Вывучэнне фанетыкі на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 05.05.2015
Размер файла 155,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Знаёмства з цвёрдымі і мяккімі зычнымі адбываецца ў працэсе заняткаў-гульняў, у ходзе якіх дзеці папераменна вымаўляюць парныя цвёрдыя і мяккія гукі. Напрыклад, песенька вялікага камара з-з-з-з-з, а маленькага - зь-зь-зь.

Пасля 3-4 падобных заняткаў уводзяцца практыкаванні на адрозненне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, дзе выкарыстоўваецца ўменне школьнікаў інтанацыйна вылучаць гук у слове і на слых вызначаць у словах аднолькавыя гукі, настаўнік называе словы (слон, ліса, аўтобус) з інтанацыйным вылучэннем гука [с], потым пытаецца ў дзяцей, які аднолькавы гук у гэтых словах. Далей вымаўляе словы (парася, лісяня) з інтанацыйным вылучэннем гука [с']. Нарэшце настаўнік паведамляе дзецям «сакрэт»: гукі [с] і [с'] - браткі. Таму яны вельмі падобныя. Гук [с] - вялікі братка, а гук [с'] - маленькі братка.

Аналагічныя практыкаванні праводзяцца на адрозненне іншых парных па цвёрдасці-мяккасці зычных гукаў.

Пад гукавым аналізам разумеецца, па-першае, вызначэнне парадку размяшчэння гукаў у слове; па-другое, устанаўленне разлічальнай функцыі гукаў; па-трэцяе, вылучэнне асноўных фанематычных процілегласцей, уласцівых дадзенай мове. Для беларускай, як і для рускай мовы, характэрна проціпастаўленне галосных і зычных гукаў, цвёрдых і мяккіх зычных гукаў.

Галоўнай мэтай першай ступені фарміравання гукавога аналізу з'яўляецца навучанне дзяцей вызначэнню паслядоўнасці гукаў у слове. Вылучаць паслядоўнасць гукаў у слове трэба пры дапамозе неаднаразовага вымаўлення аднаго і таго ж слова з паслядоўным інтанацыйным вылучэннем кожнага гука. Так, пры аналізе, напрыклад, слова жук дзіця павінна вымавіць яго тры разы: жжжук, жууук, жуккк.

Але нават дзеці, якія добра валодаюць вылучэннем асобнага гука ў слове, адчуваюць цяжкасці пры вызначэнні парадку размяшчэння гукаў у слове. Яны не могуць засвоіць гукавы аналіз, толькі вымаўляючы словы ўголас. Слова, якое дзеці аналізуюць, неабходна матэрыялізаваць, г.зн. паказаць яго ў прадметным плане, пры якім была б змадэліравана яго гукавая структура.

Рэальна ўявіць слова, якое аналізуецца, дае магчымасць схема гукавога складу слова. Малюнак дапамагае дзіцяці ўвесь час бачыць, якое слова аналізуецца. Схема дае магчымасць вызначыць колькасць гукаў у гэтым слове. Акрамя таго, яна выконвае функцыю кантролю: калі дзіця пры аналізе прапусціць які-небудзь гук, будуць запоўненымі не ўсе клетачкі. Мадэль слова, якая атрымліваецца ў выніку апісанага гукавога аналізу, адлюстроўвае асобныя гукі і іх паслядоўнасць.

Як састаўныя кампаненты метадаў, г. зн. прыёмы, выступаюць выпраўленне памылак, узорнае чытанне настаўніка, пераклад з адной мовы на другую. Трэба адзначыць, што “праблема больш поўнага выяўлення і аналізу прыёмаў навучання з'яўляецца адной з вельмі актуальных у агульнай праблематыцы дыдактычных даследаванняў”.

На занятках па фанетыцы праводзяцца розныя гульні і гульнёвыя практыкаванні (гл. Дадатак 1).

У школьных праграмах фанетыка-графічным звесткам удзяляецца шмат ўвагі. Трэба толькі ўважліва да іх аднесціся, асэнсавана разбірацца ў гука-літарным складзе слова. Для правільнага пісьма трэба добра рабіць наступныя чатыры дзеянні з гукамі: вымаўляю, чую, выдзяляю, абазначаю.

Такім чынам, дзеці вучацца вызначаць парадак размяшчэння гукаў у слове і вылучаць асноўныя фанематычныя процілегласці, уласцівыя роднай мове, Ї адрозніваць націскныя і ненаціскныя галосныя, цвёрдыя, зацвярдзелыя і мяккія зычныя гукі.

2.1 Вывучэнне галосных гукаў і літар

Вывучэнне галосных на ўроках мовы ідзе спачатку як паўтарэнне таго, што ўжо вядома вучням. Звесткі тэарэтычнага характару (утварэнне гукаў, класіфікацыя іх) у пачатковых класах амаль не даюцца. Каб навучыць дзяцей адчуваць якасць і прыроду гукаў, неабходна паказваць галоўнае адрозненне галосных ад зычных: галосны гук утвараецца голасам, такі гук можна вымавіць працяжна, спяваць (а-а-а-а, і-і-і-і).

Тлумачым дзецям, што на пісьме галосныя гукі абазначаюцца дзесяццю літарамі - а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я (гл. Дадатак 4). Галосны гук (адзін ці ў спалучэнні з зычным) утварае склад. Пры вывучэнні галосных гукаў і літар варта звярнуць увагу на колькасць іх у слове, што дазволіць падвесці дзяцей да ўсведамлення складаўтваральнай ролі галоснага, дапаможа асэнсаваць падзел слоў на склады.

Дасягненню мэты павінны спрыяць разнастайныя заданні:

а) назваць гукі, якімі адрозніваюцца словы: сук - сок, кут - кот;

б) замяніць у словах галосны гук, каб атрымалася новае слова: сон - сын, рака - рука, вуда - вада;

в) уставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць іх.

Засваенне націску ў словах і правапісу галосных о, э - а, е, ё - я звязана з выкананнем такіх заданняў, як выдзяленне націскных і ненаціскных галосных. З пераходам о, э ў а школьнікі знаёмяцца ў першым класе. Выконваючы практыкаванні, што прапануюцца для засваення правапісу галосных, вучні замацоўваюць уменне вызначаць націск у слове: выдзяляюць націскны склад, змяняюць слова так, каб націск з аднаго склада перайшоў на другі, падбіраюць роднасныя словы (тэрмін “роднасныя словы” пакуль яшчэ не ўводзіцца). Такія практыкаванні дапамогуць зразумець сутнасць пераходу ненаціскных о, э ў а і засвоіць іх правапіс (гл. Дадатак 2.4).

Знаёмства з правапісам галосных о, э - а пачынаецца з аналізу слоў тыпу горы - гара, воды - вада, рэкі - рака.

Вучні чытаюць словы парамі, вызначаюць у іх націскныя склады і адказваюць на пытанні:

- На які склад прыпадае націск у словах першага слупка?

- Якія галосныя чуюцца і пішуцца пад націскам?

- На які склад прыпадае націск у словах другога слупка?

- Які гук чуецца не пад націскам замест о, э?

- Якая літара пішацца замест о, э не пад націскам?

- На аснове назірання і адказаў на пытанні робіцца вывад:

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Пасля гэтага ўся ўвага сканцэнтроўваецца на выпрацоўцы ў вучняў навыку правільнага напісання слоў з галоснымі о, э ў націскных і ненаціскных складах. Дасягненню мэты павінны спрыяць разнастайныя заданні:

а) вызначыць націск і падкрэсліць націскны склад у словах;

б) паставіць у словах націск і растлумачыць напісанне ў іх літар о, э, а;

в) змяніць словы так, каб націск перайшоў на другі склад (двор - двары',

плот - платы', сосны - сасна', горы - гара');

г) пры чытанні словы, што ў дужках, змяніць, як патрабуе сэнс;

д) пры спісванні ўставіць патрэбныя літары;

е) у адказах на пытанні выкарыстаць патрэбныя словы і растлумачыць напісанне галосных у іх.

Вывучэнне правапісу е, ё - я грунтуецца на ўменні вызначаць націск і дзяліць словы на склады. Калі дзеці ўмеюць выдзяляць націскны склад і склад перад націскам (напачатку мэтазгодна браць толькі двухскладовыя словы), то можна лічыць, што асноўнае правіла аб пераходзе е, ё ў я яны засвояць (гл. Дадатак 2.5).

Перш чым прыступіць да вывучэння новага матэрыялу, у абавязковым парадку трэба паўтарыць пераход о, э ў а пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных. Гэта дапаможа ўспомніць сутнасць самой фанетычнай з'явы.

Для назірання можна прапанаваць словы тыпу землі - зямля, вербы - вярба, вёслы - вясло. Вызначыўшы націскныя склады ў словах зямля, вярба, вясло, трэба звярнуць увагу на склад перад націскам (перад націскам пішацца я). На аснове гэтага робіцца вывад, якім у далейшым дзеці будуць кіравацца пры напісанні не толькі двух-, але і шматскладовых слоў.

Засваенне напісання слоў з я каранёвым ідзе паступова: у першым класе дзеці запомняць напісанне слова заяц, у другім - дзесяць, у трэцім - сувязь, ярына, памяць.

Такім чынам, практыка паказвае, што вучні свядома засвойваюць правапіс галосных, але для захавання дасягнутага ўзроўню арфаграфічнай пісьменнасці неабходна сістэматычна ўвязваць паўтарэнне правапісу галосных з вывучэннем розных граматычных тэм. Работа ў гэтым напрамку працягваецца пры вывучэнні марфемнай будовы слова і часцін мовы.

2.2 Вывучэнне зычных гукаў і літар

Зычных гукаў значна больш, чым галосных. У сучаснай беларускай мове налічваюць 39 зычных. Усе зычныя знаходзяцца ў пэўнай суадноснасці паміж сабою, утвараючы строгую сістэму (гл. Дадатак 2.1).

У першым класе настаўнік на канкрэтных прыкладах навучыць дзяцей вызначаць на слых, у якім слове зычны гук цвёрды, а ў якім - мяккі (воз - вёз, сад - сядзь), у якім слове зычны звонкі, а ў якім - глухі (дзень - цень, горад - холад, каза - каса). Надзвычай важна навучыць першакласнікаў адрозніваць парныя па цвёрдасці-мяккасці і звонкасці-глухасці зычныя (гл. Дадатак 2.2 , Дадатак 2.3).

Пры вывучэнні зычных у першым класе варта асобна спыніцца на гуках дж, дз, якія на пісьме перадаюцца дзвюма літарамі. Пад уплывам напісання вучні вымаўляюць часам урад-жай, сяд-жу, гляд-зець. Трэба навучыць дзяцей правільна вымаўляць такія словы, інакш яны не будуць умець дзяліць словы з гукамі дж, дз на склады і для пераносу.

З мэтай выпрацоўкі ўмення адрозніваць зычныя гукі на слых і разумець іх ролю пры вызначэнні сэнсу слова на першых уроках мовы можна прапанаваць такія заданні:

а) назваць гукі, якімі адрозніваюцца словы: шыба - шына, вочы - ночы;

б) падабраць пары слоў, якія адрозніваюцца адным гукам (з прапанаваных слоў шар, бор, ліс, рама, карта, ганак і жар, бот, ліс, мама, парта, ранак дзеці выпісваюць пары: шар - жар, карта - парта і г.д.);

в) падабраць словы, якія адрозніваліся б першым гукам: мышка - (шышка), норка - (горка, зорка), вожык - (ножык) і г.д.

Як ужо адзначалася, работа над гукамі пачынаецца з успрымання на слых, а не з аналізу напісанага. Словы для выдзялення гукаў трэба браць кароткія, зразумелыя. Для размежавання зычных паводле наяўнасці або адсутнасці змякчэння такім патрабаванням адпавядаюць лексемы лапа і ліпа, ногі і неба, сухі і сюды. Успрыняўшы пары слоў на слых, вучні вычляняюць у словах першыя склады і высвятляюць, у якіх з іх зычныя гукі ўяўляюцца нам мяккімі, пяшчотнымі, а ў якіх - цвёрдымі, грубымі. Настаўнік павінен сказаць, што цвёрдыя і мяккія зычныя - гэта розныя гукі. Яны ўтвараюць пары: [л] - [л'], [н] - [н'] і г.д. У далейшым, пры вывучэнні зацвярдзелых зычных гукаў [дж], [ж], [р], [ц] і інш., вучні даведаюцца, што яны названы так таму, што не маюць парных сабе мяккіх зычных.

Замацаванню зробленага вываду будзе спрыяць выкананне шэрагу практыкаванняў, сярод якіх можа быць:

а) спісванне з падкрэсліваннем галосных, якія стаяць пасля зацвярдзелых;

б) спісванне з падкрэсліваннем складоў з зацвярдзелымі зычнымі;

в) спісванне з устаўкай прапушчаных галосных;

г) змяненне і запіс слоў на ўзор адзін -- многа (чыж -- чыжы, груша -- грушы);

д) дапісванне сказаў словамі (па малюнках) і г. д.

Разгледзім фрагмент урока вывучэння зацвярдзелага зычнага гука [р].

Паведамленне тэмы ўрока

-- На ўроку мы будзем вучыцца вымаўляць гук [р].

Вывучэнне новай тэмы

1) -- Я нездарма паведаміла вам пра гук [р]. Звярніце ўвагу на галосныя, якія стаяць пасля яго. Да якой высновы можна прыйсці? (Сябруе з галоснымі о, а, у, э, ы.)

2) Практ. 33, с. 14 (пісьмова). (Праверыць.) Перакласці словы на рускую мову (вусна).

3) -- Ці ёсць у вас дома крэслы? Дзе яны стаяць? Чакайце, адказы на мае пытанні дае практ. 35, с. 15. Прачытаем яго, карыстаючыся словамі для даведак. Пры чытанні, калі ласка, выразна вымаўляйце гук [р].

Слоўнікавая работа: кватэра.

-- Якая кватэра ў апісанні? (Чыстая.)

-- Складзем словазлучэнне і запішам. (Чыстая кватэра.)

-- А каб была чыстая кватэра, што трэба рабіць?

Замацаванне

1) Выпісаць выдзеленыя словы, падкрэсліць літары р і ч з практ. 34, с. 15.

2) Практ. 36, с 16 (вусна).

Правільна вымаўляйце зычныя гукі [р], [ч] і [шч].

3.) Гульня «Незразумелыя радочкі».

Дапішыце літары правільна і прачытайце радкі з верша:

(Каша з грэчкі. Дзе варылася? У печцы.)

Разгледзім фрагменты ўрокаў вывучэння гукаў [дз?], [дж]:

Праца над тэмай урока

-- Вы ўжо ведаеце, што ў беларускай мове ёсць гукі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі, так і наш гук [дз?] гучыць мякка. Прагаворым яшчэ раз словы, якія запісалі. Старайцеся гаварыць мякка.

2) А зараз запішам некалькі слоў (практ. 56, с. 28), падкрэслім спалучэнне літар дз і пагуляем у перакладчыкаў.

V. Загадкі (чытае настаўнік)

(Адгадкі -- малюнкі; словы-адгадкі запісаны на дошцы з прапушчанай літарай дз.)

-- Увесь свой век ходзіць, а з месца не сыходзіць. (Га..інніік..)

-- Не доктар, а дрэвы лечыць. (..яцел.)

— Са страхі морква вісіць, паху не мае, зімой вырастае. (Ля..яш.)

VII. Замацаванне

1) Прачытайце верш. Устаўце прапушчаныя літары і выпішыце словы з дз.

Хлопчык сцежкаю і..е

Ды іграе на ду..е, ..есяць ..ірачак у ёй,

А ў кожнай голас свой.

Марціновіч

-- 3 якіх літар складаецца гук [дз']? Як ён вымаўляецца? (Мякка.)

-- Што больш запомнілася на ўроку?

-- Што хацелі б зрабіць на наступным уроку?

На наступным уроку знаёмім з гукам [дж].

Паведамленне тэмы ўрока

---- Рабяты, прагаварыце адгадку. На што падобна спалучэнне літар д і ж? (На гудзенне.)

-- На ваш погляд, пра што мы будзем гаварыць на ўроку? (Пра гук [дж].)

-- Правільна, а яшчэ пра яго абазначэнне на пісьме.

Работа над новай тэмай

-- Дапамагаць нам сёння на ўроку будзе падручнік. Адразу звернемся да яго, выканаем вусна практ. 62, с. 25.

(Малюнкі кропляў, на якіх намаляваны словы з практыкавання 22.)

Слоўнікавая работа

(Гуляем у перакладчыкаў.) Практ. 64. с. 26.

-- Што агульнага у запісаных словах?

-- Ці залежаць яны адзін ад аднаго? Як? (Дождж садзейнічае добраму ўраджаю.)

— Малайцы! Аб гэтым гаворыцца і ў практ. 65, с. 26 (вусна).

— Які ўраджай чакаюць дзеці ад пасаджаных вішань і сліў? (Добры.) Чаму?

-- А ці можна саджанцы пладовых дрэў падарыць? (Можна).

-- Вось гэтак зрабілі і дзеці, якія прыехалі да дзядулі, але аб гэтым вы прачытаеце самі ў практ. 67, с. 27. Выканайце яго.

Вывучэнне тэмы “Цвёрдыя і мяккія зычныя” і азнаямленне з абазначэннем мяккасці зычных на пісьме ўскладніць фанетычны разбор падзелам зычных на цвёрдыя і мяккія. Параўноўваючы словы тыпу саду - сяду, сом - сёмы, вол - вёў, дзеці вызначаюць, якія зычныя ў іх з'яўляюцца цвёрдымі, а якія - мяккімі, і ўказваюць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. Прыступаючы да вывучэння тэмы, лепш за ўсё супаставіць пары па цвёрдасці-мяккасці, каб дзеці адчулі розніцу ў вымаўленні цвёрдых і мяккіх зычных: нос - нёс, воз - вёз, бары - бяры, сыны - сіні (у слове нос гукі н, о, с, у слове нёс - н', о, с, у слове бары - б, а, р, ы, у слове бяры - б', а, р, ы). Адначасова трэба паказаць адрозненне ў напісанні гэтых слоў (пасля мяккіх н', в', б', с' пішуцца галосныя літары і, я, е, ё, ю). Падкрэсліўшы літары, якія стаяць пасля зычных, вучні зробяць вывад, што мяккасць зычных абазначаецца на пісьме літарамі і, е, ё, я, ю.

Выпрацоўцы навыку правільна пісаць словы з ь на канцы будуць спрыяць такія практыкаванні, як успрыманне на слых слоў з цвёрдым і мяккім канцавым зычным, абазначэнне мяккасці зычных на пісьме, змяненне і запіс слоў на ўзор многа - адзін (карасі -карась, каласы - колас), пашырэнне сказаў словамі з ь на канцы, складанне і запіс сказаў па малюнках з выкарыстаннем слоў з ь, спісванне з устаўкай літары ь, дзе яна патрэбна, і іншыя віды работ.

Калі напісанне мяккага знака на канцы слоў вучні засвойваюць параўнальна лёгка, то пры напісанні яго ў сярэдзіне слоў сустракаецца нямала цяжкасцей. Асноўная цяжкасць абумоўлена тым, што ў беларускай мове некаторыя зычныя ў становішчы перад мяккімі вымаўляюцца мякка (у выніку прыпадаблення па мяккасці). Асабліва часта прыпадабляюцца свісцячыя ў становішчы перад мяккімі в, л, м, н: дз'веры, с'мех, пес'ня, чац'вёрты. Выдзеленыя зычныя ў такіх словах у адпаведнасці з нормамі беларускай арфаэпіі вымаўляюцца мякка, аднак іх мяккасць на пісьме не абазначаецца.

Разгледзім фрагмент урока:

Паведамленне тэмы ўрока

– Дапамагаць нам сёння будуць хлопчык Гук і падручнік. Прачытайце тэкст

на с. 68.

Работа па тэме

1) Практ. 142, с. 68 (вусна).

- Назавіце цвёрдыя і мяккія гукі ў выдзеленых словах. Чым перадаецца на пісьме мяккасць? (Звярнуць увагу на ь.)

2) Гульнявы момант “Пчолкі”. (Паказаць малюнкі.)

- Давайце пазнаёмімся: гэта пчолкі Бім и Бом. Пчолка Бім прывезла галосныя, каб адзначаць мяккасць папярэдняга зычнага. Назавіце іх. (Я, е, ё, і, ю.)

– Знайдзіце на малюнку словы, якія атрымаліся ў спалучэнні з зычнымі, прачытайце іх (с. 69). (Любіць, зямля, дзень, мёд.)

- Пчолка Бом таксама добра папрацавала. Што яна рабіла? Зачытайце галосныя Бома. (А, о, э, у, ы.)

– Назавіце галосныя, якія ўтварыліся ў спалучэнні дадзеных галосных з зычнымі. (Жолуд, дрэва, грыб.)

- Як вымаўляюцца зычныя побач з імі?

Работа ў групах зменнага саставу

1 група. Практ. 143, с. 69. 1). Знайдзіце словы з цвёрдымі зычнымі на канцы.

2). Падкрэсліце гэтыя літары.

2 група. Практ. 143, с. 69. 1). Знайдзіце словы з мяккімі зычнымі на канцы.

2). Падкрэсліце гэтыя літары.

– Праверыць заданне дапамогуць нашы знаёмыя пчолкі Бом і Бім.

(Бім правярае заданне 1 групы, Бом - заданне 2 групы. Можна правесці

ўзаемаправерку ці самастойна.)

Як супрацьпастаўленыя, кантрастныя гукі вывучаюцца таксама звонкія і глухія зычныя. Добра, калі для іх акустычнага аналізу будуць узяты словы, якія адрозніваюцца па магчымасці толькі адным гукам: [б]от - [п]от, [д]ом - [т]ом, [ж]ыў - [ш]ыў, ка[з]а - ка[с]а.

Дыферэнцыроўку зычных па звонкасці-глухасці вучні змогуць зрабіць самастойна з дапамогай вібрацыйнага кантролю: прыкласці палец да гартані і паслядоўна вымаўляць парныя зычныя, напрыклад [б] - [п], [г] - [х] і г.д.; пры вымаўленні звонкіх зычных будзе адчувацца голас (дрыжанне галасавых звязак), пры вымаўленні ж глухіх ён адсутнічае.

Пры вывучэнні тэмы “Звонкія і глухія зычныя” неабходна звярнуць увагу на параўнанне вымаўлення і напісання слоў, у якіх адбываецца аглушэнне звонкіх зычных на канцы і ў сярэдзіне слоў. (Які гук вымаўляецца? Якая літара пішацца? Як праверыць напісанае слова?).

Для замацавання вываду аб падзеле зычных на звонкія і глухія варта звярнуцца да частковага гукавога аналізу: назваць у словах звонкія і глухія зычныя (у слове капуста ўсе зычныя - к. п, с. т - глухія, у слове дзеці зычны дз' - звонкі, ц' - глухі і г.д.). Можна прапанаваць і такое заданне: да слоў з выдзеленымі звонкімі зычнымі падабраць словы з адпаведнымі глухімі і запісаць іх парамі: біць - піць, жыць - шыць, заліць - саліць, дзянёк - цянёк.

Усведамленне такой фанетычнай з'явы, як аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў, ідзе паступова, шляхам параўнання парных па звонкасці-глухасці гукаў. Такі падыход да вывучэння тэмы дасць магчымасць паралельна вырашыць дзве задачы: а) навучыць вучняў правільна вымаўляць словы, што канчаюцца на звонкі зычны, у адпаведнасці з нормамі беларускай арфаэпіі; б) паказаць ім, як праверыць напісанне зычных у такіх словах. Вывучаючы адпаведныя пары, змяняючы словы так, каб пасля апошняга зычнага быў галосны, вучні падрыхтоўваюцца да свядомага засваення агульнага правіла праверкі напісання зычных на канцы слоў (гл. Дадатак 9).

Разгледзім фрагмент урока:

Чыстапісанне

– Злучыце стрэлкамі зычныя, якія ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці.

б г д дз ж дж з

с ш ц п х т ч

Работа над тэмай урока

– Змяніце словы па ўзоры. Падкрэсліце зычныя, якія вымаўляюцца не так, як

пішуцца.

Узор: грыбы' - грыб.

Агаро'ды - … нажы' - …

маразы' - … стагі' - …

халады `- … дажджы' - …

Вывад: калі зычныя стаяць перад галоснымі, яны добра чуюцца.

– Рабяты, як вымаўляюцца зычныя, калі пасля іх няма галоснага?

(Разважанні вучняў.)

Праца з падручнікам

Практ. 170, с. 83 (вусна).

Практ. 171, с. 83 (вусна). (Звярнуць увагу на аглушэнне зычных.)

Практ. 172, с. 84 (пісьмова). (Звярнуць увагу на вымаўленне парных зычных гукаў у сярэдзіне слоў.)

Замацаванне. Работа ў групах

1 група. У кожнага вучня на стале знаходзяцца домікі-карткі.

– “Пасяліце” словы са звонкімі зычнымі ў левы домік, а з глухімі - у правыдомік. (Словы з практ. 180, 181, с. 87, 88.)

2 група. Гульня “Літары - ягады”.

– “Пакладзіце” патрэбную літару-ягаду ў адпаведны кошык.

Пры вывучэнні такой складанай тэмы, як перадача гукаў на пісьме літарамі, пажадана разгледзець усе выпадкі адпаведнасці і неадпаведнасці паміж вымаўленнем і напісаннем, каб вучні зразумелі, што гук і літара - не адно і тое ж. З гэтай мэтай можна прапанаваць шэраг практыкаванняў тыпу: вымавім цвёрды гук [н] і слова з гэтым гукам, напрыклад, нос; затым вымавім мяккі [н'] і заменім ім цвёрды [н]; атрымліваецца зусім іншае слова: нёс. Між тым на пісьме існуе толькі адна літара н для абазначэння як мяккага, так і цвёрдага гука: [н] і [н'] (практ. 142, практ. 144). Як жа перадаюцца на пісьме мяккія і цвёрдыя зычныя гукі? Вырашаюць гэтае пытанне літары е, ё, ю, я. Яны абазначаюць галосныя гукі [э, о, у, а] і адначасова мяккасць папярэдняга зычнага: легенда [л'эг'энда].

Запішам словы маёр, раён, баян. Каб вырашыць, колькі ў іх гукаў, успомнім, што літары е, ё, ю, я абазначаюць гукі [э, о, у, а ] і адначасова мяккасць папярэдняга зычнага. У дадзеных словах паміж галоснымі вымаўляецца мяккі зычны [й], але ён не мае літары для перадачы на пісьме, таму ў гэтым выпадку літары е, ё, ю, я абазначаюць спалучэнне гукаў: е -[йэ], ё - [йо], ю - [йу], я - [йа]. “Ёт” вымаўляецца таксама перад галоснымі ў пачатку слова, пасля раздзяляльнага апострафа і мяккага знака, пасля галосных і [ў], і адпаведна на пісьме для перадачы спалучэння “ёта” і галоснага выкарыстоўваюцца літары е, ё, ю, я (гл. Дадатак 2.5).

Такім чынам, у слове маёр [майор], раён [район], баян [байан] па чатыры літары і пяць гукаў.

Бываюць яшчэ выпадкі, калі колькасць літар і гукаў не супадае. Гэта ў словах з мяккім знакам, які не абазначае гука, а сведчыць аб тым, што папярэдні зычны з'яўляецца мяккім. Таму ў слове восень літар шэсць: в, о, с, е, н, ь, а гукаў пяць: [в], [о]. [с], [э], [н']. Параўнаем словы вечар, вярба. У кожным з іх па пяць літар: в, е, ч, а, р, в, я, р, б, а і па пяць гукаў: [в'], [э], [ч],[ а],[ р];[ в'], [а],[ р], [б], [ а].

Настаўнік павінен дабіцца, каб школьнікі трывала запомнілі парныя звонкія і глухія зычныя гукі, як і парныя па цвёрдасці-мяккасці. Калі вучні называюць парныя суадносіны гукаў, яны пацвярджаюць вельмі важны факт: у мове ёсць фанетычная сістэма. Да таго ж веданне парных звонкіх і глухіх спатрэбіцца ў далейшым для правапісу прыставак і каранёў слоў (адкінуць, агляд, лодка). Другі клопат настаўніка - звярнуць увагу дзяцей на тое, што адзін і той жа парны звонкі або глухі зычны можа абазначацца рознымі літарамі (шар - нож, зерне - касьба). Правільнае засваенне гэтай з'явы будзе садзейнічаць і правільнаму правядзенню гукавога аналізу, ліквідацыі блытаніны літар і гукаў.

Варта помніць, што звесткі з фанетыкі, якія прадугледжваюцца праграмай пачатковых класаў, стануць даступнымі і зразумелымі толькі тады, калі вучні будуць сістэматычна займацца гукавым і гука-літарным аналізам слоў. Арганізуючы вывучэнне фанетыкі, неабходна з усёй адказнасцю паставіцца да развіцця ў дзяцей фанематычнага слыху. Гэта - першая прыступка на шляху да пісьменнасці.

2.3 Вывучэнне складу, націску

Паняццем склада вучні авалодваюць ужо ў перыяд навучання грамаце і толькі практычна: яны чытаюць і вымаўляюць словы па складах, выдзяляюць гукі, падлічваюць колькасць галосных у слове. Азначэнне паняцця праграмай не прадугледжваецца зусім.

Як растлумачыць дзецям падзел слоў на склады? Трэба звярнуцца да “вакалізму” [24, с.71]: у кожным слове столькі складоў, колькі галосных (а-э-ра-дром, э-кі-паж, э-ша-лон); у складзе заўсёды толькі адзін галосны, зычных жа можа быць некалькі або зусім не быць. Расчляненне слова на склады некаторым вучням даецца нялёгка; часта іх збівае тая акалічнасць, што фанетычны складападзел (ру-чка, выр-ваць, жы-ццё) можа ўступіць у канфлікт з правіламі пераносу слоў (руч-ка, вы-рваць, жыц-цё). Не без падстаў М.В. Паноў заяўляе, што “вывучаць складападзел, звяртаючыся да граматных людзей, нельга; яны будуць паведамляць нам свае веды правіл пераносу …”.

Уменне дзяліць словы на склады выпрацоўваецца паступова, у сувязі з вывучэннем розных праграмных тэм. З падзелам слоў на склады непасрэдна звязаны перанос слоў з аднаго радка на другі. Работа аналітычнага характару (падзел слоў на склады) будзе аднастайнай і нецікавай, калі яе не спалучаць з элементамі сінтэзу: дапісваннем склада, каб атрымалася пэўнае слова (…лерка, …дэлец, шклян…, міс…), складаннем слоў з прапанаваных складоў (а, на, сі - асіна, на, сас - сасна), перастаноўкай складоў, каб атрымалася новае слова (бары - рыба, ласі - сіла). Такія заданні ўключаюць у сябе элемент займальнасці, спрыяюць лепшаму разуменню фанетычнай будовы слова.

Пасля агульнага знаёмства з падзелам слоў на склады вучні знаёмяцца з падзелам на склады слоў з й, ў, ь знакам у сярэдзіне: чай-ка, знай-шоў, траў-ка, пісь-мо, аб'-ём. Пры вывучэнні націску ў слове, правапісу галосных, падоўжаных зычных вучні яшчэ і яшчэ раз будуць звяртацца да падзелу слоў на склады, вызначэння месца

склада ў адносінах да націску і г.д. (восен-ню, збож-жа, крыл-ле).

З уменнем дзяліць словы на склады непасрэдна звязана засваенне правілаў пераносу слоў (дакладней: частак слоў). Перанос часткі слова з аднаго радка на другі адбываецца не толькі з улікам падзелу слова на склады, але і з улікам яго марфалагічнай будовы. (рас-казаць, пад-трымаць, раз-ліць, ад-каз)..

У праграме няма катэгарычнага патрабавання навучыць дзяцей пераносіць словы з улікам іх марфалагічнай структуры, аднак пры вывучэнні тэмы “Склад слова” можна паказаць, як пераносяць словы з прыстаўкамі на галосны (за-цвіў, пры-плыў), а таксама словы, корань якіх пачынаецца з й (пай-шоў, зай-шоў), і словы тыпу рас-казаць, пад-трымаць.

Пасля назіранняў варта зрабіць падагульненне аб тым, што пры пераносе слоў: а) нельга адрываць першую літару ад кораня, б) літара й не аддзяляецца ад папярэдняй галоснай, в) апошнюю зычную літару аднаскладовай прыстаўкі таксама нельга адрываць.

Калі слова мае невытворную аснову, то правілы пераносу даволі свабодныя: яно пераносіцца па складах (ма-лако, мала-ко, ка-рова, каро-ва, са-лома, сало-ма), пры збегу зычных можа быць некалькі варыянтаў пераносу (ся-стра, сяс-тра, сяст-ра). Адна літара (нават галосная) не пакідаецца і не пераносіцца: ава-рыя, энер-гія, лі-нія.

Словы з вытворнаю асновай рэкамендуецца пераносіць па марфемах (значымых частках): пры-браць, пад-нес-ці, раз-ліць, ад-каз, раз-бег. Ніколі не аддзяляюцца ад папярэдняй літары й, ў, ь, апостраф: чай-ка, знай-шоў, траў-ка, пісь-мо, аб'-ём (гл. Дадатак 2.7).

Вывучэнне правілаў пераносу (у межах праграмы пачатковых класаў) ідзе паступова. Першы этап - засваенне пераносу слоў з адкрытымі складамі: ма-шына, ма-шы-на, за-воды, заво-ды (пераносіць словы з аднаго радка на другі трэба па складах).

Асноўнае, на што варта звярнуць увагу дзяцей, прыступаючы да вывучэння правілаў пераносу, - гэта колькасць складоў у слове і магчымыя варыянты пераносу.

Напрыклад, у слове ву-чань два склады і адзін варыянт пераносу, у слове ву-ча-ні-ца чатыры склады і тры варыянты пераносу: ву-чаніца, вуча-ніца, вучані-ца. Аднаскладовыя словы тыпу дом, двор, лес пераносіць нельга.

Уменне дзяліць на склады дапаможа і ў засваенні пераносу слоў з гукамі [дж] і [дз]: ра-дзіма, са-джу, са-джан-цы. На гэта неабходна звярнуць увагу таму, што вучні дапускаюць часам памылкі (разрываюць гук пры пераносе: сяд-зець, урад-жай). Асаблівай увагі патрабуюць словы з адналітарнымі складамі тыпу ага-род, агу-рок, ру-чаі.

Пазнаёміўшы вучняў з асноўнымі правіламі пераносу, настаўнік падагульняе іх веды. З гэтай мэтай карысна прапанаваць падзел слоў тыпу урок, арол, гаі, улетку, армія, радзіма, ураджай на склады і для пераносу. Выкананне такога задання пакажа, што паміж падзелам слоў на склады і падзелам слоў для пераносу можа быць розніца. Тлумачачы магчымасць або немагчымасць пераносу таго ці іншага слова, дзеці будуць свядома засвойваць вывучаныя правілы (гл. Дадатак 2.7).

Далейшае засваенне правілаў пераносу звязана з вывучэннем тэм: “Гук і літара й” (зай-ка, хвой-ка), “Гук і літара ў” (лаў-ка, чаў-ны), “Літара ь знак у сярэдзіне слоў” (ель-нік, пянь-кі) і інш.

Варта зрабіць падагульненне аб тым, што пры пераносе слоў:

а) нельга адрываць першую літару ад кораня;

б) літара й не аддзяляецца ад папярэдняй галоснай;

в) апошнюю зычную літару аднаскладовай прыстаўкі таксама нельга адрываць.

Разгледзім фрагмент урока:

Паведамленне тэмы ўрока

– Ці можна падзяліць на часткі абед? Як? (першае, другое і трэцяе.)

Слоўнікавая работа: крупень - суп.

– Сёння на ўроку мы будзем дзяліць словы на часткі, вучыцца іх пераносіць.

Праца над новай тэмай

– Успомніце, што елі дзеці. (Словы запісаць на дошцы.)

– Словы, як і страва, складаюцца з частак. Якіх?

– Падзелім на часткі запісаныя словы:

суп - не дзеліцца; крупень - кру-пень;

катлета - кат-ле-та; кампот - кам-пот.

Праца з падручнікам

1) Замацаванне.

Практ.107. с. 47.

2) Практ.108. с. 48 (вусна).

- Вызначце колькасць галосных гукаў.

- Суаднясіце колькасць галосных гукаў і складоў.

– Звярніце ўвагу, як дзеляцца на склады словы з [ў], [й], [дз'], [дж]

3) Вывад (правіла, с. 48).

Работа ў групах

– Хлопчык Гук і Буслік прапануюць вам выканаць заданні. Яны хочуць паглядзець, як вы зладжана працуеце і падтрымліваеце адзін аднаго.

1 група. Гульня “Складзіце слова са складоў” (практ. 111, с. 49).

(Во-ка, сас-на, ча-ла-век, ве-ра-бей, ку-ба-чак, ня-дзе-ля.)

2 група. Практ. 110, с. 49.

– Запішыце першую скорагаворку, падзяліце словы на склады.

(Ма-кар ка-ма-ра зла-віў ля два-ра.)

3 група. Практ. 109, с. 49.

– Падзяліце словы на склады.

(Пісь-мо, а-гонь, край, а-сі-на, дзяў-чын-ка.)

(Праверыць работу груп.)

Зрокавая размінка

– Буслік убачыў, як вы дружна працуеце. І сам не стаў сядзець без справы.

Ён выканаў частку практ. 112, с. 50.

(Запіс на дошцы: май-скі, а-ўто-бус, аўто-бус. поўд-зень, сад-жу.)

– Каб праверыць, ці правільна Буслік выканаў заданне, звернемся да падручніка, с. 50. Выканаем правільна.

Настаўніку трэба ўлічваць аб'ектыўныя цяжкасці ў набыцці вучнямі навыку складападзелу. Уменне дзяліць словы на склады спатрэбіцца для вызначэння націску, а значыць, і для правапісу галосных у марфемах. Такое ўменне выпрацоўваецца на матэрыяле слоў рознай рытмічнай мадэлі і рознай гукавой структуры (школа, рэкорд, брыгада, брыгадзір, тэхніка).

Націск - гэта фанетычны элемент мовы. Разам са складам (або складамі) ён надае слову рытмічнае гучанне. Без націску няма ніводнага слова, у структуры якога больш чым адзін склад.

Разгледзім адзін з фрагментаў урока:

Паведамленне тэмы ўрока

– Сёння мы з вамі даведаемся, для чаго патрэбны націск, якая яго роля. Ваша задача - быць уважлівымі і нічога цікавага не прапусціць.

– Ведаеце, што здарылася са словамі, якія забыліся пра націск?

У адным чароўным царстве сабраліся словы на савет, сталі гаварыць, якія яны карысныя і значныя. Але забыліся запрасіць на свой савет Націск. Ён вельмі пакрыўдзіўся. І калі словы сталі выступаць, Націск раптам выскачыў і закрычаў: “Што вы без мяне значыце? Калі захачу, то змяню ў вас значэнне частак!” Словы, зразумела, не паверылі.

Выйшлі наперад замкі' (настаўнік прымацоўвае малюнак) і кажуць: “Мы цябе не баімся. Мы такія моцныя і цяжкія, што справімся з нейкім Націскам”. А Націск узлаваўся і пераскочыў з апошняга складу на першы.

– Якое слова атрымалася? (За'мкі.) (Паказаць малюнак.)

– Так адбывалася і з іншымі словамі. (Паказаць малюнкі: ка'са - каса',плачу' - пла'чу, па'ра - пара'.)

– Як вы думаеце, які вывад зрабілі словы? Чым закончылася гэта гісторыя?

(Словы зразумелі, што не могуць жыць без націску.)

- Што такое націск? (Вымаўленне аднаго са складоў слова больш выразна.)

– Які яшчэ вывад можна зрабіць? (Націск можа змяніць сэнс слова.)

Праца з падручнікам

– Прачытайце, калі ласка, азначэнне націску ў падручніку, с. 53.

Практ. 117, с. 53. Вызначце націскныя і ненаціскныя склады (вусна).

– Рабяты, а вы згодны з П. Пранузам?

– Чым бы вы яшчэ дапоўнілі верш, якімі словамі? (Адказы дзяцей.)

– Ці можна ўсе гэтыя словы аднесці і да вашых матуль?

– Як трэба адносіцца да матулі за яе клопаты, сардэчнасць, цеплыню, любоў да вас?

Практ. 118, с. 53 (пісьмова).

Побач з вызначэннем націску (націскнога склада, націскнога галоснага) вельмі важна навучыць дзяцей вызначаць пераднаціскныя і паслянаціскныя склады, што неабходна для свядомага засваення правапісу галосных о, э - а, е, ё - я. З гэтай мэтай прапануюцца наступныя заданні:

а) выпісаць спачатку словы з націскам на першым складзе, а потым на другім;

б) вызначыць націскны склад у трохскладовых словах;

в) падкрэсліць у словах склад перад націскам і г.д.

Кожнае слова мае свой націск. Напрыклад, словы до'шка, крэ'сла, па'рта мы ўспрымаем і разумеем толькі з націскам на першым складзе, а словы пяро', пена'л - з націскам на другім складзе. Калі націск у гэтых словах змяніць, сэнс іх стане незразумелым. Аднак ёсць словы, сэнс якіх вызначаецца толькі пры дапамозе націску.

На матэрыяле спецыяльных практыкаванняў варта пазнаёміць вучняў яшчэ і з такой функцыяй націску, як адрозненне сэнсу слоў, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму гучаць і маюць рознае значэнне (ра'кі - ракі', па'ра - пара', ка'са - каса'). З дапамогай націску адрозніваюцца формы аднаго і таго ж слова: тра'вы - травы', ру'кі - рукі'; ку'піце - купі'це, вы'сыпаць - высыпа'ць і г.д.

У вуснай мове школьнікаў вельмі часта бываюць памылкі. Дзеці могуць сказаць: “таварышы' ” замест “тава'рышы”, “мага'зін” замест “магазі'н”, “ста'ры” замест “стары' ” і г.д. Захаванне нормаў літаратурнага вымаўлення слоў (націску) - адно з асноўных патрабаванняў да вуснай мовы. Настаўніку трэба ўважліва ставіцца да вымаўлення вучнямі асобных слоў (пры чытанні, вусных адказах, у гутарцы) і выпраўляць іх памылкі.

Пры вывучэнні складу, націску, можна прапанаваць наступныя заданні:

- спішыце, падзяляючы словы на склады; падкрэсліце словы, якія маюць толькі адзін склад (сон, ва-да, ру-ка, ма-ла-ко, стол, луг);

- спішыце скорагаворку; спісваючы, дзяліце словы на склады (Ба-ло-ты ба-ла-мо-цяць бе-ге-мо-ты);

- спішыце, падзяліце словы для пераносу; вызначце, колькі складоў у выдзеленых словах; колькі гукаў і літар у кожным складзе (кань-кі -2 склады, 4 літары ў першым складзе, 2 - у другім, , 3 гукі ў першым складзе, 2 - у другім);

- прачытайце, назавіце націскныя і ненаціскныя склады ў выдзеленых словах;

- спішыце словы, пастаўце ў іх націск, падкрэсліце націскныя склады (ма-ро'з, ка-за', са-ма-лё'т).

Такім чынам, уменне правільна вызначаць націск у слове мае вялікае практычнае значэнне: у беларускай мове непасрэдна ад націску залежыць правапіс галосных у корані слоў, суфіксах, а таксама правапіс канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў.

Увага да націску неабходна таму, што практычна кожны жыхар нашай рэспублікі карыстаецца ў паўсядзённым жыцці дзвюма блізкароднаснымі мовамі, у якіх шмат агульных слоў.

Націск у беларускай мове - цэнтр слова, сродак аб'яднання гукаў. Яго можна параўнаць з дырыжорам, ад удалай працы якога залежыць добрае гучанне ўсяго аркестра.

2.4 Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела “Гукі і літары”

Павышэнне арфаграфічнай пісьменнасці школьнікаў было і застаецца адной з галоўных праблем методыкі мовы. Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў і з боку настаўніка і з боку вучняў.

Назавём асноўныя правілы (у межах праграмы пачатковых класаў), якія грунтуюцца на фанетычным і марфалагічным прынцыпе. Паводле фанетычнага прынцыпу пішуцца:

а) літара а замест ненаціскных о,э ва ўсіх уласна-беларускіх словах (поле - палявы, рэкі - рачны);

б) літара я замест ненаціскных е, ё ў першым складзе перад націскам (вецер - вятры, клён - кляновы);

в) падоўжаныя зычныя (жыццё, раздолле, падарожжа).

Паводле марфалагічнага прынцыпу пішуцца:

а) звонкія зычныя на канцы слова (хлеб, стог, падвоз);

б) звонкія зычныя перад глухімі ў сярэдзіне слова (паўзці, сцежка);

в) зычныя б,д у прыстаўках аб-, ад-, над- (абтачыць, адступіць, падказаць, надпісаць);

г) ненаціскное е ў другім, трэцім і г.д. складах перад націскам, а таксама пасля націску;

д) некаторыя ненаціскныя канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў (песняй, герояў, знойдзеш, ранняя);

е) прыназоўнік без і часціца не (без страху, не баюся).

Арганізуючы засваенне раздзела “Гукі і літары”, настаўнік выпрацоўвае ў вучняў разуменне суадноснасці паміж гукам і літарай, уменне перадаваць гукі літарамі.

Работа над тэмай урока

– Сёння на ўроку хлопчык Гук запрашае ў дзіўнае падарожжа да сваёй сяброўкі.

– Некалі хлопчык Гук быў адзін, ён гучаў і знікаў. Яму станавілася сумна ад таго, што ён не можа затрымацца сярод людзей. І вырашылі мудрыя людзі дапамагчы яму: прыдумалі пісьмовыя значкі для хлопчыка Гука. З таго часу ў яго з'явілася сяброўка - дзяўчынка Літара (паказаць малюнак з выявай дзяўчынкі Літары). Яна хоча пазнаёміцца з вамі і прапануе прачытаць правіла (с. 44).

– Колькі галосных літар у беларускай мове? А гукаў?

– Ці аднолькавая іх колькасць?

– Што сказана ў правіле пра мяккі знак?

– Хлопчцык Гук запрасіў нас і сваю сяброўку да свайго знаёмага пісьменніка Р. Барадуліна, які прачытаў верш (практ. 94, с. 40 - 41 (пісьмова).

- Далей наш шлях пралягае па палянцы загадак (практ. 95, с. 41). (Адгадка: пальчаткі.)

– Ці здзівіла вас адгадка? Чым?

Замацаванне

- А вось і сасновы бор. Раптам мы ўбачылі грыбніка…

“Чым багаты нашы лясы? Як трэба адносіцца да скарбаў лесу?” - захацеў даведацца хлопчык Гук. (Практ. 97, с. 42 - пісьмова.)

– На жаль падарожжа наша заканчваецца. Вам спадабалася яно?

– Добра хадзіць, ездзіць у госці? А ці любіце вы запрашаць гасцей?

– Напрыканцы нашага падарожжа хлопчык Гук прапануе выканаць апошняе заданне - практ.98, с. 42 (пісьмова).

Вынік урока. Рэфлексія

– Як абазначаюцца гукі на пісьме?

– Як абазначаюцца на пісьме мяккі знак і гук [дз']?

Неабходнаю ўмовай арфаграфічна правільнага пісьма з'яўляецца сістэматычная трэніроўка вучняў у гука-літарным аналізе слоў. Фарміраванню правапісных навыкаў у другім класе спрыяе штодзённая ўвага настаўніка да слоўнікава-арфаграфічнай работы, да развіцця навыкаў самакантролю за пісьмом як у працэсе выканання практыкавання, так і пасля яго. Фанетычныя напісанні ажыццяўляюцца шляхам рэалізацыі асацыяцый наступнай структуры: слыха-артыкуляцыйнае ўспрыманне - зрокавае ўяўленне - пісьмовая рэакцыя [26, с. 26].

Асноўныя прыёмы, якія спрыяюць выпрацоўцы ў другакласнікаў увагі да фанетычных напісанняў, гэта:

а) выразнае вымаўленне слова, якое трэба напісаць;

б) прагаворванне слова (уголас або бязгучна) перад напісаннем ці ў працэсе яго;

в) устаноўка на запамінанне (прачытай, запомні, напішы, правер);

г) выкананне разнастайных практыкаванняў, накіраваных на развіццё фанетычнага слыху і выпрацоўку правільнага напісання слоў, якія пішуцца так, як чуюцца.

Уласна арфаграфія пачынаецца там, дзе напісанне не адпавядае вымаўленню (марфалагічны прынцып правапісу ) [22, с. 123].

У другім класе вучні практычна маюць справу са словамі, напісанне якіх вызначаецца правілам: папярэдне знаёмяцца з правапісам звонкіх і глухіх зычных на канцы слоў (дуды - дуб, стагоў - стог, нажы - нож). Гэта рыхтуе дзяцей да ўсведамлення сутнасці марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі (аднастайнае напісанне зычнага ў корані слова). Разам з тым яны павінны зразумець спосаб праверкі напісання зычнага ў корані (змяненне формы слова) і навучыцца карыстацца ім (практ. 169).

Правапіс зычных у корані і прыстаўках аб-, ад-, над-, пад-, правапіс раздзяляльных знакаў, правапіс е, я, а таксама правапіс канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў (праграма чацвёртага класа) рэгулююцца адпаведнымі правіламі.

Асэнсавання тэарэтычнага матэрыялу і разумення правіла яшчэ недастаткова для таго, каб выпрацаваць арфаграфічны навык. Патрэбна напружаная карпатлівая праца па выпрацоўцы ў школьнікаў аўтаматызму арфаграфічных дзеянняў. Умовы, якія спрыяюць разуменню і засваенню правапісу:

- уясненне сэнсу або зместу таго, што трэба запісваць;

- устаноўка на ўважлівае стаўленне да слова, да яго вымаўлення і пісьма;

- уменне растлумачыць, чаму трэба пісаць так, а не інакш;

- слоўнікава-арфаграфічная работа;

- папярэджанне арфаграфічных і іншых моўных памылак;

- агульны ўзровень моўнай культуры вучня;

- сістэматычнасць ведаў і г.д.

Агульнавядома, што арфаграфічны навык можа скласціся не на адным якім-небудзь фактары, а на сукупнасці іх.

Сярод разнастайных практыкаванняў, якія прайшлі выпрабаванне часам і цяпер эфектыўна выкарыстоўваюцца ў практыцы настаўнікаў малодшых класаў, варта назваць наступныя:

1) спісванне гатовага тэксту з падручніка або з дошкі (з папярэднім гука-літарным або граматыка-арфаграфічным аналізам);

2) выбарачнае спісванне (выпісванне з тэксту слоў, словазлучэнняў ці сказаў, у якіх ёсць патрэбныя арфаграмы);

3) спісванне з дадатковым заданнем (падкрэсліванне або ўстаўка арфаграм, дапісванне прапушчаных канчаткаў, вызначэнне склону назоўнікаў і г.д.);

4) спісванне са змяненнем тэксту (змяніць слова, як патрабуе сэнс; замест будучага часу дзеясловаў ужыць прошлы і г.д.);

5) вольнае спісванне, або самадыктоўка (вучні запісваюць прачытаны тэкст адвольна, як запомнілі);

6) арфаграфічны разбор (аналіз і тлумачэнне напісання слоў і асобных арфаграм з мэтай лепшага ўсведамлення іх і засваення вучнямі);

7) кантрольнае спісванне (вучні спісваюць тэкст, устаўляючы патрэбныя арфаграмы, знакі прыпынку або выконваючы пэўнае граматычнае заданне);

8) пісьмо па памяці (запіс папярэдне вывучанага тэксту з захаваннем яго арфаграфіі і пунктуацыі);

9) зрокавая дыктоўка (вучні спачатку знаёмяцца з тэкстам, выдзяляюць патрэбныя арфаграмы, пасля запісваюць яго пад дыктоўку настаўніка і зноў звяраюць з запісам на дошцы, які ў час дыктоўкі быў закрыты);

10) папераджальная дыктоўка (у кожным прачытаным настаўнікам сказе дзеці знаходзяць цяжкія арфаграмы, высвятляюць іх напісанне, пасля чаго сказ запісваецца ў сшыткі);

11) выбарачная дыктоўка (вучні знаходзяць у тэксце словы з патрэбнаю арфаграмай і запісваюць іх у сшыткі);

12) тлумачальная дыктоўка (пасля запісу тэксту або кожнага сказа паасобку вучні тлумачаць, чаму яны напісалі так, а не інакш, успамінаюць правіла, матывуюць напісанне таго ці іншага слова);

13) каменціраванае пісьмо (у працэсе пісьма адзін з вучняў робіць кароткі каментарый да любога слова, якое можа выклікаць цяжкасць пры напісанні);

14) дыктоўка “Правяраю сябе” (запісваючы тэкст пад дыктоўку, дзеці падкрэсліваюць усе цяжкія для іх арфаграмы і ў ходзе работы маюць магчымасць высветліць пытанне аб напісанні гэтых арфаграм);

15) слоўнікавая дыктоўка (запіс асобных, цяжкіх для напісання слоў або слоў з аднолькавай арфаграмай);

16) дыктоўка з папярэднім знаёмствам з тэкстам і арфаграфічным разборам (вучні чытаюць тэкст, спыняюць сваю ўвагу на асобных словах і арфаграмах, запамінаюць іх напісанне, а потым запісваюць гэты тэкст у сшыткі пад дыктоўку настаўніка);

17) праверачная, або кантрольная, дыктоўка.

Такім чынам, для выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў, прадугледжаных праграмай пачатковых класаў, патрабуецца перш за ўсё строгая паслядоўнасць у працы на кожным этапе навучання, г.зн. ажыццяўленне на практыцы прынцыпу “ад лёгкага да больш складанага”. Узброіць вучняў глыбокімі і трывалымі ведамі, сфарміраваць у іх пэўныя арфаграфічныя навыкі можна толькі тады, калі розныя віды практыкаванняў настаўнік будзе праводзіць у сістэме, умела спалучаючы новы матэрыял з рэгулярным паўтарэннем пройдзенага.

Замацаванне вывучаных правілаў па беларускай мове - неабходная ўмова іх трывалага засваення.. Чым больш практыкаванняў выканаюць дзеці на пэўнае правіла, тым менш памылак дапусцяць.

Заключэнне

Паколькі вывучэнне другой мовы ўвогуле з'яўляецца сродкам развіцця асобы дзіцяці, а вывучэнне беларускай мовы як другой дзяржаўнай мовы мае прызначэнне сфарміраваць нацыянальны светапогляд, пашырыць кругагляд вучня, адбор вучэбнага (моўнага, тэкставага) матэрыялу накіроўваецца на знаёмства з беларускім фальклорам, традыцыямі, культурай, гісторыяй. Прыказкі, прымаўкі, скорагаворкі і іншыя фальклорныя жанры Ї дзейсны дыдактычны матэрыял для працы па вывучэнню фанетыкі.

Выхоўваючы ў дзяцей гукавую культуру маўлення, педагог вырашае шэраг задач: развіццё слыхавой увагі, маўленчага і фанематычнага слыху дзяцей, фарміраванне ў іх правільнага вымаўлення гукаў роднай мовы, навучанне дакладнаму вымаўленню слоў у адпаведнасці з моўнымі правіламі; развіццё інтанацыйнай выразнасці маўлення: умеранага тэмпу маўлення, умеранай гучнасці, правільнага моўнага дыхання.

Пазнавальная дзейнасць пры вывучэнні другой мовы грунтуецца на ўсведамленні першай. У аснове навучання блізкароднаснай мове -- апора на першую мову, перанос уменняў і навыкаў у маўленне на другой мове.

Засваенне вуснай мовы на аснове пісьмовай садзейнічае больш хуткаму і якаснаму авалоданню літаратурнымі нормамі, а таксама спрыяе выпрацоўцы арфаграфічных здольнасцей на аснове ўсведамлення школьнікамі законаў беларускага пісьма.

На працягу ўсяго пачатковага навучання настаўнік працуе над тым, каб вучні авалодалі нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення і засвоілі асноўныя правілы арфаграфіі.

Аналіз аб'ёму вучэбнага матэрыялу, прадстаўленага ў падручніках, сведчыць аб дастатковай колькасці практыкаванняў, неабходнай для выкарыстання на працягу ўрока і вырашэння адукацыйных задач. Змест практычнага матэрыялу падабраны аналагічна зместу практыкаванняў падручніка. Але часам настаўнік рыхтуе шмат дадатковых заданняў да кожнага ўрока, ігнаруючы школьны падручнік. Такі падыход не павінен быць сістэмай, уменні і навыкі павінны адпрацоўвацца на матэрыяле падручніка. Як правіла, гэты матэрыял вывераны, агульнадаступны. Трэба памятаць: запісванне (прыдумванне) як мага больш прыкладаў, заданняў на пэўнае правіла не з'яўляецца самамэтай. Галоўнае: арганізаваць неабходныя назіранні над пэўным фанетыка-графічным матэрыялам так, каб вучань вынес з гэтых назіранняў максімальна засвоеную і асэнсаваную інфармацыю. Варта імкнуцца да разнастайнасці ў характары заданняў, паступовага ўскладнення іх, а не гнацца за колькасцю і знешняй эфектыўнасцю практыкаванняў.

Галоўнае прызначэнне такога роду матэрыялу - выхаваць у дзяцей любоў і цікавасць да роднай мовы, садзейнічаць развіццю маўленчага слыху, мыслення і мовы вучняў. (гл. Дадатак 1).

Апора на фанетычны аналіз слова, пастаянны зварот да гучання роднай мовы - важны фактар замацавання і ўдасканальвання фанетычных ведаў, уменняў і навыкаў, сродак рэалізацыі сувязі ўсіх узроўняў мовы.

Са сказанага зразумела, што выхаванне гукавой культуры маўлення ў школе праводзіцца па дзвюх асноўных лініях:

1) развіццё слыхавой увагі і маўленчага слыху;

2) развіццё моварухальнага апарату і гукавога афармлення актыўнага маўлення.

Авалодванне мовай - творчы працэс, працэс жывога назірання над моўнымі з'явамі. Не трэба засмучацца, што большасць з гэтых назіранняў прывядзе да пытанняў, на якія ў навуцы пра мову існуюць адказы. Спачатку гэта дапаможа пашырыць свае веды, а потым адкрыць нешта сапраўды новае і не толькі для сябе.

Карысна таксама памятаць, што мова - гэта такі вучэбны прадмет, з якім чалавек не расстаецца на працягу ўсяго свайго жыцця, які будзе вельмі яму патрэбны ўвесь час.

Такім чынам, курс фанетыкі ў пачатковай школе будуецца, з аднаго боку, як навучальны, сістэматызуючы, а з другога боку - як карэкцыйны.

Літаратура

1. Адзіны моўны арфаграфічны рэжым // Пачатковая школа. - 2004. - №2. - С. 2 - 6.

2. Антонава, Н.У. Беларуская мова. 1 клас / Н.У. Антонава. - 2011. - 46 с.

3. Беларуская мова. 3 клас / І. В. Валынец. [і інш.]. - Мн.: Народная асвета, 2006. - 243 с.

4. Бекіш, В. А. Выкладанне беларускай мовы ў 3 класе / В. А. Бекіш [і інш.] - Мн.: Народная асвета, 1999. - 77 с.

5. Валынец, Т. М. Беларуская мова. 2 клас. / Т. М. Валынец. - Мн.: НІА, 2006. - 136 с.

6. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. 1-4 класы. - Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007. - 124 с.

7. Выготский, Л. С. Мышление и речь // Избранные психологические исследования. - М., 1976. - 400 с.

8. Галяш, Г.А. Дадатковы матэрыял да ўрокаў у 2 класе школ з рускай мовай навучання // Пачатковая школа. - 2008. - №11, 12.

9. Генинг, М.Г. Воспитание у дошкольников правильной речи // М.Г. Генінг, Л.А. Герман. - Чебоксары, 1971.

10. Гімпель, І. А. Заданні і практыкаванні для 2 класа. Дапаможнік для настаўнікаў / І. А. Гімпель. - Мн.: Юніпрэс, 2002. - 175 с.

11. Гімпель, І. А. Табліцы і апорныя схемы па бел. мове: Наглядны дапам. для вучняў пачатковых класаў агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання / І. А. Гімпель. - Мн: Юніпрэс, 2002. - 96 с.

12. Жыліч, Н.А. З дзвюх літар - адну. Практыкаванні для замацавання вывучаных правілаў у 2 класе школ з рускай мовай навучання // Пачатковая школа. - 2008. - №1. - С. 26 - 29.

13. Камароўскі, Я.М. Беларуская мова. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі. -Мн., 1972. - С. 9.

14. Костин, Н.А. Методика русского языка в начальной школе / Н.А. Костин. - М., 1979. - С. 230 - 231.

15. Красней, В. П. Роднай мове належыць асаблівая роля // Пачатковая школа. - 1998. - №10. - с. 6-8.

16. Кустарёва, В.А. Методика русского языка / В.А. Кустарёва [и др.]. - М., 1969.

17. Ляшчынская, В.А. Яшчэ раз пра фанетычны разбор слова // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1989.- №8. - С. 29.

18. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: Заданні і практыкаванні: Вуч. дапам. для філалаг. фак. ВНУ / В.А. Ляшчынская. - Мн.: Выш. школа, 1998. - 191 с.

19. Львов, М. Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах: Учеб. пособие для студентов высш. пед. учеб. заведений. / М. Р. Львов [и др.]. - 2-е изд., испр. - М.: Академия, 2004. - 464 с.

Львов, М. Р. Методика развития речи младших школьников /

М. Р. 20. Львов. - М.: Академия, 2000. - 264 с.

21. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Пад рэд. А. П. Шанько. - Мн.: Народная асвета, 1986. - 345 с.

22. Мурина, Л. А. Методика русского языка в школах Белоруссии: Учеб. пособие / Л. А. Мурина. - Мн.: Университетское, 1990. - 320 с.

23. Падгайскі, Л.П. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах. Граматыка, правапіс, развіццё мовы / Л.П. Падгайскі. - Мн.: Народная асвета, 1975. - 256 с.

24. Падлужны, А.І. Гукі беларускай мовы / А.І. Падлужны, Чэкман, В.М. - Мн., 1973. - С. 15 - 22.

25. Панов, М.В. Современный русский язык: Фонетика / М.В. Панов. - М.: Просвещение, 1979. - С. 71

26. Паўлоўская, В.І. Мова: Цікава і займальна / В.І Паўлоўская. - Мн.: Народная асвета, 1989. - 221 с.

27. Піскун, У.Ц. Фанетычны разбор на уроках беларускай мовы // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. - Мн., 1981. - 32 с.

28. Планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове. 2 клас / Р. А. Кірылава. - Мазыр: Белы вецер, 2008. - 38 с.

29. Протчанка, В.У. Аб практычнай накіраванасці школьнага курса беларускай мовы // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. - 1989. - С. 3.

30. Речевое развитие младших школьников / Под ред. Н. С. Рождественского. - М.: Просвещение, 1970. - 221 с.

31. Сасім, І. А. Беларуская мова: Педагагічная практыка ў пачатковых класах: Дапам. / І. А. Сасім. - Мн.: Універсітэцкае, 2001. - 140 с.

32. Сіда, К.М. Фанематычны прынцып у навучанні дзяцей грамаце // Пачатковая школа. - 1999. - №8. - С. 29 - 30.

33. Солахаў, А. В. Займальна ад А да Я: дапам. для настаўнікаў пачатковых класаў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з 12-гадовым тэрмінам навучання / А. В. Солахаў. - Мн.: Лексіс, 2004. - 258 с.


Подобные документы

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.