Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Штуршком для падрыхтоўкі паўстання стаў расстрэл патрыя-тычнай дэманстрацыі ў Варшаве 8 кастрычніка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варшаве быў арганізаваны паўстанцкі Гарадскі камітэт, пераймена-ваны ў 1862 г. у Цэнтральны Нацыянальны камітэт (ЦНК). Рэвалю-цыйныя сілы сталіцы ўзначаліў прадстаўнік “чырвоных” Я. Дамброў-скі. На Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які падначальваўся ЦНК. У яго склад увайшлі як “чырвоныя”, так і “белыя”.

“Левых” на Беларусі ўзначальваў К. Каліноўскі (1838-1864). Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт. Вярнуўшыся на радзіму, К. Каліноўскі разам з В. Урублеўскім стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арга-нізацыю. У 1862-1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў падпольную газету “Мужыцкая праўда” (7 нумароў), якая друка-валася лацінкай на беларускай мове і была разлічана на беларускае насельніцтва.

У адказ на намер расійскага ўрада правесці масавы рэкруцкі набор 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам (ЧНУ) і заклікаў паўстанцкія атрады да нападу на рускія войскі. ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Галоўны ўрад Літ-вы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся з маніфестам у падтрымку паўстання ў Польшчы.

Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Ім не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губ.). Найбольш актыўна паўстанцы дзей-нічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Калі-ноўскі. Сярод паўстанцаў было няшмат сялян. У Гродзенскай губерні яны складалі 33%, у Віленскай - 27%, Мінскай - 20%, Магілёўскай - 13%, Віцебскай - 7%. На сялян значны ўплыў аказала паслабленне для беларускіх губерняў умоў рэформы 1861 г.

Перашкодай пашырэння паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў “белых”. Больш таго, яны ўзялі кіраўніцтва паўстання ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па загаду ГНУ ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі “белыя” на чале з памешчыкам Я. Гейштарам. К. Каліноўскі заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне. Спадзяванне “белых” на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзілася. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было задушана. Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, “белыя” пачалі пакідаць свае пасты ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі “чырвоныя”. У ліпені 1863 г. К. Каліноўскі стаў стар-шынёй Віленскага аддзела. Аднак выратаваць паўстанне бало ўжо немагчыма.

28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была падаўлена, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з “Пісьмамі з-пад шыбеніцы”, у якіх заклікаў працягваць барацьбу.

Галоўную ролю ў падаўленні паўстання разам з рускімі войскамі адыграў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў - вешаль-нік. Ваенна-палявы суд прыгаварыў К. Каліноўскага да расстрэлу. Ад-нак Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка 1864 г. К. Ка-ліноўскі быў павешаны ў Вільні за ўдзел у паўстанні. 128 чалавек пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 - у Сібір.

Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. пацярпела паражэнне, але яно прымусіла царскі ўрад прыняць цэлы шэраг змяненняў, якія значна палепшылі ўмовы правядзення аграрнай рэформы для сялян Беларусі. К. Каліноўскі стаў адным з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Паўстанне - масавае ўзброенае выступленне супраць паную-чага ўрада ў абарону класавых або нацыянальных інтарэсаў.

Рэвалюцыя - карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заклю-чаецца ў гвалтоўным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўсталяванні новага, прагрэсіўнага грамадскага ладу.

Храналогія падзей

2 лютага 1838 - 22 сакавіка 1864 гг. - Каліноўскі Кастусь (Кан-станцін Вікенцій Сяменавіч) - рэвалюцыянер - дэмакрат.

1861 г. - арганізаваны ў Варшаве гарадскі паўстанцкі камітэт руху.

1862 г. - Гарадскі камітэт перайменаваны ў Цэнтральны нацыя-нальны камітэт (ЦНК); створаны ў Вільні Літоўскі правінцыяльны Камітэт (ЛПК).

1862-1863 гг. - “Мужыцкая праўда”.

22 студзеня 1863 г. - ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыяналь-ным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на рускія войскі.

Студзень - люты 1863 г. - з'яўленне на Беларусі паўстанцкіх атрадаў з Польшчы.

Май 1863 г. - паўстанне задушана ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях; назначэнне М. Мураўёва-“вешальніка” віленскім генерал-губернатарам.

Ліпень 1863 г. - К. Каліноўскі стаў старшынёй Віленскага аддзела.

28 жніўня 1863 г. - Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

Лета 1864 г. - ліквідавана апошняя рэвлюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.

Студзень 1864 г. - арыштаваны К. Каліноўскі. “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.

22 сакавіка 1864 г. - павешанне К. Каліноўскага ў Вільні.

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце асноўныя прычыны і дзеячыя асобы паўстання 1863-1864 гг.

2. Якія вынікі паўстання 1863-1864 гг. для Беларусі?

3 Вызначце ролю і месца К. Каліноўскага ў паўстанні 1863-1864 гг. і ў гісторыі Беларусі.

Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. У 1864-1880 гг. у сярэднім было зафіксавана 8-10 хваляванняў штогод. Яны ў асноўным былі звязаны з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Сялянскі рух меў стыхійны характар.

Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі рэзка паскорыўся працэс фарміравання рабочага класа. Заработная плата рабочых Беларусі была амаль на 1/3 ніжэй у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам. У га-радах было вялікае беспрацоўе. У гэтыя гады асноўнай формай пратэс-ту рабочых стала эканамічная стачка за паляпшэнне ўмоў жыцця і працы.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца ў сярэдзіне 70-х гадоў пад уплывам народніцтва, якое грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму. Заснавальнікамі яго былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі выступалі супраць капіталізму і верылі ў тое, што Расія мае магчымасць перайсці адразу да сацыялізму, аба-піраючыся на сялянскую абшчыну з кругавой парукай. У народніцтве існавалі дзве плыні: рэвалюцыйная і рэфарматарская. У 70-я - пачатку 80-х гадоў найбольш папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П. Лаў-роў), бунтарскую (М. Бакунін) і змоўніцкую (П. Ткачоў). Сярод вядо-мых расійскіх народнікаў былі ўраджэнцы Беларусі: М. Судзілоўскі, І. Грынявіцкі (забойца імператара Аляксандра ІІ), К. Брэшка-Брэшкоў-ская, А. Бонч-Асмалоўскі. У Мінску, Магілёве, Гродне, другіх беларус-кіх гарадах дзейнічалі народніцкія гурткі. У 1882 г. народнікі Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю “Народнай волі”, якая праіснавала нядоўга.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі сту-дэнтаў - выхадцаў з Беларусі народавольніцкага і ліберальна-асвет-ніцкага напрамкаў. У 1884 г. члены групы “Гоман” (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступалі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена 2 нумары часопіса “Гоман”. Ідэалам “го-манцаў” была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных абласцей.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступіла месца марксізму. У другой палове 80-х - пачатку 90-х гадоў у Мінску, Гомелі і другіх гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса і Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў, вялі эканамічную і палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру і інш.

Канец ХІХ - пачатак ХХ ст. - час стварэння і станаўлення палі-тычных партый. Пры гэтым патрэбна ўлічваць наступныя асаблівасці:

- у Расійскай імперыі, у тым ліку і на Беларусі, палітычныя партыі ўзніклі раней, чым прафсаюзныя арганізацыі;

- працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыяналь-най свядомасці на Беларусі не скончыўся, што паўплывала на разнас-тайнасць палітычных партый і рухаў (агульнарасійскіх і нацыяналь-ных), тэрмін іх фарміравання і асаблівасці дзейнасці.

У 80-я гады ХІХ ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя рэ-валюцыйныя арганізацыі, якія дзейнічалі і на тэрыторыі Беларусі. Так, у 1893 г. утварылася сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. - сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). З 1897 г. пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

У 1898 г. у Мінску адбыўся І з'езд Расійскай сацыял-дэмак-ратычнай рабочай партыі (РСДРП). На другім з'езде РСДРП (1903 г.) вызначыліся дзве фракцыі - бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую класавую барацьбу (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.І. Ульянаў (Ленін) (1870-1924), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымасць супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за структуру партыйных арганізацый без цвёрдых межаў дысцыпіны і адказнасці членаў партыі за свае рэвалюцыйныя дзеянні (лідэрам гэтай фракцыі стаў Ю. Мартаў). Канчатковы раскол у РСДРП адбыўся ў 1912 г.

У 1900-1902 гг. найбольш радыкальныя сацыялісты-рэвалю-цыянеры аб'ядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой з'яўляўся В. Чарноў. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы. Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейні-чалі ў большасці беларускіх гарадоў і мястэчак.

На мяжы ХІХ-ХХ ст. пачаўся новы перыяд беларускага на-цыянальна-вызваленчага руху, што было звязана з фарміраваннем беларускай навукі, развіццём беларускай літаратуры, ростам нацыя-нальнай самасвядомасці, з'яўленнем новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902-1903 гг. была ўтво-рана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на І з'ездзе БСГ прыняла праграму. Асноўныя пункты праграмы: знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, свабода для ўсіх народаў, незалежная дэмакратычная рэспубліка, дэмакратычныя свабоды для грамадзян, пераход да сацыялістычнай гаспадаркі шляхам кааперацыі, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Сацыяль-най базай партыі з'яўляліся інтэлігенцыя, беззямельная і малазямель-ная шляхта, сялянства. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыяліс-тычнай партыяй, Сацыялістычнай партыяй Белай Русі (мала звестак), партыяй эсэраў, літоўскай і латышскай сацыял-дэмакратыяй.

Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арга-нізацый на Беларусі, узмацненне іх палітычнай агітацыі, садзейнічалі пераходу ад эканамічных да палітычных форм барацьбы. Да пачатку першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. сфарміраваліся тры палі-тычныя лагеры:

а) кансерватыўны, урадавы - царскі двор, вышэйшая знаць, вы-шэйшыя слаі чыноўніцтва і армія, дваранства, манархічная буржуазія - усе, хто імкнуліся захаваць самадзяржаўе ў Расіі;

б) ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуаз-ная інтэлігенцыя, прагрэсіўныя памешчыкі, якія імкнуліся да кансты-туцыйнай манархіі, палітычных і эканамічных рэформ мірным шляхам; в) рэвалюцыйна-дэмакратычны - пралетарыят, сялянства, дэма-кратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя кла-сы горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не ства-рылі сваіх палітычных партый. З сярэдзіны 1905 г. пачалі афарм-ляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: “Саюз рус-кага народа”, “Партыя рускага сходу”, “Партыя народнага цэнтра”. Іх праграмы будаваліся на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Тактыка спалучала агітацыйна-прапагандыс-цкую работу з барацьбой з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай “Чорнай сотні” (арганізацыя па-громаў і забойстваў). На Беларусі існавалі аддзяленні агульнарасій-скіх манархічных партый.

У другой палове 1905 г. пачалі афармляцца партыі ліберальна-буржуазнага напрамку - “Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя” (кадэты); “Саюз 17 кастрычніка” (акцябрысты). Кадэты выступалі за канстытуцыйную манархію, адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне, лік-відацыю паўпрыгонніцкай эксплуатацыі ў сельскай гаспадарцы, за надзяленне сялян зямлёй па так званай спажывецкай норме. Кадэты абяцалі свабоду саюзаў, сходаў, права на стачкі, увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. Партыя вяла значную агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок. Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і леберальным лагерамі да лютага 1917 г. На Беларусі дзейнічалі арганізацыі агульнарасій-скіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі ўзнікшыя яшчэ да рэвалюцыі 1905-1907 гг. партыі сацыялістычнай арыен-тацыі: дзве плыні (бальшавікоў і меншавікоў) РСДРП, Бунд, партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры), Сацыял-дэмакратыя Каралеў-ства Польскага і Літвы, Польская сацыялістычная партыя. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Партыі дэмакратычнага лагеру імкнуліся да ўстанаўлення дэмакра-тычнай рэспублікі ў Расіі, вырашэння аграрнага пытання шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання. Адзначым, што рэвалю-цыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны названыя партыі ацэньвалі па-рознаму. Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі.

Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Палітычная партыя - дабраахвотнае аб'яднанне найбольш ак-тыўнай і арганізаванай часткі грамадзян на агульных ідэалагічных прынцыпах. Заваяванне і ўтрыманне ўлады - галоўная мэта кожнай палітычнай партыі.

Прафсаюз - масавая арганізацыя рабочых і служачых, мэта якой - абарона інтарэсаў працоўных.

“Паліцэйскі сацыялізм” - стварэнне царскім урадам фальшы-вых рабочых арганізацый пад апекай жандараў і паліцыі з мэтай пераканаць рабочых у тым, што ўрад згодзен задаволіць іх эканаміч-ныя патрабаванні.

Народніцтва - спецыфічная фаза гісторыі сацыяльна-рэвалю-цыйнага руху паміж “хаджэннем у народ 1872-1874” і тэрарызмам 1878-1881 гг. Сацыяльная дактрына другой паловы ХІХ ст., заснаваная на ўпэўненасці ў тым, што Расія можа мінуць капіталізм і праз абшчыну адразу перайсці да сацыялізму.

Чарнасоценцы - удзельнікі “Чорных соцен” - рэакцыйна-ма-нархічных пагромных банд, узнікшых у перыяд першай рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Забастоўка - арганізаванае спыненне работы на фабрыцы, заво-дзе з мэтай прымусіць наймальніка задаволіць патрабаванні рабочых ці служачых.

Пралетарыят - клас наёмных рабочых, не маючых сродкаў вытворчасці.

Храналогія падзей

1 сакавіка 1881 г. - забойства імператара Аляксандра ІІ народ-нікам-беларусам І. Грынявіцкім.

1884 г. - стварэнне Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы “Гоман” у Пецярбургу.

1893 г. - утварэнне сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага, з 1900 г. - сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ).

1897 г. - утварэнне Усеагульнага Яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

1898 г. - І-ы з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай пар-тыі (РСДРП) у Мінску.

1902 г. - узнікненне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэ-раў), кіраўнік - В. Чарноў.

1902-1903 гг. - утворана Беларуская рэвалюцыйная грамада, пазней Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) - Іван і Антон Луц-кевічы, Э. Пашкевіч (Цётка) і інш.

1903 г. - ІІ-і з'езд РСДРП і ўтварэнне ў партыі двух фракцый - бальшавішавікоў на чале з У. Леніным і меншавікоў - Ю. Мартавым.

1905 г. - утварэнне “Саюза рускага народа”, “Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі” (кадэты) і “Саюза 17 кастрычніка” (акцябрысты).

Пытанні для самаправеркі

1. У чым праяўляліся характэрныя асаблівасці грамадска-палі-тычнага жыцця ў Беларусі (другая палова ХІХ - пачатак ХХ ст.)?

2. Якія палітычныя партыі і рухі дзейнічалі на тэрыторыі Бела-русі ў пачатку ХХ ст.? Ахарактэрызуйце іх праграмныя ўстаноўкі.

3. Як праходзіў працэс арганізацыйнага афармлення беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху?

Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя - (ад лац. natio - племя, народ) - устойлівая этнаса-цыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць. У гістарычным раз-віцці нацыя прыходзіць на змену феадальнай народнасці і з'яўляецца больш высокай ступенню самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу.

Існуюць розныя падыходы да вызначэння нацыі. Прадстаўнікі псіхалагічнай тэорыі разглядаюць нацыю як суб'ектыўнае пачуццё і волю аднолькавай групы людзей, галоўнымі прыкметамі якой з'яў-ляюцца валоданне агульнай гістарычнай памяццю і імкненне жыць разам (Г. Кон, К. Іглтан, Э. Рэнар). Паводле М. Вебера і П.А. Сарокіна, нацыя ўяўляе сабой супольнасць, якая аб'яднана агульнасцю мовы, рэлігіі, звычаяў, займае агульную тэрыторыю і імкнецца да стварэння ўласнай дзяржавы. Этатычныя тэорыі зыходзяць з таго, што нацыю ўтвараюць людзі не абавязкова аднаго этнічнага паходжання, але яны адносяцца да дадзенай дзяржавы як да сваей радзімы.

Марксізм-ленінізм працэс утварэння і развіцця нацыі і нацыя-нальных дзяржаў звязвае з характэрнымі для новага часу палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі фактарамі (прамысловы пераварот, гаспа-дарчая інтэграцыя, паглыбленне эканамічных і культурных сувязей, стварэнне матэрыяльных, палітычных, сацыяльна-культурных умоў для збліжэння і канчатковага зліцця нацый пасля перамогі камунізму ў сусветным масштабе).

Сучасныя нацыі фарміраваліся разам з развіццём капіталіс-тычных адносін. У выніку развіцця таварнай вытворчасці, гандлю, складвання рэгіянальных і агульнанацыянальных рынкаў пераадоль-валася сярэдневечная адасобленасць насельніцтва. Гэта прыводзіла да эканамічнай і палітычнай кансалідацыі народнасцей у нацыю, да ства-рэння цэнтралізаваных дзяржаў, якія ў сваю чаргу паскаралі канса-лідацыю нацыі. Утварэнне адзінай нацыянальнай мовы і паглыбленне кансалідацыйных працэсаў у розных сферах жыцця садзейнічалі скла-данню агульнанацыянальнай культуры, фарміраванню асаблівасцей нацыянальнага характару і менталітэту, узнікненню нацыянальнай самасвядомасці.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна выдзяліць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII - першую палову ХІХ ст. і з'яўляецца асаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Другі пачынаецца з другой паловы ХІХ ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі і фарміраванню асноўных пластоў буржуазнага грамадства - пралетарыяту і буржуазіі. Прамысловыя рабочыя Беларусі характэрызаваліся сваёй шматнацыянальнасцю і невысокай канцэнтрыцыяй. Гэта таксама тычылася і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян - выхадцаў з дробнай буржуазіі. Слабасць нацыянальнай буржуазіі замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі - Віленскую, Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мін-скую. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць сучасным межам Рэспублікі Беларусь. Паводле перапісу 1897 г., на гэтай тэрыторыі пражывала 5,408 млн. беларусаў, 3,1 млн. рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцам, літоўцаў, латышоў. Абсалютная большасць беларусаў (больш за 90%) жыла ў сельскай мясцовасці. Доля беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала толькі 14,5%. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці праваслаўных і католікаў. Міграцыйныя працэсы на рубяжы ХІХ і ХХ стст. пачалі працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі сваёй радзімы.

У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Яе фарміраванне адбывалася павольна з-за цяжкасці ў друкаванні і распаўсюджванні беларускіх твораў. Адмет-насць беларускага этнасу адлюстоўвалася ў своеасаблівым народным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. усё больш актыўна ўжываецца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Па перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай 74% насельніцтв Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Аднак працягвалі існаваць лакальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі. Фарміраванню нацыяналь-най самасвядомасці садзейнічалі публікацыі фундаментальных на-вуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. актывізаваўся працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. У 1918 г. абвешчана Беларус-кая Народная Рэспубліка, у 1919 г. створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У 1922 г. БССР увайшла ў склад СССР. У 1939 г. уз'яднаннем Заходняй Беларусі з БССР была завершана тэрытарыяльная кансалідацыя беларускай нацыі. У 1991 г. створана сувярэнная і незалежная Рэспубліка Беларусь. Далейшае паглыбленне працэсу кансалідацыі беларускай нацыі адбываецца на аснове выка-рыстання гістарычна-культурнай спадчыны і нацыянальных каштоўна-сцей, забеспячэння свабоднага развіцця беларускай дзяржавы як роўнапраўнага члена еўрапейскай і агульначалавечай супольнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Нацыя - (ад лац. natio - племя, народ) - устойлівая этнаса-цыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць.

Нацыяналізм - ідэі і палітыка, якія вызначаюць нацыю вышэй-шай каштоўнасцю і лепшай формай агульнасці людзей. З'яўляецца магутнай сілай, што згуртоўвае ў барацьбе за вызваленне нацый і аб'яднанне ў адзіную дзяржаву.

Шавінізм - крайні нацыяналізм, які прапаведуе нацыянальную выключнасць той ці іншай нацыі.

Самасвядомасць - яснае разуменне сваёй сутнасці, сваіх адмет-ных уласцівасцей, сваёй ролі ў жыцці, у грамадстве.

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца нацыя?

2. Вызначце характэрныя асаблівасці ў фарміраванні беларускай нацыі.

Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60-90 гг. ХІХ ст.

Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадска-па-літычнага руху прымусілі царызм правесці школьную рэформу 1864 г., якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Дазвалялася грамадскім і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы, дзе дзяцей вучылі пісьму, чатыром дзеянням арыфметыкі, закону божаму і царкоўным спевам.

У 1871 г. зацверджаны новы статут гімназій, які прадугледжваў развіццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучы-лішчы.

Адна школа прыходзілася на 8-10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў сялянскіх хатах, не хапала партаў, вучэбных дапа-можнікаў, сшыткаў і г.д. Цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Існавалі сярэднія навучальныя ўста-новы царкоўнага ведамства - духоўныя семінарыі. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія школы.

Разам з тым, ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў і навучэн-цаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Лікві-даваны польскія школы, у школах забаранялася выкладанне польскай мовы.

З 1881 г., пасля забойства Аляксандра ІІ, наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі і ў сістэме адукацыі. Цыркуляр 1887 г. абмя-жоўваў паступленне “кухарчыных дзяцей у гімназіі і прагімназіі”. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў 25,7%.

Капіталістычная гаспадарка патрабавала кваліфікаванай рабо-чай сілы. На тэрыторыі Беларусі існавалі разнастайныя тыпы прафе-сійных школ. Характэрнай рысай адукацыі на Беларусі з'яўлялася вы-сокая ўдзельная вага яўрэйскіх устаноў.

У другой палове ХІХ ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У 1864 г. пачала дзейнічаць першая ў Расійскай імперыі Маладзечанская настаўніцкая семінарыя. На пачатку ХХ ст. працавалі Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая, Барысаўская, Бабруй-ская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настаўніцкія семінарыі.

Пасля паўстання 1863-1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Бе-ларусі. Вядомымі знаўцамі краю былі А.А. Шахматаў, А.І. Сабалеўскі, М.А. Янчук. Яны працавалі ў Акадэміі навук, Маскоўскім і Пецярбург-скім універсітэтах. Галоўным цэнтрам вывучэння беларускіх губерняў стаў Паўночна-заходні аддзел імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства (г. Вільня, 1867-1915), які замяніў Віленскую археалагіч-ную Камісію (1855-1865 гг.). У складзе аддзела налічвалася больш за 300 членаў, у тым ліку 187 настаўнікаў.

Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І.І. Насовіч, які ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу выдаў “Словарь белорус-ского наречия”. Выдатнымі даследчыкамі Беларусі былі М.Я. Нікі-фароўскі, Е.Р. Раманаў, М.А. Дзмітрыеў, Ю.Ф. Крачкоўскі, М.В. Доў-нар-Запольскі і інш.

У 60-80-я гг. ХІХ ст. перыядычны друк Беларусі прадстаўлялі афіцыйныя выданні: “Губернские ведомости”, “Епархиальные ведо-мости”, “Виленский вестник”, “Вестник Западной России”. У 1886 г. пачалося выданне адзінай легальнай, незалежнай газеты “Минский листок”.

У 1863-1864 гг. К. Каліноўскі выдаў “Мужыцкую праўду”, “Пісьмы з-пад шыбеніцы”. Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф. Багушэвіч, А. Гурэвіч, Я. Лучына, Цётка (Э. Пашкевіч) і інш. Вяр-шыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча. Ён першы з беларускіх пісьменнікаў прызнаў самастойным беларускі этнас і беларускую мову. У 1891 г. выдаў зборнік “Дудка беларуская”, у 1896 г. - “Смык беларускі”. Ф.Багушэвіч - пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

У парэформенны перыяд у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У 1890 г. у Мінску быў адкрыты пастаянны тэатр, створана Таварыства аматараў мас-тацтваў.

У 90-я гады ХІХ ст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску. Значнымі постацямі ў беларускім жывапісу з'яўляюцца А. Гараўскі, Н. Сілівановіч і інш. Пачалася творчая дзейнасць В. Бялыніцкага-Бірулі.

Станоўчыя зрухі ў эканоміцы садзейнічалі хуткаму росту гарадоў Беларусі. Адбываліся пэўныя змены ў іх планіроўцы і добраўпарадкаванні. Назіраўся росквіт неагатычнага і псеўдарускага стыляў у культавым будаўніцтве, а таксама стылю мадэрн.

Такія асноўныя накірункі беларускай культуры другой паловы ХІХ ст.

Храналогія падзей

1864 г. - закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Нава-грудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце асноўныя дасягненні ў развіцці розных галін бела-рускай культуры таго часу.

Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа

У пачатку ХХ ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысло-васці і капіталу, што прывяло да стварэння ў Беларусі манапалістыч-ных аб'яднанняў. Так, у Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы запалкавай фабрыкі “Маланка” і крухмала-патачнага завода “Сокал”, у Гродне - акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных - сялянскіх саслоўных кас - да філіялаў значных камерцыйных (Руска-Азіяцкага, Азоўскага, Руска-Французскага і інш.) і Дзяржаўнага банка Расіі. Да 1913 г. на Беларусі налічвалася 18 банкаў. У пачатку ХХ ст. прыкметную ролю на Беларусі адыгрываў нямецкі капітал, але ў асноўным капітал быў мясцовым, пераважна яўрэйскім.

Пасля грашовай рэформы 1895-1897 гг. фінансава-крэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. Характэрнай рысай дзярж-бюджэту беларускіх губерняў было перавышэнне яе даходнай часткі над расходнай. З 1900 па 1913 гг. нацыянальны даход Беларусі вырас удвая і падняўся з 536 млн. да 1 млрд. руб.

Працягвалася інтэнсіўнае будаўніцтва чыгуначных дарог. Да канца 1913 г. агульная працягласць чыгуначных пуцей на Беларусі складала 3,9 тыс. км.

Аднак удасканаленні формаў гаспадарання на стадыі манапа-лістычнага капіталізму ў прамысловасці на тэрыторыі Беларусі не змаглі набыць класічныя ўзоры і формы з-за недастатковага ў цэлым развіцця капіталізму, асабліва ў сельскай гаспадарцы.

У ходзе першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. царскі ўрад пачаў імпульсіўна шукаць выйсце з гэтай складанай сытуацыі. 3 ліс-тапада 1905 г. цар выдаў маніфест аб адмене выкупных платяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. - на палову, а з 1 студзеня 1907 г. - поўнас-цю. З гэтага часу надзельная зямля пры падворным землеўладанні перадавалася ва ўласнасць домагаспадару. Пры абшчынным землеўла-данні ўласнікам зямлі юрыдычна станавілася абшчына.

Рашаючую ролю ў паскарэнні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы адыграла сталыпінская рэформа. Яна пачалася паводле распрацаванага старшынёй Савета міністраў і міністрам ўнутраных спраў Расійскай імперыі П.А. Сталыпіным указу “Аб дапаўненні нека-торых пастаноў дзеючага закона, які тычыцца сялянскага землеўла-дання і землекарыстання”. Гэты акт ад 9 лістапада 1906 г. пасля зац-верджання Дзяржаўнай думай і Дзяржаўным саветам і падпісання царом стаў законам толькі 14 чэрвеня 1910 г. Мэта ўрада, як сцвяр-джаў Сталыпін, “бачыць селяніна багатым”. Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У Сталыпінскай праграме капіталізацыі аграрнага сектара вызначаюць асноўныя напрамкі:

- разбурэнне сельскай абшчыны;

- насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспадарак;

- правядзення комплекса агратэхналагічных мерапрыемстваў;

- дабравольнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа, Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу.

Правядзенне рэформы было даручана “Асобаму Камітэту па землеўпарадкавальных справах”, у падначаленні якога былі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Усе фінансавыя аперацыі па куплі і продажу зямлі праводзіў Сялянскі пазямельны банк (1882 г.). Створаныя ў сакавіку 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай гу-бернях земствы таксама былі прыцягнуты да правядзення рэформы.

Па ўсіх напрамках аграрнай рэформы ў Беларусі былі дасягнуты значныя вынікі. Так, да 1915 г. у Магілёўскай губерніі з абшчыны выйшла 56,8% усіх абшчыннікаў, у Віцебскай - 28,9%. Гэта адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. Нагадаем, што у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губернях абшчыны амаль не было. На працягу 1907-1916 гг. у беларускіх губернях ўзнікла больш за 128 тыс. хутароў і адрубоў, што скаладала 12% ад агульнай колькасці сялянскіх двароў (па Расіі ў цэлым 10%).

Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з цэлым комп-лексам мерапрыемстваў па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыц-ця краіны: наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зерна-ачышчальных і ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы, кааператыўных таварыстваў, паказальных садоў, бортнікаў, укараненне вогнеўстойлівага будаўніцтва і інш. Адзначым, што сродкаў на гэтыя мэты не хапала.

Урад Сталыпіна выдаў шэраг пастаноў аб льготах пры пера-сяленні сялян у тым ліку і з Беларусі на свободныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. За 1904-1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала больш за 356 тыс. чалавек, з якіх звыш 36 тыс. (10,9%) вярнуліся. Палітыка перасялення паскарала працэс сацыяльнага расслаення сялян.

Сялянскім пазямельным банкам за 10 гадоў у пяці губернях было прададзена з выдзяленнем ссуды за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, якія не змаглі прыстасавацца да рыначнай гаспадаркі, а пакупнікамі зямлі былі ў першую чаргу заможныя сяляне.

Сталыпінская рэформа прадугледжвала таксама адмену цялес-ных пакаранняў сялян, свабоду выбару імі месца пастаяннага пражы-вання і інш.

Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі тэрмін выявіла станоўчыя зрухі ў аграрным сектары. Скарацілася доля памешчыцкага землеўладання да 47% агульнай зямельнай плошчы. Сялянскія гаспадаркі сталі працаваць па законах рынку. Ураджайнасць за 1906-1913 гг. узрасла на 16,4%. Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца ў Расіі. За 1900-1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8%, мяса - на 193,6%, льновалакна - на 18%. Ішоў працэс сацыяльнага расслаення вёскі. На пачатак 1914 г. беднае сялянства складала не менш 68% двароў, сярэдняе - 20%, заможнае - 12%. Сталыпінская аграрная рэформа была спынена Часовым урадам у 1917 г.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян абшчыннай зямлёй у прыватную маёмасць, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі, яе матэры-яльнага дабрабыту, ліквідацыі “перанаселенасці беларускай вёскі”, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага прале-тарыяту. Рэформа засталася незавершанай і не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень, што стала адной з прычын да-лейшых эксперыментаў у аграрнай сферы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Канцэнтрацыя вытворчасці - працэс засяроджвання сродкаў вытворчасці ў руках буйнейшых гаспадароў - работадаўцаў.

Манаполія - аб'яднанне прыватных і акцыянерных прадпры-емстваў, якія панавалі ў вытворчасці і збыце прадукцыі.

Акцыянернае прадпрыемства - прадпрыемства, заснаванае на паях асобных уласнікаў, якія даюць ім права на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства.

Хутар - абасобленая сялянская гаспадарка разам з сядзібай уласніка.

Адруб - абасоблены зямельны ўчастак, выдзелены ў чыю-небудзь уласнасць.

Храналогія падзей

3 лістапада 1905 г. - заканадаўчыя акты аб адмене выкупных плацяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. напалову, а з 1 студзеня 1907 г. - поўнасцю.

9 лістапада 1906 г. - указ “Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага землеўладання і землекарыстання” - пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы.

14 чэрвеня 1910 г. - закон “Аб змяненні і дапаўненні некаторых пастаноў аб сялянскім землеўладанні”.

1862-1911 гг. - гады жыцця Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна - расійскага дзяржаўнага дзеяча.

1912 г. - законы аб страхаванні рабочых.

28 чэрвеня 1917 г. - пастанова Часовага ўрада аб спыненні сталыпінскай аграрнай рэформы.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце асноўныя рысы прамысловага развіцця Беларусі ў пачатку ХХ ст.

2. Якія характэрныя асаблівасці развіцця беларускіх гарадоў у пачатку ХХ ст.?

3. Растлумачце мэты, задачы і вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.

Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі

Да пачатку ХХ ст. у адрозненне ад краін Заходняй Еўропы ў Расійскай імперыі генезіс і фарміраванне буржуазнага грамадства ішлі эвалюцыйным, рэфарматарскім шляхам. Аднак нарастаўшыя супярэч-насці паміж адносна хуткім ростам капіталізму і застаўшыміся пера-жыткамі феадалізму стварылі аб'ектыўныя перадумовы для рэвалю-цыйнай барацьбы. Першая расійская рэвалюцыя павінна была расчыс-ціць шлях для развіцця найбольш прагрэсіўнага тыпу капіталізму, дэмакратызацыі ўсёй грамадска-палітычнай сферы. Рэвалюцыя накіра-вана на звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўла-дання, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных мас.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел са-мыя шырокія пласты працоўных мас - пралетарыят адыгрываў най-больш актыўную, кіруючую ролю.

Паражэнне царызму ў руска-японскай вайне (1904-1905 гг.) паскорыла нарастанне рэвалюцыйных падзей. Расстрэл 9 студзеня 1905 г. мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу стаў пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Рэвалюцыйныя выступленні ў Пецярбургу, Маскве, іншых фабрычна-завадскіх цэнтраў Расіі гучным рэхам адклікаліся ў Беларусі. Так, 11-15 студзеня 1905 г. забастоўкі салідарнасці ахапілі каля 30 беларускіх гарадоў і мястэчак: Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна і інш. У студзені 1905 г. у Беларусі баставала 34 тыс. чалавек. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. У студзені - красавіку 1905 г. адбыліся 53 сялянскія выступленні.

Ініцыятарамі рэвалюцыйных дзеянняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку: РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Адсутнаць адзінства, вопыту барацьбы негатыўна адбіваліся і на тактыцы іх дзеянняў. БСГ узаемадзейнічала з эсэрамі, іншымі партыямі дэмакра-тычнага напрамку з мэтай ідэйнай кансалідацыі беларускага руху.

Вясной і летам 1905 г. рабочыя Беларусі падтрымалі расійскі пралетарыят. У красавіку - чэрвені палітычным рухам было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак. Улетку і ўвосень 1905 г. на Беларусі зарэгістра-вана 380 выступленняў сялян у 32 паветах з 35.

У сувязі з паўстаннем на браняносцы “Пацёмкін” пачаліся хва-ляванні асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна.

Цар 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб скліканні думы (Бу-лыгінскай). Бальшавікі праводзілі тактыку адкрытага байкоту думы. Рэвалюцыйны ўздым змёў думу.

Рэвалюцыя паступова набірала сілу і ў кастрычніку дасягнула новага напалу, калі пачалася ўсеагульная палітычная стачка. Так, у кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у дэманстрацыях і забастоўках удзель-нічала 153 тыс. чалавек.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, якім абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, сходаў саюзаў і г.д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Разгар-нуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і лібераль-нага адценняў (“Саюз рускага народа”, кадэтаў, акцябрыстаў і інш.), а потым прайшлі выбары ў І Дзяржаўную думу.

РСДРП з недаверам аднеслася да маніфеста 17 кастрычніка. Па яе ініцыятыве прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мі-тынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер Прывакзальная плошча). У выніку больш за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцен паранены. Крывавыя сутычкі адбыліся ў Смаргоні, Віцебску, Полацку.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі - Саветы рабочых дэпутатаў. На Бе-ларусі - стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі. У ліста-падзе 1905 г. зарэгістравана 174 сялянскіх хваляванняў, у снежні - 286.

У адказ на снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве 8 снежня 1905 г. забаставалі чыгуначнікі Мінска, Гомеля, Пінска, Лунінца, Баранавіч. Снежаньская палітычная стачка праходзіла больш арганіза-вана, але хутка карная экспедыцыя генерала Арлова падавіла выступ-ленні. Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль.

Ва ўмовах рэвалюцыйнага спаду “левы бок” пачаў распадацца У студзені 1906 г. БСГ правяла ў Мінску свой другі з'езд, на якім былі прыняты новая праграма і статут. Задачамі партыі з'яўляліся звяржэн-не царызму, аўтаномія Беларусі з мясцовым сеймам у Вільні, 8-гадзін-ны працоўны дзень, перадача ўсёй зямлі ў грамадскую маёмасць.

Апошняй сумеснай акцыяй “левага боку” стаў байкот І Дзяр-жаўнай думы вясной 1906 г., прапанаваны бальшавікамі. Байкот пад-трымалі на Беларусі эсэры, БСГ, Бунд і іншыя сацыял-дэмакратычныя яўрэйскія партыі. Тактыка байкоту не прынесла поспеху.

На змену рэвалюцыйным выступленням працоўных мас ішоў працэс станаўлення расійскага парламентарызму. Выбары ў Думу часта праходзілі пры значных парушэннях заканадаўчых актаў. Ня-гледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе. Цар разагнаў дзве першыя Думы. Першая праіснавала 72 дні (1906 г.), другая - 102 дні (1907 г.). У іх складзе ад беларускіх губерняў былі прадстаўнікі правых сіл, прычым у ІІ Думе пераважалі дзве шавіністычна-клерыкальныя групоўкі - руская праваакцябрысц-кая і польская аўтанамісцкая, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і яго нацыянальных інтарэсаў.

3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску ІІ Ду-мы і змяненні выбарчай сістэмы. Трэба мець на ўвазе тое, што паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай. Таму маніфест 3 чэрвеня 1907 г. ацэньваецца як дзяржаўны пераварот, які азнаменаваў паражэнне першай расійскай рэвалюцыі.

Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг. не змагла вырашыць свае асноўныя мэты і задачы. Тым не менш, рэвалюцыйныя падзеі забяс-печылі існаванне свабоды слова, саюзаў, сходаў, дзейнічала Дзяржаў-ная дума, трыбуна якой выкарыстоўвалася рознымі палітычнымі сіламі для прапаганды сваіх поглядаў. Была павышана заработная плата рабо-чым, скарочаны працоўны дзень, палепшаны ўмовы працы, адменены выкупныя плацяжы, пачалася сталыпінская аграрная рэформа, разбу-рана вера ў цара-заступніка ў асяроддзі працоўных мас. Рэвалюцыя садзейнічала росту ідэйнай сталасці дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.

Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на ўсе сферы жыцця Расій-скай імперыі. Фактычна пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Падаўленне рэ-валюцыі, паслярэвалюцыйная рэакцыя і Першая сусветная вайна зама-рудзілі і прыпынілі гэты працэс, што з'яўлялася асноўнай прычынай для новых рэвалюцыйных падзей.

Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў, беларускі народ разглядаўся як адна з частак рускага народа, а тэрыторыя Беларусі як частка адзінай вялікай Русі, адмаўлялася права беларускага народа на самастойнае развіццё. Гэта стварала перадумо-вы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парламентарызм - сістэма дзяржаўнай улады, пры якой вы-разна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых орга-наў пры прызначэнні прыярытэтаў ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа.

Канстытуцыйная манархія - дзяржаўны лад, пры якім улада манарха (цара) абмежавана канстытуцыяй (парламентам).

Трэцьчэрвеньская манархія - улада, якая ўстанавілася пасля роспуску 3 чэрвеня 1907 г. ІІ Дзяржаўнай думы і змен выбарчых зако-наў, якія дазвалялі царызму праводзіць палітыку банапартызму, лаві-руючы паміж памешчыкамі і буржуазіяй.

Храналогія падзей

1905-1907 гг. - першая расійская рэвалюцыя.

9 студзеня 1905 г. - “крывавая нядзеля”, расстрэл мірнай дэ-манстрацыі ў Пецярбургу, пачатак рэвалюцыі.

11-15 студзеня 1905 г. - забастоўкі салідарнасці ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Гродне, Смаргоні.

6 жніўня 1905 г. - маніфест аб скліканні думы (булыгінскай).

17 кастрычніка 1905 г. - маніфест аб палітычных свабодах і скліканні Дзяржаўнай думы.

18 кастрычніка 1905 г. - Курлаўскі расстрэл на вакзальнай плошчы ў Мінску.

27 красавіка - 8 ліпеня 1906 г. - І Дзяржаўная дума.

20 лютага - 2 чэрвеня 1907 г. - ІІ Дзяржаўная дума.

1 лістапада 1907 г. - 9 чэрвеня 1912 г. - ІІІ Дзяржаўная дума.

15 лістапада 1912 г. - 6 (19) кастрычніка 1917 г. - IV Дзяр-жаўная дума.

3 чэрвеня 1907 г. - маніфест аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы, канец першай расійскай рэвалюцыі.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце мэты, задачы і дзеючыя сілы першай расійскай рэва-люцыі 1905-1907 гг.

2. Чаму аграрнае пытанне было галоўным у рэвалюцыі 1905-1907 гг.?

3. Якія партыі і чаму перамаглі на выбарах у І і ІІ Дзяржаўныя думы на Беларусі?

4. Якія змены адбыліся ў Расійскай імперыі ў выніку першай рэвалюцыі?

Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 - да лютага 1917 гг.

Першая сусветная вайна (1914-1918) - вайна паміж дзвюма кааліцыямі дзяржаў: цэнтральнымі дзяржавамі (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і Антантай (Расія, Велікабрытанія, Францыя) - усяго 34 краіны. У вайне ўдзельнічала 38 дзяржаў з насельніцтвам больш 1,5 млрд. чалавек. Вайна была выклікана ростам супярэчнасцей за ўмацаванне свайго панавання ў свеце, за перадзел ужо падзеленага свету і падпарадкаванне іншых народаў.

Так, Германія імкнулася стаць “Вялікай Германіяй”, Англія жадала стварыць яшчэ больш “Вялікую Брытанію”. У Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы, захапіць Канстанцінопаль (Стамбул). Галоўныя імперыялістычныя дзяржавы спадзяваліся таксама, што вайна дапаможа адцягнуць працоўныя масы метраполій ад рэвалюцыйнага руху, а каланіяльныя народы - ад нацыянальна-вызваленчага руху. Кожная з кааліцый разлічвала на маланкавую вайну і хуткую перамогу. Кіраўніцтва ІІ Інтэрнацыянала падтрымала свае ўрады і тым самым адмовілася ад ранейшых антываенных рэзалюцый аб інтэрнацыянальнай салідарнасці працоўных.

Расійскі ўрад, абсалютная большасць палітычных партый пераконвалі людзей у неабходнасці вайны супраць варвараў-немцаў у абарону братоў-славян. Усе маёмасныя класы горада і вёскі Беларусі заявілі аб сваёй падтрымцы палітыкі царызму. У Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах былі праведзены “патрыятычныя сходы”.

Толькі бальшавікі на чале з Леніным вызначылі сваю палітычную лінію, накіраваную на ператварэнне імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую. Для гэтага яны выступалі за адмаўленне грамадзянскага міру і ваенных крэдытаў, за выхад сацыялістаў з буржуазных міністэрстваў, стварэнне нелегальных партыйных арганізацый, за падтрымку братання на фронце салдат ваюючых армій, падтрымку рэвалюцыйных выступленняў працоўных, за паражэнне “сваіх” урадаў у імперыялістычнай вайне.

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Яна працяг-валася 4 гады, 4 месяцы і 10 дзён і дорага абышлася чалавецтву. Было забіта, паранена і скалечана 30 млн. чалавек. Пры гэтым Расія страціла 5 млн., Беларусь - 1,2 млн. чалавек.

Першы перыяд ваеннай кампаніі 1914 г. на ўсходне-еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў адзначаны двума наступленнямі рускіх войскаў: Усходне-Прускай аперацыяй 1914 г. і Галіцкай бітвай 1914 г. У ходзе наступлення на Усходнюю Прусію руская армія пасля першых поспехаў пацярпела цяжкае паражэнне і адступіла. На працягу месяца рускія войскі разбілі аўстра-венгерскую армію, занялі Львоў і блакіравалі крэпасць Перамышль.

У жніўні 1915 г. пачалося германскае наступленне ў напрамку Коўна - Вільня - Мінск, і немцы здзейснілі свянцянскі прарыў, заха-пілі г. Вілейку. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Каля палавіны тэрыторыі Бе-ларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

У пачатку вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся сходы, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі праявілі незадаволенасць такім стано-вішчам, што выклікала жорсткія рэпрэсіі з боку ўрада, які імкнуўся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.

З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з наступленнем германскіх войскаў больш за 1320 тыс. чалавек рушыла ў радах бежанцаў на ўсход. Яны ператвараліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Тысячы людзей гінулі ў дарозе ад розных эпідэмій. Былі разбураны многія прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. На захопленай германскімі войскамі заходняй тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі акупацыйны рэжым. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Падаткам абкладаліся бальніцы, рынкі, відовішчныя ўстановы і г.д. Сяляне здавалі немцам зерне, скуры, воўну, масла і інш. Акупанты чынілі расправы і гвалт. Тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію.

Цяжкае становішча было ва ўсходняй частцы Беларусі. У 1913-1917 гг. колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а колькасць рабочых - з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. Доля прадукцыі для цывільнага насельніцтва ў 1917 г. складала 15-16% да-ваеннага ўзроўню. За гады вайны адбыліся карэнныя змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Прамысловыя прадпрыемствы выконвалі ваенныя заказы, выраблялі боепрыпасы, транспартныя сродкі і іншы вайсковы рыштунак. На ўсіх прадпрыемствах, што абс-лугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Яны былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. Ра-бочы дзень не рэгламентаваўся. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4% усіх фабрычных рабочых Беларусі.

Сельская гаспадарка ўсходняй Беларусі апынулася ў выключна цяжкім становішчы. Больш паловы працаздольных мужчын былі мабі-лізаваны і адпраўлены на фронт. У многіх гаспадарках усе работы вы-конвалі жанчыны, старыя і дзеці. Прымусова пасылалася ўсё насель-ніцтва прыфрантавой паласы на абарончыя работы: капанне акопаў, рамонт дарог, будаванне мастоў і інш. Адбываліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання, фуражу. За гады вайны плошча пасе-ваў жыта скарацілася на 18,7%, пшаніцы - на 22,1%, бульбы - на 34,2%. Пагалоўе жывёлы зменшылася на 21,5%.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.