Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

Асаблівасці каланіяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Еўропы перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Наступствы экстрэмальнай палітыкі немцаў восенню 1941 года. Гісторыя аднаўлення і арганізацыі праваслаўнай царкоўнага жыцця ў Беларусі.

Рубрика Религия и мифология
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 23.03.2011
Размер файла 36,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

1

Размещено на http://www.allbest.ru/

Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

праваслаўная цероковная беларусь

Неспадзяванай атакай дня 22 чэрвеня 1941 г. немцы мусілі да панічнага адступленьня савецкія арміі, сканцэнтраваныя на заходняй мяжы Беларусі. За два тыдні нямецкія арміі былі каля Нэвеля і Раслаўля, а ў верасьні 1941 г. немцы падступалі да Ленінграду і абкружалі Маскву. Будучы ўпэўненымі ў сваей перамозе, немцы распачалі рэалізацыю сваей загадзя падрыхтаванай колёніяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Эўропы.

Яшчэ на пачатку вайны прадстаўнікі нямецкіх урадавых колаў, па іх собскай ініцыятыве, спаткаліся з прадстаўнікамі беларусаў у Бэрліне. 3 боку беларусаў у нарадзе прымалі ўдзел: інж. Анатоль Шкутка, кс. Вінцук Гадлеўскі і інш. На гэтай нарадзе немцы прапанавалі беларусам прыняць актыўны ўдзел у антысавецкай барацьбе, аднак не акрэсьлівалі будучага лёсу Беларусі па перамозе над бальшавікамі. Быў створаны беларускі аддзел пры прапагандовай нямецкай арганізацыі ВІНЭТА. Перад самым пачаткам вайны былі спушчаныя на парашутах, на савецкіх тылох у Беларусі, групы беларускіх падрыўнікоў, арганізаваныя пры дапамозе нацыянальнага беларускага актыву на эміграцыі. Ужо першыя нямецкія вайсковыя часткі на Беларусі распаўсюджвалі адозву да беларускага народу, у якой абвяшчалася аб вайне за вызваленьне ад бальшавізму, а Беларусь праклямавалася жыцьцёвым прасторам беларускага народу.

3 першымі нямецкімі вайсковымі часткамі на Беларусь прыбывалі з эміграцыі беларускія нацыянальныя працаўнікі, якія разам з уцалеўшым на мясцох беларускім нацыянальным актывам, займалі кіруючыя адміністрацыйныя становішчы: старшыняў акругаў, паветаў, кіраўнікоў паліцыі і інш. Сярод гэтага беларускага актыву была частка замаскаваных польскіх дывэрсантаў, якія запісваліся ў Беларускім Камітэце ў Варшаве беларусамі, атрымлівалі рэкамандацыю надзейных беларусаў, былі накіроўваныя на Беларусь, займалі тут адказныя становішчы, а праводзілі польскую дывэрсыйную работу на шкоду беларускай справе. Палякі імкнуліся ахапіць сваім апаратам адміністрацыю і ўладу на Беларусі, і вынішчалі беларускі Нацыянальны актыў. Такім чынам, ад самага пачатку вайны на Беларусі распачалася беларуска-польская барацьба. Гэта барацьба была вельмі цяжкай для беларусаў таму, што беларускі нацыянальны актыў быў невялікі, вынішчаны папярэдня савецкай і польскай акупацыйнымі ўладамі. Немцы скарыстоўвалі цяперашнюю барацьбу ў сваіх мэтах, вынішчаючы то польскі, то беларускі актыў, якія яны уважалі за канкурэнтаў пры сваім панаваньні над Беларусяй.

Экстэрмінацыйную палітыку немцы разгарнулі ўжо ўвосені 1941 г. адносна некаторых нацыянальных групаў, пражываючых на Беларусі. Жыды былі ізаляваныя адразу па ўсей Беларусі ў гэтто па гарадох, абгароджаных калючым дротам. Іншаму насельніцтву было забаронена зносіцца з імі, пад пагрозай суровых караў. На працягу 1941-1942 гадоў усё жыдоўскае і цыганскае жыхарства Беларусі было вымардавана немцамі.

Немцы знайшлі на Беларусі рэлігійнае жыцьцё у зарганізаваным стане на заходняй частцы краю, гдзе бальшавікі не пасьпелі яшчэ яго цалком вынішчыць. У гарадох: Вільні, Пінску і Жыровіцах прабывалі праваслаўныя япіскапы са сваімі епархіяльнымі ўправамі; ува ўсіх прыходах былі сьвятары, адбываліся багаслужэньні, іскавалі манастыры, вернікі масава наведвалі багаслужэньні.

На ўсходняй частцы Беларусі рэлігійнае жыцьцё было поўнасьцю зьнішчана савецкімі ўладамі. У сталічным Менску захавалася непарушанай адна малая царкоўка на вайсковых могілках. Усе іншыя з яшчэ існуючых будынкаў-цэркваў былі пераробленыя для не рэлігійных мэтаў; напрыклад: Кацярынаўскі сабор -- на склад кансэрваў для фабрыкі; Прэабражэнская царква -- на спартовы клюб і залю для танцаў; Казанская (чыгуначная) царква -- на клюб глуха-нямых; царква сьв. Духавага манастыра -- на архіў. Такое самае становішча было на ўсей Ўсходняй Беларусі.

Каталіцкія касьцёлы, пратэстанцкія кірхі, жыдоўскія сынагогі, магамэтанскія мэчаты былі ў падобным стане.

Нямецкае вайсковае камандаваньне, скарыстоўваючьі рэлігійнасьць беларускага народу для прыцягненьня яго на свой бок, спрыяла аднаўленьню праваслаўнага рэлігійнага жыцьця. Нямногія ўцалеўшыя ад зьнішчэньня бальшавікамі сьвятары, распачыналі духоўную дзейнасьць, атрымлівалі адумысловыя пасьведчаньні ад нямецкіх уладаў, ахоўваючыя іх правы. Аднак, з духавенетва "Усходняй Беларусі дажылі толькі лічаныя адзінкі.

Ад самага пачатку зьнішчэньня савецкай улады на Беларусі, духавенства з Заходняй Беларусі распачало місыйную працу на Ўсходняй Беларусі. Першыя часткі нямецкіх войскаў прывезьлі ў Менск з Пружаншчыны, без паразумленьня з праваслаўнай іерархіяй, іера-манаха Ўладзімера Фінькоўскага. Веруючыя спаткалі яго з вялікай прыхільнасьцяй і распачалі арганізаваць царкоўна-рэлігійнае жыцьцё. 3 актыўнейшых вернікаў быў арганізаваны царкоўна-будаўнічы камітэт, які распачаў аднаўленьне існуючых цэркваў: Прэабражэнскай, Кацярынаўскага сабору і Старажоўскай. Беларуская гарадзкая ўправа дапамагала гэтай дзейнасьці. У жніўні 1941 г. аднавіліся багаслужэньні ў Прэабражэнскай царкве. Народ запоўніў царкву, пры гэтым было шмат моладзі. Царкоўны хор, спантанічна арганізаваны з даўнейшых харыстых і опэрных сьпевакоў, дасканалым сьпевам чудовых малітаўных мэлёдыяў рабіў моцнае ўражаньне на народ. Іераманах Фінькоўскі, беларускага паходжаньня, прабываў раней у расейскім духоўным асяродзьдзі, а цяпер прапаведаваў па расейску. У канцы жніўня 1941 г. іераманаха Фінькоўскага наведалі сьв. М. Лапіцкі і інж. I. Касяк, у паразуменьні з Р. Астроўскім, намесьнікам Менскай акругі. На запытаньне, як а. Фінькоўскі заглядаецца на беларусізацыю царкоўнага жыцьця і на увязку з беларускай адміністрацыей, -- а. Фінькоўскі адказаў, што ён працуе з немцамі, мае ад іх дапамогу, а таму ён будзе і надалей супрацоўнічаць толькі з немцамі.

Карыстаючы з выняткавага становішча і апекі вайскова-палітычных нямецкіх уладаў, пры адсутнасьці япіскапаў на Усходняй Беларусі, а. Фінькоўскі разгарнуў сваеасаблівую дзейнасьць. Ён раз'-яжджаў па гарадох Усходняй і Заходняй Беларусі, назначаў сьвятароў на прыходы і самачынна прыняў на сябе ролю, якая належыла япіскапу. У дачыненьні да мясцовага духавенства ён трымаўся высакамерна. Не маючы надзеі на падтрымку мітр. Панцялеймана і яп. Вэнэдыкта, якія ведалі неадукаванасьць і нездавальняючыя мараль-ныя якасьці а. Фінькоўскага, гэты апошні стаў уважаць сябе ў юрысдыкцыі мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса і арх. Пінскага Аляксандра.

Ня толькі у Менску, але і ў ваколічных гарадох распачалася адбудова царкоўнага жыцьця, пры чым Менск спаўняў ролю адміністрацыйнага цэнтру. На багаслужэньні сюды сталі масава прыяжджаць веруючыя з бліжэйшых і далейшых вёсак і мястэчак. Веруючыя прыносілі дзяцей і прыводзілі падрастаючую моладзь для хрышчэньня. Вернікі зносілі царкоўныя рэчы, багаслужбовыя кнігі, перахаваныя з вялікім піэтызмам і ахвярнасьцяй у сваіх памешканьнях, наражаючы жыцьцё на небясьпеку. У іншых гарадох і мястэчках Ўсходняй Беларусі было цяжэй арганізаваць багаслужэньні, дзеля адсутнасьці сьвятароў. Аднак усюды спантанічна тварыліся царкоўныя камітэты, якія, разам з беларускай адміністрацыей, аднаўлялі цэрквы і царкоўныя будынкі, шукалі сьвятароў, зьвяртаючыся ў Менск і ў Заходнюю Беларусь. 3 абшараў Усходняй Беларусі, прылягаючых да Заходняй, народ масава прыяжджаў у цэрквы Заходняй Беларусі часта з адлегласьці за 70 км. Асабліва многія прывозілі дзяцей і моладзь для хрышчэньня. У царкве ў Радашкавічах у сьвяточныя дні было хрышчаных па 200 да 250 дзяцей. Народ выяўляў глыбокую рэлігійнасьць.

Па суседзтву з Радашковічамі, на б. Усходняй Беларусі, знаходзіцца вёска Рагавая, у якой у гэту пару стаяла царква, зачыненая бальшавікамі і даведзеная імі да паўразваленага стану. Увосені 1941 г. з Радашкавіч вышаў крэсны ход, ведзены прат. I. Жарскім, кіруючыся ў Рагавую. У Рагавой сабралася мноства мясцовага народу, які з перахаванымі ад бальшавікоў абразамі ўрачыста спаткаў крэсны ход і разам увайшоў у разваленую царкву, ня могучы ў ей зьмясьціцца. Рэлігійны настрой выліваўся ў гарачых малітвах і агульным узвышаным настроі, пры успамінах аб мінулых бальшавіцкіх жахах і зьдзеках над народам і рэлігіяй.

У другой палове верасьня 1941 г. прыехаў у Менск з Жыровіц япіскап Берасьцейскі Вэнэдыкт, з мэтай запазнацца на мейсцы з палажэньнем царкоўных спраў, для арганізацыі і адбудовы царквы на Ўсходняй Беларусі. А. Фінькоўскі ня прызнаў яп. Вэнэдыкта за свайго духоўнага кіраўніка і прыняў яго, як прыватную асобу, ня пусьціўшы ў архірэйскі дом, а пасяліўшы ў манастырскай кельлі. Адначасна а. Фінькоўскі стараўся перашкодзіць яп. Вэнэдыкту пры арганізацыйных захадах па царкоўных справах.

Яп. Вэнэдыкт рабіў стараньні для прызнаньня нямецкімі ўладамі духоўнага кіраўніцтва мітр. Панцялеймана над Праваслаўнай Царквой ува ўсей Беларусі. У гэту пару ў Менску адбывалася зьмена нямецкага вайсковага кіраўніцтва праз нямецкую цывільную адміністрацыю. Новапрызначаны Гэнэральны Камісар, Вільгэльм Кубэ, перабіраў уладу ад нямецкага вайсковага камандаваньня і ад беларускага намесьніцтва, якое ліквідавалася, ператвараючыся ў тэхнічна-дарадчае „нэбэн-бюро". Р. Астроўскі не пагадзіўся з такой роляй для беларускай адміністрацыі і пакідаў Менск, выяжджаючы ў ваенную зону, для арганізацыі там адміністрацыі. Яп. Вэнэдыкт яшчэ засьпеў Р. Астроўскага ў Менску, з якім ён адбыў нараду, пры ўдзеле сьвятароў: М. Лапіцкага і I. Кушнера.

Астроўскі цікавіўся арганізацыей царкоўнага жыцьця на Беларусі, імкнучыся абаперці яго на беларускім япіскапаце і асьвечаным беларускім сьвятарсьцьве. Ад яп. Вэнэдыкта Астроўскі зажадаў, каб арганізацыя царквы на Беларусі праводзілася ў нацыянальным беларускім напрамку, з пажаданьнем высьвячэньня новых япіскапаў беларусаў, з чым яп. Вэнэдыкт пагадзіўся. Неадкладна Астроўскі напісаў ліст у Гэнэральны Камісарыят Беларусі з прозьбай прызнаць мітр. Панцялеймана кіраўніком Праваслаўнай Царквы на ўсей Беларусі. Праз некалькі дзён яп. Вэнэдыкт быў выкліканы ў Гэнэральны Камісарыят Беларусі, гдзе яму былі пададзеныя ўмовы, пад якімі можа арганізавацца праваслаўная царква на Беларусі. Царква мела быць:

а) аўтакефальнай,

б) нацыянальна-беларускай,

в) мітр. Панцялейман, як яе галава, не павінен падпарадкавацца ні Маскоўскаму мітрапаліту Сяргею, ні Варшаўскаму мітрапаліту Дзянісу, ні Нямецкаму мітрапаліту Серафіму.

Прапанаваныя ўмовы былі прыня-тыя мітр. Панцялейманам з абумоўленьнем, што аб'яўленьне аўтаке-фаліі Беларускай Царквы адбудзецца пасьля атрыманьня на гэта зго-ды ад мацеры-царквы расейскай, а так сама ад іншых аўтакефаль-ных праваслаўных цэркваў. У сваім лісьце да мітр. Панцялеймана, з дня 3 кастрычніка 1941 г., Гэнэральны Камісар Беларусі падаў пісьмова свае ўмовы. Гэты ліст быў даручаны яп. Вэнэдыкту для пе-радачы мітрапаліту Панцялейману. У лісьце пісалася:

а) Праваслаўная царква на Беларусі мае кіравацца сваімі канонамі і нямецкая ўлада ня будзе мяшацца ў яе нутраное жыцьцё;

б) праваслаўная царква на Беларусі мае называцца: "Беларуская аўтакефальная праваслаўная нацыянальная царква";

в) пропаведзь, навучаньне рэлігіі і адміністрацыйнае справаводзтва царквы маюць быць на беларускай мове;

г) назначэньне япіскапаў, сьвятароў і благачынных ня можа адбывацца бяз ведама нямецкіх уладаў;

д) мае быць прадстаўлены статут Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай нацыянальнай царквы;

е) багаслужэньні маюць адбывацца на царкоўна-славянскай мове.

Пасьля гэтага адбылася нарада мітр. Панцялеймана з яп. Вэнэдыктам. Адзін з пунктаў гэтай нарады гаварыў: "Каб абняць сваей Духоўнай апекай усё праваслаўнае насельніцтва Беларусі ды ўзгодніць сваю працу з напрамкам, выражаным у лісьце (Гэнэральнага Камісара Беларусі), -- прыняць Высокапрэасьвяшчэньнейшаму мітрапаліту Панцялейману тытул: "Мітрапаліт Менскі і ўсей Беларусі". Наступна мітр. Панцялейман выслаў ліст Гэнэральнаму Камісару Беларусі, у якім паведамляў, што згаджаецца працаваць у напрамку згодным з лістом Гэнэральнага Камісара, зазначаючы, што арганізацыя царквы на Беларусі павінна адбывацца кананічным шляхам, бяз шкодных для царквы пабочных уплываў, пасьля чаго толькі можа быць прыгатаваны і прадстаўлены статут царквы. Для дабра царквы неабходна пражываць мітрапаліту ў галоўным горадзе Менску, адчыніць у Менску духоўную сэімінарыю і кароткатэрміновыя курсы для падрыхтоўкі сьвятароў.

Па ўрэгуляваньні праўных дачыненьняў царквы да уладаў, мітрапаліт Панцялейман і яп. Вэнэдыкт распачалі арганізацыю царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусі. Па даручэньню мітрапаліта яп. Вэнэдыкт арганізаваў часовую Мітрапалітальную Ўправу Беларусі, у склад якой увайшлі: старшыня -- мітрапаліт, сябры: прат. Язэп Балай, сьв. Мікалай Лапіцкі і сьв. Іван Кушнер. Унутры Мітрапалітальнай Управы адбывалася сталае цярцё паміж расейскімі тэндэнцыямі мітрапаліта з прат. Балаём з аднаго боку, а беларусізацыйнымі імкненьнямі сьв. Лапіцкага і сьв. Кушнера з другога боку. Падобнага характару барацьба адбывалася сярод духавенства і вернікаў і на правінцыі.

Па даручэньню мітрапаліта яп. Вэнэдыкт прызначыў прат. Я. Балая настаяцелям Кацярынаўскага сабору, а сьв. М. Лапіцкага -- настаяцелям Чыгуначнай царквы, а пасьля некалькіх перамяшчэньняў -- выконваць абовязкі настаяцеля таго-ж сабору. Сьв. I. Кушнер быў прызначаны настаяцелям царквы на вайсковых могілках. Манастырская Прэабражэнская царква была затрымана за мітрапалічай кафэдрай. У канцы 1941 г. настаяцелям чыгуначнай царквы быў прызначаны сьв. Н. П. Так былі абсаджаныя ўсе цэрквы ў Менску, адбудова якіх заканчавалася. Іераманах У. Фінькоўскі быў адсунены ад царкоўных спраў і забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні, аднак ён дабравольна не ўступаў. Калі ў Менск прыбылі новапрызначаныя для працы сьвятары: М. Лапіцкі і Я. Балай, то супрацоўнікі іерам. Фінькоўскага ня пушчалі іх у Прэабражэнскі манастыр, у якім прыбылыя хацелі затрымацца. Пазьней, па прыбыцьці ў Менск мітр. Панцялеймана і яп. Філафея, іерам. Фінькоўскі надалей пражываў у архірэйскім доме ды інтрыгаваў супроць архірэяў. Былі патрэбныя адумысловыя захады перад Гэнэральным Камісарам Беларусі для таго, каб высяліць яго з архірэйскага дому.

Справай адбудовы праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі цікавіліся: Беларускі Нацыянальны Камітэт у Варшаве і мітрапаліт Варшаўскі Дзяніс. Мітр. Дзяніс уважаў Заходнюю Беларусь за належучую да сваей юрысдыкцыі, часова аддзеленую ў 1939 г. ваеннымі дзеяньнямі. Цяперашняя акупацыя яе немцамі давала надзею мітр. Дзянісу на паварот гэтых абшараў пад яго юрысдыкцыю. Для рэалізацыі сваіх намераў ён стварыў пад сваім старшынствам Беларускую Царкоўную Раду, запрасіўшы ў яе беларусаў: архімандрыта Філафея, д-ра Івана Ермачэнку, д-ра Вітушку, д-ра Краскоўскага, Барыса Стрэльчыка. Першае паседжаньне гэтай рады, з дня 9 верасьня 1941 г., апрацавала і выслала мэмарандум да цэнтральных нямецкіх уладаў у Бэрліне, у якім былі высуненыя пажаданьні ў царкоўнай галіне для Беларусі і былі выстаўленыя кандыдаты для высьвячэньня ў сан беларускіх япіскапаў -- архімандрыты: Фэафан (Пратасэвіч), Філафей (Нарко) і Апанас (Мартос). Мэмарандум быў перададзены д-рам Ермаченкам непасрэдна ў Бэрліне, які праз некалькі дзён -- 18 верасьня 1941 г. паведаміў архім. Філафея, што нямецкі ўраднік, якому ён перадаў мэмарандум, "таіць зусім па на-шым баку і абяцаў беларускай царкве найбольшае падтрыманьне. Ён сказаў, што немцы ня толькі дазволяць нам высьвяціць 3-х япіскапаў, але будуць нас усебакова падтрымліваць у нашых дамаганьнях беларускай незалежнай царквы".

Для дакладнейшага азнаямленн з беларускімі царкоўнымі справамі на месцы на Беларусь паехалі з Варшавы архім. Філафей і Б. Стрэльчык. Яны паехалі ў Жыровіцы да мітр. Панцялеймана і прыбылі сюды ў тую пару, калі Гэнэральны Камісар Беларусі прызнаў мітр. Панцялеймана галавой Беларускай Царквы. Бачучы такое палажэньне, на прапанову мітр. Панцялеймана, архім. Філафей згадзіўся высьвяціцца ў япіскапа і абняць кіраўніцтва епархіі на Беларусі. Хіратонія архім. Філафея ў сан япіскапа адбылася 23 лістапада 1941 г. у Жыровіцкім манастыры. На высьвячэньне былі запрошаныя: архіяп. Бэрлінскі Серафім, архіяп. Сымон і яп. Веніямін з Валыні, але ніхто з іх ня прыбыў і хіратонію выканалі мітр. Панцялейман і яп. Вэнэдыкт. За Філафеям быў прызнаны тытул тіскапа Слупкага. У наступны дзень адбылося паседжаньне сабору япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, пры ўдзеле: мітр. Панцялеймана -- як старшыня, яп. Вэнэдыкта і яп. Філафея -- як кіраўніка спраў сабору. Сабор даручыў яп. Вэнэдыкту кіраўніцтва царквой на Горадзеншчыне, далучанай немцамі да Усходніх Прусаў і аддзеленай ад Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі. Па заканчэньні сабору яп. Вэнэдыкт пераехаў у Горадню і абняў кіраўніцтва Горадзенскай епархіяй. Мітр. Панцялейман і яп. Філафей дня 29 лістапада 1941 г. выехалі ў Менск, прызначаны на адміністрацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыкі прыбылі ў Менск у нядзелю 30 ліста-пада, гдзе іх пры Прачысьценскім саборы спаткалі прадстаўнікі беларускай адміністрацыі са старшынёй гораду В. Іваноўскім на чале, дэлегаты грамадзкіх арганізацыяў і мноства народу. Сустрэча была ўрачыстая і сардэчная, -- усе цешыліся з узнаўленьня царкоўнага жыцьця з япіскапамі на чале.

На пачатку ўладыкі зьвярнулі ўвагу на справу адбудовы цэркваў у Менску. Мітрапаліт рэарганізаваў будаўнічы камітэт, запрасіўшы ў яго новых людзей, а яп. Філафей узяў пад свой нагляд яго дзейнасьць. У Менску было адноўлена ўрачыстае архірэйскае багаслужэньне, з мастацкім царкоўным сьпевам і прыгожымі пропаведзямі. Народ запаўняў Прачысьценскі сабор і ня мог зьмясьціцца ў ім. Пропаведзі арх. Філафея, закранаючыя нядаўныя часы крывавага бальшавіцкага зьдзеку над народам і царквой, выклікалі агульныя сьлёзы і галосны плач у саборы. Народ з далейшых мясцовасьцяў прыбываў у Менск, каб прысутнічаць на архірэйскім багаслужэньні. Адбываліся масавыя хрышчэньні; у сьвяточныя дні духавенства Менску хрысьціла да 10,000 асоб у дзень.

Іераманах У. Фінькоўскі, выдалены з архірэйскага дому, пасяліўся ў іншым доме каля Прачысьценскага сабору і праводзіў інтрыгі, каб ізноў атрымаць царкоўную ўладу. Для выяўленьня поўнай сутнасьці дзейнасьці іераманаха У. Фінькоўскага, мітр. Панцялейман стварыў адумысловую рэвізыйную камісыю для правядзеньня кантролю яго дзейнасьці за ўвесь час прабываньня яго ў Менску. У склад рэвізыйнай камісыі былі запрошаныя: прат. Я. Балай, прат. I. Кушнер, інж. I. Касяк, нач. паліцыі Ю. Саковіч, акруговы судзьдзя А. Арэхва і інш. Камісыя дапрасіла многіх сьведкаў са складу будаў-нічага камітэту, прыхаджанаў сабору, кіраўніцтва менскага гарадзкога музэю і інш. Запрошаны для выясьненьняў іераманах Фінькоўскі ня прыбыў на камісыю, а нач. паліцыі Ю. Саковіч атрымаў паведамленьне ад нямецкага СД (палітычная паліцыя), каб а. Фінькоўскага ня турбаваць, бо гэта можа вельмі дрэнна скончыцца для самой рэвізыйнай камісыі. Акты рэвізыйнай камісыі былі ўзятыя ад сябры камісыі, I. Касяка, шляхам начнога налёту на яго памешканьне праз агентаў СД. Пазьней акты былі зьверненыя з тым, што камісыя магла далей праводзіць рэвізыю.

Сабраныя матар'ялы сьцьвярджалі праступствы матар'яльнага, маральнага і нацыянальна-культурнага характару, ня ліцуючыя з годнасьцяй духоўнай асобы. Між іншым, з музэю былі забіраныя а. Фінькоўскім ня толькі старажытныя рэлігійныя памятныя рэчы, але і кітайскія вазы. Пры гэтым а. Фінькоўскі адмаўляўся падпісваць паквітаваньні аб забіраных ім рэчах, аб чым прасіў кіраўнік музэю. У сакавіку іераманах Фінькоўскі быў аддадзены пад духоўны суд япіскапаў і яго справу разглядаў сабор япіскапаў. Нямецкія прадстаўнікі СД настоівалі на прыдзяленьні а. Фінькоўскаму аднае з лепшых цэркваў у Менску і пагражалі, ў выпадку адмовы.

Рэвізыйная камісыя апрацавала сваё заключэньне, з прапановай пазбавіць а. Фінькоўскага духоўнага сану. Заключэньне падлісалі сьвецкія сябры камісыі, а духоўныя сябры адмовіліся падпісаць, ня хочучы наражацца на небясьпеку. Матар'ял рэвізыйнай камісыі быў прадстаўлены мітр. Панцялейману, а одпіс заключэньня -- перададзены нямецкаму пракурору. Хутка пасьля гэтага а. Фінькоўскі быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. Па пэўным часе ён быў звольнены з турмы пад умовай неадкладнага выезду з Беларусі ў Варшаву.

Паміма вялізных вынішчэньняў усяго нацыянальна-беларускага, як балынавікамі, так і палякамі, уцалеўшая беларуская інтэлігэнцыя распачала саматужную арганізацыйную дзейнасьць па ўсіх га-радох і мястэчках Беларусі. Усюды арганізаваліся нацыянальныя актывы, якія аланоўвалі кіраўніцтва на мясцох. У Менску так сама існаваў нацыянальны беларускі актыў, які распачаў ахоплізаньне паасобных дзялянак жыцьця: гарадзкую управу, гарадзкую паліцыю, Менскую акруговую ўправу, выдавецтва, школьную спразу і інш. Асаблівая увага была зьвернена на дзьве самастойныя арганізацыі цэнтралістычнага характару: на Беларускую Народную Самапомач і на Беларускую Праваслаўную Царкву, у якіх былі магчымасьці праводзіць шырокую легальную беларускую працу.

Менскі беларускі нацыянальны актыў ня быў увесь уняты ў форму арганізацыі і ня быў аднадумны па ўсіх насоўваючыхся пы-таньнях беларускай справы. Арганізаваную форму дзейнасьці разгор-твалі наступныя асобы: нач. паліцыі Ю. Саковіч, д-р Янка Станкевіч, рэдактар Антон Адамовіч, інж. Іван Касяк, судзьдзя Аркадзі Арэхва, сьв. Мікалай Лапіцкі, сьв. Н. П. і інш. Гэта група, ў сваей балыныні, ішла да стварэньня нелегальнай партыі Беларускіх Нацыяналістых. Да гэтай групы даходзілі пражываючыя на правінцыі: Усевалад Родзька і Міхась Рагуля -- працуючыя ў Віцебску, Рыгор Зыбайла -- працуючы ў Слоніме, інж. Гінько -- працуючы ў Глыбокім і іншыя. Асабняком трымаліся: кс. Вінцук Гадлеўскі, д-р Іван Ермачэнка, старшыня Вацлаў Іваноўскі, радактар Уладыслаў Казлоўскі. Увесь беларускі актыў сталіцы і акругаў задзіночыўся пазьней ці то ў Цэнтральнай Радзе Беларускай Народнай Самапомачы, ці ў кіраўніцтве акруговых аддзелаў Беларускай Народнай Самапомачы (БНС). На справы праваслаўнай царквы ў Менску зьвярнулі ўвагу сьвятары: М. Лапіцкі, Н. П, I. Кушнер, А. Коўш, нач. паліцыі Ю. Саковіч, інж. I. Касяк, судзьдзя А. Арэхва, судзьдзя Л. Галяк, а на правінцыі

-- іншыя сябры. Гэты актыў дзеіў у напрамку беларусізацыі царквы і арганізацыі яе ў самастоўную аўтакефальную Беларускую Праваслаўную Царкву. Па прыезьдзе ўладыкаў у Менск беларускі актыў недкладна навязаў з імі лучнасьць.

Мітрапаліт Панцялейман быў ведамы беларускаму грамадзтву, як стойкі расейскі патрыёт, які за сваю вернасьць Маскоўскай патрыярхіі быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі, а пазьней за гэта -- фаварызаваны балыпавіцкімі ўладамі. Адначасна было ведама аб про-сталінейнасьці і шчырасьці характару мітрапаліта. Прыпушчалася, што мітрапаліт ня будзе перашкаджаць беларускаму напрамку ў арганізаванай царкве, а як галава царквы ён будзе пільнаваць яе з кананічнага боку. Усю царкоўна-адміністрацыйную працу меў выконваць япіскап беларус, як памоцнік мітрапаліта. На памочніка мітрапаліта намячаўся яп. Філафей, што на пачатку адказвала поглядам самога яп. Філафея. Для навязаньня непасрэднага кантакту з яп. Філафеям, беларускі актыў арганізаваў вячэру на кватэры Касякоў.

На гэту вячэру былі запрошаныя: яп. Філафей, старшыня гораду Іваноўскі, радактар Казлоўскі і інш. асобы з актыву. Асноўны абмен думак іншоў у напрамку пажаданьняў, скіраваных да ўладыкі, каб кіраўніцтва царквы праводзіла беларусізацыю ў царкоўным жыцьці. Яп. Філафей запэўняў, што ён разам з беларускім грамадзтвам будзе працаваць на царкоўнай ніве для агульнай беларускай справы.

Аднак, ход жыцьця праваслаўнай царквы на Беларусі ішоў у даўнейшым расейскім налрамку і нічога не зьмянялася ў беларускім духу. Прыбыўшыя ў Менск уладыкі не рабілі ніякага распараджэньня аб увядзеньні беларускай мовы ў пропаведзь і царкоўнае справа-водзтаа. Мітрапаліт сам прапаведваў парасейску і памінаў падчас багаслужэньняў Маскоўскага мітрапаліта Сяргея. Мітрапаліт высьвячаў многіх сьвятароў з расейцаў, здаўна зьвязаных з царкоўным жыцьцём, хаця не маючых духоўнай асьветы, і абсаджваў імі прыходы на Беларусі.

Прадстаўнікі беларускага актыву наведвалі мітр. Панцялеймана і яп. Філафея, стараючыся даведацца аб цяжкасьцях і перашкодах у беларусізацыйнай працы, як і аб чарговых мерапрыемствах уладыкаў па гэтай справе. Мітрапаліт заўсёды зводзіў гутарку на пабочныя справы, цьвердзячы, што ў сучаснасьці хопіць для духавенства вы-конваць трэбы і адпраўляць багаслужэньні. Уладыка ўважаў за патрэбнае затрымаць расейскую мову ў царкоўным жыцьці для гарадоў і мястэчак, бо ён уважаў, што гарадзкое насельніцтва ведае толькі расейскую мову. Для вясковых прыходаў мітрапаліт пагаджаўся ўвесьці беларускую мову, але на гэта патрэбен даўжзйшы час, і то пасьля заканчэньня вайны.

Яп. Філафей, пры спатканьнях з беларускім актывам цьвердзіў, што ён хацеў-бы працаваць у беларускім напрамку ў царкве, аднак ён зьяўляецца толькі вікарным і нічога ня можа зрабіць бяз згоды мітрапаліта.

Тады актыў распачаў больш сыстэматычнае ўзьдзейнічаньне на менскіх уладыкаў. У гэтым пляне быў пададзены мітр. Панцялейману мэмарандум, у якім высоўваліся наступныя пастуляты:

1) паведаміць увесь беларускі народ праз адчытаньне ў цэрквах аб радасным факце арганізацыі Беларускай аўтакефальнай нацыянальнай Праваслаўнай Царквы;

2) вызначыць кіраўніком тымчасовай мітрапалітальнай управы ў Менску яп. Філафея;

3) запрасіць да працы ў мітрапалітальнай управе наступных знаных беларускаму грамадзянству сьвятароў з вышэйшай багаслоўскай асьветай: Н. П., М. Лапіцкага, I. Кушнера, А. Н., а на сакратара -- Аўгена Асіповіча; запрасіць на япіскапскія кафэдры -- архім. Апанаса Мартоса, япіскапа Веніяміна Навіцкага, прат. Сымона Сеўбу і абсадзіць імі япіскапскія кафэдры на Беларусі;

4) запрасіць да япіскапскіx кансысторыяў сьвятароў беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай;

5) абсадзіць усе благачыньні беларусамі;

6) арганізаваць пры кожным прыходзе царкоўны камітэт;

7) арганізаваць неадкладна духоўную сэмінарыю ў Менску;

8) вызначыць камісыю дзеля апрацаваньня статуту Беларускай Аўтакефальнай Царквы;

9) вызначыць тымчасовую экзаменацыйную камісыю для спраўджаньня кваліфікацыяў кандыдатаў на сьвятароў і псаломшчыкаў. Агулам гэты мэмарандум меў 17 пунктаў. Мітр. Панцялейман і яп. Філафей не далі ходу атрыманаму мэмарандуму.

Не атрымліваючы ніякага водгуку ад уладыкаў у напрамку беларусізацыі царквы, група менскага актыву пастанавіла зацікавіць шырэйшае кола беларускай грамадзкасьці недастатковай дзейнасьцяй у галіне царкоўнага жыцьця. Па ініцыятыве актыву была арганізаваная нарада ў канцы сьнежня 1941 г., з удзелам мітрапаліта, яп. Філафея, прат. Я. Балая, сьв. М. Лапіцкага, сьз. I. Кушнера, д-ра I. Ермачэнкі, інж. I. Касяка, нач. пал. Ю. Саковіча, суд. А. Арэхвы і інш. На нарадзе выказваліся погляды аб необходнасьці прыдаваць адбудоўванай праваслаўнай царкве беларускі характар, духавенства павінна прапаведваць пабеларуску і ўзгадоўваць сваіх прыхаджанаў у праваслаўным беларускім духу. Уладыкі паведамлялі аб цяжкасьцях для такой працы ў бягучы ваенны час. Мітрапаліт зазначыў, што ў сучаснасьці асноўнай справай для духавенства зьяўляецца выконваньне трэбаў.

Мітрапалітальную ўправу ў Менску наведваў прат. Аляксандра Коўш, прабываючы на прыходзе ў Плешчаніцы. Ён высоўваў патрэбу неадкладнай беларусізацыі царквы і гостра дамагаўся адсуненьня прат. Я. Балая ад кіраўніцтва ў царкве, як ведамага расейскага царкоўнага дзеяча з Віленскай епархіі. У хуткім часе прат. Коўш быў арыштаваны і пасаджаны ў менскую турму. Адзін беларускі сьвятар наведаў СД з прозьбай аб высьвятленьні прычыны арышту і з захадамі аб звальненьні арыштаванага. Нямецкі ўраднік СД паказаў сьвятару акты НКВД, нібы паходзячыя з Вільні, на аснове якіх прат. Коўш абвінавачваўся, як бальшавіцкі працаўнік. У Прыбалтыцы і Вільні дзеіў у гэту пару савецкі экзарх Сяргей са сваім расейскім актывам; беларускі сьвятар даводзіў фальшывасьць паказаных актаў і правакацыйнасьць усей справы абвінавачаньня прат. Каўша, як працу савецка-расейскіх рук, вынішчаючых беларусоў. Аднак, стараньні засталіся бяз выніку і прат. Коўш быў расстраляны немцамі. Сьмерць прат. Каўша кідала сьвятло на ікоцны супраціў беларусізацыі царквы праз расейскія дзейнікі.

Прат. А. Коўш быў чаловым беларускім праваслаўным сьвятаром і быў шырака ведамы за сваю ахвярную і нястомную дзейнасьць за беларусізацыю праваслаўнай царквы ў Польшчы. На працягу 25 год ён стойка змагаўся супроць расейскага засільля ў Віленскай епархіі і зрабіў шмат карыснага для адраджэньня беларускага нецыянальнага характару праваслаўнай царквы на Беларусі. Пасяліўшыся ў Вільні прат. А. Коўш быў настаўнікам рэлігіі ў Віленскай Беларускай Гімназіі і кіраўніком інтэрнату гэтай-жа гімназіі. Стараньнямі яго была адбудаваная Пятніцкая царква ў Вільні і арганізаваная, як беларуская гімназыяльная царква. Адначасна прат. Коўш рэдагаваў беларускі царкоўны часапіс “Беларуская Зарніца", у якім прапагаваў адбудову Беларускай Праваслаўнай Царквы, як аўтакефальнай, згодна з беларускай гістарычнай традыцыей. За сваю рэлігійна-нацыянальную дзейнасьць прат. Коўш быў жорстка прасьледваны расейскім кіраўніцтвам Віленскай епархіі аж да забароны ў сьвяшчэннаслужэньні некалькі разоў. Пазбаўлены прыходу прат. Коўш на працягу некалькіх год вёў няроўную барацьбу. Нарэшце расейцы перамаглі і прат. Коўш быў змушаны выехаць з Вільні на глухі сельскі прыход у Ласіцу, Пастаўскага павету, ды спыніць сваю шырокую дзейнасьць за беларусізацыю царквы. Варожасьць расейцаў да прат. А. Каўша была такой вялікай, што яны ўсякімі сродкамі стараліся яго зьнішчыць.

Станавілася ясным, што мітр. Панцялейман ня будзе дапушчаць да беларусізацыі царквы, а будзе стабілізаваць яе ў былым расейскім напрамку. Яп. Філафей у гутарках з паасобнымі прадстаўнікамі актыву высьвятляў, што пры ачоліваньні царквы праз мітр. Панцялеймана ён ня можа нічога зрабіць у напрамку беларусізацыі яе. Выглядала, што пры адсуненьні мітр. Панцялеймана ад кіраўніцтва і ўзгалаўленьні царквы праз яп. Філафея, справа беларусізацыі царквы пойдзе хутка наперад. Дзеля гэтага ў Гэнэральны Камісарыят быў пададзены мэмарандум праз сяброў актыву, у якім:

1) высьвятлялася шкадлівасьць ачоліваньня праваслаўнай царквы праз мітр. Панцялеймана для беларускай нацыянальнай справы і жадалася неадкладнае аддаленьне яго ад кіраўніцтва царквой і пасяленьне на супачынак у Жыровіцкі манастыр;

2) кіраўніцтва царквой прапанавалася абняць яп. Філафею;

3) жадалася высьвячэньне новых япіскапаў: архімандрыта Апанаса, прат. Сеўбу і запрашэньне на Беларусь яп. Веніяміна;

4) дамагалася хутчэйшага апрацаваньня статуту і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Царквы.

Мэмарандум займеў скуткі. На пачатку лютага 1942 г. яп. Філафей быў запрошаны ў Гэнэральны Камісарыят, гдзе яго прыняў кіраўнік палітычнага аддзелу Юрда. Насьветліўшы неадпаведкасьць мітрапаліта на становішчы кіраўніка Беларускай Царквы дзеля ягонага кірунку царкоўнай палітыкі ў мінулым і ў сучаснасьці (некаторыя моманты насьвятленьня пакрываліся з тэзамі мэмарандуму, пададзенага беларускім актывам), Юрда заявіў, што мітрапаліт будзе вывезены ў Жыровіцкі манастыр, а кіраўніцтва царквой павінен пе-раняць яп. Філафей. На гэта яп. Філафей адказаў, што ён ня можа бяз паўнамоцтва мітрапаліта кіраваць Менскай епархіяй і арганізаваць царкву; калі-б мітрапаліт быў вывезены з Менску, то яп. Філафей, ня хочучы паступаць некананічна, адмовіцца ад рэлігійнай дзейнасьці на Беларусі і выедзе ў Варшаву. Тады Юрда пагадзіўся, каб мітрапаліт застаўся ў Менску, але бяз умешваньня ў справы кіраўніцтва царквой.

Яп. Філафей неадкладна перадаў мітрапаліту аб жаданьнях Юрды. На наступны дзень мітрапаліт з прат. Балаём наведаў Гэнэральны Камісарыят. Юрда катогарычна зажадаў ад мітрапаліта перадачы кіраўніцтва царквой яп. Філафею і высунуў іншыя дамаганьні, з якімі мітрапаліт пагадзіўся. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя яп. Філафея распараджэньне, у якім гаварылася: На падставе пажаданьня гэнэральнага камісара, выказанага мне Юрдай у прысутнасьці прат. Балая, даю загад:

1) пропаведзі і навука Закону Божага павінны адбывацца на беларускай мове;

2) забараняецца хрысьціць жыдоў;

3) пакідаю за сабою апрацаваньне статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;

4) кіраўніцтва Менскай мітрапалітальнай епархіяй і ўсімі прыходамі на ўсходзе, апрача тых, якімі кіруе япіскап Вэнэдыкт, даручаю япіскапу Філафею.

У гэту пару прыехаў з Гэнэральнай Губэрні ў Менск архім. Апанас, запрошаны для архіпастырскай працы на Беларусі мітр. Панцялейманам і яп. Вэнэдыктам. Архім. Апанас і прыбыўшы з ім Б. Стрэльчык, сябра Беларускай Царкоўнай Рады ў Варшаве, запрапанавалі ўладыкам склікаць сабор япіскапаў, падзяліць Беларусь на епархіі, прызначыць епархіяльных архірэяў і прьгаяць нутраны статут Беларускай Царквы. Мітрапаліт не даваў згоды на скліканьне сабору япіскапаў, а з асабістых гутарак з мітрапалітам вынікала, што ён праектуе арганізаваць адну мітрапалітальную епархію для ўсяе тэрыторыі Беларусі, а іншыя япіскапы маюць быць толькі яго вікарыямі. Супроць такой канцэпцыі былі ўсе іншыя япіскапы, таму мітрапаліт астаточна згадзіўся на арганізацыю царквы згодна з існаваўшай на Беларусі традыцыяй. Апрацаваньне статуту царквы мітрапаліт даручыў архім. Апанасу і нарэшце згадзіўся на скліканьне сабору япіскапаў.

Дня 3-га сакавіка 1942 г. распачаліся паседжаньні сабору япіскапаў пры удзеле: мітр. Панцялейман -- як старшыня, яп. Вэнэдыкт, прыбыўшы з Горадні і яп. Філафей -- сябры і архім. Апанас -- з дарадчым голасам. На пачатку сабор разважыў справу царквы ў Горадзеншчыне, аддазеленай немцамі ад Беларусі. Горадзеншчына, з яе 144 прыходамі, не магла зносіцца з царкоўным цэнтрам у Менску, дзеля забароны немцамі. Таму сабор стварыў самастойную епархію з Горадзеншчыны і Беласточчыны ў межах "Усходніх Прусаў, даў ей аўтаномнае становішча і прызначыў туды архірэям яп. Вэнэдыкта з тытулам япіскапа Беластоцкага і Горадзенскага, з сядзібай у Горадні.

Беларуская Берасьцейшчына, з горадам Берасьцям, была далучана немцамі да Дзяржаўнага Камісарыяту Украіны. Вольную кафэдру Берасьцейскага япіскапа сабор пастанавіў перадаць аднаму з япіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы. Справу выбару япіскапа для гэтай акругі сабор пакінуў для яп. Вэнэдыкта сумесна з духавенствам Берасьцейскай акругі. Духавенства выбрала япіскапам Іоана (Лаўрыненка), япіскапа Ковельскага, які прыняў тытул япііскапа Берасьцейскага і Кобрыньскага.

Наступна сабор япіскапаў падзяліў Беларусь на 5 епархіяў: Менскую -- мітрапалітальную, Магілеўскую, Смаленскую, Віцебскую і Наваградзкую. Межы епархіяў пакрываліся з межамі нямецкіх адміністрацыйных акругаў. На епархіі былі прызначаныя япіскапы: на Менскую -- мітрапаліт Панцялейман з тытулам: “Архіяпіскап Менскі і Мітрапаліт усяе Беларусі"; на Магілеўскую -- яп. Філафей з тытулам: япіскап Магілеўскі і Мсьціслаўскі; на Віцебскую -- архім. Апанас з тытулам япіскапа Віцебскага і Полацкага; на Смаленскую -- прат. Сымон Сеўба з тытулам япіскапа Смаленскага і Бранскага; на Наваградзкую -- яп. Веніямін з тытулам япіскапа Наваградзкага і Баранавіцкага. Сабор пастанавіў выслаць запросіны да яп. Веніяміна, прабываючага ў Пачаеўскай Лаўры на Валыні, з прозьбай аб ягоным хутчэйшым прыбыцьці. Да часу ягонага прыезду кіраўніцтва Наваградзкай епархіяй даручалася архім. Апанасу. Сабор пастанавіў, каб Жыровіцкі манастыр быў падпарадкаваны мітрапаліту Панцялейману з даданьнем да яго тытулу: сьвяшчэннархімандрыт Жыровіцкай Сьвята-Усьпенскай абіцелі.

Дня 8 сакавіка 1942 г. адбылася ўрачыстая хіратонія архім. Апанаса ў сан япіскапа Віцебскага, праз мітр. Панцялеймана, яп. Вэнэдыкта і яп. Філафея, пры ўдзеле прадстаўнікоў ад беларускіх устаноў і мноства народу. Падчас гэтай хіратоніі мітрапаліт узнагарадзіў тытулам архіяпіскапа ўладыку Вэнэдыкта. Такое нечаканае ўзвышэньне прорасейска настаўленага ўлад. Вэнэдыкта выклікала незадаваленьне япіскапаў беларусаў і беларускага актыву. Беларусы хацелі бачыць узвышаньне япіскапаў беларусаў. У той самы дзень вечарам група беларускага актыву зьвярнулася да мітрапаліта з прозьбай узнагарадзіць санам архіяпіскапа ўладыку Філафея. Мітрапаліт доўга не згаджаўся, матывуючы кароткім япіскапскім стажам уладыкі Філафея. Урэшце мітрапаліт згадзіўся ўзьвесьці ўл. Філафея ў сан архіяпіскапа ў наступную нядзелю.

Дня 9 сакавіка былі ўзноўленыя паседжаньні сабору япіскапаў. Быў прыняты нутраны статут Беларускай Праваслаўнай Царквы і падпісаны ўсімі іерархамі. Наступна сабор прыступіў да выкананьня статуту. Адбыліся выбары заступніка мітрапаліта з выбарам яп. Філафея, а не найстарэйшага па хіратоніі арх. Вэнэдыкта, а гэта таму, што горадзенскі ўладыка Вэнэдыкт ня мог мець нармальных зносінаў з Беларусяй. Далей сабор выбраў Сынод Беларускай Праваслаўнай Царквы, як выканаўчы орган сабору япіскапаў. Старшынёй сыноду стаў мітр. Панцялейман, а сябрамі: арх. Вэнэдыкт і яп. Філафей, а яп. Апанас -- кандыдатам.

Наступна сабор заняўся бягучымі справамі і прыняў шэраг пастаноў па іх, як: 1) пастаноўлена неадкладна адчыніць кароткатэрміновыя пастырскія курсы ў Менску, Горадні і Жыровіцах, а з восені -- адчыніць духоўныя сэмінары; 2) пастаноўлена апрацаваць праект матар'яльнага забясьпячэньня духавенства і падаць яго цывільным уладам.

Па сканчэньні сабору япіскапаў пачаліся паседжаньні сыноду, пад старшынствам мітрапаліта. Сынод пастанавіў стварыць пры сабе вучэбны камітэт пад старшынствам яп. Апанаса. Пры заканчэньні паседжаньняў сыноду мітрапаліт паведаміў, што ён быў змушаны Гэнэральным Камісарам Беларусі перадаць кіраўніцтва Менскай епархіяй яп. Філафею, што ён ужо і зрабіў, а сам будзе займацца агульнымі справамі мітраполіі. Па заканчэньні паседжаньняў арх. Вэнэдыкт выехаў у Горадню.

Дзейнасьць сабору япіскапаў і паседжаньні сыноду поўнасьцю памінулі справы беларусізацыі царкоўнага жыцьця і афармленьня аўтакефаліі царквы.

На настойлівыя дамаганьні беларускага актыву і япіскапаў Філафея і Апанаса, мітрапаліт нарэшце згадзіўся хіратанісаваць прат. С. Сеўбу ў сан япіскапа Смаленскага і Бранскага і вызначыў тэрмін на нядзелю 15 сакавіка. Кандыдат быў выкліканы ў Менск, пастрыжаны ў манаства з імям „Сьцяпан" і ўзведзены ў сан архімандрыта. Нямецкія ўлады і беларускія ўстановы былі паведамленыя афіцыйна аб хіратоніі. Нечакана на пярэдадні хіратоніі мітрапаліт паведаміў аб сваей хваробе, дзеля чаго хіратонія ня можа адбыцца, а ён пераносіць яе на 20 траўня ў Жыровіцы. Уладыкі Філафей і Апанас прасілі мітрапаліта дазволіць ім дваім высьвяціць архім. Сьцяпана, аднак мітрапаліт не згадзіўся і хіратонія не адбылася. У хваробу мітрапаліта ніхто не паверыў, лічучы яе “дыплёматычнай хваробай". Перанос хіратоніі ў далёкія ад настойлівага менскага праваслаўнага актыву Жыровіцы, меў так сама сваю вымову. Актыў уважаў апошні выпадак за акт тармажэньня згары разбудовы праваслаўнай царквы, як беларускай.

Беларускі актыў зараз-жа зьвярнуўся да мітрапаліта з мэмарандумам, у якім прасіў:

1) неадкладнай хіратоніі архім. Сеўбы;

2) запрашэньня на Беларусь для архіпастырскай працы яп. Веніяміна;

3) стварэньня сталай Мітрапалітальнай Управы з сьвятароў адданых беларусаў: М. Лапіцкага, Н. П., I. Кушнера і К. К.;

4) стварыць пры кожнай епархіі епархіяльную ўправу з сьвятароў ідэйных беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай, якіх мае рэкамэндаваць Мітрапалітальная Управа;

5) неадкладна замяніць усіх благачынных з вялікарасейскай ідэолёгіяй сьвятарамі беларусамі;

6) арганізаваць экзаменацыйную камісыю, для спраўджаньня падрыхтоўкі кандыдатаў у духоўны сан, з арх. Філафеям на чале, у складзе 2-х духоўных і 2-х сьвецкіх асобаў;

7) неадкладна распачаць арганізацыю сэмінарскіх курсаў для падрыхтоўкі беларусаў, кандыдатаў у духоўны сан, з вызначэньнем кіраўніком гэтых курсаў сьв. А. Н.;

8) неадкладна стварыць мітрапалітальную раду, якая павінна складацца з беларусаў духоўных і сьвецкіх, знаных нацыянальных працаўнікоў, у колькасьці ад 11 да 15 асоб, з мэтай правядзеньня справы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, згодна з патрэбамі беларускага народу;

9) даць мітрапалітальнай радзе магчымасьць прымаць удзел у апрацоўцы статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;

10) ужываць праваслаўныя імёны ў царкоўным справаводзтве ў мове выключна беларускай, а не царкоўна-славянскай; ц) вызначыць 6-ці месячны тэрмін усім духоўным, якія павінны здаць экзамен з беларускай мовы вусна і пісьмова перад адумысловай камісыей, зацьверджанай мітрапалітальнай управай.

Праз некалькі дзён -- 8 чэрвеня 1942 г. мітрапаліту быў даручаны Ю. Саковічам праект рэгуляміну мітрапалітальнай рады, у якім гаварылася, што:

1) заданьнем мітрапалітальнай управы зьяўляецца ажыцьцяўленьне справы арганізацыі і кіраўніцтва Беларускай аўтакефальнай нацыянальнай Царквы падчас вайны аж да поўнага ўрэгуляваньня царкоўнага жыцьця ў непрамку будуючайся Новай Эўропы;

2) мітрапалітальная рада супрацоўнічае з праваслаўнай іерархіяй, упаўнаважанай да сваей працы;

3) мітрапалітальную раду зацьвярджае гонэральны камісар Беларусі з асоб духоўных і сьвец-кіх;

4) сядзібай мітрапалітальнай рады зьяўляецца Менск;

5) для кіраўніцтва сваей працай мітрапалітальная рада выбірае старшыню, сакратара і скарбніка;

6) мітрапалітальная рада вызначае камісыі са свайго складу для правядзеньня сваей працы на вонкі;

7) мата-р'яльныя сродкі мітрапалітальнай рады складаюцца:

а) са складак сяброў;

б) з датацыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы;

в) з дабравольных ахвяраў;

8) мітрапалітальная рада ліквідуецца пасьля поўнага ажыцьцяўленьня сваіх заданьняў.

Справу ліквідацыі праводзіць адумысловая ліквідацынная камісыя, а сродкі яе перадаюцца Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Дня 19 сакавіка 1942 г. Гэнэральны Камісар Беларусі прыслаў ліст мітр. Панцялейману, у якім пісалася: “Я лічу сябе змушаным з націскам зазначыць, што адбудова праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі вяжацца маей умовай, што Праваслаўная Царква павінна ўжываць урадавы назоў “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыянальная Царква". Выбар іншага назову не дазваляецца, так што далейшае ужываньне “Сьвятая Праваслаўная Царква", ня можа быць дазволенае”. Як відаць, кіраўнікі царквы на Беларусі, у ейным назове абміналі прыкметнікі: беларускі, аўтакефальны і нацыянальны. Мітрапаліт Панцялейман, са сваімі дараднікамі, знаходзіў неадпаведным ужываньне назову царквы, прапанаванага Гэнэральным Камісарам, у сувязі з чым вывязалася перапіска адносна афіцыйнага назову царквы. Астаточна Гэнэральны Камісарыят пагадзіўся на назоў: “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква”. Аднак, мітраполія ўжывала яго толькі пры перапісцы з Гэнэральным Камісарам, апушчаючы прыкметнік “аўтакефальная” пры сваей нутраной перапісцы.

Арх. Філафей і яп. Апанас выехалі ў Варшаву па свае прыватныя рэчы. У гэтым часе мітр. Панцялейман са сваім акружэньнем (прат. Я. Балай і інш.) улажыў новы плян кіраўніцтва Беларускай Царквой. Ён пастанавіў высьвяціць архім. Сьцяпана ў сан япіскапа Слуцкага, зрабіць яго сваім памочнікам, а арх. Філафея змусіць выехаць у далёкі Магілеў, а яп. Апанаса -- у далёкі Віцебск. Так, мітр. Панцялейман хацеў стварыць кіраўніцтва мітралоліі з асоб інэртных нацыянальна, або настаўленых прорасейска. Калі арх. Філафей вярнуўся з Варшавы, то мітрапаліт катэгарычна зажадаў неадкладнага ягонага выезду ў Магілеў. Маючы свае пляны арх. Філафей не хацеў пакідаць цэнтральнага асяродзьдзя -- Менску. У непаразумленьні між уладыкамі ўмяшаліся беларускія актывістыя, якія падтрымалі арх. Філафея, ня хочучы выезду яго з Менску, бо ён даваў надзею на праводжаньне беларускіх пастулятаў у царкоўнае жыцьцё.

Здаючы сабе справу, што мітрапаліт ня зьменіць свайго становішча бяз націску звонку, група беларусоў напісала мэмарандум Гэнэральнаму Камісару, у якім прасіла не дапусьціць да выезду арх. Філафея з Менску, а так сама падавала аргумэнты супроць сучаснай дзейнасьці мітрапаліта, ідучай у разрэз з беларускай нацыянальнай праблемай. Гэты мэмарандум быў заініцыяваны праз Мэнгэля, аканома архірэйскага дому і асабістага прыяцеля арх. Філафея, запрошанага апошнім для працы ў Менску. Мэмарандум быў пададзены ў Гэнэральны Камісарыят дэлегацыей у складзе 10 асобаў, якую прыняў заступнік Гэнэральнага Камісара, абяцаючы задаволіць пажаданьні дэлегацыі.

Дня 15 траўня 1942 г. кіраўнік палітычнага аддзелу Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі, Юрда, запрасіў да сябе мітр. Панцялеймана і арх. Філафея і запытаў мітрапаліта аб прычынах невысьвячэньня да гэтай пары архім. Сьцяпана і -- няпрыбыцьця на Беларусь яп. Веніяміна. Мітрапаліт адказаў, што зараз няма патрэбы высьвячаць архім. Сьцяпана, а прыезд яп. Веніяміна на Беларусь залежыць не ад яго, а ад самога яп. Веніяміна. Тады Юрда зажадаў катэгарычна, каб у нядзелю таго-ж месяца адбылося высьвячэньне архім. Сьцяпана. Мітрапаліт сказаў, што ў такім кароткім часе ён не мае магчымасьці нават паведаміць кандыдата аб прыбыцьці. Юрда адказаў, што ўраднікі Гэнэральнага Камісарыяту дапамогуць прыбыць архім. Сьцяпану на час у Менск, а мітрапаліт мае даканаць хіратоніі. У наступны дзень немцы прывязьлі ў Менск архім. Сьцяпана і мітр. Панцялейман з арх. Філафеям высьвяцілі яго ў сан япіскапа Смаленскага і Бранскага, згодна з пастановай сабору япіскапаў.

Дня 1 чэрвеня 1942 г. мітр. Панцялейман і арх. Філафей былі запрошаныя ў Гэнэральны Камісарыят Беларусі, гдзе іх прыняў заступнік Гэнэральнага Камісара ў асысьце кіраўніка рэлігійных спраў і перакладчыка. Заступнік камісара паведаміў, што Гэнэральны Камісар Кубэ дзякуе мітр. Панцялейману за працу, выкананую ім пры арганізацыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы. Дзеля таго, што мітрапаліт ня можа спраўляцца з царкоўнымі справамі па прычыне свайго веку, яму належыць адпачыць ад працы, а кіраўніцтва царквой ён павінен перадаць свайму заступніку арх. Філафею. Калі мітрапаліт запытаў, чаму зроблены такі загад, то заступнік камісара паўтарыў сказанае ім папярэдня, дадаючы, што на месца жыхарства мітрапаліта вызначаны былы манастыр у Лядах, куды мітрапаліт павінен выехаць заўтра раніцай. Пасьля гэтых словаў заступнік камісара працягнуў мітрапаліту руку для разьвітаньня.

Ляды знаходзяцца ў Смалявіцкім раёне Ўсходняй Беларусі. Вярнуўшыся з візыты мітрапаліт папрасіў арх. Філафея наведаць Гэнэральны Камісарыят і прасіць перамяніць прызначанае месца жыхарства ў Лядах на Жыровіцы. Арх. Філафей, а за ім і мітрапаліт, наведалі Гэнэральны Камісарыят, але без памыснага скутку. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя арх. Філафея наступны дэкрэт: “Дзеля свайго выезду з Менску на ўвесь час маей адсутнасьці даручаю Вам усе справы Беларускай Праваслаўнай Мітраполіі. 1 чэр-веня 1942 г., Менск". Наступна арх. Філафей з саборным духавенствам адслужыў малебен ад'яжджаючаму мітрапаліту і ў кароткім слове выказаў свой горкі жаль па поваду выезду мітрапаліта. У вадказ мітрапаліт з вялікім узрушаньнем зьвярнуўся да народу, прысутнага на малебене, закончыўшы: “перадаю вас усіх пакрову Царыцы Нябеснай".

На наступны дзень ураднікі СД адвезьлі самаходам мітрапаліта ў Ляды. Тутэйшы манастыр быў перароблены бальшавікамі для іншых патрэб. У памяшчэньні былога манастырскага будынку мітрапаліт заняў адзін пакой, разам са сваім келейнікам, іерадыяканам Юліянам Троцкім. Мэбляў тут ня было і некаторыя рэчы былі прывезеныя з Менску. Пры манастыры захавалася велічная царква, у якой мітрапаліт пачаў багаслужэньні, на якія прыходзіў народ з бліжэйшых вёсак.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А.А. Основы религиоведения. - Мн.: ТетраСистемс, 2002. - 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. - Мн.: Новое знание, 2000. - 480с.

3. Довгялло Д. Н. - К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.

4. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

5. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.

6. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. - Мн.: "Новое знание", 2001. - 192с.

7. Шиленок, Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии / Д. Шиленок. - М., 2006. - 216 с.

8. Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917-1967: у 2 т. / Л.У. Маракоў. - Мінск: Беларускі Экзархат, 2007. - Т. 2. - 656 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праграма дзейнасьці Беларускай Народнай Самапомачы. Гістарычныя факты правядзення сабора Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікі правядзення Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору.

    реферат [28,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Асаблівасці барацьбы паміж нямецкімі і савецкімі акупантамі Беларусі, наступствы для беларускага народа. Стаўленне акупантаў да праваслаўнай царквы, прыклады пагардлівага адносіны. Змены ў Генеральным камісарыяце краіны. Структура царкоўнай улады.

    реферат [44,2 K], добавлен 28.03.2011

  • Агульная характарыстыка праваслаўя – адного з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Хрысціянізацыя Русі. Гісторыя праваслаўя на тэрыторыі Беларусі, Расіі. Стараверства, асаблівасці праваслаўнага веравучэння і культу. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі.

    реферат [39,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Характарытыка становішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920-1930-х гг. Адносіны польскіх уладаў да праваслаўнай царквы. Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета. Праваслаўнае духавенства і вернікі да Польшчы і іншых канфесій.

    курсовая работа [368,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Агульная характарыстыка каталіцтва і яго асаблівасці. Другі этап каталіцтва. Асаблівасці веравучэння і культу каталіцызму. Структура каталіцкай царквы. Уніяцтва на Беларусі. Разгляд каталіцтва разам з праваслаўем як рэлігія, якая мае доўгую гісторыю.

    реферат [34,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам, татарскія пасяленцы на беларусі. Рэлігійна-містычны рух у іудаізме - хасідызм. Пратэстантызм. Стараверы.

    реферат [24,7 K], добавлен 19.03.2009

  • Вызначэння рэлігіі, якія даюцца з пункту гледжання тэалогіі, філасофіі і навукі. Структура рэлігійнага культу, аб'ектыўная і суб'ектыўная форма рэлігійнай маралі. Арганізацыя царквы як цэнтралізаванай іерархічнай сістэмы. Функцыі і асноўныя тыпы рэлігіі.

    реферат [40,2 K], добавлен 06.12.2010

  • Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення. Секулярызацыя як устанаўленне свецкага кантролю над справамі, якія раней лічыліся прэрагатывай царквы. Заканадаўчая база, якая вызначае прававыя рамкі і ўмовы жыцця вернікаў.

    реферат [34,3 K], добавлен 17.12.2010

  • Этапы гісторыі іудаізму. Веравучэнне і культ іудаізму. Перасяленне яўрэяў на тэрыторыю Беларусі ў другой палове ХІV ст. з Германіі. Пачатак этнічнай і рэлігійнай замкнутасці яўрэяў. Талмудычна-рабінстычны этап доўжыўся з 70 г. па першую палову XIX ст.

    реферат [27,8 K], добавлен 06.12.2010

  • Узнікненне пратэнстанцтва. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі, як частка агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху, і мела тыя ж перадумовы, што і ў іншых краінах. Веравучэнне і культ пратэстанцтва. Пратэстанцкія секты. Духоўныя прадумовы Рэфармацыі.

    реферат [46,0 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.