Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У Мінску налічвалася каля 70 камсамольскіх падпольных арга-нізацый і груп. Найбольш вядомай сярод іх была арганізацыя “Андру-ша” (кіраўнік М.А. Кедышка, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), якая за 2 гады дзейнасці правяла 40 дыверсій на хлебазаводзе, чыгунцы, ЦЭЦ і інш. За тры гады акупацыі мінскія пад-польшчыкі арганізавалі звыш 1500 дыверсій.

У Магілёве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя “Камі-тэт садзеяння Чырвонай Арміі”, створаная ў 1942 г. Яе ўзначальваў К. Ю. Матэ, з 1943 г. П.І. Крысевіч. Падпольшчыкі паспяхова правялі шэраг аперацый на чыгунцы, ЦЭЦ, у дэпо, пераправілі ў партызанскія атрады сотні ваеннапалонных, а таксама насельніцтва.

Мужна змагалася падполле Віцебска, якое было створана во-сенню 1942 г. удзельніцай рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі В.З. Харужай (пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У 1942 г. яго ўдзельнікі арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943 г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.

Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле “Орша” разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С. Засло-наў. Падпольшчыкі пад яго кіраўніцтвам ажыццявілі каля 100 кру-шэнняў паяздоў. Калі ўзнікла пагроза раскрыцця, К.С. Заслонаў з гру-пай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. Загінуў у баі з акупантамі ў лістападзе 1942 г. (Герой Савецкага Саюза).

Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фа-шыстамі ў лагеры смерці і гета, з'явіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагер-ных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, удзеле ва ўзброеных паў-станнях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.

У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 абласных і раённых падпольных груп, у якіх знахо-дзілася больш за 12 тыс. чалавек. Значны ўклад у барацьбу з нямецкімі акупантамі ўнесла камсамольскае падполле, у арганізацыі якога пры-малі ўдзел М.В. Зімянін, К.Т. Мазураў, П.М. Машэраў, С.В. Прытыцкі.

Перамога Чырвонай Арміі пад Масквой і контрнаступленне зі-мой 1941-1942 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху, які набыў з вясны 1942 г. усенародны характар. У лістападзе 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх ствараліся брыгады і злучэнні (у канцы 1942 г. у Беларусі было 59 брыгад і злучэнняў). Першыя такія фарміраванні ўзніклі ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

З мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіравання партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР), які ўзнача-льваў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. З верасня 1943 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзна-чаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З. Калінін.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі: каля 58%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская - у Мінскай, Клічаўская - у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб'ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чаты-рохвугольніку Олеўск-Оўруч-Мазыр-Тураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам больш як 200 тыс. чалавек.

3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі кар-ныя экспедыцыі. Адной з іх з удзелам 80 тыс. гітлераўцаў была апера-цыя пад умоўнай назвай "Котбус", ажыццяўлёная ў маі - чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных аперацый не прынесла акупантам жаданых вынікаў.

З восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей гітлераўцамі былі праведзены 54 буйныя карныя аперацыі. Між тым немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню Штаба партызанскага руху. Толькі ў лістападзе 1943 г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Партызаны прайшлі некалькі тысяч кіламетраў па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях, знішчылі 2500 варожых салдат і афіцэраў, 500 вагонаў і платформ, падарвалі 1100 рэек.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначных каму-нікацыях праціўніка была аперацыя пад умоўнай назвай “рэйкавая вайна”. Першы этап яе праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі вой-скі Чырвоная Арміі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У апе-рацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. У выніку на 40% скараціліся перавозкі для групы армій “Цэнтр”.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад назвай "Канцэрт" праводзіўся ў другой палове верасня - кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўс-тупіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць коль-касць дывізій для аховы сваіх камунікацый.

Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Бе-ларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступ-лення Чырвонай Арміі.

Такім чынам, барацьба нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Бела-русі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў - 374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90%). Разам з бе-ларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх нацыя-нальнасцей СССР, а таксама палякі, чэхі, славакі, югаславы, венгры, французы, бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы і інш.

На беларускай зямлі дзейнічалі 14 тыс. байцоў, якія ўваходзілі ў польскую Армію Краёву, і 12 тыс. - у склад Украінскай паўстанцкай арміі і так званых "бульбаўцаў". Неабходна адзначыць: Армія Краёва (А.К.) была створана ў лютым 1942 г. Галоўная мэта - аднаўленне польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы. Армія Краёва прытрымлівалася лозунгу ”Двух ворагаў” і вяла барацьбу супраць немцаў і бальшавікоў. З восені 1943 г. фарміраванні акаўцаў распачалі актыўныя ваенныя дзеянні супраць беларускіх партызан і мірнага насельніцтва. У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распуш-чана. Між тым бандытызм акаўцаў у Беларусі працягваўся да пачатку 50-х гг.

Фарміраванні Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў - аўнаўцы (з 1920 да пачатку 50-х гг.) праследавалі мэту абвяшчэння незалежнай украінскай дзяржавы. Да сярэдзіны 1943 г. узброеныя фарміраванні аўнаўцаў дапамагалі партызанам, аднак летам 1943 г. змянілі сваю пазіцыю: у адносінах да гітлераўцаў - пасіўная самаабарона, да парты-зан - барацьба. У 1944-1947 гг. у Беларусі акаўцы і аўнаўцы забілі 1225 чалавек. Канчаткова іх бандыцкія фарміраванні былі ліквідаваны ў пачатку 50-х гадоў. У канцы снежня 1944 г. з дазволу Гімлера была створана Руская вызваленчая армія (РВА) на чале са здраднікам генерал-лейтэнантам А. Уласавым. У канцы вайны ў РВА налічвалася да 100 тыс. чалавек. У жніўні 1946 г. ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да смяротнай кары Уласава і 11 яго супольнікаў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебскія (Суражскія) "вароты" - 40-кіламетровы пралом у лініі фронту паміж Пеліпсам і Усвятамі, які ўтварыўся ў выніку наступлення 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту і вызвалення прыфрантавых раёнаў беларускімі партызанамі. Існавалі з 10 лютага да 28 верасня 1942 г.

Партызанская зона - тэрыторыя, якую кантралявалі партыза-ны (на канец 1943 г. - каля 58% даваеннай плошчы рэспублікі).

Партызанскія рэйды - баявыя рэйды партызан, праводзіліся з мэтай дэзарганізацыі тылу і актывізацыі партызанскага руху, а таксама перадыслакацыі ў новыя раёны дзеянняў.

Рэйкавая вайна - спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камуніка-цый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэ-дадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 г. па ліпень 1944 гг.)

Храналогія падзей

30 мая 1942 г. - арганізацыя Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР).

Кастрычнік 1942 г. - пачатак дзейнасці Беларускага штаба пар-тызанскага руху (БШПР).

3 жніўня 1943 г. - пачатак рэйкавай вайны.

Пытанні для самаправеркі

1. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавы характар супраціў-лення фашысцкім захопнікам у Беларусі.

2. Ахарактэрызуйце формы гэтага руху.

3. У чым праявілася кіруючая роля падпольных партыйных ар-ганізацый у разгортванні антыфашысцкай барацьбы?

4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху.

5. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена "рэйкавая вайна"? Якія яе вынікі?

Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія распачала нас-тупленне на велізарным фронце - ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвале-ны першы раённы цэнтр БССР - горад Камарын. Асенне-зімовае на-ступленне савецкіх войскаў прынесла поўнае або частковае вызва-ленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру. Нема-лаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева. 183 воіны 65-й арміі, якая ажыццявіла гэту аперацыю, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе баявы шлях пачаўся ў бітве 12-13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падполь-шчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодвалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войскаў, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, вывозіць на катаргу жыхароў.

У 1944 г. пачаўся заключны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла аперацыя “Баграціён".

У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў. Асноўную сілу яе складала група армій "Цэнтр”, якая ўклю-чала 63 дывізіі і 3 брыгады колькасцю 1200 тыс. чалавек, на ўзбраенні якіх знаходзілася 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1350 самалётаў. У красавіку - маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі "Баграціён”. Да яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (генерал-палкоунік Г.Ф. Захараў), 3-га Беларускага (генерал-лейтэнант І.Д.Чарняхоўскі), І-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І.Х. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і ПВА. Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў. Супраць групы арміі “Цэнтр” быў напраўлены ўдар велізарнай сілы. Савецкія войскі пераўзыходзілі праціўніка ўдвая па жывой сіле, больш чым у два разы па гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках і самаходных устаноўках, амаль у тры - па баявых сама-лётах. Фактычна стаўка і рабілася на перавагу ў сілах.

З вясны 1944 г. разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступ-лення. У войсках вялася напружаная баявая вучоба. Воінам растлу-мачваліся задачы па вызваленню Беларусі.

Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. авіяцыя нанесла магутны бомбавы ўдар. Затым была праведзена такая ж магутная артылерыйская падрых-тоўка, у бой уступілі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага фронту ўдалося акружыць віцебскую групоўку праціўніка і вызваліць Віцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. была вызвалена Орша, штурмам узяты Магі-лёў. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войскаў, акружаных на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, і на наступны дзень вызвалены Бабруйск.

Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мін-ска. Баі за яго вызваленне пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым стотысячнай групоўкі праціў-ніка. Галоўныя сілы варожай групы "Цэнтр" з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў так званым “мінскім катле". Яго межы распрасціраліся ад Беразіно да Мінска і ад Смалявіч да ракі Пціч. Сем дзён “кіпеў кацёл”. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон. У ходзе далейшага наступлен-ня савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія за-хопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.

Такім чынам, у ходзе аперацыі “Баграціён” савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш чым палову свайго саставу. Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольш-чыкі, увесь беларускі народ, які паказаў бязмежную адданасць сваёй Радзіме.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ардэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя най-менні беларускіх гарадоў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебска-Аршанская аперацыя - састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (23-28 чэрвеня 1944 г.).

Магілёўская аперацыя - наступальная аперацыя войскаў 2-га Беларускага фронту (23-28 чэрвеня 1944 г.), састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі.

Бабруйская аперацыя - састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі, праведзеная 24-29 чэрвеня 1944 г.

Бабруйскі "кацёл" - акружэнне войскамі правага крыла 1-га Беларускага фронту шасці нямецкіх дывізій.

Мінская аперацыя - завяршальная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (29 чэрвеня - 3 ліпеня 1944 г.).

Мінскі "кацёл" - акружэнне войскамі 1-га, 2-га, і 3-га Бела-рускага франтоў 105-тысячнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Віленская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шаўляйская і Каўнаская аперацыі - састаўная частка 2-га этапа беларускай насту-пальнай аперацыі (5 ліпеня - 29 жніўня 1944 г.).

"Нармандыя-Нёман" - французскі знішчальны авіяполк, які ўдзельнічаў у аперацыі "Баграціён".

Храналогія падзей

Верасень 1943 г. - пачатак вызвалення Беларусі.

23 верасня 1943 г. - вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын.

19 верасня - пачатак лістапада - 2-і этап рэйкавай вайны "Канцэрт".

26 лістапада 1943 г. - вызвалены першы абласны цэнтр БССР -Гомель.

Студзень - люты 1944 г. - вызваленне Калінкавіч, Мазыра, Рагачова, Завяршэнне асенне - зімняга наступлення Чырвонай Арміі.

19-20 чэрвеня - ліпень 1944 г. - 3-і этап рэйкавай вайны.

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак аперацыі "Баграціён".

3-4 ліпеня 1944 г. - вызваленне Мінска. Завяршэнне 1-га этапа Беларускай аперацыі.

28 ліпеня 1944 г. - вызваленне Брэста. Поўнае вызваленне тэры-торыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

29 жніўня 1944 г. - завяршэнне аперацыі “Баграціён”.

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі падзеямі пачалося вызваленне Беларусі?

2. Як рыхтавалася наступальная аперацыя "Баграціён"? Пра-сачыце ход яе правядзення.

3. Пакажыце, што гераізм савецкіх воінаў, праяўлены пры вы-зваленні Беларусі, насіў масавы характар.

4. У чым праявілася дапамога партызан і падпольшчыкаў Чыр-вонай Арміі ў час яе наступлення?

5. Падвядзіце вынікі баёў за вызваленне Беларусі?

Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме

нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне Еўропы. У сту-дзені 1945 г. войскі Чырвонай Арміі распачалі наступленне на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. пачалося ажыццяўленне Берлінскай апе-рацыі. 30 красавіка байцы Чырвонай Арміі уварваліся ў рэйхстаг і ўз-нялі над ім сцяг Перамогі. У штурме рэйхстага праславілася шмат воі-наў-беларусаў: М. Пятніцкі з Мазыра, Л. Прыгожы з Багушэўска, К. Ку-гач з Пружанскага раёна, Ф. Ярш з Бярозаўскага раёна. Яны ўзнага-роджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) разграміла Квантун-скую армію (Японія). 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безу-моўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Беларускі народ з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзі-май і чалавецтвам. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. У ліку доблесных абаронцаў Масквы былі генерал-маёр Л.М. Даватар і лётчык Віктар Талаліхін. Назаўсёды за-стаўся ў памяці народа подзвіг Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным баі на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. За Ленінград змагаліся і аддалі сваё жыццё снайпер Ф.А. Смалячкоў, контрадмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка. За доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў - ураджэнцаў Беларусі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. А лётчыку А.Я. Галавачову, камандзірам танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскаму, С.Ф. Шутаву і І.І. Якубоўскаму гэта зван-не было прысвоена двойчы.

Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі: А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контрадміралам В.Е. Ананіч - усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятан-кавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў-беларусаў.

Подзвігам людзей, сярод якіх шмат беларусаў, быў іх удзел у падпольнай барацьбе супраць нацызму ў канцлагерах Асвенцім, Бу-хенвальд, Дахаў, Майданек і інш. У Маўтхаўзене пасля гераічнай гібелі генерал-лейтэнанта Дз.М. Карбышава падпольную барацьбу ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я. Маневіч. У канцлагерах у Рэвенс-бруку і Нойабінгу, лагеры г. Вурдэна, у Асвенціме і іншых актыўную барацьбу вялі генерал П.Д. Цумараў, былыя падпольшчыкі П.Д. Шаў-роў, А.Ф. Шульман, Н.Ц. Цвяткова, былы пагранічнік У. Мураўёў і інш. У італьянскім Супраціўленні - 16-гадовы М.С. Фралоў, А.К. Кі-сялёў; у бельгійскім - А.В. Варанкоў, І.А. Дзедзькін, М. Ляшчынскі і іншыя. Найбольш моцным і арганізаваным быў удзел беларусаў у французкім Супраціўленні. Сярод іх - Ф.К. Варанішча, які арганізаваў уцёкі 47 ваеннапалонных у партызанскі атрад, былая падпольшчыца Т.В. Чахоўская, Ф.Ф. Кажамякін, І. Кісялёў, В. Мяшкоў, І. Адамовіч, В. Барбук, А.Д. Панізнік і іншыя. У Эльзас-Латарынгіі змагаўся атрад, створаны былымі мінскімі падпольшчыкамі. У яго ўваходзілі Ф. Ліха-вец, У. Руткоўскі, Т. Ліхавец, У. Бялько, П. Ідзінкевіч, Р. Карапанаў і іншыя. Пры вызваленні вострава Алерон гераічна змагаўся і загінуў былы падпольшчык з Мазыра У.М. Антоненка. У Францыі дзейнічаў асобы жаночы атрад «Радзіма», створаны былымі беларускімі парты-занкамі і падпольшчыцамі. Камандзірам стала Н.І. Лісавец, пазней - Р.З. Сямёнава-Фрыдзон. Абедзвюм было прысвоена званне лейтэнанта французкай арміі.

У час Другой сусветнай вайны Беларусь страціла больш за палавіну свайго нацыянальнага багацця. Сума матэрыяльных страт склала 75 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак, разбурана 100465 прадпрыемстваў, больш за 6 тыс. км чыгункі, разрабавана 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, знішчаны 420996 дамоў калгаснікаў, амаль усе электрастанцыі, вывезена ў Германію 90% станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 96% энергетычных магутнасцей, каля 18,5 тыс. аў-тамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, тысячы кубаметраў драўніны, піламатэрыялаў, высечаны сотні тысяч гектараў лесу, садоў і г.д.

Да лета 1944 г. на Беларусі засталося толькі 39% прадваеннай колькасці коней, 31% буйной рагатай жывёлы, 11% свіней, 22% авечак і коз. Вораг знішчыў тысячы ўстаноў асветы, аховы здароўя, навукі і культуры, у тым ліку 8825 (з 12294) школ, усе навукова-даследчыя цэнтры, АН БССР, 219 бібліятэк, 5425 музеяў, тэатраў і клубаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2651 дзіцячую ўстанову. Самымі цяжкімі былі людскія страты: загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На катаржныя работы ў Германію было вывезена 380 тыс. чалавек.

Паводле рашэнняў Ялцінскай канферэнцыі 1944 г. паміж СССР, ЗША і Англіяй на карысць Польшчы былі адлучаны на працягу 1944-1950 гг. ад Беларусі Беласточчына і шэраг земляў Гродзенскай і Брэс-цкай абласцей. Гэтыя падзеі з'яўляюцца дзевятым падзелам Беларусі ў ХХ ст.

Уклад беларускага народа атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін - заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжна-роднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.

Такім чынам, Другая сусветная вайна была самай разбуральнай і кровапралітнай у свеце. У ёй загінула больш за 50 млн. чалавек. Най-большую колькасць ахвяр панёс Савецкі Саюз - 27 млн. чалавек, у тым ліку каля 2,5 млн. - жыхары Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый - міжнародная арганізацыя, якая прызвана ахоўваць мір і бяспеку народаў, заснавана 27 красавіка 1945 г.

Храналогія падзей

8 мая 1945 г. - Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.

2 верасня 1945 г. - Японія падпісала акт аб безумоўнай капіту-ляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Пытанні для самаправеркі

1. Які ўклад унесла наша рэспубліка ў разгром нацысцкай Гер-маніі і мілітарысцкай Японіі?

2. Назавіце выдатных сыноў Беларусі - удзельнікаў еўрапей-скага руху Супраціўлення?

3. Ахарактарызуйце страты беларускага народа ў Другой сус-ветнай вайне.

Спіс літаратуры

Крыніцы

Великая Октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: В 2 т. - Мн., 1957.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.

Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июль 1941-июль 1944 г.): В 3 т. - Мн., 1973-1988.

По воле народа: Из истории образования Белорусской ССР и создания Коммунистической партии Белоруссии. - Мн., 1988.

Программы политических партий России. Конец XIX - начало XX в. - М., 1995.

Асноўная

Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.

Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн., 1991.

Каваленя А.А. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939-1945). - Мн., 1996.

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мн., 1992.

Марцуль Г.С., Сташкевіч М.С. Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністратыўных межаў, беларускае замежжа. - Мн., 1997.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.

Политическая история России. - М., 1998.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гг. на Беларусі. - Мн., 1994.

Алпеев А.Н. Мы - народ… ХХ век. - Мн., 1998.

Алпеев А.Н. …И не было завтра. - Мн., 2000.

Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. - Мн., 2003.

Бич М.О. Рабочее движение в Беларуси в 1861-1904 гг. - Мн., 1983.

Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.

Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. - Мн., 1992.

Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. - Мн., 1986.

История Европы / А. Жак, Й. Бендер, Г. Иржи и др. - М., 1996.

История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. - М., 1994.

История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. - Мн., 1984-1987.

Коваленя А.А. Беларусь 1939-1945 гг. Война и политика. - Мн., 2001.

Круталевич В.А. История Беларуси: Становление национальной государственности. - Мн., 1999.

Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.

Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.

Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белорусии (1927-1939). - Мн., 1978.

Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. - М., 1992.

Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917-1925). - Мн., 1985.

Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. - Мн., 1990.

Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ V. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ ДЗВЮХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ (ДРУГАЯ ПАЛОВА 40-х - 80-я ГАДЫ)

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ СУПРАЦЬСТАЯННЯ СУСВЕТНЫХ ДЗЯРЖАЎ

Пытанне 52. БССР у 1946-1952 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё

За гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла чвэрць насельніцтва, матэрыяльныя страты склалі больш паловы нацыяналь-нага багацця, а па агульным развіцці эканоміка рэспублікі была адкі-нута да ўзроўню 1928 г. У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950 гг.).

У забеспячэнні аднаўлення фінансавымі рэсурсамі вялікую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды і дапамога ад рэспублік СССР, якія пазбеглі акупацыі. Сродкі, атрыманыя рэспублікай, склалі 55% іх агульнай сумы. Акрамя таго, згодна з пасляваеннымі міжнароднымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый.

Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала ад на-сельніцтва гераічнай працы. Даводзілася працаваць не толькі на прад-прыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб'ектах сацкультбыту ва ўмовах вытворчых цяжкасцей і недастатковага харчовага забеспячэн-ня. Нягледзячы на негатыўную сістэму камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дак-ладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінан-савых і матэрыяльных сродкаў далі свой станоўчы вынік. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў планы па развіццю сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўленню і развіццю г. Мінска, электрыфіка-цыі БССР на 1948-1950 гг. і інш.

Перш за ўсё ўвага была нададзена развіццю цяжкай прамыс-ловасці - машынабудаванню, металаапрацоўцы, торфаздабычы, энер-гетыцы. Акцэнт быў зроблены на стварэнне такіх галін, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне. Дзякуючы іх развіццю, у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўз-ровень амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г.

Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала ба-зу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай і мясцовай прамысловасці, якія працавалі на сваёй сыравіне і патрабавалі менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы.

Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, швейныя фабрыкі.

Ва ўсіх галінах у значных маштабах праводзілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкары-стоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў.

У першай палове 50-х гг. уступілі ў строй дзеючых у Мінску пад-шыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

У сельскай гаспадарцы становішча заставалася цяжкім і не толь-кі з прычыны велізарных страт падчас вайны. Пасляваенная інду-стрыялізацыя БССР вялася па-ранейшаму за кошт сельскай гаспадаркі, хоць яна не была ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забес-пячэння. Тым не менш, адзінай формай арганізацыі сельскагаспа-дарчай вытворчасці заставалася калгасна-саўгасная сістэма.

На ХІХ з'ездзе КПБ, які адбыўся ў лютым 1949 г., было прынята рашэнне аб правядзенні суцэльнай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі ў сціслыя тэрміны. Хуткія тэмпы непазбежна прыводзілі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Адначасова адбывалася сся-ленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гаспада-рання нанесла ўдар па сельскагаспадарчай вытворчасці.

У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4%, а пасевы збожжавых - 91,1% ад даваеннага ўзроўню; па колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі многія гаспадаркі перавысілі яго. Аднак дасягнуць агульных тэмпаў вытвор-часці сельскагаспадарчай прадукцыі не ўдалося. Большасць калгасаў заставалася нерэнтабельнымі і стратнымі.

Такім чынам, увесь пасляваенны перыяд азначаны паскоранымі тэмпамі індустрыялізацыі, стварэннем новых галін прамысловасці, якія ў будучым вызначалі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага ком-плексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця заходніх абласцей Беларусі. Аднак празмерная цэнтралізацыя, неда-статковае развіццё таварна-грашовых адносін стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі.

У грамадска-палітычным развіцці рэспублікі першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР (1947 г.) і мяс-цовыя Саветы рэспублікі (1948 г.). Савецкія людзі ўспрымалі гэтую па-дзею як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і галасавалі за прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных” са спадзяваннямі на перамены ў палітычным жыцці. Але перамогу атры-мала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму. Каму-ністычная партыя Беларусі з'яўлялася не толькі палітычнай, але і дзяр-жаўнай арганізацыяй з адміністрацыйнымі, заканадаўчымі і выканаў-чымі функцыямі ўлады. Характар партыйных пастаноў быў абавязваю-чы, насіў камандны характар і быў звязаны з рашэннем вытворчых пытанняў, тады як грамадска-палітычнае жыццё асвятлялася толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцы-ямі, выконвалі рашэнні партыі і мабілізоўвалі беларускі народ на вы-кананне чарговых задач пабудовы сацыялізму. Найбольш абмежаванай аказалася такая функцыя, як абарона прафесійных правоў працоўных і маральнага выхавання падрастаючага пакалення. На практыцы гэта азначала, што ўсе грамадскія арганізацыі забяспечвалі ўстойлівасць партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады.

У такіх умовах на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Галоўны ўдар быў накіраваны супраць навуковай і творчай інтэлі-генцыі, дзейнасці грамадска-палітычных і літаратурных часопісаў “Бе-ларусь”, “Полымя”, “Бальшавік Беларусі” і многіх газет.

Ішлі арышты грамадзян БССР, якія апынуліся ў Германіі ў гады акупацыі. Пачалася барацьба з так званым касмапалітызмам, нізкапак-лонствам перад капіталістычным Захадам. Асабліва напружанае стано-вішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атра-ды Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Гэты рэгіён быў аб'яў-лены “гняздом нацыяналізму і кулацтва”, у выніку чаго за 1946-1952 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. і выселена 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953 г.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем. Феномен сталін-скай сістэмы заключаўся ў тым, што яна гвалтам падпарадкоўвала свайму кантролю эканоміку, грамадска-палітычнае жыццё, у кароткі час сфарміравала новы, адпаведны рэжыму, пануючы ў грамадстве таталітарны светапогляд.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпарацыя - поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэры-яльных страт сродкаў ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

Цяжкая прамысловасць - вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

Касмапалітызм - сістэма поглядаў, якая адмаўляе пачуццё патрыятызму і нацыянальна-культурныя традыцыі сваёй радзімы пад лозунгам: “Чалавек - грамадзянін свету”.

Храналогія падзей

Верасень 1946 г. - прыняты закон “Аб пяцігадовым плане аднаў-лення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946-1950 гг.”

Кастрычнік 1947 г. - Мінскі аўтамабільны завод выпусціў пер-шыя самазвалы МАЗ-205.

Снежань 1947 г. - адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэфор-ма ў СССР.

Снежань 1948 г. - пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заход-няй Беларусі.

Лістапад 1950 г. - на Мінскім трактарным заводзе пачаўся вы-пуск трактароў.

Верасень 1951 г. - Мінскі радыёзавод пачаў выпуск прадукцыі.

Верасень 1952 г. - адкрыццё ў Мінску 1-й тралейбуснай лініі.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце прычыны марудных тэмпаў аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове 40-х - пачатку 50-х гг.

2. У чым праявіліся асаблівасці правядзення калектывізацыі ў заходніх раёнах БССР?

3. Што, на Вашу думку, з'яўлялася асноўнай прычынай кансер-вацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў пер-шыя пасляваенныя гады?

Пытанне 53. Беларусь у 50-я - першай палове 80-х гг.

Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі гэтага перыяду характэрны дзве асаблівасці: спробы рэфармавання эканамічнай сістэ-мы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў развіцця ў 70-80-я гг.

Трэба падкрэсліць, што з сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР), якая прадугледжвала якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове ўкаранення ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Таму прапаноўваліся аперажаль-ныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхніч-ны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапра-цоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У другой палове 50-х - першай палове 60-х гг. у БССР былі пабудаваны завод аўтаматычных ліній і (упершыню ў СССР) завод электронных вылічальных машын; пачалі дзейнічаць Полацкі нафтапе-рапрацоўчы камбінат, Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск новых марак трактара “Беларусь”, аўтамабіляў “МАЗ” і “БелАЗ”. Вы-даў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай “Мінск”.

Аднак перавод прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень на базе навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ажыццяўляўся марудна. Гэта азначала, што ў эканоміцы і ў грамадстве дзейнічалі сілы тарма-жэння, звязаныя з захаваннем камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання.

У 1957 г. была праведзена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вы-творчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), якія прадугледжвалі кіраўніцтва ўсёй прамысловасцю і сельскай гаспа-даркай у межах вызначанай тэрыторыі. Так, у БССР быў створаны Беларускі саўнаргас. Лічылася, што гэта будзе садзейнічаць лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і г.д.

У першай палове 60-х гг. у БССР увайшлі ў строй 300 буйных прамысловых прадпрыемстваў, а валавы выпуск прамысловай прадук-цыі ў цэлым павялічыўся на 164%. Аднак эканамічныя паказчыкі работы прамысловасці пагаршаліся, пачалі праяўляцца негатыўныя з'явы, звязаныя з вычэрпваннем экстэнсіўных шляхоў развіцця. Абва-страліся праблемы цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая тармазіла тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў. У сувязі з гэтым была зроблена спроба радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Рэформа прадугледжвала пераход ад тэрытарыяльных прынцыпаў кіравання да галіновых і ўключэнне ў дзеянне разліковых і таварна-грашовых механізмаў на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў.

Перавод прадпрыемстваў на новыя ўмовы на першым часе прывёў да некаторага паляпшэння ўсёй гаспадарчай дзейнасці. За гады 8-й пяцігодкі (1966-1970 гг.) аб'ём прадукцыі прамысловасці павялі-чыўся на 79% (70% па плану), на 39% павысілася прадукцыйнасць працы.

Уздым прамысловай вытворчасці працягнуўся і ў гады 9-й пяці-годкі (1971-1976 гг.) і склаў 64%. Было ўведзена больш за 90 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў: Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній і інш.

Між тым рэформа ў эканоміцы не суправаджалася зменамі палі-тычнай сістэмы, пачалі ўзмацняцца сілы бюракратычнага кансерва-тызму. Пераход вытворчасці на інтэнсіўны шлях развіцця аказаўся задачай невырашальнай.

Спробы рэфармавання народнай гаспадаркі спыніліся на пачат-ку 70-х гг. Аднак эканамічная сітуацыя не была крызіснай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць. З улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымаць пэўны эканамічны рост да сярэдзіны 70-х гг. Паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы. Асабліва істотным з'яўлялася адставанне ад сусветных тэмпаў НТР. Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню прадукцыі і яе адставан-не ад сусветных стандартаў. З другой паловы 70-х гг. сярэднегадавыя тэмпы росту прадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6% у 1970-1975 гг. да 4,5% у 1976-1980 гг.

У 1965-1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванне матэрыяль-на-тэхнічнага забяспячэння аграрнага сектара, пашырэнне меліярацый-ных работ, хімізацыю, спецыялізацыю і канцэнтрацыю сельскагаспа-дарчай вытворчасці. Аднак сродкі, укладзеныя ў сельскую гаспадарку, не давалі планавых паказчыкаў. Безгаспадарчасць, адсутнасць ініцыя-тывы станавіліся характэрнымі рысамі дзейнасці калгасна-саўгаснай сістэмы. Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваёй працы паско-рыла працэс міграцыі насельніцтва з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 г. сельскае насельніцтва паменшылася ў 1,5 раза. Пэўныя спробы паляп-шэння спраў у 1982 г. не адпавядалі патрэбам рэспублікі і тым затра-там, якія накіроўваліся ў аграрны сектар. У выніку недастаткова выра-шаліся сацыяльныя задачы, знізілася харчовае забеспячэнне рэспублікі.

Пачатак 80-х гг. характарызуецца памяншэннем нацыянальнага даходу да 3,4% - рэкордна нізкага ўзроўню.

Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з'явіўся пераважны рост цяжкай прамысловасці, якая ператварылася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу (ВПК). Лёгкая прамысловасць аказалася другараднай галіной.

Асабліва дрэнна вырашаліся праблемы экалогіі. БССР, якая займала меней за 1% ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4% на-сельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52% калій-ных угнаенняў, 22% хімічных валокнаў і, такім чынам, аказалася перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі: колькасць штучных угнаенняў з 1965 па 1985 г. павялічылася ў 20 разоў.

Такім чынам, эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гг. было звязана з гаспадарчымі рэформамі, спробай мадэрнізацыі і пераходам да індустрыяльнага тыпу вытвор-часці на аснове ўвядзення комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі з улікам дасягнення НТР. Аднак спалучэнне цэнтралізаванага кіраўніц-тва эканомікай і эканамічных метадаў кіравання абумовіла яе няўдачу. Сталі відавочнымі негатыўныя з'явы:

1) зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту;

2) не ўдалося забяспечыць выхад народнай гаспадаркі БССР на якасна новы навукова-тэхнічны, арганізацыйна-эканамічны ўзровень;

3) не адбылося значнага паляпшэння якасці прадукцыі;

4) недастаткова рашаліся сацыяльныя задачы;

5) не адбылося рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці;

6) ускладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустры-яльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер.

Пасля некалькіх спроб абаперціся на аб'ектыўныя эканамічныя законы эканоміка рэспублікі была павернута да адміністратыўных метадаў кіравання, арыентаваных выключна на колькасны, валавы падыход да ацэнкі гаспадарчай дзейнасці, што не магло даць доўгатэрміновага станоўчага выніку.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інтэнсіўны шлях - шлях развіцця, звязаны з ростам вытвор-часці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё, за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

Прадукцыйнасць працы - эфектыўнасць працы. Вымяраецца колькасцю створанай за адзінку часу прадукцыі або велічынёй часу, патрачанага на вытворчасць адзінкі прадукцыі.

Экстэнсіўны шлях - шлях развіцця, звязаны перш за ўсё з па-велічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці працуючых, колькасці прадпрыемстваў і г.д.

Храналогія падзей

Сакавік 1954 г. - адпраўка першых груп беларускай моладзі на засваенне цалінных зямель у Казахстане.

Лістапад 1958 г. - выпуск першых аўтамабіляў на БелАЗе.

1960 г. - выпуск у Мінску першых электронна-вылічальных ма-шын (ЭВМ).

Снежань 1963 г. - пуск Салігорскага калійнага камбіната.

Ліпень 1964 г. - закон “Аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў”.

Снежань 1968 г. - адкрыццё ў Мінску ВДНГ БССР.

1960-я-1970-я гг. - стварэнне машынабудаўнічай, радыётэхніч-най, нафтахімічнай прамысловасці, аграрна-прамысловых комплексаў.

70-80 гг. - разгортванне праграмы “Меліярацыя”.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце найбольш значныя дасягненні БССР у эканамічным развіцці ў 1950-1960-х гг., якія сведчылі аб тым, што рэспубліка пера-тварылася з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльную.

2. Ці былі альтэрнатывы рэформам 60-х гг.? Што прадвызначыла непаслядоўнасць у іх правядзенні? Вызначце вынікі рэформаў для сацыяльна-эканамічнага развіцця.

3. У якой ступені можна гаварыць аб перыядзе 70-х - першай паловы 80-х гг. як аб “застойным”? Акрэсліце галоўныя рысы развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў гэтыя гады.

ТЭМА 2. ДА НОВАЙ МАДЭЛІ ГРАМАДСКАГА ЛАДУ

Пытанне 54. БССР у другой палове 80-х - пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці

У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным стано-вішчы: запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.

У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вы-значана палітыка перабудовы, ініцыятарам якой з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М.С. Гарбачоў (1985 г.).

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыяліс-тычнага выбару з мэтай больш поўнага раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей сацыялізму і ператварэння яго ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага ладу. Палітыка перабудовы ўключала правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы. Важным напрамкам палітыкі перабудовы стала дэмакра-тызацыя грамадскага жыцця рэспублікі і разгортванне галоснасці і плюралізму.

Поспех рэформы ў значнай ступені залежыў ад таго, як хутка і ў якім накірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку ў дзейнасці Кампартыі Беларусі з'явіліся некаторыя змены. У партыйных камітэтах былі скасаваны гаспадарча-галіновыя адзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнутрыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на альтэрнатыў-най аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных аргані-зацый. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні грамадства. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў людзей абясцэньваліся, аўтарытэт пануючай партыі катастрафічна падаў.

Важнае значэнне ў рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на ўсе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніра-ванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як больш свабодныя і альтэрнатыўныя, аднак 1/3 частка кандыдатаў прайшла ў дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў зноў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі. Рост грамадзянскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт (БНФ) “Адраджэнне” за перабудову, які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.

У 1990 г. на ХХХІ з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных арганізацый.

Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, спартыўных і іншых аб'яднанняў і таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Зако-нам СССР “Аб грамадскіх аб'яднаннях”. Першымі сталі Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Аб'яд-наная дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Беларускі хрысціянска-дэмакратычны саюз і інш. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС - КПБ на ўладу. Была зроблена спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу, але гэта аказалася справай бесперспектыўнай. У самой партыі ўзніклі роз-ныя плыні, многія камуністы выйшлі з яе складу.

Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла пра глыбокія пераўтварэнні ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Але галоўнае заключалася ў тым, што стварэнне палітычных фарміраван-няў на справе сцвярджала новыя падыходы да вырашэння складаных грамадска-палітычных праблем і крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.

Важную ролю адыгрывала аднаўленне і дзейнасць прафсаюз-нага руху. У кастрычніку 1990 г. адбыўся першы з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - самага буйнога грамадскага аб'яднання ў рэс-публіцы. На хвалі забастовачнага руху ўтварылася Канфедэрацыя працы Беларусі. У Салігорску ўзнік Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі. У 1991 г. адбыўся ўстаноўчы з'езд Свабодных прафсаюзаў Беларусі, якія аб'явілі сябе канкурэнтамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Апошняй спробай вярнуць ўсё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі “Дзяржаўны камітэт па надзвычайным ста-новішчы” (ДКНС) аб'явіў аб пераходзе ў яго рукі ўсёй улады ў СССР. Няўдалы вынік гэтага мерапрыемства паскорыў крах КПСС (КПБ) і СССР у цэлым.

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак супя-рэчнасці жыцця грамадства сярэдзіны 80-х гг. асабліва востра праявілі-ся ў эканоміцы.

У адпаведнасці з прынятым 12-м пяцігадовым планам развіцця БССР на 1986-1990 гг. прадугледжвалася за пяць гадоў павялічыць за кошт інтэнсіўнага развіцця эканомікі нацыянальны даход на 26%. З мэтай паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галінах народ-най гаспадаркі была створана рэспубліканская праграма “Інтэнсіфікацыя”.

Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канку-рэнтназдольнай на сусветным рынку, своечасовае яе аднаўленне ў ад-паведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах функцыя-ніравання каманднай эканомікі вынікі дасягаліся за кошт адміністра-тыўных метадаў.

У ходзе ажыццяўлення перабудовы ў сацыяльна-эканамічным развіцці была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэн-тралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснава-най пераважна на эканамічных метадах. Пашыралася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспа-дарчы разлік і самафінансаванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы - арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый.

Разам з тым, спалучаць цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакі-раваннем прадпрыемстваў аказалася немагчыма. Не дапамагла і дзярж-прыёмка - кантрольная служба за якасцю выпускаемай прадукцыі. Больш таго, узнікла новая праблема: прадпрыемствы, якія атрымалі некаторую самастойнасць, пачалі павялічваць заработную плату супра-цоўнікам, тэмпы ж росту вытворчасці пры гэтым не павышаліся. Па-чалася інфляцыя, абвальны спад вытворчасці.

У сельскай гаспадарцы пераўтварэнні былі накіраваны на змяк-чэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы, але агульны стан працягваў пагаршацца, і для забеспячэння насельніцтва харчо-вымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах спро-бы пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі вынікаў не прынеслі.

Эканамічнае становішча рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесе-ны Беларусі, ацэньваецца ў 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул не прадказальныя. Радыёнуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывала больш за 2 млн. чалавек. З гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Паводле ацэнак спецыялістаў, чарнобыльскі выбух быў эквівалентны выбуху 70 бомбаў, што скінулі амерыканцы на Хірасіму ў канцы Другой сусветнай вайны.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.