Прыказкі і прымаўкі

Размежаванне прыказак і прымавак, адрозненне ад фразеалагізмаў. Структура складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкстах.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.09.2013
Размер файла 84,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Вельмі многія з іх, асабліва з жывой унутранай формай, даўно страцілі кніжную афарбоўку, шырока ўжываюцца ў вусным і пісьмовым маўленні, сталі размоўнымі, напрыклад прыказкі «Рука руку мые» [2, c. 62]; «Куй жа-леза, пакуль гарачае» [1, c. 45]; «Груган гругану вока не выдзеўбе» [1, c. 34] і інш., або функцыянальна не замацаванымі, напрыклад: «Прывычка - другая натура» [1, c. 84]; «Няма прарока ў сваёй айчыне» [1, c. 47].

Абсалютная большасць прыказак - размоўныя. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натураль-насць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя прыказкі выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літара-туры. Генетычна гэта прыказкі, якія часцей за ўсё ўзніклі ў жывой народнай мове. Размоўныя прыказкі этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, каль-камі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае па-ходжанне. Многія з іх захавалі сваю першапачатковую вобразнасць і ўспры-маюцца носьбітамі мовы як свае, прывычныя і зразумелыя: «Язык да Кіева давядзе» [2, c. 326]; «У агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька» [2, c. 267]; «З мілым рай і ў шалашы» [5, c. 51]; «Не адразу Масква будавалася» [1, c. 48]; «Ласкавае цялятк дзвюх матак ссе» [1, c. 52]; «Канец - дзелу вянец» [1, c. 42]; «Ружы без калючак не бывае» [2, c. 96] і г.д. Сюды ж можна аднесці і некаторыя біблеізмы: «Бог даў, Бог узяў» [2, c. 25]; «Бойся Усявышняга і не гавары лішняга» [2, c. 27]. Вельмі многія размоўныя прыказкі вылучаюцца значнасцю ўнутранай формы, яркай вобразнасцю, наяўнасцю рыфмы, рытму, гукапісу, іншых спецыфічных якасцей паэтычнага характару, і гэта абмяжоўвае іх ужыванне гутарковым стылем, а таксама мастацкім маўленнем, істотная рыса якога - вобразнасць.

Групу размоўных прыказак папоўнілі і некаторыя генетычна крылатыя выразы: «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала» [1, c. 26]; «Няма таго, што раньш было» [1, c. 36]. «Прастамоўныя прыказкі трэба разглядаць у складзе размоўнага стылёвага разраду як яго найбольш зніжаную частку, якая знаходзіцца як бы на перыферыі літаратурнай мовы, хоць гэта ніколькі не зніжае актыў-насці іх ужывання. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а таксама мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў. Прастамоўная афарбоўка прыказак часцей за ўсё ствараецца этымалагічным вобразам, які выклікае негатыўныя асацы-яцыі. Вось некалькі прастамоўных прыказак «жывёльнага паходжання»: «Апошняму парасяці цыцка пад хвастом»; «Вялікага сабакі вялікі брэх» [1, c. 27]; «Давялося свінні на неба глядзець» [1, c. 34]; «Каму што, а свінні месіва» [1, c. 69]; «Карова целіцца, а ў быка зад баліць» [1, c. 52]; «Пусці свінню пад стол, то яна за-хоча і на стол» [1, c. 84]; «Свіння лужыну знойдзе» [1, c. 96]. Да гэтых прыказак можна далучыць і крапівоўскі крылаты выраз, які стаў прыказкай: «Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч» [1, c. 328].

У сінанімічным радзе «Заракалася свіння за вугол хадзіць» [1, c. 33] і «Заракалася кошка мышэй лавіць» [2, c. 38] першая прыказка, з улікам значнасці яе ўнутранай формы, ацэньваецца як прастамоўная, а другая - як размоўная.

Кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі, «абазначаючы тую ці ін-шую з'яву, адначасова сігналізуюць аб пэўных тыпах маўлення. Яны не мо-гуць ужывацца ў іншых, не характэрных для іх стылях, калі не лічыць выпадкаў мэтанакіраванага выкарыстання» [8, c. 18], напрыклад, кніжнай прыказкі ў гутарковым маўленні або размоўнай у публіцыстычным стылі. Разам з тым у мове, апрача стылістычна замацаваных, ёсць шэраг прыказак, не абмежаваных у сваім ужыванні толькі пэўнай сферай зносін. Гэта абумоўліваецца гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай той ці іншай прыказкі, пашырэннем або звужэннем межаў яе функцы-янавання.

Пераход адной з'явы ў другую адлюстроўвае бесперапынны і непазбежны працэс развіцця мовы. У гэтай сувязі ў кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з'яў, «якія ў галіне парэміялагічнай стылістыкі варта называць функцыянальна не замацаванымі прыказкамі. Гэты стылёвы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных прыказак. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя прыказкі («Падняўшы меч, ад мяча і загіне»; «Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма»; «Добрымі намерамі выслана дарога ў пекла»; «Кожнаму сваё; Не хлебам адзіным жыве чалавек»; «Разумнаму дастаткова» і інш.) страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў, шырока ўжываюцца ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі» [3, c. 172]. Не менш актыўна пераходзяць у гэты разрад многія былыя размоўныя прыказкі: «Адна ластаўка вясны не робіць» [1, c. 17]; «Загляне сонца і ў наша аконца» [2, c. 47]; «З песні слова не выкінеш» [5, c. 52]; «Капейка рубель беражэ» [2, c. 59]; «Лес сякуць - трэскі ляцяць» [1, c. 55]; «Сем разоў адмерай, а адзін раз адрэж» [2, c. 94] і г.д. Разрад функцыянальна не замацаваных прыказак параўнальна невялікі. Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: «Гара нарадзіла мыш» [1, c. 23]; «Кропля камень крышыць» [1, c. 49]; «Грошы не пахнуць» [1, c. 25]; «Надзея памірае апошняй» [1, c. 63]; «Дум не скуеш ланцугамі» [1, c. 36]; «Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае» [1, c. 65] і інш. Яны ўжываюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія - бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, іншы раз са стылеўказальнымі агаворкамі тыпу «як кажуць», «што называецца», «як прынята гаварыць»: «Вялікаму караблю - вялікае плаванне» [5, c. 29]; «Смеласць гарады бярэ» [2, c. 68]; «Што пасееш, тое і пажнеш» [2, c. 273]; «Адзін у полі не воін» [1, c. 14]; «Многа шуму з нічога» [5, c. 83]; «Хто шукае, той знаходзіць» [5, c. 372] і г.д.

Функцыянальна не замацаваныя прыказкі не павінны ацэньвацца як між-стылёвыя і нейтральныя, бо не з'яўляюцца «стылістычнымі нулямі», не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозні-ваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў: апошнія скла-даюць асноўнае ядро лексікі і з'яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэ-начнага боку і міжстылёвымі з функцыянальнага пункту гледжання.

Заключэнне

Беларуская вуснапаэтычная творчасць - важная частка духоў-най культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з'яўлялася і з'яўляецца неад'емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.

У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы.

Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых.

Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло.

Увогуле, прыказкі і прымаўкі - гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.

Фальклор - няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.

Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоў-ным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.

Спіс крыніц

1. Аксамітаў, А. Прыказкі і прымаўкі: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, катэдральных збораў, рэдкіх выданьняў ХІХ і ХХ ст. /А. Аксамітаў. - Менск: Беларуская навука, 2000. - 320 с;

2. Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. - Мінск: Бел. навука, 2002. - 511 с

3. Лепешаў, І.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства: дапаможнік / І.Я. Лепешаў. - Гродна: Гродзен. дзярж. ун-т, 2006. - 279 с.

4. Валодзіна, Т.В. Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца: свет рэчаў сялян. падворка ў фразеалогіі і культуры беларусаў / Т.В. Валодзіна // Род. слова. - 1999. - №2. - С. 100-107.

5. Сборник белорусских пословиц, составленный И.И. Носовичем // Сб. ОРЯС Имп. АН. - СПб., 1874. Т. XII. №2. С. III-IV.

6. Крапіва, К. Беларускія прыказкі. «Узвышша», Менск, 1927. №6, б. 112-145. Перадрук: Кандрат Крапіва, Збор твораў, т. II. Мінск, 1956, б. 383-429.

7. Рапановіч, Я.Н. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. Выд. 2-е, дап. і перапр. Мінск, «Вышэйш. школа», - 1974, - 384 с.

8. Садоўская, А.Л. Лiнгвакультурны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў мовы // Роднае слова. - 2008. - №8. - C.44-46.

9. Арцямёнак, Г.А. Этнічная і культурная функцыі беларускай мовы ў дыяхраніі і сінхраніі / Г.А. Арцямёнак // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. - 2008. - №4. - С. 104-107.

10. Фразеологический словарь русского языка / под ред. А.И. Молоткова. - М., 1978. С. 15.

11. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. - Мінск, 1980. Т. 4.

12. Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. - Мінск, 1981.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Беларуская вусна-паэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры народа. Размежаванне прыказак і прымавак, іх адрозненне ад фразеалагізмаў. Пословиці за межамі семантычных груп, іх стылістычная характарыстыка. Асаблівасці рэалізацыі іх ў маўленні.

    курсовая работа [87,4 K], добавлен 29.03.2014

  • Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.

    курсовая работа [79,7 K], добавлен 22.03.2013

  • Лексіка-семантычныя комплексы, функцыі метафар. Структура параўнальных канструкцый на узроўнях слова, словазлучэння, сказа. Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам. Іх функцыянальна-стылістычная роля у вершах паэта, спосабы выражэння.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Перакладная літаратура у старажытную пару ў адрозненне ад новага часу: Біблія, апокрыфы, жыціі, патрыстыка, гістарычная проза, перакладная белетрыстыка. Арыгінальная літаратура: жыціі, аратарская проза, летапісы, хаджэнні, "Слова пра паход Ігаравы".

    курсовая работа [71,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.

    дипломная работа [113,5 K], добавлен 04.09.2008

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Левша - лицо страдательное. Потенциальные возможности героя, воплощающего силы своего народа. История создания лесковского сказа. Проблема взаимоотношения царской власти с народом. Мотив состязания, затрагивающей интересы всей нации.

    реферат [22,1 K], добавлен 18.11.2006

  • Асновы сатыры як жанру. Черты падабенства і адрозненні гумару і сатыры ў мастацкай літаратуры. Уплыў сатырычнага творчасці М.В. Гогаля на сатыру М.А. Булгакова. Гоголевские "карані" ў творчасці Булгакава. Гогаль як узор для творчага пераймання Булгакова.

    дипломная работа [81,6 K], добавлен 27.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.