Жыццёвы і творчы подзвіг Максіма Багдановіча

Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.02.2014
Размер файла 49,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

1. “У зачарованым царстве”

2. “Каханне і смерць”

3. “На ціхім Дунаі”

4. Цыкл “Мадонны”

5. Цыкл “Эрас”

Заключэнне

Уводзіны

Сучасная беларуская паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яеразвiццё аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлася цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сёння беларуская паэзiя ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае - вось тая праблематыка, што находзiцца ў аснове творчасцi паэтаў. Лiрычны герой сучаснай паэзii - гэта яркая iндывiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.

Першыя спробы паказу такога героя можна заўважыць у творах Янкі Купалы і Якуба Коласа. Але гэта быў яшчэ не той герой, якога мы заўважаем у паэтычных творах іншых выдатных сыноў Беларусі. Такім мастаком слова з'яўляецца Максім Багдановіч. Менавіта ён даводзіць героя да дасканаласці і надае яму індывідуальны характар. Да прыходу ў літаратуру Багдановіча вобраз лірычнага героя ў беларускай паэзіі быў абагульнены. Такі, прыкладна, як паказ кахання, іншых перыпетый душэўнага жыцця ў народных песнях. Беларуская літаратура не мела дагэтуль лірыкі кахання, якая раскрывала б духоўны свет асобы. Яе прынёс М. Багдановіч. Яго дэбютам быў верш “Зорка Венера”. Іх многа было, такіх сумна-журботных песень у народным асяроддзі, асабліва ў гарадскім, сярод больш-менш адукаванага мяшчанства. Пісалі іх такія паэты, як Надсан, і нават меншыя па характару даравання. Але духоўная патрэба ў такіх песнях была: мітуслівае жыццё, якое набывала ўсё большую імклівасць, раз'ядноўвала закаханыя пары, рвала ніці духоўнай сувязі. Былі, вядома, «жестокие» рамансы, дзе «коварный соблазнитель» насміхаецца над простай дзяўчынай, якая аддала яму чыстае каханне.

У выніку роля Багдановіча з кожным новым дзесяцігоддзем, з новым вітком развіцця грамадства як бы ўзрастае. Бо ён востра адчуваў, пісаў пра вечныя пачуцці, якія ніколі не знікнуць, пакуль будуць жыць на зямлі людзі. Матывы кахання -- дамінуючыя ў паэзіі Багдановіча. Такой канцэнтрацыі пачуцця кахання, яго пераходаў, пераліваў да Багдановіча беларуская паэзія яшчэ не ведала. Менавіта гэтая акалічнасць надае дадзенай працы актуальнасць і значнасць. Таму што тэмы, якія разглядаюцца ў творах Багдановіча, асвятляюцца і іншымі пэтамі сучаснасці і даўніны. Гэтыя тэмы на сённяшні дзень актуальныя і шырока агучваюцца ў мастацкай літаратуры. Асоба паэта таксама падпадала пад увагу крытыкаў. Паэтычныя набыткі песняра аналізавалі не толькі яго сябры-пісьменнікі, а і прафесійныя літаратары-кратыкі таго часу Вацлаў Ластоўскі, І.І. Замоцін, С. Палуян, А. Уласаў, Язэп Манькоўскі, Чыж, Ядвігін Ш, Іван і Антон Луцкевічы, Янка Купала, Я. Драздовіч - усе яны уваходзілі ў склад рэдакцыі газеты “Наша ніва”. Таксама шмат навуковых прац выйшла пасля смерці Багдановіча. Не абыйшлі ўвагай яго творчасць і такія сучасныя навукоўцы як І.Я. Навуменка, Т.І. Мароз, Уладзімір Кохан, Міхась Стральцоў, А.К. Кабаковіч, Г. Бярозкін, А. Лойка, Н.Б. Ватацы, Н. Гілевіч, Д. Дзябольскі і інш.

Мэтай дадзенай працы з'яўляецца падрабязнае і дэталёва распрацаванае даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Беларусі Максіма Багдановіча. У працы будзе прадстаўлены матэрыял, які характарызуе выключную адметнасць лірыкі паэта, яго накіраванасць да інтымнай тэмы на старонках зборніка “Вянок”. На матэрыялах паэтычных твораў з розных раздзелаў “Вянка”, выданых М. Багдановічам, будзе дэталёва распрацаваны значэнне вобразаў, матываў, праблем, мэт. Таксама будуць пададзены і некаторыя звесткі па творчасці Максіма Адамавіча.

Адной з вядучых мэт з'яўляецца прыцягненне ўвагі да сапраўднага ўслаўлення жанчыны-маці, якая ахвяруе сваім жыццём, але дае жыццё дзіцяці, гэта і ўслаўленне сапраўднага кахання, якое не ведае ніякіх межаў, услаўленне маладосці з яе неабдуманнымі учынкамі.

Значнасць працы, заключаецца ў яе актуальнасці на сёняшні час, а таму гэтае пытанне патрабуе ўсё больш навуковых прац у кірунку па гэтай тэме, хоць іх і немала на дадзеным этапе развіцця беларускай літаратуры. Творчасць Багдановіча, адзін з найлепшых паказчыкаў найлепшага ў паэзіі раскрыцця вобраза кахання і любові. Кахання да жанчыны і любові да радзімы, таму пільную ўвагу мы і звернем менавіта на асабістае жыццё паэта, у якім закладзены ўсе пачаткі пытання, што разглядаецца.

Патрэбна адзначыць тэмы, якія найчасцей гучаць у інтымнай лірыцы Багдановіча на старонках яго зборніка:

а) бацькаўшчына

б) каханне і смерць

в) вагітная жанчына

г) маладосць

д) каханне

Менавіта гэтыя і некаторыя іншыя тэмы характарызуюць паэтычную творчасць і выдатны мастацкі талент Максіма Багдановіча.

Адным з важнейшых крэтэрыяў у творчасці кожнага мастака слова з'яўляецца асаблівасць літаратурных прыёмаў, якія ім выкарыстоўваюцца. Творчасць Багдановіча таксама адметная сваімі, як усеагульнымі так і малаўжывальнымі мастацкімі сродкамі, якія вылучаюць мову паэта сярод іншых мастакоў слова. Гэтыя вобразна выяўленчыя сродкі звычайна перадаюць настрой аўтара, яго адносіны да пэўнага персанажа, вобраза альбо падзеі. Разнастайнасць гэтых сродкаў, іх актуальнасць і пранікнёнасць надаюць тэксту пэўны кантэкст ці новае гучанне, больш глыбокі прастор для даследавання добравядомым і распрацованым тэмам, вобразам і падзеям. Мастацкія прыёмы нясуць у сабе адценні эпохі, каларыту і светадчуванне дзеючага. У дадзенай працы будуць разглядацца гісторыя стварэння вершаў, уражанні ад перажытага, якія пабудзілі да напісання, значэнне таго ці іншага твора.

Закранем і праблематыку лірыкі Багдановіча. У інтымнай лірыцы, гэта перш за ўсё праблема кахання і смерці, якая зліваецца з тэмай вагітнай жанчыны-маці. І гэта толькі частка з разглядаемых намі праблем.

Мы пераканаемся ў нярэдкім перапляценні праблем, што гаворыць аб іх судакрананні ў штодзённым жыцці, а паколькі яны гучаць не толькі ў паэзіі Максіма Багдановіча, значыць яны актуальныя і на сёняшні час, што робіць іх яшчэ больш істотнымі для разгляду.

Менавіта гэтыя аспекты творчасці Максіма Багдановіча даюц поўнае ўяўленне аб яго яскравых паэтычных набытках. І таму асноўны ўхіл будзе зроблены на падрабязны разгляд пастаўленых у працы мэт і задач.

беларуская паэзiя Багдановіч лірыка

1. “У зачарованым царстве”

Максім Багдановіч пакінуў гэты свет маладым. Калі яго не стала, яму ішоў толькі 26-ты год. Асоба багатая і мнагагучная, паэт жыў захапленнямі маладосці, паэтызаваў яе - вясну ў жыцці чалавека. Максім Багдановіч напісаў шмат вершаў, прысвечаных каханню. Адны з іх былі народжаны тым прыўзнятым унутраным станам, які характэрны для юнацтва. Другія - былі адрасаваны канкрэтным дзяўчатам. Вершы М. Багдановіча аб прыродзе і каханні надзвычай лірычныя, псіхалагічна-праўдзівыя, дасканалыя па форме. Многія з іх пакладзены на музыку. Каханне ў вершах паэта - прыгожае, светлае пачуццё, яно ўзвышае чалавека, робіць яго лепшым, высакароднейшым. Побач з такімі вартасцямі, як патрыятызм і гуманізм, прцавітасць і шырыня духоўных інтарэсаў, інтымнае, асабістае з'яўляюцца неад'емнай уласцівасцю этычна развітай чалавечай асобы. Вялікая, можна сказаць, найбольшая заслуга Багдановіча перад беларускай паэзіяй у тым, што ён вылучыў, паставіў у сваёй творчасці на першае месца пачуцці асобы. Грунтуючыся на здабытках народнай паэтыкі, беларуская паэзія нават у асобе такога выдатнага яе прадстаўніка, як Я. Купала, паказвала сумарнага героя, героя масавай, калектыўнай эмоцыі. А жыццё нават у такім забітым краі, як Беларусь, патрабавала ўжо іншых песень. У гэтым жыцці нараджаўся герой як асоба са сваім унутраным жыццём, з “морам” мар, жаданняў, патрабаванняў.

Не трэба забываць: асноўная творчая задача Багдановіча, якую ён свядома ставіў перад сабой, як паэтам: браць. Браць для ўзбагачэння пакуль што беднай беларускай літаратуры адкуль можна і што можна. А жыццё нават у такім забітым краі, як Беларусь, патрабавала ўжо і другіх песень. У гэтым жыцці нараджаўся герой як асоба са сваім унутраным жыццём, з морам жаданняў, мараў, запатрабаванняў. Па гэтай прычыне верш “Зорка Венера” Багдановіча адразу атрымаў усеагульнае прызнанне.

“Раманс (Зорка Венера ўзышла над зямлею)”. Ёсць меркаванне, што ў гэтым творы паэтычна ўвасоблена гісторыя кахання Максіма Багдановіча і Ганны Какуевай. Твор упершыню быў надрукаваны ў зборніку "Вянок" (1913), калі Ганна была ўжо замужам і стала жыла ў Пецярбургу.

У папулярнай “рамансавай” форме М. Багдановіч паэтычна зашыфраваў сваё прызнанне ў каханні да Бацькаўшчыны. Але прырода мастацкага сімвалу ў тым і заключаецца, што яго “іншазмест”, яго духоўны сэнс не адмяняе. А ўзмацняе непасрэдны, фабульны змест. Вобраз каханай стаў сімвалам Бацькаўшчыны. Сімвал і вобраз, сэнс і рэальнае значэнне фабулы непадзельныя. У гэтым адзінстве “рэальнага” і духоўнага пачаткаў - высокая чароўнасць сапраўднага мастацтва, яго перавага перад утылітарнасцю побыту і абстрактнасцю тэарэтычнай ідэі. Малюнкі і песні пра красу Бацькаўшчыны, чароўнасць яе прыроды лагічна выліліся ў гімн - цнатліва і з найвялікшым густам “зашыфраванае” прызнанне яе сына ў вечнай любові.

У “Рамансе” паэтычныя думкі і пачуцці развіваюцца ў двух часавых вымярэннях: у тым, калі ствараўся верш,і ў ранейшым, з якім звязана нараджэнне кахання, яго росквіт і вымушанае расстанне, абяцанне кахаць у разлуцы і спадзяванне на памяць пра яго каханай. У адзінае цэлае яднае гэтыя часавыя вымярэнні вобраз зоркі Венеры. Венера гэта багіня кахання ў старажытнарымскай міфалогіі. Венера яшчэ і яркая зорка, якая бачыцца раніцай і вечарам. У Максіма Багдановіча гэтае слова ўжыта ў двух асноўных значэннях. Зорка Венера, якую бачыць герой вечарам, нагадвае яму пра ранейшае каханне. Яна была сведкай сустрэч, мілаванняў маладых людзей, спрыяла росквіту кахання і праз гады разлукі жывуць успаміны пра шчаслівыя дні. Зорка Венера насуперак жыццёвым абставінам, якія разлучылі маладых людзей, уваскрашае каханне, дае мажлівасць нанова перажыць асалоду кахаць і быць каханым. Для закаханых узыходзіць свая, высокая і шчаслівая зорка, зорка кахання. Радасцю і светлым сумам адсвечвае гэты верш: маладым людзям неабходна развітацца. Але і ў растанні, у далёкім краі, куды едзе ён, відаць, не па сваёй волі, будзе свяціць яму іхняя зорка. Хлопец упрошвае сваю дзяўчыну берагчы каханне, не забыцца на зорку (“Глянь іншы раз на яе”), якая свеціць ім і абуджае надзеі. Але ж «расстацца нам час наступае». Чаму расстанне непазбежна? Паэт не ўдакладняе прычыны. Ці мала іх можа быць, калі маладыя людзі паспелі адзін другога пакахаць, але не паспелі ўладкаваць сваё жыццё?

Максім Багдановіч даў жанравае вызначэнне свайму твору - раманс. Для яго характэрны невялікі памер, любоўная тэматыка ў меладычнасць. Твор сапраўды стаў песняй. Музыка народная. Для верша характэрны сумны і адначасна светлы настрой. Гэты настрой добра перадаецца музыкай. Раманс “Зорка Венеры ўзышла над зямлёю” любімы народам. У ім выяўляецца цнатлівае пачуццё закаханасці, элегічны настрой пра тое, што не збылося. Гэта так зразумела кожнаму. Тыповасць выяўленага ў рамансе пачуцця падкрэсліваецца эпіграфам, словамі француза Сюлі-Прудома:

“Калі заблішчыць гэтая зорка,

Самая цудоўная, самая далёкая,

Скажыце ёй, што ёй належыць маё каханне,

О, апошнія з чалавечага роду.”[1, 68]

Калі паэт гаворыць аб сваіх уласных інтымных пачуццях, то ноткі суму і нявер'я ўзмацняюцца. Гэта звязана з цяжкай хваробай паэта; з усведамленнем таго, што жыць яму суджана нядоўга (“Я, бальны, бескрыдлаты паэт”, “Учора шчасце толькі глянула нясмела”). Ды і ў “чыімсь каханні” паэт бачыць нямала смутку, драматызму. “Наплывае радасць, з ёю - сум”, “Сэрца чулае і млела, і балела”, “радасць душу мне шчаміла, быццам сум” - такімі думкамі і выразамі напоўнены многія яго лірычныя вершы. Паэт чуе сумныя песні роднага краю аб няшчасным, згубным каханні ўдовінага сына Янкі (“Краю мой родны! Як выкляты богам..”), бачыць дзяўчыну ў слязах, якая хіліцца да тыну (“Уся ў слязах, дзяўчына”), яшчэ адну закаханую, што прыйшла да знахара-млынара за лекамі ад сардэчнай скрухі.

2. “Каханне і смерць”

Вобразы шыпшыны, явара і каліны, сцежкі, якая зарастае травой, узмацняюць матывы пакутлівасці і тугі. Раздзел у зборніку “Вянок” носіць назву “Каханне і смерць”. Яго можна было б назваць “ Жанчына і дзіця, каханне і ахвярапрынашэнне”. У гэтым ахвярапрынашэнні жанчыны - хрысціянская, хрэстная святасць яе. Бо вершы пра каханне мужчынскае бадай што не ўвайшлі ў гэты цыкл, хоць паэт меў у сваім паэтычным набытку выдатныя песні на гэтую тэму. Пра каханне жанчыны ў паэта пісаліся не песні, а паэтычныя драмы і трагедыі - не ў жанравым, а ў музычна-інтанацыйным значэнні. Яны таксама - паэтычныя сведчанні аб прыродзе толькі ўжо не той, якая вакол нас, а той, што ў нас, - пра чалавечую прыроду ці, больш дакладна, пра нашую ўласную існасць. У жаночым абліччы яе трагічная наканаванасць раскрываецца куды больш глыбінна, чым у “мужчынскім” вобразе. Каханне і смерць - гэтыя дзве “адвечныя” тэмы пастаўлены побач. Поруч з радасцю, нібы яе двайнік, ідзе трагізм. Але перамагае светлы пачатак - радасць.

З енкам дзіцё ты ражаеш.

Болю не змогшы сцярпець,

Стогнамі сэрца ўражаеш…

Што я магу зразумець?

Шчыра мяне ты любіла,

Шчыра цябе я кахаў,

Але давёў да магілы,

Сам на мучэнні аддаў.[3, 108]

Увасабленнем усёперамагаючага кахання з'яўляецца вобраз жанчыны-маці, велічнай і самаахвярнай. Ідучы на вялікія пакуты, яна дае жыццё новаму чалавеку. Паэт услаўляе подзвіг жанчыны-маці, параўноўвае яго з ратным подзвігам, гаворыць аб жанчыне з вялікай павагай і задушэўнасцю.

Без сіл, уся ў пату, як белы снег, блядна,

На злітаю карывёй і змятай караваці

Ляжыць шчаслівая і жалкая яна,

І аб адным у ёй цяпер дума: “Я - маці”.

Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўсё не жыць.

І ўсё ж ткі радасцю бязмежнай ззяюць вочы,

А на тугіх грудзях ужо ляжыць

Чырвоны, цёпленькі і неяк смешна смокча.[3, 108]

Так ствараецца традыцыйны для хрысціянскай культуры, апеты ў малітвах песнях і выяўленчым мастацтве вобраз Мадонны.

У раскрыцці тэмы кахання і смерці, як і ва ўсім іншым, выявіліся дэмакратызм і гуманізм паэта, блізкасць яго да народных поглядаў і светаўспрымання простых людзей, якія ведаюць цану прыгожаму і сумнаму. Сапраўдны лірызм і глыбіня пачуцця--характэрныя адзнакі гэтых твораў.

Як хораша, калі дзіцё

Пад сэрцам ціха зварухнецца,

І ўраз па целу разліецца

Яшчэ нязвычнае чуццё.

Душа - ў салодкім палусне,

І кажуць знакі чалавечка:

“Я - пценчык, ты - маё гняздзечка,

Не руш, не руш, не руш мяне!”[3, 107]

«Каханне і смерць» -- цыкл, які працягвае любоўную тэму. Для паэта гэта матыў не кніжны, а ўзяты з жыцця, з уласна перажытага. Памерла маці паэта (смутак па ёй пранізвае наскрозь паэзію Багдановіча), памерла другая жонка яго бацькі Аляксандра Волжына (нарадзіўшы хлопчыка, які выхоўваўся ў сям'і М. Горкага, аднак жыў нядоўга).

“Смертію смерть поправ”,

Ты ад жыцця адпачыла;

Ў муках памёрла сама,

Але дзіцё спарадзіла.[3, 109]

Усе вершы цыкла “Каханне і смерць”, апрача першага “Хоць мы былі адны ў той час…” прысвечаны вагітнай - цяжарнай жанчыне, яе гатоўнасці да самаахвяравання. Вершам пра “вагітную”, у нейкай меры нават фізіялагічна-натуралістычным, надае вышыню філасофская думка аб нараджэнні жыцця са смерці. Ці многа знойдзем мы ў паэзіі твораў, прысвечаных цяжарным? Паэт на гэта не зважае.

Ды слаўней вагітнай доля, -

Ў сэрцы маючы любоў,

За дзіцё зазнаці болі,

За дзіцё праліці кроў.

Слава тым, хто сілу мае

Смерць, не дрогнуўшы, спаткаць,

Хто ў мучэннях памірае.

Каб жыццё дзіцёнку даць![3, 109]

Вершы з цыкла «Каханне і смерць» -- не адзіныя, не адасобленыя ў паэзіі Багдановіча. Светлым, высокім пачуццём прасякнуты творы як ранейшага, так і пазнейшага перыядаў:

Халодная, ясная ноч...

Звонка хрумчыць сняжком,

Ідучы мне насустрач, дзяўчына.

“Як Вас завуць?”

Пытаюся я.

(Сягоння ж усе гадаюць).

І яна няголасна кажа:

“Аня”.[3, 214]

Вось яшчэ адзін верш гэтага цыкла - “Цёмнае неба начное…” - пра тайну зараджэння новага жыцця. Праз яго адбываецца “зняцце” аднабаковасці мужчынскага і жаночага пачаткаў, іх плюснасці. Цэльнасць чалавека - у яго траістасці: бацька, маці і дзіця. І тут зусім не менш містыкі, чым у траістасці хрысціянскага Бога; і хто зразумеў першую, той зразумее і другую. “Вер гэта - добрая вестка пра тое, што народзіцца чалавек”:

Вось няпэўна і глуха,

Ледзь раскрыўшы румяны свій рот,

Мне шапнула: “Паслухай”, -

І кінула, зардзеўшыся, ўніз на жывот…

А яно ўжо дрыжала

У глыбі затаёным жыццём, -

І душа празіяла

Незгасімым ніколі свяшчэнным агнём.[3, 105]

Пра паўнату самааддачы матчынага сэрца спеўшаму ў ёй новаму жыццю - верш “Да вагітнай”. У гэтым сэрцы ўжо нічога няма, адно толькі “рупнае каханне, салодка-соннае бажанне, салодка-сонная дума”. А поруч з гэтым просценькім вершам - двухрадковік-гекзаметр:

Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш,

Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер.[, 106]

Схільнасць паэта да санатнай кампазіцыі выявілася і ў гэтай прыгожа-трагічнай сімфоніі пра каханне і смерць: у свой цыкл ён уводзіць паэтычнае скерца - трыялет, дзе параўноўвае цяжарную з дзіцячай цацкай - “дзераўляным яечкам”, у якім прыхавала такое ж самае, толькі маленькае.

Дзераўлянае яечка

Ты ўдаеш сабой зусім.

Адчыні яго, - а ў ім

Дзераўлянае яечка. [3, 107]

Верш “У космас схаваліся кветы чырвоныя…” гэта хутчэй паэтычная прэлюдыя да цыкла “Каханне і смерць”. Аўтар пазначыў тэму сімвалічна, праз кветкі - жаночы пачатак у прыродзе.

У цыкл гэты ўвайшлі лепшыя, на думку аўтара, вершы пра каханне, жанчыну, яе самаахвярнасць, выбраныя для “Вянка”. У мастацкім вобразе ёсць такая ж абагульняючая ідэя і сэнс, як і ў маральна-філасофскай ідэі. У любові паэта да жанчыны, якая стане хутка маці, ёсць нейкая святасць, ёю напаўняецца душа праведнага чалавека ў дачыненні да прыроды, да зямлі, якая самаахвяруецца тым, хто жыве ад яе. Як напрыклад, у гэтым чатырохрадкоўі:

Шчацем яна аж да краю,

Стаўшы вагітнай, паўна.

Будная! Хутка зазнае

Мукі кахання яна…[3, 55]

3. “На ціхім Дунаі”

“Маладыя гады...” У апошшя гады жыцця (1916 -1917) Максім Багдановіч напісаў шэраг вершаў, у якіх услаўляе маладосць і каханне. Гэты верш? - апошні гімн маладосці, красе, Бацькаўшчыне, каханню. У вершы “Маладыя гады...” ён не толькі паэтызуе, але і ідэалізуе маладосць, калі чалавек не перажывае “ні жуды, ні нуды”, калі ўсяго забірае ў палон слодыч кахання. У творы намаляваны партрэт каханай, які найхутчэй не звязаны з канкрэтным жаночым вобразам, а выяўляе аўтарскі ідэал жаночага хараства: мілы тварык, залатая каса, сіняватыя вочы. Сутнаснае паміж закаханымі раскрываецца праз “агністы пагляд і гарачыя словы”. Паказальна, што ў вершы “Маладыя гады...” паэт не гаворыць ад першай асобы.

Маладыя гады,

Маладыя жадання!

Ні жуды, ні нуды,

Толькі шчасце кахання.

Помніш толькі красу,

Мілы тварык дзявочы,

Залатую касу,

Сіняватыя вочы. [3, 172]

Разам з тым для Максіма Багдановіча маладосць асацыіруецца не толькі з каханнем, а заключае больш шырокі сэнс. Для маладосці характэрны шырыня і шматаспектнасць зацікаўленняў і жаданняў, унутраная энергія, адчуванне паўнаты сіл, свежасць і чысціня пачуццяў. Таму ў канцы верша паэт заклікае чытачоў як мага даўжэй захоўваць маладосць душы:

Будзь жа, век малады,

Поўны светлымі днямі!

Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі! [3, 172]

У гэтым паэтавым закліку аса6лівую сэнсавую нагрузку нясуць эпітэты “светлымі днямі” і “залатымі агнямі”, праз якія выяўляецца аўтарскае разуменне духоўнай маладосці, калі чалавек здольны і ў сталым узросце захаваць тое лепшае, што характэрна для юнацтва.

“Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...” Разуменне паэтам маладосці не толькі як узроставай з'явы раскрываецца ў гэтым вершы. У яго аснову пакладзена такая жыццёвая сітуацыя, калі чалавек імкнецца асэнсаваць свае пачуцці, калі дробязі саступаюць месца роздуму над пражытымі гадамі.

Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак.

Наплывае радасць, з ёю - сум.

Не злічыць у небе ясных зорак,

Не злічыць у сэрцы светлых дум. [3,173]

Лірычны герой верша “Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...” - асоба мнагалучная. Яго пачуццёвая сфера багатая і кантрастная, 6о радасць змяняецца сумам. Тое і другое, аднак, не прыгнятае паэта, пра што сведчаць эпітэты “ясных” і “светлых”. Паралелізм “зоркі -- душы” узмацняе ўяўленне пра душэўную раўнавагу лірычнага героя, яго светлыя светаадчуванні. Тэты агульны настрой не здольны заглушыць балючыя успаміны пра гаротнае жыццё.

Шмат зазнаў я горычы з нудою,

Што шчаміла,мучыла, пякла…[3, 173]

У канцы твора гучыць хвала маладосці з яе аптымізмам, багаццем жаданняў, эмацыянальным уздымам, верай у самога сябе - “моладасць не знікла, не прайшла!”.

Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою,-

Моладасць не знікла, не прайшла! [3, 173]

“Ужо пара мне дадому збірацца...”. Нажаль, невядома, хто канкрэтны адрасат гэтага верша. З кантэксту твора выразна відаць, што характар узаемаадносінаў паміж маладымі людзьмі не акрэслены.

Ўжо пара мне дадому збірацца,-

Вечар позны, а час не стаіць.

Ах, калі б ты магла здагадацца,

Як не хочацца мне ухадзіць! [3, 175]

Гэта, бясспрэчна, не палкае каханне, а, хутчэй, узаемная сімпатыя. Сустрэчы лірычнага героя з дзяўчынай бароняць яго ад змрочных думак, уздымаюць настрой. Такая выснова падкрэсліваецца радкамі, якія паўтараюцца двойчы ў першай і апошняй строфах:

Ах, калі б ты магла здагадацца,

Як не хочацца мне ухадзіць! [3, 175]

Трэба думаць, што прызнання ў каханні паміж маладымі людзьмі яшчэ не было, а можа, і не будзе. Сустрэчы з ёю выкліканы не палкасцю пачуццяў, а імкненнем уратавацца ад адзіноты, спадарожнікам якой з'яўляюцца нудныя думкі і боль сэрца.

Думкі нудныя зноў закружацца.

Сэрца чулае зноў забаліць…[1, 175]

“Набягае яно...” Гэты верш напісаны ў Ялце, калі Максім Багдановіч дажываў свае апошшя месяцы. Твор седчыць пра тое, якім жыццялюбам быў паэт, як прагнуў і да канца сваіх дзён верыў у магчымасць і для яго паўнавартаснага жыцця. Яно не ўяўлялася без узаемнага кахання. У вершы “Набягае яно...”, як і ў вершы “Маладыя гады...”, той самы знешні воблік дзяўчыны з залатою касою і сіняватымі вачамі.

Сэрца сніць аб красу -

Аб слядочак дзявочы,

Залатую касу,

Сіняватыя вочы.[3,179]

Каханне ў вершы “Набягае яно...” таемнае і адухоўленае адначасна. Паяўляецца яно “вечарамі”, начамі, ажывае ў канкрэтным дзявочым абліччы, вабіць і заманьвае, абяцае шчасце і радасць, заглядваючы ў вочы. Чароўная сіняватая ноч, шапаценне кустоў узмацняюць у лірычнага героя жаданне кахаць і быць каханым.

4. Цыкл “Мадонны”

Кнігу выбраных вершаў “Вянок” у нашаніўскім выданні завяршае цыкл “Мадонны” з трох твораў - лірыка-эпічнага верша “У вёсцы”, паэмы “Вераніка” і заключнага верша-песні “Ізноў пабачыў я сялібы…”. Паэт звярнуўся да санатна-цыклічнай трохчасткавай кампазіцыі: у ёй першы твор нагадвае пастаральную экспазіцыю, другі - мадыфікаваную распрацоўку асноўнай тэмы. А трэці - яе ўзнёслую элегічную рэпрызу. Жанравая адметнасць “Веранікі” акрэслена самім аўтарам як вершаванае апавяданне. У якасці эпіграфа паэт узяў словы італьянца Джавані: “Яна - выдумка маёй галавы”. Такім эпіграфам аўтар хацеў схаваць адну з паэтычных старонак сваёй душы - гісторыю ўзаемаадносінаў з Ганяй Какуевай, якая так востра займала ўвагу паэта.

Паняцце красы закранае ўсе аспекты творчасці М. Багдановіча, яе змест і форму. Паэт звяртаўся да вечных узораў сусветнага мастацтва. Асабліва цаніў ён рэнесансавае ўвасабленне ідэалу красы ў славутай карціне Рафаэля “Сіксцінская Мадонна”. Многія мастакі і паэты па-рознаму ўвасаблялі вобраз Рафаэлевай Мадонны. Зыходзячы з рэнесансавай традыцыі, М. Багдановіч адкрыў свой ідэал жаночай красы. Гераіні яго твораў “У вёсцы” і “Вераніка” -- гэта “мадонны” з народа. Васьмігадовая дзяўчынка з вясковай вуліцы, якая, нібы маці, суцяшае маленькага хлопчыка -- свайго браціка, і Вераніка, “што з постаццю дзяўчыны злівае мацеры чарты”, увасабляюць высокі ідэал народнай красы дзевы-маці: “двайной красы аблік ядыны”, “што Рафаэль вялікі / Стараўся выявіць праз маці Божай лікі”. [3, 95]

Мадонна для Багдановiча - гэта не проста ўвасабленне жаночай прыгажосцi. Жаночая прыгажосць набывае для паэта сэнс i знаходзiць сабе апраўданне тады, калi яна ўвысакароджана святым прызначэннем жанчыны-мацi. Менавiта вось так чытаюцца вершаваныя апавяданнi “У вёсцы” i “Веранiка” з Багдановiчавага цыкла, на якiх усюды светла ляжыць цiхамiрны водблiск далёкага iтальянскага Адраджэння, у якiх праз рысы вясковай дзяўчынкi i паненкi Веранiкi праступае несмяротны вобраз Рафаэлевай мадонны, той мадонны, што натхняла Пушкiна i Дастаеўскага (ды i цi адных толькi iх!), пра якую старэйшы сучаснiк Пушкiна i яго настаўнiк Жукоўскi пiсаў так: “Расказваюць, што Рафаэль, нацягнуўшы палатно свае для гэтай карцiны, доўга не ведаў, што на iм будзе: натхненне не прыходзiла. Аднойчы ён заснуў з думкай пра Мадонну, i, мусiць, нейкi анёл разбудзiў яго. Ён прахапiўся: яна тут, закрычаў ён, паказаўшы на палатно, i накрэслiў першы малюнак… На яе твары нiчога не выказана, гэта значыць, на iм няма выразу зразумелага, якi б меў пэўнае iмя; але ў iм знаходзiш, у нейкiм таямнiчым спалучэннi, усё: спакой, чысцiню, велiч i нават пачуццё, але пачуццё, якое перайшло ўжо за мяжу зямнога, значыцца, мiрнае, пастаяннае - яно не ў стане ўжо замуцiць яснасцi душэўнай… Яна не падтрымлiвае Дзiцёнка, але рукi яе пакорлiва i свабодна служаць яму прастолам… I ён, як цар зямлi i неба, сядзiць на гэтым прастоле”. [5, 76]

У грымотны 1915 год паэт нібы развітваецца з любоўнымі ілюзіямі, выкладзенымі ў “Мадоннах” і некаторых іншых цыклах вершаў. Адыходзяць на задні план матывы жаночай нявернасці, здрады. Вайна нібы прасвятліла зрок паэта. Асабістае, інтымнае як бы драбнее перад тварам крывавай бойні, бесчалавечнай, антыгуманнай, страшнай. Летам 1915 года з'явіліся цудоўныя вершы “Маладыя гады…”, “Выйшаў з хаты”, “Ціха спіць надворак”. Яны нібы вяртаюць нас да паласы інтымнай лірыкі Багдановіча 1910--1912 гадоў. Уздым любоўнага пачуцця, відаць, звязаны з каханнем паэта да канкрэтнай жанчыны, пра якую, аднак, ведаем вельмі мала (“Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла… Усё ўжо прайшло, сплыло вадою, -- Маладосць не знікла, не прайшла!”).

Магутным па мастацкай сіле, але ў той жа час прыцішаным, улагодненым пачуццём прасякнуты верш “Ужо пара мне дадому збірацца”. Няшмат слоў, вобразаў, пасажаў у вершы. Чуем мы ў ім прытоеную скаргу на адзіноту і яшчэ, здаецца, на тое, што не трапілася на шляху паэта жанчына, якая б яго зразумела, спасцігла душой. Песня адзіноты геніяльнага паэта. Такое было ў еўрапейскай і сусветнай паэзіі, не абмінула і беларускую, якая толькі станавілася наногі. Але на тое яна і паэзія, бо яе прызначэнне -- выяўляць самыя глыбокія, інтымныя, патаемныя пачуцці.

Мы ведаем пра iмкненне паэзii Багдановiча паяднаць неба з зямлёю. ”У вёсцы” уяўляе сабой паэтычны трактат на гэту класiчную тэму мастацтва. Пачнаецца яна з узнёслай песнi на адычны лад:

Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастацi,

I душы мацярэй на могуць чаравацi;

Вышэйшая краса - у iх злiтнасцi жывой!

Артысты-маляры схiлялiся прад ёй,

Жадаючы з'явiць цераз свае халсцiны

Пачуццi мацеры ў воблiку дзяўчыны.

Красы тэй сiмвалам, Маць-Дзева, стала ты,-

I глянулi твае з-пад пэндзаляў чэрты.

З таёмным трэпетам на iх я пазiраю,

А сэрца ўсё iмкне да бацькоўскага краю…. [3, 94]

У аснове сюжэтна-апавядальнай часткi твора - жывыя ўражаннi ракуцёўшчынскага лета 1911 года. Дарэчы, гэта - адна з лепшых у нашай лiтаратуры паэтычных замалёвак традыцыйнай вёскi. Аднойчы летняю парою iшоў паэт праз вёску i спудзiў хлопчыка:

“Ён, бедненькi, папоўз па траўцы ля сцяжынкi,

Да нянькi траплячы- так год васьмi дзяўчынкi.

I вось, дабраўшыся, у падолак разам к ёй

З трывожным голасам утнуўся ён хучэй;

I, як схiляецца ад ветру верх бярозкi,

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася i, слёзкi

Сцiраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоiць плач - зусiм як быццам маць,

I салiвалiся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблiкам дзяўчыны,

Дзiцячым, цененькiм; I ў гэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю красой, радзiмаю красою,

I, помню, я на мiг пахарашэў душою…” [3, 95]

У гэтай ”дзяўчынцы ўпэцканай, i хiлай, i худой” паэт ўбачыў нешта вышэйшае за красу, ”што Рафаэль вялiкi стараўся выявiць праз Мацi Божай лiкi”. У М.Багдановіча “двайной красы” - дзявочай і мацярынскай “аблік ядыны” перанесены з біяграфічнай, “прыватнай” сферы ў сферу сялянскага, народнага жыцця.

Ідэальна рафаэлеўскае ўзнікае ў Багдановіча як натуральнае выяўленне схаваных у народным побыце традыцыях пачатку прыгожага. Ды і адносіны Багдановіча да Рафаэля маюць нейкую новую і рэалістычную па сваёй сутнасці якасць.Творы вялікага італьянскага мастака для Багдановіча - увасабленне не той красы, што існуе самастойна і незалежна, а той, якая ўмее стаць вышэй і шырэй за самую сябе, умее няспынна ўзбагачацца за кошт зямных маральных каштоўнасцей. На “крывой i вузкай” вясковай вулачцы, сярод ”вясковай нуды” паэт робiцца сведкам таго хвалюючага, высокага пачуцця, той прыгажосцi душэўнай, ад якой i сам харашэе душой. I не так важна, што яго Мадонна - “так год васьмi дзяўчынка”, а яе дзiцёнак - замурзаны вясковы хлопчык, можа брацiк той дзяўчынкi, якой мацi, iдучы ў поле, строга наказала быць нянькай. Важна не гэта, а вось што:

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулась i, слёзкi

Сцiраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоiць плач - зусiм, як быццам маць,

I салiвалiся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблiкам дзяўчыны

Дзiцячым, цененькiм…[3, 94]

Ад iдылiчнай i ў той жа час нейкай трывожна трапяткой карцiны, падгледжанай паэтам, павеяла “якойсь шырокаю, радзiмаю красою”. Але далей паэт пiша:

А можа не краса была ў дзяўчынцы той,-

Дзяўчынцы ўпэцканай, i хiлай, i худой,-

А штось вышэйшае, што Рафаэль вялiкi

Стараўся выявiць праз мацi божай лiкi. [3, 95]

У “дзяўчынцы ўпэцканай, i хiлай, i худой” па-зямному няма нiчога прыгожага (ды гэта i не краса - так i кажа цi, дакладней, сумняваецца ў такой красе паэт), проста зямной красы няма, зямная краса будзе красою тады, калi яна стане “радзiмаю” - г. зн. аплодненай нечым “вышэйшым”, красою.

Жывую праяву вобраза Мадонны ў беларускай вёсцы паэт назваў лепшай старонкай у сваiм ”штодзённiку жыцця”. Мацi-дзева стала для паэта сiмвалам высокай красы бацькаўскага краю, да якога iмкнулася яго сэрца. Цяпер зразумела, чаму ”Вянок” паэзii Багдановiча пачынаецца ”Зачарованым царствам”, а канчаецца ”Мадоннамi”: у першым цыкле - паэтызацыя прыродна-касмiчных праяў Бацькаўшчыны, а ў апошнiм цыкле - праслаўленне яе духоўнай прыгажосцi.

…что есть красота

И почему её обожествляют люди?

Сосуд она, в котором пустота,

Или огонь, мерцающий в сосуде? [5, 75]

Лірыка М. Багдановіча ў значнай меры біяграфічная.

Возьмем адзін з найлепшых твораў -- паэму”Вераніка” (паэт назваў яе вершаваным апавяданнем). Выдатная, поўная незвычайнай мяккасці, святла, непаддзельнай лірыкі паэма «Вераніка», напісаная анегінскай страфой. Бе-ларускі паэт у ёй нібы мераецца сілай з вялікім Пушкіным. Паэт малюе дні, поўныя шчасця, якія ягоны лірычны герой перажыў у загарадным доме свайго гімназічнага таварыша Мікалая Какувва. У ягоную сястру Ганну Рафаілаўну Максім быў закаханы. Каб ад-весці чытача ад думкі, што гераіня паэмы мае адносіны да Ганны Какуевай, а тым самым да асобы аўтара, паэт бярэ эпіграфам словы італьянскага паэта Джавані «Яна -- выдумка маёй галавы».[1, 38] Але гэты эпіграф толькі адводзіць увагу ад сапраўднай гераіні паэмы -- Ані Какуевай. Яго адносіны да жанчыны былі патаемна страсныя і чыстыя. У апошнія гімназічныя гады Максім пазнаёміўся з сям'ёй аднакласніка Рафаіла Какуева. Максім стаў часта бываць у доме Какуевых. Магчыма, гэта былі самыя шчаслівыя часы яго не вельмі радаснага юнацтва. У сям'і Какуевых, як і Дзябольскіх, Максім знаходзіў тое, чаго не меў дома: утульнасць, інтэлігенцкую атмасферу, шчырую прыхільнасць.

Гераіні паэмы -- яе прататыпам стала Аня Какуева - паэт даў імя дзяўчыны Веранікі. У яе вобраз паэт уклаў сваё разуменне жаночай прыгажосці, цнатлівасці, рысы будучага мацярынства.

І мела дзеўча выгляд маці,

Калі тады ка мне яна,

Трывожнай ласкаю паўна,

Схілілася, як да дзіцяці,

Зіяючы перада мной

У новай пекнасці жывой,

У тэй, што з постаццю дзяўчыны

Злівала мацеры чэрты. [3, 100]

“Да Багдановіча не было ў беларускай паэзіі такіх твораў, як “Вераніка”, з індывідуальна-псіхалагізаваным вобразам, настроем “улагодненай сузіральнасці і ціхага смутку, і лірыкі, дзе свет, прырода, зорка, зямля нібы даручаны аднаму чалавеку, аддадзены ў душэўную ўласнасць яго натуры...” [9, 56]

“Вераніка” -- лірычная споведзь паэта аб дарагім, незабыўным. Твору ўласціва “рознакалёрнасць”, узнёсласць жыцця. Яна ўвасабляе рамантычную мару, спраўджаную ў памятным дзіцячым свеце. Гераіня паэмы нагадвае некаторымі рысамі тую ж Аню Какуеву:

Жылося цяжка Вераніцы

(Хай так дзяўчынку будзем зваць):

Яе памерла рана маць...

І не было саўсім сястрыцы,

А бацька сэрца хоць і меў,

Ды прытуліць яе не ўмеў. [3, 97]

Гэта вершаванае апавяданне пра дзяцінства і юнацтва апавядальніка і Веранікі, пра каханне, якое нарадзілася і згасла, але дало зразумець высокае і прыгожае, што заключана ў мацярынстве і што цудоўна перадавалі мастакі эпохі Адраджэння. А яшчэ ў гэтым апавяданні сціслыя згадкі пра тое, што адбылося пасля сустрэчы героя з дзяўчынай.

І - помню я - тады жа ўперш

З маёй душы паліўся верш.

Ён там кіпеў струёй жывою,

Праз холад мыслі працякаў

І ў цвёрдых формах застываў,… [3, 97]

У вершы досыць расцягнутая экспазіцыя. Пісьменнік дэталёва апісвае дом паноў Забелаў, дзе праходзіла дзяцінства героя. Аўтар уважлівы да дэталяў, драбніц. У апісанні дома Забелаў угадваецца дом Какуевых, дзе збіралася гімназічная моладзь.

Ўстае перад маім паглядам

І вулка, веючая сном,

І ціхі старасвецкі дом

З цяністым, адзічэлым садам;

Над ім шпакоўніца ўгары,

А ўкруг схіліўся тын стары.

Дом гэты да паноў Забелаў,

Суседзяў нашых, наляжаў;

Я змалку штодзень там гуляў…[3, 96]

Біяграфія Веранікі супадае з Ганнінай. Вераніка таксама рана асірацела, выхоўвалася ў сваякоў, вучылася далёка ад дому ў інстытуце. Разам з тым у вобразе Веранікі шмат што і ад асобы самога паэта, яго унутранага свету: самотнасць, любоў да прыроды і кніг, якія фарміравалі ідэалы дзяўчыны:

Ізноў страніца за страніцай

Раскрытай кнігі шалясціць;

Нячутна час кудысь бяжыць,

Раяцца думкі Веранікі, -

Усё расце душа яе

I ў паўнаце красы ўстае.

…тады да лета Вераніка

Ад нас знікла ў інстытут

І не будзіла згадак тут. [3, 96]

Для Веранікі характэрна ўнутраная далікатнасць, здольнасць зразумець і адчуць чужыя перажыванні, павініцца за зроблены ненарокам боль. Вершаваныя прызнанні ў каханні героя-апавядальніка падаліся дзяўчыне смешнымі. Яна пры сустрэчы і выявіла гэтыя свае пачуцці, але зразумела, што нечым абразіла юнака, зрабіла таму балюча:

На плечы ручка мне лягла,

Спагадліва зірнулі вочы,

I даляцеў к маім вушам

Ласкавы шэпт: “Мо больна вам?” [3, 99]

У гэтым унутраным парыве, у спагадзе і ласцы герой адчуў закладзенае ў дзяўчыне пачуццё мацярынства, якое так цудоўна перадаў выдатны італьянскі жывапісец Рафаэль на сваім палатне. На ім паказана маці Божая з Хрыстом. Гэтую карціну Максім Багдановіч цудоўна ведаў і любіў. Добрая рэпрадукцыя з яе, падараваная Максімам Горкім бацьку, вісела ў ніжненаўгародскай кватэры Багдановічаў. Паэт, на жаль, не зведаў мацярынскай ласкі, таму быў надзвычай чулы на яе праявы. Праява мацярынства ў Веранікі была ўспрынята героем і аўтарам як ідэал хараства, створаны вялікім Рафаэлем:

І прад высокаю красою,

Увесь зачараваны ёй,

Скланіўся я душой маёй,

Натхнёнай, радаснай такою,

А ў сэрцы хороша было,

Там запалілася цяпло. [3, 100]

Гэтае цяпло грэла душу героя-апавядальніка, уздымала яго творчы дух, натхняла на новыя вершы і ў пазнейшыя гады.

Танальнасць апавядання авеяна светлым сумам: “няма таго, што раньш было”, але ў душы застаўся след, які пакінула Вераніка. Апавяданне заканчваецца зваротам да ліпы, на якой выразана імя дзяўчыны, каб дрэва ўзнімала, як манумент, імя Веранікі, бо:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,

Тым імя мілае вышэй.[3, 96]

Заключны верш цыкла “Ізноў пабачыў я сялібы…” гучыць светлым успамінам пра юнацтва і першае каханне. Ён стаў “візітнай карткай” у рэпертуары ансамбля “Песняры”, набыў шырокую папулюрнасць на Беларусі і за яе межамі. Песня гэтая - шчырае захапленне той, якую пакахаў паэт, але яна не стала яго суджанай. Пра яе напомніў надпіс “Вераніка” на кары ліпы і натхніў паэта на гімн:

Расці, узмацовывайся, дрэва!

Як манумент жывы, ўставай

І к небу надпіс падымай.

Хай нерухомы словы спева:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,

Тым імя мілае вышэй.[3, 103]

Драматычная развязка гэтага рамантычнага кахання адлюстравалася ў апавяданні М. Багдановіча “Марына”. Яна ўспрымаецца як боль сэрца па страчаным каханні.

5. Цыкл “Эрас”

У цыкле «Эрас» як бы пачынаецца апяванне па-чуццёва-эратычнага боку кахання. Гэта натуральна для Багдановіча, які прывівае беларускай паэзіі мала ўласцівыя ёй матывы і вобразы. Толькі і ў гэтай паласе лірыкі Багдановіч шукае «філасофскую» вышыню для малюнкаў, карцін, пачуццяў, якія могуць здацца на першы погляд залішне натуралізаванымі.

Ў космах схаваліся кветы

чырвоныя

Кветы чырвоныя,

Неапылёныя.

Хцівасць жадання іх томіць

таёмная,

Томіць таёмная,

Сіла няскромная.[,33]

Два вершы з незекончанага цыкла “Эрас” не планаваліся аўтарам у “Вянок” выбраных твораў. Яны адносяцца да ранніх твораў Багдановіча, дзе паэт спрабаваў развіць вобразы “зачарованага царства”, стварыць сваю паэтычную сімволіку. Блізкую да славянскіх міфалагічных уяўленняў з іх эратычнымі прыпадабненнямі начных мар і месяца.

Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных

Чырвоны маладзік

І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных.

І мук любоўных крык…

І цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,

І п'яны, душны пах… [3, 34]

У 1915 годзе, на старонках газеты “Наша ніва” з'явіўся першы Багдановічаў верлібр “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…”. Па нейкім непаразаменні, мабыць, грунтуючыся на звароце аўтара да асобы з ветлівым “Вы”, некаторыя даследчыкі адносяць яго да “інтымнай” лірыкі. Між тым паэт звяртаўся да Чалавека, да людзей усіх часоў і пакаленняў. Мабыць, упершыню на мове беларускай паэзіі прагучала думка пра агульнасць чалавечага лёсу ў бязмежным космасе, пра духоўнае адзінства ўсяго чалавецтва. М. Багдановіч быў сярод тых выбраннікаў-мастакоў, якія глыбока, да болю ў душы адчувалі касмічную знітаванасць і унікальнасць жыцця і ў гэтым сусветным полі зроку выразна бачылі бессэнсоўнасць “сварак і звадак” на зямлі, што выліліся ў рэшце рэшт у сусветную бойню. Як трапна заўважыў Р. Бярозкін, яго паэтычная мініяцюра быццам напісана не словамі, а сумным жураўліным крыкам у восеньскім небе:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч

І сказць:

“Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя заркі Геркулеса?

Да іх даляціць наша сонца,

І нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?[3, 155]

Кахане, смерць, мастацтва, сусвет, зямная прыгажосць і сацыяльная несправядлівасць - усё гэта выяўляе сваю існасць у суаднесенасці са звычайнымі іх праявамі ў чалавечым жыцці: з кветкамі і дрэвамі, чалавечым абліччам і зорным небам, прадметамі быту і душэўнымі парываннямі, што стварае цэласную карціну, наводзіць на глыбокі роздум. Усё гэта і складае паэтычную спадчыну М. Багдановіча.

Заключэнне

беларуская паэзiя багдановіч лірыка

Максім Багдановіч выпусціў у свет шмат паэтычных твораў. Але паэзію вызначае не колькасць выдадзеных твораў, а іх паэтычная вартасць. Аўтарская манера пісьма вылучаецца традыцыйнасцю, сур'ёзнай распрацоўкай тэмы, пакладзенай у аснову вершаў, удумным стаўленнем да радка, уменнем ставіць на першы план самае істотнае і вартае ўвагі. Кожны яго верш - надзейнае апірышча для душ аматараў паэтычнага слова.

Жыццёвы і творчы подзвіг Максіма Багдановіча сёння з'яўляецца гонарам і славай беларускай літаратуры, яе прамяністай заркай, святло якой незгасальнае. Колькі б не пайшло гадоў, з імем М. Багдановіча заўсёды будзе паўставаць вобраз паэта магутнай сілы. І магутнасць яго ўвасобілася ў любові да роднай зямлі, да роднага слова, у светлым лірызме, філасофскім асэнсаванні жыцця, у стойкасці асобы, смеласці публіцыста, неўтаймаванасці жыццялюба, геніі мастака. Яго імя і творчасць выпрабаваліся часам і набылі неўміручасць. І пагэтаму тэмы яго паэтычных твораў з'яўляюцца надзённымі і актуальнымі, і застануцца такімі яшчэ доўгі час. Таму ўвага да дзейнасці такога майстра слова будзе заўсёды на высокім узроўні.

У дадзенай працы разгледжаны такія пытанні, як разнастайнасць і актуальнасць тэм прысвечаных каханню і смерці. Гэта тэма Бацькаўшчыны, тэма нараджэння дзіцяці, маці якога ахвяруе сабой даўшы яму жыццё, гэта і тэма маладосці і прыгажосці, не абайшлі ўвагай і тэму кахання. Дадзеныя тэмы дасканала прааналізаваны і да кожнай з тэм прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял у выглядзе вершаваных радкоў, альбо ўрыўкаў з вершаваных твораў паэта. Падаюцца разгорнутыя тлумачэнні твораў М. Багдановіча на прыкладзе яго паэм, рамансаў і вершаў. Асаблівасці вобразаў і сімвалаў у творах, пададзены ў вышэй пералічаных тэмах і падтэмах. Акрамя гэтага прадстаўлены звесткі з асабістага жыцця майстра слова, яго шлях да творчых вышынь і станаўлення, як паэта. Увесь пададзены раней матэрыял дае падставы да падвядзення вынікаў праведзенай працы і паказвае, што асоба М.А. Багдановіча застанецца незгубленай сярод жыццёвых перыпетый і застанецца ў цэнтры ўвагі, не толькі беларускіх крытыкаў і літаратураведаў, а і стане болей вядомай за межамі нашай краіны і краінамі бліжняга замежжа.

Такім чыным, сакрэт паэтычнага таленту Максіма Багдановіча грунтуецца на тым, што ўся яго лірыка напоўнена музыкай, што і праяўляецца і ў схільнасці да пэўнай тэматыкі, і ў трактоўцы з'яў рэчаіснасці, і ў стварэнні мастацкіх вобразаў, і ў асаблівых адносінах да рытмікі і строфікі верша, у вытанчаным валоданні фанетычнай палітрай. Лірыка М. Багдановіча прасякнутая каханнем і жыццесцвярджальным пафасам, нагадвае святло жывога пульсуючага сэрца, што аднойчы вырвалася з грудзей сына Беларусі і пералілося ў незгасальную зорку Венеру над разлогамі роднай зямлі.

Літаратура

1. Конан У. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. - Мн.: Маст. літ., 1991. - 208с.

2. Стральцоў М. Загадка Багдановіча. Мінск, “Беларусь”, 1969. - 120 с.

3. Багдановіч М. Выбраныя творы /Уклад. С. Забродскай, Э. Золатавай і інш. Уступ. словы Н. Гілевіча і А. Бяляцкага. - Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1996. 494с. [4] л. іл.

4. Кабаковіч А.К. Паэзія Максіма Багдановіча (Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага). Рэд. Н.С. Перкін, І.Д. Ралько. Мн., “Навука і тэхніка”, 1978. - 136 с.

5. Г. Берёзкин. Человек на заре: Рассказ о Максиме Богдановиче - белорусском поэте. - Москва: “Художественая литература”, 1970. - 134 с.

6. Навуменка І.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Басдановіча ў школе: Дап. для настаўнікаў/ І.Я. Навуменка, Т.І. Мароз. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 157 с.

7. Ватацы Н. Яна - выдумка маёй галавы //Маладосць. 1973. №8.

8. Замоцін І. Літаратурная спадчына М. Багдановіча //Полымя. 1927. №3. С. 207 - 214.

9. Лойка А. Максім Багдановіч. Мн., 1966.

10. Кучар А. Творчасць М. Багдановіча /Матэрыялы для выкладчыка беларускай літаратуры. Мн., 1939.

11. Железняк Г.С. Поэмы М. Богдановича. Ленинград, 1941.

12. Бачыла Алесь. Дарогамі Максіма. Мн., 1971; 1983.

13. Майхровіч С. Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць. Мн., 1958.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.

    реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011

  • Пачуццё абавязку у рамане Талстога "Ганна Карэніна" і "Вайна і мір". Разуменне любові Ганне Карэнінай. Элен Курагина і яе брат Анатоль - людзі, якія выклікаюць страсць, а не каханне. П'ер Бязухаў ў рамане "Вайна і мір". Трагічная рэальнасць А. Вронского.

    курсовая работа [33,2 K], добавлен 11.06.2012

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.