Вывучэнне фанетыкі на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 05.05.2015
Размер файла 155,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

34. Старжынская, Н. С. Методыка развіцця роднай мовы / Н. С. Старжынская. - Мн.: Выш. шк., 2008. - 300 с.

35. Текучев, А.В. Методика русского языка / А.В. Текучев. - М., 1970.

36. Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси / Под ред. А. Н. Булыко. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 246 с.

37. Учебные программы для общеобразовательных школ с русским и белорусским языком обучения. - Мн.: НИО, 2009. - 263 с.

38. Федаровіч, Г.М. Змест і формы арганізацыі маўленчай дзейнасці першакласнікаў // Пачатковая школа. - 2006. - №5. - С.7 - 9.

39. Фомичева, М.Ф. Воспитание у детей правильного произношения / М.Ф. Фомичева. - М.: Просвещение, 1986. - 276 с

40. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы: Сучасная лінгвадыдактыка / М. Г. Яленскі. - Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2006. - 224 с.

Дадатак 1

Скорагаворкі

Даў Грыша Груні грушу, Груня Грышу -- шакалад.

Галубыя галубы гулялі ў галубятні.

Грызла з Грышам Груня грушы.

3 горкі-горачкі, дзе грэчка, ручаёк прыбег да рэчкі.

Грымнуў гром --

Па градах

Дождж прабегся

3 градам.

Гром-град,

Град-гром:

На градзе -

Пагром!

Што ж ты, гром,

Што ж ты, град,

Не шкада хіба

Град?

М. Сівец

Гульня “Хто ўважлівы?”

1. Назавіце, што ці каго вы бачыце на малюнках. 3 якога гука пачынаюцца словы?

(Грыб, горн, гусь, граблі, груша - з гука [г]).

2. Настаўнік называе словы. Калі ён назаве слова з гукамі [г], [г'] -- вучні падымаюць рукі ўверх, калі ў слове няма [г], [г'] -- разводзяць рукі ў бакі.

Словы для гульні:

гадзюка, дарога, хата, гай, рука, нага, хлеб, грыб, вуліца, хамяк, гараж, халат, гара, футра, глобус, гітара, хітрун, галава, кара.

Хто больш?

1. Назавіце словы, у якіх гукі [г], [г'] былі б у пачатку слова (гай, галка, гара, герой, глеба), у сярэдзіне (нага, кніга, дарога, загар, павага).

2. Успомніце птушак, у назве якіх ёсць гук [г]. (Галка, гагара, го-луб, грак, гусь.)

Чарадзейны ланцужок

У словах джала, джаз замяніце літары дж, каб атрымаліся новыя словы.

(Джала -- зала -- сала; джаз -- газ -- лаз -- паз -- раз -- таз.)

Хто больш?

Назавіце з гукам [дж] аднаскладовыя словы (джаз, джып, джэм) і двухскладовыя (джала, джунглі, джэмпер, дажджы).

Падлічыце

Колькі складоў у слове дажджы? (Два.)

Аднавіце словы

Ладжа (джала), джайура (ураджай), сыджын (джынсы), гліджун (джунглі).

Рыфма

Дзічка - ... (сінічка, сунічка, чараўнічка).

Дзяўчына -- ... (жанчына, крушына, шыпшына).

Дадайце склад

Дадаючы па адным складзе з гукам [дз'], назавіце дзеянні: пра-.. (-дзе); кла-.. (-дзе); і-.. (-дзе); пой-.. (-дзе); узы-.. (-дзе); е-.. (-дзе); гля-.. (-дзіць); ся-.. (-дзіць); са-.. (-дзіць).

Аднавіце словы

Лядудзя (дзядуля), кундзі (дзікун), рыдзве (дзверы), целдзя (дзяцел), бадзю (дзюба).

Ад склада - слова

Прачытайце склады і прыдумайце з імі словы. Дзе-: ... (дзеці, дзевяць, дзесяць, дзераза). Дзі-: ... (дзівак, дзіва, дзівасіл, дзіця). Дзя-: ... (дзядуля, дзяжа, дзяцел).

Хто больш?

Назавіце з гукам [дз'] аднаскладовыя словы (дзед, дзень, дзік), двух-складовыя (будзіць, дзверы, дзевяць, дзежка, дзёгаць, дзённік, дзёран, дзіва), трохскладовыя (дзераза, дзівасіл, дзяўчынка, падзяка, дзядоўнік, дзядуля).

Дадатак 2

Інсцэніраваны ўрок-гульня па тэме "Галосныя і зычныя гукі і літары" (2 клас)

Мэты:

1) вучыць вызначаць галосныя і зычныя гукі і літары;

2) развіваць слоўнікавы запас вучняў;

3) выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў.

Дзеянне адбываецца ў імправізаваным вучэбным класе. Тут няма ні стала настаўніка, ні парт. На падлозе -- вялікі дыван. На ім Усёвед рыхтуецца да заняткаў.

Абсталяванне: лялька, кароль Алфавіт, карткі з парнымі літарамі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

-- Сядайце, калі ласка! Сёння вас чакае казка!

-- Дзеці, я хачу расказаць вам казку!

Аднойчы кароль Алфавіт (паказаць ляльку) арганізаваў казачны баль, на які былі запрошаны усе літары. Там яны разбіліся на пары і пачалі скакаць. Галосныя скакалі з галоснымі, а зычныя -- з зычнымі, але непаваротлівасць крыху блытала іх, яны пыхцелі, шыпелі і свісталі ад старання. Вось якія былі пары: Б--П; Г--Х; Д - Т; Дз--Ц; Дж--Ч; Ж--Ш; 3--С. (Выставіць карткі з надрукаванымі парамі зычных на дошцы.) Пры гэтым Б, Г, Д, Дз, Дж, Ж, 3 звонка і весела адбівалі нагамі ў такт музыкі. Яны былі надта звонкімі літарамі.

А літары П, X, Т, Ц, Ч, Ш, С былі глухімі да музыкі, яны глуха шапталі. Вось якія былі дзіўныя пары! Але на балю былі і адзінокія літары. Яны не хацелі танцаваць і аддалі перавагу адзіноце. Гэта былі К, Ц, Ф, Л, Н, В, М, Р, Й, Ў. Пар у іх не было. Гэта няпарныя літары.

3 таго часу так і павялося: парныя літары скачуць у пары са сваімі партнёрамі, а няпарныя літары ціха сядзяць і глядзяць на тых, хто скача.

-- Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Адказы дзяцей.)

— Так, тэма нашага ўрока -- «Звонкія і глухія зычныя”

— А вось і нашы госці

Дзеючыя асобы:

1. Пятро Пятровіч Усёвед.

2. Слаўка Забаўка.

3. Азбука Алфавітаўна.

4. 8 вучняў.

5. Зычныя літары.

6. Галосныя літары.

Усёвед (раскладвае карткі з літарамі на дзве групы). Гэта сюды, гэта -- сюды...

(Убягае Слаўка Забаўка, жангліруе апельсінамі.)

Слаўка. Добры дзень, Пятро Пятровіч!

Усёвед (кідае на яго позірк, папраўляе акуляры). Добры дзень. Гэта -- сюды...

(Слаўка падсоўваецца да Усёведа, зацікаўлена сочыць за яго дзеяннямі.)

Слаўка (паўтарае). Гэта -- сюды, гэта -- сюды... А чаму?

Усёвед. Таму, што я рыхтуюся да заняткаў.

Слаўка. Ну, гэта я адразу зразу... (Спыняецца, трапіўшы на рыфму. Паўтарае, спачатку задумліва, потым радасна.) Гэта я адразу зразу... зразу... зразу... зразумеў! Вось!

Усёвед (убок). Вершавая хвароба.

Слаўка. Вы пра што?

Усёвед. Я кажу -- зіма!

Слаўка. Так, так. Зіма!

Усёвед. Час хвароб. Нават эпідэмій. Асабліва вершавых.

Слаўка. Нарэшце і вы захварэлі на вершы? Віншую! Віншую, Пятро Пятровіч!

Усёвед. Не, не, не! Вы мяне не зразумелі! Са мной, як заўсёды, усё ў поўным парадку. Я за ваш стан хвалююся. У вас усе сімптомы «вершавай хваробы». Магу параіць добрыя лекі: не здзіўляцца...

Слаўка. ...не хвалявацца, ад плана не адхіляцца. Сумна! Лепш так: здзіўляцца, хвалявацца!.. (Шукае рыфму.)

Азбука (уваходзячы). I ніколі не спрачацца!

Слаўка (падбягае да яе, падхоплівае, знайшоўшы словы). Забаўляцца! Навучацца!

Азбука. Вось! Вось! Добры дзень, шаноўныя настаўнікі. (Раскланьваецца з кожным асобна.)

Усёвед. Добры дзень, паважаная Азбука Алфавітаўна.

Слаўка. Маё шанаванне! Маё зімовае... самае-самае новае... прывітанне!

Усёвед (уздыхае і зноў працягвае свой занятак). Гэта -- сюды, гэта -- сюды...

(Азбука і Слаўка падыходзяць да Усёведа, са здзіўленнем глядзяць на дзве каляровыя горкі літар.)

Усёвед. Тут у мяне -- зычныя. А тут -- галосныя літары. Час пачынаць!

Усёвед. «Паўтарэнне -- маці вучэння». Таму давайце спачатку ўспомнім, што мы ўжо ведаем пра будову нашай мовы.

1-ы вучань. Мы гаворым сказамі.

2-і вучань. А сказы складаюцца са слоў.

3-і вучань. Літары і гукі -- самыя маленькія цаглінкі ў будынку нашай мовы.

4-ы вучань. Гукі старэйшыя за літары. Яны ўзніклі шмат гадоў таму, калі літар яшчэ не было.

5-ы вучань. А літары з'явіліся, каб запісаць гукі, словы і сказы роднай мовы, якія гучалі здаўна.

6-ы вучань. Раней, калі літар не было, казкі можна было толькі расказваць.

7-ы вучань. А калі людзі стварылі літары, казкі пачалі запісваць. Зараз іх можна прачытаць у кніжках.

8-ы вучань. Усё-ўсё, што напісана літарамі, можна прачытаць.

Слаўка. А калі мы чытаем, адбываецца цудоўнае ператварэнне -- літары зноў ажываюць і пачынаюць гучаць.

Азбука. Так, так. Літары і гукі моцна сябруюць. Заўсёды яны жывуць у міры і згодзе, дапамагаюць адно аднаму. Таму багацее і прыгажэе родная мова.

(Гучыць песня «Гукі і літары».)

Усёвед. Матэрыял засвоены. Можна адзначыць гэта ў журнале. (Ставіць «птушку» ў сваім журнале.) А зараз наступная тэма -- «Азнаямленне з галоснымі і зычнымі».

Слаўка.

Дарэмна часу не губляем --

Азнаямленне пачынаем!

(Гучыць бадзёры марш. Дзвюма калонамі да сярэдзіны сцэны набліжаюцца дзеці-літары. Першую калону заводзіць Усёвед. У ёй ідуць зычныя літары. Удругой калоне, якую ўзначальвае Слаўка, галосныя.)

Азбука (да вучняў). Дзеткі, паглядзіце. Вось каманда Пятра Пятровіча Усёведа. У ёй -- толькі зычныя літары. А тут -- каманда Слаўкі Забаўкі. У ёй -- толькі галосныя літары.

1 -ы вучань. А як жа іх адрозніваюць?

Азбука. Малайчына! Вельмі слушнае пытанне. Зараз мы разам будзем на яго адказваць. Сапраўды, як даведацца, якія літары зычныя, а якія -- галосныя? Я вам падкажу. Трэба літары «ажывіць», агучыць. Гукі дапамогуць нам раскрыць таямніцу галосных і зычных. (Да Усёведа.) Пятро Пятровіч, дзеткі хочуць пазнаёміцца з зычнымі літарамі.

Усёвед (камандуе). Па чарзе, кожная зычная літара, адгукніся!

(Дзеці-літары адзываюцца. Адно дзіця можа трымаць карткі дзвюх літар.)

Азбука. Зычныя літары вам назваліся. Вы пачулі зычныя гукі.

2-і вучань. Зычныя -- вельмі сімпатычныя, але, здаецца, ім цяжка гаварыць, гучаць.

Азбука. Сапраўды, яны гучаць заўсёды з перашкодай.

Усёвед. А што перашкаджае ім гучаць доўга і свабодна? Здагадаліся?

(Вучні паўтараюць зычныя гукі. Разам з Азбукай прыходзяць да думкі, што перашкоды гэтыя хаваюцца ў роце.)

3-і вучань. Перашкоды, што ствараюцца пры вымаўленні зычных гукаў, хаваюцца ў нашым роце.

4-ы вучань. Гэта губы, зубы і язык.

Усёвед. Знаёмства з зычнымі адбылося.

Азбука. Зараз пазнаёмімся з галоснымі літарамі і іх гукамі. Калі ласка, Слаўка Забаўка, слова вашай камандзе.

Слаўка. Даражэнькія! Пакажыце сябе! Падайце свае галасы, галосныя!

Літары (па чарзе спяваюць). А, Е, Ё, I, У, Ы, Э, Ю, Я, О.

5-ы вучань. У галосных атрымліваецца сапраўдная песенька.

6-ы вучань. Кожная літара спявае.

7-ы вучань. Кожны гук галоснай літары доўгі, працяглы.

8-ы вучань. Ён можа гучаць, пакуль хапае паветра.

Азбука. Правільна, дзеткі. Цяпер, калі вы пазнаёміліся з зычнымі і галоснымі, яны хочуць пагуляць з вамі ў хованкі.

Дзеці. Ура!

(Слаўка і Азбука Алфавітаўна праводзяць гульню "Пазнай літару".)

Азбука. Слухайце ўважліва! Зараз нашы літаркі схаваюцца і па чарзе будуць падаваць свае галасы. А вы, як пачуеце голас, адразу кажыце, галосны гэта гук ці зычны.

(Пад гукі вясёлай музыкі праводзіцца гульня. Затым Слаўка бярэ мячык і прапаноўвае новую гульню. Для гэтага літары выстройваюцца ў адну лінію. Слаўка кідае мячык вучню і дае загад: «Зычная літара!». Вучань павінен кінуць мячык адной з зычных літар. Калі гэта зроблена правільна, літара ловіць мячык і, адкідваючы Слаўку ці Азбуцы, называе свой гук. Калі дзеці памыляюцца, літара моўчкі адбівае мячык. Тое самае адбываецца і з галоснымі літарамі.)

Усёвед. Падсумуем! Літары бываюць галосныя і зычныя. Галосныя гучаць доўга. Пры вымаўленні зычных мы адчуваем перашкоды.

Слаўка. Але няма перашкод, каб з усімі імі пазнаёміцца і пасябраваць.

1 -ы вучань. Цётачка Азбука, паглядзіце, колькі ў мяне цяпер сябровак -- зычных літар. Яны вельмі стараліся, і ў іх атрымаліся хоць і невялікія, але свае песенькі. Вось паслухайце.

(Літары М, С, 3, В, Ш, Ж, Л спрабуюць «спяваць».)

2-і вучань. А ў маіх сябровак так не атрымліваецца. Яны гучаць зусім кораценька, адрывіста: К, Б, Т. Дапамажыце ім, калі ласка. Навучыце спяваць.

Азбука. Мае ж вы спачувалачкі! Зараз! Зараз дапаможам вашым сяброўкам -- зычным літарам.

Слаўка. Але зрабіць гэта можна толькі з дапамогай галосных літар!

Азбука.

Да мяне, галосныя,

Літары галоўныя,

Літары цудоўныя --

Прагучыце доўга нам.

(Павольна рухаючыся пад гукі вальса, да зычных літар набліжаецца галосная «А». Яна становіцца побач з зычнай «К». Атрымліваецца «КА». Гэты склад спяваюць абедзве літары.)

2-і вучань. Зычная літара «К» загучала!

Азбука. Таму, што да яе далучылася галосная літара «А», якая можа добра спяваць і вучыць спяваць сваіх зычных сябровак.

Слаўка. Так робяць усе галосныя літары на пісьме і ўсе галосныя гукі ў мове.

Азбука. Вось мы і даведаліся, як галосныя ствараюць склады і словы.

(Галосныя і зычныя літары ўтвараюць пары і спяваюць свае склады. Некалькі літар утвараюць слова.)

Усёвед. А цяпер паспрабуем вылучыць са слоў галосныя і зычныя гукі.

(Літары складаюцца ў слова «кот», вучні вымаўляюць слова па гуках вельмі выразна і даюць характарыстыку кожнаму гуку. Тое ж адбываецца са словамі «сыр», «боты», «лямпа», «люстра», «пернік».)

Усёвед. Заданне выканана. Невялікі музычны перапынак.

(Дзеці выконваюць вясёлую песню пра цырк.)

Слаўка. Дзеці, а хацелася б вам зараз апынуцца ў цырку?

Вучні. Так!

(Святло гасне, а калі зноў успыхвае, усе бачаць фокусніка. Гэта Слаўка Забаўка. На ім турбан і плашч.)

Усёвед (прыўстае з месца.) Шаноўны маг! У нас па плану тэма «Абазначэнне зычных і галосных гукаў фішкамі пэўных колераў». Не адхіляйцеся ад плана!

(Слаўка паказвае жэстам, што зразумеў, і дае знак асістэнтам --дзецям у касцюмах літар. Яны выносяць чорную чароўную скрыню. Слаўка робіць вакол яе чароўныя пасы і запрашае дзяўчынку ў касцюме зычнай літары «Д».)

Слаўка. Ператварэнне зычных літар! «Д»!

(Дзяўчынка знікае ў скрыні. Праз момант Слаўка дастае з яе фішку сіняга колеру. Такім чынам фокуснік ператварае некалькі зычных у сінія фішкі, а некалькі галосных -- у чырвоныя фішкі.)

Усёвед (да вучняў). Глядзіце і запамінайце: мы будзем абазначаць гукі зычных літар сінім колерам ці сінімі фішкамі. А чырвоны колер аддадзім галосным.

(Вучні атрымліваюць фішкі двух колераў і выкладваюць з іх гукавыя схемы слоў «МАМА», «АЗБУКА».)

Азбука. Дзякуй, мае даражэнькія. Мне вельмі, вельмі прыемна, што вы зрабілі гукавую схему майго імя і асабліва тое, што вы добра засвоілі ўсё, пра што мы казалі вам сёння.

Усёвед. Падсумуем. Па-першае, у нашай мове ёсць зычныя гукі, што адлюстроўваюцца на пісьме зычнымі літарамі.

Азбука. Іх мы абазначаем сінім колерам, а ў гукавой схеме -- сіняй фішкай.

Усёвед. Па-другое, у роднай мове ёсць галосныя гукі. Яны адлюстроўваюцца на пісьме галоснымі літарамі.

Азбука. Мы дамовіліся абазначаць іх чырвоным колерам ці чырвонай фішкай. 3 дапамогай каляровых фішак мы з вамі можам пісаць словы, не ведаючы літар.

Усёвед. Дакладней, гэта пакуль не словы, а іх гукавыя схемы.

Азбука. Аднак у гэтыя схемы можна паступова ўводзіць літары -- і атрымаюцца словы.

Усёвед. Ну, гэта калі мы вывучым літары.

Азбука. Вядома!

Слаўка. Мы падзялілі галосныя і зычныя па колерах. А як жа адрозніць галосныя гукі ад зычных па іх вымаўленню?

Усёвед. Галосныя гукі можна спяваць. Пры вымаўленні зычных гукаў утвараюцца перашкоды.

Азбука. Зычныя могуць гучаць доўга і працягла толькі ў пары з галоснымі.

Усёвед. Здаецца, усё падсумавалі.

Азбука. Галоўнае, каб нашы вучні не засумавалі.

Слаўка. Дзеці, цікава было вам на ўроку? Вы не сумавалі?

(Дзеці адказваюць. Гучыць званок з урока. Усе ўдзельнікі інсцэніраванага прадстаўлення выконваюць вясёлую песеньку.)

Дадатак 3

У р о к . Гук і літара ў ( 2 клас)

Тып урока: урок-гульня.

Мэты:

1) пазнаёміць вучняў з гукам і літарай ў.

2) пашыраць слоўнікавы запас вучняў;

3) развіваць элементы спаборніцтва праз работу ў групах, уменне рабіць вынікі;

4) садзейнічаць выхаванню адказнасці; выхоўваць патрэбу ў адкрыцці

новага на кожным уроку.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, карткі, лялька Літара, мяшочак для гульні «Святлафор», каляровыя кружкі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Як ты дарага мне,

Мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае,

Спеўнае слова!

Н. Гілевіч

II. Чыстапісанне

III. Вызначэнне тэмы ўрока

-- У нас на ўроку незвычайны госць -- дзяўчынка Літара (паказаць малюнак альбо ляльку). Яна дапаможа вам разам са сваімі памочнікамі -- пчолкамі -- правільна вымаўляць некаторыя гукі.

-- Адкажыце словамі верша: якая наша мова па гучанні? Словы на картках: мілагучная, спеўная.

-- Прачытайце словы.

-- Выдзеліце літары у, ў.

-- Ці можна цягнуць доўга голасам выдзеленыя літары? (Мілагу-у-учная, спеўная.)

-- Чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]?

-- Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Над вымауленнем гука [ў] і літары ў.)

IV. Работа над тэмай урока

-- Памочнікі дзяўчынкі Літары прынеслі вам заданні. Самастойная работа па групах

1) Практ. 45, с. 20.

2) Практ. 46, с. 20.

3) Практ. 48, с. 21

Праверка выкананага.

Гульня ў перакладчыкаў.

-- Запішыце словы і вусна перакладзіце іх на рускую мову.

V. Фізкультхвілінка (пад музыку)

Гульня «Хто ляціць?»

Настаўнік пытае: «Качкі ляцяць?» і падымае рукі ўгору, паказваючы, як ляцяць качкі. Дзеці адказваюць: «Ляцяць» і таксама падымаюць рукі.

-- Качкі ляцяць?

-- Ляцяць.

-- Вераб'і ляцяць?

-- Ляцяць.

-- Самалёт ляціць?

-- Ляціць.

-- Вавёрка (бусел, жаба, матыль...)

Захапіўшыся гульнёй, дзеці адказваюць: «Ляціць» і падымаюць рукі. Настаўнік спыняе: «Не ляцяць, не ляцяць».

VI. Замацаванне

1) -- Куды могуць ляцець птушкі восенню? (У вырай.)

2) -- Аб гэтым таксама гаварыў і I. Шуцько ў сваім вершы. Прачытаем яго -- практ. 49, с. 21 (вусна).

-- Знайдзіце словы з гукам [ў].

3) Работа ў групах.

Гульня «Рыбак».

— Перад вамі на картках словы-рыбкі. Вылавіце толькі тыя, у назве якіх ёсць літара ў нескладовае. Запішыце іх.

1 група

2 група. Практ. 51, с. 22.

3 група. Практ. 50, с. 21.

VII. Вынік урока. Рэфлексія

-- Як вымаўляецца гук [ў]?

-- Што было найбольш цікавым для вас?

-- Дзяўчынцы Літары спадабалася, як вы працавалі, і яна прапануе вам гульню «Святлафор». Пакладзіце ёй у мяшочак кружкі чырвонага, жоўтага і зялёнага колеру:

зялёны -- больш такіх спраў;

жоўты -- спадабалася, але не ўсё;

чырвоны -- справа не спадабалася.

VIII. Дамашняе заданне

Практ. 52, с. 22. (Дадаткова: 1 група -- падабраць вусна адну скорагаворку з літарай ў).

Табліца 2.1

Галосныя гукі і літары

Галосныя гукі

абазначаюцца літарамі

а, о, у, ы, э,

і, я, ё, ю, е

Ётаваныя

е, ё, ю, я

Табліца 2.2

Зычныя гукі і літары

Зычныя гукі абазначаюцца

літарамі

б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш,

а таксама спалучэннем

літар - дж, дз

Літара ь гука не абазначае

Табліца 2.3

Парныя звонкія і глухія зычныя

б г д дж дз ж з

п х т ч ц ш с

правярай так:

гарады

горад гарадок

прыгарадны

дубы - дуб дождж - дажджы

плады - плод паравоз - паравозы

снапы - сноп колас - каласы

Няпарныя звонкія і

глухія зычныя

л, в, м, н, р, й, ў к, ф, ц

Табліца 2.4

Цвёрдыя і мяккія зычныя

гукі

б, в, г, д, з, к, л, м, н,

п, с, т, ў, ф, х

б', в', г', д', з', к', л', м', н',

п', с', т', ў', ф', х'

Зацвярдзелыя зычныя

дж, ж, р, ц, ч, ш

Табліца 2.5

Галосныя о, э толькі пад націскам, у ненаціскным становішчы - а:

cо'сны - сасна' - сасно'вы,

дрэ'вы - драўля'ны,

го'ры - гара' - гары'сты,

рэ'кі - рака' - рачны'.

Табліца 2.6

Пішы

галосны ё толькі пад

націскам:

гнё'зды, сё'стры, зялё'ны,

вё'сны

замест е, ё ў першым складзе перад націскам - я:

зе'млі - зямля',

ве'рбы - вярба',

цё'плы - цяпло'

Табліца 2.7

Перанось правільна:

са-ро-кі пад'-езд

кні-гаў-кі пад-біць

род-ныя нады-ход

зя-лё-ная май-ка

аў-то-бус заў-тра

на-ра-джэн-не пры-ем-на

гал-лё па-ра-ход

дзянь-кі ву-галь

бліз-кія за-кры-чаў

лю-дзі

Не перанось:

Мінск Юлія яна

Крэмль мая устаць

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.