Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
Віды ўліку бібліяграфічнай работы, асаблівасці ўліку яе асобных кірункаў. Умовы якасці ўліку даведача-бібліяграфічнага абслугоўвання. Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці, асноўныя праблемы ў рэалізаціі справаздачнасці. Ацэнка ўзроўню абслугоўвання.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.08.2011 |
Размер файла | 17,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- Змест
- 1. Улік бібліяграфічнай дзейнасці
- 1.1 Віды ўліку бібліяграфічнай работы
- 1.2 Асаблівасці ўліку асобных кірункаў бібліяграфічнай работы
- 2. Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці
- 3. Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк
- Спіс выкарыстаных крыніц
- 1. Улік бібліяграфічнай дзейнасці
- Улік - важная функцыя кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, якая цесным чынам звязана з іншымі фунцыямі. Улік дазваляе ажыццяўляць кантроль за выкананнем планаў, рэгуліраваць дзейнасць бібліяграфічнага аддзела, сваечасова прымаць неабходныя меры ў выпадку выяўлення адхіленняў ад планавых паказчыкаў; дазваляе ацаніць дзейнасць бібліяграфічнага аддзела і асобных супрацоўнікаў, выступае як сродак мэтанакіраванага ўздзеяння на калектыў супрацоўнікаў; ва ўмовах выкарыстання эканамічных метадаў кіравання і вызначэння эканамічнай эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці дазваляе адэкватна вызначыць паказчыкі, звязаныя з вытворчымі затратамі на падрыхтоўку бібліяграфічных прадуктаў і паслуг.
- Улік бібліяграфічнай работы заключаецца ў дастаткова поўнай фіксацыі даных аб усіх відах работы ( што зроблена) і рэальных затратах рабочага часу на іх выкананне.
- Да ўліку бібліяграфічнай работы прад'яўляюцца рад патрабаванняў:
- - абавязковасць яго вядзення ўсімі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі;
- - сваечасовасць і аператыўнасць уліку: неабходна весці ўлік па меры выканання работы;
- - паўната і аб'ектыўнасць у працэсе фіксацыі звестак аб зробленым (праведзенай рабоце). (На паўнацэнны ўлік бібліяграфічнай работы) На якаснае выкананне гэтых патрабаванняў часта ўплываюць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары, сярод якіх: складанасць бібліяграфічнай работы, яе цесныя сувязі з іншымі відамі бібліятэчнай работы, творчы характар (выкананне складаных даведак не заўжды адпавядае нормам часу, якія вызначаны ў нарматыўных дакументах); адсутнасць у супрацоўнікаў дастатковай падрыхтоўкі і вопыта; адсутнасць станоўчай матывацыі, наяўнасць псіхалагічных барьераў, калі бібліёграфы не бачаць сэнса ў дэтальным уліку ў сувязі з тым, што кіраўнікі бібліяграфічнай службы выкарыстоўваюць яго толькі для падрыхтоўкі справаздач, а не для ўдасканалення дзейнасці ці ўспрымаюць сумленную фіксацыю недахопаў і памылак з раздражненнем, накіроўвая негатыўныя факты супраць выканаўцаў;
- - уніфікаванасць форм і прыёмаў уліку ў межах пэўных бібліятэк, што дазваляе абагульняць, супастаўляць, параўноўваць атрыманыя даныя. У мэтах уніфікацыі ўліку павінны быць дакладна вызначаны аб'екты ўліку, уліковыя адзінкі, формы ўліку бібліяграфічнай работы. Для дасягнення адзінства ўліку бібліяграфічныя аддзелы распрацоўваюць формы ўліку, рыхтуюць інструкцыі, метадычныя парады, праводзяць інструктажы, кансультацыі як для супрацоўнікаў усіх падраздзяленняў сваёй бібліятэкі, так і бібліятэк сваёй сеткі;
- - прастата і дакладнасць уліку: уліковыя формы і сам працэс уліку павінны быць накіраваны на мінімальныя затраты часу і сіл супрацоўнікаў на яго ажыццяўленне і павінны спрыяць хуткаму атрыманню неабходных даных;
- - адпаведнасць даных уліку бібліяграфічнай работы зместу патрабуемых даных дзяржаўнай статыстыкі аб рабоце бібліятэк, выкарыстанне агульнадзяржаўных адзінак, форм уліку для аднолькавых відаў паслуг, што дазваляе супастаўляць звесткі аб рабоце бібліятэк розных сістэм, ведамстваў. Прынятыя ў бібліятэках паказчыкі, адзінкі вымярэння і формы ўліку павінны дапаўняць ці дэферынцыраваць агульнапрынятыя, але не замяняць іх.
- 1.1 Віды ўліку бібліяграфічнай работы
- У аснове збору даных аб бібліяграфічнай рабоце ляжыць статыстычны ўлік інфармацыйных, фізічных, часовых, эканамічных параметраў.
- Да інфармацыйных параметраў адносяцца колькасць апрацаваных дакументаў, складзеных і ўведзеных у БД бібліяграфічных запісаў, падрыхтаваных бібліяграфічных дапаможнікаў, выданых даведак, падрыхтаваных і адпраўленых абвяшчэнняў абаненту ВРІ і інш..
- Фізічныя параметры - плошча памяшканняў бібліяграфічнага аддзела, сумарная дліна полак для размяшчэння ДБФ, колькасць скрынак каталогаў і картатэк, колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў, штат супрацоўнікаў, якія выконваюць бібліяграфічную работу, кантынгент карыстальнікаў і інш..
- Часовыя - плануемыя і сапраўдныя затраты рабочага часу на віды бібліяграфічнай работы і праца бібліёграфа.
- Эканамічныя параметры - кошт асобных элементаў бібліяграфічных рэсурсаў і бібліяграфічнай работы, затраты на заработную плату супрацоўнікаў бібліяграфічнай службы, на камплектаванне ДБФ, даходы ад платных паслуг і рэалізацыі бібліяграфічнай прадукцыі.
- Улік можа быць бягучым (яго яшчэ называюць аператыўным, суцэльна паўсядзённым), які прадстаўляе сабой сістэматычную рэгістрацыю бібліяграфічных працэсаў па меры іх выканання; і выбарачным, які выкарыстоўваецца ў мэтах даследавання ці выяўлення праблемных сітуацый. Ажыццяўляецца выбарачны ўлік метадам назірання, выкарыстання іншых даследчых метадаў на працягу пэўнага перыяду і заключаецца ў фіксацыі дапаўняльнай інфармацыі, напрыклад, аб аб'еме, саставе выкарыстання чытачамі ДБФ, электронных крыніц пошуку, ступені задаволенасці карыстальнікамі знойдзенай інфармацыяй і інш.
- Улік можа быць па відам, кірункам бібліяграфічнай работы і індывідуальны.
- Формы ўліку бібліяграфічнай работы. У бібліятэках выкарыстоўваюцца розныя формы ўліку. Ва ўмовах пашырэння самастойнасці бібліятэк гэтыя формы становяцца ўсё больш разнастайнымі. Сярод іх:
- - дзённікі ўліку работы бібліяграфічнага аддзела, куды заносіцца ўсё, што зроблена за дзень па асноўным раздзелам, якія вызначаны ў плане;
- - індывідуальныя дзённікі, ведамасці ці асабістыя лісткі месячнага ўліку, у якіх фіксіруюцца планавыя паказчыкі запланаваных на месяц відаў работы і штодзённа фіксіруюцца вынікі работы ў адзінках уніфікаванага вымярэння, аб'ёмах выкананай работы і затратах часу. У канцы месяца даныя падсумоўваюцца;
- o журналы (кнігі, сшыткі) уліку асобных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці, напрыклад, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, масавых мерапрыемстваў;
- - спецыяльныя бланкі, выкарыстоўваемыя пры прыёме тэматычных бібліяграфічных запытаў;
- - картатэкі ўліку, якія вядуцца ў працэсе дыферынцыраванага бібліяграфічнага інфармавання (картатэка тэм, абанентаў, на адваротным баку картак апошняй картатэкі адлюстроўваюцца таксама колькасныя паказчыкі адпраўленых абанентам бібіліяграфічных абвяшчэнняў, бібліяграфічных запісаў, атрыманых талонаў зваротнай сувязі, выстаўленых абанентам ацэнак, запрошаных і адпраўленых копій або першакрыніц);
- - фармуляры чытачоў для ўліку карыстальнікаў бібліяграфічнага аддзелу.
- 1.2 Асаблівасці ўліку асобных кірункаў бібліяграфічнай работы
- Існуюць нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць асобныя кірункі дзейнасці бібліятэк, у тым ліку і бібліяграфічнай. Так, ГОСТ 7.41- 82 “Единицы учёта обслуживания читателей и абонентов библиотек и органов НТИ” вызначае адзінкі ўліку абанентаў бібліяграфічнага абслугоўвання і паступіўшых ад іх запытаў, а таксама масавых мерапрыемстваў інфармацыйнага характару. Сярод паказчыкаў уліку індывідуальнага і групавога інфармавання вызначаюцца колькасць тэм інфармавання, абанентаў і пасланых сігнальных абвяшчэнняў. Адзінкамі ўліку масавых мерапрыемстваў выступаюць колькасць экспануемых дакументаў, колькасць наведвальнікаў, колькасць запрошаных і выданых выданняў, колькасць новых чытачоў, якія запісаліся ў бібліятэку пад час правядзення мерапрыемства. Комплексныя мерапрыемства павінны ўлічваецца як адно мерапрыемства.
- У асобных бібліятэках улік форм масавага, групавога бібліяграфічнага інфармавання, фарміравання бібліяграфічнай культуры праводзіцца ў асобных кнігах уліку. Улічваюцца назва мерапрыемства, колькасць экспануемых, запрошаных і выданых выданняў, колькасць наведвальнікаў, колькасць карыстальнікаў, якія былі запісаны ў бібліятэку ў час правядзення мерапрыемства, месца правядзення, сумесна з кім праводзілася мерапрыемства (іншыя бібліятэкі, музеі, установы, арганізацыі, грамадскія фарміраванні і інш.). Свае асаблівасці мае ўлік даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў розных бібліятэках. Трэба адзначыць, што існуюць пэўныя цяжкасці ва ўліку гэтага віда абслугоўвання, звязаныя з яго разнастайнасцю і складанасцю; абавязковасцю ўліку гэтага віда работы не толькі бібліяграфічным аддзелам, а і іншымі падраздзяленнямі, якія выконваюць разавыя запыты карыстальнікаў.
- Каштоўнасць вынікаў уліку даведачна-бібліяграфічнай работы дасягаецца пры выкананні трох асноўных умоў. Да першай умовы адносіцца аднастайнасць адбору аб'ектаў уліку. Да аб'ектаў уліку адносяцца разавыя бібліяграфічныя і фактаграфічныя запыты і адказы на іх у форме даведак, метадычных кансультацый, адказаў і перанакіраванняў. У формах ўліку неабходна абавязкова раздзельна фіксіраваць даведкі і кансультацыі. Аптымальны адбор і правільнае аднясенне адказаў да той ці іншай формы дазваляе пазбегнуць двух крайнасцяў: рэгістрацыі толькі складаных даведак, што вядзе да няпаўнаты карціны даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання; рэгістрацыі ўсіх кантактаў бібліёграфаў з карыстальнікамі тыпу “запыт - адказ”.
- Другая ўмова якасці ўліку даведача-бібліяграфічнага абслугоўвання: неабходнасць паўнаты запісу, якая дасягаецца, калі фіксуюцца данныя аб даведцы, прадугледжаныя рэквізітамі формы ўліку. Поўная форма ўліку запытаў і адказаў даволі складаная і аб'ёмная (гл. Табліцу), часцей за ўсё яна выкарыстоўваецца для ўліку тэматычных запытаў і даведак. Нараду з журнальнай формай можа прымяняцца ўлік на спецыяльных бланках, якія больш зручныя для запаўнення і апрацоўкі пры падвядзенні вынікаў работы, па іх лягчэй ажыццяўляць кантроль за тэхналогіяй і тэрмінамі выканання, але ўзнікаюць матэрыяльна-тэхнічныя праблемы па іх вытворчасці і забеспячэнню імі бібліятэк. Таму бланкі выкарыстоўваюцца пры тэматычных запытах, якія патрабуюць працяглага часу для выканання. Таксама спецыялістамі вырашана, што нерацыянальна і працаёмка запаўняць поўнасцю разгорнутую форму ўліку для удакладняльных, адрасна-бібліяграфічных і фактаграфічных запытаў (абсалютна неабавязкова ведаць, ад каго паступіў такі тып запыту, яго змест, мэту), таму ў бібліятэках прынята весці сумарны ўлік гэтага тыпу запытаў. Выкарыстанне сумарнага ўліку скарачае працаёмкасць і разам з тым дае магчымасць вызначыць як тыпалогію выкананых даведак, так і ўвесь аб'ём работы. У неабходных выпадках, акрамя тыпа даведкі, можна ўлічваць і некаторыя іншыя паказчыкі, напрыклад, выкарыстаныя крыніцы ДБА для выканання запытаў. З гэтай мэтай рыхтуецца ўліковая форма, якая састаіць з двух (трох) блокаў (гл. Табліцу).
- Трэцяя ўмова: правільнасць рэгістрацыі даных. Гэта залежыць ад падрыхтаванасці, матывацыі бібліёграфаў, супрацоўнікаў іншых падраздзяленняў бібліятэкі, якія выконваюць разавыя запыты і вядуць улік гэтага кірунку дзейнасці. Трэба пры гэтым таксама ўлічваць пэўныя метадачныя рэкамендацыі, напрыклад, даведкі па памяці ўлічваюцца ў парадку выключэння ў тых выпадках, калі бібліёграфы звярталіся да калег, інфармацыя не адлюстравана ў ДБА. Не фіксіруюцца ў якасці даведак кансультацыі па выкарыстанню ДБА, падбор літаратуры на пэўную тэму шляхам прагляду выданняў на полках, калі фактычна няма бібліяграфічнага пошуку. У “Заўвагах” могуць адзначацца канал паступлення запыту, форма (пісьмовая або вусная), матывіроўка адказу, перанакіравання запыту ў іншую бібліятэку. Разавыя запыты, перанакіраваныя ў іншыя бібліятэкі, і адмовы прымаюцца да ўвагі пры аналізе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, але не ўваходзяць у паказчыкі дзейнасці бібліятэкі.
- На падставе добра наладжана ўліку даведачна-бібліяграічнай работы магчымы глыбокі аналіз закладзеных у форму паказчыкаў, які дазваляе аказваць эфектыўнае кіраўнічае ўздзеянне на выканаўцаў, удасканальваць ДБА бібліятэкі.
- У сувязі з тым, што сёння ажыццяўляецца абслугоўванне карыстальнікаў як у традыцыйным рэжыме, так і ў аўтаматызаваным, у бібліятэках выкарыстоўваецца і збор статыстычных даных ў аўтаматызаваным рэжыме. Створана спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае фарміраваць спецыяльныя базы даных, у якіх фіксуюцца разнастайныя звесткі аб катэгорыях карыстальнікаў, якія звяртаюцца да электронных рэсурсаў, аб затрачаным імі часе, аб'ёмах счытанай і запісанай імі інфармацыі, колькасці рэгістрацый - уваходаў у сістэму, выданых запытаў серверу бібліятэкі, г.зн. атрымліваць аналагі статыстычным данным - колькасць наведванняў, кнігавыдача, колькасць выданых даведак. Гэтыя ж звесткі групуюцца і па катэгорыям карыстальнікаў. У аўтаматызаваным рэжыме вылічваюцца таксама каэфіцыенты эфектыўнасці работы і выкарыстання рабочых станцый, эфектыўнасці выкарыстання прадстаўляемага часу работы з інфармацыйнай сістэмай, аператыўнасць атрымання карыстальнікамі доступу да неабходнай інфармацыі. Можа выкарыстоўвацца таксама сістэма ўліку зваротаў да канкрэтных БД і да іх пошукавых элементаў (праграмнага комплекса доступу) - пошуку па аўтары, ключавым словам, загалоўку, тэматычным рубрыкам. Сістэма ўліку зваротаў да пошукавых элементаў канкрэтных БД дапамагае аналізаваць эфектыўнасць дзейнасці бібліятэкі па стварэнні аўтаматызаваных пошукавых сістэм і канкрэтных БД, забяспечвае аператыўнае выяўленне тэндэнцый запытаў, каштоўнасць асобных інфармацыйных рэсурсаў.
- 2. Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці
- Вынікі бібліяграфічнай дзейнасці адлюстроўваюцца ў справаздачах. Справаздачы рыхтуюцца ў адпаведнасці з тымі тэрмінамі, на якія былі разлічаны планы: гадавыя, штоквартальныя; з тымі масштабамі, аб'ёмамі работы - справаздачы бібліятэкі цалкам, бібліяграічнага аддзела, індывідуальныя. Справаздачы выступаюць як завяршальнае звяно ўліку бібліяграфічнай дзейнасці, рыхтуюцца яны на падставе ўліковых форм (дзённікаў уліку, журналаў і інш.), індывідуальных справаздач бібліёграфаў за месяц, квартал.
- Форма і структура справаздачы, склад выніковых паказчыкаў бібліяграфічнай работы павінны адпавядаць форме і структуры плана. У той жа паслядоўнасці пераносяцца назва мерапрыемстваў, адзінкі вымярэння і ўліку і часовыя нормы, запланаваныя паказчыкі і аб'ём выкананых. Гэта дазваляе сумяшчаць паказчыкі ў адной табліцы плана-справаздачы, аналізаваць выкананне плана па кожнаму працэсу і па агульнай працаёмкасці ўсіх відаў работ і працэсаў.
- Сёння бібліятэкі не маюць адзінай афіцыйна зацверджанай формы гадавой справаздачы. Для дзяржаўнай статыстыкі выкарыстоўваецца форма 6Н-К, якую рыхтуюць універсальныя навуковыя і масавыя бібліятэкі, але ў гэтай форме асобна не выдзяляюцца паказчыкі бібліяграфічнай работы, яны падаюцца ў агульным суміраваным з іншымі паказчыкамі данымі (карыстальнікі, кнігавыдача, масавыя мерапрыемствы і г.д.).
- Гадавая справаздача мае тэкставую і статыстычную часткі. У тэкставай частцы ўсебакова характарызуецца бібліяграфічная работа бібліятэкі: даецца аналіз работы, указваецца аб'ём выканання работ за папярэдні год, план і яго выкананне за справаздачны, указваюцца незапланаваныя, але праведзеныя мерапрыемствы, прычыны невыканання планавых заданняў (калі такія выпадкі былі). У гэтай частцы можа таксама ўказвацца аб'ём выканання плана бібліяграфічнай работы па працаёмкасці. Ён вызначаецца на падставе даных аб бюджэце рабочага часу і выкарыстаным рабочым часе за год. Гэта ажыццяўляецца шляхам памнажэння гадавой колькасці календарнага рабочага часу, выкарыстанага для выканання бібліяграфічных працэсаў, на 100 і дзялення атрыманага выніка на агульную колькасць рабочага часу, затрачанага з улікам норм на выкананне таго ці іншага працэсу.
- Статыстычная частка справаздачы складаецца на падставе звестак, якія змяшчаюцца ў дакументах уліку па тым жа кірункам, паказчыкам, што адлюстраваны ў плане.
- Праблемы ў рэалізаціі функцыі “справаздачнасць” аб бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк. Адной з форм справаздачнасці бібліятэк з'яўляецца штогадовая статыстычная справаздача бібліятэкі (форма 6Н-К), якая змяшчае 38 паказчыкаў (у Германіі па стандартам - больш 100 параметраў адлюстроўваецца). Існуюць розныя меркаванні практыкаў, даследчыкаў наконт набора паказчыкаў, іх колькасці, дыферынцыраванасці статыстычнай справаздачнасці па тыпам бібліятэк. У РБ не адлюстроўваюцца такія важныя паказчыкі як вынікі даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання (у Расіі гэтыя паказчыкі ўжо ўвялі). Існуюць меркаванні аб неабходнасці распрацоўкі якасных крытэрыяў работы бібліятэк, у прыватнасці, прапаноўваецца ўвесці ў статыстычную справаздачу такі паказчык як “ступень задаволенасці карыстальніка бібліятэчным абслугоўваннем”; прапаноўваецца на аснове некаторых абсалютных паказчыкаў разлічваць адносныя паказчыкі (аднаўляемасць фонда, абарачальнасць, чытаемасць, кнігазабяспечанасць); выдзвігаецца ідэя састаўлення зводнага індэкса, які б адлюстроўваў выніковасць работы бібліятэкі “індэкс эфектыўнасці задавальнення запытаў чытачоў”, “паўната бібліятэчнага абслугоўвання”, “чытаемасць жыхароў рэгіёна, установы”. Падкрэсліваецца значнасць паказчыкаў ацэнкі выніковасці розных бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг і мерапрыемстваў, пакзчыкаў рэсурсаў бібліятэкі і ступені іх выкарыстання, фінансавай забяспечанасці новых паступленняў, ступені забяспечанасці плошчай для абслугоўвання і г.д. Пры гэтым аўтары зыходзяць з таго, што бібліятэка можа вырашаць свае задачы роўна настолькі, наколькі яна матэрыяльна забяспечана, з аднаго боку, і наколькі поўна выкарыстоўвае гэтыя рэсурсы, з другога.
- Аналізуя гэтыя меркаванні, хацелася бы адзначыць, па-першае, што гэтыя прапановы трэба прымяняць не да паказчыкаў дзяржаўнай статыстыкі, таму што дзяржаўная статыстыка - гэта набор колькасных паказчыкаў, неабходных для кіравання галіной і яе фінансавання, а да справаздач, якія дазваляюць ацаніць стан работы бібліятэкі, бібліяграфічнага падраздзялення кіраўніцтвам бібліятэкі, а самае галоўнае - суб'ектамі кіравання, якія фінансуюць бібліятэкі. Па-другое, многія якасныя паказчыкі (“выніковасць бібліятэчных паслуг”, “эфектыўнасць”, “паўната бібліятэчнага абслугоўвання”, “ступень задаволенасці карыстальнікаў” і інш.) не паддаюцца уніфікацыі і фармалізацыі і для іх вывучэння патрэбны спецыяльныя даследаванні, іншыя метады і іншы інструментарый. Яны могуць выкарыстоўвацца як дапаўняльныя да справаздачных паказчыкаў і для абгрунтавання новых планаў, заявак, просьбаў і г.д. Па- трэцяе, падрыхтоўка справаздачы ў нашых бібліятэках арыентавана на выкананне кантралюючых, падагульняючых функцый. Між тым, вопыт работы замежных бібліятэк, а таксама ўкараненне маркетынгавага падыходу да дзейнасці бібліятэк дае магчымасці падумаць аб пашырэнні функцый і кірункаў выкарыстання справаздачы бібліятэкі. У замежных краінах рыхтуюцца таксама справаздачы, якія маюць ярка выражаны аналітычны, рэкламны характар, з іх дапамогай даводзяць да ведама папечыцяляў бібліятэкі, органаў кіравання рэгіёна, насельніцтва вынікі дзейнасці бібліятэкі. Гэта рэальная магчымасць паказаць налогаплацельшчыкам аддачу ад бібліятэкі, павысіць аўтарытэт у вачах грамадскасці. У справаздачах прадстаўляюцца найбольш яркія падзеі ў дзейнасці бібліятэкі - кніжныя навінкі, кніжныя выставы, новыя паслугі, масавыя мерапрыемствы, якія атрымалі значны грамадскі рэзананс. Справаздачы ілюструюцца фотаздымкамі, змяшчаюць праекты, праграмы мерапрыемстваў, прыводзяцца цікавыя запыты, меркаванні карыстальнікаў. Справаздачы прадстаўляюцца і рэкламуюцца на кніжных ярмарках, у школах, бальніцах, супермаркетах, выдаюцца ў выглядзе папулярных брашур.
- 3. Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк
- Аналіз работы бібліяграфічнага аддзела, бібліяграфічнай работы ўсёй бібліятэкі - неабходная ўмова і аснова ўдасканалення бібліяграфічнай дзейнасці, прыняцця правільных рашэнняў у працэсе кіравання.
- Аналіз паказчыкаў бібліяграфічнай работы справаздачы дазваляе: выявіць сучасны стан бібліяграфічнай дзейнасці цалкам і яе асобных напрамкаў; вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфічнай дзейнасці, дасягненні і недахопы, інавацыйны вопыт; вызначыць і даць ацэнку прадукцыйнасці працы бібліёграфаў, ацэнку іх прафесійнай падрыхтаванасці; вызначыць сацыяльную і эканамічную эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці цалкам.
- Для ацэнкі ўзроўня бібліяграфічнай работы могуць параўноўвацца інфармацыйныя, фізічныя, часовыя, эканамічныя паказчыкі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі з нарматыўнымі, зафіксаванымі ў нарматыўных дакументах; могуць праводзіцца спецыяльныя даследаванні па вывучэнню эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці з выкарыстаннем комплекса разнастайных метадаў (глядзі адпаведную тэму дапаможніка); могуць супастаўляцца параметры аднатыпных бібліятэк. Больш аб'ектыўным лічыцца параўнанне фізічных параметраў з нарматывамі плошчы памяшкання на адно рабочае месца, абарудаванне і аснашчэнне рабочых памяшканняў і месцаў, колькасць складу бібліёграфаў і інш. Можна зыходзіць з таго, што норма плошчы рабочага месца бібліёграфа ў зоне абслугоўвання - 4 кв. м, а ў зоне ўнутранай работы - 4-6 кв.м. Для разліку штата ЦБС кіруюцца нарматывам - 1 бібліёграф на 5-10 тыс. Чытачоў. На стандартнай полцы стелажа 1 м у сярэднім размяшчаецца 50 экз. выданняў. У стандартнай скрынцы каталога (картатэкі) размяшчаецца 900 картак з раздзяляльнікамі пры ўмове, што за кожным раздзяляльнікам будзе не болей 50 картак. Для ацэнкі бібліяграфічнага абслугоўвання (пры адсутнасці нарматываў або калі яны ўстарэлі) з дапамогай інфармацыйных параметраў разлічваюць адносныя паказчыкі (каэфіцыенты) даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання і іншых відаў абслугоўвання. Паказчык даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання разлічваюць па формуле: сума выкананых даведак за год дзеліцца на суму карыстальнікаў (чытачоў) за год. Для ацэнкі кадравага складу бібліяграфічнага аддзелу разлічваюць сярэдні стаж яго супрацоўнікаў дзяленнем сумарнага стажу на колькасць супрацоўнікаў. Нармальным для штата ў тры і болей супрацоўнікаў з'яўляецца сярэдні стаж 10-20 гадоў. Калі ён меней, то ў аддзеле недастаткова вопытных работнікаў, а калі болей - аддзелу пагражае страта ведаў і вопыта, калі некалькі супрацоўнікаў амаль адначасова пойдуць на пенсію.
- Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці можа праводзіцца на падставе вынікаў бібліяграфічнай работы, ацэнцы працэсаў яе ажыццяўлення, аналіза меркаванняў спажыўцоў інфармацыі, экспертнай ацэнцы як у канцы пэўнага перыяду (года), так і ў працэсе работы, цалкам па ўсім кірункам бібліяграфічнай дзейнасці і па аднаму з іх.
- Вынікі аналізу дазваляюць прыняць неабходныя меры па ўдасканаленні бібліяграфічнай работы, новыя падыходы, новы вопыт работы можа закладвацца ў новыя планы, што будзе садзейнічаць удасканаленню планавання, а ў выніку павышэнню эфектыўнасці і якасці бібліяграфічнай работы.
- ўлік бібліяграфічны абслугоўванне справаздача
- Спіс выкарыстаных крыніц
- 1. Зыгмантовіч, С.В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці: вучэбны дапаможнік / С.В.Зыгмантовіч. - Мн: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. - 325 с.
- 2. Управление библиотекой: учебно-практ. пособие. / А.С.Аверьянов и др. - СПб.: Профессия, 2002. - 302 с.
- 3. Справочник библиотекаря / науч. ред. А.Н.Ванеева, В.А.Минкина. - СПб.: Профессия, 2001. - 448 с.
- 4. Зыгмантовіч С.В. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі: вучэб. дапам. /С.В.Зыгмантовіч, 2007. - 109 с.
- 5. Суслова, И.М. Основы библиотечного менеджмента: учебник / И.М. Суслова. - М.: Либерия, 2000. - 242 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды. Вызначэнне адэкватных вымяральнікаў ацэнкі эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, метады яе вывучэння. Вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці, падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці.
реферат [28,2 K], добавлен 21.08.2011Анализ художественных произведений в этом жанре на примере. Изучение творческого замысла при выполнении работы. Характеристика материалов и инструментов, используемых при выполнении работы по композиции. Определение основных творческих этапов работы.
курсовая работа [2,0 M], добавлен 15.04.2018История танцевального шоу в США и в Европе. Разновидности жанров в шоу. Анализ современного положения шоу-программ на телевидении и эстраде. Специфические особенности работы хореографа в шоу-программах. Практические рекомендации для постановочной работы.
курсовая работа [81,9 K], добавлен 01.10.2011Анализ работы продюсеров и режиссёрского департамента при создании фильма Т. Бекмамбетова "Ночной дозор". Анализ качества выполнения компьютерной графики, использования звука и звуковых эффектов, операторской работы и работы художников-декораторов.
контрольная работа [15,1 K], добавлен 16.08.2015Характеристика основных инструментов и оборудования парикмахера: расческа, ножницы, фен. Подготовительные и заключительные работы при обслуживании каждого клиента. Санитарно-гигиенические требования, предъявляемые к выполнению парикмахерских работ.
курсовая работа [738,6 K], добавлен 23.08.2014Исторические особенности и современные направления работы в технике витража. Проблема освоения школьниками современных направлений декоративно-прикладного искусства. Методические рекомендации по организации кружковой работы в технике росписи по стеклу.
дипломная работа [58,9 K], добавлен 12.06.2009Истоки развития пейзажного жанра в русском искусстве. Особенности работы на пленере, этапы выполнения этюда в условиях пленера. Технические приемы при выполнении отдельных процессов масляной живописи. Порядок работы над пейзажной картиной в мастерской.
дипломная работа [5,2 M], добавлен 18.10.2013Роль педагога-хореографа в эстетическом, культурном воспитании и развитии личности. Специфика работы педагога бального танца в хореографической школе искусств. Особенности работы педагога бальных танцев в хореографической школе искусств "Карамель".
дипломная работа [97,1 K], добавлен 06.05.2015Портрет в творчестве художников Новосибирска. Технологические аспекты выполнения работы в технике масляной живописи, ее композиционное, тональное и колористическое решение. Особенности восприятия живописи детьми школьного возраста, методы преподавания.
дипломная работа [2,8 M], добавлен 14.07.2013Формирование навыков самостоятельной работы по созданию коллекции причесок в композиции. Цель композиции в дизайне, ее основные принципы. Свойства пространственной формы материальных предметов, совокупность всех ее зрительно воспринимаемых признаков.
курсовая работа [491,4 K], добавлен 22.11.2013