыка, то менавіта імёны Якуба Коласа, Змітрака Бядулі свецяць у ёй найбольш ярка.

2 Гэтыя творы сваім ідэйным, духоўным патэнцыялам расшыраюць шлях будучыні, актыўна ўдзельнічаюць у яе стварэнні. Светлыя і высакародныя ідэі, што ў іх закладзены, перакідваюць у прышласць нябачныя масткі. Па іх творча пойдуць далей іншыя, тыя, хто жадае гэтага лепшага свету, хто жадае ўжо сваім уласным прыкладам наша цяперашняе быццё ўдасканаліць.

3 Апавяданні Якуба Коласа адметныя яскравасцю, разнастайнасцю мастацкіх фарбаў, іх гарманічным спалучэннем, пластыкай і выразнасцю малюнка.

Усе гэтыя якасці характэрны і для алегарычных навел. Іх яднае з казкамі толькі тое, што дрэвы, расліны, птушкі размаўляюць між сабою і разумеюць адно аднаго.

Анімізм, гэта значыць адухаўленне прыроды, -- галоўная мастацкая якасць "Казак жыцця". Аўтар адухаўляў не толькі птушак і звяроў, але і расліны, дрэвы. Міфатворчасць, якая яшчэ жыве ў народзе, таксама мае месца ў паэтыцы "Казак жыцця", паступова становціца элементам мастацкага стылю.

Алегорыя дазваляе апусціць дэталёвую аргументацыю ідэй. Дзякуючы гэтаму нават самыя складаныя па ідэйным змесце навелы можна перадаць у даступнай для чытача форме. "Казкі жыцця" -- непасрэднае наследаванне і творчае развіццё мастацкіх традыцый народных казак пра расліны і жывёлаў, якіх, паводле сведчання Я. Карскага, у беларускім фальклоры мала. Першая

4 Стыль Бядулевых навел афарбаваны лёгкім сумам, элегічнаю тугою. Ад біблейскага выхавання пісьменніка ідзе, відаць, прытчавая стрыманасць ягонага апавядання. Адсюль жа паходзіць і завастрэнне сітуацый, якія робяць вобразы навел запамінальнымі. Мала сказана пра характары герояў навелы “Малыя дрывасекі”, але вельмі запамінаюцца гэтыя працавітыя, бедныя хлапчукі. Той самы мастацкі прыём завастрэння ёсць у апавяданнях «Пяць лыжак заціркі», «Вялікодныя яйкі», «Лявоніха і Сымоніха», «Летапісцы» і іншыя.

Сярод ранніх празаічных апавяданняў 3. Бядулі няма твораў разгорнутых, з шырокім ахопам падзей. У навелах, як правіла, адзін-два героі, адна падзея, адна псіхалагічна-эмацыянальная настраёвасць.

5 Апавядальнае майстэрства Цёткі, яе жыццёвая назіральнасць, віртуознае валоданне словам выявіліся ў апавяданні з анекдатычным сюжэтам «Разумныя, ды не на дурня напалі», у сацыяльна-бытавым абразку «Навагодні ліст». У апавяданнях «Асеншя Лісты», «Лішняя» адчувальная метафарычнасць стылю. Аўтарка пераводзіць гаворку з сацыяльна-бытавога плана ў план умоўна-сімвалічны, пашыраючы асацыятыўнасць твораў.

У апавяданнях у сімволіка-алегарычным плане гучала тэма канца жыцця, прадвызначанасці лёсу чалавека.

Прааналізаваныя казкі, мініяцюры, апавяданні -- яскравы ўзор твораў, дзе малая форма ўмясціла глыбокі сэнс, значную мастацкую ідэю, пераканальна ўвасобленую вялікім майстрам слова.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т.т. -- Т. 1. [Тэкст]. -- Мн.: Беларуская навука, 1999. -- 587 с.

2 Каваленка В. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры [Тэкст] / В. Каваленка. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1981. -- 281с.

3 Чыгрын, І. “Казкі жыцця” Я. Коласа і фальклор [Тэкст] / І. Чыгрын. -- Весці АН БССР. Серыя грамад. н. -- 1966. -- №2. -- 157с.

4 Колас Я. Збор твораў: У 14-ці т. Т. 5. [Тэкст] / Я. Колас. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1973. -- 563с.

5 Весці нацыянальнага дзяржаўнага педагагічнага ўнівесітэта [Тэкст]. -- 1999. -- №1. -- С. 53-55

6 Навуменка І. Казкі жыцця Якуба Коласа [Тэкст] / І. Навуменка. // Роднае слова. -- 2002. -- №8. -- С. 20-23

7 Навуменка, І. Казкі жыцця Якуба Коласа [Тэкст] / І. Навуменка. // Роднае слова. -- 2002. -- №9. -- С. 20-25

8 Колас Я. Збор твораў: У 14-ці т. Т. 4. [Тэкст] / Я. Колас. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1973. -- 597с.

9 Аверинцев С. Аналитическая психология К. Г. Юнга и закономерности творческой фантазии [Тэкст] / С. Аверинцев. // Вопросы литературы. -- 1970. -- № 3. -- С. 125-129.

10 Зайкоўскі Э. Роля канфесійнага фактару ў нацыянальнай свядомасці беларусаў [Тэкст] // Беларусіка. -- Кн. 2. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1993. -- 579с

11 Цётка Выбраныя творы [Тэкст] / Цётка. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. -- 197с.

12 Шаталов С. Художественный мир И. С. Тургенева [Текст] / С. Шаталов. -- М.: Наука і техніка, 1979. -- 367с.

13 Леонов Л. "Человеческое. только человеческое..." [Текст] / Л. Леонов. // Вопросы литературы. -- 1989. -- № 1. -- С. 6-8

14 Шатэрнік У. “Маленне аб вадзе…” [Тэкст] / У. Шатэрнік. // Роднае слова. -- 2002. -- №4. -- С. 102-103

15 Тарасова Т. Апавяданне Якуба Коласа “Адукацыя” [Тэкст] / Т. Тарасова. // Роднае слова. -- 2001. -- №11. -- С. 6-9

16 Манкевіч А. Час і асоба ў апавяданні Якуба Коласа “Балаховец” [Тэкст] / А. Манкевіч. // Роднае слова. -- 2000. -- №8. -- С. 17-21

17 Капшай Н. Казкі для дарослых і дзяцей [Тэкст] / Н. Капшай. // Роднае слова. -- 2005. -- №11. -- С. 52-58

18 Дасаева Т. Майстэрства лірычнага пейзажу ў “Другім чытанні для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа [Тэкст] / Т. Дасаева. // Роднае слова. -- 2002. -- №8. -- С. 23-27

19 Бядуля Дз. Выбраныя творы [Тэкст] / Дз. Бядуля. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. -- 539с.

20 Максімовіч В. Паўтарэнне пройдзенага [Тэкст] / В. Максімовіч. // Полымя. -- 2003. -- №7. -- С. 196-201

21. Чегодаев А. Импрессионисты [Текст] / А. Чегодаев. -- М.: Наука и техника, 1971. -- 397с.

22. Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця [Тэкст] / Я. Скрыган. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. -- 451с.

23. Смолкін М.З. Бядуля [Тэкст] / М. Смолкін. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1961. -- 299с.


Подобные документы

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.

    курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.