Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка

Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.04.2013
Размер файла 112,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Выплісне з калодзежа вада

І парве на зрубе павуцінне,

Вострая, нібы драбок ільда,

Цішыня ў пакінута ў хаціне. [4, с.29]

Ходзіць па вуліцы горада

Бровы самотнага старца,

Шэрая торба падобна

На забітага зайца. [4, с.36]

Да нашых слоў падстройваецца гук -

Расколінка гітарная такая,

Нібыта задаволены павук

На струны нітку слізкую пускае. [1, с.43]

Ды ў роспачы, няхай сабе якой,

Ратунак ёсць, нібы тапельцу трэска,

І толькі варта зварухнуць рукой -

У роспач Вашу, злучаны з якой,

Ратунак прыйдзе радаснаю весткай. [3, с.92]

Цяпер не той разгон піццю

І мерка, нібы хвост авечы, -

Сто грам на рукі, і. адзью,

І болей не нальюць за вечар. [3, с.99]

Назоўнікі, якія выступаюць у форме ўскосных склонаў з прыназоўнікам.

Ды адна з іх маленькаю трэскай

Узаўецца высока і знікне.

На хвасце ён сядзіць, нібы ў крэсле,

І дзяўбе аднастайна і звыкла. [4, с.16]

І так бервяно к бервяну

За сценай уводзіў сцяну,

І кожны глядзеў, як будую,

нібыта на казку жывую. [4, с.18]

Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок, -

Павінна след пакінуць ці

Хоць там які слядок. [3, с.27]

Мастак той ведаў, што лягчэй

Магчыма жыць, але ці трэба?

І з пастарскіх яго вачэй,

Нібы з турмы. глядзела неба. [5, с.65]

Там нам стаяць і цалаваць

Сваю надзею трапяткую

І на Лагбардавы палац

Глядзець, нібы на здань сівую. [5, с.79]

3. Лексічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

Да лексічных сродкаў ўзмацнення экспрэсіўнасці мастацкага тэксту адносіцца сінанімія - выкарыстанне блізказначных слоў, - якая садзейнічае разнастайнасці маўлення, узмацненню выражаемага значэння і з'яўляецца сродкам звязнасці тэксту. У якасці сінонімаў выкарыстоўваюцца розныя часціны мовы: найчасцей - дзеясловы, якія называюць разнастайныя дзеянні чалавека: маўленне, рух, фізічнае дзеянне, дзеянне з'яў прыроды, стан.

Яркім праяўленнем сістэмных адносін у лексіцы побач з сінаніміяй з'яўляецца антанімія - проціпастаўленасць слоў з супрацьлеглым сігніфікатыўным значэннем. "Антанімія ўяўляецца адным з універсаліных тыпаў парадыгматычных адносін ў лексіцы, паколькі яна вызначаецца некаторымі агульнымі заканамернасцямі чалавечага мыслення, якія і адлюстроўваюць у канчатковым выніку законы існавання самой рэальнай рэчаіснасці. ” [19, с.70]

Антонімы - адзін з відаў эквівалентных семантычных апазіцый, якімі з'яўляюцца словы, што маюць спецыфічныя кампаненты, па якіх яны супрацьпастаўляюцца адно аднаму.

3.1 Семантычныя сінонімы

Сінонімы (ад грэч. synonimos - аднайменны) - гэта словы, якія па-рознаму гучаць, але аднолькавыя ці вельмі блізкія па сэнсе. Адрозніваюцца сінонімы і лексічнай спалучальнасцю, напрыклад, сінонімы духоўны - унутраны "звязаны з разумовай, маральнай, псіхічнай дзейнасцю чалавека" ў адных спалучэннях узаемазамяняюць адзін аднаго: можна сказаць духоўная (унутраная) сіла, духоўнае (унутранае) жыццё, а ў другіх спалучэннях - не: духоўны крах нельга замяніць на ўнутраны крах, як духоўнае падзенне і духоўнае дасягненне - адпаведна на ўнутранае падзенне і ўнутранае дасягненне.

Усе сінонімы ў залежнасці ад спосабу ўтварэння і выкарыстання ў мове падзяляюцца на некалькі груп: семантычныя, стылістычныя, семантыка - стылістычныя, аўтарскія або кантэкстуальныя, абсалютныя або лексічныя дублеты.

Семантычнымі (ідэаграфічнымі) лічацца такія сінонімы, якія выражаюць розныя сэнсавыя адценні агульнага лексічнага значэння:

Я не прашу: на памяць іх вучы!.

Ды каб забыць сямейныя галеры,

Ты шэпчаш іх, на кухні ідучы

Да місак звонкіх і глухіх талерак. [1, с.42]

Прамчыся па вуліцах Менска,

Здаволься магчымым, тады

Хай пойдзе твой грукат і трэскат

Да іншай зямлі і вады! [2, с.49]

Паслухала кола і ўроскат

За горад - па хмызу, па лузе

Памчала ў мястэчкі і вёскі

Заходняе Беларусі. [2, с.49]

Казарма душыць. Роўнае крывым

Тут робіцца ва ўсе стагоддзі эры.

Казарма - домам родным, дарагім

Не можа стаць і ў сонечнай рыв'еры. [1, с.187]

Не праведнік, але яшчэ й не зладзей,

Я - той, каму пашчасціла спазнаць:

Жанчына адыходзіць, як стагоддзе,

І я хачу стогоддзе затрымаць. [1, с.82]

"Круціцеся, колы, сціраючы гуму.

Ніякага груку, ніякага шуму -

Адно што ланцуг скубянуў і грызе

Галінку алешыны ў зыркай расе." [2, с.68]

Усе б, напэўна, захацелі

Сысці вось тут, спыніцца тут,

Дзе будзень робіцца нядзеляй

І ні клопатаў, ні пакут. [2, с.79]

Семантычныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце і адрозніваюцца аб'ёмам семантыкі. Яны прадстаўляюць функцыю разгорнутага апісання і функцыю ўдакладнення. Гэта парныя сінонімы, звязаныя паміж сабой бяззучнікавай і злучальнай спалучальнай сувяззю. Семантычныя сінонімы ствараюць адзіны непаўторны вобраз шляхам актывізацыі розных семантычных прымет дзеяння:

Груды заціхаюць і долы,

І вусцішна неяк барам.

І хрысціцца дзед мой на кола,

І моліцца ціха Абрам, [2, с.51]

Каго, каго паклікалі, пазваці -

Набрацца родных сіл!?

Далёка бацька, і далёка маці,

І Вольга і Васіль. [1, с.35]

Нам да Марыі Магдалены

Па Старавіленскай ісці

І страх у радасці імгненнай

Згубіць і болей не знайсці… [1, с.56]

Не ведаў, не знаў, што чакае Акропаль,

Яшчэ не прадбачваў сваёй вышыні…

Не ведаў, не знаў, што чакае Акропаль,

Калі вы сказалі: " Забудзеш свой клопат

І згубіш даніну ў лімонным агні. [1, с.57]

Я заблуздіўся ў радасці чужой,

Я заблукаў на дарагой чужыне,

Упэўнены: з апошняю струной

Парыжскі дым у сэрцы не астыне. [1, с.73]

Не хацеў бы я нічога,

Толькі б раз убачыць Бога,

Толькі б раз у вочы Богавы зірнуць.

Што ў іх - поспех? перамога?

Ці звычайная знямога?

Ад якой не варухнуцца, не ўздыхнуць. [3, с.107]

Я напішу, я напішу

Не проста добра, выдатна,

Але ж я вас не ўзварушу

Ні першай сцэнай, ні астатняй. [3, с.83]

А ці многа ў нас цярпення?

А ці мудрасці даволі?

Рэстаўрацыя сумлення

Адбываецца паволі. [3, с.105]

Такое ўжыванне сінонімаў дазваляе больш дакладна выразіць аўтарскую думку, паведаміць як мага больш значнай інфармацыі. Функцыя удакладнення дазваляе перадаць "розныя дадатковыя сэнсавыя адценні”, стварыць выразны мастацкі вобраз.

3.2 Стылістычныя сінонімы

Стылістычнымі сінонімамі з'яўляюцца словы, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне, але розную стылістычную афарбоўку.

Напрыклад, словы дужы - здаровы аднолькавыя па сэнсе таму, што аб'ядноўваюцца ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "які моцнага здароўя".

Словы ісці - рухацца - прасоўвацца - прабірацца - прадзірацца таксама аб'яднаны ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "перамяшчацца пешшу", аднак апошнія тры з іх адрозніваюцца адценнямі значэння "рухацца пешшу, пераадольваючы пэўныя перашкоды" і стылістычнай афарбоўкай - прыналежнасцю да размоўна-гутарковага стылю мовы.

На хвалях узнакаў абраз тугі

З вянком сухім і ручніком згрудзелым

І ад вады ўцякалі берагі,

І да вады імкнуліся, глядзелі,. [2, с.6]

Вось так пачынаўся мой свет -

Раскручваўся толь на цагліны

Падмурку.

І клаліся ўслед

Абчэсаныя падваліны… [2, с.8]

Дурненькі коршак малады

І дзікі голуб дурнаваты,

Два ворагі і два браты,

Якай чакаеце вы раты? [2, с.15]

Пачну з надвор'я, бо яно

Заўсёды побач, пад рукою,

І ахвяруе рытм настрою

Майму галоўнаму герою. [3, с.97]

3.3 Семантыка-стылістычныя сінонімы

У сучаснай беларускай мове самую вялікую групу склалі словы, якія адрозніваюцца адначасова і адценнямі значэння, і стылістычнай афарбоўкай, - семантыка-стылістычныя сінонімы.

Мілавання біблейскі выток

Не загінае, не счэзне.

Ты - пачатак, ты першы радак

Саламонавай песні. [1, с.22]

У мове твораў часцей за ўсё яны складаюцца з лексем, адна з якіх ужываецца пераносна. Семантыка-стылістычныя сінонімы, як і семантычныя, звязваюцца пры дапамозе бяззлучнікавай сувязі або злучнікам і. Бяззлучнікавая сувязь дапамагае выразіць функцыю ўдакладнення

Ён зразумелы для мяне,

Як неба роднае і людзі,

Пакуль бяжыць, пакуль імкне,

Пакуль метафары не згубіць. [2, с.67]

Далёкае - аднак жа застаецца.

А блізкае, аб чым баліць душа,

Паздзекуецца з нас і пасмяецца,

І вось яна - расстайная мяжа. [3, с.73]

У гэтым прыкладзе другі сінонім сэнсава і эмацыянальна дапаўняе першы, ствараючы мастацкі вобраз. Спалучальны злучнік і ў кантэксце з функцыяй разгорнутага апісання звязвае розныя паняцці ў адно цэлае, каб найбольш поўна выразіць аўтарскую думку, перадаць розныя адценні асобы.

Да бруку ляцелі крыжы і цвікі,

Сцягі караблёў і ўчарнелыя ванты.

Не чулі, не бачылі вартаўнікі,

Як сноўдалі злодзеі і спекулянты. [2, с.53]

3.4 Аўтарскія сінонімы

Апрача агульнамоўных (семантычных і стылістычных сінонімаў), ужываюцца яшчэ так званыя аўтарскія, або кантэкстуальныя (аказіянальныя), сінонімы. Іх утвараюць словы, якія набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце.

Спакой губляючы, ты усё бяжыш

Ад вуснаў і да вуснаў, і над імі

Ты бачыш свой вясёлы звонкі крыж,

Аплецены павоямі густымі. [1, с.82]

І Бацькаву прыпамінаць падказку:

" Збіраючы на каханне - гулі,

Рабі заўсёды той дзяўчыне ласку,

Якую ўсе забылі, прамінулі…” [1, с.88]

Кантэкстуальныя сінонімы, уведзеныя ў агульны мастацкі кантэкст, перадаюць не толькі аўтарскія, але і агульна - народныя ўяўленні:

Памроіш, паварожыш

І з паэтычным шалам

Згадаеш падарожжа

Да слыннага Байкала. [2, с.25]

Скачаўшы начны зарапад

Пад стрэшкай гароху ці кропу,

Ён зранку імкнуўся

Па - над

Зялёнай, без пылу, Еўропай. [2, с.33]

Тваёй трывозе падуладны,

Анёл таршэрнай цемнаты

На вуснах ломкіх, лістападных

Знайшоў зялёныя лісты, [1, с.37]

Ты прадчуваў, што так яно і будзе.

Наваражыў на прыпяцкай вадзе,

Што прыйдзе міг, калі табе на грудзі

Саломка залатая не ўпадзе [1, с.51]

Сінонімы, як і іншыя іншыя вобразна - выяўленчыя сродкі паэтычнага маўлення, з'яўляюцца складальнікамі вобразнасці. Сінонімы ў мове твораў падабраны так, што агульнасць іх семантыкі дапаўняецца аднолькавай колькасцю складоў, адным і тым жа націскныя складам, паўтарэннем прэфіксаў:

Ад сына быду адвядзе

І пусціць па свеце вадою.

Убачыш сябе ў той вадзе

Шчасліваю і маладою. [2, с.35]

Дзе тое простае і вечнае,

Што, узышоўшы бальзамінам,

Жанчыну любую вылечвае,

Як пацалункам, успамінам? [1, с.72]

Ёсць пачуццё, і дастаткова

У вершы можна свет змяніць…

І верш плыве па хвалі новай,

І верш пяе як мае быць. [2, с.5]

Як боскую светлую ласку

Прымаю жыцця кожны міг,

Пражыў ці не большую частку

І трапіў у боль, нібы ў пастку,

Шапчу…А мой шэпт, быццам крык. [3, с.10]

Ён высока, ён далёка,

Ён схаваўся ад папрокаў -

Душы нашыя пакінуў назаўжды.

І ў краіне - агародзе

Густа палыня ўзыходзяць,

Сохнуць вёскі і буяюць гарады. [3, с.108]

3.5 Абсалютныя сінонімы

Але ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычна, ні экспрэсіўна-стылістычнай афарбаванасцю. Звычайна імі з'яўляюцца навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца паралельна: назыўны - намінатыўны. Іх яшчэ могуць называць тэрмінам "дублеты”, які большасць даследчыкаў ужывае для абазначэння сінаніміі ў тэрміналогіі. Іх аўтар у сваіх творах ужывае для ўздзеяння пачуцця.

Падсцерагу, яго пачую

Яшчэ здалёку, з аддалення…

Абавязкова падпільную

Сваё апошняе імгненне. [3, с.14]

О так - ты выратуеш свет,

Ты мову нашую ўратуеш,

І не адзін яшчэ паэт

У рыцарах тваіх звякуе. [3, с. 20]

Пра што я? Каму я? Навошта? Хоць плач…

О, Божа, даруй мне.

О, Божа, прабач. [3, с.126]

Сінонімы дазваляюць пазбегнуць паўтораў, узбагачаюць мову, рабяць яе больш яркай, даюць магчымасць выразіць розныя сэнсавыя адценні. Сінонімы займаюць не апошняе месца пры стварэнні мастацкай выразнасці і вобразнасці мастацкага твора. Яны нясуць даволі значную нагрузку як сэнсавым, так і ў эмацыянальна - экспрэсіўным аспекце.

3.6 Антонімы

Да лексічных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці ў мастацкіх творах можна аднесці таксама выкарыстанне антонімаў - слоў з процілеглым значэннем. Кантраст, звязаны з выкарыстаннем супрацьлеглых па сэнсе лексічных адзінак, грунтуецца на дамінантных семантычных апазіцыях, якія ўключаюць часавае, прасторавае супрацьпастаўленне, кантрастны паказ герояў твораў, іх учынкаў, пачуццяў, перажыванняў, процілеглы характар сацыяльных або прыродных з'яў і г. д.

Словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі. Класіфікацыю антонімаў, як і іншых лексічных разрадаў слоў можна праводзіць па розных прыкметах: па структуры, па словаўтваральных магчымасцях, па стылістычных функцыях, па суаднесенасці з пэўнымі часцінамі мовы і, безумоўна, па семантыцы. У мовазнаўчай літаратуры ёсць некалькі падыходаў да сістэматызацыі семантычных класаў антонімаў. Адзін з іх - выдзяленне антанімічных разрадаў ў адпаведнасці з тэматычнымі групамі лексем. Антонімы могуць аб'ядноўвацца ў пэўныя семантычныя класы ў залежнасць ад характару супрацьлегласці, якая рэалізуецца ў тым ці іншым антанімічным радзе. Адрозніваюць два віды супрацьлегласці: кантрарная (ад лац. contrarius - супрацьлеглы) і каплементарная (ад лац.complementum - дапаўненне).

Першы від будуецца на кантрарнай супрацьлегласці і змяшчае ў сабе антанімічныя рады, у якіх паміж крайнімі, палярна супрацьлеглымі кампанентамі можна ўзнавіць сярэдні член, адносна якога зыходныя антонімы размяшчаюцца сіметрычна. Напрыклад верх - сярэдзіна - ніз. Не заўсёды сярэдні кампанент мае спецыяльнае выражэнне, але ён абавязкова падразумяваецца і можа перадавацца апісальна: гігант - чалавек нармальнага росту - ліліпут. Прамежкавы кампанент нейтралізуе палярна супрацьлеглыя значэнні знешніх членаў апазіцый:

Так заўгодна чалавеку,

Што на зямлі няма вясёлых дрэў,

Што дрэвы заўсёды сумныя. [2, с.28]

Я не прашу: на памяць іх вучы!.

Ды каб забыць сямейныя галеры,

Ты шэпчаш іх, на кухні ідучы

Да місак звонкіх і глухіх талерак. [1, с.42]

І час не знаў - стаяць яму ці бегчы,

Адной табой захоплены, калі

Усё мянялася і нам на плечы

Пакуты салаўіныя ляглі. [1, с.44]

У таўкачэчы - задусе

Прыгожы, задумны такі

Аб той, за мяжой, Беарусі

Губляў і знаходзіў радкі… [2, с.49]

Ды клопат дарэмны - не войска

Якога за дзень не злічыць, -

Па гародах і па вёсках

Адно толькі кола імчыць! [2, с.50]

Ратуй ад здрацвення,

Мая адзінота скразная.

У руху - збавенне

І далеч свая і чужая. [2, с.82]

Вяртання патрабую,

І новай музыкі, і слоў.

Ты, аднастайная любоў, -

У дзень любы і ноч любую. [2, с.70]

Паэты любыя, вы ўсё маглі,

Анёлам ласкавым налівалі шклянкі,

Якія прыгажуні ў вас былі

І вечары, яснейшыя за ранкі!. [1, с.61]

Тады чужое робіцца сваім

І цвет сухі, як толькі развіднее,

Ужо не ахвяруючы нічым,

марозную сагрэе галілею… [1, с.66]

У даўніны - не крык анафемны,

А суцяшэнне для мяне:

" Няма ні грэшных і ні праведных,

А ёсць каханыя і не…" [1, с.68]

Уступаць ў сінанімічныя пры могуць не толькі асобныя словы, ле і спалучэнні слоў:

Богам створаная проза,

Д'яблам высненыя вершы -

Я стаміўся. Над парогам

Пчолы ружацца і шэршні. [2, с.30]

У. А Лазоўскі ўказвае на існаванне ў гэтай сэмантычнай групе і такіх антонімаў, "якія з'яўляюцца крайнімі супрацьлеглымі пунктамі ў сістэме аднародных паняццяў…, і тым самым дапускаюць магчымасць узнаўлення між імі новых антанімічных пар з меншай ступенню супрацьлегласці значэнняў" [20, с.3]. Тут паміж крайнімі кампанентамі знаходзіцца не адзін, а некалькі прамежкавых членаў антанімічнага рада, што дазваляе прасачыць паступовае змяненне той ці іншай якасці. Але такіх прыкладаў зафіксавана ўсяго некалькі:

Вайна на поўначы. Яшчэ жывым

Усмешка ахвяруецца Венеры,

Усім жывым - старым і маладым -

На кожнай вуліцы і ў кожным скверы. [1, с.186]

О колькі кніг, о, колькі кніг!

Яны - малыя і вялікія -

Не спеў, а толькі хрып і крык

У параўнанні з тою кнігаю. [3, с.8]

І час не знаў - стаяць яму ці бегчы

Адной табой захоплены, калі

Усё мяняліся і нам на плечы

Пакуты салаўіныя ляглі [1, с.44]

Як боскую светлую ласку

Прымаю жыцця кожны міг,

Пражыў ці не большую частку

І трапіў у боль, нібы ў пастку,

Шапчу…А мой шэпт, быццам крык. [3, с.10]

Не выказаць душу чужую -

Душу відушчую, сляпую,

Душу старую, маладую,

Святую, грэшную, жывую,

Змярцвелую, зусім глухую

І нават блізкую - любую! [3, с.17]

Дзе ты, лепшае? Там, дзе горшае.

Там, дзе горшае - там і я.

Там не луг цвіце і не бор шуміць,

І не ўчуеш там салаўя. [3, с.23]

Я чакаю,

І вецер чакае са мной.

Ён - то ўверсе, то ўнізе.

Ланцужком

Ён нагойдваецца за сцяной

І пазвоньвае па карнізе. [3, с.82]

Разуменне нашых бедаў

І няпэўных нашых ведаў

І ні ў тым вось, іні ў гэтым, і ні чым.

Мы крычым, калі магчыма,

Не магчыма - дык маўчым мы,

Так да смерці то крычым, а то маўчым. [3, с.107]

Другі від прадстаўлены антанімічнымі парамі, у якіх рэалізуецца камплементарная супрацьлегласць. Адмаўленне аднаго кампанента " дае значэнне другога, таму што паміж імі няма нічога сярэдняга" [21, с.16]. Гэта тып семантычных адносін назіраецца ў такіх антанімічных радах антонімаў, як праўда - хлусня.

Вас маці выпусціць.

Пасля -

Па тым, чыё пяро,

Спазнае,

Што у сыну больш:

Дабра ці зла?

І слёзы ў шольсію схавае. [2, с.15]

Ты, - памножаная на неба

І падзеленая на страх, -

Здабываеш са смутку срэбра

Старажытных вясёлых драхм. [1, с.50]

Трэці від змяшчае ў сабе антонімы, "якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння, уласцівасцей і прыкмет. Гэта - вектарная супрацьлегласць антонімаў, заснаваная на лагічна супрацьлеглых паняццях”. [21, с.17] Прыкладам антаніміі дадзенага класа могуць служыць залічэнне - адлічэнне.

Які святочны краявід -

Налева і направа.

Дракону подламу - нябыт!

А Бургамістру - слава! [3, с.125]

Пераважная большасць антонімаў гэтага разраду ўяўляе собой адлюстраваную антанімію дзеясловаў і ў нязначнай колькасці - уласную, неадлюстраваную антанімію.

Семантычная класіфікацыя антонімаў дазваляе глыбей прааналізаваць сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі антанімічнага рада, дае ўяўленне аб шматграннасці такой моўнай з'явы, як антанімія.

3.7 Аўтарскія антонімы

Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта - аўтарскія, або кантэкстуальныя (аказіянальныя), антонімы.

Калі чалавек смуткуе -

Ягоная радасць ідзе да другога чалавека,

Калі ж радуецца -

Смутак,

Што саступіў радасці,

Ідзе да дрэва. [2, с.28]

Шкадую дачку, праз яе гэты доль…

Дзіця - а адно ж адзінае,

На што спадзяецца жабрак і кароль,

Страчаючы дні дамавіныя. [2, с.44]

У той лагодзе я знайшоў яе -

Хвіліну галубінага спакою.

Мая душа не плача, а пяе,

Бо стомлена не лёсам, а табою. [1, с.74]

Атуліць нас не лёс, не час,

А холад восеньскага Менска;

Ніхто не патрывожыць нас -

Ні вучань юны, ні маэстра. [1, с.90]

Добра, калі зямля сырая,

Добра, ляжаць у зямлі сырой,

А на Палессі зямля сухая -

Як жа ж ляжаць ў зямлі сухой?! [3, с.34]

Які святочны краявід -

Налева і направа.

Дракону подламу - нябыт!

А Бургамістру - слава! [3, с.125]

Так жыць немагчыма, як вы жывяце…

Жыццё без свабоды - ужо не жыццё!

Вы тварам - героі, душою - рабы!

Дзе пуга, дзе ганьба - там вашы гарбы! [3, с.126]

Ён высока, ён далёка,

Ён схаваўся ад папрокаў -

Душы нашыя пакінуў назаўжды.

І ў краіне - агародзе

Густа палыня ўзыходзяць,

Сохнуць вёскі і буяюць гарады. [3, с.108]

І драбяза гняце, і веліч -

З чаго пачаць? Ва ўсім - туман.

Пра тое думаў Караткевіч,

Свой пачынаючы раман. [3, с.96]

Антанімія дазваляе адлюстравоўваць супярэчнасці жыцця, у якіх спалучаюцца глабальнае і дробязнае, вечнае і імгненнае, светлае і змрочнае, радаснае і трывожнае. Семантычнае супрацьпастаўленне з'яўляецца ўніверсальным сродкам сістэмнай арганізацыі лексікі як ў мове ўвогуле, так і ў мове твораў.

4. Сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

Усе разнавіднасці сувязей пабудаваны на паўторы інфармацыі, які здзяйсняецца на розных баках тэкставай прасторы, у разнастайным аб'ёме і разнастайнымі лексічнымі сродкамі. У выніку гэтага яны могуць быць лексічнымі, лексіка-семантычнымі, анафарычнымі, кантактнымі і дыстантнымі, поўнымі і частковымі паўторамі.

4.1 Лексічныя паўторы

У складзе сінтаксічных сродкаў па сваёй выяўленчай выразнасці і высокай ступені экспрэсіўнасці мастацкага тэксту вылучаюцца разнастайныя паўторы, якія садзейнічаюць лагічнаму выдзяленню, падкрэсліванню значэння паўтораных слоў, семантычнаму разгортванню канцэптуальнага зместу тэксту, сувязі яго асобных фрагментаў.

Лексічныя паўторы могуць быць поўнымі, калі паўтараецца адна і тая ж лексічная адзінка - тоесны лексічны паўтор. Кантактны тоесны паўтор стварае фігуру падваення.

Душа, душа, ты шчырым парываннем

І кожнай тканай сонечнай крыві

Ахвяравана чыстаму каханню,

Сам Бог цябе благаславі! [3, с.51]

Ты зразумей мяне - пасля карай,

Але пакуль што ў гэтае імгненне

Нічым, нічым, прашу, не дакарай,

Знайдзі супакаенне ў цярпенні. [3, с.53]

На небе - Богу, бацьку - на зямлі

Паклон, паклон і вечная пакора.

Жыць так патрэбна, як раней жылі,

Шануючы і хорам свой, і сорам. [3, с.43]

Тады і лес твой парадніўся толькі

Не з пустатою - з лесамі двума,

І зоркі ўсе Васіля і Вольгі

Ляляцяць, ляцяць, і ліку ім няма. [3, с.48]

Мы не маглі, мы не маглі

Спакойна спаць і есці.

Нам дэмакратыю далі

Чаканую нарэшце. [3, с.124]

Выкарыстанне паўтору дапамагае лагічна выдзеліць суб'ект або аб'ект пэўнага дзеяння, дазваляе паказаць устойлівасць пэўных якасцей: нарастанне, паслядоўнасць, мэтанакіраванасць дзеяння, працяглыя аднатыпныя адрэзкі часу, дае магчымасць паказаць узмацненне эмацыянальнага і псіхічнага стану.

"Гараджане славяць Ланцэлота”

Ён уваскрос, ён уваскрос -

Вярнулася свабода.

Замілаваныя да слёз,

Мы славім Ланцэлота. [3, с.126]

Запамінаю голас Ваш прыязны.

Пакінь, пакінь, глыбокая струна,

Шум глыбіні і неспакой рамансны,

Каб у крыві май квітнелі астры.

кроў - гэта ваза, што не мае дна. [5, с. 19]

Не плач, не плач. На дно пабітых шклянак

Няхай глядзіць заплаканы Эол,

Лепш у мяне спытайся ты пра ганак

І пра адрыну з клопатам наўкал. [5, с.34]

Павер, павер - усё не так,

А ў тым, што расказаў такое,

Магчыма, вінен той мастак,

Што закахаўся ў жоўты колер. [5, с.66]

Дыстантны тоесны паўтор не толькі звязвае асобныя фрагменты тэксту, але і лагічна выдзяляе, падкрэслівае значэнне паўторнай лексемы, пераводзіць яе ў разрад ключавых слоў.

І славу ўсіх сваіх вякоў

Не тое, што забыць,

А ўліць яе ў чужую кроў,

Каб тую кроў, чужую кроў,

Навек сваёй зрабіць. [3, с.27]

Лёс такі - адна дарога,

Камянёў на ёй замнога,

І ніяк з дарогі гэтай не звярнуць.

І не хочацца нічога,

Толькі б раз убачыць Бога,

Толькі б раз у вочы Богавы зірнуць. [3, с.108]

Напрыклад, паўтараецца першае слова кожнага слупка ў вершы "Багдановіч, ратуй." для экспрэсіўнага ўздзеяння на слухача, каб падкрэсліць асобу, пра якую гаворыць аўтар.

Багдановіч, ратуй,

Ад знікнення ратуй, ад нямоты.

Пачуццём тым гаючым ратуй,

Праз якое быў не самотны.

Багдановіч, даруй,

Што ў цябе мы вучыліся мала -

Мы да Коласа йшлі чарадой,

нас выводзіў у людзі Купала.

Багдановіч, пачуй,

Як знясіленым лебедзем слова -

Беларускае слова! -

Над магілай кружыць Стральцова.

Багдановіч, вартуй

Кожны крок наш і рух недарэчны.

Хай загадка твая

Застаецца загадкаю вечнай. [3, с.29]

4.2 Лексіка-семантычны паўтор

Нараду з поўным паўторам у паэтычных тэкстах Л. Дранько-Майсюка ёсць і частковы лексіка-семантычны паўтор.

Ён уяўляе сабой паўтор разнастайных словаформ, якія маюць адзін корань. Гэта экспрэсіўны аўтарскі спосаб выражэння звязнасці тэксту.

Незразумелы мне арганум

Узбагачаў мой бадны слых:

" Як пакахаеш, то каханым

Ты станеш на адзін уздых. [5, с.28]

Я слухаю і ў кожным любым дні

Хачу заўважыць і не заўважаю

Ні хітрасці, ні хлусні -

Ніякага сцэнічнага адчаю. [5, с.31]

Я пішу пра салодкую цьмянасць -

Толькі з ёй магу маладзець;

Дзе каханне, а дзе закаханасць,

Аніяк не хачу зразумець. [5, с.37]

У вершы "Ты мудрая, мудрэйшая за ўсіх” частковы лексічны паўтор праяўляецца ў прыметніку "мудрая” і прыметніку ў вышэйшай ступені параўнання "мудрэйшая”.

"Ты мудрая, мудрэйшая за ўсіх,

Ў табе я жонку бачу, не гультайку”, -

Так распавёў абранніцы жаніх,

І нахіліўся раптам, і пры ўсіх

Саву пагладзіў, як жывую ляльку. [3, с.93]

А людзі зразумелі, што заўжды

З любою ўяўнай і няўяўнай сілай

Дамовіцца, каб не было бяды,

Магчыма назаўсёды, назаўжды

Не стрэльбай, а прыгодай нейкай мілай. [3, с.94]

Ты далей, чым слова далёка,

І чым за ўсе халады.

Неўрадлівы пясок сірока

Засыпае твае сляды. [5, с.39]

І слова кожнае, і кожны верш

У вільгаць апускае залатую,

Дол агародны і нябесны верх

Сабою ясніць у пару любую. [5, с.50]

Я заблудзіўся ў радасці чужой.

Я заблукаў на дарагой чужыне,

Упэўнены: з апошняю струной

Парыжскі дым у сэрцы не астыне. [5, с.62]

Сям'я сям'ёю. Вольга і Васіль

Заняты прасодыяй французскай.

Ты вернешся з Еўропы назусім,

калі пакліча сон дамоўкі вузкай. [5, с.71]

4.3 Анафарычны паўтор

Даволі пашыраным у мастацкім тэксце з'яўляецца анафарычны паўтор - паўтор слова ці групы слоў у пачатку некалькіх сумежных сказаў. Анафара аблягчае слуханне, разуменне і запамінанне тэксту, садзейнічае рытмізацыі маўлення, спрыяе лагічнаму выдзяленню паўторанага слова.

Ёсць розныя віды анафары:

· гукавая;

Гукавая анафара - паўтарэнне аднолькавых злучнікаў ці прыназоўнікаў.

Гаварыла пра сына твайго

І пра жонку тваю гаварыла

І пры гэтым ніякай тугой

І нічым сябе не засмуціла? [1, с.24]

І ўсё забылася - і сын, і жонка.

І чулася птушыная гамонка,

І містыка ніякай не было

Ці жарцікаў на ўзроўні Макаёнка. [1, с.26]

І манекены ў негліжэ,

І літары СБ на пральні,

І нават літары МЖ,

І сам замок на прыбіральні. [3, с.98]

І ранішнія ходзяць скавышы,

І ранняй старасці спяваюць струны,

І ты баішся юнае душы,

І плачу юнага, і грозьбаў юных. [5, с.72]

Той страх мне дорыць Палесціну,

Той страх ператварае на вачах

Жанчыну любую ў дзяўчыну -

З туману у лімонных валасах. [1, с.31]

У цябе ёсць бацька малады,

У цябе ёсць маці маладая,

Дзве бабулі ёсць і два дзяды -

Бачыш сам, сямейка немалая. [4, с.9]

· лексічная;

Лексічная анафара - гэта паўтарэнне аднолькавых слоў-займеннікаў, назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў.

Займеннікавая анафара ўказвае на абагулены суб'ект дзеяння або на аўтара выказвання.

Я шапчу той радок, я пяю.

Я запомніць спрабую

Навальніцу тваю і тваю

Цішыню маладую. [1, с.22]

Я ваша цярпенне туманам няволіў,

Я вас апускаў на халоднае дно.

Я ваша цярпенне туманам няволіў -

Ні белых ляўконій, ні белых магнолій -

А толькі гітарнае лісце адно. [1, с.57]

Я памыліўся так недаравальна,

Я не святлу, цемры стаў відзён,

Бо засланіў раманам інфернальным

Сябе ад Летушкі на столькі дзён! [5, с.43]

Дзеяслоўная анафара.

Заслона спалена, і сон сышоў у сон.

Я ў пяць прачнуўся і, атулены малоніяй,

Пацалаваў малопійны агонь,

Пацалаваў і губы не апёк я. [5, с.76]

· строфная.

Строфная або сінтаксічная анафара - паўтор у пачатку радкоў аднолькавых ці раўназначных сінтаксічных канструкцый. Гэта прыводзіць да поўнага структурнага паралелізму, які праяўляецца ў аднолькавай пабудове суседніх сказаў.

Сінтаксічная анафара мае абмежаваны характар, яна выконвае ролю своеасаблівай інкрустацыі, выдзяляючы, падкрэсліваючы пэўны фрагмент тэксту.

Зусім не думаў, што ў душы мужчыны

Мацней за усё базарная мана:

Жаночы смутак - смутак без прычыны,

Жаночы смутак - лёгкая цана. [1, с.54]

З усіх навук адной навуцы

Каб мы вучыліся з тобой, -

Каб мы вучыліся разлуцы

У восені перад зімой. [1, с.56]

Нарэшце зразумеў - Купала мёртвы.

Яго няма, вачэй няма і слёз.

Ёсць толькі шал уласнае аорты,

Есць толькі ім пазначаны мой лёс. [3, с.30]

Розніца паміж царквой і тэатрам, здаецца, ніякай.

І там, і тут - спектакль,

І там, і тут - гледачы і акторы.

І там, і тут - храм. [3, с.66]

Анафара з'яўляецца важным сродкам інтэнсіфікацыі маўлення, якая павышае ступень экспрэсіўнасці моўных адзінак і прыводзіць звычайна да паралелізму сказаў.

5. Словаўтваральныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці

Самым паказальным словаўтваральным сродкам стварэння экспрэсіўнасці з'яўляюцца формы з суфіксамі суб'ектыунай ацэнкі, якія могуць выражаць станоўчую і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі. Значэнне памяншальнасці або ласкальнасці перадаецца суфіксамі - к-, - ок-, - ік-, - ец-, - ц-, - ейк-, - аньк-, - еньк-, - эньк-, - ул-, - ечк - і інш. Памяншальна - ласкальнае значэнне ўказвае на малы аб'ём, памер прадмета і адначасова выражае дадатковае адценне пяшчотнасці, ласкальнасці, замілавання.

Далёка світанак ракі

І сонечныя краявіды.

Вернуцца князі Давыды

І спаляць свае гарадкі. [4, с.21].

Паспеў і болей таго спазнаці,

Верш апусціўшы ў сонечны шоўк:

Дзяўчына, жанчына, жонка і маці -

Таксама гранатавы ланцужок. [1, с.41].

Нас падслухоўвае маленькі чалавек

Не гогалеўскай, а савецкай косці,

І круціцца ў ягонай галаве

Вужака непрыручная злосці. [5, с.32]

Анкетнай форме волю дам,

Яе дакладнасці надзейнай.

Дык вось, імя яго Адам,

Адам па прозвішчы Нядзелька. [3, с.100].

Пацяшэнне з нашай волі?

З хлеба нашага і солі?

Ці спагада нашай долі існуе? _

Нашай песні, нашай хаце,

Нашай бедненькай зарплаце,

Што адразу нам памерці не дае. [3, с.107].

Маўляў, пры жыцці не ўдалося

Стаць майстрам (ён гэтакі - лёс),

Аднак жа даволі ў шэранькім лёсе.

І вось - у нябёсы панёс. [3, с.11].

У аналізуемых творах ужываюцца пераважна формы з памяншальна - ласкальным адценнем. Значэнне ласкальнасці перадаюць суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі, якія выражаюць адценні пяшчоты. ласкі, замілавання безадноснада абазначэння памеру або аб'ёму прадмета.

Амерычкі, еўропкі.

Вайна так неўспадзеў.

На згубленыя клёпкі

Цень атаму асеў. [2, с.13].

А засталося з пары вучнёўства

Толькі тое,

Што ў братак -

Злыя пыскі кацянят,

А жоўтыя пялёсткі шольсіі -

Згорнуты сцяжок чыгуначніка. [2, с.14].

Дурненькі коршак малады

І дзікі голуб дурнаваты,

Два ворагі і два браты,

Якой чакаеце вы раты? [2, с.15].

Мамачка,

Давай мы пагаворым

І пра тое, як раней было,

І пра тое, як глядзелі зоры

на акуты куфар і вясло. [2, с.16].

Субстанантыўныя формы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі выражаюць ласкальныя адносіны да асобы, рэалій жывёльнага свету, прыродных з'яў, расліннага свету, аб'ектыўныя - адлюстроўваюць пачуцці пяшчоты і замілавання да асоб адо прадметаў. Акрамя выразнай эмацыянальнай афарбоўкі, формы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі надаюць мове твораў асаблівую мілагучнасць і напеўнасць - выконваюць гукапісную ролю.

Заключэнне

Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка - гэта такія дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх намінатыўнае значэнне. Экспрэсіўнасць у мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка прадстаўлена на розных узроўнях мовы і ствараецца мноствам сродкаў і спосабаў.

На лексіка-семантычным узроўні найбольш актыўным, адметным для паэтычнай мовы Леаніда Дранько-Майсюка сродкам стварэння выразнасці з'яўляецца метафара. Самая вялікая група - гэта аўтарская метафара. Па тыпу пераносу - гэта часцей увасабленне або адухаўленне, выражанае дзеяслоўнымі формамі. Такая метафара даволі часта з'яўляецца разгорнутай і ў такім выпадку метафарызуецца ўвесь паэтычны кантэкст. Яшчэ адной разнавіднасцю метафары ў мове твораў з'яўляецца персаніфікацыя Персаніфікацыя заснавана на метафарычным тыпе пераносу нежывому - жывое, калі з'явам прыроды, прадметам прыпісваюцца фізічнае дзеянне чалавека, яго фізіялагічны стан, псіхічная, разумовая, маўленчая дзейнасць.

Адзінкавымі ў творах з'яўляюцца такія тропы метафарычнага тыпу, як перыфраза, у якой назва прадмета або з'явы падаецца праз апісанне яе адметных уласцівасцей. Перыфразы структурна арганізуюцца на сінтаксічнай аснове, звычайна, гэта словазлучэнні ці простыя сказы.

Другім па колькасці тропам стварэння экспрэсіўнасці з'яўляецца эпітэт. Паводле сваёй ролі ў паэтычнай мове яны падзяляюцца на паясняльныя і метафарычныя. Поводле граматычнага выражэння яны разнастайныя, могуць быць выражаны прыметнікам ці з паясняльным словам назоўнікам. Вялікую групу складаюць метафарычныя эпітэты. Яны семантычна двухпланавыя, спалучаюць у сабе два моўныя вобразныя сродкі - метафару і эпітэт. Пераважная большасць такіх эпітэтаў з'яўляюцца індывідуальна - аўтарскімі (аказіянальнымі). Яны здзіўляюць сваёй вобразнасцю, паэтычнасцю. Таксама аўтар4 выкарыстоўвае агульнамоўныя эпітэты, якія вылучаюць характэрную рысу ці прымету прадмета, з'явы, ацэньваюць, выклікаюць эмацыянальнае ўспрыняцце. Традыцыйныя эпітэты выкарыстоўваюцца аўтарам даволі рэдка.

Для стварэння экспрэсіўнасці аўтар таксама выкарыстоўвае гіпербалу і літоту. Яны прадстаўляюць наўмыснае перабольшванне і змяншэнне пэўных уласцівасцей тым самым ствараюць яскравы паэтычны вобраз.

Параўнанне выступае ў якасці сродку вобразнай характарыстыкі, яно дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным. У граматычных адносінах параўнанне выражаецца па-рознаму. Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе злучнікаў " як+ назоўнік”. Найчасцей назоўнік ужываецца у назоўным склоне, ці ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікам. Таксама распаўсюджаны канструкцыі " нібы, нібыта + назоўнік”, " быццам бы + назоўнік”. Такія канструкцыі могуць мець пры сабе і іншыя лексічныя адзінкі, якія выступаюць у ролі дапасаванага і недапасаванага азначэння.

На лескічным узроўні яркімі сродкамі стварэння экспрэсіўнасці з'яўляюцца сінонімы і антонімы. Сінонімы адрозніваюцца семантычным адценнем. Семантычныя - адрозніваюцца аб'ёмам семантыкі, прадстаўляюць функцыю разгорнутага апісання і удакладнення. Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, а семантыка-стылістычныя і семантыкай і стылітычнай афарбоўкай адначасова. Аўтарскія сінонімы вельмі выразныя і набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце.

Яшчэ аднім сродкам стварэння экспрэсіўнасці на лексічным ўзроўні адносяцца выкарыстанне антонімаў - слоў з процілеглым значэннем. Самы пашыраным з'яўляецца від, які будуецца на кантрарнай супрацьлегласці і змяшчае ў сабе антанімічныя рады, у якіх паміж крайнімі, палярна супрацьлеглымі кампанентамі можна ўзнавіць сярэдні член. Наступным па колькасці з'яўляецца від, які прадстаўляе антанімічныя пары, у якіх рэалізуецца камплементарная супрацьлегласць. Адмаўленне аднаго кампанента дае значэнне другога, таму што паміж імі няма нічога сярэдняга. І самым малым прадстаўлены від, які змяшчае ў сабе антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння, уласцівасцей і прыкмет. Гэта - вектарная супрацьлегласць антонімаў, заснаваная на лагічна супрацьлеглых паняццях. Невялікую групу складаюць словы, якія набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта - аўтарскія, або кантэкстуальныя (аказіянальныя), антонімы.

На сінтаксічным узроўні яркім сродкам стварэння экспрэсіўнасці тэксту з'яўляюцца розныя паўторы. Сустракаюцца поўныя лексічныя паўторы, калі паўтараецца адна і тая ж лексічная адзінка - тоесны лексічны паўтор. Кантактны тоесны паўтор стварае фігуру падваення. Дыстантны тоесны паўтор не толькі звязвае асобныя фрагменты тэксту, але і лагічна выдзяляе, падкрэслівае значэнне паўторнай лексемы. Такі паўтор найбольш пашыраны ў паэтычным тэксце. Нараду з поўным паўторам у паэтычных тэкстах Леаніда Дранько-Майсюка ёсць і частковы лексіка-семантычны паўтор. Ён уяўляе сабой паўтор разнастайных словаформ, якія маюць адзін корань. Даволі пашыраным у мастацкім тэксце з'яўляецца анафарычны паўтор - паўтор слова ці групы слоў у пачатку некалькіх сумежных сказаў. У творах Леаніда Дранько-Майсюка найбольш пашырана гукавая, лексічная і строфная анафара.

На словаўтваральным узроўні сродкамі стварэння экспрэсіўнасці з'яўляюцца формы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, якія могуць выражаць станоўчую і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі. Значэнне памяншальнасці або ласкальнасці перадаецца суфіксамі - к-, - ок-, - ік-, - ец-, - ц, - ейк-, - аньк-, - еньк-, - эньк-, - ул-, - ечк - У аналізуемых творах ужываюцца пераважна формы з памяншальна - ласкальным адценнем.

Асноўнай задачай, якая стаяла перад намі, было апісанне моўных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычнага тэксту Леаніда Дранько-Майсюка. Намі былі разгледжаны розныя моўныя сродкі ў паэтычных тэкстах аўтара для вырашэння гэтай задачы.

Спіс выкарыстанай літататуры

1. Дранько-Майсюк, Л. Акропаль. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1994.

2. Дранько-Майсюк, Л. Над пляцам. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1986.

3. Дранько-Майсюк, Л. Тут. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1990.

4. Дранько-Майсюк, Л. Ваўдроўнік. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1983.

5. Дранько-Майсюк, Л. Над пляцам. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1986.

6. Кожина, М.Н. О языковой и речевой экспрэссии и её экстралингвистическом обосновании. Проблемы экспрэсивной лингвистики. // под. ред. Т.Г. Хазагеров.М. Н, Кожина. - Ростов н/Д.; изд-во Рост. ун-т, - л 1987. - 184 с.

7. Хазагеров, Т.Г. Экспрессивная стилистика и методика анализа художественных текстов. Проблемы экспрэсивной стилистики. // Сб. под ред. Т.Г. Хазарегова.Т. Г, Хазагеров. В.2. - Ростов н/Д.; изд. - во Рост. ун-т, 1992. - 19 - 26 с.

8. Стёркин, И.А. Семантическая основа экспрессивного словоупотребления. Проблемы экспрессивной лингвистики. // под. ред. Т.Г. Хазагеров.И. А, Стёркин. - Ростов н/Д.; изд - во Рост. ун-т, 1987. - 133 - 137 с.

9. Одинцов, В.В. Стилистика текста. // под. ред.А.И. Гришков.В. В, Одинцов. - М.; изд - во наука, 1980. - 262 с.

10. Ларин, Б.А. Эстетика слова и языка писателя. // Б.А. Ларин. - Л.; изд - во худ. лит. 1974. - 288 с.

11. Виногадов, В.В. Стилистика. Теория поэтической речи: Поэтика.В. В, Виноградов. - М.; изд - во АН СССР, 1963. - 255 с.

12. Ковалёв, В.П. Языковые выразительные средства русской художественной прозы. // В.П. Ковалёв. - Киев: изд - во Виш. школа, 1981. - 184 с.

13. Клюев, Е.В. Риторика. учебное пособие для вузов. // Е.В. Клюев. - М.; изд-во ПРИОР, 1999. - 272с.

14. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы. // А.А. Каўрус. - Мн., 1980. - 191 с.

15. Рагойша, З.П. Паэтычны слоўнік. // З.П. Рагойша. - Мн.; 1980. - 109-110с.

16. Гаўрош, Н.З. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах. // Н.З. Гаўрош. - Мн.; 1984. - 21 с.

17. Ерёмина, В.И. Метафорический эпитет. // В.И. Ерёмина. Известия АН СССР. Серия литературы и языка. - 1967. - т.26. - В.2. - 138 - 146 с.

18. Маслова, В.А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста. // В. А, Маслова. - Мн.; 1997.

19. Бахтин, М. Вопросы литературы и эстэтики. // М, Бахтин. - Худ. лит.; М. 1975.

20. Лазоўскі, У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: Канкрэтныя выпадкі ўжывання. // У.М. Лазоўскі. - Мн.; Універсітэцкае, 1994.

21. Львов, М.Р. Словарь антонимов русского языка. // М. Р, Львов. - М., 1984.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.

    дипломная работа [111,8 K], добавлен 25.09.2013

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.

    курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.