Структурна-семантычны і стылістычны характар парэміялагічных адзінак

Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 14.05.2013
Размер файла 106,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

37

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны”

Завочны факультэт

Кафедра беларускай мовы

Дыпломная работа

Структурна-семантычны і стылістычны характар парэміялагічных адзінак

(на матэрыяле “Слоўніка беларускіх прыказак” І.А. Лепешава, М.Я. Якалцэвіч)

Выканаўца

студэнтка групы БЗ-61 Дробатава Ірына Эдуардаўна

Навуковы кіраўнік

к.ф.н. дацэнт Шведава Зоя Уладзіміраўна

Рэцэнзент

к.ф.н. дацэнт Нічыпорчык Алена Уладзіміраўна

Гомель 2012

РЭФЕРАТ

Ключавыя словы: парэміялогія, ПрыказкА, семантыка, алегорыя, пераасэнсаванне, літаральнае значэнне, ВАРЫЯНТНАСЦЬ, экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка, функцыя, структура

Аб'ект даследавання: парэміялагічныя адзінкі беларускай мовы

Прадмет даследавання: структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка прыказак беларускай мовы

Метады даследавання: апісальны

Мэта работы: вызначыць структурна-семантычны і стылістычны характар парэміялагічных адзінак беларускай мовы.

Задачы:

1) выявіць прыказкі беларускай мовы з алегарычным сэнсам;

2) выявіць прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў;

3) выявіць прыказкі з прамым значэннем;

4) паказаць варыянтнасць прыказак;

5) выявіць структурна-семантычныя тыпы прыказак;

6) даць функцыянальна-стылістычную характарыстыку прыказак.

Атрыманыя вынікі: Выяўлены беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Сярод пералічаных найбольш пашыранымі з'яўляюцца прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў.

ЗМЕСТ

Уводзіны

1. СТРУКТУРНА-Семантычная характарыстыка парэміялагічных адзінак беларускай мовы

1.1 Сэнсавая класіфікацыя прыказак

1.1.1 Прыказкі з алегарычным сэнсам

1.1.2 Прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў

1.1.3 Прыказкі з прамым значэннем

1.2 Варыянтнасць у беларускіх прыказках

1.2.1 Лексічныя варыянты

1.2.2 Словаўтваральныя варыянты

1.2.3 Марфалагічныя варыянты

1.2.4 Сінтаксічныя варыянты

1.2.5 Фанетычныя варыянты

2. Стылістычная характарыстыка парэміялагічных адзінак беларускай мовы

2.1 Стылістычныя функцыі прыказак

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

УВОДЗІНЫ

Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў-афарызмаў, трапных выразаў, у якіх у высокамастацкай форме абагульніў свой багаты жыццёвы вопыт. Сярод іх прыказкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўваюць багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы.

Характарызуючы гэты т. зв. малы жанр беларускай вуснапаэтычнай творчасці, вядомы даследчык славянскага фальклору К. П. Кабашнікаў слушна заўважае: “Прыказка мае шырокае поле ўжывання, яна адносіцца не толькі да той канкрэтнай сітуацыі, пра якую ідзе гаворка, а да любой падобнай, калі абставіны прымушаюць чалавека актыўна шукаць выйсце, рабіць, здавалася б, немагчымае, для выпраўлення крытычнага становішча, выратавання жыцця, маёмасці, справы і г. д. Каб такога не здаралася, народная мудрасць заклікае да абачлівасці, асцярожнасці, да ўзважаных учынкаў” [4, с. 69].

У выніку шматгадовага вывучэння мовы, побыту, звычаяў свайго народа І. І. Насовіч зазначае: “Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку сваіх прыказак… Паміж простымі людзьмі ёсць шмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, - адразу ж і дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы” [14, с. 3-4].

Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць і ўжывальнасць прыказак у народзе падмеціў і Кандрат Крапіва: “Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз аздабляюць ёю. Пра такіх нават і знарочыстая прыказка ўтварылася: “Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца” [6, c. 227].

Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне і ў мастацкіх тэкстах. Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, І. Мележ, Я. Брыль і іншыя беларускія пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі іх у сваіх творах.

Народжаныя ў жывой народнай мове, прыказкі запісваліся і выдаваліся шмат якімі збіральнікамі вуснай народнай творчасці (Я. Чачот, П. Шпілеўскі, В. Дыбоўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, І. Насовіч, М. Федароўскі, Ф. Янкоўскі і інш.).

На працягу доўгага перыяду прыказкі вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. І толькі з нядаўняга часу даследчыкі прыйшлі да выніку, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненне ад іншых фальклорных жанраў, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці частушкі, не расказваюцца, як казкі ці анекдоты або гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, - словам, самастойна не бытуюць, а выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з'явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае закончанае суджэнне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.

Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вуснапаэтычнай творчасці ў апошнія гады прыкметна атывізавалася і дасягнула пэўных поспехаў.

Было выдадзена некалькі зборнікаў навуковых артыкулаў айчынных і замежных аўтараў (Паремиологический сборник: Пословица, загадка (структура, смысл, текст) / Сост. Г.Л. Пермяков. М., 1978; Паремиологические исследования: Сб. ст. / Сост. Г.Л. Пермяков. М., 1984; Г.Л. Пермяков. Основы структурной паремиологии / Сост. Г.Л. Капчиц. М., 1988; Малые формы фальклора: Сб. ст. памяти Г.Л. Пермякова. М., 1995.) у якіх разглядаўся шэраг важных праблем, у тым ліку агульныя пытанні тэорыі, праблемы класіфікацыі нацыянальнага і сусветнага парэмійнага фонду, структурнага аналізу, сінаніміі парэмій, нацыянальнага і інтэрнацыянальнага і інш.

Беларускія прыказкі і прымаўкі складаюць частку сусветнага парэміялагічнага фонду, пры гэтым яны валодаюць як агульнымі рысамі, так і адметнымі асаблівасцямі паэтыкі і вобразнай сістэмы. На гэты аспект звяртаюць увагу даследчыкі: “Супастаўляючы беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі з адпаведнымі жанрамі фальклору іншых славянскіх народаў, мы імкнемся перш за ўсё ўвесці беларускі матэрыял у агульнаславянскі кантэкст, паказаць яго як неад'емную частку агульнаславянскай духоўнай спадчыны, падобную не толькі агульным зместам, логікай разважання, вывадамі з пэўных сітуацый, але і вобразамі, асобнымі мастацкімі дэталямі, паэтычнымі сродкамі. На фоне гэтай агульнасці больш выразна выступаюць адметныя нацыянальныя рысы, усё тое, чым кожны народ узбагачае сусветную мастацкую творчасць” [4, с. 8].

Прыказкі і прымаўкі - вельмі спецыфічныя творы, якія стаяць на мяжы паўсядзённай моўнай практыкі чалавека і мастацтва слова і могуць быць аднесены як да першай, так і да другога. Метафарычнасць, асацыятыўнасць, шматзначнасць, полісемантызм прыказак і прымавак ускладняюць іх класіфікацыю, выбар аб'ектаў і параметраў для параўнання, у многіх выпадках вымагаюць комплекснага разгляду твораў [4, с. 9].

Перш чым гаварыць пра асноўныя асаблівасці прыказак у іх лінгвістычным аспекце, неабходна спыніцца на пытанні пра размежаванне паняццяў “прыказка” і “прымаўка”.

Даволі многія парэміялагічныя зборнікі ХІХ - ХХ стагоддзяў уключалі ў сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай “Прыказкі і прымаўкі”. Пры гэтым адны складальнікі зборнікаў не размяжоўвалі паняцці “прыказка” і “прымаўка”. Адной з умоў, якая ўскладняе размежаванне дадзеных паняццяў, “з'яўляецца іх безумоўная блізкасць як па форме (сцісласць), так і па бытаванню (выкарыстанне ў гутарковай мове). Таму некаторыя вучоныя ХІХ - ХХ стст (Ф. І. Буслаеў, А. А. Патабня, Я. А. Ляцкі, І. І. Ілюстраў) гаварылі аб складанасці і непатрэбнасці размежавання прыказак і прымавак”, а Я. А. Ляцкі нават пісаў, што правесці мяжу паміж прыказкай і прымаўкай немагчыма [11, с. 62]. Другія - спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаўку. Прыказка ў характарыстыцы І. М. Снегірова і В. І. Даля вызначаецца як больш складаны твор фальклора, чым прымаўка. Яна адрозніваецца ад прымаўкі завершанасцю думкі і формы [11, с. 63].

У энцыклапедыях, лексікаграфічных даведніках і вучэбных дапаможніках нашага часу пераважае думка, што прымаўка “адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца закончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу” [17, с. 449].

Вось, напрыклад, як падаецца азначэнне паняццяў прыказкі і прымаўкі ў падручніку “Курс беларускай мовы” (аўтары Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч): “Прыказка - гэта гатовае сінтаксічна аформленае выслоўе, якое заключае ў сябе важны іншасказальны сэнс і змяшчае глыбокую філасофскую думку. Прымаўкі маюць незавершаную сінтаксічную будову і выступаюць як частка выслоўя, якая канчаткова афармляецца ў канкрэтнай сітуацыі маўлення, калі становіцца вядомы аб'ект трапнай характарыстыкі” [16, с. 248].

У фалькларыстыцы і мовазнаўстве існуе нямала поглядаў на размежаванне прыказак і прымавак. Прааналізаваўшы гэтыя погляды, І. Я. Лепешаў прапануе найбольш тыповыя з іх ў сваёй манаграфіі [9].

Першы погляд (яго можна назваць лагічным) стаў складацца яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя. У яго аснову рускія фалькларысты паклалі такія крытэрыі, як завершанасць ці незавершанасць выказвання, здольнасць выражаць суджэнне або паняцце. Прыказка выражае закончанае суджэнне, а прымаўка абазначае паняцце і характарызуецца незавершанасцю выказвання. Паняцце “прымаўка” ілюструецца такімі прыкладамі: чужымі рукамі жар заграбаць,не ўсе дома, аднаго поля ягада, малако на губах не абсохла і інш. Аналагічнай думкі адносна вызначэння прыказак і прымавак прытрымліваюцца і беларускія даследчыкі. Так, Кандрат Крапіва ў артыкуле “Беларускія прыказкі”, прывёўшы прыклады: дзесятая вада на кісялі; як Піліп з канапель; і хвастом накрыўся, дадае: “Тут адразу відаць, што яны самастойна ўжывацца не могуць і, такім чынам, з'яўляюцца прымаўкамі” [6, с. 225].

Але трэба адзначыць, што прыхільнікі першага погляду (як відаць з прыведзеных вышэй прыкладаў) прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называецца фразеалагізмамі [9, с. 14].

Другі погляд на паняцці “прыказка” і “прымаўка” І. Я Лепешаў называе структурна-граматычным. Прыхільнікі гэтага погляду ў аснову размежавання паняццяў “прыказка” і “прымаўка” кладуць форму народнага афарызма, адначленнасць ці двухчленнасць яго структуры. У пацвярджэнне аўтар цытуе Я. А. Ляцкага, які пісаў: “Адметнай рысай прыказкі, як кароткага выслоўя, служыць яе фармальная двухчленнасць, тады як прымаўка ва ўласным сэнсе заўсёды адначленная” [9, с. 15].

Гэты погляд падзяляюць і некаторыя сучасныя беларускія мовазнаўцы. Так, В. П. Красней піша: “Адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі сваёй структурай. Прыказкі па сваёй форме з'яўляюцца выслоўем, што складаецца з дзвюх частак (Ад душы працуеш - Радзіму мацуеш). Прымаўка - таксама выслоўе, але яно складаецца з адной часткі (На чужыне і камар загіне)” [7, с. 117].

І. Я. Лепешаў лічыць такі погляд “бесперспектыўным, фармалістычным і нічым не апраўданым”, паколькі “розніцу паміж прыказкамі і прымаўкамі нельга шукаць у іх форме, у тым, з адной ці дзвюх частак яны складаюцца” [9, с. 15].

Трэці погляд дазваляе сцвярджаць, на думку І. Я. Лепешава, што адрозніць прыказку ад прымаўкі можна і трэба толькі з улікам наяўнасці ці адсутнасці ў іх пераноснага сэнсу. Такі погляд быў развіты У. П. Жукавым, які прапанаваў па-новаму асэнсаваць тэрмін “прымаўка” і ўсе парэміі, структурна арганізаваныя як сказ, падзяліў на тры групы: прыказкі, прымаўкі і прыказвава-прымаўкавыя выразы [15, с. 11].

Сярод даследчыкаў беларускай парэміялогіі існуе думка не размяжоўваць прыказкі і прымаўкі. Так, К. Крапіва ў пачатку свайго артыкула “Беларускія прыказкі” выкладае погляды І. М. Снегірова, А. А. Патабні, А. І. Баршчэўскага на паняцці “прыказка” і “прымаўка”, а пасля, прыступаючы да аналізу народных афарызмаў, зазначае, што ў далейшым ён будзе ўжываць адно азначэнне - прыказка [6, с. 226].

Ф. М. Янкоўскі ставіў знак роўнасці паміж прыказкай і прымаўкаў, называў іх словамі-дублетамі, якія сэнсава не адрозніваюцца, лічыў, што “справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак і прымавак” [22, с. 160].

Каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, І. Я. Лепешаў лічыць неабходным “скасаваць тэрмін “прымаўка” як аналаг фразеалагізма і выкарыстоўваць адзіны тэрмін “прыказка” для абазначэння народных афарызмаў, якія валодаюць інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю, або ўжываць абодва словы як тэрміны-дублеты.

Даць дакладную і ўсебаковую дэфініцыю прыказкі, на думку І. Я. Лепешава, цяжка. На нашу думку, найбольш разгорнутае азначэнне прыказкі даецца ў “Лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку”: “Прыказка - кароткі, устойлівы ў маўленчым ужытку, як правіла, рытмічна арганізаваны выказ павучальнага характару, у якім зафіксаваны шматвяковы вопыт народа; мае форму закончанага сказа (простага або складанага). Прыказка выражае суджэнне... Прыказка валодае літаральным и пераносным сэнсам ...” [10, с. 389]. Тэрмін парэмія будзе выкарыстоўвацца як сінонім да слова прыказка.

Мэта дыпломнай работы - вызначыць структурна-семантычны і стылістычны характар парэміялагічных адзінак беларускай мовы.

У сувязі з пастаўленай мэтай неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) выявіць прыказкі беларускай мовы з алегарычным сэнсам;

2) выявіць прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў;

3) выявіць прыказкі з прамым значэннем;

4) паказаць варыянтнасць прыказак;

5) выявіць структурна-семантычныя тыпы прыказак;

6) даць функцыянальна-стылістычную характарыстыку прыказак.

Крыніцай напісання работы з'яўляецца “Слоўнік беларускіх прыказак” І. А. Лепешава, М. Я. Якалцэвіч [1].

1. СТРУКТУРНА-Семантычная характарыстыка парэміялагічных адзінак беларускай мовы

1.1 Сэнсавая класіфікацыя прыказак

Прыказкі, калі іх разглядаць з семантычнага боку, далёка не аднатыпныя моўныя адзінкі. Пры іх семантычным аналізе выразна вылучаюцца тры групы:

1) прыказкі з алегарычным сэнсам;

2) прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў;

3) прыказкі з прамым значэннем.

Разгледзім усе тры названыя групы прыказак больш падрабязна.

1.1.1 Прыказкі з алегарычным сэнсам

У першую групу ўваходзяць прыказкі з пераносным, алегарычным сэнсам. У прыказках алегарычнага характару гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Кампаненты такіх прыказак страцілі сваё лексічнае значэнне. Напрыклад, у прыказцы Груган гругану вока не выдзеўбе [1, с. 107] зусім не пра гругана і невыдзёўбванне вока ідзе размова, сэнс прыказкі - `людзі, звязаныя якімі-небудзь агульнымі, звычайна карыслівымі, інтарэсамі, дзейнічаюць заадно і не здрадзяць, не зробяць кепскага адзін аднаму'. Або прыказка Сабака брэша - вецер носіць [1, с. 341] мае значэнне `не варта звяртаць увагу на чые-небудзь недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-небудзь за яго выказванне'.

Алегарычныя, пераносныя прыказкі ўтвараюцца не на лексічнай, а на сінтаксічнай аснове, г. зн. у выніку пераасэнсавання не кожнага слова паасобку, а ўсяго выказвання-сказа ў цэлым. Словы-кампаненты як бы раствараюцца ў агульным сэнсе прыказкі і не маюць нічога агульнага з прамымі ці пераноснымі значэннямі гэтых слоў. Напрыклад, у прыказках - Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца) [1, с. 451] і Ад крывога дрэва не бывае прамога ценю [1, с. 45] - гаворыцца пра тое, што “свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў”, а зусім не пра яблыню з яблыкамі ці дрэва. Вось чаму, як піша У. П. Жукаў, “у складзе сказа, якім перадаецца сэнс той ці іншай прыказкі, няма і не можа быць ніводнага слова, якое б адначасова ўваходзіла ў прыказку, што тлумачыцца” [3, с. 15].

Прывядзём найбольш трапныя алегарычныя прыказкі, напрыклад:

Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле [1, с. 36] - `няма патрэбы праяўляць станоўчыя адносіны да каго-небудзь. Кажуць іранічна пра таго, хто не заслугоўвае чаго-небудзь станоўчага'.

Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць [1, с. 38] - `калі караюць аднаго, то для другога гэта павінна быць папярэджаннем, навукай'.

Адальюцца воўку авечыя слёзкі [1, с. 38] - `крыўдзіцель паплаціцца за прычыненыя каму-небудзь зло, крыўду. Ужываецца як пагроза ці перасцярога'.

Апёкшыся на малацэ, <і> на ваду дзьмеш [1, с. 54] - `той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным'.

Баба з воза - каню (кабыле) лягчэй [1, с. 56] - `калі хто-небудзь пакіне каго-небудзь ці адмовіцца ад чаго-небудзь, то ад гэтага будзе толькі лепей'.

Бадлівай карове бог рог не дае [1, с. 58] - `той, хто хацеў бы зрабіць каму-небудзь штосьці дрэннае, не мае магчымасці ажыццявіць сваё жаданне'.

Бег сабака за калёсамі (возам), мусіць бегчы і за санямі [1, с. 60] - `аднойчы прыслужыўшы каму-небудзь, будзеш і далей прыслужваць'.

Блізка локаць, ды не ўкусіш [1, с. 64] - `хоць здаецца, што і лёгка ажыццявіць што-небудзь, але нельга дасягнуць жаданага'.

Бог не выдасць (не дасць, не прадасць, не папусціць), свіння не з'есць [1, с. 66] - `нічога кепскага не павінна здарыцца. Кажуць для заспакаення, што ўсё пагрозлівае, небяспечнае мінецца, і што з рызыкоўнага становішча будзе выйсце'.

Бог не слухае, што свіння рухае [1, с. 68] - `кажуць з асуджэннем пра таго, хто гаворыць што-небудзь непрымальнае, нявартае ўвагі'.

Бот лапцю не пара [1, с. 70] - `хто-небудзь не раўня каму-небудзь, не падыходзіць па якіх-небудзь якасцях (багацці, сацыяльным становішчы і пад.). Звычайна пра дзяўчыну і хлопца'

Будзе табе дудка, будзе і свісток [1, с. 73] - `ужываецца як пагроза пакараць каго-небудзь'.

Бяздоннай бочкі не напоўніш [1, с. 78] - `ніяк немагчыма накарміць, напаіць, задаволіць і пад. каго-небудзь'.

Варона з куста, а пяць на куст [1, с. 79] - `заўсёды знойдуцца ахвотнікі заняць свабоднае, толькі што вызваленае месца на службе, рабоце і інш.'.

Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела [1, с. 81] - `кажуць пра таго, хто адчувае сваю віну і магчымасць адплаты, пакарання'.

Вераб'і крупы склявалі, а сініцу за гэта ў клетку пасадзілі [1, с. 83] - `замест адных, можа, і вінаватых у чым-небудзь, пакаралі іншых, ні ў чым нявінных'.

Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла [1, с. 83] - маецца на ўвазе, што дзеці пераймаюць схільнасці, звычкі сваіх бацькоў, а не пра вецце і дрэва ідзе гаворка.

Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць [1, с. 86] - `надакучлівыя дакоры, прыдзіркі, абгаворы часта больш непрыемныя і нясцерпныя, чым што-небудзь іншае'.

Воцат не гарэлка, а кума не жонка [1, с. 87] - гавораць пра несупастаўляльныя, нераўнацэнныя з'явы, рэчы.

Выпраўлялі быку рогі, ды скруцілі шыю [1, с. 89] - `гаворыцца з асуджэннем як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выправіць, падправіць што-небудзь, якія могуць прывесці да горшага выніку'.

Вялікаму каню - вялікі хамут [1, с. 92] - `на чалавека з вялікімі здольнасцямі і магчымасцямі ўскладваюцца і значныя абавязкі. Ужываецца як станоўчая ацэнка чыіх-небудзь выдатных здольнасцей'

Вялікаму караблю - вялікае плаванне [1, с. 92] - ужываецца як станоўчая ацэнка чыіх-небудзь выдатных здольнасцей або як пажаданне таму, хто атрымаў магчымасць выявіць свае здольнасці.

Гара нарадзіла (радзіла) мыш [1, с. 98] - `вялікія намаганні далі мізэрныя вынікі'.

Давялося свінні на неба глядзець [1, с. 112] - `кажуць насмешліва пра таго, хто ўмешваецца ў такія справы, у якіх нічога не разумее'.

Дзіця не плача, матка (маці) не дагадаецца [1, с. 129] - маецца на ўвазе не дзіця і нездагадлівая маці, а тое, што пакуль не скажаш, што табе трэба, нельга разлічваць на чыю-небудзь дапамогу.

Дыму без агню не бывае [1, с. 141] - `на ўсё ёсць свая прычына; без прычыны нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распаўсюджваюцца якія-небудзь чуткі'.

Ёсць на ваўку кажуш, ды прышыты [1, с. 143] - `хацелася б каму-небудзь ажыццявіць што-небудзь, але няма магчымасці дасягнуць жаданага'.

Загляне сонца і ў наша аконца [1, с. 150] - `даб'емся і мы свайго, збудуцца і нашы надзеі, спадзяванні. Кажуць у цяжкі час з надзеяй, што няўдачы мінуцца'.

Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць) [1, c. 151] - `нельга адмаўляцца ад сказанага ці ад ранейшага рашэння, абяцання і пад.'.

З аднаго палена агню не раскладаюць [1, c. 152] - `значная справа не робіцца малымі сродкамі. Пра безвыніковасць, бесперспектыўнасць якога-небудзь пачынання'.

За пчолкаю - у мёд, за жуком - у гной [1, c. 156] - `зносіны з добрым чалавекам даюць добрыя вынікі, а з дрэнным - завяршаюцца дрэнна'.

Заракалася кошка мышэй не лавіць [1, c. 156] - кажуць не пра кошку і ловы мышэй, а пра таго, хто ніяк не можа адмовіцца ад прывычнага.

Заручылі дзеўку проціў (супраць) панядзелку [1, c. 156] - кажуць іранічна не пра заручаны, а пра таго, хто вінаваціць за свае дзеянні, праступкі не сябе, а іншых.

Збродлівай кошцы хвост уцінаюць [1, c. 158] - `шкадлівага, прагавітага чалавека чакае пакаранне'.

Зваранай рыбе вада не патрэбна [1, c. 159] - `гаворыцца як папярэджанне не рабіць што-небудзь недарэчнае'.

Зверху шоўк, а ўсярэдзіне шчоўк [1, c. 160] - `кажуць пра няўмелага або някемлівага чалавека, які любіць модна, прыгожа прыбірацца'.

З песні словы не выкінеш [1, c. 168] - `прыходзіцца гаварыць усё, усю праўду. Кажуць у апраўданне, калі даводзіцца гаварыць і што-небудзь не зусім прыемнае'.

Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі [1, c. 180] - `калі б была ў каго-небудзь улада, сіла, магчымасць, то ён крыўдзіў бы іншых, злоўжываў бы сваім становішчам. Гаворыцца з асуджэннем пра несправядлівага чалавека'.

Каб таго сабаку воўк з'еў, што на свой хвост брэша [1, c. 181] - `гаворыцца з абурэннем пра таго, хто хоць і аб'ектыўна, але не са станоўчага боку распавёў вусна ці пісьмова пра сваіх суседзяў, землякоў і пад.'.

Калі худ, не лезь на кут [1, c. 191] - гаворыцца каму-небудзь, каб не браўся за важныя справы, калі не маеш для гэтага сіл, здольнасцей, магчымасцей, сродкаў.

Каня куюць, а жаба ногі падстаўляе [1, c. 195] - кажуць не пра каня з жабай, а пра таго, хто сам напрошваецца на непрыемнасці.

Карова целіцца, а ў быка зад баліць [1, c. 196] - `кажуць насмешліва пра таго, хто занадта ўразліва, з павышанай пачуццёвасцю ставіцца да чыёй-небудзь справы'.

Кашы маслам не сапсуеш [1, с. 198] - у другім значэнні гаворка не ідзе пра кашу з маслам, а пра тое, што `неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзіць'.

Клін клінам выбіваюць [1, с. 200] - `непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні або стан'.

Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, <а> ён у лес глядзіць (паглядае) [1, c. 205] - кажуць тады і пра таго, што як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе.

Конь на чатырох нагах <і то> спатыкаецца [1, c. 206] - `кожны можа памыліцца, апынуцца ў цяжкім становішчы. Кажуць у апраўданне чыёй-небудзь памылкі'.

Кропля камень крышыць (дзяўбе) [1, c. 208] - `частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага'.

Куранят увосень (восенню) лічаць [1, c. 214] - `меркаваць пра што-небудзь трэба па канчатковых выніках. Гаворыцца, калі хто-небудзь заўчасна радуецца ад мажлівага поспеху ў якой-небудзь справе'.

Лес крадзе - поле бачыць [1, c. 222] - `пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-небудзь тайнай'.

Лес сякуць - трэскі ляцяць [1, c. 222] - кажуць не пра той момант, калі ідзе нарыхтоўка дроў альбо калі сякуць у лесе дрэвы, а пра тое, што `ў вялікай справе не бывае без памылак, недахопаў, ахвяр, якія не закранаюць асноўнага, сутнасці справы'.

На бязрыб'і і рак рыба або сінанімічныя ёй На бязлюддзі і поп чалавек, Чорт з голаду і мухі еў [1, с. 243] - `калі няма нічога лепшага, то прыходзіцца абмяжоўвацца і тым, што ёсць'.

Назваўся груздом - лезь у кош (кошык) [1, c. 247] - размова ідзе не пра грыб і кошык, а пра тое, што `калі ўзяўся за якую-небудзь справу, то выконвай яе да канца'.

Найшла (наскочыла) каса на камень [1, c. 248] - `адзін адному ні ў чым не хоча саступаць'.

Не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць [1, c. 273] - `кажуць іранічна, калі што-небудзь не ўдалося, не атрымалася або калі хто-небудзь, спадзеючыся на каго-небудзь іншага, не паклапаціўся, каб забяспечыць сябе чымсьці неабходным'.

Не поп, не ўбірайся (не прыбірайся) у рызы [1, c. 278] - кажуць не пра папа і яго адзенне (рызу), а пра тое, каб хто-небудзь не браўся не за сваю справу.

Пад ляжачы камень вада не цячэ [1, с. 302] - `калі нічога не рабіць, то справа не зрушыцца з месца, нічога не зменіцца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу'.

Панадзіўся журавель у зялёны канапель [1, c. 310] - кажуць не пра жураўля, а часам іранічна пра таго, хто стаў часта хадзіць куды-небудзь, наведваць каго- ці што-небудзь.

Пень гарэў, а чорт хвост (плечы, рукі) пагрэў(грэў) [1, c. 317] - `гаворыцца пра чалавека, сваяцтва з якім выклікае сумненне, падазрэнне', а зусім не пра чорта і пень.

Рука руку мые [1, c. 339] - `адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе'.

Сава не родзіць (не прывядзе) сакала <а такога ж чорта, як сама> [1, c. 342] - кажуць не пра птушак, а пра тое, што `ў дзецях паўтараюцца недахопы, заганы іх бацькоў'.

Тры лісе ў адно зліліся [1, c. 374] - `пра букет хваробаў у каго-небудзь'.

Цягаў воўк, пацягнулі і воўка [1, с. 422] - `прыйшоў час адплаты каму-небудзь за прычыненае ім зло'.

Што дразду па чужому гнязду? [1, c. 442] - `кажуць пра таго, каго зусім не кранаюць інтарэсы, справы іншага чалавека, калектыву, дзяржавы і г. д.'.

Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць [1, c. 454] - `кожны мае тое, чаго ён заслугоўвае, чаго ён варты. Кажуць з асуджэннем', а таксама да гэтай прыказкі можна аднесці сінанімічную ёй Якая птушка, такое і гняздзечка [1, c.456].

Які куст, такі і адростак [1, c. 456], або сінанімічныя ёй Якое дрэва, такі і клін [1, c. 460], Якое карэнне, такое і насенне [1, c. 461] - `свае недахопы, заганы дзеці пераймаюць ад сваіх бацькоў' і іншыя прыказкі.

Такім чынам, кампаненты алегарычных прыказак толькі знешне, сваёй гукавой абалонкай падобныя на адпаведныя словы. У семантычных жа адносінах яны страцілі свае асноўныя якасці: асобнае лексічнае значэнне, лексіка-семантычную самастойнасць, прадметную аднесенасць. І ў сінтаксічных адносінах кампаненты такіх прыказак не павінны кваліфікавацца як члены сказа, алегарычныя прыказкі сінтаксічна непадзельныя [9, c. 22]. Намі выяўлена каля трохсот прыказак з алегарычным сэнсам.

1.1.2 Прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў

Другая група аб'ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэнсавання ўсіх кампанентаў. Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Так, у прыказцы Не такі чорт страшны, як яго малююць [1, c. 281] іншасказальны сэнс маюць толькі словы чорт і малююць, агульны сэнс прыказкі - `не так страшна на самай справе, як здаецца'.

Або возьмем прыказку Стары вол баразны не псуе [1, c. 366]. У дадзеным прыкладзе таксама не ўсе кампаненты атрымалі метафарычнае пераасэнсаванне, таму змест прыказкі перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: `стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца'. Захоўвае сваё літаральнае значэнне і слова вучыць у прыказцы Яйцо (яйка) курыцу вучыць [1, c. 433], якая абазначае `малады, нявопытны вучыць старэйшага, больш вопытнага'.

У адных выпадках непераасэнсаваным застаецца толькі адно слова, што лёгка выяўляецца пры перадачы прыказкавага значэння. Гэта, напрыклад, слова пакуль у прыказцы Куй жалеза, пакуль гарачае [1, с. 212], бо сэнс дадзенай прыказкі - `спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль ёсць спрыяльныя ўмовы'. Вось яшчэ некалькі прыказак: З гора і курыца заспявае [1, c. 161], дзе слова гора захоўвае сваё літаральнае значэнне, а агульны сэнс прыказкі такі: `гора, бяда змушаюць чалавека на што-небудзь незвычайнае'; Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць [1, c. 81], дзе слова баяцца захоўвае сваё літаральнае значэнне, бо значэнне прыказкі `калі баяцца цяжкасцей, небяспекі, то не варта і пачынаць што-н.'; Гора табе, воле, калі цябе карова коле [1, с. 102], дзе слова калі захоўвае сваё літаральнае значэнне, а агульны сэнс прыказкі `гаворыцца як насмешка над мужам (ці мужчынай), калі ім кіруе, бярэ над ім верх жонка (жанчына)'.

Часам, наадварот, толькі адно слова ці прыназоўнікава-склонавае спалучэнне ўжыта фігуральна, астатнія маюць літаральнае значэнне. Напрыклад, у прыказцы Ад торбы і ад турмы не заракайся [1, c. 52] такім словам з'яўляецца слова торба, а ў прыказцы Малако ў каровы на языку [1, c. 230] - спалучэнне на языку.

Разгледзім некаторыя прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў:

Ад (з) работы коні дохнуць [1, с. 44] - `кажуць, часам жартаўліва, у апраўданне сваёй ці чыёй-небудзь бяздзейнасці або тады, калі хочуць перастаць рабіць што-н., перапыніць працу', дзе слова работа мае літаральнае значэнне.

У прыказцы Аржаная каша сама сябе хваліць [1, с. 55] захоўвае літаральнае значэнне другая частка прыказкі сама сябе хваліць, агульны сэнс выказвання наступны: `так гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць'.

Багатаму і чорт у кашу дбае і Багатаму і чорт дзяцей калыша [1, с. 57] - гэта сінанімічныя прыказкі, агульны сэнс якіх такі: `багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе'. Адсюль бачым, што толькі слова багатаму захоўвае сваё літаральнае значэнне.

Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля [1, с. 68] - `чыё-небудзь махлярства ці несумленнасць абавязкова выявяцца і ацэняцца па заслугах', дзе другая частка прыказкі бачыць круцяля мае літаральнае значэнне.

Будзе мёд і ў Сідаравай калодзе [1, с. 72] - `збудуцца і нашы надзеі, будзе і ў нас радасць. Кажуць у цяжкі час, выражаючы ўпэўненасць, што няўдачы мінуцца', дзе слова будзе мае літаральнае значэнне.

З дзявочай красы вады не нап'ешся [1, c. 161] іншасказальны сэнс маюць толькі словы вады не нап'ешся, агульны сэнс прыказкі такі: `дзявочая прыгажосць не самае важнае'.

Каторы конь цягне, таго і паганяюць [1, с. 198] - слова конь мае іншасказальны сэнс, яе агульны сэнс заключаецца ў наступным: `каторы чалавек добрасумленна адносіцца да справы, на таго і ўскладваюць яшчэ большыя абавязкі'.

Кволае цяля (цялятка) і ў Пятроўку (улетку) зябне [1, с. 199] - кажуць (часам жартоўна)тады, таму ці пра таго, хто скардзіцца, што яму холадна, або ў такім выпадку - пра што-небудзь кволае, слабое, чаму не дапамагаюць і ўмовы спрыяльныя для развіцця, росту. Такім чынам, бачым, што ў дадзеным прыкладзе адбылося пераасэнсаванне слоў цяля і ўлетку.

Кожны кулік сваё балота хваліць [1, с. 202] іншасказальны сэнс маюць назоўнікі кулік і балота, агульны сэнс прыказкі - `кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое, сваё'.

Корань навукі (навучання) горкі, ды плады яго салодкія [1, с. 207]. Агульны сэнс прыказкі заключаецца ў тым, што навучанне - нялёгкая, напружаная праца, але наступствы яе плённыя, адсюль бачым, што слова навука захавала сваё літаральнае значэнне, а словы корань, плады, салодкія маюць пераасэнсаванне.

Лепш мець вераб'я ў руцэ, чым арла на суку або сінанімічная ёй Лепш сініца ў руцэ (жмені), чым журавель (жораў) у небе [1, c. 220] - `лепш мець хоць што-небудзь пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на большае і лепшае ў аддаленай будучыні', літаральнае значэнне маюць словы лепш мець.

Лянівы два разы ходзіць [1, с. 228] - `лянівы застаецца ў пройгрышы, бо мусіць паўторна перарабляць што-небудзь', іншасказальны сэнс мае выраз два разы ходзіць.

Маладое піва заўсёды шуміць [1, с. 230] - у дадзенай прыказцы слова піва мае пераасэнсаванне, а астатнія словы захавалі сваё літаральнае значэнне; агульны сэнс прыказкі - `малады чалавек альбо чалавек у маладыя гады вельмі энергічны, поўны кіпучай дзейнасці, заўсёды шумлівы'.

Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок [1, с. 236] - пераасэнсаванне мае другая частка дзе абразалі пупок. Агульны сэнс прыказкі такі: `міл (дораг) родны край, мясціна, дзе нарадзіўся'.

Мыш капы не баіцца [1, с. 240] - у гэтай прыказцы захоўвае сваё літаральнае значэнне выраз не баіцца, а яе агульны сэнс заключаецца ў тым, што хтосьці не баіцца мацнейшага за сябе праціўніка.

На адным месцы і камень <мохам> абрастае [1, с. 240] - `жывучы на адным месцы, чалавек разжываецца, становіцца багацейшым'. Такім чынам бачна, што выраз камень <мохам> абрастае мае пераасэнсаванне.

Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае [1, с. 247] - `назад нельга вярнуць ці прайсці (паўтарыць) тое, што прайшло, было ў мінулым'. Выраз назад не прыйдзе мае літаральнае значэнне, астатняя частка - пераасэнсаванне.

На лечаным кані далёка не заедзеш [1, с. 250]. У дадзеным прыкладзе слова лечаны мае літаральнае значэнне; агульны сэнс - `вялікай карысці ад чаго-небудзь няспраўнага, сапсаванага ці рамантаванага не даб'ешся, не дачакаешся'.

Захоўвае сваё літаральнае значэнне і дзеяслоў баіцца ў прыказках Напалоханая варона вераб'я баіцца [1, с. 251] і Пужаная варона <і> куста баіцца [1, с. 330], якія маюць наступны агульны сэнс: `той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным і баіцца нават таго, што нічым не пагражае'.

На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар [1, с. 253] назоўнікі сметнік і певень маюць іншасказальны сэнс; агульны сэнс прыказкі - `у сваім доме ці на прывычным месцы чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе незалежна'.

На спадзевах яешню не спражыш [1, c. 254] слова спадзеі мае літаральнае значэнне, а астатнія словы пераасэнсаванне; агульны сэнс прыказкі - `надзеі, спадзяванні не заўсёды здзяйсняюцца'.

На ўсіх пірага не спячэш [1, c. 256] займеннік усіх (усім) мае літаральнае значэнне, маецца на ўвазе `ўсім не дагодзіш'.

На чужой старане і жук мяса < і старая баба- маладзіца> [1, c. 257] - `на чужой старане ўсё, што ні ёсць, мусіць быць прыдатным, прыгодным', дзе літаральнае значэнне мае першая частка прыказкі на чужоў старане..

У прыказцы На чужой старонцы рад сваёй варонцы [1, c. 257] слова варонцы мае пераасэнсаванне, астатнія кампаненты не атрымалі пераасэнсаванне, таму агульны сэнс перадаецца так, што `у чужой мясцовасці, старане рад сустрэчы з земляком'.

Не лезь, певень, дзе гусі пасуцца, альбо Не лезь, жаба, туды, дзе каней куюць [1, c. 273] - у прыведзеных прыказках выраз не лезь захоўвае сваё літаральнае значэнне, агульны сэнс прыказак такі - `не лезь, не ўмешвайся ў справы, якія не маюць дачынення да цябе'.

У прыказцы Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы [1, c. 285] слова не хвалі захавала сваё літаральнае значэнне, агульны сэнс: `не хвалі каго-небудзь заўчасна, не пераканаўшыся ў яго станоўчых якасцях'.

Не шукай багацця, а шукай розум [1, c. 288] - `гаворыцца як парада халасцяку аддаваць перавагу пры выбары дзяўчыны не яе багаццю, а розуму', такім чынам бачна, што не ўсе кампаненты прыведзенай прыказкі атрымалі пераасэнсаванне.

Новая мятла па-новаму мяце [1, c. 292] - `новы начальнік, кіраўнік дзейнічае па-свойму, па-новаму, заводзіць свае парадкі', іншасказальны сэнс маюць словы мятла і мяце; сюды таксама можна аднесці і прыказку Новы поп, дык новае і маленне [1, c. 293].

Пайшоў па попел, а чорт ухопіў [1, c. 305] - `пайшоў куды-небудзь і знік бясследна', як бачым, толькі дзеяслоў пайшоў захаваў сваё літаральнае значэнне.

У прыказках Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй; Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй [1, c. 305] выраз не шкадуй мае літаральнае значэнне, астатнія кампаненты - пераасэнсаванне; агульны сэнс наступны: `пачаўшы якую-небудзь справу, перанось усе цяжкасці, не шкадуй выдаткаў'.

Пры добрым падыходзе і кот гарчыцу есць [1, c. 327] - у гэтай прыказцы не ўсе кампаненты атрымалі пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў такім чынам: `пры добрым падыходзе да каго-небудзь, уменні дагадзіць яму, выклікаць яго прыхільнасць да сябе можна мець значны поспех, дабіцца шмат чаго'.

У прыказцы П'янаму <і> мора па калена [1, c. 332], толькі слова п'янаму захавала сваё літаральнае значэнне, а мора па калена - пераасэнсаванне, агульны сэнс гэтай прыказкі: `п'янаму чалавеку нічога не страшна, усё нічога не значыць'.

Рана пташачка запела, каб (як бы) кошачка не з'ела [1, с. 336] - `рана радавацца, калі яшчэ не вядома, чым ўсё можа закончыцца'. Слова рана ўжываецца ў літаральным значэнні, астатнія словы маюць іншасказальны сэнс.

Свайго гарба ніхто не бачыць [1, с. 346] - `сваіх звычак, асаблівасцей характару, часцей адмоўных, чалавек не заўважае, не бачыць'. Такім чынам бачна, што слова горб мае іншасказальны сэнс.

У прыказцы Сіла салому ломіць [1, с. 353] назоўнік сіла мае літаральнае значэнне; агульны сэнс выразу такі: `сіла, улада прымушаюць падпарадкавацца, скарыцца, адступіць'.

Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць [1, с. 361] - `сорам можна сцярпець', дзе толькі слова сорам мае літаральнае значэнне, а астатнія ў прыведзеным прыкладзе маюць пераасэнсаванне.

Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правядзеш) [1, с. 363]. У гэтай прыказцы таксама не ўсе кампаненты атрымалі пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем наступных непераасэнсаваных слоў: `вопытнага, бывалага, старога чалавека не перахітрыш, не падманеш'.

У прыказцы Стары гаршчок як не аплятай<дротам>, толку мала (пацячэ) [1, с. 365] захоўвае сваё літаральнае значэнне прыметнік стары; агульны сэнс такі: `старога чалавека ўжо не амалодзіш, не вернеш яму страчаныя адзнакі маладосці'.

Увосень і верабей багаты [1, с. 377] - у дадзенай прыказцы толькі слова ўвосень захоўвае сваё літаральнае значэнне. Агульны сэнс такі: `увосень, пасля ўборкі ўраджаю, яды хапае ўсім'. Сюды ж таксама можна аднесці наступную прыказку Увосень і кабан паросен [1, с. 377].

У наступных прыказках У сваёй хаце і качарга маці і У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць [1, с. 386] літаральнае значэнне мае спалучэнне слоў у сваёй хаце. Агульны сэнс прыказкі наступны:' у сваёй хаце адчуваеш сябе смела, спакойна, надзейна, упэўнена'.

У прыказцы У чужой царкве свечак не папраўляй [1, с. 393] толькі слова чужой мае літаральнае значэнне. Агульны сэнс: `у чужой старане, чужым месцы нельга парушаць прынятыя тут правілы, звычаі, парадак'.

У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца) [1, c. 392] - `ціхі, знешне пакорны чалавек здольны на нечаканыя, неспадзяваныя ўчынкі', дзе слова ціхім мае літаральнае значэнне.

У прыказцы Хто рана ўстае, таму бог дае [1, с. 413] першая частка не атрымала пераасэнсавання, таму змест прыказкі перадаецца з захаваннем гэтых непераасэнсаваных слоў: `хто рана ўстае, таму шанцуе, той шмат зробіць'.

Ціхая вада берагі мые або сінанімічныя ёй Ціхая вада грэблю рве, Ціхая свіння глыбока рые [1, c. 421] - гэтыя сінанімічныя прыказкі маюць сэнс, што `ціхі, знешне пакорны чалавек здольны на нечаканыя, неспадзяваныя ўчынкі', дзе слова ціхі мае літаральнае значэнне.

Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш) [1, c. 450] - `немагчыма ўтаіць тое, што само сябе выдае', дзе слова ўтоіш мае літаральнае значэнне.

У наступным прыкладзе - Я яму пра Фаму (Кузьму, Хомку), а ён мне пра Ярому (Яромку) [1, с. 465] толькі ўласныя імёны Фаму (Кузьму, Хомку), Ярому (Яромку) маюць іншасказальны сэнс, таму агульны сэнс прыказкі перадаецца з выкарыстаннем непераасэнсаваных кампанентаў: `я яму гавару пра адно, а ён, не зразумеўшы ці знарок, пра другое' і інш..

Як відаць з прыведзеных прыкладаў, у прыказках з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, адны кампаненты, як і ў прыказках першай групы, страцілі сваё асобнае лексічнае значэнне і, значыць, асноўныя прыметы слова, а другія ўспрымаюцца як звычайныя словы са сваімі слоўнікавымі значэннямі. Прыказкі з частковым перасэнсаваннем іх кампанентаў складаюць самую вялікую групу і налічваюць каля 800 адзінак.

1.1.3 Прыказкі з прамым значэннем

Да трэцяй групы адносяцца прыказкі, якія наогул ужываюцца толькі ў прамым значэнні і не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс кожнай такой парэміялагічнай адзінкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў. Напрыклад: Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую [1, с. 70]; Век жыві - век вучыся [1, с. 82]; Вучыцца ніколі не позна [1, с. 89]; Госць на парог - радасць у хату [1, с. 104]; Госцю двойчы рады: калі ён прыязджае і калі ён ад'язджае [1, с. 105]; Дзвюм смерцям не бываць, <а> адной не мінаваць [1, с. 123]; Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць [1, с. 133]; Зяць любіць узяць [1, с. 171]; Канюшына - каню сіла [1, с. 195]; Кожнаму сваё дзіця міла [1, с. 202]; Муж і жонка - найлепшая суполка [1, с. 238] і інш.

Некаторыя прыказкі гэтай групы вылучаюцца значнай скандэнсаванасцю, згушчанасцю думкі, таму пры іх ужыванні трэба ведаць, у якой маўленчай сітуацыі выкарыстоўваецца пэўная прыказка. Напрыклад: прыказку Аддай рукамі, а хадзі нагамі [1, с. 40] ужываюць з абурэннем пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага і да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазыку; прыказку Адзін дурань можа (задасць) задаць столькі пытанняў, што дзесяць (сем) разумных не адкажуць [1, с. 40] кажуць з незадавальненнем пра таго, хто назаляе шматлікімі пытаннямі; прыказка Бацькоў не выбіраюць [1, с. 59] гаворыцца з незадавальненнем, калі хто-небудзь выказвае штосьці негатыўнае пра чыіхсьці бацькоў; прыказка Лепш позна, чым ніколі [1, с. 219] ужываецца як рэакцыя на якія-небудзь дзеянні, што адбыліся са спазненнем; прыказкай Многа шуму з нічога [1, с. 238] ацэньваюць якое-небудзь нечаканае вялікае ажыўленне, шум, беспарадак, што, аднак, або было беспадстаўным, або не дало належных вынікаў; прыказка Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары зробішся) [1, с. 73] ужываецца з незадавальненнем, як уніклівы адказ на пытанне суразмоўніка і інш.

Такім чынам, парэмійнае, або прыказкавае значэнне складаецца з сумы значэнняў слоў, з якіх складаецца прыказка з прамым значэннем. У некаторых выпадках неабходна сітуацыйная характарыстыка, каб паказаць, дзе, калі, пры якіх абставінах ужываецца гэта прыказка. Прыказкі з прамым значэннем складаюць адносна невялікую ў колькасных адносінах групу - каля 200 адзінак.

1.2 Варыянтнасць у беларускіх прыказках

У шматлікіх працах, прысвечаных прыказкам, звычайна адзначаецца як адна з асноўных асаблівасцей прыказкі яе ўстойлівасць, пастаянства яе лексічнага складу. Калі ж назіраць за ўжываннем прыказак у маўленні, то можна ўбачыць, што далёка не ўсе яны характарызуюцца ўстойлівасцю формы, нязменнасцю іх кампанентнага складу. Для значнай часткі прыказак характэрна з'ява варыянтнасці.

Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі разумеюцца агульнаўжывальныя разнавіднасці прыказак, якія адрозніваюцца пэўнай структурнай зменнасцю плана выражэння пры нязменнасці плана зместу [1, с. 15]. Напрыклад, прыказка Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў найчасцей ужываецца менавіта ў такім афармленні. Аднак апрача гэтага, яна бытуе і ў іншых разнавіднасцях: Не кажы гоп, не пераскочыўшы; Не перскочыўшы, не кажы гоп; Не пераскочыў, не кажы гоп; Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Ва ўсіх сваіх варыянтах прыказка рэалізуе адно і тое ж значэнне `не лічы што-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца' і непарушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя абавязковыя дзве ўмовы і вызначаюць мяжу вар'іравання той ці іншай прыказкі.

Парэмійныя варыянты непарушнасцю сваёй аднолькавай вобразнай асновы неаспрэчна адрозніваюцца ад сінанімічных прыказак. М. А. Янкоўскі, разглядаючы прыказкі На чужы раток гузіка не нашыеш;На чужы раток не накінеш платок; На чужы раточак не начэпіш замочак; На чужы рот петляў не навесіш, слушна зазначае, што хоць у іх “падаецца адна і тая ж лагічная думка аб тым, што чужому чалавеку гаварыць, плявузгаць і балбатаць не забароніш”, але яны “абмалёўваюць адну і тую з'яву ў розных эстэтычных аспектах, тлумачаць пэўны факт рэальнага жыцця па-свойму, сваім вобразам, уласнай псіхалагічнай і эмацыянальнай напоўненасцю” [22, с. 77-81] і з'яўляюцца не варыянтамі адной прыказкі, а прыказкамі-сінонімамі.

У з'яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чым прыказка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў, і наадварот

У залежнасці ад таго, які моўны ўзровень закранаецца вар'іраваннем, вылучаецца некалькі тыпаў прыказкавай варыянтнасці. У. П. Жукаў выдзяляе 4 тыпы варыянтаў: лексічныя, фармальна-граматычныя ці словаўтральныя, лексіка-граматычныя і структурныя [15, с. 19]. І. Я. Лепешаў у залежнасці ад таго, што змяняецца ў прыказцы: увесь кампанент ці толькі яго фармальны бок (марфемны, фанетычны і г. д.) або колькасць кампанентаў і структура парэміі, вылучае 8 тыпаў прыказкавай варыянтнасці: лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, фанетычныя, акцэнтна-фанетычныя, канструкцыйна-колькасныя, сінтаксічныя і камбінаваныя варыянты [9, с. 40-44].

1.2.1 Лексічныя варыянты

Адным з найбольш распаўсюджаных тыпаў з'яўляюцца лексічныя варыянты, якія адрозніваюцца адзін ад другога слоўнымі відазмяненнямі. Асноўным механізмам фармальнага пераўтварэння лексічнага ўзроўню прыказак , як лічыць І. Р. Шкраба, выступае замена іх слоўнага кампанента іншай лексемай [19, с. 21] У якасці непастаянных кампанентаў пэўнай прыказкі найчасцей ужываюцца сінанімічныя словы: Адвага (смеласць, храбрасць) гарады бярэ [1, с. 29]; Адна галавешка і ў печы тлее (не гарыць) [1, с. 47]; Бруднае (паганае) да чыстага не прыстае [1, с. 71]; Будзеш усё ведаць (знаць), хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары зробішся) [1, с. 73]; Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела [1, с. 81]; Гарбатага магіла выправіць (выпрастае) [1, с. 98]; Голь (галота) на выдумку вострая (хітрая) [1, с. 101]; Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць [1, с. 102]; Госць мала гасцюе (бывае), ды многа (шмат, багата) бачыць [1, с. 104]; Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень) [1, с. 134]; За гладкага (сытага) і вош не зачэпіцца [1, с. 150]; Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (ходзяць) [1, с. 151]; Захочаш сабаку выцяць (ударыць) - палку (кій) знойдзеш [1, с. 157]; Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць) [1, с. 334]; Слязамі гору (бядзе) не паможаш [1, с. 359] і інш.

Нярэдка нараўне з агульнамоўнымі лексічнымі сінонімамі выкарыстоўваюцца і кантэкстуальныя, але гэта не ўплывае на змест прыказкі, напрыклад: Кіем (пугаю) рэчкі не звернеш [1, с. 29]; Крывое (малое) дрэва ў сук расце [1, с. 210]; Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць [1, с. 314].

Лексічная варыянтнасць іншы раз распаўсюджваецца не на адзін кампанент, а на два і больш, напрыклад: Груган гругану вока не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе) - Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе - Воран ворану вока не выклюе (не выдзеўбе, не клюе) [1, с. 107].

Да лексічных варыянтаў, як лічыць М. А. Якубовіч, “трэба адносіць і прыказкавыя разнавіднасці з рознымі сінанімічнымі прыназоўнікамі ў іх складзе” [20, с. 65]. Пры абазначэнні характару ці спосабу дзеяння прыназоўнікі на і у ўжываюцца як тоесныя словы, і гэта адлюстроўваецца пры функцыяніраванні двух варыянтаў адной і той жа прыказкі, напрыклад: Адклад не ідзе на (у) лад [1, с. 44]. Як раўнапраўныя варыянты ўжываюцца прыназоўнікі пра і аб, калі паказваюць на прадмет гаворкі, напрыклад: Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён тут [1, с. 324].

1.2.2 Словаўтваральныя варыянты

Словаўтваральныя варыянты адрозніваюцца адзін ад другога дэрывацыйнымі сродкамі (прыстаўкамі, суфіксамі). Напрыклад, возьмем прыказкі, у якіх кампаненты адрозніваюцца адсутнасцю і наяўнасцю прыстаўкі/прыставак: Быў конь, ды з'ездзіўся (заедзіўся) [1, с. 76]; Гара радзіла (нарадзіла) мыш [1, с. 98]; Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе [1, с. 194]; Пажывем - пабачым (убачым) [1, с. 303].

А зараз разгледзім адрозненне кампанентаў прыказак з такім дэрывацыйным сродкам, як суфікс: Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы) [1, с.38]; Вясенні (вясновы) дзень год корміць [1, с. 93]; Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць [1, с. 103]; Дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй Богу [1, с. 126]; З ваўкамі жыць - па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць [1, с. 159]; Куды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка) [1, с. 210]; На чужы рот (раток) замок не навесіш (не павесіш) [1, с. 258]; Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакукуе [1, с. 257]; На чыім возе (вазку) едзеш, таму і песню (песеньку) спявай [1, с. 259]; Ранняя птушка (птушачка) зубкі цярэбіць, а позняя вочы (вочкі) працірае [1, с. 337]; Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая б маўчала (памаўчала) [1, с. 438]. Дарэчы, у апошняй прыказцы пад словаўтваральную варыянтнасць падпадаюць два кампаненты, суадносныя з рознымі часцінамі мовы, - назоўнікавы і дзеяслоўны. Адначасова варта зазначыць, што “памяншальна-ласкальныя формы наогул характэрныя для беларускай вусна-паэтычнай творчасці” [22, с. 109-110].

1.2.3 Марфалагічныя варыянты

Марфалагічныя варыянты адрозніваюцца адзін ад другога формамі прыказкавага кампанента (лікавай, склонавай, асабовай і інш.). Напрыклад, возьмем прыказкі з адрозненнем па лікаваму кампаненту: Ваўкоў (воўка) баяцца - у лес не хадзіць [1, с. 81]; Гора толькі рака (ракаў) красіць [1, с 102]; Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе [1, с. 107]; Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (клюшнямі) [1, c.211]; Лішняга і свінні не ядуць (свіння не есць) [1, с. 225]; Людзям языка (языкоў) не завяжэш [1, с. 228]; Работа дурняў (дурня) любіць [1, с. 333]; Пераможцу (пераможцаў) не судзяць [1, с. 318]; У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі [1, с. 376].

А зараз разгледзім прыказкі, у якіх адрозніваецца склонавая форма кампанента. Так, напрыклад: Глухому дзве абедні не служаць - Для глухога дзвюх абедзень не служаць [1, с. 99]; Злазь з даху <і> не псуй гонты (гонтаў) [1, с. 163]; Кашы (кашу) маслам не сапсуеш [1, с 198]; На чужы каравай рота (рот) не разяўляй [1, с. 257]; Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць [1, с. 361]. У дадзеных прыказках вар'іруюцца формы роднага і вінавальнага склону.

Да прыказак, у якіх адрозніваецца асабовая форма кампанента, можна аднесці наступныя: Вось табе (вам) хамут і дуга, <і,а> я табе (вам) <больш, болей> не слуга [1, с. 85]; Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь [1, с. 120]; Каму па каму, а нам (мне) два камы [1, с. 194].

Некаторыя прыказкі адрозніваюцца адна ад адной тым, што іх прыметнікавы кампанент ужываецца як у поўнай, так і ў кароткай форме. Гэта, напрыклад, такія прыказкі з марфалагічнай варыянтнасцю, як Чым багаты, тым і рады і Чым багат, тым і рад [1, с. 435]; Голаму разбой не страшан (не страшны) [1, с. 100].

1.2.4 Сінтаксічныя варыянты

Яшчэ адзін тып варыянтнасці ў парэміялогіі - сінтаксічная варыянтнасць. Ад прыказкі ў яе зыходнай форме сінтаксічныя варыянты адрозніваюцца відазмяненнямі сінтаксічнай канструкцыі. Так, прыказка Клін клінам выбіваюць структурна арганізавана як абагульнена-асабовы сказ, а яе сінтаксічны варыянт Клін выбіваецца клінам [1, с. 200] - як двухсастаўны сказ. У многіх выпадках адначасова адбываюцца і слоўныя відазмяненні або другі варыянт адрозніваецца ад першага большай ці меншай колькасцю слоў-кампанентаў. Тут неабходна агаварыцца, што адны даследчыкі такія варыянты прыказак адносяць да лексіка-сінтаксічнага тыпу варыянтаў (М. А. Якубовіч), другія (І. Я. Лепешаў) - да сінтаксічнага. Параўнаем, напрыклад:


Подобные документы

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014

  • Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.

    курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014

  • Маўленчы этыкет, яго роля ў грамадскім жыцці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах. Ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі.

    дипломная работа [98,9 K], добавлен 19.09.2015

  • Праблема вызначэння эпітэтаў як экспрэсіўна-вобразных, ацэначных, суб'ектыўных азначэнняў аб'екта рэчаіснасці. Размежаванне тэрмінаў "эпітэт" і "лагічнае азначэнне". Семантычныя і граматычныя характарыстыкі эпітэтаў у паэтычных тэкстах Таісіі Бондар.

    реферат [51,9 K], добавлен 23.10.2013

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.

    курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.