Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Заняпад сельскай гаспадаркі выклікаў рост дарагоўлі і зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 8 разоў у параўнанні з 1913 г. Аднак масавасці рабочы і сялянскі рух не набыў.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы ў 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 салдацкія хваляванні. Так, 22 кастрычніка 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў, якое было жор-стка падаўлена. Але спыніць разлажэнне арміі было ўжо немагчыма. Яна паступова станавілася небаяздольнай і ўсё больш рэвалюцыяні-завалася.

Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыя-нальны рух. Многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі эвакуірава-ліся ў Цэнтральную Расію. Газета “Наша ніва” была закрыта. На неа-купіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ва ўмо-вах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і Заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Гэтаму садзейнічала заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвеча аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае іга.

У сувязі з гэтым беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўніцтвам літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве кан-федыратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана ў снежні 1915 г. “Універсалам”. У ім гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалеж-насці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям роўныя правы. У гэтую дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, акупіраваныя нямецкімі войскамі. Аднак утварыць такую канфедэра-цыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол.

У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраў-най з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Былі адчынены бела-рускія школы, створаны выдавецтвы. Стала выходзіць газета “Гоман”. У Вільні дзейнічалі “Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны”, “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыс-тва”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзна-чальваў А. Луцкевіч. БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме (Швецыя) у красавіку 1916 г., і ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя), на якіх беларуская дэлегацыя выказвалася за свабоду развіваць свае інтэлектуальныя, ма-ральныя і эканамічныя сілы, за жаданне стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы. Літоўцы адмовіліся ад перагавораў.

У Расіі з другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”, якія заклікалі ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення “беларускага нацыянальнага ідэалу”, узнімалі вострыя сацыяльныя праблемы і г.д. У снежні 1916 г. “Дзянніца” перастала выходзіць, у пачатку 1917 г. выданне “Светач” было спынена. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў Расійскай імперыі, прывяла да вострага палітычнага і эканамічнага крызісу. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інтэрнацыянал ІІ - міжнароднае аб'яднанне сацыялістычных і рабочых партый у 1889-1914 гг.

Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага - орган вышэйшага вайсковага кіравання і месца знаходжання галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі, у пачатку вайны знаходзілася ў Баранавічах, з 8 жніўня 1915 г. - у Магілёве. Вярхоўнымі галоўнакамандуючымі былі вялікі князь Мікалай Мікалаевіч (1914-23.08.1915), Мікалай ІІ (23.08.1915-02.03.1917 гг.).

Рэквізіцыя - прымусовае адчужэнне, або часовая канфіскацыя органамі дзяржаўнай улады маёмасці, якая належыць асобным грама-дзянам ці грамадскім арганізацыям.

Акупацыйны рэжым - парадкі, устаноўленыя ваеннымі захоп-нікамі.

Бежанцы - людзі, якія пакінулі месца свайго жыхарства з пры-чыны вайны.

Ваенна-палявы суд - суд, які існуе, дзейнічае ва ўмовах ваен-нага часу.

Заходні фронт 1915-1918 гг. - аператыўна-стратэгічнае аб'яд-нанне рускай арміі ў Першую сусветную вайну, працягласцю каля 500 км.

Дэзерцірства - самавольныя ўцёкі з ваеннай службы, або ўхі-ленне ад прызыву ў армію.

Братанне - спыненне ваенных дзеянняў, праява ўзаемных брат-ніх пачуццяў, салідарнасці.

Храналогія падзей

1914-1918 гг. - Першая сусветная вайна.

Верасень 1915 г. - руская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Беларусі.

Кастрычнік 1915 г. - фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск.

22 кастрычніка 1916 г. - паўстанне салдат, казакоў і матросаў у Гомелі.

1915 г. - закрыта “Наша ніва”. “Універсал” - дамоўленасць бе-ларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх суполак аб пачатку стварэння канфедэрацыі; створаны Беларускі народны камітэт (БНК).

Пачатак 1916 г. - фельдмаршал Гіндэнбург абвясціў беларус-кую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай, дазволіў ад-крываць беларускія школы.

Кастрычнік 1916 г. - дазвол Міністэрства ўнутраных спраў Ра-сіі на выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце прычыны і характар Першай сусветнай вайны.

2. Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыграла Першая сусветная вайна?

3. Пералічыце асноўныя здабыткі беларускага нацыянальна-выз-валенчага руху ў ваенны час.

Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік - кастрычнік 1917 г.)

Па меры безвыніковага зацягвання Першай сусветнай вайны, наступаючай эканамічнай разрухі ў Расійскай імперыі выспявалі ўмовы для новай рэвалюцыі. Яна была выклікана рэзкім абвастрэннем сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу, няздольнасцю царскага ўрада пераадолець выкліканую вайной гаспадарчую разруху. Асноў-най рухаючай сілай рэвалюцыі сталі буржуазія, рабочыя буйных га-радоў, асабліва Петраграда і Масквы, да якіх далучыліся дробныя ўласнікі, служачыя і інтэлігенцыя. Вырашальную ролю ў перамозе рэвалюцыі адыграў пераход на яе бок арміі і флоту.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэман-страцыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоў-ка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. 27 лю-тага на бок паўстаўшых перайшло больш за 60 тыс. салдат, якія разам з рабочымі аб'ядналіся ў баявыя дружыны. Гэтыя дружыны 27 лютага захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палі-тычнах зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. У ходзе рэвалюцыі 27 лютага быў створаны новы орган улады - Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў: большасць у ім складалі меншавікі і эсэры. У ноч на 28 лютага з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы быў утвораны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы, які накіраваў да цара ў Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага сваіх прадстаў-нікоў. У выніку перагавораў цар Мікалай ІІ адрокся 2 сакавіка ад трона. 2 сакавіка пленум Петраградскага Савета ўхваліў рашэнне аб прадастаўленні Галоўнаму Камітэту Дзяржаўнай думы права сфармі-раваць урад. У той жа дзень быў утвораны Часовы ўрад на чале з князем Г.Я. Львовым пераважна з прадстаўнікоў акцябрыстаў і кадэ-таў. Такім чынам, у краіне ўтварылася двоеўладдзе. На працягу сака-віка 1917 г. рэвалюцыя перамагла па ўсёй Расіі.

Першыя паведамленні аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. У Мінску, Магілёве, Гомелі прайшлі дэманстацыі і мітынгі ў падтрымку рэвалюцыі. У ноч на 4 сакавіка ў Мінску з рабочых і салдат была ўтворана міліцыя, якая абяззброіла паліцэйскіх і жандараў. Міліцыю ўзначальваў М.В. Фрунзе. 4 сакавіка ў Мінску і Гомелі створаны першыя Саветы. За 2 месяцы ў Беларусі створаны 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 салдацкіх дэ-путатаў, 14 аб'яднаных Саветаў і 1 Савет сялянскіх дэпутатаў. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў з адзіным выканаўчым камі-тэтам на чале з меншавіком Б. Позернам і яго намеснікам бальшавіком У. Любімавым.

Саветы асноўную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада.

У беларускіх губернях ствараліся органы Часовага ўрада. У Мінску ноччу 4 сакавіка абраны грамадзянскі камендант горада і сфар-міраваны часовы грамадскі камітэт парадку. Часовы ўрад у Петра-градзе зацвердзіў старшыню губернскай земскай управы Б. Самойлен-ку мінскім губернскім камісарам, гарадскога галаву Б. Хржантоўскага - мінскім гарадскім камісарам. У Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях былі зацверджаны губернскія камісары, у паветах прызна-чаны павятовыя камісары.

Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і слу-жачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі скара-чэння рабочага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння экана-мічнага становішча працоўных.

Беларускае сялянства станоўча аднеслася да перамогі Лютаў-скай рэвалюцыі. 20 красавіка ў Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпу-татаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі Віленскай губерняў. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з'езд, які стаяў на эсэраў-скіх пазіцыях, адклаў да склікання Устаноўчага сходу. За эсэрамі пай-шлі з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Працягвалася дэмакратызацыя войска. На Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. У выніку абвастрыліся ўзаема-адносіны паміж салдатамі і афіцэрамі, што прывяло да ўтварэння двоеўладдзя і паскарэння разлажэння войска. 7-17 красавіка 1917 г. адбыўся І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён прызнаў неабходным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі і падтрымліваў палітыку Часовага ўрада.

Лютаўская рэвалюцыя не спыніла разбурэння народнай гаспа-даркі Беларусі. Аб'ём вытворчасці за гады вайны склаў каля 30% даваеннага ўзроўню. Колькасць рабочага класа ў 1917 г. зменшылася да 270 тыс., 100 тыс. рабочых былі мабілізаваны ў армію. Сельская гаспадарка прыходзіла да запусцення.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Двоеўладдзе - адначасовае існаванне дзвюх улад (у адной краі-не, горадзе).

Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў - органы дзяржаўнай улады, якія складаліся з выбарных або прызначаных асоб і мелі кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы.

Часовы ўрад Расіі - цэнтральны орган дзяржаўнай улады пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да склікання Устаноўчага сходу.

Устаноўчы сход Расіі - сход прадстаўнікоў насельніцтва краі-ны, скліканне якога рыхтаваў Часовы ўрад для вырашэння далейшага лёсавызначальнага развіцця дзяржавы і грамадства.

Храналогія падзей

23 лютага 1917 г. - пачатак рэвалюцыі ў Петраградзе.

27 лютага 1917 г. - створаны Петраградскі Савет рабочых і сал-дацкіх дэутатаў.

2 сакавіка 1917 г. - адрачэнне Мікалая ІІ ад трону.

4 сакавіка 1917 г. - утвораны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ажывілася дзейнасць агульна-расійскіх партый - кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў; таксама ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. У маі 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС), праграму якой пад-трымлівала Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Яны абара-нялі асновы буржуазнага ладу, выступалі за прыватную ўласнасць, аўтаномію Беларусі ў межах расійскай дзяржавы.

Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыяліс-тычная грамада (БСГ). Акрамя Беларусі, яе арганізацыі дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Кеве, Адэсе, Калузе і іншых гарадах. Да сярэдзі-ны 1917 г. БСГ налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. 7 краса-віка 1917 г. на канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада, выступіла за вырашэнне аграрнага пытання "Краявым сеймам аўтаномнай Беларусі", прапанавала рыхтавацца да Устаноўчага схода, вяла агітацыю за федэратыўную рэспубліку і аўтаномію Бела-русі. Блізка да БСГ стаяла Беларуская народная грамада (БНГ).

Па ініцыятыве БНПС 25 сакавіка 1917 г. быў скліканы з'езд “бе-ларускіх дзеячоў”, мэтай якога стала аб'яднанне ўсіх нацыянальных сіл і накіраванне іх у рэчышча барацьбы за “нацыянальны ідэал”. На з'езде быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), старшынёй якога стаў Р. Скірмунт. Была прынята рэзалюцыя ў падтрымку Часова-га ўрада.

8-12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі з'езд беларускіх партый і арганізацый. На з'ездзе замест скасаванага БНК была ство-рана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, з кастрычніка 1917 г. яна стала называцца Вялікай беларускай радай - адзіным кіруючым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграм-нымі патрабаваннямі Рады з'яўляліся прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. На з'ездзе разгарнулася вострая барацьба паміж БСГ і БНПС. У выканкам ЦРБА былі выбраны толькі прадстаўнікі фракцыі БСГ, у сувязі з чым БНПС адклікала сваіх прадстаўнікоў са з'езда. Прыход жа БСГ да кіраўніцтва ЦРБА абвастрыў супярэчнасці ў гэтай партыі. У верасні 1917 г. з БСГ выйшла некалькі раённых арга-нізацый. Па ініцыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе была створана Бе-ларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), якая прыня-ла бальшавіцкі накірунак.

15 кастрычніка 1917 г. на сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый прадстаўнікі левага крыла БСГ у знак пратэсту супраць палітыкі правых сіл адмовілася ад удзелу ў сесіі. БСГ раскало-лася на дзве часткі. Левую плынь, якая аб'ядноўвала Петраградскую, Маскоўскую і Бабруйскую арганізацыі, узначальваў Петраградскі ка-мітэт БСГ.

На трэцім з'ездзе БСГ, які праходзіў у Мінску 14-25 кастрыч-ніка, меркавалася перагледзець партыйную праграму і тактыку, а фак-тычна адбыўся распад партыі.

Вялікая беларуская рада прыкладала значныя намаганні па стварэнню нацыянальнага войска. У кастрычніку ў Мінску быў праве-дзены з'езд салдатаў-беларусаў Заходняга фронту, затым у Віцебску - Паўночна-заходняга, у Кіеве - Паўднёва-заходняга, а ў Адэсе - Румынскага франтоў. На з'ездзе ў Мінску была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада і выбраны яе выканкам; на які была ўскладзена задача па фарміраванню беларускіх вайсковых частак. Але выканаць яе не паспелі.

Перамога Лютаўскай рэвалюцыі ператварыла Расію ў самую дэмакратычную краіну з усіх ваюючых дзяржаў і дала народным масам магчымасць шырока карыстацца палітычнымі правамі. 1 ве-расня 1917 г. Расійская імперыя была абвешчана Расійскай рэспублі-кай. Разам з тым да ўлады ў Саветах і Часовым урадзе прыйшлі палітычныя сілы, якія прадстаўлялі розныя пласты насельніцтва з супрацьлеглымі палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі. Гэта абумовіла вострую палітычную барацьбу. Разам з прамаруджваннем у вырашэнні надзённых задач (спыненне вайны, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і сялянскага малазямелля, скасаванне нацыянальнага прыгнёту, пераадольванне найбольш небяспечных праяў ваеннай разрухі) прывяло да паступовага пераходу сімпатый найбольш арганізаваных і рашуча настроеных удзельнікаў Лютаўскай рэвалюцыі (рабочых, салдат, матросаў) на бок бальшавікоў, якія падрыхтавалі і правялі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г.

Такім чынам, напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху. Правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі і прасілі ў Часовага ўрада аўтаноміі для Беларусі. Левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў, за што выступалі бальшавікі.

Храналогія падзей

25 сакавіка 1917 г. - з'езд “беларускіх дзеячоў”. Утвораны Бела-рускі нацыянальны камітэт (БНК).

8-12 ліпеня 1917 г. - ІІ з'езд беларускіх партый і арганізацый. Замест БНК створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, з 28 кастрычніка - Вялікая беларуская рада.

14-25 кастрычніка 1917 г. - ІІІ з'езд Беларускай сацыялістыч-най грамады, фактычны распад партыі.

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце асноўныя напрамкі і змест беларускага нацыя-нальнага руху пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Пачатак веку - 24 кастрычніка 1917 г. - адзін з адметных перыядаў у развіцці беларускай нацыі і яе культуры. Кардынальныя рэвалюцыйныя падзеі з чаргаваннем у іх уздымаў і спадаў і войны ўнеслі тым не менш важны ўклад у культурны працэс. Так, у 1900-1905 гг. выйшлі з друку на беларускай мове “Вязанка” Я. Лучыны, “Калядная пісанка на 1904 год” і інш. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца” былі выпушчаны “Беларускі лемантар, або першая навука чытання” і “Першае чытанне для дзетак-беларусаў”. У 1908-1914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом звыш 226 тыс. экзэмпляраў.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. 1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове “Наша доля”. Пяць з шасці нумароў газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спынена.

3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета “Наша ніва” - цэнтр легальнага нацыянальна-культурнага руху. У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады І. Лу-цэвіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў (рэдактар), Я. Купала (рэдактар); з 1914 г. газета выходзіла штотыднёва. Была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Газета абараняла адраджэнскія ідэалы, правы і свабоды беларускага працоў-нага народа. Пры рэдакцыі газеты стварыўся Беларускі нацыянальны музей. Газета выдавала штогадовы “Каляндар “Нашай нівы”, альма-нахі: “Зборнік “Нашай нівы”, “Каляндарную пісанку 1913 год” і інш. Дзесяцігоддзе “Нашай нівы” называюць “нашаніўскім перыядам” у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. З “Нашай нівай” звязана станаўленне і далучэнне да вызваленчай барацьбы Я. Купалы, Я. Ко-ласа, Э. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіча, А. Гаруна, М. Гарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага і іншых.

Адбыліся новыя змены ў сістэме школьнага навучання. Замест царкоўнапрыхадскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы; гарад-скія вучылішчы ператвораны ў чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Колькасць сярэдніх навучальных устаноў павялічылася да 88. Атрымала далейшае развіццё прафесіянальная адукацыя. У 1911 г. у пачатковых школах вучыліся толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту.

Праблема падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў вырашалася шляхам адкрыцця новых настаўніцкіх семінарый і інстытутаў. У 1910 г. быў адкрыты настаўніцкі інстытут у Віцебску, у 1913 г. - У Магілёве, у 1914 г. - у Мінску.

Набіралі моц навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. У 1910-1914 гг. выдаваліся “Записки Северо-Западного отдела русского географического общества” (4 кнігі). У 1910 г. выдадзены М.К Любаўскім. “Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна”, Я.Ф. Арлоўскім “Гродзенская даўніна” (ч.1) і інш. У 1902 г. у Магілёве створаны таварыства па вывучэнню беларускага краю і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычны камітэт. У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія. У 1912 г. заснавана Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф. Карскаму (1861-1931), які ў 1903-1922 гг. вынікі сваёй працы апублікаваў у кнігах “Беларусы”.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра звязана з творчай дзейнасцю І. Буйніцкага, спачатку ў фальварку Палевачы (цяпер Глыбоцкі р.). У 1910-1913 гг. ствараецца прафесійны тэатр у Вільні, у 1917 г. у Мінску створана Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (рэжысёры Ф. Ждановіч і У. Галубок).

Пэўную ролю ў развіцці прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоў-скі. Значнымі постацямі ў беларускім выяўленчым мастацтве з'яўля-юцца А. Гараўскі, Н. Сільвановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля. У беларускім дойлідстве ўжываліся рознасты-лёвыя формы: неаготыка, неабарока, неакласіцызм, псеўдавізантыйскі і псеўдарускі стылі. Найбольш значнымі пабудовамі таго перыяду можна лічыць мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная, створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войскаў над шведамі, Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны) у Мінску.

Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.

Храналогія падзей

1906 г. - газета “Наша доля”.

1906-1915 гг. - газета “Наша ніва”.

1908 г. - чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны).

1910 г. - адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут.

1914 г. - адкрыты Мінскі настаўніцкі інстытут.

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце асноўныя накірункі і дасягненні ў развіцці бела-рускай культуры ў пачатку ХХ ст.

Спіс літаратуры

Крыніцы

Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. - Мн., 1969-1972.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.

Восстание в Литве и Белоруссии 1863 г. - М., 1955.

Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. - Мн., 1988.

Каліноўскі К. За нашу вольнасць. - Мн., 1999.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. - Мн., 1989.

Асноўная

Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.

Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн., 1991.

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мн., 1992.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.

Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. - Мн., 1989.

Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнесла-вянскі першадрукар. - Мн., 1993.

Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.

Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. - М., 1991.

Дебидур. Дипломатическая история Европы. - Р.-на-Д., 1995.

Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая револю-ция в Белоруссии. - Мн., 1986.

История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. - М., 1994.

История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. - Мн., 1984-1987.

Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.

Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в. - Мн., 1987.

Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.

Праз смуту стагоддзяў. - Мн., 1993.

Публицистика белорусских народников / Под ред. С.Х. Александровича. - Мн., 1983.

Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.

Турук Ф.Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. - М., 1921; - Мн., 1993.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТАНАЎЛЕННЕ НОВАГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Пытанне 34. Кастрычніцкая рэвалюцыя.

Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі

24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паў-станне. Да раніцы 25 кастрычніка Часовы ўрад быў звергнуты. У 10 гадзін раніцы была абнародавана адозва “Да грамадзян Расіі”, у якой абвяшчалася пра звяржэнне Часовага ўрада і пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта - органа Петраградскага Савета ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку бальшавікі прыйшлі да ўлады. Урад узначаліў іх лідэр У.І. Ульянаў (Ленін).

26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпу-татаў узяў уладу ў свае рукі. З гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат, з якіх быў сфарміраваны Пер-шы рэвалюцыйны полк.

Для ўмацавання сваёй улады Мінскі Савет увёў цэнзуру, адхіліў ад кіраўніцтва гарадскую думу, узяў пад ахову найбольш важныя ўстановы. 26 кастрычніка 1917 г. пачаў фарміравацца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, аснову якога склалі Прэзідыум Мінскага Савета, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі вайсковых часцей, якія размяшчаліся ў горадзе. ВРК узначаліў К. Ландар.

Супраць новай улады выступіў шэраг арганізацый і партый - эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, цэнтральнае бюро праф-саюзаў г. Мінска. 27 кастрычніка 1917 г. яны стварылі Камітэт выра-тавання рэвалюцыі на чале з Т.М. Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет, імкнучыся выйграць час, распачаў перамовы. Мінскі Савет пагадзіўся перадаць уладу пры ўмове, што войскі Камітэта не будуць накіраваны на падаў-ленне паўстання ў Петраградзе. Скарыстаўшы час, бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі бра-нявікі і вайсковыя часці. Улада зноў перайшла да Мінскага Савета.

ВРК Заходняга фронту загадамі ад 4 і 5 лістапада 1917 г. вызна-чыў арганізацыйную структуру: у склад выканаўчага органа ВРК - бюро - увайшлі К. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селяз-нёў, М.У. Рагазінскі, М.І. Калмановіч, В.М. Фрэйман. ВРК з'яўляў-ся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыто-рыі Беларусі і Заходняга фронту.

Па сутнасці ўлада ВРК была ўладай надзвычайнай і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы не маглі адлю-страваць увесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несум-ненна, што Саветы таго ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.

Услед за Мінскам Савецкая ўлада на аднапартыйнай (бальша-віцкай) аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і па Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі саступалі колькасна прад-стаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, Оршы, Гомелі, Магілёве, Полацку і іншых гарадах. На працягу 25 кастрычніка - 18 лістапада 1917 г. у Беларусі, у часцях і злучэннях Заходняга фрон-ту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў.

Такім чынам, да сярэдзіны лістапада на неакупіраванай тэры-торыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў на бальшавіцкай аснове. Такая адносна легкая перамога бальшавікоў тлумачылася наступнымі прычынамі. Дэкрэты ІІ Усерасійскага з'езда Саветаў былі падтрыманы рабочымі, сялянамі і салдатамі. У Дэкрэце аб зямлі сялянам абяцалася перадача яе без выкупу ў карыстанне. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, стомленыя ад вайны, а таксама рабочыя і сяляне.

Арганізацыі РСДРП(б) праводзілі актыўную работу па замаца-ванні новай улады. Правёўшы перавыбары складу Саветаў, яны мелі большасць на з'ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Кірую-чая роля ў прыняцці рашэнняў аб правядзенні з'ездаў належала ВРК. 19-21 лістапада 1917 г. адбыўся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, 18-20 лістапада - ІІІ з'езд Саветаў ся-лянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 20-25 лістапада -ІІ з'езд армій Заходняга фронту.

26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі гэтых з'ездаў выкан-камы Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці ў скла-дзе 35 чалавек, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў у складзе 35 чалавек, Заходняга фронту ў складзе 100 чалавек аб'ядна-ліся ў выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпу-татаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рага-зінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў воб-ласці і фронту на чале з К. Ландарам. У склад Аблвыканкамзаха ўвай-шлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Большасць з іх былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. СНК Заходняй вобласці і фро-нту праводзіў палітычныя і гаспадарчыя мерапрыемствы: увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах, канфіскацыя памешчыцкіх зя-мель і інш. У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва Уста-ноўчы сход. З 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было выбрана 30 бальшавікоў, 22 эсэры, 4 прадстаў-нікі іншых партый.

Такім чынам, абапіраючыся ў асноўным на салдат Заходняга фронту, выкарыстоўваючы ў сваёй рабоце элементы рэпрэсіўнага ме-ханізму, заснаванага не на праве, а на прынцыпе рэвалюцыйнай мэта-згоднасці, бальшавікі на Беларусі здолелі за кароткі перыяд часу ўста-навіць сваю ўладу. Дзяліць уладу, ісці на кааліцыю з іншымі рэвалю-цыйнымі партыямі большавікі не хацелі. Назваць Саветы з іх пераваж-на бальшавіцкім складам органам сапраўднага народнага прадстаў-ніцтва і кіравання немагчыма. Акрамя таго, Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту - Часовы рэвалюцыйны орган па правядзенні ўзброенага паўстання і ўстанаўленні Савецкай улады на бальшавіцкай аснове на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў і Заходняга фронту, які дзейнічаў з 27 кастрычніка да 26 лістапада 1917 г. на чале з К. Ландарам.

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) - вышэйшы орган Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, які дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня 1917 г.) да 31 снежня 1918 г. Узначальваў спачат-ку М. Рагазінскі, потым А. Мяснікоў.

Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыі - арганізацыя, якая аб'яднала прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый. Выступала супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, бо лічыла яе контррэвалюцыйнай.

Храналогія падзей

26 кастрычніка 1917 г. - Мінскі Савет абвясціў аб пераходзе ўлады ў Мінску да Саветаў.

4 (17 лістапада) 1917 г. - роспуск загадам ВРК Камітэта выра-тавання рэвалюцыі.

26 лістапада (9 снежня) 1917 г. - утварэнне Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці.

Пытанні для самаправеркі

1. З дапамогай якога органа бальшавікі правялі ў кастрычніку - лістападзе 1917 г. перавыбары Саветаў на Беларусі?

2. У чым сутнасць новай улады, устаноўленай на Беларусі пасля 26 кастрычніка 1917 г.?

3. Які орган улады быў створаны 26 лістапада 1917 г. на Беларусі?

Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Да падзей кастрычніка 1917 г. беларускія нацыянальныя арга-нізацыі і партыі выступалі ў пераважнай сваёй большасці за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.

Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі. Аб'яднанне вобласці і фронту ў адзінае ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтварэнне, як гэта адбылося ў Беларусі, не мела прэцэдэнту. І ВРК Заходняга фронту, і Аблвыканкамзах, і Саўнарком Заходняй вобласці і фронту ў адзін і той жа час з'яўляліся і абласнымі, і франтавымі. Але па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваеннымі, цывільных асобаў у іх было мала. Акрамя таго, партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, ар-мянскай, латышскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцяў. Беларусаў сярод іх не было. Кіраўніцтва Аблвыканкамзаху не прызнавала існа-вання беларускай нацыі, а таму патрабаванне беларускіх нацыяналь-ных арганізацый аб самавызначэнні Беларусі ўспрымалі як антыса-вецкае, контррэвалюцыйнае.

Улічваючы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва фактычна не пачыналася, Вялі-кая Беларуская Рада сумесна з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкаме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў у снежні 1917 г. склікала з дазволу І.В. Сталіна - наркама па справах нацыянальнасцей ва ўрадзе У.І. Леніна Усебеларускі з'езд. На з'езд сабралася 1872 дэ-легаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Пасля працяглых спрэчак паміж прыхільнікамі захавання Беларусі ў складзе Расіі і прыхільнікамі яе поўнага самавызначэння на з'ездзе было прынята кампраміснае рашэнне “вылучыць са свайго складу орган краёвай улады” - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому, паводле папярэдняга пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыянальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам, павінна была перайсці ўся ўлада ў Беларусі. Але ў момант прыняцця з'ездам дадзенага рашэння, прыкрываючыся шыр-маю абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце, СНК Заходняй вобласці і фронту 17 снежня 1917 г. прыняў рашэнне аб гвалтоўным разгоне з'езду, што і было зроблена салдатамі Мінскага рэвалюцый-нага палка пад кіраўніцтвам Рамнёва. Разам з тым, разгон з'езду не мог спыніць далейшага разгортвання працы, накіраванай на вырашэнне пытання самавызначэння беларускага народа.

18 снежня 1917 г. дэлегаты з'езду на сваім пасяджэнні ў клубе чыгуначнікаў пастанавілі прызнаць Савет з'езду выканаўчым органам з'езду і абвясціць яго Часоваю Краёваю ўладаю. 21 снежня 1917 г. Савет І Усебеларускага з'езду прыняў рашэнне папоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдат прапарцыянальна іх колькасці, а таксама прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў з ліку сацыяліс-тычных партый, і тэрмінова вылучыць са свайго складу Выканаўчы Камітэт Савету І-га Усебеларускага з'езду. Выканаўчаму Камітэту ў складзе 17 чалавек на чале з Тамашом Грыбам даручалася тэрмінова заняцца беларусізацыяй Саветаў на месцах і ўзяць уладу ў свае рукі, калі дзеля гэтага складуцца спрыяльныя ўмовы.

9 снежня 1917 г. у Брэсце паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы, якія па віне кіраўніка расійскай дэлегацыі Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім вайскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне. У гэтых умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці ў ноч на 19 лютага 1918 г. спешна выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканкам Савету Усебеларускага з'езду, кіруючыся рашэннямі Усебеларускага з'езду, вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён выдаў Першую ўстаўную грамату, у якой абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі да склікання Устаноўчага сходу. Быў створаны першы беларускі ўрад - Народны Сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам. У склад Народнага Сакратарыяту ўваходзілі П. Крачэўскі, П. Бадунова, Т. Грыб, К. Езаві-таў, У. Серада, А. Карач і інш.

Дзейнасць Народнага сакратарыяту праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі войскі кайзераўскай Германіі, якая раз-глядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. Так, 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакрата-рыяту, знялі бел-чырвона-белы сцяг, захапілі касу. Пасля гэтага інцы-дэнту акупацыйным уладам быў накіраваны мемарандум. У адказе на мемарандум нямецкі камендант падкрэсліў, што ў сваіх дзеяннях Гер-манія кіруецца законамі ваеннага часу, а таму прызнаваць на занятай тэрыторыі ніякай іншай улады, акрамя сваёй, не будзе. Разам з тым, дзей-насць Народнага Сакратарыяту нямецкімі ўладамі не была забаронена.

9 сакавіка 1918 г. была прынята Другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі, якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспуб-лікай - БНР. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, вызначаліся асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніц-тва на Беларусі. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з'езду абвяс-ціла сябе Радай БНР, папоўніўшы свой склад да 71 чалавека. Раду БНР узначаліў Янка Серада.

Напярэдадні прыняцця Другой устаўной граматы, 3 сакавіка 1918 г., паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, у адпаведнасці з якім землі, што знаходзіліся на захад ад лініі Рыга-Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны перадаваліся Германіі, і іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі на-сельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны лічылася часова акупіраванай.

Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія настроі сярод прад-стаўнікоў беларускага нацыянальнага руху. 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і вызначалася тэрыторыя БНР. Германскі рэйхсканцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыяту паведаміў, што нямецкі ўрад разглядае Беларусь як частку Савецкай Расіі і, кіруючыся ўмовамі Брэсцкага міру, не мае права прызнаць БНР без згоды ленінскага ўрада.

Разам з тым, пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй ге-нерала Э. фон Фалькенгайма Рада БНР дабілася згоды на стварэнне мясцовых беларускіх радаў. Так, у 1918 г. мясцовыя беларускія рады дзейнічалі ў Слуцку, Радашковічах, Койданаве, Магілёве, Бабруйску, Ігумене (Чэрвені) і іншых гарадах і мястэчках. Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут дарадцаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Акупацыйныя ўлады перадалі таксама ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыяту гандаль, прамысло-васць, адукацыю і культуру, дазволілі займацца знешнепалітычнай дзейнасцю. Прадстаўніцтвы БНР з'явіліся на Украіне, у Літве, Савец-кай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Варшаву, Капен-гаген, Берлін, Берн. У Кіеве была адкрыта беларуская гандлёвая пала-та. Грамадзяне Беларусі атрымлівалі пашпарты БНР, у тым ліку дыпла-матычныя. У якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Найбольш значных поспехаў Рада БНР і Народны Сакратарыят дасягнулі ў развіцці асветы і культуры. У красавіку 1918 г. беларуская мова набыла статут дзяржаўнай. Пачы-наючы з красавіка 1918 г., праводзіліся курсы беларусазнаўства, арга-нізоўваліся шматлікія гісторыка-этнаграфічныя і краязнаўчыя выста-вы. Паводле розных падлікаў, было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій, разгарнулася шырокая выдавецкая дзейнасць. У 1918 г. было выпушчана каля 50 назваў кніг, выходзіла 14 газет і часопісаў на беларускай мове.

Разам з тым, поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абме-жаваныя. Германскія ўлады не дазволілі стварыць свае войска, фінан-савую сістэму.

Абмежаваны ў сваіх магчымасцях і дзейнасці, Народны Сакра-тарыят і Рада БНР з'яўляліся своеасаблівым грамадска-палітычным цэнтрам, які аб'ядноўваў і арганізоўваў нацыянальныя сілы і імкнуўся бараніць нацыянальныя інтарэсы беларускага народа.

Такім чынам, абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады зрабілі значны ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад пера-гледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Вялікая Беларуская Рада - арганізацыя, узнікшая ў кастрыч-ніку 1917 г. на аснове рэарганізацыі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Выступіла ініцыятарам склікання Першага Усебеларус-кага з'езду.

Першы Усебеларускі з'езд (кангрэс) - з'езд прадстаўнікоў роз-ных беларускіх партый і арганізацый, які меў на мэце вырашэнне пы-тання самавызначэння Беларусі. На з'ездзе прысутнічала 1872 дэлегаты.

Народны Сакратарыят Беларусі - першы ўрад Беларусі, ство-раны 21 лютага 1918 г. на чале з Язэпам Варонкам. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Беларуская Народная Рэспубліка - дзяржаўнае ўтварэнне, фактычна абвешчанае Другой Устаўной граматай 9 сакавіка 1918 г.

Храналогія падзей

7-17 (20-30) снежня 1917 г. - Першы Усебеларускі з'езд прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый.

21 лютага 1918 г. - стварэнне Народнага сакратарыята Белару-русі; выданне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езда Пер-шай Устаўной граматы да народаў Беларусі.

9 сакавіка 1918 г. - прыняцце Другой Устаўной граматы, абвяш-чэнне БНР.

25 сакавіка 1918 г. - прыняцце Трэцяй Устаўной граматы. Аб-вяшчэнне незалежнасці БНР.

Пытанні для самаправеркі

1. Якую задачу павінен быў вырашыць Першы Усебеларускі з'езд?

2. Чым было абумоўлена абвяшчэнне БНР і яе незалежнасці?

3. У чым гістарычнае значэнне БНР?

Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Нар-камнацы ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камі-сарыят (Белнацкам) на чале з А.Р. Чарвяковым. Белнацкам меў харак-тар агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны і інш.

У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам У.І. Леніна. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Белнацкам выдаваў першую савецкую газету на беларускай мове - «Дзянніцу». Супрацоўнікамі Белнацкаму былі вядомыя дзеячы навукі і культуры: Зм. Жылуновіч, І. Пятровіч, Б. Тарашкевіч, У. Дабравольскі, А. Грыневіч, Ф. Турук, Ф. Шантыр, Я. Канчар, І. Дварчанін, Л. Радзевіч і інш. Белнацкамам быў арганізаваны Беларускі народны універсітэт у Маскве. Маючы моцныя інтэлекту-альныя сілы, Белнацкам меў на мэце стварэнне сапраўднай нацыя-нальнай дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры.

У цесным кантакце з Белнацкамам працавалі беларускія секцыі РКП(б), якія складаліся з рабочых і бежанцаў - членаў РКП (б).

21-23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), на якой было абрана Цэнтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б) на чале з Зм. Жылуновічам. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб'яднаць намаганні камуністаў-беларусаў, якія жылі на тэрыторыі РСФСР і УССР на разгортванне нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі ў сувязі з аднаў-леннем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Дэлегаты канферэнцыі прынялі рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярнуліся да У.І. Леніна і ў ЦВК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыццяўленні гэтай ідэі.

У той жа час кіруючыя асобы партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці (В.Г. Кнорын і А.Ф. Мяснікоў) выступалі супраць правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі, адмаўляючы сам факт існавання беларускай нацыі. Яны лічылі, што пасля вызвалення краю ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.

Разам з тым, ужо ў пачатку снежня 1918 г. Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў і створаны Мінскі губрэўкам. 13 снежня Мінскі губрэўкам накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановаю ўключыць у парадак дня VI абласной партыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні БССР. Адказу ён не атрымаў і звярнуўся з гэтай жа прапановаю да старшыні УЦВК, сакратара РКП(б) Я.М. Свярдлова. Але і Свярдлоў не даў ніякага адказу. Пры вырашэнні пытання аб самавызначэнні Беларусі ЦК РКП(б) кіраваўся пераважна міжнародным фактарам.

Улічваючы прапановы ЦК белсекцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай БССР. 25 снежня 1918 г. на нарадзе супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычных секцый і камітэта маскоўскіх секцый РКП(б) было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур. На другой нарадзе работнікаў Белнацкама і белкамунсекцый сумесна з прадстаўнікамі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А. Мясніковым і М. Калмановічам вырашаліся пытанні прыкладных межаў новай рэспублікі.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заход-няя абласная канферэнцыя РКП(б), на якой былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі. Канферэнцыя аб'явіла сябе пер-шым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. З'езд аб-раў Цэнтральнае Бюро КП(б) Б. З 15 членаў ЦБ КП(б)Б толькі Зм. Жы-луновіч і І. Лагун былі прадстаўнікамі камуністычных секцый. 31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(б)Б, на якіх абмяркоўвалася фарміраванне Часовага ўрада рэспублікі.

Пасля доўгіх спрэчак позна вечарам 1 студзеня 1919 г. быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале са Зм. Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. па радыё Часовы рабоча-сялянскі ўрад абнародваў Маніфест, якім абвяшчалася ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 5 студзеня 1919 г. Часовы ўрад і ЦБ КП(б) пераехалі са Смаленска ў Мінск. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркавання пытання з урадам БССР прыняў рашэнне аб выдзяленні з БССР Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў і ўключэння іх у склад РСФСР. Дэлегацыя ЦБ КП(б)Б не пагадзілася з рашэннем ЦК РКП(б). Ленін заявіў, што “рэспубліка - буферная, і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі”. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні з іншымі краі-намі не мяжуюць, таму іх можна выключыць. У знак пратэсту супраць гвалтоўнага далучэння Жылуновіч, Фальскі, Чарвякоў, Шантыр і Ка-вальчук выйшлі са складу ўрада.

Такім чынам, для ажыццяўлення Беларуссю свайго права на самавызначэнне палітычная сітуацыя была надзвычай неспрыяльнай, і абвяшчэнне БССР было абумоўлена не аб'ектыўнымі і суб'ектыўнымі фактарамі, якія маглі спрыяць самавызначэнню беларускага народу, а неабходнасцю абароны Савецкай Расіі ад знешняй агрэсіі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд Саве-таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які ўхваліў утварэнне БССР, зацвердзіў Першую Канстытуцыю БССР і адначасова прыняў пастанову пра аб'яднанне БССР з Літоўскай ССР. 27 лютага 1919 г. ЦВК БССР і ЦВК ЛССР аб'ядналіся. Быў створаны Рабоча-Сялянскі ўрад Літвы і Беларусі на чале з В.С. Міцкевічам - Капсука-сам. Ніводнага беларуса ў складзе ўраду не было, як і самастойных беларускіх устаноў. Была створана Сацыялістычная Савецкая Рэспуб-ліка Літвы і Беларусі ў складе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і часткі Сувалкаўскай губерняў. Паводле рашэння Першага Усебеларускага з'езда, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні адышлі да РСФСР.

Урад ЛітБелу займаўся практычным вырашэннем пытанняў гас-падарчага і культурнага будаўніцтва. Але ён адмовіўся перадаць сяля-нам канфіскаваныя памешчыцкія землі, і на іх месцы пачалі ствараць саўгасы. У сувязі з наступленнем польскіх войскаў 8 красавіка 1919 г. ЦВК ЛітБелу ўвёў у рэспубліцы ваеннае становішча. Але сіл на За-ходнім фронце было недастаткова.

Такім чынам, БССР, абвешчаная бальшавікамі перш за ўсё з тактычных і палітычных меркаванняў, неўзабаве пасля абвяшчэння была пазбаўлена часткі сваёй тэрыторыі, уключанай у склад РСФСР. Буфернае ўтварэнне - ЛітБел ССР - таксама было недаўгавечным. 16 ліпеня 1919 г. СНК ЛітБел ССР спыніў сваю дзейнасць.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) - адзін з аддзе-лаў Наркамнаца РСФСР, які быў створаны ў студзені 1918 г. Ліквіда-ваны ў сакавіку 1919 г.

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) - штучнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і частак Ковенскай і Гродзенскай губерняў у часы інтэрвен-цыі, якая была створана ў лютым 1919 г. шляхам аб'яднання Літ ССР з рэшткамі тэрыторыі БССР і ліквідавана ў ліпені 1919 г.

Храналогія падзей

31 студзеня (13 лютага) 1918 г. - Дэкрэт СНК РСФСР аб ства-рэнні Белнацкама - аддзелу Наркамнаца РСФСР.

21-23 снежня 1918 г. - канферэнцыя белсекцый РКП(б) у Маскве. Прыняцце пастановы аб абвяшчэнні БССР.

30-31 снежня 1918 г. - VI Паўночна-Заходняя абласная кан-ферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прыняцце рэзалюцыі пра неабход-насць абвяшчэння ССРБ.

1 студзеня 1919 г. - абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь у Смаленску.

16 студзеня 1919 г. - пастанова ЦК РКП(б) пра далучэнне да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Беларусі.

2-3 лютага 1919 г. - Першы Усебеларускі з'езд саветаў Бела-русі. Прыняцце Першай Канстытуцыі БССР.

27 лютага 1919 г. - стварэнне ЛітБелу.

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі былі прычыны стварэння БССР?

2. З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР?

3. У чым была прычына стварэння ЛітБелу?

4. Ці страціла БССР сваю дзяржаўнасць і незалежнасць у лютым 1919 г.?

Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні

на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918-1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”

У ліку першых дэкрэтаў Савецкай улады быў Дэкрэт пра зямлю. У Беларусі работа па выкананню Дэкрэта пра зямлю праводзілася на аснове інструкцыі Ваенна-Рэвалюцыйнага камітэту Заходняй вобласці і фронту. У адпаведнасці з інструкцыяй на месцы накіроўваліся ўпаў-наважаныя ВРК, якія павінны былі арганізаваць новыя зямельныя камітэты. Праводзіліся перавыбары складу зямельных камітэтаў, у якіх бальшавікі не мелі большасці.

З утварэннем новых губернскіх і павятовых і паравыбраннем валасных зямельных камітэтаў былі створаны зямельныя аддзелы Вы-канаўчых камітэтаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, абавязкам якіх быў кантроль за дзейнасцю зямельных камітэтаў па выкарыстанню лясоў, нетраў, водных багаццяў, а таксама кіраўніцтва і нагляд за вядзеннем на іх гаспадаркі.

У лістападзе - снежні 1917 г. на месцах разгарнулася практыч-ная работа па выкананню дэкрэта пра зямлю. Праводзілася канфіска-цыя памешчыцкіх маёнткаў. Канфіскаваная зямля размяркоўвалася паміж працоўнымі сялянамі, а таксама пачалі арганізоўвацца камуны і саўгасы.

З'езд зямельных камітэтаў Заходняй вобласці, які адбыўся 11 студзеня 1918 г., адзначыў, што пераважнае права на зямлю мелі батракі і малазямельныя сяляне. Вызначалася таксама працоўная нор-ма зямлі. Да сярэдзіны лютага 1918 г. у Магілёўскай і Віцебскай губер-нях канфіскацыя памешчыцкіх маёнткаў практычна была завершана. Да канца 1918 г. на неакупіраванай тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў органамі Савецкай улады былі размеркаваны паміж сялянамі 434 259 дзесяцін зямлі, паміж саўгасамі - 24 279 і паміж камунамі і арцелямі - 11 505 дзесяцін.

Савецкі ўрад прыняў таксама шэраг рашэнняў, якія датычыліся развіцця прамысловасці і становішча рабочых. 30 кастрычніка 1917 г. СНК выдаў дэкрэт, у якім вызначалася працягласць рабочага дня - 8 гадзін, забаранялася начная праца дзяўчат і падлеткаў да 16 гадоў. 14 лістапада 1917 г. было апублікавана прынятае УЦВК “Палажэнне пра рабочы кантроль”. З мэтаю планамернага рэгулявання народнай гаспадаркі на ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх, сельскагас-падарчых, транспартных, кааператыўных і іншых прадпрыемствах, дзе працавалі наёмныя рабочыя, уводзіўся рабочы кантроль за выт-ворчасцю, збытам прадуктаў, набыццём сыравіны, а таксама за фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.