Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

249

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Аўтар - складальнік канд. гіст. навук, дацэнт

кафедры агульнанавуковых дысцыплін

В.П. Вірская

РАЗДЗЕЛ І. СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ

ТЭМА 1. СТАРАЖЫТНЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ. “ВЯЛІКАЕ ПЕРАСЯЛЕННЕ НАРОДАЎ” І БЕЛАРУСЬ

гісторыя беларусь рэвалюцыя рэч паспалітая

Храналогія падзей

100-35 тыс. да н.э. - час першага з'яўлення людзей на тэрыто-рыі Беларусі.

100-10 тыс. да н.э. - палеаліт.

10-6 тыс. да н.э. - мезаліт.

5-3 тыс. да н.э. - неаліт.

2 - пач. 1 тыс. да н.э. - бронзавы век.

3-2 тыс. да н.э. - вылучэнне жывелагадоўлі і земляробства як самастойных форм вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

пач. 1 тыс. да н.э - VII ст. н.э. - жалезны век.

VI-IX ст. - пераход насельніцтва Беларусі да шматукладнай формы гаспадарання.

40 тыс. г. да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э. - даіндаеўрапейскі перыяд.

3-2 тыс. г. да н.э. - да нашых дзён - індаеўрапейскі перыяд.

3-2 тыс. да н.э. - IV-V ст. н.э. - балцкі этап.

IV-V ст. н.э. - да нашага часу - славянскі этап.

VIII-IX ст. - масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Археалагічная культура - агульнасць аднастайных па матэры-яльнай культуры археалагічных помнікаў на акрэсленай тэрыторыі і храналагічна блізкіх па часе існавання.

Бронзавы век - перыяд старажытнай гісторыі, калі побач з каменнымі ўжывалі прылады працы, зброю і ўпрыгожанні з бронзы.

Гарадзішча - рэшткі ўмацаванага паселішча перыяду патрыярхату.

Жалезны век - эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуец-ца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў.

Каменны век - перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, часткова з касцей і дрэва; у гэты перыяд узнікае мастацтва, рэлігія.

Матрыярхат - перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жан-чына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме ся-мейна-шлюбных адносін.

Племя - аб'яднанне некалькіх родаў.

Родавая абшчына - аб'яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.

Род - калектыў першабытных людзей, аб'яднаных кроўным радством.

Свяцілішча - язычніцкае культавае збудаванне, месца маленняў і ахвярапрынашэнняў.

Селішча - рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча пе-рыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу.

Сельская абшчына - аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і маглі не мець сваяцкіх адносін.

Паганства - сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек аба-гатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія значныя падзеі адбыліся ў сярэдзіне III тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі?

2. Якая была этнічная прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў у канцы III тыс. да н.э.?

3. Калі пачынаецца жалезны век на Беларусі?

4. Адкуль паступалі медзь і бронза на Беларусь?

5. Чаму змяніўся тып пасялення ў жалезным веку?

6. Якія адносіны складаліся ў I тыс. н.э. на Беларусі паміж бал-тамі і славянамі?

ТЭМА 2. СТАНАЎЛЕННЕ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX - першай палове XIII ст.

Эвалюцыя прылад працы, тэхналогіі зямляробства і жывёла-гадоўлі выклікала глыбокія перамены ў жыцці зямель і ў грамадскім ладзе, якасны пераход ад родавага ладу да сельскай суседскай абшчы-ны. Падзел працы падарваў калектыўны характар вытворчасці і пры-сваення, на чым грунтавалася першабытнаабшчыннае грамадства, адкрыў для пэўных асоб магчымасць прысваення прыбавачнага прадукту і абмену паміж імі. Усё гэта прывяло да ўтварэння класаў і дзяржаў.

У гэты час на якасна новую ступень уздымаюцца абмен і гандаль. У якасці абменнага эквіваленту ўсходнія славяне ўсё часцей выкарыстоўвалі буйную рагатую жывёлу.

У IX-XII ст. гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі характарызавалася перш за ўсё нараджэннем і суіснаваннем шматукладнай эканомікі (гл. схему ).

Яшчэ да заклікання да ўлады князёў-варагаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі складацца воласці-княствы, якія ўзначаль-валіся князямі, выхадцамі з мясцовай знаці. Першымі і найбольш ма-гутнымі ўсходнеславянскімі княствамі былі Полацкае (IX-XIII ст.), Тураўскае (X-XI ст.). Ім падпарадкоўваліся як васалы больш дробныя княствы, якія ўзніклі на працягу ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі: Менскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Пінскае, Клецкае і інш.

Вярхоўным уласнікам зямлі быў князь. Ён збіраў са сваёй дру-жынай рэнту - даніну шляхам палюддзя, якая адначасова была першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады.

Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў адпавядалі ран-нефеадальнаму ўзроўню развіцця. Верхні пласт грамадства складалі князі, баяры, старэйшыя і малодшыя дружыны, духавенства. Разам з феадаламі і феадальна залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. З канца X і асабліва XI ст. ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Значныя зямельныя ўгоддзі феадалаў апра-цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі.

Развіццё палітычнага ладу дзяржаў-княстваў найбольш наглядна можна прасачыць на прыкладзе Полацкага княства, на тэрыторыі якога жыло крывічскае і дрыгавічскае насельніцтва. Першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў - Рагвалод. Пры Уладзіміры Святаславічы Полацкае княства гвалтоўна ўключана ў 980 г. у Кіеўскую дзяржаву. Унук Рагвалода Ізяслаў узнавіў дзяржаўнасць і да часоў феадальнай раздробленасці тут правілі яго нашчадкі. Выключнае значэнне ў палітычным і гаспадарчым жыцці Полаччыны мелі вечавы лад - гарадское самакіраванне, епіскап. Гісторыя Полацкай зямлі XI-XII ст. - гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі. Полацкае княства вымушана было адстойваць сваю самастойнасць ва ўмовах пастаяннага саперніц-тва з Кіевам і Вялікім Ноўгарадам.

Найбольшай магутнасці Полацкая зямля дасягнула пры Усяславе Брачыславічы (каля 1028-1101 гг.; князь Полацкі з 1044 г.). Пры ім пашырылася тэрыторыя, будаваліся гарады і храмы (Сафійскі сабор у Полацку), устаноўлены поўны кантроль над гандлёвым шляхам па Заходняй Дзвіне, які забяспечыў выхад у Балтыйскае мора.

У ХІІ - першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі перажылі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. У Італіі, Фран-цыі і Нямеччыне ў гэты час фарміраваліся самастойныя каралеўствы.

У XII ст., пасля смерці Усяслава, Полацкае княства пачало ў палітычным сэнсе ўсё больш размяжоўвацца на часткі, удзельныя княствы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш.), якія належылі прадстаўнікам полацкай праваслаўнай дынастыі, паміж якімі разгарнулася барацьба за першынство.

Іншым быў лёс дрыгавіцкіх княстваў. Даволі рана яны трапілі ў сферу інтарэсаў Кіева і страцілі незалежнасць. З канца X ст. на княжанне ў Тураў пасылалі старэйшых сыноў кіеўскага князя. У 50-я гг. XII ст. у Тураве ўсталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пасля выхаду з-пад уплыву Кіева (1158 г.) на тэрыторыі Тураўскага княства узнік шэраг асобных удзелаў, князі якіх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш звязвае свой лёс з Новагародскай у барацьбе супраць галіцка-валынскіх князёў.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Да сярэдзіны XIII ст. высокага эканамічнага і культурнага развіцця дасягнула Новагародская зямля.

Вышэйшую ўладу ў дзяржавах-княствах у IX-XII стст. на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік і інш. Князь стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў. Яго асноўныя абавязкі: арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга ворага і падтрыманне ўнутранага парадку. Правам выдання законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча.

Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся аднача-сова і князь, і пасаднік.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Праваслаўная царква стала дзяржаўнай ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы з канца X ст. Хрысціянства адсунула ўбок вялікі пантэон паганскіх багоў. Лічыцца, што першая епархія на Беларусі ўзнікла ў 992 г. у Полацку. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства. Але спатрэбіліся стагоддзі, каб хрысціянства змагло канчаткова распаўсюдзіцца і ўсталявацца на беларускіх землях.

Такім чынам, ІХ - першая палова ХІІІ ст. гэта перыяд фарміра-вання, развіцця і раздробленасці першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Абшчыннае землеўладанне - форма землеўладання, калі ворыў-ная зямля знаходзілася ва ўладанні асобных сялян, хаця права агульна-га ўласніка належыла абшчыне (верві), як і права карыстання лясамі, выганамі, вадаёмамі і іншымі непадзеленымі ўгоддзямі.

Веча - агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Вотчына - форма зямельнай уласнасці феадалаў і звязаных з ёю правоў на залежных сялян. У XI-XIII ст. на ўсходнеславянскіх землях існавалі вотчыны князёў, баяр, царквы.

Дань - форма феадальнай эксплуатацыі залежнага насельніцтва (натуральны падатак).

Кармленне - права, дараванае князем васальнаму феадалу збі-раць дань, даходы з воласці.

Князь - правадыр племені; з развіццём феадалізму - правіцель дзяржавы.

Кукенойс, Герцыке - княствы ў ніжнім цячэнні Дзвіны, якія зна-ходзіліся ў васальнай залежнасці ад полацкіх князёў.

Людзі - свабодныя абшчыннікі. У гэты час ішоў працэс дыфе-рэнцыяцыі “людзей” на феадальна-залежных і вольных.

Мір, верв - у XI ст. сялянская земляробчая суседская абшчына. Затым на яе аснове ішло фарміраванне індывідуальных сялянскіх гас-падарак. Для такой абшчыны было характэрна самакіраванне, кругавая парука, калектыўная адказнасць і г.д.

Ордэн - ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў.

Палюддзе - збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пра-жывала на падуладнай князю тэрыторыі; першапачатковая форма феа-дальнай рэнты.

Халопы - катэгорыя насельніцтва, пазбаўленая асабістай свабо-ды (з XII ст.).

Чэлядзь - агульны тэрмін, які ў XI-XIII ст. абазначаў феадаль-льна-залежнае насельніцтва. Раней - асабіста несвабодныя людзі.

Храналогія падзей

862 г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Полацкім княстве.

907 г. - паход на Візантыю, у якім прымала ўдзел дружына По-лацка.

980 г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

980 г. - напад ноўгарадскага войска на чале з князем Уладзімірам Святаславічам разам з атрадамі варагаў, чудзі і меры на Полацк. Забой-ства Полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай.

989 г. - захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Прымусовае хрышчэнне пераможаных жыхароў Турава.

992 г. - утварэнне епархіі ў Полацку.

Канец X ст. - утварэнне Тураўскага княства.

1003-1044 гг. - княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.

1021 г. - паход полацкага князя Брачыслава на Вялікі Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.

1044 г. - першыя звесткі пра Новагародак (Навагрудак).

1044-1101 гг. - княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Ча-радзея).

1067 г. - першыя летапісныя звесткі пра Менск (Мінск).

1067 г. - бітва на р. Нямізе паміж войскамі Яраславічаў і полац-кага князя Усяслава Чарадзея.

1078-1086 гг. - княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.

1158-1162 гг. - княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча, які ўз-навіў дынастыю Ізяславічаў на тураўскім троне.

Пытанні для самаправеркі

1. Хто быў вярхоўным уласнікам земляў на этапе ранняга сярэднявечча?

2. Калі ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах Полацк?

3. Якія віды феадальнага землеўладання вы ведаеце?

4. Якія асаблівасці грамадска-палітычнага ладу адзначаюцца ў Тураве?

Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX - першай палове XIII ст.

Першыя рэлігійныя вераванні ўзніклі ў каменным веку. Аб'ек-тамі рэлігійных адносін станавіліся прыродныя з'явы, жывёлы, духі. З разлажэннем радавых сувязей узніклі політэістычныя рэлігіі (шматбож-жа). Узнікненне дзяржавы абумовіла стварэнне нацыянальна-дзяржаў-ных рэлігій (сінтаізм, іудаізм, індуізм …). Паваротным пунктам у гісторыі стала з'яўленне сусветных рэлігій: будызму (VI ст. да н.э.), хрысціянства (IV ст. н.э.), ісламу (VII ст. н.э.). Галоўная асаблівасць сусветных рэлігій - адзінабожжа (Бог адзіны і ўніверсальсальны).

Вялікае значэнне ў лёсе старажытных беларускіх зямель мела прыняцце ў X ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых грамадскіх адносін, чым першабытнаабшчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасобленасці, садзейнічала ўзды-му культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязей. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў Полацкую епархію. І на працягу некалькіх стагоддзяў у саперніцтве з паганствам хрысціянства зацвердзілася на беларускіх землях.

Найбольш яскрава на землях сучаснай Беларусі развівалася культура Полацкай зямлі, дзе ўжо ў XII ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Тураўскае Евангелле, упрыгожанае маляўнічымі застаўкамі. Матэрыялам для рукапісных кніг служыў пергамент - спецыяльна вырабленая скура цялят. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветні-цкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110 - каля 1167 або 1173), тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130 - каля 1182), Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі.

Вышэйшым узорам тагачаснай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У сярэдзіне XI ст. у Полацку, услед за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных царкоўных пабудоў. Адной з іх стала Спаская царква, пабудаваная па прапанове Ефрасінні Полацкай; захавалася Каложская царква ў Гродна, пабудаваная ў XII ст. Помнікам абарончага дойлідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй 30 метраў, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. з жоўтай і чырвонай цэглы на Брэстчыне.

Шэдэўрам старажытнага мастацтва з'яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам па заказу Ефрасінні Полацкай у 1161 г.

Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з'яўляецца адной з характэрных асаблівасцей культуры старажыт-ных беларускіх зямель. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця самабытных рыс.

Гістарычныя асобы

Ефрасіння Полацкая (1104(?) - 1167). Полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення кляштара св. Спаса ў Полацку, кананізавана праваслаўнай царквой.

Кірыла Тураўскі (1130 - каля 1182). Епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Творы К. Тураўскага - вяршыня развіцця ўсходнеславянскай грамад-ска-палітычнай дзейнасці.

Клімент Смаляціч. Царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антыч-най літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства.

Аўрамій Смаленскі. Манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, перапісчык царкоўных кніг.

Іаан. Дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку.

Лазар Богша. Полацкі майстар-злотнік, які зрабіў крыж па заказу полацкай князёўны Ефрасінні - узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Летапісанне - запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці.

Рэлігія (ад лац. rеligio - злучаць) - светаўспрыманне, а таксама адпаведныя культавыя дзеянні, што абумоўлена верай у рэальнасць быцця Бога (або некалькіх багоў), “свяшчэннага” пачатку.

Фрэска - роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Храналогія падзей

Канец X ст. - пачатак распаўсюджвання на беларускіх землях хрысціянства.

Сярэдзіна XI ст. - час будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку.

XI ст. - стварэнне Тураўскага Евангелля.

XII ст. - пабудавана царква Барыса і Глеба “на Каложы” ў Гродна.

1161 г. - стварэнне крыжа злотнікам Лазарам Богшам.

XIII ст. - пабудавана Камянецкая вежа на Брэстчыне.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце станоўчыя вынікі ўвядзення хрысціянства на тэры-торыі Беларусі?

2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславян-скіх землях?

3. Які помнік абарончага дойлідства XIII ст. захаваўся да нашых дзён?

Спіс літаратуры

Крыніцы

Беларускія летапісы і хронікі. - Мн., 1997.

ЛЭТАРАТУРА

Асноўная

Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. Рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.

Гуревич Ф.Д. Древние города Белорусского Понемонья. - Мн., 1982.

Доўнар Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.

Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды: Гістарычны нарыс. - Мн., 1990.

Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии. - Мн., 1977.

1945). - Мн., 1996.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.

Пашута В.Т., Флоря Н.Б., Хорошкевич А.Л. Древнерусское населения и судьбы восточных славян. - М., 1982.

Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. - Мн., 1991.

Рыбаков Б.А. Киевская Русь и другие княжества XII-XIII вв. - М., 1982.

Седов В.В. Славянне в древности: В 2 т. - М., 1994.

Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. - Мн., 1989.

Этнаграфія бларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. - Мн., 1985.

Дадатковая

Алексеев Л.В. Полоцкая земля в XI-XIII вв. - М., 1966.

1983.

Бродель Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. XV-XVIII вв. - М., 1988-1992. Т.1-3.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.

Штыхов Г.В. Древний Полоцк. - Мн., 1975.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

ТЭМА 3. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІІІ - ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVI ст.): АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА - ДА НОВАГА ЧАСУ

ТЕМА 3. Перадумовы ўтварэння беларуска - літоўскай дзяржавы

У ХІ ст. узнікае новы цэнтр славянскай каланізацыі ў верхнім Панямонні на мяжы літоўскіх і ятвяжскіх земляў - Новагародская вобласць. Горад рос і мацнеў, і ўжо ў 1228 г. новагародскія дружыны разам з тураўцамі і пінчукамі ўдзельнічалі ў сумесным паходзе на Камянец супраць князя Данілы Раманавіча Галіцкага (1201-1264 гг.).

За два стагоддзі свайго існавання Новагародак стаў буйным рамесным і сталічным цэнтрам аднайменнай зямлі, у якую ўваходзілі Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Кіеўскую Русь, Польшчу і Прыбалтыку - татара-мангольскае заваяванне і крыжовыя паходы - Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. Гэты факт стаў прычынай таго, што Новагародская зямля стала прытулкам для многіх уцекачоў з гэтых тэрыторый, якія ратаваліся ад бязлітасных заваёўнікаў.

На ўсходзе ад Новагародскай зямлі пражывала племя літва, землі якога знаходзіліся паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Нова-гародскай землямі. Адным з іх правадыроў быў князь Міндоўг (1195?-1263 гг.). Упершыню яго імя згадваецца ў летапісах 1219 г. Ён праводзіў актыўную палітыку, удзельнічаў у сумесных паходах. Гэта падштурхнула незадаволеных землякоў да барацьбы з ім. Няўдачы вымусілі Міндоўга са сваім сынам Войшалкам (1223-1268 гг.) і паплечнікамі шукаць прытулку ў Новагародку. Тут ён увосень 1246 г. прыняў праваслаўе і быў абраны Новагародскім князем (у тыя часы ў гарадах з вечавым ладам пасада князя адпавядала сучаснай пасадзе міністра абароны). Пакрыўджаны супляменнікамі, Міндоўг «зане Литву» і жорстка расквітаўся са сваёй апазіцыяй. Гэтыя падзеі выклікалі занепакоенасць у галіцка-валынскіх князёў, якія «поймаша грады многи» і «возвратишеся в домы». Міндоўг звярнуўся за дапамогай да рыжскага біскупа Андрэя. Папа рымскі Інакенці ХІV даў блаславенне на хрышчэнне ў каталіцтва Міндоўга і ўручэнне яму каралеўскай кароны. Гэтая падзея адбылася ў Новагародку ў 1252 г.

Мясцовыя літоўскія князі разам з галіцка-валынскім князем пачалі новы паход супраць яго ўладанняў і «плениша всю землю Новогородъскую». Паражэнні знізілі аўтарытэт Міндоўга ў вачах новагародскіх баяр, і ён мусіў з 1254 г. задаволіцца роляй князя Літвы, а новагародскім князем быў абраны яго старэйшы сын Войшалк. Спачатку ён заявіў, што жадае стаць манахам і адправіўся ў «пілігрымку» ў святую зямлю, да якой не дайшоў і скончыў яе ў Грэцыі (Балгарыі). Праз некалькі гадоў ён вярнуўся на радзіму і заснаваў паміж Літвой і Новагародкам праваслаўны Лаўрышаўскі манастыр.

У 1263-1264 гг. пачынаецца барацьба за землі Літвы і Жамойці, якой скарыстаўся Войшалк і, склаўшы з сябе манашскі сан, абапіраю-чыся на вайсковую моц новагародскай і пінскай земляў, заваяваў тэрыторыю Літвы. З дапамогай галіцка-валынскіх князёў падпарадкаваў сабе балцка-літоўскія землі Нальшчаны і Дзяволтву. Яго ўладу прызналі Полацк і Віцебск. Тэрыторыя Новагародскай, Літоўскай, Полацкай, Віцебскай, Нальшчанскай (суч. Нарачаншчына) і Дзяволтваўскай (частка сучаснай Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Беларусі) зямель сталі ядром і трывалым грунтам для ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Калі далучэнне да Новагародка балцкіх земляў праходзіла гвалтоўна, дык далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Гэтак сама і пазней да ВКЛ далучаліся і іншыя беларускія вобласці. Уласна літоўскія землі (у сучасным значэнні - летувіскія) займалі толькі адну дзесятую частку тэрыторыі і таму не маглі адыгрываць дамінуючую ролю ў дзяржаве.

Славянскі, беларускі характар краіны - ВКЛ, быў прадвызначаны ўжо ў ХІІІ ст. З самага пачатку ВКЛ у дзяржаве дамінуючае становішча заняла славянская (беларуская) культура і дзяржаўнай стала беларуская мова. Не Беларусь увайшла ў ВКЛ, а ядром, дзе ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае, сталі беларускія землі верхняга Панямоння.

Пасля Войшалка вялікакняжацкі прастол трапіў у рукі Трай-дзеня (1270-1282 гг.). Гэта быў час умацавання Новагародскай дзяржа-вы, якое праходзіла ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і супрацьстаян-ня са знешняй пагрозай. У час яго княжання была далучана частка яц-вяжскіх зямель. Рэальна існаваўшым быў Віцень (1295?-1316 гг.). Вынікам яго княжання было далучэнне ў 1315 г. Берасцейскай зямлі і абранне герба “Пагоня”. Як пішуць летапісы «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему княству литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня».

Падчас княжання сына Віценя - Гедыміна новай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага стала Вільня (былы Крывы горад). Адбывалася далейшая кансалідацыя беларускіх зямель. Паколькі яны не ведалі спусташальнай мангола-татарскай навалы і захавалі ў цэласці свае культурныя і эканамічныя цэнтры, гэтае аб'яднанне ішло больш інтэнсіўна, чым у Масковіі ці на Украіне. Былі пабудаваны замкі ў Крэве, Вільне, Лідзе і некаторых іншых гарадах.

Каля 1326 г. у склад ВКЛ увайшло Мінскае княства і Пінская зямля. Гедымін праводзіў тую ж палітыку, што і яго папярэднікі: заваёўваў жмудскія землі.

Ядром фармірання зямель Вялікага Княства Літоўскага стала Новагародчына з прылеглымі да яе землямі. Бліжэйшыя Пінская і Мінская, якія першымі ўвайшлі ў новую дзяржаву. Крыху пазней да яе далучыліся Гродзенская, Полацкая, Віцебская і інш. Жмудзь была да-лучана да ВКЛ у 1422 г., адной з апошніх, прытым і ваенным шляхам.

Пасля дваццаціпяцігадовага княжання Гедыміна, землі што знаходзіліся пад яго ўладай, перайшлі да пяцярых сыноў. Альгерд (1296-1377 гг.) стаў Крэўскім князем з 1320 г. і князем Віцебскім. Берасцейшчына і Гродзеншчына, Троцкая і Жмудскія землі былі даручаны Кейстуту (?-1382). Самы малодшы брат - Яўнут застаўся на прастоле ў Вільні, што пярэчыла тагачаснай ментальнасці, калі малодшы брат Яўнут застаўся на прастоле ў “сталечным месте”. У справу ўключыліся браты Альгерд і Кейстут. Апошні рушыў свае войскі на Вільню і ўзяў ў палон Яўнута. Кейстут саступіў віленскі прастол старэйшаму ў сям'і брату Альгерду. Такім чынам, у Вялікім Княстве ўсталяваўся пэўны “дуумвірат”: князі Кейстут і Альгерд. Альгерд праводзіў актыўную знешнюю палітыку па збіранню зямель. Да 1345 г. Альгерд выступаў толькі ў якасці Крэўскага і Віцебскага князя, а напрыканцы жыцця пад яго ўладай аб'ядноўваюцца Браншчына, Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Валынь, Падолія і некаторыя іншыя землі. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае набывае статус адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў, і ў ім беларускія землі займалі цэнтральнае, дамінуючае становішча. Але пасля смерці Альгерда, вялікакняжацкі прастол пераходзіць да ягонага старэйшага сына Ягайлы (1348-1434 гг.). У гэты час другім прэтэндэнтам на спадчыну Альгерда ў агульнадзяржаўным масштабе быў малодшы брат Альгерда князь Кейстут. Міжнародная сітуацыя складвалася не на карысць ВКЛ. Паміж Ягайлам і Кейстутам разам з яго сынам Вітаўтам пачалася барацьба за вялікакняжацкі прастол.

Такім чынам, у другой палове ХІІІ - пачатку XIV ст. адбываецца працэс фарміравання новага дзяржаўнага ўтварэння - Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, ядром якога з'яўляліся беларускія землі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Новы гарадок, Новгарадок, Новагародак - гістарычныя назвы Навагрудка.

Гарадзен, Гародня - гістарычныя назвы Гродна.

Храналогія падзей

1044 г. - заснаванне Навагрудка.

1252 г. - хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва і яго каранаванне каралём Літвы.

1323 г. - перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

Каля 1326 г. - уваходжанне Мінскага княства ў склад ВКЛ.

Пытанні для самаправеркі

1. Як праходзіў працэс аб'яднання зямель будучага Вялікага Княства Літоўскага, будучай Беларусі вакол Новагародка?

2. Калі Мінская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ?

3. Якая гістарычная вобласць была на тэрыторыі сучаснай Літвы?

4. Калі жмудскія землі былі далучаны да ВКЛ?

5. Калі ў летапісах фіксуецца герб «Пагоня»?

Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІІІ-ХV ст.

Міжнародная сітуацыя вакол ВКЛ складалася наступным чынам. З усходу Маскоўская дзяржава, якой кіраваў Дзмітрый Данс-кой, пачынала набываць вагу і праяўляць актыўнасць у адносінах да ВКЛ. Як сведчаць летапісы, “Дмитрий, великий князь московский умыслил Киевское, Витебское и Полоцкое княство войною доходити, обецуючи … Литву всю огнём і мечем звоевати». На паўночным захадзе крыжакі пад сцягам распаўсюджвання веры Хрыстовай, таксама імкнуліся пашырыць свае валоданні не толькі за кошт жмудскіх зямель, але і за кошт Полаччыны, Літвы, Гродзеншчыны і нават Польшчы.

Са свайго боку польскія вярхі бачылі тую неспрыяльную сітуацыю, у якую паступова ўцягвалася ВКЛ. Да пошукаў згоды паміж Польшчай і ВКЛ польскую знаць падштурхнуў і ваенны паход 1384 г. Ягайлы супраць яе. Каб прыцягнуць на свой бок ВКЛ, польскія вярхі прапанавалі Ягайлу польскі трон. Як сказана ў летапісу, «и почали ляхове слати с Кракова к великому князю Ягайлу, абы принял крещение от старого Рима и понял бы в них королевну Ядвигу и стал бы в них королем в Кракове и на всей Лядской земли».

Саюз паміж ВКЛ і Польшчай быў падпісаны ў Крэве ў 1385 г. Гэта была дынастычная унія. Адпаведна з яе ўмовамі Ягайла пераходзіў з праваслаўя ў каталіцтва, уступаў у шлюб з польскай каралеўнай Ядвігай, набываючы тытул польскага караля, спрыяў хрышчэнню ў каталіцтва. Акт Крэўскай уніі падпісалі вялікі князь Ягайла і яго браты: Троцкі князь Скіргайла, Мсціслаўскі - Лугвен, Ноўгарад-Северскі - Карыбут і сын Кейстута - Вітаўт. Пасля прыняцця каталіц-тва Ягайла набыў новае імя - Уладзіслаў, а Вітаўт - Аляксандр.

Па ўмовах Крэўскай уніі абедзве дзяржавы аб'ядноўваў адзіны манарх, але кожная з іх захоўвала сваю ўласную сістэму кіравання і праводзіла самастойную палітыку. Вынікі Крэўскай уніі нельга ацэньваць адназначна. Для Беларусі падпісанне яе азначала ўзмацнен-не, з аднаго боку, пракаталіцкіх і прапольскіх тэндэнцый у грамадстве, пачатак росту нестабільнасці на глебе міжканфесійных пярэчанняў; з другога, актыўнае ўключэнне нашых земляў у агульнаеўрапейскія культурныя, палітычныя і эканамічныя працэсы. Для Польшы - узмацненне ваенных і культурных патэнцый, дзякуючы саюзу з намі, славянскіх уплываў і адначасова аслабленне нямецкіх каланізацыйных і культурных уплываў на яе тэрыторыю. Крэўская унія была персанальнай дамоўленасцю паміж правячымі еўрапейскімі дамамі. Нашчадкі ад шлюбу Уладзіслава-Ягайлы і Ядвігі далі пачатак новай дынастыі Ягелонаў. Падпісанне Крэўскай уніі не выключыла пярэчанняў паміж Ягайлам і Вітаўтам, якія скончыліся Востраўскімі (1392 г.) пагадненнямі паміж імі. У выніку іх першы набыў тытул “вярхоўнага князя”, а другі застаўся вялікім князем у ВКЛ і засяродзіў уладу ў сваіх руках.

Пасля сумеснай перамогі войскаў Кароны Польскай і ВКЛ у Грунвальдскай (Дубровенскай) бітве 15 ліпеня 1410 г. над войскамі Тэўтонскага ордэна больш як пяцьсот гадоў нямецкія воіны не ступалі на нашы землі. Адпаведна з Торуньскім дагаворам пад уплывы Кароны трапілі некаторыя землі ордэна, а пазней і ўся Прусія, а Вітаўт атрымаў у “дажывотнае” валоданне Жмудзь. Як вядома, Жмудзь (тэрыторыя сучаснай Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з перамовамі і дагаворам каля возера Мельна, якія праводзіліся 27 верасня 1422 г., калі Ордэн адмовіўся ад сваіх валоданняў.

Узмацненне ВКЛ паставіла зноў пытанне аб абвяшчэнні асобнага каралеўства ў адпаведнасці з вагой дзяржавы ў еўрапейкім свеце. Гэтую прапанову агучыў Вітаўт. Ідэя не знайшла падтрымкі і выклікала рэзка адмоўную рэакцыю польскага боку. Вітаўт вырашыў дзейнічаць без іхняй згоды. Але каранацыя не адбылася. Неўзабаве, пасля 37-гадовага княжання, 27 лістапада 1430 г. Вітаўт памёр.

Пры наступных вялікіх князях узмацніліся напады крымскіх татараў на землі ВКЛ. У 1494 г. быў падпісаны дагавор паміж вялікім князем Літоўскім Аляксадрам і Маскоўскім вялікім князем Іванам ІІІ. Першы прызнаваў пераход усходніх земляў на карысць Масковіі і адмаўляўся ад сваіх прэтэнзій на Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. У сваю чаргу Іван ІІІ абяцаў “не вступаціся ў Смаленск”. Праўда, гэтага абяцання хапіла толькі на некалькі гадоў. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла Чарнігаў, Старадуб, Гомель (да 1537 г.), Бельскае, Старадубскае і частку Мсціслаўскага княстваў. Недалёка ад Дарагабужа на р. Ведрашы адбылася бітва (1500 г.), падчас якой войска пад кіраў-ніцтвам К. Астрожскага было разбіта, а сам ён трапіў у маскоўскі палон. З поўдня нашым землям пагражала татарская навала. У 1506 г. ад-былася бітва пад Клецкам. Беларускім войскам, якім камандаваў Міха-іл Глінскі, была разбіта татарская арда і вызвалена 40 тыс. палонных. Пасля гэтага разгрому набегі крымчакоў на нашы землі прыпыніліся.

Маскоўскае княства распачало новую вайну (1507-1522 гг.), якая прывяла да спусташэння паўночна-ўсходняй і цэнтральнай Беларусі. У 1514 г. царскія войскі захапілі Смаленск, але ў той жа час, 8 верасня, разграміўшы 80-тысячнае маскоўскае войска, былы маскоўскі палоннік гетман К. Астрожскі ўзяў рэванш утрая меншымі сіламі пад Оршай. У другой палове 20-х гадоў XVI ст. ВКЛ правяло некалькі паспяховых ваенных аперацый супраць крымскіх татар і разбіла іх на тэрыторыі Украіны каля Канева (Альшаніцкая бітва - 1527 г.). Новая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1534 г. Паводле заключанага перамір'я 1537 г. Гомель і Любеч былі вернуты ВКЛ. Праз дваццаць гадоў пачалася наступная, Лівонская вайна 1558 -1583 гг. Царскія войскі асадзілі Полацк і праз два тыдні, 15 лютага 1563 г., захапілі яго. Звыш 11 тыс. жыхароў Полацка было адпраўлена ў маскоўскі палон. Толькі на Полаччыне было захоплена звыш 50 тыс. чалавек. Маскоўская акупацыя Полацка працягвалася да 30 ліпеня 1579 г. У ходзе ваенных дзеянняў рускія войскі захапілі частку ўсходняй Беларусі. Вядзенне вайны з Маскоўскай дзяржавай для ВКЛ было даволі складаным. Польскія саюзнікі не спяшаліся прыйсці яму на дапамогу. Наадварот, скарыстоўваючы сітуацыю, яны пачалі актыўна прасоўваць ідэю аднаўлення саюзных адносін і дамоўленасцей.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ягайла - Якаў - прынцып падвойнага (і патройнага) напісання імёнаў тлумачыцца тым, што ў старажытныя часы князі і просты люд часта карысталіся двума імёнамі: паганскім у паўсядзённым побыце і хрысціянскім для больш адказных выпадкаў.

Храналогія падзей

1380 г. - Кулікоўская бітва, у выніку якой былі падарваны сілы Залатой Арды.

1385 г. - заключэнне Крэўскай уніі па аб'яднанню Польскай Ка-роны і ВКЛ.

1410 г. - бітва пад Грунвальдам, у выніку якой былі падарваны сілы Лівонскага ордэна.

1422 г. - Жмудзь (тэрыторыя суч. Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з дагаворам ад 27 верасня.

1429 - 1430 гг. - спроба каранацыі Вітаўта.

1558 - 1583 гг. - Лівонская вайна.

Пытанні для самаправеркі

1. Якая была сітуацыя ў ВКЛ напярэдадні заключэння Крэўскай уніі?

2. Прычыны падпісанння Крэўскай уніі.

3. У чым значэнне падпісанння Крэўскай уніі для ВКЛ і Кароны Польскай?

4. Якімі былі ўзаемаадносіны паміж ВКЛ і татарскімі княствамі?

5. Як складаліся ўзаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам у ХVІ ст.

Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове ХІІІ - першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.

У гэты перыяд назіраўся працэс удасканальвання культуры земляробства. Прымяняўся трохпольны севазварот. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з'яўлялася раслінаводства, вырошчвалі збожжавыя культуры (азімае жыта, авёс, грэчку, ячмень, пшаніцу і інш.), а таксама бабовыя (гарох, сачавіцу), прадзільныя (лён, каноплі). Сярод гароднін-ных культур найбольшай папулярнасцю карысталіся капуста, морква, буракі, цыбуля, часнок, агуркі, кроп, мак.

Другой важнай галіной сельскай гаспадаркі была жывёлагадоў-ля. Найбольшую ўдзельную вагу ў ёй мела конегадоўля. Побач з буйной рагатай жывёлай вяскоўцы гадавалі свіней, авечак, коз і свойскую птушку. У якасці дапаможных промыслаў развіваліся і хатнія рамёствы - кавальства, ганчарства, бандарства. Сярод іншых промыслаў, якія ўносілі разнастайнасць у меню не толькі вясковых жыхароў, але і іншых прадстаўнікоў тагачаснага грамадства, было бортніцтва, рыбалоўства, паляванне.

Аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. Пашырэнне гандлёвых і іншых сувязей з еўрапейскімі краінамі, рост попыту на сельскагаспа-дарчую прадукцыю, інтэнсіўнае развіццё тавара-грашовых адносін падштурхнула правячыя колы ВКЛ да правядзення зямельнай рэформы. Гэта быў комплекс эканамічных, сацыяльных і тэхнічных мерапрыемстваў па ўдасканаленню сістэмы землекарыстання і сістэмы падаткаабкладання. Гэтая рэформа насіла назву “валочная памера”. Задачы яе былі сфармуляваны ва “уставе на валокі” 1557 г. і дапаўнен-нях да яе 1558 г. Кожная сялянская гаспадарка магла атрымаць па адной, ці больш альбо менш валоцы (валока = 21,36 га). Усе валокі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на тры катэгорыі - “цяглыя”, “асадныя” і “вольныя”. Для цяглых валок галоўнай павіннасцю была “паншчына” два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Сяляне асадных валокаў плацілі “асаду” - па 30 грошай, 12 грошай за “талокі” і 10 за “гвалты”. У сярэ-днім атрымлівалася, што за адну добрую валоку асаднай зямлі ўносі-лася 106 грошай, крыху ніжэйшай якасці - 97, дрэннай - 83, вельмі дрэннай - 66.

Такім чынам, важным вынікам рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны, ператварэнне сялян-даннікаў у чыншавікоў, уцягванне краіны ў тавара-грошавыя адносіны, арыентацыя гаспадаркі сялянскай і панскай на выраб сельскагаспадарчай прадукцыі і рэаліза-цыі яе па-за межамі ВКЛ па суднаходных рэках Бугу ў Гданьск, Нёмане ў Кралевец, Заходняй Дзвіне ў Рыгу.

Другой падаткаплацельнай супольнасцю было мяшчанства. Мешчанін у адрозненне ад жыхара вёскі - селяніна, жыхар горада. Гарады ў ВКЛ адрозніваліся па ступені сваёй залежнасці ад дзяржаўнай ўлады. Гарады, якія знаходзіліся на дзяржаўных землях, падпарадкоўваліся вялікакняжацкай адміністрацыі ў асобе старостаў і падстаростаў; прыватнаўласніцкія падпарадкоўваліся ўладальнікам і іх намеснікам.

Пачынаючы з ХІV ст., на тэрыторыі ВКЛ распаўсюджваўся звычай надання гарадам правоў на самакіраванне (т.зв. магдэбургскае права). Гэта быў комплекс прававых абавязкаў у дачыненні да вярхоўнай улады і ільгот тутэйшым жыхарам. Дакументам, які юрыдычна сведчыў аб наяўнасці ў горадзе такога права, быў прывілей (закон). Адпаведна з ім у горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання, які насіў назву - магістрат (майдэборыя, ратуша). Ён складаўся з дзвюх палат: прадстаўнічай - бурмістроўска-радзецкй і выканаўчай - войтаў-ска-лаўнічай. Сябры прадстаўнічай калегіі абіраліся з мясцовых жыхароў і называліся радцы. Са свайго асяродка яны назначалі двух бурмістраў. За тэрмін абрання рады кожны з радцаў абавязкова займаў пасаду бурмістра. Другая калегія, войтаўска-лаўнічая, фарміравалася таксама з мясцовых жыхароў. Часта пасада войта была пажыццёвай, і ён назначаўся, або яго кандыдатура зацвярджалася каралём ці вярхоўным уладальнікам у прыватна-уласніцкіх гарадах. Першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права, быў Брэст (1390 г.). Увогуле на этнічных беларускіх землях налічвалася звыш 120 “магдэбурскіх” гарадоў, а ў сучасных адміністрацыйных межах іх было звыш 90.

Атрыманне тым або іншым горадам правоў на самакіраванне спрыяла інтэнсіўнаму развіццю рамеснай вытворчасці ў ім. Як правіла, рамеснікі адной або некалькіх роднасных спецыяльнасцей аб'ядноў-валіся ў вытворчую суполку, якая насіла назву брацтва, а часцей - цэх. У цэх прымалi "людзей добрых, аселых, парадак i згоду мiлуючых, месту прысеглых". Цэхавыя браты абіралі гадавых старостаў-цэхмістраў. Вышэйшую прыступку іерархічнай лесвіцы ў рамесным брацтве займалі майстры, потым ішлі таварышы або падмайстры, а ніжэйшая належала вучням, ці , як іх яшче называлі, хлопцам. Каб стаць майстрам, хлопец мусіў прайсці курс навучання, які працягваўся 3-5 гадоў, потым адпрацаваць у якасці памочніка майстра год-два або адправіцца ў гадавую “вандроўку” ў іншыя гарады ці краіны для ўдасканалення свайго рамяства. Пасля вяртання ён мусіў прад'явіць у цэх “лісты свайго вучэння” і адпрацаваць яшчэ год у майстры. Пасля гэтага яго дапускалі да здачы іспытаў на званне майстра. Такая работа называлася “зрабіць штуку”, ці “шэдэўр”.

У Магілёве было 16 цэхаў, у Мінску - 12, у Брэсце - 11, у Слуцку - звыш 10, у Гродна - 5, у Полацку - 5. У іх засяроджваліся дзесяткі прафесій. Рамеснікі абслугоўвалі разнастайныя патрэбы розных слаёў тагачаснага грамадства.

Беларускія гарады мелі трывалыя гандлёвая сувязі як з Усходам, так і Захадам і Поўднем. Жыццё горада ўплывала пазітыўна на развіццё культуры, будзіла творчую думку. Тагачасныя гарады былі асяродкамі адукацыі і культуры, выспявання перадавой на той час буржуазнай ідэалогіі. Праўда, пасля другой паловы XVII ст. пад уплывам знешнепалітычных абставін і канфесійных пярэчанняў нацыянальны, беларускі характар гарадоў страчваецца.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Брацтва - аб'яднанне жыхароў пэўнага горада, створанае з рэ-лігійнымі, адукацыйнымі, рытуальнымі і іншымі мэтамі. Магло ўклю-чаць у лік сваіх сяброў-«братоў» прадстаўнікоў розных саслоўяў.

Магдэбургскае права - комплекс юрыдычных норм, які абумоў-ліваў актыўны ўдзел гараджан у грамадскім жыцці і кіраванні тым або іншым горадам, упершыню сфармуляваны і прыняты ў нямецкім гора-дзе Магдэбургу (Майдэборгу).

Прывілей - паходзіць ад лац. рrivatis - прыватны, legum - закон, дакумент, які абумоўлівае пэўныя ільготы канкрэтнай асобе, групе асоб, гораду, зямлі і г. д.

Чынш штогадовы - плата, якую плацілі арандатары зямельных надзелаў.

Цэх - суполка рамеснікаў, якія аб'яднаны сваімі супольнымі вы-творча-эканамічнымі інтарэсамі.

Храналогія падзей

1557г. - выданне Правіл правядзення зямельнай рэформы - “Ус-тавы на валокі”.

Пытанні для самаправеркі

1. Па якому шляху развівалася сельская гаспадарка ў ВКЛ?

2. Калі была праведзена рэформа «валочная памера»?

3. Што такое «магдэбургскае права» і як фарміраваліся пры ім гарадскія структуры кіравання?

4. Як развіваліся рамесныя ўстановы ў «магдэбургскіх» гарадах?

ТЭМА 4. ЧАС КРЫЗІСАЎ І АДРАДЖЭННЯ: КАНСАЛІДАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. РЭЛІГІЯ, ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ, КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

Пытанне 7. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI ст. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры

У гэты перыяд пашыраецца і набывае моц традыцыя летапісан-ня. Найбольш вядомымі творамі гэтага перыяду з'яўляюцца “Летапі-сец Вялікіх князёў Літоўскіх”(каля 1396 г.) і “Пахвала Вітаўту”(каля 1420 г.). Пазней ствараецца яшчэ шэраг летапісных твораў. Усе яны праводзяць і пацвярджаюць думку аб тым, што менавіта ВКЛ з'яўляец-ца непасрэдным пераемнікам і гістарычных, і культурных ўсходнесла-вянскіх традыцый. Грамадска-палітычныя канцэпцыі розных колаў та-гачаснага грамадства адлюстраваліся ў гістарычнай літаратуры. Адным з заснавальнікаў яе можна лічыць М. Стрыйкоўскага (1540 - каля 1590 г.). Найбольш значны яго твор “Кроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсея Русі” (1582 г.). Ягоны сучаснік А. Гвагнін (1534-1614 гг.) выдаў у 1578 г. на лацінскай мове “Кроніку Сармаціі Еўрапейскай”. Гэтыя працы з'яўляюцца і сёння вельмі каштоўнымі крыніцамі па нашай гісторыі.

Першым лацінамоўным творам, які пазнаёміў еўрапейскую грамадскасць з нашай зямлёй, была паэма Міколы Гусоўскага - “Песня пра зубра”, надрукаваная ў Кракаве ў 1523 г. Твор вылучаецца самабы-тнасцю і глыбокім патрыятызмам. Для аўтара вобраз зубра - сімвал Бацькаўшчыны. Ён супрацьпастаўляе сучасных яму ўладароў эпічнай постаці Вітаўта, збіральніка беларускіх зямель, магутнага і справядлівага ўладара.

Пачатак беларускага кнігадрукавання быў пакладзены ўраджэн-цам Полацка Францыскам Скарынай, які ў 1517-1519 гг. надрукаваў ў Празе 23 кнігі Старога Запавету. У Вільні ён выпусціў у свет “Малую падарожную кніжыцу” (каля 1522 г.) і “Апостал” (1525 г.). Пераемні-кам яго дзейнасці быў С. Будны (“Катэхізіс”. Нясвіж, 1562 г.). На По-лаччыне кнігавыдавецкай дзейнасцю займаўся В. Цяпінскі (“Евангел-ле”, каля 1570 г.). У 1562 г. кальвіністам Мікалаем Радзівілам Чорным у Брэсце была выдадзена ўпершыню на польскай мове “Biblia”. Друкарня выхадцаў з Магілёва - купцоў Мамонічаў пачала сваю дзей-насць у Вільні ў 1569 г. Тут працаваў і паплечнік рускага першадрука-ра І. Фёдарава Пётр Мсціславец. Мамонічская друкарня выдавала не толькі літургічныя кнігі, але і палемічную літаратуру на беларускай мове. Таксама імі былі выдадзены юрыдычна-прававыя кнігі: “Трыбунал” (1586 г.), “Статут Вялікага Княства Літоўскага” (1588 г.). Друкарня Мамонічаў праіснавала да пачатку 20-х гг. XVII ст. Кнігі друкаваліся для шырокага кола чытачоў - “для людей подорожных”.

Такім чынам, працягвалася скарынаўская традыцыя выдаваць кнігі -“Людям посполитым к пожитку и ко розмноженью добрых обычаев”. Сёння вядома каля 60 выданняў XVI ст. і 100 кірылаўскіх кніг, надрукаваных у Беларусі з 1601 па 1654 гг.

У XIV-XVI ст. асноўным тыпам манументальнах збудаванняў у нашай краіне быў замак, якому ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых і прадстаўнічых функцый. Тады былі збудаваны Гродзенскі, Геранёнскі, Гальшанскі, Любчанскі і іншыя замкі. У барокавым стылі пабудаваны Нясвіжскі замак. Першай барокавай пабудовай на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца Нясвіжскі касцёл Божага цела (канец XVI ст.). Ужо ў сярэдзіне XVI ст. фарміруецца самабытны «абарончы» стыль узвядзення культавых пабудоў. Помнікамі яго з'яўляюцца Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Брэсцкая Мікольская царква-крэпасць, Гнёзненскі касцёл-крэпасць і інш.

У ВКЛ развіваліся ўсе віды мастацкага жывапісу. Да нашага часу захаваліся абразы: «Маці Боская Адзігітрыя» (Случчына), «Маці Боская Іерусалімская» (Брэстчына), Мінская Маці Божая. Свецкіх твораў захавалася меней, найбольш вядомым тагачасным помнікам з'яўляецца карціна «Бітва пад Оршай» (каля 1519 г.).

Сярод відаў мастацтва шырокае распаўсюджанне атрымала сніцарства - разьба па дрэву. У культуры ВКЛ XIV-XVI ст. яскрава назіраюцца тэндэнцыі сінтэза грэка-візантыйскіх культурных уплываў з заходнееўрапейскімі рымска-каталіцкімі пры зберажэнні славянскага зместу і сутнасці.

Дзяржаўнай мовай міжнародных зносін у гэты перыяд з'яўляецца беларуская мова. Аднак пачынае развівацца пэўны білінгвізм, калі некаторыя прадстаўнікі шляхты выкарыстоўвалі ў побыце польскую, а ў справаводстве лацінскую мовы.

У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалася дастаткова складаная сістэма школьнай адукацыі. Побач з царкоўнымі, манастырскімі, кляштарнымі школамі працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі дзяцей заможнага насельніцтва. Вышэйшую адукацыю да адкрыцця ў 1580 г. Віленскай акадэміі нашы продкі атрымлівалі пераважна ў Кракаўскім універсітэце, універсітэтах Германіі і іншых краін. Напрыклад, Ф. Скарына пасля атрымання ступені бакалаўра ў Кракаве працягваў сваю адукацыю ў Капенгагенскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара «вызваленых навук», і ступень «доктара медыцыны» у Падуанскім універсітэце. У будучым канцлер ВКЛ Леў Сапега вучыўся ў 1570-1573 гг. у Лейпцыгскім універсітэце.

XVI ст. - найбольш яскравы, складаны і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры эпохі феадалізму. Гэта адбывалася ў перыяд Адраджэння і Рэфармацыі, калі адбываўся сінтэз рэнесансна-гуманістычных традыцый і сярэднявечных перажыткаў у духоўным жыцці, інтэнсіўнага пашырэння ўнутраных і знешніх сувязей, узросту нацыяльна-патрыятычнай і палітычнай свядомасці. У гэтыя часы зара-джаецца на нашай тэрыторыі шматмоўнае кнігадрукаванне; узнікае сваесаблівы архітэктурны стыль, які пазней атрымаў назву «беларус-кае барока»; складаюцца выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі; культура Беларусі актыўна ўліваецца ў агульнаеўрапейскую плынь.

Ідэі Адраджэння пахіснулі аўтарытэт царкоўных іерархаў. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне 31 кастрычніка 1517 г. прафесара тэалогіі Вітэнбергскага універсітэта ў Германіі Марціна Лютэра. Ідэолагі рэфарматарскага руху выступалі супраць пышнага правядзення набажэнства, патрабавалі адмены царкоўнага падатку «дзесяціны», секулярызацыі - адчужэння царкоўных зямель на карысць дзяржавы і прыватных асобаў і стварэння самастойных, нацыянальных, дэмакратычных і, галоўнае, танных, цэркваў.

У хуткім часе рэфармацыйны рух разгалінаваўся на лютэранства і кальвінізм. Безумоўна, каталіцкая, як і любая іншая царква, не жадала рэформаў, якія б уціскалі яе правы. Гэты канфлікт унутры заходняй царквы абумовіў і парадзіў цэлую эпоху рэлігійных войнаў. Гэтыя падзеі не маглі не закрануць і нашай Бацькаўшчыны.

На Беларусі ідэі рэфарматарства атрымалі шырокае распаўсюджанне, асабліва ў асяроддзі буйных магнатаў, шляхты сярэдняй заможнасці, гарадскіх жыхароў і нават прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства. Першая абшчына лютэранскага накірунку ўзнікла ў Слуцку. Большы водгук на тэрыторыі ВКЛ атрымалі ідэі кальвінізму. Яны пранікалі асабліва актыўна з Краляўца. Прадстаўнікі магутнейшага роду ВКЛ Радзівілы сталі гарачымі прыхільнікам вучэння Ж. Кальвіна. Іх падтрымалі і іншыя прадстаўнікі буйных феадалаў і шляхты. Але найбольш радыкальны рух у кальвінізме быў выпрацаваны мяшчанствам. Шэраг прадстаўнікоў гэтага саслоўя пачалі прапаведаваць ідэі роўнасці не толькі прававой але і маёмаснай. Гэты рух атрымаў назву антытрынітарыяў, альбо арыянаў. У гэтым руху ўтвары-ліся дзве плыні. Адна вяла заможную вярхушку грамадства да рацыяналізму, а другая - плябейская - да ўтапічнага сацыялізму. Найбольш яскравым прадстаўніком і ідэолагам першай быў Сымон Будны (каля 1530 - 1593 гг.). Значнае месца ў ім займаў Васіль Цяпінскі (каля 1540 - каля 1604 гг.), а левага накірунку - Марцін Чаховіц (1522-1613 гг.). У 1568 г. у Іўі адбыўся арыянскі сінод, на якім было выказана патрабаванне скасавання прыгоннага права. Гэта выклікала ў заможных феадалаў пэўную насцярожанасць да вучэння арыянства і ўсяго кальві-нізму ўвогуле. Ідэі Рэфармацыі адлюстроўваліся ў грамадска-палі-тычным, філасофскім, царкоўным, прававым жыцці, літаратуры і мастацтве.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Дагмат - зацверджанае вышэйшымі інстанцыямі палажэнне, аб'яўленае абсалютнай ісцінай, якое не падлягае ніякай крытыцы.

Кальвінізм - прапагандаваў дактрыну абсалютнага прадвызначэння рэспубліканскага грамадства і прапаведаваў аскетызм. Пад сцягам кальвінізму прайшлі буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах (ХVІ ст.) і Англіі (ХVІІ ст.).

Каталіцтва - арганізацыя вылучаецца строгай цэнтралізацыяй і жорсткім размежаваннем паміж служыцелямі і паствай, пад кіраўніц-твам рымскага папы. Галоўныя дагматы - аб непарочнасці Панны Марыі і ўзнясенні яе жывой на нябёсы, дагмат аб бязгрэшнасці папы рымскага.

Лютэранства - адрозніваецца ад кальвінізму большай талерантнасцю, яно па сваёй сутнасці больш адпавядала інтарэсам буржуазіі, якая нараджалася ў тыя часы як клас.

Рэфармацыя - ад лац. reformatio - пераўтварэнне. Шырокі гра-мадскі рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы ў ХVІ ст. як апоры феадальнага ладу жыцця.

Сніцарства - разьба па дрэву, майстры гэтай прафесіі выразалі скульптуры і нават цэлыя іканастасы.

Храналогія падзей

1054 г. - падзяленне хрысціянства як сусветнай рэлігіі на дзве галіны - каталіцтва і праваслаўе.

1517 г. - пачатак перыяду Рэфармацыі ў Германіі.

1535 г. - заснаванне лютэранскай абшчыны ў Слуцку, першай на Беларусі.

1517-1519 гг. - пачатак у чэшскай Празе Ф. Скарынай беларус-кага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

1522-1525 гг. - друкарская дзейнасць Ф. Скарыны ў Вільні.

1562 г. - выданне С. Будным кнігі «Катэхізіс» у Нясвіжы.

1563 г. - выданне ў Брэсце на польскай мове кнігі “Biblia” (ра-дзівілаўская Біблія).


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.