Літаратура першай паловы XVI ст.
Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.02.2011 |
Размер файла | 97,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У зборнік, які носіць назву паэмы, Гусоўскі ўключыў яшчэ адзінаццаць лацінскіх вершаў, напісаных таксама ў Рыме, сярод іх адрасаваны Эразму Цёлку верш «Суцяшэнне», у якім паэт і дарадчык выказваў маральную падтрымку паслу, калі кароль у 1521 г. вызваліў яго ад дыпламатычных абавязкаў, паддаўшыся інтрыгам палітычных праціўнікаў Вітэліуса, што не хацелі, каб Рэч Паспалітая ўдзельнічала ў кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў.
Як бы паверыўшы ў сваё літаратурнае прызванне, Гусоўскі напісаў у Кракаве запар яшчэ два лацінскія творы буйных жанраў - гістарычную паэму «Новая слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы», дзе пафасна выказаў патрыятычныя пачуцці ў сувязі з пераможнаю бітвай пад Церабоўлем у 1524 г., вершаваны пераказ «Жыцця і подзвігаў св. Гіяцынта» (1525), а крыху пазней - некалькі іншых. На жаль, ніводзін з гэтых твораў не прыбавіў новых лаўраў у вянок паэта. Тэмы іх не супадалі з асабістым вопытам аўтара, апора на які дазволіла дабіцца праўдзівасці і унікальнасці першай паэмы. Састарэлы, пакінуты лёсам і хворы паэт не змог падняцца ўжо да такой вышыні, на якую ўзышоў у «Песні пра зубра». Фактычна Гусоўскі застаўся паэтам аднаго твора, але гэта быў твор не толькі яго жыцця, што выяўляў паляўнічы вопыт і дзяржаўнае мысленне паэта-дыпламата, але твор нацыянальнага маштабу, які асэнсоўваў месца радзімы на шляхах гісторыі.
Дзеля паўнаты ўяўлення аб творчай спадчыне М. Гусоўскага дададзім, што ён з'ўяляецца таксама аўтарам элегічнага верша «На ахвяраванне чорнага быка, якое было здзейснена па просьбе нейкага грэка ў Рыме падчас чумы», вершаванага паслання «Да боскага Себасціяна», вершаў канфесіянальнага зместу «Малітва да св. Ганны» і «Чутка, якая нечакана зарадзілася ў царкве св. Лаўрэнція ў Дамасе».
Поўная і арыгінальная назва славутага твора М. Гусоўскага «Carmen de statura veritate ac venatione bisontis» - «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»).
Паэма Гусоўскага не стала толькі расказам пра выгляд, нораў зубра і паляванне на яго, яна аказалася творам вялікага мастацтва, панарамнай карцінай жыцця народа і лёсу краіны ў пераломны момант гісторыі, на этапе адолення сярэдневяковай закаснеласці і містыкі.
Да заказной тэмы пра зубра, паляванне і экзотыку паўночных пушчаў паэт падключыў спачатку роздум пра творчасць, пра спосабы адлюстравання жыцця ў мастацтве, пра вартасць прамога і ўскоснага вопыту ў пазнанні з'яў, праўды і выдумкі, пра віды асалод. Маналог вабыў жывое дыханне, і тады паэт вельмі інтымна, асабіста ўвёў у твор тэму радзімы. Зубр стаў запаветным вобразам, які абудзіў памяць радзімы, а радзіма стала крыніцай натхнення. Заказ мецэната перарос у заказ сэрца, абавязак - у натхненне. Пясняр адчуў патрэбу выліць душу ў песні, выказаць тугу па далёкай і мілай Айчыне, па вольным жыцці паляўнічага, уздыхнуць па зухаватай маладосці, паляцець на крылах успамінаў з раскошных пасольскіх пакояў у родныя бары да паляўнічых кастроў, да суровых, мужных і шчырых людзей, да народных павер'яў, да вытокаў, - да ўсяго таго, што зрабіла яго чалавекам, асобай. Мікола Гусоўскі аказаўся настолькі самабытнай індывідуальнасцю, што яму стала цесна ў рамках тэмы і задачы, пастаўленай мецэнатам, хоць і тая задача была яму блізкай. Далікатна агаворваючыся і апраўдваючыся перад чытачом, ён спакусіўся падарыць «вечнаму гораду» свой вобраз радзімы: не дзікага экзатычнага краю, а краю пакутнага і мужнага, вартага большай увагі і лепшай долі.
Зубр пад пяром Гусоўскага стаў вобразам-сімвалам, своеасабліваю эмблемай радзімы паэта - Вялікага княства Літоўскага, яго даўняй магутнасці, адрадзіць якую ўсёю душой прагне аўтар, бо ён верыць, што адраджэнне патрыярхальнай прастаты адносін паміж радавымі грамадзянамі і ўладаром стане каштоўнасцю, якая зможа аздаравіць стан грамадства. Ідэалізуючы звера на казачны манер, паэт прыпісвае яму вышэйшыя маральныя пачуцці і грамадзянскія рысы характару. Цар лясоў становіцца сапраўдным царом. Сілач між звяроў, мудры і чуйны, «кемлівы звер па прыродзе», ён усё бачыць і разумее. Зубрыны гурт ва ўяўленні Гусоўскага - мадэль ідэальнага калектыву, нават грамадства ў цэлым, нейкая багатырская дружына ці казацкая вольніца, што кіруецца прынцыпамі вайсковай дэмакратыі. У гурце - роўнае права на ўладу, натуральная залежнасць слабых ад дужых і строгі абавязак дужых ахоўваць усіх, аддаваць свой вопыт і сілу на агульную карысць і дабро.
Гусоўскі быў патрыётам Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, ён падзяляў патрыятычныя імкненні шляхецкага паспольства, якое хацела большай незалежнасці ад Кароны, марыла вярнуць былую славу радзіме і адрадзіць часы Вітаўта. Аднак Гусоўскі не даводзіць сваіх настрояў да крайнасці сепаратызму, бунту супраць цэнтральнай каралеўскай улады. Мы можам назваць Гусоўскага памяркоўным, стрыманым прыхільнікам ідэі ўзвышэння Вялікага княства Літоўскага, клопат пра гэтае ўзвышэнне ні ў якім разе не павінен шкодзіць саюзу з Польскай Каронай і еўрапейскімі краінамі. Ён прымаў барацьбу шляхты супраць магнатаў, асуджаў сепаратысцкія ўсобніцкія амбіцыі мясцовых князёў і магнатаў, але адначасова быў прыхільнікам моцнай цэнтральнай улады. Гусоўскі хоча бачыць прамую і цесную сувязь паміж каралём і шырокімі нізамі шляхты без пасрэдніцтва магнатаў і мясцовых князёў, якія карысліва выкарыстоўваюць сваё становішча: плятуць інтрыіі, вядуць усобніцкія бойкі з канкурэнтамі, руйнуюць край. Фігурай, у якой Гусоўскі пэўным чынам увасобіў рысы ідэальнага караля і дзяржаўнага дзеяча наогул, стаў Вітаўт.
Адной са скразных грамадзянскіх тэм «Песні пра зубра» з'яўляецца тэма вайны і міру - кампанент твора, дзе засяроджана філасофія гісторыі, погляд паэта на формы грамадска-палітычнага сужыцця паміж народамі, дзяржавамі і ўладарамі. Аўтара засмучае, што універсальным сродкам вырашэння палітычных канфліктаў становіцца вайна, сіла, а не розум і справядлівасць. Ён выразна падзяляе войны на абарончыя і захопніцкія. Зыходзячы з хрысціянска-гуманістычных ідэалаў, ён у прынцыпе супраць усякіх войнаў, супраць людскіх пакут, супраць парушэння хрысціянскіх запаветаў міласэрнасці, братэрства і любові. Але разам з тым Гусоўскі разумее, што войны, навязаныя захопнікамі, трэба весці, супрацьпастаўляючы сіле агрэсіі сілу абароны. Ён засмучаецца, але і ганарыцца тым, што яго радзіме наканавана весці бясконцыя войны з магаметанскай навалай.
Міжусобныя войны - адкрытая праява братазабойства - з'яўляюцца для Гусоўскага таксама прадметам асабліва вострага асуджэння і адмаўлення. Зачыншчыкаў такіх войнаў - князёў і вяльмож - паэт называе людзьмі, пазбаўленымі розуму, і просіць у багародзіцы паслаць іх цёмным душам прасвятленне. Няцяжка заўважыць, што ў вырашэнні гэтай тэмы Гусоўскі выступае прадаўжальнікам вялікай традыцыі, якая складае ідэйны стрыжань старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісаў (палітычныя аповесці), а таксама такіх розных па жанры твораў, як славутая ўсходнеславянская паэма «Слова пра паход Ігаравы» і арыгінальны твор мясцовай агіяграфіі «Сказанне пра Барыса і Глеба».
«Песня пра зубра» захавала стылявы каларыт вуснага расказа-гутаркі. У стылі яе шмат ёсць ад гутарковай жывасці казак, былін і дружынных прамоў з іх шчырай прастатою і непасрэднасцю. Можна лічыць гэтую размоўнасць адгалоскам сярэдневяковай літаратуры, дзе творы звычайна разлічваліся на вуснае чытанне і калектыўнае праслухоўванне, хаця ў цэлым паэма як малюнак жыцця, арыентаваны на рэчаіснасць, належыць да новай эпохі - Адраджэння. Сказавая форма патрабуе ад аўтара ўводзіць, акрамя аб'ектывізаваных характараў і малюнкаў жыцця, прынамсі два суб'ектыўныя вобразы: апавядальніка і ўяўнага слухача. У нашым выпадку апавядальнік і слухач - прадстаўнікі розных культур і мастацкіх традыцый. Каб зразумець адзін аднаго, ім трзба дамовіцца, прыняць нейкія агульныя прынцыпы зносін. Гусоўскі прапануе пакласці ў аснову паэтычных зносін праўду і сэнсоўнасць - прынцып рэалістычны, рэнесансавы.
«Песня пра зубра» аказала пэўны ўплыў на літаратуру свайго часу, асабліва лацінамоўную. З цікавасцю успрымаецца дадзены твор і зараз, пасля свайго «другога нараджэння», калі дзякуючы намаганням спачатку польскіх, затым рускіх і ўрэшце айчынных вучоных і перакладчыкаў яна зноў увайшла ў запатрабаваны чытацкай аудыторыяй фонд прыгожага пісьменства.
5. Ян Вісліцкі
літаратура кніга скарына гусоўскі
Біяграфічныя звесткі пра Яна Вісліцкага вельмі скупыя: нарадзіўся каля 1485 (90) года, памёр у 1520. Паходзіў з нязнатнай сям'і, відаць, з Беларусі, З нейкага селішча над рачулкай Вісліцай, адсюль - Вісліцкі. Скончыў у 1506 годзе Ягелонскі універсітэт у Кракаве са ступенню бакалаўра, у ім жа ў 1510-1512 гадах і працаваў магістрам (у рэктарскіх актах пазначаны як «русін»). Акрамя паэмы «Пруская вайна» (1516) вядомыя яго «Ода да караля Зігізмунда», «Элегія да Багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка». Але галоўным творам жыцця Яна Вісліцкага стала паэма «Пруская вайна», у цэнтры якой расповед пра бітву пад Грунвальдам, гераізм і мужнасць славянскіх народаў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з крыжакамі.
Паэма «Пруская вайна» Яна Вісліцкага выйшла друкам у Кракаве ў 1516 годзе. Налічваючы больш за тысячу радкоў, наўрад ці яна пісалася на працягу аднаго года. Але напісаны твор менавіта з адчуваннем векавой даўнасці, гістарычнай значнасці самой падзеі, яе датычнасці да лёсу многіх народаў. Пра тое сведчыць і сам аўтар паэмы, які ў звароце да прафесара кракаўскага універсітэта Паўла з Кросны, просячы яго як члена Таварыства паэтаў аб падтрымцы яго паэмы, кажа пра Грунвальд як пра «слаўнейшую бітву», «знамянальную падзею», «слынную падзею», падкрэсліваючы, што ён рыхтаваў свой твор, «каб памяць аб слаўнай падзеі замацавалася і, узмужнеўшы, стала суровым і пагрозлівым урокам для ворагаў і каб павялічылася наша любоў да хвалы радзімы». У заключэнні свайго паслання да Паўла з Кросны Ян Вісліцкі рэзюмаваў, што ён свой твор напісаў «для тых, у каго ў сэрцы любоў да хвалы айчыны…».
Батальныя сцэны ў паэме звяртаюць на сябе ўвагу першаадкрыццём беларуса - сярэднявечнага воіна, праўдай аб перыпетыях бітвы пад Грунвальдам, пра «рок суровы», што «пакінуў у бядзе беларусаў, храбрых літоўцаў». Быў жа і такі момант, калі ўжо, здавалася, перамога «ўсміхнулася германскаму войску. Непастаянны, суровы лёс, ён дапамагае германцам». Першымі выстаялі націск варожы беларусы. Паэма Яна Вісліцкага, такім чынам, пра нашых продкаў як цэнтральных удзельнікаў падзеі. Але ўсё ж найшырэй у паэме паказаны ўвогуле Літва - Вялікае княства Літоўскае, увогуле край беларускі.
Паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна» - твор гераічнага зместу і стаіць у шэрагу твораў эпічнай героікі нашага сярэднявечча, такіх як «Слова пра паход Ігаравы», «Песня пра зубра» М. Гусоўскага, «Дэкатэрас» Андрэя Рымшы. У рыцарскім эпасе славян XVI стагоддзя «Пруская вайна» - твор не толькі першы па часе з'яўлення (упершыню ў ім вылучаны беларусы), а таксама твор, у якім з веданнем і відавочнай сімпатыяй акрэслены контуры Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы, як краю літвінаў-беларусаў, русінаў-украінцаў, жмудзінаў-літоўцаў. Напісаная лацінай, паэма Яна Вісліцкага паказвала Еўропе яшчэ адзін край акрамя сармацкага, акрамя Польшчы. Адкрыццё гэтае было актам адраджэнскім, адкрыццём народа, адкрыццём прыроды-пейзажу яшчэ аднаго краю, яго насельнікаў - людзей магутных, прыгожых, смелых, ваяўнічых. I нельга прыўменшваць значэнне гэтага эпічнага адкрыцця краю, народа, беларусінаў, хоць яно і не ідзе, вядома, у параўнанне з рэалістычным, эпічным адкрыццём Беларусі ў XIX стагоддзі Адамам Міцкевічам у «Пане Тадэвушы», у XX стагоддзі Якубам Коласам у паэме «Новая зямля», таму што паэма Яна Вісліцкага напісана контурна, штрыхава, агульна, апісальна, з сімволікай, пачэрпнутай ад антычнасці тагачаснай эпічнай школы паказу, якой прытрымліваліся ўсе паэты-лаціністы пачатку XVI стагоддзя ва ўсёй Еўропе. Пасля аўтара «Слова пра паход Ігаравы» другі найслаўнейшы паэт-пейзажыст - Ян Вісліцкі. Паэма «Пруская вайна» складаецца з чатырох паэтычных кніг-раздзелаў. У другой кнізе паэт «вяшчае пра гушчу літоўскага бору». Вось як бы пейзаж-формула паэтавага бачання роднай зямлі:
Слынныя тыя мясціны пушч непралазяай гушчэчай,
Цягнуцца аж да зямель, ваяўнічымі скіфамі знаных.
Нівы зялёныя, жызныя тут, лугоў неаглядвых мядлівасць.
Воін дастойны, шматлікі народ тут гняздзіцца.
Жыхары, простыя людзі Літвою край гэты назвалі,
I ратаі спаконвеку крывенькай сахою
Грунт камяністы аруць тут, каб зернем засейваць.
Рэаліі пейзажу Ян Вісліцкі спалучае з выкладкамі гісторыі краю, даючы як бы геаграфічна-гістарычную яго характарыстыку.
Цікавы трэці раздзел паэмы, у цэнтры якога віцебская князёўна Соф'я. У кароткай анатацыйнай прадмове да паэмы князёўна Соф'я названа «беларускай дзевай», у трэцім раздзеле - «дачкой беларускай зямлі», «беларускай цудоўнай нявестай». Паэт увесь час падкрэслівае не толькі яе прыгажосць і цнатлівасць, але і менавіта беларускія «карані».
Тэндэнцыя да манументальна-эпічнага адлюстравання гістарычных падзей сведчыла аб арыентацыі аўтара на антычныя традыцыі. Паралельна з гэтым значны ўплыў на стылістыку паэмы «Пруская вайна» аказалі фальклорныя традыцыі, вопыт эпічнага ўзнаўлення старажытнай пары (нябесныя з'явы як нейкія «знакі» напярэдадні бітвы, сватанне Ягайлы да князёўны Софіі Гальшанскай, пейзажныя замалёўкі і інш.). Аднак сінтэз літаратурных і фальклорных традыцый на гэтым пачатковым этапе развіцця беларускай паэзіі заставаўся яшчэ не завершаным. Відавочна, гэта адчуваў і сам паэт, калі ў лісце да свайго настаўніка, прафесара Кракаўскай акадэміі Паўла Красненскага («Русіна») адзначаў: «…я недастаткова напоены нектарам муз… гэта першая спроба майго пяра… і табе я перадаю гэтую працу для выпраўлення».
Слабасці паэмы найбольш выразна выявіліся ў кампазіцыйнай раз'яднанасці яе кніг-раздзелаў, а таксама ў частых адступленнях ад кананічнай структуры так званага гераічнага гекзаметра. Тым не менш прэцэдэнт гістарычнага эпасу быў ужо ў наяўнасці - ён не мог не ўплываць на развіццё новых творчых прынцыпаў тагачаснай лацінаславянскай паэзіі.
«Пруская вайна» стала першым буйным уласна мастацкім творам у беларускай літаратуры, а яе аўтар - першым слынным паэтам нашага краю.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.
2. Мальдзіс А.I. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVII-XVIII ст.). Мн., 1980.
3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X-XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнікі зямлі Беларускай. Мн., 2001.
4. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ - першая палова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.
5. Саверчанка I.В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI - першая палова XVII ст. Мн., 1992.
6. Старабеларуская літаратура XI-XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.
7. Алексютовіч М.А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд / Алексютовіч М.А. - Мн., 1969.
8. Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1990.
9. Францыск Скарына. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Францыск Скарына - Мн., 1990.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.
реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Барацьба простых людзей-беларусаў з панамі-прыгнятальнікамі ў цэнтры п'есы У. Галубка "Пан Сурынта". Творчыя і педагагічныя прынцыпы Е. Міровіча. Першая п'еса Е. Міровіча "Апякун". Творчыя плён падарожжа Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўка па Палессі.
курсовая работа [60,9 K], добавлен 25.03.2011Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.
реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011