Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі

Праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках беларускіх газет. Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ. Загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм. Параўнальная характарыстыка расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 20.04.2015
Размер файла 3,5 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут Журналістыкі

Кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі

Рэферат

“Загаловак журналісцкага твора і праблема аб'ектыўнасці інфармацыі”

Падрыхтавала:

студэнтка 2 курса 1 групы

Красавіна Валерыя Аляксандраўна

Праверыла: кандыдат філалагічных навук, дацэнт,

дактарант кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі БДУ

Падаляк Таццяна Уладзіміраўна

Мінск 2014

Змест

Уводзіны

Глава І. Праблема сэнсу загалоўкаў

Глава ІІ. Праблема аб'ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках журналісцкіх творах

2.1 Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ

2.2 Інтэрнэт - камора этычных парушэнняў. Параўнанне расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Загаловак тэксту мае дваістую прыроду. З аднаго боку, гэта моўная структура, якая папярэднічае тэкст. З іншага боку загаловак - паўнапраўны кампанент тэксту, які ўваходзіць у яго і звязаны з іншым кампанентам цэласнага твора. Загаловак складае адзіную сістэму з тэкстам "загаловак - тэкст".

Такім чынам, загаловак - найважнейшы сігнал, які вызначае першапачатковае ўспрыманне тэксту. Яно вызначае наступныя функцыі:

* прыцягненне міжвольнай увагі аўдыторыі;

* фарміраванне цікавасці аўдыторыі да тэксту артыкула;

* фарміраванне эмацыйных адносіны аўдыторыі да навіны;

* запамінанне навіны аўдыторыяй.

Гледзячы на вышэйпералічаныя функцыі, можна ўявіць, як адказна трэба падыходзіць да напісання загалоўка. Але часам журналіст дзеля прыцягнення міжвольная ўвагі аўдыторыі злоўжывае яскравымі фразамі ў загалоўках, што прыводзіць к парушэнню этычных норм. Адсюль і ўзнікае праблема аб'ектыўнасці інвармацыі.

У другім артыкуле кодэкса БСЖ гаворыцца: “Журналист должен давать правдивое отражение действительности путем подробной и исчерпывающей информации. Он излагает факты, сохраняя их действительный смысл, показывая важнейшие связи и не допуская искажений, для того, чтобы общество смогло сформировать точное, связное и наиболее адекватное представление о текущих социальных процессах, их происхождении, сущности и значении, о состоянии дел в современном мире…”

Калі журналіст выкарыстоўвае ў загалоўку кідкія фразы, не абумоўленыя тэкстам матэрыяла, то адбываецца скажэнне інфармацыі. Гэта сур'ёзная праблема, на наш погляд, таму мы і абралі тэму “Загаловак журналісцкага твора і праблема аб'ектыўнасці інфармацыі”.

Такім чынам, паводле тэмы вызначым аб'ект працы: праблема аб'ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках. Прадмет - загалоўкі беларускіх газет з верасня 2014 года. Мэта - разгледзець праблемы аб'ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках. У сувязі з пастаўленай мэтай адзначым задачы працы:

· знайсці і прааналізаваць ў беларускіх выданнях загалоўкі с праблемай аб'ектыўнасці інфармацыі;

· разгледзець загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм.

Асноўныя крыніцы інфармацыі для нашай працы:

1. Уводзіны ў журналістыку. Падручнік для пачаткоўцаў: пад рэд. Т. Мельнічук. - Мінск, 2013. - 164 с.

2. В.А.Аграновский. Ради единого слова. Первоисточник: М.: Мысль, 1978. -168 с.

Для фактычнага матэрыялу нашай працы будзем выкарыстоўваць нумары беларускіх газет з верасня 2014 года. Таксама разглядаць тэму будзем пры дапамозе наступных інтэрнэт-крыніц: http://yat.in.ua/index , mediakritika.by.

Глава І. Праблема сэнсу загалоўкаў

загаловак газета журналісцкі

Сэнс загалоўка можа быць высветлены толькі пасля ідэйна-тэматычнага разгляду твора. Прычым вытлумачваюцца далёка не ўсе загалоўкі, а толькі тыя, якія атрымалі сэнсавае прырашчэнне або ў якіх суіснуюць два значэнні.

З выказвання многіх пісьменнікаў (напрыклад, Л. Талстога) вядома, што даць твору найбольш адпаведную назву - даволі цяжка. “Перабярэш дзесяткі назваў, пакуль спынішся на адной, - пісаў К. Федзін. - Прыйдуць ў галаву цудоўныя варыянты, але выяўляецца, што яны былі ўжо ў іншых пісьменнікаў”. (цыт. па: [3]).

Менавіта загаловак і першы абзац напісанага тэксту найчасцей уплываюць на тое, зверне на яго ўвагу чытач альбо не. Валерый Аграноўскі ў сваёй кнізе “Ради единого слова” піша аб праблеме першага абзаца наступнае: “Дело в том, что у иных молодых журналистов (как, впрочем, и у некоторых, уже вкусивших успех на газетном поприще) нередко возникает страх: а вдруг читатель, пробежав глазами первые строки очерка, отложит газету в сторону? Видите ли, скучно ему покажется! Это значит -- провал?! Не-е-ет, надо как-то заставить его читать дальше! Взять за «живое»! Чем-нибудь ошарашить! И начинаются мучительные поиски интригующего начала -- мучительные, потому что они, как правило, совершенно не органичны теме очерка…” (цыт. па: [4])

Пад канец разваг, Валерый Аграноўскі прыходзіць да высновы, што дасведчаныя журналісты, якія таксама перахварэлі ў маладосці «яркімі пачаткамі артыкула», спакойна адмаўляюцца ад іх і пры гэтым карыстаюцца нязменным поспехам у чытача. Яны даўно ўжо зразумелі, што, па-першае, сучасны чытач калі і звяртае ўвагу на інтрыгу, то вельмі хутка яе раскусвае, і тады няма мяжы яго раздражненню. [4, c. 115 ]

Так і ў загалоўках, некаторыя журналісты выдумляюць неверагодныя, яркія спалучэнні слоў, каб чытач звярнуў увагу на матэрыял, але, на жаль, тэкст можа не заўсёды супадаць с назвай.

Асабліва гэта заўважна ў інтэрнэт-журналістыцы, дзе людзі часта бачаць на экранах сваіх манітораў альбо мабільных тэлефонаў толькі загалоўкі журналісцкіх матэрыялаў і «клікаюць» на тыя з іх, якія падаліся ім цікавымі. Разам з тым цікавы загаловак і добра напісаны лід не ўратуюць, калі ўся іншая інфармацыя ў вашым матэрыяле будзе пададзена заблытана, напісана бюракратычнай мовай, з выкарыстаннем «прыцягнутых за вушы» фактаў. Можна пару-тройку разоў завабіць чытача ўдалымі загалоўкамі сваіх тэкстаў, але затым згубіць яго давер раз і назаўсёды!

Глава ІІ. Праблема аб'ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках журналісцкіх творах.

2.1 Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ

Мы прааналізавалі апошнія нумары некаторых беларускіх газет і вылучылі некалькі загалоўкаў, якія, на наш погляд, не адпавядаюць нормам прафесійнай этыкі журналістаў: не падыходзяць па маральным абмежаванням, не суадносяцца з тэкстам і г.д.

Так, загаловак Скрипачку Ванессу Мэй дисквалифицировали за подтасовку результатов (СБ, 13.11.2014) не зусім адпавядае тэксту, а існуе для прыцягнення ўвагі чытача. У пачатку матэрыяла пішуць: “Совсем скоро знаменитая скрипачка Ванесса мэй выступит с концертом в Минске…». Потым гаворыцца, што Ванесу, як спартоўку, дыскваліфікавалі на 4 гады за парушанне антыкарупцыйных правіл на Алімпіядзе-2014 ў Сочы. Але чытачы звяртаюць ўвагу на слова скрыпачка, і адразу ўнікаюць думкі, што праблемы ў зоркі з музыкальнай кар'ерай.

Няўдалым, на наш погляд, з'ўляецца загаловак Бойцы вернулись с войны (СБ, 13.11.2014). Матэрыял распавядае нам аб перапахаванні рэшткаў чырвонаармейцаў. У такім выпадку загаловак пераходзіць мяжу этычных нормаў.

Таксама, няўдалым па дачыненні к тэксту лічым загаловак Кто испортил воздух? (СБ, 09.11.2014). Тэкст аб сур'ёзнай экалагічнай праблеме: забруджанне паветра. Загаловак, у сваю чаргу, з'яўляецца сатырычным, насмешлівым. У другім нумары СБ ёсць таксама матэрыял пра забруджанне паветра, але ўжо з прымальным загалоўкам - Откуда берутся проблемы воздуха? (СБ, 13.11.2014).

Чацвёртага кастрычніка 2014 на старонках газеты “Аргументы и Факты» з'явіўся матэрыял з гучным загалоўкам Без порно и «опущенных». Как не вырастить педофилов. Далей мы бачым фатаздымак с маленькім дзіцём, і амаль кожнага чытача ахопіць жах.

Сапраўды, гэта сур'ёзны матэрыял аб педафіліі ў нашай краіне. Але загаловак няўдалы ў такім выпададку. У матэрыяле амаль не гаворыцца пра порна, а толькі згадваецца, што прагляд порна з удзелам дзяцей можа пашкодзіць псіхіцы. Значэнне слова “опущенных” наступнае: так называюць ў дзіцячых дамах дзяўчат, якія мелі полавыя адносіны. Аб гэтым таксама напісана каля двух радкоў. Такім чынам, загаловак не раскрывае асноўную думку матэрыяла, а толькі настрарожвае чытачоў. Тэма матэрыяла - праблема педафіліі, а не гвалт ў дзіцячых дамах. Дзічяцыя дамы ў матэрыяле фігуруюць як месца, ў якім часам вырастаюць педафілы. Матэрыял на занадта сур'ёзную тэму, таму трэба быць асцярожным не толькі ў напісанні тэксту, але і ў выбары загалоўка.

Таксама не назіраецца журналісцкая асцярожнасць у загалоўку Ватикан заступился за геев (РЭСПУБЛІКА, 16.10. 2014). Амаль кожны чытач, асабліва рэгілійны, насцярожыцца. Бо для каталіцкай дактрыны гэта пашкоджанне ў пытаннях сям'і. Але ў тэксце гаворыцца аб тым, што Сінод заклікае добразычліва ставіцца да гомасэксуалістаў, так як яны таксама імкнуцца ў царкву. А царква - гастінны дом для ўсіх.

Асцярожнасці патрабуюць матэрыялы на палітычную тэматыку. Недапушчальны рэзка сатырычныя загалоўкі ў дачыненні палітыкі, а таксама нельга выкарыстоўваць у загалоўках (прычым не толькі ў палітычных матэрыялах) ацэначныя словы, што прыводзіць к суб'ектыўнасці аўтарскага погляду. Напрыклад, загаловак Странная попытка отравить доброе партнёрство (СБ, 04.12.2014) мае ацэначнае значэнне. Загаловак прысвечаны матэрыялу аб беларуска-расійскім гандлю. Аўтар пры дапамозе загалоўка адразу дае ацэнку матэрыялу. Ён адзначае дзеянні Расіі як странную попытку, якая накіравана для таго, каб отравить доброе партнёрство. Суб'ектыўнасць у журналісцкім тэксце недапушчальна. Чытач сам павінен зрабіць вынік с таго або іншага матэрыялу.

Такім чынам, існуе мяжа этычных норм, якую вельмі лёгка перасягнуць. У адным з дапаможнікаў па журналістыцы загалоўкі рэкамендуецца правяраць з дапамогай гэтак званага ТАКТ-тэста (ад ангельскіх словаў Taste - густ, Attractiveness - прываблівасць, Clarity - зразумеласць, Truth - праўда). У ідэале ваш загаловак павінен быць праўдзівым, зразумелым і прываблівым для чытача [1, c.16].

2.2 Інтэрнэт - камора этычных парушэнняў. Параўнанне расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў

У папулярным у савецкія часы часопісе «Крокодил» існавала рубрыка «Знарок не прыдумаеш». У ёй збіраліся прыклады няўдалых абвестак, цытат і г. д. Час ад часу туды траплялі і загалоўкі са СМІ.

Зараз цікавыя «калекцыі» няўдалых загалоўкаў можна знайсці на розных блогах і сайтах. Параўнаем загалоўкі з этычнымі парушэннямі на беларускіх і расійскіх сайтах ( пры дапамозе матэрыялаў адэскага сайта “Ять” і артыкула беларускага журналіста Аляксандра Класкоўскага).

Зараз існуе сайт адэскіх журналістаў рэдактараў «Ять». Адзін з артыкулаў на гэтай пляцоўцы быў літаральна нашпігаваны прыкладамі безгустоўных, пустых, «прыцягнутых за вушы» загалоўкаў.

Вось некалькі такіх прыкладаў: «В Одессе произошел элитный пожар» (пра тое, што згарэў дарагі «Мерседэс»); «Трагедия в Одесской области: мужчину настигла “элитная” смерть» (пра смерць пешахода пад коламі дарагой машыны); «В одесской многоэтажке массовое “убийство”» (аказваецца, што гаворка ідзе ўсяго толькі пра перапад напружання ў электрасетках: «Скачок напряжения “убил” все электроприборы в одной из одесских многоэтажек»); «Уникальный одессит умер от рук коммунальщиков» (аказваецца, гаворка далей ідзе пра дрэва: «В Одессе на одно уникальное дерево-памятник стало меньше. Такое решение принял исполком Одесского горсовета»).

Без каментароў можна пакінуць наступныя загалоўкі: «Тополь рухнул на крышу школы в Одесской области и угрожал ученикам», «Одессу оккупировали войска Антанты и гитлеровцы, а также сгоревший кинотеатр и ограбленный обменник», «Одесский водитель искалечил пенсионерку и тайно подбросил ее медикам», «Водитель «Мерседеса» уложил ребенка в больницу», «ДТП в Одесской области: погиб то ли мужчина, то ли собака с хозяйкой» ( па [5]).

Спецыфічны прыём некарэктнага выкарыстання загалоўкаў для прыцягнення ўвагі чытачоў апісвае на сайце mediakritika.by вядомы беларускі журналіст Аляксандр Класкоўскі.

«Партал UDF.by хранічна пакутуе на стварэнне псеўдасенсацый за кошт інтрыгоўных загалоўкаў без геаграфіі. Каб падумалі, што нейкая надзвычайшчына здарылася ў Беларусі, хаця насамрэч гэта адбылося далёка ад нашай краіны. Напрыклад: «Затонуло прогулочное судно: судьба 37 человек не известна».У некага, пэўна ж, ёкне сэрца: а раптам гаворка ідзе пра катастрофу на Свіслачы ў раёне парка Горкага? Але вось расшыфроўка: «Шпацырнае судна, што ішло з вострава Пхукет на астравы Пхі-Пхі ў Тайландзе з 37 турыстамі, двума гідамі і двума членамі экіпажа на борце, перакулілася на высокай хвалі і патанула, усіх пасажыраў і членаў экіпажа пашэнціла ўратаваць, паведамляе ў панядзелак інтэрнэт-версія англамоўнай газеты “Phuket News”». (па артыклу Аляксандра Класкоўскага [6]).

Як бачым, загаловак двойчы некарэктны. Па-першае, не згадваецца месца здарэння, а па-другое, лёс пасажыраў на момант публікацыі ўжо вядомы: на шчасце, усе жывыя.

Яшчэ некалькі такіх прыкладаў: Бывший футболист возглавил избирательный список оппозиции (Гаворка пра Грузію і былога спартоўца Каху Каладзе); У героя Олимпиады похитили медаль (Тое здарылася ў Расіі з расійскім жа баскетбалістам); В прокуратуру поступило заявление на министра финансов (Пракуратура ў Берне прыняла заяву на міністра фінансаў зямлі Паўночны Рэйн -- Вестфалія) (па [6]).

Ва ўсіх гэтых выпадках стваральнікі рэсурсу парушылі элементарныя прафесійныя каноны. Расійскі эксперт Аляксандр Амзін у сваіх знакамітых «140 правілах інтэрнэт-журналіста» зазначае: «Не інтрыгуйце, удакладняйце” (цыт. па [7] ).

Калі параўнаць выпадкі парушэння этычных норм ў загалоўках, разгледжаныя расійскім журналістам і беларускім, то адразу робіцца вынік: інтэрнет прастора перапоўнена няўдалымі загалоўкамі як у РФ, так і ў Беларусі. Але трэба адзначыць, што ў расійскіх прыкладах прагледжваецца больш сур'ёзнае парушэнне этычных норм: недапушчальна пісать з рэзка сатырычным ухілам пра ахвяр аварый, смерць чалавека і г.д.

Заключэнне

Мы знайшлі і прааналізавалі прыклады няўдалых загалоўкаў, дзе прысутнічае відавочнае парушэнне этычных норм. З гэтага аналіза можна зрабіць вынік, які рабіў і Валерый Аграноўскі ў своёй кнізе: не трэба злаўжываць яркімі фразамі, якія не абгрунтоўваюцца ў тэксце. Чытач хутка знойдзе падвох. А журналіст, у сваю чаргу, згубіць яго давер назаўсёды.

Такім чынам, трэба сур'ёзна падыходзіць к выбару загалоўка і карыстацца простымі правіламі. Напрклад:

Ш Пры напісанні загалоўкаў трэба ставіць сябе на месца чытачоў, якія нічога не ведаюць яшчэ пра змест матэрыялу. Загалоўкі кшталту «Планы кіраўніцтва горада» альбо «Шлях перамогаў» наўрад ці заахвоцяць чытача адкінуць усе справы і пачаць разбірацца, пра якія планы і перамогі ідзе гаворка. Куды больш карысным для чытача будзе даведацца з загалоўка, што з наступнага тыдня будзе зменены памер падатку на ўтрыманне хатніх жывёл, што ў наступным годзе пачнецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі, што яго зямляк трэці раз перамог на чэмпіянаце краіны па боксе і г. д.

Ш Трэба пазбягаць ў загалоўках ацэначнай афарбоўкі, якая можа мець абразлівы характар і скажаць сэнс матэрыялу. Ужыванне ў загалоўках словаў кшталту «тэрарыст», «злачынца», «махляр» і да т. п. у дачыненні да людзей, віна якіх не даказаная ў судзе, недапушчальнае. Тое ж тычыцца і словаў, што ўтрымліваюць ацэнку тых альбо іншых падзеяў, пра якія пішацца. Выразы кшталту «жахлівы выступ» у загалоўку навіны адразу паказваюць, якую ацэнку журналіст дае гэтаму выступу. Чытачы ж чакаюць найперш фактаў, на аснове якіх яны самі зробяць выснову, жахлівым быў гэты выступ альбо, наадварот, паспяховым.

Галоўнае, трэба памятаць: справы аб парушэнні прынцыпаў і нормаў журналісцкай этыкі разглядаюцца Камітэтам па прафесійнай этыцы, які абіраецца на з'ездзе Саюза журналістаў. Таксама меры ўздзеяння за парушэнне нормаў журналісцкай этыкі прымяняюцца незалежна ад мер прававой ці іншай адказнасці.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Уводзіны ў журналістыку. Падручнік для пачаткоўцаў: пад рэд. Т. Мельнічук. - Мінск, 2013. - 164 с.

2. Профессиональная этика журналистов: В 2 т. Т. 1: Документы и справочные материалы. М.: Галерия, 1999. - 440 с.

3. Федин К. А. Собрание сочинений. В 12 тт. -- М., 1982--1986.

4. В.А.Аграновский. Ради единого слова. Первоисточник: М.: Мысль, 1978. -168 с.

5. http://yat.in.ua/index

6. mediakritika.by

7. http://kebati.ru/journ/140.php (“140 правілах інтэрнэт-журналіста” А. Амзін).

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.

    курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009

  • Выяўлення штодзённых абмыл у арганізацыі тэксту ў дзяржаўных версіях газет. Пошук фактараў, якія тармозяць развіццё газет у інтэрнэце, адзнака стану інтэрнэт-версіі газеты Зорка на дадзены момант. Моўныя сродкі лінгвістычнай арганізацыі медыятэксту.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 23.12.2014

  • Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу.

    реферат [10,4 K], добавлен 30.04.2011

  • Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.

    курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011

  • Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.

    дипломная работа [102,2 K], добавлен 24.09.2013

  • Музычны рэцэнзія як крытычны жанр. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі. Музычная рэцэнзія як жанр. Практычнае даследванне рэцэнзіі. Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ. Практычнае напісанне рэцэнзіі “Rolling Stone”.

    курсовая работа [40,9 K], добавлен 05.06.2008

  • Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.

    реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Журналистика как инструмент политической борьбы; периодическая печать в жизни общества, значение газет и журналов в системе журналистики. Центральные газетные издания в России начала ХХ века; типология и особенности провинциальных и спортивных газет.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 24.04.2011

  • Мониторинг районных газет Иркутской области с точки зрения их тематических характеристик. Исследование информационно-идеологического климата региона. Особенность современного российского рынка периодической печати. Речевая структура газетных жанров.

    реферат [27,4 K], добавлен 11.04.2016

  • Возникновение и развитие еженедельников в европейских странах и Соединенных Штатах Америки. Своеобразие общественно-политических еженедельных изданий журнального типа и еженедельных приложений федеральных газет. Сравнительный анализ контента газет.

    дипломная работа [107,9 K], добавлен 25.05.2017

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.