Унутраная палітыка Альгердавічаў у Великом княжестве Литовском у канцы ХIV - пачатку XV ст.

Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 17.12.2010
Размер файла 24,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Унутраная палітыка Альгердавічаў у ВКЛ у канцы ХIV - пачатку XV ст.

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Чурыла В.

Мiнск, 2001

Паўстанне "рускага" пытання, выкарыстанне яго ва ўнутрыпалітычных канфліктах. Апошнія дзесяцігоддзі ХІУ - пачатку ХУ ст. сталі асобным, супярэчлівым, насычаным падзеямі перыядам ва ўнутраным жыцці Вялікага княства літоўскага і Рускага. Дау ён здабыткі, што ўвасобіліся ва ўмацаванні цэнтральнай улады. Спарадзіў ён і супярэчнасці, якія паўсталі ў форме так званага "рускага" пытання, якое прыйшлося вырашаць на працягу наступнага стагоддзя з лішкам.

Да канца ХІУ от. Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабою федэратыўнае дзяржаўнае збудаванне, дзе вакол ядра ("уласна Літва), так бы мовіць, накручвадіся "землі прыслухаючые". Пад Літвой разумеліся землі верхняга і сярэдняга Панямоння, Павілля, якія стаялі каля дзяржаўных вытокаў Вялікага княства, а таксама землі Берасцейшчыны, Піншчыны, Палесся. Да "прыслухаючых" адносіліся "рускіе" тэрыторыі Падзвіння (Полацкая і Віцебская), Падняпроўя, Смаленская і Кіеўская, Валынь, Падолле, пазней Жмудзь, што далучыліся да княства ў ХІУ--пачатку ХУ ст. "Рускіе" княжацкія роды Руракавічаў захоўвалі ў сваёй большасці ўладу, палітычную сістаму, культурна-рэлігійныя традыцыі у сваіх землях, аказваючыся пры гэтым тодькі ў васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага. Падобнае становішча іх задавальняла, не спараджала ўнутрыдзяржаўных канфліктаў. Больш таго, прадстаўнікі вялікакняжацкай фаміліі, атрымліваючы ва ўладанні "рускіе" землі, часцяком прымалі праваслаўе і "русіфікавалісяя". Прыкладам таму можа служыць пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны

Дынастычная барацьба другой паловы 70--першай паловы 80-х гг. ХІУ ст. з умяшаннем у яе знешніх сіл прывяла да акаталічвання язычыцкай Літвы і да паглыблення рэлігійных супярэчнасцей у шматэтнічным, полірэлігійным гаспадарстве.

Першай ластаўкай будучых канфліктаў на антыпольскай, антыкаталіцкай глебе стаў выступ у 1386 г. супраць вялікага князя літоўскага і ўжо без пяці хвілін караля польскага Ягайлы яго старэйшага брата Андрэя Альгердавіча, князя Полацкага. У лютым 1386 г. Андрэй (гэта яго праваслаунае імя, язычніцкае ж - Вінгальт) пачаў ваенныя дзеянні, падначаліўшы сваёй уладзе гарады і замкі Дрысу, Друю, Лукомль. Яго верны саюзнік смаленскі князь Святаслаў Іванавіч узяў у аблогу Мсціслау, які раней належаў Смаленскаму княству, а таксама Віцебск і Оршу. Па ўкараляванні на люблінскім сойме 1386 г.Ягайлы і прыняцці ім каталіцтва, Андрэй Полацкі адмовіўся ад прысягі польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму, матывуючы свае дзеянні немажлівасцю манарха-каталіка валадарыць на праваслаўных землях.

Падобная пазіцыя і адкрыты ваенны выступ не мог не прывесці да ўнутранага канфлікта. Першы ўдар аб'яднанага войска Адьгердавічаў -- Скіргайлы (практычна намесніка йгайлы ў Вялікім княстве літоўскім), Дзмітрыя Карыбута, Сімяона-Лугвенія -- быў нанесены па Смаленскім рацям, якія на працягу ўжо дзесяці дзён здабывалі Мсціслаў. Бітва паміж імі адбылася 29 красавіка 1386 г. на рацэ Вехры пад Мсціславам і закончылася паражэннем смалян: "И побито было многое множество людей князей и бояр", -- адзначыў летапіс. Быў забіты сам смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, а на яго месца паса-джаны стауленнік Скіргайлы Юры Святаславіч .

Праз год -- у сакавіку 1387 г. -- быў арганізаваны вялікі паход князя Скіргайлы на Полацк. Закончыўся ён узяццем горада, князем якога з'яўляўся Андрэй. Полацкі князь Андрэй быў узяты ў палон і адпраўлены да Ягайлы, а яго ж бліжэйшыя саюзінікі, у тым ліку, сын, былі забіты. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла афіыйна перадаў Полацкае княства разам з іншымі вялікакняскімі землямі пад удаду брату Скіргайле.

Увогуле 1387 год можна лічыць годам змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім. Граматай караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Удадыслава - Ягайлу велічалі афіцыйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. аб прывілеях феадалам за пераход у каталіцкую веру якраз і была непасрэдным спараджальнікам "руской проблемы" ў Вялікім княстве. Паводле вышэйназванай граматы знаць каталіцкага веравызначэння, якая ў большасці была балцкага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных землеўладальнікаў, што вялі сваю радаслоўную з "рускіх" (сённяшніх беларускіх, украінскіх, часткова велікарускіх) ды часткова гістарычна літоўскіх зямель гэты прывілей не распаўсюджваўся.

Натуральна, гэтакі дыскрымінацыйны для вялікай колькасці арыстакратыі Вялікага княства літоўскага і Рускага акт выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады. Апошняй кропляй, якая антыягайлаўскія, антыкракаўскія настроі давяла да вышэйшай кропкі і мабілізавала ў антыпольскі лагер нават некаторых прадстаўнікоў нядаўнанароджанай каталіцкай знаці, стала прызначэнне у канцы 1384 г. на месцы віленскага старасты (ім з'яўляецца літвін Андрэй Гаштаўт) паляка. Рэакцыя, што зафіксаваў летапіс, была адмысловая: "... таго перед тым не бывало в землі літовской, чужінец владеет Велікім княжеством".

Склаўшуюся антыягайлаускую сітуацыю удала выкарыстаў даўні апанент караля польскага і вялікага князя літоўскага, яго стрыечны брат Вітаўт. Напачатку 90-х гг. ХІУ ст. ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага вялікакняжацкага гаспадарства, якое б супрапьстаяла, з аднаго боку, Польшчы,в а з другога -- Маскве . Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазыцыйную польска-каталіцкай экспансіі знань, за межамі Вялікага княства -- крыжацкі Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж княствам і польскім каралеўсгвам, а таксама ўнутраныя забурэнні ў суседнім гаспадарстве.

Спаймаўшы момант, калі князь Скіргайла, што быў галоўнай апорай Ягайлы ў Вялікім княстве літоўскім, пакінуў Вільню і накіраваўся ў Піолацк, Вітаўт запрасіў да сябе многіх князёў і баяр з усіх зямель дзяржавы і пачаў агітацыю супраць чужаземнага засілля ў Вдлікім княстве Літоўскім. Агітацыя закончылася ўсезгоднай пастановай адваяваць для літвінаў Вільню. Князёўска-баярская антыягаўлайская апазіцыя раз'ехадася да падрыхтоўкі выправы.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі імгненна зрэагаваў на арганізаваны Вітаўтам мяцеж і ўжо ў лютым 1390 г. павёу польскія войскі на Берасце, Камянец і Гародню -- умацаваныя апорныя пункты. Вітаўта. Піачалося ўпартае ваеннае супрацьстаянне. Пасля дастаткова доўгай аблогі Берасце і Камянец скарыліся польскім аддзелам. Найдаўжэй трымалася Гародня. але на дапамогу Ягайле прыйшлі атрады Скіргайлы, Удадзіміра і Карыбута Альгердавічаў. У красавіку 1390 г. і гэтыя цвярдыня пала.

Вітаўту нічога не заставалася рабіць як ратавацца ўцёкамі да сваіх саюзнікаў у Ордэн. Там ён набраў новыя сілы і з дапамогай крыжакоу летам 1390 г. здзейсніў выправу на Вільню. Абарона Вільні была самым драматычным момантам дынастычнай вайны Вітаута і Ягайлы, асобныя эпізоды якой дазваляюць даць ёй вызначэнне грамадзянскай.

Так, пры абароне віленскага Крывога горада, які ўдалося адваяваць вітаўтаваму войску, загінуў брат Ягайлы Карыгайла, аднак замкі Высокі і Ніжні віленскай цвярдыні, што абаранялі атрады польскія і "рускія" (сярод абаронцаў быў князь Фёдар Астрожскі), трымаліся моцна, адбіваючы ўсе штурмы. У час аднаго з іх быў забіты брат Вітаўта Таўцівіл . Вільня так і засталася няскоранай.

Наогул, 1390 год не даў перавагі ніводнаму з бакоў, што супрацьстаялі адзін аднаму. Развязка наступіла ў наступным 1391 годзе. Вітаўту з вялікай ваеннай сілай у тым ліку крыжацкай, удалося завалодаць, не без дапамогі гродзенскага гарнізона, дзе была значная колькасць воінаў з Вялікага княства, моцнай крэпасцю Гародняй. Затым яму паддаецца Наваградак. Ягайла ў гэтай сітуацыі шукае выйсце шляхам адабрання у свайго стауленіка Скіргайлы Трокаў і падаравання іх Вітаўту (Скіргайлу ён надае Кіеў).

Але польскім каралём ініцыятыва ўпушчана і ў жніўні 1392 г. Ягайла і Вітаўт сустракаюцца ў Востраве, дзе заключаюць пагадненне. Згодна яму да Вялікага княства вяртаецца самастойнае, не ў адной асобе з польскім каралём, вялікае княжэнне. Праўда, асобны гаспадар для Вялікага княства літоўскага і Рускага дараваўся толькі на час жыцця Вітаўта. Для гэта была ўжо практычная ануляцыя Крэўскай уніі. Ддя папяровай яе захаванасці Вітаўт, згодна Востраўскаму пагадненню, абавязваўся быць верным каралю, каралеве, і Польскай кароне. аб тым, што былі гэта папяровыя абяцанні гавораць далейшыя падзеі, ды заўвага летапісца, што ўвакняжанню Вітаўта "рада была целая земля літовская і руская."

Але "рускае" пытанне ўвакняжанне Вітаўта не вырашыла. шэраг знешнепалітычных праблем, у першую чаргу паражэнне на Ворскле ад ардынцаў у 1399 г., мела сваім вынікам дагавор паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай 1401 г., які ў працяг прывілея 1387 г. зноў жа супрацьстаяу у полірэлігійнай дзяржаве знаць каталікую і праваслаўную.

Названыя данументы падрыхтавалі прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г., паводле якой праваслауная знаць Вялікага княства літоўскага і Рускага ставілася яшчэ ў больш значнае дыскрымінацыйнае становішча. Параграф трэці Гарадзельскага прывілею, працягваючы пастановы 13о7 і 1401 гг., устанаўліваў, што толькі "католікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі вадодаць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму саслоўю з боку вярхоўнай удады. У параграфе шостым пацвярджалася забарона на шлюбы паміж католікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалітычнай барацьбе ў Вялікім княстве Літоўскім меў параграф дзевяты Гарадзельскага прывілею, па якім на "дастоінствы, месцы і пасады" прызначаліся толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладныя святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя урады земскія... Надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры і да савета нашага (вялікакняжакай Рады -- П.Л.) дапускаюцца і ў ім прысутнічаюць, калі абмяркоўваюцца пытанні аб дзяржауным дабрабыце, таму што часта розніца ў веравызнаннях прыводзіць да розніцы у пазіцыях і аказваюцца цераз гэта вядомымі, такія рашэнні, якія неабходна ў тайне захоўваць". Параграфы адзіннаццаць і дванаццаць пазбаўлялі праваслаўную знаць права выбрання вялікага князя, якім зноу жа карысталіся толькі "паны і шляхцічы зямлі літоўскай, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя" .

Тым самым Гарадзельскі прывілей 1413 г. са сваімі папярэднікамі 1387 г. і 1401 гг. рабіу "рускую" праблему галоўным канфліктным полем, што ставіла пад пагрозу перспектыўнае ўнітарнае адзінства шматэтнічнага, шматрэлігійнага дзяржаунага ўтварэння, якім з'яўлялася Вялікае княства Літоускае, рускае, Жамойцкае і іншых зямель.

Праўда, неабходна адзначыць, што ў часы Вітаўта прывілеі практычна не дзейнічалі. Вырашаць рэлігійныя супярэчнасці вялікі князь хацеў шляхам уніі дзвюх плыняў хрысціянства ("закону рымскага і грэцкага"). 3 гэтай мэтай ён збіраў у 1415 г. у Наваградку з'езд праваслаўных мітрапалітаў і адпраўляу у Канстанц на Усяленскі сабор мітрапаліта Рыгора Цамблака. Пасля няўдалай спробы рэалізацыі свайго пачынання, вялікі князь літоўскі здзейсніў сваё гаспадарства пад эгідай першай у Вялікім княстве літоўскім формулай рэлігійнай талеранцыі: "...каторы б русін. хацеў бы па сваёй волі хрысціцца, няхай хрысціцца, а каторы б не схацеў, хай будзе ў сваёй веры." Але ў паслявітаўтавы перыяд "руское" пытанне адыграла сваю разбуральнуа ролю для Вялікага княства літоўскага ў часы грамадзянскай вайны 30-х гадоу ХУ ст., антыказіміраўскай кіеўскай змовы 1481 г. і; урэшце, мяцежа Глінскага І508 г.

Захады па цэнтралізадыі. ўдады. Выкарыстаўшы на сваю карысць "рускую" праблему дзеля захопу вядікакняжацкай улады ў Вялікім княстве Літоўскім, Вітаут галоўчай задачай сваёй унутранай палітыкі 90-х гг. ХІУ ст. -- пачатку ХУ ст. зрабіў яе ўмацаванне. У першую чаргу гэта рабілася шляхам больш цеснага падпарадкавання цэнтру існуючых адміністрацыйных адзінак дзяржавы-- абласных княжэнняў. Метады правядзення гэтай палітыкі, у залежнасці ад сітуацыі, сягалі ад папяровага адміністравання да ваенна-гвалтоўнага ўціску. Маштабнасць справы ліквідацыі ўдзельных княстваў была відавочная (яна павінна была ахапіць геаграфічны арэал ад падзвіння да Падодля), таму патрабавала і часу, і значнай падтрымкі. Справа ў тым, што за час здоўжанай на паутара дзесяцігоддзі дынастычнай барацьбы за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда удзельныя князі адчулі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам у іх практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна. Маючы свае ўладанні на ўскраінах дзяржавы, абласныя правадыры ўяўлялі сабой небяспечную сепаратысцкую дэцэнтралізуючую дзяржаву сілу. Напрыклад увакняжыўшыся ў Падольскай зямлі недзе ў 1388 - 1390 гг. князь Фёдар Карыятавіч, напачатку 90-х гг. ХІУ ст. прызнаў сваю залежнасць ад венгерскага караля. Па смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Улляны, якая па спадчыннаму праву княжыла ў Віцебску, адзін з яе сыноў Свідрыгайла Альгердавіч самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад.

Менавіта ў сувязі з падобнай набіраючай моц адасобленасцю і непадначаленасцю ўдзельных князёў навядзенне парадку ў абласных княствах была актуальнай праблемай для гаспадара ВКЛ Вітатўта.

Маючы за плячыма моцны тыл у выглядзе падтрымкі буйных баяраў і дробных князёў, што змагаліся разам з Вітаўтам за яго ўвакняжанне, равялікі князь на працягу 1393--1395 гг. ліквідавау буйныя ўдзельныя княжанні у Полацку й Віцебску, Смаленску, Ноугарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі. Там, дзе не было аказана Вітаўту супраціву, мясцовыя былыя валадары надзяляліся іншымі княствамі, але больш дробнымі і невызначальнымі (кіеускі князь Уладзімір Альгердавіч, напрыклад, атрымаў Капыль). Калі ж абласныя правадыры аказвалі вялікаму князю ваеннае супраціўленне, то з дапамогай той жа ваеннай сілы аказваліся без сваіх пасадаў, а замест дробнага княжання атрымлівалі турэмнае зняволенне (князь Ноўгарада Северскага Дзмітры Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч).

Найбольш драматычныя падзеі пад час адабрання ў былых валадароў абласных княжанняў адбываліся ў Смаленску, да якога належала частка беларускіх зямель. Напачатку 90-х гг. ХІУ ст. у гэтым старажытным цэнтры княжыу былы стауленнік князя Скіргайлы Адьгердавіча Юры Святаславіч, знаёмы нам па падзеях выступлення супраць Ягайлы Андрэя Полацкага. У час ліквідацыйнай удзельнай кампаніі Вітаўт здрабніў яго княжанне да невялікага Рослаўльскага. У Смаленску гаспадар пасадзіў брата Юрыя -- Глеба. паміж смаленскімі князямі пачалася цяжба за першынства. Трацейскім суддзёй вызваўся быць вялікі князь Вітаўт. Распусціўшы чуткі, што ідзе на татар, гаспадар нечакана з'явіўся пад Смаленскам. Там Вітаўт прапанаваў усім мясцовым князям, якія сабраліся на з'езд у свой сталічны горад, з'явіцца да вялікага князя дзеля вырашэння канфліктау. Тыя з задавальненнем згадзіліся. Спрэчка за першынства ў Смаленскай зямлі Вітаутам была вырашана самым простым спосабам. Усе князі смаленскія былі арыштаваны і адпраулены углыб Вялікага княства літоўскага, а намеснікам у Смаленску быу прызначаны прыбліжаны Вігаута. Праўда, князю Юрыю Святаславічу удалося збегчы ад вялікакняскага гаспадара да свайго цесця князя Алега Разанскага. Праз шэсць гадоу Юры здолеў вярнуць сабе Смаленскае княжанне. Але ў 1405 г. Вітаўт з вялікім войскам і артылерыяй зноў быў пад сценамі цвярдыні на Дняпры. На гэты раз ён пакарыў Смаленск канчаткова. Там валадарылі толькі стаўленікі вялікіх князёў

Ва усіх ад папярэдняй улады удзелах Вітаўт садзіў сваіх намеснікаў. Напрыклад, у Віцебску гэта быў Фёдар Вясна, у Кіеве Іван Гальшанскі і г.д. Усе яны былі служылымі людзьмі і свята вы-конвалі волю гаспадара, абяцаючы яму сваю вернасць. Ва ўсім жа астатнім у далучаных да Вялікага княства літоўскага ў ХІУ ст. землях нічога не змянялася. Пры гэтым Вітаўт не парушаў выпрацаваную продкамі традыцыю "старыны не рухаці, новіны не вводтіці", захоўваючы за абласцямі пэўную аўтаномнасць і самабытнасць. Аб гэтым сведчаць тыя ж абласныя прывілеі, якія выдаваліся як Вітаўтам так і яго спадкаемцамі. Але ўсё ж неабходна адзначыць, што ўвядзенне намесніцтвау, па-першае, скіравала абласныя ўскраіны Вялікага княства літоўскага да больш шчыльнай сувязі з цэнтрам, па-другое, умацавала матэррыяльна вярхоўную ўладу для падтрымкі ўнутранага адзінства і цэласнасці дзяржавы. Калі раней вялікі князь атрымліваў даходы непасрэдна ад сваіх удаданняў і дапаўняу іх дастаткова нязначным агульнадзяржаўным падаткам (у землях Полацкай і Віцебскай ён называўся сярэбшчынай, а на Палессі -- пасошчынай), то з ліквідаваннем удзельных княжанняу да яго ў скарб пайшлі прыбыткі, якія да гэтага належалі абласным валадарам. А сродкі то былі немалыя: грашовая даніна, мядовая, бабровая, кунічная, ваверкамі, лісамі, хлебная, мясная, разнастайныя мыты, судовыя спагнанні ("віны") ды інш. Плюс да гэтага ўсе былыя мясцовакняжацкія гаспадарчыя двары перайшлі у рукі вялікага князя. Павялічылася ў вялікакняжацкім фондзе агульная колькасць зямель, на якіх ён мог развіваць сваю ўласную гаспадарку, ці здарваць яе за службу іншым асобам.

Такім чынам, умацаванне вялікакняжацкай улады, як палітычнае, так і эканамічнае, праз ліквідацыю ўдзелаў і ўвядзенне намесніцтваў, было ведьмі значным. З аднаго боку, былі ліквідаваны карані мажлівага сепаратызму ці дынастычных прэтэнзій, з другога - вялікі князь непасрэдна пад сваю ўдаду атрымаў мноства ваеннага служылага люду, якому ён быў ў стане аплочваць іх паслугі для вернай службы яму і дзяржаве.

Сацыяльная палітыка вярхоўнай улады. Якія б унутраныя і знешнія перыпетыі дзяржава не перажывала, але сацыяльная яе арыентацыя быда адназначнай -- скіраванай у бок падтрымкі інтарэсаў землеўлаладьнікау. Менавіта напрыканцы ХІУ ст. пачаўся працэс уціску шырокага кола знаці -- ад дробнага баярства да княжацкіх асоб -- па вярхоўную ўладу дзеля надання ёй сацыяльна-эканамічных прывілеяў, грунтуючыся на якіх яны ўмацоўвалі б сваё сацыяльна-палітычнае і маёмаснае становішча. Пачатак таму быў пакдадзены вядомым прывілеем Ягайлы 1387 г. Гэты прывілей, як ужо адзначалася, зрабіў землеўдальнікаў (калі зямля не перадавалася па спадчыне, магла адчужацца вярхоўным уласнікам -- вялікім князем) землеўласнікамі (калі ўдадальніку зямлі даравалася права свабодна ёй распараджацца і валодаць вечна). Праваслаўным феадалам падобнае права было прадстаўлена ў 1432 г. Акрамя таго прывілей 1387 г. дазваляў знаці свабодна выдаваць сваіх дочак і сваячаніц замуж; даваў права ўдовам валодаць маёнткам мужа да смерці, ці да паўторнага выхаду замуж, пасля чаго зямля адыходзіла дзецям ці родным мужа; вызваляў ад адпрацовачных павіннасцей на карысць вялікакняскага двара. Практычна феадалам заставаўся адзін абавязак -- ваенная служба і дадаткова праца падданых на ўтрыманне і будаўніцтва дзяржаўных абарончых збудаванняў. Праўда, не вызваляў яшчэ прывілей 1387 г. баярства і князёў цалкам ад выплаты грашовых і натуральных данін і пакідаў пад сваёй вялікай княжацкай юрысдыкцыяй. У кірунку здабычы судовага і скарбавага імунітэту ішла далейшая барацьба феадалаў за пашырэнне сваіх правоў. Урэшце рэшт для гэтага у іх існаваў прыклад Віленскага біскупства, якое Ягайла ў 1387 г. вызваліу ад усіх павіннасцей і падаткаў на карысць дзяржавы, а таксама звольніў ад вялікакняжацкай ды наогул свецкай юрысдыкцыі. Каб дабіцца жаданага выніку землеўдаснікам не спатрэбілася шмат часу. Ужо прывілеі 1413 і 1432, 1434 гг. фіксавалі недатыкадьнасць як удаданняў феадалау, так і іх асоб. Без судовага разбіральніцтва баяраўын не падлягаў юрысдыкцыі караля. Гэтыя ж прывілеі канчаткова вызвалялі зямельных валадароў ад дзяржаўных і дваровых павіннасцей і падаткаў.

Грунтуючыся на дзяржауным праве прадстаўнікі ўплывовых родаў праз асабістыя капіталы нарошчвалі свае багацці. Менавіта ў канцы ХІУ--пачатку ХУ ст. з'яўляюпца першыя латыфундыі. Напрыкдад, прыбліжаны да Вітаўта стараста, а потым ваявода віленскі Манівід атрымаў ад гаспадара ў 1396 г. ва ўладанне вёску Геранёны Ашмянскага павета, затым у І403 г. яму дасталіся Жупраны і Мікулішкі. У 1407 г. вялікі князь здорвае свайму вернаму служэбніку воласць Шоптава на Смаленшчыне і некалькі маёнткаў на Бярэзіне дняпроўскай, а ў 1409 г. яшчэ шэраг вёсак у Ашмянскім павеце. Такім чынам ва ўладанні Манівіда сканцэнтравалася 500 дымоў сялянскіх. А ў яго сына ў Івашкі Манівідавіча ў сярэдзіне ХУ ст. дымоў падданых было ўжо 2 тысячы, у чатыры разы болей. Падобнае пашырэнне сваіх уладанняў на працягу першай валовы ХУ ст. здзейснілі прадстаўнікі родаў Кезгайлаў, Гаштаўтаў, Радзівілаў і іншых. Аб інтэнсіўнасці працэсу шляхетызацыі зямельных уладанняў у Вялікім княстве на працягу практычна аднаго стагоддзя красамоўна сведчаць лічбы. Так, калі ў ХІУ ст. 80% сялян было пад уладай вялікага князя, то ў 20-х гг. ХУІ ст. гэта лічба зменшылася да 30% .

Такім чынам, канец ХІУ -- пачатак ХУ стст., калі вялікакняжацкая знаць атрымлівала з рук вярхоўнай улады новыя правы, землі, можна назваць часам пачатку складвання асобнага, упрывілеяванага шляхецкага саслоўя.

У дачыненні да найбольш шматлікай часткі насельнікаў вялізнай прасторы Вялікага княства літоўскага -- сялян-земляробаў -- сацыяльная палітыка вярхоўнай улады была досыць кансерватыўнай у гэты час. Яна тычылася толькі пераразмеркавання іх павіннасных і падаткавых абавязкаў у дачыненні да дзяржавы і землеўладальнікаў. Кола дзяржаўных павіннасцей і падаткау сялян было дакладна акрэслена ўжо ў ХІУ ст. Яно заключалася ў працы па пабудове і ўтрыманню абарончых збудаванняў, прадуктовай даніне, грашовым падатку і ваеннай павіннасці. Аднак, згодна ягайлавага прывілея 1387 г., падданыя прыватных феадалаў-католікаў ужо цадкам аддаваліся у распараджэнне сваіх уладальнікаў, а на дзяржаву адпрацоўвалі толькі замкавыя работы і згодна традыцыі прымалі ўдзел у "пагоні", якая ў ХІУ ст. была абавязкавай для усіх жужчын, якія мелі сілу насіць зброю.

Наступныя прывілеі з першых дзесяцігоддзяу ХУ ст. скрупулёзна ўдакладнялі тыя павіннасці, ад якіх вызваляліся прыватнаўласніцкія сяляне, а якія павінны былі выконваць: "селяне і подданные княжатом, рытерам, шляхтічом, боярам і местычом нашіх земель Велікого княжества Літовского, от всего данья і заплаті, собранья вытяненія серебшчызны і тех мер, которые же дякла реченыі суть, от воженя каменя, с іных несправедлівых работ выпушчэный і будуть вольны і выняты, выменуючы работы на будованье городов нашых новых потребных, а старых поправенья; тем княжатом, рытером, шляхтічем селян данных і подданых і через нас ім дарованных також выімаючех. А теж із стародавна зыченые на нас н на наші будушіі уреды поборы, стацыі, мостов новых чінея, старых поправенья, а городов огправленя, непорушне заховаем, а і хочем всегда іметі неслободных". Падобнае правіла спагнання дзяржаўных павіннасцей і падаткаў мела моц на працягу ХУ--першай паловы ХУІ стст.

Канец ХІУ ст. прынёс змены ў грамадска-эканамічнае жыццё гарадоў і яго насельніцтва, якое называлася мяшчанствам. Менавіта ў гэты час мяшчане беларускіх местаў атрымліваюць свае першыя саслоўныя прывілеі. Так, 15 жніўня 1390 г. жыхары Берасця атрымалі ад вялікага князя Ягайлы, прывілей на права.самакіравання па Магдэбургскаму праву. У наступным годзе такое ж права, верагодна, атрымала Гародня. Грамата на магдэбуругію, якая выдавалася і пацвярджалася вялікім князям, уяўляла сабой дакумент, дзе фіксаваліся асноўныя прынцыпы гарадскога самакіравання: органы ўлады, кіравання, суда, адносіны з прадстаўнікамі вярхоўнай улады, унутрыгарадскія стасункі, асобныя прывілеі ды ільготы, павіннасці і падаткі на карысць дзяржаве. Галоўным здабыткам гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, было самастойнае вырашэнне уласных праблем, вызваленне ад улады і падсуднасці дзяржаўных чыноўнікаў (старастаў, намеснікаў), што давала юрыдычныя гарантыі іх эканамічнай дзейнасці. Магдэбурскае права садзейнічала фарміраванню мяшчанскага саслоўя, якое канчаткова паўстала ў ХУІ ст.


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.