Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Арышты па справе "СВБ" пачаліся ў лютым 1930 г., калі быў заняволены "контррэвалюцыйны" паэт Н. Чарнушэвіч, і дасягнулі найбольшага ўздыму ў ліпені, а працягваліся да канца года. Хваля арыштаў прайшла па галоўных цэнтрах і асяродках беларускай навукі, асветы і мастацтва ў Мінску (БАН, БДУ, пісьменніцкія арганізацыі "Полымя”, "Узвышша", Наркамасветы, Беларускі дзяржаўны музей, архіў, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і інш.), у Горках (Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), у Віцебску (ветэрынарны інстытут), у Магілёве (Гістарычны архіў) і г.д.

Па справе СВБ былі арыштаваны акадэмікі БАН В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, народны камісар земля-робства Дз. Прышчэпаў, народны камісар асветы А. Баліцкі, пісьмен-нікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і іншыя. Арыштаваны таксама былыя кіраўнікі беларускіх дзяржаўных утварэнняў, якія вярнуліся з эміграцыі ці жылі ў Беларусі - I. Серада, У. Пракулевіч, А. Цвікевіч, Я. Дыла і іншыя. Гэта сведчыць аб тым, што справа СВБ, арышты па ёй мелі палітычны характар, з'яўляліся фактычнай формай расправы з былымі палітычнымі праціўнікамі бальшавікоў. "Справа СВБ " была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі.

Адначасова з СВБ у 1930 г. былі "раскрыты" і іншыя "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганіза-цыі", у прыватнасці беларускі філіял "Працоўнай сялянскай партыі" (па гэтай “справе” было асуджана 59 чалавек); беларускі філіял "Прам-партыі" - асуджана 30 чалавек; беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў) - асуджана 30 чалавек. У красавіку 1933 г. "выкрыта шкодніцтва" ў сістэме жывёлагадоўлі. Па гэтай “справе” было арыштавана 82 чалавекі, у тым ліку 9 прафесараў, 7 навукоўцаў, 33 ветурачы, 14 служачых Наркамзема, 13 заатэхнікаў і г.д. У 1935 г. было асуджана 8074 чалавекі, а ў 1936 г. - 12 371 чалавек. У чэрвені 1937 г. вяліся бязлітасныя нападкі на члена Бюро ЦК КП(б)Б, стар-шыню ЦВК БССР А. Чарвякова, які пасля дзвюх спроб апраўдацца застрэліўся ў сваім кабінеце.

З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля". Сярод іх 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык вну, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома.

У 1937-1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР І.Ф. Адамовіч, Зм.Ф. Жылуновіч, сакратар А.І. Крыніцкі і іншыя. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзныя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х - другой палове 30-х гг. Большасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва - служачыя былога дзяржапарату, судовых орга-наў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем'-ямі, - усяго каля 125 тыс. чалавек.

Такім чынам, усяго ў 1917-1953 гг. ахвярамі рэпрэсіі сталі каля 600-700 тыс. грамадзян Беларусі. Акрамя таго, у 1920-30-я г. у Беларусі было рэпрэсіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. сялян.

З лістапада 1917 г. да красавіка 1953 г. за «контррэвалюцыйныя злачынствы» да вышэйшай меры пакарання прыгаворана 35868 чалавек. Сярод катаў беларускага народа - былыя наркамы НКУС БССР Г.А. Малчанаў, Б.Д. Берман, А.А. Наседкін, Л.Ф. Цанава. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі спыніліся толікі пасля смерці Сталіна. Усяго з 1954 г. да пачатка 2000 г. у Беларусі рэабілітавана больш за 200 тысяч ахвяр рэпрэсій. Рэабілітацыя працягваецца.

У выніку неабходна адзначыць, што 20-30-я гады ХХ ст. з'явіліся ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны адметным, складаным і драматычным часам. Рэпрэсіі наклалі адмоўны адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэспублікі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпрэсіі - неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказ-насці за так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы. Яны право-дзіліся ў форме расстрэлаў, ссылак, высылак, накіравання на спец-пасяленне, выдалення па-за межы Беларусі грамадзян рэспублікі, замежных дзяржаў ці асоб без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, судовымі або пазасудовымі органамі па палі-тычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Курапаты - месца масавых расстрэлаў і захаванняў савецкіх грамадзян у 1937-1941гг. ва ўрочышчы Курапаты каля г. Мінска. Ор-ганамі НКУС БССР было расстраляна (па дадзеных следчай групы Пракуратуры БССР) не менш за 30 тысяч чалавек.

"Нацыянал-дэмакратызм" - пад ім разумелі "варожую ідэало-гію і практыку", контррэвалюцыйную плынь у многіх установах, якая мела сваёй мэтай "рэстаўрацыю капіталізму" у рэспубліцы. Нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў) параўноўвалі з "нацыянал-фашыстамі".

Храналогія падзей

Люты 1930 г. - арышты па справе СВБ (180 чалавек).

Красавік 1933 г. - масавыя арышты ў сістэме жывёлагадоўлі (82 чалавекі).

Сярэдзіна 1937 - ліпень 1938 гг. - арышты 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля".

З восені 1939 г. - новы ўздым хвалі рэпрэсій пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР (арыштавана каля 125 тыс. чалавек).

Пытанні для самаправеркі

1. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады?

2. Якія былі перадумовы яго распаўсюджвання ў Беларусі?

3. Як ён адлюстроўваўся на грамадска-палітычным жыцці рэс-публікі?

4. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?

Пытанне 44. Культурнае жыццё БССР у 20-30 гг.

Беларуская культура ў 1920-1930 гг. ХХ ст. развівалася ва ўмо-вах падзелу тэрыторыі Беларусі паміж рознымі дзяржавамі, ва ўмовах як беларусізацыі, так і палітычных рэпрэсій.

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці насельніцтва рэспублікі. З гэтай мэтай у гарадах і вёсках Беларусі ствараліся і працавалі школы і пункты па ліквідацыі непісьменнасці, школы рабочай моладзі, группы індывідуальнага навучання. У 1926 г. у БССР афор-мілася таварыства “Прэч непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў.

13 красавіка 1939 г. Саўнаркам БССР прыняў пастанову “Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР”. Ставі-лася задача аб канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьмен-насці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачатку Вялі-кай Айчыннай вайны.

Цэнтральнай праблемай нацыянальнага культурнага будаўніц-тва ў Беларусі з'яўлялася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага наву-чання. У 1930-1931 навучальным годзе ў БССР было ў асноўным уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8-10 гадовага ўзросту, а таксама пераросткаў ва ўзросце 11-15 гадоў, і пачалася работа па ажыццяўленню ўсенавуча ў аб'ёме сямігадовай школы. Значна вырас кантынгент у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы. У 1937-1938 гг. у гэтых школах вучыліся 278454 вучні.

20-я гады сталі часам нараджэння нацыянальнай беларускай навукі. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё БДУ. Яго першым рэктарам быў прызначаны вядомы рускі вучоны, гісторык-славіст, прафесар У.І. Пічэта. У складзе універсітэта ў 1922-1923 гг. дзейнічалі факультэты: рабочы, грамадскіх навук, педагагічны, меды-цынскі, права і гаспадаркі. 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго ўзначаліў вядомы вучоны-філолаг С.М. Некрашэвіч. Акрамя БДУ у БССР дзейнічалі 3 вышэй-шыя навучальныя установы: Камуністычны універсітэт у Мінску, Беларускі ветэрынарны інстытут у Віцебску і Беларуская сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках. Акрамя таго, у рэспубліцы налічвалася 23 тэхнікумы, 20 прафтэхшкол і 20 іншых спецыяльных навучальных устаноў. У 20-я гг. у рэспубліку прыехалі вядомыя вучоныя І. Замоцін, М. Нікольскі, У. Перцаў, М. Шчакаціхін і інш. Нязменным сакратаром Інбелкульта ў 1926-1928 гг. з'яўляўся вядомы навуковы і грамадскі дзеяч В. Ластоўскі. Важную ролю ў навуковым жыцці рэспублікі адыграла адкрыццё ў 1921 г. бібліятэкі БДУ (пазней - Дзяржаўная бібліятэка БССР).

1 студзеня 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (1936 - АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў, працавалі 22 сапраўдныя члены акадэміі і 150 навуковых супрацоўнікаў. У гэты час вучоныя Беларус-кай акадэміі навук праводзілі даследаванні ў галіне прыкладных навук, па праблемах сельскай гаспадаркі (лесаводства, флоры і фауны). Эфектыўна развіваліся даследаванні ў галіне хіміі, біялогіі, а таксама гуманітарных навук.

20-я гг. - час росквіту беларускай літаратуры. Менавіта тады фарміруюцца і дзейнічаюць першыя літаратурныя аб'яднанні пісьмен-нікаў: беларускія ("Маладняк, "Узвышша", "Полымя"), рускія ("Зве-нья", "Минский перевал"), яўрэйскія ("Юнгер арбайтер"). Іх узнікнен-не было выклікана пошукамі новых шляхоў у мастацтве. З "Малад-няка" (1923-1928 гг.) выйшлі такія таленавітыя пісьменнікі, як К. Кра-піва, М. Зарэцкі, М. Лынькоў, М. Лужанін і іншыя. З яго асяроддзя ўзняліся стваральнікі новага літаратурна-творчага аб'яднання "Полы-мя", у якое ўваходзілі як старэйшыя беларускія літаратары (Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, К. Чорны), так і маладыя літаратурныя сілы (М. Чарот, А. Александровіч, А. Дудар, А. Вольны).

Менавіта ў 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыяналь-нымі рысамі і атрымліваюць дзяржаўную падтрымку беларускія дра-матургія, тэатр і кіно. Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е. Міро-віча з 1921 па 1931 гг. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаў-нага драматычнага тэатра ў Мінску. У 1930 гг. створаны рускі драма-тычны тэатр і тэатр юнага гледача. У 1933 г. заснаваны тэатр оперы і балета.

Значнае развіццё ў гэты час атрымала і музычнае мастацтва рэспублікі. У 1932 г. была заснавана Беларуская дзяржаўная кансерва-торыя, дзе пачалі плённую дзейнасць кампазітары В. Залатароў, А. Ба-гатыроў, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў.

Даволі плённа працавалі ў гэты час беларускія жывапісцы, скульптары і архітэктары. Беларускія жывапісцы імкнуліся распра-цоўваць вытворчую тэму (Г. Віер, Я. Кругер, А. Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належыла В. Бялыніцкаму-Біру-лі, а ў жанры партрэта - В. Волкаву, М. Філіповічу, І. Ахрэмчыку. Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубы, А. Бразер, З. Азгур, А. Глебаў.

Шматлікія дасягненні мелі месца і ў архітэктурнай творчасці: Дом урада (Мінск, 1929-1933 гг.), архітэктар І. Лангбард, першая клі-нічная бальніца (Мінск, 1928-1931 гг.), архітэктар Г. Лаўроў і інш.

У складаных умовах развівалася культурнае жыццё ў гэты час на тэрыторыіі Заходняй Беларусі. У 20-я гг. Таварыства беларускай школы стала самай масавай беларускай арганізацыяй. У 1928-1929 гг. польскія ўлады пад націскам грамадскага руху вымушаны былі даць дазвол на адкрыццё новых беларускіх і польска-беларускіх школ, амаль у 100 школах увесці беларускую мову як прадмет. У 1923-1924 гг. у Заходняй Беларусі налічвалася каля 20 дзяржаўных школ і 4 прыватныя беларускія школы, а таксама больш за 40 польска-беларускіх - гэта быў толькі кароткачасовы перыяд. У 1937 г. дзейнасць ТБШ была забаронена, пачаўся курс на ліквідацыю беларускай нацыянальнай школы. У канцы 30-х гг. беларуская школа ў Заходняй Беларусі ўжо фактычна не існавала, што з'яўлялася вынікам палітыкі Польшчы, накіраванай на асіміляцыю беларускага насельніцтва.

Асноўным жанрам у заходнебеларускай літаратуры з'яўляўся паэтычны, які дазваляў хутка і эмацыянальна рэагаваць на грамадска-палітычныя падзеі. Найбольш плённа працавалі ў галіне літаратуры У. Жылка, Л. Радзевіч, Г. Леўчык, Я. Скурко (Танк), В. Таўлай і інш.

У 20-30-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі і выдатныя бела-рускія мастакі. У 20-я гг. вызначыўся сваім патрыятычным пафасам, нацыянальным каларытам Я. Драздовіч. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П. Сергіевіча, М. Сеўрука. Жыва-піс Заходняй Беларусі захаваў пэўную свежасць, нацыянальны кала-рыт, адметнасць.

Такім чынам, нягледзячы на падзел Беларусі паміж рознымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, яе культура захавала пэўную адметнасць. У развіцці культуры рэспублікі выразна акрэсліваюцца два этапы - 20-я і 30-я гг. Першы вызначаецца беларусізацыяй у БССР і масавым рухам за нацыянальную школу ў Заходняй Беларусі. Асноўнымі рысамі дру-гога этапа становяцца пачатак русіфікацыі і ідэалагізацыі культурнага жыцця ў БССР, паланізацыі - у Заходняй Беларусі. Спыніць развіццё культуры адзначаныя перашкоды не змаглі. Аднак справе нацыяналь-нага характару гэтага развіцця, справе нацыянальна-культурнага адра-джэння былі нанесены вялікія страты.

Храналогія падзей

30 студзеня 1922 г. - заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

Красавік 1926 г. - пастанова ЦВК і СНК БССР аб увядзенні ў рэспубліцы ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў.

1 студзеня 1929 г. - Інбелкульт рэарганізаваны у Беларускую акадэмію навук. (з 1936 г. - АН БССР).

30 кастрычніка 1921 г. - адкрыты Беларускі дзяржаўны уні-версітэт.

4 жніўня 1932 г. - Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб увя-дзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных".

5 мая 1934 г. - пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) "Аб струк-туры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР". 3 гэтага часу былі ўстаноўлены адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы - пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі.

13 красавіка 1939 г. - Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР".

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце характэрныя рысы развіцця культуры Беларусі ў 20-30-я гг.

2. Назавіце найбольш выдатных прадстаунікоў беларускай нацыянальнай культуры ў галіне навукі, літаратуры, мастацтва, жывапісу, архітэктуры і скульптуры.

3. Ахарактарызуйце развіццё розных жанраў літаратуры і мастацтва ў Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг.

Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20-30-я гг. ХХ ст.

Да апошняга часу праблемы беларускай эміграцыі і дзейнасці нацыянальна-дэмакратычных партый унутры і за межамі Беларусі вызначаліся як адмоўныя. У адносінах да іх выкарыстоўваліся эпітэты "контррэвалюцыйныя", "буржуазныя", "пацярпеўшыя банкруцтва" і г.д. Але пры ўсіх абставінах неабходна разглядаць беларусаў, што апынуліся ў выніку палітычнай, ідэалагічнай і ваеннай барацьбы за межамі Беларусі як неад'емную састаўную частку беларускага народа. На працягу апошняга стагоддзя апынуліся на чужыне сотні тысяч нашых суродзічаў. Розныя былі шляхі, што прывялі іх на край свету. Эміграцыя з беларускіх зямель праходзіла трыма даволі вялікімі хвалямі: першая - 80-я г. ХІХ ст., другая - 20-я г. ХХ ст., трэцяя - у час Другой сусветнай вайны. Кожная з іх мела адметныя прычыны, памеры, напрамкі.

Першая, найбольшая хваля эміграцыі пачалася ў 80-я гады XIX ст. За акіян ехалі жыхары ў асноўным Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, паколькі сяляне Віцебскай і Магілёўскай найбольш перасяляліся ў Сібір. У 1905-1913 гг. эміграцыя прымае масавы характар, а яе галоўным цэнтрам становіцца Міншчына (насельніцтва ў асноўным эмігрыруе ў Бразілію). Першымі цэнтрамі эміграцыі былі Злучаныя Штаты Амерыкі, Канада, Бразілія і Аргенціна. Першая хваля (у асноўным сяляне) была пазбаўлена нацыянальнай свядомасці, якая пашыралася на пачатку ХХ ст. Выехала з Беларусі ў гэты перыяд каля 800 тыс. чалавек, з іх каля 600 тыс. вярнуліся.

У ходзе і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. з Беларусі эмігрыравалі каля 122 тыс. чалавек (усяго з былой Расійскай імперыі - каля 2 млн. чалавек). Частка гэтай хвалі эмігрантаў рушыла на усход - у Маньчжурыю і ў Кітай, але асноўная маса накіравалася на захад - у Фінляндыю, Прыбалтыку, Германію, Чэхаславакію, Францыю, ЗША, а таксама ў Канаду, Бразілію і Аргенціну.

У другой хвалі эмігрантаў нацыянальнае пачуццё было ўжо даволі пашыранае. Найбольшая колькасць эмігрантаў знаходзілася ў ЗША (100 тыс. чалавек). У 1921 г. у Нью-Йорку пачынаецца беларус-кая нацыянальная дзейнасць, дзе ўзнік Беларускі нацыянальны камітэт, а ў Чыкага - Камітэт абароны Беларусі. У далейшым цэнтрам бела-рускага палітычнага жыцця стаў Чыкага, дзе паўстала некалькі аргані-зацый, з якіх найважнейшымі былі Беларуска-амерыканскі нацыяналь-ны саюз, а потым, у гады Другой сусветнай вайны, Беларуска-амеры-канская нацыянальная рада. Беларуская дзейнасць у ЗША ў гэты час звязана з асобамі Я. Чаропкі, Я. Варонкі, ксяндза Я. Тарасевіча, І. Ло-бача. У Канаду вялікая колькасць эмігрантаў прыбыла ў міжваенны перыяд (10 тыс. чалавек). Эмігранты не стварылі ў той час ніякай беларускай арганізацыі, хоць у рускіх рабочых клубах імя М. Горкага складалі большасць членаў.

Пасля Рыжскага пагаднення 1921 г. узмацнілася хваля эміграцыі заходнебеларускага насельніцтва ў Аргенціну. У 30-х гг. тут быў ство-раны шэраг беларускіх арганізацый: Беларускае культурна-асветніцкае таварыства, Беларускае таварыства культуры, Беларуская бібліятэка імя І. Луцкевіча і Беларускае культурнае таварыства “Белавежа”. Гэ-тыя чатыры таварыствы стварылі ў 1939 г. Саюз беларускіх таварыст-ваў у Аргенціне, галоўнымі дзеячамі якіх былі М. Мярэчка, У. Гайле-віч, Я. Пятрушак. 3 1940 г. Саюз выдаваў штогадовы гістарычна-літа-ратурны альманах, штогод праводзіліся кангрэсы беларускіх таварыст-ваў, дзейнасць якіх ахоплівала таксама Уругвай. У 30-я г. беларуская эміграцыя актывізуецца і ў Францыі: тут дзейнічаў “Хаўрус” беларус-кіх работнікаў, праводзілася беларуская прафсаюзная і адукацыйная дзейнасць. Выдаваўся бюлетэнь “Рэха”.

Пасля падпісання Рыжскага дагавора ў эміграцыю былі выму-шаны падацца і кіраўнікі дзяржаўных устаноў БНР - члены прэзіды-ума Рады на чале з П. Крачэўскім, урада БНР (кабінет В. Ластоўскага), а таксама шэраг саветнікаў і дзеячоў некаторых партыйных цэнтраў. Галоўнай палітычнай сілай эміграцыі з'яўлялася партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Дзейнасць гэтай хвалі эміграцыі была найболыш актыўнай да 1923-1924 гг.

Бальшавіцкія ўлады імкнуліся далучыць эміграцыю да ажыц-цяўлення сваёй ідэі сусветнай рэвалюцыі і надаць эміграцыі рэвалю-цыйны характар. Намаганні ў гэтым накірунку не заставаліся безвыні-ковымі. Некаторыя з эмігрантаў пачалі весці бальшавіцкую агітацыю, што абвастрала адносіны з мясцовымі ўладамі. Але найбольшы ўплыў на эміграцыю рабілі тагачасныя працэсы ў БССР: пераход да новай эканамічнай палітыкі і курс на беларусізацыю. Частка ўрада БНР на чале з А. Цвікевічам у кастрычніку 1925 г. аб'явіла аб самароспуску і вярнулася ў Беларусь. Другая частка на чале з прэзідэнтам П. Крачэў-скім засталася за мяжой - у Празе. Гэты раскол быў адной з прычын затухання палітычнай дзейнасці беларускай эміграцыі. Тыя, хто за-стаўся ў Празе, утварылі эмігранцкі цэнтр - Раду БНР, якую ўзначаль-ваў П. Крачэўскі, а пасля яго смерці, у 1928-1943 гг., - В. Захарка. Урад БНР пасля 1925 г. узначальваў прэзідэнт Рады.

Пасля расколу ўзніклі новыя арганізацыі, якія намагаліся аб'яд-наць беларускую эміграцыю з мэтай задавальнення яе культурных інтарэсаў. Гэта - Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі архіў, часопісы "Іскры Скарыны", "Прамень" (потым "Новы прамень") і інш. Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый было асабліва папулярным сярод моладзі. Яно згуртавалася вакол студэнтаў-беларусаў Прагі, Рыгі, Вільні, Варшавы, Рыма і іншых гарадоў Еўропы.

Такім чынам, пасля 1925 г. палітычная дзейнасць беларускага замежжа прыкметна згортвалася, заставалася ў асноўным культурна-асветніцкая работа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Эміграцыя - (лац. еmigro - высяляюся) - ад'езд грамадзян са сваёй радзімы ў другую дзяржаву на пастаяннае жыхарства (ці на больш ці менш доўгі час) па палітычных, эканамічных і другіх матывах.

Эмігранты - асобы, добраахвотна ці вымушана пакідаючыя радзіму грамадзянамі якой яны з'яўляюцца.

Храналогія падзей

80-я гг. ХІХ ст. - першая хваля беларускай эміграцыі.

20-я гг. ХХ ст. - другая хваля беларускай эміграцыі.

Пытанні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце хвалі беларускай эміграцыі ў 20-30-я гг. ХХ ст.

2. Вызначце асноўныя цэнтры эміграцыі двух перыядаў.

Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы

У выніку савецка-польскай вайны тэрыторыя Заходняй Беларусі была захоплена Польшчай і паводле Рыжскага дагавора 1921 г. паміж урадамі Савецкай Расіі і Польшчы была ў яе складзе да верасня 1939 г. Агульная плошча Заходняй Беларусі складала 113 тыс. км2, насельніц-тва - 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Па адміністратыўна-тэрытарыяльнаму падзелу Польшчы гэтая тэрыторыя была падзелена на 29 паветаў, што ўваходзілі ў склад 4 ваяводстваў: Беластоцкага (Беластоцкі, Ваўкавыс-кі, Гродзенскі, Аўгустоўскі, Сакольскі паветы), Віленскага (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісненскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцян-скі, Вілейска-Трокскі паветы), Навагрудскага (Баранавіцкі, Валожын-скі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучын-скі паветы), Палескага (Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі паветы). Найбуйнейшыя гара-ды - Вільня, Гродна, Брэст, Беласток, Слонім, Ліда, Навагрудак, Пінск, Лунінец, Кобрын, Пружаны, Ваўкавыск, Баранавічы, Маладзечна, Ві-лейка. Галоўным горадам рэгіёна, яго культурным і навуковым цэнт-рам была Вільня.

Заходняя Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася апошняй пераважна як крыніца сыра-віны і таннай рабочай сілы, як рынак збыту для яе прамысловасці. У эканоміцы Заходняй Беларусі назіраўся застой. Працоўныя пакутвалі і ад эксплуатацыі, і ад нацыянальнага ўціску. Разбураная войнамі пра-мысловасць аднаўлялася марудна, новыя прадпрыемствы амаль не бу-даваліся, прыродныя багацці краю (асабліва лясы) няшчадна рабавалі-ся, часта распрадаваліся замежным фірмам. Многія галіны прамысло-васці так і не дасягнулі ўзроўню 1913 г. У 1928 г. у 3аходняй Беларусі дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80% з іх працавала ад 5 да 20 чалавек. Складаючы 24% тэрыторыі і 13% насельніцтва Польш-чы, удзельная вага прамысловасці 3аходняй Беларусі ледзь перавы-шала 1%. Рабочы дзень дасягаў 10-12 гадзін, зарплата была больш нізкая, чым у карэннай Польшчы.

Больш за 80% насельніцтва 3аходняй Беларусі займалася сель-скай гаспадаркай. Сяляне пакутвалі ад малазямелля, перажыткаў пры-гонніцтва, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прамысловыя тавары шы-рокага ўжытку (запалкі, соль, газа, тытунь), нізкіх цэн на сельска-гаспадарчыя прадукты, запазычанасці банкам, самаўпраўства чыноў-нікаў і паліцыі. У начатку 20-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць зя-мельныя рэформы, якія ўключалі продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі (парцэлямі), быў узяты курс на камасацыю (хутарызацыю). Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі ваеннымі каланістамі-асаднікамі, большасць якіх складалі афіцэ-ры і ўнтэрафіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасткі па 15-45 га. У 1926 г. Ю. Пілсудскі пачаў ажыц-цяўляць палітыку “санацыі”.

У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі. Яны забаранялі беларускія шко-лы, абмяжоўвалі прыёмы з беларускіх школ у вну, не дазвалялі ка-рыстацца роднай мовай у дзяржаўных установах, не прызнавалі тэр-міна «3аходняя Беларусь» і ў афіцыйных дакументах называлі яе «крэ-сы ўсходні», або Белапольшчай. Мэтам паскоранай паланізаныі бела-рускага насельніцтва служылі дзяржаўны апарат, шавіністычны друк, польскія школы і каталіцкая царква. 3400 беларускіх школ, што існа-валі на тэрыторыі 3аходняй Беларусі да польскай акупацыі, у 1939 г. не засталося ніводнай. Былі закрыты 2 настаўніцкія семінарыі (у Ба-рунах і Свіслачы), 8 беларускіх гімназій (у Будславе, Гродне, Грудку, Клецку, Маладзечне, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах). Каля 35% насельніцтва 3аходняй Беларусі заставалася непісьменным (1939 г.). У выключна прыгнечаным стане знаходзілася беларуская інтэлігенцыя. Беларускіх настаўнікаў, як правіла, адхілялі ад работы і замянялі польскімі.

Жорстка праследвалася беларуская прэса, асабліва рэвалюцый-нага кірунку. Беларускія газеты і часопісы часта забараняліся і кан-фіскоўваліся, штрафаваліся друкарні, у якіх яны выдаваліся. Калі ў 1927 г. легальна выдавалася 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1932 г. - 8. Не было беларускіх тэатраў і музыкальных устаноў. Улады вышуквалі розныя прычыны, каб закрываць беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні. Галоўным метадам кіравання польскага ўрада ў 3аходняй Беларусі быў прымус, а часам і тэрор.

На ўзмацненне ўрадавай дыктатуры працоўныя 3аходняй Бела-русі часта адказвалі ўздымам барацьбы за сваё поўнае вызваленне. Бяспраўе і нацыянальны прыгнёт стваралі ўмовы для ўзмацнення на-цыянальна-вызваленчага руху, у якім існавалі два напрамкі: рэвалю-цыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны.

Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камуністыч-ная партыя Заходняй Бсларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай ўлады ў 3аходняй Беларусі. У 1926 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя - Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з Б. Тарашкевічам. Праграма партыі ўключала наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу. Урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму сотні актывістаў.

Між тым нацыянальна-вызваленчы рух не спыніўся, а, наадва-рот, набыў найбольш вострыя формы ў гады сусветнага эканана-мічнага крызісу (1929-1933 гг.) і ў перыяд стварэння адзінага анты-фашысцкага народнага фронту (1935 г.). Найбуйнейшымі антыўра-давымі выступленнямі сялян былі: Косаўскае (І927 г.), Асташынскае (1932 г.), Кобрынскае (1933 г.), Ляплёўскае (1933 г.), выступленне нарачанскіх рыбакоў (1933 г.) і інш.

Вялікі ўплыў на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў 3а-ходняй Беларусі мела творчасць беларускіх пісьменнікаў М.Танка (Я.І.Скурко), П. Пестрака, В.Таўлая, Л. Радзевіча, М. Васілька, А. Са-лагуба, М. Засіма, У. Жылкі, К. Сваяка, Г. Леўчыка, Н. Арсенневай, Х. Ільяшэвіча, П. Карузы, М. Краўцова, М. Гарэцкага, А. Стаповіча, М. Машары, У. Самойлы, публіцыстаў А. Альшэўскага, І. Канчэўскага, А. Луцкевіча, Я. Міско, А. Станкевіча; творчасць навукоўцаў Б. Та-рашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, І. Дварчаніна. У 1930-я гг. пачалі сваю літаратурную дзейнасць беларускія пісьменнікі Я. Брыль, А.Іверс, Ф. Грышкевіч, А. Дубровіч, Я. Чабор, Н. Тарас, Г. Новік, П. Граніт, А. Клімовіч, С. Крывец, А. Мілюць. Сярод найбольш выдатных дзея-чоў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі былі І. Лагі-новіч (П.Корчык), З. Паплаўскі, С. Прытыцкі, В. Харужая, У. Ца-рук, Л. Янкоўская і іншыя.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР - новая старонка гісторыі беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парцэляцыя - (франц. - parcelle - часцінка) раздрабленне зя-мельных надзелаў на маленькія ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і про-даж іх праз банкі.

Камасацыя - (польск. - komasacja) - ліквідацыя церазпалосіцы са звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутар.

Санацыя - назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926-1939 гг. Паходзіць ад лозунгу “аздараўленне” (санацыя), абвешчанага пад час ваеннага перавароту 1926 г. Ю. Пілсудскім.

Асаднікі - ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь і Заход-нюю Украіну з мэтай умацавання сваіх класавых і нацыянальных інтарэсаў.

Пілсудскі Юзэф - польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. Актыўны ўдзельнік дзяржаўнага пераварота 1926 г. у Польшчы, пасля якога стаў фактычна дыктатарам Польшчы. У 1926-1928 гг. і жніўні-снежні 1930 г. узначальваў польскі ўрад.

Храналогія падзей

1925 г. - пачатак дзейнасці ў Заходняй Беларусі сялянска-рабо-чай грамады (БСРГ).

3 лютага 1927 - растрэл польскімі ўладамі дэманстрацыі пра-цоўных у м. Косаве (Косаўскі растрэл).

1932 г. - Асташынскае выступленне сялян.

1933 г. - Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян.

1933 г. - Ляплёўскае паўстанне.

Жнівень 1935 г. - выступленне нарачанскіх рыбакоў супраць польскіх улад.

Пытанні для самаправеркі

1. Якая была эканамічная і нацыянальная палітыка польскага ўрада ў Заходняй Беларусі?

2. Уздым нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 20-я гг.

3. Месца і роля КПЗБ у барацьбе працоўных мас.

ТЭМА 3. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.).

Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР

У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Польшчы рэзка змянілася. Згубнымі для яе сталі: адмова Лондана і Парыжа ад прак-тычнай рэалізацыі дагавора з Варшавай 1938 г. аб узаемадапамозе; нязгода польскага ўрада ў час англа-франка-савецкіх перагавораў у Маскве на пропуск Чырвонай Арміі праз тэрыторыю краіны, калі аг-рэсія супраць Польшчы ўзнікне з Захаду; слабая матэрыяльна-тэхніч-ная забяспечанасць польскай арміі, нераспрацаванасць плана на выпа-дак вайны з Германіяй. Але яе канчатковы лёс вырашыла заключэнне Сталіным і Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітле-рам і Рыбентропам. Усё гэта фактычна пакідала Польшчу сам-насам з германскім рэйхам.

Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтным пратаколам, па якому тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан. Заходняя Бе-ларусь і Заходняя Украіна прызнавалася сферай інтарэсаў СССР. Пратакол, як і заключаны праз месяц (28 верасня) дагавор аб дружбе і граніцы, з'яўляўся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавызначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць аб'ктыўна і аднаўляў нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага дагавора 1921 г. Ён з'яўляўся праяўленнем імпер-скіх амбіцый Масквы. Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе.

1 верасня 1939 г. яна напала на Польшчу, распачаўшы тым са-мым Другую сусветную вайну (1939-1945 гг.) - самую вялікую і кры-вапралітную ў гісторыі чалавецтва. У яе была ўцягнуты 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва планеты. Ваенныя дзеянні ішлі на тэры-торыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Выра-шальную ролю ў развязванні вайны адыграла Германія. Агульныя чалавечыя страты Другой сусветнай вайны склалі 50-55 млн. чалавек.

Мужна абараняючыся ад фашысцкага нашэсця, польскі народ вёў справядлівую вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, 14 верасня - Брэст.

17 верасня, у адпаведнасці з раней дасягнутай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі паміж савецкімі і германскімі войскамі, Савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і “вызваліць Заходнюю Украіну і Заходнюю Бела-русь”. Гэтае рашэнне з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі.

Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі з надзеяй сустрэлі Чырвоную Армію. У шэрагу месц яшчэ да прыходу савецкіх войскаў імі раззбройваліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраў-ленні, у склад якіх увайшлі і прадстаўнікі Чырвонай Арміі. Яны бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палітычным, гаспадарчым і культурным жыццём, у вызваленых раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку Савецкай улады. У вёсках з'явіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыцкіх зямель і інвентару сярод насельніцтва.

Для ўстанаўлення і падтрымання парадку арганізоўвалася ра-бочая гвардыя, якая стала апорай новай улады. Вялікую ролю ў яе фарміраванні і дзейнасці адыгралі былыя члены КПЗБ і КСМЗБ, якія выйшлі з падполля і турмы. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй Чырвоная Армія спынілася на лініі Гродна-Ялаўка-Няміраў-Брэст і далей на поўдзень. Новая мяжа была замацавана дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй.

Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі на шмат-лікіх мітынгах і сходах праводзіліся рашэнні аб устанаўленні Савецкай улады і ўз'яднанні гэтай тэрыторыі з БССР і СССР. Гэтую задачу вы-рашыў Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28-30 кастрыч-ніка 1939 г. у Беластоку.

Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз'яднанні яе з БССР. Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР вітала рашэнне Вярхоўнага Савета СССР і прыняла Заходнюю Бела-русь у слад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У выні-ку яе тэрыторыя павялічылася з 125,5 тыс. кв.км. да 225,7 тыс., насель-ніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн. чалавек. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквіда-вана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створаны пяць абласцей - Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

19 верасня Чырвоная Армія заняла Вільню. Віленшчына згодна з умовамі Рыжскага дагавора знаходзілася пад уладай Польшчы. У пачатку кастрычніка 1939 г. Віленская ўправа прыняла рашэнне ўдзе-льнічаць у выбарах Народнага Схода Заходняй Беларусі. 8 кастрычніка 1939 г. быў абвешчаны парадак выбараў. Аднак насельніцтву Вільні і Віленшчыны ўдзельнічаць у іх не прыйшлося. Справа ў тым, што 3 кастрычніка 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Літоўскай Рэспублікі (сталіца г. Коўна) адносна лёсу Вілен-шчыны, а 10 кастрычніка 1939 г. быў падпісаны Дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы. Тое, што Віленшчына была далучана да Літвы без уліку нацыянальнага складу насельніцтва, прызнаваў нават наркам замежных спраў СССР В. Молатаў 1 жніўня 1940 г.

У заходнебеларускага насельніцтва пачалося новае жыццё. Лік-відацыя польскай сістэмы кіравання і ўстанаўленне савецкай сістэмы суправаджаліся масавымі беззаконнасцямі новых улад - высылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых, гандляроў і рамеснікаў. На кіруючыя пасады прызначаліся, як правіла, работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей краіны. На працягу доўгага часу ў адносінах да бела-рускіх грамадзян захоўвалася дзяленне іх на “заходнікаў” і “усходнікаў”.

16 лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было зак-лючана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці асоб беларускай на-цыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам. На беларускія землі, што адышлі да СССР, перасялілася шмат беларусаў, большасць якіх напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі НКУС.

У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканаміч-ныя пераўтварэнні. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў “аб'яднаны ў калгасы”. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным. Узрасла колькасць агульнаадукацыйных школ, было адкрыта 12 тэхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кіна-тэатраў.

Неабходна адзначыць, што факт уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ўнутранага характару, пры ўсіх жахах сталінскага рэжыму, ён меў станоўчае значэнне для беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

КПП - Камуністычная партыя Польшчы.

КПЗБ - Камуністычная партыя Заходняй Беларусі.

Храналогія падзей

1 верасня 1939 г. - пачатак Другой сусветнай вайны.

17 верасня 1939 г. - Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

25 верасня 1939 г. - савецкія войскі поўнасцю занялі тэрыто-рыю Заходняй Беларусі.

28 верасня 1939 г. - падпісаны Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.

28 кастрычніка 1939 г. - у Заходняй Беларусі прайшлі выбары ў Народны сход, які вырашыў пытанне аб уладзе.

28-30 кастрычніка 1939 г. - адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. Была прынята Дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і рэзалюцыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, канфіскацыі памешчыцкіх зямель і нацыяналізацыі банкаў і прамысловасці.

2 лістапада 1939 г. - нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз'яднанні яе з БССР.

12 лістапада 1939 г. - нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Са-цыялістычнай Рэспублікі.

19 верасня 1939 г. - Чырвоная Армія заняла Вільню.

10 кастрычніка 1939 г. - падпісаны Дагавор аб далучэнні Віль-ні і Віленшчыны да Літвы.

1939 г. - адноўлена дзейнасць КПЗБ і КПЗУ. Добрае імя КПЗБ, яе кіруючага саставу і дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г.

1940 г. - перадача Друскенік, Саленік і Свянцянаў на карысць Літвы.

Пытанні для самаправеркі

1.Уклад КПЗБ у развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў За-ходняй Беларусі.

2. У чым заключалася злачынства Сталіна і яго акружэння ў ад-носінах да нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі?

3. Як адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР?

4. Якія палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ад-быліся ў Заходняй Беларусі пасля яе ўваходжання ў БССР?

Пытанне 48. Нападзенне Германіі на СССР.

Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадро-мах, скапленнях ваеннай тэхнікі, чыгуначных вузлах. Часці Чырвонай Арміі панеслі велізарныя страты. Гінулі людзі, знішчаліся матэрыяль-ныя каштоўнасці.

Удар групы армій “Цэнтр” прынялі на сябе арміі Заходняй асо-бай ваеннай акругі, пераўтворанай у Заходні фронт. Нягледзячы на неверагодна цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі рашучае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэ-пасці - воіны капітана І.М. Зубачова і палкавога камісара Я.М. Фа-міна, маёра П.М. Гаўрылава, лейтэнантаў А.М. Кіжаватава, В.М. Усава, А.Ф. Наганава. Толькі нямногім удалося вырвацца з крэпасці і прадоў-жыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх падверглася потым сталін-скім рэпрэсіям.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў у Беларусі, магутныя групоўкі фашыстаў накіраваліся на Усход: адна з іх рушыла ад Сува-лак на Вільню і Мінск, другая - ад Брэста ў напрамку Баранавічы - Мінск. Яны мелі задачу абыйсці з поўначы і поўдня галоўныя сілы За-ходняга фронту ў раёне Мінска і знішчыць іх. На подступах да Мінска мужна трымалі абарону часці 64-й стралковай дывізіі пад каманда-ваннем генерал-маёра І.М. Русіянава і 108-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра А.І. Маўрэвіча.

У чэрвені - жніўні 1941 г. з Беларусі ў Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 500 тыс. чалавек (мабілізацыя ў Беларусі праводзілася на працягу ўсяго перыяду Вялікай Айчыннай вайны). Для барацьбы з дыверсантамі праціўніка да сярэдзіны ліпеня 1941 г. у Беларусі былі створаны 78 знішчальных батальёнаў (100-200 чалавек у кожным), якія налічвалі больш за 13 тыс. чалавек. У Віцебскай і Магі-лёўскай абласцях у першыя месяцы вайны было больш за 200 фармі-раванняў народных апалчэнцаў (каля 33 тыс. байцоў). Каля 2 млн. ча-лавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў.

Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, 28 чэрвеня 1941 г. нямец-кія танкі прарвалі абарону і ўварваліся ў Мінск. У акружэнні праціў-ніка аказаліся 11 параўнальна баяздольных злучэнняў 3-й і 10-й армій, а таксама некаторая частка войскаў 13-й арміі. Гэта, па-сутнасці, па-збавіла магчымасці стрымліваць праціўніка ў цэнтральнай частцы Бе-ларусі. 23 дні Чырвоная Армія стрымлівала націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Толькі 9 жніўня цаной вялікіх ахвяр гітлераўцам удалося захапіць горад на Дняпры, 19 жніўня - Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захоп-нікі ўводзілі “новы парадак” - дзяржаўную сістэму палітычных, экана-мічных і ваенных мер. Яе ідэйнай асновай была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння “жыццёвай прас-торы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.

У плане аператыўнага кіравання Беларусь была падзелена на шэраг частак. Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усходняй Прусіі. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лініі Брэст-Гомель адышлі да рэйхскамісарыята “Украіна”. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы. Віцебскую і Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі ў зону аператыўнага тылу групы арміі “Цэнтр”. У склад генеральнай акругі Беларусі (Вайсрутэ-нія) ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамісарыята Ост-ланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонім-скую, Слуцкую.

Уся ўлада ў іх знаходзілася ў руках цывільнай адміністрацыі, якая апіралася на войскі і розныя службы (СС - ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі, СА - штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД - служба бяспекі, галоўны орган разведкі і кнтрразведкі, гестапа - палітычная паліцыя і інш.). Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі - фон Готберг.

Свой “новы парадак” акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі з'явіцца на працоўныя месцы, а беспрацоўныя - адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраз-дзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. З мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва, яны дазволілі прыхільнікам бела-рускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімво-ліку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўста-новы, у тым ліку акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на арганізацыю “дарадчых органаў кіравання”, у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краявой абароны, якая ніякай рэальнай улады не мела.

Сярод калабарацыяністаў былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адраджаць Беларусь.

У адпаведнасці з генеральным планам “Ост” фашысты прысту-пілі да каланізацыі Беларусі, германізацыі, высялення і знішчэння яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, вывозілі ў Германію пра-мысловае абсталяванне, сыравіну, лес і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім акупантам і заводчыкам, а зямлю - каланістам. Разам з тым, акупанты імкнуліся ў сваіх інтарэсах арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых уста-ноў. Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Іх прымушалі працаваць па 12-14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, а падазраваемых у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч людзей.

Галоўным сродкам ажыццяўлення агрэсіўнай экспансіянісцкай праграмы нацыстаў з'яўлялася палітыка генацыду - знішчэнне груп насельніцтва за прыналежнасць да камуністаў, або яўрэяў, за любое непаслушанства акупацыйным уладам і інш. З фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.

У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася 5 такіх лагераў. Адзін з іх - Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме лагераў гітлераўскай Германіі ён стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка па колькасці знішчаных: 206500 чалавек. Ахвярамі Трасцянца, апрача жыхароў Беларусі, былі прывезеныя з турмаў Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Поль-шчы. Падобныя лагеры былі паблізу станцыі Лясная і Бронная Гара ў Брэсцкай вобласці, Грэбенеўскі ў Магілёве, у раёне Полацка і інш. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атруч-валі ў “душагубках” - спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяш-каннях.

Жудасным становішчам вызначаліся яўрэйскія гета. Адным з найбольш буйных з'яўлялася Мінскае гета. Яно пачало дзейнічаць у жніўні 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. яўрэяў. Усяго на Бе-ларусі было створана 70 гета.

Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць парты-зан яны правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, пера-тварыўшы ў “зоны пустыні” цэлыя раёны. 22 сакавіка 1943 г. спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей.

Такім чынам, за даволі кароткі прамежак часу гітлераўцы здо-лелі захапіць усю тэрыторыю Беларусі і ўстанавіць жорсткі акупацый-ны рэжым, які прынёс нашай Бацькаўшчыне незлічоныя беды. У выні-ку вайны загінула звыш 2 млн. 200 тыс. жыхароў, 380 тыс. вывезена на працу ў Германію, у тым ліку больш як 24 тыс. дзяцей. Апынуўшыся на катарзе, людзі гінулі ад голаду, розных хвароб, здзекаў, цяжкай працы і прамога фізічнага знішчэння. Паводле няпоўных даных, пасля разгрому гітлераўскай Германіі ў Беларусь вярнулася 120 тыс. чалавек. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945 г. складала толькі 6,2 млн. чалавек. За час акупацыі ў рэспубліцы былі знішчаны каля 9200 населеных пунктаў, з іх 628 вёсак раздзяліла лёс Хатыні, 186 так і не былі адноўлены пасля завяршэння вайны. Некаторыя вёскі палілі двойчы, тройчы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

“Барбаросса” - кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Ад прозвішча германскага караля і імператара Свяш-чэннай Рымскай імперыі германскай нацыі Фрыдрыха І Барбароссы (ХІІ ст.), які імкнуўся шляхам вайны падпарадкаваць сабе суседнія дзяржавы.

“Маланкавая вайна” - тэорыя вядзення агрэсіўных войнаў, створаная германскімі мілітарыстамі ў пачатку ХХ ст. і пакладзеная ў аснову ваеннай стратэгіі ў 1-й і 2-й сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі, перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін, інакш ваенная патэнцыя Германіі можа стацца недастатковай. Канкрэт-нае ўвасабленне знайшла ў плане “Барбаросса”.

“Цэнтр” - група армій нямецка-фашыстскіх войскаў, створаная з мэтай акружэння і знішчэння часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі і захопу Масквы. Перастала існаваць у выніку наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў другой палове 1944 - пачатку 1945 гг.

“Ост” - нямецка-фашыстскі план каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы; быў вядомы толькі вузкаму колу кіраўнікоў на-цысцкай партыі.

“Остланд” - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у склад якой уваходзіла акупіраваная тэрыторыя Беларусі, у тым ліку генераль-ная акруга “Беларусь”. 31 красавіка 1944 г. акруга “Беларусь” была падпарадкавана міністру ўсходніх земляў А. Розенбергу.

Калабарацыянізм - супрацоўніцтва асоб, партый, устаноў з захопнікамі на часова акупіраваных імі тэрыторыях. Тэрмін узнік у гады Другой сусветнай вайны ў Францыі.

Беларуская цэнтральная рада (Рада Даверу) - марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім, створаны ў снежні 1943 г.

Гета - гарадскія канцэнтрацыйныя лагеры, якія ствараліся гіт-лераўцамі для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. На Беларусі іх было створана 70.

“Вайсрутэнія” (“Беларутэнія”) - “Белая Русь”, адміністрацый-ная адзінка, створаная нямецкім акупацыйным рэжымам.

Храналогія падзей

22 чэрвеня 1941 г. - напад гітлераўскай Германіі на СССР. Пераўтварэнне Заходняй асобай ваеннай акругі ў Заходні фронт.

22 чэрвеня - канец ліпеня 1941 г. - абарона Брэсцкай крэпасці.

28 чэрвеня 1941 г. - захоплены Мінск і Бабруйск.

29 чэрвеня 1941 г. - першая дырэктыва СНК СССР і ЦВК УКП(б) аб формах і метадах дзеянняў на захопленай нямецкімі войска-мі тэрыторыі і ў прыфрантавых абласцях.

Пачатак ліпеня 1941 г. - стварэнне савецкім камандаваннем новай лініі абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Арышт камандую-чага Заходнім фронтам Д.Р. Паўлава (расстраляны).

5-11 ліпеня 1941 г. - абарона Віцебска.

3-26 ліпеня 1941 г. - абарона Магілёва.

12-19 жніўня 1941 г. - абарона Гомеля.

Канец жніўня 1941 г. - поўная акупацыя Беларусі нямецка-фа-шысцкімі войскамі.

22 кастрычніка 1941 г. - стварэнне Беларускай народнай сама-помачы (БНС).

Пытанні для самаправеркі

1. Як пагранічнікі і чырвонаармейцы сустрэлі ворага на тэрыто-рыі Беларусі?

2. Якая работа праводзілася па мабілізацыі сіл беларускага наро-да на адпор ворагу?

3. Якія абарончыя баі вяла Чырвоная Армія на тэрыторыі БССР?

4. Ахарактэрызуйце акупацыйны рэжым, устаноўлены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі.

Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны

супраць акупантаў у Беларусі

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захоп-нікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя гра-мадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, атрад "Чыр-воны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі - Героі Савецкага Саюза. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэк-тар фабрыкі М. Шмыроў.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы - Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, 1. Кавалёў, У. Амель-янюк, I. Матусевіч і іншыя. 3 першых дзён акупацыі горада падполь-шчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб ру-ху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ. Удзельнікі гэтай аперацыі Л. Мазанік, М. Осіпава, Н.Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.