Праблематыка і сістэма вобразаў камедыяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча

Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2015
Размер файла 116,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

“Як і ў папярэдніх сваіх творах, не адмаўляецца В. Дунін-Марцінкевіч і ў “Залётах” ад сатырычнага куплета, накіраванага на высмейванне, выкрыццё галоўнага носьбіта зла. Такую функцыю выконвае, у прыватнасці, песенька, складзеная Станіславам Зацнеўскім і праспяваная Адэляй знарок Сабковічу, які знаходзіўся ў гэты час у суседнім пакоі” [Усікаў 1979, с. 156], - выказаў сваю думку Я. Усікаў.

Запамінаецца адна сцэна: на вачах у гледача адбываюцца два паралельныя дзеянні, узаемна звязаныя між сабою. Першае - Адэля іграе і пяе ў адным пакоі, Сабковіч слухае і па-свойму рэагуе на пачутае - другое. Гледачу важна не тое, што спявае Адэля, а як рэагуе на словы песні Сабковіч.

Вядома, што ў гэтай сцэне раскрываюцца пагардлівыя адносіны Адэлі да свайго непажаданага нахабнага кавалера і рашучы намер Станіслава Зацнеўскага маральна знішчыць свайго саперніка, трапна перадаецца псіхалагічны стан Сабковіча, калі ён на свае вушы чуе адмоўную характарыстыку з вуснаў сваёй нявесты. Заінтрыгаваны і глядач: як жа будзе на ўсё гэта рэагаваць Сабковіч. Адэля спявае:

Ёсць тут пан з паноў Сабковіч,

Што ўсе дражняць “дарабковіч”.

Свінапас быў з малку летаў,

Сёння дзьмецца, як цар света…

Скуль жа пыха ў гэтай шэльмы?

Вота ж верыць ў грошы вельмі,

Бо на службе пры палацы

Доўгіх рук не жалеў працы

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 374].

Гэтыя словы выклікалі здзіўленне незвычайнай дасведчанасцю аўтара куплетаў у тайнах Сабковіча. Звычайна нахабны і бессаромны, самаўпэўнены і саманадзейны, на гэты раз ён трозі разгубіўся, але раптам здагадаўся, што гэта інтрыга яго маладога, знатнага, адукаванага саперніка.

Здавалася б, што ў такой сітуацыі нічога не застаецца, як толькі адступіць, адмовіцца ад жаніцьбы. Але Сабковіч кіруецца афарызмам, што не бывае становішча, з якога няма выйсця.

У камедыі “Залёты”, акрамя прадстаўнікоў дваранства і вясковай буржуазіі, выведзены вобразы простых людзей: парабкаў Петрука і Марысі, сялян Гапона і Куліны. Гэтыя персанажы, асабліва Пятрук і Марыся, таксама супрацьпастаўляюцца Сабковічу як адмоўнаму герою. Даследчыкі не сумняваюцца, што Дунін-Марцінкевіч заўсёды з вялікай сімпатыяй адносіўся да простага чалавека-працаўніка. Гэта любоў да народа натхняла пісьменніка на стварэнне рэалістычных вобразаў беларускіх сялян.

Сярод станоўчых персанажаў камедыі - парабак Пятрук, са сваімі манерамі паводзін, характарам выказванняў і сялянскай псіхалогіяй. Менавіта ў яго дыялогах раскрываецца агіднасць учынкаў і задум “гаспадара Сабковіча”. Адзін з маналогаў-аповедаў Петрука адасоблены, нібы “вывальваецца” са зместу п'есы, прэтэндуючы на самастойнасць - апавяданне пра ўбачанае ім ў Вільні:

“Палаты амаль усе каменныя, вуліцы так вузкія, што нельга размінуцца; як стрэчацца дзве хвурманкі, то хоць ты колам іх разнімай - вось як часам пан чаго загневаецца да зубы сашчаміць, так і яны з сабой сплятуцца. Людзі бегаюць як падстрэленыя, адзін другога штурхае. Праўда! бачыў я адно дзіва цікавае: бачыў, як маскалі муштруюцца: - эт! да і то, - як прыпомніў маладзенькія мае леты, - мэрам як то калісь старэнькі дзядок мой, дай Бог яму крулеўства нябеснае! каторы па ту пору, як я быў дзіцём, перакінуўся ўжо за сотню гадкоў; бывала, вёў расказы на зімовых вечарніцах, то і гэта іх муштраванне выдалася мне кепствам” [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 344].

Менавіта устаўка апавядання пра ўбачанае ў Вільні , - лічыць Я. Янушкевіч, - выпадкам прадстаўлення слова ўкраінскаму народу. “Каларытная мова (зварот “гай! гай!”), пералічаныя маларускія палкі, абмалёўка традыцыйнай казацкай вопраткі - усё гэта, згодна з аўтарскай задумай, павінна стварыць у чытача непадробнае ўражанне сустрэчы з Украінай” [Янушкевіч 2007, с. 35].

Вобразы Петрука і Марысі падаюцца драматургам сумленнымі, справядлівымі, маральна чыстымі людзьмі. Іх абурае нахабнасць Сабковіча, яго імкненне нажыцца любымі сродкамі, нават самымі бруднымі.

Характарызуючы Петрука і Марысю як прадстаўнікоў працоўнай часткі народа, драматург раскрывае іх погляды на ўзаемаадносіны паміж людзьмі, падкрэслівае чысціню, непасрэднасць іх пачуццяў. Інтымныя адносіны паміж імі грунтуюцца на ўзаемнай глыбокай павазе, шчырым каханні. Іх не гняце ўлада грошай, багацце, бо яны людзі працы. Ня гледзячы на недарэчнасці, яны працягваюць радавацца жыццю, нават спяць песні:

“А паганец, а нехрышчоная сабака! А яшчэ кажа велічаць ясным панам. Яго, анцыпара, цёмным, нячыстам маніць трэба. Не тужы, мая галубка! Ты павернеш да бацькоў, будзеш выглядаць мяне. Не раз, таскуючы да выхмыляючыся чэраз аконца, заспяваеш” [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 356].

“Аўтар, такім чынам, імкнецца паказаць, што просты чалавек па сваіх маральных якасцях стаіць значна вышэй за прадстаўнікоў эксплуататарскіх класаў і ў гэтым яго перавага над імі” [Семяновіч 1985, с. 58], - сцвярджаў даследчык беларускай драматургіі.

Вобразы сялян Гапона і Куліны адыгрываюць у творы другарадную, дапаможную ролю, бо яны надзелены аўтарам дабрадушным народным гумарам.

Куліна - эпізадычны, але вельмі пазнавальны персанаж. У яе дзікаваты мужык і яна, мудрая, разумее, што ўсё залежыць ад яе. А. Раманчук лічыць: “Куліна з “Залётаў” і Куліна з “Пінскай шляхты” - гэта практычна адзін і той жа персанаж. Гэты вобраз аказаўся настолькі ўдалым, што стаў вандраваць па творах драматурга. Падобных жанчын мы ўбачым пасля ў Купалы ў яго знакамітай “Паўлінцы” [Раманчук 2007, с. 144].

Але і Гапон, і Куліна таксама, як і Сабковіч, шукаюць выгаду, карысць: яны хочуць аддаць замуж дачку за Апанаса Губара ўзамен на трыццаць рублёў пазыкі. Але дзякуючы кемліваму Пятруку, ім не толькі дачку не прыйшлося старому Апанасу аддаваць, але і зяця маладога прыдбалі.

Паколькі п'еса “Залёты” адносіцца да жанру камедый, то ёй уласцівы камічныя сітуацыі, калізіі, якія падпарадкаваны асноўнай мэце - раскрыццю характараў тых персанажаў, якія ўступаюць у канфлікт і рухаюць дзеянне. Усе элементы камедыйнасці канцэнтруюцца вакол Сабковіча, бо ён з'яўляецца адмоўным персанажам. Ужо ў самым пачатку п'есы аўтар імкнецца стварыць такую сітуацыю, у якой герой паступова раскрываў бы свой характар.

У фінальнай сцэне п'есы, у доме Сакальніцкага, Сабковіч трапляе ў даволі смешнае становішча: каб пазбегнуць сустрэчы з маршалкам Пачціўскім, ён хаваецца пад стол, прыкідваючыся сабакам, якога дубцом дражніць хлапчук Адольфак. На думку даследчыка беларускай драматургіі А. Семяновіча, гэтая сітуацыя не стварае належнага камічнага эфекту, бо смех дасягаецца тут занадта танна, спрошчанымі, нават прымітыўнымі прыёмамі, у выніку ўзнікае толькі знешняя камедыйнасць, пазбаўленая глыбокага ўнутранага зместу. Такія прыёмы камізму мала садзейнічаюць раскрыццю сапраўды камічных рыс характару героя, што некалькі прытупляе вастрыню камізму ўсёй сітуацыі [Семяновіч 1985, с. 59].

“Нягледзячы на абмежаванасць светапогляду, на шляхецкі лібералізм, што перашкаджалі пісьменніку канчаткова перайсці на пазіцыі крытычнага рэалізму, творчасць яго ўсё ж няўхільна развівалася ў напрамку авалодання гэтым творчым метадам” [Семяновіч 1985, с. 60]. Калі на пачатку яго творчасці ў п'есах адчуваліся элементы сентыменталізму, імкненне пісьменніка прымірыць інтарэсы селяніна і памешчыка, то ў пазнейшых творах гэтая слабасць творчага метаду пісьменніка прыкметна змяншаецца.

У 1915 у газеце “Наша ніва” (№5) Янка Купала змясціў крытычны артыкул на п'есу В. Дуніна-Марцінкевіча “Залёты”, якая была пастаўлена на сцэне Беларускім музыкальна-драматычным гуртком. У сваім артыкуле наконт праблемы п'есы ён выказаў наступную думку: “ В. Марцінкевіч, сам шляхціц, шчыра стаяў на стражы інтарэсаў гербоўнай шляхты-паноў і хаця бачыў усе іх недастаткі, усё ж такі ў сваіх творах выказваў думку, што бяда беларускай беднаты паходзіць не ад паноў, а ад панскіх слуг: аканомаў, цівуноў і іншай марноты” [Купала 1978, с. 86].

Па шчырай сваёй прыхільнасці да народа В. Дунін-Марцінкевіч не мог стаць усёй душой на старане толькі што выпушчанага з няволі мужыка. Для пісьменніка гэта мужык ёсць мужык. Калі яму можна даць і асвету, і дабрабыт, то да роўні з панамі дапусціць нельга. В. Дунін-Марцінкевіч заўважыў, што сярод мужыкоў пачыналася развіццё, кожны хацеў падняцца на вышэйшы ўзровень жыцця, кожны хацеў вылезці са сваёй цемнаты-беднаты. З'яўляюцца Сабковічы, што багацеюць дабром з крыўдай для разбагацеўшых паноў на мужыцкім дабры.

І Сабковіч у “Залётах” - гэта ёсць шэльма з шэльмаў, узвылічаная карэкатура, але ніколькі не чалавек з яго добрымі і благімі старонамі.

Я. Купала мяркаваў, што для тых часоў “Залёты” напэўна мелі нейкую вартасць, бо напісаны былі не для шырокага беларускага грамадзянства, а толькі для часткі яго, для той касты, што ўмела чытаць і мела за што хадзіць ў тэатры [Купала 1978, с. 86].

“Сітуацыя залётаў, сватання, уладкавання асабістага шчасця персанажаў у беларускага камедыёграфа - толькі зыходны пункт, толькі зачэпка для вырашэння складаных сацыяльных, маральна-этычных і грамадска-палітычных праблем, - адзначае Я. Усікаў. - Адна з такіх праблем, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтара, - праблема грошай як фактару разбэшчвання, нявечання чалавечай асобы, як сродку ускладнення людскіх узаемаадносін у эксплуататарскім грамадстве, дзе ўсё купляецца і прадаецца” [Усікаў 1979, с. 151].

Заключэнне

Аналізуючы драматургічную спадчыну Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, можна з упэўненасцю сказаць, што да яго ў беларускай літаратуры не было сваёй нацыянальнай прафесійнай драматургіі. Пачынальнікам яе па праву з'яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч.

Адным з першых ён зрабіў героямі сваіх твораў прыгонных беларускіх сялян. Таксама адным з першых многія з сваіх твораў напісаў на беларускай мове, якая ў яго час не толькі не мела афіцыйнага статуса, але і не была належным чынам распрацавана як мова мастацкай літаратуры.

У "Ідыліі" В. Дунін-Марцінкевіч выявіў сябе як прыхільнік чалавечнасці, міру і маральнага самаўдасканалення. Ён высмейваў фанабэрыстасць шляхты, сляпое захапленне ўсім французскім і адначасова ствараў вобраз добрага пана, які праз каханне да сялянскай дзяўчыны (тая ў рэшце рэшт аказалася ўсё ж пераапранутай паненкай) палюбіў сялян і хоча, каб і яны яго любілі. Такая ідэалізацыя рэальнага жыцця тым не менш не перашкодзіла паказаць у п'есе характэрныя народныя тыпажы. Сапраўдным героем твора стаў не пан, а селянін Навум Прыгаворка, войт (наглядаў за працай прыгонных). Яго вобраз для В. Дуніна-Марцінкевіча значыў вельмі многа, імя гэтага персанажа ён выкарыстоўваў у якасці свайго псеўданіма. "Ідылія" карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі, яе тэкст перапісвалі і распаўсюджвалі ў рукапісных спісах, у друку з'явіліся рэцэнзіі на пастаноўку твора. Опера была пастаўлена ў пачатку 1852 г. у Мінску тэатрам Дуніна-Марцінкевіча, ролю Навума ў спектаклі выканаў сам аўтар.

Камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты”, асабліва першая, сведчаць, што пісьменнік не адыходзіў у іх ад жыццёвай праўды. Выкрывальны пафас у “Пінскай шляхце” ўжо дасягнуў такой сілы, што гэтую камедыю можна аднесці да ліку твораў, напісаных з пазіцыі крытычнага рэалізму. Але і ў “Залётах”, і ў “Пінскай шляхце” не выяўляецца імкнення прымірыць інтарэсы памешчыка і мужыка, прыхарашыць жыццё народа, што характарызавала некаторыя яго ранейшыя творы.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч добра разумеў вялікае выхаваўчае значэнне драматычных твораў, сілу іх эмацыянальнага ўздзеяння на чалавека, але вялікая эмацыянальная сіла драмы, яе ўплыў на розум і сэрцы людзей будзе толькі ў тым выпадку, калі яна ўвасобіцца ў сцэнічныя вобразы, якія здолеюць данесці да шматмільённага гледача яе асноўную ідэю, думкі і пачуцці яе стваральніка. Вось чаму драматычны твор атрымлівае поўную сілу толькі на сцэне, у тэатры.

Новая беларуская літаратура - плён фарміравання беларускай нацыі. У беларускім літаратуразнаўстве існуе такая думка, што літаратура служыла сродкам выражэння сацыяльна-палітычных поглядаў народа, і галоўная заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў тым, што ён у прамым сэнсе слова паставіў свой талент на службу прыніжаным і абяздоленым.

Нельга не адзначыць таксама, што В. Дунін-Марцінкевіч узбагаціў нашу літаратуру новымі драматычнымі жанрамі.

Такім чынам, творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча як першага буйнага беларускага пісьменніка-прафесіянала - цікавая старонка ў гісторыі развіцця беларускай літаратуры наогул і беларускай драматургіі ў прыватнасці. Немалаважная заслуга беларускага драматурга і ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, якая ў той час толькі пачынала складвацца на аснове жывой народнай беларускай гаворкі. Не сумняваючыся можна сказаць, што заслуга яго перш за ўсё ў тым, што ён адзін з першых выступіў у мастацкай літаратуры на беларускай мове ў той перыяд, калі мова гэта праследавалася, калі на ёй афіцыйна забаранялі друкаваць якую б там ні было літуратуру. Гэтым самым В. Дунін-Марцінкевіч адстойваў права беларускага народа на нацыянальныю свабоду, права развіваць сваю культуру, літаратуру, мастацтва на роднай мове.

Такім чынам, поўнасцю падпісваюся пад словамі А. Лойкі, які пісаў: “… у цэлым са сваёй задачай камедыёграфа В. Дунін-Марцінкевіч у абраным жанры бліскуча справіўся” [Лойка 1977, с. 161].

Бібліяграфічны спіс

1. Адамовіч Г. Ад Патэлена да Кручкова, або вобраз махляра-кручкатвора ў гісторыка-тыпалагічным асвятленні / Г. Адамовіч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 76-83.

2. Александровіч С. Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - 256с.

3. Бурдзялёва І. Праблема інакшасці ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / І. А. Бурдзялёва // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 229.

4. Бурдзялёва І. Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча / І. Бурдзялёва // Маладосць. - 2008. - №2. - С. 12-14.

5. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: асоба і творчасць // К 200-летию со дня рождения Винцента Дунина-Мартинкевича: Официальный сайт Бобруйского районного исполнительного комитета. - 2008.

6. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - 168 с.

7. Выбраныя творы : праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / Антон Луцкевіч; [укладанне, прадмова, каментарыі, індэкс імён, пераклады з польскай і нямецкай А. Сідарэвіча]. - Мінск : Кнігазбор, 2006. - 459 с.

8. Выбраныя творы / Вікенцій Іванавіч Дунін-Марцінкевіч; [аўтар прадмовы В. Рудакоўскі]. - Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1957. - 112 с.

9. Ганчарова-Цынкевіч Т. Сатырычны і гуманістычны пафас “Пінскай шляхты” В. Дуніна-Марцінкевіча / Т. Ганчарова-Цынкевіч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 104-107.

10. Гісторыя беларускай літаратуры : дакастрычніцкі перыяд: падручнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў БССР: у 2 ч. / А. А. Лойка. - Мінск : Вышэйшая школа, 1989.

11. Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў: У 2 т. Т. 2: Новая літаратура: другая палова XVIII-XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. Тома У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. - Мінск: Беларус. навука, 2007. - 582 с.

12. Гісторыя беларускай літаратуры: XIX - пачатак XX ст. : Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ/ І.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - 2-е выд. дапрац. - Мн.: Выш. шк. , 1998. - 560 с.

13. Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні/ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падрыхт. , прадм. , перакл. і камент. Я. Янушкевіча. - Мінск: Маст. літ. , 2007. - 494 с.

14. Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесці і апавяданні, вершы, публіцыстыка, лісты і пасланні, пераклады, Dubia/ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. Падрыхт., пер. Я. Янушкевіча. - Мінск: Маст. літ. , 2008. - 598 с.

15. Збор твораў / В. І. Дунін-Марцінкевіч; Акад. навук БССР, Ін-т літ. імя Янкі Купалы; [Рэд.: В.В. Барысенка, Ю.С. Пшыркоў]. - Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1958. - 430 с.

16. Дунін-Марцінкевіч В. Творы/ [Уклад. , прадм. І камент. Я. Янушкевіча]. - Мн. : Маст. літ., 1984. - 527 с.

17. Ильин А. Кто же является автором “Пинскай шляхты”? / А. Ильин // Гістарычная брама. Гісторыка-краязнаўчы часопіс. - Брест, 2004.

18. Кавальчук М. Ад рамантызму да рэалізму: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго п'еса “Пінская шляхта” / М. Кавальчук // Роднае слова. - 2006. - № 8. - С. 79-81.

19. Кісялёва Л. Фабрыка мрояў Дуніна-Марцінкевіча / Л. Кісялёва// Маладосць. - 2008. - №1. - С. 124-127.

20. Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. - Мн. : выд-ва “Універсітэцкае”, 1988. - (Са скарбніцы беларус. культуры. )

21. Кісялёў Г. Слова пра Дуніна-Марцінкевіча // Люблю наш край. . . : Валожыншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / Уклад. , падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. Мінск, 2006. С. 50-54.

22. Класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (спецыяльная юбілейная рубрыка): Інфармацыйны рэсурс Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь. - 2008.

23. Купала Я. Залёты, аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча / Я. Купала // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 85-88.

24. Лаўшук С.В. Дунін-Марцінкевіч - заснавальнік новай беларускай драматургіі і тэатра / С. Лаўшук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 268-272.

25. Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. Пад рэд. Ю.С. Пшыркова. Мн. , “Вышэйш. школа”, 1977. - 304 с.

26. Луцкевіч А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / Антон Луцкевіч; уклад. , прадм. , камэнт. , індэкс імёнаў, пер. з пол. і ням. А. Сідарэвіча. - Мінск: Кнігазбор, 2006. - 460с.

27. Максімовіч В. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - пачынальнік новай беларускай літаратуры/ В. Максімовіч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 17-22.

28. Мальдис А. Вопрос об авторстве «Пинской шляхты» решен: Новости. Белорусский портал. - 2008.

29. Марцінкевіч герба Лебедзь : дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: [зборнік] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; [укладанне, прадмова, падрыхтоўка тэкстаў, пераклады і каментары Г. Кісялёва; навуковыя рэдактары: А.І. Мальдзіс, В.А. Чамярыцкі]. - Мінск : Беларуская навука, 2010. - 472 с.

30. Мечковская Н. Винцент Дунин-Марцинкевич не был автором водевиля «Пинская шляхта»: Загородье. Западнополесское научно-краеведческое общество.

31. Мішчанчук М. Жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі В. Дуніна-Марцінкевіча / М. Мішчанчук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 60-67.

32. Навуменка І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. - Мінск, 1992. - 216 с.

33. Налівайка А. Беларуская літаратура / А. Налівайка, Т. Бурэйка. - Мн. , “Вышэйш. школа”, 1971. - 336 с.

34. Нашы вытокі : пошукі гісторыка-літаратурнай праўды: эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы / Уладзімір Казбярук. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. - 197 с.

35. Палуян С. Лісты ў будучыню: Проза, Публіцыстыка, Крытыка. Мн. ; 1986. - С. 103-104.

36. Плуг А. Ліст Адама Плуга Феліксу Пяткевічу. Некалькі ўражанняў з падарожжа па Літве / А. Плуг // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 71-74.

37. П. М. Карэспандэнцыя ў “Дзённік варшаўскі” / М. П. // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 59-60.

38. Раманчук А. Жаночыя вобразы ў п'есах В. Дуніна-Марцінкевіча / А. Раманчук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 140-144.

39. Рублевская Л. Лебедь в чамарке / Л. Рублевская: Советская Белоруссия. - 2008.

40. Рыч В. Права - асліная справа: “Пінская шляхта” як прыклад жанру камічнага перасуду / В. Рыч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 72-76.

41. Содаль У. Падзея, якая помніцца. Людзьмі звацца / У. Содаль // Мінск : Редакция газеты "Голас Радзімы", 1977. - 69 с.

42. Семяновіч А. Гісторыя беларускай драматургіі, XIX- пачатак XX ст. : вучэбны дапаможнік для студэнтнаў філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў / А. Семяновіч. - Мінск: Вышэйшая школа, 1985. - 23 с.

43. Семяновіч А. Пачынальнік беларускай драматургіі / А. Семяновіч // Іменем чалавечнасці. Зб. крыт. артыкулаў:Кн. для вучняў / Склад. К. І. Краўцова. - 2-е выд. , перапрац. і дап. - Мн. : Нар. асвета, 1986. - С. 3-17.

44. Сыракомля У. Карэспандэнцыя ў “Газету варшаўскую” / У. Сыракомля// Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 60-66.

45. Сыракомля У. Працы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / У. Сыракомля // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 69-71.

46. Сыракомля У. Тыднёвы агляд / У. Сыракомля // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 67-69.

47. Тычко Г. Праблемы шляхты на беларускіх землях ў ХІХ ст. і іх адлюстраванне ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / Г. Тычко // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 171-176.

48. Усікаў Я. Беларуская камедыя: Літ. -крыт. нарысы. - Мн. : Мастац. літ. 1979. - 205 с.

49. Ц.Л. Карэспандэнцыя ў “Дзённік варшаўскі” / Л. Ц. // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 58-59.

50. Шаладонаў І. Смех і карнавальнасць - важнейшыя пачуццёва-псіхалагічныя дамінанты драматургіі В. Дуніна-Марцінкевіча / І. Шаладонаў // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 126-132.

51. Шаўлоўская М. Беларуская драматургія / М. Шаўлоўская. - Мн. :Нар. асвета, 1981. - 126 с.

52. Янушкевіч Я. Беларускі Дудар: Прабл. слав. традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. - Мн. : Навука і тэхніка, 1991. - 143с.

53. Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч / Я. Янушкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура : другая палова XVIII - XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. Мінск, 2007. - С. 198-233.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Нацыянальная драматургія ў Беларусі у XIX-XX ст. Перыяд легалізацыі беларускай адраджэнскай справы. Прапагандысцкая нацыянальная тэндэнцыйнасць у п'есах беларускіх драматургаў пачатку XX ст. Светапоглядныя та грамадзянскія пазіцыі Ф. Аляхновіча.

    реферат [33,1 K], добавлен 10.12.2011

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Казкі пра жывёл як творы, у якіх асноўнымі суб'ектамі або аб'ектамі дзеяння выступаюць жывёлы і птушкі. Сістэма вобразаў казок про жывёл. Этапы эвалюцыі, вытокі беларускіх казок. Сатырычнае гучанне в ніх сацыяльной няроўнасці, адносін народа да рэлігіі.

    реферат [32,1 K], добавлен 13.01.2010

  • Сацыяльны цыкл раманаў О. Бальзака "Чалавечая камедыя": структура, асаблівасці. Адлюстраванне тэмы падзенне нораваў у галоўных вобразах раманаў О. Бальзака "Бацька Горио" і "Гобсека". Раманы О. Бальзака "Бацька Горио" і "Гобсека" і іх праблематыка.

    курсовая работа [51,3 K], добавлен 11.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.