Друк на Беларусi ў 1921-1958 гг.

Этапы вызваленчай барацьбы заходнебеларускіх працоўных. Стварэнне і дзейнасць Грамады – своеасаблівы феномен. Выдавецкая дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады. Журналістыка Беларусі ў 1954-1985 гг. Выдавецкая дзейнасць Таварыства беларускай школы.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 10.12.2011
Размер файла 29,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Друк на Беларусi ў 1921-1958 гг.

1. Друк Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)

На працягу амаль дваццаці гадоў (1921-39 гг.) жыхары былой Заходняй Беларусі знаходзіліся пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы, якая ў 20-30-я гады з'яўлялася своеасаблівым буферам паміж Заходняй Еўропай і Сав. Саюзам. Жыццё пад панамі не было для нашых землякоў асабліва шчаслівым, таму найбольш актыўныя прадстаўнікі заходніх беларусаў павялі сур'ёзную барацьбу за ўз'яднанне з Сав. Беларуссю.

На чале вызваленчай барацьбы стаялі КПЗБ, створаная ў кастрычніку 1923 г., а таксама дэмакратычныя арганізацыі. Самая масавая з іх - Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя - БРА (1922-24), Беларуская сялянска-рабочая грамада (1925-27), Таварыства беларускай школы - ТБШ (1921-36), дэпутацкі клуб “Змаганне” (1928-30), таварыства “Сяўба” і некаторыя іншыя ўтварэнні. І КПЗБ, і дэмакратычныя арганізацыі мелі свае друкаваныя органы. Гэтыя выданні заклікалі рабочых і сялян Зах. Беларусі да барацьбы, арганізоўвалі акцыі непавінавення ўладам, абуджалі ў землякоў рэв. свядомасць.

Этапы вызваленчай барацьбы заходнебеларускіх працоўных:

- Стварэнне КПЗБ і яе дзейнасць ва ўмовах пасляваеннага рэв. пад'ёму (1921-24);

- барацьба за аб'яднанне рабочага, сялянскага і нацыянальна-вызваленчага руху супраць панавання буржуазіі і памешчыкаў (1925-29);

- барацьба ў гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929-33);

- удзел КПЗБ ў барацьбе за адзіны фронт пралетарыята і антыфашысцкі народны фронт (1934-38).

КПЗБ, як ужо адзначалася, была створана ў кастрычніку 1923 г. Да гэтага часу на тэрыторыі Зах. Беларусі распаўсюджваліся выданні Кампартыі Польшчы “Грамада”, “Чырвоны штандар”, “Глос комуністычны”, “До валькі” (“Да бою”), а таксама газеты “Барацьба”, “Вясковы пралетарый” (на бел.мове), “Красное знамя” (рус). Вясной 1924 г. у Беластоку, а восенню ў Вільні ЦК КПЗБ стварыў падпольныя друкарні. З лістапада 1934 г. пачаў выдавацца друкаваны орган КПЗБ - газета “Чырвоны сцяг”, а са снежня - газета (пазней часопіс) “Бальшавік”.

У 1923 г. пры ЦК КПЗБ былі створаны Цэнтральная рэдакцыя і Цэнтральная тэхніка, якія сталі займацца абсталяваннем друкарняў, выданнем і распаўсюдзваннем нелегальнаай літаратуры.

У газетах “Чырвоны сцяг”, “Бальшавік”, лістоўках і зваротах у пачатку выдавецкай работы друкаваліся партыйныя дакументы, заклікі да барацьбы, да ўз'яднання з БССР, матэрыялы, у якіх выкрываліся антыбеларускія дзеянні польскіх улад. Шмат пісалася аб партызанскай барацьбе, што вялася атрадамі, створанымі на акупаваных заходнебеларускіх землях.

На працягу некалькіх гадоў у Зах. Беларусі дзейнічала Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя. БРА працавала ў нелегальных умовах, а яе газеты “Наш сцяг”, “Вольны сцяг”, “Змаганне” і інш. выдаваліся легальна. БРА і яе друк распрацоўвалі і папулярызавалі ідэі і тактыку арганізацыі, у першую чаргу - нацыянальную праграму - у тым ліку адносіны да БССР; тактыку ўзаемаадносін рабочага класа і сялянства, адносін да сялян; паказвалі работу кампартыі, масавы рух, выкрывалі нацыяналізм і шавінізм Польскай сацыялістычнай партыі (ППС).

У газетах БРА актыўна выступалі публіцысты І.Лагіновіч, Л.Родзевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, І.Канчэўскі і інш. кіраўнікі дэмакратычнага руху, М.Гарэцкі, шматлікія пазаштатныя аўтары.

У артыкулах і карэспандэнцыях “Арыентацыя на сябе” (1923, 20.06.), “Патрэбнасць класавай свядомасці” (3.07.), “Замах на культуру” (21.11.) і інш. аўтары заклікалі да сумесных дзеянняў у змаганні.

За час з 5 чэрвеня 1923 да 31 студзеня 1924 г. Беларуская рэвалюц. арганізацыя выдала 83 нумары газеты, у тым ліку 5 аднадзёнак. 11 нумароў былі канфіскаваны.

У студзені 1924 г. БРА поўнасцю перайшла на пазіцыі Кампартыі і ўлілася ў яе склад. Выданне газет БРА было спынена, а лепшыя журналісцкія кадры папоўнілі рэдакцыі выданняў КПЗБ.

У 1925 г. стала канчаткова зразумела, што метады партызанскай барацьбы на апраўдваюць сябе і ўзнікае патрэба шукаць іншыя шляхі. Газета “Бальшавік” (1925, 10.06.) у артыкуле “Тактычныя задачы КПЗБ” пісала пра паглыбленне арганізатарскай работы ў масах, спалучэннібарацьбы пралетарыята, сялянства і нац.-вызваленчага руху.

КПЗБ, развіваючы выдавецкую дзейнасць, імкнулася ўздзейнічаць на ўсе праявы легальнай барацьбы, у тым ліку і на работу Бел.сялянска-рабочай грамады, арганізацыі, якая ў 1927 г. налічвала больш як 3 тыс. гурткоў і больш як 100 тыс. членаў.

Стварэнне і дзейнасць Грамады - своеасаблівы феномен. Ідэі арганізацыі, праграмныя погляды кіраўнікоў - нацыянальнае самавызначэнне на аснове незалежнасці і стварэнне рэспублікі рабочых і сялян, барацьба за сацыяльныя заваёвы працоўных і міжнародную салідарнасць - вось тыя асноўныя складнікі, што знайшлі шырокі водгук у сэрцы народа. Газета “Бальшавік” (1926, май) пісала, адказваючы, чаму такая папулярная БСРГ: “Бел.сял.-раб. грамада адлюстроўвае рэв. настроі бяднейшага і серадняцкага беларускага сялянства. Яна ўсё больш і больш прыбліжаецца да разумення таго, што толькі рэв. саюз рабочых і сялян Зах. Беларусі і ўсёй Польшчы ў барацьбе за рабоча-сялянскую Польшчу можа прывесці Зах. Беларусь да поўнага вызвалення і аб'яднання з БССР”.

Выдавецкая дзейнасць БСРГ была значнай. Яна выдавала друкаваны орган “Беларуская справа” (газета яшчэ выходзіла пад назвамі “Жыццё беларуса”, “Беларуская ніва”, “Народная справа”) тыражом да 8500 экз., газету, што друкавалася лацінкай на беларускай мове, “Народны звон” - 2000 экз., сатырычны двухтыднёвік “Маланка” - 3000 экз. Акрамя таго, выходзілі шматлікія лістоўкі, звароты, бюлетэні, брашуры, календары. Друкам Грамады кіраваў ЦК КПЗБ, а ў легальных умовах у газетах працавалі кіраўнік сацыял-дэмакратычнай фракцыі беларусаў у сейме Б.Тарашкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, П.Мятла, П.Валошын і інш.

Газеты Грамады пісалі пра сацыяльны і нацыянальны ўціск, выкрывалі сутнасць дзяржаўнага перавароту Пілсудскага, з сімпатыяй расказвалі аб культурным будаўніцтве ў БССР. Выданні Грамады часта выкарыстоўвалі творы Я.Купалы, Я.Коласа, заходнебеларускіх паэтаў, якія заклікалі да барацьбы. Менавіта друк БСРГ стаў тым асяродкам, вакол чкога групаваліся дэмакратычныя сілы. Ён распачаў такую з'яву, як масавае развіццё пралетарскай і сялянскай самадзейнай літаратуры, што з цягам часу ўсё больш і больш станавілася дасканала прафесійнай і дала беларускай культуры імёны П.Пестрака, М.Васілька, М.Засіма, М.Танка, Л.Геніюш, А.Іверса, А.Салагуба, Г.Новік і многіх інш. У выданнях Грамады на поўны голас загавалылі і многія выдатныя беларускія публіцысты.

Выдавецкая дзейнасць Грамады працягвалася з 30 чэрвеня 1925 да 30 сакавіка 1927 года. За гэты час было выдадзена каля 240 нумароў грамадаўскіх газет і часопіса “Маланка”, аднак каля 50 з іх было канфіскавана.

У 1928 г. адбыліся выбары ў сейм і сенат Польшчы. Выбары прынеслі пэўны поспех левым сілам, у тым ліку і дэпутатам-камуністам, выбраным у сейм па спісах рабоча-сялянскага адзінства. Дэпутаты ад радыкальных беларускіх сіл у сейме стварылі Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб “Змаганне”. Улады добра памяталі пра дзейнасць Грамады, таму дазволу на легалізацыю “Змагання” не далі. Газеты клуба - “Праца”, “Беларуская газета”, “Свет”, “Світанне”, “На варце”, “Наша газета” канфіскоўваліся ў агульнай колькасці 25 разоў. Разагнана была дэпутацкая фракцыя “Змаганне” 30 жніўня 1930 г., а дэпутаты Дварчанін, Гаўрылік, Валынец, Крынчык у наступным годзе атрымалі па 8 гадоў турмы.

У 1929-33 гг. актывізавалі выдавецкую работу ЦК КПЗБ і мясцовыя камітэты. У гэты час дзейнічалі дзве друкарні ў Вільні, а таксама ў Беластоку, Гродне, Варшаве, Брэсце. У гэтыя гады ў Зах. Беларусі ўжо склалася сістэма дзіцячага і маладзёжнага друку. Тут выходзілі газеты “Молодой коммунист”, “Малады змагар”, “Молодой боец”, “Комсомолец”, “Камсамолец Беласточчыны” (на польскай), “Малады барэц”, “Камсамольскі сцяг” (на яўрэйскай), “Піянер” (Слонім), “Сцяг піянера”, часопісы “Маладая гвардыя”, “Комсомолец” (Вільня).

У гады эканамічнага крызісу актывізавалася выдавецкая дзейнасць Таварыства беларускай школы, створанага ў 1921 г. Гэта была культурна-асветніцкая арганізацыя, якая ў перыяд найбольшага росквіту налічвала ў сваіх шэрагах да 30 тыс. сяброў. У ТБШ працавалі Б.Тарашкевіч, І.Дварчанін, П.Мятла, Р.Шырма, С.Паўловіч і інш. выдатныя дзеячы беларускай культуры. Яны ўдзельнічалі ў працы выданняў “Беларускі летапіс” (“Летапіс ТБШ), “Бюлетэнь ТБШ”, “Наш падлетак”, “Весткі”, “Шлях”. ТБШ і культурна-асветніцкае таварыства “Сяўба” (Беласток) - адзіныя, што ўсёй сваёй дзейнасцю, у тым ліку і выдавецкай, імкнуліся праз развіццё нацыянальнай культуры, мовы, літаратуры абудзіць у заходнім беларусу пачуццё гонару за ўсё роднае. ТБШ было закрыта ўладамі ў 1936 г., але часопіс таварыства пад назвай “Беларускі летапіс” выходзіў аж да 1939 года.

У 1934-38 гг. КПЗБ і дэмакратычныя сілы змагаліся за ідэі Народнага фронту - адзінага фронту рабочага класа і ўсіх дэмакратычных антыфашысцкіх сіл. У адказ улады павялічылі рэпрэсіі, у тым ліку і супраць легальнай прэсы. Фактычна толькі буржуазна-нацыяналістычны друк, які падтрымліваў урад Польшчы, існаваў свабодна, некаторыя выданні атрымлівалі нават датацыі з боку ўлад. Так, за шэсць гадоў, што папярэднічалі перыяду і ў час барацьбы за ідэі Народнага фронту, колькасць буржуазных выданняў склала 52, дэмакратычных - 6 (1 газета, 3 часопісы, 2 аднадзёнкі). 9 лістапада 1936 г. польскім сеймам быў прыняты новы закон аб друку. Цяпер за змест выдання сталі адказваць не толькі рэдактар і выдавец, але і ўсе супрацоўнікі, нават друкарскія рабочыя. Выданні ж радыкальнага напрамку, якія выходзілі пад кіраўніцтвам КПЗБ, можна было пералічыць на пальцах адной рукі. Гэта былі “Беларуская газета”, газета “Наша воля” і часопіс “Асва”.

“Беларуская газета” (17 нумароў) стала асяродкам згуртавання сіл беларускай прагрэсіўнай інтэлігенцыі. У 7 нумары быў змешчаны матэрыял “Створым літаратурны цэнтр”, у якім рэдакцыя пісала: “... па розных пунктах краіны раскіданы паэты-самародкі, якія і сваім жыццём і сваёю творчасцю неразлучна звязаны з народнымі масамі. Іх гуслі - гэта злыбеды сённяшняга жыцця народа, гэта свядомасць гора і радасць працы, гэта сны і летуценні пра лепшае заўтра. Таму іх творчасць блізкая і зразумелая масам народа, таму яна ідзе ў народ і звычайна ў форме безымянных песень-вершаў узбагачае духоўны народны скарб”.

“Беларускую газету” змяніў сатырычны часопіс “Асва” (1934 г.), а яго - народнафронтавая “Наша воля” (1935-36 гг.), “незалежная двухтыднёвая газета”, легальнае выданне КПЗБ. У газеце працавалі С.Малько, М.Бурсевіч, Р.Шырма, М.Танк. Газета падтрымлівала адзіны літаратурны фронт, пісала аб стачачным і забастовачным руху, выступала супраць вайны і фашызму, у абарону беларускай культуры. Так, С.Малько ў 10 нумары ў артыкуле “Не здадзімся!” з болем пісаў: “Мы любім сваю родную мову, свае кнігі, сваю нацыянальную культуру... Мова беларуская - гэта мова, якую ўспрыняў наш народ з вуснаў сваіх матак. На гэтай мове нашы бацькі расказвалі нам аб цяжкай нядолі нашага народа, і ў гэтай мове знайшло сваё адлюстраванне змрочнае мінулае, наша барацьба і наша шчасце. Гэта мова будзе жыць так доўга, як доўга будзе жыць беларускі народ...”

КПЗБ ў 1938 г. была неабгрунтавана абвінавачана і распушчана. Дэмакратычныя арганізацыі забаронены. Выдавецкая дзейнасць, такім чынам, была амаль спынена. Ну, а 17 верасня 1939 г. пачаўся вядомы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. На працягу верасня-кастрычніка ён закончыўся. Беларусы зноў сталі адзіным народам.

Журналістыка Беларусі ў 1954-1985 гг.

Закончыўся аднаўленчы перыяд. Сродкі масавай інфармацыі прымалі актыўны ўдзел у выкананні задач, пастаўленых ХІХ з'ездам КПСС. Адначасова ў друку вялася падрыхтоўка да ХХ з'езда КПСС, які павінен быў зацвердзіць праект дырэктыў шостага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР і тым самым вызначыць планы развіцця народнай гаспадаркі БССР. Друк Беларусі гэтага часу (як і ўсяго савецкага перыяду свайго існавання) выступаў як інстытут, запатрабаваны палітычнай сістэмай, галоўным суб'ектам гэтай сістэмы - кампартыяй. Адной з асноўных функцый яго і была прапаганда каштоўнасцей, ідэй, прынятых КПСС. Друк Беларусі з'яўляўся арганічнай часткай усёй савецкай прэсы. Яго выданні пад кіраўніцтвам ЦК КПБ ажыццяўлялі непасрэдную сувязь з народам, яны дапамагалі вырашаць самыя розныя жыццёвыя пытанні эканомікі, прамысловасці, с/г, культуры, навукі, быту і г.д.

На ХХ з'ездзе, які адбыўся ў лютым 1956 года, з дакладам аб кульце асобы Сталіна выступіў М.С.Хрушчоў. выкрыццё культу асобы Сталіна мела вялізнае гістарычнае значэнне.

У праекце дырэктыў, зацверджаным на з'ездзе, заяўлялася аб тым новым, што было ўнесена ў тэорыю марксізму-ленінізму: ідэя мірнага суіснавання сацыялістычнай і капіталістычнай сістэм, магчымасць прадухілення войнаў, распрацаваны формы пераходу розных краін да сацыялізму. Менавіта ўсё гэта і вызначыла ў цэлым змест і формы работы беларускага друку.

У 1956 г. у рэспубліцы выдавалася 10 рэспубліканскіх, 7 абласных, 176 раённых, 20 шматтыражных газет, 14 масавых грамадска-літаратурных, літаратурна-мастацкіх, спецыялізаваных выданняў. Рэспубліканскія і абласныя газеты выходзілі фарматам “Правды”. Памеры “Піянера Беларусі”, “Зорьки”, “Физкультурника Белоруссии” былі ўдвая меншымі. Рознай была перыядычнасць: “Звязда”, “Советская Белоруссия” выходзілі 6 разоў на тыдзень, “Колхозная правда”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности” і абласныя газеты - 5 разоў. Брэсцкая, гродзенская і маладзечанская абласныя газеты выходзілі адначасова на беларускай і рускай мовах. З красавіка 1957 г. пачалося выданне часопіса для малодшых дзяцей “Вясёлка”. Быў зменены профіль часопіса “Маладосць”: павялічаны яго аб'ём з 4 да 10 друкаваных аркушаў, да 12 аркушаў павялічыўся аб'ём часопіса “Полымя”, на 1 друкаваны аркуш вырас аб'ём сатырычнага часопіса “Вожык”. Працягваўся перавод раённых газет з двухпалосных на чатырохпалосныя, з'явіліся шматтыражкі на ўсіх буйных прадпрыемставх, у інстытутах, калгасах, саўгасах. Змяніўся агульны тыраж выданняў: з 1353,8 тысячы экземпляраў у 1956 г. ён вырас у 1959 г. да 1,696 тыс. экз. 82% выданняў выходзілі на беларускай мове.

15 чэрвеня 1954 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову “Аб мерах па паляпшэнні і развіцці радыёфікацыі сельскай мясцовасці рэспублікі”, якая ахапіла практычна ўсю Беларусь. У пачатку 1956 г. у рэспубліцы ўжо налічвалася 648 тыс радыёкропак і 1306 радыёвузлоў, у многіх раёнах радыёфікацыя была практычна завершана.

У 1955 г. была здадзена ў эксплуатацыю Мінская тэлестудыя, што дазволіла з 1 студзеня 1956 г. адкрыць у рэспубліцы рэгулярнае тэлевізійнае вяшчанне. Гэта завяршыла фарміраванне сістэмы сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.

У гады сямігодкі (1959-1965) у рэспубліцы выходзіла ўжо 171 газета - 11 рэспубліканскіх, 6 абласных, 11 аб'яднаных, 106 раённых, 2 гарадскія, 35 шматтыражных, 20 часопісаў. Разавы тыраж выданняў складаў 4 млн. экз.

Партыйныя органы рэспублікі распрацавалі і прапанавалі цэлы шэраг канкрэтных мер па ўдасканаленні работы рэдакцый: рэгулярна праводзіць нарады рабселькораў, нарады спецыялістаў і перадавікоў вытвоочасці з абмеркаваннем у газетах, грамадскія агляды, рэйды, экскурсіі з наступным асвятленнем на старонках газет, канферэнцыі чытачоў і г.д. Райкамам, гаркамам і абкамам партыі ЦК КПБ прапанаваў штомесячна разглядаць планы работы рэдакцый, увесці пры рэдакцыях “Звязды” і “Советской Белоруссии” вытворчую практыку сакратароў і загадчыкаў аддзелаў раённых і абласных газет, 4-5 разоў у месяц даваць агляды раённых газет. З мэтай дзейснай дапамогі журналістам з 1958 г. пачаў выходзіць часопіс “У дапамогу работнікам мясцовага друку”, дзе выступалі вядучыя журналісты, дзяліліся вопытам работы, аналізавалі газетныя матэрыялы.

Рэдакцыі беларускіх газет стварылі спецыяльныя аддзелы і рубрыкі: “Рашэнні ХХ з'езда КПСС натхняюць на самаадданую працу”, “Датэрмінова выканаем заданні пяцігадовага плана”, “Усе сілы на ажыццяўленне рашэнняў ХХ з'езда КПСС”, “Рашэнні ХХ з'езда - праграма нашага жыцця”. Трэба адзначыць, што рэдакцыі намагаліся выкарыстоўваць розныя формы ў сваёй рабоце. “Звязда” і іншыя газеты пачалі друкаваць добра ілюстраваныя палосы аб развіцці прамысловасці, раённыя газеты ў дапамогу агітатарам і палітінфарматарам выкарыстоўвалі факты з жыцця сваіх раёнаў.

У пасляваенныя гады ў Беларусі былі пабудаваны такія буйныя прадпрыемствы, як Мінскі трактарны, аўтамабільны, шарыкападшыпнікавы і іншыыя заводы. Дырэктывы ХХ з'езда прадугледжвалі значнае павелічэнне вытворчых магутнасцей, укараненне новых тэхналогій і г.д. У гэтых умовах перад друкам былі пастаўлены задачы больш ярка і поўна паказаць жыццё рабочага класа, абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт. “Звязда”, “Советская Белоруссия”, абласныя газеты многа пісалі пра новабудоўлі шостай пяцігодкі - Васілевіцкую электрастанцыю, Мінскі камвольны камбінат, Полацкі завод шкловалакна, Мінскі завод аўтаматычных ліній.

Артыкулы, карэспандэнцыі, замалёўкі, інфармацыі знаёмілі чытачоў з дасягненнямі, а рубрыкі і загалоўкі заклікалі: “Множыць працоўныя поспехі перадавых калектываў”, “Паўней выкарыстоўвацьрэзервы вытворчасці” і г.д. Уводзеліся новыя формы арганізацыйнай работы рэдакцый. Газета “Гомельская праўда” ў 1956-58 гг. правяла на прадпрыемствах аобласці больш з 20 рэдакцыйных нарад, “Мінская праўда” праводзіла лекторый пералавога вопыту, Магілёўская і Віцебская абласныя газеты абменьваліся старонкамі аб перадавых метадах працы, праводзілі завочныя канферэнцыі і г.д.

Пры вывучэнні гісторыі беларускага друку перыяду 1954-64 гг. трэба звярнуць асаблівую ўвагу на тое, якую ролю ён адыграў у выхаванні ў чытачоў агульначалавечых якасцей. Менавіта ў гэты перыяд у друку ішло абмеркаванне маральнага окдэкса будаўніка камунізму з праграмы камуністычнай партыі. Яго заяўленыя прынцыпы ахоплівалі ўсе асноўныя віды маральных адносін паміж людзьмі: чалавека да грамадства, чалавека да чалавека, да Радзімы, да іншых народаў. Яго змест уключаў у сябе заклік да сумленнай працы, высокага ўсведамлення грамадскіх абавязкаў, таварыскіх адносінаў паміж людзьмі. Сумленнасць, маральная чысціня, сціпласць, клопаты аб выхаванні дзяцей, непрымірымасць да хцівасці - гэтыя маральныя якасці з'яўляюцца адвечнай асновай гуманізму. Сцвярджэннем і раскрыццём гэтых агульначалавечых каштоўнасцей на канкрэтных жыццёвых прыкладах і сітуацыях былі прасякнуты многія выступленні беларускага друку, гэта было яго здабыткам, яго адметнай рысай. Асабліва вызначаліся сваімі нарысамі на маральныя тэмы маладзёжныя выданні “Чырвоная змена” і “Знамя юности”.

Адной з істотных рысаў беларускага друку вывучаемага перыяду была моцная сувязь з чытачамі праз іх пісьмы ў рэдакцыі, дзейнасць рабкораў і селькораў. У рэсп., абл., раённыя газеты пісалі свае допісы больш за 60 тыс. рабселькораў. У 1960 г. “Звязда” атрымала 30302 пісьмы пазаштатных аўтараў. Актыў “Гомельскай праўды” налічваў 335 рабочых, 295 калгаснікаў, 422 прадстаўнікі інтэлігенцыі, каля 800 партыйных, камсамольскіх і савецкіх работнікаў. Агульная колькасць рабселькораўскіх допісаў у рэдакцыі газет і часопісаў у 1962 г. склала больш за 500 тыс. карэспандэнцый, артыкулаў, заметак.

У гады сямігодкі нарадзілася такая форма масавай работы рэдакцый, як рабселькораўскія пасты ў гаспадарках, цэхах і г.д. Напр., у Віцебскай вобласці было 390 такіх пастоў, у іх прымала ўдзел звыш 1300 чалавек, у 1964 г. яны правялі каля 500 масавых рэйдаў. Члены пастоў падтрымлівалі пастаянную сувязь з рэдакцыямі, знаходзілі канкрэтныя тэмы артыкулаў і карэспандэнцый. Рэдакцыі давалі рабселькорам заданні і практычныя парады, як лепш распрацаваць тэму, а потым напісаныя матэрыялы абмяркоўваліся ў рэдакцыях. Рабселькорам даручалася арганізацыя матэрыялаў па заданні рэдакцыі, а таксама праверка пісьмаў з месц.

У сакавіку 1959 г. адбыўся 1 з'езд Саюза журналістаў БССР (на ім былі прадстаўлены 550 членаў Саюза). У красавіку 1962 - 2 з'езд.

Беларуская журналістыка ў 1954-64 гг. развівалася ў перыяд планавага развіцця народнай гаспадаркі БССР, распрацаванага партыйным кіраўніцтвам СССР і БССР. Гэта ў значнай ступені вызначыла яе змест.

Журналістыка Беларусі ў 1965-1985 гг.

Пэўныя змены ў жыцці грамадства адбыліся ў сярэдзіне 60-х гадоў, калі кіраўнікі палічылі немагчымым валюнтарызм Хрушчова, які пагражаў непрадказальнымі вынікамі. Новае партыйнае і савецкае кіраўніцтва на чале з Л.І.Брэжневым прыйшло да ўлады пад лозунгамі навуковага абгрунтавання кіраваннем грамадства, эканамічнай рэформы, заклікамі пакончыць з відавочнымі ўжо ў тыя часы хібамі адміністрацыйна-каманднай сістэмы.

На пачатку 60-х гг. у Беларусі выдавалася 221 газета, а іх разавы тыраж складаў 2 млн. 204 тыс. экземпляраў. У сярэдзіне 60-х гг. у рэспубліцы выходзілі 92 часопісы і перыядычныя выданні часопіснага тыпу гадавым тыражом 10 млн. 393 тысячы экземпляраў.

У гэты час перад беларускім друкам ставіліся канкрэтныя задачы па прапагандзе і правядзенні ў жыццё рэформы ў народнай гаспадарцы. КПБ праз СМІ ажыццяўляла курс на інтэнсіфікацыю эканомікі, усебаковае развіццё працоўнага энтузіязму і павышэнне вытворчасці працы, своечасовы ўвод у стан дзеючых новых вытворчых магутнасцей. Актыўная работа сродкаў масавай інфармацыі павінна была спрыяць аб'ектыўным патрэбам распачатай у 1965 г. гаспадарчай рэформы, якая прадугледжвала ўвядзенне платы за вытворчыя фонды, утварэнне заахвочвальных фондаў прадпрыемстваў, пашырэнне прамых дагаворных сувязей, пераход у далейшым на аптовы гандаль сродкамі вытворчасці. Гэтыя мерапрыемствы рэальна засяспечвалі атрыманне даходаў кожным напмальна працуючым прадпрыемствам, адносную эквівалентнасць абмену, магчымасць пераходу да гаспадарчага разліку.

Друк шырока выкарыстоўваў у сваёй практыцы формы работы 20-х - 30-х гг. - усесаюзныя, занальныя, мясцовыя семінары, прэс-канферэнцыі, школы журналісукага майстэрства, аб'яднаныя тэматычныя лятучкі, тэарэтычныя канферэнцыі, курсы перападрыхтоўкі, гутаркі “за круглым сталом”, выязныя рэдакцыі, кантроль над асваеннем важнейшых навукова-тэхнічных распрацовак і інш. З аднаго боку, гэта было важкім крокам перыёдыкі 60-х гг. у далейшым, боьш глыбокім асэнсаванні праблем сацыялістычнай эканомікі. З другога, калі эканамічныя пераўтварэнні, якія і без таго праводзіліся марудна і някомплексна, а ўсе іх складаючыя часткі вызначаліся незавершанасцю, урэшце запаволілі свой ход, гэтая шматслоўнасць і перанасычанасць выданняў тэхналагічнымі падрабязнасцямі вяла да дэзінфармацыі грамадства аб сапраўдным стане спраў. Друк сваімі бадзёрымі публікацыямі працягваў ствараць уражанне, быццам рэформы развіваюцца дынамічна і прыносяць добры плён нават тыды, калі сілы інерцыі і застою ўжо сталі браць верх.

Калі эканамічная рэформа закончылася няўдачай, друк прапанаваў не вельмі пераборліваму чытачу шэраг самых разнастайных ініцыятыў, якія, па меркаваннях партыйных ідэолагаў, павінны былі рухаць эканоміку наперад: пытанні сацыялістычнага спаборніцтва, рост прадукцыйнасці працы, шэфства газет над важнейшымі будоўлямі і народнагаспадарчымі аб'ектамі. У 1976 г. “Гомельская праўда” шэфствала над будоўлямі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, выступала арганізатарам і арбітрам спаборніцтва будаўнікоў за ўстаноўлены ёю прыз. Пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы прамысловасці, будаўніцтва ў асноўным буйных прадпрыемстваў вяло да таго, што на старонках перыядычных выданняў ставіліся і распрацоўваліся такія спецыфічныя будаўнічыя пытанні, як павышэнне ролі сметы, плата за асноўныя вытворчыя фонды, умацаванне гаспадарчага разліку і роля падраднага дагавору, павышэнне ролі крэдыту і фінансаў, сіымуляванне высокай якасці абот. Зразумела, што не было б вялікай патрэбы перагружаць старонкі агульнапалітычных газет такімі спецыфічнымі публікацыямі, калі б справы ў вытворчасці і будаўніцтве ішлі выдатна і не выклікалі занепакоенасці ў партыйных кіраўнікоў.

Асноўнай прычынай няўдачы рэформы, якая ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць, была існаваўшая, як і раней, практыка звышцэнтралізаванага дзяржаўнага кіравання, адсутнасць самастойнасці прадпрыемстваў, захаванне шматлікіх планавых паказчыкаў, у выніку чаго вытворцы не былі зацікаўлены ў паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу, а выкананне і перавыкананне планаў ператварылася ў фармальнасць. Аказалася, што з размеркаваннем і пераразмеркаваннем прадуктаў вытворчасці адміністрацыйная сістэма не ў стане справіцца. Зразумела, што сапраўдныя хібы, якія тармазілі эканамічнае развіццё, ніякім чынам не знаходзілі адлюстравання ў газетах і часопісах.

Беларускі друк у 70-х гг. падрабязна асвятляў пытанні, звязаныя з укараненнем брыгаднага падраду на будоўлях і прамысловых прадпрыемствах. Імкненне перадавой часткі рабочых па-гаспадарску выкарыстоўваць сродкі і рэсурсы, справядліва ўстанаўліваць аплату працы знаходзілі адлюстраванне на старонках “Звязды”, “Советской Белоруссии”, часопіса “Промышленность Белоруссии”, абласных і раённых газет. Шырока асвятляліся праблемы брыгаднага падраду на старонках газеты “Вечерний Минск”, якая пачала выходзіць у 1967 г. Газеты расказалі чытачам пра ініцыятыву Шчокінскага камбіната, якая мела дэвіз «Менш работнікаў - больш прадукцыі». Шматабяцаючая ініцыятыва рабочых калектываў дастаткова шырока прапагандавалася ў Беларусі, ініцыятары руху набывалі вядомасць, але як толькі ён набліжаўся да праблем скарачэння кіруючага апарату, перадачы яго функцый працоўным калектывам, дык абмяжоўваўся шматлікімі інструкцыямі. Камандна-адміністрацыйная сістэма заўсёды рашуча станавілася на шляху пачынанняў, якія маглі б ажывіць эканоміку і тым самым парушыць яе застойную раўнавагу.

Калі ў тыя часы прадпрымаліся неаднаразовыя спробы вывесці эканомуку з крызісу, які спарадзіла камандна-адміністрацыйная сістэма (у 1966-69, 1979 і 1983 гг.), то ў галіне грамадска-палітычных свабод вельмі хутка пасля прыходу да ўлады Брэжнева і яго прыхільнікаў пачоўся адкат назад. Да сярэдзіны 60-х гг. у беларускім друку прасочваўся ўплыў рашэнняў ХХ з'езда партыі, які заклікаў не толькі да творчага развіцця марксісцка-ленінскай тэорыі, але і вылучыў шэраг новых палажэнняў, якія па-свойму ўзбагацілі яе. На старонках перыядычных выданняў, у выдавецтвах пачалі з'яўляцца стэнаграфічныя справаздачы У.І.Леніна, у прыватнасці, яго цыкл пісьмаў і артыкулаў, вядомых як “Палітычнае завяшчанне”. Друк прыняў актыўны ўдзел у асвятленні невядомых старонак нашай гісторыі. У сярэдзіне 60-х гг. яшчэ працягваўся працэс дэсталінізацыі грамадска-палітычнага жыцця, пра што сведчыла з'яўленне ў друку публікацый пра асобных відных дзеячаў 30-40-х гг., незаконна рэпрэсаваных у часы сталіншчыны. Але пачынаючы ўжо з другой паловы 60-х працэс рэабілітацыі ахвяр прыкметна пайшоў на спад, а потым і зусім спыніўся. Адначасова з гэтым быў пакладзены пачатак кланаваму кіраўніцтву партыяй і дзяржавай, які ў будучым прынёс велізарныя страты ў развіцці грамадства. Друк шырока асвятляў на сваіх старонках рашэнні ХХІІІ з'езда КПСС, які зрабіў змены ў статуце партыі. З гэтага часу здымалася палажэнне аб магчымасці выбрання адных і тых жа асоб на кіруючыя пасады не больш як на тры тэрміны, зацверджнанае папярэднім з'ездам. Гарантыя на бестэрміновае знаходжанне на кіруючых пасадах была адной з прычын, якая садзейнічала пратэкцыянізму, карупцыі сярод часткі кіраўнікоў.

Беларускі друк у гэты час знаходзіўся пад пільным кантролем з боку партыйных органаў. Умацоўваючы сябе як вядучае звяно адміністрацыйна-каманднай сістэмы партыя ўскладала асаблівыя надзеі на такія яшчэ з ленінскіх часоў апрабаваныя дагматычныя прынцыпы, як партыйнасць, дэмакратычны цэнтралізм, спалучэнне калегіяльнасці з адзінаначаллем і персанальнай адказнасцю, першынство палітычнага падыходу і інш. Зразумела, што і кіраўніцтва газетамі з боку абласных, гарадскіх і раённых камітэтаў партыі станавілася больш “выразным і канкрэтным”. ЦК КПБ патрабаваў ад партыйных камітэтаў, каб яны бліжэй стаялі да сваі выданняў, лепш ведалі тыорчыя магчымасці рэдакцыйных калектываў, эфектыўней уплывалі на змест, ідэйную накіраванасць публікацый. Для гэтага прапанавалася ўжыванне такіх форм кантролю, як разгляд і зацвярджэнне планаў работы рэдакцый, атэстацыя журналісцкіх кадраў, заслухоўванне справаздач работнікаў рэдакцый, правядзенне прэс-канферэнцый і г.д. Новае кіраўніцтва працягвала метадычна і мэтанакіравана згортваць працэсы дэмакратызацыі грамадскага жыцця, глушыць палітычную актыўнасць народа, асабліва інтэлігенцыі.

У другой палове 60-х - першай палове 80-х гг. значны крок наперад зрабіла беларуская журналістыка па ўдасканаленні сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы. Характэрна, што быў спынены выхад дзесяткаў калгасна-саўгасных шматтыражак, але з'явілася шмат новых перыядычных выданняў. У 1980 г. у Беларусі выходзіла 193 газеты, у тым ліку 11 рэспубліканскіх, 6 абласных, 120 раённых і гарадскіх, 56 гматтыражак, 103 часопісы і выданні часопіснага тыпу разавым тыражом каля 7 мільёнаў экземпл. Радыёфікацыя Беларусі ў асноўным завяршылася ў 1966 г., а да канца восьмай пяцігодкі практычна ва ўсіх гарадах і вёсках быў таксама забяспечаны надзейны прыём тэлепраграм. У канцы 70-х гг. у насельніцтва мелася 3427 тыс. радыёпрыёмнікаў на трансляцыйных лініях, больш за 2098 тыс. радыёл і радыёпрыёмнікаў - па 71 на кожныя 100 тыс. сем'яў. Беларускія тэлегледачы ў 1979 г. мелі больш за 2013 тыс. тэлевізараў (па 69 на кожныя 100 сем'яў).

Разрыў паміж словам і справай як на старонках перыядычнага друку, так і ў цэлым у кіраўніцтве грамадствам урэшце дасягнуў найвышэйшай кропкі, спарадзіўшы ў масах сацыяльную апатыю, расчараванне ў ідэалах і каштоўнасцях сацыялізму. У гэтых умовах перад лепшымі сіламі грамадства паўстала задача пашуку выхаду з узніклага становішча.

журналістыка выдавецкая грамада

Список использованных источников

1. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

2. Литературный энциклопедический словарь.- М., 1987.

3. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.- Мн., 1987.- Т. 4.

4. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. - г. Гомель, 2002.

5. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ--ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ -- першая палова ХVІІІ стагоддзя - Мн., 2006.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.

    реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадскай думкі і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Цэнзурная гісторыя "Минского листка".

    реферат [28,5 K], добавлен 23.03.2011

  • Поспехі ў развіцці перадваеннага друку Беларусі, рост паліграфічнага ўзроўню газет і часопісаў, тэхнічнага аснашчэння радыёвяшчання. Беларускі друк ў барацьбе з ворагам у перыяд вайны. Усхвалення асобы Сталіна у беларускай журналістыцы у пачатку 50-х гг.

    реферат [27,2 K], добавлен 28.03.2011

  • Друк Беларусі ў перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, яе асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар. Дзейнасць газеты "Наша ніва". Стан беларускага выдавецтва і часопісаў, іх накіраванасць у перыяд пасля першай сусветнай вайны.

    реферат [38,1 K], добавлен 23.03.2011

  • Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.

    курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010

  • Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.

    курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009

  • Агляд як адзін з найстарэйшых газетначасопісных жанраў. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння. Адзінства нагляднага асвятлення грамадскіх падзей і глыбокая пранікальнасць ў сутнасць працэсу, думкі аглядальніка.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2015

  • Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").

    реферат [45,1 K], добавлен 28.11.2008

  • Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.

    реферат [14,9 K], добавлен 05.06.2008

  • Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў. Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. Лідэр рэйтынгу папулярнасці – "Газета выбарчая". Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета "Ніва". Цэнтральны орган ПАРП газета "Народная трыбуна". 12 правіл гэты.

    реферат [37,9 K], добавлен 09.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.