главнаяреклама на сайтевакансииуслуги База знаний Allbest
 
 
Искать с помощью Google   Искать с помощью Яндекса   Искать в рубриках
 

Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі

Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

Рубрика: История и исторические личности
Вид: реферат
Язык: белорусский
Дата добавления: 15.01.2011
Размер файла: 21,8 K

Полная информация о работе Полная информация о работе
Скачать работу можно здесь Скачать работу можно здесь

рекомендуем


Отправить свою хорошую работу на сайт просто. Используйте форму, расположенную ниже.

Название работы:
E-mail (не обязательно):
Ваше имя или ник:
Файл:


Подобные документы


1.   Рассяленне славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі
Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010
2.   Старажытнае грамадства на тэрыторыіі Беларусі
Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.
реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011
3.   Каменны век на Беларусі
Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі. Эпоха позняга палеаліту. Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы. Асноўныя здабыткаў эпохы неаліту. Помнiкi матэрыяльнай культуры.
реферат [25,7 K], добавлен 25.02.2009
4.   Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху
Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011
5.   Раннефеадальнае грамадства на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011
6.   Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011
7.   Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010
8.   Гісторыя Беларусі
Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).
шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012
9.   Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг
Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011
10.   Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя
Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.
реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010
11.   Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова ХІХ ст.)
Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010
12.   Першыя этнічныя супольнасці і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010
13.   БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011
14.   Сялянскі і рабочы рух на Беларусі 60-90 гг. ХІХ ст
Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010
15.   Культура беларускіх зямель у IX ст. - першай палове XIII ст.
Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.
контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010
16.   Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы ў 1921-1939 гг.
Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011
17.   Феадальная эканоміка на Беларусі ў ІХ–ХІІ стагоддзях
Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011
18.   Асаблівасці індустрыялізацыя на тэрыторыі БССР
Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010
19.   Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу і права Старажытнай Беларусі
Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010
20.   Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам
Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

Другие подобные документы




1. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі

Узнiкненне чалавечага грамадства - надзвычай доўгi i складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якiя атрыманы на аснове апошнiх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзi з'явiлiся на Зямлi каля 2,6 млн. гадоў таму. Прыблiзна мiльён гадоў таму людзi пpaніклi ў Мiжземнамор'е.

Каменны век - самы працяглы перыяд, бо на яга долю прыпадае 99% усёй гісторыі чалавецтва. Тым не менш гэта самы сцiплы на iнфармацыю перыяд, ба асвятляць яга даводзiцца выключна па даных археалогii, прадстaўленых у асноўным вырабамi з каменю.

Каменны век на Беларусi пачаўся, на думку большасцi даследчыкаў, у раннім палеалiце (палеалiт - старажытны каменны век), якi датуецца 100 - 35 тысячамi гадоў таму. Ад гэтай пары на Беларусi дайшлi да нас толькi адзiнкавыя знаходкi, груба абабiтыя прылады працы. Больш поўна пpадстаўлены наступны перыяд старажытнакаменнага веку - познi палеалiт.

Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі, па назве пячоры Кра-Маньён у Францыi, дзе былі знойдзены рэшткi чалавека такога тыпу.

Яны па знешнiм выглядзе былі вельмi падобныя да сучасных. Людзi прыстасавалiся да жыцця ў вельмi халодным клiмаце, якi быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыi Беларусi ледавiка. Краманьёнцы пачалi рассяляцца на поўднi Беларусi.

Сярэдзіна палеаліта прыпадала на ледавіковую эпоху, калі адбывалася накалькі абледзяненняў. У гэтыя часы ўся Беларусі была пакрыта магутным ледавіком таўшчынёй каля 2 км.

Пасля ледавiка засталiся згрувашчаннi пяску, глiны, камення. Узнавiлiся рэкi, тундравая, а потым лясная раслiннасць, адпаведна мяняўся жывёльны свет. Першыя хвалi холада пачалi зноў змяняць усё прыродна геаграфiчнае асяроддзе 90 - 70 тысяч гадоў таму назад, калі наступiла новая, апошняя ледавiковая эпоха. На працягу каменнага веку адбылося некалькi наступленняў ледавiка.

Каб выжыць у надзвычай суровых умовах чалавеку трэба было прыстасоўвывацца да іх: удасканалiць вытворчасць прылад працы, навучыцца здабываць i падтрымлiваць агонь, будаваць прымiтыўныя жытлы, авалодаць спосабамi палявання на буйных статках жывёл.

З крамянёвых адшчэпаў пры дапамозе паслядоўнага аббiвання выраблялiся прылады працы розных тыпаў: востраканечнiкi, скрэблы, рубiлы, наканечнiкi дзiдаў (коп' яў).

Самыя старажытныя паселiшчы людзей знойдзены археолагамi на берагах рэк Прыпяць i Сож каля вёсак Юравiчы i Бердыж ў Чачэрскiм раёне у Гомельскай вобласцi. Яны iснавалi прыкладна 26-23 тыс. гадоў назад.

Пры раскопках Юравіцкай стаянкі ў Калінкавіцкім раёне знойдзены рэшткі 15-20 мамантаў, пераважна маладога ўзросту, першабытнага быка, дзікага каняГэта пацвярджае меркаванне вучоных аб маманце як адной з асноўных жывёл, на якую палявалi старажытныя людзi.

На стаянцы Бердыж меліся рэшткі двух ці трох жытлаў, выяўлены 1800 костак мамантаў, рэшткі другіх жывёл 19 відаў. Тут знойдзены рэшткi вогнішча, сустракалiся востраканечнiкі, адшчэпы, ядрышчы з крэменю.

Скрабло, вырабленае з крамянёвай пласцiны, выяўлена каля Свяцiлавiч на Бесядзi. Масiўная скрэбла падобная прылада знойдзена паблiзу Абiдавiч на Дняпры ў Быxaўcкiм раёне.

У той час уся навакольная тэрыторыя бьша амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзi выкарыстоўвалi буйныя косцi мамантаў для будаўнiцтва жылля. У сярэдзiне жылля знаходзiлася вогнiшча, абкладзенае камянямi. Зверху жыллё пакрывалася шкурамi жывёл i нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.

Найбольш важнымi дасягненнямi першабытных людзей былi асваенне агню, а таксама вынаходнiцтва востраканечных рубячых, рэжучых i колючых прылад. На той тэрыторыi, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавiка, людзi займалiся збiральнiцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалi палкi-капалкi, вострыя камянi.

Другім галоўным заняткам было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў i iншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнiкаў, нажоў, сякер, дзiдаў (коп'я). Займаліся таксама рыбалоўствам, пры гэтым выкарыстоўвалi вуду, касцяныя гарпуны, ceткi, кручкi. Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчалiным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзiкiх пчол i збiраць мёд. Гэты занятак называецца бортнiцтвам.

Асаблiвасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсё у гатовым выглядзе. Taкi вiд гаспадаркi называюць спажывецкiм, або прысвойваючым.

Наступная эпоха у гісторыі каменнага веку мае назву мезалiт, або сярэднi каменны век. Яна датуецца 95-м тысячагоддзямi да н.э. Клiмат у гэту пару быў цёплы i вiльготны. Сярэднелiпеньская i сярэднестудзеньская тэмпературы перавышалi сучасныя на 1-1,5 градуса, а колькасць гадавых ападкаў перавышала сучасную ix норму на 25-50 мм. Колiшняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамi i азёрамi, лесам, была заселена больш дробнымi ляснымi звярамi. Адбылося так, што маманты i iншыя буйныя жывёлы знiклi, не змаглі выжіць у вельмі халодных умовах. Першабытныя людзi паступова сталi займацца jндывiдуальным паляваннем. І вельмі ў гэтым iм дапамагаў сабака - першая жывёла, якую прыручыў чалавек.

Людзі пачалі пераходзiць да аселага жыцця, вынайшлi лук i драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнiкамi, свiдраваныя i шлiфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалi пры рыбнай лоўлi выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкi).

Асновай гаспадаркi было зноў жа паляванне, але не толькi на лясную жывёлу, а ужо i на вадаплаўную птушку. 3аймалicя i рыбнай лоўляй з дапамогай касцяных гарпуноў i косцяў. 3бiралi дары лесу: ягады, грыбы, зёлкi.

Пачынаючы прыкладна з V - га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства i ткацтва. Людзi пачалi вырабляць вастрадонны глiняны посуд, якi ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля (або у цэнтр вогнiшча), бо ў той час яшчэ не ведалi, што такое стол. Ганчары спачатку вьщягвалі гліняную стужку, а потым налеплiвалi яе ў выглядзе спiралi, загладжвалi, наносiлi арнамент i абпальвалi гаршчок. Ткацтва развiвалася, на думку вучоных, на базе вопыту пляцення рыбалоўных сетак.

Незаменным матэрыялам для выбару прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалi ў шахтах - вертыкальных калодзежах глыбiнёй 3-5 м, якiя знойдзены археолагамi каля пасёлка Краснасельскi Ваукавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылi ўжо родавымi абшчынамi, якiя аб' ядноўвалi 80-90 кроўных родзiчаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваюцца у плямёны.

Некаторыя гiсторыкi падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лiчылася па мацярынскай лiнii, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю у жыццi тагачаснага першабытнага грамадства.

Каменны век на тэрыторыi Беларусi, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н.э.

2. Бронзавы век

У паўднёвых рэгiёнах Беларусi гэта эпоха пачынаецца з меднага цi, дакладней, меднакаменнага веку энеалiту, калi асноўныя прылады працы (сякеры, цёслы, нажы) i зброя (наканечнiкi дзiдаў i стрэл) выраблялiся з крэменю цi iншай пароды каменю, а дробныя прылады i некаторая зброя - шылы, баявыя сякеры, а таксама ўпрыгажэннi выраблялiся ужо з медзi.

Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi пачауся на мяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. i доўжыўся прыкладна да пачатку I-гa тыс. да н.э. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзi i бронзы, якiя трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай кpaiнe не было радовiшчаў медзi i волава, сплаў якiх утварае бронзу.

Людзi пачалi прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлi да ix развядзення. Верагодна, свіння стала першай хатняй жывёлай. Taкiм чынам, на мяжы каменнага i бронзавага вякоў 2,5 - 1,8 тыс. гадоў да н.э. адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлi, ад збiральнiцтва да земляробства.

Пераход ад палявання і збiральнiцтва да жывёлагадоўлi i земляробства, азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркi. Пры вытворчым тыпе гаспадаркi старажытныя людзi ўласнай працай здабывалi неабходныя для жыцця прадукты, якiх не iснавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

Спачатку земляробства было матычным, дзе асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым - лядна-агнявым (падсечна-агнявым), або лясным (ляда - неапрацаваная i парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзi высякалi сякерамi лес, карчавалi i палiлi пнi, попел выкарыстоўвалi у якасцi угнаення, зямлю апрацоўвалi бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалi сярпы, муку атрымлiвалi на зерняцёрках. Для захавання зерня i малака ад разведзеных жывёл рабiлi пласкадонны глiняны посуд.

Жывёлагадоўля i падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталi aсноўнымі i заняткамi мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену мацярынскаму роду (матрыярхату) прыйшоў бацькаўскi або патрыярхат.

Паступова пашыраюцца такiя хатнiя промыслы, як прадзенне i ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца у гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасцi. У навуцы значнасць гэтай гiстарычнай з'явы падкрэслiваецца тэрмiнам неалiтычная рэвалюцыя» (ад назвы «неалiт» - новы каменны век.

Працягвала таксама займацца паляваннем, рыбнай лоўляй, збiральнiцтвам. Але ў гэты час узнiкаюць i пачаткi paмecнiцкай дзейнасцi, звязаныя з вытворчасцю бронзы i вырабаў з яе. Тады ж узнiкae i абмен памiж плямёнамi. Аб'ектам абмену найчасцей становiцца сыpaвiнa: крэмень, медзь i волава (кампаненты бронзы), бурштын, а iншым разам нават срэбра i золата. Часам аб' ектам абмену становяцца i caмi вырабы з бронзы: сякеры, кiнжалы, ўпрыгажэннi, якiя выраблялiся ў кpaiнах, дзе вытворчасць тaкix рэчаў была добра наладжана.

Людзi бронзавага веку сялiлiся каля вадаёмаў, нярэдка каля самага краю вады. Таму, каб засцерагчыся ад паводкi, яны ўзводзiлi свае жытлы на выспах, а у некаторых кpaiнax i на шiлях. Жытлы былi наземныя, слупавой канструкцыi.

Для бронзавага веку ўласцiвы i спецыфiчны глiняны посуд. Днiшча гаршкоў становiцца спачатку скругленым, а затым i плоскiм. Вiдаць, у гэты час змянiлася i канструкцыя вогнiшча. Паверхня гаршкоў бронзавага веку мае адбiтак шнура. Ён утвараецца з-за таго, што посуд, калi ён быў свежавылеплены, абкручвалi шнурам, а затым, пасля высыхання глiны, яго здымалi.

Таму археалагiчныя культуры бронзавага веку лясной паласы i атрымалi назву культуры шнуравой кepaмiкi. Яшчэ адной характэрнай з'явай таго часу быў выраб каменных шлiфаваных сякер са свiдраванай адтулiнай пад рукаятку. Паводле прызначэння яны маглi быць у асноўным баявымi. Таму археалагiчную культуру бронзавага веку лясной паласы Еўропы нярэдка называюць i культурай баявых сякер.

У бронзавым веку з'яўляецца i курганны абрад пахавання. Над нябожчыкам узводзяць паўсферычнай формы насып. Такая пахавальная канструкцыя была распаўсюджана у VIП - ХП ст. н.э., а ў некаторых кутках Беларусi - ажно да XIX ст.

Бронзавыя вырабы для культур лясной паласы той эпохi - яшчэ не вельмi частая з'ява. Пераважалi вырабы з крэменю, каменю, косцi i рога. Для Беларусi, дзе не было cвaix радовiшчу медзi i волава, з якiх атрымлiвалi бронзу, яны былi яшчэ радзей.

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусi паступова пачалi пранiкаць iндаеўрапейцы - шматлiкiя плямёны жывёлаводаў-вандроунiкаў, якiя жылi першапачаткова у Малой Азii па суседстве з кpaiнамі Старажытнага Усходу. Адсюль iндаеўрапейцы рассялiлiся на поўнач, часткова праз Балканы i Каўказ. Iснуюць i iншыя мepкaвaннi наконт прабацькаўшчыны iндаеўрапейцаў. Шляхi перавандроўванняў прадстаўнікоў, культуры шнуравой кepaмiкi былі рознымi.

Iндаеўрапецаў часам называюць арыйцамi (ад назвьi «арыi», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассялiлiся на тэрыторыi Ipaнa i дасягнулi Iндыi).

Iндаеўрапейцы мeлi ўжо ў 4 тысячагоддзі да н.э. даволi развiтую гаспадарку. Iндаеўрапейцы добра ведалi жывёлагадоўлю i земляробства. Прымянялі цяглавую сілу, валоў. Умелі араць землю, сеяць і жаць і для гэтага мелі адпаведныя прылады працы. 3 дапамогай сабак ахоўвалi статкі дамашнiх жывёл на пашах.

Павелiчэнне колькасцi насельнiцтва i статкаў жывёлы i адначасовае пагаршэнне ўмоў для жывёлагадоўлi прымушалi iндаеўрапейцаў перасяляцца на новыя землi. Такiя мiграцыi адбывалася хвалямi.

Лiчаць, што iндаеўрапейцы былi вынаходнiкамi кола, таму што вялi качавы спосаб жьщця. Яны будавалі драўляныя вазы-дамы з чатырма суцэльнымі коламі, якія цягнулі быкі ці валы. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны выкрыстоўвалi медныя i бронзавыя прылады працы, якiя былі больш зручныя у параўнаннi з каменнымi. Узводзілі яны і наземныя жытлы, авальныя і прамавугольныя. Паселішча на халмах умацоўваліся.

Па ўяўленнях індаеўрапейцаў, свет быў пабудаваны з трох міроў, якія аб'ядноўваліся «міравым дрэвам» (дубам). У верхнім міры былі богі, арлы, вораны. Змеі і рыбы жылі ў ніжнім міры. Адпраўляліся культы мядзведзя, свяшчэннага быка, каня. Куча каменняў увасабляла ідала. Памершых везлі на павозцы і ўкладалі на пахавальнае вогнішча, спальвалі разам з асабістымі рэчамі, а часам і ахвярамі.

У час рассялення на тэрыторыi Еўропы ў вынiку змешвання iндаеўрапейцаў з мясцовым насельнiцтвам узнiклi племянныя аб'яднaннi германцаў, славян i балтаў Балцкiя плямёны, якiя былi продкамi сучасных лiтоўцаў i латышоў, на рубяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н.э. пачалi паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

Iндаеўрапейцы адыгралi вeльмi iстотную ролю у гісторыі насельнiцтва Еўропы i Азii ў бронзавым веку.

3. Жалезны век

На Беларусi жалезны век пачаўся ў VПI - VП ст. да н.э. i доўжыўся да V ст. н.э. ўключна.

Людзi навучылiся здабываць жалезную руду (я.е называлi балотнай, таму што знаходзiлi яе па бурьiм колеры на балоце або пад дзiрваном лугу) i выплаўлялi з яе ў сырадутных домнiцах (печах, зробленых з глiны) порыстую масу - крычнае жалеза. Месцы здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак.

Старажытныя майстары-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду «варылі» ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу. Да самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі - соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае (сырое) паветра. Гэты працэс атрымаў назву сырадутны.

Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Частінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу - крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяхкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае «крычнае» жалеза.

Паступова развiвалася земляробства, якое стала ворыўным (выкарыстоўвалiся ралы з жалезным нарогам (наканечнiкам). Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлiвай глебы i пашы для жывёлы, а таксама змешвання прышлых земляробаў i жывёлаводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў суседска-родавую, якая канчаткова склалася на тэрыторыi Беларусi ужо ў УIII ст, н.э. На чале абшчыны стаяў выбарны савет старэйшын.

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення лiшкаў прадуктаў i узнiкнення маёмаснай няроўнасцi сярод людзей. 3'явiлiся багатыя i бедныя. Памiж iмi узнiкалi сутычкi. Для абароны людзi пачалi будаваць умацаваныя паселiшчы - гарадзiшчы.

Такiя паселiшчы размяшчалiся на выспах пасярод балот або на мысах высокix берагоў рэчак, умацоўвалicя paвaмi i насыпнымi валамi, па версе якiх iшоў частакол. На пляцоўцы гарадзiшча месцiлiся жытлы i гаспадарчыя пабудовы яго насельнiкаў. На кожным з тaкix паселiшчаў, паводле меркавання Э.М. Загарульскага, пражываў асобны род колькасцю ад 50 да 75 чалавек (2 - 3 патрыярхальныя сям'i). Гэтыя роды аб'ядноўвалicя у плямёны, якiя займалi пэўную тэрыторыю, мелi ўласцiвыя iм традыцыi матэрыяльнай i духоўнай культуры, сваю мову.

У гэты час тэрыторыю Беларусi насялялi рознаэтнiчныя плямёны, якiя маглi мець блiзкiя мовы. Гэтыя плямёны ўтваралi шэраг археалагiчных культур: мiлаградскую, днепра-дзвiнскую, штрыхаванай кеpaмiкi, зарубiнецкую i iнш. Назвы культур умоўныя, нададзеныя iм навукоўцамi па вывучаных помнiках (Мiлаград, Зарубiнцы), геаграфiчных рэгiёнаў (днепра-дзвiнскай) цi па асаблiвасцях матэрыяльнай культуры (штрыхаванай кepaмiкi).

Адна са старажытных супольнасцей - носьбiты штрыхаванай кepaмiкi ў VП ст. да н.э. - V ст. н.э. займала абшары Цэнтральнай Беларусi. Сваю назву гэта культура атрымала ад спецыфiчнага выгляду глiнянага посуду, вонкавая паверхня якога (а часам i ўнутраная) была пакрыта штрыхамi, якiя ўтваралiся пры зняццi лiшкаў глiны пучком травы ў час вырабу посуду. Плямёны гэтай культуры займалiся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, промысламi. Мелi i гандлёвыя стaсункi, бо сярод рэчаў побыту i ўпрыгажэнняў часам сустракаюцца i прывазныя з далёкiх земляў. У этнiчных aднociнax гэта былi старажытныя балты - продкi сучасных лiтоўцаў i часткова латышоў. У пэўнай ступенi яны з'яўляюцца i даўнiшнiмi продкамi беларусаў.

Пра icнaвaннe балцкага насельнiцтва на Беларусi сведчаць гiдранiмiчныя звесткi, у тым лiку назвы некаторых рэчак: Нёман, Лоша, Уса, Ясельда, Ператуць, Жэсць i г.д., а таксама назвы некаторых паселiшчаў, якiя узнiклi многа пазней, але захавалi гучанне балцкiх моў: Лiцвяны, Прусiнава, Гурбаны, Жырмоны i iнш.

На мяжы V - УI ст. н.э. на Центральнай i Паўночнай Беларусi з'яўлюцца плямёны банцараўскай архіалагiчнай культуры. Па cвaiм побытовай форме гаспадаркi яны мала чым адрознiвалiся ад cвaix папярэднiкаў штрыхавiкоў. Але ў матэрыяльнай культуры яе носьбiтаў з'яуляюццца эменты, вядомыя i сярод славянскага насельнiцтва той пары. Славяне зaймалі ў гэты час абшары Паўднёвай Беларусі. Таму сярод даследчыкаў ёсць некалькі думак наконт этнасу гэтай супольнасці, адна з якiх - балта-славянская належнасць. Бытавала гэта культура VПI ст. н.э. i адносiцца да эпохi ранняга сярэднявечча.

Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (маланку, гром i iнш.) парадзiла веру людзей у надзвычайныя сiлы прыроды. Чалавек верыў у icнaвaннe душы, якая здольна жыць асобна ад цела i нават пасля смерцi. Такiя вepaвaннi называюць анiмiзмам. Вера чалавека ў духаў, што маглi усяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы, атрымала назву «фетышызм».

Фетыш - гэта прадмет, якi будзе дапамагаць яго уладальнiку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу - «татэм». Вера ў звышнатуральную сувязь памiж членамi рода i якой-небудзь жывёлай цi раслiнай называецца татэмізм. Людзі верылі, што могуць уздзейнічаць на іншых асоб і нават на прыродныя з'явы пры дапамозе магічных дзеянняў, рытуалаў і пэўных слоў. Taкiмi былi адны з першых формаў рэлiгii - веры чалавека ў надзвычайныя сiлы. Яны ўвасобiлiся ў шанаваннi сонца, агню, пакланeннi вужам, веры ў магiчную сiлу камянёў. Паводзіны членаў роду рэгуляваліся, такім чынам, паводле склаўшыўся традыцый, якія ахоўваліся пэўнымі людзьмі, родавай мараллю і звычаямі. Парушэнне іх было небяспечным, бо чалавек не мог існаваць па-за родам.

Старажытныя людзi, якiя вepылi ў iснаванне замaгiльнага жыцця, пакiнyлi пасля сябе курганы - пясчаныя насыпы на месцы пахавання памерлых родзiчаў. Bepaвaннi старажытныыx жыхароў y Беларусi дайшлi да нас у мiфах пра курганы-валатоўкi, дзе пахаваны асiлкi (волаты), пра папараць-кветку i iнш.

Узнiкненне рэлiгiйных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткi першабытных людзей паўплывалi на узнiкненне мастацтва. Першымi яго помнiкамi сталi статуэткi (жанчын, мужчын, лася, качкi), арнамент (узор) на глiняным посудзе, малюнкi на косцi, жаночыя ўпрыгажэннi (падвескi, пацеркi, луннiцы, зашпiлькi), музычныя iнструменты (бубен, дудкi).

Спіс крыніц і літаратуры

1. Гісторія старажытеай Беларусі. - Мн., - 2010 - С. 521

2. Нарысы гісторыі Беларусі. - Мн., - 1994.


Полная информация о работе Полная информация о работе "Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі"
Скачать работу можно здесь Скачать работу "Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі" можно здесь
Сколько стоит?

Рекомендуем!

Глобальная сеть рефератов — продавайте ваши работы по 0,5 - 1,0$. За 5 минут создайте свою собственную отличную полнофункциональную коллекцию рефератов. Ваша коллекция будет выглядеть так (гармонично встроенная в средину страницы) или так (отдельная страница), полностью соответствуя дизайну вашего сайта (шрифт, цвет фона, ссылок, текста).

Союз образовательных сайтов — ведущий рейтинг образовательных научных и информационных ресурсов. Незаменим для раскрутки новых проектов.

Коллекция рефератов Revolution — отличная коллекция рефератов, курсовых, дипломных работ!

Каталог лучших рефератов сети — лучшие рефераты под единой системой поиска. Возможна сортировка работ по алфавиту. Более 400 000 работ, база постоянно пополняется.

Каталог лучших художественных произведений на ALLBEST.RU — завоевавшие признание читателей и новые книги популярных авторов, которые представлены в on-line библиотеках: МОШКОВА, ЛИТПОРТАЛ, АЛЬДЕБАРАН и ALLBEST.RU.

база знанийлитература