Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова

Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.12.2014
Размер файла 108,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УВОДЗІНЫ

Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1988), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1998), аўтара кніг «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Заўзятары» (1993), «Планіда» (1994), «Ласуны-веселуны» (1997), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), добра вядомая чытачам. “Відавочна, прычына такой папулярнасці паэзіі А. Пісьмянкова ў яго стаўленні да Слова як да святая святых, дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае, светлае”, -- слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 61].

Рэдка хто можа пахваліцца такім раннім і ўдалым творчым дэбютам, як А. Пісьмянкоў. У сувязі з гэтым А. Вішнеўскі адзначае: “Хіба што можна згадаць яшчэ незабыўную Яўгенію Янішчыц, тады школьніцу з вёскі Рудка Пінскага раёна, якая, быццам хуткакрылая ластаўка, узнялася над Палессем, каб адразу ж «прызямліцца» на старонках вельмі аўтарытэтнай на той час газеты (штотыднёвікам яна стане пазней) «Літаратура і мастацтва»” [2, с. 127]. Аднак і А. Пісьмянкоў быў зусім юным, калі выступіў у чарговым зборніку «Дзень паэзіі», што выйшаў у 1976 г. На той час ён вучыўся на другім курсе аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Алесь Пісьмянкоў з таго пакалення, чыя вонкавая біяграфія -- бацькоўскі дом, школа, вышэйшая навучальная ўстанова, армія, прафесійная служба. Хай і здараюцца пэўныя зігзагі лёсу -- падзеі, выпадкі, непадобныя да тых, што адбываліся ў іншых такіх жа людзей, што прайшлі той жа шлях ад бацькоўскага парога да завода, лабараторыі, фермы, але, на думку даследчыкаў, штосьці рытуальнае ў падобных біяграфіях ёсць. Паэту нельга замыкацца ў рытуалах. Мастак не можа апяваць тое, што стала штодзённасцю, бо яго прызначэнне -- адкрываць і паказваць у іх незвычайнае, затрымлівацца на асацыяцыях, адчуваць метафарычную сілу штодзённых малюнкаў і банальных пачуццяў. Свайго асабістага жыццёвага вопыту чалавеку з такой распаўсюджанай біяграфіяй, бывае, і не стае, каб маляваць каларытныя і змястоўныя паэтычныя палотны. Уражанні выціскаюцца і адсоўваюцца роздумам, рэфлексіяй, аналітычнымі разважаннямі. Вершы тады міжволі робяцца разумова-разважлівымі.

Небагата было адпушчана лёсам выдатнаму мастаку слова Алесю Пісьмянкову (25.02.1957-23.04.2004), адметны паэтычны голас якога ўпэўнена загучаў у 1970-я гг. Няшмат, у параўнанні з многімі пісьменнікамі такога самага ўзросту, засталося яго твораў: “Пісаў ён мала, але грунтоўна. Быццам адразу збіраў выбранае” [1, с. 62]. Відаць, таму і няма ў яго выпадковых, «прахадных» вершаў, з самага пачатку яго лірыка вызначалася шчырымі, непасрэднымі інтанацыямі, маляўнічымі вобразамі, тэхнічнай дасканаласцю і вытанчанасцю. Паэт ніколі не выціскаў з сябе радкі, па ўласным прызнанні, ён не пісаў, а думаў вершы.

Пісаў А. Пісьмянкоў у сваіх вершах пра тое, што было ягонаму сэрцу люба і дорага, што спадарожнічала з маленства, ад нараджэння, і чым была напоўнена яго ўражлівая, яшчэ ў большай ступені адкрытая душа. “Праўда, гэта нам, чытачам, здавалася (і тады, дый пасля), што ён проста пісаў. А ён і тады, і пасля не пісаў у традыцыйным разуменні гэтага слова. I нават не жыў вершамі, а думаў імі”, -- сцвярджае А. Вішнеўскі [2, с. 128].

А. Пісьмянкову ўласціва ёмістае мысленне; ён піша лапідарна, не дазваляе ніякай расплывістасці ў словах і радках.

На наш погляд, самае прывабнае ў яго імкненне адлюстраваць то паўнагучным і маляўнічым, то эскізным і нібыта мімаходзь замацаваным словам сваё непасрэднае пачуццё. Першароднае!

Важкая прычына перачытаць паэта Алеся Пісьмянкова. Паразважаць. І адразу ўсплывае наёмае, даўняе:

Усплёскі хваль.

Ружовы ветразь.

Ружовы свет.

Ружовы сад.

Яшчэ ні кропелыа нявер'я,

Яшчэ ні ў чым не вінават [3, с. 75].

Безумоўнае і адвечна простае, першаснае і неаспрэчнае, інстынктыўна імпрэсіяністычнае -- уражанні, уяўленні, адчуванні. Золаку жыцця. Хараства свету. Водару быцця.

I гэта застаецца асноўным лейтматывам творчасці паэта. Ён вядзе размову «на мове часу і дзікага мёду» (В. Мандэльштам). I тым прыцягвае паэзія Алеся Пісьмянкова -- свет яснаты, чысціні, пекнаты. Дзе «водар свежай мяты, змяшанай з цёплым малаком», дзе «густыя снегапады», «духмяныя дажджы», дзе «аерам пахне Сёмуха, і яблыкамі -- Спас», дзе «чытаюцца зоры» і «вершы думаюцца». Менавіта так. Не ствараюцца, не ладзяцца, не майструюцца, а прыходзяць, з'яўляюцца. Як з'яўляюцца думкі. Нібыта незнарок, самі. Пра што згадвае сам паэт: «... я ніколі не пісаў вершаў... -- я іх думаў». І з задавальненнем пацвярджае сябе Марынай Цвятаевай: “...лірыка -- усяго толькі запіс нашых сноў і адчуванняў” [4, с. 79].

Калі весці гаворку пра Алеся Пісьмянкова -- ён без выкліку і падкрэсліванняў сваіх этычных і эстэтычных арыенціраў -- ідзе сваім абраным шляхам. Тым шляхам, які мае на ўвазе разумна-добразычлівую будову сусвету, непахіснасць адвечных чалавечых каштоўнасцяў, стагоддзямі пацверджаны мысленны звычай.

Крызіс свядомасці -- светапоглядны ракурс не для Алеся Пісьмянкова. Ён не заплюшчвае вочы на катастрофы, катаклізмы, трагедыі. Проста -- пэўна ведае -- жыццё жывіцца ўсё ж верай і надзеяй. I менавіта здаровае, сапраўднае, зведанае ці спасцігнутае асабіста, не абстрагаванае, а канкрэтнае, аднак з прыгадваннем паэтычнага сэнсу, працы душы -- павінна стацца стрыжнем творчасці, пунктам адліку.

На нашу думку, правільным будзе і сцвярджэнне, што А. Пісьмянкоў -- адзін з нямногіх, хто з першых творчых крокаў аказаўся цесна прывязаны да роднай яму бесядскай зямлі, а яшчэ адразу намацаў тую сцяжыну, што вядзе ў мінуўшчыну роднага краю, кранаецца вытокаў, ужо з гэтых агледзін даўніны паспяхова перайшоў і да больш глыбокага асэнсавання паняцця Радзімы, Бацькаўшчыны, Беларусі. Яшчэ тады, калі сёй-той з сённяшніх праўдалюбцаў «прымерваўся» да партыі, малады паэт, не паддаючыся на кан'юнктуру, ва ўвесь голас загаварыў пра кроўнае і дарагое яму. У гэты ж час быў напісаны адзін з лепшых ягоных вершаў, што спачатку называўся «Ля карціны П. Серпевіча «Званар»«. Пазней назва яго не тое што канкрэтызавалася, а набыла больш шырокі сэнс -- «Званар». Пад званаром А. Пісьмянкоў разумеў абуджальніка народа ад сну нацыянальнага бяспамяцтва.

Паэзія А. Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення. Калі хто і паставіцца абыякава да створанага ім, дык толькі той, хто ў прыгожым пісьменстве нічога не разумее. Ягоная паэзія вабіць нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. Яна настолькі прачулая, што, здаецца, усё напісанае ім выйшла і з тваёй уражлівай душы. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. I гэта пры здзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая -- не штрыхавая, а контурна выразная, адчувальная, а таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такі зрокава выразны і пераканаўчы.

Хораша прыкмеціў адметнасць паэтычнага пісьма А. Пісьмянкова Барыс Бур'ян:

«Паэту ўласціва ёмістае мысленне; ён піша лапідарна, не дазваляе ніякай расплывістасці ў словах і радках. Музыка Лірыкі...” [5, с. 215].

Такім чынам, на падставе вышэй сказанага, мы маем ўсе падставы, каб сцвярджаць, што ў творчасці Алеся Пісьмянкова шмат прарочага, яна прасякнута неспакоем, у ёй спалучыліся вера і сумленні, рэальнасць і ілюзіі, надзея і адчай, погляды ў мінуўшчыну і будучыню.

На жаль, пра паэта не напісана фундаментальных прац, а толькі асобныя водгукі і выказванні. Л. Галубовіч слушна заўважае, што “творчае сэрца А. Пісьмянкова напамінае мне трапятанне гарачага сэрца пад небам халоднай логікі. Ён у сваёй творчасці, хоць і не выходзіць за межы разумнага, але і не пакідае чытачоў акалелымі і бяздушнымі нават свае самыя зімныя і марозлівыя радкі” [6, с. 212].

Але паэтаў век кароткі. Часта паэты доўга не жывуць. Гэтаксама не ўсе з іх вытрымліваюць выпрабаванне часам. Нярэдка праходзіць не так і шмат гадоў пасля іхняй смерці, а пачынаем патрабавальна ставіцца да напісанага імі і разумець, што яно ўжо не хвалюе нас, як раней, пры жыцці аўтара. На тое, безумоўна, розныя прычыны, але факт астаецца фактам: паэзія, паколькі яна -- госця нябесная, не проста заўсёдная загадка, а яшчэ і безабаронная перад часам. Час жа -- вельмі строгі суддзя. Ён не зважае, як кажуць на аўтарытэты. Ён цэніць толькі сапраўдныя таленты. У сувязі з гэтым даследчык творчасці А. Вішнеўскі “не сумняваецца, што так будзе і з паэзіяй Алеся Пісьмянкова, які пайшоў з жыцця заўчасна, пражыўшы ўсяго 47 гадоў” [2, с. 127].

Сёння мы імкнемся спасцігнуць яго спадчыну глыбей, адчуваем, што яна здольная адарыць нас духоўнымі каштоўнасцямі і энергетыкай адраджэння, дапамагчы ў разгадцы таямніцаў нацыянальнага быцця і характару, павысіць жыццёвы пошук сучасніка.

Мэта дыпломнай работы -- выявіць мастацкія і вобразныя адметнасці паэзіі Алеся Пісьмянкова.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

· асэнсаваць літаратурную спадчыну Алеся Пісьмянкова з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

· па-новаму перачытаць лірыку Алеся Пісьмянкова, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;

· паказаць асэнсаванне нацыянальнай ідэі як скразной у творчай сістэме мастака;

· выявіць тэматычную напоўненасць лірыкі;

· вызначыць грамадзянскі пафас паэзіі;

· раскрыць сродкі мастацкай выразнасці і класічнай сілаба-танічнай рыфмы;

· ацаніць наватарскія здабыткі Алеся Пісьмянкова ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці нацыянальнага характару беларуса.

Аб'ект даследавання -- лірыка Алеся Пісьмянкова.

Прадмет даследавання -- тэматычная напоўненасць лірыкі, сродкі мастацкай выразнасці.

1 ТЭМАТЫЧНАЯ НАПОЎНЕНАСЦЬ ЛІРЫКІ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

Мастацкі вобраз Беларусі, адбіваючыся ўжо амаль тысячу гадоў у люстэрку літаратуры, бачыцца на яе павехні найперш у выглядзе цэльнай маналітнай глебы. Але гэта толькі знешняе ўражанне, бо ўнутрана літаратуры воблік нашай Радзімы больш нагадвае мазаіку, што складаецца з разнастайных, цесна звязаных паміж сабой каштоўных каменьчыкаў, кожны з якіх, будучы апрацаваны талентам мастакоў пісьменнікаў, па-свойму высвятляе быццё беларускага народа. За стагоддзі стварэння гэтай непаўторнай карціны на яе палатне за кожным кусочкам беларускай зямлі замацавалася сваё месца і склалася новая традыцыя мастацкага выяўлення.

Алесь Пісьмянкоў любіць родны кут, дзе нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у жыццё, даражыць матчынай мовай, але ўсё гэтаён не выстаўляе напаказ, а сціпла выказвае толькі тую вялікую любоў, якою поўніцца сэрца.

Пісьменніка заўсёды цікавіў кожны момант з жыцця яго роднай краіны. Ён жадаў, каб яго паслядоўнікі добра ведалі гісторыю яго бацькоў і прадзедаў.

1.1 Беларусь і беларусы ў вершах

Лірык па характары, А. Пісьмянкоў заставаўся лірыкам і ў паэзіі, але лірыкам, якому не чужой была і філасофія. Ды не тая -- мудрагелістая, што часцей лунае дзесьці высока, а філасофія жыцця, зямная ў сваёй аснове. I гэта вельмі адчувальна ў вершах, у якіх гучыць тэма «малой радзімы» -- таго кутка Бацькаўшчыны, дзе А. Пісьмянкоў нарадзіўся і гадаваўся, куды нязменна вяртаўся ў снах і на яве.

На жаль, з гадамі ўсё радзей і радзей, бо спачатку адзін за адным пайшлі з жыцця дзяды-асілкі, якім, здавалася, ніколі не будзе зносу, пасля не стала бацькі, а потым і маці -- яна раптоўна, нечакана, паспеўшы паведаміць старэйшаму ўнуку па тэлефоне, што чакае ягонага прыезду, асунулася на падлогу, каб болей не падняцца.

Пасля таго, што здарылася, паэт неаднойчы нагадваў самым блізкім сябрам, што і ў яго будзе падобная смерць -- раптоўная і хуткая. Не памінуўся, бо яшчэ раней быў перакананы, што «вершы збываюцца», а ў творах часта згадваў паэтаў, якія заўчасна пайшлі з жыцця. I нібыта нейкую сваю віну адчуваў за тое, што іх няма, а сам ён жыве. А апошнім часам усё больш рваўся ў сваё Надбяседдзе, са скрухай разумеючы, што больш няма да каго ехаць, бо ў яго роднай хаце жывуць ужо іншыя людзі. А ў вершах яшчэ з маладой часіны быў ўпэўнены, што ягонае падарожжа на зямлю маленства ніколі не скончыцца:

Я прыеду, я вярнуся,

Я прыйду да плыткай рэчкі,

Цзе самотны белы бусел

Думу думае аб вечным.

Як і год, і два, і дзесяць,

Мо яшчэ з сярэднявечча,

Ён вартуе рэчку Бесядзь,

Думу думае аб вечным.

Я вярнуся, пакланюся

І яму, і нашай рэчцы,

Я з ім ціха пажуруся

I падумаю аб вечным.

Пакланюся, пажуруся

І ў тумане знікну заўтра...

Белы бусел, белы бусел --

Мой задумлівы сааўтар [6, с. 161].

Бесядзь змалку гайдала яго на сваіх хвалях, яна ж калыхала і ягоныя мары, якія сягалі далёка-далёка за небакрай, што хаваўся за мройнасцю абсягаў. I гэтыя мілыя сэрцу вобразы не маглі не выліцца ў паэзію. Пачынаючы з таго яшчэ моманту, калі ўпершыню з'явілася прагнае жаданне расказаць у вершы пра ўбачанае, пра тое, што нязменна хвалюе. I гэты верш нарадзіўся:

Мая вёска, мая вёска,

Сонца

мар маіх, надзей.

Усміхаецца бярозка,

Сустракаючы людзей.

Тут і радасць і трывога,

Кожны кут мне дарагі.

Хлапчуком я басаногім

Рос ля Бесядзі-ракі.

Тут харошымі дзянькамі

Ля зялёных явароў

Я з вясёлымі дзядзькамі

Вудзіў шэрых печкуроў.

Мая вёска, мая вёска,

Сонца

мар маіх, надзей.

Усміхаецца бярозка,

Сустракаючы людзей [7, с. 156].

Твор гэты, магчыма, у нечым яшчэ празмерна наіўны, але невыпадкова менавіта на яго звярнуў ўвагу выдатны знаўца паэзіі Аляксей Пысін, калі прадставіў тады пачаткоўца на старонках зборніка «Дзень паэзіі-76»: «Адчуваецца, што юны паэт плённа вучыцца ў школе матчынай мовы, народнай песні і жыцця, у школе, якая вельмі многа дае кожнаму, хто з душой чулай і прыгожай ідзе ў літаратуру» [7, с. 154].

А. Пісьмянкоў любіў родны кут, дзе нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у жыццё, даражыць матчынай мовай, але ўсё гэта ён не выстаўляў напаказ, а сціпла выказваў толькі тую вялікую любоў, якою поўніцца сэрца.

Хараство родных краявідаў з гадамі не толькі не забывалася, а пры кожнай новай сустрэчы вабіла яшчэ больш. Паэта напаўняла такая любоў, што ягоны лірычны герой, адчуваючы гэтую спаконвечную еднасць, прызнаваўся ў сваіх пачуццях да Бацькаўшчыны быццам на адным дыханні. Таму вершы кароткія. Аўтар сведчыў: «...амаль ніколі не пішу -- я запісваю. Паэты добра ведаюць, што часта першыя строфы прыходзяць самі, яны нараджаюцца лёгка, без усякай натугі, і дыханне іхняе натуральнае і нязмушанае. Яны як падарунак ад Бога. Іншы раз нават здаецца, што да іхняга з'яўлення на гэты свет ты не маеш ніякага дачынення. Проста табе быў голас аднекуль адтуль, і ты яго ўсяго толькі падслухаў ды запісаў на чысты аркуш паперы» [6, с. 311].

Паэзія творцы прачулая, у ёй ёсць жыццёвая моц, духоўная трываласць. I пры гэтым -- дзіўная лаканічнасць, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая -- не штрыхавая, а контурна выразная. Таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным.

Загадкавасць паэзіі А. Пісьмянкова ў тым, што, на першы погляд, быццам нічога нечаканага ў ёй няма, матывы цалкам традыцыйныя, а бярэ ж, як кажуць, за жывое, кранае самыя патаемныя душэўныя струны чытача. Ды інакш і быць не можа, бо напісанае творцам -- не толькі народжана талентам, але і прапушчана праз ягонае сэрца, напоўнена любоўю да чалавека. Яно безабароннае перад няшчырасцю, двурушніцтвам. I некалі прамоўленае ім сёння ўжо ўспрымаецца і ягоным голасам адтуль. 3 нематы і вечнасці, але як жывое, зямное і надзённае. ...Няма паэта, ды жыве напісанае ім. I па-ранейшаму дзесьці на касцюковіцкай зямлі блукае белы конь -- конь яго маленства і ягонай паэзіі:

За Бесяддзю-ракой

іржэ мой белы конь.

Вушамі конь стрыжэ...

Трывожна конь іржэ...

Праз вёрсты і гады

Заве мяне туды,

Да той святой вады,

Што горкне ад бяды.

Вушамі конь стрыжэ,

Самотна конь іржэ

Над чорнаю бядой,

Над горкаю вадой [6, с. 124].

Алесь Пісьмянкоў быў цэльнай натурай, самародкам. “Як прырода лагодна падабрала, падагнала ў ім усё адно да аднаго. У яго зайздроснае пісьменніцкае прозвішча, прыгожы, роўны, бісерны почырк. Сапраўды, прыгожан пісьменства ца ў традыцыйна-банальныя ўяўленні пра «сярмяжны», ціхі беларускі характар”, -- слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 37]. Ён пісаў паўнакроўным, натуральным словам, цураўся белых, “анемічных” вершаў. Алесь прызнаваў права на творчы пошук, але ставіўся да розных паэтычных “штукарстваў” іранічна. Ён, і гэта характэрна для маладой беларускай паэзіі у цэлым,-- асоба гістарычная, і яго гістарычныя карані -- у Беларусі старажытнай, славянскай...»

Герой А. Пісьмянкова -- беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна. Што грэха ўтойваць: да нядаўняга часу у некаторых нашых паэтаў лірычны герой нагадваў Івана Бязроднага, і нейкага аморфнага касмапаліта. Герой жа А. Пісьмянкова ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца сваёй крэўнай прыналежнасцю да спаконвяковай зямлі радзімічаў і крывічоў, да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Багушэвіча і Багдановіча... Паэтаў герой жадае застацца верным рыцарам свайго краю, яго мінулага. Гаворка дзеда пра «карані роду» становіцца для паэта свяшчэннай скрыжаллю памяці. Свайго продка, аратая і воя, ён уяўляе такім:

Любіў жыццё ён больш, чым бога,

Як мёд, шу вусны маладзіц.

Яго жыццёвыя дарогі

Працялі стрэлы навальніц.

Хоць плугам трызнілі далоні,

Ды не ржавеў ягоны меч,--

3 Ліхім іржаннем неслі коні

Яго праз вогнішча I смерць.

Калі ў крывавы час

напасцяў

Край бараніў ад груганоў,

Прымусіў многіх косці скласці...

3ірні, брат,

колькі курганоўі [6, с. 79].

У вершы «Трызненне паўстанца» паэт закранаў славутую старонку нацыянальнай гісторыі -- паўстанне сялян у Крычаўскім старостве, на чале якога стаяў Васіль Вашчыла. Рытміка-інтанацыйны лад твора добра перадае драматызм параненага чалавека, яго трывогу перад тварам смерці за лёс паўстанцкага змагання, якое закончылася, як вядома, паражэннем. Мы чуем перарывіста-палкі голас натуры вольналюбівай і ахвярнай:

О, край мой мілы,

Крывёю сцёк...

Як там Вашчыла?

Хаця б уцёк...

Мы на паганых

Пайшлі б з касой.

О, ранак, рану

Прамый расой! [12, с. 49].

Паэтычнаму радку А. Пісьмянкова ўласцівыя пачуццёвая шырыня, яркая вобразнасць, лірычная ўзнёсласць слова. У «зрокавы аб'ектыў» паэта трапляе усё да болю знаёмае і дарагое. Надзвычай прачула ў першай кнізе А. Пісьмянкова апаэтызаваны родныя мясціны і асабліва -- рака дзяцінства і юнацтва Беседзь. Кранальным лірызмам і мілагучнасцю напоўнены верш «Ты адбі мне тэлеграму...»:

Проста сум па белым полі,

Па рабінавым агні.

Проста хочацца да болю

Першароднай чысціні,

Незапэцканай рукамі,

Што з душы здымае грэх...

Проста ў вёсцы Белы Камень

Самы белы ў свеце снег [6, с. 153].

У невялічкім вершы «Паэт» вобраз падковы, які прыйшоў да А. Пісьмянкова з паэзіі ягоных землякоў А. Куляшова і А. Пысіна, вырастае ў сімвал шчасця паэта і людзей. Апантанасць радасцю жыцця, рамантычна-уздымны стан паэта перадаецца і нам, чытачам. Зайздросны дар героя А. Пісьмянкова -- гэта яго шчодрасць душы, усхваляванае жыццялюбства і чалавекалюбства:

Ён ранкам падкову

знайшоў у расе,

шчасліўчык,

адораны лёсам,

і кожны падумаў:

дамоў панясе!

А ён -- шпурлянуў у нябёсы:

«Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!» [6, с. 89].

Менавіта адносіны да Радзімы, як той, якую прывыклі зваць малой, так і да Радзімы ўвогуле, з'яўляюцца для Алеся Пісьмянкова тым крытэрыем, меркай і шкалой, якімі ён вызначае вартасць і глыбіню душы сваіх лірычных герояў, усіх тых, з кім яму даводзілася сустракацца. Разам з гэтым ён не тоіўся і сам і пры кожнай нагодзе, пры кожным зручным выпадку выказваў свае пачуцці, погляды на гістарычнае мінулае, якое, здавалася б, нікога не трывожыла і не павінна трывожыць. Можа, хто-небудзь вось так і думаў, толькі не ён, Алесь Пісьмянкоў. «Ці слова, ці песню крані -- старажытнасць павее», -- гаворыў паэт, як бы запрашаючы да дыскусіі, і, думаецца, меў рацыю. Хіба мы не знаходзім водгулле далёкага мінулага ў нашых народных песнях, казках і паданнях? Праўда, думка ў гэтых радках не такая ўжо і новая, але выказаная яна па-свойму, з уласнай заклапочанасцю і той інтанацыяй, якая была ўласціва Пісьмянкову. А таму ён настойліва працягваў: «Не выстудзілі завеі ўпартыя карані». Пра што ў гэтых радках? Ды пра тое, што як бы хто не хацеў і не жадаў, каб мы страцілі тое духоўнае багацце, якое набывалася нашымі прашчурамі стагоддзямі, нічога з гэтага не выйдзе. Дзвюх мацярок нават у аднаго чалавека не бывае. А ў цэлага народа тым больш. Гэту народную мудрасць заўсёды помніў паэт. Ён горды за сваю радзіму, што яна была заўсёды ў любую жудасную хвіліну сама сабой, чыстай і непахіснай:

Праз здрады і хіжасці град,

Праз войны і слёзы

Ты вынесла белыя косы

I чысты пагляд [6, с. 106].

На нашу думку, чытаючы вершы такога вось кшталту і скіраванасці, адчуваеш, што ў паэта маецца свой уласны вобраз роднай матулі-Беларусі, якая мае сваю непаўторную гісторыю, сваіх незабыўных і адданых дачок і сыноў. Чытаючы радкі пра белыя косы і чысты пагляд, здаецца, мы сапраўды бачым вабную постаць нашай Беларусі, якая атаясамліваецца з вечна маладой дзяўчынай, што з іншымі дзяўчатамі сплятае веснавыя вянкі і пускае іх плыць уніз па рацэ, а ў ноч на Івана Купалу паліць у пракаветнай пушчы кастры ды шукае чарадзейную папараць-кветку.

У творах А. Пісьмянкова не толькі ярка і вобразна намаляваны беларусы, але і створаны незабыўныя малюнкі роднай прыроды, якія выхоўваюць у чытачоў патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці.

Вострая сучасная думка прысутнічае ў вершы, дзе гаворка ідзе пра звон, які «заве ісці на «вы», нібыта голас чалавечы». У беларускай паэзіі звон увогуле атаясамліваўся з жывым чалавекам і гаварыў ўголас пра тое, пра што думаў араты і сейбіт, той самы «пан сахі», аб якім пісаў Купала. Дык вось, гэты звон кліча Беларусь на веча, «каб адстаяць свае правы». Безумоўна, тут гаворыцца пра нашы сягонняшнія праблемы і пытанні ў нейкай ступені алегарычна. Бо іх усе і не пералічыць, калі б гэта і надта хацеў зрабіць паэт. Зрэшты, вершы пішуцца не для таго, каб згадваць эканамічныя ці нейкага іншага кшталту пытанні і праблемы. Але зусім нечакана гучыць другая страфа:

...Былыя павеялі вякі,

I прыгадалася нанова:

Каб у народа вырваць мову,

Ў званоў ірвалі языкі [6, с. 192].

Як мы памятаем, нехта з цароў загадаў вырваць языкі ў званоў з іншай прычыны, чым гэта сцвярджаецца ў вершы. I тым не менш мы не знаходзім нейкай вялікай крамолы, неадпаведнасці. Наша душа зусім не супраціўляецца і не пратэстуе гэтай «недакладнасці». Наадварот, мы чамусці радуемся, што паэт знайшоў вось такую ўдалую паэтычную метафару і, дзякуючы гэтаму, здолеў умела і далікатна абыграць гістарычны факт, гістарычную падзею, што мелі месца ў далёкім мінулым. Гаворачы пра карані, вытокі ўсяго таго, што звязана з Беларуссю і родным кутком, дзе нарадзіўся і вырас сам Алесь Пісьмянкоў, ён умела ўплятае ў канву свайго паэтычнага аповеду і пазначае абсягамі паэтычнай зацікаўленасці і тое, што не мог абмінуць, -- свой радавод. Канечне, каб павесці адпаведную гаворку пра ўсё гэта, патрэбен і адпаведны паэтычны жанр. Так, пэўна, узнікла «Балада роду». Не кожнаму паэту пад сілу працаваць у баладнай форме верша. Як жа пачувае сябе на гэтай дзялянцы Алесь Пісьмянкоў? Ці атрымалася ў яго балада? Зрэшты, ён пачынае гэты твор арыгінальна: «Дзед, раскажы баладу роду, што ні кажы, ты -- старажыл...» Каго не заінтрыгуе вось такі жывы і непасрэдны пачатак? I, безумоўна, мы чакаем, што адкажа дзед паэту. I ён, як і трэба было чакаць, пачынае як бы крыху здалёк: «3 Дняпра наш продак родам, з зямлі Машэк, з зямлі Вашчыл». I далей ідзе ўжо ўдакладненне: адкуль усё-такі паходзіць род, да якога належыць і Алесь Пісьмянкоў. Вядома, паэт не можа дазволіць таго, каб дзед, які ўвесь час жыве ў вёсцы, бачыў-перабачыў столькі, што іншаму на два жыцці хапіла б, гаварыў нейкай сухой і казённай мовай. Таму мы верым дзеду, якога малюе паэт праз яго маналог і які гаворыць:

Любіў жыццё ён больш, чым Бога,

Як мёд, піў вусны маладзіц.

Яго жыццёвыя дарогі.

Працялі стрэлы навальніц [6, с. 176].

Магчыма, у сцвярджэнне, што продак іх любіў жыццё больш, чым Бога, умяшалася рука самога паэта, бо любіць і шанаваць у даўніну Бога -- гэта азначала любіць і шанаваць жыццё, а вось захапленне старога дзеда тым, што іх прашчур «як мёд, піў вусны маладзіц», гучыць натуральна. Ды і ці толькі падкупляе гэта шчырасць! Яна яшчэ і здзіўляе, паказваючы, што і сам дзед вунь які зух, бо не так сабе ён згадаў гэту, не такую ўжо і дробязную, рысу свайго прашчура. Відаць, гэта згадка прыносіць нейкую аднаму яму вядомую асалоду, маўляў, ведай, унучак, з якога мы роду, якога мы ладу ды складу! I далей гаворка ідзе ў чыста баладным рэчышчы, у баладнай форме:

Хоць плугам трызнілі далоні,

Ды не ржавеў ягоны меч, --

3 ліхім іржаннем неслі коні

Яго праз вогнішчы і смерць [8, с. 92].

Казачна-рамантычны і ўзнёслы тон тут, як кажуць, да месца і дарэчы. Але мы ўвесь час чакаем чагосьці большага, не тое што каб незвычайнага і фантастычнага, бо гаворка ідзе ўсё-такі пра бытавы бок жыцця прадзеда, але цікавага і значнага. Праўда, у паэта яно стрыманае, без залішняй экспрэсіўнасці і эмацыянальнага ўсплёску:

3 пяром і граматай у згодзе

Ён жыў. I незнарок,

Казалі, князь пры ўсім народзе

Яму імя даў -- Пісьмянок [8, с. 197].

Нельга не заўважыць, што паэтычнае слова Алеся Пісьмянкова не любіць раскацістага грому і трыбуннага гулу, яно ціхае і ўдумлівае, мяккае і пяшчотнае, ласкавае і цёплае, глыбокае і засяроджанае.

Каб лепш пазнаёміць чытачоў з іх роднай прыродай, як і Якуб Колас, паэт змясціў увесь характэрны беларускі рэльеф і пейзаж -- “ад берагавога ракітніку да лясной глушы, ад травой заросшай крынічкі” да срэбразвоннай Прыпяці, ад заліўных лугоўў да балот, заросшых старымі бярэзінамі.

На гэтым геаграфічным кусочку Беларусі паэт пералічыў амаль усе пароды дрэваў, ад лазы і крушыны да старых дубоў, што стаяць над вадою. Ён сабраў ўсе адценні беларускага неба, усе змены надвор'я ад ветрыка да “вятругі”, змясціў тут усе поры года.

Мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што родная зямля заўжды жывіла і будзе спрадвечна жывіць паэтычнае слова. І нездарма столькі вершаў светлых і прачулых А. Пісьмянкоў прысвяціў непаўторнай красе Беларусі

Такім чынам, патрыятызм паэзіі Алеся Пісьмянкова заснаваны на нацыянальна-адраджэнскай пазіцыі, цэлай сістэме сацыяльна-грамадскіх і палітычных поглядаў гэтых аўтараў. Філасофія Бацькаўшчыны ў паэтычнай творчасці гэтага творцы -- гэта працэс усвядомленага быцця ў часе і прасторы, гісторыі, у агульначалавечым, касмічным вымярэнні. Патрыятычна-філасофскія матывы ў яго лірыцы раскрываюць думкі паэта пра ўласны гістарычны дом, прасветлена сонечны, цывілізацыйны шлях у духоўным быцці сваіх народаў. Паэт здолеў выявіць драму нацыянальнага светаўладкавання ў неспрыяльных грамадска-палітычных абставінах, паказаць тыя цярністыя выпрабаванні злавеснага часу, які пачынаў скоўваць на беларускай зямлі дух свабоды і адраджэння.

У паэтычным свеце Алеся Пісьмянкова ідэя мацярынства беларускай зямлі (ідэал Радзімы-маці) выяўляецца не столькі ва ўспрыманні роднай зямлі ў якасці месца з'яўлення на свет або як зямлі-карміцелькі, колькі праз адчуванне святасці роднай старонкі (і ўсяго роднага), адказнасці перад зямлёй, на якой жылі продкі. Непарыўная повязь чалавека з радзімай, любоў да яе і служэнне ў імя яе дабрабыту падаюцца паэтам як ідэал чалавечых адносін да свайго краю. Чужына не заменіць радзіму -- гэтаксама як мачаха не можа замяніць чалавеку маці. Купала не толькі персаніфікуе вобраз радзімы, надзяляючы яе жаночым воблікам, але і ўспрымае сувязь народа з роднай зямлёй як далучанасць дзяцей да маці: Беларусь разумеецца паэтам як Маці, а беларусы, беларускі народ -- як яе дзеці.

1.2 Метафізіка кахання

Пачуццё кахання як універсальная з'ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Лонг («Дафніс і Хлоя»), Уільям Шэкспір («Рамэо і Джульета»), Ёган Вольфганг Гётэ («Пакуты маладога Вертэра»), Аляксандр Пушкін («Яўген Анегін»), Фёдар Дастаеўскі («Белыя ночы»), Іван Тургенеў («Першае каханне»), Іван Бунін (''Міцева каханне»), Янка Купала («Яна і я»), Якуб Колас («На ростанях»), Максім Гарэцкі («У чым яго крыўда?»), Іван Мележ («Людзі на балоце») і іншыя. Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Вобразную і дакладную характарыстыку ўспрымання свету закаханымі даў паэт Гайнрых Гайнэ: гэта «страшэнны землятрус душы», у выніку якога чалавек па-новаму бачыць сябе і навакольны свет. Літаратура мінулага стагоддзя шмат увагі аддала і думцы пра тое, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя з'явы, як жорсткасць, зласлівасць, зайздрасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання. Усё гэта выразна засведчыла востры дэфіцыт любоўнага пачуцця ў жыцці.

Мастацкая літаратура, поруч з рэлігяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучастку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым. Каханню паэты прысвячалі свае вершы, празаікі Ї раманы, мастакі - карціны, а кампазітары пісалі рамансы.У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў. Тэма кахання - адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця А. Пісьмянкоў прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах.

Каханне - гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця А. Пісьмянкоў прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах. У вершах каханне прадстае перад намі як шматпланавая духоўная якасць, у якой, як у фокусе, перасякаюцца процілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага і агульназначнага. На наш погляд, майстэрства паэта, неардынарнасць і глыбіня яго выхадаў на, адавалася б, звычайныя жыццёвыя і маральныя сітуацыі -- а менавіта ў іх і выснова, і сэнс, і вырашэнне самых звычайных і самых вострых любоўных калізій -- даюць поўнае права на выдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаў паэтыкі А. Пісьмянкова.

Шматпланавай прадстае перад намі інтымная лірыка А. Пісьмянкова. На наш погляд, з аднаго боку, яна неадемная ад усіх іншых тэм, што знайшлі адлюстраванне ў творчасці паэта. 3 другога, каханне само, па сутнасці, з'яўляецца найменнем жыцця. У цэнтры ўвагі паэта, яго разумення кахання як самага свабоднага, незалежнага і непрадбачанага выражэння глыбіні чалавечай асобы з'яўляецца чалавек, яго душа, яго сэрца, якія азараюцца і саграваюцца ў імя шчасця іншых людзей. Каханне ў паэтыцы А. Пісьмянкова -- гэта не вузкаэгаістычнае пачуццё, скіраванае на самаўдасканаленне асобы, вырашэнне яе асабістых інтарэсаў. Яно выражае сацыяльна-маральную актыўнасць асобы і ідэалізацыю любімага чалавека, адноснае самазабыццё і бескарыслівасць чалавека, валодае ўсёачышчальнай сілай, фарміруе чалавечнае ў чалавеку, робіць яго саўдзельным самаму ўзвышанаму ў свеце.

У творах А. Пісьмянкоў вітае любоў да жыцця, да сонца, да маці, да каханага і каханай. Каханне выступае як адмаўленне зла і станаўленне гарманічных адносін паміж людзьмі. Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей.

Інтымная лірыка Н. Пісьмянкова -- гэта споведзь паэта аб пражытым і перажытым, гэта размова з чытачом аб высакароднай галіне паэзіі, якая дае магчымасць успрымаць еднасць чалавека і акаляючай рэчаіснасці як адзіную цэласнасць з усім. Нягледзячы на тое, што ў вершах даволі часта прасочваюцца асабістыя матывы, а жыццё лірычнага героя пераплятаецца з біяграфічнымі даведкамі паэта, творы ўсё ж не пясуць у сабе эгаістычнай замкнутасці. Вершы Н. Пісьмянкова аб каханні -- антыэгаістычныя. Яго лірычнае «я» нібы зліваецца з унутраным светам чытача, яго пачуцці перадаюцца чытачу і ўспрымаюцца апошнім, як свае асабістыя. Індывідуальны вопыт паэта, такім чынам, становіцца вопытам чытача, нават калі любоўныя пачуцці яго ў жыцці яшчэ не захоплівалі ў свой палон. Чытачу раскрываецца ўся шматграннасць кахання -- ад першых парасткаў юначага пачуцця да драматычна-узвышанага стану душы і сэрца на зыходзе чалавечага жыцця. Праўда, уся гэта гама пачуццяў не навязваецца чытачу, яна падаецца стрымана, у асобных выпадках нават аскетычна. Менавіта па гэтай прычыне і былі напісаны наступныя радкі, дзе ўказваецца сутнасць кахання А. Пісьмянкова:

Вечарам

зорка ў акне

ноччу

каханая ў сне,

раніцай

птах на бярозе

пакрыўдзяцца на мяне,

калі перайду на прозу [8, с. 98].

Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часам радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў А. Пісьмянкова паўстаюць:

Ні маўчанне, ні жарты

Нашу роспач не знішчаць…

Толькі грэцца ці варта

На былым папялішчы? [8, с. 86].

У лірычных творах пануе паэтычная стыхія, натуральная ў мастацкім аповедзе пра першае каханне. Гэтае ўражанне падмацоўваецца цёплым аўтарскім гумарам і незласлівай іроніяй мудрага чалавека, які выдатна разумее сваіх юных і наіўных герояў, бачыць іх нявопытнасць, любуецца іх мілай непасрэднасцю, з разуменнем ставіцца да юнацкай нецярплівасці, просталінейнасці і максімалісцкіх патрабаванняў да сябе і да іншых:

Быў позні лістапад

З адвечнай варажбою

І я назваў цябе

Сястрою,

І ты пазвала ціха:

“Брат…”

У нас былі свае дажджы

І зорнасць парасонаў.

Дажджы вучылі жыць

Па іх законах [8, с. 35].

У вершах надзвычай шмат глыбокіх і дакладных псіхалагічных назіранняў за паводзінамі закаханых, арыгінальных філасофскіх разваг над жыццём увогуле. Лірык заўсёды побач са сваімі героямі, разам з імі ў радасці, і ў горы. Прыкладаў такіх зацікаўленых адносінаў аўтара і герояў у творах надзвычай шмат. Вось адзін з іх:

Мой сад у снезе па калена

Азяб у золь і снегапад…

Табе не холадна, Алена?

Табе не холадна, Алена?

Табе не хочацца назад? [8, с. 77].

Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей, што спрабуюць паказаць «аслепленым» страсцю героям недахопы, фізічныя ці маральныя, прадмета захаплення, але і частыя непаразуменні паміж сабой, што тлумачацца рознасцю характараў, адсутнасцю жыццёвага вопыту, рэўнасцю, недаверам:

Ну хто залечыць

Тугу і боль?

…Заплакаў вецер

Па нас з табой [8, с. 49].

Героі перажываюць гаму пачуццяў - каханне, рэўнасць, смутак, радасць:

Я прачытаў твае сляды

Тут, на прыцішанай алеі,

Адзін у золаце завеі

Я прачытаў твае сляды [8, с. 16].

Адстойваючы сваё каханне, яны вераць у лепшае, жадаючы ўсё пачаць спачатку:

Я ў снах пра цябе марыў, я вясной у цябе верыў.

Я шукаў цябе на ўсіх бульварах,

Я чакаў цябе на ўсіх скверах.

А ў небе плылі хмары,

А мары мае былі хімерай… [8, с. 179].

Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадобныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць - духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаслівыя:

Сыдуцца вуснаў соты,

Сыдуцца ў соты раз

Аддам табе пяшчоты

Нястрыманы запас

Мільгнула ты сініцай,

Рукі ягоны ўзмах…

І veni,

vidi,

vici [8, с. 48].

Паняцце «шчасце» - катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе Лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складнікі гэтага паняцця: прызнанне, здароўе, узаемапаразуменне, сям'я, вернасць, каханне:

Там двое да рання

Клянуцца ў каханні.

І вернасць да скону

Там лічаць законам [8, с. 155].

Героі твораў А. Пісьмянкова перажываюць гаму пачуццяў -- каханне, рэўнасць, смутак, радасць. Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадробныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць -- духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаславыя. Але часта з'яўляецца нехта трэці, які ўсё гэта рушыць:

Гусцее хмурынка-журынка,

Трывога расце спакваля:

Напэўна з дзяўчынкай-трасцінкай

Ніколі мне ўжо не гуляць.

Згасае надзеі іскрынка,

Ніхто не падзеліць тугі,

Напэўна дзяўчынку-трасцінку

На сіверы грэе другі [8, с. 105].

Як бачым, А. Пісьмянкоў стварае ў сваіх творах пра каханне любоўныя трохкутнікі. Немалаважную ролю ў якіх адыгрываюць абставіны кахання.

Тэма многіх вершаў А. Пісьмянкова - асабістае шчасце чалавека, якое заснавана ў першую чаргу на патаемным, інтымным пачуцці -- каханні, што мае ў сабе безліч адценняў, перажыванняў чалавечай душы:

Праз даодж я ўбачыў:

У парку дзіцячым,

Дрыготка-азяблым,

Паслаўшы ўсіх да д'ябла,

Цалуюцца двое…

Я ім пазайздросціў

Светла. Без злосці.

То былі мы з табою [8, с, 58].

На жаль, не заўсёды каханне лірычных герояў А. Пісьмянкова заканчваецца шлюбам. Паэт пераглядае сутнасць кахання:

“З каханым рай і ў шалашы” --

Паэт накрэсліў на паперы,

Паэт у гэта шчыра верыў

І гэтай верай даражыў.

О як чакаў ён ветлы ранак,

Каб прачытаць свій верш каханай!

Яна ўздыхнула: “Не грашы…

Мне надакучылі хімеры!...

Я з першай ночы сню кватэру

У гэтым брыдкім шалашы [8, с. 175].

Галоўная ж праблема гэтых вершаў, што паказвае і імкнецца раскрыць пісьменнік, -- як быць шчаслівым...

А. Пісьмянкоў, на нашу думку, амаль з першых звярнуў увагу на адзіноцтва мужчыны. Да гэтага часу ў вершах раскрывалася адзіноцтва жанчыны:

І я не кляўся ні ў чым,

І я не кляў цябе за мукі,

Зноў ажылі былыя гукі,

Яны зліваліся ў гімн,

Каб загучаць, як і тады,

Тут на прыцішанай алеі,

Дзе зноў у золаце завеі

Я прачытаў твае сляды [8, с. 16].

У сваіх кнігах А. Пісьмянкоў стварае запамінальныя вобразы-тыпы нашых маладых сучаснікаў, выдатна раскрывае духоўныя, інтымныя бакі іхняга жыцця. Многія з персанажаў пісьменніка ўчора былі аптымістамі, жыццялюбамі, верылі ў самае лепшае, светлае, сёння ж перажываюць душэўную няўтульнасць, прыгнечанасць, залічваюць сябе да падманутага пакалення, як герой наступнага верша:

Наш гадзіннік адцікаў-адтакаў,

Цень былога блукае між дрэў.

Яго дожджык халодны адплакаў,

Яго вецер асенні адпеў.

-- Вольнаму воля…

-- Зайздросная доля…

Зайздросная доля, кажу!

-- А я й не любіла ніколі,

Ты чуеш, -- ніколі!

І каб не заплакаць ад болю,

Ты твар падстаўляеш дажджу [8, с. 89].

З гэтых вуснаў выліваюцца любоўныя перажыванні. Музыка пяшчоты, пакуты і туга чуюцца тут. А. Пісьмянкоў з тонкім псіхалагізмам разгортвае ўнутраны свет мужчыны, якая зведаў шчасце кахання, хоць яно было нядоўгім.

Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага “самы галоўны экзамен -- гэта вернасць”. Героі вершаў А. Пісьмянкова, як і сам А. Пісьмянкоў, вытрымліваюць гэты экзамен выдатна:

У гэту ноч у райскім садзе

З'язджалі з глузду салаўі!

Ах, гэта ночка, гэта ночка!

Яна з'яднала іх навек.

Не сніў Адам, што пасля ночкі

Сыны народзяцца і дочкі,

Што будзе ён хадзіць упрочкі

І больш не жыць -- як чалавек.

…А мы ідзём у засень дрэваў,

І галава, як чамадан.

І ты -- мудрэйшая за Еву,

І я -- наіўны, як Адам [8, с. 14].

Па-рознаму пісьменнікі вырашаюць праблему кахання: адны --шлюбам з прадаўжэннем роду, іншыя -- растаннем. Напрыклад, у многіх замежных літаратурных творах падобная сітуацыя, як зазвычай, вырашаецца інакш: трагічна, драматычна, без канчатковага выніку -- шлюбу; урэшце не рамантычна, а часам і жорстка, бесчалавечна.

Каханне галоўных герояў А. Пісьмянкова, на шчасце, узаемнае.

Звычайна паэты ў сваіх творах апісваюць самае інтымнае ў каханні: прыязнасць, фізічную цягу адно да аднаго, пацалункі, збліжэнне -- працяг роду... Прыходзяць на памяць радкі Анатоля Вярцінскага:

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Каханне.

Сэрцабіцце. Забыццё. Жыццё [9, с. 53].

А. Пісьмянкоў у гэтым невялікіх па памеры вершы не малюе гэтых з'яў, але мы добра ведаем, што без гэтага не можа быць працягу роду і шчаслівага шлюбу.

Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але пісьменніку ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта -- адметна.

А. Пісьмянкоў здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванняў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах “сваё” каханне і “свой” вялікі чалавечы боль. Перад намі - усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна - салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.

У вершах пра каханне мы не знаходзім эротыкі, цынічных адносін да жанчыны, ухваленне лёгкіх мімалётных сувязяў. Ён не прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі А. Пісьмянкова характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага, шчаслівага ці таго, хто яшчэ жыве надзеяй на спасціжэнне радасці кахання. Яна напоўнена паэтычнасцю, што пранізвае ўсе іншыя адценні чалавечых адносін: любоў да маці, родных мясцін, дружбу, таварыства. Лірычнае самавыяўленне паэта, на нашу думку, паядноўваецца з яркім адлюстраваннем, рамантычны пафас -- з рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці. Трэба адзначыць і такую адметную рысу лірыкі паэта, як незвычайны аптымізм. Творы паэта прасякнуты любоўю да людзей, верай у перамогу справядлівасці над сіламі зла, у тое, што кожны наступны дзень будзе больш шчаслівы, чым папярэдні.

Творы А. Пісьмянкова аб каханні, кажучы словамі В. Бялінскага, «гэта мелодыя сэрца, музыка душы, якая не перакладаецца на чалавечую мову і тым не меней заключае ў сабе цэлую аповесць...».

2. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ

Перыяд канца XIX -- пачатку XX ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай лггаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх -- бурны рост У гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у лігаратуры атрымала назву Беларускага Адраджэння, гэта значыць аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.

“У артыкуле «Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу», надрукаваным у «Нашай Ніве» за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы -- Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. «Яна лічылася «культурнаю», ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія». Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у XVII ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы XVIII ст., -- руская. I у Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую гадзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жьшця” [5, с. 12].

Трэба адзначыць, што гэтае «ўваскрасенне» -- не простая ісціна, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове -- і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны.

А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за пашырэнне духоўнага багацця народа.

Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісаў і альманахаў «Загляне сонца і ў наша аконца», «Палачанін», «Саха» і іншыя, -- усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.

Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага аддюстравання яго ў літаратуры -- шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.

Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва уласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.

I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка убачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.

Бурны усплеск этнічнай свядомасці -- гэта вынік прыходу ў літратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), -- якія і вызначылі змест і напрамак развіцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае светаадчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго велічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за усё энергіяй самога быцця, эмацыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, -- людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю. Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычнымі прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літаратурнай традыцыяй.

У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася у творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў XIX ст. У далей-шым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку XX ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і узбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай лггаратуры.

Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулым.

Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтычнаму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.

Алесь Пісьмянкоў, працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў, быў не толькі мастацкім летапісцам народа. У розны час, у залежнасці ад абставін, тонкі і шчыры лірык станавіўся паэтам - грамадзянінам, то прарокеам, то філосафам, а то і ваякам “за долю, волю і народ”. Ягоная творчасць не толькі выяўляла рост сацыяльна-палітычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў, але і актыўна садзейнічала гэтаму росту, фарміравала грамадскі ідэал, нацыянальную самасвядомасць, абуджала гістарычную памяць - стала сцягам духоўнага адраджэння народа.

Алесь Пісьмянкоў жа, калі часам і спяшаўся выказацца, дык спяшаўся... не спяшаючыся. Роздумнасць інтанацыі, узважанасць радка, надзвычайная напоўненасць і ёмістасць ідуць, безумоўна, найперш ад самога таленту. Але не толькі... Гэта яшчэ і сведчанне патрабавальнасці да сябе, да таго ж слова. Гэта і разуменне, што калі час вельмі «непаэтычны», толькі той верш здатны прыцягнуць належную ўвагу, што можа, як кажуць, узяць за жывое, нагадаць аб тым, чым жывуць многія.

Таму невыпадкова ў паэзіі А. Пісьмянкова і, у прыватнасці, у многіх яго кнігах такія моцныя адраджэнцкія матывы. Лірычны герой паэта, праўда, яшчэ ў нечым, як многія, знаходзіцца на своеасаблівых ростанях. Аднак пазбаўленне ад тутэйшаства праходзіць паскорана, бо пра сябе як асобу ён паспеў заявіць яшчэ ў папярэдніх зборніках. Менавіта ў іх загучалі вершы, у якіх адбывалася вяртанне да вытокаў, а памяць як катэгорыя маральная і вечная сілкавалася згадкамі не толькі нядаўняга мінулага, а і сівой даўніны.

Радзіма, радзінны кут, радзіны, радня, радзімка (радзімы знак) -- вытворныя ад слова радзімічы. Менавіта імі вельмі часта карыстаўся Алесь Пісьмянкоў, які думаў вершы. Вось, адзін з іх, «Роднае»:

Над вёскай дымок гаркавы.

Размова касы з атавай.

У дом пад крылом бусліным

Жанчыны ідуць на радзіны.

Расчулены бацька надзіва --

Сын нарадзіўся.

Радзіміч.

Маці трывожыцца: «Сыне...»

вочы ў сына -- сінія [8, с. 197].

Калі б гэтыя радкі, гэтыя словы былі сказаны проста так, без таго, пра што мы даведаліся раней, яны б проста павіслі ў паветры, як павісае ў летні дзень непатрэбная аблачынка, маўляў, маецца яна ці не -- дажджу ўсё адно не будзе! Але пасля той экспазіцыі, пасля таго накіду да карціны гэтыя радкі як бы яшчэ раз нагадваюць пра тое, пра што хацеў сказаць паэт, на чым меў жаданне засяродзіць нашу ўвагу, і быццам зрабіў гэта двума-трыма штрышкамі, маўляў, вось тое, што імгненна заўважыў я, а вы цяпер глядзіце, думайце, разважайце і адначасова ўзважвайце гэту падзею.

Радкі сапраўды нагадваюць ледзь улоўныя штрышкі, і не пэндзля, а звычайнага пяра, з-пад якога выходзіць не малюнак з густымі і тлустымі лініямі, а нешта накшталт экслібрысу, у якім праступае, угадваецца выразна акрэслены малюнак, а там, дзе як быццам існуюць пэўныя ўяўныя «пустоты», наша ўяўленне дамалёўвае тое, што як быццам не заўважана аўтарам і на што здольныя нашы чытацкая фантазія і ўяўленне. У вершы няма глыбакадумных сінтэнцый, што прэтэндуюць на філасофскія абагульненні, няма патугі на ўяўную заглыбленасць і нейкія незвычайныя высновы. У радках прывабліваюць душэўная чысціня, прасветленасць, шчырасць пачуцця, якія бываюць хіба што ў веснавы дзень. Зрэшты, такая радасць апаноўвае і ў той дзень, пра які гаворыцца і ў вершы, калі святкуюць радзіны, адзначаюць з'яўленне на свет новага чалавека. Заканчваецца гэта невялічкая паэтычная замалёўка, ці імпрэсія трыма радкамі, дакладней, трыма словамі:


Подобные документы

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".

    курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.