Развіццё беларускай мовы

Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 30.03.2015
Размер файла 208,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Глава з кнігі

Бунакова, В.А. Формирование русской духов-ной культуры / В.А. Бунакова // Отечес-твенная история: учеб. пособие / С.Н. Полто-рак [и др.]; под ред. Р.В. Дегтяревой, С.Н. Полторака. - М., 2004. - Гл. 6. - С. 112-125.

Николаевский, В.В. Проблемы функцио-нирования систем социальной защиты в 1970-1980 годах / В.В. Николаевский // Система социальной защиты: теория, методика, практика / В.В. Николаевский. - Минск, 2004. - Гл. 3. - С. 119-142.

Частка са збору сачыненняў выбраных твораў

Гілевіч, Н. Сон у бяссоніцу / Н. Гілевіч // Зб. тв.: у 23 т. - Мінск, 2003. - Т. 6. - С. 382-383.

Сачанка, Б.І. Родны кут / Б. Сачанка // Выбр. тв.: у 3 т. - Мінск, 1995. - Т. 3: Аповесці. - С. 361-470.

Пушкин, А.С. История Петра / А.С. Пушкин // Полн. собр. соч.: в 19 т. - М., 1995. - Т. 10. - С. 11-248.

Састаўная частка зборніка

Коморовская, О. Готовность учителя-музыканта к реализации личностно-ориентированных технологий начального музыкального образования / О. Коморовская // Музыкальная наука и современность: взгляд молодых исследователей: сб. ст. аспирантов и магистрантов БГАМ / Белорус. гос. акад. музыки; сост. и науч. ред. Е.М. Гороховик. - Минск, 2004. - С. 173-180.

Войтешенко, Б.С. Сущностные характерис-тики экономического роста / Б.С. Войтешенко, И.А. Соболенко // Беларусь и мировые экономические процессы: науч. тр. / Белорус. гос. ун-т; под ред. В.М. Руденкова. - Минск, 2003. - С. 132-144.

Якіменка, Т.С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў музычным фальклоры беларусаў / Т.С. Якіменка // Беларуская музыка: гісторыя і традыцыі: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. акад. музыкі; склад. і навук. рэд. В.А. Антаневіч. - Мінск, 2003. - С. 47-74.

Артыкулы са зборнікаў тэзісаў дакладаў і матэры-ялаў канферэнцый

Пеньковская, Т.Н. Роль и место транспортного комплекса в экономике Республики Беларусь / Т.Н. Пеньковская // География в ХХІ веке: проблемы и перспективы: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию геогр. фак. БГУ, Минск, 4 - 8 окт. 2004 г. / Белорус. гос. ун-т, Белорус. геoгр. о-во; редкол.: И.И. Пирожник [и др.]. - Минск, 2004. - С. 163-164.

Ермакова, Л.Л. Полесский каравайный обряд в пространстве культуры / Л.Л. Ермакова // Тураўскія чытанні: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Гомель, 4 верас. 2004 г. / НАН Беларусі, Гомел. дзярж. ун-т; рэдкал.: У.І. Коваль [і інш.]. - Гомель, 2005. - С. 173-178.

Артыкул з выдання, якое працягваецца

Ипатьев, А.В. К вопросу о разработке средств защиты населения в случае возникновения глобальных природных пожаров / А.В. Ипа-тьев, А.В. Василевич // Сб. науч. тр. / Ин-т леса НАН Беларуси. - Гомель, 2004. - Вып. 60: Проблемы лесоведения и лесоводства на радиоактивно загрязненных землях. - С. 233-238.

Артыкул з часопіса

Бандаровіч, В.У. Дзеясловы і іх дэрываты ў старабеларускай музычнай лексіцы / В.У. Бандаровіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2004. - № 2. - С. 49-54.

Влияние органических компонентов на состо-яние радиоактивного стронция в почвах / Г.А. Соколик [и др.] // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. хім. навук. - 2005. - № 1. - С. 74-81.

Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. - 2005. - № 4. - С. 49-53.

Артыкул з газеты

Дубовик, В. Молодые леса зелены / В. Дубовик // Рэспубліка. - 2005. - 19 крас. - С. 8.

Ушкоў, Я. З гісторыі лімаўскай крытыкі / Я. Ушкоў // ЛіМ. - 2005. - 5 жн. - С. 7.

Артыкул з энцыклапедыі, слоўніка

Аляхновіч, М.М. Электронны мікраскоп / М.М. Аляхновіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 2004. - Т. 18, кн. 1. - С. 100.

Витрувий // БСЭ. - 3-е изд. - М., 1971. - Т. 5. - С. 359-360.

Дарашэвіч, Э.К. Храптовіч І.І. / Э.К. Дарашэвіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X-XIX стагоддзі): энцыкл. давед. / склад. Г.А. Маслыка; гал. рэд. Б.І. Сачанка. - Мінск, 1995. - С. 326-328.

Законы і закана-даўчыя матэрыялы

О размерах государственных стипендий учащейся молодежи: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 23 апр. 2004 г., № 468 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. - 2004. - № 69. - 5/14142.

О государственной пошлине: Закон Респ. Беларусь, 10 янв. 1992 г., № 1394-XII: в ред. Зако-на Респ. Беларусь от 19.07.2005 г. // Консультант Плюс: Беларусь. Технология 3000 [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. - Минск, 2006.

Архіўныя матэрыялы

Описание синагоги в г. Минске (план части здания синагоги 1896 г.) // Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). - Фонд 454. - Оп. 3. - Д. 21. - Л. 18-19.

Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884-1918 гг. // Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). - Фонд 255. - Оп. 1. - Д. 802-1294, 4974-4978, 4980-4990, 4994-5000, 5015-5016.

Састаўная частка CD-ROMа

Введенский, Л.И. Судьбы философии в России / Л.И. Введенский // История философии [Электронный ресурс]: собрание трудов крупнейших философов по истории философии. - Электрон. дан. и прогр. (196 Мб). - М., 2002. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM): зв., цв.

Рэсурсы выдаленага доступу

Козулько, Г. Беловежская пуща должна стать мировым наследием / Г. Козулько // Беловежская пуща - XXI век [Электронный ресурс].- 2004. - Режим доступа: http://bp21.org.by/ru/art/a041031.html. - Дата до-ступа: 02.02.2006.

Лойша, Д. Республика Беларусь после расши-рения Европейского Союза: шенгенский про-цесс и концепция соседства / Д. Лойша // Бе-лорус. журн. междунар. права [Электронный ресурс]. - 2004. - № 2. - Режим доступа: http://www.cenunst.bsu.by/journal/2004.2/01.pdf. - Дата доступа: 16.07.2005.

ДАДАТАК 3

МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ

(каля 1110 - 1173)

На пачатку 12 ст. у сям'і полацкага князя Святаслава-Георгія і княгіні Сафіі нарадзілася дачка. Дзяўчынцы далі імя Прадслава. Унучка Усяслава Чарадзея па розуме, характары, паводзінах была падобнай да свайго дзеда - дзяржаўнага дзеяча, ваяра. Прадслава праявіла вялікія здольнасці да вучобы. Яна старанна вывучала грамату, арыфметыку, гісторыю, замежныя мовы. Прыгожай і адукаванай дзяўчынкай ганарыліся бацькі.

Ішоў час. На княжацкі двор зачасцілі сваты. Але для ўсіх у князя Святаслава быў адзін адказ: “Воля гасподня ды будзе!”

Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў, у адпаведнасці з традыцыяй бацькі прымаюць рашэнне аддаць дачку замуж. Аднак дзяўчынка выбірае іншы лёс: служэнне богу і людзям. У “Жыціі Ефрасінні Полацкай”, якое захавалася да нашага часу ў многіх спісах, прыводзяцца разважанні Прадславы: “А што паспелі зрабіць продкі нашы? І жаніліся, і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна. Іх жыццё прайшло. Загінула слава іхняя, быццам прах і павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней, якія храбра, з богам у сэрцы праз пакуты паклалі галовы пад меч, альбо тыя, хто мячом духоўным адсек мірскія асалоды, хто аддаў сябе богу - тых памятаюць на зямлі”.

Прадслава звярнулася да ігуменні Полацкага манастыра, а ёю была ўдава князя Рамана Усяслававіча, з просьбай прыняць яе ў манастыр. Княгіня спрабавала адгаварыць дзяўчыну, у сувязі з яе маладосцю, цяжкасцямі манаскага жыцця, тым больш што бацькі Прадславы былі супраць гэтага рашэння дачкі. Але князёўна дабілася свайго. Яна прымае пастрыг пад імем Ефрасінні і пасяляецца ў манастыры. Манашка вывучае жыціі святых, гістарычныя хронікі, іншую тагачасную літаратуру. Яна, як пішацца ў “Жыціі”, - “собирающа бла-гыя мысли в сердци своем, яко пчела сот”.

Прайшло некалькі гадоў. Ефрасіння з дазволу епіскапа Ільі пераходзіць жыць у келлю Сафійскага сабора. Пачынаецца цяжкая праца перапісчыка кніг, якая патрабавала не толькі адукаванасці, мастацкіх здольнасцей, але і значных фізічных намаганняў. Дні, месяцы і гады напружанай працы на ніве асветы. Цяжка сказаць, аб чым пісала Ефрасіння. Можа, царкоўныя кнігі, летапісы, візантыйскія хронікі, а можа, рабіла пераклады філасофскіх трактатаў, зборнікаў афарызмаў. Вядома, што Ефрасіння ведала замежныя мовы, вяла перапіску з візантыйскім імператарскім дваром.

Праз некаторы час Ефрасіння заснавала жаночы, а потым мужчынскі манастыры, дзе былі створаны майстэрні па перапісванні кніг. Гэта быў значны крок у развіцці адукацыі на полацкай зямлі.

Пабудаваўшы манастыр у Сяльцы, Ефрасіння папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Гардзіславу для навучання грамаце. Хутка Гардзіслава прымае пастрыг і ўжо як манашка Еўдакія актыўна дапамагае асветніцы. Потым да іх далучаецца княжна Звеніслава (Еўпраксія), якая даводзілася стрыечнай сястрой Ефрасінні.

Ефрасіння стварыла іканапісную майстэрню, садзейнічала адкрыц-цю школ. У “Жыціі” гаворыцца аб тым, чаму вучыла Ефрасіння: “Чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хадзе рахманай, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры старэйшых маўчаць, мудрэйшых слухаць; пакоры да старэйшых, любові некрывадушнай да роўных і меншых; мала гаварыць, а многа разумець”.

Вось яшчэ красамоўныя словы Ефрасінні Полацкай да вучняў: “…Я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, калі бачу плён вашай працы і дождж вучэння праліваю на вас. Але ж нівы вашы стаяць, не растуць угору. А год завяршаецца… Баюся, што будзеце пустазеллем вы і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць усяго гэтага! Зрабіцеся пшаніцаю чыстай і змяліцеся ў жорнах пакорлівасцю, малітвамі і пастом, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову”.

З імем Ефрасінні звязана развіццё полацкай архітэктурнай школы. Па яе заказу быў пабудаваны помнік сусветнай культуры - царква Святога Спаса. Спасаўская царква была ўзведзена дойлідам манахам Іаанам на беразе ракі Палаты ў рэкордна кароткі тэрмін - за трыццаць тыдняў. Будаўніцтва храма (а ён быў пабудаваны ў перыяд да 1161 года) з'явілася значнай падзеяй ва ўсходнеславянскім дойлідстве. Слава аб полацкіх майстрах пайшла па свеце.

Трэба адзначыць, што гэты храм - адзіны на Беларусі, дзе захаваліся фрэскі ХІІ стагоддзя. Ён быў перабудаваны ў ХІХ ст. Але і сёння храм уражвае сваім хараством.

З дзейнасцю ігуменні-князёўны звязана імя майстра Лазара Богшы. Па заказу Ефрасінні Лазар Богша ў 1161 г. зрабіў шасціканцовы крыж для захавання хрысціянскіх рэліквій: кавалачка крыжа, на якім быў распяты Хрыстос, кавалачка каменя ад даміны Багародзіцы, часткі мошчаў святых. Драўляны крыж памерам 52 см быў пакрыты залатымі і срэбнымі пласцінамі з каляровымі перагародкавымі эмалямі з выявамі святых. Крыж з'яўляўся не толькі цудоўным помнікам ювелірнага мастацтва. На ім былі зроблены надпісы, таму ён з'яўляецца таксама помнікам пісьменства. Гэта нацыянальная святыня прапала ў 1941 г.

Асветніца Ефрасіння мела ўплыў на тагачаснае неспакойнае палітычнае жыццё. Княжацкія міжусобіцы, барацьба за полацкі пасад вялі да значных матэрыяльных і людскіх страт. Ігумення імкнулася дапамагчы князям мірна вырашаць спрэчкі. “Жыціе” апавядае, што яна нікога не хацела бачыць ворагамі.

Ужо ў сталым узросце Ефрасіння вырашыла разам з сястрою Еўпраксіяй і братам Давыдам зрабіць паломніцтва ў Іерусалім. Гэта было цяжкае выпрабаванне. На доўгім шляху ў Святую Зямлю Ефрасіння наведала сталіцу Візантыйскай імперыі, сустрэлася са сваяком імператарам Мануілам Комнінам і ў канцы красавіка 1173 г. прыйшла ў Іерусалім. На працягу трох дзён прыходзіла Ефрасіння маліцца да труны Гасподняй. Праз 24 дні яна памерла і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры. У 1187 г. астанкі Ефрасінні перазахаваны ў Кіева-Пячорскую лаўру. У 1910 г. мошчы Святой Ефрасінні з вялікай пашанай даставілі ў Полацк, у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Праз многія стагоддзі вярнулася князёўна-асветніца на родную зямлю.

Трэба пагадзіцца з гісторыкам і пісьменнікам У. Арловым, які піша ў сваёй кнізе “Таямніцы полацкай гісторыі”, што нельга знайсці ў Еўропе ХІІ ст. жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Ефрасінняй.

К1РЫЛА ТУРАЎСКІ

(каля 1130 - пасля 1184)

У гісторыі нацыянальнай культуры Кірыла Тураўскі - адна з самых адметных постацей сярод тых, хто жыў і тварыў у часы сівой даўніны. Ён вядомы найперш як старажытнабеларускі пісьменнік-прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар красамоўства.

Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку XІІ стагоддзя ў Тураве - адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» - кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, - гаворыцца ў ёй, - нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў, відаць, святога Міколы, і неўзабаве стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы і творы пра манаства. Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім Смаляціч - ідэйны апанент Кірылы і прыхіль-нік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, - Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэты час ён замыкаецца ў манастырскай вежы, “стаўпе”, робячы подзвіг стаўпніцтва. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам». Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Пасля таго як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы язычніцтва.

На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля.

Хаця пра Тураўскага Златаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара XIІ стагоддзя колькасць ягоных твораў - пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі - сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.

Памёр ён пасля 1184 г. Творы Кірылы Тураўскага ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літаратуры. Да яго літаратурнай спадчыны належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля, ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць не толькі сярод усходніх славян, але і сярод паўднёвых, у прыватнасці ў Балга-рыі, і распаўсюджваліся ў спісах 12 - 17 стст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Eўe, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап Мінскі і Тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны бела-рускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956 - 58 гг. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская, паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Кірыла Тураўскі быў кананізаваны рускай праваслаўнай царквой і сёння ўведзены ў Сабор беларускіх святых. Памяць яго штогод ушаноўваецца 28 красавіка.

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

(каля 1490 - каля 1551)

Францыск Скарына - наш самы славуты зямляк. Скарына быў вучоным, пісьменнікам, выдатным асветнікам. Але самае галоўнае - ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.

На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся прыблізна ў 1490 у сям'і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі - Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэта мова лічылася міжнароднай мовай навукі: на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў, паступіў вучыцца ў Кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. У Падуанскім універсітэце Скарына паспяхова абараніў дысертацыю і атрымаў дыплом доктара медыцыны.

Скарына лічыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, ён іх друкаваў у друкарнях, а не перапісваў ад рукі. Ён вырашыў надрукаваць Біблію на роднай мове. У Празе Скарына адкрыў сваю першую друкарню, дзе выдаў 23 кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню, дзе выдаў “Апостал” і “Малую падарожную кнігу”.

Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад радзімы, ад роднага Полацка, Скарына і памёр прыкладна ў 1551 годзе.

Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку і на Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Федараў заснавалі друкарню ў Маскве.

Але Скарына быў не толькі друкаром. З гравюр, змешчаных у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб тым, што Скарына быў адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: “… звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі - дзе нарадзіліся, да таго месца вялікую ласку маюць”.

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ

(1530-я або пачатак 1540 - 1603)

Васіль Цяпінскі - беларускі гуманіст і радыкальна-рэфармацыйны дзеяч, кнігавыдавец, пісьменнік, прадаўжальнік гуманістычных, куль-турна-асветніцкіх і патрыятычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буд-нага.

Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ cт. мужны шляхціц удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызванне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай дзейнасці.

Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу - С. Будным, К. Астрожскім і іншымі, Васіль Цяпінскі апынуўся ў цэнтры пале-мічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.

Паводле сваіх поглядаў В. Цяпінскі быў прыхільнікам арыянства, гэта значыць выступаў супраць вучэння аб Троіцы. Асветнік таксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да ліквідацыі ўсіх гаспадарскіх структураў. На вядомым Лоскім сінодзе 1578 г. ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных “камуністаў” - Аляксандрам Вітрэ-лінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхніх нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.

Галоўная ж заслуга В. Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага пісьма.

У радавым маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе каля 1580 г. выдаў перакладзенае на беларускую мову Евангелле з уласнай прадмовай, у якой ён выкладае свае погляды. Цяпінскі выкрываў разбэшчанасць каталіцкіх і праваслаўных святароў, выступаў за маральную чысціню чалавека. Ён горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў адданым прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду, адкрыцця школ на беларускай мове, выхавання самаахвярнага служэння Айчыне. Па палітычных і рэлігійных погля-дах Цяпінскі быў блізкі Буднаму, хаця і належаў да больш памяркоўнага крыла рэфармацыйнага руху.

З творчай спадчыны В. Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай “Прадмоваю” і каментарыямі, а таксама адна старонка “Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак”.

СЫМОН БУДНЫ

(каля 1530 - 1583)

Сымон Будны - выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ ст. было шырока вядома ў Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы.

Паходзіў з сям'і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. Апрача роднай беларускай мовы, ён ведаў грэчаскую, лацінскую, польскую, валодаў іўрытам, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах.

На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра асветніка выйшлі кнігі “Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрыс-ціянскай веры” (Лоск, 1576), пераклады Бібліі (1570), Апокрыфаў і інш.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўра-пейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як Сымон Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 года быў, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ён выказваў свае погляды па праблемах веры, аб “мірскім” прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Заслаўя, Лоска, Полацка.

Таямніца такай папулярнасці твораў Сымона Буднага - найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.

З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ ст. руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў. Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў - Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы Сымону Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і вяршэнстве законаў. Імя Сымона Буднага ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКА.

СМЯОН ПОЛАЦК

(1629 - 1680)

Сімяон Полацкі нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца. Доўгі час ён вучыўся ў Кіеве, а потым у Віленскай акадэміі. Яго лічылі адным з самых адукаваных людзей таго часу. Сімяон Полацкі пастрыгся ў манахі і доўгі час працаваў у брацкай школе ў Полацку. Яго ведалі як славутага настаўніка, выкладчыка. Калі пачалася чарговая так званая руска-польская вайна, войскі расійскага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Сімяон быў праваслаўны, і ён вітаў гэта. Манах, паэт і настаўнік сустрэўся з царом. Цар запрасіў яго ў Маскву, бо спадзя-ваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.

Апынуўшыся ў 1664 годзе ў Маскве, Сімяон Полацкі па загадзе цара ўзначаліў школу, у якой вучыліся будучыя дыпламаты.

У царкоўных справах Сімяон падтрымаў патрыярха Нікана. Калі ў Маскве склікалі вялікі сабор, на якім вырашаліся галоўныя пытанні веры, ён быў там перакладчыкам, бо добра ведаў і грэчаскую, і лацінскую мовы. Неўзабаве цар даручыў Сімяону Полацкаму выха-ванне сваіх дзяцей. З 1667 года - настаўнік царскіх дзяцей, у тым ліку і будучага расійскага імператара Пятра І. Дзякуючы адукацыі і шырокаму кругагляду наследнікі цара заклалі асновы тых перабудоў і перамен, якія завяршыў Пётр І. Так просты полацкі манах паўплываў на лёс вялікай дзяржавы.

Але Сімяон Полацкі вядомы ў гісторыі не толькі як выхавальнік царскіх дзяцей. У 1679 годзе Сімяон надрукаваў “Буквар языка славен-скага”, а праз год - “Псалтыр рыфмаваная”. Пасля сябе Полацкі пакі-нуў вялікую літаратурную спадчыну. У канцы 70-х гадоў ХVІІ ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі, што была перавезена сюды з Куцейна. Сімяон быў таксама ініцыятарам стварэння і складання статута першай у Маскве вышэйшай адукацыйнай установы - Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Сімяон Полацкі быў вялікім патрыётам Беларусі, якую праслаўляў у сваіх творах. Зборнік яго вершаў “Рыфмалагіён, або Вершаслоў” і “Вертаград многакаляровы” паклалі пачатак новай пасля старажытнага перыяду рускай літаратуры.

СПІРЫДОН СОБАЛЬ

(? - каля 1645)

Беларускі друкар і асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і бургамістра. Відаць, там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Актыўная самаадукацыя і творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных і культурных людзей свайго часу. Усё сваё творчае жыццё Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачасным Магілёве не было ўмоў для выдавецкай дзейнасці, С. Со-баль быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 г. ён адкрыў друкарню і выдаў некалькі кніг маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актаіх» (2 выданні), «Апостал» (2 выданні, 1628 - 1639). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак царквы, але іх нярэдка выкарыстоўвалі і настаўнікі свецкіх школ.

Вярнуўшыся на Беларусь, С. Собаль у 1630 годзе прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Буквар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Часоўнік» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначаліся ў асноўным для навучальных мэт. Напісаны ім і выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 г. быў перавыдадзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьменнасці сярод народа.

Дарэчы, С. Собаль упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а да яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «Азбука». «Буквар» быў вынікам творчай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але і замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных лістах.

Дакладна невядома, дзе працаваў С. Собаль у 1633 - 1634 гг., але за гэтыя гады ім перавыдадзены ў Кіеве «Ліманар», «Апостал» і «Актаіх». С. Собаль працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэтага ён вярнуўся ў Магілёў і ў брацкай друкарні ў 1637 выдаў «Псалтыр» і «Тастамент цара Васілія».

С. Собаль быў вядомы не толькі на Беларусі і Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф. Бурцавым, абменьваўся з ім кнігамі, Бурцаў набыў у С. Собаля друкарскія прылады. У 1639 г. друкар наважыўся пераехаць у Маскву, каб адкрыць там друкарню і школу для навучання рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але, калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай прыказной ізбе, яму было адмоўлена: «Государь указал того могилевца Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было...»

Пра апошнія гады жыцця С. Собаля звестак не захавалася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядома, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Магілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Найбуйнейшы кнігадрукар свайго часу, С. Собаль надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2 - 3 разы. Ён быў належным прадаўжаль-нікам асветніцкай і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны і I. Фёдарава.

ІЛЬЯ ФЁДАРАВІЧ КАПІЕВІЧ (Капіеўскі)

(каля 1651 - 1714)

Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст. Нарадзіўся на Беларусі (найбольш верагодна, на Брэстчыне ці Случчыне). У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй падлетка Капіевіча звёз з сабой «боярский сын з Бежыцкия пятины», гэта значыць з Ноўгарада. Праз 6 гадоў Капіевіч разам з мсціслаўскім ваяводам М. Цеханавецкім вярнуўся на Беларусь. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе, якая ў той час была цэнтрам культуры, што мела вырашальнае значэнне для фарміравання і эвалюцыі поглядаў маладога Капіевіча. Верагодна, тут ён атрымаў добрыя веды і вывучыў замежныя мовы. Яшчэ ў час навучання ў школе Капіевіч, як здольны вучань, заняў тут у 1674 г. пасаду лектара (настаўніка малодшых класаў). Дакладна невядома, як Капіевіч трапіў у Галандыю (верагодна, па канфесійных матывах), але ўстаноўлена, што там ён займаўся выдавецкімі справамі. Захаваліся яго лісты да Лейбніца, які прапаноўваў Капіевічу супрацоўнічаць у справе выдання кніг. У 1697 г. у час прыбыцця ў Галандыю расійскага вялікага пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I Капіевіч быў кандыдатам-пастарам пры Амстэрдамскім саборы. Як знаўца многіх моў, быў настаўнікам Пятра I i іншых удзельнікаў пасольства. З гэтага часу Капіевіч усё сваё жыццё прысвяціў асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў. Ён складаў планы выдання падручнікаў, якія, відаць, абмяркоўваў з Пятром I, а потым выдаў іх у друкарні І.А. Тэсінга, а з 1700 г. - у сваёй. У 1699 - 1706 гг. Капіевіч падрыхтаваў, пераклаў і выдаў каля 20 кніг асветніцкага характару па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхнічных і вайсковых галінах ведаў. Найбольш вядомыя з іх: «Введение краткое во всякую исторію...» (1699), «Краткое и полезное руковедение во арифметику» (1699), «Уготование и толкование ясное и зело изрядное, краснообразного поверстания кругов небесных...» (1699), «Краткое собрание Льва Миротворца», «Номенклятор (лексикон) на русском, латинском и немецком языке», «Грамматика латинская» (усе 1700), «Морского плаванія книга» (1701), «Святцы, или Календарь» (1702), «Рукове-дение в грамматику славено-российскую» (1706) і інш. Капіевіч шмат вандраваў па Еўропе са сваёй друкарняй, а калі вырашыў перавесці яе ў Расію, то быў перахоплены піратамі. У 1708 годзе ён разам з расійскімі войскамі прыбыў у Варшаву. Некалькі гадоў служыў у Пасольскім прыказе перакладчыкам. Капіевіч - вучоны з шырокім кругаглядам, патрыёт і прыхільнік навучання народа паспалітага, прадаўжальнік справы Ф. Скарыны. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. Падрыхтаваныя і выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для юнацтва, якое прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталіся ў расійскіх школах.

Па сваіх поглядах Капіевіч быў актыўным прыхільнікам рэформ Пятра I, якія ламалі руцінныя формы грамадскага жыцця. Ён вітаў імкненне славянскіх народаў да аб'яднання, называў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў «славяна-рускім народам». Капіевіч быў перакананы ў неабходнасці адукацыі, падкрэсліваў вялікае значэнне рознабаковага навучання. Ён лічыў, што матэматыка вельмі карысная ў марской справе, у падарожжах, у горназдабыўной справе («вникнувший в математические книги, помощь обретеш»), астраномія дапамагае ў навігацыі, гісторыя - у пазнанні грамадскага жыцця і чалавека («Введение краткое во всякую историю...»). Асаблівае значэнне надаваў ён граматыцы: «тщетный есть всяк труд без грамматики».

Капіевіч - аўтар «Рыторыкі» і «Паэтыкі» (не захаваліся). Значную ролю ў асветніцкай дзейнасці адыгралі яго творы па гісторыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне» (пра палітычнае жыццё), «Жыццеапісанне» (пра асобных людзей і здарэнні).

Паводле звестак самога Капіевіча, ён адправіў у Маскву наступныя кнігі: «Риторическое собрание вместе с красноречием кратчайшее», «Политик, ученый и ученоблагочестивый, переданный польскими стихами», «Хронология священнополитическая от создания мира до разрушения Иерусалима, по-русски и по-польски» (гэта і наступныя былі падрыхтаваныя Капіевічам да друку, лёс іх невядомы), «Квинт Курцый Руф о делах Александра Великого, по-русски», «Образцы склонений, спряжений по-латыни, немецки и русски», «Немецкая грамматика с русским толкованием», «Введение Коменского, по-латыни, немецки и русски», «Семейные беседы, разделенные на 40 глав, по-латыни, немецки и русски», «Словарь по-латински и русски», «Священная Библия на славянском языке, по порядку или стихами изданная», «Полная славянская грамматика».

ЯЎХІМ ФЁДАРАВІЧ КАРСКІ

(1861 - 1931)

1 студзеня 1861 года ў сям'і вясковага настаўніка пачатковай школы ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна нарадзіўся чалавек, якому было наканавана лёсам стаць заснавальнікам беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, увайсці ў гісторыю навукі (і не толькі бела-рускай) вядомым этнографам, фалькларыстам, палеографам. Яўхім Карскі напісаў больш за семсот прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы. Ім была падрыхтавана “Праграма для збору асаблівасцей беларускіх гаворак” (1897 і 1916 гг.). Але найбольшую вядомасць Карскаму прынесла яго фундаментальная трохтомная праца “Беларусы” (1903 - 1922), што складаецца з 7 выпускаў і з'яўляецца свайго роду энцыклапедыяй беларусазнаўства. Увогуле “Беларусы” - найвышэйшае дасягненне еўрапейскай славістыкі пачатку 20 стагоддзя ў вывучэнні і даследаванні беларусаў як нацыі. Карскі ўпершыню навукова абгрунтаваў самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа.

Карскі быў сапраўдным філолагам-энцыклапедыстам. Ён займаўся старажытнымі славянскімі мовамі, палеаграфічнымі асаблівасцямі пісьмовых помнікаў, літаратурай і фальклорам усходніх славян, узаемаадносінамі сучасных славянскіх моў. Але галоўны яго навуковы подвіг - стварэнне навукі пра беларускую мову. Асобныя працы пра пэўныя з'явы і асаблівасці беларускай мовы друкаваліся і да Карскага. Але да канца 19 стагоддзя шматлікія факты і назіранні па беларускай мове не былі абагульнены. Нават не было спробы абгрунтаваць вучэнне пра беларускую мову як раўнапраўную сярод іншых славян-скіх моў. Звычайна беларускія моўныя рысы тлумачылі як асаблівасці дыялектаў або гаворак рускай, польскай ці ўкраінскай моў. Абапіраючыся на навуковыя факты, сваімі шматлікімі даследаваннямі Карскі паказаў, што мова беларускага народа, хоць і вельмі блізкая да суседніх славянскіх моў, мае сваю сістэму, якая развівалася, узбагачалася і ўдасканальвалася ва ўзаемадзеянні з роднаснымі мовамі, але паводле ўласных законаў, што і вызначыла яе сучасную нацыянальную адметнасць.

Я. Карскі пачатковую адукацыю атрымаў у Ятранскім народным вучылішчы. На вучобу ў гімназіі не было сродкаў, таму паступіў у Мінскае духоўнае вучылішча, а затым у семінарыю. У 1881 годзе, закончыўшы вучобу ў семінарыі, паступіў за казённы кошт у Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (Украіна), дзе ў свой час у юрыдычным ліцэі вучыўся Ф. Багушэвіч. У 1885 г. пасля выдатнага заканчэння інстытута ўладкаваўся на працу ў Вільні і на працягу 8 гадоў выкладаў рускую і стараславянскую мовы, а таксама рускую літаратуру ў другой Віленскай гімназіі.

У 1891 годзе здаў у Варшаве магістарскі экзамен, а праз 2 гады за даследаванні беларускай мовы Савет Кіеўскага універсітэта прысудзіў яму вучоную ступень магістра рускай мовы і славеснасці (гэта была першая ў гісторыі дысертацыя па беларускім мовазнаўстве). У 1893 годзе ён перабраўся ў Варшаву і надоўга звязаў свой лёс з Варшаўскім універсітэтам, дзе спачатку працаваў выкладчыкам-лектарам, з 1894 года - экстраардынарным, а з 1897 г. - ардынарным прафесарам кафедры рускай і славянскай моў і рускай літаратуры.

У 1905 годзе ён узначаліў самы значны філалагічны часопіс тагачаснай Расіі - “Русский филологический вестник”, дзе змясціў шмат сваіх навуковых прац і бібліяграфічных матэрыялаў. У гэтым жа годзе стаў першым выбраным рэктарам Варшаўскага універсітэта. У 1908 г. пераабраны на новы тэрмін, але ў 1910 годзе адмовіўся ад гэтай пасады ў знак пратэсту супраць самавольства міністра адукацыі. У 1910 - 1916 гг. працаваў у Расіі, у Растове-на-Доне, куды быў эвакуіраваны Варшаўскі універсітэт, а пасля абрання правадзейным членам АН (1916 г.) пераехаў у Петраград. Потым перабраўся ў Мінск, дзе яго застала польская акупацыя. Каб прыцягнуць сусветна вядомага вучонага на свой бок, акупацыйныя ўлады прапанавалі яму пенсію, але Карскі адмовіўся. У снежні 1919 года пабываў у Варшаве, адкуль перавёз у Мінск сваю бібліятэку, якую пазней перадаў Беларускаму універсітэту. Пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1920 года вярнуўся ў Петраград, дзе стаў адным з арганізатараў акадэмічнай навукі.

Асобна варта адзначыць уклад Карскага ў арганізацыю навукі на Беларусі і развіццё беларускай культуры. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час ён склаў праграму вывучэння беларускай мовы, падтрымліваў першыя беларускія выдавецтвы, “Нашу ніву” і навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У савецкі час быў старшынёй камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта, правадзейным членам Інбелкульта і ўдзельнічаў у распрацоўцы яго статута. Памёр Я. Карскі 29 красавіка 1931 года.

На радзіме Карскага, у вёсцы Лаша, створаны мемарыяльны музей, яго імем названы Гродзенская абласная бібліятэка, вуліца ў Гродне, Лашанская школа. У 1990 годзе урад Беларусі ўстанавіў восем стыпендый імя Карскага. Скульптурны партрэт вучонага стварыў М. Ражанкоў. Пахаваны Карскі ў Санкт-Пецярбургу.

БРАНІСЛАЎ АДАМАВІЧ ТАРАШКЕВІЧ

(1892 - 1938)

Вядомы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, літара-туразнавец, мовазнавец і перакладчык Б.А. Тарашкевіч нарадзіўся 20 студзеня 1892 года ў засценку Мацюлішкі (цяпер Літва). Скончыў гіс-торыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1916 г.), працаваў у ім прыват-дацэнтам грэчаскай і лацінскай моў. 3 1918 года загадваў культурна-асветным аддзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1919 годзе выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў Мінскім педінстытуце, а ў 1920 годзе загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэд-няй Літвы, у 1921 - 1922 гг. працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі і быў адным з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1922 годзе выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначаліў у ім беларускі пасольскі клуб.

За абарону правоў беларускага насельніцтва і палітычную дзейнасць у студзені 1927 г. арыштаваны і асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 годзе з мэтай дыскрэдытацыі яго выпусцілі на волю, але праз год зноў арыштавалі і ў лістападзе 1932 года асудзілі на 8 гадоў катаржнай турмы. У верасні 1933 года быў абмяняны на савецкага палітвязня і жыў у Маскве, працаваў у Mіжнародным аграрным інстытуце загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі. У маі 1937 года арыштаваны і па беспадстаўным абвінавачанні ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы 29 лістапада І938 года расстраляны.

Беларускім мовазнаўствам Тарашкевіч займаўся на працягу ўсяго свайго жыцця. Яшчэ студэнтам 3-га курса Пецярбургскага універсітэта ён апублікаваў у часопісе “Раніца” (1914 г.) артыкул “Не пакідайце сваёй мовы”, у якім заклікаў суайчыннікаў шанаваць родную мову, таму што яна з'яўляецца душой народа, запісваць мясцовую лексіку і розныя віды вуснай народнай творчасці - казкі, легенды, песні, прыказкі, загадкі.

У 1913 годзе па прапанове Я. Купалы Тарашкевіч пачаў працаваць над беларускай граматыкай, і ў 1918 г. у Вільні яна ўбачыла свет. Гэтая праца была высока ацэнена спецыялістамі, некалькі разоў перавы-давалася і адыграла выключна вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, бо ўпершыню абагульніла і замацавала пісьмовыя традыцыі, якія склаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у перыядычным друку. Менавіта як аўтар “Беларускай граматыкі для школ” Тараш-кевіч у 1928 годзе быў абраны правадзейным членам АН БССР.

Б.А. Тарашкевіч займаўся і іншымі лінгвістычнымі даследаваннямі. Так, у 1923 г. ім завершаны і здадзены ў друк “Сінтаксіс беларускай мовы”, які, на жаль, па нейкіх прычынах не выйшаў, прычым рукапіс яго да гэтага часу не знойдзены. У 1933 годзе Тарашкевіч пісаў з турмы да пракурора ў Вільню, што ўжо доўгі час працуе над гістарычнай граматыкай беларускай мовы. Магчыма, праца была закончана, аднак яе лёс невядомы. Toe ж можна сказаць і пра доктарскую дысертацыю Тарашкевіча “Стыль і фанетыка Лаўрэнцьеўскага летапісу”.

Тарашкевіч пераклаў на беларускую мову два сусветна вядомыя паэтычныя творы - “Іліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча. Пераклад “Іліяды” ён пачаў у час працы ў Пецярбургскім універсітэце, а закончыў у 1927 г. у адной з самых суровых турмаў Польшчы - на Бронках. Месцазнаходжанне рукапісу да гэтага часу невядомае. У перыядычным друку апублікаваны толькі дзве перакладзеныя песні “Іліяды”.

Паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” была перакладзена ў турэмных засценках у 1931 - 1932 гг. Рукапіс перакладу захаваўся і быў выда-дзены ў 1981 г. у Мінску і ў 1984 г. у Польшчы. Гэты пераклад атрымаў высокую ацэнку беларускіх і польскіх спецыялістаў. Цікавымі з'яўляюцца яго моўныя асаблівасці. Пры выбары беларускіх перакладных эквівалентаў да польскага арыгінала Тарашкевіч свядома арыентаваўся на гутарковую мову і паэтычную вусную народную творчасць. Менавіта гэтым абумоўлена шырокае выкарыстанне форм інфінітываў з ненаціскным суфіксам -ці (запытаці, ратаваці, жыці), памяншальна-ласкальных форм (вочкі, губкі, заўтрачка, ціхусенька ...), прыслоўяў і часціц з узмацняльнымі суфіксальнымі элементамі (тамака, тутака, цяперака, ...).

У мове перакладу адлюстраваліся многія асаблівасці паўднёва-заходніх гаворак. Тарашкевіч побач з агульнабеларускай лексікай карыстаўся пры перакладзе і словамі абмежаванага ўжывання: дыялектызмамі, паланізмамі, русізмамі, уласнымі наватворамі і некаторымі іншымі. Увядзенне Тарашкевічам у мову перакладу шэра-гу фанетычных, акцэнталагічных, граматычных і лексічных асаблівас-цей рэгіянальнага характару тлумачыцца не столькі слабай унармава-насцю тагачаснай беларускай літаратурнай мовы, колькі мэтамі версіфікацыйнымі і стылістычнымі: каб вытрымаць рытм і рыфмы вершаваных радкоў і, галоўнае, стварыць мясцовы і часавы каларыт, зрабіць пераклад як мага больш стылістычна адэкватным арыгіналу, мова якога таксама не была пазбаўлена рэгіяналізмаў і архаізмаў.

ПЁТР АПАНАСАВІЧ БУЗУК

(1891 - 1937)

Беларускі мовазнавец-славіст, педагог П.А. Бузук нарадзіўся 14 лі-пеня 1891 г. у в. Цярноўка ў Малдавіі. У 1916 годзе скончыў гісто-рыка-філалагічны факультэт Адэскага ўніверсітэта, з 1920 года дацэнт гэтага ж факультэта. Доктар філалагічных навук (1924), прафесар (1925). Восенню 1925 года па запрашэнні рэктара БДУ У.І. Пічэты пераехаў у Мінск, чытаў лекцыі ва універсітэце, адначасова кіраваў групай аспірантаў.

У 1926 - 1930 гг. загадчык дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта, у 1927 - 1928 гг. - член камісіі жывой беларускай мовы па распрацоўцы праекта правапісу беларускай мовы, графікі; камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы; тэрміналагічнай камісіі па падрыхтоўцы слоўнікаў фізічнай, ветэрынарнай, хімічнай, механічнай, тэатральнай тэрміналогіі. З 1931 г. - дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР, адначасова загадчык кафедры мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута. У пачатку 1934 г. П.А. Бузук быў беспадстаўна арыштаваны і сасланы на 3 гады ў Волагду, дзе працаваў у педагагічным інстытуце. Пасля заканчэння ссылкі ў 1937 годзе зноў арыштаваны і ў гэтым жа годзе расстраляны. Па пратэсце пракурора БССР пастановай Пленума Вярхоўнага суда БССР у 1988 годзе справа ў адносінах П.А. Бузука спынена з-за адсутнасці складу злачынства, вучоны быў рэабілітаваны.

П.А. Бузук быў выдатным мовазнаўцам-паліглотам, валодаў усімі славянскімі мовамі, малдаўскай, румынскай, італьянскай, нямецкай, англійскай, французскай, літоўскай, татарскай, яўрэйскай, грэчаскай, лацінскай, грузінскай. Веданне рознасістэмных моў дазволіла стварыць шэраг прац, прысвечаных пытанням агульнага мовазнаўства. Галоўны кірунак навуковай дзейнасці П.А. Бузука - даследаванне беларускіх дыялектаў і распрацоўка пытанняў лінгвістычнай геаграфіі. Разам з С. Некрашэвічам склаў “Праграму для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак, пераходных да суседніх моў” (1927), да збору гаворак былі шырока прыцягнуты студэнты і грамадскасць.

На аснове сабранага матэрыялу былі напісаны многія артыкулы і манаграфія “Спроба лінвістычнай геаграфіі Беларусі. Ч. 1. Фанетыка і марфалогія. Вып. 1. Гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі і сусед-ніх мясцовасцей Украіны і Вялікарасіі ў першай чвэрці ХХ в.” (1928). Гэта першы дыялекталагічны атлас беларускай мовы, які складаецца з 20 лінгвістычных карт і 111 старонак каментарыяў да іх.

П.А. Бузук - першы беларускі мовазнавец, для якога тэарэтычнае абгрунтаванне лінгвістычнай геаграфіі было справай усёй яго навуко-вай дзейнасці. Ён акрэсліў асноўныя праблемы лінгвагеаграфіі, якія і сёння застаюцца актуальнымі. Вучоны лічыў, што звесткі пра пашырэнне славянскіх моў і іх дыялектаў, пра іх узаемаадносіны з'яўляюцца неабходнай крыніцай вывучэння гісторыі і этнаграфіі славянскіх народаў, высвятлення іх паходжання.

Карпатлівае даследаванне гісторыі беларускай мовы ў яе сувязі з іншымі славянскімі мовамі П.А. Бузук спалучаў з інтэнсіўнай распрацоўкай актуальных праблем сучаснай беларускай літаратурнай мовы. На акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (12 - 21 лістапада 1926 года) П.А. Бузук прачытаў даклад “Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў”. Шэраг артыкулаў прысвяціў пытанням культуры беларускай літаратурнай мовы, праблеме ўзаемаадносін беларускай літаратурнай мовы і народ-ных дыялектаў.

Напісаў некалькі літаратуразнаўчых прац, прысвечаных аналізу творчасці беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, пісьменнікаў братніх славянскіх народаў. Пад псеўданімам П. Росіч друкаваў вершы, апавяданні, пераклады ў “Маладняку”, “Полымі”, рэспубліканскіх газетах.

ЯЗЭП ЮР'ЕВІЧ ЛЁСІК
(1884 - 1940)
Язэп Юр'евіч Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 года ў вёсцы Міка-лаеўшчына былога Менскага павета ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Паспяхова скончыў мясцовую народную школу, два гады самастойна рыхтаваўся і ў 1898 годзе паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Аднак з другога класа за свавольны характар і частыя спрэчкі з выкладчыкамі быў выключаны. Засмучонага юнака выручыў старэйшы брат Антон. Ён уладкаваў яго ў апошні клас Ноўгарад-Северскага, што на Палтаўшчыне, гарадскога вучылішча, дзе сам у гэты час працаваў выкладчыкам. Праз год Язэп скончыў гэтую навучальную ўстанову, затым здаў пры Ноўгарад-Северскай гімназіі экзамен на годнасць народнага настаўніка і быў пасланы на працу ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу. Праз год пераехаў на Палтаўшчыну і працаваў настаўнікам у мястэчку Грамяч. Калі пачалася першая руская рэвалюцыя, вёў антыўрадавую прапаганду сярод мясцовага насельніцтва, за што ў канцы 1905 года быў арыштаваны і больш за год праседзеў у Ноўгарад-Северскай турме. Там дарма часу не губляў, займаўся самаадукацыяй.

У 1907 годзе Я. Лёсіка перавезлі на суд у горад Старадуб. Адтуль ён уцёк і каля двух гадоў жыў у розных месцах нелегальна. На пачатку 1911 года падчас наведвання брата ў Ноўгарад-Северску быў арыштаваны і асуджаны на бестэрміновую высылку ў Сібір. Жыў у Кірэнскім павеце, займаўся фізічнай працай, некаторы час служыў пісарчуком, многа чытаў, наладзіў супрацоўніцтва з газетай “Наша Ніва”. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вызваліўся, пераехаў у Менск і распачаў актыўную палітычную дзейнасць, скіраваную на ўстанаў-ленне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Ён увайшоў у партыю Беларускай сацыялістычнай грамады, у 1918 годзе стаў адным са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і каля года ўзначальваў яе, рэдагаваў газету “Вольная Беларусь”, а потым газету “Беларусь”. На старонках гэтых і іншых перыядычных выданняў часта выступаў з публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі.

Калі Беларусь была вызвалена ад белапольскіх акупантаў, заявіў аб прызнанні прынцыпаў Савецкай улады, адышоў ад палітыкі і пачаў займацца выключна педагагічнай і навуковай дзейнасцю.

Педагагічную дзейнасць Я. Лёсік вёў у Белдзяржуніверсітэце, Бел-педтэхнікуме і на шматлікіх курсах беларусазнаўства, а навуковую - у Тэрміналагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы, а потым у Інстытуце беларускай культуры. У гэтай даследчай установе ўзначаль-ваў Тэрміналагічную камісію, а з 1927 года з'яўляўся дырэктарам Інстытута навуковай мовы.

Як старшыня Тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы Інбелкульта Я. Лёсік удзельнічаў у апрацоўцы каля 3000 навуковых тэрмінаў па матэматыцы, літаратуры, батаніцы і іншых ведах у аб'ёме сярэдняй школы. У 1927 годзе пад грыфам “Беларуская навуковая тэрміналогія” выйшаў апрацаваны Я. Лёсікам “Слоўнік граматычна-лінгвістычны”. Ён налічваў ужо 1592 беларускія тэрміны. З прапанаваных Лёсікам лінгвістычных тэрмінаў значная колькасць была ўведзена ў навуковы зварот упершыню і трывала замацавалася ў мовазнаўчай практыцы (напрыклад, выказнік, двукоссе, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дужкі, займеннік, злучнік, кропка, назоўнік, прыметнік, прыназоўнік, суфікс, шматкроп'е і інш.).

Я. Лёсік многа ўвагі ўдзяляў падрыхтоўцы школьных падручнікаў.

У 1920 годзе выйшла з друку складзеная ім чытанка для беларускіх школ “Наша крыніца”.

У 1921 годзе была выдадзена створаная Я. Лёсікам “Практычная граматыка беларускай мовы. Курс першы”. Праз год выйшла і другая частка “Практычнай граматыкі”. Абедзве часткі потым былі аб'яднаны і ў 1924 годзе выдадзены пад назвай “Пачатковая граматыка”. Яна мела чатыры раздзелы: 1) мова, слова, гук; 2) просты сказ; 3) часціны мовы; 4) складаны сказ. Наступныя выданні гэтага падручніка выходзілі пад назвай “Школьная граматыка беларускае мовы”. Апошняе, восьмае, выданне гэтага падручніка выйшла ў 1929 годзе. Ад выдання да выдання ён дапрацоўваўся і ўдасканальваўся. Апошнія выданні “Школьнай граматыкі” стаяць на ўзроўні сучасных школьных граматык, а ў некаторых адносінах і пераўзыходзяць іх. Па падручніку навучалася беларускай мове цэлае пакаленне беларускай моладзі.


Подобные документы

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.

    реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.