Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова

Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.12.2014
Размер файла 108,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Такім чынам, у лірычнай творчасці А. Пісьмянкова мы назіраем цэлае багацце шматколерных эпітэтаў і каларыстычных метафар, якія разам ствараюць шматаблічную і шматгранную карціну мастацкага свету паэта. Колеравы лейтматыў яго паэзіі -- белы. Гэта колер прыгажосці, святла, чысціні, тая візуальная дамінанта, якая выразна раскрывае асаблівасці нацыянальнай ментальнасці аўтара -- сардэчнасць, узнёсласць, мяккасць, паэтычнасць светаадчування. А. Пісьмянкоў стварыў філасофію святла як аптымістычнай канцэпцыі быцця. Светлай, сонечнай, прамяністай бачыцца яго паэзія.

Прысутнасць пахаў ў лірычным свеце А. Пісьмянкова мае асаблівае эстэтычнае значэнне. Ён чуйна, тонка пранікае пачуццём у жывую рэчаіснасць, якая дыхае сваім водарам, выдзяляе духмянасць. Для яго «свет напоўнены красой» -- і гэтая краса адчуваецца праз пахі, якія сведчаць пра буянне прыроды, квітненне жыцця. Духмяна пахне ралля, расліны, дождж, сена, ягады, яблыкі... Гэтыя пахі знаёмыя паэту ад часу дзяцінства, гадавых народных свят, якія адзначалі на вёсцы:

...Аерам пахне

Сёмуха

І яблыкамі --

Спас.

Славянскае,

ўрачыстае

Ўзнімаецца з глыбінь,

Нібы малітва чыстая. . .

(«Вяртанне») [8, с. 187].

Эстэтычную асалоду, прыемнасць выклікаюць у паэта водары роднай зямлі, свайго вясковага краю, на ўлонні якога і ў адзінстве з якім выяўляецца яго душэўнае жыццё, чалавечая сутнасць:

Антонаўкай,

Сырадоем,

Бульбаю маладою

Пахне крамяны ранак,

I нечым амаль забытым,

Даўнім,

Вясковым,

Падыхаў -- і ты ўжо сыты,

Духам святым здаровы.

За водар нязводна-родны

Дзякуй табе, Айчына!

О, колькі сыноў залётных

Ты, як мяне, лячыла. . .

(«Восень») [8, с. 214].

Пахі незвычайна хвалююць паэта, завалодваюць яго пачуццямі. Уражанняў, навеяных духмянасцю навакольнага свету, асабліва летняй прыроды, надзвычай багата. Перадае ці ўзнаўляе пахі А. Пісьмянкоў ў шматлікіх вершах, прычым яны настолькі згушчаныя, што ствараюць атмасферу нейкай цудоўнай, ідылічнай мясціны накшталт пракаветнага раю. Духмянасць, пахучасць як з'ява набывае ў асобных творах усёабдымны характар -- здаецца, што водар роднай зямлі разліўся навокал і сягае далёка за межы радзімы, запаўняе сабой сусвет:

Мёдам на ўсю Еўропу

Пахнуць стагі і копы.

(«Ліпень»)

Мая маленькая зямля! --

Уся ў палыне і медуніцы.

……………………….

...I чуюць хай на ўсіх планетах,

Як пахнуць кветкі і ранеты

У нашых вёсках ля азёр.

(«О, як мне доўга трэба жыць...») [8, с. 243].

Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова вытанчаная, здзіўляе сваёй вастрынёй адчування і перажывання, чаруе і выклікае асалоду. Увасабленне іх у нюансіроўцы пачуццёвага выражэння паказвае, наколькі глыбокае светаўспрыманне меў гэты таленавіты паэт. Ён чула адгукаўся на прыгожае і цудоўнае ўсёй сваёй сутнасцю, быў ў няспынным пошуку красы і высокай духоўнасці.

Такім чынам, падсумоўваючы сказанае, хочацца падкрэсліць, што ў асобе Алеся Пісьмянкова наша паэзія знайшла арыгінальнага і сур'ёзнага паэта, які працаваў ў сваім ключы, знайшоўшы не толькі свой голас, але і манеру, стыль свайго ўласнага паэтычнага пісьма, падыход да любой і кожнай тэмы ў адлюстраванні як далёкага гістарычнага нашага краю, так і сучаснага жыцця нашай рэспублікі, нашага народа.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

аксь пісьмянкоў гармонія верш

Такім чынам, прааналізаваўшы мастацкія і вобразныя адметнасць ў паэзіі Алеся Пісьмянкова мы прыйшлі да наступных высноў:

1 Паэт акрэсліў не толькі геапалітычнае становішча сваёй радзімы, але разам з тым згадаў і пра асаблівасці яе прыроднага свету, нацыянальнасць космасу, гістарычнага лёсу.

2 Мы можам смела сцвярджаць, што аўтар зместам сваіх паэтычных твораў указваў на наступныя праблемы:

а) глыбокае асэнсаванне нашага складанага века;

б) гісторыі і жыцця сучаснікаў;

в) суровай памяць вайны;

г) узаемасувязі асобы:

д) прыроды і грамадства;

е) маралі і этыкі;

ж) дзяржаўнасці;

з) духоўных традыцый.

3 Творы А. Пісьмянкова -- эмацыянальныя і вострасучасныя -- прывабліваюць жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным хараством.

4 Публціыстычна-бытавы пласт у яго паэзіі суседнічае з культуралагічным і філасофска-гістарычным. Яго ўвесь час цягне паразважаць.

5 Многія вершы, напісаныя сэрцам і душой, робяць гонар сумленню паэта. Тут не знойдзеш пустой патэтыкі. Незвычайная моўная экспрэсіўнасць выклікана дынамікай думкі і эмоцыі, ледзь улоўнымі імгненнымі пераходамі аднаго пачуцця ў другое, глыбокім лірызмам. У паэзіі А. Пісьмянкова шырока выяўляецца спрадвечны трагізм чалавечага светаадчування.

6 У паэтычнай творчасці паэта каханне не толькі лірычнае, інтымнае пачуццё, якое існуе як нейкая аб'ектыўная дадзенасць, раз і назаўсёды адрасавалася людзям. У розных абставінах яно напаўняецца адметнымі, своеасаблівымі адценнямі, нюансамі, характарыстыкамі. Яно лірычнае і драматычнае, узнёслае і трагічнае, звычайнае, зямное і рамантызаванае. Каханне для паэта -- гэта не толькі шчасце і радасць надзей, якія збываюцца. Гэта і барацьба за само яго існаванне, за права свабодных людзей на каханне. Гата таксама і ўменне перажыць няўдачы, здраду, прадажніцтва. Гэта, нарэшце, памяць аб тых, хто ўжо ніколі не зможа ні пакахаць, ні стаць каханым.

2 Якім бы складаным для героя А. Пісьмянкова ні быў шлях у каханні, галоўным для яго застаецца духоўнасць кахання, яго чалавечнасць, маральны сэнс. Ён не разважае ў каханні аб пакутах, здрадах або шчасці. Не, ём сам імкнецца да кахання, перажывае ўсе яго складанасці, радуецца або пакутуе.

3 I у гісторыі, і ў сучаснасці герой А. Пісьмянкова праяўляе ў каханні цярпімасць, высокую маральнасць, чалавекалюбства. Нават тады, калі размовы ідзе аб здрадзе і прадажнасці. Кожнаму з нас цяжка быць адрынутым у каханні. Але трэба ўмець валодаць сваімі пачуццямі, сцвярджае Н. Гілевіч. Не нервавацца, не бегчы на злом галавы за кожнай новай абраніцай, а даць магчымасць сэрцу супакоіцца, пранеці выпрабаванне часам. Менавіта час з'яўляецца для закаханых і лекарам, і лепшым дарадчыкам.

4 Але, якія б цяжкасці ні даводзілася пераадольваць герою ў сваім каханні, ён не губляе аптымістычнага настрою, не паддаецца разгубленасці, адчаю. Ен можа дапусціць, што паміраюць дрэвы, жывёлы, гарады, нават планеты, -- усё адыходзіць у небыццё. Чалавек таксама смяротны. Не памірае толькі каханне. Яно вечнае. Адно сэрца, помніць яго, і жывое, і мёртвае...

5 Надзея... Гэты стан чалавечай псіхікі, чаланечай душы, бадай што, часцей за іншыя суправаджае пачуццё кахання. Свайго лірычнага героя на шляху пошукаў шчасця, радасці, кахання, а разам з імі і асабістага месца ў жыцці Н. Гілевіч праводзіць праз усю паэтычную творчасць.

6 Так, у каханні герояў А. Пісьмянкова неаддзельныя адзін ад аднаго радасць і смутак, шчасце і расчараванне, стрыманасць і павага. Індывідуалізм і эгаізм тут заўсёды церпіць паражэнне. I чым хутчэй юнак або дзяўчына зразумеюць усю неправамернасць толькі свайго права кахання, без уліку пачуццяў, настрояў, псіхалагічных асаблівасцей свайго абранніка, тым хутчэй наступіць і гармонія пачуццяў і душэўнае супакаенне, і ўпэўненасць у будучым шчасці. Перажывае няўдачу свайго кахання і наш лірычны герой: кожны можа і павінен адчуць спазначаныя яму радасці і беды. Н. Гілевіч на прыкладзе сваіх твораў, і на прыкладзе свайго лёсу вытрымаў жыццёвы экзамен на вернасць пачуцця, на шчасце. I вось доўгачаканая сустрэча, а разам з ім і новая надзея -- каханне жанчыны прымірае мужчыну з самім сабой, робіць яго больш разважлівым, моцным

7 Інтымная лірыка А. Пісьмянкова -- гэта малая энцыклапедыя кахання. Чытач зможа знайсці адказы на многія пытанні на тэму: “Каханне”: Які душэўны стан у чалавека, якога пакінула каханне? Што ў яго ў сэрцы, што ў думках? Якія пачуцці адольваюць яго? Як зберагчы сваё каханне? І многія іншыя.

8 Беларускі паэт, аднак, пакідае месца для надзеі, верыць у жыццё, бо разумее, што альтэрнатывы яму няма. Таму для А. Пісьмянкова чыстая ўмоўнасць і чыстая разважлівасць мала характэрныя. Філасафічнасць часцей за ўсё праяўляецца ў яго праз рэалістычную канкрэтнасць -- важнейшую адзнаку мастацкай свядомасці гэтага паэта, які ўмее арэчаўляць духоўнасць, пазбягаць падзелу рэчаіснасці ва высокія і нізкія сферы.

9 Многія старонкі вершаў адзначаны абвострана-эмацыянальным успрыманнем жыцця. 3 многіх вершаў відаць, што каштоўнасныя арыентацыі, якія ўтрымлівае ў сабе Зуёнкава паэзія, -- гэта той матывуючы базіс, што ляжыць у аснове паводзін чалавека, усёй яго жыццядзейнасці. I перш за ўсё паводзін і жыццядзейнасці самога паэта.

10 Аўтару ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэмперамент, пяшчотны лірызм і чалавечнасць.

11 А. Пісьмянкоў не выступаў як абыякавы сведка падзей, як эстэт, якому ўсяго толькі цікава назіраць і апісваць падзеі. Сярод напісанага ім няма нічога халоднага, нежыццёвага, што часам назіраеш у найноўшай паэзіі, як быццам і скіраванай ва ўнутраны свет, але не заўсёды заклапочанай кантактам з чытачом. Ён пастаянна жыў у гушчыні падзей, не аддзяляючы сябе ад усяго таго, чым жылі яго суайчыннікі. Ці не таму ён быў асабліва непрымірымы да ўсяго адмоўнага, што і да сябе падыходзіў з высокімі маральнымі меркамі.

12 Грамадзянская пазіцыя А. Пісьмянкова, такім чынам, выяўлялася не толькі ў напісаных ім творах, але ва ўсведамленні ім асабістай адказнасці за лёс чалавецтва і актыўным удзеле ў вырашэнні агульнацывілізацыйных, глабальных праблем вайны і міру і экалагічнай сітуацыі на планеце.

Такім чынам, вершы А. Пісьмянкова, спрыялі таму, каб «багатая і нармалёвая» гісторыя беларусаў стала фактам асабістага вопыту сучаснікаў. Паэт быў перакананы, што жыццёвы шлях бы павінен вызначацца самой асобай, якая здольна сама выбіраць свой шлях, будаваць свой лёс, фарміраваць сябе. Як гуманіст, паэт быў ўпэўнены, што кожны чалавек павінен стаць свабоднай, дзейнай асобай, адказнай за ўсё, што адбываецца ў гэтым свеце.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1 Бельскі, А. Сучасная беларуская літаратура [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мн.: Навука і тэхніка. -- 2000. -- С. 61-63

2 Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад [Тэкст] / А. Вішнеўскі. // Беларуская думка. -- 2001. -- №7. -- С. 59-63

3 Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль люблю: выбр. [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. -- 319 с.

4 Цветаева, М. Выбранные произведения [Текст] / М. Цветаева. -- М.: Художественная литература, 1993. -- 451 с.

5 Бур'ян, Б. На хвалі цішыні і навальніц [Тэкст] / Б. Бур'ян. // Полымя. -- 1999. -- №2. -- С. 215-219

5 Галубовіч, Л. Рыцар паэзіі [Тэкст] / Л. Галубовіч. // С. 211-217

6 Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль жыву. выбранае [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. Ї 337с.

7 Дзень паэзіі-76 [Тэкст]. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. -- 297с.

8 Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль люблю: выбр. [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. -- 319 с.

9 Вярцінскі, А. Вершы [Тэкст] / А. Вярцінскі. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1997. -- 165с.

10 Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога [Тэкст] / В. Шынкарэнка. -- Мн.: Навука і тэхніка, 2005. -- 317 с

11 Дайнека, Л. Галасы [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1969. -- 357 с.

12 Шамякіна, М. Леанід Даёнека. Школьны факультатыў [Тэкст] / М. Шамякіна. // Полымя. -- 2007. -- №1. -- С. 157-161

13 Дайнека, Л. Вечнае імгненне [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. -- 271 с.

14 Пісьмянкоў, А. Чытаю зоры [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. Ї 457с.

15 Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах [Тэкст] / А. Бельскі. // Беларуская мова і літаратура. -- 2007. -- №6. -- С. 52-59

16 Пісьмянкоў, А. Краявід [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1979. Ї 421с.

17 Арнхейм, Р. Искусство и визуальное восприятие [Текст] / А. Арнхейм. -- М.: Прогресс, 1974. -- 392 с.

18 Макарэвіч, В. “З Дняпра наш продак родам” [Тэкст] / В. Макарэвіч. // Полымя. -- 1997. -- №4. -- С. 115-119

19 Конан, У. Магія красы [Тэкст] / У. Конан. // Мастацтва. -- 1996. -- №6. -- С. 35-41

20 Шамякіна, Т. На лініі перасячэнне: літ-крыт арт. [Тэкст] / Т. Шамякіна. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. -- 143 с.

21 Марціновіч, А. Часцей глядзіце ў калодзеж [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. -- 1995. -- №9. -- С. 244-247

22 Патапенка, В. На зямлі радзімічаў [Тэкст] / В. Патапенка. // Полымя. -- 2002. -- №1. -- С. 199-205

23 Макарэвіч, В. “З Дняпра наш продак родам” [Тэкст] / В. Макарэвіч. // Полымя. -- 1997. -- №4. -- С. 115-119

24 Коршуков, Е. Сердце поэта [Текст] / Е. Коршуков. // Нёман. -- 2001. -- №7. -- С. 194-197

25 Марціновіч, А. Белы бусел над Бесяддзю [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. -- 1999. -- №3. -- С. 180-185

26 Тычына, М. Метафізіка кахання. Аповесць Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” [Тэкст] / М. Тычына // Роднае слова. -- 2004. -- №11. -- С. 21-29

27 Ярац, В. Спасціжэнне звычайнасці [Тэкст] / В. Ярац. // Полымя. -- 1995. -- №8. -- С. 282-285

28 Яскевіч, А. “Трэба капаць крыніцу…” [Тэкст] / А. Яскевіч. // Роднае слова. -- 2001. -- №7. -- С. 13-17

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".

    курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.